Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб дзяржаўнай службе ў Рэспублiцы Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 13 мая 2003 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 29 мая 2003 года


ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Прававая аснова дзяржаўнай службы

1. Прававую аснову дзяржаўнай службы ў Рэспублiцы Беларусь складаюць Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, гэты Закон i iншыя заканадаўчыя акты.

2. На адносiны, звязаныя з дзяржаўнай службай, не ўрэгуляваныя гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства, пашыраецца дзеянне нормаў працоўнага, пенсiйнага i iншага заканадаўства.

Артыкул 2. Дзяржаўная служба

У гэтым Законе пад дзяржаўнай службай разумеецца прафесiйная дзейнасць асоб, якiя займаюць дзяржаўныя пасады, ажыццяўляемая ў мэтах непасрэднай рэалiзацыi дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў i (цi) забеспячэння выканання функцый дзяржаўных органаў.

Артыкул 3. Дзяржаўны орган

1. Дзяржаўны орган — утвораная ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, iншымi заканадаўчымi актамi арганiзацыя, якая ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў адпаведнай сферы (галiне) дзяржаўнай дзейнасцi.

2. У выпадках i межах, прадугледжаных заканадаўчымi актамi, да дзяржаўных органаў прыраўноўваюцца дзяржаўныя ўстановы i iншыя арганiзацыi, якiя забяспечваюць дзейнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або дзяржаўных органаў.

Артыкул 4. Дзяржаўная пасада

Дзяржаўная пасада — пасада, прадугледжаная Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi, або пасада, заснаваная ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку як штатная адзiнка дзяржаўнага органа з пэўным для займаючай яе асобы колам абавязкаў па выкананню i забеспячэнню паўнамоцтваў дадзенага дзяржаўнага органа.

Пасады, уключаныя ў штатны расклад дзяржаўнага органа ў мэтах тэхнiчнага абслугоўвання i забеспячэння дзейнасцi гэтага органа ў адпаведнасцi з пералiкам, што вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаным iм дзяржаўным органам, не адносяцца да дзяржаўных пасад.

Артыкул 5. Дзяржаўны служачы

Дзяржаўным служачым з’яўляецца грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi займае ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дзяржаўную пасаду, надзелены адпаведнымi паўнамоцтвамi i выконвае службовыя абавязкi за грашовае ўзнагароджанне са сродкаў рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў цi iншых прадугледжаных заканадаўствам крынiц фiнансавання.

Артыкул 6. Прынцыпы дзяржаўнай службы

Дзяржаўная служба грунтуецца на прынцыпах:

вяршэнства Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь;

служэння народу Рэспублiкi Беларусь;

законнасцi;

прыярытэту правоў i свабод чалавека i грамадзянiна, гарантый iх рэалiзацыi;

гуманiзму i сацыяльнай справядлiвасцi;

адзiнства сiстэмы дзяржаўнай службы i яе дыферэнцыяцыi зыходзячы з канцэпцыi падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую i судовую;

галоснасцi;

прафесiяналiзму i кампетэнтнасцi дзяржаўных служачых;

падкантрольнасцi i падсправаздачнасцi дзяржаўных служачых, персанальнай адказнасцi за невыкананне або неналежнае выкананне iмi сваiх службовых абавязкаў;

добраахвотнасцi паступлення грамадзян на дзяржаўную службу;

роўнага доступу грамадзян да любых пасад у дзяржаўнай службе i прасоўвання па дзяржаўнай службе ў адпаведнасцi з iх здольнасцямi i прафесiйнай падрыхтоўкай;

стабiльнасцi дзяржаўнай службы ў мэтах забеспячэння пераемнасцi ўлады;

эканамiчнай, сацыяльнай i прававой абароненасцi дзяржаўных служачых.

Артыкул 7. Сфера дзеяння гэтага Закона

1. Дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца на асоб, якiя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку займаюць дзяржаўныя пасады ў:

1.1. Палаце прадстаўнiкоў i Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i iх сакратарыятах;

1.2. Урадзе Рэспублiкi Беларусь i яго Апараце;

1.3. Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь i яго Сакратарыяце, Вярхоўным Судзе Рэспублiкi Беларусь, Вышэйшым Гаспадарчым Судзе Рэспублiкi Беларусь, iншых агульных i гаспадарчых судах i iх апаратах;

1.4. Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiцтве справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, iншых дзяржаўных органах, якiя непасрэдна забяспечваюць дзейнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

1.5. органах Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органах Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь, Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў i яе апараце;

1.6. мiнiстэрствах, iншых рэспублiканскiх органах дзяржаўнага кiравання, iх тэрытарыяльных падраздзяленнях;

1.7. дыпламатычных прадстаўнiцтвах, консульскiх установах i мiсiях Рэспублiкi Беларусь;

1.8. мясцовых Саветах дэпутатаў i iх апаратах, выканаўчых i распарадчых органах i iх апаратах;

1.9. дзяржаўных натарыяльных канторах;

1.10. мытных органах;

1.11. iншых дзяржаўных органах i прыраўнаваных да iх у адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржаўных арганiзацыях.

2. На адносiны, звязаныя з паступленнем, праходжаннем, спыненнем дзяржаўнай службы ў прымяненнi да асобных катэгорый дзяржаўных служачых, абумоўленыя спецыфiкай iх прафесiйнай дзейнасцi, не ўрэгуляваныя гэтым Законам, пашыраюцца нормы спецыяльных заканадаўчых актаў, што замацоўваюць iх прававы статус.

3. Дзеянне гэтага Закона не пашыраецца на ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi.

Артыкул 8. Кадравыя рэестры дзяржаўных пасад

1. У мэтах павышэння эфектыўнасцi работы з кадрамi, паляпшэння сiстэмы ўлiку, падбору, падрыхтоўкi i расстаноўкi кадраў ствараюцца кадравыя рэестры дзяржаўных пасад (далей — кадравыя рэестры).

2. Кадравы рэестр — сiстэма ўлiку дзяржаўных пасад дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь.

3. У Рэспублiцы Беларусь вядуцца кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы Рэспублiкi Беларусь, кадравы рэестр Урада Рэспублiкi Беларусь, кадравыя рэестры абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў.

4. У кадравыя рэестры ўключаюцца:

вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублiкi Беларусь: Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiк спраў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

iншыя дзяржаўныя пасады, назначэнне (ўзгадненне назначэння) на якiя ажыццяўляецца адпаведна Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстрам Рэспублiкi Беларусь, старшынямi абласных i Мiнс-кага гарадскога выканаўчых камiтэтаў.

5. Пералiкi вышэйшых дзяржаўных пасад Рэспублiкi Беларусь, iншых дзяржаўных пасад, якiя падлягаюць уключэнню ў кадравыя рэестры, зацвярджаюцца адпаведна Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстрам Рэспублiкi Беларусь, старшынямi абласных i Мiнс-кага гарадскога выканаўчых камiтэтаў.

Артыкул 9. Парадак вядзення кадравых рэестраў

1. Вядзенне кадравых рэестраў уключае ў сябе:

1.1. зацвярджэнне пералiкаў дзяржаўных пасад;

1.2. збор i вывучэнне даных аб кандыдатах на дзяржаўныя пасады.

2. Пры назначэннi на дзяржаўныя пасады, уключаныя ў кадравыя рэестры, у адпаведнасцi з заканадаўствам ажыццяўляецца фармiраванне звестак аб кандыдатах, неабходных для рэалiзацыi iх службовых паўнамоцтваў.

3. Фармiраванне звестак аб кандыдатах на дзяржаўныя пасады ажыццяўляецца Урадам Рэспублiкi Беларусь, Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.

4. Пералiк звестак аб кандыдатах на дзяржаўныя пасады, тэрмiн вывучэння матэрыялаў аб кандыдатах на дзяржаўныя пасады, абставiны, што падлягаюць вывучэнню аб кандыдатах на дзяржаўныя пасады, парадак допуску кандыдатаў на дзяржаўныя пасады да дзяржаўных сакрэтаў, парадак захоўвання звестак аб кандыдатах на дзяржаўныя пасады i абыходжанне з гэтымi звесткамi ўстанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам.

5. Пры фармiраваннi звестак аб кандыдатах на дзяржаўныя пасады, уключаныя ў кадравыя рэестры, забараняецца збор iнфармацыi аб асабiстым жыццi кандыдатаў або членаў iх сем’яў, iншых блiзкiх сваякоў, а таксама звестак аб iх веравызнаннi i прыналежнасцi да палiтычных партый, iншых грамадскiх аб’яднанняў, што праследуюць палiтычныя мэты, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, iншымi заканадаўчымi актамi.

Артыкул 10. Вывучэнне звестак аб кандыдатах на дзяржаўныя пасады

1. Вывучэнне звестак аб кандыдатах на дзяржаўныя пасады, пералiк якiх вызначаецца заканадаўствам, арганiзуецца i праводзiцца Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь ва ўзаемадзеяннi з Пракуратурай Рэспублiкi Беларусь, Камiтэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Службай бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўным мытным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўным камiтэтам пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь, iншымi дзяржаўнымi органамi i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

2. Па вынiках вывучэння звестак аб кандыдаце на дзяржаўную пасаду Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь складае заключэнне, якое накiроўваецца службовым асобам, якiя iнiцыiравалi правядзенне вывучэння.

3. Адказнасць за аб’ектыўнасць iнфармацыi аб кандыдаце на дзяржаўную пасаду нясуць службовыя асобы органаў, якiя ажыццяўляюць збор i вывучэнне iнфармацыi аб кандыдаце, а таксама асобы, якiя прадаставiлi iнфармацыю.

4. Кандыдат на дзяржаўную пасаду мае права на азнаямленне з заключэннем Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 11. Класы дзяржаўных служачых

1. Кожнай дзяржаўнай пасадзе адпавядаюць пэўныя класы дзяржаўных служачых.

2. Для дзяржаўных служачых устанаўлiваецца вышэйшы клас i 12 класаў, з якiх 12-ы клас з’яўляецца нiжэйшым.

3. Дзяржаўным пасадам Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiка спраў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i iх намеснiкаў, а таксама старшынь абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў адпавядае вышэйшы клас дзяржаўнага служачага.

Мiнiстрам Рэспублiкi Беларусь можа быць прысвоены вышэйшы клас дзяржаўнага служачага ў парадку i на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам.

4. Прысваенне класаў ажыццяўляецца:

Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь — у дачыненнi да кiруючых работнiкаў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, старшынь абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў i iншых службовых асоб, назначэнне на пасаду якiх ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

Прэм’ер-мiнiстрам Рэспублiкi Беларусь — у дачыненнi да дзяржаўных служачых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, што назначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

старшынямi абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў — у дачыненнi да старшынь гарадскiх, раённых выканаўчых камiтэтаў, а таксама кiраўнiкоў мясцовых адмiнiстрацый.

Прысваенне класаў iншым дзяржаўным служачым ажыццяўляецца на падставе заявы дзяржаўнага служачага або прадстаўлення яго кiраўнiка камiсiяй па прысваенню класаў адпаведнага дзяржаўнага органа.

5. Суаднясенне класаў дзяржаўных служачых i дзяржаўных пасад устанаўлiваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам.

6. Асобным катэгорыям дзяржаўных служачых могуць прысвойвацца квалiфiкацыйны класы, класныя чыны, персанальныя званнi, дыпламатычныя рангi ў парадку i на ўмовах, прадугледжаных спецыяльнымi заканадаўчымi актамi, што замацоўваюць iх прававы статус.

