Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб асновах сiстэмы прафiлактыкi безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 22 красавiка 2003 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 15 мая 2003 года

Гэты Закон устанаўлiвае асновы прававога рэгулявання адносiнаў, якiя ўзнiкаюць у сувязi з дзейнасцю па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх.

ГЛАВА 1

АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, якiя прымяняюцца ў гэтым Законе, i iх азначэннi

У гэтым Законе прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi:

безнагляднасць — сацыяльная з’ява, якая характарызуецца адсутнасцю належнага кантролю за паводзiнамi i ладам жыцця непаўналетнiх, што садзейнiчае ўчыненню iмi правапарушэнняў;

безнаглядны — асоба ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, кантроль за паводзiнамi якой адсутнiчае з прычыны невыканання або неналежнага выканання абавязкаў па яе выхаванню, навучанню цi ўтрыманню з боку бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў або папячыцеляў цi па прычыне самавольнага зыходу яе з дому цi дзiцячай iнтэрнатнай установы;

беспрытульны — безнаглядны, якi не мае месца жыхарства;

непаўналетнi, якi знаходзiцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, — асоба ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, якая па прычыне безнагляднасцi цi беспрытульнасцi знаходзiцца ў абстаноўцы, што ўяўляе небяспеку для яе жыцця цi здароўя або не адпавядае патрабаванням да яе выхавання цi ўтрымання, або ўчыняе правапарушэннi цi iншыя антыграмадскiя дзеяннi;

сям’я, якая знаходзiцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, — сям’я, непаўналетнiя члены якой знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, а таксама сям’я, дзе бацькi, усынавiцелi, апекуны цi папячыцелi непаўналетнiх не выконваюць або неналежным чынам выконваюць свае абавязкi па выхаванню, навучанню цi ўтрыманню непаўналетнiх, або адмоўна ўплываюць на iх паводзiны, або жорстка абыходзяцца з iмi;

iндывiдуальная прафiлактычная работа — дзейнасць па своечасоваму выяўленню непаўналетнiх i сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, а таксама па iх сацыяльна-псiхолага-педагагiчнай рэабiлiтацыi цi прадухiленню ўчынення непаўналетнiмi правапарушэнняў або iншых антыграмадскiх дзеянняў;

прафiлактыка безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх — сiстэма сацыяльных, прававых i iншых мераў, якiя накiраваны на выяўленне i ўстараненне прычын i ўмоў, што садзейнiчаюць безнагляднасцi, беспрытульнасцi, учыненню непаўналетнiмi правапарушэнняў цi iншых антыграмадскiх дзеянняў, i ажыццяўляюцца ў сукупнасцi з iндывiдуальнай прафiлактычнай работай з непаўналетнiмi i сем’ямi, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы;

непаўналетнi, якi не падлягае крымiнальнай адказнасцi, — непаўналетнi, якi ўчынiў грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь, але не дасягнуў узросту, з якога настае крымiнальная адказнасць, або па прычыне адставання ў разумовым развiццi, не звязанага з хваравiтым псiхiчным расстройствам, быў не здольны ўсведамляць фактычны характар цi грамадскую небяспеку свайго дзеяння.

Артыкул 2. Асноўныя задачы i прынцыпы дзейнасцi па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх

Асноўнымi задачамi дзейнасцi па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх з’яўляюцца:

папярэджанне безнагляднасцi, беспрытульнасцi, правапарушэнняў цi iншых антыграмадскiх дзеянняў непаўналетнiх, выяўленне i ўстараненне iх прычын i ўмоў;

забеспячэнне абароны правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх;

сацыяльна-псiхолага-педагагiчная рэабiлiтацыя непаўналетнiх i сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы;

выяўленне i спыненне выпадкаў уцягвання непаўналетнiх ва ўчыненне злачынстваў цi iншых антыграмадскiх дзеянняў.

Дзейнасць па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх грунтуецца на прынцыпах законнасцi, дэмакратызму, гуманнага абыходжання з непаўналетнiмi, падтрымкi сям’i i ўзаемадзеяння з ёй, iндывiдуальнага падыходу да выхавання непаўналетнiх з захоўваннем канфiдэнцыяльнасцi атрыманай iнфармацыi, дзяржаўнай падтрымкi органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з прафiлактыкай безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, забеспячэння адказнасцi службовых асоб i грамадзян за парушэнне правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх.

Артыкул 3. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх

Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, якое рэгулюе дзейнасць па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, агульнапрызнаных прынцыпах мiжнароднага права i складаецца з гэтага Закона, Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiстапада 1993 года «Аб правах дзiцяцi» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 33, ст. 430; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 103, 2/215) i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 4. Органы, установы i iншыя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх

Органамi, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, з’яўляюцца камiсii па справах непаўналетнiх, органы дзяржаўнага кiравання адукацыяй, органы апекi i папячыцельства, органы па працы i сацыяльнай абароне, органы дзяржаўнага кiравання аховай здароўя, органы дзяржаўнай службы занятасцi, органы ўнутраных спраў.

Iншыя органы, установы i арганiзацыi ў межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляюць дзейнасць па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх у парадку, устаноўленым гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.

Артыкул 5. Катэгорыi асоб, у адносiнах да якiх праводзiцца iндывiдуальная прафiлактычная работа

Органы, установы i iншыя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, праводзяць iндывiдуальную прафiлактычную работу ў дачыненнi да наступных непаўналетнiх:

безнаглядных;

беспрытульных;

якiя займаюцца бадзяжнiцтвам цi папрашайнiцтвам;

якiя ўхiляюцца ад атрымання агульнай базавай адукацыi;

якiя ўтрымлiваюцца ў прыёмнiках-размеркавальнiках для непаўналетнiх, спецыяльных навучальна-выхаваўчых цi лячэбна-выхаваўчых установах або iншых установах для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi;

якiя ўжываюць спiртныя напiткi, наркатычныя сродкi цi псiхатропныя рэчывы без назначэння ўрача або iншыя адурманьваючыя рэчывы;

якiя ўчынiлi правапарушэннi, што пацягнулi прымяненне мераў адмiнiстрацыйнага спагнання;

якiя ўчынiлi правапарушэннi, прадугледжаныя Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, да дасягнення ўзросту, з якога настае адмiнiстрацыйная адказнасць;

якiя ўчынiлi грамадска небяспечныя дзеяннi, прадугледжаныя Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь, але не дасягнулi ўзросту, з якога настае крымiнальная адказнасць, або ў дачыненнi да тых, хто з прычыны адставання ў разумовым развiццi, не звязанага з хваравiтым псiхiчным расстройствам, быў не здольны ўсведамляць фактычны характар цi грамадскую небяспеку сваiх дзеянняў;

якiя падазраюцца цi абвiнавачваюцца ва ўчыненнi злачынстваў, у адносiнах да якiх выбраны меры стрымання, не звязаныя з узяццем пад варту;

якiя вызвалены ад крымiнальнай адказнасцi ў вынiку страты дзеяннем грамадскай небяспекi, у сувязi з дзейным раскаяннем, прымiрэннем з пацярпеўшым, на падставе акта амнiстыi;

якiя вызвалены ад крымiнальнай адказнасцi з перадачай iх пад нагляд бацькоў цi асоб, якiя iх замяняюць (усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў);

якiя асуджаны з адтэрмiноўкай выканання пакарання, з умоўным непрымяненнем пакарання, без назначэння пакарання, умоўна-датэрмiнова вызваленыя ад пакарання, вызваленыя ад пакарання па прычыне надзвычайных абставiнаў, на падставе актаў амнiстыi цi памiлавання;

якiя асуджаны з прымяненнем прымусовых мераў выхаваўчага характару;

якiя асуджаны з назначэннем пакарання ў выглядзе грамадскiх работ, штрафу, пазбаўлення права займацца пэўнай дзейнасцю, папраўчых работ;

якiя вызвалены з выхаваўчых калонiй, вярнулiся са спецыяльных навучальна-выхаваўчых цi лячэбна-выхаваўчых устаноў, калi яны ў перыяд знаходжання ва ўказаных установах дапускалi парушэннi рэжыму цi ўчынялi процiпраўныя дзеяннi, або пасля вызвалення (выпуску) знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, або iм патрэбна сацыяльная дапамога i рэабiлiтацыя.

Органы, установы i iншыя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, праводзяць iндывiдуальную прафiлактычную работу ў адносiнах да бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў непаўналетнiх, калi яны не выконваюць або неналежным чынам выконваюць свае абавязкi па выхаванню, навучанню цi ўтрыманню непаўналетнiх, або адмоўна ўплываюць на iх паводзiны, або жорстка абыходзяцца з iмi.

