Закон Республики Беларусь
от 22 июля 2003 года
"О валютном регулировании
и валютном контроле"

Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 15.03.2005.

Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб валютным рэгуляваннi
i валютным кантролi

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 25 чэрвеня 2003 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 2003 года

Гэты Закон устанаўлiвае асновы валютнага рэгулявання i валютнага кантролю ў мэтах забеспячэння стабiльнасцi плацежнага балансу i беларускага рубля, эканамiчнай бяспекi, падтрымання ўстойлiвага эканамiчнага росту i развiцця мiжнароднага супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны i паняццi, прымяняемыя ў гэтым Законе

Для мэтаў гэтага Закона прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны i паняццi:

1. Валютнае рэгуляванне — дзейнасць дзяржаўных органаў (органаў валютнага рэгулявання) па ўстанаўленню парадку абарачэння валютных каштоўнасцяў, у тым лiку правiлаў валодання, карыстання i распараджэння iмi.

2. Валютны кантроль — дзейнасць органаў валютнага кантролю i агентаў валютнага кантролю, накiраваная на забеспячэнне выканання рэзiдэнтамi i нерэзiдэнтамi патрабаванняў валютнага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

3. Валютныя каштоўнасцi:

замежная валюта;

плацежныя дакументы ў замежнай валюце, якiя з’яўляюцца такiмi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

каштоўныя паперы ў замежнай валюце;

беларускiя рублi пры ажыццяўленнi здзелак памiж рэзiдэнтамi i нерэзiдэнтамi, здзелак памiж нерэзiдэнтамi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, iх увозе i перасылцы ў Рэспублiку Беларусь, вывазе i перасылцы з Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўленнi мiжнародных банкаўскiх пераводаў, ажыццяўленнi нерэзiдэнтамi аперацый, якiя не маюць вынiкам пераход права ўласнасцi на беларускiя рублi, па рахунках i ўкладах (дэпазiтах) у банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь;

каштоўныя паперы ў беларускiх рублях пры ажыццяўленнi здзелак памiж рэзiдэнтамi i нерэзiдэнтамi, здзелак памiж нерэзiдэнтамi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, iх увозе i перасылцы ў Рэспублiку Беларусь, вывазе i перасылцы з Рэспублiкi Беларусь.

4. Замежная валюта:

грашовыя знакi ў выглядзе банкнотаў, казначэйскiх бiлетаў, манет, што знаходзяцца ў абарачэннi i з’яўляюцца законным плацежным сродкам у адпаведнай замежнай дзяржаве цi групе дзяржаў, а таксама выключаныя цi выключаемыя з абарачэння, але якiя падлягаюць абмену, названыя грашовыя знакi;

сродкi ў грашовых адзiнках замежных дзяржаў i мiжнародных грашовых цi разлiковых адзiнках, якiя знаходзяцца на рахунках у банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь, банках i iншых крэдытных арганiзацыях за межамi Рэспублiкi Беларусь.

5. Каштоўныя паперы ў замежнай валюце:

каштоўныя паперы, якiя з’яўляюцца такiмi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i намiнальная вартасць якiх выражана ў замежнай валюце;

каштоўныя паперы, якiя з’яўляюцца такiмi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, не маюць намiнальнай вартасцi i выражаныя ў замежнай валюце;

каштоўныя паперы, якiя выпушчаны нерэзiдэнтамi i з’яўляюцца такiмi ў адпаведнасцi з заканадаўствам замежных дзяржаў, намiнальная вартасць якiх выражана ў замежнай валюце;

каштоўныя паперы, якiя выпушчаны нерэзiдэнтамi i з’яўляюцца такiмi ў адпаведнасцi з заканадаўствам замежных дзяржаў, не маюць намiнальнай вартасцi i выражаныя ў замежнай валюце.

6. Каштоўныя паперы ў беларускiх рублях:

каштоўныя паперы, якiя з’яўляюцца такiмi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i намiнальная вартасць якiх выражана ў беларускiх рублях;

каштоўныя паперы, якiя з’яўляюцца такiмi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, не маюць намiнальнай вартасцi i выражаны ў беларускiх рублях;

каштоўныя паперы, якiя выпушчаны нерэзiдэнтамi i з’яўляюцца такiмi ў адпаведнасцi з заканадаўствам замежных дзяржаў i намiнальная вартасць якiх выражана ў беларускiх рублях;

каштоўныя паперы, якiя выпушчаны нерэзiдэнтамi i з’яўляюцца такiмi ў адпаведнасцi з заканадаўствам замежных дзяржаў, не маюць намiнальнай вартасцi i выражаны ў беларускiх рублях.

7. Рэзiдэнты:

фiзiчныя асобы — грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя маюць пасведчанне на права жыхарства (цi дакумент, якi яго замяняе), выдадзенае кампетэнтнымi дзяржаўнымi органамi Рэспублiкi Беларусь;

юрыдычныя асобы, створаныя ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, з месцам знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь;

фiлiялы i прадстаўнiцтвы рэзiдэнтаў, названыя ў абзацы трэцiм гэтага пункта, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

дыпламатычныя i iншыя афiцыйныя прадстаўнiцтвы, консульскiя ўстановы Рэспублiкi Беларусь, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

Рэспублiка Беларусь, яе адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi, якiя ўдзельнiчаюць у адносiнах, рэгулюемых валютным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

8. Нерэзiдэнты:

фiзiчныя асобы — замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, за выключэннем замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, названых у абзацы другiм пункта 7 гэтага артыкула;

юрыдычныя асобы, створаныя ў адпаведнасцi з заканадаўствам замежных дзяржаў, з месцам знаходжання за межамi Рэспублiкi Беларусь;

арганiзацыi, якiя не з’яўляюцца юрыдычнымi асобамi, створаныя ў адпаведнасцi з заканадаўствам замежных дзяржаў, з месцам знаходжання за межамi Рэспублiкi Беларусь;

дыпламатычныя i iншыя афiцыйныя прадстаўнiцтвы, консульскiя ўстановы замежных дзяржаў, якiя знаходзяцца ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;

мiжнародныя арганiзацыi, iх фiлiялы i прадстаўнiцтвы;

фiлiялы i прадстаўнiцтвы нерэзiдэнтаў, названых у абзацах трэцiм i чацвёртым гэтага пункта, якiя знаходзяцца ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;

замежныя дзяржавы, iх адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi, якiя ўдзельнiчаюць у адносiнах, рэгулюемых валютным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

9. Экспарт — перадача рэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь тавараў, ахоўваемай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi, маёмасцi ў арэнду, выкананне работ, аказанне паслуг на платнай аснове нерэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.

10. Iмпарт — атрыманне рэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь тавараў, ахоўваемай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi, маёмасцi ў арэнду, выкананых работ, аказаных паслуг на платнай аснове ад нерэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 2. Валютнае заканадаўства Рэспублiкi Беларусь

Валютнае заканадаўства Рэспублiкi Беларусь складаецца з гэтага Закона, нарматыўных прававых актаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, законаў Рэспублiкi Беларусь, нарматыўных прававых актаў органаў валютнага рэгулявання i органаў валютнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, выдаваемых у адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй, якiмi ўстанаўлiваюцца парадак абарачэння валютных каштоўнасцяў, правы i абавязкi рэзiдэнтаў i нерэзiдэнтаў пры правядзеннi валютных аперацый, сiстэма органаў валютнага рэгулявання i органаў валютнага кантролю, агентаў валютнага кантролю i iх паўнамоцтвы.

Артыкул 3. Валютнае заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i нормы
мiжнароднага права

Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм валютнага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Нормы, якiя змяшчаюцца ў мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь, што ўступiлi ў сiлу, з’яўляюцца часткай дзеючага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь валютнага заканадаўства, падлягаюць непасрэднаму прымяненню, акрамя выпадкаў, калi з мiжнароднага дагавора вынiкае, што для прымянення такiх нормаў патрабуецца выданне ўнутрыдзяржаўнага акта.

ГЛАВА 2

ВАЛЮТНЫЯ АПЕРАЦЫI I IХ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ

Артыкул 4. Валютныя аперацыi

Валютнымi аперацыямi з’яўляюцца:

здзелкi, якiя прадугледжваюць выкарыстанне замежнай валюты, каштоўных папер у замежнай валюце, плацежных дакументаў у замежнай валюце;

здзелкi памiж рэзiдэнтамi i нерэзiдэнтамi, якiя прадугледжваюць выкарыстанне беларускiх рублёў, каштоўных папер у беларускiх рублях;

здзелкi памiж нерэзiдэнтамi, якiя прадугледжваюць выкарыстанне беларускiх рублёў, каштоўных папер у беларускiх рублях i ажыццяўляюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

увоз i перасылка ў Рэспублiку Беларусь, а таксама вываз i перасылка з Рэспублiкi Беларусь валютных каштоўнасцяў;

мiжнародныя банкаўскiя пераводы;

аперацыi нерэзiдэнтаў з беларускiмi рублямi па рахунках i ўкладах (дэпазiтах) у банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь, якiя не маюць вынiкам пераход права ўласнасцi на гэтыя беларускiя рублi;

аперацыi з замежнай валютай па рахунках i ўкладах (дэпазiтах) у банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь, банках i iншых крэдытных арганiзацыях за межамi Рэспублiкi Беларусь, якiя не маюць вынiкам пераход права ўласнасцi на гэтую замежную валюту.

Валютныя аперацыi, якiя праводзяцца памiж рэзiдэнтамi i нерэзiдэнтамi, падраздзяляюцца на бягучыя валютныя аперацыi i валютныя аперацыi, звязаныя з рухам капiталу.

Артыкул 5. Бягучыя валютныя аперацыi

Бягучымi валютнымi аперацыямi з’яўляюцца валютныя аперацыi, якiя праводзяцца памiж рэзiдэнтамi i нерэзiдэнтамi i прадугледжваюць:

ажыццяўленне разлiкаў па здзелках, што прадугледжваюць экспарт i (цi) iмпарт тавараў (работ, паслуг), ахоўваемай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi, калi тэрмiн памiж датай паступлення грашовых сродкаў (плацяжу) i датай адгрузкi (паступлення) тавару (выканання работ, аказання паслуг), перадачы ахоўваемай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi не перавышае 180 дзён, уключаючы ажыццяўленне такiх разлiкаў з выкарыстаннем каштоўных папер, якiя выконваюць функцыi разлiковых дакументаў, калi тэрмiн плацяжу па каштоўнай паперы забяспечвае паступленне (уплату) грашовых сродкаў у тэрмiн, якi не перавышае 180 дзён з (да) даты адгрузкi (паступлення) тавару (выканання работ, аказання паслуг), перадачы ахоўваемай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi;

прадастаўленне i атрыманне крэдытаў i (цi) пазык на тэрмiн, якi не перавышае 180 дзён;

перавод i атрыманне працэнтаў, дывiдэндаў i iншых даходаў па ўкладах (дэпазiтах), iнвестыцыях, пазыковых i крэдытных аперацыях;

аперацыi негандлёвага характару.

Артыкул 6. Аперацыi негандлёвага характару

Да аперацый негандлёвага характару адносяцца:

выплата заработнай платы, грашовага забеспячэння, стыпендый, пенсiй, алiментаў, дзяржаўных дапамог, даплат i кампенсацый, а таксама выплаты па кампенсацыi шкоды;

пераводы грашовых сродкаў для аплаты камандзiровачных расходаў работнiкаў за мяжой;

выплата грашовых сродкаў, якiя ўваходзяць у склад спадчыны, i грашовых сродкаў, атрыманых ад рэалiзацыi маёмасцi, атрыманай у спадчыну;

плацяжы, звязаныя са смерцю грамадзян, якiя ўключаюць транспартныя расходы i iншыя расходы па пахаванню;

выплата грашовых кампенсацый ахвярам рэпрэсiй, членам iх сем’яў i нашчадкам;

аплата ўтрымання дыпламатычных i iншых афiцыйных прадстаўнiцтваў, консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

плацяжы судовым, арбiтражным органам, а таксама натарыяльным, следчым i iншым праваахоўным органам, звязаныя з дзейнасцю гэтых органаў;

выплата грашовых сродкаў на аснове судовых пастаноў i iншых працэсуальных дакументаў;

плата членскiх узносаў у грамадскiя, рэлiгiйныя арганiзацыi;

перавод i атрыманне беларускiх рублёў, замежнай валюты, перадача i атрыманне iншых валютных каштоўнасцяў па дагаворах дарэння, у тым лiку ў выглядзе ахвяраванняў, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

атрыманне рэзiдэнтамi ад нерэзiдэнтаў валютных каштоўнасцяў на захоўванне;

уплата падаткаў i iншых абавязковых плацяжоў у бюджэт, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь цi заканадаўствам замежных дзяржаў;

аплата ўтрымання мiжнародных (мiждзяржаўных, мiжурадавых) арганiзацый;

iншыя аперацыi, пералiк якiх вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь цi па яго даручэнню Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 7. Валютныя аперацыi, звязаныя з рухам капiталу

Валютнымi аперацыямi, звязанымi з рухам капiталу, з’яўляюцца наступныя валютныя аперацыi, якiя праводзяцца памiж рэзiдэнтамi i нерэзiдэнтамi:

набыццё акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў, а таксама долi ў статутным фондзе цi паю ў маёмасцi нерэзiдэнтаў;

набыццё каштоўных папер, выпушчаных рэзiдэнтамi цi нерэзiдэнтамi, за выключэннем набыцця акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў;

пераводы для ажыццяўлення разлiкаў па абавязацельствах, што прадугледжваюць перадачу маёмасцi, якая адносiцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь да нерухомай маёмасцi, цi правоў на яе;

разлiкi па здзелках, якiя прадугледжваюць экспарт i (цi) iмпарт тавараў (работ, паслуг), ахоўваемай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi, калi тэрмiн памiж датай паступлення грашовых сродкаў (плацяжу) i датай адгрузкi (паступлення) тавару (выканання работ, аказання паслуг), перадачы ахоўваемай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi перавышае 180 дзён, уключаючы ажыццяўленне такiх разлiкаў з выкарыстаннем каштоўных папер, якiя выконваюць функцыi разлiковых дакументаў, калi тэрмiн плацяжу па каштоўнай паперы забяспечвае паступленне (уплату) грашовых сродкаў у тэрмiн, якi перавышае 180 дзён з (да) даты адгрузкi (паступлення) тавару (выканання работ, аказання паслуг), перадачы ахоўваемай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi;

прадастаўленне i атрыманне крэдытаў i (цi) пазык на тэрмiн, якi перавышае 180 дзён;

iншыя валютныя аперацыi, якiя не адносяцца да бягучых валютных аперацый.

Артыкул 8. Ажыццяўленне валютных аперацый банкамi i нябанкаўскiмi
крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi

Банкi i нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi:

ажыццяўляюць валютныя аперацыi, якiя з’яўляюцца банкаўскiмi аперацыямi, на аснове лiцэнзiй, выдаваемых Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь (далей — Нацыянальны банк);

ажыццяўляюць валютныя аперацыi, якiя не з’яўляюцца банкаўскiмi аперацыямi, у парадку, устаноўленым заканадаўствам для iншых юрыдычных асоб — рэзiдэнтаў.

Артыкул 9. Разлiкi па валютных аперацыях

Разлiкi па валютных аперацыях, якiя праводзяцца памiж юрыдычнымi асобамi, памiж юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, а таксама памiж iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, ажыццяўляюцца ў безнаяўным парадку, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь i (цi) нарматыўнымi прававымi актамi Нацыянальнага банка.

Разлiкi па валютных аперацыях з удзелам фiзiчных асоб, не звязаныя з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi, могуць ажыццяўляцца наяўнымi грашамi цi ў безнаяўным парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Артыкул 10. Ажыццяўленне бягучых валютных аперацый i валютных аперацый,
звязаных з рухам капiталу

Бягучыя валютныя аперацыi ажыццяўляюцца памiж рэзiдэнтамi i нерэзiдэнтамi ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь i (цi) нарматыўнымi прававымi актамi Нацыянальнага банка, без абмежаванняў.

Рэзiдэнты ажыццяўляюць валютныя аперацыi, звязаныя з рухам капiталу, на аснове дазволаў (лiцэнзiй) Нацыянальнага банка, калi iншае не ўстаноўлена гэтым Законам цi Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Для ажыццяўлення названых валютных аперацый нерэзiдэнтамi атрымання дазволаў (лiцэнзiй) Нацыянальнага банка не патрабуецца.

На правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капiталу, фiзiчнымi асобамi — рэзiдэнтамi (за выключэннем фiзiчных асоб, якiя выступаюць пры правядзеннi дадзеных аперацый як iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, i фiзiчных асоб, названых у частцы чацвёртай гэтага артыкула) дазвол (лiцэнзiя) Нацыянальнага банка патрабуецца толькi ў выпадках:

набыцця акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў, а таксама долi ў статутным фондзе цi паю ў маёмасцi нерэзiдэнта;

набыцця ў нерэзiдэнта каштоўных папер, выпушчаных нерэзiдэнтамi, за выключэннем набыцця акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў;

набыцця ва ўласнасць маёмасцi, якая знаходзiцца за межамi Рэспублiкi Беларусь i адносiцца па заканадаўству Рэспублiкi Беларусь да нерухомай маёмасцi;

размяшчэння грашовых сродкаў у банках i iншых крэдытных арганiзацыях замежных дзяржаў;

прадастаўлення пазык на тэрмiн, якi перавышае 180 дзён.

Не патрабуецца атрымання дазволу (лiцэнзii) Нацыянальнага банка на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капiталу, фiзiчнымi асобамi — рэзiдэнтамi, якiя бесперапынна пражываюць (знаходзяцца) за межамi Рэспублiкi Беларусь больш за адзiн год, калi правядзенне такiх аперацый не звязана з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

Не патрабуецца атрымання дазволу (лiцэнзii) Нацыянальнага банка на правядзенне юрыдычнымi асобамi — рэзiдэнтамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi — рэзiдэнтамi наступных валютных аперацый, звязаных з рухам капiталу:

ажыццяўленне плацяжоў нерэзiдэнтам па абавязацельствах, што прадугледжваюць перадачу рэзiдэнту маёмасцi, якая знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i адносiцца па заканадаўству Рэспублiкi Беларусь да нерухомай маёмасцi, цi правоў на яе;

ажыццяўленне разлiкаў па здзелках, якiя прадугледжваюць экспарт тавараў (работ, паслуг), ахоўваемай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi, з атрыманнем адтэрмiноўкi на пастаўку тавараў (выкананне работ, аказанне паслуг), перадачу ахоўваемай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi на тэрмiн, якi перавышае 180 дзён з даты паступлення грашовых сродкаў рэзiдэнту;

ажыццяўленне разлiкаў па здзелках, якiя прадугледжваюць iмпарт тавараў (работ, паслуг), ахоўваемай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi, з атрыманнем адтэрмiноўкi на аплату тавараў (выкананне работ, аказанне паслуг), перадачу ахоўваемай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi на тэрмiн, якi перавышае 180 дзён з даты паступлення ад нерэзiдэнта тавараў (выканання работ, аказання паслуг), перадачы ахоўваемай iнфармацыi, выключных правоў на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi;

ажыццяўленне разлiкаў па дагаворах арэнды маёмасцi, за выключэннем дагавораў арэнды маёмасцi, якая знаходзiцца за межамi Рэспублiкi Беларусь i адносiцца па заканадаўству Рэспублiкi Беларусь да нерухомай маёмасцi;

ажыццяўленне пераводаў замежнай валюты, беларускiх рублёў у якасцi членскiх узносаў у сувязi з удзелам у мiжнародных арганiзацыях;

ажыццяўленне аперацый з каштоўнымi паперамi, выпушчанымi рэзiдэнтамi;

ажыццяўленне ўкладаў нерэзiдэнта ў замежнай валюце, беларускiх рублях цi ў каштоўных паперах у замежнай валюце, у каштоўных паперах у беларускiх рублях у статутны фонд юрыдычнай асобы — рэзiдэнта ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

прыцягненне сродкаў для пакрыцця дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту на тэрмiн, якi перавышае 180 дзён, i вяртанне гэтых сродкаў у адпаведнасцi з законам аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на чарговы фiнансавы (бюджэтны) год;

прыцягненне сродкаў пад гарантыю Урада Рэспублiкi Беларусь на тэрмiн, якi перавышае 180 дзён, i вяртанне гэтых сродкаў;

прыцягненне сродкаў у рамках мiжурадавых пагадненняў на тэрмiн, якi перавышае 180 дзён, i вяртанне гэтых сродкаў;

ажыццяўленне iншых плацяжоў па пагашэнню i абслугоўванню знешняга дзяржаўнага доўгу, не названых у абзацах дзевятым, дзесятым i адзiнаццатым часткi пятай гэтага артыкула;

ажыццяўленне аперацый, для якiх Нацыянальным банкам устаноўлены паведамляльны i (цi) рэгiстрацыйны парадак iх правядзення.

Парадак правядзення разлiкаў па бягучых валютных аперацыях i валютных аперацыях, звязаных з рухам капiталу, устанаўлiвае Нацыянальны банк.

Артыкул 11. Выкарыстанне замежнай валюты, каштоўных папер у замежнай
валюце i плацежных дакументаў у замежнай валюце пры правядзеннi
валютных аперацый памiж рэзiдэнтамi

Забараняецца выкарыстанне замежнай валюты, каштоўных папер у замежнай валюце i (цi) плацежных дакументаў у замежнай валюце пры правядзеннi валютных аперацый памiж рэзiдэнтамi, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых гэтым законам i iншымi актамi валютнага заканадаўства.

У адносiнах памiж юрыдычнымi асобамi — рэзiдэнтамi пры ажыццяўленнi валютных аперацый дазваляецца выкарыстанне замежнай валюты, каштоўных папер у замежнай валюце ў выпадках:

прыцягнення на часовай аснове сродкаў у бюджэт, вяртання гэтых сродкаў i працэнтаў за карыстанне iмi ў адпаведнасцi з законам аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на чарговы фiнансавы (бюджэтны) год i рашэннямi абласных i Мiнскага гарадскога Саветаў дэпутатаў;

ажыццяўлення плацяжоў з бюджэту на мэты, вызначаныя законам аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на чарговы фiнансавы (бюджэтны) год i рашэннямi абласных i Мiнскага гарадскога Саветаў дэпутатаў.

У адносiнах памiж фiзiчнымi асобамi — рэзiдэнтамi, якiя не выступаюць пры правядзеннi валютных аперацый як iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, дазваляецца выкарыстанне замежнай валюты, каштоўных папер у замежнай валюце i плацежных дакументаў у замежнай валюце ў выпадках:

дарэння (у тым лiку ў выглядзе ахвяраванняў), а таксама адмены дарэння;

прадастаўлення пазык, вяртання пазык i працэнтаў за карыстанне iмi;

перадачы на захоўванне i iх вяртання.

Артыкул 12. Валютна-абменныя аперацыi i парадак iх ажыццяўлення

Да валютна-абменных аперацый адносяцца:

аперацыi па абмену замежнай валюты на беларускiя рублi i (цi) абмену беларускiх рублёў на замежную валюту па ўстаноўленых абменных курсах (купля-продаж замежнай валюты);

аперацыi па абмену аднаго вiду замежнай валюты на iншы вiд замежнай валюты па ўстаноўленых абменных курсах (канверсiя замежнай валюты);

iншыя аперацыi, вызначаныя Нацыянальным банкам.

Валютна-абменныя аперацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюцца праз банкi i нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi, якiя атрымалi адпаведныя лiцэнзii Нацыянальнага банка.

Купля-продаж i (цi) канверсiя замежнай валюты могуць ажыццяўляцца на валютных бiржах i на пазабiржавым валютным рынку.

Нацыянальны банк можа ўстанаўлiваць гранiчныя значэннi абменных курсаў, па якiх ажыццяўляюцца купля-продаж i (цi) канверсiя замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку Рэспублiкi Беларусь.

Парадак ажыццяўлення валютна-абменных аперацый, а таксама ўмовы аднясення iх да аперацый, якiя ажыццяўляюцца на ўнутраным валютным рынку Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца Нацыянальным банкам.

Артыкул 13. Абавязковы продаж замежнай валюты

Абавязковы продаж замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца юрыдычнымi асобамi — рэзiдэнтамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi — рэзiдэнтамi. Выпадкi i памер абавязковага продажу замежнай валюты, а таксама выпадкi поўнага цi частковага вызвалення юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў ад абавязковага продажу замежнай валюты ўстанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальны банк па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь мае права ўстанавiць iншыя выпадкi поўнага цi частковага вызвалення юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў ад абавязковага продажу замежнай валюты.

Парадак абавязковага продажу замежнай валюты ўстанаўлiваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, а ў вызначаемых iм выпадках таксама i iншымi дзяржаўнымi органамi.

Артыкул 14. Увоз, вываз i перасылка фiзiчнымi асобамi замежнай валюты,
дакументарных каштоўных папер у замежнай валюце i плацежных
дакументаў у замежнай валюце

Увоз у Рэспублiку Беларусь фiзiчнымi асобамi замежнай валюты, дакументарных каштоўных папер у замежнай валюце i плацежных дакументаў у замежнай валюце ажыццяўляецца без абмежаванняў пры выкананнi патрабаванняў мытнага заканадаўства.

Фiзiчныя асобы маюць права вывозiць з Рэспублiкi Беларусь замежную валюту, дакументарныя каштоўныя паперы ў замежнай валюце i плацежныя дакументы ў замежнай валюце, раней увезеныя ў Рэспублiку Беларусь, пры выкананнi патрабаванняў мытнага заканадаўства ў межах, указаных у мытнай дэкларацыi цi iншым дакуменце, якi пацвярджае iх увоз у Рэспублiку Беларусь.

Вываз з Рэспублiкi Беларусь фiзiчнымi асобамi замежнай валюты, дакументарных каштоўных папер у замежнай валюце i плацежных дакументаў у замежнай валюце, за выключэннем выпадкаў, названых у частцы другой гэтага артыкула, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Нацыянальным банкам сумесна з Дзяржаўным мытным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь (далей — Дзяржаўны мытны камiтэт).

Парадак перасылкi фiзiчнымi асобамi замежнай валюты, дакументарных каштоўных папер у замежнай валюце, плацежных дакументаў у замежнай валюце ў Рэспублiку Беларусь i з Рэспублiкi Беларусь вызначаецца Нацыянальным банкам сумесна з Дзяржаўным мытным камiтэтам.

Артыкул 15. Увоз, вываз i перасылка фiзiчнымi асобамi беларускiх рублёў i
дакументарных каштоўных папер у беларускiх рублях

Увоз у Рэспублiку Беларусь i вываз з Рэспублiкi Беларусь беларускiх рублёў i дакументарных каштоўных папер у беларускiх рублях ажыццяўляюцца фiзiчнымi асобамi ў парадку, устаноўленым Нацыянальным банкам сумесна з Дзяржаўным мытным камiтэтам.

Парадак перасылкi ў Рэспублiку Беларусь i з Рэспублiкi Беларусь фiзiчнымi асобамi беларускiх рублёў i дакументарных каштоўных папер у беларускiх рублях вызначае Нацыянальны банк сумесна з Дзяржаўным мытным камiтэтам.

Артыкул 16. Разлiкi памiж нерэзiдэнтамi ў беларускiх рублях, замежнай валюце
на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

Разлiкi памiж нерэзiдэнтамi ў беларускiх рублях i (цi) замежнай валюце, якiя праводзяцца па рахунках, адкрытых у банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляюцца без абмежаванняў, калi гэта не супярэчыць рэжымам рахункаў нерэзiдэнтаў, устаноўленым нарматыўнымi прававымi актамi Нацыянальнага банка.

У разлiках памiж нерэзiдэнтамi, якiя праводзяцца па рахунках, адкрытых у банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь, можа выкарыстоўвацца любая замежная валюта, афiцыйны курс беларускага рубля да якой устанавiў Нацыянальны банк.

Артыкул 17. Здзелкi з каштоўнымi паперамi ў беларускiх рублях i каштоўнымi
паперамi ў замежнай валюце, якiя ажыццяўляюцца памiж нерэзiдэнтамi
на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

Здзелкi з каштоўнымi паперамi ў беларускiх рублях i каштоўнымi паперамi ў замежнай валюце памiж нерэзiдэнтамi ажыццяўляюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь без абмежаванняў, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 3

АДКРЫЦЦЁ РАХУНКАЎ РЭЗIДЭНТАМI I НЕРЭЗIДЭНТАМI

Артыкул 18. Рахункi рэзiдэнтаў i нерэзiдэнтаў у Рэспублiцы Беларусь

Рэзiдэнты i нерэзiдэнты маюць права адкрываць у банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь рахункi ў беларускiх рублях i любой замежнай валюце, афiцыйны курс беларускага рубля да якой устаноўлены Нацыянальным банкам, у парадку, якi вызначаецца Нацыянальным банкам.

Артыкул 19. Рахункi рэзiдэнтаў за межамi Рэспублiкi Беларусь

Рэзiдэнты могуць адкрываць рахункi ў замежнай валюце i беларускiх рублях у банках i iншых крэдытных арганiзацыях за межамi Рэспублiкi Беларусь пры захаваннi парадку i ўмоў, якiя ўстанаўлiваюцца Нацыянальным банкам.

Не патрабуецца атрымання дазволу (лiцэнзii) Нацыянальнага банка на адкрыццё рахункаў у банках i iншых крэдытных арганiзацыях за межамi Рэспублiкi Беларусь фiзiчнымi асобамi — рэзiдэнтамi ў перыяд iх пражывання (знаходжання) за межамi Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 4

ОРГАНЫ ВАЛЮТНАГА РЭГУЛЯВАННЯ I IХ ПАЎНАМОЦТВЫ

Артыкул 20. Сiстэма органаў валютнага рэгулявання ў Рэспублiцы Беларусь

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь вызначае сiстэму органаў валютнага рэгулявання ў Рэспублiцы Беларусь i прымае iншыя меры па ажыццяўленню валютнага рэгулявання ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

Калi iншае не вызначана Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, органамi валютнага рэгулявання ў Рэспублiцы Беларусь з’яўляюцца Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальны банк.

Артыкул 21. Паўнамоцтвы Нацыянальнага банка як органа валютнага рэгулявання

Нацыянальны банк як орган валютнага рэгулявання ў межах сваёй кампетэнцыi:

устанаўлiвае афiцыйныя курсы беларускага рубля ў адносiнах да iншых валют;

стварае золатавалютныя рэзервы i кiруе iмi;

рэгулюе абарот валютных каштоўнасцяў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

устанаўлiвае парадак адкрыцця, вядзення i рэжым рахункаў рэзiдэнтаў i нерэзiдэнтаў у банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях у замежнай валюце;

устанаўлiвае парадак адкрыцця, вядзення i рэжым рахункаў нерэзiдэнтаў у банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях у беларускiх рублях;

устанаўлiвае парадак i ўмовы адкрыцця рэзiдэнтамi рахункаў у беларускiх рублях i замежнай валюце ў банках i iншых крэдытных арганiзацыях за межамi Рэспублiкi Беларусь;

устанаўлiвае парадак ажыццяўлення валютных аперацый у беларускiх рублях памiж рэзiдэнтамi i нерэзiдэнтамi;

устанаўлiвае правiлы бiржавога гандлю замежнай валютай, а таксама парадак лiцэнзавання бiржавой дзейнасцi пры ажыццяўленнi аперацый з замежнай валютай;

устанаўлiвае формы справаздачнасцi, вядзення ўлiку i статыстыкi валютных аперацый, а таксама парадак i тэрмiны прадстаўлення неабходнай iнфармацыi аб валютных аперацыях у Нацыянальны банк для распрацоўкi плацежнага балансу Рэспублiкi Беларусь i iншых мэтаў;

устанаўлiвае сумесна з упаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi парадак i нормы ўвозу, вывазу i перасылкi ў Рэспублiку Беларусь i за яе межы замежнай валюты, беларускiх рублёў i каштоўных папер у замежнай валюце i беларускiх рублях, а таксама плацежных дакументаў у замежнай валюце;

вызначае ў адпаведнасцi з гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi функцыi агентаў валютнага кантролю, якiя могуць быць ускладзены на банкi i нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi;

прыцягвае ў адпаведнасцi з заканадаўствам банкi i нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi да адказнасцi за парушэнне валютнага заканадаўства;

выдае дазволы (лiцэнзii) на ажыццяўленне валютных аперацый, звязаных з рухам капiталу, за выключэннем выпадкаў, якiя ўстаноўлены гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi;

у выпадках i межах, прадугледжаных заканадаўчымi актамi, прымае нарматыўныя прававыя акты, якiя змяшчаюць нормы валютнага заканадаўства, у тым лiку сумесна з iншымi органамi валютнага рэгулявання i органамi валютнага кантролю;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя гэтым Законам i iншым заканадаўствам.

Артыкул 22. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь як орган валютнага рэгулявання

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь узаемадзейнiчае з Нацыянальным банкам па пытаннях валютнага рэгулявання.

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь як орган валютнага рэгулявання ў межах сваёй кампетэнцыi:

прымае нарматыўныя прававыя акты, якiя змяшчаюць нормы валютнага заканадаўства, у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя гэтым Законам i iншым заканадаўствам.

ГЛАВА 5

ВАЛЮТНЫ КАНТРОЛЬ

Артыкул 23. Асноўныя напрамкi валютнага кантролю

Асноўнымi напрамкамi валютнага кантролю з’яўляюцца:

вызначэнне адпаведнасцi праводзiмых валютных аперацый валютнаму заканадаўству;

забеспячэнне кантролю за перамяшчэннем замежнай валюты i iншых валютных каштоўнасцяў цераз мытную гранiцу Рэспублiкi Беларусь;

прадухiленне легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам;

праверка паўнаты i дакладнасцi ўлiку i справаздачнасцi па валютных аперацыях;

аналiз даных улiку, справаздачнасцi i iнфармацыi па валютных аперацыях.

Артыкул 24. Органы валютнага кантролю i iх кампетэнцыя

Органамi валютнага кантролю ў Рэспублiцы Беларусь з’яўляюцца Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальны банк, Камiтэт дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь (далей — Камiтэт дзяржаўнага кантролю), Дзяржаўны мытны камiтэт, калi iншае не вызначана Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь як орган валютнага кантролю вызначае кампетэнцыю рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў па пытаннях ажыццяўлення iмi функцый агентаў валютнага кантролю, выконвае iншыя функцыi, прадугледжаныя гэтым Законам i iншым заканадаўствам.

Нацыянальны банк як орган валютнага кантролю ажыццяўляе валютны кантроль за ажыццяўленнем банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi валютных аперацый, выконвае iншыя функцыi, прадугледжаныя гэтым Законам i iншым заканадаўствам.

Камiтэт дзяржаўнага кантролю як орган валютнага кантролю фармiруе на падставе iнфармацыi, атрымлiваемай ад iншых органаў валютнага кантролю, а таксама агентаў валютнага кантролю, базу даных па пытаннях валютнага кантролю, у межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляе кантроль за выкананнем органамi валютнага кантролю i агентамi валютнага кантролю сваiх функцый, ажыццяўляе iншыя функцыi, прадугледжаныя гэтым Законам i iншым заканадаўствам.

Дзяржаўны мытны камiтэт як орган валютнага кантролю ажыццяўляе арганiзацыю валютнага кантролю за перамяшчэннем рэзiдэнтамi i нерэзiдэнтамi праз мытную гранiцу Рэспублiкi Беларусь валютных каштоўнасцяў, а таксама iншыя функцыi, прадугледжаныя гэтым Законам i iншым заканадаўствам.

Пры ажыццяўленнi валютнага кантролю органы валютнага кантролю ў рамках сваёй кампетэнцыi маюць права:

праводзiць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку праверкi ажыццяўлення рэзiдэнтамi i нерэзiдэнтамi валютных аперацый, паўнаты i дакладнасцi ўлiку i справаздачнасцi па валютных аперацыях, а пры наяўнасцi падстаў — законнасцi паходжання валютных каштоўнасцяў;

ажыццяўляць кантроль за своечасовасцю прадстаўлення рэзiдэнтамi i нерэзiдэнтамi справаздачнасцi па валютных аперацыях i адпаведнасцю яе патрабаванням валютнага заканадаўства;

атрымлiваць ва ўстаноўленым парадку пры правядзеннi праверак дакументы, у якiх змяшчаецца iнфармацыя аб валютных аперацыях;

прыпыняць аперацыi па рахунках рэзiдэнтаў i нерэзiдэнтаў у банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь у выпадках i парадку, устаноўленых заканадаўствам;

прымяняць да рэзiдэнтаў i нерэзiдэнтаў санкцыi за парушэнне валютнага заканадаўства, у тым лiку спаганяць штрафы, у выпадках i парадку, устаноўленых заканадаўствам;

ажыццяўляць iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам.

Артыкул 25. Каардынацыя дзейнасцi органаў валютнага кантролю

Каардынацыю дзейнасцi органаў валютнага кантролю, упаўнаважаных у адпаведнасцi з заканадаўствам ажыццяўляць кантроль знешнегандлёвых аперацый, ажыццяўляе Камiтэт дзяржаўнага кантролю.

Органы валютнага кантролю маюць права сумесна ажыццяўляць кантроль за правядзеннем валютных аперацый рэзiдэнтамi i нерэзiдэнтамi, валютны кантроль за дзейнасцю якiх уваходзiць у кампетэнцыю гэтых органаў.

Орган валютнага кантролю, якi атрымаў дакументальна пацверджаную iнфармацыю аб парушэннi валютнага заканадаўства рэзiдэнтам або нерэзiдэнтам, валютны кантроль за дзейнасцю якога не ўваходзiць у кампетэнцыю гэтага органа, абавязаны перадаць названыя дакументы адпаведнаму органу валютнага кантролю.

Органы валютнага кантролю ажыццяўляюць перадачу Камiтэту дзяржаўнага кантролю iнфармацыi, неабходнай яму для ажыццяўлення валютнага кантролю, у адпаведнасцi з парадкам i тэрмiнамi, устаноўленымi заканадаўствам.

Праекты актаў заканадаўства па пытаннях валютнага рэгулявання i валютнага кантролю падлягаюць папярэдняму ўзгадненню з Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальным банкам i Камiтэтам дзяржаўнага кантролю.

Артыкул 26. Агенты валютнага кантролю

Агентамi валютнага кантролю ў Рэспублiцы Беларусь з’яўляюцца рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласныя (Мiнскi гарадскi) выканаўчыя камiтэты, мытнi, банкi i нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi, калi iншае не вызначана Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Банкi i нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi з’яўляюцца агентамi валютнага кантролю, падсправаздачнымi Нацыянальнаму банку.

Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласныя (Мiнскi гарадскi) выканаўчыя камiтэты з’яўляюцца агентамi валютнага кантролю, падсправаздачнымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Мытнi з’яўляюцца агентамi валютнага кантролю, падсправаздачнымi Дзяржаўнаму мытнаму камiтэту.

Артыкул 27. Функцыi банкаў i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый
як агентаў валютнага кантролю

Банкi i нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi ажыццяўляюць кантроль за правядзеннем iх клiентамi валютных аперацый.

Парадак ажыццяўлення валютнага кантролю банкамi i небанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi ўстанаўлiваецца заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь i (або) нарматыўнымi прававымi актамi Нацыянальнага банка.

Банкi i нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi як агенты валютнага кантролю маюць права:

ажыццяўляць кантроль за своечасовасцю прадстаўлення справаздачнасцi па валютных аперацыях i адпаведнасцю яе патрабаванням валютнага заканадаўства;

ажыццяўляць кантроль за адпаведнасцю праводзiмых клiентамi валютных аперацый патрабаванням валютнага заканадаўства;

атрымлiваць дакументы, тлумачэннi, даведкi i звесткi аб ажыццяўленнi валютных аперацый;

прыпыняць аперацыi па адкрытых у iх рахунках клiентаў на суму, па якой не прадстаўлена дакументацыя аб праводзiмых аперацыях;

ажыццяўляць iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам.

Банк i нябанкаўская крэдытна-фiнансавая арганiзацыя не мае права выконваць распараджэнне рэзiдэнта або нерэзiдэнта аб пералiчэннi з яго рахунку грашовых сродкаў:

калi такое пералiчэнне не адпавядае рэжыму функцыянавання рахунку рэзiдэнта або нерэзiдэнта;

калi правядзенне валютнай аперацыi дапускаецца пры наяўнасцi дазволу (лiцэнзii) Нацыянальнага банка, але такi дазвол (лiцэнзiя) рэзiдэнтам або нерэзiдэнтам не прадстаўлены;

калi рэзiдэнтам або нерэзiдэнтам не прадстаўлены дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, або прадстаўленыя дакументы не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублiкi Беларусь;

у iншых выпадках, устаноўленых заканадаўствам.

Пры паступленнi рэзiдэнту або нерэзiдэнту грашовых сродкаў па валютнай аперацыi, якая праводзiцца з парушэннем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, банкi i нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, абавязаны залiчваць дадзеныя грашовыя сродкi на рахунак гэтага рэзiдэнта або нерэзiдэнта з паведамленнем адпаведным органам валютнага кантролю.

Парадак i тэрмiны паведамлення банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi органаў валютнага кантролю ўстанаўлiваюцца Нацыянальным банкам.

Артыкул 28. Функцыi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых
дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь,
абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў як агентаў
валютнага кантролю

Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласныя (Мiнскi гарадскi) выканаўчыя камiтэты як агенты валютнага кантролю ў межах сваёй кампетэнцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам:

ажыццяўляюць кантроль за вяртаннем у Рэспублiку Беларусь i выкарыстаннем падведамнымi iм юрыдычнымi асобамi, а таксама iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi выручкi ад экспарту;

прымаюць меры па лiквiдацыi падведамнымi iм юрыдычнымi асобамi, а таксама iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi выяўленых парушэнняў валютнага заканадаўства;

прадстаўляюць iнфармацыю аб знешнеэканамiчнай дзейнасцi падведамных iм юрыдычных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у парадку i тэрмiны, устаноўленыя заканадаўствам;

ажыццяўляюць iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам.

Артыкул 29. Функцыi мытняў як агентаў валютнага кантролю

Мытнi як агенты валютнага кантролю:

праводзяць мытнае афармленне экспартуемых (iмпартуемых) тавараў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

кантралююць правiльнасць афармлення дакументаў пры экспарце (iмпарце) тавараў;

ажыццяўляюць кантроль за захаваннем заканадаўства, якое рэгламентуе парадак увозу i вывазу валютных каштоўнасцяў;

ажыццяўляюць iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам.

Артыкул 30. Захаванне камерцыйнай i банкаўскай тайны

Органы валютнага кантролю i агенты валютнага кантролю, а таксама iх работнiкi абавязаны захоўваць камерцыйную цi банкаўскую тайну рэзiдэнтаў i нерэзiдэнтаў, якая стала iм вядома пры ажыццяўленнi валютнага кантролю.

ГЛАВА 6

ПРАВЫ I АБАВЯЗКI РЭЗIДЭНТАЎ I НЕРЭЗIДЭНТАЎ

Артыкул 31. Правы нерэзiдэнтаў, якiя ажыццяўляюць у Рэспублiцы Беларусь
валютныя аперацыi, i рэзiдэнтаў

Нерэзiдэнты, якiя ажыццяўляюць у Рэспублiцы Беларусь валютныя аперацыi, i рэзiдэнты маюць права:

знаёмiцца з актамi (даведкамi) праверак, праведзеных органамi валютнага кантролю i (або) агентамi валютнага кантролю;

прадстаўляць пiсьмовыя пярэчаннi ў выпадку нязгоды з фактамi, выкладзенымi ў акце праверкi, праведзенай органамi валютнага кантролю i (або) агентамi валютнага кантролю. Пiсьмовыя пярэчаннi аб нязгодзе з фактамi, выкладзенымi ў акце праверкi, прыкладаюцца да акта праверкi;

абскарджваць дзеяннi органаў валютнага кантролю i (або) агентаў валютнага кантролю i iх службовых асоб у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку абскарджваць рашэннi органаў валютнага кантролю i (або) агентаў валютнага кантролю аб прымяненнi санкцый за парушэнне валютнага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь;

ажыццяўляць iншыя дзеяннi, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 32. Абавязкi нерэзiдэнтаў, якiя ажыццяўляюць у Рэспублiцы Беларусь
валютныя аперацыi, i рэзiдэнтаў

Нерэзiдэнты, якiя ажыццяўляюць у Рэспублiцы Беларусь валютныя аперацыi, i рэзiдэнты абавязаны:

ажыццяўляць валютныя аперацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

прадстаўляць органам валютнага кантролю i агентам валютнага кантролю запрошваемыя дакументы i iнфармацыю аб ажыццяўленнi валютных аперацый, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;

весцi ўлiк i прадстаўляць справаздачнасць па праводзiмых iмi валютных аперацыях у выпадках i парадку, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

выконваць прадпiсаннi органаў валютнага кантролю i агентаў валютнага кантролю аб лiквiдацыi выяўленых парушэнняў;

ажыццяўляць iншыя дзеяннi, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Абавязкi весцi ўлiк i прадстаўляць справаздачнасць па праводзiмых фiзiчнымi асобамi валютных аперацыях, не звязаных з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi, могуць быць ускладзены на гэтых фiзiчных асоб толькi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

ГЛАВА 7

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 33. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты закон уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 34. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнаму банку ў шасцiмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам яно прымяняецца ў той частцы, у якой не супярэчыць гэтаму Закону, калi iншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

22 лiпеня 2003 г., г. Мiнск.

№ 226-З.
<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый >>>


Rambler's Top100 Rating All.BY Каталог TUT.BY
Hosted by uCoz