Закон Республики Беларусь
от 14 июня 2004 года
"О внесении изменений в
Кодекс Республики Беларусь об административных правонарушениях"

Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 15.03.2005.

Закон Рэспублiкi Беларусь
"Аб унясеннi змяненняў у
Кодэкс Рэспублiкi Беларусь
аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях"

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 19 мая 2004 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 27 мая 2004 года

Артыкул 1. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946) наступныя змяненнi:

1. У артыкуле 23.9:

абзац другi часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь з канфiскацыяй маёмасцi, якая падлягае дэклараванню, або маёмасцi, якая падлягае дэклараванню, але не ўказана ў дэкларацыi аб даходах i маёмасцi i (або) у дачыненнi да якой у дэкларацыi аб даходах i маёмасцi ўказаны недакладныя звесткi, або без канфiскацыi.»;

у абзацы першым часткi 3 словы «устаноўленых заканадаўствам» замянiць словамi «прадугледжаных заканадаўчымi актамi».

2. У артыкуле 23.10:

у назве слова «Рэгiстрацыя» замянiць словамi «Ажыццяўленне, рэгiстрацыя»;

абзац першы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Ажыццяўленне службовай асобай юрыдычнай асобы або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, а таксама рэгiстрацыя або натарыяльнае засведчанне ўпаўнаважанай асобай здзелкi пры адсутнасцi ў фiзiчнай асобы даведкi падатковага органа аб прадастаўленнi дэкларацыi аб крынiцах грашовых сродкаў у выпадках, калi прадастаўленне такой дэкларацыi ўстаноўлена заканадаўчымi актамi, —».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

14 чэрвеня 2004 года, г. Мiнск.

№ 290-З
<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый>>>
Rambler's Top100 Rating All.BY

Hosted by uCoz