Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб абавязковым страхаваннi грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi

Гэты Закон рэгулюе адносiны, што ўзнiкаюць пры абавязковым страхаваннi грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi, перавозiмымi сродкамi аўтамабiльнага, паветранага, воднага i чыгуначнага транспарту на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, i вызначае парадак i ўмовы правядзення такога страхавання.

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, якiя прымяняюцца для мэтаў гэтага Закона

Для мэтаў гэтага Закона прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны:

багаж — маёмасць, здадзеная перавозчыку пасажырам, якую перавозчык абавязаны даставiць у пункт прызначэння i на падставе багажнай квiтанцыi выдаць яе;

абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi — адносiны па абавязковаму страхаванню перавозчыкам сваiх маёмасных iнтарэсаў, звязаных з рызыкай сваёй грамадзянскай адказнасцi, якая можа наступiць у вынiку нанясення шкоды жыццю, здароўю пасажыра i (або) страты, недастачы або пашкоджання (псавання) яго багажу;

пасажыр — фiзiчная асоба, якая ў адпаведнасцi з дагаворам перавозкi, заключаемым iм самiм або ад яго iмя, ажыццяўляе пасадку ў транспартны сродак, перавозiцца перавозчыкам у пункт прызначэння, ажыццяўляе высадку з транспартнага сродку;

перавозчык — юрыдычная асоба або iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя ажыццяўляюць перавозку пасажыраў i багажу на падставе адпаведнай лiцэнзii i выкарыстоўваюць для гэтага транспартны сродак;

пацярпеўшы (выгаданабытчык) — пасажыр, жыццю цi здароўю якога нанесена шкода i (або) багаж якога пры пагрузцы, перавозцы або выгрузцы згублены, знiшчаны цi пашкоджаны (сапсаваны);

страхавы ўзнос (страхавая прэмiя) — плата за страхаванне, якую страхавальнiк абавязаны заплацiць страхоўшчыку;

страхавая сума (лiмiт адказнасцi) — грашовая сума, у межах якой, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi, страхоўшчык абавязаны зрабiць выплату страхавой кампенсацыi пры наступленнi страхавога выпадку;

страхавы тарыф — стаўка страхавога ўзносу з адзiнкi страхавой сумы ў залежнасцi ад вiду i колькасцi транспартных сродкаў;

транспартны сродак — любы транспартны сродак аўтамабiльных, паветраных, водных або чыгуначных зносiнаў, прызначаны для перавозкi пасажыраў i багажу.

Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб абавязковым страхаваннi грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi

Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб абавязковым страхаваннi грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi складаецца з Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, гэтага Закона, нарматыўных прававых актаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i прынятых у адпаведнасцi з iмi iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 3. Сфера прымянення гэтага Закона

Сфера прымянення гэтага Закона распаўсюджваецца на адносiны, што ўзнiкаюць пры абавязковым страхаваннi грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi, якiя перавозяцца сродкамi аўтамабiльнага, паветранага, воднага i чыгуначнага транспарту, акрамя перавозак:

аўтамабiльным, паветраным i чыгуначным транспартам мiжнародных зносiнаў;

усiмi вiдамi транспарту прыгарадных зносiнаў;

гарадскiм аўтамабiльным i электрычным транспартам, а таксама метро;

унутраным водным транспартам на прагулачных i экскурсiйных лiнiях.

Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi пры мiжнародных перавозках ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 4. Аб’ект страхавання

Аб’ектам абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi з’яўляюцца маёмасныя iнтарэсы страхавальнiка, звязаныя з рызыкай грамадзянскай адказнасцi, якая можа наступiць у вынiку нанясення шкоды жыццю, здароўю пасажыра i (або) страты, недастачы цi пашкоджання (псавання) яго багажу.

Артыкул 5. Страхоўшчык

Страхоўшчыкам з’яўляецца камерцыйная арганiзацыя, створаная для ажыццяўлення страхавой дзейнасцi, якой ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку выдадзена лiцэнзiя на правядзенне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi.

Страхоўшчык не мае права беспадстаўна адмовiць перавозчыку, якi падаў заяву, у заключэннi дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi (далей — дагавор страхавання).

Артыкул 6. Правы страхоўшчыка

Страхоўшчык мае права:

правяраць пры заключэннi дагавора страхавання паведамленую страхавальнiкам iнфармацыю, а таксама захаванне iм патрабаванняў i ўмоў дагавора страхавання;

атрымлiваць у органах унутраных спраў, пракуратуры, судах, медыцынскiх установах i iншых кампетэнтных органах i арганiзацыях звесткi, неабходныя для пацвярджэння факта страхавога выпадку, устанаўлення ступенi цяжару цялесных пашкоджанняў, нанесеных пацярпеўшаму, вызначэння памеру ўрону ў сувязi са стратай, недастачай або пашкоджаннем (псаваннем) багажу, а таксама памеру страхавой кампенсацыi, якая падлягае выплаце пацярпеўшаму, а ў выпадку яго смерцi — нашчадкам;

правяраць мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў, выдзеленых перавозчыку з фонду папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў;

адмовiць у выплаце страхавой кампенсацыi, калi нанесеная шкода жыццю i здароўю пацярпеўшага i (або) урон у сувязi са стратай, недастачай або пашкоджаннем (псаваннем) багажу былi выклiканы наўмыснымi дзеяннямi пацярпеўшага, накiраванымi на наступленне страхавога выпадку;

ажыццяўляць у межах выплачаных сум страхавой кампенсацыi перайшоўшае да яго ў парадку субрагацыi права патрабавання, якое страхавальнiк мае да асобы, адказнай за страты, вернутыя ў вынiку страхавання.

Артыкул 7. Абавязкi страхоўшчыка

Страхоўшчык абавязаны:

заключыць дагавор страхавання з перавозчыкам, якi падаў заяву, азнаёмiць яго з умовамi абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi;

пры наступленнi страхавога выпадку скласцi акт аб iм i ва ўстаноўлены артыкулам 17 гэтага Закона тэрмiн выплацiць страхавую кампенсацыю пацярпеўшаму, а ў выпадку яго смерцi — нашчадкам;

кампенсаваць расходы, панесеныя страхавальнiкам у вынiку прынятых мераў па скарачэнню памеру шкоды пры наступленнi страхавога выпадку, калi такiя расходы былi неабходныя або былi зроблены для выканання ўказанняў страхоўшчыка;

своечасова пералiчваць страхавальнiку грашовыя сродкi на папераджальныя (прэвентыўныя) мерапрыемствы;

не разносiць звесткi аб страхавальнiку i пацярпеўшым, атрыманыя ў вынiку сваёй прафесiйнай дзейнасцi.

Артыкул 8. Страхавальнiк

Страхавальнiкам з’яўляецца перавозчык, якi заключыў са страхоўшчыкам дагавор страхавання на ўмовах i ў парадку, прадугледжаных гэтым Законам, i якi плацiць страхавы ўзнос (страхавую прэмiю).

Перавозчык абавязаны страхаваць сваю грамадзянскую адказнасць перад пасажырамi да ажыццяўлення перавозак.

Артыкул 9. Правы страхавальнiка

Страхавальнiк мае права:

азнаёмiцца з умовамi абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi;

патрабаваць ад страхоўшчыка выканання ўмоў дагавора страхавання.

Артыкул 10. Абавязкi страхавальнiка

Страхавальнiк абавязаны:

плацiць страхавы ўзнос у поўным памеры ва ўстаноўленыя дагаворам страхавання тэрмiны;

скласцi акт аб страхавым выпадку на транспартным сродку па форме, зацверджанай страхоўшчыкам па ўзгадненню з дзяржаўным органам па нагляду за страхавой дзейнасцю, i прадставiць яго страхоўшчыку;

паведамiць страхоўшчыку на працягу пяцi рабочых дзён аб наступленнi страхавога выпадку;

паведамiць страхоўшчыку аб наяўнасцi падстаў для адмовы ў страхавой кампенсацыi або змяншэннi патрабаванняў пацярпеўшага;

прымаць меры па прадухiленню наступлення страхавых выпадкаў i змяншэнню шкоды, нанесенай у вынiку наступлення страхавога выпадку;

выкарыстоўваць грашовыя сродкi, якiя выдзяляюцца з фонду папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў, строга па мэтаваму прызначэнню.

Артыкул 11. Дагавор страхавання i парадак яго заключэння

Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi ажыццяўляецца на падставе дагавора страхавання, якое заключаецца перавозчыкам са страхоўшчыкам.

Для заключэння дагавора страхавання перавозчык падае страхоўшчыку заяву, у якой указваюцца:

назва i месца знаходжання перавозчыка — юрыдычнай асобы або прозвiшча, iмя, iмя па бацьку i месца жыхарства перавозчыка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка, а таксама яго бягучы (разлiковы) банкаўскi рахунак;

звесткi аб колькасцi транспартных сродаў, якiя забяспечваюць пасажырскiя перавозкi, i аб iх тэхнiчных характарыстыках;

звесткi аб пасажыраабароце i аб агульнай суме грашовых сродкаў, што паступiлi ад перавозкi пасажыраў за каляндарны год, якi папярэднiчае году заключэння дагавора страхавання;

звесткi аб колькасцi страхавых выпадкаў, што адбылiся ў перавозчыка на працягу двух каляндарных гадоў, што папярэднiчаюць году заключэння дагавора страхавання.

Дагавор страхавання заключаецца ў пiсьмовай форме з выдачай страхоўшчыкам страхавальнiку страхавога полiса (страхавога пасведчання) устаноўленай формы, у якiм указваюцца iстотныя ўмовы дагавора страхавання ў адпаведнасцi з Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь.

У выпадку, калi перавозчык не заключыў дагавора страхавання або заключыў яго на ўмовах, што пагаршаюць становiшча пасажыраў у параўнаннi з умовамi, вызначанымi Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь i гэтым Законам, ён нясе адказнасць перад пасажырамi на тых жа ўмовах, пры якiх павiнна рабiцца выплата страхавой кампенсацыi пры належным страхаваннi.

Дагавор страхавання, калi ў iм не прадугледжана iншае, уступае ў сiлу з моманту выплаты страхавой прэмii або першага яе ўзносу.

Артыкул 12. Тэрмiн дзеяння дагавора страхавання

Перавозчык абавязаны штогод заключаць дагавор страхавання на перыяд ажыццяўлення iм дзейнасцi па перавозцы пасажыраў i багажу, але не больш чым на адзiн год з любым са страхоўшчыкаў, якiя маюць лiцэнзiю на правядзенне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi.

Артыкул 13. Страхавы выпадак

Страхавым выпадкам, пры наступленнi якога страхоўшчык робiць выплату страхавой кампенсацыi, з’яўляецца факт нанясення шкоды жыццю, здароўю пасажыра i (або) страты, недастачы цi пашкоджання (псавання) яго багажу пры ажыццяўленнi пасадкi, перавозкi, высадкi пасажыра або пагрузкi, перавозкi цi выгрузкi багажу.

Артыкул 14. Страхавы ўзнос (страхавая прэмiя)

Памер страхавога ўзносу (страхавой прэмii), якi падлягае выплаце па дагавору страхавання, вызначаецца страхоўшчыкам у адпаведнасцi з устаноўленымi Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь страхавымi тарыфамi i агульнай сумай грашовых сродкаў, што паступiлi ад перавозкi пасажыраў за каляндарны год, якi папярэднiчае году заключэння дагавора страхавання. Страхавы ўзнос уключаецца страхавальнiкам у сабекошт аказваемых паслуг.

Страхавыя тарыфы ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь дыферэнцыравана ў залежнасцi ад вiду i колькасцi транспартных сродкаў з улiкам пасажыраабароту, колькасцi страхавых выпадкаў, што адбылiся ў перавозчыка на працягу двух каляндарных гадоў, якiя папярэднiчаюць году заключэння дагавора страхавання.

Артыкул 15. Страхавая сума (лiмiт адказнасцi)

Страхавая сума вызначаецца бакамi дагавора страхавання ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Мiнiмальны памер страхавой сумы пры абавязковым страхаваннi грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi за шкоду, нанесеную жыццю або здароўю пацярпеўшага пры наступленнi страхавога выпадку, устанаўлiваецца ў памеры, эквiвалентным 3000 еўра, а за страту, недастачу або пашкоджанне (псаванне) яго багажу — у памеры, эквiвалентным 1000 еўра.

Памер выплаты страхавой кампенсацыi залежыць ад ступенi цяжкасцi шкоды, нанесенай жыццю або здароўю пацярпеўшага, памеру страхавой сумы i не можа быць меншы:

за ўстаноўлены мiнiмальны памер страхавой сумы — у выпадку смерцi (гiбелi) пацярпеўшага або нанясення яму цяжкага цялеснага пашкоджання;

60 працэнтаў устаноўленага мiнiмальнага памеру страхавой сумы — у выпадку нанясення пацярпеўшаму менш цяжкага цялеснага пашкоджання;

20 працэнтаў устаноўленага мiнiмальнага памеру страхавой сумы — у выпадку нанясення пацярпеўшаму лёгкага цялеснага пашкоджання.

Страхавая кампенсацыя ў выпадках страты, недастачы або пашкоджання (псавання) багажу, якi належыць пацярпеўшаму, выплачваецца зыходзячы з рэальных страт у межах вызначанай бакамi дагавора страхавой сумы.

Памер выплаты страхавой кампенсацыi вызначаецца ў беларускiх рублях у адпаведнасцi з курсам еўра, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на дзень ажыццяўлення выплаты.

Артыкул 16. Складанне акта аб страхавым выпадку

Страхоўшчык абавязаны скласцi акт аб страхавым выпадку на працягу трох рабочых дзён пасля атрымання заявы пацярпеўшага, а ў выпадку яго смерцi — заявы нашчадкаў або страхавальнiка з прыкладаннем:

арыгiнала акта аб страхавым выпадку на транспартным сродку з пасажырам, складзенага перавозчыкам па ўстаноўленай форме;

дакумента медыцынскай установы аб ступенi цяжкасцi цялесных пашкоджанняў, нанесеных пацярпеўшаму.

У выпадку гiбелi пасажыра яго нашчадкамi прадастаўляюцца:

натарыяльна засведчаная копiя дакумента аб смерцi пасажыра;

натарыяльна засведчаная копiя дакумента аб праве на спадчыну.

Артыкул 17. Парадак выплаты страхавой кампенсацыi

Выплата страхавой кампенсацыi робiцца пацярпеўшаму, а ў выпадку яго смерцi — нашчадкам шляхам пералiчэння грашовых сродкаў на яго бягучы (разлiковы) банкаўскi рахунак, выдачы чэка, пераводу па пошце або выдачы грашовых сродкаў з касы страхоўшчыка на працягу пяцi рабочых дзён пасля атрымання страхоўшчыкам усiх неабходных дакументаў, прадугледжаных артыкулам 16 гэтага Закона.

За кожны дзень пратэрмiноўкi выплаты страхавой кампенсацыi па вiне страхоўшчыка пацярпеўшаму, а ў выпадку яго смерцi — нашчадкам выплачваецца пеня ў памеры, устаноўленым дзяржаўным органам па нагляду за страхавой дзейнасцю.

Артыкул 18. Фонд пепераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў

Для прадухiлення страхавых выпадкаў пры ажыццяўленнi перавозак пасажыраў i багажу страхоўшчык стварае за кошт адлiчэнняў ад страхавых узносаў фонд папераджальных (прэвентных) мерапрыемстваў.

Грашовыя сродкi, якiя адлiчваюцца ў фонд папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў, уключаюцца ў сабекошт страхавых паслуг страхоўшчыка.

Памер адлiчэнняў ад страхавых узносаў у фонд папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў i парадак выкарыстання грашовых сродкаў указанага фонду ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 19. Гарантыйны фонд

Страхоўшчык на выпадак невыканання сваiх абавязацельстваў i (або) прызнання яго эканамiчна неплацежаздольным (банкрутам) стварае гарантыйны фонд.

Грашовыя сродкi ў гарантыйны фонд адлiчваюцца ад паступiўшых страхавых узносаў i ўключаюцца ў сабекошт страхавых паслуг.

Парадак стварэння гарантыйнага фонду i выкарыстання грашовых сродкаў указанага фонду ўстанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 20. Разгляд спрэчак

Спрэчкi, якiя ўзнiкаюць па дагаворах страхавання, вырашаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 21. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем артыкула 22, якi ўступае ў сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Артыкул 22. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прывесцi нарматыўныя прававыя акты Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

9 студзеня 2002 г., г. Мiнск.

№ 88-3.

<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый >>>



Rating All.BY Rambler's Top100 Белорусский рейтинг
Hosted by uCoz