Закон Республики Беларусь
от 5 июля 2004 года
"О государственных символах Республики Беларусь"

Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 15.03.2005.

Закон Рэспублiкi Беларусь
«Аб дзяржаўных сiмвалах Рэспублiкi Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 3 чэрвеня 2004 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 16 чэрвеня 2004 года

Гэты Закон накiраваны на прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сiмвалаў Рэспублiкi Беларусь, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, i вызначае апiсанне i парадак iх выкарыстання.

ГЛАВА 1.

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Сiмваламi Рэспублiкi Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 2. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, а таксама iншаземныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, павiнны паважлiва ставiцца да Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 3. Эталон Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь i эталон Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь (шматколерны, двухколерны i аднаколерны ў графiчным i аб’ёмным варыянтах) захоўваюцца ў дзяржаўнай установе «Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь», эталонны запiс Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь захоўваецца ва ўстанове «Беларускi дзяржаўны архiў кiнафотафонадакументаў» — пастаянна.

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь i яго выява незалежна ад iх памераў павiнны ў дакладнасцi адпавядаць эталону Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь.

Рэпрадуктаваная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь незалежна ад яе памераў павiнна ў дакладнасцi адпавядаць шматколернаму, двухколернаму i аднаколернаму эталонам Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь у графiчным цi аб’ёмным варыянце. Выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь змешчана ў дадатку 1 да гэтага Закона.

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь павiнен выконвацца ў дакладнай адпаведнасцi з тэкстам i музычнай рэдакцыяй (нотамi) згодна з дадаткамi 2 i 3 да гэтага Закона, а таксама ў адпаведнасцi з эталонным запiсам Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь вырабляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Не дапускаецца выкарыстанне Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь, якiя выраблены iншым спосабам.

ГЛАВА 2.

ДЗЯРЖАЎНЫ ФЛАГ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 4. Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнiшча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных каляровых палос: верхняй — чырвонага колеру i нiжняй — зялёнага колеру. Адносiны шырынi палос чырвонага i зялёнага колеру — 2:1. Адносiны шырынi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь да яго даўжынi — 1:2. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускi нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полi, якое складае 1/9 даўжынi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь. Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацiсты (вохра) колер. Адносiны шырынi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь да даўжынi дрэўка — 1:3.

Пры правядзеннi цырымонiй i iншых урачыстых мерапрыемстваў, а таксама пры ўстаноўцы Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь у службовых кабiнетах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i кiраўнiкоў iншых дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, прадстаўнiкоў мясцовых Саветаў дэпутатаў, кiраўнiкоў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў на верхнiм канцы дрэўка Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь замацоўваецца наверша ромбападобнай формы з выявай пяцiканцовай зоркi, аналагiчнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублiкi Беларусь. Навершы вырабляюцца з металу жоўтага колеру.

Артыкул 5. Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь паднiмаецца або ўстанаўлiваецца:

на будынку рэзiдэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — пастаянна, за выключэннем выпадкаў, калi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь на будынку рэзiдэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь паднiмаецца дублiкат штандарта (флага) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

на будынку Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i на будынку Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — пастаянна;

на будынку Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь — пастаянна;

на будынках органаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i iншых дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, — пастаянна;

на будынках рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, — пастаянна;

на будынках Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, устаноў Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў — пастаянна, а на будынках, у якiх право-дзяцца пасяджэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, — на час правядзення пасяджэнняў;

на будынках i (цi) тэрыторыях дыпламатычных прадстаўнiцтваў (уключаючы рэзiдэнцыi кiраўнiкоў дыпламатычных прадстаўнiцтваў), консульскiх устаноў, прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь пры мiжнародных арганiзацыях, а таксама спецыяльных мiсiй Рэспублiкi Беларусь — у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права, правiламi дыпламатычнага пратакола, законамi, правiламi i звычаямi дзяржавы знаходжання;

на транспартных сродках кiраўнiкоў дзяржаў, урадаў i парламентаў, якi прыбылi з афiцыйнымi або рабочымi вiзiтамi ў Рэспублiку Беларусь, у выпадку, калi iх суправаджае афiцыйная асоба, якая прадстаўляе Рэспублiку Беларусь;

на марскiх суднах i суднах рачнога флоту, зарэгiстраваных у Рэспублiцы Беларусь, — на флагштоку або гафелi;

на транспартных сродках кiраўнiкоў дыпламатычных прадстаўнiцтваў, консульскiх устаноў, прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь пры мiжнародных арганiзацыях, а таксама спецыяльных мiсiй Рэспублiкi Беларусь — у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права, правiламi дыпламатычнага пратакола, законамi, правiламi i звычаямi дзяржавы знаходжання;

на транспартных сродках, марскiх суднах (на топе пярэдняй мачты або на сiгнальнай мачце) i iншых сродках перамяшчэння, на якiх у якасцi афiцыйных асоб знаходзяцца Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь або асобы, якiя выконваюць iх абавязкi, — у выпадку знаходжання гэтых асоб у службовых камандзiроўках за мяжой, кiраўнiк дэлегацыi, накiраванай ва ўстаноўленым парадку Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь цi Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, пасол, кiраўнiк консульскай установы Рэспублiкi Беларусь, пастаянны прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь пры мiжнародных арганiзацыях або кiраўнiк цi прадстаўнiк спецыяльнай мiсii Рэспублiкi Беларусь — са згоды гэтых асоб;

на будынках i ў памяшканнях, у якiх праводзiцца галасаванне, — у днi выбараў i рэферэндумаў;

на будынках i ў памяшканнях, у якiх праводзяцца рэспублiканскiя сходы, — у днi правядзення такiх сходаў;

у аб’яднаннях, злучэннях i воiнскiх часцях Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, — у адпаведнасцi з агульнавайсковымi статутамi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь;

у пунктах пропуску цераз Дзяржаўную гранiцу Рэспублiкi Беларусь, на пагранiчных заставах, пагранiчных пастах пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь;

на спартыўных арэнах — падчас правядзення чэмпiянатаў i першынстваў Рэспублiкi Беларусь, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў з удзелам нацыянальных зборных каманд i падчас узнагароджвання беларускiх спартсменаў — пераможцаў мiжнародных спаборнiцтваў;

у службовых кабiнетах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i кiраўнiкоў iншых дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь, пракурораў абласцей, горада Мiнска, раёнаў (гарадоў) i прыраўнаваных да iх пракурораў, старшынь абласных, горада Мiнска i мiжраённых камiтэтаў дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, начальнiкаў галоўных упраўленняў па абласцях i гораду Мiнску, кiраўнiкоў аддзяленняў Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь у гарадах, старшынь мясцовых Саветаў дэпутатаў, кiраўнiкоў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, камандзiраў аб’яднанняў, злучэнняў, воiнскiх часцей Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у памяшканнях пасяджэнняў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, у залах судовых пасяджэнняў агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, у памяшканнях воiнскiх часцей, памяшканнях органаў запiсу актаў грамадзянскага стану, памяшканнях урачыстай рэгiстрацыi нараджэння i шлюбу, памяшканнях дзяржаўных натарыяльных кантор, памяшканнях дзяржаўных навуковых арганiзацый i ўстаноў адукацыi, iншых дзяржаўных арганiзацый, памяшканнях, у якiх дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў пастаянна прымаюць выбаршчыкаў;

на iншых аб’ектах у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных святаў i святочных дзён, а таксама пры ўрачыстых мерапрыемствах, якiя праводзяцца дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi, грамадзянамi падчас народных, працоўных, сямейных святаў i ў iншыя памятныя даты, у тым лiку i без выкарыстання дрэўка (флагштока), пры забеспячэннi неабходнай павагi да Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь, выраблены ў настольным варыянце, можа быць устаноўлены ў памяшканнях, якiя выкарыстоўваюцца арганiзацыямi i грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 6. Пры адначасовым падняццi або ўстанаўленнi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь i флага iншай дзяржавы Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь павiнен быць падняты або ўстаноўлены з правага боку, а флаг iншай дзяржавы — з левага, калi стаць тварам да iх. У выпадку падняцця флагаў трох i больш дзяржаў флагi размяшчаюцца ў алфавiтным парадку па назве гэтых дзяржаў.

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь размяшчаецца на адным узроўнi з флагамi iншых дзяржаў i павiнен быць аднаго памеру з iмi.

Пры адначасовым устанаўленнi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь i флага iншай дзяржавы на транспартных сродках (за выключэннем марскiх суднаў i суднаў рачнога флоту) Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь размяшчаецца злева па напрамку руху, а флаг iншай дзяржавы — справа па напрамку руху на адным узроўнi па вышынi i на адной гарызантальнай лiнii, перпендыкулярнай напрамку руху транспартнага сродку.

Пры адначасовым падняццi або ўстанаўленнi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь i штандарта (флага) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь павiнен быць падняты або ўстаноўлены з левага боку, а штандарт (флаг) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — з правага, калi стаць тварам да iх.

Артыкул 7. Падчас жалобы, аб’яўленай Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца ў жалобным афармленнi. У гэтым выпадку да верхняй часткi дрэўка (флагштока) Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь прымацоўваецца стужка чорнага колеру, даўжыня якой роўная даўжынi палотнiшча флага. Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь, устаноўлены на флагштоку, прыспускаецца на 1/3 даўжынi флагштока.

Артыкул 8. Выява Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь змяшчаецца на паветраных суднах, зарэгiстраваных у Рэспублiцы Беларусь.

У выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, выява Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь можа быць выкарыстана ў якасцi асновы або элемента дзяржаўных узнагарод Рэспублiкi Беларусь, а таксама геральдычных знакаў — эмблем i нагрудных знакаў дзяржаўных органаў.

Флагi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, палiтычных партый, прафесiйных саюзаў i iншых грамадскiх аб’яднанняў не могуць быць iдэнтычныя Дзяржаўнаму флагу Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь не можа быць выкарыстаны ў якасцi асновы флагаў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, палiтычных партый, прафесiйных саюзаў i iншых грамадскiх аб’яднанняў.

Пры адначасовым падняццi або размяшчэннi Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь i флага адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўнага органа, iншай дзяржаўнай арганiзацыi, палiтычнай партыi, прафесiйнага саюза i iншага грамадскага аб’яднання Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь павiнен размяшчацца з левага боку ад iншага флага, калi стаць тварам да iх. Пры адначасовым размяшчэннi няцотнай колькасцi флагаў Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь павiнен размяшчацца ў цэнтры, а пры размяшчэннi цотнай колькасцi флагаў (больш чым два) — злева ад цэнтра.

Выява Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь можа быць выкарыстана ў дэкаратыўных мэтах у якасцi дзяржаўнага i нацыянальнага сiмвала такiм чынам, каб пры гэтым не была праяўлена непавага да Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь.

Не дапускаецца размяшчэнне на Дзяржаўным флагу Рэспублiкi Беларусь надпiсаў i графiчных выяў незалежна ад спосабу iх нанясення.

ГЛАВА 3.

ДЗЯРЖАЎНЫ ГЕРБ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 9. Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полi зялёны контур Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь, наложаны на залатыя промнi ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Наверсе поля знаходзiцца пяцiканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамi канюшыны, злева — кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь у два радкi напiсаны золатам словы «Рэспублiка Беларусь».

Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь можа рэпрадуктавацца ў шматколернай, двухколернай i аднаколернай (у тым лiку золатам) выяве ў графiчным або аб’ёмным варыянце. Выпадкi змяшчэння шматколернай, двухколернай i аднаколернай (у тым лiку залатой) выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь у графiчным або аб’ёмным варыянце вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 10. Выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь змяшчаецца:

на будынку рэзiдэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, на будынках Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, iншых дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, на будынках i ў памяшканнях дыпламатычных прадстаўнiцтваў (уключаючы рэзiдэнцыi кiраўнiкоў дыпламатычных прадстаўнiцтваў), консульскiх устаноў, прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь пры мiжнародных арганiзацыях, а таксама спецыяльных мiсiй Рэспублiкi Беларусь;

у службовых кабiнетах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i кiраўнiкоў iншых дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь, пракурораў абласцей, горада Мiнска, раёнаў (гарадоў) i прыраўнаваных да iх пракурораў, старшынь абласных, горада Мiнска i мiжраённых камiтэтаў дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, начальнiкаў галоўных упраўленняў па абласцях i гораду Мiнску, кiраўнiкоў аддзяленняў Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь у гарадах, старшынь мясцовых Саветаў дэпутатаў, кiраўнiкоў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, камандзiраў аб’яднанняў, злучэнняў, воiнскiх часцей Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у памяшканнях пасяджэнняў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, у залах судовых пасяджэнняў агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, у памяшканнях воiнскiх часцей, памяшканнях органаў запiсу актаў грамадзянскага стану, памяшканнях урачыстай рэгiстрацыi нараджэння i шлюбу, памяшканнях дзяржаўных натарыяльных кантор, памяшканнях дзяржаўных навуковых арганiзацый i ўстаноў адукацыi, iншых дзяржаўных арганiзацый, памяшканнях, у якiх дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў пастаянна прымаюць выбаршчыкаў;

на пячатках, вуглавых штампах i бланках дакументаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных натарыяльных кантор, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, дзяржаўных навуковых арганiзацый i ўстаноў адукацыi, iншых дзяржаўных арганiзацый i на бланках дакументаў пастаянных камiсiй палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;

на граматах, падзяках, дыпломах, пасведчаннях, спецыяльных пропусках, якiя выдаюцца арганiзацыямi, указанымi ў абзацы чацвёртым часткi першай гэтага артыкула;

на дзяржаўных каштоўных паперах;

на пашпартах грамадзян Рэспублiкi Беларусь, а таксама на дыпламатычных i службовых пашпартах, якiя выдаюцца грамадзянам Рэспублiкi Беларусь;

на пагранiчных слупах, якiя ўстанаўлiваюцца на Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь, а таксама ў пунктах пропуску праз яе;

на штандарце (флагу) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь можа змяшчацца:

на грашовых знаках Рэспублiкi Беларусь;

на дзяржаўных узнагародах Рэспублiкi Беларусь i дакументах да iх;

на нагрудных знаках аб заканчэннi дзяржаўных устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi;

на тытульных лiстах дзяржаўных перыядычных выданняў.

Гербы адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, а таксама гербы гарадоў i пасёлкаў гарадскога тыпу, якiя афiцыйна зацверджаны ў гэтым статусе, не могуць быць iдэнтычныя Дзяржаўнаму гербу Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь не можа быць выкарыстаны ў якасцi геральдычнай асновы гербаў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, а таксама гербаў гарадоў i пасёлкаў гарадскога тыпу, якiя афiцыйна зацверджаны ў гэтым статусе.

Пры адначасовым размяшчэннi Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i герба адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь, а таксама герба горада i пасёлка гарадскога тыпу, якi афiцыйна зацверджаны ў гэтым статусе, Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь павiнен размяшчацца з левага боку ад iншага герба, калi стаць тварам да iх. Пры адначасовым размяшчэннi няцотнай колькасцi гербаў Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь павiнен размяшчацца ў цэнтры, а пры размяшчэннi цотнай колькасцi гербаў (больш чым два) — злева ад цэнтра.

У выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь можа быць выкарыстана ў якасцi элемента геральдычных знакаў — эмблем i нагрудных знакаў дзяржаўных органаў.

Забараняецца выкарыстанне Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь у якасцi асновы геральдычных знакаў — эмблем грамадскiх аб’яднанняў.

Арганiзацыям, якiя не ўказаны ў частцы першай гэтага артыкула, права выкарыстання выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь можа быць прадастаўлена толькi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь могуць быць прадугледжаны i iншыя выпадкi абавязковага змяшчэння выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь.

Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь могуць выкарыстоўваць выяву Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i ў iншых выпадках пры забеспячэннi неабходнай павагi да Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем выпадкаў змяшчэння яго выявы на бланках пiсьмаў.

Не дапускаецца змяшчэнне выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь на вiзiтных картках грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя не з’яўляюцца дзяржаўнымi служачымi.

ГЛАВА 4.

ДЗЯРЖАЎНЫ ГIМН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 11. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь можа выконвацца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым або ў iншых вакальных, iнструментальных або вакальна-iнструментальных варыянтах. Пры гэтым могуць выкарыстоўвацца аўдыё- i вiдэазапiс, а таксама сродкi тэле- i радыётрансляцыi.

Пры вакальным i вакальна-iнструментальным выкананнi Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь выконваецца цалкам, а пры яго iнструментальным выкананнi дапускаецца частковае выкананне — прайграюцца запеў i прыпеў адзiн раз.

Артыкул 12. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь выконваецца:

пры ўступленнi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на пасаду — пасля прынясення iм Прысягi;

пры адкрыццi i закрыццi сесiй Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;

падчас афiцыйнай цырымонii падняцця Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь i iншых афiцыйных дзяржаўных цырымонiй;

падчас правядзення цырымонiй сустрэч кiраўнiкоў iншаземных дзяржаў, парламентаў i ўрадаў iншаземных дзяржаў, якiя наведваюць Рэспублiку Беларусь з афiцыйнымi вiзiтамi;

пры афiцыйных цырымонiях ускладання вянкоў кiраўнiкамi iншаземных дзяржаў, парламентаў i ўрадаў;

пры правядзеннi воiнскiх рытуалаў — у адпаведнасцi з агульнавайсковымi статутамi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь;

пры афiцыйных цырымонiях падчас спартыўных спаборнiцтваў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i за яе межамi — у адпаведнасцi з правiламi арганiзацыi гэтых спаборнiцтваў.

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь можа выконвацца:

пры адкрыццi помнiкаў, памятных знакаў i iншых збудаванняў, прысвечаных знамянальным падзеям у жыццi Рэспублiкi Беларусь, у гонар знакамiтых дзяржаўных, палiтычных, грамадскiх i ваенных дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукi, мастацтва i культуры;

пры адкрыццi i закрыццi ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублiкi Беларусь;

падчас урачыстых сходаў, якiя праводзяцца дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi;

грамадзянамi падчас народных, працоўных, сямейных святаў i iншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэннi неабходнай павагi да Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь транслiруецца дзяржаўнымi тэлевiзiйнымi i радыёвяшчальнымi кампанiямi:

штогод у пачатку i перад заканчэннем вяшчання, а пры кругласутачным вяшчаннi — у 6 гадзiн i ў 24 гадзiны;

у навагоднюю ноч — пасля бою гадзiннiка ў 24 гадзiны.

Артыкул 13. Пры афiцыйным выкананнi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны — без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, iншыя асобы, для якiх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, — у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь).

Артыкул 14. Выкананне Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь пры правядзеннi Рэспублiкай Беларусь афiцыйных мерапрыемстваў на тэрыторыi iншаземных дзяржаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi, устаноўленымi Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь, законамi, правiламi i звычаямi дзяржавы знаходжання.

ГЛАВА 5.

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 15. Парушэнне патрабаванняў гэтага Закона, а таксама зневажанне дзяржаўных сiмвалаў Рэспублiкi Беларусь цягнуць за сабой адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 16. Кантроль за выкананнем гэтага Закона ажыццяўляецца:

кiраўнiкамi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый — у адпаведных дзяржаўных органах i iншых арганiзацыях;

Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь — на тэрыторыях дыпламатычных прадстаўнiцтваў, консульскiх устаноў i прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь пры мiжнародных арганiзацыях, а таксама спецыяльных мiсiй Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 17. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам нарматыўныя прававыя акты Рэспублiкi Беларусь прымяняюцца ў той частцы, у якой яны не супярэчаць гэтаму Закону, калi iншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 18. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

5 лiпеня 2004 года, г. Мiнск.

№ 301-З
<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый>>>


Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY
Hosted by uCoz