Артыкул 12. Камiсii па прысваенню класаў

1. Камiсii па прысваенню класаў ствараюцца ў парадку, якi вызначаецца:

Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, — для прысваення класаў дзяржаўным служачым Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, органаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнага цэнтра прававой iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Iнстытута сацыяльна-палiтычных даследаванняў пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii, Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублiкi Беларусь;

Урадам Рэспублiкi Беларусь, — для прысваення класаў дзяржаўным служачым Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь;

Палатай прадстаўнiкоў i Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, — для прысваення класаў дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў, членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, якiя ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесiйнай аснове, дзяржаўным служачым iх сакратарыятаў, членам Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў, якiя выбiраюцца Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;

Цэнтральнай камiсiяй Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў, — для прысваення класаў дзяржаўным служачым яе апарату;

Канстытуцыйным Судом Рэспублiкi Беларусь, — для прысваення класаў дзяржаўным служачым яго Сакратарыята;

Вярхоўным Судом Рэспублiкi Беларусь i Вышэйшым Гаспадарчым Судом Рэспублiкi Беларусь, — для прысваення класаў дзяржаўным служачым iх апаратаў;

Пракуратурай Рэспублiкi Беларусь, — для прысваення класаў дзяржаўным служачым яе апарату, якiм адпаведныя класныя чыны не прысвойваюцца;

абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, — для прысваення класаў дзяржаўным служачым iх апаратаў, апаратаў гарадскiх, раённых, пасялковых i сельскiх выканаўчых камiтэтаў, мясцовых адмiнiстрацый, а таксама дзяржаўным служачым арганiзацый, падведамных гэтым выканаўчым камiтэтам;

абласнымi, Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў, — для прысваення класаў дэпутатам абласных, Мiнскага гарадскога, iншых мясцовых Саветаў дэпутатаў, якiя ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесiйнай аснове, i дзяржаўным служачым апаратаў мясцовых Саветаў дэпутатаў;

Дзяржаўным мытным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь, — для прысваення класаў дзяржаўным служачым мытных органаў i iншых падведамных Дзяржаўнаму мытнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь арганiзацый, якiм персанальныя званнi не прысвойваюцца.

2. Рашэннi камiсiй па прысваенню класаў прымаюцца большасцю галасоў iх членаў i зацвярджаюцца рашэннямi, загадамi, распараджэннямi i iншымi актамi адпаведных дзяржаўных органаў, якiя прынялi рашэннi аб назначэннi, выбраннi, зацвярджэннi дзяржаўных служачых на пасады.

Артыкул 13. Парадак прысваення класаў

1. Прысваенне класаў праводзiцца ў паслядоўным парадку ў адпаведнасцi з займаемай пасадай, квалiфiкацыяй дзяржаўнага служачага, стажам работы на дзяржаўнай службе, а таксама з улiкам раней прысвоенага яму класа. Пры гэтым улiчваецца займаемая пасада, у адпаведнасцi з якой прысвойваецца клас на падставе пералiку дзяржаўных пасад, якiя адпавядаюць класам дзяржаўных служачых, зацверджанага ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Тэрмiн, пасля заканчэння якога прысвойваецца чарговы клас па займаемай пасадзе, для дзяржаўных служачых, якiя маюць 12—10-ы клас, складае не менш чым адзiн год, 9—7-ы клас — не менш як два гады, 6—4-ы клас — не менш як тры гады. Прысваенне чарговых класаў дзяржаўным служачым, якiя маюць iншыя класы, тэрмiнам не абмяжоўваецца.

Дзяржаўным служачым, якiм прысвоена званне «Герой Беларусi», узнагароджаным ордэнамi i медалямi Рэспублiкi Беларусь i СССР, i дзяржаўным служачым, якiм прысвоены ганаровыя званнi Рэспублiкi Беларусь i СССР, можа быць прысвоены клас (акрамя вышэйшага) на адзiн вышэй у параўнаннi з класам, прадугледжаным пералiкам дзяржаўных пасад, якiя адпавядаюць класам дзяржаўных служачых.

Датэрмiновае павышэнне ў класе (але не больш чым на адзiн клас) магчыма за асаблiвыя дасягненнi ў працы.

2. Асобам, якiя паступаюць на дзяржаўную службу ўпершыню, клас дзяржаўнага служачага прысвойваецца не раней чым праз шэсць месяцаў. Пры наяўнасцi стажу дзяржаўнай службы адпаведны клас дзяржаўнага служачага прысвойваецца не пазней чым праз месяц з моманту назначэння на дзяржаўную пасаду.

3. Аб прысвоеным класе ўносiцца запiс у працоўную кнiжку дзяржаўнага служачага.

4. У выпадку неналежнага выканання дзяржаўным служачым службовых абавязкаў, парушэння працоўнай дысцыплiны, а таксама ўчынення дзеянняў, якi не адпавядаюць нормам службовай этыкi, ён можа быць панiжаны ў класе, але не больш чым на адзiн клас.

Панiжэнне або аднаўленне ў класе асоб, названых у частцы першай гэтага пункта, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым для прысваення iм класаў.

5. Дзяржаўныя служачыя, якiя маюць дысцыплiнарныя спагнаннi, не прадстаўляюцца да прысваення чарговага класа да зняцця гэтых спагнанняў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

6. Пры пераходзе дзяржаўнага служачага па ўласнаму жаданню на нiжэйшую пасаду, вяртаннi на дзяржаўную службу, з якой ён раней звольнiўся, выхадзе ў адстаўку або выхадзе на пенсiю за iм захоўваецца прысвоены клас.

Артыкул 14. Асабовая справа дзяржаўнага служачага

1. Звесткi аб праходжаннi дзяржаўнай службы адлюстроўваюцца ў асабовай справе дзяржаўнага служачага, якая змяшчае анкетныя i аўтабiяграфiчныя даныя. Да асабовай справы далучаюцца таксама дакументы аб адукацыi, аб перападрыхтоўцы, павышэннi квалiфiкацыi, стажыроўцы, аб атэстацыi дзяржаўнага служачага i iншыя даныя.

Асабовая справа дзяржаўнага служачага вядзецца кадравай службай адпаведнага дзяржаўнага органа ў парадку, якi вызначаецца заканадаўствам.

2. Забараняюцца збор i ўнясенне ў асабовыя справы дзяржаўных служачых звестак аб асабiстым жыццi дзяржаўнага служачага цi членаў яго сям’i, iншых блiзкiх сваякоў, а таксама звестак аб iх веравызнаннi i прыналежнасцi да палiтычных партый, iншых грамадскiх аб’яднанняў, якiя праследуюць палiтычныя мэты, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, iншымi заканадаўчымi актамi.

Артыкул 15. Службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага

Дзяржаўнаму служачаму пры паступленнi на дзяржаўную службу выдаецца службовае пасведчанне, якое з’яўляецца дакументам, што сведчыць асобу дзяржаўнага служачага.

Артыкул 16. Кадравая служба дзяржаўнага органа

Кадравая служба дзяржаўнага органа:

афармляе рашэннi дзяржаўнага органа, звязаныя з праходжаннем дзяржаўнымi служачымi дзяржаўнай службы, i кантралюе iх выкананне;

вядзе асабовыя справы дзяржаўных служачых, выдае службовыя пасведчаннi;

забяспечвае правядзенне конкурсаў на займанне вакантных дзяржаўных пасад, праходжанне дзяржаўнымi служачымi папярэдняга выпрабавання пры паступленнi на дзяржаўную службу, атэстацыi;

ажыццяўляе кантроль за выкананнем дзяржаўнымi служачымi абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай;

забяспечвае праходжанне дзяржаўнай службы ў адпаведнасцi з прафесiяй, спецыяльнасцю i квалiфiкацыяй дзяржаўнага служачага з улiкам патрабаванняў заканадаўства аб працы i гэтага Закона;

кансультуе дзяржаўных служачых па пытаннях праходжання iмi службы ў дзяржаўным органе;

арганiзуе павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку дзяржаўных служачых;

фармiруе рэзерв кадраў;

сумесна з кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў кантралюе выкананне правiлаў унутранага працоўнага распарадку;

удзельнiчае ў распрацоўцы i ўдасканаленнi арганiзацыйнай структуры i штатнага раскладу дзяржаўнага органа;

ажыццяўляе персанальны ўлiк дзяржаўных служачых, выдае даведкi аб працоўнай дзейнасцi дзяржаўных служачых;

рыхтуе дакументы, неабходныя для назначэння пенсiй i дапамог, а таксама для прадстаўлення работнiкаў да заахвочванняў i ўзнагарод;

заказвае, афармляе, захоўвае i выдае працоўныя кнiжкi, своечасова ўносiць у iх неабходныя запiсы i змяненнi;

па прапановах кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў складае графiк водпускаў дзяржаўных служачых i кантралюе ход яго выканання;

афармляе ўсе вiды дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па рабоце з кадрамi;

прадстаўляе матэрыялы, iнструкцыi, даведкi, справаздачы, даклады па кадравых пытаннях у адпаведнасцi з указаннямi кiраўнiка i запытамi вышэйстаячых дзяржаўных органаў;

ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыi iншыя функцыi, прадугледжаныя актамi заканадаўства.

Артыкул 17. Рэзерв кадраў дзяржаўных служачых

1. У дзяржаўных органах ствараецца рэзерв кадраў дзяржаўных служачых для займання вакантных дзяржаўных пасад (за выключэннем пасад, займанне якiх ажыццяўляецца шляхам выбрання).

2. У рэзерв кадраў дзяржаўных служачых уключаюцца:

2.1. грамадзяне, якiя прынялi ўдзел у конкурсным адборы i рэкамендаваныя конкурснай камiсiяй для залiчэння ў кадравы рэзерв;

2.2. дзяржаўныя служачыя, звольненыя ў вынiку лiквiдацыi дзяржаўнага органа, скарачэння колькасцi або штату работнiкаў.

3. У рэзерв кадраў дзяржаўных служачых не ўключаюцца дзяржаўныя служачыя, якiя дасягнулi:

3.1. пенсiйнага ўзросту;

3.2. гранiчнага ўзросту, устаноўленага для знаходжання на дзяржаўнай службе.

4. Парадак фармiравання i арганiзацыi работы з рэзервам кадраў дзяржаўных служачых вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам.

Артыкул 18. Правы i абавязкi грамадзян, уключаных у рэзерв

1. Грамадзяне, уключаныя у рэзерв, пры iншых роўных умовах з iншымi прэтэндэнтамi на займанне дзяржаўнай пасады маюць пераважнае права на займанне адпаведнай дзяржаўнай пасады.

2. Грамадзяне, уключаныя ў рэзерв, могуць быць прынятыя на дзяржаўную службу на час выканання абавязкаў часова адсутных дзяржаўных служачых, за якiмi ў адпаведнасцi з заканадаўствам захоўваецца месца работы (службы). Пры гэтым грамадзяне, прынятыя з рэзерву на дзяржаўную службу на час выканання абавязкаў часова адсутных дзяржаўных служачых, застаюцца ў спiсе рэзерву i карыстаюцца ўсiмi правамi ўключаных у рэзерв.

3. Грамадзяне, уключаныя ў рэзерв, могуць праходзiць прапанаваныя iм павышэнне квалiфiкацыi, перападрыхтоўку.

