Закон Республики Беларусь
от 18 августа 2004 года
"О ВНЕСЕНИИ ДОПОЛНЕНИЙ И ИЗМЕНЕНИЙ В ГРАЖДАНСКИЙ КОДЕКС
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ПО ВОПРОСАМ РЕГИСТРАЦИИ НЕДВИЖИМОГО
ИМУЩЕСТВА, СОСТАВА УЧАСТНИКОВ АССОЦИАЦИЙ И СОЮЗОВ,
КОМПЛЕКСНОЙ ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬСКОЙ ЛИЦЕНЗИИ (ФРАНЧАЙЗИНГА),
ПРАВОВОГО РЕЖИМА ИМУЩЕСТВА КРЕСТЬЯНСКОГО (ФЕРМЕРСКОГО) ХОЗЯЙСТВА"

Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 11.03.2005.

Закон Рэспублiкi Беларусь


Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў
у Грамадзянскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь
па пытаннях рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi,
саставу ўдзельнiкаў асацыяцый i саюзаў,
комплекснай прадпрымальнiцкай лiцэнзii (франчайзiнгу),
прававога рэжыму маёмасцi сялянскай (фермерскай) гаспадаркi

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 8 чэрвеня 2004 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 2004 года

Артыкул 1. Унесцi ў Грамадзянскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1998 года (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 7—9, ст. 101; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 74, 2/960) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. Пункт 1 артыкула 22 дапоўнiць сказам наступнага зместу:

«Колькасць фiзiчных асоб, прыцягваемых iндывiдуальным прадпрымальнiкам на падставе грамадзянска-прававых i (або) працоўных дагавораў для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi, можа быць абмежавана заканадаўчымi актамi.».

2. У артыкуле 44:

(Абзац другi не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)*

пункт 3 пасля слова «асоб» дапоўнiць словамi «i (або) iндывiдуальных прадпрымальнiкаў».

3. Частку першую пункта 4 артыкула 46 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«4. Дапускаецца стварэнне аб’яднанняў камерцыйных арганiзацый i (або) iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, а таксама аб’яднанняў камерцыйных i (або) некамерцыйных арганiзацый у форме асацыяцый i саюзаў.».

4. У пунктах 1 i 4 артыкула 47, частцы другой пункта 4 артыкула 53, пункце 1 артыкула 58, пункце 8 артыкула 59, пункце 2 артыкула 1013 словы «Адзiны дзяржаўны рэгiстр юрыдычных асоб» замянiць словамi «Адзiны дзяржаўны рэгiстр юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў» у адпаведным склоне.

5. У пункце 2 артыкула 113:

(Абзац другi не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.) *

у частцы шостай словы «унiтарнае прадпрыемства» замянiць словамi «маёмасць унiтарнага прадпрыемства».

6. У артыкуле 121:

назву артыкула пасля слоў «юрыдычных асоб» дапоўнiць словамi «i (або) iндывiдуальных прадпрымальнiкаў»;

частку першую пункта 1 пасля слоў «Камерцыйныя арганiзацыi» дапоўнiць словамi «i (або) iндывiдуальныя прадпрымальнiкi»;

частку другую пункта 3 пасля слоў «юрыдычнай асобы» дапоўнiць словамi «, iндывiдуальнага прадпрымальнiка».

7. Артыкул 131 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 131. Дзяржаўная рэгiстрацыя нерухомай маёмасцi, правоў на яе
i здзелак з ёю

1. Дзяржаўнай рэгiстрацыi падлягаюць нерухомая маёмасць, правы на яе i здзелкі з ёю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

2. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, разам з дзяржаўнай рэгiстрацыяй могуць ажыццяўляцца спецыяльная рэгiстрацыя або ўлiк асобных вiдаў нерухомай маёмасцi.

3. Арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю абавязаны засведчыць зробленую рэгiстрацыю шляхам выдачы заяўнiку пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi або шляхам ажыццяўлення рэгiстрацыйнага надпiсу на арыгiнале дакумента, якi адлюстроўвае змест зарэгiстраванай здзелкi.

4. Дзяржаўная рэгiстрацыя нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю з’яўляецца публiчнай. Арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю абавязаны прадастаўляць любой асобе неабходную iнфармацыю толькi аб iснуючых на момант выдачы iнфармацыi правах i абмежаваннях (абцяжараннях) правоў на канкрэтны аб’ект нерухомай маёмасцi. Абагульненая iнфармацыя аб правах, якiя належаць фiзiчнай або юрыдычнай асобе, на аб’екты нерухомай маёмасцi прадастаўляецца толькi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

5. Адмова або ўхiленне ад дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю могуць быць абскарджаны ў судзе.

6. Парадак дзяржаўнай рэгiстрацыi i падставы для адмовы ў рэгiстрацыi ўстанаўлiваюцца заканадаўствам аб дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю.».

8. (Пункт 8 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.) *

9. У пункце 3 артыкула 161:

у першым i трэцiм сказах слова «здзелку» замянiць словамi «дакумент, якi адлюстроўвае змест здзелкi,»;

у другiм сказе слова «яе» замянiць словамi «дакумент, якi адлюстроўвае змест здзелкi,».

10. Пункт 1 артыкула 165 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Здзелкi з нерухомай маёмасцю падлягаюць дзяржаўнай рэгiстрацыi ў парадку, прадугледжаным гэтым Кодэксам i заканадаўствам аб дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю.».

11. У пункце 4 артыкула 219 слова «афармлення» замянiць словам «рэгiстрацыi».

12. Пункт 2 артыкула 220 пасля слова «калi» дапоўнiць словамi «зноў створанае».

13. У частцы першай пункта 3 артыкула 226 словы «органам, якi ажыццяўляе дзяржаўную рэгiстрацыю нерухомай маёмасцi,» замянiць словамi «арганiзацыямi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю».

14. (Пункт 14 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.) *

15. У артыкуле 320:

з часткi другой пункта 2 словы «аб iпатэцы, а таксама дагавор» i слова «рухомай» выключыць;

пункт 3 дапоўнiць сказам наступнага зместу: «Дагавор аб iпатэцы, якi прадугледжвае залог нерухомай маёмасцi, якая паступiць залогадавальнiку ў будучым i якая на момант заключэння дагавора не лiчыцца створанай у адпаведнасцi з заканадаўствам, не падлягае дзяржаўнай рэгiстрацыi i лiчыцца заключаным з моманту надання яму пiсьмовай формы.».

16. Пункт 2 артыкула 333 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Спыненне iпатэкi павiнна быць зарэгiстравана ў адпаведнасцi з заканадаўствам.».

17. Пункт 1 артыкула 352 пасля слова «абавязацельствы» дапоўнiць словамi «, забяспечанага задаткам,».

18. У пункце 4 артыкула 418 словы «заключанаму дагавору» замянiць словамi «дагавору, якi можа быць заключаны на таргах».

19. Пункты 2 i 3 артыкула 900 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Дагавор давернага кiравання нерухомай маёмасцi павiнен быць заключаны ў форме, прадугледжанай для дагавора продажу нерухомай маёмасцi, i падлягае дзяржаўнай рэгiстрацыi.

3. Невыкананне формы дагавора давернага кiравання або патрабаванне аб яго дзяржаўнай рэгiстрацыi цягне за сабой несапраўднасць дагавора.».

20. Главу 53 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«ГЛАВА 53

КОМПЛЕКСНАЯ ПРАДПРЫМАЛЬНIЦКАЯ ЛIЦЭНЗIЯ (ФРАНЧАЙЗIНГ)

Артыкул 910. Дагавор комплекснай прадпрымальнiцкай лiцэнзii (франчайзiнгу)

1. Паводле дагавора комплекснай прадпрымальнiцкай лiцэнзii (франчайзiнгу) (далей — дагавор франчайзiнгу) адзiн бок (праваўладальнiк) абавязуецца прадаставiць iншаму боку (карыстальнiку) за ўзнагароджанне на вызначаны ў дагаворы франчайзiнгу тэрмiн або без указання тэрмiну комплекс выключных правоў (лiцэнзiйны комплекс), якi ўключае права выкарыстання фiрменнай назвы праваўладальнiка i нераскрытай iнфармацыi, у тым лiку сакрэтаў вытворчасцi (ноу-хау), а таксама iншых аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi (таварнага знака, знака абслугоўвання i да т. п.), прадугледжаных дагаворам франчайзiнгу, для выкарыстання ў прадпрымальнiцкай дзейнасцi карыстальнiка.

2. Дагавор франчайзiнгу прадугледжвае выкарыстанне комплексу выключных правоў, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, у пэўным аб’ёме (з устанаўленнем мiнiмальнага i (або) максiмальнага аб’ёму выкарыстання) з указаннем або без указання тэрыторыi iх выкарыстання ў прымяненнi да пэўных вiдаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi.

3. Бакамi паводле дагавора франчайзiнгу могуць быць камерцыйныя арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi.

4. Узнагароджанне згодна з дагаворам франчайзiнгу можа выплачвацца карыстальнiкам праваўладальнiку ў форме фiксаваных разавых або перыядычных плацяжоў, адлiчэнняў ад выручкi або ў iншай форме, прадугледжанай дагаворам франчайзiнгу.

Артыкул 910-1. Форма i рэгiстрацыя дагавора франчайзiнгу

1. Дагавор франчайзiнгу заключаецца ў пiсьмовай форме.

2. Дагавор франчайзiнгу падлягае рэгiстрацыi ў патэнтным органе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Артыкул 910-2. Комплексная прадпрымальнiцкая сублiцэнзiя

1. Дагаворам франчайзiнгу можа быць прадугледжана права карыстальнiка дазваляць iншым асобам выкарыстанне прадастаўленага яму комплексу выключных правоў або часткi гэтага комплексу на ўмовах, узгодненых iм з праваўладальнiкам або вызначаных у дагаворы франчайзiнгу (комплексная прадпрымальнiцкая сублiцэнзiя). Дагаворам франчайзiнгу можа быць прадугледжаны абавязак карыстальнiка прадаставiць на працягу пэўнага тэрмiну пэўную колькасць комплексных прадпрымальнiцкiх сублiцэнзiй.

2. Дагавор комплекснай прадпрымальнiцкай сублiцэнзii не можа быць заключаны на больш працяглы тэрмiн, чым дагавор франчайзiнгу, на падставе якога ён заключаўся.

3. Спыненне дагавора франчайзiнгу спыняе дагавор комплекснай прадпрымальнiцкай сублiцэнзii.

4. Адказнасць перад праваўладальнiкам за дзеяннi другасных карыстальнiкаў нясе карыстальнiк, калi iншае не прадугледжана дагаворам франчайзiнгу.

5. Да дагавора комплекснай прадпрымальнiцкай сублiцэнзii прымяняюцца прадугледжаныя гэтай главой правiлы аб дагаворы франчайзiнгу, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўствам.

Артыкул 910-3. Абавязкi праваўладальнiка

1. Праваўладальнiк абавязаны:

перадаць карыстальнiку тэхнiчную i камерцыйную дакументацыю i iншую iнфармацыю, неабходную карыстальнiку для ажыццяўлення прадастаўленых яму згодна з дагаворам франчайзiнгу выключных правоў, а таксама праiнструктаваць карыстальнiка i яго работнiкаў па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем гэтых правоў;

выдаць карыстальнiку прадугледжаныя дагаворам франчайзiнгу лiцэнзii на права выкарыстання аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi, указаных у пункце 1 артыкула 910 гэтага Кодэкса, забяспечыўшы iх афармленне ва ўстаноўленым парадку.

2. Калi дагаворам франчайзiнгу не прадугледжана iншае, праваўладальнiк абавязаны:

аказваць карыстальнiку пастаяннае тэхнiчнае i кансультатыўнае садзейнiчанне, уключаючы садзейнiчанне ў навучаннi i павышэннi квалiфiкацыi работнiкаў;

кантраляваць якасць тавараў (работ, паслуг), вырабляемых (выконваемых, аказваемых) карыстальнiкам на падставе дагавора франчайзiнгу.

Артыкул 910-4. Абавязкi карыстальнiка

З улiкам характару i асаблiвасцяў дзейнасцi, ажыццяўляемай карыстальнiкам паводле дагавора франчайзiнгу, карыстальнiк абавязаны:

выкарыстаць пры ажыццяўленнi прадугледжанай дагаворам франчайзiнгу дзейнасцi фiрменную назву праваўладальнiка ўказаным у гэтым дагаворы чынам;

забяспечваць адпаведнасць якасцi тавараў (работ, паслуг), вырабляемых (выконваемых, аказваемых) карыстальнiкам на падставе дагавора франчайзiнгу, якасцi аналагiчных тавараў (работ, паслуг), вырабляемых (выконваемых, аказваемых) непасрэдна праваўладальнiкам;

прытрымлiвацца iнструкцыi i выконваць указаннi праваўладальнiка, накiраваныя на забеспячэнне адпаведнасцi характару, спосабаў i ўмоў выкарыстання комплексу выключных правоў таму, як ён выкарыстоўваецца праваўладальнiкам, у тым лiку выконваць указаннi, якiя датычацца знешняга i ўнутранага афармлення памяшканняў, выкарыстоўваемых карыстальнiкам пры ажыццяўленнi прадастаўленых яму згодна з дагаворам франчайзiнгу выключных правоў;

аказваць пакупнiкам (заказчыкам) усе дадатковыя паслугi, на якiя яны маглi б разлiчваць, набываючы тавар, заказваючы выкананне работ, аказанне паслуг непасрэдна ў праваўладальнiка;

не выдаваць атрыманую ад праваўладальнiка нераскрытую iнфармацыю, у тым лiку сакрэты вытворчасцi (ноу-хау);

выдаваць абумоўленую колькасць комплексных прадпрымальнiцкiх сублiцэнзiй, калi такi абавязак прадугледжаны дагаворам франчайзiнгу;

iнфармаваць пакупнiкоў (заказчыкаў) найбольш вiдавочным для iх спосабам аб тым, што ён выкарыстоўвае фiрменную назву, таварны знак, знак абслугоўвання або iншы сродак iндывiдуалiзацыi ўдзельнiкаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ або паслуг на падставе дагавора франчайзiнгу.

Артыкул 910-5. Абмежаванне правоў бакоў паводле дагавора франчайзiнгу

1. Дагаворам франчайзiнгу могуць быць прадугледжаны абмежаваннi правоў бакоў праз указаннi на:

абавязацельства праваўладальнiка не прадастаўляць iншым асобам аналагiчныя комплексы выключных правоў для iх выкарыстання на замацаванай за карыстальнiкам тэрыторыi або ўстрымлiвацца ад уласнай аналагiчнай дзейнасцi на гэтай тэрыторыi;

абавязацельства карыстальнiка не канкурыраваць з праваўладальнiкам на тэрыторыi, на якую распаўсюджваецца дзеянне дагавора франчайзiнгу ў адносiнах да прадпрымальнiцкай дзейнасцi, ажыццяўляемай карыстальнiкам з выкарыстаннем выключных правоў, якiя належаць праваўладальнiку;

адмову карыстальнiка ад атрымання згодна з дагаворам франчайзiнгу аналагiчных выключных правоў у канкурэнтаў (патэнцыяльных канкурэнтаў) праваўладальнiка;

абавязацельства карыстальнiка ўзгадняць з праваўладальнiкам месца размяшчэння памяшканняў, якiя выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленнi прадастаўленых паводле дагавора франчайзiнгу выключных правоў, а таксама iх знешняе i ўнутранае афармленне.

2. Абмежаваннi правоў бакоў паводле дагавора франчайзiнгу могуць быць прызнаны судом несапраўднымi па патрабаванню антыманапольнага органа або iншай зацiкаўленай асобы, калi гэтыя абмежаваннi з улiкам стану адпаведнага таварнага рынку i эканамiчнага становiшча бакоў супярэчаць антыманапольнаму заканадаўству.

Артыкул 910-6. Адказнасць праваўладальнiка па патрабаваннях, прад’яўлемых
да карыстальнiка

1. Праваўладальнiк нясе субсiдыярную адказнасць па прад’яўляемых да карыстальнiка патрабаваннях аб неадпаведнасцi якасцi тавару (работ, паслуг), прадаваемых (выконваемых, аказваемых) карыстальнiкам згодна з дагаворам франчайзiнгу, якасцi аналагiчных тавараў (работ, паслуг), прадаваемых (выконваемых, аказваемых) непасрэдна праваўладальнiкам.

2. Па патрабаваннях, прад’яўляемых да карыстальнiка як вытворцы прадукцыi (тавараў) праваўладальнiка, праваўладальнiк адказвае салiдарна з карыстальнiкам.

Артыкул 910-7. Змяненне дагавору франчайзiнгу

1. Дагавор франчайзiнгу можа быць зменены ў адпаведнасцi з правiламi главы 29 гэтага Кодэкса.

2. Змяненне дагавора франчайзiнгу падлягае рэгiстрацыi ў парадку, устаноўленым для рэгiстрацыi дагавораў франчайзiнгу.

3. У стасунках з трэцiмi асобамi бакi дагавору франчайзiнгу маюць права спасылацца на змяненне дагавора з моманту рэгiстрацыi гэтага змянення.

Артыкул 910-8. Захаванне дагавора франчайзiнгу ў сiле пры перамене бакоў

1. Пераход ад праваўладальнiка да iншай асобы якога-небудзь выключнага права, якое ўваходзiць у прадастаўлены карыстальнiку комплекс выключных правоў, не з’яўляецца падставай для змянення або скасавання дагавора франчайзiнгу. Новы праваўладальнiк становiцца бокам гэтага дагавора ў частцы правоў i абавязкаў, якiя адносяцца да выключнага права, што перайшло да яго.

2. У выпадку смерцi праваўладальнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i пераходу ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку яго правоў i абавязкаў паводле дагавора франчайзiнгу да нашчадка дагавор франчайзiнгу спыняецца, калi нашчадак не зарэгiстраваны на працягу шасцi месяцаў з дня адкрыцця спадчыны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка.

3. Ажыццяўленне правоў i выкананне абавязкаў памёршага праваўладальнiка да прыняцця нашчадкам гэтых правоў i абавязкаў i рэгiстрацыi яго ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка ажыццяўляюцца даверным упраўляючым у адпаведнасцi з главой 52 гэтага Кодэкса.

Артыкул 910-9. Захаванне дагавора франчайзiнгу ў сiле пры змяненнi фiрменнай
назвы

У выпадку змянення праваўладальнiкам сваёй фiрменнай назвы дагавор франчайзiнгу захоўваецца i дзейнiчае ў адносiнах да новай фiрменнай назвы праваўладальнiка, калi карыстальнiк не патрэбуе скасавання дагавора i пакрыцця страт. У выпадку працягу дзеяння дагавора франчайзiнгу карыстальнiк мае права патрабаваць суразмернага змяншэння належнага праваўладальнiку ўзнагароджання.

Артыкул 910-10. Наступствы спынення выключнага права, карыстанне якiм
прадастаўлена згодна з дагаворам франчайзiнгу

1. Калi ў перыяд дзеяння дагавора франчайзiнгу скончыўся тэрмiн дзеяння выключнага права, карыстанне якiм прадастаўлена па гэтаму дагавору, за выключэннем спынення права на фiрменную назву без замены яе новай фiрменнай назвай, або такое права спынiлася паводле iншай падставы, дагавор франчайзiнгу працягвае дзейнiчаць, за выключэннем палажэнняў, якiя адносяцца да права, якое спынiлася, а карыстальнiк, калi iншае не прадугледжана дагаворам франчайзiнгу, мае права патрабаваць суразмернага змяншэння належнага праваўладальнiку ўзнагароджання.

2. Дзеянне дагавора франчайзiнгу спыняецца ў выпадку спынення права на фiрменную назву без замены яе новай фiрменнай назвай.

Артыкул 910-11. Скасаванне дагавора франчайзiнгу

1. Дагавор франчайзiнгу, заключаны з указаннем тэрмiну або без указання тэрмiну, можа быць скасаваны ў адпаведнасцi з правiламi главы 29 гэтага Кодэкса.

2. Кожны з бакоў дагавора франчайзiнгу, заключанага без указання тэрмiну, мае права ў любы час цалкам адмовiцца ад выканання дагавора, паведамiўшы аб гэтым другi бок за шэсць месяцаў, калi дагаворам не прадугледжаны больш працяглы тэрмiн.

3. Датэрмiновае скасаванне дагавора франчайзiнгу, заключанага з указаннем тэрмiну, а таксама скасаванне дагавора, заключанага без указання тэрмiну, падлягаюць рэгiстрацыi ў парадку, устаноўленым для рэгiстрацыi дагавора франчайзiнгу».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 3, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання iх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

18 жнiўня 2004 года, г. Мiнск.

№ 316-З

__________________________________________

* Абзац другi пункта 2, абзац другi пункта 5, пункты 8 i 14 артыкула 1 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Грамадзянскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь па пытаннях рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, саставу ўдзельнiкаў асацыяцый i саюзаў, комплекснай прадпрымальнiцкай лiцэнзii (франчайзiнгу), прававога рэжыму маёмасцi сялянскай (фермерскай) гаспадаркi» не ўступiлi ў сiлу ў адпаведнасцi з часткай восьмай артыкула 100 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый>>>



Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz