Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 29 мая 2003 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 11 чэрвеня 2003 года

Гэты Закон вызначае прававыя ўмовы рэалiзацыi грамадзянамi права на абарону ад процiпраўных замахаў i накiраваны на павышэнне iх актыўнасцi ў ахове правапарадку.

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Прадмет рэгулявання гэтага Закона

Прадметам рэгулявання гэтага Закона з’яўляюцца грамадскiя адносiны, якiя ўзнiкаюць у сувязi з удзелам грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства (далей, калi iншае не ўстаноўлена гэтым Законам, — грамадзяне), а таксама аб’яднанняў грамадзян у ахове правапарадку.

Артыкул 2. Прававая аснова ўдзелу грамадзян i iх аб’яднанняў у ахове правапарадку

Прававую аснову ўдзелу грамадзян i iх аб’яднанняў у ахове правапарадку складаюць Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, гэты Закон i iншыя акты заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 3. Асноўныя прынцыпы ўдзелу грамадзян i iх аб’яднанняў у ахове правапарадку

Асноўнымi прынцыпамi ўдзелу грамадзян i iх аб’яднанняў у ахове правапарадку з’яўляюцца:

добраахвотнасць;

законнасць;

гуманнасць i павага правоў чалавека;

галоснасць;

цеснае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымi органамi, якiя ажыццяўляюць ахову правапарадку.

Артыкул 4. Абмежаваннi, звязаныя з удзелам грамадзян у ахове правапарадку

Грамадзянам, якiя прымаюць удзел у ахове правапарадку, забараняецца:

ажыццяўляць дзейнасць, не прадугледжаную гэтым Законам;

ажыццяўляць дзейнасць, аднесеную заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь да кампетэнцыi органаў пракуратуры, дзяржаўнай бяспекi, унутраных спраў, фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь (далей — праваахоўныя органы), органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi;

прадстаўляцца супрацоўнiкамi праваахоўных органаў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, ваеннаслужачымi пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 5. Дзейнасць рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i органаў мясцовага кiравання i самакiравання па арганiзацыi ўдзелу грамадзян i iх аб’яднанняў у ахове правапарадку

Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i органы мясцовага кiравання i самакiравання ў межах сваёй кампетэнцыi аказваюць садзейнiчанне грамадзянам, iх аб’яднанням, якiя прымаюць удзел у ахове правапарадку, шляхам:

растлумачэння грамадзянам iх правоў i абавязкаў па абароне ад процiпраўных замахаў;

неадкладнага рэагавання на паведамленнi аб фактах правапарушэнняў, а таксама аб падзеях, якiя пагражаюць грамадскай бяспецы;

ажыццяўлення прадугледжаных гэтым Законам мераў па сацыяльнай абароне грамадзян, якiя ўдзельнiчаюць у ахове правапарадку;

прадастаўлення неабходнай iнфармацыi;

матэрыяльнага заахвочвання грамадзян, якiя ўдзельнiчаюць у ахове правапарадку.

ГЛАВА 2

АРГАНIЗАЦЫЙНА-ПРАВАВЫЯ ФОРМЫ ЎДЗЕЛУ ГРАМАДЗЯН У АХОВЕ ПРАВАПАРАДКУ

Артыкул 6. Арганiзацыйна-прававыя формы ўдзелу грамадзян у ахове правапарадку

Грамадзяне могуць рэалiзоўваць сваё права на ўдзел у ахове правапарадку ў наступным формах:

iндывiдуальны ўдзел;

пазаштатнае супрацоўнiцтва з праваахоўнымi органамi, органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях, пагранiчнымi войскамi Рэспублiкi Беларусь;

удзел у аб’яднаннях грамадзян, якiя садзейнiчаюць праваахоўным органам у ахове правапарадку;

членства ў добраахвотных дружынах.

Артыкул 7. Iндывiдуальны ўдзел грамадзян у ахове правапарадку

Iндывiдуальны ўдзел грамадзян у ахове правапарадку можа ажыццяўляцца ў выглядзе:

паведамлення праваахоўным органам, органам i падраздзяленням па надзвычайных сiтуацыях, пагранiчным войскам Рэспублiкi Беларусь аб фактах правапарушэнняў, якiя рыхтуюцца, здзяйсняюцца цi здзейснiлiся, што сталi iм вядомыя, прычынах i ўмовах, якiя садзейнiчаюць iх здзяйсненню;

аказання садзейнiчання праваахоўным органам, органам i падраздзяленням па надзвычайных сiтуацыях, пагранiчным войскам Рэспублiкi Беларусь у рабоце па прафiлактыцы i спыненню правапарушэнняў;

прапаганды прававых ведаў, якiя садзейнiчаюць прадухiленню правапарушэнняў.

Артыкул 8. Пазаштатнае супрацоўнiцтва з праваахоўнымi органамi, органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях, пагранiчнымi войскамi Рэспублiкi Беларусь

Пазаштатнае супрацоўнiцтва з праваахоўнымi органамi, органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях, пагранiчнымi войскамi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў форме прыцягнення грамадзян, якiя не знаходзяцца ў штаце названых органаў, падраздзяленняў, войскаў, да ўдзелу ў iх рабоце на добраахвотнай аснове пад непасрэдным кiраўнiцтвам упаўнаважаных службовых асоб гэтых органаў, падраздзяленняў, войскаў. Парадак афармлення i дзейнасцi пазаштатных супрацоўнiкаў праваахоўных органаў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Фiнансаванне дзейнасцi i сацыяльнай абароны пазаштатных супрацоўнiкаў праваахоўных органаў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў межах сродкаў, выдзяляемых для фiнансавання адпаведных органаў, падраздзяленняў, войскаў.

Артыкул 9. Аб’яднаннi грамадзян, якiя садзейнiчаюць праваахоўным органам у ахове правапарадку

Грамадзяне, рэалiзоўваючы ўстаноўленае законам права на абарону ад процiпраўных замахаў, могуць на добраахвотнай аснове па дамоўленасцi памiж сабой i з паведамленнем тэрытарыяльнаму органу ўнутраных спраў ствараць самадзейныя групы па ахове правапарадку па месцы жыхарства цi знаходжання сваёй уласнасцi.

Такая форма аб’яднання грамадзян не патрабуе прыняцця статута, выбрання органаў кiравання, iншага арганiзацыйнага афармлення.

Артыкул 10. Добраахвотная дружына

Добраахвотная дружына ўяўляе сабой заснаванае на членстве аб’яднанне грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якое прымае ўдзел у ахове правапарадку i ажыццяўляе сваю дзейнасць пад кiраўнiцтвам упаўнаважаных службовых асоб органаў мясцовага кiравання цi iншых юрыдычных асоб, якiя яго стварылi. Добраахвотная дружына не з’яўляецца юрыдычнай асобай.

ГЛАВА 3

ПАРАДАК СТВАРЭННЯ I ДЗЕЙНАСЦI ДОБРААХВОТНЫХ ДРУЖЫН

Артыкул 11. Асноўная задача добраахвотнай дружыны

Асноўнай задачай добраахвотнай дружыны з’яўляецца садзейнiчанне праваахоўным органам, органам i падраздзяленням па надзвычайных сiтуацыях, пагранiчным войскам Рэспублiкi Беларусь у ахове правапарадку.

Артыкул 12. Асноўныя функцыi добраахвотнай дружыны

Асноўнымi функцыямi добраахвотнай дружыны з’яўляецца ўдзел у:

ахове грамадскага парадку, жыцця i здароўя грамадзян i iх уласнасцi;

дзейнасць па прафiлактыцы i спыненню правапарушэнняў;

забеспячэнне бяспекi дарожнага руху;

ахове грамадскага парадку ў выпадках узнiкнення надзвычайных сiтуацый;

забеспячэннi пажарнай бяспекi, ахове навакольнага асяроддзя;

навучаннi грамадзян асновам бяспечных паводзiнаў у грамадскiх месцах i забеспячэння бяспекi жылля, а таксама ў навучаннi прыёмам самаабароны;

мерапрыемствах па ахове i абароне Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 13. Парадак стварэння добраахвотнай дружыны

Добраахвотная дружына ствараецца па рашэнню органа мясцовага кiравання для ўдзелу ў ахове правапарадку на тэрыторыi раёна, сельсавета, горада, пасёлка гарадскога тыпу, раёна ў горадзе цi па рашэнню органа кiравання iншай юрыдычнай асобы для ўдзелу ў ахове правапарадку на яго тэрыторыi i дзейнiчае ў адпаведнасцi з палажэннем, прынятым на аснове Прыкладнага палажэння аб добраахвотнай дружыне, якое зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Стварэнне добраахвотных дружын пры палiтычных партыях, iншых грамадскiх аб’яднанняў, а таксама стварэнне i дзейнасць арганiзацыйных структур палiтычных партый, iншых грамадскiх аб’яднанняў у добраахвотных дружынах забаронены.

Добраахвотная дружына лiчыцца створанай з дня яе рэгiстрацыi ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 14. Членства ў добраахвотнай дружыне

Членамi добраахвотнай дружыны могуць быць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя дасягнулi васемнаццацiгадовага ўзросту, здольныя па сваiх дзелавых i маральных якасцях, стану здароўя ажыццяўляць дзейнасць па ўдзелу ў ахове правапарадку.

Рашэнне аб прыёме ў члены добраахвотнай дружыны прымаецца органам кiравання добраахвотнай дружыны на падставе пiсьмовай заявы грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь.

Членамi добраахвотнай дружыны не могуць быць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь:

якiя маюць судзiмасць;

якiя стаяць на ўлiку ў лячэбна-прафiлактычных арганiзацыях па прычыне псiхiчнага захворвання, наркаманii цi алкагалiзму;

якiя прызнаны рашэннем суда недзеяздольнымi цi абмежавана дзеяздольнымi;

якiя прыцягвалiся на працягу года да дня падачы заявы да адмiнiстрацыйнай адказнасцi.

Падставамi для выключэння грамадзянiна з добраахвотнай дружыны з’яўляюцца:

заява грамадзянiна;

фактычнае самаўхiленне грамадзянiна ад удзелу ў дзейнасцi добраахвотнай дружыны;

парушэнне грамадзянiнам патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь цi ажыццяўленне дзеянняў, несумяшчальных з удзелам у ахове правапарадку ў складзе добраахвотнай дружыны.

Рашэнне аб выключэннi з добраахвотнай дружыны прымаецца органам кiравання добраахвотнай дружыны.

Артыкул 15. Сiмволiка добраахвотнай дружыны

Узоры пасведчання члена добраахвотнай дружыны, яго адметнага нагруднага знака i нарукаўнай эмблемы (павязкi) з сiмволiкай добраахвотнай дружыны ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Пры выкананнi функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку член добраахвотнай дружыны абавязаны мець пры сабе i прад’яўляць па патрабаванню грамадзян пасведчанне, адметны нагрудны знак цi нарукаўную эмблему (павязку) з сiмволiкай добраахвотнай дружыны.

Артыкул 16. Абавязкi члена добраахвотнай дружыны

Член добраахвотнай дружыны пры выкананнi функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку абавязаны:

выконваць патрабаваннi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, не дапускаць беспадстаўнага абмежавання правоў i свабод грамадзян, ажыццяўлення дзеянняў, якiя маюць на мэце прынiжэнне гонару i годнасцi чалавека i грамадзянiна;

у вызначаемым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку павышаць узровень сваiх прававых ведаў, а таксама праходзiць перыядычную праверку на прыгоднасць да дзеянняў па ўдзелу ў ахове правапарадку ва ўмовах, звязаных з прымяненнем фiзiчнай сiлы, на ўменне аказваць даўрачэбную дапамогу пацярпеўшым;

аказваць дапамогу, у тым лiку даўрачэбную, грамадзянам, якiя пацярпелi ад правапарушэнняў цi няшчасных выпадкаў, а таксама знаходзяцца ў бездапаможным цi iншым стане, небяспечным для iх жыцця;

у выпадках звароту да яго грамадзян з паведамленнямi аб правапарушэннях, якiя пагражаюць грамадскаму парадку цi грамадскай бяспецы, або непасрэднага выяўлення iм такiх падзей прыняць меры па выратаванню людзей, прадухiленню i спыненню правапарушэнняў, затрыманню правапарушальнiкаў, ахове месцаў здарэнняў i паведамiць аб гэтым у блiжэйшы праваахоўны орган;

растлумачваць правапарушальнiкам i iншым грамадзянам прычыны i падставы прымянення ў мэтах забеспячэння правапарадку мераў па абмежаванню iх правоў i свабод i права грамадзян на iх абскарджанне, якое ўзнiкае ў сувязi з гэтым.

Выдаванне звестак, якiя адносяцца да дзяржаўнай, камерцыйнай i iншай ахоўваемай законам тайны i якiя сталi вядомымi члену добраахвотнай дружыны ў сувязi з выкананнем iм функцый па ахове правапарадку, забараняецца.

Артыкул 17. Правы члена добраахвотнай дружыны

Член добраахвотнай дружыны пры выкананнi функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку мае права:

патрабаваць ад грамадзян выканання правапарадку, спынення правапарушэнняў цi дзеянняў, якiя перашкаджаюць выкананню iм функцый члена добраахвотнай дружыны;

ажыццяўляць дзеяннi па спыненню правапарушэнняў, затрыманню i перадачы ў праваахоўныя органы асоб, якiя ўчынiлi правапарушэннi;

пры спыненнi правапарушэнняў канфiскоўваць ва ўстаноўленым парадку ў правапарушальнiкаў пры адсутнасцi супрацоўнiкаў праваахоўных органаў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, ваеннаслужачых пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь сродкi ўчынення правапарушэнняў цi iншыя прадметы, пакiданне якiх у правапарушальнiка можа пагражаць асабiстай бяспецы члена добраахвотнай дружыны цi iншых асоб, з наступнай неадкладнай перадачай гэтых прадметаў супрацоўнiкам праваахоўных органаў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, ваеннаслужачым пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь;

заходзiць у клубы, кiнатэатры, на стадыёны, у iншыя грамадскiя месцы i памяшканнi са згоды ўладальнiка цi ўпаўнаважанай iм асобы для праследавання правапарушальнiкаў, якiя ўцякаюць, цi спынення правапарушэнняў;

удзельнiчаць у ажыццяўленнi ачаплення (блакiравання) участкаў мясцовасцi, прапускнога рэжыму пры дзеяннях ва ўмовах надзвычайных сiтуацый, пры спыненнi групавых парушэнняў правапарадку, правядзеннi масавых мерапрыемстваў, мерапрыемстваў па ахове i абароне Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь, лiквiдацыi наступстваў надзвычайных сiтуацый па рашэнню ўпаўнаважаных службовых асоб рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, органаў мясцовага кiравання i самакiравання;

карыстацца бясплатна тэлефонамi i iншымi сродкамi сувязi, якiя належаць юрыдычным асобам, для сувязi з праваахоўнымi органамi, органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях, пагранiчнымi войскамi Рэспублiкi Беларусь у выпадках, якiя не церпяць адкладу.

выкарыстоўваць транспартныя сродкi юрыдычных асоб i грамадзян (акрамя транспартных сродкаў, якiя належаць дыпламатычным, консульскiм i iншым прадстаўнiцтвам замежных дзяржаў, а таксама мiжнародным арганiзацыям, i транспартных сродкаў спецыяльнага прызначэння) для дастаўлення ў арганiзацыi аховы здароўя асоб, якiя пацярпелi ад няшчасных выпадкаў цi правапарушэнняў i маюць патрэбу ў тэрмiновай медыцынскай дапамозе;

прымяняць да правапарушальнiкаў фiзiчную сiлу ў выпадках i парадку, прадугледжаных гэтым Законам.

Артыкул 18. Умовы i межы прымянення фiзiчнай сiлы членам добраахвотнай дружыны

Член добраахвотнай дружыны мае права прымяняць фiзiчную сiлу ў мэтах спынення дзеянняў асоб, якiя ўчыняюць правапарушэнне, для iх затрымання i перадачы ў праваахоўныя органы, калi iншыя спосабы, не звязаныя з прымяненнем фiзiчнай сiлы, не забяспечваюць выканання iм функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку.

Пры прымяненнi фiзiчнай сiлы член добраахвотнай дружыны абавязаны:

папярэдзiць правапарушальнiка аб намеры яе прымянення, прадаставiўшы пры гэтым з улiкам канкрэтных абставiнаў дастаткова часу для выканання сваiх патрабаванняў, за выключэннем выпадкаў, калi прамаруджванне ў прымяненнi фiзiчнай сiлы стварае непасрэдную небяспеку для жыцця i здароўя грамадзян;

у залежнасцi ад характару i ступенi грамадскай небяспекi правапарушэння i асоб, якiя яго ўчыняюць, iмкнуцца да таго, каб шкода, нанесеная пры ўхiленнi небяспекi, была мiнiмальнай;

забяспечыць аказанне даўрачэбнай дапамогi асобам, якiя атрымалi цялесныя пашкоджаннi ў вынiку прымянення фiзiчнай сiлы.

Прымяненне фiзiчнай сiлы з прычыненнем цялесных пашкоджанняў у адносiнах да жанчын з бачнымi прыметамi цяжарнасцi, асоб з яўнымi прыметамi iнвалiднасцi i непаўналетнiх, калi iх узрост вiдавочны цi вядомы (акрамя выпадкаў аказання названымi асобамi ўзброенага супрацiўлення, учынення нападу, якi пагражае жыццю i здароўю грамадзян), забараняецца.

Прымяненне фiзiчнай сiлы з перавышэннем паўнамоцтваў, устаноўленых гэтым Законам, а таксама з перавышэннем межаў неабходнай абароны цягне адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 4

ГАРАНТЫI ПРАВАВОЙ I САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ I МЕРЫ ЗААХВОЧВАННЯ ЧЛЕНАЎ ДОБРААХВОТНАЙ ДРУЖЫНЫ

Артыкул 19. Прававая абарона члена добраахвотнай дружыны

Законныя патрабаваннi члена добраахвотнай дружыны пры выкананнi iм функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку абавязковыя для выканання.

Невыкананне законных патрабаванняў члена добраахвотнай дружыны, а таксама замах на яго жыццё, здароўе i годнасць у сувязi з выкананнем iм функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку цягнуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 20. Сацыяльная абарона членаў добраахвотнай дружыны

Дзяржава гарантуе сацыяльную абарону членаў добраахвотнай дружыны.

У выпадку часовай непрацаздольнасцi члена добраахвотнай дружыны, якая наступiла па прычыне ранення (кантузii), траўмы цi калецтва, атрыманых у сувязi з выкананнем iм функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку, пачынаючы з першага дня страты працаздольнасцi i да яе аднаўлення цi да ўстанаўлення медыка-рэабiлiтацыйнай экспертнай камiсiяй iнвалiднасцi ў парадку, вызначаемым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, яму выплачваецца дапамога па часовай непрацаздольнасцi ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага (сярэднегадзiннага) заробку.

У выпадку ўстанаўлення члену добраахвотнай дружыны iнвалiднасцi, якая наступiла ў сувязi з выкананнем iм функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку, яму (а ў выпадку яго гiбелi (смерцi) — членам яго сям’i) прызначаецца пенсiя ў парадку, вызначаемым пенсiйным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 21. Абавязковае асабiстае страхаванне членаў добраахвотнай дружыны i кампенсацыя ўрону, нанесенага iх маёмасцi

Члены добраахвотнай дружыны падлягаюць абавязкому асабiстаму страхаванню за кошт сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў цi сродкаў юрыдычных асоб, якiя стварылi добраахвотную дружыну.

У выпадку гiбелi (смерцi) члена добраахвотнай дружыны ў сувязi з выкананнем iм функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку сям’i загiнуўшага цi яго ўтрыманцам выплачваецца страхавая сума ў памеры двухсот пяцiдзесяцi базавых велiчынь.

Пры ўстанаўленнi члену добраахвотнай дружыны iнвалiднасцi па прычыне захворвання, ранення (кантузii), траўмы цi калецтва, атрыманых у сувязi з выкананнем iм функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку, яму выплачваецца страхавая сума:

iнвалiду I групы — у памеры ста базавых велiчынь;

iнвалiду II групы — у памеры сямiдзесяцi пяцi базавых велiчынь;

iнвалiду III групы — у памеры пяцiдзесяцi базавых велiчынь.

Пры атрыманнi членам добраахвотнай дружыны цяжкага цi менш цяжкага цялеснага пашкоджання, якое не пацягнула iнвалiднасцi, па прычыне ранення (кантузii), траўмы цi калецтва, атрыманых у сувязi з выкананнем iм функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку, яму выплачваецца страхавая сума адпаведна ў памеры трыццацi i пятнаццацi базавых велiчынь.

Выплата страхавых сум у адпаведнасцi з часткамi другой—чацвёртай гэтага артыкула па аднаму i таму ж страхавому выпадку робiцца за вылiчэннем раней атрыманых страхавых сум.

Выплата страхавых сум па дадзенаму вiду страхавання робiцца незалежна ад iншых вiдаў страхавання i пакрыцця шкоды, нанесенай жыццю цi здароўю члена добраахвотнай дружыны.

Урон, нанесены маёмасцi, якая належыць члену добраахвотнай дружыны цi яго блiзкiм сваякам (бацькi, дзецi, усынавiцелi, усыноўленыя, дзед, бабка, муж (жонка, шляхам яго пашкоджання цi знiшчэння ў сувязi з выкананнем членам добраахвотнай дружыны функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку, падлягае кампенсацыi названым асобам у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Парадак абавязковага асабiстага страхавання членаў добраахвотнай дружыны i пакрыцця ўрону, нанесенага маёмасцi, якая належыць члену добраахвотнай дружыны цi яго блiзкiм сваякам, вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Палажэнне гэтага артыкула пашыраецца на асоб, якiя спынiлi членства ў добраахвотнай дружыне, у выпадку замаху на iх жыццё, здароўе цi маёмасць, якi ўчынены ў сувязi з папярэднiм выкананнем iмi функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку.

Артыкул 22. Меры заахвочвання грамадзян, якiя ўдзельнiчаюць у ахове правапарадку

За актыўны ўдзел у ахове правапарадку грамадзяне могуць заахвочвацца органамi мясцовага кiравання i самакiравання, iншымi юрыдычнымi асобамi, праваахоўнымi органамi, органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях, камандаваннем пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь.

Юрыдычныя асобы ў межах iх кампетэнцыi могуць прадастаўляць сваiм работнiкам, якiя з’яўляюцца членамi добраахвотнай дружыны, па прадстаўленню органа кiравання добраахвотнай дружыны ў адпаведнасцi з калектыўным дагаворам працоўныя i iншыя гарантыi за кошт уласных сродкаў.

За асобыя заслугi пры выкананнi грамадскага абавязку i праяўленыя пры гэтым мужнасць i гераiзм грамадзяне ўзнагароджваюцца дзяржаўнымi ўзнагародамi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 23. Фiнансаванне i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi добраахвотных дружын

Фiнансаванне i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi добраахвотных дружын ажыццяўляюцца за кошт сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў цi сродкаў юрыдычных асоб, якiя стварылi добраахвотныя дружыны, а таксама добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных асоб i грамадзян i iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 5

КАНТРОЛЬ I НАГЛЯД ЗА ЎДЗЕЛАМ ГРАМАДЗЯН У АХОВЕ ПРАВАПАРАДКУ

Артыкул 24. Кантроль за ўдзелам грамадзян у ахове правапарадку

Кантроль за ўдзелам грамадзян у ахове правапарадку ажыццяўляюць у межах сваiх паўнамоцтваў органы мясцовага кiравання.

Артыкул 25. Пракурорскi нагляд

Нагляд за дакладным i аднолькавым выкананнем законаў Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтаў i ўказаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, iншых нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь грамадзянамi, якiя прымаюць удзел у ахове правапарадку, ажыццяўляецца Генеральным пракурорам Рэспублiкi Беларусь i падпарадкаванымi яму пракурорамi.

ГЛАВА 6

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 26. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 27. Рэалiзацыя палажэнняў гэтага Закона

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

распрацаваць i зацвердзiць нарматыўныя прававыя акты, а таксама прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

26 чэрвеня 2003 г., г. Мiнск.

№ 214-З

<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый>>>


Rating All.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz