Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей»

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 1992 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 27, ст. 473; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 24, ст. 462; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 4, 2/8) змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi:

«Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей

Глава 1

Агульныя палажэннi

Артыкул 1. Права на дзяржаўныя дапамогi сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей

Сем’i, якiя выхоўваюць дзяцей, маюць права на дзяржаўныя дапамогi сем’ям, што выхоўваюць дзяцей (далей — дзяржаўныя дапамогi), у выпадках, вызначаных гэтым Законам.

Сем’i грамадзян iншых дзяржаў i (цi) асоб без грамадзянства, якiя выхоўваюць дзяцей i якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, маюць права на дзяржаўныя дапамогi нароўнi з сем’ямi грамадзян Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не прадугледжана гэтым законам цi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

На дзяцей, якiя выхоўваюцца ў дзiцячых iнтэрнатных установах i прыёмных сем’ях, што знаходзяцца пад апекай i папячыцельствам, дзяржаўныя дапамогi, устаноўленыя гэтым Законам, не назначаюцца, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам цi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Парадак i ўмовы матэрыяльнага забеспячэння такiх дзяцей вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 2. Вiды дзяржаўных дапамог

У адпаведнасцi з гэтым Законам назначаюцца дзяржаўныя дапамогi:

па цяжарнасцi i родах;

у сувязi з нараджэннем дзiцяцi;

жанчыне, якая стала на ўлiк у медыцынскiх установах да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi;

па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў;

на дзяцей старэй за 3 гады;

ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў (вучняў дзённых сярэднiх школ, гiмназiй, лiцэяў i iншых падобнага роду адукацыйных устаноў — да iх заканчэння; непрацуючых навучэнцаў вячэрнiх (зменных) школ, якiя адначасова з вучобай атрымлiваюць прафесiю, дзяцей-iнвалiдаў, а таксама навучэнцаў, якiя вучацца за кошт асабiстых сродкаў у вышэйшых, сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных адукацыйных установах, на курсах, што працуюць па рэжыму адукацыйных устаноў у дзённы час, i якiя не атрымлiваюць стыпендый, — да 18 гадоў);

па догляду хворага дзiцяцi ва ўзросце да 14 гадоў;

па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў i дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы мацi цi iншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзiцяцi;

па догляду дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў;

пры санаторна-курортным лячэннi дзяцей-iнвалiдаў.

на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, iнфiцыраваных вiрусам iмунадэфiцыту чалавека цi хворых на СНIД.

Артыкул 3. Надбаўкi да дзяржаўных дапамог

Да дзяржаўных дапамог, указаных у абзацах пятым i сёмым артыкула 2 гэтага Закона, устанаўлiваюцца надбаўкi на:

дзяцей, народжаных жанчынамi не ў шлюбе, калi звесткi пра бацьку дзiцяцi ў кнiзе запiсаў актаў аб нараджэннi зроблены па ўказанню мацi;

дзяцей, усыноўленых (удачароных) адзiнокiмi асобамi;

дзяцей, якiя выхоўваюцца адным з бацькоў цi знаходзяцца пад апекай цi папячыцельствам, калi другi з бацькоў (бацькi) ухiляецца ад платы алiментаў, цi ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, калi спагнанне алiментаў немагчыма;

дзяцей-iнвалiдаў ва ўзросце да 18 гадоў, якiя выхоўваюцца ў сям’i;

дзяцей ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсантаў i ваеннаабавязаных, якiя прызываюцца на вучэбныя зборы.

Артыкул 4. Сродкi на выплату дзяржаўных дапамог

Выплата дзяржаўных дапамог i надбавак да iх робiцца за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання i рэспублiканскага бюджэту.

Глава 2

Дапамога па цяжарнасцi i родах

Артыкул 5. Права на дапамогу па цяжарнасцi i родах

Права на дапамогу па цяжарнасцi i родах маюць жанчыны, занятыя дзейнасцю, у перыяд ажыццяўлення якой яны падлягаюць дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню. Права на выплату дапамогi набываецца iмi ў залежнасцi ад платы страхавых узносаў.

