Закон Республики Беларусь
от 15 декабря 2003 года
"О почтовой связи"

Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 15.03.2005.

Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб паштовай сувязi

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 12 лiстапада 2003 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 лiстапада 2003 года

З улікам змяненняў, унесеных у адпаведнасці з
артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2004 года № 319-З
"Аб унясенні змяненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь у сувязі з аптымізацыяй сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання".

Гэты Закон вызначае прававыя, арганiзацыйныя, эканамiчныя асновы дзейнасцi ў сферы паштовай сувязi i накiраваны на забеспячэнне ўстойлiвага i эфектыўнага функцыянавання паштовай сувязi.

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, паняццi i iх азначэннi

У гэтым Законе прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны, паняццi i iх азначэннi:

абанементная паштовая скрынка - спецыяльная замыкаемая скрынка, якая ўстанаўлiваецца ў аб’ектах паштовай сувязi i абанiруецца на пэўны тэрмiн адрасатамi для атрымання простых паштовых картак, пiсьмаў i бандэроляў, якiя па сваiх памерах могуць быць змешчаны ў яе, а таксама для паведамленняў на паштовыя адпраўленнi i друкаваныя сродкi масавай iнфармацыi;

абаненцкая паштовая шафа - спецыяльная шафа з замыкаемымi ячэйкамi, якая ўстанаўлiваецца ў жылых шматпавярховых дамах, на даставачных участках у гарадскiх раёнах iндывiдуальнай забудовы i ў сельскай мясцовасцi i прызначана для дастаўкi адрасатам простых паштовых картак, пiсьмаў i бандэроляў, якiя па сваiх памерах могуць быць змешчаны ў яе, а таксама для паведамленняў на паштовыя адпраўленнi i друкаваныя сродкi масавай iнфармацыi;

адрасат - фiзiчная цi юрыдычная асоба, якой адрасаваны паштовае адпраўленне, грашовыя сродкi, тэлеграфнае цi iншае паведамленне;

адрасныя даныя карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi - iнфармацыя аб фiзiчных асобах (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, паштовы адрас) цi юрыдычных асобах (назва i паштовы адрас);

грашовы перавод - паштовае, тэлеграфнае або электроннае адпраўленне, пры дапамозе якога адпраўшчык даручае выплацiць адрасату заплачаную iм аператару паштовай сувязi суму грошай;

знакi паштовай аплаты - адбiткi штампаў, маркiравальных (франкiравальных) машын i iншыя знакi, якiя наносяцца на паштовыя адпраўленнi замест паштовых марак i пацвярджаюць аплату паслуг паштовай сувязi;

iмянная рэч - устройства (штамп) для нанясення на дакументы i паштовыя адпраўленнi адбiткаў з указаннем назвы аб’екта паштовай сувязi i iншай iнфармацыi;

iндывiдуальная паштовая скрынка - скрынка, якая належыць карыстальнiку паслуг паштовай сувязi, што ўстанаўлiваецца iм у даступных для паштальёна месцах прыватнага домаўладання;

кансiгнацыя - перасылка, перамяшчэнне праз Дзяржаўную мяжу Рэспублiкi Беларусь i прадстаўленне для мытнага афармлення i мытнага кантролю згрупаванай партыi (партый) паштовых адпраўленняў, адпраўляемай (адпраўляемых) адным адпраўшчыкам у адрас аднаго цi некалькiх атрымальнiкаў, а таксама iндывiдуальная дастаўка па ўказаных на паштовых адпраўленнях адрасах;

маркiравальная (франкiравальная) машына - машына, якая прызначана для нанясення на пiсьмовую карэспандэнцыю знакаў паштовай аплаты, што пацвярджаюць аплату паслуг паштовай сувязi, даты прыёму дадзенай карэспандэнцыi i iншай iнфармацыi;

мiжнароднае паштовае адпраўленне - паштовае адпраўленне, якое з’яўляецца аб’ектам паштовага абмену памiж дзяржавамi;

мiжнародны купон у адказ - спецыяльны знак, якi аддрукаваны на паперы, выдадзены Мiжнародным бюро Сусветнага паштовага саюза i падлягае абмену на паштовыя маркi ў парадку, што вызначаецца актамi Сусветнага паштовага саюза;

аб’екты паштовай сувязi - структурныя падраздзяленнi, у тым лiку адасобленыя, аператараў паштовай сувязi (аддзяленнi паштовай сувязi, вузлы паштовай сувязi, пункты паштовай сувязi i iншыя падраздзяленнi);

аператар паштовай сувязi - юрыдычная асоба цi iндывiдуальны прадпрымальнiк, якi мае права на аказанне паслуг паштовай сувязi;

адпраўленнi пiсьмовай карэспандэнцыi - простыя i рэгiструемыя пiсьмы, простыя i рэгiструемыя паштовыя карткi, бандэролi, секаграмы, мяшкi «М», дробныя пакеты, аэраграмы;

адбiтак маркiравальнай (франкiравальнай) машыны - знак паштовай аплаты, якi наносiцца на адпраўленнi пiсьмовай карэспандэнцыi i мае надпiсы «БЕЛАРУСЬ», «BELARUS», «ПОШТА», iнфармацыю аб месцы i даце iх падачы, суме аплаты, а таксама можа мець iдэнтыфiкатар маркiравальнай (франкiравальнай) машыны;

карыстальнiкi паслуг паштовай сувязi - юрыдычныя i фiзiчныя асобы, якiя з’яўляюцца адпраўшчыкамi i (або) атрымальнiкамi паштовых адпраўленняў;

паштовая бяспека - комплекс мерапрыемстваў, накiраваных на забеспячэнне захаванасцi аб’ектаў i сродкаў паштовай сувязi, абароны правоў i законных iнтарэсаў карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi, работнiкаў аператараў паштовай сувязi, аператараў паштовай сувязi;

паштовая сувязь - вiд сувязi, якi ўяўляе сабой адзiны вытворча-тэхналагiчны комплекс тэхнiчных i транспартных сродкаў, што забяспечвае прыём, апрацоўку, захоўванне, перавозку, дастаўку (уручэнне) паштовых адпраўленняў i аказанне iншых паслуг паштовай сувязi;

паштовая сувязь агульнага карыстання - вiд паштовай сувязi, якi забяспечвае прыём, апрацоўку, захоўванне, перавозку, дастаўку (уручэнне) паштовых адпраўленняў, пенсiй i дапамог, а таксама распаўсюджанне друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi i аказанне iншых паслуг паштовай сувязi на падставе публiчнага дагавора;

паштовыя адпраўленнi - адпраўленнi пiсьмовай карэспандэнцыi, пасылкi, упакаваныя ў адпаведнасцi з устаноўленымi патрабаваннямi, спецыяльныя адпраўленнi, грашовыя пераводы, прынятыя аператарамi паштовай сувязi для дастаўкi (уручэння) адрасату па ўказанаму адрасу;

паштовая марка - дзяржаўны знак паштовай аплаты, якi аддрукаваны на паперы i мае мастацкае адлюстраванне, а таксама надпiсы «БЕЛАРУСЬ», «BELARUS», год выпуску (арабскiмi лiчбамi) i намiнальны кошт (арабскiмi лiчбамi). Дапускаецца лiтарнае абазначэнне намiнальнага кошту паштовай маркi;

паштовы код (iндэкс) - умоўнае лiчбавае абазначэнне паштовага адраса, якое прысвойваецца аб’екту паштовай сувязi i (або) асобным карыстальнiкам паслуг паштовай сувязi;

паштовы маршрут - шлях накiравання паштовых транспартных сродкаў памiж аб’ектамi паштовай сувязi;

паштовая скрынка - скрынка ўстаноўленых формы, памеру i колеру, прызначаная для збору пiсьмаў i паштовых картак;

рэгiструемыя паштовыя адпраўленнi - паштовыя адпраўленнi, пры прыёме якiх адпраўшчыку выдаецца квiтанцыя;

сетка паштовай сувязi - сукупнасць аператараў паштовай сувязi, а таксама транспарту, тэхнiчных i iншых сродкаў паштовай сувязi, якiя забяспечваюць прыём, апрацоўку, захоўванне, перавозку, дастаўку (уручэнне) паштовых адпраўленняў, пенсiй i дапамог, а таксама распаўсюджанне друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi i аказанне iншых паслуг паштовай сувязi;

спецыяльная сувязь - вiд паштовай сувязi, якi забяспечвае прыём, апрацоўку, захоўванне, перавозку, дастаўку (уручэнне) спецыяльных адпраўленняў;

спецыяльныя адпраўленнi - паштовыя адпраўленнi, якiя змяшчаюць звесткi i прадметы, што адносяцца да дзяржаўнай i iншай ахоўваемай законам тайны, каштоўныя металы i каштоўныя камянi, а таксама вырабы з iх, грашовыя знакi Рэспублiкi Беларусь, замежную валюту, перасылаемыя юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам;

спецыяльная паштовая скрынка - замыкаемая скрынка неўстаноўленых формы i памеру, прызначаная для атрымання паштовых адпраўленняў юрыдычнымi асобамi або iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi;

тайна паштовай сувязi - тайна перапiскi, паштовых, тэлеграфных i iншых паведамленняў, якiя ўваходзяць у сферу дзейнасцi аператараў паштовай сувязi i якая не падлягае выдаванню без згоды карыстальнiка паслуг паштовай сувязi;

паслугi паштовай сувязi - дзеяннi або дзейнасць па прыёму, апрацоўцы, захоўванню, перавозцы, дастаўцы (уручэнню) паштовых адпраўленняў, грашовых сродкаў, друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi;

унiверсальныя паслугi паштовай сувязi - паслугi паштовай сувязi агульнага карыстання, прадастаўленне якiх дзяржава гарантуе ўсiм карыстальнiкам паслуг паштовай сувязi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь па даступных тарыфах;

паскораная пошта - паслуга паштовай сувязi, пры якой дастаўка i ўручэнне паштовых адпраўленняў ажыццяўляюцца ў максiмальна кароткiя тэрмiны.

Артыкул 2. Сфера прымянення гэтага Закона

Гэты Закон рэгулюе адносiны, якiя ўзнiкаюць пры ажыццяўленнi дзейнасцi ў сферы паштовай сувязi, устанаўлiвае статус, вызначае правы, абавязкi i адказнасць аператараў паштовай сувязi i карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi.

Дзеянне гэтага Закона не пашыраецца на фельд’егерскую сувязь.

Артыкул 3. Заканадаўства аб паштовай сувязi

Заканадаўства аб паштовай сувязi грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, Грамадзянскiм кодэксе Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона, Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 кастрычнiка 1994 года «Аб сувязi» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., № 29, ст. 505), мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, а таксама iншых актаў заканадаўства.

Калi ўступiўшымi ў сiлу мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правiлы мiжнародных дагавораў.

Артыкул 4. Прынцыпы дзейнасцi ў сферы паштовай сувязi

Дзейнасць у сферы паштовай сувязi ў Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца на падставе прынцыпаў:

законнасцi;

даступнасцi унiверсальных паслуг паштовай сувязi на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь для ўсiх карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi;

роўнасцi правоў на атрыманне паслуг паштовай сувязi;

захаванне правоў i iнтарэсаў карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi;

свабоды транзiту паштовых адпраўленняў;

роўнасцi правоў юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у сферы паштовай сувязi;

тайны паштовай сувязi;

адзiнства тэхнiчнага нармiравання, стандартаў i правiлаў у сферы паштовай сувязi.

Артыкул 5. Вiды паштовай сувязi

У Рэспублiцы Беларусь дзейнiчаюць наступныя вiды паштовай сувязi:

паштовая сувязь агульнага карыстання;

спецыяльная сувязь;

фельд’егерская сувязь.

Артыкул 6. Сродкi паштовай сувязi

Да сродкаў паштовай сувязi адносяцца будынкi, збудаваннi, нежылыя памяшканнi, абсталяванне, транспартныя сродкi, паштовыя скрынкi, паштовыя канверты i паштовыя карткi, паштовая тара i iншая маёмасць, якiя выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення паштовай сувязi.

Артыкул 7. Мiжнароднае супрацоўнiцтва ў галiне паштовай сувязi

Мiжнароднае супрацоўнiцтва ў сферы паштовай сувязi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь на падставе захавання агульнапрызнаных прынцыпаў i нормаў мiжнароднага права.

У мiжнародных адносiнах у сферы паштовай сувязi Рэспублiку Беларусь прадстаўляе Мiнiстэрства сувязi і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь, якое выступае ў якасцi Паштовай адмiнiстрацыi Рэспублiкi Беларусь.

Паштовая адмiнiстрацыя Рэспублiкi Беларусь прадстаўляе i абараняе iнтарэсы Рэспублiкi Беларусь у галiне паштовай сувязi, узаемадзейнiчае з мiжнароднымi арганiзацыямi i паштовымi адмiнiстрацыямi iншых дзяржаў, забяспечвае выкананне абавязацельстваў па мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь у сферы паштовай сувязi.


(Частка другая артыкула 7 Закона дапоўнена выдзеленымі курсівам словамі ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2004 года № 319-З "Аб унясенні змяненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь у сувязі з аптымізацыяй сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання".)

ГЛАВА 2

ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ I КIРАВАННЕ Ў ГАЛIНЕ ПАШТОВАЙ СУВЯЗI

Артыкул 8. Дзяржаўнае рэгуляванне ў галiне паштовай сувязi

Дзяржаўнае рэгуляванне ў галiне паштовай сувязi ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам сувязi і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь, iншымi дзяржаўнымi органамi ў межах iх кампетэнцыi i ўключае:

вызначэнне дзяржаўнай палiтыкi;

распрацоўку, зацвярджэнне i забеспячэнне рэалiзацыi праграм развiцця i функцыянавання паштовай сувязi;

прыняцце (выданне) нарматыўных прававых актаў;

ажыццяўленне мiжнароднага супрацоўнiцтва;

тэхнiчнае нармiраванне, стандартызацыю, сертыфiкацыю i лiцэнзаванне;

ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду i кантролю;

устанаўленне тарыфаў на унiверсальныя паслугi паштовай сувязi;

вызначэнне парадку аказання паслуг паштовай сувязi;

iншыя формы i метады дзяржаўнага рэгулявання ў сферы паштовай сувязi.


(Абзац першы артыкула 8 Закона дапоўнены выдзеленымі курсівам словамі ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2004 года № 319-З "Аб унясенні змяненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь у сувязі з аптымізацыяй сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання".)

Артыкул 9. Дзяржаўнае кiраванне дзейнасцю ў сферы паштовай сувязi

Дзяржаўнае кiраванне дзейнасцю ў сферы паштовай сувязi ажыццяўляецца Мiнiстэрствам сувязi і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь i ўключае:

рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы паштовай сувязi;

каардынацыю дзейнасцi пры рэалiзацыi праграм развiцця i функцыянавання паштовай сувязi;

арганiзацыю дзяржаўнага кантролю за якасцю унiверсальных паслуг паштовай сувязi, якiя аказваюцца аператарамi паштовай сувязi;

вызначэнне парадку выкарыстання сеткi паштовай сувязi пры ўзнiкненнi надзвычайных сiтуацый, увядзеннi надзвычайнага або ваеннага становiшча;

забеспячэнне дзяржаўнай падтрымкi дзейнасцi нацыянальнага аператара паштовай сувязi, аказанне садзейнiчання аператарам паштовай сувязi ў арганiзацыi i развiццi паштовай сувязi;

iншыя формы i метады дзяржаўнага кiравання дзейнасцю ў сферы паштовай сувязi.


(Абзац першы артыкула 9 Закона дапоўнены выдзеленымі курсівам словамі ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2004 года № 319-З "Аб унясенні змяненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь у сувязі з аптымізацыяй сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання".)

Артыкул 10. Кiраванне сеткай паштовай сувязi пры ўзнiкненнi надзвычайных
сiтуацый, увядзеннi надзвычайнага або ваеннага становiшча

Кiраванне сеткай паштовай сувязi пры ўзнiкненнi надзвычайных сiтуацый, увядзеннi надзвычайнага або ваеннага становiшча ажыццяўляецца Мiнiстэрствам сувязi і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Дзяржаўныя органы аказваюць садзейнiчанне аператарам паштовай сувязi ў лiквiдацыi вынiкаў надзвычайных сiтуацый, пры ўвядзеннi надзвычайнага або ваеннага становiшча.

Аказанне паслуг паштовай сувязi пры ўзнiкненнi надзвычайных сiтуацый, увядзеннi надзвычайнага або ваеннага становiшча можа быць абмежаванае ў парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам.


(Частка першая артыкула 10 Закона дапоўнена выдзеленымі курсівам словамі ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2004 года № 319-З "Аб унясенні змяненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь у сувязі з аптымізацыяй сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання".)

ГЛАВА 3

АКАЗАННЕ ПАСЛУГ ПАШТОВАЙ СУВЯЗI

Артыкул 11. Паслугi паштовай сувязi

Паслугi паштовай сувязi аказваюцца аператарамi паштовай сувязi на дагаворнай аснове.

Да паслуг паштовай сувязi агульнага карыстання адносяцца:

прыём, апрацоўка, захоўванне, перавозка, дастаўка (уручэнне) паштовых адпраўленняў;

дасылка i вяртанне паштовых адпраўленняў;

паскораная пошта;

прыём падпiскi на друкаваныя сродкi масавай iнфармацыi i дастаўка друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi;

пераадрасаванне выпiсаных падпiсчыкамi друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi;

выплата пенсiй, дапамог, кампенсацый i ажыццяўленне iншых выплат;

упакоўка пiсьмовай карэспандэнцыi i пасылак;

запаўненне бланкаў суправаджальных адрасоў да паштовых адпраўленняў, вопiсаў укладання;

напiсанне адрасоў i пiсьмовых паведамленняў;

прадастаўленне ў карыстанне абанементных паштовых скрынак;

аказанне паслуг паштовай сувязi на даму;

iншыя паслугi, якiя не забаронены заканадаўствам.

Пералiк унiверсальных паслуг паштовай сувязi, парадак i тэрмiны iх прадастаўлення вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстэрства сувязi і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь.

Парадак аказання паслуг паштовай сувязi рэгулюецца Правiламi аказання паслуг паштовай сувязi, зацверджанымi Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.


(Частка трэцяя артыкула 11 Закона дапоўнена выдзеленымі курсівам словамі ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2004 года № 319-З "Аб унясенні змяненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь у сувязі з аптымізацыяй сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання".)

Артыкул 12. Асноўныя дзяржаўныя гарантыi даступнасцi i якасцi унiверсальных
паслуг паштовай сувязi

Асноўнымi дзяржаўнымi гарантыямi даступнасцi i якасцi унiверсальных паслуг паштовай сувязi з’яўляюцца:

забеспячэнне роўнага права доступу для ўсiх карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi да унiверсальных паслуг паштовай сувязi;

забеспячэнне аператарамi паштовай сувязi работы аб’ектаў паштовай сувязi ў рэжыме, зручным для карыстальнiкаў унiверсальных паслуг паштовай сувязi;

забеспячэнне аператарамi паштовай сувязi належнай якасцi аказваемых унiверсальных паслуг паштовай сувязi;

дзяржаўнае рэгуляванне тарыфаў на унiверсальныя паслугi паштовай сувязi.

Артыкул 13. Тайна паштовай сувязi

Тайна паштовай сувязi гарантуецца дзяржавай.

Усе аператары паштовай сувязi абавязаны забяспечваць захаванне тайны паштовай сувязi.

Iнфармацыя аб адрасных даных карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi, аб паштовых адпраўленнях i iх змесце i iншыя паведамленнi, якiя ўваходзяць у сферу дзейнасцi аператараў паштовай сувязi, з’яўляюцца тайнай паштовай сувязi i могуць выдавацца толькi адпраўшчыкам, адрасатам або iх законным прадстаўнiкам, а таксама дзяржаўным органам у выпадках, якiя прадугледжаны заканадаўчымi актамi.

Iнфармацыя, выяўленая пры ўскрываннi паштовых адпраўленняў у выпадках, якiя прадугледжаны артыкуламi 19 i 23 гэтага Закона, з’яўляецца тайнай паштовай сувязi. Асобы, якiя прымаюць удзел ва ўскрываннi паштовых адпраўленняў, абавязаны захоўваць тайну паштовай сувязi.

Службовыя асобы i iншыя работнiкi аператараў паштовай сувязi, а таксама iншыя фiзiчныя асобы, якiя дапусцiлi парушэннi тайны паштовай сувязi, прыцягваюцца да адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 14. Аплата паслуг паштовай сувязi

Тарыфы на паслугi паштовай сувязi ўстанаўлiваюцца аператарам паштовай сувязi на дагаворнай аснове, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi.

Рэгуляванне тарыфаў на паслугi паштовай сувязi агульнага карыстання, у тым лiку на унiверсальныя паслугi паштовай сувязi, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Пералiк паслуг паштовай сувязi агульнага карыстання, тарыфы на якiя падлягаюць рэгуляванню, устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Расходы аператараў паштовай сувязi на аказанне унiверсальных паслуг паштовай сувязi, якiя перавышаюць сумы паступленняў ад аплаты за ўказаныя паслугi па тарыфах, што падлягаюць дзяржаўнаму рэгуляванню, кампенсуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.

Пры ўстанаўленнi ў адпаведнасцi з заканадаўствам iльгот або пераваг па аплаце паслуг паштовай сувязi недаатрыманыя сумы даходаў кампенсуюцца аператарам паштовай сувязi за кошт сродкаў адпаведнага бюджэту.

Паслугi паштовай сувязi аплачваюцца паштовымi маркамi i iншымi знакамi паштовай аплаты, наяўнымi грашамi або шляхам безнаяўных разлiкаў, а таксама мiжнароднымi купонамi ў адказ. Прададзеныя паштовыя маркi назад не прымаюцца i не абменьваюцца.

Артыкул 15. Прыём, апрацоўка, захоўванне, перавозка, дастаўка (уручэнне)
паштовых адпраўленняў i грашовых сродкаў

Паштовыя адпраўленнi i грашовыя сродкi, прынятыя ад карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi, належаць адпраўшчыку да моманту iх дастаўкi (уручэння) адрасату.

Паштовыя адпраўленнi прымаюцца ў выглядзе адпраўленняў пiсьмовай карэспандэнцыi, пасылак, грашовых пераводаў, спецыяльных адпраўленняў, а таксама ў выглядзе адпраўленняў паскоранай пошты.

У мiжнароднай паштовай сувязi прымяняецца класiфiкацыя адпраўленняў пiсьмовай карэспандэнцыi, заснаваная на хуткасцi апрацоўкi гэтых адпраўленняў.

Парадак прыёму, апрацоўкi, захоўвання, перавозкi, дастаўкi (уручэння) паштовых адпраўленняў, у тым лiку спецыяльных адпраўленняў, i грашовых сродкаў вызначаецца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.

Дастаўка (уручэнне) паштовых адпраўленняў юрыдычным асобам, iндывiдуальным прадпрымальнiкам можа ажыццяўляцца ў спецыяльныя паштовыя скрынкi, якiя ўстанаўлiваюцца гэтымi юрыдычнымi асобамi, iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi на першых паверхах будынкаў. Устаноўка i падтрыманне ў спраўным стане спецыяльных паштовых скрынак ажыццяўляюцца юрыдычнымi асобамi або iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi - атрымальнiкамi паштовых адпраўленняў.

Перасылка мiжнародных паштовых адпраўленняў можа ажыццяўляцца праз кансiгнацыi.

Артыкул 16. Нацыянальны аператар паштовай сувязi

Нацыянальны аператар паштовай сувязi - аператар паштовай сувязi, на якога Мiнiстэрствам сувязi і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь ускладаюцца функцыi па абавязковаму аказанню унiверсальных паслуг паштовай сувязi на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i якi мае выключнае права на аказанне вызначаных артыкулам 17 гэтага Закона паслуг паштовай сувязi i ажыццяўленне асобных вiдаў дзейнасцi ў галiне паштовай сувязi.

Нацыянальны аператар паштовай сувязi мае флаг i лагатып, яго фiрменны колер блакiтны.

Наяўнасць лагатыпа i назвы нацыянальнага аператара паштовай сувязi абавязковая на нагрудных знаках, нарукаўных нашыўках форменнага адзення яго работнiкаў, а таксама на бланках i iншых дакументах.

Работнiкi нацыянальнага аператара паштовай сувязi маюць права нашэння форменнага адзення i нагруднага знака, якiя зацвярджаюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Паштовыя скрынкi нацыянальнага аператара паштовай сувязi маюць фiрменны колер, лагатып нацыянальнага аператара паштовай сувязi i яго назву.

Транспартныя сродкi нацыянальнага аператара паштовай сувязi, якiя выкарыстоўваюцца для перавозкi паштовых адпраўленняў i грашовых сродкаў, маюць спецыяльныя знакi адрознення: фiрменны колер, лагатып нацыянальнага аператара паштовай сувязi i яго назву. Лагатып выконваецца на дзверцах транспартнага сродку, у тым лiку на дзверцах кабiн грузавых аўтамабiляў i пярэднiх дзверцах легкавых аўтамабiляў. Па бартах транспартнага сродку наносiцца нахiленая паласа белага колеру, над якой размяшчаецца лагатып.


(Частка першая артыкула 16 Закона дапоўнена выдзеленымі курсівам словамі ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2004 года № 319-З "Аб унясенні змяненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь у сувязі з аптымізацыяй сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання".)

Артыкул 17. Асаблiвасцi дзейнасцi нацыянальнага аператара паштовай сувязi

Нацыянальны аператар паштовай сувязi мае выключнае права на:

перасылку простых пiсьмаў вагой да двух кiлаграмаў i простых паштовых картак;

ажыццяўленне мiжнароднай паштовай сувязi;

забеспячэнне адзiнага тэхналагiчнага працэсу паштовай сувязi на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

арганiзацыю вырабу i распаўсюджвання паштовых марак i знакаў паштовай аплаты;

афiцыйнае выданне каталогаў паштовых марак;

размяшчэнне i выкарыстанне паштовых скрынак для збору пiсьмаў i паштовых картак на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

выдачу дазволаў на прымяненне маркiравальных (франкiравальных) машын юрыдычным i фiзiчным асобам i вызначэнне парадку iх выкарыстання;

адлюстраванне лагатыпа нацыянальнага аператара паштовай сувязi на iмянных рэчах;

арганiзацыю месцаў абмену паштовымi адпраўленнямi на тэрыторыi iншых дзяржаў;

прысваенне паштовых кодаў аб’ектам паштовай сувязi.

Артыкул 18. Аператар паштовай сувязi

Аператар паштовай сувязi ажыццяўляе дзейнасць у галiне сувязi на падставе спецыяльнага дазволу (лiцэнзii), якi выдаецца Мiнiстэрствам сувязi і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Аператар паштовай сувязi ажыццяўляе дзейнасць па аказанню паслуг паштовай сувязi, звязаных з прыёмам, апрацоўкай, захоўваннем, перавозкай, дастаўкай (уручэннем) паштовых адпраўленняў i грашовых сродкаў, за выключэннем дзейнасцi, указанай у артыкуле 17 гэтага Закона.

Пры аказаннi паслуг паштовай сувязi аператар паштовай сувязi забяспечвае карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi iнфармацыяй аб тарыфах, тэрмiнах перасылкi паштовых адпраўленняў, тэрмiнах дастаўкi паштовых адпраўленняў, рэжыме работы, а таксама iншай неабходнай iнфармацыяй.


(Частка першая артыкула 18 Закона дапоўнена выдзеленымі курсівам словамі ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2004 года № 319-З "Аб унясенні змяненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь у сувязі з аптымізацыяй сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання".)

Артыкул 19. Спецыяльныя паўнамоцтвы аператараў паштовай сувязi

Пры ўзнiкненнi падазрэнняў аб наяўнасцi ў паштовым адпраўленнi забароненых да перасылкi рэчаў або прадметаў аператар паштовай сувязi мае права патрабаваць ад адпраўшчыка прад’яўлення паштовага адпраўлення ў адкрытым выглядзе. У выпадку адмовы адпраўшчыка прад’явiць паштовае адпраўленне ў адкрытым выглядзе аператар паштовай сувязi мае права адмовiць у прыёме паштовага адпраўлення.

Аператар паштовай сувязi мае права затрымлiваць паштовыя адпраўленнi, змест якiх забаронены да перасылкi.

Аператар паштовай сувязi мае права знiшчаць або дазваляць знiшчаць паштовыя адпраўленнi, змест якiх выклiкае псаванне (пашкоджанне) iншых паштовых адпраўленняў.

Аператар паштовай сувязi мае права знiшчаць або дазваляць знiшчаць паштовыя адпраўленнi, змест якiх па асаблiвых прыметах дае падставы меркаваць, што ён забаронены да перасылкi або стварае небяспеку для жыцця i здароўя работнiкаў аператара паштовай сувязi, уяўляе небяспеку для жыцця i здароўя грамадзян, навакольнага асяроддзя, калi гэту небяспеку нельга лiквiдаваць iншым шляхам. У выпадку неабходнасцi для распячатвання дадзеных паштовых адпраўленняў, iх агляду, вымання, канфiскацыi i знiшчэння прыцягваюцца прадстаўнiкi органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекi i iншых кампетэнтных дзяржаўных органаў.

Рашэнне аб распячатваннi паштовых адпраўленняў, iх аглядзе, выманнi, канфiскацыi i знiшчэннi прымаецца ў судовым парадку, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны часткамi трэцяй i чацвёртай гэтага артыкула, часткамi другой i сёмай артыкула 23 гэтага Закона i Крымiнальна-працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 20. Выпуск у абарачэнне, выраб i распаўсюджванне паштовых марак
i iншых знакаў паштовай аплаты

Выключнае права на выпуск у абарачэнне паштовых марак у Рэспублiцы Беларусь належыць Мiнiстэрству сувязi і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь.

Арганiзацыя вырабу i распаўсюджвання паштовых марак i iншых знакаў паштовай аплаты ажыццяўляецца нацыянальным аператарам паштовай сувязi ў парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам сувязi і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь.

Мiнiстэрства сувязi і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь мае права пераводу паштовых марак у разрад калекцыйных для выкарыстання iх у якасцi фiлатэлiстычнай прадукцыi.


(Артыкул 20 Закона дапоўнена выдзеленымі курсівам словамі ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2004 года № 319-З "Аб унясенні змяненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь у сувязі з аптымізацыяй сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання".)

Артыкул 21. Асноўныя правы i абавязкi карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi

Карыстальнiкi паслуг паштовай сувязi маюць права на атрыманне iнфармацыi:

аб тарыфах на паслугi паштовай сувязi;

аб правiлах аказання паслуг паштовай сувязi;

аб тэрмiнах дастаўкi паштовых адпраўленняў;

аб аказваемых паслугах паштовай сувязi;

аб забароненых да перасылкi прадметах i рэчывах;

аб нумары i тэрмiну дзеяння спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) аператара паштовай сувязi на дзейнасць у галiне сувязi;

аб рэжыме работы аператараў паштовай сувязi;

аб адказнасцi аператараў паштовай сувязi перад карыстальнiкамi паслуг паштовай сувязi;

iншай iнфармацыi, доступ да якой не забаронены заканадаўствам.

Карыстальнiкi паслуг паштовай сувязi маюць права на атрыманне паштовых адпраўленняў i грашовых сродкаў на свой паштовы адрас, да запатрабавання або з выкарыстаннем абанементнай паштовай скрынкi. Адрасат мае права адмовiцца ад паступiўшых на яго адрас паштовага адпраўлення або грашовых сродкаў.

Карыстальнiкi паслуг паштовай сувязi самастойна вызначаюць суму ацэнкi ўкладання паштовага адпраўлення з аб’яўленай каштоўнасцю i выбiраюць упакоўку ў адпаведнасцi з Правiламi аказання паслуг паштовай сувязi.

Карыстальнiкi паслуг паштовай сувязi абавязаны:

выкарыстоўваць для перасылкi пiсьмовых паведамленняў паштовыя канверты, паштовыя карткi ўстаноўленай формы;

апускаць у паштовыя скрынкi аплачаную ў поўным памеры пiсьмовую карэспандэнцыю;

ажыццяўляць адрасаванне i ўпакоўку паштовага адпраўлення ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Правiлаў аказання паслуг паштовай сувязi;

не дапускаць да перасылкi забароненыя рэчывы i прадметы.

Артыкул 22. Забеспячэнне захаванасцi паштовых адпраўленняў i грашовых
сродкаў

Аператары паштовай сувязi абавязаны забяспечыць захаванасць прынятых ад карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi паштовых адпраўленняў i грашовых сродкаў.

Пры выяўленнi паштовых адпраўленняў з дэфектамi (разыходжанне фактычнай вагi з вагой, указанай у суправаджальных дакументах, парушэнне ўпакоўкi, пячатак, перавязi i iншыя дэфекты) аператар паштовай сувязi абавязаны аформiць i ўручыць такiя паштовыя адпраўленнi адрасатам у парадку, якi прадугледжаны Правiламi аказання паслуг паштовай сувязi.

Аўтамабiлi, паштовыя вагоны, салоны (адсекi) паветраных суднаў i памяшканнi на марскiх суднах, а таксама на суднах унутранага воднага транспарту, у якiх перавозяцца паштовыя адпраўленнi i грашовыя сродкi, павiнны быць абсталяваны так, каб забяспечыць iх захаванасць i выключыць магчымасць доступу да iх пабочных асоб.

Памяшканнi, у якiх ажыццяўляецца апрацоўка паштовых адпраўленняў, у тым лiку памяшканнi для захоўвання грашовых сродкаў, павiнны быць аснашчаны неабходным абсталяваннем i сродкамi ахоўна-пажарнай сiгналiзацыi, а таксама адпавядаць абавязковым тэхнiчным патрабаванням, якiя прад’яўляюцца да такiх памяшканняў.

Аператары паштовай сувязi абавязаны ва ўстаноўленым парадку забяспечваць захаванасць аб’ектаў i сродкаў паштовай сувязi, паштовых адпраўленняў i грашовых сродкаў, бяспеку работнiкаў аператараў паштовай сувязi. Аператары паштовай сувязi могуць мець у сваiм саставе структурныя падраздзяленнi паштовай бяспекi, якiя ажыццяўляюць меры па паляпшэнню якасцi эксплуатацыйнай дзейнасцi, прадухiленню крадзяжу паштовых адпраўленняў i грашовых сродкаў, кантролю за выкананнем абмежаванняў у перасылцы па сетцы паштовай сувязi прадметаў i рэчываў, а таксама па бяспецы работнiкаў аператараў паштовай сувязi пры перасылцы ў паштовых адпраўленнях забароненых прадметаў i рэчываў.

Аператары паштовай сувязi - юрыдычныя асобы для выканання ўскладзеных на iх гэтым Законам абавязкаў па забеспячэнню захаванасцi паштовых адпраўленняў, у тым лiку спецыяльных адпраўленняў, а таксама для гарантавання бяспекi работнiкаў аператараў паштовай сувязi маюць права на:

атрыманне ў часовае карыстанне асобных тыпаў i мадэляў баявой зброi i боепрыпасаў да яе ў парадку, якi вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

набыццё службовай i (цi) грамадзянскай зброi i боепрыпасаў да яе ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

Пералiк работнiкаў аператараў паштовай сувязi, якiм прадастаўлена права карыстання баявой i службовай зброяй, вызначаецца Мiнiстэрствам сувязi і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.

Пра кожны выпадак прымянення зброi, якi нанёс шкоду здароўю чалавека, работнiкi аператараў паштовай сувязi, што прымянiлi зброю, абавязаны неадкладна (не пазней як суткi) паведамiць пра здарэнне ў органы ўнутраных спраў па месцы прымянення зброi, а таксама прыняць меры па аказанню пацярпеламу медыцынскай дапамогi.


(Частка сёмая артыкула 22 Закона дапоўнена выдзеленымі курсівам словамі ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2004 года № 319-З "Аб унясенні змяненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь у сувязі з аптымізацыяй сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання".)

Артыкул 23. Асаблiвыя ўмовы аказання паслуг паштовай сувязi

Паштовыя адпраўленнi, якiя немагчыма даставiць (уручыць) у сувязi з недакладнасцю або адсутнасцю неабходных адрасных даных карыстальнiка паслуг паштовай сувязi, выбыццём адрасата або iншымi акалiчнасцямi, якiя выключаюць магчымасць выканання аператарам паштовай сувязi абавязкаў па iх дастаўцы (уручэнню), вяртаюцца адпраўшчыку. У выпадку адмовы адпраўшчыка ад атрымання вернутых паштовых адпраўленняў яны лiчацца нераздадзенымi i часова захоўваюцца ў аператара паштовай сувязi.

Нераздадзеныя паштовыя адпраўленнi падлягаюць распячатванню ў мэтах устанаўлення адрасных даных карыстальнiка паслуг паштовай сувязi або iншых звестак для дастаўкi (уручэння) гэтых паштовых адпраўленняў адрасату або вяртання адпраўшчыку. Распячатванне нераздадзеных паштовых адпраўленняў ажыццяўляецца па меры iх паступлення на часовае захоўванне, але не радзей чым адзiн раз у квартал.

Пры распячатваннi нераздадзеных паштовых адпраўленняў павiнны выконвацца неабходныя меры бяспекi. Калi папярэднiм даследаваннем устаноўлена, што ўкладаннi нераздадзеных паштовых адпраўленняў утрымлiваюць прадметы або рэчывы, якiя пры распячатваннi гэтых паштовых адпраўленняў могуць уяўляць бяспеку для жыцця, здароўя грамадзян i навакольнага асяроддзя, то такiя паштовыя адпраўленнi ва ўстаноўленым парадку могуць быць канфiскаваны i знiшчаны без распячатвання.

Калi пры распячатваннi нераздадзеных паштовых адпраўленняў удалося ўстанавiць адрасныя даныя карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi, аператар паштовай сувязi накiроўвае гэтыя паштовыя адпраўленнi адрасату або вяртае адпраўшчыку.

Калi пры распячатваннi нераздадзеных паштовых адпраўленняў не ўдалося ўстанавiць адрасныя даныя карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi, такiя паштовыя адпраўленнi застаюцца на часовым захоўваннi.

Часовае захоўванне нераздадзеных паштовых адпраўленняў, у тым лiку грашовых пераводаў, ажыццяўляецца аператарам паштовай сувязi да заканчэння шасцi месяцаў з дня, наступнага пасля дня iх падачы.

Пасля заканчэння тэрмiну часовага захоўвання нераздадзеныя пiсьмовыя паведамленнi падлягаюць канфiскацыi i знiшчэнню. Iншыя ўкладаннi нераздадзеных паштовых адпраўленняў, а таксама грашовыя пераводы ў выпадку, калi сума ўкладанняў асобнага нераздадзенага паштовага адпраўлення або сума асобнага грашовага пераводу нiжэйшая за пяцiразовы памер базавай велiчынi, могуць быць накiраваны ва ўласнасць аператара паштовай сувязi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

У выпадку, калi сума ўкладанняў асобнага нераздадзенага паштовага адпраўлення або сума асобнага грашовага пераводу вышэйшая за пяцiразовы памер базавай велiчынi, аператар паштовай сувязi па месцы свайго знаходжання абавязаны падаць у суд заяву аб прызнаннi ўказаных укладанняў, а таксама грашовага пераводу безгаспадарнымi. У выпадку, калi ўкладаннi нераздадзеных паштовых адпраўленняў або грашовы перавод прызнаны судом безгаспадарнымi, аператар паштовай сувязi па месцы свайго знаходжання абавязаны ў адпаведнасцi з заканадаўствам перадаць безгаспадарныя ўкладаннi ў камiсiю па рабоце з маёмасцю, якая накiравана ў даход дзяржавы, а суму безгаспадарнага грашовага пераводу залiчыць у рэспублiканскi бюджэт у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Выяўленыя ў нераздадзеных паштовых адпраўленнях дакументы, ордэны i медалi перадаюцца адпаведным дзяржаўным органам цi арганiзацыям, якiя iх выдалi.

Парадак часовага захоўвання паштовых адпраўленняў, у тым лiку грашовых пераводаў, а таксама канфiскацыi, распячатвання i знiшчэння паштовых адпраўленняў устанаўлiваецца Правiламi аказання паслуг паштовай сувязi.

Артыкул 24. Абмежаваннi на перасылку па сетцы паштовай сувязi прадметаў
i рэчываў

У Рэспублiцы Беларусь у паштовых адпраўленнях, што перасылаюцца ў межах краiны, могуць устанаўлiвацца абмежаваннi на перасылку прадметаў i рэчываў. Пералiк прадметаў i рэчываў, забароненых да перасылкi ў паштовых адпраўленнях па сетцы паштовай сувязi, зацвярджаецца Мiнiстэрствам сувязi і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

Пералiк абмежаванняў на перасылку ў мiжнародных паштовых адпраўленнях прадметаў i рэчываў, парадак вымання з гэтых паштовых адпраўленняў i знiшчэння забароненых да перасылкi прадметаў i рэчываў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам сувязi і інфарматызацыі Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Дзяржаўным мытным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь.

Выяўленыя ў паштовых адпраўленнях прадметы i рэчывы, забароненыя да перасылкi, канфiскуюцца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.


(Часткі першая і другая артыкула 24 Закона дапоўнены выдзеленымі курсівам словамі ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2004 года № 319-З "Аб унясенні змяненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь у сувязі з аптымізацыяй сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання".)

ГЛАВА 4

АРГАНIЗАЦЫЙНЫЯ I ЭКАНАМIЧНЫЯ АСНОВЫ ДЗЕЙНАСЦI Ў ГАЛIНЕ ПАШТОВАЙ СУВЯЗI

Артыкул 25. Права ўласнасцi i iншыя рэчавыя правы на сродкi паштовай сувязi

Сродкi паштовай сувязi ў Рэспублiцы Беларусь могуць знаходзiцца ў дзяржаўнай або прыватнай уласнасцi.

Сродкi паштовай сувязi могуць знаходзiцца ў аператараў паштовай сувязi на праве гаспадарчага распараджэння, аператыўнага кiравання або на iншай законнай падставе.

Для ажыццяўлення дзейнасцi ў галiне паштовай сувязi аператары паштовай сувязi могуць выкарыстоўваць маёмасць фiзiчных i юрыдычных асоб на аснове дагавораў, заключаных у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 26. Дзяржаўная падтрымка аператараў паштовай сувязi

Пры аказаннi унiверсальных паслуг паштовай сувязi дзяржава забяспечвае падтрымку нацыянальнага аператара паштовай сувязi праз:

ажыццяўленне капiтальных укладанняў у стварэнне i развiццё вытворчай i сацыяльнай iнфраструктуры паштовай сувязi;

прадастаўленне фiнансавай i матэрыяльна-тэхнiчнай дапамогi для развiцця i функцыянавання паштовай сувязi.

Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы аказваюць падтрымку аператарам паштовай сувязi ў ажыццяўленнi дзейнасцi ў галiне паштовай сувязi праз:

аказанне дапамогi аператарам паштовай сувязi ў размяшчэннi на адпаведных тэрыторыях аб’ектаў паштовай сувязi;

разгляд прапаноў аператараў паштовай сувязi аб прадастаўленнi нежылых памяшканняў цi ўзвядзеннi будынкаў для размяшчэння аб’ектаў паштовай сувязi;

аказанне садзейнiчання ў аснашчэннi аператараў паштовай сувязi сродкамi механiзацыi, аўтаматызацыi i iнфарматызацыi, неабходнымi для эфектыўнага функцыянавання i пашырэння сферы паслуг паштовай сувязi, аказваемых аператарамi паштовай сувязi;

аказанне садзейнiчання ў стварэннi i падтрыманнi ўстойлiвай работы паштовых маршрутаў;

аказанне садзейнiчання ў забеспячэннi захаванасцi паштовых адпраўленняў i грашовых сродкаў;

аказанне садзейнiчання ў размяшчэннi паштовых скрынак;

ажыццяўленне кантролю за забеспячэннем захаванасцi i падтрымання ў спраўным стане абаненцкiх паштовых шафаў;

iншых мераў па аказанню падтрымкi аператарам паштовай сувязi.

Артыкул 27. Фiнансаванне дзейнасцi аператараў паштовай сувязi

Фiнансаванне дзейнасцi аператараў паштовай сувязi ажыццяўляецца за кошт:

даходаў, што атрымлiваюцца ад аказання паслуг паштовай сувязi аператарамi паштовай сувязi, а таксама ад iншай дазволенай заканадаўствам дзейнасцi;

iнвестыцый, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Артыкул 28. Iнвестыцыйная дзейнасць у галiне паштовай сувязi

Паштовая сувязь з’яўляецца прыярытэтнай галiной iнфраструктуры Рэспублiкi Беларусь.

Iнвестыцыi ў развiццё паштовай сувязi ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з праграмамi развiцця паштовай сувязi, якiя зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку, i заканадаўствам аб iнвестыцыйнай дзейнасцi.

Артыкул 29. Размяшчэнне аб’ектаў паштовай сувязi

Пры праектаваннi i развiццi населеных пунктаў, жылых раёнаў i комплексаў, асобных будынкаў, збудаванняў павiнна прадугледжвацца размяшчэнне аб’ектаў паштовай сувязi.

Аператары паштовай сувязi маюць права на размяшчэнне аб’ектаў паштовай сувязi пры пасажырскiх станцыйных аўтазбудаваннях, чыгуначных станцыях, аэрапортах, портах i прыстанях, памежных пунктах мытнага афармлення i iншых архiтэктурна-будаўнiчых аб’ектах i на наяўнасць аб’ектаў паштовай сувязi, абумоўленае вытворчай цi сацыяльнай неабходнасцю.

Будаўнiцтва будынкаў для размяшчэння аб’ектаў паштовай сувязi пры пасажырскiх станцыйных аўтазбудаваннях i чыгуначных станцыях, аэрапортах, портах i прыстанях павiнна ажыццяўляцца ў непасрэднай блiзкасцi ад будынкаў вакзалаў з забеспячэннем умоў для прыёму, апрацоўкi, захоўвання, перавозкi, дастаўкi (уручэння) паштовых адпраўленняў, якiя дастаўляюцца аўтамабiльным, чыгуначным, паветраным i рачным транспартам. Будаўнiцтва будынкаў для размяшчэння аператараў паштовай сувязi павiнна ажыццяўляцца ў цэнтральных частках населеных пунктаў.

У шматпавярховых жылых дамах абаненцкiя паштовыя шафы ўстанаўлiваюцца будаўнiчымi арганiзацыямi ў дапаможных памяшканнях на першых паверхах. Расходы на набыццё i ўстаноўку абаненцкiх паштовых шафаў уключаюцца ў каштарыс будаўнiцтва гэтых дамоў. У раёнах аднапавярховай i iндывiдуальнай забудовы населеных пунктаў абаненцкiя паштовыя шафы i iндывiдуальныя паштовыя скрынкi ўстанаўлiваюцца ў зручных для дастаўкi паштовых адпраўленняў месцах уласнiкамi дамоў i за iх кошт. Падтрыманне ў спраўным стане абаненцкiх паштовых шафаў, iндывiдуальных паштовых скрынак забяспечваецца арганiзацыямi, якiя абслугоўваюць жылыя дамы, або ўласнiкамi жылых дамоў.

Аператары паштовай сувязi маюць права па ўзгадненню з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi на размяшчэнне паштовых скрынак на сценах жылых дамоў i адмiнiстрацыйных будынкаў, у iншых месцах, зручных для збору i вымання пiсьмаў i паштовых картак.

Артыкул 30. Выкарыстанне транспартных сродкаў для перавозкi паштовых
адпраўленняў i грашовых сродкаў

Аператары паштовай сувязi забяспечваюць перавозку паштовых адпраўленняў i грашовых сродкаў уласнымi транспартнымi сродкамi i (цi) выкарыстоўваюць для гэтай мэты транспартныя сродкi фiзiчных або юрыдычных асоб на дагаворнай аснове.

Транспартныя сродкi, якiя належаць аператарам паштовай сувязi i выкарыстоўваюцца для забеспячэння тэхналагiчных працэсаў паштовай сувязi, не могуць быць прыцягнуты без згоды аператара паштовай сувязi iншымi арганiзацыямi для правядзення работ, што не датычацца дзейнасцi аператараў паштовай сувязi.

Артыкул 31. Улiкова-справаздачны час

Пры ажыццяўленнi дзейнасцi ў галiне паштовай сувязi ў тэхналагiчных працэсах аператары паштовай сувязi прымяняюць адзiны ўлiкова-справаздачны час - беларускi.

Пры ажыццяўленнi мiжнароднай дзейнасцi ў галiне паштовай сувязi ўлiкова-справаздачны час вызначаецца мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 32. Мовы, якiя ўжываюцца ў паштовай сувязi

Мовамi, якiя ўжываюцца ў паштовай сувязi ў межах Рэспублiкi Беларусь, з’яўляюцца беларуская i (цi) руская.

Мiжнародныя паштовыя адпраўленнi афармляюцца i апрацоўваюцца ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 33. Мытны кантроль i мытнае афармленне мiжнародных паштовых
адпраўленняў

Мiжнародныя паштовыя адпраўленнi, якiя перамяшчаюцца праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь, прад’яўляюцца мытным органам для мытнага афармлення i мытнага кантролю.

Мытнае афармленне i мытны кантроль мiжнародных паштовых адпраўленняў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

ГЛАВА 5

АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА Ў ГАЛIНЕ ПАШТОВАЙ СУВЯЗI

Артыкул 34. Адказнасць за парушэнне заканадаўства ў галiне паштовай сувязi

Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, якiя падпарадкаваны Ураду Рэспублiкi Беларусь, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, аператары паштовай сувязi, а таксама iх службовыя асобы, карыстальнiкi паслуг паштовай сувязi, якiя дапусцiлi парушэннi заканадаўства аб паштовай сувязi, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 35. Адказнасць аператараў паштовай сувязi

Аператары паштовай сувязi нясуць маёмасную адказнасць перад карыстальнiкамi паслуг паштовай сувязi за страту, псаванне, пашкоджанне, няхватку ўкладанняў, недастаўку або затрымку дастаўкi паштовых адпраўленняў i грашовых сродкаў, недастаўку друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi i iншыя парушэннi ў памерах i парадку, якiя вызначаюцца заканадаўствам, у тым лiку мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Аператары паштовай сувязi не нясуць маёмаснай адказнасцi за затрымку дастаўкi мiжнародных паштовых адпраўленняў, калi iншае не прадугледжана мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Аператары паштовай сувязi не нясуць адказнасцi за страту, псаванне, недастаўку або затрымку дастаўкi паштовых адпраўленняў, грашовых сродкаў, друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi, калi такiя адбылiся ў вынiку абставiнаў непераадольнай сiлы або ўласцiвасцi ўкладання паштовага адпраўлення.

Артыкул 36. Адказнасць карыстальнiкаў паслуг паштовай сувязi

Карыстальнiкi паслуг паштовай сувязi нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам за шкоду, нанесеную iншым карыстальнiкам паслуг паштовай сувязi або аператарам паштовай сувязi ў вынiку перасылкi паштовых адпраўленняў, якiя змяшчаюць прадметы i рэчывы, забароненыя да перасылкi, або неналежнай упакоўкi перасылаемага паштовага адпраўлення, акрамя выпадкаў неналежнай упакоўкi паштовага адпраўлення аператарам паштовай сувязi.

Асобы, вiнаватыя ў пашкоджаннi, знiшчэннi або крадзяжы паштовых адпраўленняў, сродкаў паштовай сувязi, прыцягваюцца да адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 37. Адказнасць за выраб, выкарыстанне або выпуск падробленых
паштовых марак, iмянных рэчаў i iншых знакаў паштовай аплаты

Асобы, вiнаватыя ў вырабе з мэтай збыту або ў збыце заведама падробленых паштовых марак, iншых знакаў паштовай аплаты i мiжнародных купонаў у адказ, а таксама ў выкарыстаннi заведама падробленых клiшэ маркiравальных (франкiравальных) машын i iмянных рэчаў, паўторным выкарыстаннi паштовых марак, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 38. Парадак i тэрмiн прад’яўлення прэтэнзiй

Пры невыкананнi або неналежным выкананнi абавязацельстваў па аказанню паслуг паштовай сувязi карыстальнiк паслуг паштовай сувязi мае права прад’явiць аператару паштовай сувязi прэтэнзiю, у тым лiку з патрабаваннем аб кампенсацыi нанесенай шкоды.

Прэтэнзii ў сувязi з недастаўкай, несвоечасовай дастаўкай, пашкоджаннем або стратай паштовага адпраўлення цi грашовых сродкаў прад’яўляюцца на працягу шасцi месяцаў з дня, наступнага пасля дня падачы паштовага адпраўлення.

Прэтэнзii прад’яўляюцца ў пiсьмовым выглядзе i падлягаюць абавязковай рэгiстрацыi аператарам паштовай сувязi ва ўстаноўленым парадку.

Пiсьмовыя адказы на прэтэнзii павiнны быць дадзены аператарам паштовай сувязi ў наступныя тэрмiны:

на прэтэнзii па паштовых адпраўленнях, якiя перасылаюцца (пераво-дзяцца) у межах аднаго населенага пункта, - на працягу пятнаццацi дзён;

на прэтэнзii па паштовых адпраўленнях, якiя перасылаюцца (пераво-дзяцца) за межы аднаго населенага пункта, - на працягу аднаго месяца.

Прэтэнзii да аператараў паштовай сувязi могуць прад’яўляцца як па месцы прыёму, так i па месцы прызначэння паштовых адпраўленняў.

Прэтэнзii па мiжнародных паштовых адпраўленнях прымаюцца i разглядаюцца ў парадку i тэрмiны, прадугледжаныя заканадаўствам, у тым лiку мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

У выпадку адмовы аператара паштовай сувязi задаволiць прэтэнзiю, згоды задаволiць прэтэнзiю часткова або неатрымання ад аператара паштовай сувязi адказу ў тэрмiны, устаноўленыя для разгляду прэтэнзii, карыстальнiк паслуг паштовай сувязi мае права прад’явiць iск у суд.

Пры невыкананнi або неналежным выкананнi абавязацельстваў па аказанню паслуг паштовай сувязi карыстальнiк паслуг паштовай сувязi мае права звярнуцца ў суд.

Артыкул 39. Тэрмiн iскавай даўнасцi

Пры невыкананнi або неналежным выкананнi абавязацельстваў па аказанню паслуг паштовай сувязi, у вынiку чаго быў нанесены ўрон карыстальнiку паслуг паштовай сувязi, апошнi мае права на працягу шасцi месяцаў з дня, наступнага пасля дня падачы рэгiструемага паштовага адпраўлення (унутранага цi мiжнароднага), звярнуцца ў суд з iскам аб кампенсацыi нанесенага ўрону.

ГЛАВА 6

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 40. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам яно прымяняецца ў той частцы, у якой не супярэчыць гэтаму Закону, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 41. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на працягу васьмi месяцаў з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

15 снежня 2003 года г. Мiнск.

№ 258-З
<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый>>>


Rambler's Top100 Rating All.BY Каталог TUT.BY
Hosted by uCoz