Артыкул 6. Падставы для правядзення iндывiдуальнай прафiлактычнай работы

Iндывiдуальная прафiлактычная работа ў адносiнах да непаўналетнiх, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў або папячыцеляў, указаных у артыкуле 5 гэтага Закона, праводзiцца на падставе наступных дакументаў:

заявы непаўналетняга або яго бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў аб аказаннi iм дапамогi па пытаннях, што датычацца кампетэнцыi органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;

прыгавору, рашэння або пастановы суда;

пастановы камiсii па справах непаўналетнiх, пракурора, следчага, органа дазнання або начальнiка органа ўнутраных спраў;

заключэння, зацверджанага кiраўнiком органа, установы або iншай арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, па вынiках праведзенай праверкi скаргаў, заяў або iншых паведамленняў;

iншых дакументаў, вызначаных гэтым Законам як падставы для змяшчэння непаўналетнiх ва ўстановы, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх.

Артыкул 7. Тэрмiны правядзення iндывiдуальнай прафiлактычнай работы

Iндывiдуальная прафiлактычная работа ў адносiнах да непаўналетнiх, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў праводзiцца на працягу тэрмiну, неабходнага для аказання сацыяльнай i iншай дапамогi непаўналетнiм, але не менш чым шэсць месяцаў з дня пастаноўкi непаўналетнiх на ўлiк або да ўстаранення прычын i ўмоў, што садзейнiчаюць безнагляднасцi, беспрытульнасцi, учыненню непаўналетнiмi правапарушэнняў цi iншых антыграмадскiх дзеянняў, або да дасягнення iмi ўзросту 18 гадоў, або да з’яўлення iншых абставiнаў, прадугледжаных заканадаўствам.

Артыкул 8. Правы непаўналетнiх, якiя ўтрымлiваюцца ва ўстановах, што ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх

Непаўналетнiя, якiя ўтрымлiваюцца ва ўстановах, што ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, маюць права на:

паведамленне бацькам, усынавiцелям, апекунам або папячыцелям непаўналетнiх аб iх змяшчэннi ва ўстановы, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;

абскарджанне рашэнняў органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, у вышэйстаячыя органы, пракуратуру або ў суд;

гуманнае абыходжанне, якое не прынiжае чалавечай годнасцi;

падтрыманне сувязяў з сям’ёй шляхам тэлефонных перамоў i спатканняў без абмежавання iх колькасцi;

атрыманне пасылак, бандэроляў, перадач, атрыманне i адпраўленне пiсьмаў i тэлеграм без абмежавання iх колькасцi;

забеспячэнне бясплатным харчаваннем, адзеннем, абуткам i iншымi прадметамi першай неабходнасцi па нормах, зацверджаных Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Правы, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, не павiнны тлумачыцца як адмаўленне цi змяншэнне iншых правоў непаўналетнiх.

Артыкул 9. Гарантыi выканання гэтага Закона

Органы, установы i iншыя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, бацькi, усынавiцелi, апекуны цi папячыцелi непаўналетнiх, а таксама непаўналетнiя, якiя дасягнулi ўзросту чатырнаццацi гадоў, маюць права звярнуцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў суд з iскам аб кампенсацыi шкоды, нанесенай здароўю непаўналетняга, яго маёмасцi, i (або) маральнай шкоды.

Дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi, а таксама грамадзяне абавязаны неадкладна iнфармаваць:

органы пракуратуры — аб парушэннi правоў i свабод непаўналетнiх;

камiсii па справах непаўналетнiх — аб выяўленнi выпадкаў парушэння правоў непаўналетнiх на адукацыю, працу, адпачынак, жыллёвых i iншых правоў, аб недахопах у дзейнасцi органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, а таксама аб выяўленнi непаўналетнiх i сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы;

органы дзяржаўнага кiравання адукацыяй — аб выяўленнi непаўналетнiх, якiм патрэбна дапамога дзяржавы ў сувязi з самавольным пакiданнем з дзiцячых iнтэрнацкiх устаноў або ў сувязi са спыненнем па няўважлiвых прычынах заняткаў ва ўстановах адукацыi, а таксама непаўналетнiх, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы i маюць патрэбу ў сувязi з гэтым у аказаннi iм дапамогi ў арганiзацыi адпачынку, вольнага часу, занятасцi;

органы па працы i сацыяльнай абароне — аб выяўленнi непаўналетнiх i сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы;

органы апекi i папячыцельства — аб выяўленнi непаўналетнiх, якiя засталiся без апекi бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў або якiя знаходзяцца ў абстаноўцы, што ўяўляе пагрозу iх жыццю, здароўю цi перашкаджае iх выхаванню;

органы дзяржаўнага кiравання аховы здароўя — аб выяўленнi непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў абследаваннi, наглядзе або лячэннi ў сувязi з ужываннем спiртных напiткаў, наркатычных сродкаў, псiхатропных цi iншых адурманьваючых рэчываў;

органы ўнутраных спраў — аб выяўленнi бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў i iншых асоб, якiя жорстка абыходзяцца з непаўналетнiмi, або ўцягваюць iх ва ўчыненне злачынстваў цi iншых антыграмадскiх дзеянняў, або ўчыняюць у адносiнах да непаўналетнiх iншыя процiпраўныя дзеяннi, а таксама непаўналетнiх, якiя ўчынiлi правапарушэннi цi iншыя антыграмадскiя дзеяннi.

Iнфармацыя, указаная ў частцы другой гэтага артыкула, падлягае захоўванню i выкарыстанню ў парадку, якi забяспечвае яе канфiдэнцыяльнасць.

Службовыя асобы, бацькi, усынавiцелi, апекуны цi папячыцелi непаўналетнiх i iншыя асобы нясуць адказнасць за парушэнне правоў непаўналетнiх, а таксама за невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў па iх выхаванню, навучанню цi ўтрыманню ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Артыкул 10. Паўнамоцтвы работнiкаў органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх

Работнiкi органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, у межах сваёй кампетэнцыi:

наведваюць непаўналетнiх, праводзяць гутаркi з iмi, iх бацькамi, усынавiцелямi, апекунамi цi папячыцелямi;

запытваюць iнфармацыю ў дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый па пытаннях прафiлактыкi безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;

запрашаюць непаўналетнiх, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў па пытаннях прафiлактыкi безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам.

Работнiкi органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, абавязаны забяспечваць выкананне правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх, ажыццяўляць iх абарону ад усiх формаў дыскрымiнацыi, фiзiчнага цi псiхiчнага насiлля, знявагi, грубага абыходжання, сэксуальнай i iншай эксплуатацыi, выяўляць непаўналетнiх i сем’i, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы.

Артыкул 11. Кантроль i нагляд за дзейнасцю органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх

Дзяржаўныя органы ў межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляюць кантроль за дзейнасцю падведамных органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Нагляд за дакладным i аднастайным выкананнем заканадаўства аб прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх службовымi асобамi i грамадзянамi ажыццяўляюць Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь i падпарадкаваныя яму пракуроры ў межах iх кампетэнцыi.

ГЛАВА 2

АСНОЎНЫЯ НАКIРУНКI ДЗЕЙНАСЦI ОРГАНАЎ, УСТАНОЎ I IНШЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ, ЯКIЯ АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЦЬ ПРАФIЛАКТЫКУ БЕЗНАГЛЯДНАСЦI I ПРАВАПАРУШЭННЯЎ НЕПАЎНАЛЕТНIХ

Артыкул 12. Камiсii па справах непаўналетнiх

Камiсii па справах непаўналетнiх у межах сваёй кампетэнцыi:

ажыццяўляюць меры, прадугледжаныя заканадаўствам, па каардынацыi дзейнасцi органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;

распрацоўваюць комплексныя мерапрыемствы (праграмы) па прафiлактыцы безнагляднасцi, правапарушэнняў i iншых антыграмадскiх дзеянняў непаўналетнiх, па абароне правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх, а таксама кантралююць iх рэалiзацыю;

прымаюць удзел у распрацоўцы нарматыўных прававых актаў па пытаннях абароны правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх;

абагульняюць i распаўсюджваюць станоўчы вопыт работы органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, аказваюць iм арганiзацыйна-метадычную дапамогу;

праводзяць прававую прапаганду сярод непаўналетнiх, педагагiчных калектываў i грамадскасцi;

ажыццяўляюць меры па абароне, аднаўленню i рэалiзацыi правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх, выяўленню i ўстараненню прычын i ўмоў, што садзейнiчаюць безнагляднасцi, беспрытульнасцi, учыненню непаўналетнiмi правапарушэнняў цi iншых антыграмадскiх дзеянняў;

ажыццяўляюць кантроль за ўмовамi выхавання, навучання i ўтрымання непаўналетнiх ва ўстановах, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;

звяртаюцца ў суд па пытаннях, звязаных са змяшчэннем непаўналетнiх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя i лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, а таксама па iншых пытаннях, прадугледжаных заканадаўствам;

разглядаюць хадайнiцтвы ўстаноў адукацыi аб выключэннi непаўналетнiх, якiя не атрымалi агульнай базавай адукацыi, з установы адукацыi i па iншых пытаннях iх навучання ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года «Аб адукацыi» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844);

разглядаюць скаргi i заявы непаўналетнiх, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў, звязаныя з парушэннем правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх;