Акрамя таго, права на дапамогу маюць жанчыны:

з лiку ваеннаслужачых, асоб радавога i кiраўнiцкага складу органаў унутраных спраў, фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь;

тыя, хто вучыцца на дзённых аддзяленнях у прафесiйна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных, вышэйшых адукацыйных установах, у аспiрантуры i клiнiчнай ардынатуры;

зарэгiстраваныя органамi дзяржаўнай службы занятасцi як беспрацоўныя.

Парадак забеспячэння дапамогамi па цяжарнасцi i родах устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 6. Памер дапамогi па цяжарнасцi i родах

Дапамога назначаецца:

жанчынам, якiя працуюць на аснове працоўных дагавораў цi членства (удзелу) у арганiзацыях любых арганiзацыйна-прававых формаў, — у памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага (сярэднегадзiннага) заработку, але за кожны каляндарны месяц не больш за трохразовую велiчыню сярэдняй заработнай платы рабочых i служачых у рэспублiцы ў месяцы, што папярэднiчае кожнаму месяцу водпуску па цяжарнасцi i родах, i не менш чым мiнiмальны памер дапамогi па цяжарнасцi i родах;

жанчынам, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у якасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, членаў сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак, творчых работнiкаў, — у памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага даходу (заработку), але не больш за 70 працэнтаў сумы страхавых узносаў, заплачаных у перыядзе, за якi вылiчаецца сярэднядзённы даход (заработак), i не менш за мiнiмальны памер дапамогi па цяжарнасцi i родах;

жанчынам, якiя выконваюць работы па грамадзянска-прававым дагаворы, прадметам якога з’яўляецца аказанне паслуг, выкананне работ i стварэнне аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi, — у памеры 100 працэнтаў сярэднядзённай узнагароды па ўказанаму дагавору, але не больш за 70 працэнтаў сумы страхавых узносаў, заплачаных з узнагароды, з якой вылiчалася дапамога, i не менш за мiнiмальны памер дапамогi па цяжарнасцi i родах;

жанчынам з лiку ваеннаслужачых, асоб радавога i кiраўнiцкага складу органаў унутраных спраў, фiнансавых расследаванняў органаў i падраздзяленняў Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь — у памеры 100 працэнтаў грашовага забеспячэння, але за кожны каляндарны месяц не больш за трохразовую велiчыню сярэдняй заработнай платы рабочых i служачых у рэспублiцы ў месяцы, якi папярэднiчае кожнаму месяцу адпачынку па цяжарнасцi i родах, i не менш за мiнiмальны памер дапамогi па цяжарнасцi i родах;

жанчынам, якiя вучацца на дзённых аддзяленнях у прафесiйна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных, вышэйшых адукацыйных установах, у аспiрантуры, клiнiчнай ардынатуры, — у памеры стыпендыi за кожны каляндарны месяц, але не менш за мiнiмальны памер дапамогi па цяжарнасцi i родах, якiя не атрымлiваюць стыпендыi, — у мiнiмальным памеры дапамогi па цяжарнасцi i родах;

жанчынам, зарэгiстраваным ва ўстаноўленым парадку беспрацоўнымi, — у памеры дапамогi па беспрацоўю за кожны каляндарны месяц, але не менш за мiнiмальны памер дапамогi па цяжарнасцi i родах;

жанчынам, зарэгiстраваным беспрацоўнымi, але страцiўшым права на дапамогу па беспрацоўю ў сувязi з заканчэннем устаноўленага тэрмiну яго выплаты, — у мiнiмальным памеры дапамогi па цяжарнасцi i родах за кожны каляндарны месяц;

жанчынам, якiя праходзяць парафесiйную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне квалiфiкацыi па накiраванню органаў дзяржаўнай службы занятасцi, — у памеры стыпендыi за кожны каляндарны месяц, але не менш за мiнiмальны памер дапамогi па цяжарнасцi i родах.

Мiнiмальны памер дапамогi па цяжарнасцi i родах у месяц устанаўлiваецца ў памеры 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, дзеючага ў кожным месяцы водпуску па цяжарнасцi i родах.

Артыкул 7. Перыяд выплаты дапамогi па цяжарнасцi i родах

Дапамога выплачваецца на падставе лiстка непрацаздольнасцi за перыяд з 30 тыдняў цяжарнасцi працягласцю 126 каляндарных дзён. Жанчынам, якiя жывуць (працуюць) на тэрыторыi з радыеактыўным забруджваннем 1 Кu/кв. км i вышэй, дапамога выплачваецца за перыяд з 27 тыдняў цяжарнасцi працягласцю 146 календарных дзён.

У выпадках ускладнёных родаў цi нараджэння двух цi больш дзяцей дапамога выплачваецца адпаведна за перыяд працягласцю 140 i 160 каляндарных дзён.

Артыкул 8. Права на дапамогу па цяжарнасцi i родах асоб, усынавiўшых (удачарыўшых), а таксама назначаных апекунамi дзiцяцi

Асобы, якiя ўсынавiлi (удачарылi), а таксама назначаныя апекунамi дзiцяцi ва ўзросце да 3 месяцаў, маюць права на дапамогу, якая выплачваецца на падставе лiстка непрацаздольнасцi за перыяд працягласцю 70 каляндарных дзён з дня ўсынаўлення (удачарэння) цi ўстанаўлення апекi.

Глава 3

Дапамога ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi, дапамога жанчыне, якая стала на ўлiк у медыцынскiх установах да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi

Артыкул 9. Права на дапамогу ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi

Права на дапамогу ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi маюць мацi цi бацька, а таксама асобы, якiя ўсынавiлi (удачарылi), цi якiх назначылi апекунамi дзiцяцi ва ўзросце да 6 месяцаў.

Артыкул 10. Памер дапамогi ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi

Дапамога ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi назначаецца на падставе даведкi аб нараджэннi дзiцяцi, выдадзенай органам запiсу актаў грамадзянскага стану, i выплачваецца адначасова ў памеры двухразовага бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, дзеючага на дату нараджэння дзiцяцi.

У выпадках нараджэння, усынаўлення, назначэння апекi над двума цi больш дзецьмi дапамога выплачваецца на кожнае дзiця.

Артыкул 11. Права на дапамогу жанчыны, якая стала на ўлiк у медыцынскiх установах да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi

Права на дапамогу маюць жанчыны, якiя сталi на ўлiк у медыцынскiх установах да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, рэгулярна наведвалi iх i выконвалi прадпiсаннi ўрачоў на працягу ўсяго тэрмiну цяжарнасцi.

Дапамога назначаецца на падставе даведкi, выдадзенай медыцынскай установай, i выплачваецца аднаразова ў памеры 50 працэнтаў дапамогi ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi ў парадку, вызначаным Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Глава 4

Дапамога па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў

Артыкул 12. Права на дапамогу па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў

Права на дапамогу маюць мацi, бацька цi iншыя сваякi дзiцяцi, усынавiцелi, апекуны дзiцяцi, якiя фактычна даглядаюць яго.

Артыкул 13. Памер i ўмовы выплаты дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў

Дапамога па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца працуючым жанчынам, указаным у абзацах другiм—шостым часткi першай артыкула 6 гэтага Закона, у памеры 65 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва.

У такiм жа памеры назначаецца дапамога жанчынам — iнвалiдам I i II групы.

Непрацуючым жанчынам, жанчынам, указаным у абзацах сёмым—дзевятым часткi першай артыкула 6 гэтага Закона, i жанчынам, якiя ажыццяўляюць адначасова догляд дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, iнвалiда I групы, а таксама састарэлага, дасягнуўшага 80-гадовага ўзросту, дапамога назначаецца ў памеры 35 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва.

Пры назначэннi дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў, iншым, акрамя мацi, асобам, якiя фактычна ажыццяўляюць яго догляд, нормы, прадугледжаныя часткамi першай—трэцяй гэтага артыкула, прымяняюцца адпаведна.

Памер дапамогi пераглядаецца штоквартальна ў сувязi са змяненнем бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва.

Калi ў час водпуску па догляду дзiцяцi да дасягнення iм узросту 3 гадоў нараджаецца наступнае дзiця, дык за перыяд водпуску, якi прадастаўляецца жанчыне па цяжарнасцi i родах, дапамога выплачваецца ў поўным памеры.

У перыяд знаходжання ў водпуску па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў мацi цi iншая асоба, якая фактычна ажыццяўляе яго догляд, могуць працаваць на ўмовах няпоўнага рабочага часу (але не больш за палову месячнай нормы) цi на даму. Пры гэтым за iмi захоўваецца права на атрыманне дапамогi ў поўным памеры.

У выпадку прыпынення водпуску па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў у сувязi з выхадам на працу на поўны рабочы дзень цi на працу на ўмовах няпоўнага рабочага часу — больш за палову месячнай нормы, а таксама пры афармленнi дзiцяцi ў дзiцячую дашкольную ўстанову дапамога выплачваецца ў памеры 50 працэнтаў ад устаноўленай дапамогi.

Мацi, цi бацька, цi iншыя асобы, якiя знаходзяцца ў водпуску па догляду дзiцяцi i адначасова працягваюць вучобу ў прафесiйна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых адукацыйных установах, маюць права на атрыманне стыпендыi i дапамогi ў поўным памеры.

Артыкул 14. Перыяд выплаты дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў

Дапамога выплачваецца штомесячна з дня афармлення водпуску па догляду дзiцяцi, для непрацуючых грамадзян — з дня нараджэння дзiцяцi па дзень дасягнення iм узросту 3 гадоў уключна.

Глава 5

Дапамога на дзяцей ва ўзросце старэй за 3 гады

Артыкул 15. Права на дапамогу на дзяцей ва ўзросце старэй за 3 гады

Сем’i, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў (вучняў дзённых сярэднiх школ, гiмназiй, лiцэяў i iншых падобнага тыпу адукацыйных устаноў — да iх заканчэння; непрацуючых навучэнцаў вячэрнiх (зменных) школ, якiя адначасова з вучобай атрымлiваюць прафесiю, дзяцей-iнвалiдаў, а таксама навучэнцаў, якiя вучацца за кошт асабiстых сродкаў у вышэйшых, сярэднiх спецыяльных, прафесiйна-тэхнiчных адукацыйных установах i на курсах, што працуюць па рэжыму адукацыйных устаноў у дзённы час, i не атрымлiваюць стыпендый, — да 18 гадоў), маюць права на штомесячную дапамогу пры ўмове занятасцi бацькоў (бацькi).

Права на дапамогу маюць таксама бацькi з лiку ваеннаслужачых, асоб радавога i кiраўнiцкага складу органаў унутраных спраў, фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, членаў сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак, творчых работнiкаў, якiя выконваюць работы па грамадзянска-прававому дагавору i не занятыя ў арганiзацыях любых арганiзацыйна-прававых формаў, бацькi, якiя вучацца ў адукацыйных установах на дзённых аддзяленнях, аспiрантуры, клiнiчнай ардынатуры, бацькi, прызнаныя ва ўстаноўленым парадку беспрацоўнымi цi якiя праходзяць прафесiйную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне квалiфiкацыi па накiраванню органаў дзяржаўнай службы занятасцi, бацькi, якiя атрымлiваюць пенсii i дапамогi па догляду дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, iнвалiда I групы, састарэлых, дасягнуўшых 80-гадовага ўзросту.

