Аб наркатычных сродках, псiхатропных сродках i iх прэкурсорах

Закон Рэспублiкi Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 17 красавiка 2002 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 8 мая 2002 года

Гэты Закон устанаўлiвае прававыя асновы дзяржаўнай палiтыкi ў сферы абарачэння наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, вызначае правы i абавязкi суб’ектаў такога абарачэння ў Рэспублiцы Беларусь, а таксама сiстэму мераў процiдзеяння iх незаконнаму абарачэнню i распаўсюджванню наркаманii ў мэтах аховы здароўя грамадзян i нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь.

Глава 1

Агульныя палажэннi

Артыкул 1. Асноўныя паняццi i тэрмiны

У гэтым Законе прымяняюцца наступныя асноўныя паняццi i тэрмiны:

наркатычныя сродкi i псiхатропныя рэчывы — рэчывы прыроднага цi сiнтэтычнага паходжання, уключаныя ў Рэспублiканскi пералiк наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, якiя падлягаюць дзяржаўнаму кантролю ў Рэспублiцы Беларусь (далей — Пералiк) у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку Адзiнай канвенцыяй аб наркатычных сродках 1961 года, Канвенцыяй аб псiхатропных рэчывах 1971 года;

прэкурсоры наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў (далей — прэкурсоры) — рэчывы, якiя выкарыстоўваюцца пры вырабе, вытворчасцi i перапрацоўцы наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў i якiя ўключаны ў Пералiк i падлягаюць дзяржаўнаму кантролю ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку Канвенцыяй Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый аб барацьбе супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў 1988 года;

абарот наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў (для мэтаў гэтага Закона) — культываванне раслiн, выраб, вытворчасць, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка, перасылка, перамяшчэнне, рэалiзацыя, выкарыстанне, увоз, вываз, транзiт, знiшчэнне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, дазволеных i тых, што знаходзяцца пад дзяржаўным кантролем у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

культываванне раслiн — сяўба цi вырошчванне раслiн, якiя змяшчаюць наркатычныя сродкi цi псiхатропныя рэчывы;

выраб наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў — дзеяннi, у вынiку якiх могуць быць атрыманы наркатычныя сродкi i псiхатропныя рэчывы, а таксама пераўтварэнне адных наркатычных сродкаў цi псiхатропных рэчываў у iншыя наркатычныя сродкi цi псiхатропныя рэчывы;

выраб наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў — атрыманне наркатычных сродкаў цi псiхатропных рэчываў з прэкурсораў, а таксама з хiмiчных рэчываў i (цi) раслiн прамысловым спосабам;

перапрацоўка наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў — дзеяннi, у вынiку якiх адбываюцца ачыстка ад прымесяў (рафiнаванне), павышэнне канцэнтрацыi наркатычных сродкаў цi псiхатропных рэчываў, а таксама атрыманне на iх аснове рэчываў, якiя не з’яўляюцца наркатычнымi сродкамi цi псiхатропнымi рэчывамi;

увоз, вываз наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў — фактычнае перамяшчэнне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў праз мытную гранiцу Рэспублiкi Беларусь;

транзiт наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў — перамяшчэнне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў пад мытным кантролем праз тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь памiж двума пунктамi Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь;

незаконны абарот наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў — абарот наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, якi ажыццяўляецца ў парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь;

наркаманiя — захворванне, абумоўленае псiхiчнай цi (i) фiзiчнай залежнасцю ад наркатычных сродкаў цi псiхатропных рэчываў;

хворы на наркаманiю — фiзiчная асоба, у адносiнах да захворвання якой медыцынскай установай устаноўлены дыягназ «наркаманiя».

Артыкул 2. Класiфiкацыя наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы i iх прэкурсоры падлягаюць дзяржаўнаму кантролю ў Рэспублiцы Беларусь i ў залежнасцi ад прымяняемых дзяржавай мераў кантролю ўносяцца ў наступныя спiсы i таблiцы Пералiку;

спiс асаблiва небяспечных наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, якiя не выкарыстоўваюцца ў медыцынскiх мэтах (далей — спiс 1);

спiс асаблiва небяспечных наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, дазволены да кантралюемага абароту (далей — спiс 2);

спiс небяспечных псiхатропных рэчываў (далей — спiс 3);

спiс прэкурсораў наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў (далей — спiс 4):

таблiцу 1 «Хiмiчныя рэчывы i iх солi, у працэсе перапрацоўкi якiх утвараюцца наркатычныя сродкi цi псiхатропныя рэчывы» (далей — таблiца 1);

таблiцу 2 «Хiмiчныя рэчывы, якiя могуць быць выкарыстаны ў працэсе вырабу наркатычных сродкаў цi псiхатропных рэчываў» (далей — таблiца 2).

Артыкул 3. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб наркатычных сродках, псiхатропных рэчывах i iх прэкурсорах

Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб наркатычных сродках, псiхатропных рэчывах i iх прэкурсорах складаецца з гэтага Закона i iншых нарматыўных прававых актаў, якiя рэгулююць грамадскiя адносiны ў сферы абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў i ў галiне процiдзеяння iх незаконнаму абароту.

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, падначаленыя яму рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання прымаюць нарматыўныя прававыя акты па пытаннях абароту i процiдзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў у выпадках, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора.

Артыкул 4. Дзяржаўная палiтыка ў сферы абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Дзяржаўная палiтыка ў сферы абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў i ў галiне процiдзеяння iх незаконнаму абароту накiравана на ўстанаўленне строгага кантролю за абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў у мэтах аховы здароўя грамадзян i нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i грунтуецца на наступных прынцыпах:

дзяржаўны кантроль за абаротам наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, уключаных у спiсы 1 i 2 Пералiку, i псiхатропных рэчываў, уключаных у спiс 3 Пералiку;

лiцэнзаванне асобных вiдаў дзейнасцi, звязаных з абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, уключаных у таблiцу 1 спiса 4 Пералiку (далей — прэкурсоры таблiцы 1);

прыярытэтнасць мераў па прафiлактыцы наркаманii i правапарушэнняў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, пашырэнне антынаркатычнай прапаганды;

развiццё сеткi ўстаноў для лячэння, а таксама медыка-сацыяльнай рэабiлiтацыi хворых на наркаманiю, дзяржаўная падтрымка навуковых даследаванняў у галiне распрацоўкi новых метадаў прафiлактыкi i лячэння наркаманii;

развiццё мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне ўдасканалення заканадаўства аб абароце наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў i процiдзеянне iх незаконнаму абароту.

Артыкул 5. Суб’екты абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Суб’ектамi абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў з’яўляюцца фiзiчныя i юрыдычныя асобы.

Фiзiчныя асобы маюць права набываць, захоўваць, перавозiць, перамяшчаць i выкарыстоўваць наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы i iх прэкурсоры ў парадку, устаноўленым гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Юрыдычныя асобы ажыццяўляюць абарот наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў пры наяўнасцi спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) у парадку, устаноўленым гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Глава 2

Абарот наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў у Рэспублiцы Беларусь

Артыкул 6. Дзяржаўны кантроль за абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Дзяржаўны кантроль за абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 7. Органы, упаўнаважаныя на ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Дзяржаўны кантроль за абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў у межах сваiх паўнамоцтваў ажыццяўляюць:

Мiнiстэрства ўнутраных спраў;

Мiнiстэрства аховы здароўя;

Дзяржаўны мытны камiтэт;

Дзяржаўны камiтэт пагранiчных войскаў;

Камiтэт дзяржаўнай бяспекi.

Пры неабходнасцi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для вырашэння задач у сферы абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў можа ўпаўнаважваць iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, а таксама мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй на ажыццяўленне мераў па процiдзеянню незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў.

Арганiзацыя дзяржаўнага кантролю за абаротам наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў у арганiзацыях аховы здароўя, лячэбна-прафiлактычных, аптэчных i iншых арганiзацыях ажыццяўляецца Мiнiстэрствам аховы здароўя.

Артыкул 8. Лiцэнзаванне дзейнасцi, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Вiды дзейнасцi, звязаныя з абаротам (за выключэннем перасылкi, увозу, вывазу, перавозкi, транзiту) наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, уключаных у спiсы 2 i 3 Пералiку, i iх прэкурсораў таблiцы 1, ажыццяўляюцца юрыдычнымi асобамi толькi на падставе спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) (далей — лiцэнзiя).

Лiцэнзii на ажыццяўленне вiдаў дзейнасцi, звязаных з абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў таблiцы 1, выдаюцца Мiнiстэрствам аховы здароўя юрыдычным асобам ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку на тэрмiн не больш як пяць гадоў.

Пры змяненнi вiду дзейнасцi, звязанага з абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў таблiцы 1, юрыдычныя асобы абавязаны атрымаць лiцэнзiю на новы вiд дзейнасцi.

Форма лiцэнзii зацвярджаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя.

Артыкул 9. Асаблiвасцi лiцэнзiйных патрабаванняў i ўмоў

Для атрымання лiцэнзii на ажыццяўленне вiдаў дзейнасцi, звязаных з абаротам (за выключэннем перасылкi, увозу, вывазу, перавозкi, транзiту) наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў таблiцы 1, юрыдычнымi асобамi павiнны быць забяспечаны ўмовы, якiя выключаюць выкарыстанне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў у незаконным абароце.

Да дакументаў, прадстаўленне якiх абавязковае ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб лiцэнзаваннi, дадаткова прыкладаюцца даведкi арганiзацый аховы здароўя аб адсутнасцi ў работнiкаў, якiя ў вынiку сваiх службовых абавязкаў атрымлiваюць доступ непасрэдна да наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, уключаных у спiсы 2 i 3 Пералiку, i iх прэкурсораў таблiцы 1, захворванняў на наркаманiю, таксiкаманiю, хранiчны алкагалiзм, а таксама заключэнне органаў унутраных спраў аб адсутнасцi ў iх непагашанай цi нязнятай судзiмасцi за менш цяжкае, цяжкае цi асаблiва цяжкае злачынства або за злачынствы супраць здароўя насельнiцтва, звязаныя з незаконнымi дзеяннямi ў адносiнах да наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, а таксама ў тым, што названым работнiкам не прад’яўлена абвiнавачанне ва ўчыненнi злачынстваў супраць здароўя насельнiцтва, звязаных з незаконнымi дзеяннямi ў адносiнах да наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў.

У лiцэнзiях на ажыццяўленне вiдаў дзейнасцi, звязаных з выкарыстаннем наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў у навуковых i вучэбных мэтах, павiнны быць названы асобы, якiя ажыццяўляюць гэтыя вiды дзейнасцi, а таксама колькасць, назва выкарыстоўваемых наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў i парадак выкарыстання рэшткаў наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў пасля завяршэння названай дзейнасцi.

Артыкул 10. Працягненне, прыпыненне цi спыненне тэрмiну дзеяння лiцэнзii

Тэрмiн дзеяння лiцэнзii на ажыццяўленне вiдаў дзейнасцi, звязаных з абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў таблiцы 1, можа быць прадоўжаны не больш чым на тры гады. Заява аб прадаўжэннi тэрмiну дзеяння лiцэнзii падаецца ўладальнiкам лiцэнзii не пазней чым за два месяцы да сканчэння тэрмiну яе дзеяння.

Дзеянне лiцэнзii можа быць прыпынена цi спынена да сканчэння тэрмiну, на якi была выдадзена лiцэнзiя, у выпадках, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Тэрмiн прыпынення дзеяння лiцэнзii не можа перавышаць шасцi месяцаў. У выпадку, калi ўладальнiк лiцэнзii не лiквiдуе выяўленыя парушэннi, дзеянне лiцэнзii спыняецца па рашэнню органа, якi яе выдаў. Пры гэтым лiцэнзiя павiнна быць вернута ў Мiнiстэрства аховы здароўя ў трохдзённы тэрмiн. Тэрмiн, на якi было прыпынена дзеянне лiцэнзii, залiчваецца ў тэрмiн, на якi была выдадзена лiцэнзiя.

Рашэнне аб выдачы лiцэнзii на ажыццяўленне вiдаў дзейнасцi, звязаных з абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў таблiцы 1, аб прыпыненнi цi спыненнi яе дзеяння ў трохдзённы тэрмiн паведамляецца органам, упаўнаважаным ажыццяўляць дзяржаўны кантроль за абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў.

Артыкул 11. Культываванне раслiн, якiя змяшчаюць наркатычныя сродкi

Сяўба цi вырошчванне з мэтай збыту цi вырабу наркатычных сродкаў забароненых для вырошчвання раслiн цi культываванне з той жа мэтай сартоў канапель, маку цi iншых раслiн, якiя змяшчаюць наркатычныя сродкi, на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь забараняецца.

Артыкул 12. Выраб, вытворчасць, перапрацоўка i захоўванне наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў

Наркатычныя сродкi i псiхатропныя рэчывы могуць вырабляцца толькi ў мэтах iх абароту, прадугледжанага гэтым Законам.

Выраб i вытворчасць наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, уключаных у спiс 2 Пералiку, ажыццяўляецца юрыдычнымi асобамi пры наяўнасцi ў iх лiцэнзiй на выраб i вытворчасць наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў.

Перапрацоўка псiхатропных рэчываў у мэтах атрымання лекавых сродкаў, уключаных у спiс 3 Пералiку, а таксама атрымання на iх аснове рэчываў, якiя не з’яўляюцца наркатычнымi сродкамi i псiхатропнымi рэчывамi, ажыццяўляецца юрыдычнымi асобамi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, пры наяўнасцi ў iх лiцэнзii на названы вiд дзейнасцi.

Максiмальная колькасць наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, якая можа вырабляцца, перапрацоўвацца i захоўвацца юрыдычнымi асобамi, штогод устанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя.

Не патрабуецца лiцэнзii на захоўванне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, канфiскаваных з незаконнага абароту, у органах пракуратуры, унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекi, у пагранiчных войсках i мытных органах.

Парадак вырабу, перапрацоўкi i захоўвання наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 13. Перавозка наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў у межах Рэспублiкi Беларусь

Перавозка наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў у межах Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Фiзiчныя асобы могуць перавозiць наркатычныя сродкi i псiхатропныя рэчывы, уключаныя ў спiсы 2 i 3 Пералiку, для асабiстага карыстання выключна ў медыцынскiх мэтах пры наяўнасцi назначэння ўрача ў якасцi лекавых сродкаў у формах, якiя адпавядаюць iх выкарыстанню ў гэтых мэтах.

Артыкул 14. Упакоўка i маркiроўка наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў

Знешняя i ўнутраная ўпакоўка i маркiроўка наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў павiнны адпавядаць патрабаванням заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Знешняя ўпакоўка наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў павiнна выключаць магчымасць iх вымання без парушэння яе цэласнасцi.

Унутраная ўпакоўка наркатычных сродкаў, уключаных у спiс 2 Пералiку, павiнна быць маркiравана двайной чырвонай паласой.

У выпадку неадпаведнасцi знешняй i ўнутранай упакоўкi i маркiроўкi наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў патрабаванням частак другой i трэцяй гэтага артыкула наркатычныя сродкi i псiхатропныя сродкi выключаюцца з абароту ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 15. Увоз, вываз, транзiт, перасылка, перамяшчэнне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Увоз, вываз, транзiт, перасылка, перамяшчэнне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.

Увоз, вываз, транзiт, перасылка, перамяшчэнне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў ажыццяўляюцца юрыдычнымi асобамi ў адпаведнасцi з выдаваемым Мiнiстэрствам аховы здароўя дазволам на кожную перамяшчаемую партыю ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Перасылка наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў у паштовых адпраўленнях забаронена, за выключэннем выпадкаў, калi пры надзвычайных сiтуацыях наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы i iх прэкурсоры накiроўваюцца ў адрас канкрэтнай арганiзацыi аховы здароўя з дазволу Мiнiстэрства аховы здароўя.

Праз Дзяржаўную гранiцу Рэспублiкi Беларусь фiзiчным асобам дазваляецца перамяшчаць наркатычныя сродкi ў колькасцi, якая не перавышае трохсутачную патрэбнасць, i псiхатропныя рэчывы ў колькасцi не больш чым 90 разавых доз пры наяўнасцi дакументаў, якiя выдадзены органамi аховы здароўя дзяржавы вывазу i пацвярджаюць абгрунтаванасць iх перамяшчэння.

Перамяшчэнне прэкурсораў праз Дзяржаўную гранiцу Рэспублiкi Беларусь фiзiчнымi асобамi забараняецца.

У выпадку парушэння патрабаванняў, устаноўленых гэтым артыкулам, наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы i iх прэкурсоры падлягаюць канфiскацыi. Парадак абароту канфiскаваных наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 16. Знiшчэнне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, iнструментаў i абсталявання, выкарыстоўваемых для iх вырабу i перапрацоўкi

Наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы i iх прэкурсоры, iнструменты i абсталяванне, выкарыстоўваемыя для iх вырабу i перапрацоўкi, падлягаюць знiшчэнню ў выпадках i парадку, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Знiшчэнне наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў ажыццяўляецца ў выпадках:

сканчэння тэрмiну годнасцi;

калi наркатычныя сродкi цi псiхатропныя рэчывы падвяргалiся хiмiчнаму цi фiзiчнаму ўздзеянню, вынiкам якога стала страта iх уласцiвасцяў, што выключае магчымасць аднаўлення цi перапрацоўкi;

парушэнне цэласнасцi ўпакоўкi i маркiроўкi наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў;

канфiскацыя з незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, якiя немагчыма выкарыстоўваць у мэтах, устаноўленых гэтым Законам.

Артыкул 17. Набыццё, рэалiзацыя i выкарыстанне наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў у медыцынскiх мэтах

У медыцынскiх мэтах могуць набывацца, рэалiзоўвацца i выкарыстоўвацца наркатычныя сродкi i псiхатропныя рэчывы, уключаныя ў спiсы 2 i 3 Пералiку, у парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам аховы здароўя.

Рэцэпты, якiя ўтрымлiваюць назначэнне наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, выпiсваюцца на спецыяльных бланках. Форма спецыяльных бланкаў, парадак iх улiку i захавання, а таксама правiлы афармлення ўстанаўлiваюцца Мiнiстэрствам аховы здароўя.

Мiнiстэрства аховы здароўя вызначае колькасць наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, уключаных у спiсы 2 i 3 Пералiку, якая можа быць выпiсана ў адным рэцэпце, а таксама тэрмiны дзеяння рэцэптаў.

Артыкул 18. Выкарыстанне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў у навуковых i вучэбных мэтах

Выкарыстанне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў таблiцы 1 у навуковых i вучэбных мэтах дазваляецца юрыдычным асобам пры наяўнасцi лiцэнзii на ажыццяўленне вiдаў дзейнасцi, звязаных з выкарыстаннем наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў.

Выкарыстанне наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў для падрыхтоўкi службовых сабак органамi ўнутраных спраў, пагранiчнымi войскамi, мытнымi органамi ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 19. Выкарыстанне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў у экспертнай дзейнасцi

Выкарыстанне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў для правядзення экспертыз дазваляецца юрыдычным асобам пры наяўнасцi ў iх лiцэнзii на названы вiд дзейнасцi.

Экспертыза з выкарыстаннем наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў праводзiцца ў спецыялiзаваных экспертных установах Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi, Дзяржаўнага мытнага камiтэта, Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў, Мiнiстэрства юстыцыi без лiцэнзii ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 20. Выкарыстоўванне наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў у ветэрынарыi

Пералiк наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, выкарыстоўваемых у ветэрынарыi, зацвярджаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя i Мiнiстэрствам сельскай гаспадаркi i харчавання.

Умовы i парадак выкарыстання наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў у ветэрынарыi ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 21. Выкарыстанне наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў у аператыўна-вышуковай дзейнасцi

Пры правядзеннi аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў (збору ўзораў для параўнальнага даследавання, праверачнай закупкi, даследавання прадметаў i дакументаў, аператыўнага ўкаранення, кантралюемай пастаўкi, аператыўнага эксперыменту) органы, якiя ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, могуць выкарыстоўваць наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы i iх прэкурсоры без лiцэнзii ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 22. Справаздачы аб дзейнасцi, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Юрыдычныя асобы, якiя маюць лiцэнзiю на ажыццяўленне вiдаў дзейнасцi, звязаных з абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў таблiцы 1, абавязаны прадстаўляць у Мiнiстэрства аховы здароўя:

справаздачу аб увозе наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў таблiцы 1 — у дзесяцiдзённы тэрмiн з моманту iх атрымання з указаннем фактычна ўвезенага асартыменту i яго колькасцi. Справаздача накiроўваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя ў адпаведны кампетэнтны орган дзяржавы, з якой ажыццяўляецца вываз;

квартальныя справаздачы аб колькасцi кожнага вырабленага наркатычнага сродку i псiхатропнага рэчыва;

справаздачу аб дзейнасцi за мiнулы каляндарны год па вырабу наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, а таксама аб колькасцi запасаў наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў таблiцы 1, якiя захоўваюцца, па стану на 31 снежня справаздачнага года.

Глава 3

Процiдзеянне незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Артыкул 23. Арганiзацыя процiдзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Арганiзацыя процiдзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Процiдзеянне незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў ажыццяўляюць Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Мiнiстэрства аховы здароўя, Дзяржаўны мытны камiтэт, Дзяржаўны камiтэт пагранiчных войскаў, Камiтэт дзяржаўнай бяспекi, iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, а таксама мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў межах сваiх паўнамоцтваў.

Каардынацыя дзейнасцi ў галiне процiдзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў ажыццяўляецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 24. Абмежаваннi ў мэтах процiдзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

У Рэспублiцы Беларусь забараняюцца:

выдача рэцэптаў, якiя змяшчаюць назначэнне наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў без адпаведных медыцынскiх паказанняў цi з парушэннем устаноўленых правiлаў афармлення;

рэалiзацыя i набыццё наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў па-за аптэчнымi i лячэбна-прафiлактычнымi арганiзацыямi аховы здароўя;

рэклама наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў у мэтах незаконнага iх выкарыстання, гэта значыць дзейнасць фiзiчных i юрыдычных асоб, накiраваная на распаўсюджванне звестак аб спосабах i метадах вырабу, месцах спажывання наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, а таксама вытворчасць i распаўсюджванне кнiжнай прадукцыi, распаўсюджванне названых звестак у сродках масавай iнфармацыi, камп’ютарных сетках, за выключэннем iнфармацыi ў спецыялiзаваных друкаваных выданнях.

Абарот наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, уключаных у спiс 1 Пералiку, дапускаецца толькi ў навуковых мэтах па спецыяльнаму дазволу, выдаваемаму Мiнiстэрствам унутраных спраў i Мiнiстэрствам аховы здароўя.

Распрацоўка новых наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзяржаўным заказам навукова-даследчымi ўстановамi пры наяўнасцi лiцэнзii на названы вiд дзейнасцi толькi ў мэтах, устаноўленых гэтым Законам.

Артыкул 25. Меры процiдзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Органы, упаўнаважаныя на вырашэнне задач у сферы абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, ажыццяўляюць мiжнароднае супрацоўнiцтва ў галiне ўдасканалення заканадаўства, удзельнiчаюць у мерапрыемствах па процiдзеянню i спыненню мiжнароднага незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, а таксама ў выяўленнi асоб, якiя ўдзельнiчаюць у такiм абароце.

Органы, упаўнаважаныя на вырашэнне задач у сферы абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, а таксама мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляюць меры па прафiлактыцы наркаманii i правапарушэнняў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў.

Мiнiстэрства аховы здароўя, iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, а таксама мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыi развiваюць сетку арганiзацый для лячэння, а таксама медыка-сацыяльнай рэабiлiтацыi хворых на наркаманiю, ажыццяўляюць падтрымку навуковых даследаванняў у галiне распрацоўкi новых метадаў прафiлактыкi i лячэння наркаманii ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 26. Правы i абавязкi службовых асоб органаў, упаўнаважаных ажыццяўляць дзяржаўны кантроль у сферы абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Службовыя асобы органаў унутраных спраў, мытных органаў, пагранiчных войскаў, органаў дзяржаўнай бяспекi ў межах сваёй кампетэнцыi маюць права праверкi юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў.

Пры гэтым службовыя асобы, упаўнаважаныя ажыццяўляць дзяржаўны кантроль у сферы абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, маюць права:

рабiць агляд зямельных участкаў, на якiх культывуюцца раслiны, уключаныя ў Пералiк, месцаў вырабу, перапрацоўкi, захоўвання, рэалiзацыi цi набыцця i знiшчэння наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў;

правяраць адпаведнасць працэсаў вырабу наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў устаноўленым правiлам, пры неабходнасцi канфiскоўваць узоры для параўнальнага даследавання;

апячатваць памяшканнi з мэтай не дапусцiць несанкцыянаванага доступу да наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў;

патрабаваць ад юрыдычных i фiзiчных асоб прадстаўлення неабходных для выканання кантрольных функцый тлумачэнняў i дакументаў;

выдаваць юрыдычным асобам — уладальнiкам лiцэнзiй на ажыццяўленне вiдаў дзейнасцi, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, абавязковыя для выканання прадпiсання аб устараненнi выяўленых парушэнняў.

У выпадку выяўлення парушэнняў парадку ажыццяўлення дзейнасцi, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць названую дзейнасць, абавязаны прыняць у межах сваёй кампетэнцыi адпаведныя меры па iх устараненню.

У адносiнах да лекавых сродкаў, якiя змяшчаюць два i больш наркатычныя сродкi цi псiхатропныя рэчывы, у адносiнах да якiх устаноўлены розны рэжым кантролю, прымяняецца больш строгi рэжым кантролю.

Артыкул 27. Фiнансаванне мерапрыемстваў па процiдзеянню незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Фiнансаванне мерапрыемстваў па процiдзеянню незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў ажыццяўляецца за кошт сродкаў адпаведных бюджэтаў i iншых крынiц фiнансавання ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 28. Лiквiдацыя юрыдычнай асобы ў сувязi з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў

Юрыдычная асоба можа быць лiквiдавана па рашэнню гаспадарчага суда ў выпадку ўдзелу ў незаконным абароце наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, а таксама калi юрыдычная асоба ажыццяўляла фiнансавую аперацыю ў мэтах легалiзацыi (адмывання) даходаў, атрыманых у вынiку незаконнага iх абароту, а таксама ў выпадку непрыняцця юрыдычнымi асобамi прадпiсанняў органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль за абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, аб устараненнi выяўленых парушэнняў.

Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, якiя ажыццяўляюць процiдзеянне незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы маюць права прад’явiць у суд матэрыялы аб лiквiдацыi юрыдычнай асобы на падставах, названых у частцы першай гэтага артыкула, у адпаведнасцi з заканадаўствам рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 29. Адказнасць за невыкананне цi неналежнае выкананне гэтага Закона

Асобы, вiнаватыя ў невыкананнi цi ў неналежным выкананнi гэтага Закона, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Глава 4

Заключныя палажэннi

Артыкул 30. Кантроль за выкананнем гэтага Закона

Кантроль за выкананнем гэтага Закона ажыццяўляюць Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама органы, упаўнаважаныя на ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за абаротам i процiдзеяннем незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў.

Артыкул 31. Нагляд за выкананнем гэтага Закона

Нагляд за дакладным i аднолькавым выкананнем гэтага Закона ажыццяўляюць Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь i падначаленыя яму пракуроры.

Артыкул 32. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 33. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка

22 мая 2002 г., г. Мiнск.

№ 102-З

<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый >>>



Rating All.BY Rambler's Top100 Белорусский рейтинг Belorussian directory BelRus
Hosted by uCoz