Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва»

Закон Рэспублiкi Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 19 красавiка 2000 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 12 мая 2000 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 23  лiстапада 1993 года «Аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 36, арт. 451; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., №  28, арт.  486; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 54, 2/57) змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi:

«Закон Рэспублiкi Беларусь Аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва

Гэты Закон устанаўлiвае прававыя i арганiзацыйныя асновы прадухiлення i ўстаранення неспрыяльнага ўздзеяння на арганiзм чалавека фактараў асяроддзя яго пражывання i рэгламентуе дзеяннi дзяржаўных органаў, юрыдычных i фiзiчных асоб па забеспячэнню санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва.

ГЛАВА 1. Агульныя палажэннi

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, якiя прымяняюцца ў гэтым Законе

У гэтым Законе прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны:

санiтарна-эпiдэмiчны дабрабыт насельнiцтва — стан здароўя насельнiцтва, пры якiм адсутнiчае неспрыяльнае ўздзеянне на арганiзм чалавека фактараў асяроддзя яго пражывання i ствараюцца спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасцi людзей;

асяроддзе пражывання чалавека — частка навакольнага асяроддзя, якая ўключае яго прыродныя кампаненты (атмасфернае паветра, ваду, глебу), а таксама пiтная вада, харчовыя i прамысловыя тавары, умовы працы, быту (жыллё, месцы адпачынку, транспартныя сродкi), навучання i выхавання;

фактар асяроддзя пражывання чалавека — любы хiмiчны, фiзiчны або бiялагiчны кампанент асяроддзя прыроднага цi антрапагеннага паходжання, здольны ўплываць на арганiзм чалавека;

групавыя захворваннi — два i больш выпадкаў захворванняў, якiя рэгiструюцца сярод груп насельнiцтва, аб’яднаных у часе, з прычыны ўздзеяння адзiнага неспрыяльнага фактара (фактараў) асяроддзя пражывання чалавека;

здароўе — стан поўнага фiзiчнага, духоўнага i сацыяльнага дабрабыту людзей, а не толькi адсутнасць хвароб i фiзiчных дэфектаў;

санiтарна-эпiдэмiчная абстаноўка — стан санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва на пэўнай тэрыторыi ў канкрэтны перыяд часу;

дзяржаўнае санiтарна-эпiдэмiялагiчнае нармiраванне  — дзейнасць па распрацоўцы навукова абгрунтаваных санiтарных норм, правiл i гiгiенiчных нарматываў, iх зацвярджэнню, увядзенню ў дзеянне, апублiкаванню, выданню i распаўсюджванню;

дзяржаўны санiтарны нагляд — дзейнасць упаўнаважаных дзяржаўных органаў i ўстаноў (далей — органы i ўстановы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд), накiраваная на прафiлактыку захворванняў шляхам папярэджання, выяўлення i спынення парушэнняў санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства;

санiтарныя нормы, правiлы i гiгiенiчныя нарматывы (далей — санiтарныя правiлы) — крытэрыi бяспекi або бясшкоднасцi для чалавека фактараў асяроддзя яго пражывання, санiтарна-гiгiенiчныя i процiэпiдэмiчныя патрабаваннi па забеспячэнню спрыяльных умоў яго жыццядзейнасцi, устаноўленыя ў нарматыўных прававых актах;

санiтарна-гiгiенiчныя i процiэпiдэмiчныя мерапрыемствы — дзеяннi па рэалiзацыi патрабаванняў санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства;

дзяржаўная санiтарна-гiгiенiчная экспертыза — дзейнасць органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, па ўстанаўленню адпаведнасцi (неадпаведнасцi) праектнай дакументацыi, аб’ектаў гаспадарчай i iншай дзейнасцi, прадукцыi, работ i паслуг патрабаванням санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства;

дзяржаўная гiгiенiчная рэгламентацыя — вызначэнне санiтарна-гiгiенiчных i процiэпiдэмiчных патрабаванняў да парадку вытворчасцi i прымянення прадукцыi, рэчываў, матэрыялаў на аснове вынiкаў праведзеных таксiколага-гiгiенiчных даследаванняў або навуковага аналiзу наяўнай у дастатковым аб’ёме iнфармацыi (уключаючы дазвол, абмежаванне або забарону iх вытворчасцi i прымянення), устанаўленне гранiчна дапушчальных узроўняў утрымання i (або) уздзеяння шкодных рэчываў, фактараў асяроддзя пражывання чалавека i метадаў кантролю ў мэтах прадухiлення iх неспрыяльнага ўздзеяння на яго арганiзм;

дзяржаўная гiгiенiчная рэгiстрацыя — сiстэма ўлiку ўпершыню вырабляемых у Рэспублiцы Беларусь або паступiўшых з-за яе межаў прадукцыi, рэчываў, матэрыялаў, якiя на падставе экспертнай ацэнкi дакументацыi i лабараторных даследаванняў прызнаны адпавядаючымi патрабаванням санiтарных правiл;

сацыяльна-гiгiенiчны манiторынг — сiстэма спецыяльных назiранняў, ацэнкi i прагназiравання стану здароўя насельнiцтва ў залежнасцi ад стану асяроддзя пражывання чалавека i ўмоў яго жыццядзейнасцi, якая ўключае распрацоўку комплексу аздараўленча-прафiлактычных мерапрыемстваў па прадухiленню i ўстараненню неспрыяльнага ўздзеяння на арганiзм чалавека фактараў асяроддзя яго пражывання.

Артыкул 2. Сфера прымянення гэтага Закона

Гэты Закон рэгулюе грамадскiя адносiны ў галiне забеспячэння санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва, захавання i ўмацавання здароўя, фiзiчнага i духоўнага развiцця, шматгадовага актыўнага жыцця людзей.

Артыкул 3. Санiтарна-эпiдэмiялагiчнае заканадаўства Рэспублiкi Беларусь

Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне забеспячэння санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва (санiтарна-эпiдэмiялагiчнае заканадаўства) грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 4. Мiжнароднае супрацоўнiцтва ў галiне санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва

Мiжнароднае супрацоўнiцтва ў галiне санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва ажыццяўляецца ў парадку, якi ўстанаўлiваецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 5. Забеспячэнне санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва

Санiтарна-эпiдэмiчны дабрабыт насельнiцтва забяспечваецца:

рэалiзацыяй рэспублiканскiх i мясцовых праграм, накiраваных на ўмацаванне здароўя i прафiлактыку захворванняў насельнiцтва, аздараўленне асяроддзя пражывання чалавека i ўмоў яго жыццядзейнасцi;

правядзеннем дзяржаўнымi органамi, юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi санiтарна-гiгiенiчных i процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў, а таксама захаваннем санiтарных правiл;

дзяржаўным санiтарна-эпiдэмiялагiчным нармiраваннем;

лiцэнзаваннем вiдаў дзейнасцi, якiя прадстаўляюць патэнцыяльную небяспеку для здароўя людзей;

сертыфiкацыяй прадукцыi, работ i паслуг, якiя прадстаўляюць патэнцыяльную небяспеку для здароўя людзей;

дзяржаўнай санiтарна-гiгiенiчнай экспертызай;

дзяржаўнай гiгiенiчнай рэгламентацыяй i рэгiстрацыяй;

сацыяльна-гiгiенiчным манiторынгам;

эканамiчнай зацiкаўленасцю юрыдычных i фiзiчных асоб у выкананнi санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства;

прымяненнем мер адказнасцi за правапарушэннi ў галiне санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва;

пакрыццём юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi шкоды, прычыненай iмi здароўю i маёмасцi людзей у вынiку невыканання патрабаванняў санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства;

развiццём навукi i выкарыстаннем яе дасягненняў у вывучэннi стану здароўя i забеспячэннi санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва;

iнфармаванасцю насельнiцтва аб стане яго здароўя, санiтарна-эпiдэмiчнай абстаноўцы, праводзiмых прафiлактычных мерапрыемствах;

выхаваннем у насельнiцтва высокай санiтарнай культуры i фармiраваннем здаровага ладу жыцця;

сiстэмай дзяржаўнага i ведамаснага санiтарнага нагляду, вытворчага i грамадскага санiтарнага кантролю.

Артыкул 6. Фiнансаванне i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд

Фiнансаванне i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, праводзяцца з рэспублiканскага бюджэту i iншых крынiц у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

ГЛАВА 2. Дзяржаўнае рэгуляванне ў галiне забеспячэння санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва

Артыкул 7. Дзяржаўнае санiтарна-эпiдэмiялагiчнае нармiраванне

Дзяржаўнае санiтарна-эпiдэмiялагiчнае нармiраванне ўключае:

распрацоўку (перагляд), экспертызу, зацвярджэнне, апублiкаванне, выданне i распаўсюджванне санiтарных правiл;

рэгiстрацыю, сiстэматызацыю санiтарных правiл, патрабаваннi да iх складання i афармлення;

распрацоўку адзiных метадычных падыходаў i методык даследчых работ па навуковаму абгрунтаванню санiтарных правiл;

кантроль за правядзеннем навуковых распрацовак у галiне дзяржаўнага санiтарна-эпiдэмiялагiчнага нармiравання i iх экспертызу;

кантроль за ўкараненнем санiтарных правiл, вывучэнне i абагульненне практыкi iх прымянення;

стварэнне i вядзенне iнфармацыйнай базы даных i фонду санiтарных правiл, выкарыстанне iнфармацыйных рэсурсаў у галiне дзяржаўнага санiтарна-эпiдэмiялагiчнага нармiравання.

Дзяржаўнае санiтарна-эпiдэмiялагiчнае нармiраванне ўскладаецца на Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 8. Санiтарныя правiлы

Санiтарныя правiлы абавязковыя для выканання ўсiмi фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi.

На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь дзейнiчаюць санiтарныя правiлы, якiя зацвярджаюцца Галоўным дзяржаўным санiтарным урачом Рэспублiкi Беларусь або яго намеснiкамi.

Санiтарныя правiлы ўстанаўлiваюць:

патрабаваннi да планiроўкi i забудовы населеных пунктаў, праектавання, будаўнiцтва, абсталявання, утрымання i дзейнасцi арганiзацый, накiраваныя на забеспячэнне бяспечных для здароўя людзей умоў пражывання, працы, быту, адпачынку, выхавання, навучання, харчавання, а таксама да правядзення санiтарна-гiгiенiчных i процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў;

патрабаваннi да фактараў асяроддзя пражывання чалавека, якiя аказваюць або могуць аказаць неспрыяльнае ўздзеянне на яго арганiзм, а таксама ўмовы, што ўстараняюць, памяншаюць або абмяжоўваюць такое ўздзеянне;

крытэрыi бяспекi для чалавека (гiгiенiчныя нарматывы) аб’ектаў асяроддзя яго пражывання (атмасфернага паветра, паверхневых i падземных вод, глебы), умоў жыццядзейнасцi, харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, пiтной вады, прадукцыi вытворча-тэхнiчнага прызначэння i тавараў для асабiстага (бытавога) карыстання;

дапушчальныя ўзроўнi рызыкi магчымага пагаршэння здароўя ў сувязi з неспрыяльным уздзеяннем на арганiзм чалавека фактараў асяроддзя яго пражывання i ўмоў жыццядзейнасцi.

Артыкул 9. Лiцэнзаванне вiдаў дзейнасцi i сертыфiкацыя прадукцыi, работ i паслуг, якiя прадстаўляюць патэнцыяльную небяспеку для здароўя людзей

Вiды дзейнасцi, якiя прадстаўляюць патэнцыяльную небяспеку для здароўя людзей, могуць ажыццяўляцца толькi на падставе лiцэнзiй.

Выдача лiцэнзiй на дзейнасць, якая прадстаўляе патэнцыяльную небяспеку для здароўя людзей, праводзiцца пры наяўнасцi заключэння органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, аб адпаведнасцi такой дзейнасцi патрабаванням санiтарных правiл.

Умовы дзеяння, а таксама парадак прыпынення i спынення дзеяння лiцэнзii на дзейнасць, якая прадстаўляе патэнцыяльную небяспеку для здароўя людзей, устанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Пералiк вiдаў дзейнасцi, якiя прадстаўляюць патэнцыяльную небяспеку для здароўя людзей, вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Сертыфiкацыя прадукцыi, работ i паслуг, якiя прадстаўляюць патэнцыяльную небяспеку для здароўя людзей, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 10. Правядзенне дзяржаўнай санiтарна-гiгiенiчнай экспертызы

Дзяржаўнай санiтарна-гiгiенiчнай экспертызе падвяргаецца праектная дакументацыя, распрацаваная з абгрунтаванымi адступленнямi ад патрабаванняў санiтарных правiл, а таксама дакументацыя на плануемыя вiды дзейнасцi i прадукцыi, па якiх адсутнiчаюць патрабаваннi санiтарных правiл, але якiя прадстаўляюць або могуць прадстаўляць небяспеку для здароўя людзей або пагаршаюць умовы iх жыццядзейнасцi.

Дзяржаўнай санiтарна-гiгiенiчнай экспертызе падлягаюць:

генеральныя планы гарадоў, праекты планiроўкi i забудовы гарадоў i iншых населеных пунктаў;

праекты схем размяшчэння, праекты будаўнiцтва, рэканструкцыi, пашырэння, тэхнiчнага пераўзбраення аб’ектаў прамысловасцi, селькагаспадарчага i камунальна-бытавога прызначэння, транспарту i сувязi, будынкаў, збудаванняў, iнжынерных камунiкацый i iншых аб’ектаў;

праекты комплекснага выкарыстання i аховы водных рэсурсаў, нарматывы гранiчна дапушчальных шкодных фiзiчных, хiмiчных, бiялагiчных i iншых уздзеянняў на аб’екты асяроддзя пражывання чалавека;

праекты санiтарна-ахоўных зон прамысловых аб’ектаў, зон санiтарнай аховы крынiц i сiстэм пiтнога водазабеспячэння, акруг санiтарнай аховы курортаў, лячэбных рэсурсаў i лячэбна-аздараўленчых мясцовасцяў;

праекты нарматыўна-тэхнiчнай дакументацыi на новыя тэхналогii, вiды прадукцыi вытворча-тэхнiчнага прызначэння i тавары для асабiстых (бытавых) патрэб.

Дзяржаўную санiтарна-гiгiенiчную экспертызу праводзяць органы i ўстановы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Фiнансаванне дзяржаўнай санiтарна-гiгiенiчнай экспертызы ажыццяўляецца за кошт сродкаў заказчыка дакументацыi або ўладальнiка прадукцыi, якая падлягае экспертызе, у адпаведнасцi з каштарысам расходаў на яе правядзенне.

Артыкул 11. Правядзенне дзяржаўнай гiгiенiчнай рэгiстрацыi i рэгламентацыi

Дзяржаўнай гiгiенiчнай рэгiстрацыi i рэгламентацыi падлягаюць хiмiчныя i бiялагiчныя рэчывы (далей — рэчывы), матэрыялы i вырабы з iх, што вырабляюцца ў Рэспублiцы Беларусь i закупляюцца па iмпарту, якiя прадстаўляюць патэнцыяльную небяспеку для здароўя людзей, а таксама прадукцыя вытворча-тэхнiчнага прызначэння, тавары для асабiстых (бытавых) патрэб, уключаючы прадукты харчавання.

Парадак правядзення дзяржаўнай гiгiенiчнай рэгiстрацыi i рэгламентацыi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 12. Правядзенне сацыяльна-гiгiенiчнага манiторынгу

Сацыяльна-гiгiенiчны манiторынг праводзяць органы i ўстановы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Сацыяльна-гiгiенiчны манiторынг праводзiцца на падставе ўласных назiранняў за якасцю асяроддзя пражывання чалавека ў месцах пражывання i гаспадарчай дзейнасцi людзей, умовамi працы, быту, выхавання, навучання, харчавання насельнiцтва, а таксама даных манiторынгу навакольнага ассяроддзя, звестак аб захворваннi, смяротнасцi, нараджальнасцi насельнiцтва, эканамiчным i сацыяльным развiццi тэрыторыi, якiя атрымлiваюцца ад адпаведных дзяржаўных органаў.

ГЛАВА 3. Правы i абавязкi грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый у галiне забеспячэння санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва

Артыкул 13. Права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на спрыяльнае асяроддзе пражывання

Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права на спрыяльнае асяроддзе пражывання, фактары якога не аказваюць неспрыяльнага ўздзеяння на стан здароўя цяперашняга i будучых пакаленняў.

Артыкул 14. Права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на пакрыццё шкоды, прычыненай iх здароўю i маёмасцi

Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права на пакрыццё ў поўным аб’ёме шкоды, прычыненай iх здароўю i маёмасцi ў вынiку парушэнняў санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства, а таксама пры ажыццяўленнi санiтарна-гiгiенiчных i процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Пакрыццё шкоды праводзiцца ва ўстаноўленым парадку юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, якiя дапусцiлi парушэннi санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства, а таксама юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, якiя прычынiлi шкоду пры ажыццяўленнi iмi санiтарна-гiгiенiчных i процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў.

Артыкул 15. Права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на атрыманне iнфармацыi

Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права пры звароце ў дзяржаўныя органы, грамадскiя аб’яднаннi, да службовых асоб на атрыманне ад iх у межах iх кампетэнцыi дакладных звестак аб:

стане асяроддзя пражывання чалавека, здароўя насельнiцтва, санiтарна-эпiдэмiчнай абстаноўцы, санiтарных правiлах;

прымаемых мерах па забеспячэнню санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва i iх вынiках;

якасцi i бяспецы прадукцыi вытворча-тэхнiчнага прызначэння i тавараў для асабiстых (бытавых) патрэб, у тым лiку харчовых прадуктаў, а таксама пiтной вады.

Артыкул 16. Абавязкi грамадзян Рэспублiкi Беларусь у галiне забеспячэння санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва

Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь абавязаны:

выконваць санiтарна-эпiдэмiялагiчнае заканадаўства, праводзiць або ўдзельнiчаць у правядзеннi прадугледжаных заканадаўствам санiтарна-гiгiенiчных i процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў, а таксама выконваць патрабаваннi, пастановы i прадпiсаннi органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, выкарыстоўваць iнфармацыю, атрыманую ў адпаведнасцi з гэтым Законам, на карысць свайго здароўя i здароўя людзей;

клапацiцца аб стане свайго здароўя, аб здароўi i гiгiенiчным выхаваннi сваiх дзяцей.

Артыкул 17. Правы i абавязкi замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў галiне забеспячэння санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва

Замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь карыстаюцца тымi ж правамi i нясуць тыя ж абавязкi ў галiне забеспячэння санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва, што i грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 18. Правы арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у галiне забеспячэння санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва

Арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi маюць права на:

атрыманне пры звароце ў дзяржаўныя органы, грамадскiя аб’яднаннi, да службовых асоб наяўнай iнфармацыi аб санiтарна-эпiдэмiчнай абстаноўцы, стане асяроддзя пражывання чалавека, здароўя насельнiцтва, якасцi i бяспецы прадукцыi i санiтарных правiлах;

пакрыццё ва ўстаноўленым парадку шкоды, прычыненай iх маёмасцi ў вынiку парушэнняў iншымi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi патрабаванняў санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства, а таксама пры ажыццяўленнi санiтарна-гiгiенiчных i процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў.

Артыкул 19. Абавязкi арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у галiне забеспячэння санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва

Арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi ў адпаведнасцi з ажыццяўляемай iмi дзейнасцю абавязаны:

ажыццяўляць санiтарна-гiгiенiчныя i процiэпiдэмiчныя мерапрыемствы, накiраваныя на папярэджанне i лiквiдацыю забруджання асяроддзя пражывання чалавека, аздараўленне ўмоў працы, быту i адпачынку насельнiцтва, на паляпшэнне ўмоў выхавання i навучання дзяцей, папярэджанне ўзнiкнення i распаўсюджвання захворванняў;

своечасова iнфармаваць насельнiцтва, органы i ўстановы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, аб аварыйных сiтуацыях, парушэннях тэхналагiчных працэсаў, што ствараюць пагрозу санiтарна-эпiдэмiчнаму дабрабыту насельнiцтва;

забяспечваць правядзенне спецыялiзаванага лабараторнага кантролю за якасцю выкарыстоўваемай сыравiны i вырабляемай прадукцыi;

выконваць патрабаваннi, пастановы i прадпiсаннi органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд;

забяспечваць правядзенне дзяржаўнай гiгiенiчнай рэгламентацыi i рэгiстрацыi, ствараць умовы для захавання i ўмацавання здароўя работнiкаў;

прыпыняць вытворчасць, прымяненне i (або) рэалiзацыю прадукцыi, якая не адпавядае санiтарным правiлам, у тым лiку харчовай сыравiны, харчовых прадуктаў i матэрыялаў i вырабаў, што кантактуюць з iмi;

выконваць iншыя патрабаваннi санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства;

забяспечваць рэалiзацыю правоў грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных артыкуламi 13 — 15 гэтага Закона.

Артыкул 20. Абарона правоў грамадзян Рэспублiкi Беларусь у галiне санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва

Рашэннi дзяржаўных органаў i iх службовых асоб, а таксама iх дзеяннi, што ўшчамляюць правы грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаныя артыкуламi 13 — 15 гэтага Закона, могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячы ў парадку падпарадкаванасцi орган або службовай асобе, якiя абавязаны ў прадугледжаныя заканадаўствам тэрмiны разгледзець скаргу i аб вынiках яе разгляду паведамiць заяўнiку. Пры нязгодзе заяўнiка з вынiкамi разгляду скаргi ўказаныя рашэннi i дзеяннi могуць быць абскарджаны ў судовым парадку.

ГЛАВА 4. Агульныя патрабаваннi па забеспячэнню санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва

Артыкул 21. Праектаванне, будаўнiцтва i ўвод аб’ектаў у эксплуатацыю

Планiроўка i забудова населеных пунктаў павiнны прадугледжваць стварэнне спрыяльных умоў для жыцця i здароўя насельнiцтва, комплекснае добраўпарадкаванне гарадоў i iншых населеных пунктаў, прадухiленне i ўстараненне неспрыяльнага ўздзеяння фактараў асяроддзя пражывання чалавека на яго здароўе.

Абавязковаму ўзгадненню з органамi i ўстановамi, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, падлягаюць прадастаўленне зямельных участкаў юрыдычным i фiзiчным асобам; праекты раённай планiроўкi; схемы размяшчэння тэрытарыяльных вытворчых i сельскагаспадарчых комплексаў; тэрытарыяльныя схемы размяшчэння; генеральныя планы гарадоў, пасёлкаў, сельскiх i iншых населеных пунктаў, курортаў; праекты дэталёвай планiроўкi, праекты жылых раёнаў, мiкрараёнаў; састаў пускавых комплексаў.

Пашырэнне або павелiчэнне магутнасцi, змяненне профiлю аб’ектаў прамысловага, будаўнiчага, транспартнага i iншага прызначэння (далей — аб’екты), асваенне новых вiдаў i ўзораў прадукцыi, укараненне новых тэхналогiй, тэхнiкi i абсталявання, новых вiдаў сыравiны, палiва, матэрыялаў, рэчываў i фiзiчных фактараў падлягаюць абавязковаму папярэдняму ўзгадненню з органамi дзяржаўнага санiтарнага нагляду.

Праектна-каштарысная дакументацыя на новае будаўнiцтва, пашырэнне, рэканструкцыю i тэхнiчнае пераўзбраенне дзеючых аб’ектаў, будынкаў i збудаванняў павiнна распрацоўвацца з выкананнем санiтарных правiл, што засведчваецца адпаведным запiсам у ёй кiраўнiка праекта, а пры адсутнасцi ўстаноўленых санiтарных правiл або адступленнi ад iх падлягае ў гэтай частцы абавязковаму ўзгадненню з органамi i ўстановамi, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Увод у эксплуатацыю аб’ектаў, iх асобных чэргаў, пускавых комплексаў будынкаў i збудаванняў, тэхналагiчных лiнiй (узвядзенне, рэканструкцыя, пашырэнне, тэхнiчнае пераўзбраенне) не дапускаецца без станоўчага заключэння органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Фiзiчныя i юрыдычныя асобы, адказныя за выкананне работ па праектаванню i будаўнiцтву аб’ектаў, будынкаў i збудаванняў, iх фiнансаванне i (або) крэдытаванне, у выпадку невыканання санiтарных правiл або немагчымасцi iх выканання абавязаны прыпынiць цi поўнасцю спынiць правядзенне гэтых работ, iх фiнансаванне i (або) крэдытаванне.

Артыкул 22. Распрацоўка нарматыўна-тэхнiчнай дакументацыi

Пераглядаемая i новараспрацоўваемая нарматыўна-тэхнiчная дакументацыя (стандарты, тэхнiчныя ўмовы, рэцэптуры, тэхналагiчныя рэгламенты) на сыравiну, прадукцыю, тэхналагiчныя працэсы i абсталяванне, а таксама будаўнiчыя i iншыя нормы i правiлы на вiды работ, якiя могуць уплываць на здароўе насельнiцтва, павiнны адпавядаць патрабаванням санiтарных правiл.

Указаная дакументацыя ўзгадняецца распрацоўшчыкамi з органамi i ўстановамi, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Новыя тэхналогii, вiды прадукцыi, матэрыялы i рэчывы дапускаюцца да вытворчасцi на падставе заключэнняў органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Артыкул 23. Эксплуатацыя вытворчых i грамадскiх будынкаў, памяшканняў, збудаванняў, абсталявання, транспартных сродкаў i ўтрыманне тэрыторый

Эксплуатацыя вытворчых i грамадскiх будынкаў, памяшканняў дзiцячых, лячэбна-прафiлактычных устаноў, устаноў адукацыi, санiтарна-бытавога абслугоўвання, культуры, спартыўных, iншых будынкаў i збудаванняў, тэхналагiчнага i iншага абсталявання, транспартных сродкаў павiнна адпавядаць патрабаванням дзеючых санiтарных правiл.

Тэрыторыi населеных пунктаў i арганiзацый павiнны ўтрымлiвацца ў адпаведнасцi з дзеючымi санiтарнымi правiламi.

Арганiзацыя работ па добраўпарадкаванню i забеспячэнню належнага санiтарнага стану тэрыторый населеных пунктаў ускладаецца на мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы.

Адходы вытворчасцi i спажывання падлягаюць збору, абясшкоджванню i перапрацоўцы. Парадак, умовы i спосабы перапрацоўкi ўстанаўлiваюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па ўзгадненню з органамi i ўстановамi, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Утрыманне ў глебе патэнцыяльна небяспечных для здароўя людзей рэчываў i злучэнняў, бiялагiчных i мiкрабiялагiчных арганiзмаў не павiнна перавышаць нарматываў, устаноўленых санiтарнымi правiламi.

Адносiны ў галiне выкарыстання i аховы зямель рэгулююцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 24. Патрабаваннi да ўмоў працы работнiкаў

Каб пазбегнуць неспрыяльнага ўздзеяння на здароўе работнiкаў вытворчых фактараў i асаблiвасцяў працоўнага працэсу, павiнны ажыццяўляцца наступныя мерапрыемствы, накiраваныя на забеспячэнне здаровых i бяспечных умоў працы:

выкананне патрабаванняў санiтарных правiл да вытворчых працэсаў i тэхналагiчнага абсталявання, арганiзацыi рабочых месцаў, калектыўных i iндывiдуальных сродкаў абароны працуючых, а таксама iх бытавога абслугоўвання;

прафiлактыка няшчасных выпадкаў, прафесiйных захворванняў i атручванняў працуючых, а таксама папярэджанне iншых захворванняў, звязаных з умовамi працы чалавека.

Адносiны ў галiне забеспячэння здаровых i бяспечных умоў працы работнiкаў рэгулююцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 25. Патрабаваннi да жылых дамоў i жылых памяшканняў

Жылыя дамы i жылыя памяшканнi па свайму тэхнiчнаму стану, складу, плошчы, размяшчэнню i абсталяванню павiнны ствараць спрыяльныя ўмовы для здароўя пражываючых i адпавядаць санiтарным нормам.

Парадак прызнання жылых дамоў i жылых памяшканняў непрыгоднымi для пражывання ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 26. Патрабаваннi да харчовай сыравiны, харчовых прадуктаў, тэхналогiй iх вырабу i матэрыялаў i вырабаў, якiя кантактуюць з iмi

Якасць харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, харчовых дабавак, матэрыялаў i вырабаў, якiя кантактуюць з iмi ў працэсе вырабу, захоўвання, транспарцiроўкi i рэалiзацыi насельнiцтву, павiнна адпавядаць санiтарным правiлам.

Рэалiзацыя насельнiцтву харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў без дакументаў, якiя засведчваюць iх якасць i бяспеку, забараняецца.

Распрацоўка i пастаноўка на вытворчасць новых вiдаў харчовых прадуктаў, укараненне новых тэхналагiчных працэсаў i тэхналагiчнага абсталявання, вытворчасць новых вiдаў тары, посуду i ўпаковачных матэрыялаў, прымяненне новых харчовых дабавак i iншых рэчываў дазваляюцца на падставе заключэння органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Артыкул 27. Пастаўка, рэалiзацыя i выкарыстанне вырабленай за межамi Рэспублiкi Беларусь прадукцыi, якая можа прадстаўляць патэнцыяльную небяспеку для здароўя людзей

Пастаўка, рэалiзацыя i выкарыстанне вырабленай за межамi Рэспублiкi Беларусь прадукцыi, якая можа прадстаўляць патэнцыяльную небяспеку для здароўя людзей, дапускаюцца пры наяўнасцi дакументаў, што засведчваюць яе якасць i бяспеку для здароўя людзей, i пры адпаведнасцi санiтарным правiлам.

Артыкул 28. Патрабаваннi да прадукцыi вытворча-тэхнiчнага прызначэння, тавараў для асабiстых (бытавых) патрэб i тэхналогiй iх вырабу

Прадукцыя вытворча-тэхнiчнага прызначэння, яе вытворчасць, транспарцiроўка, захоўванне i прымяненне, тавары для асабiстых (бытавых) патрэб, упаковачныя матэрыялы для iх (далей — прадукцыя) не павiнны аказваць небяспечнага ўплыву на здароўе чалавека i неспрыяльнага ўздзеяння на асяроддзе яго пражывання.

Па сваiх паказчыках i ўласцiвасцях указаная прадукцыя павiнна адпавядаць патрабаванням санiтарных правiл.

Новыя (якiя ўпершыню распрацоўваюцца або ўкараняюцца ў вытворчасць) вiды прадукцыi дапускаюцца да вытворчасцi, прымянення (выкарыстання) i рэалiзацыi насельнiцтву пры наяўнасцi пасведчання аб дзяржаўнай гiгiенiчнай рэгiстрацыi, што выдаецца органамi i ўстановамi, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Новыя тэхналагiчныя працэсы дапускаюцца да ўкаранення ў вытворчасць на падставе заключэння органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Фiзiчныя i юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць распрацоўку, пастаноўку на вытворчасць, выраб, прымяненне, закупку i продаж прадукцыi, у выпадку ўстанаўлення яе неадпаведнасцi патрабаванням санiтарных правiл абавязаны прыпынiць указаную дзейнасць i выключыць прадукцыю з абарачэння.

Артыкул 29. Патрабаваннi да харчавання насельнiцтва

У мэтах забеспячэння здароўя насельнiцтва i прафiлактыкi захворванняў, звязаных з харчаваннем насельнiцтва, Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь распрацоўваюцца i зацвярджаюцца навукова абгрунтаваныя фiзiялагiчныя нормы харчавання чалавека.

Мiнiмальныя сацыяльныя стандарты ўзроўню жыцця насельнiцтва, якiя гарантуюцца дзяржавай, павiнны ўключаць забеспячэнне фiзiялагiчных норм харчавання.

Артыкул 30. Патрабаваннi да пiтнога i гаспадарча-бытавога водазабеспячэння для патрэб насельнiцтва

Жыхары гарадоў i iншых населеных пунктаў павiнны забяспечвацца вадой у колькасцi, дастатковай для задавальнення пiтных i гаспадарча-бытавых патрэб.

Якасць вады, якая выкарыстоўваецца для пiтных i гаспадарча-бытавых патрэб, матэрыялы i вырабы, што кантактуюць з ёю на ўсiх этапах яе атрымання, апрацоўкi i размеркавання, павiнны адпавядаць дзеючым стандартам i санiтарным правiлам.

Фiзiчныя i юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць пiтное водазабеспячэнне, у выпадках неадпаведнасцi якасцi пiтной вады дзеючым стандартам i санiтарным правiлам абавязаны спыняць падачу яе спажыўцам i неадкладна iнфармаваць аб дадзеных фактах органы i ўстановы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Артыкул 31. Патрабаваннi да крынiц водакарыстання насельнiцтва

Якасць вады крынiц водакарыстання насельнiцтва, а таксама якасць вады вадаёмаў павiнна адпавядаць дзеючым стандартам i санiтарным правiлам.

У мэтах папярэджання забруджання i засмечвання вады ў крынiцах i сiстэмах пiтнога водазабеспячэння ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваюцца зоны санiтарнай аховы з адпаведнымi патрабаваннямi i абмежаваннямi гаспадарчай i iншай дзейнасцi.

Артыкул 32. Патрабаваннi да атмасфернага паветра населеных пунктаў, месцаў адпачынку насельнiцтва, паветра рабочай зоны i месцаў пастаяннага i часовага знаходжання людзей

Атмасфернае паветра населеных пунктаў, месцаў адпачынку насельнiцтва, паветра рабочай зоны i месцаў пастаяннага i часовага знаходжання людзей павiнна адпавядаць санiтарным правiлам.

Гiгiенiчныя нарматывы атмасфернага паветра i шкодных уздзеянняў на яго зацвярджаюцца Галоўным дзяржаўным санiтарным урачом Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўныя органы, фiзiчныя i юрыдычныя асобы абавязаны ажыццяўляць мерапрыемствы, накiраваныя на прадухiленне забруджання атмасфернага паветра населеных пунктаў, паветра ў месцах пастаяннага i часовага знаходжання людзей шкоднымi рэчывамi, уздзеяння на паветра фiзiчных фактараў i лiквiдацыю такога забруджання, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 33. Патрабаваннi да работ з крынiцамi iанiзуючых выпраменьванняў i iншых шкодных фiзiчных уздзеянняў

Пры выкананнi работ з крынiцамi iанiзуючых выпраменьванняў i iншых шкодных фiзiчных уздзеянняў (шум, вiбрацыя, ультрагук, электрамагнiтныя хвалi i iнш.) павiнны выконвацца санiтарныя правiлы.

Уздзеянне на насельнiцтва ўказаных выпраменьванняў не павiнна перавышаць гранiчна дапушчальных узроўняў.

Вытворчасць, прымяненне, захоўванне, транспарцiроўка i захаванне радыеактыўных рэчываў, iншых крынiц iанiзуючых выпраменьванняў, а таксама прымяненне крынiц iншых шкодных фiзiчных уздзеянняў дапускаюцца пры наяўнасцi дазволу на гэтыя вiды дзейнасцi органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Арганiзацыя i правядзенне мерапрыемстваў ва ўмовах надзвычайных сiтуацый, звязаных з радыяцыйнай небяспекай для насельнiцтва, рэгулююцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Усе выпадкi парушэння санiтарных правiл пры рабоце з крынiцамi iанiзуючых выпраменьванняў i iншых шкодных фiзiчных уздзеянняў падлягаюць расследаванню з абавязковым удзелам службовых асоб органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Артыкул 34. Патрабаваннi да ўмоў выхавання i навучання

У арганiзацыях, якiя ажыццяўляюць выхаванне, навучанне i прафесiйную падрыхтоўку, павiнны забяспечвацца ўмовы для захавання i ўмацавання здароўя навучэнцаў i выхаванцаў, прафiлактыкi захворванняў, а таксама выконвацца патрабаваннi санiтарных правiл.

Праграмы i рэжымы выхавання, навучання i прафесiйнай падрыхтоўкi зацвярджаюцца толькi пры наяўнасцi заключэння органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, аб iх адпаведнасцi санiтарным правiлам.

Артыкул 35. Патрабаваннi па гiгiенiчнаму выхаванню i навучанню насельнiцтва

У мэтах павышэння санiтарнай культуры насельнiцтва, прафiлактыкi захворванняў, распаўсюджвання ведаў аб здаровым ладзе жыцця павiнны праводзiцца гiгiенiчнае выхаванне i навучанне насельнiцтва.

Гiгiенiчнае выхаванне i навучанне ажыццяўляюцца ў працэсе:

выхавання, навучання навучэнцаў i выхаванцаў, пры падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi работнiкаў шляхам уключэння ў праграмы навучання раздзелаў гiгiенiчных ведаў;

прафесiйнай гiгiенiчнай падрыхтоўкi i атэстацыi службовых асоб i работнiкаў арганiзацый, характар дзейнасцi якiх звязаны з вытворчасцю, захоўваннем, транспарцiроўкай i рэалiзацыяй харчовых прадуктаў i пiтной вады, выхаваннем i навучаннем дзяцей, камунальным i бытавым абслугоўваннем насельнiцтва.

Артыкул 36. Абавязковыя медыцынскiя агляды

У мэтах аховы здароўя насельнiцтва, папярэджання прафесiйных атручванняў i захворванняў, няшчасных выпадкаў, забеспячэння бяспекi працы, прадухiлення распаўсюджвання iнфекцыйных i паразiтарных захворванняў работнiкi асобных прафесiй, вытворчасцяў i арганiзацый праходзяць абавязковыя папярэднiя (пры паступленнi на работу) i перыядычныя (на працягу працоўнай дзейнасцi) медыцынскiя агляды ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб працы.

Парадак правядзення абавязковых медыцынскiх аглядаў работнiкаў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь.

Асоба, якая не прайшла абавязковы медыцынскi агляд або прызнана непрыгоднай па стану здароўя да работ i кантакту са шкоднымi рэчывамi i неспрыяльнымi вытворчымi фактарамi, да такiх вiдаў работ не дапускаецца.

Кiраўнiкi арганiзацый i iндывiдульныя прадпрымальнiкi абавязаны забяспечваць умовы для своечасовага праходжання работнiкамi абавязковых перыядычных медыцынскiх аглядаў i нясуць адказнасць за допуск да работы асоб, якiя не прайшлi медыцынскi агляд або прызнаны непрыгоднымi па стану здароўя да работ са шкоднымi i неспрыяльнымi вытворчымi фактарамi.

Кiраўнiкi лячэбна-прафiлактычных устаноў нясуць адказнасць за забеспячэнне якасцi медыцынскага агляду.

Артыкул 37. Папярэджанне ўзнiкнення i распаўсюджвання захворванняў

Юрыдычныя i фiзiчныя асобы павiнны своечасова i ў поўным аб’ёме праводзiць арганiзацыйныя, iнжынерна-тэхнiчныя, медыцынскiя, санiтарна-гiгiенiчныя, процiэпiдэмiчныя i iншыя мерапрыемствы ў мэтах папярэджання ўзнiкнення i недапушчэння распаўсюджвання захворванняў i атручванняў людзей.

Пры пагрозе ўзнiкнення або распаўсюджвання групавых iнфекцыйных i неiнфекцыйных захворванняў i атручванняў людзей на асобных тэрыторыях i ў населеных пунктах Урадам Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi могуць уводзiцца асаблiвыя ўмовы i рэжымы гаспадарчай дзейнасцi i жыцця насельнiцтва.

Аператыўнае кiраўнiцтва i каардынацыя дзейнасцi юрыдычных i фiзiчных асоб па папярэджанню ўзнiкнення i распаўсюджвання групавых iнфекцыйных i неiнфекцыйных захворванняў i атручванняў людзей ажыццяўляюцца камiсiямi па надзвычайных сiтуацыях, якiя ўтвараюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь i мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.

Хворыя на iнфекцыйныя захворваннi, асобы з падазрэннем на такiя захворваннi i асобы, якiя кантактавалi з iнфекцыйнымi хворымi, падлягаюць медыцынскаму нагляду, а пры неабходнасцi — iзаляцыi, шпiталiзацыi, лячэнню i вакцынацыi.

Асобы, якiя з’яўляюцца носьбiтамi ўзбуджальнiкаў iнфекцыйных захворванняў, падлягаюць лячэнню. Калi гэтыя асобы могуць быць крынiцай распаўсюджвання iнфекцыйных захворванняў у сувязi з асаблiвасцямi вытворчасцi, у якой яны заняты, або работай, што выконваецца iмi, то яны пераводзяцца на iншую работу да выздараўлення, а пры немагчымасцi пераводу часова (да выздараўлення) знiмаюцца з работы з выплатай дапамогi па сацыяльнаму страхаванню.

Пералiкi прафесiй i iнфекцыйных захворванняў, пры якiх бактэрыяносьбiты прадстаўляюць небяспеку для навакольных, вызначаюцца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

У мэтах папярэджання iнфекцыйных захворванняў установы аховы здароўя ажыццяўляюць абавязковыя прафiлактычныя прышчэпкi.

Пералiк прафiлактычных прышчэпак, парадак i тэрмiны iх правядзення, а таксама групы насельнiцтва, якiя падлягаюць прышчэпкам, вызначаюцца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, якi ведае пытаннямi аховы здароўя.

У мэтах фiнансавання затрат на правядзенне ў надзвычайных сiтуацыях медыцынскiх, санiтарна-гiгiенiчных i процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў па папярэджанню i лiквiдацыi групавых iнфекцыйных i неiфекцыйных захворванняў i атручванняў людзей у рэспублiканскiм i мясцовых бюджэтах прадугледжваюцца асiгнаваннi для забеспячэння гэтых мерапрыемстваў.

Асобы, здароўю якiх была прычынена шкода з прычыны правядзення прафiлактычных прышчэпак, маюць права на яе пакрыццё ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 38. Патрабаваннi па забеспячэнню санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва пры надзвычайных сiтуацыях

Ва ўмовах надзвычайных сiтуацый у першачарговым парадку павiнны праводзiцца санiтарна-гiгiенiчныя i процiэпiдэмiчныя мерапрыемствы, накiраваныя на папярэджанне ўзнiкнення i распаўсюджвання масавых захворванняў i атручванняў насельнiцтва.

ГЛАВА 5. Органы, установы i службовыя асобы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, iх правы i абавязкi. Асноўныя гарантыi службовым асобам органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд

Артыкул 39. Органы i ўстановы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд

Дзяржаўны санiтарны нагляд ажыццяўляюць санiтарна-эпiдэмiялагiчныя органы i ўстановы Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь у парадку, якi ўстанаўлiвае Урад Рэспублiкi Беларусь.

Органы i ўстановы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, уваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублiкi Беларусь — намеснiк мiнiстра аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь — назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады Урадам Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Галоўныя дзяржаўныя санiтарныя ўрачы абласцей, горада Мiнска, гарадоў, раёнаў i раёнаў у гарадах назначаюцца на пасаду i вызваляюцца ад пасады Галоўным дзяржаўным санiтарным урачом Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з адпаведнымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.

Артыкул 40. Службовыя асобы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд

Арганiзацыя i правядзенне дзяржаўнага санiтарнага нагляду на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ускладаюцца на:

Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь — намеснiка мiнiстра аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;

намеснiкаў Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь;

галоўных дзяржаўных санiтарных урачоў абласцей, гарадоў, раёнаў, раёнаў у гарадах i iх намеснiкаў;

iншых службовых асоб органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

Пералiк iншых службовых асоб органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, i iх кампетэнцыя вызначаюцца Галоўным дзяржаўным санiтарным урачом Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 41. Правы галоўных дзяржаўных санiтарных урачоў i iх намеснiкаў

Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублiкi Беларусь, галоўныя дзяржаўныя санiтарныя ўрачы абласцей, гарадоў, раёнаў, раёнаў у гарадах i iх намеснiкi маюць права ва ўстаноўленым парадку:

уносiць у адпаведныя дзяржаўныя органы прапановы па пытаннях выканання санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства, а таксама па праектах планаў эканамiчнага развiцця тэрыторый, комплексных праграм аховы здароўя i асяроддзя пражывання чалавека, накiраваных на забеспячэнне санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва;

уносiць на разгляд дзяржаўных органаў, арганiзацый i грамадскiх аб’яднанняў прапановы i прадстаўляць заключэннi па пытаннях забеспячэння санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту насельнiцтва;

прад’яўляць да юрыдычных i фiзiчных асоб патрабаваннi аб правядзеннi санiтарна-гiгiенiчных i процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў па ўстараненню парушэнняў санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства, а таксама ажыццяўляць кантроль за выкананнем гэтых патрабаванняў;

даручаць правядзенне экспертыз i кансультацый па ацэнцы ўплыву фактараў асяроддзя пражывання чалавека на яго здароўе органам i ўстановам, якiя ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, i аб iх вынiках iнфармаваць арганiзацыi i насельнiцтва;

забараняць пастаўку, рэалiзацыю i выкарыстанне вырабленай за межамi Рэспублiкi Беларусь прадукцыi, якая можа прадстаўляць патэнцыяльную небяспеку для здароўя людзей, пры адсутнасцi дакументаў, што засведчваюць яе якасць i бяспеку для здароўя людзей пры неадпаведнасцi санiтарным правiлам;

прыпыняць да правядзення неабходных мерапрыемстваў i ўстаранення наяўных парушэнняў санiтарных правiл, а ў выпадку немагчымасцi iх выканання спыняць:

работы па праектаванню i будаўнiцтву аб’ектаў i iх пускавых комплексаў;

эксплуатацыю дзеючых аб’ектаў, асобных вытворчых цэхаў, участкаў, памяшканняў, будынкаў, збудаванняў, абсталявання, транспартных сродкаў, а таксама выкананне асобных вiдаў работ;

распрацоўку, выраб, прымяненне (выкарыстанне) i рэалiзацыю прадукцыi;

вытворчасць, захоўванне, транспарцiроўку i рэалiзацыю харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў, матэрыялаў i вырабаў, што кантактуюць з iмi, выкарыстанне вады (крынiц вады) для пiтных, гаспадарчых i культурна-аздараўленчых мэт;

уносiць прапановы ў:

адпаведныя дзяржаўныя органы аб забароне (або ўвядзеннi на асобных тэрыторыях асаблiвых умоў i рэжымаў) пражывання насельнiцтва, аб ажыццяўленнi гаспадарчай дзейнасцi, накiраванай на лiквiдацыю i прадухiленне распаўсюджвання групавых захворванняў i атручванняў людзей;

фiнансава-крэдытныя ўстановы аб прыпыненнi фiнансавання (крэдытавання) работ па праектаванню, будаўнiцтву, а таксама гаспадарчай дзейнасцi юрыдычных i фiзiчных асоб у выпадку невыканання iмi санiтарных правiл, прадпiсанняў органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, аб прыпыненнi або спыненнi гэтай дзейнасцi;

прымаць рашэннi аб:

часовым зняццi з работы асоб, якiя з’яўляюцца носьбiтамi ўзбуджальнiкаў iнфекцыйных захворванняў i крынiцай iх распаўсюджвання ў сувязi з асаблiвасцямi работы, што выконваецца iмi, або вытворчасцi, у якой яны заняты;

правядзеннi абследавання i медыцынскага нагляду за асобамi, якiя кантактавалi з iнфекцыйнымi хворымi i могуць быць крынiцай распаўсюджвання iнфекцыйных захворванняў у сувязi з асаблiвасцямi выконваемай iмi работы або вытворчасцi, у якой яны заняты;

абавязковай шпiталiзацыi iнфекцыйных хворых i асоб з падазрэннем на iнфекцыйнае захворванне, якiя прадстаўляюць небяспеку для навакольных;

правядзеннi дэзiнфекцыi, дэзiнсекцыi i дэратызацыi ў ачагах iнфекцыйных захворванняў, а таксама ў памяшканнях i на тэрыторыях, дзе захоўваюцца ўмовы для ўзнiкнення або распаўсюджвання iнфекцыйных захворванняў;

вызначаць вiды прышчэпах, якiя праводзяцца па эпiдэмiчных паказчыках, тэрмiны iх правядзення i падлеглы iм кантынгент;

выклiкаць службовых i фiзiчных асоб для разгляду матэрыялаў па фактах парушэнняў санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства;

разглядаць справы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i накладаць адмiнiстрацыйныя спагнаннi за парушэнне санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства;

перадаваць матэрыялы аб парушэннi санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства ў органы папярэдняга расследавання для вырашэння пытання аб узбуджэннi крымiнальных спраў;

прадстаўляць наймальнiкам прапановы аб прымяненнi мер дысцыплiнарнага спагнання да вiнаватых;

прад’яўляць патрабаваннi да фiзiчных i юрыдычных асоб аб пакрыццi шкоды, прычыненай iмi парушэннем санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства, а таксама аб пакрыццi дадаткова панесеных органамi i ўстановамi аховы здароўя расходаў на правядзенне санiтарна-гiгiенiчных, процiэпiдэмiчных i лячэбна-прафiлактычных мерапрыемстваў пры ўзнiкненнi прафесiйных, групавых захворванняў i атручванняў людзей;

атрымлiваць бясплатна i без якiх-небудзь абмежаванняў ад юрыдычных i фiзiчных асоб звесткi i дакументы, неабходныя для выканання абавязкаў, ускладзеных на органы i ўстановы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд;

адбiраць узоры (пробы) матэрыялаў, рэчываў, харчовых прадуктаў, паветра, вады i глебы для лабараторных даследаванняў i правядзення дзяржаўнай санiтарна-гiгiенiчнай экспертызы;

абследаваць умовы пражывання людзей для арганiзацыi i ажыццяўлення санiтарна-гiгiенiчных i процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў;

бесперашкодна наведваць у любы час сутак i без папярэдняга паведамлення (пры прад’яўленнi службовага пасведчання) арганiзацыi для ажыццяўлення дзяржаўнага санiтарнага нагляду.

Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублiкi Беларусь i яго намеснiкi маюць таксама права:

вызначаць прыярытэтныя напрамкi i асноўныя задачы органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, зыходзячы з санiтарна-эпiдэмiчнай абстаноўкi, якая складваецца;

распрацоўваць, зацвярджаць, уводзiць у дзеянне i адмяняць санiтарныя правiлы;

даваць арганiзацыям заключэннi па:

нормах праектавання нарматыўна-тэхнiчнай, тэхналагiчнай i эксплуатацыйнай дакументацыi на новую (мадэрнiзуемую) прадукцыю i тэхналогiю;

дакументацыi пры заключэннi дагавораў аб пастаўцы ў Рэспублiку Беларусь прадукцыi, уключаючы харчовую сыравiну, харчовыя прадукты, харчовыя дабаўкi, рэчывы i тэхналогii;

праграмах i рэжымах выхавання, навучання, прафесiйнай падрыхтоўцы, вучэбна-працоўнай нагрузкi дзяцей i падлеткаў;

iншых пытаннях, прадугледжаных гэтым Законам.

Артыкул 42. Абавязкi службовых асоб органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд

Службовыя асобы органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, у межах сваёй кампетэнцыi абавязаны:

своечасова i ў поўнай меры выкарыстоўваць прадастаўленыя iм паўнамоцтвы па папярэджванню, выяўленню i спыненню парушэнняў санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства;

каардынаваць сваю дзейнасць з дзяржаўнымi органамi i арганiзацыямi, зацiкаўленымi ў ахове i ўмацаваннi здароўя насельнiцтва, забеспячэннi яго санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту;

захоўваць дзяржаўную, камерцыйную i iншую тайну, якая ахоўваецца законам;

садзейнiчаць павышэнню санiтарнай культуры насельнiцтва, распаўсюджванню гiгiенiчных ведаў аб здаровым ладзе жыцця.

Артыкул 43. Адказнасць службовых асоб органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд

Службовыя асобы органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, за неналежнае выкананне сваiх абавязкаў нясуць адказнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 44. Абскарджанне дзеянняў органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, або службовых асоб гэтых органаў

Дзеяннi органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, або службовых асоб гэтых органаў могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячы ў парадку падпарадкаванасцi орган або службовай асобе, а пры нязгодзе з iх рашэннем — у суд.

Падача скаргi не прыпыняе дзеяння, якое абскарджваецца.

Артыкул 45. Асноўныя гарантыi службовым асобам органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд

Службовыя асобы органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, пры выкананнi службовых абавязкаў з’яўляюцца прадстаўнiкамi ўлады i знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.

Любое ўздзеянне ў якой бы там нi было форме на службовых асоб органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, што перашкаджае выкананню iмi прафесiйных абавязкаў, цi ўмяшанне ў iх дзейнасць забараняюцца.

Iншыя гарантыi службовых асоб органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд, вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 6. Ведамасны санiтарны нагляд, вытворчы i грамадскi санiтарны кантроль

Артыкул 46. Ведамасны санiтарны нагляд

Ведамасны санiтарны нагляд за забеспячэннем санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту ў войсках або на аб’ектах Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войск Рэспублiкi Беларусь, у арганiзацыях i на аб’ектах Беларускай чыгункi, а таксама ў арганiзацыях i на аб’ектах Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца санiтарна-эпiдэмiялагiчнымi ўстановамi, падраздзяленнямi i службовымi асобамi ўказаных мiнiстэрстваў, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войск Рэспублiкi Беларусь, Беларускай чыгункi, цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафiлактычных i санаторна-курортных устаноў Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Палажэннi аб ведамасным санiтарным наглядзе Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войск Рэспублiкi Беларусь, Беларускай чыгункi, Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь зацвярджаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 47. Вытворчы санiтарны кантроль

Арганiзацыi абавязаны забяспечваць вытворчы санiтарны кантроль, у тым лiку i лабараторны кантроль, за выкананнем у працэсе вытворчасцi (дзейнасцi) санiтарна-гiгiенiчных i процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў, накiраваных на папярэджанне i лiквiдацыю забруджання асяроддзя пражывання чалавека, аздараўленне ўмоў працы, быту, адпачынку, навучання i выхавання людзей, за якасцю выпускаемай прадукцыi з выдачай дакументаў, што засведчваюць яе якасць.

Артыкул 48. Грамадскi санiтарны кантроль

Грамадскiя аб’яднаннi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i iх статутамi маюць права ажыццяўляць грамадскi санiтарны кантроль за выкананнем санiтарна-гiгiенiчных i процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў i пры выяўленнi парушэнняў санiтарных правiл iнфармаваць органы i ўстановы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны або ведамасны санiтарны нагляд.

Артыкул 49. Узаемадзеянне пры ажыццяўленнi дзяржаўнага i ведамаснага санiтарнага нагляду, вытворчага i грамадскага санiтарнага кантролю

Дзейнасць мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, арганiзацый i грамадскiх аб’яднанняў, што забяспечваюць ведамасны санiтарны нагляд, вытворчы i грамадскi санiтарны кантроль у адпаведнасцi з артыкуламi 46 — 48 гэтага Закона, ажыццяўляецца ва ўзаемадзеяннi i пад метадычным кiраўнiцтвам органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санiтарны нагляд.

ГЛАВА 7. Адказнасць за парушэнне санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства

Артыкул 50. Адказнасць за парушэнне санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства

За парушэнне санiтарна-эпiдэмiялагiчнага заканадаўства вiнаватыя асобы прыцягваюцца да адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прывесцi нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

забяспечыць прыняцце нарматыўных прававых актаў, неабходных для рэалiзацыi гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

23 мая 2000 г., г. Мiнск № 397 — З.

<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый >>>



Rating All.BY Rambler's Top100 Белорусский рейтинг Белорусский каталог BelRus
Hosted by uCoz