Закон Республики Беларусь
О внесении дополнений и изменения
в Общую часть Налогового кодекса Республики Беларусь
и изменений в Закон Республики Беларусь
О введении в действие Общей части Налогового кодекса Республики Беларусь
от 22 июля 2003 года № 225-З

Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 15.03.2005.

Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi дапаўненняў i змянення ў Агульную частку
Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь
i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь
«Аб увядзеннi ў дзеянне Агульнай часткi
Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 25 чэрвеня 2003 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 2003 года

Артыкул 1. Унесцi ў Агульную частку Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь ад 19 снежня 2002 года (Нацыянальны рэест прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 4, 2/920) наступныя дапаўненнi i змяненне:

1. Артыкул 2 дапоўнiць пунктамi 1 i 2 наступнага зместу:

«1. Кожная асоба абавязана плацiць законна ўстаноўленыя падаткi, зборы (пошлiны), па якiх гэта асоба прызнаецца плацельшчыкам.

2. Нi на кога не можа быць ускладзены абавязак плацiць падаткi, зборы (пошлiны), а таксама iншыя ўзносы i плацяжы, якiя маюць устаноўленыя гэтым Кодэксам прыкметы падаткаў, збораў (пошлiн), не прадугледжаныя гэтым Кодэксам або ўстаноўленыя ў iншым парадку, чым гэта вызначана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Кодэксам, прынятымi ў адпаведнасцi з iм законамi, што рэгулююць пытаннi падаткаабкладання, актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.».

2. У артыкуле 3:

пункт 1 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:

«Уключэнне палажэнняў, якiя рэгулююць пытаннi падаткаабкладання, у iншыя акты заканадаўства забараняецца, калi iншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам цi Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.»;

дапоўнiць артыкул пунктам 2 наступнага зместу:

«2. Палажэннi нарматыўных прававых актаў, якiя прымаюцца на падставе i ў выкананне гэтага Кодэкса, не могуць супярэчыць палажэнням гэтага Кодэкса, а таксама выходзiць за межы зместу гэтых палажэнняў або прадастаўленых iмi адпаведнаму органу паўнамоцтваў. Палажэннi гэтага пункта не пашыраюцца на акты Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, выдадзеныя ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.».

3. Дапоўнiць Агульную частку Падатковага кодэкса артыкулам 6 наступнага зместу:

«Артыкул 6. Падаткi, зборы (пошлiны)

1. Падаткам прызнаецца абавязковы iндывiдуальна беззваротны плацеж, якi спаганяецца з арганiзацый i фiзiчных асоб у форме адчужэння прыналежных iм на праве ўласнасцi, гаспадарчага вядзення або аператыўнага кiравання грашовых сродкаў у рэспублiканскi i (або) мясцовыя бюджэты.

2. Зборам (пошлiнай) прызнаецца абавязковы плацеж у рэспублiканскi i (або) мясцовыя бюджэты, якi спаганяецца з арганiзацый i фiзiчных асоб, як правiла, у выглядзе адной з умоў здзяйснення ў дачыненнi да iх дзяржаўнымi органамi, у тым лiку мясцовымi Саветамi дэпутатаў, выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi ўпаўнаважанымi арганiзацыямi i службовымi асобамi, юрыдычна значных дзеянняў, уключаючы прадастаўленне пэўных правоў цi выдачу спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), або ў сувязi з перамяшчэннем тавараў праз мытную гранiцу Рэспублiкi Беларусь.

3. Не з’яўляюцца падаткамi, зборамi (пошлiнамi) плацяжы, якiя ажыццяўляюцца ў рамках адносiнаў, не рэгулюемых гэтым Кодэксам i iншымi актамi падатковага заканадаўства, а таксама плацяжы ў выглядзе штрафаў цi iншых санкцый за парушэнне заканадаўства.

4. Ускоснымi падаткамi прызнаюцца падатак на дабаўленую вартасць i акцызы, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або нормамi мiжнародных дагавораў, якiя дзейнiчаюць для Рэспублiкi Беларусь.

5. Падатак лiчыцца ўстаноўленым у выпадку, калi вызначаны плацельшчыкi i наступныя элементы падаткаабкладання:

аб’ект падаткаабкладання;

падатковая база;

падатковы перыяд;

падатковая стаўка (стаўкi);

парадак вылiчэння;

парадак i тэрмiны платы.

6. Пры ўстанаўленнi збораў (пошлiн) вызначаюцца iх плацельшчыкi i элементы абкладання ў прымяненнi да канкрэтных збораў (пошлiн).

7. Пры ўстанаўленнi падатку, збору (пошлiны) могуць прадугледжвацца падатковыя льготы i падставы для iх выкарыстання плацельшчыкам.».

4. Артыкул 7 дапоўнiць пунктамi 2 i 3 наступнага зместу:

«2. Рэспублiканскiмi прызнаюцца падаткi, зборы (пошлiны), устаноўленыя заканадаўчымi актамi i абавязковыя да платы на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

3. Мясцовымi прызнаюцца падаткi i зборы, якiя ўстанаўлiваюцца нарматыўнымi прававымi актамi (рашэннямi) мясцовых Саветаў дэпутатаў у адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i абавязковыя да платы на адпаведных тэрыторыях.».

5. Дапоўнiць Агульную частку Падатковага кодэкса артыкуламi 8 i 9 наступнага зместу:

«Артыкул 8. Рэспублiканскiя падаткi, зборы (пошлiны)

Да рэспублiканскiх падаткаў, збораў (пошлiн) адносяцца:

падатак на дабаўленую вартасць;

акцызы;

падатак на прыбытак;

падаткi на даходы;

падаходны падатак з фiзiчных асоб;

экалагiчны падатак;

падаткi з карыстальнiкаў прыродных рэсурсаў;

падаткi на маёмасць;

зямельны падатак;

дарожныя падаткi i зборы;

мытная пошлiна i мытныя зборы;

гербавы збор;

афшорны збор;

консульскi збор;

экалагiчны збор за праезд аўтатранспартных сродкаў па тэрыторыях нацыянальных паркаў i запаведнiкаў;

дзяржаўная пошлiна;

рэгiстрацыйныя i лiцэнзiйныя зборы;

патэнтныя пошлiны.

Артыкул 9. Мясцовыя падаткi i зборы

Да мясцовых падаткаў i збораў адносяцца:

падатак з рознiчных продажаў;

падатак за паслугi;

падатак на рэкламу;

зборы з карыстальнiкаў.».

6. Артыкул 10 дапоўнiць пунктамi 1 i 3 наступнага зместу:

«1. Асобым рэжымам падаткаабкладання прызнаецца спецыяльны парадак вылiчэння i платы падаткаў, збораў (пошлiн), якi прымяняецца ў выпадках i парадку, устаноўленых Асаблiвай часткай гэтага Кодэкса або Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.»;

«3. Пры ўстанаўленнi асобых рэжымаў падаткаабкладання плацельшчыкi i элементы падаткаабкладання, а таксама падатковыя льготы вызначаюцца ў парадку, прадугледжаным гэтым Кодэксам або Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.».

7. Дапоўнiць Агульную частку Падатковага кодэкса артыкуламi 11 i 12 наступнага зместу:

«Артыкул 11. Парадак устанаўлення, увядзення, змянення i спынення дзеяння
рэспублiканскiх падаткаў, збораў (пошлiн)

1. Устанаўленне, увядзенне, змяненне i спыненне дзеяння рэспублiканскiх падаткаў, збораў (пошлiн) ажыццяўляюцца прыняццем закона аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у гэты Кодэкс або Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

2. Законы аб устанаўленнi, увядзеннi новых, акрамя прадугледжаных гэтым Кодэксам, або спыненнi дзеяння ўведзеных рэспублiканскiх падаткаў, збораў (пошлiн), а таксама аб унясеннi змяненняў у дзейныя рэспублiканскiя падаткi, зборы (пошлiны) у частцы вызначэння плацельшчыкаў, падатковых ставак, падатковай базы, падатковых iльгот, парадку вылiчэння, парадку i тэрмiнаў платы прымаюцца пры зацвярджэннi бюджэту Рэспублiкi Беларусь на чарговы фiнансавы (бюджэтны) год i ўступаюць у сiлу не раней чым 1 студзеня года, якi iдзе за годам яго прыняцця. У выключных выпадках названыя законы могуць прымацца пры ўдакладненнi бюджэту Рэспублiкi Беларусь на бягучы фiнансавы (бюджэтны) год i (або) мець iншы тэрмiн уступлення ў сiлу, але не раней чым дзень iх апублiкавання або давядзення да ўсеагульнага ведама iншым прадугледжаным законам спосабам.

Артыкул 12. Парадак устанаўлення, увядзення, змянення i спынення дзеяння
мясцовых падаткаў i збораў

1. Устанаўленне, увядзенне, змяненне i спыненне дзеяння мясцовых падаткаў i збораў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам прыняццем нарматыўнага прававога акта (рашэння) мясцовага Савета дэпутатаў.

2. Мясцовы Савет дэпутатаў мае права ўстанавiць, увесцi ў дзеянне або не ўстанаўлiваць, не ўводзiць або спынiць дзеянне раней уведзенага iм любога з мясцовых падаткаў i збораў.

3. Нарматыўныя прававыя акты (рашэннi) аб устанаўленнi, увядзеннi i спыненнi дзеяння мясцовых падаткаў i збораў, а таксама аб унясеннi змяненняў у дзейныя мясцовыя падаткi i зборы ў частцы вызначэння падатковых ставак, падатковых iльгот, парадку налiчэння, парадку i тэрмiнаў платы прымаюцца пры зацвярджэннi адпаведнага мясцовага бюджэту на чарговы фiнансавы (бюджэтны) год i ўступаюць у сiлу не раней чым 1 студзеня года, якi iдзе за годам яго прыняцця. У выключных выпадках названыя нарматыўныя прававыя акты (рашэннi) могуць прымацца пры ўдакладненнi адпаведнага мясцовага бюджэту на бягучы фiнансавы (бюджэтны) год i (або) мець iншы тэрмiн уступлення ў сiлу, але не раней чым дзень iх апублiкавання або давядзення да ўсеагульнага ведама iншым прадугледжаным законам спосабам.

4. Рашэннi аб устанаўленнi, увядзеннi, змяненнi i спыненнi дзеяння мясцовых падаткаў i збораў публiкуюцца або даводзяцца да ўсеагульнага ведама iншым прадугледжаным законам спосабам, уступаюць у сiлу пасля iх афiцыйнага апублiкавання i накiроўваюцца ўстанавiўшымi iх мясцовымi Саветамi дэпутатаў у фiнансавыя i падатковыя органы адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi ў дзесяцiдзённы тэрмiн з даты iх прыняцця.».

8. Дапоўнiць Агульную частку Падатковага кодэкса артыкулам 20 наступнага зместу:

«Артыкул 20. Узаемазалежныя асобы

Узаемазалежнымi асобамi прызнаюцца фiзiчныя асобы i (або) арганiзацыi, наяўнасць адносiнаў памiж якiмi аказвае непасрэдны ўплыў на ўмовы або эканамiчныя вынiкi iх дзейнасцi або дзейнасцi прадстаўляемых iмi асоб.

Да такiх адносiнаў адносяцца адносiны:

памiж асобамi, якiя з’яўляюцца заснавальнiкамi (удзельнiкамi) адной арганiзацыi;

калi адна асоба выступае заснавальнiкам (удзельнiкам) другой арганiзацыi, калi доля такога ўдзелу складае не менш чым 20 працэнтаў;

калi адна асоба падпарадкоўваецца другой па службоваму становiшчу або адна асоба знаходзiцца (непасрэдна цi ўскосна) пад кантролем другой асобы;

калi асобы сумесна (непасрэдна цi ўскосна) кантралююць трэцюю асобу;

калi фiзiчныя асобы знаходзяцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам у шлюбных адносiнах, адносiнах блiзкай роднасцi або сваяцтва, усынавiцеля i ўсыноўленага, а таксама апекуна, папячыцеля i падапечнага.».

9. Пункт 1 артыкула 22 дапоўнiць падпунктам 1.13 наступнага зместу:

«1.13. пры рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлiк забяспечваць прыём наяўных грашовых сродкаў у парадку, якi вызначаецца заканадаўствам;».

10. Дапоўнiць Агульную частку Падатковага кодэкса артыкулам 31 наступнага зместу:

«Артыкул 31. Рэалiзацыя тавараў (работ, паслуг)

1. Рэалiзацыяй тавараў (работ, паслуг) прызнаецца адчужэнне тавару адной асобай другой асобе (выкананне работ адной асобай для другой асобы, аказанне паслуг адной асобай другой асобе) на платнай i бязвыплатнай аснове, калi iншае не ўстаноўлена гэтым артыкулам, незалежна ад спосабу набыцця правоў на тавары (вынiкi выкананых работ, аказаных паслуг) або формы адпаведных здзелак.

Рэалiзацыяй тавараў (работ, паслуг) прызнаецца таксама выкананне тавараў (работ, паслуг) для ўласнага спажывання, калi адпаведныя затраты не адносяцца на выдаткi вытворчасцi i абарачэння i iншыя аперацыi ў выпадках, якiя прадугледжаны Асаблiвай часткай гэтага Кодэкса або Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Момант фактычнай рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) вызначаецца ў адпаведнасцi з Асаблiвай часткай гэтага Кодэкса цi актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

2. Не прызнаецца рэалiзацыяй тавараў бязвыплатная перадача:

2.1. маёмасцi арганiзацыi яе правапераемнiку (правапераемнiкам) пры рэарганiзацыi гэтай арганiзацыi;

2.2. маёмасцi арганiзацыi яе заснавальнiку (удзельнiку) у памеры, якi не перавышае памеру долi (пая, пакета акцый) гэтага заснавальнiка (удзельнiка), пры лiквiдацыi гэтай арганiзацыi або пры выхадзе заснавальнiка (удзельнiка) з гэтай арганiзацыi;

2.3. маёмасцi ў межах аднаго ўласнiка па яго рашэнню або рашэнню ўпаўнаважанага iм органа;

2.4. маёмасцi, якая належыць фiзiчнай асобе, другой фiзiчнай асобе, якая знаходзiцца з iм у адпаведнасцi з заканадаўствам у шлюбных адносiнах, адносiнах блiзкай роднасцi цi сваяцтва, калi такая перадача не звязана з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi;

2.5. жылых памяшканняў у дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду пры iх прыватызацыi грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь.

3. Не прызнаюцца рэалiзацыяй тавараў:

3.1. адчужэнне маёмасцi ў вынiку рэквiзiцыi, нацыяналiзацыi або канфiскацыi;

3.2. пераход права ўласнасцi на маёмасць у вынiку атрымання спадчыны;

3.3. накiраванне ва ўласнасць дзяржавы безгаспадарнай маёмасцi, знаходак або скарбаў, безнагляднай жывёлы;

3.4. перадача маёмасцi ў якасцi ўзносаў у статутныя фонды арганiзацый, якiя ажыццяўляюцца заснавальнiкамi (удзельнiкамi) гэтых арганiзацый.

4. Не прызнаецца рэалiзацыяй работ (паслуг) бязвыплатнае выкананне работ (аказанне паслуг) адной фiзiчнай асобай другой фiзiчнай асобе, якая знаходзiцца з ёй у адпаведнасцi з заканадаўствам у шлюбных адносiнах, адносiнах блiзкай роднасцi цi сваяцтва, калi такiя работы (паслугi) не звязаны з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi.».

11. Артыкул 34 дапоўнiць пунктамi 1 i 3 наступнага зместу:

«1. Даходам прызнаецца эканамiчная выгада ў грашовай або натуральнай форме, якая ўлiчваецца ў выпадку магчымасцi яе ацэнкi i ў той ступенi, у якой такую выгаду можна ацанiць, i вызначаецца ў прымяненнi да канкрэтнага падатку, збору (пошлiны) у адпаведнасцi з Асаблiвай часткай гэтага Кодэкса або актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.»;

«3. Калi палажэннi гэтага Кодэкса i iншых актаў падатковага заканадаўства не дазваляюць адназначна аднесцi атрыманыя плацельшчыкам даходы да даходаў ад крынiц у Рэспублiцы Беларусь або да даходаў ад крынiц за межамi Рэспублiкi Беларусь, аднясенне даходу да той цi iншай крынiцы, а таксама вызначэнне долi такiх даходаў ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.».

12. Артыкул 38 дапоўнiць пунктам 3 наступнага зместу:

«3. Калi грашовых сродкаў лiквiдуемай арганiзацыi, у тым лiку атрыманых ад рэалiзацыi яе маёмасцi, недастаткова для выканання ў поўным аб’ёме падатковага абавязацельства, платы належных з яе пеняў, запазычанасць, якая застаецца, пагашаецца заснавальнiкамi (удзельнiкамi) названай арганiзацыi ў выпадках i межах, устаноўленых заканадаўчымi актамi, а не пагашаная пасля гэтага сума запазычанасцi прызнаецца безнадзейным доўгам i спiсваецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.».

13. У артыкуле 40:

пункт 1 пасля часткi другой дапоўнiць часткай трэцяй наступнага зместу:

«Пры адсутнасцi спадчыннiка (спадчыннiкаў) або пры адмове спадчыннiка (спадчыннiкаў) прыняць спадчыну, а таксама ў выпадку, калi велiчыня падатковага абавязацельства памёршай фiзiчнай асобы перавышае кошт маёмасцi, атрымлiваемай у спадчыну, непагашаная сума запазычанасцi па падатковаму абавязацельству памёршай фiзiчнай асобы прызнаецца безнадзейным доўгам i спiсваецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.»;

пункт 2 пасля часткi трэцяй дапоўнiць часткай чацвёртай наступнага зместу:

«Запазычанасць па падатковаму абавязацельству фiзiчнай асобы, прызнанай без вестак адсутнай або недзеяздольнай, а таксама не заплачаныя iм пенi пры недастатковасцi (адсутнасцi) маёмасцi гэтай фiзiчнай асобы для выканання яе падатковага абавязацельства, платы пеняў у частцы, што перавышае кошт названай маёмасцi, прызнаюцца безнадзейным доўгам i спiсваюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.».

14. Пункт 7 артыкула 46 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:

«Парадак правядзення ўзаемазалiку ўстанаўлiваецца заканадаўствам.».

15. Дапоўнiць Агульную частку Падатковага кодэкса артыкулам 47 наступнага зместу:

«Артыкул 47. Спiсанне запазычанасцi па падатках, зборах (пошлiнах), пенях

Прызнанне запазычанасцi па падатках, зборах (пошлiнах), пенях немагчымай да спагнання i яе спiсанне праводзяцца ў парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.».

16. Артыкул 62 дапоўнiць пунктам 4 наступнага зместу:

«4. Парадак вядзення падатковага ўлiку вызначаецца заканадаўствам.».

17. Артыкул 63 дапоўнiць пунктам 4 наступнага зместу;

«4. Формы падатковых дэкларацый (разлiкаў) па падатках, зборах (пошлiнах) устанаўлiваюцца заканадаўствам.».

18. У артыкуле 66:

дапоўнiць артыкул пунктам 1 наступнага зместу:

«1. Форма заявы аб пастаноўцы на ўлiк у падатковым органе, пералiк дакументаў (звестак), якiя прадстаўляюцца плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) адначасова з заявай аб пастаноўцы на ўлiк, устанаўлiваюцца заканадаўствам.»;

частку другую пункта 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Парадак i ўмовы прысваення, прымянення, а таксама змянення ўлiковага нумара плацельшчыка ўстанаўлiваюцца заканадаўствам.»;

пункт 6 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:

«Парадак вядзення Дзяржаўнага рэестра плацельшчыкаў (iншых абавязаных асоб) устанаўлiваецца заканадаўствам.».

19. Артыкул 67 дапоўнiць пунктамi 1, 2 i 3 наступнага зместу:

«1. Дзяржаўныя i iншыя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўную рэгiстрацыю арганiзацый, абавязаны паведамляць у падатковы орган па месцы знаходжання арганiзацыi аб яе дзяржаўнай рэгiстрацыi ў пятнаццацiдзённы тэрмiн з дня праведзенай дзяржаўнай рэгiстрацыi, а аб лiквiдацыi арганiзацыi — у пяцiдзённы тэрмiн з дня вынясення (атрымання) рашэння аб лiквiдацыi арганiзацыi.

2. Дзяржаўныя i iншыя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўную рэгiстрацыю iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, абавязаны паведамляць у падатковы орган па месцы жыхарства iндывiдуальнага прадпрымальнiка аб яго дзяржаўнай рэгiстрацыi ў пятнаццацiдзённы тэрмiн з дня праведзенай дзяржаўнай рэгiстрацыi, а аб спыненнi яго дзейнасцi ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка — у пяцiдзённы тэрмiн з дня вынясення (атрымання) рашэння аб спыненнi дзейнасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка.

3. Дзяржаўныя органы i арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць улiк i (або) рэгiстрацыю маёмасцi i правоў на яе, абавязаны перадаваць у падатковыя органы звесткi, неабходныя для ажыццяўлення падатковага кантролю. Пералiк i парадак перадачы такiх звестак устанаўлiваюцца заканадаўствам.».

20. Артыкул 69 дапоўнiць пунктам 6 наступнага зместу:

«6. Парадак правядзення падатковых праверак устанаўлiваецца заканадаўствам.».

21. Артыкул 78 дапоўнiць пунктам 1 наступнага зместу:

«1. Па вынiках падатковай праверкi службовымi асобамi падатковых органаў складаюцца акт або даведка па форме, устаноўленай заканадаўствам.».

22. Пункт 2 артыкула 80 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:

«Падатковыя органы, а таксама мытныя органы i iншыя дзяржаўныя органы, якiя валодаюць паўнамоцтвамi падатковых органаў, выконваюць свае функцыi i ўзаемадзейнiчаюць пры дапамозе рэалiзацыi правоў i выканання абавязкаў, устаноўленых заканадаўствам.».

23. Дапоўнiць Агульную частку Падатковага кодэкса артыкулам 81 наступнага зместу:

«Артыкул 81. Правы падатковых органаў i iх службовых асоб

1. Падатковыя органы i iх службовыя асобы ў межах сваёй кампетэнцыi маюць права:

1.1. атрымлiваць ад плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) неабходныя для налiчэння i платы падаткаў, збораў (пошлiн) дакументы (iх копii), iншую iнфармацыю, якая датычыцца дзейнасцi i маёмасцi плацельшчыка (iншай абавязанай асобы);

1.2. выклiкаць у падатковыя органы плацельшчыкаў (iншых абавязаных асоб), а таксама iншых асоб, якiя маюць дакументы i (або) iнфармацыю аб дзейнасцi плацельшчыкаў (iншых абавязаных асоб), у дачыненнi да якiх праводзiцца падатковая праверка;

1.3. заяўляць хадайнiцтвы:

1.3.1. аб лiквiдацыi арганiзацый i спыненнi дзейнасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў;

1.3.2. аб пазбаўленнi арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне пэўных вiдаў дзейнасцi;

1.4. у парадку, устаноўленым заканадаўствам, накiроўваць у суд iскi (заявы):

1.4.1. аб лiквiдацыi арганiзацыi, спыненнi дзейнасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка;

1.4.2. аб прызнаннi ажыццяўляемай плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) дзейнасцi незаконнай у выпадку парушэння ўстаноўленага парадку яе ажыццяўлення, а таксама аб прызнаннi здзелак (дагавораў) несапраўднымi;

1.4.3. аб спагнаннi падатку, збору (пошлiны), пенi за кошт маёмасцi плацельшчыка (iншай абавязанай асобы);

1.4.4. аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтве) плацельшчыка (iншай абавязанай асобы);

1.4.5. iншыя iскi (заявы), прадугледжаныя заканадаўствам;

1.5. атрымлiваць ад iншых дзяржаўных органаў, арганiзацый i фiзiчных асоб неабходныя для выканання ўскладзеных на падатковыя органы абавязкаў iнфармацыю i дакументы, у тым лiку заключэннi адпаведных спецыялiстаў, экспертаў;

1.6. пры правядзеннi падатковай праверкi правяраць у службовых асоб арганiзацый i фiзiчных асоб дакументы, якiя сведчаць асобу, бухгалтарскiя кнiгi i iншыя рэестры ўлiку, статыстычныя i бухгалтарскiя справаздачы, балансы, рахункi i iншыя дакументы, неабходныя для вылiчэння i платы падаткаў, збораў (пошлiн), наяўныя грошы ў касе i ў падсправаздачных асоб, каштоўныя паперы i iншую маёмасць, а таксама ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, рабiць асабiсты надгляд i надгляд рэчаў, дакументаў, каштоўнасцяў i транспартных сродкаў, што знаходзяцца пры iх;

1.7. спаганяць ва ўстаноўленым гэтым Кодэксам парадку незаплачаныя (не поўнасцю заплачаныя) сумы падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў;

1.8. прыпыняць у выпадках, устаноўленых гэтым Кодэксам, аперацыi плацельшчыкаў (iншых абавязаных асоб) па iх рахунках у банках;

1.9. доступу службовых асоб па-датковых органаў, якiя праводзяць падатковую праверку, на тэрыторыю або ў памяшканне плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) у парадку, устаноўленым артыкулам 74 гэтага Кодэкса;

1.10. назначаць iнвентарызацыю маёмасцi плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) i апячатваць касы, памяшканнi, месцы захоўвання дакументаў i (або) маёмасцi плацельшчыка (iншай абавязанай асобы);

1.11. у мэтах падатковага кантролю ў парадку, якi вызначаецца заканадаўствам, ствараць падатковыя пасты, забяспечваючы знаходжанне службовых асоб падатковых органаў на тэрыторыi i (або) у памяшканнях плацельшчыка (iншай абавязанай асобы);

1.12. уносiць у кампетэнтныя органы прапановы аб прыпыненнi выезду за межы Рэспублiкi Беларусь фiзiчных асоб да пагашэння iмi запазычанасцi па падатковаму абавязацельству;

1.13. праводзiць у парадку, якi вызначаецца заканадаўствам, кантрольныя закупкi таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў i кантрольныя афармленнi заказаў на выкананне работ, аказанне паслуг для праверкi захоўвання плацельшчыкамi падатковага заканадаўства i ўстаноўленага парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў.

Кантрольнай закупкай прызнаецца штучна створаная службовымi асобамi падатковых органаў сiтуацыя набыцця таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў без мэты iх спажывання або наступнай рэалiзацыi;

1.14. забiраць пры правядзеннi выязной падатковай праверкi ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам, дакументы плацельшчыка (iншай абавязанай асобы);

1.15. у выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам, канфiскоўваць рэчы i таварна-матэрыяльныя каштоўнасцi плацельшчыка (iншай абавязанай асобы), якiя з’яўляюцца аб’ектамi парушэння падатковага заканадаўства.

2. Пры адсутнасцi ў плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) дакументаў бухгалтарскага ўлiку i iншых дакументаў, звязаных з падаткаабкладаннем, падатковы орган мае права вызначаць памер належных да платы ў бюджэт падатку, збору (пошлiны) на падставе звестак аб руху грашовых сродкаў па рахунках плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) у банку i звестак, атрыманых аб названых асобах ад iншых органаў, арганiзацый i фiзiчных асоб, або ў разлiковым парадку ў адпаведнасцi з заканадаўствам на падставе звестак аб плацельшчыках (iншых абавязаных асобах), якiя займаюцца аналагiчнымi вiдамi дзейнасцi.

Вызначаныя ва ўказаным парадку сумы падаткаў, збораў (пошлiн) пераглядаюцца падатковым органам пры ўмове аднаўлення плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) бухгалтарскага ўлiку i прадстаўленнi дакументаў бухгалтарскага ўлiку, iншых дакументаў, звязаных з падаткаабкладаннем, але не пазней чым праз тры месяцы з дня ўручэння плацельшчыку акта падатковай праверкi.

3. Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь мае права выдаваць у адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i (або) iншымi актамi падатковага заканадаўства нарматыўныя прававыя акты, абавязковыя для выканання плацельшчыкамi (iншымi абавязанымi асобамi), падатковымi органамi i iх службовымi асобамi.

4. Падатковыя органы маюць таксама i iншыя правы, устаноўленыя заканадаўствам.».

24. Пункт 1 артыкула 82 дапоўнiць падпунктам 1.13 наступнага зместу:

«1.13. весцi ўлiк належных да аплаты i фактычна заплачаных плацельшчыкамi (iншымi абавязанымi асобамi) сум падаткаў, збораў (пошлiн), пеняў, складаць i прадстаўляць падатковую справаздачнасць па форме i ў парадку, устаноўленых заканадаўствам;».

Артыкул 2. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 студзеня 2003 года «Аб увядзеннi ў дзеянне Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 8, 2/933) наступныя змяненнi:

1. Артыкул 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 1. Увесцi ў дзеянне Агульную частку Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей — Агульная частка) з 1 студзеня 2004 года, за выключэннем пунктаў 1 i 2 артыкула 2, пункта 1 артыкула 3, артыкула 6, пунктаў 2 i 3 артыкула 7, артыкулаў 8—12, артыкула 20, артыкула 31, пункта 1 артыкула 34, якiя ўступаюць у сiлу з дня ўвядзення ў дзеянне Асаблiвай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей — Асаблiвая частка).».

2. Артыкул 5 выключыць.

3. Артыкул 6 даць у наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 6. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.».

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

22 лiпеня 2003 г., г. Мiнск.

№ 225-З
<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый >>>



Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz