Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб спажывецкай кааперацыi (спажывецкiх таварыствах, iх саюзах) у Рэспублiцы Беларусь

Гэты Закон вызначае прававыя, арганiзацыйныя, эканамiчныя i сацыяльныя асновы стварэння i дзейнасцi спажывецкiх таварыстваў, iх саюзаў у Рэспублiцы Беларусь.

Глава 1

Агульныя палажэннi

Артыкул 1. Асноўныя паняццi i iх азначэннi

У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя паняццi i iх азначэннi:

спажывецкая кааперацыя — сiстэма спажывецкiх таварыстваў, iх саюзаў i створаных iмi ў мэтах задавальнення матэрыяльных (маёмасных) i iншых патрэбнасцяў членаў спажывецкiх таварыстваў i насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь унiтарных прадпрыемстваў i ўстаноў;

спажывецкае таварыства — добраахвотнае аб’яднанне грамадзян i (або) юрыдычных асоб у форме кааператыва з мэтай задавальнення iх матэрыяльных (маёмасных) i iншых патрэбнасцяў, якое ажыццяўляецца шляхам аб’яднання яго членамi маёмасных паявых узносаў;

саюз спажывецкiх таварыстваў — добраахвотнае аб’яднанне спажывецкiх таварыстваў, iх саюзаў, створанае ў мэтах каардынацыi дзейнасцi i абароны агульных маёмасных iнтарэсаў;

кааператыўны ўчастак — частка спажывецкага таварыства, якая аб’ядноўвае пэўную колькасць членаў спажывецкага таварыства па тэрытарыяльнай i (або) вытворчай прыметах;

член спажывецкага таварыства — грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь або юрыдычная асоба, прынятыя ва ўстаноўленым парадку ў склад спажывецкага таварыства i ўнёсшыя ўступны i паявы ўзносы;

упаўнаважаны спажывецкага таварыства — член спажывецкага таварыства, выбраны на сходзе кааператыўнага ўчастка спажывецкага таварыства i надзелены паўнамоцтвамi вырашаць пытаннi ў вышэйшым органе кiравання спажывецкага таварыства ад iмя членаў спажывецкага таварыства;

уступны ўзнос — грашовыя сродкi, што ўносяцца грамадзянiнам або юрыдычнай асобай пры ўступленнi ў члены спажывецкага таварыства i саюза спажывецкiх таварыстваў, якiя выкарыстоўваюцца на вяртанне выдаткаў, звязаных з уступленнем у спажывецкае таварыства i саюз спажывецкiх таварыстваў;

паявы ўзнос — маёмасны ўзнос, выражаны ў грашовай i (або) неграшовай форме, што ўносiцца грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь або юрыдычнай асобай у парадку, якi вызначаецца статутам спажывецкага таварыства;

паявы фонд — сукупнасць паявых узносаў членаў спажывецкага таварыства;

членскi ўзнос — грашовыя сродкi, якiя ўносяцца штогод членамi саюзаў спажывецкiх таварыстваў для забеспячэння дзейнасцi гэтых саюзаў.

Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб спажывецкай кааперацыi

Адносiны, якiя ўзнiкаюць у галiне стварэння i дзейнасцi спажывецкай кааперацыi, рэгулююцца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам, iншымi законамi i iншымi нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Гэты Закон не распаўсюджваецца на вытворчыя кааператывы, а таксама на iншыя спецыялiзаваныя кааператывы (гаражныя, жыллёва-будаўнiчыя i iнш.).

Калi ратыфiкаваным i ўступiўшым у сiлу мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя ўтрымлiваюцца ў гэтым Законе, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора.

Артыкул 3. Асноўныя задачы спажывецкай кааперацыi

Асноўнымi задачамi спажывецкай кааперацыi з’яўляюцца:

арганiзацыя аптовага i рознiчнага гандлю, грамадскага харчавання;

закупка ў грамадзян i юрыдычных асоб сельскагаспадарчых прадукцыi i сыравiны, вырабаў i прадукцыi асабiстых падсобных гаспадарак i промыслаў, дзiкарослых пладоў, ягад i грыбоў, лекава-тэхнiчнай сыравiны, другасных матэрыяльных рэсурсаў, iншых вiдаў прадукцыi i сыравiны;

вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыi, харчовых прадуктаў, нехарчовых тавараў, прадукцыi вытворча-тэхнiчнага прызначэння;

аказанне платных паслуг насельнiцтву;

арганiзацыя рынкаў для гандлю таварамi;

стварэнне i развiццё праектных, навуковых, вытворчых, будаўнiча-мантажных, рамонтна-будаўнiчых, транспартных i iншых арганiзацый;

стварэнне i развiццё санаторна-курортных устаноў;

стварэнне i развiццё навучальных устаноў у мэтах падрыхтоўкi спецыялiстаў для арганiзацый спажывецкай кааперацыi;

ажыццяўленне знешнеэканамiчнай дзейнасцi;

ажыццяўленне iншых вiдаў дзейнасцi, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 4. Дзяржава i спажывецкая кааперацыя

Гэты Закон вызначае гарантыi, агульныя прынцыпы, змест i меры дзяржаўнай падтрымкi спажывецкiх таварыстваў, iх саюзаў з улiкам iх сацыяльнай значнасцi. Дзяржава забяспечвае абарону iнтарэсаў спажывецкiх таварыстваў, iх саюзаў, садзейнiчае iх далейшаму развiццю i ажыццяўляе кантроль за iх дзейнасцю.

Спажывецкая кааперацыя ўзаемадзейнiчае з Урадам Рэспублiкi Беларусь на падставе штогадова заключаемых пагадненняў памiж Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i рэспублiканскiм саюзам спажывецкiх таварыстваў, у якiх вызначаюцца прагнозныя паказчыкi яе фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi.

У мэтах шырокага абмеркавання найбольш важных пытанняў спажывецкай кааперацыi могуць праводзiцца канферэнцыi i з’езды, парадак склiкання i правядзення якiх вызначаецца органам, якi прыняў рашэнне аб iх правядзеннi.

Артыкул 5. Назва спажывецкага таварыства, саюза спажывецкiх таварыстваў

Назва спажывецкага таварыства павiнна ўтрымлiваць назву тэрыторыi (раёна) па месцы яго знаходжання i словы «спажывецкае таварыства».

Назва абласных саюзаў спажывецкiх таварыстваў павiнна ўключаць назву вобласцi па месцы iх знаходжання i словы «абласны саюз спажывецкiх таварыстваў».

Рэспублiканскi саюз спажывецкiх таварыстваў называецца «Беларускi рэспублiканскi саюз спажывецкiх таварыстваў» («Белкаапсаюз»).

Выкарыстанне слоў «спажывецкае таварыства» i «саюз спажывецкiх таварыстваў» у назвах iншых спажывецкiх кааператываў, што ствараюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, не дапускаецца.

Глава 2

Спажывецкае таварыства

Артыкул 6. Спажывецкае таварыства

Асноўным звяном спажывецкай кааперацыi з’яўляецца спажывецкае таварыства, якое ствараецца ў форме спажывецкага кааператыва.

Спажывецкае таварыства з’яўляецца юрыдычнай асобай.

Артыкул 7. Стварэнне спажывецкага таварыства

Спажывецкае таварыства ствараецца заснавальнiкамi па тэрытарыяльнай, вытворчай або iншай прымеце на аснове членства.

Заснавальнiкамi спажывецкага таварыства могуць быць грамадзяне i (або) юрыдычныя асобы. Колькасць заснавальнiкаў спажывецкага таварыства павiнна быць не менш трох. Колькасць членаў у спажывецкiм таварыстве не абмяжоўваецца.

Рашэнне аб стварэннi спажывецкага таварыства прымаецца агульным сходам заснавальнiкаў. Агульны сход заснавальнiкаў зацвярджае статут спажывецкага таварыства i выбiрае органы кiравання i органы кантролю спажывецкага таварыства.

У выпадку, калi членамi спажывецкага таварыства з’яўляюцца жыхары некалькiх населеных пунктаў i колькасць членаў гэтага таварыства перавышае 100 чалавек, у спажывецкiм таварыстве могуць стварацца кааператыўныя ўчасткi. Кааператыўны ўчастак ствараецца па рашэнню праўлення спажывецкага таварыства.

Артыкул 8. Асноўныя прынцыпы стварэння i дзейнасцi спажывецкага таварыства

Спажывецкае таварыства ствараецца i дзейнiчае на аснове прынцыпаў:

добраахвотнасцi ўступлення ў таварыства i выхаду з яго;

абавязковасцi платы ўступнага i паявога ўзносаў;

дэмакратычнасцi кiравання спажывецкiм таварыствам (адзiн член спажывецкага таварыства — адзiн голас, абавязковая падсправаздачнасць i падкантрольнасць абласному i рэспублiканскаму саюзам спажывецкiх таварыстваў, магчымасць удзелу кожнага члена спажывецкага таварыства ў выбарных органах дадзенага таварыства);

узаемадапамогi i забеспячэння эканамiчнай выгады для членаў спажывецкага таварыства;

даступнасцi iнфармацыi аб дзейнасцi спажывецкага таварыства для ўсiх яго членаў;

стварэння ўмоў для павышэння адукацыйнага i культурнага ўзроўню членаў спажывецкага таварыства;

удзелу ў мiжнародным кааператыўным руху.

Артыкул 9. Правы спажывецкага таварыства

Спажывецкае таварыства мае права:

валодаць, карыстацца i распараджацца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь сваёй маёмасцю зыходзячы з мэтаў i задач дзейнасцi спажывецкага таварыства;

займацца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь дзейнасцю, накiраванай на задавальненне патрэбнасцяў членаў спажывецкага таварыства i насельнiцтва;

ажыццяўляць прадпрымальнiцкую дзейнасць настолькi, наколькi гэта служыць дасягненню мэтаў, дзеля якiх дадзенае таварыства створана;

мець свае фiлiялы i прадстаўнiцтвы, ствараць унiтарныя прадпрыемствы i ўстановы;

удзельнiчаць у гаспадарчых таварыствах, кааператывах;

ствараць фонды спажывецкага таварыства, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

прыцягваць пазыковыя сродкi юрыдычных асоб i грамадзян;

ажыццяўляць знешнеэканамiчную дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

абскарджваць ва ўстаноўленым парадку рашэннi дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кiравання i самакiравання, дзеяннi службовых асоб, якiя парушаюць правы спажывецкага таварыства;

добраахвотна аб’дноўвацца ў абласныя i рэспублiканскi саюзы спажывецкiх таварыстваў i выходзiць з iх;

вызначаць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь формы i сiстэмы аплаты працы, меры сацыяльнай абароны работнiкаў спажывецкага таварыства;

ажыццяўляць iншыя паўнамоцтвы, неабходныя для дасягнення мэтаў, прадугледжаных статутам спажывецкага таварыства.

Артыкул 10. Статут спажывецкага таварыства

Статут спажывецкага таварыства павiнен утрымлiваць звесткi:

аб назве спажывецкага таварыства;

аб месцы яго знаходжання;

аб прадмеце i мэтах дзейнасцi спажывецкага таварыства;

аб парадку прыёму ў члены спажывецкага таварыства;

аб парадку выхаду з членаў спажывецкага таварыства, у тым лiку парадку вяртання паявога ўзносу;

аб складзе i кампетэнцыi органаў кiравання i органаў кантролю спажывецкага таварыства, парадку прыняцця iмi рашэнняў;

аб парадку пакрыцця членамi спажывецкага таварыства страт, панесеных даным таварыствам;

аб парадку рэарганiзацыi i лiквiдацыi спажывецкага таварыства;

аб яго фiлiялах i прадстаўнiцтвах;

iншыя звесткi, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 11. Парадак прыёму ў члены спажывецкага таварыства

Парадак прыёму ў члены спажывецкага таварыства рэгулюецца статутам спажывецкага таварыства.

Членамi спажывецкага таварыства могуць быць грамадзяне, якiя дасягнулi 16-гадовага ўзросту, i (або) юрыдычныя асобы.

Членам спажывецкага таварыства ва ўстаноўленым яго статутным парадку выдаецца дакумент, якi пацвярджае iх членства ў спажывецкiм таварыстве.

Артыкул 12. Правы членаў спажывецкага таварыства

Члены спажывецкага таварыства маюць права:

удзельнiчаць у дзейнасцi спажывецкага таварыства, выбiраць i быць выбранымi ў яго органы кiравання i органы кантролю;

карыстацца перавагай пры набыццi тавараў, аказаннi паслуг у арганiзацыях гандлю i бытавога абслугоўвання спажывецкага таварыства;

карыстацца льготамi, прадугледжанымi для членаў дадзенага спажывецкага таварыства;

атрымлiваць ад органаў кiравання i органаў кантролю спажывецкага таварыства iнфармацыю аб iх дзейнасцi;

звяртацца да агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства з заявамi i скаргамi на неправамерныя дзеяннi работнiкаў спажывецкага таварыства;

абскарджваць у судовым парадку рашэннi органаў кiравання спажывецкага таварыства, якiя закранаюць iх iнтарэсы;

добраахвотна выходзiць са спажывецкага таварыства;

ажыццяўляць на дагаворных умовах збыт спажывецкаму таварыству i яго унiтарным прадпрыемствам сельскагаспадарчай прадукцыi i сыравiны, прадукцыi асабiстай падсобнай гаспадаркi i промыслаў;

атрымлiваць накiраваннi на вучобу ў навучальныя ўстановы спажывецкай кааперацыi;

завяшчаць у спадчыну паявы ўзнос.

Вышэйшым органам кiравання спажывецкага таварыства могуць устанаўлiвацца i iншыя правы яго членаў, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 13. Абавязкi членаў спажывецкага таварыства

Члены спажывецкага таварыства абавязаны:

выконваць статут спажывецкага таварыства;

выконваць рашэннi яго органаў кiравання i органаў кантролю;

выконваць свае абавязкi перад спажывецкiм таварыствам.

Члены спажывецкага таварыства могуць выконваць i iншыя абавязкi, прадугледжаныя статутам спажывецкага таварыства.

Артыкул 14. Уступны i паявы ўзносы

Член спажывецкага таварыства плацiць уступны i паявы ўзносы.

Уступны ўзнос накiроўваецца на пакрыццё расходаў, звязаных з дзейнасцю спажывецкага таварыства. Пры выхадзе члена спажывецкага таварыства з яго складу ўступны ўзнос яму не вяртаецца.

Пры спыненнi членства ў спажывецкiм таварыстве паявы ўзнос падлягае вяртанню. Парадак вяртання паявога ўзносу пры спыненнi членства ў спажывецкiм таварыстве вызначаецца статутам спажывецкага таварыства.

Артыкул 15. Спыненне членства ў спажывецкiм таварыстве

Членства ў спажывецкiм таварыстве спыняецца ў выпадках:

добраахвотнага выхаду са спажывецкага таварыства;

выключэння з членаў спажывецкага таварыства;

смерцi грамадзянiна, якi з’яўляецца членам спажывецкага таварыства;

лiквiдацыi (спынення дзейнасцi) юрыдычнай асобы, якая з’яўляецца членам спажывецкага таварыства;

лiквiдацыi спажывецкага таварыства.

Парадак спынення членства ў спажывецкiм таварыстве рэгулюецца яго статутам.

Артыкул 16. Структура органаў кiравання i органаў кантролю спажывецкага таварыства

Вышэйшым органам кiравання спажывецкага таварыства з’яўляецца агульны сход членаў спажывецкага таварыства. Пры наяўнасцi ў спажывецкiм таварыстве кааператыўных участкаў вышэйшым органам яго кiравання з’яўляецца сход упаўнаважаных. Парадак выбрання ўпаўнаважаных вызначаецца статутам спажывецкага таварыства.

Выканаўчым органам спажывецкага таварыства з’яўляецца праўленне спажывецкага таварыства.

Кантроль за выкананнем статута спажывецкага таварыства, дзейнасцю спажывецкага таварыства, а таксама яго структурных падраздзяленняў i створаных iм унiтарных прадпрыемстваў i ўстаноў ажыццяўляе рэвiзiйная камiсiя спажывецкага таварыства.

Артыкул 17. Паўнамоцтвы агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства

Агульны сход (сход упаўнаважаных) спажывецкага таварыства паўнамоцны вырашаць усе пытаннi, якiя датычаць дзейнасцi спажывецкага таварыства, у тым лiку пацвярджаць або адмяняць рашэннi праўлення спажывецкага таварыства.

Да выключнай кампетэнцыi агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства адносяцца:

унясенне змяненняў i дапаўненняў у статут спажывецкага таварыства;

вызначэнне асноўных напрамкаў дзейнасцi спажывецкага таварыства;

устанаўленне памераў уступнага i паявога ўзносаў;

вызначэнне колькаснага складу праўлення спажывецкага таварыства;

выбранне старшынi i членаў праўлення спажывецкага таварыства па ўзгадненню з адпаведнымi раённымi выканаўчымi i распарадчымi органамi;

вызначэнне колькаснага складу рэвiзiйнай камiсii, выбранне стар-шыні і членаў рэвізійнай камісіі, вызначэнне памеру сродкаў на ўтрыманне рэвiзiйнай камiсii, зацвярджэнне палажэння аб рэвiзiйнай камiсii;

вызначэнне вiдаў, памераў i ўмоў фармiравання фондаў спажывецкага таварыства;

прыняцце рашэнняў аб уступленнi ў саюзы спажывецкiх таварыстваў i выхадзе з iх;

выбранне прадстаўнiкоў у вышэйшыя органы кiравання саюзаў спажывецкiх таварыстваў, членам якiх з’яўляецца спажывецкае таварыства, вызначэнне тэрмiну iх паўнамоцтваў;

зацвярджэнне гадавых справаздач i балансаў спажывецкага таварыства на падставе заключэнняў па iх рэвiзiйнай камiсii;

зацвярджэнне штогадовай справаздачы аб дзейнасцi праўлення спажывецкага таварыства;

размеркаванне прыбытку спажывецкага таварыства пасля платы падаткаў i iншых абавязковых плацяжоў у бюджэт;

вызначэнне парадку пакрыцця страт спажывецкага таварыства;

вырашэнне пытанняў адчужэння маёмасцi спажывецкага таварыства;

разгляд скаргаў членаў спажывецкага таварыства на неправамерныя дзеяннi праўлення i рэвiзiйнай камiсii спажывецкага таварыства i прыняцце адпаведнага рашэння;

прыняцце рашэнняў аб рэарганiзацыi i лiквiдацыi спажывецкага таварыства. Статутам спажывецкага таварыства да кампетэнцыi агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства могуць быць аднесены i iншыя пытаннi.

Артыкул 18. Парадак прыняцця рашэнняў агульным сходам (сходам упаўнаважаных) спажывецкага таварыства

Агульны сход (сход упаўнаважаных) спажывецкага таварыства з’яўляецца правамоцным, калi на iм прысутнiчае больш за дзве трэцi членаў спажывецкага таварыства або iх упаўнаважаных прадстаўнiкоў.

Рашэнне агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства лiчыцца прынятым пры ўмове, што за яго прагаласавала простая большасць прысутных на сходзе членаў спажывецкага таварыства або iх упаўнаважаных прадстаўнiкоў. Рашэнне аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у статут спажывецкага таварыства, аб уступленнi спажывецкага таварыства ў саюзы спажывецкiх таварыстваў i выхадзе з iх, аб рэарганiзацыi або лiквiдацыi спажывецкага таварыства лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала не менш чым дзве трэцi членаў спажывецкага таварыства або iх упаўнаважаных прадстаўнiкоў, прысутных на дадзеным сходзе.

Статутам спажывецкага таварыства можа быць прадугледжана прыняцце i iншых рашэнняў, за якiя павiнна прагаласаваць не менш чым дзве трэцi членаў спажывецкага таварыства або iх упаўнаважаных прадстаўнiкоў, прысутных на дадзеным сходзе.

Агульны сход (сход упаўнаважаных спажывецкага таварыства склiкаецца праўленнем спажывецкага таварыства па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн раз у год або па пiсьмоваму патрабаванню рэвiзiйнай камiсii спажывецкага таварыства, а таксама па пiсьмоваму патрабаванню 20 працэнтаў членаў спажывецкага таварыства. Аб правядзеннi сходу членам спажывецкага таварыства паведамляецца пiсьмова за 15 дзён да даты правядзення сходу.

Справаздачна-выбарныя сходы спажывецкага таварыства право- дзяцца адзiн раз у пяць гадоў.

Парадак прыняцця рашэнняў агульным сходам (сходам упаўнаважаных) — тайным або адкрытым галасаваннем — вызначаецца дадзеным сходам.

Рашэннi агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства могуць быць абскарджаны ў судовым парадку ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 19. Упаўнаважаны спажывецкага таварыства

Упаўнаважаны спажывецкага таварыства, выбраны на сходзе членаў кааператыўнага ўчастка спажывецкага таварыства, надзяляецца паўнамоцтвамi, вызначанымi статутам спажывецкага таварыства.

Упаўнаважаны спажывецкага таварыства дапускаецца да ўдзелу ў рабоце сходу ўпаўнаважаных спажывецкага таварыства пры наяўнасцi выпiскi з пратакола сходу членаў кааператыўнага ўчастка спажывецкага таварыства, падпiсанай старшынёй i сакратаром сходу.

Упаўнаважаны спажывецкага таварыства арганiзуе дзейнасць кааператыўнага ўчастка, даводзiць да ведама членаў кааператыўнага ўчастка спажывецкага таварыства рашэннi сходу ўпаўнаважаных спажывецкага таварыства.

Артыкул 20. Праўленне спажывецкага таварыства

Праўленне спажывецкага таварыства з’яўляецца выканаўчым органам спажывецкага таварыства i падсправаздачнае агульнаму сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства.

Праўленне спажывецкага таварыства ажыццяўляе паўнамоцтвы, вызначаныя гэтым Законам, статутам спажывецкага таварыства i агульным сходам (сходам упаўнаважаных) спажывецкага таварыства.

Старшыня i члены праўлення спажывецкага таварыства выбiраюцца з лiку членаў спажывецкага таварыства тэрмiнам на пяць гадоў.

Член праўлення спажывецкага таварыства не можа быць выбраны членам рэвiзiйнай камiсii спажывецкага таварыства.

Парадак работы i прыняцця рашэнняў праўленнем спажывецкага таварыства вызначаецца статутам спажывецкага таварыства.

Артыкул 21. Кампетэнцыя праўлення спажывецкага таварыства

Да кампетэнцыi праўлення спажывецкага таварыства адносяцца:

арганiзацыя фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi спажывецкага таварыства;

зацвярджэнне структуры апарату кiравання, каштарысу расходаў на яго ўтрыманне, вызначэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь формаў i сiстэм аплаты працы, мераў сацыяльнай абароны работнiкаў спажывецкага таварыства;

вызначэнне памераў унутрыгаспадарчых адлiчэнняў унiтарнымi прадпрыемствамi, створанымi спажывецкiм таварыствам, на ўтрыманне апарату кiравання гэтага спажывецкага таварыства;

назначэнне намеснiкаў старшынi праўлення спажывецкага таварыства i вызваленне iх ад займаемых пасад па прапанове старшынi праўлення спажывецкага таварыства, а таксама размеркаванне абавязкаў памiж старшынёй праўлення спажывецкага таварыства i яго намеснiкамi;

прыняцце рашэнняў аб стварэннi, рэарганiзацыi i спыненнi дзейнасцi унiтарных прадпрыемстваў i ўстаноў, адасобленых структурных падраздзяленняў, зацвярджэнне iх статутаў i палажэнняў, унясенне ў iх змяненняў i дапаўненняў;

узгадненне пытанняў перадачы ў арэнду, у залог маёмасцi, якая знаходзiцца ва ўласнасцi спажывецкага таварыства i перададзенай у гаспадарчае веданне яго унiтарным прадпрыемствам, а таксама заключэння iмi дагавораў гарантыi, паручыцельства, дагавораў аб сумеснай дзейнасцi;

забеспячэнне захавання прынцыпаў кааператыўнай дэмакратыi, статутных правоў членаў спажывецкага таварыства;

разгляд прапаноў, заяў i скаргаў членаў i работнiкаў спажывецкага таварыства;

прыём у члены спажывецкага таварыства i выключэнне з членаў спажывецкага таварыства;

стварэнне кааператыўных участкаў;

арганiзацыя правядзення агульных сходаў (сходаў упаўнаважаных) спажывецкага таварыства;

штогадовае прадстаўленне агульнаму сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства справаздачы аб рабоце праўлення спажывецкага таварыства;

назначэнне i звальненне кiраўнiкоў створаных спажывецкiм таварыствам унiтарных прадпрыемстваў i ўстаноў;

разгляд вынiкаў рэвiзiй фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi створаных спажывецкiм таварыствам унiтарных прадпрыемстваў i ўстаноў;

вырашэнне iншых пытанняў у адпаведнасцi са статутам спажывецкага таварыства.

Пасяджэннi праўлення спажывецкага таварыства праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн раз у месяц. Праўленне спажывецкага таварыства правамоцнае вырашаць пытаннi, калi ў яго пасяджэннi ўдзельнiчае больш за палову членаў праўлення спажывецкага таварыства, у тым лiку старшыня праўлення спажывецкага таварыства або яго першы намеснiк.

Рашэннi праўлення спажывецкага таварыства прымаюцца большасцю галасоў прысутных членаў праўлення спажывецкага таварыства, заносяцца ў пратакол i афармляюцца пастановамi.

Члены праўлення спажывецкага таварыства нясуць адказнасць за прынятыя iмi рашэннi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i статутам спажывецкага таварыства.

Артыкул 22. (Не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

Артыкул 23. Рэвiзiйная камiсiя спажывецкага таварыства

Рэвiзiйная камiсiя спажывецкага таварыства кантралюе выкананне статута спажывецкага таварыства, яго фiнансава-гаспадарчую дзейнасць, а таксама дзейнасць створаных спажывецкiм таварыствам унiтарных прадпрыемстваў i ўстаноў.

Рэвiзiйная камiсiя спажывецкага таварыства выбіраецца з членаў спажывецкага таварыства тэрмінам на пяць гадоў.

Рэвiзiйная камiсiя спажывецкага таварыства падсправаздачная агульнаму сходу (сходу ўпаўнаважаных) спажывецкага таварыства.

Рэвiзiйная камiсiя спажывецкага таварыства ў сваёй дзейнасцi кiруецца гэтым Законам, iншым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, статутам спажывецкага таварыства, палажэннем аб рэвiзiйнай камiсii, зацверджаным агульным сходам (сходам упаўнаважаных) спажывецкага таварыства.

* Артыкул 22 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб спажывецкай кааперацыi (спажывецкiх таварыствах, iх саюзах) у Рэспублiцы Беларусь» не ўступiў у сiлу ў адпаведнасцi з часткай восьмай артыкула 100 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 24. Маёмасць спажывецкага таварыства i крынiцы яе фармiравання

Уся маёмасць спажывецкага таварыства належыць яму на праве ўласнасцi.

Маёмасць спажывецкага таварыства з’яўляецца непадзельнай i не размяркоўваецца па долях (укладах) памiж членамi i работнiкамi спажывецкага таварыства.

Крынiцамi фармiравання маёмасцi спажывецкага таварыства з’яўляюцца паявыя ўзносы членаў спажывецкага таварыства, даходы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi спажывецкага таварыства i створаных iм унiтарных прадпрыемстваў i ўстаноў, даходы ад размяшчэння яго ўласных сродкаў у банках i iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 25. Паявы i iншыя фонды спажывецкага таварыства

Паявы фонд спажывецкага таварыства складаецца з паявых узносаў членаў спажывецкага таварыства i накiроўваецца на фармiраванне маёмасцi спажывецкага таварыства.

Пры ажыццяўленнi сваёй дзейнасцi спажывецкае таварыства мае права фармiраваць рэзервовы i iншыя фонды, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i статутам спажывецкага таварыства.

Сродкi рэзервовага фонду накiроўваюцца на пакрыццё страт спажывецкага таварыства i iншыя мэты, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i статутам спажывецкага таварыства.

Артыкул 26. Даходы (прыбытак) спажывецкага таварыства i iх размеркаванне

Даходы (прыбытак) спажывецкага таварыства, атрыманыя ад яго прадпрымальнiцкай дзейнасцi, пасля ўплаты падаткаў i iншых абавязковых плацяжоў у бюджэт i ў пазабюджэтныя фонды ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь паступаюць у поўнае яго распараджэнне.

Артыкул 27. Маёмасная адказнасць спажывецкага таварыства i яго членаў

Спажывецкае таварыства адказвае па сваiх абавязацельствах усёй маёмасцю, якая яму належыць.

Спажывецкае таварыства не адказвае па абавязацельствах сваiх членаў.

Субсiдзiярная адказнасць членаў спажывецкага таварыства па абавязацельствах спажывецкага таварыства вызначаецца грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i статутам спажывецкага таварыства.

Глава 3

Саюз спажывецкiх таварыстваў

Артыкул 28. Асновы стварэння i дзейнасцi саюза спажывецкiх таварыстваў

Саюз спажывецкiх таварыстваў з’яўляецца некамерцыйнай арганiзацыяй i дзейнiчае на аснове статута i ўстаноўчага дагавора.

Саюз спажывецкiх таварыстваў не адказвае па абавязацельствах сваiх членаў.

Члены саюза спажывецкiх таварыстваў нясуць субсiдзiярную адказнасць па яго абавязацельствах у памеры i парадку, прадугледжаных устаноўчымi дакументамi саюза спажывецкiх таварыстваў.

Саюз спажывецкiх таварыстваў ажыццяўляе кантрольныя i распарадчыя функцыi, прадугледжаныя яго ўстаноўчымi дакументамi, стварае ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку адзiную сiстэму пазаведамаснага кантролю.

Саюз спажывецкiх таварыстваў можа займацца прадпрымальнiцкай дзейнасцю пастолькi, паколькi гэта служыць дасягненню мэтаў, дзеля якiх ён створаны. Даходы (прыбытак) ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi саюза спажывецкiх таварыстваў цалкам накiроўваюцца на пакрыццё расходаў ад ажыццяўлення iм статутнай дзейнасцi.

Рэспублiканскi саюз спажывецкiх таварыстваў прадстаўляе iнтарэсы сваiх членаў у мiжнародным кааператыўным руху ў адпаведнасцi з прадастаўленымi яму паўнамоцтвамi.

Артыкул 29. Парадак стварэння саюза спажывецкiх таварыстваў

Заснавальнiкамi абласнога саюза спажывецкiх таварыстваў могуць быць спажывецкiя таварыствы, якiя створаны ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку i дзейнiчаюць на тэрыторыi дадзенай вобласцi.

Заснавальнiкамi рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў могуць быць спажывецкiя таварыствы i абласныя саюзы спажывецкiх таварыстваў, якiя створаны ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку i дзейнiчаюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

Парадак стварэння саюза спажывецкiх таварыстваў вызначаецца ўстаноўчым дагаворам, якi падпiсваецца ўпаўнаважанымi прадстаўнiкамi спажывецкiх таварыстваў, саюзаў спажывецкiх таварыстваў, якiя падалi заявы аб уступленнi ў гэты саюз спажывецкiх таварыстваў.

Рашэнне аб стварэннi саюза спажывецкiх таварыстваў прымаецца яго ўстаноўчым сходам, якi на падставе заяў аб уступленнi ў саюз спажывецкiх таварыстваў зацвярджае спiс членаў i статут саюза спажывецкiх таварыстваў. Устаноўчы сход выбiрае органы кiравання i органы кантролю саюза спажывецкiх таварыстваў.

Саюз спажывецкiх таварыстваў лiчыцца створаным з дня яго дзяржаўнай рэгiстрацыi ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.

Артыкул 30. Статут саюза спажывецкiх таварыстваў

Статут саюза спажывецкiх таварыстваў павiнен утрымлiваць звесткi:

аб назве саюза;

аб месцы знаходжання саюза;

аб прадмеце i мэтах яго дзейнасцi;

аб парадку ўступлення ў саюз;

аб парадку выхаду цi выключэння з саюза;

аб складзе i кампетэнцыi органаў кiравання i органаў кантролю саюза;

аб парадку прыняцця рашэнняў органамi кiравання i органамi кантролю саюза, у тым лiку рашэнняў, прымаемых аднагалосна цi квалiфiкаванай большасцю галасоў;

аб правах i абавязках членаў саюза;

аб парадку фармiравання i выкарыстання маёмасцi саюза;

аб вiдах прадпрымальнiцкай дзейнасцi саюза;

аб парадку рэарганiзацыi i лiквiдацыi саюза;

iншыя звесткi, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 31. Органы кiравання i органы кантролю саюза спажывецкiх таварыстваў

Кiраванне саюзам спажывецкiх таварыстваў ажыццяўляюць агульны сход прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў i праўленне саюза спажывецкiх таварыстваў.

Вышэйшым органам кiравання саюза спажывецкiх таварыстваў з’яўляецца агульны сход прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў. Норма прадстаўнiцтва членаў саюза спажывецкiх таварыстваў у вышэйшым органе кiравання саюза спажывецкiх таварыстваў устанаўлiваецца агульным сходам прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў.

Выканаўчым органам саюза спажывецкiх таварыстваў з’яўляецца праўленне саюза спажывецкiх таварыстваў.

Кантроль за выкананнем статута саюза спажывецкiх таварыстваў, яго фiнансава-гаспадарчай i iншай дзейнасцю ажыццяўляе ревiзiйная камiсiя саюза спажывецкiх таварыстваў.

Артыкул 32. Паўнамоцтвы агульнага сходу прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў

Агульны сход прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў мае паўнамоцтвы вырашаць усе пытаннi, што датычацца яго дзейнасцi.

Да выключнай кампетэнцыi агульнага сходу прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў належаць:

унясенне змяненняў i дапаўненняў у статут саюза спажывецкiх таварыстваў;

вызначэнне асноўных накiрункаў дзейнасцi саюза спажывецкiх таварыстваў;

выбранне старшынi i членаў праўлення саюза спажывецкiх таварыстваў, заслухоўванне справаздач аб iх дзейнасцi. Кандыдатура старшынi праўлення рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў уносiцца для выбрання па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Кандыдатуры членаў праўлення рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў узгадняюцца з Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Кандыдатуры старшынi i членаў праўлення абласнога саюза спажывецкiх таварыстваў узгадняюцца з адпаведным абласным выканаўчым i распарадчым органам;

вызначэнне колькаснага складу рэвiзiйнай камiсii саюза спажывецкiх таварыстваў, выбранне старшынi i членаў рэвiзiйнай камiсii, вызначэнне памеру сродкаў на яе ўтрыманне, зацвярджэнне палажэння аб гэтай камiсii, заслухоўванне справаздач аб яе дзейнасцi i спыненне паўнамоцтваў членаў рэвiзiйнай камiсii;

прыём у члены саюза спажывецкiх таварыстваў i выключэнне з яго членаў;

вызначэнне памераў уступнага i членскiх узносаў;

прыняцце рашэнняў аб уступленнi саюза спажывецкiх таварыстваў у iншыя саюзы (асацыяцыi) i выхадзе з iх;

вырашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь пытанняў адчужэння маёмасцi саюза спажывецкiх таварыстваў юрыдычным i фiзiчным асобам, якiя не з’яўляюцца членамi спажывецкiх таварыстваў i саюзаў спажывецкiх таварыстваў;

размеркаванне даходаў ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi;

вызначэнне парадку пакрыцця страт саюза спажывецкiх таварыстваў;

разгляд скаргаў членаў спажывецкiх таварыстваў, членаў саюзаў спажывецкiх таварыстваў на неправамоцныя дзеяннi праўлення i рэвiзiйнай камiсiі спажывецкага таварыства, саюза спажывецкiх таварыстваў i прыняцце адпаведнага рашэння;

прыняцце рашэнняў аб рэарганiзацыi i лiквiдацыi саюза спажывецкiх таварыстваў.

Старшыня праўлення рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў вызваляецца ад займаемай пасады па рашэнню агульнага сходу прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў у адпаведнасцi са статутам рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў пасля ўзгаднення з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь цi Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь з наступным паведамленнем рэспублiканскаму саюзу спажывецкiх таварыстваў.

Старшынi праўлення абласных саюзаў спажывецкiх таварыстваў вызваляюцца ад займаемай пасады па рашэнню агульнага сходу прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў у адпаведнасцi са статутам абласнога саюза спажывецкiх таварыстваў пасля ўзгаднення з абласнымi выканаўчымi i распарадчымi органамi цi абласнымi выканаўчымi i распарадчымi органамi з наступным паведамленнем адпаведнаму саюзу спажывецкiх таварыстваў.

Артыкул 33. Парадак склiкання агульнага сходу прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў i прыняцця iм рашэнняў

Агульны сход прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў склiкаецца праўленнем саюза спажывецкiх таварыстваў па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн раз у год.

Праўленне саюза спажывецкiх таварыстваў абавязана склiкаць пазачарговы агульны сход прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў па пiсьмоваму патрабаванню не менш чым адной трэцi членаў саюза спажывецкiх таварыстваў цi па пiсьмоваму патрабаванню рэвiзiйнай камiсii саюза спажывецкiх таварыстваў.

Агульны сход прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў з’яўляецца правамоцным, калi на iм прысутнiчае не менш чым адна трэць прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў.

Пры прыняццi рашэнняў кожны прадстаўнiк члена саюза спажывецкiх таварыстваў мае адзiн голас.

Рашэнне агульнага сходу прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала больш за 50 працэнтаў прысутных прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў.

Рашэннi па пытаннях прыняцця статута саюза спажывецкiх таварыстваў, унясення ў яго змяненняў i дапаўненняў, прыёму ў члены саюза спажывецкiх таварыстваў i выключэння з яго членаў лiчацца прынятымi, калi за iх прагаласавала не менш чым дзве трэцi прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў, прысутных на агульным сходзе прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў.

Член саюза спажывецкiх таварыстваў мае права паводле свайго меркавання выйсцi з саюза спажывецкiх таварыстваў.

Рашэнне аб рэарганiзацыi цi лiквiдацыi саюза спажывецкiх таварыстваў можа быць прынята толькi пры згодзе ўсiх прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў.

Рашэннi агульнага сходу прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў могуць быць абскарджаны ў судовым парадку.

Артыкул 34. Праўленне саюза спажывецкiх таварыстваў

Праўленне саюза спажывецкiх таварыстваў з’яўляецца выканаўчым органам саюза спажывецкiх таварыстваў i падсправаздачнае агульнаму сходу прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў.

Праўленне саюза спажывецкiх таварыстваў ажыццяўляе паўнамоцтвы, вызначаныя гэтым Законам, статутам саюза спажывецкiх таварыстваў, агульным сходам прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў.

Старшыня i члены праўлення саюза спажывецкiх таварыстваў выбiраюцца з лiку прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў тэрмiнам на пяць гадоў. Члены праўлення саюза спажывецкiх таварыстваў могуць быць вызвалены ад выканання сваiх абавязкаў (паўнамоцтваў) у любы час па рашэнню агульнага сходу прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў. Датэрмiнова выбраны старшыня цi член праўлення саюза спажывецкiх таварыстваў выконвае свае абавязкi да заканчэння тэрмiну паўнамоцтваў папярэдняга старшынi цi члена праўлення саюза спажывецкiх таварыстваў.

Член праўлення саюза спажывецкiх таварыстваў не можа быць выбраны членам рэвiзiйнай камiсii гэтага саюза.

Парадак работы i прыняцця рашэнняў праўленнем саюза спажывецкiх таварыстваў вызначаецца статутам дадзенага саюза.

Артыкул 35. Кампетэнцыя праўлення саюза спажывецкiх таварыстваў

Да кампетэнцыi праўлення саюза спажывецкiх таварыстваў належаць:

склiканне агульнага сходу прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў;

назначэнне па прапанове старшынi праўлення са складу праўлення намеснiкаў старшынi праўлення, размеркаванне абавязкаў памiж старшынёй i яго намеснiкамi, вызваленне намеснiкаў старшынi праўлення ад займаемых пасад;

распрацоўка прагнозаў эканамiчнага i сацыяльнага развiцця саюза спажывецкiх таварыстваў, арганiзацыя iх выканання;

забеспячэнне эфектыўнага выкарыстання працоўных, матэрыяльных i фiнансавых рэсурсаў;

вызначэнне вiдаў, памераў, парадку i ўмоў фармiравання i расходавання фондаў саюза спажывецкiх таварыстваў;

зацвярджэнне структуры i колькасцi апарату кiравання саюза спажывецкiх таварыстваў, каштарыса расходаў на яго ўтрыманне;

вызначэнне памераў унутрыгаспадарчых адлiчэнняў членамi саюза спажывецкiх таварыстваў i унiтарнымi прадпрыемствамi, створанымi саюзам спажывецкiх таварыстваў, на ўтрыманне апарату кiравання саюза спажывецкiх таварыстваў;

размеркаванне прыбытку, якi належыць саюзу спажывецкiх таварыстваў;

прыняцце рашэнняў аб стварэннi i спыненнi дзейнасцi унiтарных прадпрыемстваў i ўстаноў, фiлiялаў i прадстаўнiцтваў, зацвярджэнне iх статутаў i палажэнняў, ажыццяўленне кiравання дзейнасцю названых юрыдычных асоб i адасобленых структурных падраздзяленняў, зацвярджэнне iх гадавых балансаў;

прыём на работу i звальненне работнiкаў апарату кiравання саюза спажывецкiх таварыстваў i кiраўнiкоў створаных саюзам юрыдычных асоб;

вырашэнне пытанняў адчужэння маёмасцi, якая знаходзiцца ва ўласнасцi саюза спажывецкiх таварыстваў, членам спажывецкiх таварыстваў i саюзаў спажывецкiх таварыстваў Рэспублiкi Беларусь;

узгадненне пытанняў перадачы ў арэнду, у залог маёмасцi, якая знаходзiцца ва ўласнасцi саюза спажывецкiх таварыстваў i перададзенай у гаспадарчае распараджэнне яго унiтарным прадпрыемствам i аператыўнае кiраванне яго ўстановам, а таксама заключэння iмi дагавораў гарантыi, паручыцельства, дагавораў аб сумеснай дзейнасцi;

прыняцце рашэнняў аб заахвочваннi старшынь праўленняў, старшынь рэвiзiйных камiсiй, членаў саюза спажывецкiх таварыстваў, а таксама аб прыцягненнi iх да дысцыплiнарнай адказнасцi;

унясенне прапаноў у вышэйшы орган кiравання адпаведнага спажывецкага таварыства цi саюза спажывецкiх таварыстваў аб датэрмiновым спыненнi паўнамоцтваў старшынь праўленняў i старшынь рэвiзiйных камiсiй;

адмена рашэнняў праўленняў спажывецкага таварыства i саюза спажывецкiх таварыстваў, якiя супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь i статутам спажывецкага таварыства i саюза спажывецкiх таварыстваў;

вырашэнне iншых пытанняў, дэлегаваных агульным сходам прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкага таварыства.

Парадак арганiзацыi работы праўлення саюза спажывецкiх таварыстваў i прыняцця iм рашэнняў вызначаецца статутам саюза спажывецкiх таварыстваў.

Праўленне саюза спажывецкiх таварыстваў нясе адказнасць за абгрунтаванасць i законнасць прынятых iм рашэнняў.

Артыкул 36. Старшыня праўлення саюза спажывецкiх таварыстваў

Старшыня праўлення саюза спажывецкiх таварыстваў:

забяспечвае выкананне рашэнняў вышэйшага органа кiравання саюза спажывецкiх таварыстваў;

прадстаўляе без даверанасцi iнтарэсы саюза спажывецкiх таварыстваў у дзяржаўных i iншых органах;

заключае ў межах сваёй кампетэнцыi дагаворы i пагадненнi ад iмя саюза спажывецкiх таварыстваў;

зацвярджае штатны расклад саюза спажывецкiх таварыстваў;

распараджаецца маёмасцю саюза спажывецкiх таварыстваў у межах сваёй кампетэнцыi;

выдае ў межах сваёй кампетэнцыi распараджэннi, абавязковыя для выканання работнiкамi апарату кiравання саюза спажывецкiх таварыстваў, кiраўнiкамi унiтарных прадпрыемстваў i ўстаноў, фiлiялаў i прадстаўнiцтваў, створаных саюзам спажывецкiх таварыстваў;

выдае даверанасцi ад iмя саюза спажывецкiх таварыстваў;

вырашае iншыя пытаннi, аднесеныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i статутам саюза спажывецкiх таварыстваў да яго кампетэнцыi.

Артыкул 37. Рэвiзiйная камiсiя саюза спажывецкiх таварыстваў

Рэвiзiйная камiсiя саюза спажывецкiх таварыстваў кантралюе выкананне статута саюза спажывецкiх таварыстваў, яго фiнансава-гаспадарчую i iншую дзейнасць. Рэвiзiйная камiсiя падсправаздачная агульнаму сходу прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў.

Старшыня i члены рэвiзiйнай камiсii саюза спажывецкiх таварыстваў выбiраюцца з лiку прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў тэрмiнам на пяць гадоў.

Кандыдатура для выбрання старшынi рэвiзiйнай камiсii рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў узгадняецца з Камiтэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь.

Рэвiзiйная камiсiя саюза спажывецкiх таварыстваў кiруецца ў сваёй дзейнасцi гэтым Законам, iншым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, статутам саюза спажывецкiх таварыстваў, палажэннем аб рэвiзiйнай камiсii, зацверджаным агульным сходам прадстаўнiкоў членаў саюза спажывецкiх таварыстваў.

Артыкул 38. Маёмасць саюза спажывецкiх таварыстваў

Уласнiкам маёмасцi саюза спажывецкiх таварыстваў з’яўляецца дадзены саюз спажывецкiх таварыстваў як юрыдычная асоба.

Ва ўласнасцi саюза спажывецкiх таварыстваў знаходзiцца маёмасць, набытая за кошт узносаў яго членаў, даходаў, якiя атрымлiваюцца ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi саюза спажывецкiх таварыстваў i створаных iм унiтарных прадпрыемстваў i ўстаноў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Саюз спажывецкiх таварыстваў можа фармiраваць фонды ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i статутам саюза спажывецкiх таварыстваў.

Глава 4

Дзяржаўная рэгiстрацыя i асаблiвасцi рэарганiзацыi, лiквiдацыi спажывецкiх таварыстваў i саюзаў спажывецкіх таварыстваў

Артыкул 39. Дзяржаўная рэгiстрацыя спажывецкiх таварыстваў i саюзаў спажывецкiх таварыстваў, змяненняў i дапаўненняў, якiя ўносяцца ў iх статуты

Спажывецкiя таварыствы i саюзы спажывецкiх таварыстваў набываюць правы юрыдычнай асобы з моманту iх дзяржаўнай рэгiстрацыi.

Для дзяржаўнай рэгiстрацыi спажывецкага таварыства ў рэгiструючы орган прадстаўляюцца:

заява, аформленая ва ўстаноўленым парадку;

копiя пратакола агульнага сходу заснавальнiкаў спажывецкага таварыства аб стварэннi спажывецкага таварыства, аб зацвярджэннi яго статута, аб выбарах органаў кiравання i рэвiзiйнай камiсii, падпiсанага старшынёй i сакратаром сходу;

два экземпляры копii статута спажывецкага таварыства;

дакумент аб юрыдычным адрасе (месцы знаходжання) спажывецкага таварыства;

плацежны дакумент, якi пацвярджае ўнясенне платы за дзяржаўную рэгiстрацыю спажывецкага таварыства.

Для дзяржаўнай рэгiстрацыi саюза спажывецкiх таварыстваў у рэгiструючы орган прадстаўляюцца:

заява, аформленая ва ўстаноўленым парадку;

копiя пратакола ўстаноўчага сходу аб стварэннi саюза спажывецкiх таварыстваў, аб зацвярджэннi яго статута, аб выбарах органаў кiравання i рэвiзiйнай камiсii, падпiсанага старшынёй i сакратаром сходу;

два экземпляры копii ўстаноўчага дагавора аб стварэннi i дзейнасцi саюза спажывецкiх таварыстваў;

два экземпляры копii статута саюза спажывецкiх таварыстваў;

копii ўстаноўчых дакументаў i пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгiстрацыi спажывецкiх таварыстваў, саюзаў спажывецкiх таварыстваў, якiя выступаюць у якасцi заснавальнiкаў саюза спажывецкiх таварыстваў (па аднаму экземпляру);

выпiскi з рашэнняў вышэйшых органаў кiравання спажывецкiх таварыстваў i саюзаў спажывецкiх таварыстваў аб уступленнi ў саюз спажывецкiх таварыстваў;

дакумент аб юрыдычным адрасе (месцы знаходжання) саюза спажывецкiх таварыстваў;

плацежны дакумент, якi пацвярджае ўнясенне платы за дзяржаўную рэгiстрацыю саюза спажывецкiх таварыстваў.

Для дзяржаўнай рэгiстрацыi змяненняў i дапаўненняў, уносiмых у статуты спажывецкiх таварыстваў i саюзаў спажывецкiх таварыстваў, у рэгiструючы орган прадстаўляюцца:

заява з указаннем уносiмых змяненняў i дапаўненняў;

выпiска з рашэння вышэйшага органа кiравання спажывецкага таварыства цi саюза спажывецкiх таварыстваў аб унясеннi ў статут адпаведных змяненняў i дапаўненняў;

два экземпляры копiй змяненняў i дапаўненняў, якiя афармляюцца ў выглядзе дадаткаў да статутаў. Калi змяненнi i дапаўненнi ўносяцца неаднаразова цi змяняецца i дапаўняецца больш за палову палажэнняў статутаў, дык для дзяржаўнай рэгiстрацыi патрабуецца прадстаўленне статутаў у новай рэдакцыi;

арыгiнал пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi ў выпадку змянення назвы або рэарганiзацыi спажывецкага таварыства цi саюза спажывецкiх таварыстваў;

плацежны дакумент, якi пацвярджае ўнясенне платы за дзяржаўную рэгiстрацыю змяненняў i дапаўненняў, уносiмых у статуты.

Пры змяненнi колькасцi членаў спажывецкага таварыства i саюза спажывецкiх таварыстваў змяненнi i дапаўненнi ў iх устаноўчыя дакументы не ўносяцца.

Артыкул 40. Рэарганiзацыя спажывецкiх таварыстваў i саюзаў спажывецкiх таварыстваў

Рэарганiзацыя спажывецкiх таварыстваў i саюзаў спажывецкiх таварыстваў (злiццё, далучэнне, раздзяленне, выдзяленне, пераўтварэнне) ажыццяўляецца па рашэнню агульнага сходу спажывецкага таварыства, агульнага сходу прадстаўнiкоў членаў саюза i па iншых падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 41. Асаблiвасцi лiквiдацыi спажывецкiх таварыстваў i саюзаў спажывецкiх таварыстваў

Лiквiдацыя спажывецкiх таварыстваў i саюзаў спажывецкiх таварыстваў робiцца па рашэнню iх вышэйшых органаў кiравання са згоды адпаведнага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа (у выпадку лiквiдацыi рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў — са згоды Урада Рэспублiкi Беларусь), а таксама на падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Пры лiквiдацыi спажывецкага таварыства, саюза спажывецкiх таварыстваў маёмасць, якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, перадаецца iншым спажывецкiм таварыствам, членам саюза спажывецкiх таварыстваў цi саюзу спажывецкiх таварыстваў у парадку, вызначаемым вышэйшымi органамi кiравання спажывецкага таварыства, саюза спажывецкiх таварыстваў.

Лiквiдацыя спажывецкага таварыства, саюза спажывецкiх таварыстваў лiчыцца завершанай, а спажывецкае таварыства, саюз спажывецкiх таварыстваў лiчацца спынiўшымi iснаванне пасля ўнясення адпаведнага запiсу ў Адзiны дзяржаўны рэгiстр юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў Рэспублiкi Беларусь.

Глава 5

Заключныя палажэннi

Артыкул 42. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу з 1 сакавiка 2002 года.

Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым законам дзеючыя нарматыўныя прававыя акты Рэспублiкi Беларусь прымяняюцца ў той частцы, у якой яны не супярэчаць гэтаму Закону, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 43. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у двухмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка

25 лютага 2002 г., г. Мiнск., № 93-З

<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый >>>



Rating All.BY Rambler's Top100 Белорусский рейтинг Belorussian directory BelRus
Hosted by uCoz