Артыкул 16. Памер i ўмовы выплаты дапамогi на дзяцей ва ўзросце старэй за 3 гады

Дапамога ўстанаўлiваецца ў памеры 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва.

Памер дапамогi пераглядаецца штоквартальна ў сувязi са змяненнем бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва.

Дапамога назначаецца на кожнае дзiця i выплачваецца:

у поўным аб’ёме пры ўмове, што сярэднi сукупны даход на члена сям’i ў месяц за папярэднi год не перавышае 60 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва ў цэнах верасня папярэдняга года;

у памеры 50 працэнтаў да ўстаноўленай дапамогi пры ўмове, што сярэднi сукупны даход на члена сям’i ў месяц за папярэднi год не перавышае 80 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва ў цэнах верасня папярэдняга года.

Сем’ям, якiя выхоўваюць дзiця-iнвалiда, дзiця, iнфiцыраванае вiрусам iмунадэфiцыту чалавека цi хворае на СНIД, ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама сем’ям ваеннаслужачых тэрмiновай службы дапамога назначаецца i выплачваецца ў поўным аб’ёме незалежна ад сукупнага даходу на члена сям’i.

Артыкул 17. Перыяд выплаты дапамогi на дзяцей ва ўзросце старэй за 3 гады

Дапамога назначаецца з дня, якi iдзе за днём дасягнення дзiцем узросту 3 гадоў, i выплачваецца кожны месяц да дня дасягнення iм адпаведнага ўзросту ўключна.

Глава 6

Дапамогі па догляду хворага дзiцяцi, дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў i дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы мацi альбо iншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзiцяцi, дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, пры санаторна-курортным лячэннi дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама дапамогi на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, iнфiцыраваных вiрусам iмунадэфiцыту чалавека цi хворага на СНIД.

Артыкул 18. Права на дапамогi па догляду хворага дзiцяцi ва ўзросце да 14 гадоў, дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў дзіцяці-інва-ліда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы мацi, бацькi цi iншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзiцяцi

Права на дапамогу па догляду хворага дзiцяцi ва ўзросце да 14 гадоў, дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў i дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы мацi, бацькi цi iншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзiцяцi ва ўстаноўленым парадку, маюць мацi, якая працуе, бацька альбо iншая асоба, якая працуе, што непасрэдна ажыццяўляе догляд дзiцяцi.

Артыкул 19. Перыяд i ўмовы выплаты дапамог

Дапамога па догляду хворага дзiцяцi ва ўзросце да 14 гадоў пры амбулаторным лячэннi выплачваецца за перыяд, на працягу якога дзiця паводле заключэння ўрача мае патрэбу ў доглядзе, але не больш чым за 14 каляндарных дзён.

Пры стацыянарным лячэннi дзiцяцi ва ўзросце да 14 гадоў, дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, якое мае патрэбу, паводле заключэння ўрачоў, у дадатковым доглядзе, асобам, указаным у артыкуле 18 гэтага Закона, прадастаўляецца магчымасць знаходзiцца з iм у лячэбнай установе з выплатай дапамогi па догляду хворага дзiцяцi за ўвесь перыяд, на працягу якога ён мае патрэбу ў доглядзе.

Мацi, бацьку альбо iншаму сваяку ў перыяд знаходжання ў водпуску па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў дапамога па догляду хворага дзiцяцi не выплачваецца.

Дапамога па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў i дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы мацi або iншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзiцяцi, выплачваецца за ўвесь перыяд, калi паводле заключэння ўрача ўказаная асоба не можа ажыццяўляць догляд дзiцяцi.

Дапамогi па догляду хворага дзiцяцi ва ўзросце да 14 гадоў, дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў i дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы мацi цi iншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзiцяцi, назначаюцца i выплачваюцца на падстве лiстка непрацаздольнасцi ў парадку, што ўстанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 20. Дапамогi па догляду дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў i пры санаторна-курортным лячэннi дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў

Права на дапамогу па догляду дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў маюць мацi, бацька, апякун, папячыцель цi iншая асоба, якая не працуе i не атрымлiвае пенсii i якая фактычна ажыццяўляе догляд дзiцяцi-iнвалiда.

Дапамога назначаецца на кожнае дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў на падставе пасведчання дзiцяцi-iнвалiда з указаннем ступенi страты здароўя i выплачваецца кожны месяц у памеры 65 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва.

Памер дапамогi пераглядаецца кожны квартал у сувязi са змяненнем бюджэту пражытачнага мiнiмум у сярэднiм на душу насельнiцтва.

Пры санаторна-курортным лячэннi дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў аднаму з працуючых бацькоў, апекуну (папячыцелю), у сям’i якiх выхоўваецца дзiця-iнвалiд ва ўзросце да 18 гадоў, выплачваецца дапамога на ўвесь перыяд санаторна-курортнага лячэння (з улiкам часу на праезд) на падставе заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii аб неабходнасцi iндывiдуальнага догляду дзiцяцi ў гэты перыяд.

Парадак забеспячэння i памер дапамогi пры санаторна-курортным лячэннi дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 21. Права на дапамогу на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, iнфiцыраваных вiрусам iмунадэфiцыту чалавека цi хворых на СНIД

Права на дапамогу маюць сем’i, у якiх выхоўваюцца дзецi ва ўзросце да 18 гадоў, iнфiцыраваныя вiрусам iмунадэфiцыту чалавека цi хворыя на СНIД.

Дапамога назначаецца на падставе медыцынскага заключэння, выдадзенага ўстановай аховы здароўя ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, i выплачваецца кожны месяц у памеры 45 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва.

Памер дапамогi пераглядаецца кожны квартал у сувязi са змяненнем бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва.

Глава 7

Надбаўкi да дзяржаўных дапамог

Артыкул 22. Надбаўка на дзяцей, народжаных жанчынамi не ў шлюбе, калi звесткi пра бацьку дзiцяцi ў кнiзе запiсаў актаў аб нараджэннi зроблены па ўказанню мацi

На дзяцей, народжаных жанчынамi не ў шлюбе, калi звесткi пра бацьку дзiцяцi ў кнiзе запiсаў актаў аб нараджэннi зроблены па ўказанню мацi, выплачваецца штомесячная надбаўка да дапамогi на кожнае дзiця ў памеры 75 працэнтаў адпаведнай дапамогi да спаўнення дзiцяцi паўтара года. На дзiця ва ўзросце ад паўтара года i старэй выплачваецца надбаўка ў памеры 40 працэнтаў адпаведнай дапамогi.

Артыкул 23. Надбаўкi на дзяцей, якiя выхоўваюцца адным з бацькоў, альбо знаходзяцца пад апекай, папячыцельствам, калi другi з бацькоў (бацькi) ухiляецца ад уплаты алiментаў, альбо ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, калi спагнанне алiментаў немагчыма, на дзяцей-iнвалiдаў ва ўзросце да 18 гадоў

На дзяцей, якiя выхоўваюцца адным з бацькоў альбо знаходзяцца пад апекай, папячыцельствам, калi другi з бацькоў (бацькi) ухiляецца ад уплаты алiментаў, або ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, калi спагнанне алiментаў немагчыма, на дзяцей-iнвалiдаў ва ўзросце да 18 гадоў выплачваецца штомесячная надбаўка да дапамогi на кожнае дзiця ў памеры 40 працэнтаў адпаведнай дапамогi.

Артыкул 24. Надбаўка на дзяцей ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсантаў i ваеннаабавязаных, якiя прызываюцца на вучэбныя зборы

На дзяцей ваеннаслужачых тэрмiновай службы: салдатаў, матросаў, сяржантаў i старшын тэрмiновай службы, ваенных будаўнiкоў, а таксама курсантаў i слухачоў, якiя атрымлiваюць курсанцкiя аклады ваенных адукацыйных устаноў; курсантаў школ падрыхтоўкi прапаршчыкаў i мiчманаў; салдатаў, матросаў, сяржантаў, старшын, прапаршчыкаў, старшых прапаршчыкаў, мiчманаў, старшых мiчманаў i афiцэраў запасу, прызываемых на вучэбныя зборы i да моманту прызыву часова не працуючых, выплачваецца штомесячная надбаўка да дапамогi на кожнае дзiця ў памеры 40 працэнтаў адпаведнай дапамогi.

Надбаўка да дапамогi выплачваецца за ўвесь перыяд службы цi вучэбных збораў бацькi.

Глава 8

Назначэнне i выплата дзяржаўных дапамог i надбавак да iх

Артыкул 25. Парадак назначэння i выплаты дзяржаўных дапамог i надбавак да iх

Назначэнне i выплата дзяржаўных дапамог i надбавак да iх ажыццяўляюцца па месцы работы (службы), вучобы мацi дзiцяцi, а калi мацi не працуе i не вучыцца — па месцы работы (службы) цi вучобы бацькi дзiцяцi (усынавiцеля, апекуна) альбо iншай асобы, якая мае права на дзяржаўную дапамогу ў сувязi з выхаваннем дзiцяцi цi яго доглядам.

Падставай для назначэння дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей, i надбавак да iх з’яўляюцца падача заявы i прадстаўленне дакументаў, пералiк якiх устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўныя дапамогi i надбаўкi да iх назначаюцца камiсiямi па назначэнню дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей, што ствараюцца ў арганiзацыях любых арганiзацыйна-прававых формаў з лiку прадстаўнiкоў наймальнiка, прафсаюзаў i iншых прадстаўнiчых органаў работнiкаў у парадку, вызначаемым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Асобам, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у якасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, членаў сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак, творчым работнiкам, якiя выконваюць работы па грамадзянска-прававому дагавору, прадметам якога з’яўляецца аказанне паслуг, выкананне работ i стварэнне аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi, а таксама незанятым асобам дзяржаўныя дапамогi, прадугледжаныя гэтым Законам, пры наяўнасцi права на iх назначаюцца камiсiямi, ствараемымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, i выплачваюцца аддзеламi сацыяльнай абароны па месцы пражывання.

Дзяржаўныя дапамогi на дзяцей ва ўзросце старэй за 3 гады i надбаўкi да iх у выпадку, калi працаздольныя бацькi цi бацька ў поўнай сям’i не працуюць, не вучацца i не зарэгiстраваны ў органах дзяржаўнай службы занятасцi як беспрацоўныя з правам на дапамогу па беспрацоўю, не назначаюцца i не выплачваюцца.

Камiсii, ствараемыя мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, маюць права ў асобных выпадках дазваляць з улiкам канкрэтных уважлiвых прычын выплату дзяржаўных дапамог i надбавак да iх на дзяцей грамадзянам, якiя страцiлi работу па незалежных ад iх акалiчнасцях i не зарэгiстраваны ў органах дзяржаўнай службы занятасцi цi зарэгiстраваных без права на дапамогу па беспрацоўю.

Артыкул 26. Тэрмiны звароту, назначэння i выплаты дзяржаўных дапамог i надбавак да iх

Дзяржаўныя дапамогi i надбаўкi да iх, прадугледжаныя гэтым Законам, назначаюцца i выплачваюцца з дня ўзнiкнення права на дзяржаўную дапамогу, калi зварот за ёй адбыўся не пазней чым праз шэсць месяцаў з дня ўзнiкнення такога права.

Пры звароце за дзяржаўнымi дапамогамi i надбаўкамi да iх пасля шасцi месяцаў з дня ўзнiкнення права дзяржаўныя дапамогi i надбаўкi да iх назначаюцца i выплачваюцца з дня паступлення заявы.

Заявы з усiмi неабходнымi дакументамi аб назначэннi дзяржаўных дапамог i надбавак да iх разглядаюцца камiсiямi па назначэнню дзяржаўных дапамог не пазней чым праз 10 дзён з дня iх падачы з усiмi дакументамi.

У выпадку адмовы ў назначэннi дапамогi адпаведная камiсiя па назначэнню дапамог не пазней чым праз пяць дзён пасля вынясення рашэння выдае цi высылае заяўнiку паведамленне аб адмове з указаннем яго прычын i парадку абскарджання, а таксама вяртае дакументы.

Артыкул 27. Асаблiвы парадак назначэння i выплаты дзяржаўных дапамог i надбавак да iх

За час знаходжання дзяцей у дзiцячай iнтэрнатнай установе на дзяржаўным забеспячэннi дзяржаўныя дапамогi не выплачваюцца.

Пры знаходжаннi дзяцей, указаных у частцы першай гэтага артыкула, у перыяд летнiх канiкулаў у бацькоў цi асоб, якiя iх замяняюць, дзяржаўныя дапамогi i надбаўкi да iх назначаюцца i выплачваюцца на агульных падставах.

За час знаходжання дзяцей на стацыянарным лячэннi ва ўстановах аховы здароўя, а таксама ў санаторыях, прафiлакторыях дзяржаўныя дапамогi i надбаўкi да iх выплачваюцца поўнасцю.

Навучэнцам прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных агульнаадукацыйных устаноў, а таксама працуючым падлеткам ва ўзросце да 16 гадоў, акрамя тых, якiя вучацца ў школе i працуюць, дзяржаўныя дапамогi не назначаюцца i не выплачваюцца.

Артыкул 28. Выплата дзяржаўных дапамог i надбавак да iх за мiнулы час

Назначаныя сумы дзяржаўных дапамог i надбавак да iх, не запатрабаваныя своечасова, выплачваюцца аднаразова за мiнулы час, але не больш чым за 3 гады да звароту за атрыманнем дапамогi.

Сумы дзяржаўных дапамог i надбавак да iх, не атрыманыя своечасова па вiне органа, якi назначае цi выплачвае дапамогi, выплачваюцца аднаразова за мiнулы час без абмежавання якiм-небудзь тэрмiнам i падлягаюць iндэксацыi за гэты тэрмiн у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Артыкул 29. Спрэчкi, звязаныя з назначэннем i выплатай дзяржаўных дапамог i надбавак да iх

Спрэчкi, звязаныя з назначэннем i выплатай дзяржаўных дапамог i надбавак да iх, вырашаюцца:

Фондам сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь i яго мясцовымi органамi цi адпаведнымi мiнiстэрствамi i iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання пры назначэннi дзяржаўных дапамог i надбавак да iх па месцы работы (службы), вучобы;

адпаведным мясцовым выканаўчым i распарадчым органам пры назначэннi дзяржаўных дапамог i надбавак да iх у парадку, прадугледжаным часткамi чацвёртай i шостай артыкула 25 гэтага Закона

У выпадку нязгоды зацiкаўленай асобы з вынiкамi разгляду спрэчкi органам, якi вынес рашэнне, яно можа быць абскарджана ў судовым парадку.

Артыкул 30. Выплата дзяржаўных дапамог i надбавак да iх сем’ям, якiя выехалi за мяжу

Сем’i, якiя выехалi за мяжу (на тэрмiн больш як два месяцы), губляюць права на атрыманне дзяржаўных дапамог i надбавак да iх на ўвесь час знаходжання за мяжой.».

Артыкул 2. (Не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка

19 сакавiка 2002 г., г. Мiнск.

№ 94—3

*Артыкул 2 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей» не ўступiла ў сiлу ў адпаведнасцi з часткай восьмай артыкула 100 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.


<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый >>>



Rating All.BY Rambler's Top100 Белорусский рейтинг
Hosted by uCoz