Артыкул 19. Выключэнне з рэзерву

З рэзерву выключаюцца грамадзяне:

якiя назначаны на пасаду, не лiчачы назначэння ў якасцi замяшчаючых часова адсутных дзяржаўных служачых;

у выпадку спынення грамадзянства Рэспублiкi Беларусь па прычыне выхаду з грамадзянства цi яго страты;

якiя падалi заяву аб выключэннi з рэзерву па ўласнаму жаданню;

якiя памерлi, аб’яўленыя памершымi або прызнаныя адсутнымi без вестак ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

якiм устаноўлена iнвалiднасць I цi II групы.

ГЛАВА 2

ПРАВАВОЕ СТАНОВIШЧА ДЗЯРЖАЎНАГА СЛУЖАЧАГА

Артыкул 20. Правы дзяржаўнага служачага

1. Дзяржаўны служачы мае права на:

1.1. пiсьмовае замацаванне сваiх службовых абавязкаў i стварэнне належных умоў для iх выканання;

1.2. прыняцце рашэнняў цi ўдзел у iх падрыхтоўцы ў адпаведнасцi са службовымi абавязкамi;

1.3. наведванне ва ўстаноўленым парадку для выканання службовых абавязкаў дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый;

1.4. атрыманне ва ўстаноўленым парадку ад грамадзян, дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый iнфармацыi i iншых матэрыялаў, неабходных для выканання службовых абавязкаў;

1.5. павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку за кошт сродкаў адпаведнага бюджэту цi iншых прадугледжаных заканадаўствам крынiц фiнансавання;

1.6. павышэнне на пасадзе, класа дзяржаўнага служачага;

1.7. заработную плату i дадатковае стымуляванне працы ў парадку, якi вызначаецца гэтым Законам, iншымi заканадаўчымi актамi;

1.8. удзел у конкурсе на займанне вакантнай дзяржаўнай пасады;

1.9. атрыманне ўзнагароджанняў за публiкацыi i выступленнi, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, у парадку i на ўмовах, што вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

1.10. азнаямленне з матэрыяламi сваёй асабовай справы i iншымi дакументамi перад унясеннем iх у асабовую справу, далучэнне да справы сваiх пiсьмовых тлумачэнняў;

1.11. правядзенне па яго патрабаванню службовага расследавання для абвяржэння звестак, якiя няславяць яго гонар i годнасць;

1.12. павагу асабiстай годнасцi, справядлiвыя i паважлiвыя адносiны да сябе з боку кiраўнiкоў, iншых службовых асоб i грамадзян;

1.13. адмову ад выканання даручэння, калi яно супярэчыць заканадаўству;

1.14. свабоду аб’яднанняў, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь;

1.15. здаровыя i бяспечныя ўмовы працы;

1.16. адстаўку па падставах, прадугледжаных гэтым Законам;

1.17. дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, пенсiйнае забеспячэнне.

Дзяржаўны служачы мае i iншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. Дзяржаўны служачы мае права звярнуцца ў вышэйстаячыя дзяржаўныя органы i (цi) суд для вырашэння спрэчак, звязаных з дзяржаўнай службай, у тым лiку па пытаннях паступлення на дзяржаўную службу, яе праходжання, рэалiзацыi правоў дзяржаўнага служачага, пераводу на iншую дзяржаўную пасаду, дысцыплiнарнай цi матэрыяльнай адказнасцi, невыканання гарантый прававой i сацыяльнай абароны, вызвалення ад займаемай пасады (звальнення), у iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

Артыкул 21. Абавязкi дзяржаўнага служачага

1. Дзяржаўны служачы абавязаны:

1.1. падтрымлiваць канстытуцыйны лад Рэспублiкi Беларусь, забяспечваць няўхiльнае выкананне нормаў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i iншых актаў заканадаўства;

1.2. выконваць службовыя абавязкi ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых яму заканадаўствам;

1.3. прытрымлiвацца абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi;

1.4. забяспечваць выкананне i абарону правоў i законных iнтарэсаў фiзiчных i юрыдычных асоб;

1.5. выконваць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку загады, распараджэннi кiраўнiкоў, выдадзеныя ў межах iх кампетэнцыi;

1.6. выконваць культуру зносiнаў, iншыя нормы службовай этыкi;

1.7. не дапускаць дзеянняў i ўчынкаў, якiя няславяць дзяржаўную службу i несумяшчальныя з займаннем дзяржаўнай пасады;

1.8. выконваць устаноўленыя ў дзяржаўным органе рэгламент, правiлы ўнутранага працоўнага распарадку, службовыя палажэннi i iнструкцыi, парадак работы са службовай iнфармацыяй;

1.9. у межах сваiх службовых паўнамоцтваў своечасова i аб’ектыўна разглядаць звароты грамадзян i юрыдычных асоб i вырашаць iх у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

1.10. захоўваць, не распаўсюджваць давераныя яму дзяржаўныя сакрэты, у тым лiку пасля спынення дзяржаўнай службы на працягу тэрмiну, устаноўленага заканадаўствам;

1.11. не выдаваць атрыманыя пры выкананнi службовых абавязкаў звесткi, якiя датычацца асабiстага жыцця, гонару i годнасцi грамадзян, i не патрабаваць ад iх прадастаўлення такiх звестак, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi;

1.12. падтрымлiваць неабходны ўзровень квалiфiкацыi для эфектыўнага выканання сваiх службовых абавязкаў.

2. Канкрэтныя абавязкi дзяржаўных служачых вызначаюцца на аснове адпаведных квалiфiкацыйных характарыстык i замацоўваюцца ў службовых палажэннях i iнструкцыях, якiя зацвярджаюцца кiраўнiкамi дзяржаўных органаў у межах iх кампетэнцыi, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi.

Артыкул 22. Абмежаваннi, звязаныя з дзяржаўнай службай

1. Дзяржаўны служачы не мае права:

1.1. займацца прадпрымальнiцкай дзейнасцю асабiста або праз давераных асоб, аказваць садзейнiчанне блiзкiм сваякам у ажыццяўленнi прадпрымальнiцкай дзейнасцi, выкарыстоўваючы службовае становiшча, а таксама быць прадстаўнiком трэцiх асоб па пытаннях, звязаных з дзейнасцю дзяржаўнага органа, служачым якога ён з’яўляецца або якi падпарадкаваны i (цi) падкантрольны яму;

1.2. прымаць удзел асабiста або праз давераных асоб у кiраваннi камерцыйнай арганiзацыяй, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам;

1.3. займаць iншыя дзяржаўныя пасады, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, iншымi заканадаўчымi актамi;

1.4. прымаць удзел у забастоўках;

1.5. займацца ў працоўны час iншай аплатнай работай (дзейнасцю), акрамя выкладчыцкай, навуковай, культурнай, творчай дзейнасцi, медыцынскай практыкi, якая ажыццяўляецца ў парадку i на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам;

1.6. выконваць работу на ўмовах сумяшчальнiцтва, акрамя работы ў дзяржаўных арганiзацыях, у парадку i на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам аб працы;

1.7. выкарыстоўваць службовае становiшча ў iнтарэсах палiтычных партый, рэлiгiйных арганiзацый, iншых юрыдычных асоб, а таксама грамадзян, калi гэта разыходзiцца з iнтарэсамi дзяржаўнай службы;

1.8. прымаць ад фiзiчных i юрыдычных асоб любыя не прадугледжаныя заканадаўствам узнагароджаннi, уключаючы падарункi, у сувязi з выкананнем службовых абавязкаў, за выключэннем сувенiраў. Атрыманыя ў сувязi з выкананнем службовых абавязкаў сувенiры, кошт якiх перавышае ўстаноўлены Урадам Рэспублiкi Беларусь памер, перадаюцца ў даход дзяржавы або выкарыстоўваюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

1.9. карыстацца ў асабiстых мэтах бясплатнымi паслугамi фiзiчных i юрыдычных асоб, аказанымi iмi ў сувязi з выкананнем дзяржаўным служачым сваiх службовых абавязкаў;

1.10. выкарыстоўваць па-за службовымi мэтамi сродкi матэрыяльна-тэхнiчнага, фiнансавага i iнфармацыйнага забеспячэння, iншую маёмасць дзяржаўнага органа i службовую тайну;

1.11. мець рахункi ў замежных банках, за выключэннем выпадкаў выканання дзяржаўных функцый у iншых краiнах i iншых прадугледжаных заканадаўствам выпадкаў;

1.12. прымаць без згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзяржаўныя ўзнагароды замежных дзяржаў.

2. Заканадаўчымi актамi могуць быць устаноўленыя iншыя абмежаваннi, звязаныя з дзяржаўнай службай.

3. Дзяржаўны служачы абавязаны перадаць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў давернае кiраванне пад гарантыю дзяржавы на час праходжання дзяржаўнай службы долi ўдзелу (акцыi, правы) у статутным фондзе камерцыйных арганiзацый, якiя знаходзяцца ў яго ўласнасцi, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

4. Дзяржаўны служачы, якi парушыў патрабаваннi пунктаў 1—3 гэтага артыкула, падлягае вызваленню ад займаемай пасады.

Артыкул 23. Дэклараванне даходаў i маёмасцi

Грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь пры паступленнi на дзяржаўную службу, а дзяржаўны служачы пры займаннi iншай дзяржаўнай пасады абавязаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прадставiць у адпаведны дзяржаўны орган дэкларацыю аб даходах i маёмасцi.

ГЛАВА 3

ПАСТУПЛЕННЕ НА ДЗЯРЖАЎНУЮ СЛУЖБУ

Артыкул 24. Права на паступленне на дзяржаўную службу

1. Права на паступленне на дзяржаўную службу маюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя дасягнулi васемнаццацiгадовага ўзросту, валодаюць дзяржаўнымi мовамi Рэспублiкi Беларусь i адпавядаюць iншым патрабаванням, устаноўленым гэтым Законам, iншымi заканадаўчымi актамi аб дзяржаўнай службе.

2. Пры паступленнi на дзяржаўную службу, а таксама пры яе праходжаннi не дапускаюцца якiя-небудзь абмежаваннi i (цi) перавагi ў залежнасцi ад полу, расы, нацыянальнасцi, сацыяльнага паходжання, маёмаснага становiшча, адносiнаў да рэлiгii, перакананняў, а таксама прыналежнасцi да палiтычных партый i iншых грамадскiх аб’яднанняў, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 25. Дакументы i звесткi, прадстаўляемыя пры паступленнi на дзяржаўную службу

1. Пры паступленнi на дзяржаўную службу грамадзянiн прадстаўляе:

1.1. асабiстую заяву;

1.2. асабiсты лiсток па ўлiку кадраў;

1.3. пашпарт, дакументы воiнскага ўлiку (для ваеннаабавязаных i асоб, якiя падлягаюць прызыву на воiнскую службу);

1.4. працоўную кнiжку, за выключэннем тых, хто ўпершыню паступае на працу;

1.5. дыплом цi iншы дакумент аб адпаведнай адукацыi, за выключэннем выпадкаў, калi для займання дзяржаўнай пасады наяўнасць пэўнай адукацыi не патрабуецца;

1.6. дэкларацыю аб даходах i маёмасцi;

1.7. медыцынскае заключэнне аб стане здароўя (для займання асобных дзяржаўных пасад, пералiк якiх вызначаецца заканадаўчымi актамi).