аказваюць дапамогу ў працоўным i бытавым уладкаваннi непаўналетнiх, якiя вызвалены з устаноў крымiнальна-выканаўчай сiстэмы цi вярнулiся са спецыяльных навучальна-выхаваўчых i лячэбна-выхаваўчых устаноў, садзейнiчанне ў вызначэннi формаў уладкавання iншых непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў дапамозе дзяржавы, а таксама ажыццяўляюць iншыя функцыi па аказанню сацыяльнай дапамогi непаўналетнiм i iх рэабiлiтацыi, прадугледжаныя заканадаўствам;

прыцягваюць грамадзян, якiя маюць неабходную агульнаадукацыйную падрыхтоўку, жыццёвы вопыт цi вопыт работы з дзецьмi, з iх згоды для аказання дапамогi бацькам, усынавiцелям, апекунам цi папячыцелям у перавыхаваннi непаўналетнiх, якiя ўчынiлi правапарушэннi цi iншыя антыграмадскiя дзеяннi;

запрашаюць на свае пасяджэннi для атрымання iнфармацыi i тлумачэнняў па разглядаемых пытаннях службовых асоб, спецыялiстаў i iншых грамадзян;

уносяць прадстаўленнi ў дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыі з мэтай устаранення парушэння правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх, паляпшэння выхаваўча-прафiлактычнай дзейнасцi;

накiроўваюць паведамленнi ў органы пракуратуры ў выпадках парушэння правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх;

уносяць прапановы аб прыцягненнi да адказнасцi службовых асоб дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый у выпадках невыканання iмi пастаноў камiсiй па справах непаўналетнiх, а таксама непрыняцця мераў па ўстараненню парушэнняў правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх, названых у прадстаўленнях камiсiй па справах непаўналетнiх;

прымяняюць меры ўздзеяння ў адносiнах да непаўналетнiх, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў, iншых асоб у выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.

Парадак утварэння i дзейнасцi камiсii па справах непаўналетнiх вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 13. Органы дзяржаўнага кiравання адукацыяй i ўстановы адукацыi

Органы дзяржаўнага кiравання адукацыяй у межах сваёй кампетэнцыi:

кантралююць выкананне заканадаўства ў галiне адукацыi непаўналетнiх;

ажыццяўляюць меры па прафiлактыцы безнагляднасцi непаўналетнiх i арганiзоўваюць iндывiдуальную прафiлактычную работу ў адносiнах да безнаглядных i беспрытульных, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў, якiя не выконваюць або неналежным чынам выконваюць свае абавязкi па выхаванню, навучанню цi ўтрыманню непаўналетнiх, або адмоўна ўплываюць на iх паводзiны, або жорстка абыходзяцца з iмi;

ажыццяўляюць меры па развiццю сеткi спецыяльных навучальна-выхаваўчых i лячэбна-выхаваўчых устаноў, дзiцячых дамоў i школ-iнтэрнатаў для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, i iншых устаноў адукацыi, якiя аказваюць педагагiчную i iншую дапамогу безнаглядным i беспрытульным, а таксама непаўналетнiм, якiя маюць адхiленнi ў развiццi цi паводзiнах;

удзельнiчаюць у арганiзацыi адпачынку, вольнага часу i занятасцi непаўналетнiх;

распрацоўваюць i ўкараняюць у практыку работы ўстаноў адукацыi праграмы i методыкi, накiраваныя на фармiраванне законапаслухмяных паводзiнаў непаўналетнiх;

ствараюць цэнтры карэкцыйна-развiццёвага навучання i рэабiлiтацыi, якiя выяўляюць непаўналетнiх, што маюць адхiленнi ў развiццi цi паводзiнах, праводзяць iх комплекснае абследаванне i рыхтуюць рэкамендацыi па аказанню iм псiхолага-медыка-педагагiчнай дапамогi i вызначэнню формаў далейшага навучання i выхавання;

удзельнiчаюць у рэалiзацыi праграм па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;

ажыццяўляюць арганiзацыйна-метадычнае забеспячэнне i каардынацыю дзейнасцi падведамных iм устаноў па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;

аказваюць садзейнiчанне дзiцячым i маладзёжным арганiзацыям, сацыяльным установам, фондам, iншым арганiзацыям, дзейнасць якiх звязана з ажыццяўленнем мераў па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;

прадастаўляюць пуцёўкi для накiравання непаўналетнiх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя i лячэбна-выхаваўчыя ўстановы;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.

Установы адукацыi ў адпаведнасцi з iх статутамi:

аказваюць сацыяльна-псiхалагiчную i педагагiчную дапамогу непаўналетнiм, якiя маюць адхiленнi ў развiццi цi паводзiнах або праблемы ў навучаннi;

выяўляюць непаўналетнiх, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, не наведваюць цi сiстэматычна прапускаюць па няўважлiвых прычынах заняткi ва ўстановах адукацыi, парушаюць дысцыплiну i парадак, прадугледжаныя статутамi названых устаноў, прымаюць меры па iх выхаванню i атрыманню iмi агульнай базавай адукацыi;

выяўляюць сем’i, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, i аказваюць iм дапамогу ў выхаваннi i навучаннi дзяцей;

забяспечваюць арганiзацыю ва ўстановах адукацыi агульнадаступных спартыўных секцый, тэхнiчных i iншых гурткоў, клубаў i прыцягненне да ўдзелу ў iх непаўналетнiх;

ажыццяўляюць меры па рэалiзацыi праграм i методык, накiраваных на фармiраванне законапаслухмяных паводзiнаў непаўналетнiх;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.

Дзiцячыя дамы i школы-iнтэрнаты для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, у адпаведнасцi з iх статутамi:

прымаюць для выхавання, навучання i ўтрымання, далейшага працаўладкавання i падрыхтоўкi да самастойнага жыцця непаўналетнiх у выпадках смерцi бацькоў цi ўсынавiцеляў, абвяшчэння iх памёршымi, пазбаўленнi iх бацькоўскiх правоў, прызнання iх недзеяздольнымi, абмежавана дзеяздольнымi, працяглай хваробы бацькоў цi ўсынавiцеляў, а таксама ў iншых выпадках адсутнасцi бацькоўскай апекi;

прымаюць на тэрмiн, устаноўлены органамi апекi i папячыцельства, для выхавання, навучання i ўтрымання непаўналетнiх, якiя маюць бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў, калi гэтыя непаўналетнiя пражываюць у сем’ях, што пацярпелi ад стыхiйных бедстваў, бежанцаў цi вымушаных перасяленцаў, а таксама непаўналетнiх, якiя пазбавiлiся апекi толькi аднаго з бацькоў у выпадку, калi другi з бацькоў працяглы час не прымае ўдзелу ва ўтрыманнi i выхаваннi дзiцяцi;

ажыццяўляюць абарону правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх, якiя вучацца цi ўтрымлiваюцца ў названых установах, а таксама ўдзельнiчаюць у межах сваёй кампетэнцыi ў iндывiдуальнай прафiлактычнай рабоце з iмi;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.

Шматпрофiльныя цэнтры па рабоце з дзецьмi, падлеткамi i моладдзю па месцы жыхарства i iншыя ўстановы ў адпаведнасцi з iх статутамi:

аказваюць бясплатна сацыяльную, прававую i iншую дапамогу непаўналетнiм;

прымаюць удзел у межах сваёй кампетэнцыi ў iндывiдуальнай прафiлактычнай рабоце з непаўналетнiмi, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, у тым лiку шляхам арганiзацыi iх вольнага часу i занятасцi, ажыццяўлення iнфармацыйна-асветных i iншых мераў;

распрацоўваюць i рэалiзуюць у межах сваёй кампетэнцыi праграмы сацыяльнай дапамогi i рэабiлiтацыi непаўналетнiх, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, i абароны iх сацыяльных i прававых iнтарэсаў;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.

Артыкул 14. Спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя i лячэбна-выхаваўчыя ўстановы

Да спецыяльных навучальна-выхаваўчых устаноў адносяцца спецыяльныя школы закрытага тыпу i спецыяльныя прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы закрытага тыпу.

Да спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў адносяцца спецыяльныя ўстановы закрытага тыпу для непаўналетнiх, якiя маюць недахопы фiзiчнага цi псiхiчнага развiцця або захворваннi, што выклiкаюць неабходнасць iх утрымання, лячэння, выхавання i навучання ў гэтых установах.

У спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя i лячэбна-выхаваўчыя ўстановы могуць быць змешчаны непаўналетнiя ва ўзросце ад адзiнаццацi да васемнаццацi гадоў, якiя маюць патрэбу ў асаблiвых умовах выхавання, навучання i ўтрымання, у выпадках, калi яны:

учынiлi грамадска небяспечныя дзеяннi, прадугледжаныя Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь, але не дасягнулi ўзросту, з якога наступае крымiнальная адказнасць, цi з прычыны адставання ў разумовым развiццi, не звязанага з хваравiтым псiхiчным расстройствам, былi не здольныя ўсведамляць фактычны характар цi грамадскую небяспеку сваiх учынкаў;

асуджаны з прымяненнем прымусовых мераў выхаваўчага характару ў выглядзе змяшчэння iх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы.

Падставамi для ўтрымання непаўналетнiх у спецыяльных навучальна-выхаваўчых цi лячэбна-выхаваўчых установах з’яўляюцца:

рашэнне суда — у адносiнах да непаўналетнiх, названых у абзацы другiм часткi трэцяй гэтага артыкула;

прыгавор суда — у адносiнах да непаўналетнiх, названых у абзацы трэцiм часткi трэцяй гэтага артыкула.

Непаўналетнiя могуць быць змешчаны ў спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы да дасягнення iмi ўзросту васемнаццацi гадоў, але не больш чым на два гады. Тэрмiн iх утрымання ва ўказаных установах не можа перавышаць максiмальнага тэрмiну пакарання, прадугледжанага Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь за ўчыненыя iмi злачынствы.

У спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы не могуць быць змешчаны непаўналетнiя, якiя маюць захворваннi, што перашкаджаюць iх утрыманню i навучанню ў гэтых установах. Пералiк такiх захворванняў зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Адмiнiстрацыя спецыяльных навучальна-выхаваўчых i лячэбна-выхаваўчых устаноў у адпаведнасцi з iх статутамi:

забяспечвае спецыяльныя ўмовы ўтрымання непаўналетнiх, якiя ўключаюць ахову тэрыторыi названых устаноў, асабiстую бяспеку непаўналетнiх i iх максiмальную абароненасць ад негатыўнага ўплыву, абмежаванне свабоднага ўваходу на тэрыторыю названых устаноў пабочных асоб, свабоднага выхаду непаўналетнiх, якiя ўтрымлiваюцца ва ўказаных установах, кругласутачны кантроль за непаўналетнiмi, у тым лiку ў час, адведзены для сну;

iнфармуе органы ўнутраных спраў па месцы знаходжання названых устаноў i па месцы жыхарства непаўналетнiх аб выпадках iх самавольнага знiкнення i сумесна з органамi ўнутраных спраў прымаюць меры па iх знаходжанню i вяртанню ў названыя ўстановы;

накiроўвае ў камiсii па справах непаўналетнiх па месцы жыхарства непаўналетнiх паведамленнi аб выпуску непаўналетнiх з названых устаноў не пазней чым за адзiн месяц да выпуску, а таксама характарыстыкi непаўналетнiх i рэкамендацыi аб неабходнасцi правядзення з iмi ў далейшым iндывiдуальнай прафiлактычнай работы i аказання iм садзейнiчання ў працоўным i бытавым уладкаваннi;

праводзiць асабiсты агляд непаўналетнiх, агляд iх рэчаў, атрымлiваемых i адпраўляемых iмi пiсьмаў, пасылак цi iншых паштовых паведамленняў, агляд тэрыторыi названых устаноў, жылых i iншых памяшканняў i маёмасцi, якая ў iх знаходзiцца, у мэтах выяўлення i канфiскацыi прадметаў, забароненых да захоўвання ў названых установах, аб чым складаецца акт;

ажыццяўляе функцыi, названыя ў абзацах другiм, трэцiм, пятым i шостым часткi другой артыкула 13 гэтага Закона;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам;

падрыхтоўвае сумесна з камiсiямi па справах непаўналетнiх прадстаўленнi ў суд па месцы знаходжання названых устаноў па пытаннях;

пераводу непаўналетнiх у iншыя спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы ў сувязi з iх узростам, станам здароўя, а таксама ў мэтах стварэння найбольш спрыяльных умоў для iх выпраўлення;

спынення знаходжання непаўналетнiх у названых установах да заканчэння ўстаноўленага судом тэрмiну, калi яны з прычыны выпраўлення не маюць патрэбы ў далейшым прымяненнi гэтай меры выхаваўчага характару;

прадаўжэння тэрмiну знаходжання непаўналетнiх у названых установах у выпадку неабходнасцi завяршэння iх навучання.

Прыкладныя статуты спецыяльнай навучальна-выхаваўчай установы i спецыяльнай лячэбна-выхаваўчай установы зацвярджаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 15. Установы сацыяльнага абслугоўвання

Установы сацыяльнага абслугоўвання ў адпаведнасцi з iх статутамi:

арганiзоўваюць комплекснае вывучэнне, аналiз i практычнае вырашэнне праблем непаўналетнiх i сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы;

прадастаўляюць бясплатна сацыяльную дапамогу непаўналетнiм, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы цi iншай цяжкай жыццёвай сiтуацыi, на падставе просьбаў непаўналетнiх, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў або па iнiцыятыве службовых асоб органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;

выкарыстоўваюць сучасныя методыкi i тэхналогii сацыяльнай дапамогi i рэабiлiтацыi непаўналетнiх i iх сем’яў;

выяўляюць непаўналетнiх, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, а таксама сем’i, непаўналетнiя члены якiх маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе, аказваюць iм неабходную дапамогу ў адпаведнасцi з iндывiдуальнымi праграмамi сацыяльнай дапамогi i рэабiлiтацыi;

прымаюць удзел у межах сваёй кампетэнцыi ў iндывiдуальнай прафiлактычнай рабоце з безнагляднымi, беспрытульнымi, у тым лiку шляхам арганiзацыi iх вольнага часу, развiцця творчых здольнасцяў у гуртках, клубах, створаных ва ўстановах i арганiзацыях сацыяльнага абслугоўвання;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.

Артыкул 16. Спецыялiзаваныя ўстановы для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi

Да спецыялiзаваных устаноў для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, адносяцца дзiцячыя сацыяльныя прытулкi i iншыя ўстановы, якiя прадастаўляюць паслугi па сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi непаўналетнiх.

У спецыялiзаваныя ўстановы для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, кругласутачна прымаюцца ва ўстаноўленым парадку непаўналетнiя:

якiя засталiся без апекi бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў;

якiя пражываюць у сем’ях, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы;

заблудныя, цi падкiнутыя;

якiя самавольна пакiнулi сям’ю, уцяклi з дзiцячых iнтэрнатных устаноў, за выключэннем непаўналетнiх, якiя самавольна ўцяклi са спецыяльных навучальна-выхаваўчых цi лячэбна-выхаваўчых устаноў;

якiя не маюць месца жыхарства;

якiя апынулiся ў iншай цяжкай жыццёвай сiтуацыi i маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi.

Падставамi для змяшчэння ў спецыялiзаваныя ўстановы для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыі, з’яўляюцца:

асабiсты зварот непаўналетняга;

заява бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў непаўналетняга з улiкам думкi непаўналетняга, якi дасягнуў узросту дзесяцi гадоў, за выключэннем выпадкаў, калi думка непаўналетняга супярэчыць яго iнтарэсам;

накiраванне органа, якi ажыццяўляе прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх;

пастанова суда, пастанова органа дазнання, следчага, пракурора ў выпадках затрымання, змяшчэння пад варту цi асуджэння бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў непаўналетняга;

акт аператыўнага дзяжурнага органа ўнутраных спраў аб неабходнасцi змяшчэння непаўналетняга ў спецыялiзаваную ўстанову для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi. Копiя гэтага акта на працягу пяцi сутак накiроўваецца ў орган апекi i папячыцельства.

У спецыялiзаваныя ўстановы для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, не могуць быць змешчаны асобы, якiя знаходзяцца ў стане алкагольнага, наркатычнага цi таксiчнага ап’янення, а таксама асобы з яўнымi прыметамi абвастрэння псiхiчнага захворвання.

Непаўналетнiя, названыя ў частцы другой гэтага артыкула, змяшчаюцца ў спецыялiзаваныя ўстановы для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, у парадку, устаноўленым заканадаўствам, на час, неабходны для аказання iм сацыяльнай дапамогi цi iх сацыяльнай рэабiлiтацыi.

Непаўналетнiя, якiя добраахвотна звярнулiся ў спецыялiзаваныя ўстановы для непаўналетнiх, што маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, маюць права пакiнуць iх на падставе асабiстай заявы, калi ў перыяд знаходжання непаўналетнiх у гэтых установах не ўзнiклi iншыя падставы, названыя ў частцы трэцяй гэтага артыкула.

Спецыялiзаваныя ўстановы для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, у адпаведнасцi з iх статутамi:

прымаюць удзел у выяўленнi i ўстараненнi прычын i ўмоў, якiя садзейнiчаюць безнагляднасцi i беспрытульнасцi непаўналетнiх;

аказваюць сацыяльную, псiхалагiчную i iншую дапамогу непаўналетнiм, iх бацькам, усынавiцелям, апекунам цi папячыцелям у лiквiдацыi цяжкай жыццёвай сiтуацыi, аднаўленнi сацыяльнага статусу непаўналетнiх у калектывах аднагодкаў па месцы вучобы (работы), жыхарства, садзейнiчаюць вяртанню непаўналетнiх у сем’i;

утрымлiваюць непаўналетнiх, названых у другой частцы гэтага артыкула, ажыццяўляюць iх сацыяльную рэабiлiтацыю, абарону iх правоў i законных iнтарэсаў, арганiзоўваюць медыцынскае абслугоўванне i навучанне непаўналетнiх у адпаведнасцi з адукацыйнымi праграмамi, садзейнiчаюць iх прафесiйнай арыентацыi i атрыманню iмi спецыяльнасцi;

паведамляюць бацькам, усынавiцелям, апекунам цi папячыцелям непаўналетнiх аб змяшчэннi непаўналетнiх у названыя ўстановы;

садзейнiчаюць органам апекi i папячыцельства ў ажыццяўленнi ўладкавання непаўналетнiх, якiя засталiся без апекi бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў;

выклiкаюць прадстаўнiкоў дзiцячых iнтэрнатных устаноў для вяртання iм непаўналетнiх, якiя самавольна ўцяклi з названых устаноў;

запрашаюць бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў непаўналетнiх для вяртання iм непаўналетнiх, якiя самавольна сышлi з дому;

забiраюць ва ўстаноўленым парадку ў непаўналетнiх, якiя ўтрымлiваюцца ў спецыялiзаваных установах для непаўналетнiх, што маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, прадметы, забароненыя да захоўвання ў названых установах;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.

Прыкладны статут спецыялiзаванай установы для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 17. Органы апекi i папячыцельства

Органы апекi i папячыцельства ў межах сваёй кампетэнцыi:

даюць ва ўстаноўленым парадку згоду на перавод дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, з адной установы адукацыi ў iншую цi на змяненне формы навучання да атрымання iмi агульнай базавай адукацыi, а таксама на выключэнне такiх асоб з любой установы адукацыi;

устанаўлiваюць апеку i папячыцельства ў адносiнах да непаўналетнiх у выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам;

звяртаюцца ў суд з хадайнiцтвам аб абмежаваннi цi пазбаўленнi непаўналетнiх ва ўзросце ад чатырнаццацi да васемнаццацi гадоў права самастойна распараджацца сваiмi заробкам, стыпендыяй цi iншымi даходамi, калi гэтыя непаўналетнiя не набылi дзеяздольнасцi ў поўным аб’ёме;

удзельнiчаюць у межах сваёй кампетэнцыi ў правядзеннi iндывiдуальнай прафiлактычнай работы з непаўналетнiмi, названымi ў артыкуле 5 гэтага Закона, калi яны засталiся без апекi бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў, а таксама ажыццяўляюць меры па абароне маёмасных i асабiстых немаёмасных правоў непаўналетнiх, якiя засталiся без апекi бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.

Артыкул 18. Органы дзяржаўнага кiравання аховай здароўя i арганiзацыi аховы здароўя

Органы дзяржаўнага кiравання аховай здароўя ў межах сваёй кампетэнцыi:

органiзоўваюць прапаганду санiтарна-гiгiенiчных правiлаў i нормаў, а таксама прапаганду здаровага ладу жыцця сярод непаўналетнiх, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў;

ажыццяўляюць развiццё сеткi дзiцячых медыцынскiх устаноў, якiя аказваюць псiхiятрычную i наркалагiчную дапамогу;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.

Арганiзацыi аховы здароўя ў адпаведнасцi з iх статутамi:

ажыццяўляюць кругласутачны прыём i ўтрыманне заблудных, падкiнутых i iншых дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, якiя засталiся без апекi бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў;

праводзяць медыцынскае абследаванне непаўналетнiх, якiя засталiся без апекi бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў, i рыхтуюць рэкамендацыi па iх уладкаванню з улiкам стану здароўя;

ажыццяўляюць выходжванне i выхаванне дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, якiя засталiся без апекi бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў або маюць бацькоў, якiя апынулiся ў цяжкай жыццёвай сiтуацыi, а таксама аказваюць садзейнiчанне органам апекi ў аказаннi неабходнай дапамогi такiм непаўналетнiм;

аказваюць кансультатыўную дапамогу работнiкам органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, а таксама бацькам, усынавiцелям, апекунам цi папячыцелям непаўналетнiх;

ажыццяўляюць кругласутачны прыём непаўналетнiх, якiя знаходзяцца ў стане алкагольнага, наркатычнага цi таксiчнага ап’янення, для аказання iм медыцынскай дапамогi;

аказваюць у адпаведнасцi з заканадаўствам спецыялiзаваную дыягнастычную i лячэбна-аднаўленчую дапамогу непаўналетнiм, якiя маюць адхiленнi ў развiццi цi паводзiнах;

рыхтуюць ва ўстаноўленым парадку заключэннi аб стане здароўя непаўналетнiх, якiя ўчынiлi грамадска небяспечныя дзеяннi, прадугледжаныя Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь, для накiравання iх у спецыялiзаваныя навучальна-выхаваўчыя i лячэбна-выхаваўчыя ўстановы;

ажыццяўляюць выяўленне, улiк, абследаванне пры наяўнасцi паказанняў медыцынскага характару i лячэнне непаўналетнiх, якiя ўжываюць спiртныя напiткi, наркатычныя сродкi цi псiхатропныя рэчывы без назначэння ўрача цi iншыя адурманьваючыя рэчывы, а таксама ажыццяўляюць iншыя меры, што ўваходзяць у iх кампетэнцыю, па прафiлактыцы алкагалiзму наркаманii i таксiкаманii непаўналетнiх i звязаных з гэтым парушэнняў у iх паводзiнах;

выяўляюць крынiцы захворванняў, што перадаюцца палавым шляхам, ажыццяўляюць абследаванне i лячэнне непаўналетнiх, якiя пакутуюць ад гэтых хвароб;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.

У выпадку ўхiлення непаўналетнiх ад агляду, шпiталiзацыi i лячэння могуць праводзiцца iх прымусовы агляд, шпiталiзацыя i лячэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 19. Органы дзяржаўнай службы занятасцi

Органы дзяржаўнай службы занятасцi ў парадку, прадугледжаным Законам Рэспублiкi Беларусь ад 30 мая 1991 года «Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 19, ст. 273), удзельнiчаюць у прафесiйнай арыентацыi непаўналетнiх, а таксама забяспечваюць iх працаўладкаванне.

Артыкул 20. Органы ўнутраных спраў

Органы ўнутраных спраў у межах сваёй кампетэнцыi прымаюць удзел у прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх.

Спецыяльнымi падраздзяленнямi органаў унутраных спраў, якiя ажыццяўляюць меры па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, з’яўляюцца:

iнспекцыi па справах непаўналетнiх;

прыёмнiкi-размеркавальнiкi для непаўналетнiх.

Iншыя падраздзяленнi органаў унутраных спраў у межах сваёй кампетэнцыi прымаюць удзел у прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, а таксама аказваюць неабходнае садзейнiчанне iнспекцыям па справах непаўналетнiх i прыёмнiкам-размеркавальнiкам для непаўналетнiх.

Артыкул 21. Iнспекцыi па справах непаўналетнiх

Iнспекцыi па справах непаўналетнiх у межах сваёй кампетэнцыi:

выяўляюць асоб, якiя ўцягваюць непаўналетнiх ва ўчыненне злачынстваў цi iншых антыграмадскiх дзеянняў або ўчыняюць у дачыненнi да непаўналетнiх iншыя процiпраўныя дзеяннi, а таксама бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў непаўналетнiх, iншых асоб, якiя не выконваюць цi неналежным чынам выконваюць свае абавязкi па выхаванню, навучанню цi ўтрыманню непаўналетнiх, i ва ўстаноўленым парадку ўносяць прапановы аб прымяненнi да iх мераў, прадугледжаных заканадаўствам;

ажыццяўляюць у межах сваёй кампетэнцыi меры па выяўленню непаўналетнiх, аб’яўленых у вышук, а таксама непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў дапамозе дзяржавы, i ва ўстаноўленым парадку накiроўваюць iх у адпаведныя органы цi ўстановы, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, або ў iншыя ўстановы;

удзельнiчаюць у падрыхтоўцы матэрыялаў у дачыненнi да асоб, названых у частцы другой артыкула 22 гэтага Закона, для разгляду магчымасцi iх змяшчэння ў прыёмнiкi-размеркавальнiкi для непаўналетнiх;

удзельнiчаюць у падрыхтоўцы матэрыялаў, неабходных для ўнясення ў суд прапаноў аб прымяненнi да непаўналетнiх, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў, iншых асоб мераў уздзеяння, прадугледжаных заканадаўствам;

уносяць прапановы аб прымяненнi да непаўналетнiх мераў уздзеяння ў выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам;

iнфармуюць зацiкаўленыя органы, установы i iншыя арганiзацыi аб фактах безнагляднасцi, правапарушэнняў цi iншых антыграмадскiх дзеянняў непаўналетнiх, а таксама прычынах i ўмовах, якiя садзейнiчаюць iм;

паведамляюць бацькам, усынавiцелям, апекунам цi папячыцелям непаўналетнiх аб дастаўленнi непаўналетнiх у падраздзяленнi органаў унутраных спраў у сувязi з iх безнагляднасцю, беспрытульнасцю, учыненнем iмi правапарушэнняў або iншых антыграмадскiх дзеянняў;

праводзяць iндывiдуальную прафiлактычную работу ў дачыненнi да непаўналетнiх, названых у абзацах сёмым—семнаццатым часткi першай артыкула 5 гэтага Закона, а таксама iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў, якiя не выконваюць цi неналежным чынам выконваюць свае абавязкi па выхаванню, навучанню цi ўтрыманню непаўналетнiх, або адмоўна ўплываюць на iх паводзiны, або жорстка абыходзяцца з iмi;

вывучаюць стан выхаваўчай работы з непаўналетнiмi, якiя знаходзяцца на ўлiку ў iнспекцыях па справах непаўналетнiх, у навучальных, культурна-забаўляльных, спартыўна-аздараўленчых установах, iншых арганiзацыях, гуртках i клубах па месцы жыхарства, а таксама па месцы вучобы (работы) непаўналетнiх;

дастаўляюць у падраздзяленнi органаў унутраных спраў непаўналетнiх, якiя ўчынiлi правапарушэннi цi iншыя антыграмадскiя дзеяннi, а таксама безнаглядных i беспрытульных;

уносяць у адпаведныя дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi прапановы аб прымяненнi мераў уздзеяння, прадугледжаных заканадаўствам, у адносiнах да непаўналетнiх, якiя ўчынiлi злачынствы цi iншыя антыграмадскiя дзеяннi, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў, iншых асоб, якiя не выконваюць цi неналежным чынам выконваюць свае абавязкi па выхаванню, навучанню цi ўтрыманню непаўналетнiх, або адмоўна ўплываюць на iх паводзiны, або жорстка абыходзяцца з iмi;

уносяць у адпаведныя дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi прапановы аб лiквiдацыi прычын i ўмоў, што садзейнiчаюць учыненню непаўналетнiмi правапарушэнняў цi iншых антыграмадскiх дзеянняў. Дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi абавязаны ў месячны тэрмiн з дня паступлення названых прапаноў паведамiць iнспекцыям па справах непаўналетнiх аб мерах, прынятых у вынiку разгляду ўнесеных прапаноў;

прымаюць удзел у разглядзе адпаведнымi дзяржаўнымi органамi матэрыялаў аб правапарушэннях цi iншых антыграмадскiх дзеяннях непаўналетнiх, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў;

вядуць улiк правапарушэнняў i iншых антыграмадскiх дзеянняў, учыненых непаўналетнiмi, улiк бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў непаўналетнiх, якiя не выконваюць цi неналежным чынам выконваюць свае абавязкi па выхаванню, навучанню цi ўтрыманню непаўналетнiх, або адмоўна ўплываюць на iх паводзiны, або жорстка абыходзяцца з iмi, а таксама збiраюць i абагульняюць iнфармацыю, неабходную для складання статыстычнай справаздачнасцi;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.

Артыкул 22. Прыёмнiкi-размеркавальнiкi для непаўналетнiх

Прыёмнiкi-размеркавальнiкi для непаўналетнiх у межах сваёй кампетэнцыi:

забяспечваюць кругласутачны прыём i часовае ўтрыманне непаўналетнiх правапарушальнiкаў у мэтах аховы iх жыцця, здароўя i прадухiлення паўторных правапарушэнняў;

праводзяць iндывiдуальную прафiлактычную работу з дастаўленымi непаўналетнiмi, выяўляюць прычыны i ўмовы, што садзейнiчаюць безнагляднасцi, беспрытульнасцi, учыненню непаўналетнiмi правапарушэнняў цi iншых антыграмадскiх дзеянняў, i iнфармуюць аб гэтым зацiкаўленыя органы, установы i iншыя арганiзацыi;

дастаўляюць непаўналетнiх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя i лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, а таксама ажыццяўляюць iншыя меры па ўладкаванню непаўналетнiх, якiя ўтрымлiваюцца ў названых установах.

У прыёмнiкi-размеркавальнiкi для непаўналетнiх могуць быць змешчаны непаўналетнiя:

якiя накiроўваюцца па прыгавору суда або па рашэнню суда ў спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы;

якiя чакаюць разгляду судом пытання аб змяшчэннi iх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы — у выпадках, прадугледжаных часткай сёмай артыкула 26 гэтага Закона;

якiя самавольна пакiнулi спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, безнаглядныя цi беспрытульныя — да ўстанаўлення iх асобы i перадачы спецыяльным вучэбна-выхаваўчым або лячэбна-выхаваўчым установам або бацькам, усынавiцелям, апекунам цi папячыцелям;

якiя ўчынiлi грамадска небяспечныя дзеяннi, прадугледжаныя Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь, але па прычыне недасягнення ўзросту, з якога настае крымiнальная адказнасць, або адставання ў разумовым развiццi, не звязанага з хваравiтым псiхiчным расстройствам, былi не здольныя ўсведамляць фактычны характар цi грамадскую небяспеку сваiх дзеянняў — у выпадках, калi неабходна забяспечыць ахову жыцця цi здароўя непаўналетнiх цi папярэдзiць учыненне iмi паўторных грамадска небяспечных дзеянняў, а таксама ў выпадках, калi iх асоба не ўстаноўленая або яны не маюць месца жыхарства цi не пражываюць пастаянна на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, дзе iмi былi ўчыненыя грамадска небяспечныя дзеяннi;

якiя ўчынiлi правапарушэннi, што цягнуць адмiнiстрацыйную адказнасць, — у выпадках, калi iх асоба не ўстаноўленая або яны не маюць месца жыхарства цi не пражываюць пастаянна на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, дзе iмi былi ўчыненыя правапарушэннi.

Падставамi для змяшчэння непаўналетнiх у прыёмнiкi-размеркавальнiкi для непаўналетнiх з’яўляюцца:

прыгавор суда або рашэнне суда — у дачыненнi да непаўналетнiх, названых у абзацы другiм часткi другой гэтага артыкула;

пастанова суда — у дачыненнi да непаўналетнiх, названых у абзацах трэцiм—шостым часткi другой гэтага артыкула.

У выключных выпадках непаўналетнiя, названыя ў абзацах чацвёртым—шостым часткi другой гэтага артыкула, могуць быць змешчаны ў прыёмнiкi-размеркавальнiкi для непаўналетнiх на падставе пастановы начальнiка органа ўнутраных спраў цi яго намеснiка. У гэтым выпадку матэрыялы на непаўналетнiх на працягу трох сутак пасля iх змяшчэння ў прыёмнiкi-размеркавальнiкi для непаўналетнiх прадстаўляюцца ў суд для вырашэння пытання аб iх далейшым утрыманнi цi вызваленнi.

Аб змяшчэннi ў прыёмнiкi-размеркавальнiкi для непаўналетнiх асоб, названых у абзацах чацвёртым—шостым часткi другой гэтага артыкула, не пазней чым праз 24 гадзiны паведамляецца пракурору i камiсii па справах непаўналетнiх па месцы размяшчэння прыёмнiка-размеркавальнiка для непаўналетнiх.

Непаўналетнiя, названыя ў частцы другой гэтага артыкула, могуць знаходзiцца ў прыёмнiку-размеркавальнiку для непаўналетнiх на працягу часу, мiнiмальна неабходнага для iх уладкавання, але не больш як 30 дзён. У выключных выпадках гэты час можа быць прадоўжаны на падставе пастановы суда на тэрмiн да 15 дзён.

У час знаходжання непаўналетняга ў прыёмнiку-размеркавальнiку для непаўналетнiх не ўваходзяць:

перыяд каранцiну ў прыёмнiку-размеркавальнiку для непаўналетнiх, аб’яўленага органам дзяржаўнага кiравання аховы здароўя або арганiзацыяй аховы здароўя;

час хваробы непаўналетняга, якая пацверджана дакументам арганiзацыi аховы здароўя i перашкаджае яго вяртанню ў сям’ю цi накiраванню ў адпаведную ўстанову;

час разгляду скаргi або пратэсту пракурора на прыгавор або рашэнне суда аб змяшчэннi непаўналетняга ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую цi лячэбна-выхаваўчую ўстанову.

Адмiнiстрацыя прыёмнiкаў-размеркавальнiкаў для непаўналетнiх у межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляе паўнамоцтвы, прадугледжаныя часткай сёмай артыкула 14, часткай сёмай артыкула 16 i артыкулам 21 гэтага Закона.

Артыкул 23. Падраздзяленнi крымiнальнай мiлiцыi

Падраздзяленнi крымiнальнай мiлiцыi ў межах сваёй кампетэнцыi:

папярэджваюць, выяўляюць, спыняюць i выкрываюць злачынствы непаўналетнiх, а таксама ўстанаўлiваюць асоб, якiя iх падрыхтоўваюць, учыняюць цi ўчынiлi;

выяўляюць непаўналетнiх правапарушальнiкаў, групы такiх асоб, а таксама непаўналетнiх, якiя ўваходзяць у арганiзаваныя злачынныя групы цi ў злачынныя арганiзацыi, i прымаюць меры па папярэджанню ўчынення iмi злачынстваў;

ажыццяўляюць меры, якiя процiдзейнiчаюць удзелу непаўналетнiх у незаконным абароце наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў;

выяўляюць асоб, якiя ўцягваюць непаўналетнiх ва ўчыненне злачынстваў цi iншых антыграмадскiх дзеянняў, i прымяняюць да iх меры ўздзеяння, прадугледжаныя заканадаўствам;

прымаюць удзел у вышуку непаўналетнiх, якiя без вестак прапалi, схавалiся ад органаў дазнання, следства цi суда, ухiляюцца ад адбывання пакарання цi прымусовых мераў выхаваўчага характару, уцяклi з устаноў крымiнальна-выканаўчай сiстэмы цi самавольна сышлi з дома цi дзiцячых iнтэрнатных устаноў, спецыяльных навучальна-выхаваўчых i лячэбна-выхаваўчых устаноў цi прыёмнiкаў-размеркавальнiкаў для непаўналетнiх;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, прадугледжаныя заканадаўствам.

Работнiкi крымiнальнай мiлiцыi, якiя ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць па папярэджанню, выяўленню, спыненню i раскрыццю злачынстваў непаўналетнiх, у межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляюць паўнамоцтвы, прадугледжаныя артыкулам 21 гэтага Закона.

Артыкул 24. Органы, установы i iншыя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць меры па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх

Органы, установы i iншыя арганiзацыi культуры, забаў, спорту i турызму ў межах сваёй кампетэнцыi:

прыцягваюць непаўналетнiх да заняткаў у мастацкiх, тэхнiчных, спартыўных i iншых гуртках, клубах, садзейнiчаюць iх далучэнню да каштоўнасцяў айчыннай i сусветнай культуры;

аказваюць садзейнiчанне спецыялiзаваным установам для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, спецыяльным навучальна-выхаваўчым i лячэбна-выхаваўчым установам i прыёмнiкам-размеркавальнiкам для непаўналетнiх у арганiзацыi спартыўнай i культурна-выхаваўчай работы з непаўналетнiмi, змешчанымi ў названыя ўстановы.

Дзяржаўныя органы, у якiх прадугледжана ваенная служба, прымаюць у межах сваёй кампетэнцыi ўдзел у прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, у тым лiку шляхам залiчэння дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, у воiнскiя часцi ў якасцi выхаванцаў са згоды названых непаўналетнiх, а таксама са згоды органаў апекi i папячыцельства.

Парадак i ўмовы залiчэння непаўналетнiх у якасцi выхаванцаў у воiнскiя часцi, забеспячэння iх неабходнымi вiдамi забеспячэння ўстанаўлiваюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Iншыя арганiзацыi ўдзельнiчаюць у прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, узаемадзейнiчаючы з органамi, установамi i iншымi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх.

Артыкул 25. Фiнансавае забеспячэнне органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх

Фiнансавае забеспячэнне органаў, устаноў i iншых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, праводзiцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў з улiкам устаноўленага парадку фiнансавання дзейнасцi гэтых органаў, устаноў i iншых арганiзацый. Дадатковымi крынiцамi фiнансавання могуць быць дабрачынныя ўзносы, добраахвотныя бязвыплатныя ахвяраваннi i iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўствам.

Парадак ажыццяўлення i фiнансавання дзейнасцi, звязанай з перавозкай непаўналетнiх, якiя самавольна сышлi з дому, цi ўстаноў, што ажыццяўляюць прафiлактыку безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, устанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 3

ПАРАДАК ЗМЯШЧЭННЯ НЕПАЎНАЛЕТНIХ, ЯКIЯ НЕ ПАДЛЯГАЮЦЬ ДА КРЫМIНАЛЬНАЙ АДКАЗНАСЦI, У СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧЫЯ I ЛЯЧЭБНА-ВЫХАВАЎЧЫЯ ЎСТАНОВЫ

Артыкул 26. Падставы i парадак падрыхтоўкi матэрыялаў аб змяшчэннi непаўналетнiх, якiя не падлягаюць да крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя i лячэбна-выхаваўчыя ўстановы

Пастановы аб спыненнi крымiнальных спраў у дачыненi да непаўналетнiх, якiя ўчынiлi грамадска небяспечныя дзеяннi, прадугледжаныя Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь, але не дасягнулi ўзросту, з якога настае крымiнальная адказнасць, або якiя ў вынiку адставання ў разумовым развiццi, не звязанага з хваравiтым псiхiчным расстройствам, былi не здольныя ўсведамляць фактычны характар цi грамадскую небяспеку сваiх дзеянняў, або пастановы аб адмове ў iх узбуджэннi неадкладна накiроўваюцца ў камiсii па справах непаўналетнiх для разгляду магчымасцi прымянення да непаўналетнiх мераў выхаваўчага характару цi звароту з заявамi ў суд аб змяшчэннi непаўналетнiх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы.

У выпадку прыняцця камiсiямi па справах непаўналетнiх рашэнняў аб звароце ў суд з заявамi аб змяшчэннi непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы аб прынятых рашэннях неадкладна iнфармуюцца органы ўнутраных спраў, якiя на працягу 15 дзён абавязаны падрыхтаваць матэрыялы, неабходныя для накiравання ў суд заяў аб змяшчэннi непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы.

У мэтах падрыхтоўкi для разгляду судом заяў аб змяшчэннi непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы органы ўнутраных спраў накiроўваюць у адпаведныя дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi запытаннi аб прадстаўленнi неабходных дакументаў. Названыя запытаннi падлягаюць выкананню на працягу 10 дзён з дня iх атрымання.

Для вызначэння магчымасцi змяшчэння непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы арганiзацыi аховы здароўя праводзяць iх медыцынскi агляд, у тым лiку псiхiятрычны, на падставе:

пастановы начальнiка органа ўнутраных спраў пры наяўнасцi згоды непаўналетнiх на медыцынскi агляд або згоды iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў у выпадку, калi непаўналетнiя не дасягнулi ўзросту чатырнаццацi гадоў;

пастановы пракурора, пастановы суда ў выпадках, калi непаўналетнiя або iх бацькi, усынавiцелi, апекуны цi папячыцелi не далi згоды на медыцынскi агляд.

У выпадках, калi ў непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у час медыцынскага агляду выяўлены захворваннi, якiя перашкаджаюць iх утрыманню i навучанню ў спецыяльных навучальна-выхаваўчых цi лячэбна-выхаваўчых установах, матэрыялы ў адносiнах да названых непаўналетнiх, сабраныя ў мэтах вырашэння пытання аб змяшчэннi iх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, перадаюцца ў камiсii па справах непаўналетнiх для прымянення да iх мераў выхаваўчага характару.

Непаўналетнiя, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у дачыненнi да якiх рыхтуюцца матэрыялы аб змяшчэннi iх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, на падставе пастановы суда могуць быць перададзеныя пад нагляд iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў, а непаўналетнiя, якiя знаходзяцца на патранатным выхаваннi, — пад нагляд адмiнiстрацый дзiцячых iнтэрнатных устаноў, якiя абавязаны забяспечыць належныя паводзiны непаўналетнiх i iх яўку па выклiках у суд. Бацькi, усынавiцелi, апекуны цi папячыцелi непаўналетнiх, а таксама непаўналетнiя, якiя дасягнулi ўзросту шаснаццацi гадоў, што ўхiляюцца ад яўкi ў суд, могуць быць па пастанове суда падвергнутыя прыводу.

Да разгляду судом заяў аб змяшчэннi непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы названыя непаўналетнiя могуць быць накiраваныя ў прыёмнiкi-размеркавальнiкi для непаўналетнiх на падставе пастановы суда ў выпадках:

неабходнасцi забеспячэння аховы iх жыцця i здароўя;

неабходнасцi папярэджання паўторных грамадска-небяспечных дзеянняў;

адсутнасцi ў iх месца жыхарства;

ухiлення непаўналетнiх ад яўкi ў суд або ад медыцынскага агляду. Пад ухiленнем непаўналетнiх ад яўкi ў суд або ад медыцынскага агляду маюцца на ўвазе выпадкi, калi яны па няўважлiвых прычынах два цi больш разоў не з’явiлiся ў суд цi арганiзацыi аховы здароўя, якiя ажыццяўляюць медыцынскi агляд, або знiклi з месца жыхарства.

Непаўналетнiя, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, не змяшчаюцца ў спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, калi з моманту спынення крымiнальных спраў або адмовы ў iх узбуджэннi прайшло больш за адзiн год.

Артыкул 27. Парадак накiравання ў суд заяў аб змяшчэннi непаўналетнiх, якiя не падлягаюць да крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы

Для разгляду пытання аб магчымасцi змяшчэння непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-выхаваўчыя ўстановы начальнiкi органаў унутраных спраў накiроўваюць у камiсii па справах непаўналетнiх:

характарыстыкi з месцаў вучобы (работы) непаўналетнiх:

акты абследавання сямейна-бытавых умоў жыцця непаўналетнiх;

даведкi органаў унутраных спраў, у якiх змяшчаюцца звесткi аб правапарушэннях, раней учыненых непаўналетнiмi, i прынятых у сувязi з гэтым мерах уздзеяння;

заключэннi арганiзацый аховы здароўя аб стане здароўя непаўналетнiх i магчымасцi iх змяшчэння ў спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы цi неабходнасцi iх змяшчэння ў спецыяльныя лячэбна-выхаваўчыя ўстановы.

Камiсii па справах непаўналетнiх накiроўваюць у суд заявы аб змяшчэннi непаўналетнiх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы з прыкладаннем матэрыялаў, названых у частцы першай гэтага артыкула.

Заявы аб змяшчэннi непаўналетнiх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы накiроўваюцца ў суд па месцы жыхарства непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, на працягу 30 дзён з дня вынясення пастаноў аб спыненнi крымiнальных спраў у дачыненнi да названых непаўналетнiх цi аб адмове ў iх узбуджэннi. У выключных выпадках гэты тэрмiн можа быць падоўжаны да 30 дзён на падставе пастаноў камiсiй па справах непаўналетнiх.

Заявы аб змяшчэннi непаўналетнiх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы i матэрыялы, названыя ў частцы першай гэтага артыкула, перад iх накiраваннем у камiсii па справах непаўналетнiх прадстаўляюцца для азнаямлення непаўналетнiм, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, i iх бацькам, усынавiцелям, апекунам цi папячыцелям, якiя маюць права даваць тлумачэннi, заяўляць хадайнiцтвы, карыстацца юрыдычнай дапамогай адвакатаў. Аб азнаямленнi з названымi заявамi i матэрыяламi, а таксама аб атрыманнi адказаў на хадайнiцтвы, скаргi i заявы складаецца акт, якi падпiсваецца непаўналетнiмi, што не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, iх бацькамi, усынавiцелямi, апекунамi цi папячыцелямi.

Рашэннi камiсiй па справах непаўналетнiх могуць быць абскарджаныя ў вышэйшы орган цi суд.

Артыкул 28. Парадак разгляду заяў аб змяшчэннi непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы

Заявы аб змяшчэннi непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы суд разглядае ў адпаведнасцi з Грамадзянскiм працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь у парадку асобай вытворчасцi з улiкам палажэнняў гэтага артыкула.

Удзел непаўналетнiх, у дачыненнi да якiх разглядаюцца заявы, iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў цi папячыцеляў, прадстаўнiкоў камiсii па справах непаўналетнiх i пракурораў у судовым пасяджэннi з’яўляецца абавязковым.

Разгледзеўшы заявы па сутнасцi, суд выносiць матываваныя рашэннi аб:

задавальненнi заяў i накiраваннi непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы з указаннем тэрмiну прымянення гэтых прымусовых мераў выхаваўчага характару;

адмове ў задавальненнi заяў i накiраваннi матэрыялаў у камiсii па справах непаўналетнiх для прымянення да непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, мераў выхаваўчага характару ў выпадках, калi судом устаноўлены акалiчнасцi, якiя пацвярджаюць магчымасць перавыхавання гэтых непаўналетнiх без iх змяшчэння ў спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, або выяўлены прычыны, якiя перашкаджаюць iх змяшчэнню ў названыя ўстановы.

У тэрмiн утрымання непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльных навучальна-выхаваўчых цi лячэбна-выхаваўчых установах на падставе рашэння суда залiчваюцца:

тэрмiн папярэдняга зняволення непаўналетнiх, калi яны да вызвалення ад крымiнальнай адказнасцi ўтрымлiвалiся пад вартай;

тэрмiн знаходжання непаўналетнiх у прыёмнiках-размеркавальнiках для непаўналетнiх.

Артыкул 29. Абскарджанне, апратэставанне рашэнняў суда аб змяшчэннi непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы

Рашэннi суда аб змяшчэннi непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя або лячэбна-выхаваўчыя ўстановы могуць быць абскарджаныя бацькамi, усынавiцелямi, апекунамi цi папячыцелямi непаўналетнiх, непаўналетнiмi, якiя дасягнулi ўзросту чатырнаццацi гадоў, а таксама iншымi зацiкаўленымi асобамi або апратэставаныя пракурорамi ў парадку, прадугледжаным Грамадзянскiм працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 30. Органы i ўстановы, што выконваюць рашэннi суда аб змяшчэннi непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы

Выкананне рашэнняў суда аб змяшчэннi непаўналетнiх, якiя не падлягаюць крымiнальнай адказнасцi, у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы забяспечваюць:

прыёмнiкi-размеркавальнiкi для непаўналетнiх — у частцы дастаўлення непаўналетнiх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы;

органы дзяржаўнага кiравання адукацыяй — у частцы прадастаўлення пуцёвак для накiравання непаўналетнiх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя цi лячэбна-выхаваўчыя ўстановы на працягу 20 сутак з дня атрымання запатрабаванняў аб выдачы пуцёўкi;

камiсii па справах непаўналетнiх — у частцы прымянення мераў выхаваўчага характару ў дачыненнi да непаўналетнiх у выпадках, прадугледжаных абзацам трэцiм часткi трэцяй артыкула 28 гэтага Закона;

адмiнiстрацыi спецыяльных навучальна-выхаваўчых цi лячэбна-выхаваўчых устаноў — у частцы забеспячэння выпраўлення непаўналетнiх на працягу тэрмiну iх утрымання ў названых установах.

ГЛАВА 4

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 31. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем артыкула 32, якi ўступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам нарматыўныя прававыя акты Рэспублiкi Беларусь прымяняюцца ў той частцы, у якой яны не супярэчаць гэтаму Закону, калi iншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 32. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона.

Артыкул 33. Прызнанне страцiўшымi сiлу некаторых заканадаўчых актаў

У сувязi з прыняццем гэтага Закона прызнаць страцiўшымi сiлу:

Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 27 мая 1967 года «Аб зацвярджэннi Палажэння аб камiсiях па справах непаўналетнiх» (ЗЗ БССР, 1967 г., № 16, ст. 216);

Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 4 лютага 1969 года «Аб унясеннi змянення i дапаўнення ў Палажэнне аб камiсiях па справах непаўналетнiх» (ЗЗ БССР, 1969 г., № 5, ст. 95);

раздзел I Указа Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiстапада 1971 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Палажэнне аб камiсiях па справах непаўналетнiх i ў Палажэнне аб наглядальных камiсiях пры выканаўчых камiтэтах раённых, гарадскiх i абласных Саветаў дэпутатаў працоўных Рэспублiкi Беларусь» (ЗЗ БССР, 1971 г., № 34, ст. 528);

Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 20 чэрвеня 1972 года «Аб зацвярджэннi Палажэння аб грамадскiх выхавацелях непаўналетнiх» (ЗЗ БССР, 1972 г., № 19, ст. 297);

Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 29 сакавiка 1973 года «Аб унясеннi змяненняў у Палажэнне аб таварыскiх судах i ў Палажэнне аб камiсiях па справах непаўналетнiх» (ЗЗ БССР, 1973 г., № 10, ст. 167);

Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 31 кастрычнiка 1974 года «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь» (ЗЗ БССР, 1974 г., № 31, ст. 496);

Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 29 сакавiка 1977 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў» у Палажэнне аб камiсiях па справах непаўналетнiх» (ЗЗ БССР, 1977 г., № 10, ст. 147);

Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 1979 года «Аб унясеннi змяненняў у Палажэнне аб грамадскiх выхавацелях непаўналетнiх» (ЗЗ БССР, 1979 г., № 10, ст. 163);

Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 18 чэрвеня 1981 года «Аб зацвярджэннi Палажэння аб грамадскiх iнспекцыях па справах непаўналетнiх» (ЗЗ БССР, 1981 г., № 18, ст. 351);

Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiстапада 1985 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Палажэнне аб грамадскiх выхавацелях непаўналетнiх» (ЗЗ БССР, 1985 г., № 32, ст. 448);

Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiстапада 1985 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Палажэнне аб камiсiях па справах непаўналетнiх» (ЗЗ БССР, 1985 г., № 32, ст. 452);

раздзел II Указа Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 22 верасня 1986 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь i зацвярджэннi Палажэння аб лячэбна-выхаваўчым прафiлакторыi для хворых на наркаманiю» (ЗЗ БССР, 1986 г., № 28, ст. 364);

раздзелы VIII, IХ Указа Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 31 лiпеня 1987 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь» (ЗЗ БССР, 1987 г., № 22, ст. 282);

пункт 5 раздзела I Закона Рэспублiкi Беларусь ад 21 чэрвеня 1991 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь, якiя датычацца хранiчных алкаголiкаў i наркаманаў» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 23, ст. 312).

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А. ЛУКАШЭНКА.

31 мая 2003 г., г. Мiнск.

№ 200—З.

<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый>>>


Rating All.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz