Закон Республики Беларусь
от 1 января 2004 года
"О внесении изменений и дополнений в некоторые законодательные акты
Республики Беларусь по вопросам налогообложения"

Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 15.03.2005.

Закон Рэспублiкi Беларусь
"Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў
у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь
па пытаннях падаткаабкладання"

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 15 снежня 2003 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 19 снежня 2003 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 18 снежня 1991 года «Аб плацяжах за зямлю» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 3, ст. 49, № 12, ст. 206; 1993 г., № 3, ст. 29; 1994 г., № 3, ст. 24; 1996 г., № 7, ст. 90; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 3, ст. 17; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 4, 2/228; 2002 г., № 8, 2/835, № 87, 2/883; 2003 г., № 8, 2/931) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. Частку трэцюю артыкула 3 пасля слоў «арэнднай платы» дапоўнiць словамi «за зямельныя ўчасткi, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi i арэндадаўцамi якiх з’яўляюцца сельскiя, пасялковыя, гарадскiя, раённыя выканаўчыя i распарадчыя органы (далей — арэндная плата)».

2. Частку трэцюю артыкула 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Стаўкi зямельнага падатку iндэксуюцца з выкарыстаннем каэфiцыента, устаноўленага законам Рэспублiкi Беларусь аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на чарговы фiнансавы (бюджэтны) год.».

3. Артыкул 7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 7. Выкарыстанне сродкаў, якiя паступаюць ад плацяжоў за зямлю

Выкарыстанне сродкаў, якiя паступаюць ад плацяжоў за зямлю, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.».

4. З артыкула 8 часткi другую i трэцюю выключыць.

5. З артыкула 9 частку трэцюю выключыць.

6. У артыкуле 10:

частку другую пасля слоў «здабычы торфу» дапоўнiць словамi «на палiва i ўгнаеннi»;

частку чацвёртую выключыць.

7. У артыкуле 11:

з назвы артыкула i часткi першай словы «i для iншых мэтаў» выключыць;

частку другую выключыць.

8. Артыкул 15 дапоўнiць часткай трэцяй наступнага зместу:

«Зямельныя ўчасткi незалежна ад iх месцараспалажэння, прадастаўленыя ў карыстанне юрыдычным асобам для рыбаразвядзення i аклiматызацыi рыбы, падлягаюць падаткаабкладанню па стаўках, прадугледжаных у дадатку 3 да гэтага Закона.».

9. У артыкуле 17:

частку першую пасля слоў «сельскай гаспадаркi» дапоўнiць словамi «, а таксама за землi, на якiх размешчаны захаваннi радыеактыўных адходаў, прадуктаў, матэрыялаў i iншых рэчываў, забруджаных радыенуклiдамi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.»;

частку трэцюю выключыць.

10. У артыкуле 18:

у частцы першай:

абзац чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«зямельныя ўчасткi, прадастаўленыя арганiзацыям, якiя фiнансуюцца з бюджэту (бюджэтным арганiзацыям) i прызнаюцца такiмi ў адпаведнасцi з артыкулам 16 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь»;

абзац пяты пасля слоў «чыгуначныя пуцi» дапоўнiць словамi «, уключаючы паласу адводу,», пасля слоў «чыгуначнымi пуцямi» дапоўнiць словамi «i паласой адводу»;

абзац шосты пасля слоў «лiк сродкаў» дапоўнiць словамi «рэспублiканскага i»;

дапоўнiць частку абзацам дзесятым наступнага зместу:

«зямельныя ўчасткi арганiзацый, якiя ажыццяўляюць сацыяльна-культурную дзейнасць i атрымлiваюць датацыi (субсiдыi) з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў на пакрыццё страт ад гэтай дзейнасцi, арганiзацый Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, якiя ажыццяўляюць сацыяльна-культурную дзейнасць, а таксама летнiх аздараўленчых лагераў i дзiцяча-юнацкiх спартыўных школ незалежна ад формаў уласнасцi, прадастаўленыя iм у карыстанне для ажыццяўлення статутнай дзейнасцi.»;

частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Сельскiя, пасялковыя, гарадскiя i раённыя Саветы дэпутатаў у межах сваёй кампетэнцыi могуць па матываванай просьбе плацельшчыка — фiзiчнай асобы прадастаўляць iльготы па зямельнаму падатку на зямельныя ўчасткi, акрамя ўчасткаў, якiя выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленнi прадпрымальнiцкай дзейнасцi.».

11. Абзац чацвёрты часткi першай артыкула 19 дапоўнiць сказам наступнага зместу: «. Пералiк указаных населеных пунктаў вызначаецца абласнымi выканаўчымi камiтэтамi».

12. У артыкуле 20:

частку чацвёртую дапоўнiць сказам наступнага зместу: «У выпадку ўручэння падатковага паведамлення пасля заканчэння ўстаноўленага гэтым артыкулам тэрмiну выплаты падатак уплачваецца фiзiчнымi асобамi не пазней чым праз трыццаць дзён з дня ўручэння iм падатковага паведамлення.»;

частку пятую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Юрыдычныя асобы вылiчваюць зямельны падатак самастойна i прадстаўляюць у падатковыя органы падатковыя дэкларацыi (разлiкi) аб суме падатку на бягучы год штогод не пазней чым 1 сакавiка бягучага года, а па зноў адведзеных зямельных участках — на працягу аднаго месяца з дня iх прадастаўлення.»;

у частцы дзевятай слова «прадпрыемстваў» замянiць словам «арганiзацый»;

у частцы адзiнаццатай словы «рэгiстрацыi ў якасцi падаткаплацельшчыка» замянiць словамi «пастаноўкi на ўлiк»;

частку пятнаццатую пасля слоў «арганiзацыям, якiя фiнансуюцца з бюджэту» дапоўнiць словамi «(бюджэтным арганiзацыям), якiя прызнаюцца такiмi ў адпаведнасцi з артыкулам 16 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь,».

13. У артыкуле 21 словы «мясцовымi Саветамi дэпутатаў» замянiць словамi «падатковымi органамi».

14. Частку першую артыкула 22 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Правы i абавязкi плацельшчыкаў зямельнага падатку i арэнднай платы, адказнасць за правiльнасць iх вылiчэння i своечасовасць платы, парадак спагнання ўказаных плацяжоў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх вылiчэння i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.».

15. З назвы дадатка 4 словы «i для iншых мэтаў» выключыць.

Артыкул 2. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 19 снежня 1991 года «Аб падатку на дабаўленую вартасць» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiстапада 1999 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 3, ст. 51; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 95, 2/99; 2000 г., № 59, 2/178; 2001 г., № 4, 2/228; 2002 г., № 8, 2/835, № 87, 2/883; 2003 г., № 3, 2/915) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 1:

назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 1. Плацельшчыкi»;

у пункце 1:

падпункт 1.1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1.1. арганiзацыi, вызначаныя пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей — арганiзацыi);»;

падпункт 1.2 выключыць;

у падпункце 1.4 словы «прадпрыемствы» i «падаткаплацельшчыкамi» замянiць адпаведна словамi «арганiзацыi» i «плацельшчыкамi»;

дапоўнiць артыкул пунктам 2 наступнага зместу:

«2. Фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi беларускiх арганiзацый, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) або iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганiзацый у парадку, устаноўленым гэтым Законам.».

2. Артыкул 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 11. Асаблiвасцi прызнання плацельшчыкамi iндывiдуальных
прадпрымальнiкаў

Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi прызнаюцца плацельшчыкамi падатку пры наяўнасцi хаця б адной з наступных акалiчнасцяў:

калi абароты па рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) за тры папярэднiя паслядоўныя каляндарныя месяцы перавысiлi ў сукупнасцi 40 000 еўра па курсу, устаноўленаму Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на апошняе чысло апошняга з такiх месяцаў;

калi iндывiдуальныя прадпрымальнiкi ажыццяўляюць выдзяленне падатку ў разлiковых i першасных улiковых дакументах, што прымяняюцца пры рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) арганiзацыям i iндывiдуальным прадпрымальнiкам — плацельшчыкам падатку.

Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi маюць права ўплачваць падатак у парадку, прадугледжаным гэтым Законам, незалежна ад узнiкнення акалiчнасцяў, указаных у частцы першай гэтага артыкула.

Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi прызнаюцца плацельшчыкамi падатку пры наяўнасцi акалiчнасцяў, указаных у частках першай i другой гэтага артыкула, на працягу дванаццацi паслядоўных каляндарных месяцаў, пачынаючы з месяца ўзнiкнення абавязацельстваў па вылiчэнню i плаце падатку.

Плацельшчыкi адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб вызваляюцца ад платы падатку, за выключэннем падатку, якi ўплачваецца на тавары, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь.».

3. Дапоўнiць Закон артыкулам 12 наступнага зместу:

«Артыкул 12. Асаблiвасцi падаткаабкладання iншаземных арганiзацый, якiя
не знаходзяцца на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь

Пры рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь iншаземнымi арганiзацыямi, якiя не знаходзяцца на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь, абавязак па вылiчэнню, утрыманню i пералiчэнню ў бюджэт падатку за кошт сродкаў гэтых арганiзацый ускладаецца на арганiзацыi i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя знаходзяцца на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь i набываюць дадзеныя тавары (работы, паслугi), маёмасныя правы на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi. Такiя арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi прызнаюцца падатковымi агентамi i маюць правы, нясуць абавязкi, устаноўленыя артыкулам 23 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.».

4. У падпункце 1.1 пункта 1 артыкула 2:

у падпункце 1.1.1:

у абзацы першым слова «прадпрыемствы» замянiць словам «арганiзацыi»;

з абзаца другога словы «i нематэрыяльных актываў» выключыць;

падпункт 1.1.2 пасля слоў «тавараў (работ, паслуг),» дапоўнiць словамi «маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi,»;

у частцы першай падпункта 1.1.4:

абзац першы пасля слоў «тавараў (работ, паслуг),» дапоўнiць словамi «маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi,»;

у абзацах другiм i трэцiм словы «прадпрыемствы яго» замянiць словамi «арганiзацыi яе», словы «гэтага прадпрыемства» замянiць словамi «гэтай арганiзацыi»;

у абзацы пятым слова «прадпрыемствам» замянiць словам «арганiзацыям», слова «прадпрыемствы» замянiць словам «арганiзацыi»;

у абзацы сёмым слова «прадпрыемствам» замянiць словам «арганiзацыям»;

дапоўнiць падпунктам 1.1.8 наступнага зместу:

«1.1.8. перадача тавараў для перапрацоўкi падатковым рэзiдэнтам дзяржаў, з якiмi адсутнiчаюць мытны кантроль i мытнае афармленне, у выпадку рэалiзацыi тавараў, атрыманых у вынiку перапрацоўкi, на тэрыторыi гэтых дзяржаў;».

5. У артыкуле 3:

у падпункце 1.3 пункта 1 слова «прадпрыемствы» замянiць словам «арганiзацыi»;

у пункце 2:

падпункт 2.2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2.2. медыцынскiх (ветэрынарных) паслуг па пералiку такiх паслуг, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, аказваемых плацельшчыкамi, якiя маюць спецыяльныя дазволы (лiцэнзii), за выключэннем касметалагiчных паслуг нелячэбнага характару;»;

у падпункце 2.6 словы «прадпрыемствам, акрэдытаваным (атэставаным)» замянiць словамi «арганiзацыяй, акрэдытаванай (атэставанай)»;

у падпункце 2.16 словы «узоры якiх прыняты ў парадку, устаноўленым» замянiць словамi «па пералiку такiх вырабаў, якi вызначаецца»;

падпункт 2.17 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2.17. тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасцi (за выключэннем падакцызных тавараў, брокерскiх i iншых пасрэднiцкiх паслуг) плацельшчыкамi, у якiх колькасць iнвалiдаў складае не менш чым 50 працэнтаў ад спiсачнай колькасцi прамыслова-вытворчага персаналу ў сярэднiм за перыяд;»;

падпункт 2.18 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2.18. каштоўных металаў i каштоўных камянёў, а таксама выкананых работ (аказаных паслуг) пры:

2.18.1. здачы (пастаўцы) каштоўных металаў i каштоўных камянёў, у тым лiку ў выглядзе лому i адходаў, якiя змяшчаюць спадарожныя кампаненты, у Дзяржаўны фонд каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь (далей — Дзяржфонд Беларусi);

2.18.2. водпуску каштоўных металаў i каштоўных камянёў з Дзяржфонду Беларусi Нацыянальнаму банку Рэспублiкi Беларусь;

2.18.3. перапрацоўцы лому i адходаў, залiчаных у фонд перапрацоўкi Дзяржфонду Беларусi, для наступнай пастаўкi здабытых каштоўных металаў у Дзяржфонд Беларусi;

2.18.4. арганiзацыi скупкi каштоўных металаў i каштоўных камянёў у фiзiчных асоб для дзяржаўных патрэб;»;

частку першую падпункта 2.20 перад словамi «каштоўных папер» дапоўнiць словамi «доляў у статутным фондзе арганiзацый,»;

у падпункце 2.22:

у абзацы першым слова «фiнансавымi» замянiць словамi «крэдытна-фiнансавымi»;

у падпункце 2.22.3 словы «валюты Рэспублiкi Беларусь» замянiць словамi «беларускiх рублёў», словы «прадпрыемствам, якое вырабiла яе» замянiць словамi «арганiзацыяй, якая вырабiла яе»;

у падпункце 2.22.4 слова «прадпрыемстваў» замянiць словам «арганiзацый»;

у падпунктах 2.23 i 2.24 словы «на прадпрыемствах» замянiць словамi «ў арганiзацыях»;

у падпункце 2.27 слова «прадпрыемствамi» замянiць словам «арганiзацыямi»;

у пункце 3 слова «(выручкi)» замянiць словам «(абароту)»;

у пункце 4:

у частцы першай слова «Падаткаплацельшчык» замянiць словам «Плацельшчык», словы «па месцы пастаноўкi на ўлiк» выключыць;

у частцы другой слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

дапоўнiць артыкул пунктам 5 наступнага зместу:

«5. Палажэннi гэтага артыкула пашыраюцца таксама на аперацыi па рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь iншаземнымi арганiзацыямi, якiя не знаходзяцца на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь.».

6. У пункце 1 артыкула 4:

у падпункце 1.5 словы «валюта Рэспублiкi Беларусь» замянiць словамi «беларускiя рублi»;

у падпункце 1.16 словы «Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь» замянiць словамi «Дзяржфонду Беларусi».

7. У артыкуле 6:

назву артыкула дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 1:

слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

дапоўнiць пункт словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Пры вызначэннi падатковай базы абарот ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi вызначаецца зыходзячы з усiх паступленняў плацельшчыка, атрыманых iм у грашовай, натуральнай i iншых формах.»;

пункт 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3. Пры вызначэннi падатковай базы абарот плацельшчыка ў iншаземнай валюце пералiчваецца ў беларускiя рублi па курсу Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на момант фактычнай рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi або на дату фактычнага ажыццяўлення расходаў.»;

пункт 4 пасля слоў «(для набытых на баку тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 5 слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам», пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць пункт словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi».

8. У артыкуле 7:

назву артыкула дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 1:

абзац першы пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

падпункт 1.1 пасля слоў «тавары (работы, паслугi)» дапоўнiць словамi «, маёмасныя правы на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 2:

падпункт 2.1 пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у падпункце 2.2:

у абзацы першым слова «прадпрыемствы» замянiць словам «арганiзацыi»:

з абзаца другога словы «i нематэрыяльных актываў» выключыць;

падпункт 2.3 дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

падпункт 2.4 пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi», пасля слова «уласнiкам» дапоўнiць словам «, праваўладальнiкам»;

у пункце 6:

пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць пункт словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

пасля слоў «пастаўку тавараў,» дапоўнiць пункт словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у частцы першай пункта 7 словы «выручка (без уключэння ў яе падатку), атрыманая» замянiць словамi «абарот (без уключэння ў яго падатку), атрыманы», слова «прадпрыемствам» замянiць словам «арганiзацыяй»;

з пункта 9 словы «, i прыросту дэбiторскай запазычанасцi Мiнiстэрства шляхоў зносiнаў Расiйскай Федэрацыi i юрыдычных асоб Рэспублiкi Беларусь» выключыць;

дапоўнiць артыкул пунктамi 10 i 11 наступнага зместу:

«10. Падатковая база пры рэалiзацыi прадпрыемства ў цэлым як маёмаснага комплексу вызначаецца асобна па кожнаму з вiдаў актываў дадзенага прадпрыемства.

11. Пры рэалiзацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi iншаземнымi арганiзацыямi, якiя не знаходзяцца на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь, падатковая база вызначаецца як кошт гэтых тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi з улiкам падатку.

Падатковая база вызначаецца асобна пры ажыццяўленнi кожнай аперацыi па рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з улiкам палажэнняў гэтага Закона.

Падатковая база вызначаецца арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя знаходзяцца на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь i набываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь тавары (работы, паслугi), маёмасныя правы на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi ў iншаземных арганiзацый, якiя не знаходзяцца на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь.

Арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя знаходзяцца на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь, абавязаны вылiчыць, утрымаць у iншаземных арганiзацый, якiя не знаходзяцца на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь, i ўплацiць у бюджэт Рэспублiкi Беларусь адпаведную суму падатку незалежна ад таго, цi з’яўляюцца яны плацельшчыкамi падатку па сваёй дзейнасцi.».

9. У артыкуле 8:

назву артыкула дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

абзац другi пасля слоў «тавары (работы, паслугi)» дапоўнiць словамi «, маёмасныя правы на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у абзацы трэцiм:

пасля слоў «тавары (работы, паслугi)» дапоўнiць словамi «, маёмасныя правы на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць абзац словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi».

10. У артыкуле 10:

назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 10. Вызначэнне моманту фактычнай рэалiзацыi тавараў (работ,
паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 1:

у абзацы першым слова «дата» замянiць словам «момант», пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у першым сказе падпункта 1.1:

слова «падаткаплацельшчыка» замянiць словам «плацельшчыка»;

пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

дапоўнiць сказ словамi «, перадачы маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

падпункт 1.2 пасля слоў «адгрузкi тавараў (выканання работ, аказання паслуг)» дапоўнiць словамi «, перадачы маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Пры бязвыплатнай перадачы тавараў (выкананнi работ, аказаннi паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi, пры абмене таварамi (работамi, паслугамi), маёмаснымi правамi на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi або пры натуральнай аплаце працы таварамi (работамi, паслугамi) момантам iх фактычнай рэалiзацыi прызнаецца адпаведна дзень перадачы (выканання, аказання), абмену або аплаты.»;

дапоўнiць артыкул пунктам 3 наступнага зместу:

«3. Пры рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь iншаземнымi арганiзацыямi, якiя не знаходзяцца на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь, момантам iх фактычнай рэалiзацыi такiмi арганiзацыямi прызнаецца дзень аплаты гэтых тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi з улiкам палажэнняў пункта 2 гэтага артыкула.».

11. У артыкуле 11:

у пункце 1:

у падпункце 1.1:

частку першую падпункта 1.1.3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1.1.3. экспартуемых транспартных паслуг, уключаючы транзiтныя перавозкi, а таксама экспартуемых паслуг па вытворчасцi тавараў з давальнiцкай сыравiны (матэрыялаў)»;

падпункт 1.1.4 выключыць;

у падпункце 1.2:

у падпункце 1.2.2 слова «прадпрыемствамi» замянiць словам «арганiзацыямi»;

у падпункце 1.2.3 словы «прадпрыемствамi-вытворцамi» замянiць словамi «арганiзацыямi-вытворцамi»;

у падпункце 1.3:

абзац першы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1.3. васемнаццаць (18) працэнтаў:»;

падпункт 1.3.1 пасля слоў «таварам (работам, паслугам)» дапоўнiць словамi «, маёмасным правам на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у падпункце 1.4:

у абзацы першым словы «16,67 працэнта (20 : 120 х 100)» замянiць словамi «15,25 працэнта (18 : 118 х 100)»;

дапоўнiць падпунктам 1.4.3 наступнага зместу:

«1.4.3. рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь iншаземнымi арганiзацыямi, якiя не знаходзяцца на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь.»;

у пункце 2 словы «выкананне работ (аказанне паслуг)» замянiць словамi «аказанне паслуг», слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам».

12. У артыкуле 12:

назву артыкула пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

пункт 1 пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 3 слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам», пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць пункт словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

пункт 4 пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 5 слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

у пункце 6 слова «падаткаплацельшчык» замянiць словам «плацельшчык», слова «падаткаплацельшчыку» замянiць словам «плацельшчыку»;

у пункце 7 слова «падаткаплацельшчыка» замянiць словам «плацельшчыка»;

дапоўнiць артыкул пунктамi 8 i 9 наступнага зместу:

«8. Пры рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь iншаземнымi арганiзацыямi, якiя не знаходзяцца на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь, сума падатку вылiчваецца асобна па кожнай аперацыi па рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi ў адпаведнасцi з пунктам 2 гэтага артыкула.

9. Падатак, якi падлягае выплаце па таварах (работах, паслугах) уласнай вытворчасцi, а таксама аб’ектах завершанага капiтальнага будаўнiцтва, прынятых на ўлiк у якасцi асноўных сродкаў i нематэрыяльных актываў, уплачваецца ў бюджэт з моманту прыняцця на ўлiк дадзеных асноўных сродкаў i нематэрыяльных актываў роўнымi долямi ў кожным справаздачным падатковым перыядзе ў памеры адной дванаццатай вылiчанай сумы.».

13. У артыкуле 14:

у назве артыкула:

слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

дапоўнiць назву словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 1:

у частцы першай:

пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць частку словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

слова «падаткаплацельшчык» замянiць словам «плацельшчык»;

у частцы другой:

слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць частку словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 2:

слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць пункт словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi».

14. У артыкуле 15:

назву артыкула дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пунктах 1 i 2:

слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

слова «падаткаплацельшчыка» замянiць словам «плацельшчыка»;

пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць пункты словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 3:

слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

слова «падаткаплацельшчыка» замянiць словам «плацельшчыка»;

пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць пункт словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

слова «выручкi» замянiць словам «абароту»;

словы «за справаздачны падатковы перыяд» выключыць;

у частцы першай пункта 4:

пасля слова «ўплачаныя» дапоўнiць частку словамi «(якiя падлягаюць выплаце)»;

слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

словы «выручкi, атрыманай» замянiць словам «абароту»;

пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць частку словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

слова «справаздачны» замянiць словам «папярэднi».

15. У артыкуле 16:

у пункце 1 слова «Падаткаплацельшчык» замянiць словам «Плацельшчык»;

у пункце 2:

у падпункце 2.1:

у абзацы першым слова «падаткаплацельшчыку» замянiць словам «плацельшчыку», пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

падпункт 2.1.3 пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у падпункце 2.2:

у абзацы першым слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

падпункт 2.2.3 пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

дапоўнiць пункт падпунктам 2.3 наступнага зместу:

«2.3. выплачаныя ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь пры набыццi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у iншаземных арганiзацый, якiя не знаходзяцца на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь.»;

у пункце 3:

частку першую пасля слова «выплачаныя» дапоўнiць словамi «(якiя падлягаюць выплаце)», пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

частку другую пасля слова «выплачаныя» дапоўнiць словамi «(якiя падлягаюць выплаце)», слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

частку першую пункта 31 пасля слоў «4 працэнтам выручкi» дапоўнiць словам «(абароту)»;

у частцы першай пункта 32:

у першым сказе слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

у другiм сказе слова «падаткаплацельшчыкамi» замянiць словам «плацельшчыкамi», пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у трэцiм сказе:

пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

пасля слоў «вылiк ажыццяўляецца» дапоўнiць словамi «ў кожным справаздачным падатковым перыядзе»;

у пункце 4 слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам», пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць пункт словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 5:

у частцы першай слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам», пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць частку словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

частку другую пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 6:

слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам»;

пасля слоў «тавары (работы, паслугi)» дапоўнiць пункт словамi «, маёмасныя правы на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 7:

словы «падаткаплацельшчыкам» i «падаткаплацельшчыка» замянiць адпаведна словамi «плацельшчыкам» i «плацельшчыка»;

пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць пункт словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

дапоўнiць артыкул пунктамi 8, 9 i 10 наступнага зместу:

«8. Сумы падатку, выплачаныя плацельшчыкам пры набыццi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi ў дзяржавах, з якiмi адсутнiчаюць мытны кантроль i мытнае афармленне, падлягаюць вылiку толькi па таварах, якiя паходзяць i ўвозяцца з тэрыторыi ўказаных дзяржаў.

Сумы падатку, выплачаныя (якiя падлягаюць выплаце) плацельшчыкам пры набыццi тавараў, што паходзяць з Рэспублiкi Беларусь i ўвозяцца на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь без набыцця статусу паходжання з iншай дзяржавы, вылiку не падлягаюць (за выключэннем сум падатку, уплачаных пры ўвозе тавараў на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь) i адносяцца на павелiчэнне кошту ўказаных тавараў.

9. Сумы падатку, выплачаныя (якiя падлягаюць выплаце) пры набыццi маёмасцi, якая бязвыплатна перадаецца органам дзяржаўнага кiравання, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, не падлягаюць вылiку i адносяцца на павелiчэнне кошту гэтай маёмасцi.

10. Пры прымяненнi вэксальнай формы разлiкаў сумы падатку, прад’яўленыя да выплаты прадаўцамi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi, падлягаюць вылiку ў пакупнiкоў пасля паступлення грашовых сродкаў на рахункi прадаўцоў ад продажу або пагашэння атрыманых вэксаляў.».

16. У артыкуле 17:

у пункце 1 словы «лiчыцца кожны» замянiць словам «прызнаецца»;

пункт 2 пасля слоў «тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць словамi «, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi»;

у пункце 5:

у частцы першай слова «Падаткаплацельшчыкi» замянiць словам «Плацельшчыкi», словы «па месцы пастаноўкi на ўлiк» выключыць;

у частцы другой слова «падаткаплацельшчыкам» замянiць словам «плацельшчыкам».

Артыкул 3. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 19 снежня 1991 года «Аб акцызах» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 30 снежня 1997 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 3, ст. 53; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 4, ст. 22; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 8, 2/835) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 1:

абзац першы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Плацельшчыкамi акцызаў з’яўляюцца арганiзацыi, вызначаныя пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi:»;

дапоўнiць артыкул часткай другой наступнага зместу:

«Фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi беларускiх арганiзацый, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) або iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах абкладання акцызамi выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганiзацый у парадку, устаноўленым гэтым Законам.».

2. Абзац трэцi часткi трэцяй артыкула 3 пасля слова «аналагiчныя» дапоўнiць словам «(iдэнтычныя)».

3. У артыкуле 4:

абзац трынаццаты часткi першай пасля слоў «дызельнае палiва» дапоўнiць словамi «, iншае палiва, якое выкарыстоўваецца ў якасцi аўтамабiльнага»;

дапоўнiць артыкул часткай пятай наступнага зместу:

«Акцызамi не абкладаюцца рэалiзуемыя (перадаваемыя) канфiскаваныя i (цi) безгаспадарныя падакцызныя тавары, падакцызныя тавары, ад якiх адбылася адмова на карысць дзяржавы i якiя падлягаюць накiраванню ў дзяржаўную ўласнасць, на прамысловую перапрацоўку пад кантролем упаўнаважаных органаў або знiшчэнню.».

4. У артыкуле 5:

у частцы сёмай словы «прадпрыемствам рэспублiкi» замянiць словамi «беларускiм арганiзацыям»;

у частцы адзiнаццатай словы «па месцы свайго знаходжання разлiкi» замянiць словамi «падатковыя дэкларацыi (разлiкi)»;

у частцы трынаццатай словы «грашовыя адзiнкi Рэспублiкi Беларусь» замянiць словамi «беларускiя рублi».

Артыкул 4. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 22 снежня 1991 года «Аб падатках на даходы i прыбытак» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 4, ст. 77, № 12, ст. 206; 1993 г., № 3, ст. 27; 1994 г., № 3,ст. 24; 1995 г., № 6, ст. 57; 1996 г., № 12, ст. 158, № 35, ст. 630; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 28, ст. 484; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 40, 2/34; 2000 г., № 13, 2/142; 2001 г., № 4, 2/228; 2002 г., № 8, 2/835, № 87, 2/883; 2003 г., № 3, 2/915, № 8, 2/932) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. Артыкул 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 1. Плацельшчыкi падаткаў

Плацельшчыкамi падаткаў на даходы i прыбытак з’яўляюцца арганiзацыi, вызначаныя пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.

Удзельнiк простага таварыства, на якога ў адпаведнасцi з дагаворам аб сумеснай дзейнасцi памiж удзельнiкамi ўскладзена вядзенне спраў гэтага таварыства або якi атрымлiвае выручку па дзейнасцi гэтага таварыства да яе размеркавання, выконвае падатковае абавязацельства гэтага таварыства.

Фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi юрыдычных асоб Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) або iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых юрыдычных асоб у парадку, устаноўленым гэтым Законам.».

2. У артыкуле 2:

пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Аб’ектам падаткаабкладання падаткам на даходы з’яўляюцца дывiдэнды i прыраўнаваныя да iх даходы, якiя прызнаюцца такiмi ў адпаведнасцi з пунктам 1 артыкула 35 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку:

выплаты ўдзельнiку (акцыянеру) арганiзацыi пры яе лiквiдацыi або пры выхадзе ўдзельнiка (акцыянера) са складу ўдзельнiкаў арганiзацыi ў грашовай цi натуральнай форме i ў памеры, якi перавышае суму яго ўзносу (укладу) у статутны фонд, вызначаную без улiку павелiчэння такога ўзносу (укладу), праведзенага за кошт уласных крынiц гэтай арганiзацыi. Пры гэтым памер выплат удзельнiку (акцыянеру) i сума яго ўзносу (укладу) падлягаюць пераразлiку ў долары ЗША па курсу, устаноўленаму Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь адпаведна на дзень выплат i на дзень унясення ўзносу (укладу). Для ўдзельнiка (акцыянера) камерцыйнай арганiзацыi з iншаземнымi iнвестыцыямi сума ўзносу (укладу) вызначаецца з улiкам сумы рознiцы, залiчанай у рэзервовы фонд такой арганiзацыi;

выплаты ўдзельнiкам (акцыянерам) арганiзацыi ў выглядзе доляў (паёў, акцый) гэтай жа арганiзацыi, а таксама ў выглядзе павелiчэння намiнальнага кошту акцый (паёў), праведзенага за кошт уласных крынiц арганiзацыi, калi такiя выплаты змяняюць працэнтную долю ўдзелу ў статутным фондзе арганiзацыi хаця б аднаго з удзельнiкаў (акцыянераў).

Не з’яўляюцца аб’ектам падаткаабкладання падаткам на даходы выплаты, указаныя ў пункце 2 артыкула 35 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, а таксама дывiдэнды, якiя залiчваюцца ў поўным аб’ёме ў даход адпаведнага бюджэту i налiчваюцца:

на долю ў статутным фондзе (пакет акцый) гаспадарчых таварыстваў, перададзеную (перададзены) ва ўласнасць Рэспублiкi Беларусь i (цi) адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi ва ўстаноўленым парадку пры рэструктурызацыi запазычанасцi гэтых гаспадарчых таварыстваў па плацяжах у бюджэт;

на акцыi (долi, паi), якiя належаць Рэспублiцы Беларусь i (цi) адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным адзiнкам.»;

у пункце 2:

у частцы першай:

словы «балансавага прыбытку, якi ўяўляе сабой суму» замянiць словам «сумы», слова «прадукцыi,» выключыць, слова «фонды» замянiць словам «сродкi»;

дапоўнiць пункт пасля часткi першай часткамi наступнага зместу:

«Прыбытак (страта) ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг), iншых каштоўнасцяў, маёмасных правоў вызначаецца як дадатная (адмоўная) рознiца памiж выручкай, атрыманай ад iх рэалiзацыi, i затратамi па вырабу i рэалiзацыi гэтых тавараў (работ, паслуг), iншых каштоўнасцяў (за выключэннем асноўных сродкаў), маёмасных правоў, якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi ў адпаведнасцi з артыкулам 3 гэтага Закона, а таксама сумамi падаткаў i збораў, якiя выплачваюцца, згодна з устаноўленым заканадаўчымi актамi парадкам, з выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг).

Прыбытак (страта) ад рэалiзацыi асноўных сродкаў вызначаецца як дадатная (адмоўная) рознiца памiж выручкай, атрыманай ад рэалiзацыi асноўных сродкаў, паменшанай на сумы падаткаў i збораў, якiя выплачваюцца, згодна з устаноўленым заканадаўчымi актамi парадкам, з выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг), i астаткавым коштам асноўных сродкаў, а таксама затратамi па рэалiзацыi асноўных сродкаў.»;

часткi другую—восьмую лiчыць адпаведна часткамi чацвёртай—дзесятай;

у частцы чацвёртай словы «асноўных фондаў» замянiць словамi «тавараў (работ, паслуг)»;

у частцы шостай:

словы «У склад» замянiць словамi «У мэтах гэтага Закона ў склад», слова «прадукцыi» замянiць словам «тавараў»;

пасля слова «уключаючы» дапоўнiць словамi «даходы, атрыманыя ад аперацый па здачы маёмасцi ў арэнду (лiзiнг), а таксама», слова «фонды» замянiць словам «сродкi»;

у частцы сёмай:

абзац першы падпункта 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2) у арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту (бюджэтных арганiзацый) i прызнаюцца такiмi ў адпаведнасцi з артыкулам 16 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, грамадскiх i рэлiгiйных арганiзацый (аб’яднанняў), iншых некамерцыйных арганiзацый, створаных у адпаведнасцi з заканадаўствам:»;

у падпункце «б» падпункта 2 словы «iншых некамерцыйных арганiзацый, палажэннямi бюджэтных арганiзацый» замянiць словамi «iншых некамерцыйных арганiзацый, створаных у адпаведнасцi з заканадаўствам, устаноўчымi дакументамi арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту (бюджэтных арганiзацый)»;

у падпункце 3 слова «заснавальнiкамi» замянiць словамi «удзельнiкамi (акцыянерамi)»;

у падпункце 4 словы «суб’ектамi гаспадарання» замянiць словам «плацельшчыкамi»;

падпункт 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«5) даходы, атрыманыя ўдзельнiкамi простага таварыства або гаспадарчай групы пры вяртаннi iх укладаў у гэтыя таварыства або групу, а таксама пры размеркаваннi прыбытку простага таварыства або гаспадарчай групы, якi застаецца пасля падаткаабкладання;»;

падпункт 6 перад словам «маёмасць» дапоўнiць словамi «даходы, якiя з’яўляюцца аб’ектам падаткаабкладання падаткам на даходы, выплаты, указаныя ў пункце 2 артыкула 35 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, атрыманыя ўдзельнiкамi (акцыянерамi) арганiзацый, а таксама»;

дапоўнiць частку падпунктам 8 наступнага зместу:

«8) сродкi, якiя паступаюць у фонды развiцця свабодных эканамiчных зон.»;

у частцы восьмай слова «фондаў» замянiць словам «сродкаў», пасля слова «момантам» дапоўнiць частку словам «фактычнай»;

у частцы дзевятай пасля слова «момантам» дапоўнiць частку словам «фактычнай», слова «прадукцыi» замянiць словам «тавараў»;

пункт 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3. У некамерцыйных арганiзацый, створаных у адпаведнасцi з заканадаўствам, у арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту (бюджэтных арганiзацый), якiя атрымлiваюць даходы ад прадпрымальнiцкай i (або) iншай дзейнасцi, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўствам, аб’ектам падаткаабкладання падаткам на прыбытак з’яўляецца абкладаемы падаткам прыбытак, вызначаемы ў адпаведнасцi з часткай першай пункта 2 гэтага артыкула.»;

у пункце 4 слова «прадпрыемствы» замянiць словамi «арганiзацыi пасля падаткаабкладання»;

у пункце 5 слова «фонды» замянiць словам «сродкi».

3. У артыкуле 3:

назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 3. Затраты па вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ,
паслуг), якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi»;

у частцы першай словы «Сабекошт прадукцыi (работ, паслуг) уяўляе» замянiць словамi «Затраты па вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi, уяўляюць», слова «фондаў» замянiць словам «сродкаў»;

у пункце 1:

у частцы першай:

у абзацы першым словы «У сабекошт прадукцыi» замянiць словамi «У затраты па вырабу i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў»;

абзац чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«— амартызацыя асноўных сродкаў i нематэрыяльных актываў, якiя выкарыстоўваюцца ў прадпрымальнiцкай дзейнасцi;»;

абзац шосты выключыць;

абзац сёмы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«— страхавыя ўзносы па вiдах абавязковага страхавання; па добраахвотнаму маёмаснаму страхаванню i добраахвотнаму страхаванню адказнасцi па пералiку вiдаў такога страхавання, якi вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; па заключаных арганiзацыямi-страхавальнiкамi на карысць працуючых у iх па працоўных дагаворах фiзiчных асоб дагаворах добраахвотнага страхавання жыцця, добраахвотнага страхавання дадатковай пенсii, дагаворах добраахвотнага страхавання медыцынскiх расходаў (пры ўмове, што дагаворы заключаны на тэрмiн не менш чым адзiн год i медыцынская дапамога застрахаваным аказваецца дзяржаўнымi арганiзацыямi аховы здароўя) на карысць працуючых у iх па працоўных дагаворах фiзiчных асоб — у памерах, устаноўленых заканадаўствам, па дагаворах добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў i хвароб на час паездкi за мяжу (толькi ў службовыя камандзiроўкi);»;

абзац восьмы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«— працэнты па атрыманых пазыках i крэдытах (за выключэннем працэнтаў па пратэрмiнаваных пазыках i крэдытах, а таксама пазыках, звязаных з набыццём асноўных сродкаў i нематэрыяльных актываў i iншых пазаабаротных (доўгатэрмiновых) актываў);»;

абзац дзевяты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«— iншыя затраты па вырабу i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi прыбытку ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам, уключаючы расходы па ўсiх вiдах рамонту асноўных сродкаў, якiя ўдзельнiчаюць у прадпрымальнiцкай дзейнасцi, а таксама падаткi, зборы (пошлiны), адлiчэннi ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя i пазабюджэтныя фонды, што ўключаюцца ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам ў сабекошт прадукцыi, тавараў (работ, паслуг);»;

абзац дзесяты выключыць;

абзацы сёмы—дзевяты лiчыць адпаведна абзацамi шостым—восьмым;

частку другую выключыць;

у пункце 2 словы «падатак за карыстанне прыроднымi рэсурсамi» замянiць словамi «падатак за выкарыстанне прыродных рэсурсаў», словы «прадпрыемствамi i арганiзацыямi» замянiць словамi «арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi»;

у пункце 3:

у частцы першай словы «на прадпрыемствах» замянiць словамi «у арганiзацыях»;

частку другую выключыць;

пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«4. Амартызацыйныя адлiчэннi па асноўных сродках i нематэрыяльных актывах, якiя выкарыстоўваюцца ў прадпрымальнiцкай дзейнасцi, праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.»;

у пункце 5 словы «якiя ўключаюцца ў сабекошт прадукцыi» замянiць словамi «па вырабу i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў»;

дапоўнiць артыкул пунктам 7 наступнага зместу:

«7. Пры вызначэннi абкладаемага падаткам прыбытку ў складзе затрат па вырабу i рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) не ўлiчваюцца:

7.1. затраты на выкананне арганiзацыяй цi аплату работ (паслуг), не звязаных з вытворчасцю i рэалiзацыяй прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), у тым лiку работы па добраўпарадкаванню населеных пунктаў;

7.2. затраты на выкананне работ па будаўнiцтву, абсталяванню, а таксама ўтрыманню (уключаючы амартызацыйныя адлiчэннi i затраты на ўсе вiды рамонту) аб’ектаў, якiя не ўдзельнiчаюць у прадпрымальнiцкай дзейнасцi i знаходзяцца на балансе арганiзацый;

7.3. выплаты фiзiчным асобам, якiя працуюць у арганiзацыях па працоўных дагаворах, у грашовай i натуральнай формах, што носяць характар сацыяльных iльгот, дадаткова прадастаўляемых па рашэнню наймальнiка i (або) працоўнага калектыву звыш iльгот, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку:

прэмii, выплачваемыя за кошт сродкаў спецыяльнага прызначэння i мэтавых паступленняў, а таксама выплаты па сiстэмах прэмiравання рабочых, кiраўнiкоў i служачых за вытворчыя вынiкi звыш памераў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

узнагароджаннi па вынiках работы за год;

матэрыяльная дапамога (у тым лiку бязвыплатная матэрыяльная дапамога работнiкам для першапачатковага ўзносу на кааператыўнае жыллёвае будаўнiцтва, на частковае пагашэнне крэдыту, прадастаўленага на кааператыўнае i iндывiдуальнае жыллёвае будаўнiцтва);

пазыкi, у тым лiку беспрацэнтныя;

аплата дадаткова прадастаўляемых па калектыўнаму дагавору звыш прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь водпускаў, у тым лiку жанчынам, якiя выхоўваюць дзяцей;

надбаўкi да пенсiй;

аднаразовыя дапамогi асобам, якiя выходзяць на пенсiю;

кампенсацыйныя выплаты ў сувязi з павышэннем цэн, якiя робяцца звыш памераў iндэксацыi даходаў, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

кампенсацыя сабекошту харчавання i (цi) яго падаражання ў сталовых, буфетах i прафiлакторыях або прадастаўленне яго па льготных цэнах цi бясплатна (акрамя спецыяльнага харчавання для асобных катэгорый фiзiчных асоб у выпадках, прадугеджаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь);

цэнавыя рознiцы па таварах (работах, паслугах), прадастаўляемых з частковай аплатай цi бясплатна, а таксама адпускаемых падсобнымi гаспадаркамi арганiзацый для грамадскага харчавання;

аплата жылля, пуцёвак на лячэнне i адпачынак, экскурсiй i падарожжаў, заняткаў у секцыях, кружках, клубах, наведванняў культурна-вiдовiшчных i фiзкультурных (спартыўных) мерапрыемстваў, падпiскi на перыядычныя выданнi, тавараў (работ, паслуг) для асабiстага ўжытку i iншыя аналагiчныя выплаты i затраты;

7.4. расходы на правядзенне выпрабаванняў (аналiзаў, вымярэнняў) органамi стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi Камiтэта па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у парадку, вызначаемым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi па дадзеных выпрабаваннях (аналiзах, вымярэннях) атрыманы адмоўныя вынiкi;

7.5. аплата кансультацыйных i iнфармацыйных паслуг, а таксама аўдытарскiх паслуг па абавязковай аўдытарскай праверцы, зробленая звыш нормаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

7.6. расходы на рэкламу i маркетынгавыя паслугi, зробленыя звыш нормаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

7.7. плата за навучанне па дагаворах з вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi, зробленая звыш нормаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

7.8. кошт палiўна-энергетычных рэсурсаў, зрасходаваных звыш нормаў цi лiмiтаў, распрацаваных i зацверджаных у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

7.9. затраты па аперацыях з каштоўнымi паперамi, якiя ўлiчваюцца пры вызначэннi падатковай базы для падатку на даходы, атрыманыя ў асобных сферах дзейнасцi;

7.10. плацяжы за выемку (здабычу) прыродных рэсурсаў, выкiды (скiдваннi) забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе, за размяшчэнне адходаў звыш устаноўленых лiмiтаў;

7.11. страты ад недастачы маёмасцi i (цi) яго пашкоджання, якiя адбылiся звыш нормаў натуральнага змяншэння, зацверджаных у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, калi судом адмоўлена ў спагнаннi гэтых сум па прычыне неналежнага ўлiку i захоўвання матэрыяльных каштоўнасцяў, пропуску тэрмiну iскавай даўнасцi цi па iншых прычынах, якiя залежаць ад iстца;

7.12. сумы налiчаных арганiзацыяй дывiдэндаў i прыраўнаваных да iх даходаў;

7.13 пенi, штрафы i iншыя санкцыi, якiя пералiчваюцца ў бюджэт i дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя i пазабюджэтныя фонды;

7.14. узносы (уклады) у статутныя фонды арганiзацый;

7.15. расходы па набыццю i (цi) стварэнню амартызуемай маёмасцi;

7.16. сумы добраахвотных членскiх узносаў (уключаючы ўступныя ўзносы) у грамадскiя арганiзацыi, сумы добраахвотных узносаў удзельнiкаў саюзаў, асацыяцый, арганiзацый (аб’яднанняў) на ўтрыманне ўказаных саюзаў, асацыяцый, арганiзацый (аб’яднанняў).

7.17. кошт маёмасцi або маёмасных правоў, перададзеных у якасцi задатку, закладу;

7.18. узносы, зборы i iншыя абавязковыя плацяжы, уплачваемыя некамерцыйным арганiзацыям, за выключэннем выпадкаў, калi ўплата такiх узносаў, збораў i iншых абавязковых плацяжоў прадугледжана заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i з’яўляецца ўмовай для ажыццяўлення дзейнасцi арганiзацыямi, якiя заплацiлi гэтыя ўзносы, зборы i iншыя плацяжы;

7.19. узносы, уплачваемыя мiжнародным арганiзацыям, за выключэннем выпадкаў, калi плата такiх узносаў прадугледжана заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i з’яўляецца ўмовай для ажыццяўлення дзейнасцi арганiзацыямi, якiя заплацiлi гэтыя ўзносы, або ўмовай прадастаўлення мiжнароднай арганiзацыяй паслуг, неабходных для вядзення арганiзацыямi, якiя заплацiлi ўзносы, iх дзейнасцi;

7.20. iншыя затраты, не звязаныя ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi.».

4. У артыкуле 4:

у пункце 1:

у першым сказе слова «прадпрыемства» замянiць словам «арганiзацыямi»;

другi сказ выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Падатак вылiчваецца, утрымлiваецца ў плацельшчыка i пералiчваецца ў бюджэт арганiзацыямi, якiя налiчылi дывiдэнды i прыраўнаваныя да iх даходы.»;

дапоўнiць пункт сказам наступнага зместу: «Такiя арганiзацыi прызнаюцца падатковымi агентамi i маюць правы, нясуць абавязкi, устаноўленыя артыкулам 23 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.»;

у пункце 8:

у частцы першай слова «прадпрыемстваў» замянiць словам «арганiзацый»;

часткi другую i трэцюю выключыць;

у частцы чацвёртай слова «прадукцыi» замянiць словам «тавараў», слова «прадпрыемствамi» замянiць словам «арганiзацыямi», слова «прадпрыемстваў» замянiць словам «арганiзацый»;

частку чацвёртую лiчыць часткай другой.

5. У артыкуле 5:

пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Iльготы па падаткаабкладанню пры падлiку падатку на прыбытак па дзейнасцi простага таварыства i гаспадарчай групы не прадастаўляюцца.»;

у пункце 2:

у частцы другой падпункта «б» словы «балансавага прыбытку» замянiць словамi «абкладаемага падаткам прыбытку, якi вызначаецца ў адпаведнасцi з часткай першай пункта 2 гэтага артыкула;»;

у падпункце «в»:

у частцы другой слова «прадпрыемстваў» замянiць словам «арганiзацый», словы «вытворчых фондаў» замянiць словамi «сродкаў, якiя ўдзельнiчаюць у прадпрымальнiцкай дзейнасцi»;

у абзацах другiм i трэцiм часткi трэцяй слова «прадпрыемствамi» замянiць словам «арганiзацыямi»;

у частцы чацвёртай слова «фондаў» замянiць словамi «сродкаў, якiя ўдзельнiчаюць у прадпрымальнiцкай дзейнасцi.»;

у падпункце «г» слова «прадпрыемстваў» замянiць словам «арганiзацый», пасля слоў «i iнвалiдаў» дапоўнiць словамi «якiя не ўдзельнiчаюць у прадпрымальнiцкай дзейнасцi,»;

у падпункце «е» слова «прадпрыемстваў» замянiць словам «арганiзацый»;

у падпункце «з» слова «прадпрыемствам,» выключыць, словы «балансавага прыбытку» замянiць словамi «абкладаемага падаткам прыбытку, якi вызначаецца ў адпаведнасцi з часткай першай пункта 2 гэтага артыкула;»;

падпункт «р» выключыць;

у падпункце «у» словы «прадпрыемстваў навучальных устаноў» замянiць словамi «арганiзацый устаноў адукацыi»;

у пункце 22 слова «прадпрыемствы» замянiць словам «арганiзацыi»;

у пункце 5:

у частцы першай слова «прадпрыемствы» замянiць словам «арганiзацыi»;

у частцы другой слова «прадпрыемстваў» замянiць словам «арганiзацый»;

у пункце 7 слова «прадпрыемствамi» замянiць словам «арганiзацыямi», слова «прадпрыемствы» замянiць словам «арганiзацыi»;

у пункце 8:

у частцы першай слова «прадпрыемстваў» замянiць словамi «камерцыйных арганiзацый», слова «прадукцыi» замянiць словам «тавараў»;

у частцы другой слова «прадукцыi» замянiць словам «тавараў», слова «яе» замянць словам «iх»;

у частцы трэцяй слова «прадпрыемствам» замянiць словам «арганiзацыяй», слова «прадукцыi» замянiць адпаведна словамi «тавараў» i «таварам»;

у першым сказе частцы чацвёртай слова «прадпрыемствам» замянiць словам «арганiзацыяй», пасля слова «ўдзельнiкам» дапоўнiць словам «(акцыянерам)»;

у першым сказе часткi пятай слова «прадпрыемствы» замянiць словам «арганiзацыi»;

у частцы шостай слова «прадпрыемствы» замянiць словамi «камерцыйныя арганiзацыi», слова «прадпрыемстваў» замянiць словам «арганiзацый»;

у частцы сёмай слова «прадпрыемстваў» замянiць словамi «камерцыйных арганiзацый»;

у частцы восьмай слова «прадпрыемстваў» замянiць словамi «камерцыйных арганiзацый», слова «прадпрыемствы» замянiць словам «арганiзацыi»;

частку дзевятую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«У выпадку страты камерцыйнай арганiзацыяй статусу арганiзацыi з замежнымi iнвестыцыямi, лiквiдацыi або рэарганiзацыi камерцыйнай арганiзацыi з замежнымi iнвестыцыямi ў перыяд вызвалення ад платы падатку цi на працягу трох гадоў пасля заканчэння тэрмiну вызвалення ад уплаты падатку арганiзацыя абавязана заплацiць падатак за той перыяд, на працягу якога яна была вызвалена ад платы падатку.»;

пункт 9 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«9. Абкладаемы падаткам прыбытак камерцыйных арганiзацый з замежнымi iнвестыцыямi змяншаецца на суму адлiчэнняў у рэзервовы (страхавы) фонд у памерах, устаноўленых вав ўстаноўчых дакументах, але не больш чым 25 працэнтаў фактычна ўнесенага ўкладу ў статутны фонд па курсу Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на дзень унясення.»;

пункт 93 выключыць;

у пункце 11:

у першым сказе часткi першай слова «прадпрыемстваў,» выключыць;

з часткi другой словы «прадпрыемстваў, аб’яднанняў» выключыць;

з пункта 12 словы «прадпрыемствы i» i «прадпрыемстваў i» выключыць;

у пункце 16 слова «прадпрыемстваў» замянiць словам «арганiзацый»;

у пункце 19:

у абзацы другiм слова «прадпрыемствамi» замянiць словам «арганiзацыямi»;

абзац трэцi пасля слоў «з бюджэту» дапоўнiць словамi «(бюджэтнымi арганiзацыямi)».

6. У частцы другой артыкула 6:

словы «юрыдычных асоб рэспублiканскiх арганiзацый» замянiць словамi «арганiзацыямi рэспублiканскiх дзяржаўных аб’яднанняў»;

другi сказ выключыць.

7. У артыкуле 7:

частку другую пункта 2 выключыць;

у частцы трэцяй падпункта «а» пункта 3:

у абзацы другiм словы «ўласнай прадукцыi (тавараў)» замянiць словамi «тавараў уласнай вытворчасцi»;

у абзацы трэцiм словы «прадукцыi (тавараў)» замянiць словам «тавараў».

8. У артыкуле 8:

у пункце 1:

у частцы другой словы «, падлiчаная зыходзячы з балансавага прыбытку замежнай юрыдычнай асобы, атрыманай» замянiць словамi «замежнай юрыдычнай асобы, атрыманая», словы «прадукцыi (тавараў, работ, паслуг)» замянiць словамi «тавараў (работ, паслуг)»;

у частцы трэцяй словы «прадукцыi цi» замянiць словамi «тавараў цi iншага», словы «такую ж цi аналагiчную прадукцыю або» замянiць словамi «такiя ж цi аналагiчныя (iдэнтычныя) тавары або iншае»;

у пункце 2 слова «падаткаплацельшчыкаў» замянiць словам «плацельшчыкаў».

9. У пункце 2 артыкула 9:

у першым сказе часткi першай словы «дэкларацыю аб даходах» замянiць словамi «падатковую дэкларацыю (разлiк);

у частцы другой словы «Дэкларацыя аб даходах» замянiць словамi «Падатковая дэкларацыя (разлiк)», слова «гасразлiковай» выключыць.

10. У артыкуле 10:

пункт 2 выключыць;

у пункце 4:

у частцы першай:

словы «i фiзiчнымi асобамi» замянiць словамi «асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi»;

дапоўнiць частку сказам наступнага зместу: «Указаныя ў гэтай частцы юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi прызнаюцца падатковымi агентамi i маюць права, нясуць абавязкi, устаноўленыя артыкулам 23 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.»;

у частцы другой:

у першым сказе слова «дэкларацыю» замянiць словамi «падатковую дэкларацыю (разлiк)»;

у другiм сказе слова «дэкларацыi» замянiць словамi «падатковай дэкларацыi (разлiку)».

Артыкул 5. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 23 снежня 1991 года «Аб падатку за карыстанне прыроднымi рэсурсамi (экалагiчны збор)» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 3, ст. 57; 1995 г., № 24—25, ст. 335; 1996 г., № 7, ст. 86; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 3, ст. 17; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 4, 2/228; 2002 г., № 8, 2/835, № 87, 2/883; 2003 г., № 3, 2/915) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У назве Закона словы «карыстанне прыроднымi рэсурсамi» замянiць словамi «выкарыстанне прыродных рэсурсаў».

2. Артыкул 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 1. Плацельшчыкi падатку

Плацельшчыкамi падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагiчнага падатку) з’яўляюцца арганiзацыi, вызначаныя пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей — арганiзацыi), i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi.

Фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi беларускiх арганiзацый, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) або iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганiзацый у парадку, устаноўленым гэтым Законам.

Арганiзацыi, фiнансуемыя з бюджэту (бюджэтныя арганiзацыi) i прызнаваемыя такiмi ў адпаведнасцi з артыкулам 16 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, плацельшчыкамi падатку не з’яўляюцца.

Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi — плацельшчыкi адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб вызваляюцца ад платы падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагiчнага падатку).».

3. У артыкуле 2:

абзац другi пункта 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«аб’ёмы выкарыстоўваемых (забiраемых, здабываемых) прыродных рэсурсаў;»;

у пункце 2 словы «карыстанне прыроднымi рэсурсамi» замянiць словамi «выкарыстанне (забiранне, здабычу) прыродных рэсурсаў»;

у пункце 3 слова «здабываемых» замянiць словамi «выкарыстоўваемых (забiраемых, здабываемых)».

4. У артыкуле 3:

у частцы першай пункта 1 словы «карыстанне прыроднымi рэсурсамi» замянiць словамi «выкарыстанне (забiранне, здабычу) прыродных рэсурсаў»;

у пункце 2:

пасля слоў «устаноўленых лiмiтаў» дапоўнiць словамi «або без устаноўленых у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь лiмiтаў»;

дапоўнiць пункт словамi «устаноўленай стаўкi падатку»;

пункт 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3. За перавышэнне ўстаноўленых лiмiтаў (аб’ёмаў) выкарыстання (забiрання, здабычы) прыродных рэсурсаў або выкарыстанне (забiранне, здабычу) прыродных рэсурсаў без устаноўленых у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь лiмiтаў (аб’ёмаў) падатак спаганяецца ў 10-разовым памеры ўстаноўленай стаўкi падатку.».

5. У артыкуле 4:

у частцы першай:

падпункт «а» выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«а) за ваду, адпускаемую для гаспадарча-пiтнога водазабеспячэння насельнiцтва i работнiкаў арганiзацый, а таксама для процiпажарнага водазабеспячэння;»;

у падпункце «б» словы «за пясок i гравiйна-пясчаную сумесь» замянiць словамi «за пясок будаўнiчы i пясчана-гравiйную сумесь»;

у частцы другой словы «юрыдычнымi асобамi i iх структурнымi» замянiць словамi «арганiзацыямi i iх адасобленымi», слова «юрыдычнымi» замянiць словам «арганiзацыям»;

частку трэцюю выключыць.

6. У артыкуле 5:

у пункце 1 словы «карыстанне прыроднымi рэсурсамi» замянiць словамi «выкарыстанне (забiранне, здабычу) прыродных рэсурсаў», слова «здабычы» замянiць словамi «выкарыстання (забiрання, здабычы)»;

у частцы першай пункта 2 словы «Разлiкi па падатку за карыстанне прыроднымi рэсурсамi» замянiць словамi «Падатковыя дэкларацыi (разлiкi) па падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў»;

у пункце 4:

частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«4. Падатак за выкарыстанне прыродных рэсурсаў, падатак за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў цалкам залiчваюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска.»;

частку трэцюю выключыць:

у частцы першай пункта 5 словы «карыстанне прыроднымi рэсурсамi» замянiць словамi «выкарыстанне прыродных рэсурсаў», словы «адносяцца на выдаткi» замянiць словамi «ўключаюцца ў сабекошт прадукцыi, тавараў (работ, паслуг)».

Артыкул 6. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 23 снежня 1991 года «Аб падатку на нерухомасць» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 3, ст. 59, № 12, ст. 206; 1993 г., № 3, ст. 27; 1994 г., № 3, ст. 24; 1995 г., № 17, ст. 189; 1996 г., № 9, ст. 118, № 23, ст. 414; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 13, 2/142; 2001 г., № 4, 2/228; 2002 г., № 8, 2/835, № 87, 2/883; 2003 г., № 3, 2/915) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. Артыкул 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 1. Плацельшчыкi падатку

Плацельшчыкамi падатку на нерухомасць (далей — падатак) з’яўляюцца арганiзацыi, вызначаныя пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей — арганiзацыi), i фiзiчныя асобы.

Фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi беларускiх арганiзацый, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) або iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганiзацый у парадку, устаноўленым гэтым Законам.

Арганiзацыi, фiнансуемыя з бюджэту (бюджэтныя арганiзацыi) i прызнаваемыя такiмi ў адпаведнасцi з артыкулам 16 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, плацельшчыкамi падатку не з’яўляюцца .

З кошту асноўных сродкаў, увезеных на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь па дагаворах арэнды i iншых дагаворах з замежнымi юрыдычнымi або фiзiчнымi асобамi, якiя прадугледжваюць уцягванне ўвезенай маёмасцi ў грамадзянскi абарот, падатак выплачваецца незалежна ад умоў дагавора асобай, якая выкарыстоўвае ўвезеную маёмасць.».

2. У артыкуле 2 словы «вытворчых i невытворчых фондаў» замянiць словам «сродкаў», словы «будынкаў i пабудоў» замянiць словамi «жылых дамоў, садовых домiкаў, дач, жылых памяшканняў (кватэр, пакояў), надворных пабудоў, гаражоў, iншых будынкаў i пабудоў (далей — будынкi i пабудовы)».

3. У пункце 1 артыкула 3:

у частцы першай словы «юрыдычных асоб» замянiць словамi «для арганiзацый»;

у частцы другой:

словы «жылых будынкаў, надворных пабудоў, гаражоў» замянiць словам «будынкаў i пабудоў»;

словы «прадпрымальнiкамi без утварэння юрыдычнай асобы» замянiць словамi «iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi».

4. У артыкуле 4:

у пункце 1:

у абзацы другiм слова «жылога» замянiць словам «жыллёвага», словы «юрыдычных асоб незалежна ад формаў уласнасцi» замянiць словам «арганiзацый»;

у абзацы трэцiм словы «вытворчыя фонды юрыдычных асоб» замянiць словамi «сродкаў арганiзацый»;

абзац чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«асноўныя сродкi, выкарыстоўваемыя ў прадпрымальнiцкай дзейнасцi Рэспублiканскага дзяржаўнага аб’яднання «Белпошта»;

у абзацы пятым слова «фонды» замянiць словам «сродкi»;

у абзацы сёмым словы «Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь» замянiць словамi «Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь»;

абзац восьмы пасля слоў «жылыя памяшканнi», «жылых памяшканняў» i «жылое памяшканне» дапоўнiць адпаведна словамi «(кватэры, пакоi)», «(кватэр, пакояў)» i «(кватэра, пакой)»;

абзац дзевяты выключыць;

у абзацы адзiнаццатым слова «фонды» замянiць словам «сродкi»;

абзац чатырнаццаты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«культавыя будынкi рэлiгiйных арганiзацый (аб’яднанняў), зарэгiстраваных у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;»;

у абзацы пятнаццатым словы «асноўныя вытворчыя фонды сельскагаспадарчага прызначэння» замянiць словамi «асноўныя сродкi сельскагаспадарчага прызначэння, якiя ўдзельнiчаюць у прадпрымальнiцкай дзейнасцi», словы «прадпрыемстваў i» выключыць;

абзац дзевятнаццаты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«асноўныя сродкi мабiлiзацыйнага i дзяржаўнага рэзерваў, незнiжаемага запасу, спецыяльная тэхнiка i аб’екты, прызначаныя для iх захоўвання, аб’екты, выкарыстоўваемыя выключна для грамадзянскай абароны.»;

дапоўнiць пункт абзацам дваццатым наступнага зместу:

«будынкi, за выключэннем прызначаных i (цi) выкарыстоўваемых ва ўстаноўленым парадку для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя размешчаны ў сельскай мясцовасцi i належаць на праве ўласнасцi фiзiчным асобам, якiя пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасцi i працуюць у арганiзацыях, што размешчаны ў сельскай мясцовасцi i ажыццяўляюць сельскагаспадарчую вытворчасць.»;

абзацы адзiнаццаты—дваццаты лiчыць адпаведна абзацамi дзесятым—дзевятнаццатым;

у пункце 11:

словы «вытворчых i невытворчых фондаў» замянiць словам «сродкаў», слова «фонды» замянiць словам «сродкi»;

пасля слоў «арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту» дапоўнiць словамi «(бюджэтных арганiзацый)», пасля слоў «арганiзацыям, фiнансуемым з бюджэту» дапоўнiць словамi «(бюджэтным арганiзацыям)»;

дапоўнiць артыкул пунктам 4 наступнага зместу:

«4. Iльготы па падатку пры вылiчэннi падатку простым таварыствам i гаспадарчай групай не прымяняюцца.».

5. У артыкуле 5:

у пункце 1:

у частцы першай:

у першым сказе словы «Юрыдычнымi асобамi» замянiць словам «Арганiзацыямi», словы «вытворчых i невытворчых фондаў» замянiць словам «сродкаў»;

другi сказ пасля слова «будынкаў» дапоўнiць словамi «i пабудоў»;

частку другую выключыць;

у частцы трэцяй словы «юрыдычных асоб рэспублiканскiх арганiзацый» замянiць словамi «арганiзацыямi рэспублiканскiх дзяржаўных аб’яднанняў»;

частку трэцюю лiчыць часткай другой;

пункт 3 дапоўнiць часткамi другой—чацвёртай наступнага зместу:

«У выпадку ўручэння падатковага паведамлення аб суме падатку, якая падлягае выплаце пасля заканчэння ўстаноўленага гэтым пунктам тэрмiну платы, падатак выплачваецца не пазней чым праз трыццаць дзён з моманту ўручэння падатковага паведамлення.

Пры здачы цi перадачы фiзiчнай асобай маёмасцi, якая падлягае падаткаабкладанню, у выплатнае i (або) бязвыплатнае карыстанне iншай фiзiчнай асобе падатак плацiцца фiзiчнай асобай, якая здае i (цi) перадае такую маёмасць.

Вылiчэнне падатку фiзiчным асобам па аб’ектах, не завершаных будаўнiцтвам, пачынаецца пры ўмове гатоўнасцi аб’екта 80 працэнтаў i больш.»;

пункт 6 выключыць;

пункт 7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«7. Арганiзацыi не пазней 20-га чысла першага месяца справаздачнага квартала прадстаўляюць у падатковыя органы па месцы пастаноўкi на ўлiк i па месцы размяшчэння аб’ектаў нерухомай маёмасцi (пры наяўнасцi такiх за межамi вобласцi цi г. Мiнска, на тэрыторыi якiх зарэгiстраваны плацельшчык) падатковыя дэкларацыi (разлiкi) па падатку на нерухомасць.

Плата праводзiцца плацельшчыкамi не пазней за 22-е чысло кожнага месяца роўнымi долямi ў памеры 1/3 часткi квартальнай сумы падатку.».

Артыкул 7. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 23 снежня 1991 года «Аб дарожных фондах у Рэспублiцы Беларусь» у рэдакцыi Закона ад 29 снежня 2001 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1192 г., № 3, ст. 61; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 5, 2/822) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. У артыкуле 8:

частку першую пасля слоў «таварнае дызельнае палiва,» дапоўнiць словамi «iншае палiва, выкарыстоўваемае ў якасцi аўтамабiльнага»,;

частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Плацельшчыкамi падатку з продажу аўтамабiльнага палiва з’яўляюцца арганiзацыi, якiя рэалiзуюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь аўтамабiльнае палiва, вызначаныя пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей у гэтым артыкуле — арганiзацыi), i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi.»;

частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi беларускiх арганiзацый, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) або iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганiзацый у парадку, устаноўленым гэтым артыкулам.»;

пасля часткi адзiнаццатай дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

«Вяртанне 50 працэнтаў выплачанага падатку з продажу аўтамабiльнага палiва не праводзiцца пры яго набыццi за кошт сродкаў бюджэту цi ствараемых у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь фондаў.»;

часткi дванаццатую—шаснаццатую лiчыць адпаведна часткамi трынаццатай—семнаццатай;

у частцы пятнаццатай словы «па месцы свайго знаходжання разлiкi сум падатку з продажу аўтамабiльнага палiва» замянiць словамi «падатковыя дэкларацыi (разлiкi)».

2. У артыкуле 9:

у частцы другой словы «прызнаюцца юрыдычныя асобы (за выключэннем бюджэтных арганiзацый)» замянiць словамi «з’яўляюцца арганiзацыi, вызначаныя пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей у гэтым артыкуле — арганiзацыi), за выключэннем арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту (бюджэтных арганiзацый) i прызнаваемых такiмi ў адпаведнасцi з артыкулам 16 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь,»;

абзац шосты часткi чацвёртай дапоўнiць словамi «, а таксама iндывiдуальным прадпрымальнiкам у якасцi ўзносу ў статутны фонд ствараемага iм унiтарнага прадпрыемства або ва ўладанне гэтага прадпрыемства, па якому быў заплачаны падатак на набыццё аўтамабiльных транспартных сродкаў;»;

у частцы дзесятай словы «юрыдычнай асобы» замянiць словам «арганiзацыi»;

у частцы дванаццатай словы «Юрыдычныя асобы, прызнаныя» замянiць словамi «Арганiзацыi, якiя з’яўляюцца», словы «па месцы пастаноўкi на ўлiк» выключыць;

у частцы трынаццатай словы «юрыдычнымi асобамi» замянiць словам «арганiзацыямi».

3. У артыкуле 10:

у частцы першай слова «юрыдычныя» замянiць словамi «арганiзацыi, вызначаныя пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей у гэтым артыкуле — арганiзацыi)»;

у абзацы пятым часткi восьмай слова «юрыдычныя» замянiць словам «арганiзацыi».

4. У артыкуле 11:

у частцы першай:

абзац першы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Арганiзацыi, вызначаныя пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей у гэтым артыкуле — арганiзацыi), праводзяць выплату падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у наступных памерах»»;

у абзацах другiм i трэцiм словы «прадукцыi (работ, паслуг)» замянiць словамi «тавараў (работ, паслуг)»;

пасля часткi першай дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

«Фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi беларускiх арганiзацый, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) або iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганiзацый у парадку, устаноўленым гэтым артыкулам.»;

частку другую—дванаццатую лiчыць адпаведна часткамi трэцяй—трынаццатай;

частку чацвёртую дапоўнiць словамi «, а таксама перадача маёмасцi ў арэнду (лiзiнг)»;

з часткi пятай словы «акцызаў (для падакцызных тавараў),» выключыць;

у частцы сёмай:

з абзаца першага слова «платы» выключыць;

абзац другi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«арганiзацыi, фiнансуемыя з бюджэту (бюджэтныя арганiзацыi);»;

у абзацы трэцiм словы «юрыдычныя асобы» замянiць словам «арганiзацыi»;

у абзацы сёмым словы «юрыдычныя асобы» замянiць словам «арганiзацыi»;

у частцы восьмай слова «Плата» замянiць словамi «Падлiк i плата»;

у частцы дзевятай словы «Юрыдычныя асобы» замянiць словам «Арганiзацыi»;

у частцы адзiнаццатай словы «па месцы свайго знаходжання адпаведныя разлiкi» замянiць словамi «падатковыя дэкларацыi (разлiкi)».

5. У частцы дзевятай артыкула 12 словы «юрыдычнымi асобамi» замянiць словам «арганiзацыямi», словы «прадукцыi (работ, паслуг)» замянiць словамi «прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), уключаемых у iх сабекошт».

6. У частцы пятай артыкула 13 словы «юрыдычнымi асобамi» замянiць словам «арганiзацыямi», словы «прадукцыi (работ, паслуг)» замянiць словамi «прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), уключаемых у iх сабекошт».

7. У артыкуле 14:

частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Адказнасць за правiльнасць вылiчэння i своечасовасць уплаты, парадак спагнання падатковых плацяжоў у дарожныя фонды, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх вылiчэння i своечасовасцю ўплаты ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.»;

у частцы другой слова «Нядоiмкi» замянiць словам «Запазычанасць», слова «распараджэнню» замянiць словам «рашэнню».

Артыкул 8. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 1992 года «Аб дзяржаўнай пошлiне» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992, № 6, ст. 100; 1993 г., № 7, ст. 87; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 73, 2/197; 2001 г., № 4, 2/228; 2002 г., № 87, 2/883) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 1 слова «юрыдычныя» замянiць словамi «арганiзацыi, вызначаныя пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь».

2. У артыкуле 4:

у раздзеле «У судовых установах»:

у пункце 13 словы «прадпрыемствы, установы» выключыць, слова «юрыдычныя» замянiць словам «арганiзацый»;

пункт 29 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«29) Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь, iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь — па судовых справах;»;

дапоўнiць раздзел пунктам 32 наступнага зместу:

«32) грамадзяне — па працоўных спрэчках.»;

у раздзеле «У органах, якiя ажыццяўляюць натарыяльныя дзеяннi»:

у пункце 2 словы «юрыдычныя асобы, якiя знаходзяцца на ўрадавым бюджэце» замянiць словамi «арганiзацыi, фiнансуемыя з бюджэту (бюджэтныя арганiзацыi) i прызнаваемыя такiмi ў адпаведнасцi з артыкулам 16 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь»;

з пункта 3 слова «дзяржаўныя» выключыць;

з пункта 9 словы «прадпрыемстваў, устаноў i» выключыць;

з пункта 16 слова «дзяржаўныя» выключыць;

пасля раздзела «У органах Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i мясцовых выканаўчых i распарадчых органах за прапiску грамадзян» дапоўнiць артыкул раздзелам наступнага зместу:

«У органах пракуратуры:

1) грамадзяне — па працоўных спрэчках;

2) Мiнiстэрства па падатках i зборах, iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах — за падачу скаргаў на судовыя акты.».

3. У артыкуле 5:

частку першую пасля слоў «маюць права» дапоўнiць словамi «па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь для асобных катэгорый плацельшчыкаў»;

у частцы другой словы «для асобных плацельшчыкаў цi груп плацельшчыкаў» замянiць словамi «для асобных катэгорый плацельшчыкаў, а таксама для асобных плацельшчыкаў — фiзiчных асоб па аб’ектах абкладання пошлiнай, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi»;

дапоўнiць частку трэцюю словамi «па аб’ектах абкладання пошлiнай, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi».

4. У артыкуле 7:

частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Дзяржаўная пошлiна выплачваецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.»;

частку пятую выключыць.

5. У пункце 12 артыкула 8 словы «Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь» замянiць словамi «заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь».

6. У частцы другой артыкула 10 словы «Дзяржаўныя падатковыя органы» замянiць словамi «Падатковыя органы».

Артыкул 9. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года «Аб падатку на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасцi» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 7, 2/131) наступныя змяненнi:

1. У частцы першай артыкула 1 словы «з’яўляюцца арганiзатары латарэй» замянiць словамi «прызнаюцца арганiзацыi, якiя з’яўляюцца арганiзатарамi латарэй».

2. У частцы другой артыкула 2 словы «(арганiзатара латарэi)» замянiць словамi «(арганiзацыi, якiя з’яўляюцца арганiзатарам латарэi)».

3. У частцы другой артыкула 4 словы «кожны», «па месцы пастаноўкi на ўлiк у якасцi падаткаплацельшчыкаў» выключыць, словы «разлiк па падатку» замянiць словамi «падатковую дэкларацыю (разлiк)».

4. У артыкуле 5 словы «Законам Рэспублiкi Беларусь» замянiць словамi «заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь».

Артыкул 10. Унесцi ў Агульную частку Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь ад 19 снежня 2002 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 4, 2/920, № 85, 2/977) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 8:

абзац шаснаццаты выключыць;

абзацы семнаццаты—дзевятнаццаты лiчыць адпаведна абзацамi шаснаццатым—васемнаццатым.

2. З абзаца сёмага пункта 2 артыкула 10 словы «, якiя ажыццяўляюць рэалiзацыю тавараў (работ, паслуг)» выключыць.

3. У артыкуле 43:

назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 43. Падатковыя льготы. Вiды дзяржаўнай падтрымкi»;

пункт 2 дапоўнiць падпунктам 2.3-1 наступнага зместу:

«2.3-1. кампенсацыя сумы выплачанага падатку, збору (пошлiны);»;

пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«4. Iльготы па падатках, зборах (пошлiнах) устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i гэтым Кодэксам.

Iльготы па падатках, зборах (пошлiнах) плацельшчыкам iндывiдуальна прадастаўляюцца ў выглядзе, парадку i на ўмовах, вызначаемых Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Прадастаўленне iндывiдуальных падатковых iльгот юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам не дапускаецца.

Арганiзацыям i iндывiдуальным прадпрымальнiкам можа быць аказана дзяржаўная падтрымка iндывiдуальна ў парадку, вызначаемым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, у выглядзе:

змянення ўстаноўленага заканадаўствам тэрмiну платы падаткаў, збораў (пошлiн) i пенi;

нарматыўнага размеркавання выручкi.

Па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзяржаўная падтрымка можа быць аказана плацельшчыкам у iншым выглядзе.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў або па iх даручэнню мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы маюць права ў парадку, вызначаным Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i законамi, прадастаўляць iльготы па падатках, зборах (пошлiнах), якiя цалкам выплачваюцца ў мясцовыя бюджэты.».

4. Пункт 2 артыкула 45 дапоўнiць словамi «, за выключэннем выпадкаў, указаных у пункце 4 артыкула 43 гэтага Кодэкса».

5. Пункт 4 артыкула 48 дапоўнiць часткай наступнага зместу:

«Не дапускаецца спагнанне платы за прыём банкамi i iншымi ўпаўнаважанымi арганiзацыямi наяўных грашовых сродкаў ад фiзiчных асоб, у тым лiку зарэгiстраваных у якасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, пры выплаце падаткаў, збораў, iншых абавязковых плацяжоў у рэспублiканскi i мясцовыя бюджэты.».

Артыкул 11. Артыкул 1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 студзеня 2003 года «Аб увядзеннi ў дзеянне Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 8, 2/933, № 85, 2/977) пасля слоў «пункта 1 артыкула 34,» дапоўнiць словамi «часткi першай пункта 4 артыкула 43,».

Артыкул 12. Прызнаць страцiўшым сiлу Закон Рэспублiкi Беларусь ад 13 красавiка 1995 года «Аб зборы за праезд аўтатранспартных сродкаў па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 20, ст. 240).

Артыкул 13. Гэты Закон уступае ў сiлу з 1 студзеня 2004 года, за выключэннем артыкула 14, якi ўступае ў сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Артыкул 14. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць iншыя меры, звязаныя з увядзеннем у дзеянне гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

1 студзеня 2004 года, г. Мiнск.

№ 260-3
<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый>>>


Rambler's Top100 Rating All.BY
Hosted by uCoz