Закон Рэспублiкi БеларусьАб рэарганiзацыi стратных сельскагаспадарчых арганiзацый Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 3 красавiка 2003 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 16 красавiка 2003 года Гэты Закон устанаўлiвае парадак рэарганiзацыi стратных сельскагаспадарчых арганiзацый па рашэнню ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў i накiраваны на павышэнне эфектыўнасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi. АРТЫКУЛ 1. АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦI, ЯКIЯ ПРЫМЯНЯЮЦЦА Ў ГЭТЫМ ЗАКОНЕ У гэтым Законе прымяняюцца наступныя асноўныя паняццi: сельскагаспадарчая арганiзацыя — юрыдычная асоба, асноўным вiдам дзейнасцi якой з’яўляецца вырошчванне (вытворчасць цi вытворчасць i перапрацоўка) сельскагаспадарчай прадукцыi, выручка ад рэалiзацыi якой складае не менш чым 50 працэнтаў ад агульнай сумы выручкi; стратная сельскагаспадарчая арганiзацыя — сельскагаспадарчая арганiзацыя, фiнансавы стан i вынiкi гаспадарчай дзейнасцi якой характарызуюцца тым, што на працягу апошнiх трох гадоў грашовыя паступленнi ад рэалiзацыi прадукцыi, работ (паслуг) не кампенсуюць яе расходаў, не ўтвараецца прыбытку. АРТЫКУЛ 2. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI АБ РЭАРГАНIЗАЦЫI СТРАТНЫХ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ Сельскагаспадарчыя арганiзацыi рэарганiзуюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Па рашэнню ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў стратныя сельскагаспадарчыя арганiзацыi незалежна ад формаў уласнасцi i арганiзацыйна-прававых формаў могуць быць рэарганiзаваныя ў адпаведнасцi з гэтым Законам. Пры рэарганiзацыi стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi арганiзацыйна-прававая форма зноў ствараемай юрыдычнай асобы павiнна адпавядаць Грамадзянскаму кодэксу Рэспублiкi Беларусь. Пры рэарганiзацыi калгаса (сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва) права выбару арганiзацыйна-прававой формы зноў ствараемай юрыдычнай асобы належыць агульнаму сходу членаў калгаса (сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва). АРТЫКУЛ 3. ЗАКАНАДАЎСТВА АБ РЭАРГАНIЗАЦЫI СТРАТНЫХ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ Адносiны, звязаныя з рэарганiзацыяй стратных сельскагаспадарчых арганiзацый, рэгулююцца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. АРТЫКУЛ 4. ПРЫНЦЫПЫ РЭАРГАНIЗАЦЫI СТРАТНЫХ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ Рэарганiзацыя стратных сельскагаспадарчых арганiзацый праводзiцца на аснове наступных прынцыпаў: выканання законнасцi ў працэсе рэарганiзацыi; забеспячэння галоснасцi працэсу рэарганiзацыi; выканання ў працэсе рэарганiзацыi маёмасных i iншых правоў работнiкаў (членаў) рэарганiзуемай стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi; ажыццяўлення кантролю за працэсам рэарганiзацыi з боку дзяржавы. АРТЫКУЛ 5. УПАЎНАВАЖАНЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ОРГАНЫ ПА РЭАРГАНIЗАЦЫI СТРАТНЫХ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ Упаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi, якiя прымаюць рашэнне аб рэарганiзацыi стратных сельскагаспадарчых арганiзацый, з’яўляюцца рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання па пытаннях сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь, мясцовыя Саветы дэпутатаў, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй. АРТЫКУЛ 6. ПРЫНЯЦЦЕ РАШЭННЯ АБ РЭАРГАНIЗАЦЫI СТРАТНЫХ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ Падставай для прыняцця рашэння аб рэарганiзацыi стратных сельскагаспадарчых арганiзацый упаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi з’яўляюцца вынiкi гаспадарчай дзейнасцi, адлюстраваныя ў бухгалтарскай справаздачнасцi гэтых арганiзацый за тры апошнiя гады да прыняцця гэтымi органамi рашэнняў аб iх рэарганiзацыi. Упаўнаважаныя дзяржаўныя органы для ацэнкi вынiкаў гаспадарчай дзейнасцi сельскагаспадарчай арганiзацыi праводзяць аналiз бягучай лiквiднасцi, забяспечанасцi ўласнымi абаротнымi сродкамi, забяспечанасцi фiнансавых абавязацельстваў, у тым лiку пратэрмiнаваных, актывамi i аналiз структуры iснуючай крэдыторскай запазычанасцi. Рашэнне аб рэарганiзацыi стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi можа быць абскарджана ў судовым парадку. АРТЫКУЛ 7. КАМIСIЯ ПА РЭАРГАНIЗАЦЫI Упаўнаважаным дзяржаўным органам, якi прыняў рашэнне аб рэарганiзацыi стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi, на працягу сямi дзён з дня прыняцця рашэння ствараецца камiсiя па рэарганiзацыi i ўстанаўлiваюцца парадак i тэрмiн яе дзейнасцi. У склад камiсii па рэарганiзацыi ўключаюцца кiраўнiк рэарганiзуемай стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi, яго намеснiкi, прадстаўнiкi прафесiйнага саюза гэтай арганiзацыi (у выпадку, калi ён створаны), упаўнаважанага дзяржаўнага органа, якi прыняў рашэнне аб рэарганiзацыi, мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, на тэрыторыi якога размешчаны землi, што знаходзяцца ў карыстаннi рэарганiзуемай стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi, а таксама прадстаўнiкi мясцовых фiнансавых i падатковых органаў. Акрамя асоб, указаных у частцы другой гэтага артыкула, па меркаванню ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа, якi прыняў рашэнне аб рэарганiзацыi стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi, у склад камiсii па рэарганiзацыi могуць быць уключаны прадстаўнiкi iншых арганiзацый, а таксама iншыя работнiкi (члены) рэарганiзуемай стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi. Работай камiсii па рэарганiзацыi кiруе старшыня камiсii. Упаўнаважаны дзяржаўны орган, якi прыняў рашэнне аб рэарганiзацыi стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi, назначае старшыню камiсii па рэарганiзацыi. Старшыня камiсii па рэарганiзацыi нясе адказнасць за работу гэтай камiсii ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Пасяджэннi камiсii па рэарганiзацыi праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн раз у месяц, i з’яўляюцца правамоцнымi, калi на iх прысутнiчаюць не менш як дзве трэцi ад агульнай колькасцi членаў камiсii. Рашэннi камiсii па рэарганiзацыi прымаюцца дзвюма трацямi галасоў ад колькасцi прысутных на пасяджэннi. Рашэннi камiсii па рэарганiзацыi афармляюцца пратаколамi, якiя падпiсваюцца старшынёй i членамi камiсii. АРТЫКУЛ 8. ПАЎНАМОЦТВЫ КАМIСII ПА РЭАРГАНIЗАЦЫI Камiсiя па рэарганiзацыi: змяшчае ў перыядычным друкаваным выданнi, дзе публiкуюцца звесткi аб зарэгiстраваных i лiквiдаваных (спынiўшых дзейнасць) суб’ектах прадпрымальнiцкай дзейнасцi, паведамленне аб рэарганiзацыi стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi; прымае меры па выяўленню i пагашэнню крэдыторскай i дэбiторскай запазычанасцi рэарганiзуемай стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi; прымае рашэнне аб правядзеннi iнвентарызацыi маёмасцi рэарганiзуемай стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi, устанаўлiвае тэрмiны яе правядзення, ажыццяўляе праверку паўнаты i правiльнасцi iнвентарызацыi i ацэнкi маёмасцi; арганiзуе падрыхтоўку i правядзенне агульнага сходу работнiкаў (членаў) рэарганiзуемай стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi па пытаннях рэарганiзацыi; пры стварэннi ў працэсе рэарганiзацыi стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi новай юрыдычнай асобы забяспечвае падрыхтоўку ўстаноўчых дакументаў i вырашае iншыя пытаннi, звязаныя са стварэннем гэтай юрыдычнай асобы; забяспечвае складанне перадатачнага акта або раздзяляльнага балансу, якiя падпiсваюцца старшынёй i членамi камiсii i зацвярджаюцца дзяржаўным органам, якi прыняў рашэнне аб рэарганiзацыi стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi; складае спiс работнiкаў (членаў) рэарганiзуемай стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi; пры неабходнасцi можа прыцягваць на дагаворнай аснове спецыялiстаў у якасцi экспертаў i кансультантаў па пытаннях рэарганiзацыi стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi. АРТЫКУЛ 9. ГАРАНТЫI ПРАВОЎ КРЭДЫТОРАЎ Камiсiя па рэарганiзацыi ў дзесяцiдзённы тэрмiн пасля яе стварэння абавязана пiсьмова паведамiць крэдыторам аб рэарганiзацыi стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi. (Частка другая не прыводзiцца як не ўступiўшая ў сiлу.)* (Частка трэцяя не прыводзiцца як не ўступiўшая ў сiлу.)* Правы i абавязкi, а таксама маёмасць рэарганiзуемай стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi, якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, пераходзяць ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку да юрыдычнай асобы, да якой далучана стратная сельскагаспадарчая арганiзацыя, або да зноў узнiкшай юрыдычнай асобы (юрыдычных асоб) пры злiццi, падзеле, выдзяленнi i пераўтварэннi рэарганiзуемай стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi. АРТЫКУЛ 10. ГАРАНТЫI ПРАВОЎ ЧЛЕНАЎ КАЛГАСА (СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАГА ВЫТВОРЧАГА КААПЕРАТЫВА) Рашэннi аб рэарганiзацыi калгаса (сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва), а таксама аб рэалiзацыi i кошце маёмасцi могуць быць прынятыя ўпаўнаважаным дзяржаўным органам толькi са згоды агульнага сходу членаў калгаса (сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва). АРТЫКУЛ 11. (Не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)* АРТЫКУЛ 12. ВЫРАШЭННЕ СПРЭЧАК У ПРАЦЭСЕ РЭАРГАНIЗАЦЫI Спрэчкi, узнiкшыя ў працэсе рэарганiзацыi стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi, вырашаюцца ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, якi прыняў рашэнне аб рэарганiзацыi гэтай стратнай сельскагаспадарчай арганiзацыi, i ў судзе. АРТЫКУЛ 13. АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА АБ РЭАРГАНIЗАЦЫI СТРАТНЫХ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ Асобы, вiнаватыя ў парушэннi заканадаўства аб рэарганiзацыi стратных сельскагаспадарчых арганiзацый, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. АРТЫКУЛ 14. УСТУПЛЕННЕ Ў СIЛУ ГЭТАГА ЗАКОНА Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. АРТЫКУЛ 15. ПРЫВЯДЗЕННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА Ў АДПАВЕДНАСЦЬ З ГЭТЫМ ЗАКОНАМ Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у пяцiмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона: забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 9 чэрвеня 2003 г., г. Мiнск. № 202—З |
<<< вярнуцца да каталогу | паглядзець каментарый>>> |