2. Звесткi, прадстаўленыя пры паступленнi на дзяржаўную службу, падлягаюць вывучэнню ў парадку, устаноўленым артыкулам 10 гэтага Закона.

3. Грамадзянiн пры паступленнi на дзяржаўную службу, па роду дзейнасцi якой яму неабходна мець доступ да звестак, што складаюць дзяржаўныя сакрэты, праходзiць ва ўстаноўленым парадку працэдуру афармлення допуску да гэтых звестак.

Артыкул 26. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi, прад’яўляемыя пры паступленнi на дзяржаўную службу

1. Квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi, прад’яўляемымi пры паступленнi на дзяржаўную службу, з’яўляюцца:

1.1. адпаведная адукацыя, за выключэннем выпадкаў, калi для займання дзяржаўнай пасады наяўнасць пэўнай адукацыi не патрабуецца;

1.2. неабходны стаж i вопыт работы па спецыяльнасцi, за выключэннем выпадкаў, калi для займання дзяржаўнай пасады яны не ўстаноўлены;

1.3. валоданне дзяржаўнымi мовамi Рэспублiкi Беларусь;

1.4. веданне Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, законаў у прымяненнi да выканання адпаведных службовых абавязкаў.

2. Iншыя квалiфiкацыйныя патрабаваннi, прад’яўляемыя да грамадзян для займання адпаведных дзяржаўных пасад, акрамя пералiчаных у пункце 1 гэтага артыкула, могуць устанаўлiвацца iншымi актамi заканадаўства.

3. Квалiфiкацыйныя характарыстыкi дзяржаўных пасад вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь цi ўпаўнаважаным iм органам.

Артыкул 27. Парадак паступлення на дзяржаўную службу

1. Паступленне на дзяржаўную службу ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i заканадаўчымi актамi шляхам назначэння, зацвярджэння цi выбрання.

2. Назначэнне, зацвярджэнне цi выбранне на дзяржаўную пасаду афармляюцца рашэннем, загадам, распараджэннем, iншым актам адпаведнага дзяржаўнага органа, службовай асобы з унясеннем ва ўстаноўленым парадку адпаведных запiсаў у працоўную кнiжку.

3. Паступленню на дзяржаўную службу можа папярэднiчаць правядзенне конкурсу на займанне дзяржаўнай пасады, а таксама ўстанаўлiвацца папярэдняе выпрабаванне.

Артыкул 28. Конкурс на займанне дзяржаўнай пасады

1. Займанне дзяржаўнай пасады можа ажыццяўляцца на конкурснай аснове.

2. Конкурс праводзiцца адпаведным дзяржаўным органам, якi мае вакантныя пасады. Конкурс можа быць адкрытым цi закрытым.

3. Адкрыты конкурс праводзiцца пасля апублiкавання аб’явы аб правядзеннi конкурсу ў афiцыйных выданнях рэспублiканскiх сродкаў масавай iнфармацыi. У адкрытым конкурсе маюць права ўзяць удзел усе грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя адпавядаюць квалiфiкацыйным патрабаванням, прад’яўляемым пры паступленнi на дзяржаўную службу.

4. Закрыты конкурс праводзiцца сярод дзяржаўных служачых, якiя знаходзяцца ў кадравым рэестры.

5. Кожнаму ўдзельнiку конкурсу паведамляецца аб вынiках конкурсу ў пiсьмовай форме на працягу аднаго месяца з дня яго завяршэння.

6. Рашэнне конкурснай камiсii з’яўляецца падставай для займання дзяржаўнай пасады цi адмовы ў прыёме на такую пасаду.

7. Удзельнiкi конкурсу, якiя не атрымалi станоўчага заключэння конкурснай камiсii, але рэкамендаваныя ёю для дзяржаўнай службы, могуць быць залiчаныя ў кадравы рэзерв, фармiруемы кадравай службай адпаведнага дзяржаўнага органа.

8. Палажэнне аб правядзеннi конкурсу зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 29. Папярэдняе выпрабаванне пры паступленнi на дзяржаўную службу

1. Для грамадзянiна, якi ўпершыню паступае на дзяржаўную службу, па пагадненню бакоў можа ўстанаўлiвацца папярэдняе выпрабаванне на тэрмiн ад трох да шасцi месяцаў.

2. У тэрмiн папярэдняга выпрабавання не залiчваюцца перыяд часовай непрацаздольнасцi i iншыя перыяды, калi дзяржаўны служачы адсутнiчаў на службе.

3. На дзяржаўнага служачага ў перыяд папярэдняга выпрабавання пашыраецца дзеянне гэтага Закона.

4. Папярэдняе выпрабаванне не ўстанаўлiваецца пры паступленнi на дзяржаўную службу шляхам зацвярджэння, выбрання цi па конкурсу.

5. Пры нездавальняючым вынiку папярэдняга выпрабавання дзяржаўны служачы падлягае звальненню як не вытрымаўшы выпрабавання.

6. Калi тэрмiн папярэдняга выпрабавання скончыўся i дзяржаўны служачы не звольнены ў парадку, вызначаным пунктам 5 гэтага артыкула, ён лiчыцца вытрымаўшым выпрабаванне, i наступнае звальненне дапускаецца толькi на падставах, прадугледжаных гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi.

Артыкул 30. Кантракт. Заключэнне кантракта з дзяржаўным служачым

1. Кантракт — працоўны дагавор, заключаны ў пiсьмовай форме на пэўны тэрмiн, якi змяшчае ў адносiнах да пытанняў паступлення, праходжання i спынення дзяржаўнай службы асаблiвасцi ў параўнаннi з агульнымi нормамi заканадаўства аб працы.

2. З грамадзянамi, якiя паступаюць на дзяржаўную службу, заключаецца кантракт на тэрмiн не менш як адзiн год кiраўнiком адпаведнага дзяржаўнага органа. Кантракт з’яўляецца падставай для выдання рашэння, загада, распараджэння, iншага акта адпаведнага дзяржаўнага органа, службовай асобы.

3. З грамадзянамi, якiя паступаюць на дзяржаўныя пасады, заснаваныя для непасрэднага забеспячэння дзейнасцi i рэалiзацыi паўнамоцтваў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, iншых дзяржаўных служачых, кантракт заключаецца на тэрмiн, якi не перавышае тэрмiну паўнамоцтваў адпаведных асоб. Пералiк пасад дзяржаўных служачых, якiя засноўваюцца для непасрэднага забеспячэння дзейнасцi i рэалiзацыi паўнамоцтваў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, а iншых дзяржаўных служачых — Урадам Рэспублiкi Беларусь.

4. З грамадзянамi, назначаемымi на дзяржаўныя пасады i вызваляемымi ад дзяржаўных пасад Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, заканадаўчымi актамi, кантракт заключаецца ўпаўнаважанымi Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь кiраўнiкамi дзяржаўных органаў i арганiзацый. Пры гэтым устанаўленне (змяненне) умоў кантракта, прадаўжэнне кантракта на новы тэрмiн ажыццяўляюцца па пагадненню бакоў i з папярэдняй згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

5. З Прэм’ер-мiнiстрам Рэспублiкi Беларусь, дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў, членамi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, дэпутатамi мясцовых Саветаў дэпутатаў, якiя ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесiянальнай аснове, а таксама суддзямi кантракт не заключаецца.

6. З грамадзянамi, якiя паступаюць на дзяржаўную службу на перыяд выканання абавязкаў дзяржаўнага служачага, якi часова адсутнiчае, заключаецца тэрмiновы працоўны дагавор у парадку i на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам аб працы.

7. Прыкладная форма кантракта, заключаемага з грамадзянiнам, якi паступае на дзяржаўную службу, вызначаецца актамi заканадаўства.

Артыкул 31. Змест i ўмовы кантракта

1. Кантракт павiнен змяшчаць у якасцi абавязковых наступныя звесткi i ўмовы:

1.1. дату падпiсання;

1.2. даныя аб дзяржаўным служачым i наймальнiку;

1.3. месца працы, пасаду дзяржаўнага служачага.

1.4. тэрмiн дзеяння кантракта;

1.5. асноўныя правы i абавязкi бакоў.

2. Iншыя ўмовы кантракта вызначаюцца пагадненнем бакоў з выкананнем патрабаванняў, прадугледжаных гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства.

(Працяг на 5-й стар.)


Артыкул 32. Падставы для спынення кантракта

1. Кантракт спыняецца ў выпадках:

1.1. заканчэння тэрмiну дзеяння;

1.2. пагаднення бакоў;

1.3. наяўнасцi падстаў, прадугледжаных артыкулам 40 гэтага Закона.

2. Кантракт можа быць скасаваны датэрмiнова:

2.1. па iнiцыятыве наймальнiка цi патрабаванню дзяржаўнага служачага пры невыкананнi цi неналежным выкананнi адным з бакоў умоў кантракта;

2.2. у парадку i на падставах, прадугледжаных заканадаўствам аб працы;

2.3. у iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

Артыкул 33. Падставы для адмовы ў прыёме на дзяржаўную службу

1. Грамадзянiн не можа быць прыняты на дзяржаўную службу ў выпадках:

1.1. прызнання яго ва ўстаноўленым законам парадку недзеяздольным цi абмежавана дзеяздольным;

1.2. пазбаўлення яго судом права займаць дзяржаўную пасаду на працягу пэўнага часу;

1.3. наяўнасцi пацверджанага медыцынскiм заключэннем захворвання, якое ўваходзiць у зацверджаны Урадам Рэспублiкi Беларусь пералiк захворванняў, што перашкаджаюць выкананню службовых абавязкаў;

1.4. адмовы ад праходжання працэдуры афармлення допуску да звестак, якiя складаюць дзяржаўныя сакрэты, калi выкананне службовых абавязкаў па дзяржаўнай пасадзе, на займанне якой прэтэндуе грамадзянiн, звязана з выкарыстаннем такiх звестак;

1.5. неадпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням, прад’яўляемым да грамадзян для займання адпаведных дзяржаўных пасад;

1.6. блiзкага сваяцтва (бацькi, муж i жонка, дзецi, родныя браты, сёстры, а таксама бацькi, дзецi, родныя браты i сёстры мужа i жонкi) з дзяржаўнымi служачымi, калi iх службовая дзейнасць будзе звязана з непасрэднай падпарадкаванасцю цi падкантрольнасцю аднаго з iх другому;

1.7. адсутнасцi грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;

1.8. прадстаўлення заведама недакладных звестак, неабходных для займання дзяржаўнай пасады;

1.9. непрадстаўлення дэкларацыi аб даходах i маёмасцi цi наўмыснага ўнясення ў дэкларацыю аб даходах i маёмасцi няпоўных цi недакладных звестак;

1.10. звальнення дзяржаўнага служачага за сiстэматычнае невыкананне службовых абавязкаў без уважлiвых прычын, з’яўленне на працы ў стане алкагольнага, наркатычнага цi таксiчнага ап’янення, а таксама за распiцце спiртных напiткаў, ужыванне наркатычных цi таксiчных сродкаў на працоўным месцы i ў працоўны час да заканчэння двух гадоў з дня звальнення за такiя дзеяннi;

1.11. у iншых выпадках, устаноўленых заканадаўчымi актамi.

2. Грамадзянiну па яго просьбе прадстаўляецца ў пiсьмовай форме iнфармацыя аб прычынах адмовы ў прыняццi на дзяржаўную службу.

ГЛАВА 4

ПРАХОДЖАННЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ СЛУЖБЫ

Артыкул 34. Прысяга дзяржаўнага служачага

1. Уступленне на дзяржаўную пасаду, ажыццяўленне паўнамоцтваў для асобных катэгорый дзяржаўных служачых могуць быць абумоўленыя пранясеннем прысягi.

2. Дзяржаўныя пасады, для ажыццяўлення паўнамоцтваў па якiх неабходна прынясенне прысягi, а таксама тэкст адпаведнай прысягi вызначаюцца заканадаўчымi актамi.

Артыкул 35. Павышэнне квалiфiкацыi, перападрыхтоўка дзяржаўных служачых

1. Для дзяржаўных служачых ствараюцца належныя ўмовы для павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi, уключаючы пры неабходнасцi атрыманне ва ўстаноўленым парадку другой вышэйшай цi iншай спецыяльнай адукацыi ў адпаведных установах адукацыi, а таксама ў выглядзе стажыроўкi i самаадукацыi.

2. Вынiкi павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi з’яўляюцца адной з падстаў для прасоўвання дзяржаўнага служачага па службе.

3. Парадак i ўмовы павышэння квалiфiкацыi i праходжання перападрыхтоўкi дзяржаўных служачых вызначаюцца актамi заканадаўства.

Артыкул 36. Атэстацыя дзяржаўных служачых

1. Дзяржаўныя служачыя ў мэтах вызначэння аб’ектыўнай ацэнкi iх практычнай дзейнасцi, узроўню прафесiйнай падрыхтоўкi, прававой культуры i службовай перспектывы праходзяць атэстацыю.

2. Дзяржаўныя служачыя, якiя ўпершыню паступiлi на дзяржаўную службу, цi з перапынкам стажу дзяржаўнай службы не менш за адзiн год, праходзяць атэстацыю пасля заканчэння трох гадоў бесперапыннага знаходжання на дзяржаўнай службе. Жанчыны, якiя былi ў водпуску па догляду дзiцяцi да дасягнення iм узросту трох гадоў, падлягаюць атэстацыi не раней чым праз год пасля выхаду iх на працу.

3. Атэстацыя дзяржаўных служачых праводзiцца перыядычна кожныя тры гады атэстацыйнымi камiсiямi, ствараемымi адпаведнымi дзяржаўнымi органамi, у якiх дзяржаўны служачы знаходзiцца на службе.

4. Атэстацыя дзяржаўных служачых, назначэнне цi зацвярджэнне якiх робiцца вышэйстаячымi дзяржаўнымi органамi, ажыццяўляецца атэстацыйнымi камiсiямi гэтых органаў.

5. Атэстацыйная камiсiя праводзiць атэстацыю ў прысутнасцi атэстуемага дзяржаўнага служачага i па вынiках атэстацыi прымаецца рашэнне аб:

адпаведнасцi займаемай пасадзе;

няпоўнай адпаведнасцi займаемай пасадзе з адтэрмiноўкай атэстацыi на адзiн год пры ўмове выканання рэкамендацый атэстацыйнай камiсii;

неадпаведнасцi займаемай пасадзе.

6. Рашэнне атэстацыйнай камiсii мае рэкамендацыйны характар, перадаецца кiраўнiку дзяржаўнага органа не пазней чым у пяцiдзённы тэрмiн пасля заканчэння атэстацыi для прыняцця канчатковага рашэння.

7. Вызвалюцца ад праходжання атэстацыi:

дзяржаўныя служачыя, якiя займаюць дадзеную пасаду менш за адзiн год;

цяжарныя жанчыны.

8. Атэстацыi не падлягаюць дзяржаўныя служачыя, якiя маюць вышэйшы клас дзяржаўнага служачага, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi, а таксама займаюць пасады шляхам выбрання.

9. Палажэнне аб правядзеннi атэстацыi дзяржаўных служачых зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь цi ўпаўнаважаным iм органам.

10. Парадак атэстацыi суддзяў агульных i гаспадарчых судоў вызначаецца заканадаўствам аб судовым ладзе i статусе суддзяў.

11. Парадак атэстацыi пракурорскiх работнiкаў вызначаецца Генеральным пракурорам Рэспублiкi Беларусь.

12. Парадак атэстацыi работнiкаў мытных органаў i падведамных Дзяржаўнаму мытнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь арганiзацый вызначаецца Дзяржаўным мытным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 37. Службовая камандзiроўка

1. Службовай камандзiроўкай прызнаецца паездка дзяржаўных служачых па распараджэнню кiраўнiка адпаведнага дзяржаўнага органа на пэўны тэрмiн у iншую мясцовасць для выканання службовага задання па-за месцам iх пастаяннай службы.

2. Накiраванне дзяржаўных служачых у службовую камандзiроўку афармляецца загадам, распараджэннем, пастановай з выдачай камандзiровачнага пасведчання ўстаноўленай формы.

3. Пры накiраваннi ў службовую камандзiроўку дзяржаўныя служачыя карыстаюцца правам бранiравання месцаў у гасцiнiцах i на ўсе вiды транспарту.

4. Дзяржаўным служачым кам-пенсуюцца расходы на службовую камандзiроўку i выплачваюцца iншыя кампенсацыi, а таксама прадастаўляюцца гарантыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы.

Артыкул 38. Службовая камандзiроўка за мяжу

1. Выезд дзяржаўных служачых за мяжу ў службовую камандзiроўку, фiнансуемую за кошт дзяржаўных органаў замежных дзяржаў, мiжнародных цi замежных арганiзацый, грамадзян i юрыдычных асоб (акрамя дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь), дапускаецца толькi ў выпадках, калi такая камандзiроўка ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, а таксама па дамоўленасцi дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь з дзяржаўнымi органамi замежных дзяржаў, мiжнароднымi цi земежнымi арганiзацыямi, калi iншае не вызначана Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

2. Парадак накiравання ў службовыя камандзiроўкi за мяжу, вызначэнне крынiц фiнансавання, акрамя ўстаноўленай пунктам 1 гэтага артыкула, гарантыi i кампенсацыi дзяржаўным служачым пры службовых камандзiроўках за мяжу ўстанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь цi ўпаўнаважаным iм органам.

Артыкул 39. Перавод дзяржаўнага служачага на iншую пасаду цi ў iншую мясцовасць

1. Перавод дзяржаўнага служачага на iншую пасаду цi ў iншую мясцовасць дапускаецца з яго пiсьмовай згоды, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi. Пры пераводзе з дзяржаўным служачым заключаецца кантракт у адпаведнасцi з патрабаваннямi, устаноўленымi гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства.

2. Дзяржаўнаму служачаму пры пераводзе прадастаўляюцца гарантыi i кампенсацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы.

ГЛАВА 5

СПЫНЕННЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ СЛУЖБЫ

Артыкул 40. Падставы для спынення дзяржаўнай службы

1. Дзяржаўная служба спыняецца ў выпадках:

1.1. дасягнення дзяржаўным служачым гранiчнага ўзросту, устаноўленага для знаходжання на дзяржаўнай службе;

1.2. узнiкнення (устанаўлення) абставiнаў, прадугледжаных пунктам 1 артыкула 33 гэтага Закона;

1.3. сканчэння тэрмiну, датэрмiновага спынення паўнамоцтваў на дзяржаўнай пасадзе;

1.4. невыканання абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай;

1.5. выдавання звестак, якiя складаюць дзяржаўныя сакрэты;

1.6. адмовы ад прынясення прысягi;

1.7. парушэння патрабаванняў заканадаўства пры прыёме на дзяржаўную службу;

1.8. адстаўкi;

1.9. грубага парушэння службовых абавязкаў, учынення праступка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе;

1.10. спынення грамадзянства Рэспублiкi Беларусь з прычыны выхаду з грамадзянства цi яго страты;

1.11. нездавальняючага вынiку папярэдняга выпрабавання;

1.12. уступлення ў законную сiлу абвiнаваўчага прыгавору суда.

2. Дзяржаўная служба можа быць спынена i ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб працы i iншымi заканадаўчымi актамi.

3. Вызваленне дзяржаўнага служачага ад займаемай пасады афармляецца рашэннем, загадам, распараджэннем, iншым актам кiраўнiка адпаведнага дзяржаўнага органа, службовай асобы з унясеннем ва ўстаноўленым парадку адпаведных запiсаў у працоўную кнiжку.

4. Асаблiвасцi спынення дзяржаўнай службы асобнымi дзяржаўнымi служачымi могуць устанаўлiвацца iншымi заканадаўчымi актамi.

Артыкул 41. Гранiчны ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе

1. Гранiчны ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе дзяржаўных служачых складае шэсцьдзесят пяць гадоў.

2. У выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, iншымi заканадаўчымi актамi, для асобных катэгорый дзяржаўных служачых не ўстанаўлiваецца цi можа быць устаноўлены iншы гранiчны ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе.

3. Дзяржаўны служачы, якi дасягнуў гранiчнага ўзросту знаходжання на дзяржаўнай службе, вызваляецца ад займаемай пасады пасля сканчэння таго месяца, у якiм ён дасягнуў названага ўзросту.

Артыкул 42. Адстаўка дзяржаўнага служачага

1. Адстаўкай з’яўляецца спыненне дзяржаўнай службы па прадугледжаных гэтым артыкулам падставах па iнiцыятыве дзяржаўнага служачага.

2. Падставамi для адстаўкi дзяржаўнага служачага з’яўляюцца:

2.1. наяўнасць працоўнага стажу для мужчын не менш чым 30 гадоў, для жанчын — не менш чым 25 гадоў, у тым лiку стажу дзяржаўнай службы не менш чым 20 гадоў;

2.2. стан здароўя, якi перашкаджае выкананню службовых абавязкаў (пры наяўнасцi медыцынскага заключэння).

3. Дзяржаўныя служачыя, якiя займаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады, iх намеснiкi, члены Урада Рэспублiкi Беларусь, старшынi абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў i iх намеснiкi, старшынi абласных, Мiнскага гарадскога Саветаў дэпутатаў маюць права на адстаўку незалежна ад часу знаходжання на пасадзе.

4. Падставай для адстаўкi суддзi, пракурорскага работнiка з’яўляюцца наяўнасць працоўнага стажу для мужчын не менш чым 30 гадоў, для жанчын — не менш чым 25 гадоў, у тым лiку адпаведна стажу работы на пасадзе суддзi цi пракурорскага работнiка не менш чым 20 гадоў (суддзi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь — не менш чым чатыры гады).

5. Адстаўка прымаецца дзяржаўным органам цi службовай асобай, прызначыўшай дзяржаўнага служачага на гэтую пасаду. Рашэнне аб прыняццi адстаўкi прымаецца ў месячны тэрмiн з дня падачы пiсьмовай заявы.

6. Права на адстаўку можа быць рэалiзавана толькi адзiн раз.

7. Лiчацца тымi, якiя знаходзяцца ў адстаўцы:

7.1. дзяржаўныя служачыя ў выпадку вызвалення iх ад займаемай пасады ў сувязi з дасягненнем гранiчнага ўзросту, устаноўленага для знаходжання на дзяржаўнай службе, прызнання iх недзеяздольнымi ва ўстаноўленым законам парадку;

7.2. дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў, члены Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, якiя ажыццяўлялi свае паўнамоцтвы на прафесiянальнай аснове, у выпадку спынення паўнамоцтваў названых органаў.

ГЛАВА 6

СТАЖ ДЗЯРЖАЎНАЙ СЛУЖБЫ

Артыкул 43. Стаж дзяржаўнай службы

1. У стаж дзяржаўнай службы ўключаецца час работы дзяржаўнага служачага на дзяржаўных пасадах у:

1.1. Палаце прадстаўнiкоў i Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i iх сакратарыятах;

1.2. Урадзе Рэспублiкi Беларусь i яго Апараце;

1.3. Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь i яго Сакратарыяце, Вярхоўным Судзе Рэспублiкi Беларусь, Вышэйшым Гаспадарчым Судзе Рэспублiкi Беларусь, iншых агульных i гаспадарчых судах i iх апаратах;

1.4. Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiцтве справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, iншых дзяржаўных органах, якiя непасрэдна забяспечваюць дзейнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

1.5. органах Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органах Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь, Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў i яе апараце;

1.6. мiнiстэрствах, iншых рэспублiканскiх органах дзяржаўнага кiравання, iх тэрытарыяльных падраздзяленнях;

1.7. дыпламатычных прадстаўнiцтвах, консульскiх установах i мiсiях Рэспублiкi Беларусь;

1.8. мясцовых Саветах дэпутатаў i iх апаратах, выканаўчых i распадарчых органах i iх апаратах;

1.9. дзяржаўных натарыяльных канторах;

1.10. мытных органах;

1.11. Сакратарыяце Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь;

1.12. iншых дзяржаўных органах i прыраўнаваных да iх у адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржаўных арганiзацыях.

2. Iншыя вiды дзейнасцi ўключаюцца ў стаж дзяржаўнай службы ў выпадках, устаноўленых Урадам Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 44. Асаблiвасцi залiчэння стажу дзяржаўнай службы

1. У стаж дзяржаўнай службы залiчваецца:

1.1. час папярэдняй працы ў дзяржаўных арганiзацыях у якасцi кiраўнiкоў, iх намеснiкаў, кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў, галоўных спецыялiстаў гэтых арганiзацый, а таксама ў якасцi навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў, якiя маюць вучоную ступень доктара цi кандыдата навук, вучонае званне прафесара цi дацэнта, працягласцю:

1.1.1. не больш чым 10 гадоў — для асоб, прызначаных на дзяржаўныя пасады ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i яго Апарат, Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Камiтэт дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, сакратарыяты палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, а таксама прызначаных Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь цi па ўзгадненню з iм у апараты рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў;

1.1.2. не больш чым 5 гадоў — для iншых асоб, прызначаных у апараты рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў;

1.2. ваенная служба ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, пагранiчных, унутраных войсках, органах дзяржаўнай бяспекi i iншых воiнскiх фармiраваннях, ствараемых у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама служба ў Савецкай Армii i Ваенна-Марскiм Флоце, пагранiчных, унутраных, чыгуначных войсках i iншых воiнскiх фармiраваннях былога СССР — афiцэрам, якiя не маюць права на пенсiю па Закону Рэспублiкi Беларусь ад 17 снежня 1992 года «Аб пенсiйным забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў i органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 36, ст. 571):

1.2.1. не больш чым 10 гадоў — для асоб, прызначаных на дзяржаўныя пасады ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i яго Апарат, Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Камiтэт дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, сакратарыяты палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, а таксама прызначаных Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь цi па ўзгадненню з iм у апараты рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў;

1.2.2. не больш чым 5 гадоў — для iншых асоб, прызначаных у апараты рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

2. Для суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь у стаж дзяржаўнай службы, якi дае ў адпаведнасцi з артыкуламi 48, 50 гэтага Закона права на ўстанаўленне надбавак за выслугу гадоў, вызначэнне працягласцi працоўнага водпуску, залiчваецца стаж працы па юрыдычнай спецыяльнасцi ў дзяржаўных органах (арганiзацыях) не больш чым 16 гадоў пры ўмове працы непасрэдна на пасадзе суддзi не менш чым чатыры гады.

3. Для суддзяў у стаж дзяржаўнай службы ўключаецца час працы па юрыдычнай спецыяльнасцi, неабходны для прызначэння на пасаду суддзi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб судовым ладзе i статусе суддзяў.

4. У стаж працы суддзi, пракурорскага работнiка, якi дае ў адпаведнасцi з артыкулам 52 гэтага Закона права на атрыманне службовага жылога памяшкання, змяненне статусу займаемага iм службовага жылога памяшкання, перадачу жылога памяшкання ва ўласнасць, уключаецца час працы:

4.1. у якасцi суддзi, дзяржаўнага арбiтра, стажора суддзi, пракурорскага работнiка;

4.2. у iншых дзяржаўных органах, калi перавод суддзяў, пракурорскiх работнiкаў на працу ў гэтыя органы ажыццёўлены па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь цi ўпаўнаважаным iм органам.

Артыкул 45. Улiк i падлiк стажу дзяржаўнай службы

1. Стаж дзяржаўнай службы ўлiчваецца пры:

1.1. прысваеннi класаў дзяржаўных служачых, персанальных званняў работнiкаў мытных органаў;

1.2. устанаўленнi надбавак за выслугу гадоў;

1.3. вызначэннi працягласцi дадатковага працоўнага водпуску;

1.4. выхадзе ў адстаўку;

1.5. выплаце выхадной дапамогi ў прадугледжаных гэтым Законам выпадках;

1.6. прызначэннi пенсiй i штомесячнага грашовага забеспячэння;

1.7. змяненнi прававога рэжыму займаемага дзяржаўным служачым жылога памяшкання ў парадку i на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам.

2. Перыяды працоўнай дзейнасцi, залiчваемыя (уключаемыя) у стаж дзяржаўнай службы, сумуюцца незалежна ад тэрмiнаў перапынку ў рабоце. Стаж работы дзяржаўнага служачага пацвярджаецца працоўнай кнiжкай, а пры яе адсутнасцi — у парадку, прадугледжаным для пацвярджэння працоўнага стажу для прызначэння пенсii.

3. Стаж дзяржаўнай службы для мэтаў гэтага Закона вылiчваецца ў поўных гадах.

4. Спрэчкi, звязаныя з вызначэннем стажу дзяржаўнай службы, разглядаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

ГЛАВА 7

МАТЭРЫЯЛЬНАЕ I САЦЫЯЛЬНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ СЛУЖАЧЫХ

Артыкул 46. Гарантыi матэрыяльнага i сацыяльнага забеспячэння дзяржаўных служачых

1. Дзяржаўным служачым гарантуюцца:

1.1. умовы працы, якiя забяспечваюць належнае выкананне службовых абавязкаў;

1.2. заработная плата на ўмовах i ў памеры, прадугледжаных гэтым Законам i прынятымi ў адпаведнасцi з iм iншымi актамi заканадаўства;

1.3. працоўны водпуск;

1.4. выкананне ўмоў i парадку пераводу на iншую пасаду, вызваленне ў сувязi з лiквiдацыяй дзяржаўнага органа, скарачэннем колькасцi цi штату работнiкаў, прадугледжаных заканадаўствам аб працы;

1.5. прадастаўленне службовага жылога памяшкання ў адпаведнасцi з жыллёвым заканадаўствам з улiкам асаблiвасцяў, прадугледжаных гэтым Законам;

1.6. выплата выхадной i iншых аднаразовых дапамог у выпадках, парадку i на ўмовах, устаноўленых гэтым Законам i заканадаўствам аб працы;

1.7. права на медыцынскае абслугоўванне ў арганiзацыях аховы здароўя ў парадку, вызначаемым актамi заканадаўства.

2. У выпадку смерцi дзяржаўнага служачага, у тым лiку таго, хто выйшаў у адстаўку (на пенсiю пры наяўнасцi права на адстаўку), за выключэннем памершых па прычыне вiнаватых процiпраўных дзеянняў, яго сям’i выплачваецца аднаразовая дапамога ў памеры двухразовай сярэдняй заработнай платы рабочых i служачых у рэспублiцы за пазамiнулы месяц (адносна месяца наступлення смерцi). Выплата робiцца па месцы службы (былым месцы службы) цi органам, якi выплачвае дзяржаўнаму служачаму пенсiю, у парадку, устаноўленым Урадам Рэспублiкi Беларусь.

3. Iншыя гарантыi для ажыццяўлення паўнамоцтваў асобнымi катэгорыямi дзяржаўных служачых, не прадугледжаныя гэтым Законам, могуць устанаўлiвацца заканадаўчымi актамi, якiя замацоўваюць iх прававы статус.

Артыкул 47. Гарантыi правоў дзяржаўнага служачага пры лiквiдацыi дзяржаўнага органа, скарачэннi колькасцi цi штату работнiкаў

1. Пры вызваленнi дзяржаўнага служачага ў сувязi з лiквiдацыяй дзяржаўнага органа, скарачэннем колькасцi цi штату работнiкаў яму:

1.1. павiнна быць прапанавана iншая дзяржаўная пасада з улiкам яго прафесii, квалiфiкацыi i займаемай раней пасады;

1.2. гарантуецца пры немагчымасцi працаўладкавання перападрыхтоўка па накiраванню дзяржаўнай службы занятасцi з выплатай за ўвесь перыяд навучання стыпендыi ў памеры сярэднямесячнай заработнай платы па займаемай да звальнення пасадзе з наступным прадастаўленнем магчымасцi паступлення на адпаведную дзяржаўную пасаду;

1.3. выплачваецца выхадная дапамога ў адпаведнасцi з падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 51 гэтага Закона;

1.4. выплачваецца дапамога па беспрацоўю ў памеры сярэднямесячнай заработнай платы па займаемай да звальнення пасадзе ў парадку i на ўмовах, вызначаемых заканадаўствам;

1.5. да працаўладкавання ў iншую арганiзацыю захоўваецца права на медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя, дзе ён абслугоўваўся да звальнення, на ўзроўнi абслугоўвання, якое ён меў да звальнення.

2. Пры лiквiдацыi дзяржаўнага органа, скарачэннi колькасцi цi штату работнiкаў пенсiя па ўзросту дзяржаўным служачым прызначаецца i выплачваецца датэрмiнова ў парадку i на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам.

3. У выпадку непрадастаўлення дзяржаўнаму служачаму работы ў адпаведнасцi з яго прафесiяй i квалiфiкацыяй ён можа быць пакiнуты ў адпаведным кадравым рэестры дзяржаўных служачых (з указаннем «у рэзерве»).

Артыкул 48. Заработная плата дзяржаўных служачых

1. Заработная плата дзяржаўных служачых складаецца са службовага акладу, надбавак за клас дзяржаўнага служачага, надбавак за выслугу гадоў, прэмiй i iншых выплат, прадугледжаных заканадаўствам.

2. Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў, члены Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, якiя ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесiянальнай аснове, незалежна ад займаемай у Палаце прадстаўнiкоў, Савеце Рэспублiкi пасады, за выключэннем старшынь палат Парламента Рэспублiкi Беларусь, iх намеснiкаў, атрымлiваюць штомесячнае грашовае ўзнагароджанне ў памеры заработнай платы мiнiстра. Заработная плата старшынь палат Парламента Рэспублiкi Беларусь i iх намеснiкаў устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

3. Члену Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, якi ажыццяўляе свае паўнамоцтвы не на прафесiянальнай аснове, выплачваецца даплата да заработнай платы ў памеры рознiцы памiж сярэднiм заробкам па асноўным месцы працы i грашовым узнагароджаннем члена Савета Рэспублiкi, якi ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на прафесiянальнай аснове.

4. Памеры службовых акладаў намеснiка Старшынi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, першых намеснiкаў i намеснiкаў Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь i Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, а таксама суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь i Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваюцца адпаведна ў памеры 90 i 85 працэнтаў памеру службовага акладу Старшынi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь i Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, якi ўстанаўлiваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

5. Памеры службовых акладаў суддзяў агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з займаемымi iмi пасадамi ва ўстаноўленых Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь працэнтных адносiнах да службовых акладаў адпаведна Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь i Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь.

6. Асаблiвасцi аплаты працы суддзяў ваенных судоў вызначаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб парадку праходжання ваеннай службы.

7. Памеры службовых акладаў Першага намеснiка Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь i намеснiкаў Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваюцца адпаведна ў памеры 90 i 85 працэнтаў памеру службовага акладу Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь, якi ўстанаўлiваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

8. Памеры службовых акладаў пракурорскiх работнiкаў устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з займаемымi iмi пасадамi ў парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам.

9. Асаблiвасцi аплаты працы пракурорскiх работнiкаў органаў ваеннай пракуратуры вызначаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб парадку праходжання ваеннай службы.

10. Асаблiвасцi аплаты працы работнiкаў мытных органаў вызначаюцца ў адпаведнасцi з мытным заканадаўствам.

11. Заработная плата дзяржаўным служачым выплачваецца за кошт сродкаў адпаведна рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўствам.

12. Службовыя аклады дзяржаўным служачым, якiя назначаюцца на дзяржаўныя пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, заканадаўчымi актамi, устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам, iншым дзяржаўным служачым — Урадам Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам.

13. Памеры надбавак за клас дзяржаўнага служачага i ўмовы iх выплаты вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

14. Службовы аклад i надбаўка за клас дзяржаўнага служачага ўтвараюць разлiковы службовы аклад.

15. Дзяржаўным служачым устанаўлiваецца штомесячная надбаўка за выслугу гадоў пры наяўнасцi стажу дзяржаўнай службы:

ад 0,5 года да 3 гадоў — у памеры 10 працэнтаў разлiковага службовага акладу;

ад 3 да 8 гадоў — у памеры 15 працэнтаў разлiковага службовага акладу;

ад 8 да 15 гадоў — у памеры 20 працэнтаў разлiковага службовага акладу;

ад 15 да 20 гадоў — у памеры 30 працэнтаў разлiковага службовага акладу;

больш як 20 гадоў — у памеры 40 працэнтаў разлiковага службовага акладу, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

16. Дзяржаўным служачым, якiя маюць вучоную ступень, устанаўлiваецца штомесячная даплата:

за вучоную ступень кандыдата навук — у памеры 5 працэнтаў iх разлiковага службовага акладу;

за вучоную ступень доктара навук — у памеры 10 працэнтаў iх разлiковага службовага акладу.

Артыкул 49. Заахвочванне дзяржаўных служачых

1. Дзяржаўныя служачыя за паспяховае i добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, працяглую i бездакорную дзяржаўную службу, выкананне заданняў асаблiвай важнасцi i складанасцi, iншыя дасягненнi ў працы заахвочваюцца:

аб’яўленнем падзякi;

аднаразовай грашовай узнагародай;

узнагароджаннем каштоўным падарункам;

датэрмiновым прысваеннем чарговага класа дзяржаўнага служачага па займаемай пасадзе.

2. Да дзяржаўных служачых могуць прымяняцца i iншыя меры заахвочвання, прадугледжаныя заканадаўствам. Дапускаецца адначасовае прымяненне некалькiх мераў заахвочвання.

3. За асаблiвыя заслугi дзяржаўныя служачыя прадстаўляюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку да ўзнагароджання дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 50. Водпуск дзяржаўнага служачага

1. Дзяржаўнаму служачаму штогод прадастаўляецца працоўны водпуск працягласцю 30 каляндарных дзён, за выключэннем катэгорыi дзяржаўных служачых, для якой пунктам 5 гэтага артыкула прадугледжаны водпуск большай працягласцi, з аднаразовай выплатай дапамогi на аздараўленне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

2. Пасля пяцi гадоў работы ў якасцi дзяржаўнага служачага прадастаўляецца дадатковы працоўны водпуск працягласцю два каляндарныя днi, пасля дзесяцi гадоў — чатыры каляндарныя днi, пасля пятнаццацi гадоў — шэсць каляндарных дзён.

3. Дзяржаўнаму служачаму могуць быць прадугледжаны дадатковыя заахвочвальныя аплатныя водпускi працягласцю да пяцi каляндарных дзён.

4. Дзяржаўнаму служачаму прадастаўляецца сацыяльны водпуск у адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы.

5. Дэпутату Палаты прадстаўнiкоў, члену Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прадастаўляецца працоўны водпуск працягласцю 36 каляндарных дзён.

6. Асобным катэгорыям дзяржаўных служачых можа быць прадугледжаны працоўны водпуск iншай працягласцi ў адпаведнасцi са спецыяльным заканадаўствам.

7. Парадак i ўмовы прадастаўлення водпускаў дзяржаўнаму служачаму вызначаюцца заканадаўствам аб працы з улiкам асаблiвасцяў, устаноўленых гэтым Законам.

Артыкул 51. Выхадная дапамога дзяржаўным служачым

1. Выхадная дапамога дзяржаўным служачым выплачваецца пры:

1.1. датэрмiновым скасаваннi кантракта ў сувязi з невыкананнем або неналежным выкананнем яго ўмоў па вiне наймальнiка — у памеры трох сярэднямесячных заработных плат. Пры гэтым не выплачваецца выхадная дапамога дзяржаўным служачым, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў) i маюць права на поўную пенсiю, а таксама дзяржаўным служачым, якiя не дасягнулi ўказанага ўзросту, але атрымлiваюць пенсii (акрамя працоўных пенсiй па iнвалiднасцi, па прычыне страты кармiцеля i сацыяльных пенсiй);

1.2. выхадзе ў адстаўку — у памеры трох сярэднямесячных заработных плат;

1.3. лiквiдацыi дзяржаўнага органа, скарачэння колькасцi або штату дзяржаўных служачых пры стажы дзяржаўнай службы да 5 гадоў — у памеры трох сярэднямесячных заработных плат, ад 5 да 10 гадоў — у памеры чатырох сярэднямесячных заработных плат, ад 10 да 15 гадоў — у памеры пяцi сярэднямесячных заработных плат, больш як 15 гадоў — у памеры шасцi сярэднямесячных заработных плат. Пры гэтым непасрэдна пры звальненнi ўказаная дапамога выплачваецца ў памеры, якi не перавышае трох сярэднямесячных заработных плат, а астатняя частка выплачваецца праз тры месяцы толькi асобам, якiя звярнулiся за садзейнiчаннем у працаўладкаваннi ў дзяржаўную службу занятасцi, пры немагчымасцi iх працаўладкавання. Пры звальненнi дзяржаўных служачых, якiя дасягнулi агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту, адпаведная выхадная дапамога выплачваецца цалкам.

Артыкул 52. Забеспячэнне дзяржаўных служачых службовымi жылымi памяшканнямi

1. Дзяржаўныя служачыя забяспечваюцца службовымi жылымi памяшканнямi ў парадку i на ўмовах, прадугледжаных жыллёвым заканадаўствам. Пералiкi дзяржаўных пасад, катэгорый дзяржаўных служачых, якiм могуць быць прадастаўлены службовыя жылыя памяшканнi, устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам.

2. Суддзям i пракурорскiм работнiкам, у якiх ёсць патрэба ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўляюцца службовыя жылыя памяшканнi ў тэрмiны, устаноўленыя заканадаўствам. Пры гэтым названым асобам, якiя адпрацавалi ад 10 да 20 гадоў (суддзям Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь — ад 8 да 11 гадоў) на пасадах, што даюць права на атрыманне службовых жылых памяшканняў, жылое памяшканне прадастаўляецца, а прадастаўленае службовае жылое памяшканне перадаецца ў карыстанне па дагавору найму; асобам, якiя адпрацавалi на ўказаных пасадах больш як 20 гадоў, дадзенае памяшканне перадаецца ва ўласнасць бясплатна з улiкам жыллёвай квоты (сумы квот), устаноўленай заканадаўствам. У выпадку вызвалення ад выканання абавязкаў (звальнення) суддзi або пракурорскага работнiка ў сувязi з немагчымасцю выканання iмi сваiх абавязкаў па стану здароўя цi прызнаннем iх недзеяздольнымi ў вызначаным заканадаўствам парадку, лiквiдацыяй дзяржаўнага органа, скарачэннем колькасцi або штату работнiкаў, а таксама ў выпадку гiбелi (смерцi) суддзi цi пракурорскага работнiка ў сувязi з выкананнем службовых абавязкаў прадастаўленыя iм службовыя жылыя памяшканнi перадаюцца ў карыстанне па дагавору найму незалежна ад стажу iх працы на адпаведнай пасадзе.

Артыкул 53. Пенсiйнае забеспячэнне дзяржаўных служачых

Пенсiйнае забеспячэнне дзяржаўных служачых, у тым лiку за асаблiвыя заслугi перад Рэспублiкай Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з пенсiйным заканадаўствам з улiкам асаблiвасцяў, устаноўленых гэтым Законам.

Артыкул 54. Права дзяржаўных служачых на пенсiю за выслугу гадоў

1. Дзяржаўныя служачыя маюць права на пенсiю за выслугу гадоў i яе выплату ў поўным памеры пры дасягненнi ўзросту мужчынамi 60 гадоў, жанчынамi — 55 гадоў i наяўнасцi стажу дзяржаўнай службы не менш чым 20 гадоў (пры гэтым не менш чым два гады пасля 1 сакавiка 1994 года).

2. Пенсiя за выслугу гадоў дзяржаўным служачым назначаецца ў памеры 40 працэнтаў заработнай платы за любыя 5 гадоў запар з апошнiх 15 гадоў работы на дзяржаўных пасадах. За кожны поўны год стажу дзяржаўнай службы больш за 20 гадоў памер пенсii павялiчваецца на 2 працэнты заработнай платы. Пры гэтым агульная сума пенсii не можа перавышаць 50 працэнтаў заработнай платы дзяржаўнага служачага.

3. Памер заработнай платы, з якой налiчваецца пенсiя за выслугу гадоў, не можа перавышаць трохразовага памеру сярэдняй заработнай платы ў рэспублiцы, што прымяняецца ў адпаведнасцi з пенсiйным заканадаўствам для пераразлiку пенсiй у сувязi з ростам сярэдняй заработнай платы.

4. Пераразлiк пенсii за выслугу гадоў у сувязi з ростам сярэдняй заработнай платы ў рэспублiцы праводзiцца ў адпаведнасцi з пенсiйным заканадаўствам.

5. Пенсiя за выслугу гадоў пасля дасягнення ўзросту дзяржаўнымi служачымi мужчынамi 55 гадоў, жанчынамi — 50 гадоў i да дасягнення iмi адпаведна ўзросту 60 i 55 гадоў выплачваецца ў памеры 50 працэнтаў поўнага памеру пенсii, але не нiжэй за мiнiмальны памер пенсii па ўзросту. Дадзенае абмежаванне не пашыраецца на дзяржаўных служачых, якiм устаноўлена I цi II група iнвалiднасцi.

6. Пры лiквiдацыi дзяржаўнага органа (спыненнi яго паўнамоцтваў), скарачэннi колькасцi або штату работнiкаў пенсiя за выслугу гадоў назначаецца i выплачваецца ў поўным памеры датэрмiнова, але не больш чым за два гады да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту.

7. У перыяд работы або займання прадпрымальнiцкай дзейнасцю выплата пенсii за выслугу гадоў прыпыняецца.

Артыкул 55. Асаблiвасцi сацыяльнага забеспячэння асобных катэгорый дзяржаўных служачых

1. Дзяржаўныя служачыя, якiя займаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады, iх намеснiкi, члены Урада Рэспублiкi Беларусь, старшынi абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, суддзi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь маюць права на штомесячнае грашовае забеспячэнне пры дасягненнi ўзросту мужчынамi 60 гадоў, жанчынамi — 55 гадоў i наяўнасцi стажу дзяржаўнай службы не менш чым пяць гадоў на названых дзяржаўных пасадах. Пры гэтым у пяцiгадовы стаж залiчваецца час работы на пасадах, для якiх гэтым пунктам прадугледжана назначэнне штомесячнага грашовага забеспячэння.

Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў, члены Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь маюць права на штомесячнае грашовае забеспячэнне пры дасягненнi ўзросту мужчынамi 60 гадоў, жанчынамi — 55 гадоў i ажыццяўленнi паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнiкоў, члена Савета Рэспублiкi на прафесiянальнай аснове на працягу не менш чым аднаго склiкання адпаведнай палаты Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

2. Парадак налiчэння штомесячнага грашовага забеспячэння i яго памер вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

3. Дзяржаўныя служачыя, названыя ў пункце 1 гэтага артыкула, маюць права на пенсiю за выслугу гадоў у выпадку, калi iм не ўстаноўлена штомесячнае грашовае забеспячэнне, з выкананнем патрабаванняў па ўзросту i стажу, устаноўленых гэтым артыкулам, i абмежаванняў, прадугледжаных для дзяржаўных служачых пунктамi 3 i 5 артыкула 54 гэтага Закона. Пенсiя за выслугу гадоў назначаецца ў памеры 50 працэнтаў заработнай платы за пяць гадоў работы на дзяржаўных пасадах, названых у частцы першай пункта 1 гэтага артыкула, а для дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, членаў Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — за перыяд ажыццяўлення паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнiкоў, члена Савета Рэспублiкi на прафесiянальнай аснове.

4. Пераразлiк пенсii за выслугу гадоў у сувязi з ростам сярэдняй заработнай платы ў рэспублiцы праводзiцца ў адпаведнасцi з пенсiйным заканадаўствам.

5. У перыяд работы або займання прадпрымальнiцкай дзейнасцю выплата штомесячнага грашовага забеспячэння (пенсii за выслугу гадоў) прыпыняецца.

ГЛАВА 8

АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ СЛУЖБЕ

Артыкул 56. Падставы для адказнасцi дзяржаўнага служачага

За невыкананне або неналежнае выкананне па вiне дзяржаўнага служачага ўскладзеных на яго службовых абавязкаў, перавышэнне службовых паўнамоцтваў, парушэнне працоўнай i выканальнiцкай дысцыплiны, а таксама за невыкананне ўстаноўленых гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай, дзяржаўны служачы нясе дысцыплiнарную, адмiнiстрацыйную, крымiнальную i iншую адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 57. Дысцыплiнарная адказнасць дзяржаўных служачых

1. За невыкананне або неналежнае выкананне службовых абавязкаў да дзяржаўных служачых могуць прымяняцца наступныя меры дысцыплiнарнага спагнання:

1.1. заўвага;

1.2. вымова;

1.3. папярэджанне аб няпоўнай службовай адпаведнасцi;

1.4. панiжэнне ў класе дзяржаўнага служачага на тэрмiн да шасцi месяцаў;

1.5. звальненне з займаемай пасады ў адпаведнасцi з гэтым Законам, заканадаўствам аб працы i iншымi заканадаўчымi актамi.

2. Да дзяржаўных служачых могуць прымяняцца i iншыя меры дысцыплiнарнага спагнання, прадугледжаныя заканадаўствам.

3. Права выбару меры дысцыплiнарнага спагнання належыць кiраўнiку адпаведнага дзяржаўнага органа. Пры выбары меры дысцыплiнарнага спагнання павiнны ўлiчвацца цяжар дысцыплiнарнага праступка, акалiчнасцi, пры якiх ён учынены, папярэдняя служба i паводзiны дзяржаўнага служачага на дзяржаўнай службе.

4. Парадак i тэрмiны прымянення дысцыплiнарных спагнанняў, органы, кiраўнiкi, правамоцныя прымяняць дысцыплiнарныя спагнаннi, парадак абскарджання, зняцця i пагашэння дысцыплiнарных спагнанняў вызначаюцца заканадаўствам аб працы i iншымi актамi заканадаўства.

5. Падставы, парадак i асаблiвасцi прыцягнення да дысцыплiнарнай адказнасцi суддзяў, пракурорскiх работнiкаў, работнiкаў мытных органаў устанаўлiваюцца заканадаўствам.

Артыкул 58. Асаблiвасцi адказнасцi дзяржаўных служачых

1. Дзяржаўны служачы нясе адказнасць за неправамернасць сваiх дзеянняў. У выпадку сумнення ў правамернасцi атрыманых для выканання загаду, распараджэння дзяржаўны служачы павiнен неадкладна паведамiць аб гэтым у пiсьмовай форме свайму непасрэднаму кiраўнiку, кiраўнiку, якi выдаў загад, распараджэнне, i вышэйстаячаму кiраўнiку. Калi вышэйстаячы кiраўнiк, а ў яго адсутнасць кiраўнiк, якi выдаў загад, распараджэнне, у пiсьмовай форме пацвярджаюць названыя загад, распараджэнне, дзяржаўны служачы абавязаны iх выканаць, за выключэннем выпадкаў, калi iх выкананне з’яўляецца адмiнiстрацыйна або крымiнальна каральным дзеяннем.

2. Адказнасць за наступствы выканання дзяржаўным служачым неправамерных загаду, распараджэння нясе кiраўнiк, якi пацвердзiў гэтыя загад, распараджэнне.


ГЛАВА 9

НАЗНАЧЭННЕ I ВЫПЛАТА ПЕНСIЙ, ШТОМЕСЯЧНАГА ГРАШОВАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ДЗЯРЖАЎНЫМ СЛУЖАЧЫМ, ФIНАНСАВАННЕ РАСХОДАЎ НА IХ ВЫПЛАТУ

Артыкул 59. Парадак назначэння i выплаты пенсiй, штомесячнага грашовага забеспячэння дзяржаўным служачым

1. Назначэнне i выплата пенсiй за выслугу гадоў дзяржаўным служачым ажыццяўляюцца ў парадку, вызначаным пенсiйным заканадаўствам.

2. Назначэнне i выплата штомесячнага грашовага забеспячэння дзяржаўным служачым, якое прадугледжана артыкулам 55 гэтага Закона, ажыццяўляюцца адпаведным дзяржаўным органам, у якiм дзяржаўны служачы набыў права на гэта забеспячэнне.

Артыкул 60. Фiнансаванне расходаў на выплату пенсiй, штомесячнага грашовага забеспячэння дзяржаўным служачым

Фiнансаванне расходаў на выплату пенсiй, штомесячнага грашовага забеспячэння дзяржаўным служачым у частцы, якая перавышае памеры пенсiй, што належаць дзяржаўным служачым па агульных умовах i нормах пенсiйнага заканадаўства, а таксама пенсiй за выслугу гадоў, штомесячнага грашовага забеспячэння, назначаных да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.

ГЛАВА 10

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 61. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу праз месяц пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 62. Пераходныя палажэннi

1. Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам акты дзеючага заканадаўства прымяняюцца ў той частцы, у якой яны не супярэчаць гэтаму Закону.

2. Асобам, якiя выйшлi ў адстаўку (на пенсiю) у адпаведнасцi з заканадаўствам аб службе ў дзяржаўным апараце ў перыяд з 1 сакавiка 1994 года да ўступлення ў сiлу гэтага Закона, а таксама пракурорскiм работнiкам, якiя выйшлi ў адстаўку (на пенсiю) ва ўказаны перыяд, назначаныя пенсii за выслугу гадоў:

пераглядаюцца па нормах, устаноўленых гэтым Законам (за выключэннем патрабавання да працягласцi стажу работы пасля 1 сакавiка 1994 года), калi гэтыя асобы маюць права на атрыманне пенсii (штомесячнае грашовае забеспячэнне) у адпаведнасцi з гэтым Законам;

захоўваюцца, калi гэтыя асобы не маюць права на атрыманне пенсii (штомесячнае грашовае забеспячэнне) у адпаведнасцi з гэтым Законам, i выплачваюцца ў памерах, вызначаных на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона.

3. Выхадныя дапамогi ў сувязi з выхадам у адстаўку, права на якiя ў дзяржаўных служачых узнiкла да ўступлення ў сiлу гэтага Закона, але не было рэалiзавана, выплачваюцца ў памеры, прадугледжаным гэтым Законам.

4. Час работы на дзяржаўнай службе пасля назначэння пенсii ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб службе ў дзяржаўным апараце (дзяржаўнай службе) або пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту залiчваецца ў стаж работы для назначэння i пераразлiку пенсii за выслугу гадоў пры ўмове неатрымання пенсii (незалежна ад яе вiду) за гэты перыяд, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай другой гэтага пункта.

Час работы на дзяржаўнай службе пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту, якая ажыццяўлялася да ўступлення ў сiлу гэтага Закона, залiчваецца ў стаж работы, якi дае права на пенсiю за выслугу гадоў, незалежна ад атрымання пенсii ў перыяд гэтай работы.

5. Дзяржаўным служачым, якiя маюць адначасова права на дзяржаўную пенсiю i штомесячнае грашовае забеспячэнне, прадугледжанае гэтым Законам, назначаюцца пенсiя або штомесячнае грашовае забеспячэнне па iх выбару.

Артыкул 63. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

прадставiць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку на разгляд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь праекты адпаведных нарматыўных прававых актаў па пытаннях, аднесеных гэтым Законам да iх ведання;

прывесцi ў адпаведнасць з гэтым Законам рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь, а таксама забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, актаў гэтых органаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона.

Артыкул 64. Прызнанне страцiўшымi сiлу некаторых заканадаўчых актаў

Прызнаць страцiўшымi сiлу з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiстапада 1993 года «Аб асновах службы ў дзяржаўным апараце» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 32, ст. 416; 1995 г., № 35, ст. 470);

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 30 сакавiка 1994 года «Аб дапаўненнi артыкула 12 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб асновах службы ў дзяржаўным апараце» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., № 14, ст. 191);

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 21 лютага 1995 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб асновах службы ў дзяржаўным апараце» i Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь «Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб асновах службы ў дзяржаўным апараце» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 17, ст. 176);

Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiстапада 1993 года «Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб асновах службы ў дзяржаўным апараце» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 32, ст. 417; 1995 г., № 35, ст. 471);

Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 13 красавiка 1995 года «Аб тлумачэннi пункта 4 часткi першай Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб асновах службы ў дзяржаўным апараце» i Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь «Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб асновах службы ў дзяржаўным апараце» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 24—25, ст. 338).

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

14 чэрвеня 2003 г., г. Мiнск

№ 204—З


<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый>>>


Rating All.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz