Закон Республики Беларусь
"О внесении изменений и дополнений
в некоторые законодательные акты Республики Беларусь
по вопросам налогообложения"

Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 15.03.2005.

Закон Рэспублiкi Беларусь
"Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў
у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь
па пытаннях падаткаабкладання

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 8 кастрычнiка 2004 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 кастрычнiка 2004 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 18 снежня 1991 года «Аб плацяжах за зямлю» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 3, ст. 49; 1994 г., № 17, ст. 279; 1996 г., № 7, ст. 90; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 3, ст. 17; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 57, 2/67; 2000 г., № 13, 2/142; 2001 г., № 4, 2/228; 2002 г., № 8, 2/835; 2003 г., № 8, 2/931; 2004 г., № 4, 2/1009, № 77, 2/1026) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. Частку першую артыкула 18 дапоўнiць абзацам дванаццатым наступнага зместу:

«зямельныя ўчасткi, занятыя спартыўнымi збудаваннямi, якiя з’яўляюцца асноўнымi базамi падрыхтоўкi нацыянальных i зборных каманд Рэспублiкi Беларусь па вiдах спорту.».

2. Абзац трэцi часткi першай артыкула 19 дапоўнiць сказам наступнага зместу:

«Не ўлiчваюцца (пры наяўнасцi пацвярджальных дакументаў) у складзе працаздольных асоб фiзiчныя асобы, якiя пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасцi i працуюць у арганiзацыях, якiя размешчаны ў сельскай мясцовасцi i ажыццяўляюць сельскагаспадарчую вытворчасць, у арганiзацыях аховы здароўя, культуры, сiстэмы адукацыi i сацыяльнай абароны, размешчаных у сельскай мясцовасцi, а таксама ваеннаслужачыя тэрмiновай службы, якiя лiчацца згодна з данымi пагаспадарчага ўлiку, дамавых кнiг або звесткамi ўпаўнаважанага органа, але часова не пражываюць, асобы, якiя адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волi».

3. У артыкуле 20:

у частцы першай словы «землеўпарадкавальнай службай мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў» замянiць словамi «адпаведнымi землеўпарадкавальнымi i геадэзiчнымi службамi»;

пасля часткi пятай дапоўнiць артыкул часткамi наступнага зместу:

«Сумы зямельнага падатку, уплачаныя за зямельныя ўчасткi, занятыя жылымi дамамi, кампенсуюцца плацельшчыкам наймальнiкамi або ўласнiкамi жылых памяшканняў ва ўказаных жылых дамах.

Сумы зямельнага падатку, уплачаныя гаражнымi i гаражна-будаўнiчымi кааператывамi за зямельныя ўчасткi, прадастаўленыя для будаўнiцтва i эксплуатацыi гаражоў, кампенсуюцца плацельшчыкам членамi ўказаных кааператываў, якiя з’яўляюцца карыстальнiкамi або ўласнiкамi гаражоў.»;

часткi шостую—шаснаццатую лiчыць адпаведна часткамi восьмай—васемнаццатай;

у частцы трынаццатай словы «Садаводчыя таварыствы (кааператывы)» замянiць словамi «Садаводчыя i садова-агародныя таварыствы (кааператывы)»;

дапоўнiць артыкул часткамi дзевятнаццатай—дваццаць трэцяй наступнага зместу:

«Аплата фiзiчнымi асобамi зямельнага падатку за зямельныя ўчасткi, прадастаўленыя для вядзення калектыўнага садаводства, робiцца шляхам унясення сум падатку садаводчым i садова-агародным таварыствам (кааператывам), якiя ажыццяўляюць прыём падатку i яго пералiчэнне на рахунак адпаведнага бюджэту.

Плацяжы за зямлю, за выключэннем сум зямельнага падатку, кампенсуемых плацельшчыкам у адпаведнасцi з часткамi шостай i сёмай гэтага артыкула, у юрыдычных асоб (акрамя арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту (бюджэтных арганiзацый)), падлягаюць уключэнню ў сабекошт прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) i ў затраты па вырабу i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi, а ў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — у склад расходаў, звязаных з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi.

Арганiзацыi, фiнансуемыя з бюджэту (бюджэтныя арганiзацыi), у выпадку здачы (незалежна ад тэрмiнаў) у арэнду будынкаў (памяшканняў), акрамя iх здачы ў арэнду арганiзацыям, фiнансуемым з бюджэту (бюджэтным арганiзацыям), плацяжы за зямлю адносяць на расходы па каштарысу даходаў i расходаў пазабюджэтных сродкаў.

Па аб’ектах, якiя будуюцца, плацяжы за зямлю падлягаюць уключэнню ў кошт незавершанага будаўнiцтва.

Зямельны падатак, падлiчаны ў двухкратным i дзесяцiкратным памеры ў адпаведнасцi з артыкуламi 9 i 10 гэтага Закона, уплачваецца за кошт сродкаў, якiя застаюцца пасля падаткаабкладання ў распараджэннi плацельшчыкаў падатку.».

Артыкул 2. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 19 снежня 1991 года «Аб падатку на дабаўленую вартасць» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiстапада 1999 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 3, ст. 51; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 95, 2/99; 2001 г., № 4, 2/228; 2003 г., № 3, 2/915; 2004 г., № 4, 2/1009) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 12:

назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 12. Асаблiвасцi падаткаабкладання пры рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь замежнымi арганiзацыямi, якiя не стаяць на ўлiку ў падатковых органах Рэспублiкi Беларусь»;

з першага сказа словы «, утрыманню», «за кошт сродкаў гэтых арганiзацый» выключыць;

другi сказ выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Такiя арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi маюць права i нясуць абавязкi, устаноўленыя артыкуламi 21 i 22 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.».

2. У падпункце 1.1.4 пункта 1 артыкула 2:

з абзаца трэцяга трэцi сказ выключыць;

абзац чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«маёмасцi Рэспублiцы Беларусь або яе адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным адзiнкам, у тым лiку ў асобе дзяржаўных органаў i спецыяльна ўпаўнаважаных юрыдычных асоб i грамадзян».

3. У артыкуле 3:

пункт 1 дапоўнiць падпунктам 1.6 наступнага зместу:

«1.6. абароты па рэалiзацыi будаўнiчых работ за межамi Рэспублiкi Беларусь пры ўмове, што ўказаныя работы выконваюцца на аснове адпаведнага кантракта (дагавора) з замежнай юрыдычнай або фiзiчнай асобай i (або) выручка ад iх рэалiзацыi паступiла на рахункi ў банках Рэспублiкi Беларусь у свабодна канверсоўнай валюце, нацыянальнай валюце дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, а таксама ў беларускiх рублях па кантрактах, заключаных у лiк пагашэння запазычанасцi за пастаўку прыроднага газу ў Рэспублiку Беларусь.»;

у пункце 2:

падпункт 2.1 дапоўнiць словамi «па пералiках лекавых сродкаў, медыцынскай тэхнiкi, прыбораў, абсталявання, вырабаў медыцынскага (ветэрынарнага) прызначэння, вызначаемых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь»;

падпункт 2.2 пасля слоў «вызначаемаму Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» дапоўнiць словамi «па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь»;

падпункт 2.6 пасля слова «аказваемых» дапоўнiць словамi «фiнансуемай з рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў»;

у падпункце 2.14 словы «i аб’яднаннем «Ахова» пры Мiнiстэрстве ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь» замянiць словамi «, Дэпартаментам аховы Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i арганiзацыямi, якiя знаходзяцца ў яго веданнi, арганiзацыям, фiнансуемым з бюджэту (бюджэтным арганiзацыям), i фiзiчным асобам;»;

падпункт 2.24 выключыць;

падпункт 2.28 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2.28. платных паслуг, аказваемых органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь арганiзацыям, фiнансуемым з бюджэту (бюджэтным арганiзацыям), i фiзiчным асобам;»;

дапоўнiць пункт падпунктамi 2.34 i 2.35 наступнага зместу:

«2.34. работ (паслуг), аказваемых фiзiчным асобам, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, у парадку i па пералiку такiх работ (паслуг), вызначаемых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

2.35. аўтатранспартных сродкаў для гарадскiх, прыгарадных i мiжгароднiх перавозак пасажыраў вытворцамi — рэзiдэнтамi Рэспублiкi Беларусь у мэтах далейшай перадачы ўказаных аўтатранспартных сродкаў па дагаворах лiзiнгу ў парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.»;

дапоўнiць артыкул пунктам 21 наступнага зместу:

«21. Вызваляюцца ад падаткаабкладання абароты па перадачы на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, лiзiнгадаўцам лiзiнгаатрымальнiку аўтатранспартных сродкаў для гарадскiх, прыгарадных i мiжгароднiх перавозак пасажыраў па дагаворах лiзiнгу (уключаючы расходы, пакрываемыя лiзiнгадаўцу лiзiнгаатрымальнiкам, прадугледжаныя ў дагаворы лiзiнгу).».

4. Артыкул 6 дапоўнiць пунктам 6 наступнага зместу:

«6. Асаблiвасцi падлiку падатковай базы i падатковых вылiкаў па дагаворах, у якiх сума абавязацельстваў выражана ў беларускiх рублях эквiвалентна суме ў замежнай валюце, а таксама па дагаворах, у якiх сума абавязацельстваў выражана ў адпаведнасцi з заканадаўствам у замежнай валюце эквiвалентна суме ў iншай замежнай валюце, вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.».

5. У артыкуле 7:

у пункце 10:

слова «актываў» замянiць словам «маёмасцi»;

дапоўнiць пункт часткай другой наступнага зместу:

«У выпадку, калi кошт, па якому прадпрыемства ў цэлым як маёмасны комплекс рэалiзавана нiжэй (вышэй) за балансавы кошт рэалiзаванай маёмасцi, для вызначэння падатковай базы па кожнаму вiду маёмасцi прымяняецца паправачны каэфiцыент, разлiчаны як адносiны кошту рэалiзацыi прадпрыемства да балансавага кошту маёмасцi, якая ўваходзiць у склад гэтага прадпрыемства,»;

у пункце 11:

з часткi першай словы «з улiкам падатку» выключыць;

у частцы чацвёртай:

слова «, утрымаць» замянiць словамi «пры набыццi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў на аб’екты iнтэлек-туальнай уласнасцi»;

пасля слова «адпаведную» дапоўнiць частку словамi «ўстаноўленым стаўкам»;

дапоўнiць артыкул пунктам 12 наступнага зместу:

«12. Падатковая база пры перадачы тавараў для перапрацоўкi падатковым рэзiдэнтам дзяржаў, з якiмi адсутнiчаюць мытны кантроль i мытнае афармленне, у выпадку рэалiзацыi тавараў, атрыманых у вынiку перапрацоўкi, на тэрыторыях гэтых дзяржаў вызначаецца як цана набыцця для набытых тавараў i сабекошт — для тавараў уласнай вытворчасцi.».

6. Артыкул 10 дапоўнiць пунктамi 4 i 5 наступнага зместу:

«4. Момантам фактычнай рэалiзацыi ювелiрных вырабаў прызнаецца дзень адгрузкi гэтых ювелiрных вырабаў.

5. Пры перадачы тавараў для перапрацоўкi падатковым рэзiдэнтам дзяржаў, з якiмi адсутнiчаюць мытны кантроль i мытнае афармленне, у выпадку рэалiзацыi тавараў, атрыманых у вынiку перапрацоўкi, на тэрыторыях гэтых дзяржаў момантам iх фактычнай рэалiзацыi прызнаецца дзень адгрузкi тавараў для перапрацоўкi.».

7. У пункце 1 артыкула 11:

у частцы першай падпункта 1.1.3 словы «паслуг па вытворчасцi» замянiць словамi «работ (паслуг) па вытворчасцi»;

у падпункце 1.2:

падпункт 1.2.2 пасля слоў «Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» дапоўнiць словамi «па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь»;

падпункт 1.2.3 выключыць;

у падпункце 1.2.5:

частку першую пасля слоў «Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» дапоўнiць словамi «па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь»;

у частцы другой словы «20 працэнтаў» замянiць словамi «18 працэнтаў»;

падпункт 1.4.3 выключыць.

8. Пункт 9 артыкула 12 пасля слова «аб’ектам» дапоўнiць словам «(этапам)».

9. У артыкуле 16:

пункт 5 дапоўнiць часткамi трэцяй—пятай наступнага зместу:

«Пры аплаце ў замежнай валюце работ (паслуг) сумы падатку, якiя падлягаюць вылiчэнню, вызначаюцца ў беларускiх рублях зыходзячы з курса замежнай валюты, устаноўленага Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на дату фактычнага выканання работ (аказання паслуг), указаную ў акце прыёму-перадачы выкананых работ (аказаных паслуг).

Па дагаворах арэнды (лiзiнгу) сумы падатку ў замежнай валюце, якiя прад’яўлены i падлягаюць вылiчэнню, вызначаюцца ў беларускiх рублях зыходзячы з курса замежнай валюты, устаноўленага Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на дату надыходу тэрмiну выканання абавязацельстваў па выплаце адпаведнай сумы, вызначанай дагаворам арэнды (лiзiнгу).

Пры набыццi маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi сумы падатку ў замежнай валюце, якiя прад’яўлены i падлягаюць вылiчэнню, вызначаюцца ў беларускiх рублях зыходзячы з курса замежнай валюты, устаноўленага Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на дату надыходу тэрмiну выканання абавязацельстваў па выплаце адпаведнай сумы, вызначанай дагаворам.»;

у пункце 10 словы «прымяненнi вэксальнай формы разлiкаў» замянiць словамi «выкарыстаннi ў разлiках вэксаляў».

Артыкул 3. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 22 снежня 1991 года «Аб падатках на даходы i прыбытак» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 4, ст. 77; 1994 г., № 3, ст. 24; 1996 г., № 12, ст. 158; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 28, ст. 484; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 40, 2/34; 2000 г., № 13, 2/142; 2001 г., № 4, 2/228; 2002 г., № 8, 2/835; 2004 г., № 4, 2/1009) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 2:

у пункце 1:

у абзацы другiм часткi першай:

словы «вызначаную без улiку павелiчэння такога ўзносу (укладу), зробленага за кошт уласных крынiц гэтай арганiзацыi» замянiць словамi «вызначаную без улiку сум, указаных у падпункце 2.2 пункта 2 артыкула 35 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь»;

трэцi сказ выключыць;

у пункце 2:

у частцы пятай слова «выдаткi» замянiць словам «затраты» i дапоўнiць частку словамi «ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам»;

у частцы шостай словы «акрамя перадачы гэтых каштоўнасцяў у межах аднаго ўласнiка» замянiць словамi «калi iншае не ўстаноўлена гэтым пунктам»;

пасля часткi шостай дапоўнiць пункт часткай наступнага зместу:

«Састаў даходаў i расходаў ад пазарэалiзацыйных аперацый i парадак iх адлюстравання (прызнання) для вызначэння абкладаемага падаткам прыбытку ўстанаўлiваюцца падатковым заканадаўствам з улiкам палажэнняў гэтага пункта.»;

часткi сёмую—дзесятую лiчыць адпаведна часткамi восьмай—адзiнаццатай;

у частцы восьмай:

падпункт 1 пасля слоў «i бюджэту Рэспублiкi Беларусь» дапоўнiць словамi «, а таксама з бюджэту Саюзнай дзяржавы»;

падпункт 3 пасля слоў «удзельнiкамi (акцыянерамi)» дапоўнiць словамi «, а таксама ўклады ўдзельнiкаў простага таварыства ў гэта таварыства, вырабленыя»;

з падпункта 6 словы «, а таксама маёмасць, вернутая ўласнiку або ўдзельнiку арганiзацыi пры яе лiквiдацыi або выхадзе са складу ўдзельнiкаў, раней унесеная ў якасцi ўкладу ў статутны фонд гэтай арганiзацыi, у частцы павелiчэння яе кошту, атрыманага ў вынiку пераацэнкi, праведзенай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў працэсе дзейнасцi гэтай арганiзацыi» выключыць;

дапоўнiць частку падпунктам 9 наступнага зместу:

«9) тавары (работы, паслугi), бязвыплатна атрыманыя:

правапераемнiкам (правапераемнiкамi) арганiзацыi пры рэарганiзацыi гэтай арганiзацыi;

Рэспублiкай Беларусь або яе адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнымi адзiнкамi, у тым лiку ў асобе дзяржаўных органаў i спецыяльна ўпаўнаважаных юрыдычных асоб i грамадзян;

рэспублiканскiмi i камунальнымi унiтарнымi прадпрыемствамi па рашэнню ўласнiка маёмасцi, якая знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь цi яе адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi, або ўпаўнаважанага iм органа;

у межах аднаго ўласнiка па яго рашэнню або рашэнню ўпаўнаважанага iм органа.»;

частку дзевятую дапоўнiць другiм сказам наступнага зместу: «Пры бязвыплатнай перадачы тавараў (работ, паслуг) выручка ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) адлюстроўваецца ў памеры не менш чым сума затрат на выраб або набыццё тавараў (затрат на выкананне работ, аказанне паслуг).».

2. У артыкуле 3:

у пункце 1:

абзац шосты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«страхавыя ўзносы па вiдах абавязковага страхавання, а таксама па пералiку вiдаў добраахвотнага страхавання i парадку, вызначаемых Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;»;

у абзацы восьмым словы «ўключаемыя ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам у сабекошт прадукцыi, тавараў (работ, паслуг)» замянiць словамi «уключаемыя ў адпаведнасцi з заканадаўствам у сабекошт прадукцыi, тавараў (работ, паслуг)»;

пункт 4 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:

«Амартызацыйныя адлiчэннi па асноўных сродках, якiя не выкарыстоўваюцца ў прадпрымальнiцкай дзейнасцi, а таксама па асноўных сродках, якiя не знаходзяцца ў эксплуатацыi, не ўлiчваюцца пры вызначэннi абкладаемага падаткам прыбытку.»;

у пункце 7:

падпункт 7.6 пасля слоў «маркетынгавыя паслугi,» дапоўнiць словамi «прадстаўнiцкiя i камандзiровачныя расходы,»;

падпункт 7.8 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«7.8. кошт палiўна-энергетычных рэсурсаў, зрасходаваных звыш лiмiтаў, даводзiмых да арганiзацый ва ўстаноўленым парадку;».

3. Пункт 1 артыкула 4 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:

«Падатак вылiчваецца i ўплачваецца па стаўцы 15 працэнтаў беларускiмi арганiзацыямi, якiя атрымлiваюць дывiдэнды i прыраўнаваныя да iх даходы ад крынiц за межамi Рэспублiкi Беларусь. Вылiчэнне падатку робiцца на дату атрымання дывiдэндаў i прыраўнаваных да iх даходаў зыходзячы з налiчанай сумы дывiдэндаў i прараўнаваных да iх даходаў.».

4. У артыкуле 5:

у падпункце «б» пункта 2:

частку першую выключыць;

у частцы другой словы «падпунктах «а» i «б», не можа перавышаць 50" замянiць словамi «падпункце «а», не можа перавышаць 25";

у пункце 8:

у частцы першай:

пасля слоў «камерцыйных арганiзацый з замежнымi iнвестыцыямi» дапоўнiць частку словамi «(за выключэннем арганiзацый у форме адкрытых акцыянерных таварыстваў)»;

дапоўнiць частку сказам наступнага зместу: «Гэтая льгота пашыраецца на камерцыйныя арганiзацыi з замежнымi iнвестыцыямi, доля замежнага iнвестара ў статутным фондзе якiх да 1 студзеня 2005 года складала больш за 30 працэнтаў.»;

у частцы другой словы «Пералiк тавараў (работ, паслуг), парадак iх аднясення» замянiць словамi «Парадак аднясення тавараў (работ, паслуг)»;

частку шостую выключыць;

часткi сёмую—дзевятую лiчыць адпаведна часткамi шостай—восьмай;

у частцы восьмай словы «У выпадку страты камерцыйнай арганiзацыяй статусу арганiзацыi з замежнымi iнвестыцыямi, лiквiдацыi або рэарганiзацыi камерцыйнай арганiзацыi з замежнымi iнвестыцыямi» замянiць словамi «У выпадку страты камерцыйнай арганiзацыяй статусу камерцыйнай арганiзацыi з замежнымi iнвестыцыямi, лiквiдацыi камерцыйнай арганiзацыi з замежнымi iнвестыцыямi або спынення дзейнасцi камерцыйнай арганiзацыi з замежнымi iнвестыцыямi ў вынiку яе рэарганiзацыi»;

пункт 9 выключыць;

пункт 16 выключыць.

5. З часткi другой артыкула 6 словы «арганiзацыямi рэспублiканскiх дзяржаўных аб’яднанняў «Белпошта», «Белтэлекам» i» выключыць.

6. З часткi другой пункта 3 артыкула 7 словы «, ажыццяўляемай iм у адносiнах да некалькiх замежных юрыдычных асоб» выключыць.

7. Частку першую пункта 4 артыкула 10 пасля першага сказа дапоўнiць сказам наступнага зместу: «Даход вылiчваецца як агульная сума даходаў за вылiкам панесеных затрат у выпадках i парадку, устанаўлiваемых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.».

Артыкул 4. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 23 снежня 1991 года «Аб падатку на нерухомасць» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 3, ст. 59; 1993 г., № 3, ст. 27; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 4, 2/228; 2002 г., № 8, 2/835, № 87, 2/883; 2003 г., № 3, 2/915; 2004 г., № 4, 2/1009, № 111, 2/1052) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 4:

у пункце 1:

у абзацы шостым слова «збудаваннi» замянiць словамi «асноўныя сродкi»;

у абзацы сёмым слова «збудаванняў» замянiць словамi «асноўных сродкаў»;

абзац дзевяты дапоўнiць сказам наступнага зместу: «Не ўлiчваюцца (пры наяўнасцi пацвярджальных дакументаў) у складзе працаздольных асоб ваеннаслужачыя тэрмiновай службы, якiя лiчацца згодна з данымi пагаспадарчага ўлiку, дамавых кнiг або звесткамi ўпаўнаважанага органа, але часова не пражываюць, асобы, якiя адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волi»;

абзац дзесяты пасля слоў «асноўныя сродкi» дапоўнiць словамi «фiнансуемых з рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў»;

абзац адзiнаццаты пасля слоў «каштоўнасцяў Рэспублiкi Беларусь» дапоўнiць словамi «па пералiку такiх каштоўнасцяў, вызначаемаму Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь»;

з абзаца дванаццатага словы «комплексы будынкаў i збудаванняў упраўлення дарог, асноўнага i нiзавога звёнаў дарожнай службы, жылыя дамы для рабочых i служачых, вытворчыя базы,» i словы «прылады тэхналагiчнай сувязi,» выключыць.

2. У артыкуле 5:

частку другую пункта 1 выключыць;

у пункце 3:

у частцы першай слова «паведамленняў» замянiць словамi «падатковых паведамленняў»;

у частцы другой словы «падатковага апавяшчэння» замянiць словамi «падатковага паведамлення»;

дапоўнiць пункт часткамi пятай i шостай наступнага зместу:

«Калi маёмасць знаходзiцца ў агульнай долевай уласнасцi некалькiх фiзiчных асоб, падатак плацiцца кожнай з гэтых асоб прапарцыянальна iх долi ў гэтай маёмасцi. У аналагiчным парадку падатак выплачваецца, калi маёмасць знаходзiцца ў агульнай долевай уласнасцi фiзiчных асоб i арганiзацый.

Калi маёмасць знаходзiцца ў агульнай сумеснай уласнасцi некалькiх фiзiчных асоб, падатак плацiцца адной з гэтых асоб, вызначаемых па ўзгадненню памiж iмi. Пры гэтым усе ўласнiкi нясуць салiдарную адказнасць па выкананню падатковага абавязацельства.»;

у частцы першай пункта 7 словы «вобласцi або г. Мiнска, на тэрыторыi якiх зарэгiстраваны плацельшчык» замянiць словамi «адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi, на тэрыторыi якой арганiзацыя стаiць на ўлiку»;

дапоўнiць артыкул пунктам 8 наступнага зместу:

«8. Плата фiзiчнымi асобамi падатку на нерухомасць з кошту гаражоў, размешчаных у гаражна-будаўнiчых (гаражных) кааператывах, садовых домiкаў i iншых будынкаў i збудаванняў, размешчаных у садаводчых i (або) садова-агародных таварыствах (кааператывах), робiцца шляхам унясення сум падатку гаражна-будаўнiчым (гаражным) кааператывам i (або) садаводчым i (або) садова-агародным таварыствам (кааператывам), якiя ажыццяўляюць прыём падатку i яго пералiчэнне на рахунак адпаведнага бюджэту.».

Артыкул 5. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 23 снежня 1991 года «Аб падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагiчны падатак)» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 3, ст. 57; 1995 г., № 24-25, ст. 335; 1996 г., № 7, ст. 86; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 3, ст. 17; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 13, 2/142; 2001 г., № 4, 2/228; 2003 г., № 3, 2/915; 2004 г., № 4, 2/1009) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. У артыкуле 2:

у пункце 1:

абзац трэцi дапоўнiць словамi «арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць перапрацоўку нафты»;

дапоўнiць пункт абзацамi пятым—восьмым наступнага зместу:

«аб’ёмы перамяшчаемых па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь нафты i нафтапрадуктаў;

аб’ёмы адходаў вытворчасцi, размешчаных на аб’ектах размяшчэння адходаў;

аб’ёмы размешчаных тавараў, якiя змешчаны пад мытны рэжым знiшчэння i страцiлi свае спажывецкiя ўласцiвасцi, а таксама адходаў, якiя ўтвараюцца ў вынiку знiшчэння тавараў, змешчаных пад гэты рэжым;

аб’ёмы карысных выкапняў, здабытых на разведаных за кошт сродкаў бюджэту радовiшчах, у вартасным выражэннi.»;

пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Падатак складаецца з:

плацяжоў за выкарыстанне (выемку, здабычу) прыродных рэсурсаў, плацяжоў за выкiды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, скiдванне сцёкавых вод або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе, плацяжоў за размяшчэнне адходаў вытворчасцi ў межах устаноўленых лiмiтаў, звыш устаноўленых лiмiтаў або без устаноўленых лiмiтаў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;

плацяжоў за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць перапрацоўку нафты;

плацяжоў за перамяшчэнне па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь нафты i нафтапрадуктаў;

плацяжоў за геолагаразведачныя работы, выкананыя за кошт сродкаў бюджэту.»;

пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«4. Лiмiты дапушчальных выкiдаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, скiдвання сцёкавых вод або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню спецыяльна на тое ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў.»;

дапоўнiць артыкул пунктам 5 наступнага зместу:

«5. Лiмiты размяшчэння адходаў вытворчасцi ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адходах.».

2. У артыкуле 3:

у пункце 1:

частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Стаўкi падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў, за выключэннем плацяжоў за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць перапрацоўку нафты, устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню спецыяльна на тое ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў.»;

частку другую пасля слоў «За перапрацоўку» дапоўнiць словамi «арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць перапрацоўку нафты,»;

пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. За выкiды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, скiдванне сцёкавых вод або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе звыш устаноўленых лiмiтаў або без устаноўленых лiмiтаў, калi iх устанаўленне прадугледжваецца заканадаўствам, падатак спаганяецца ў 15-кратным памеры ўстаноўленай стаўкi падатку.»;

дапоўнiць артыкул пунктам 4 наступнага зместу:

«4. За размяшчэнне адходаў вытворчасцi звыш устаноўленых лiмiтаў або без устаноўленых лiмiтаў, калi iх устанаўленне прадугледжваецца заканадаўствам, падатак спаганяецца ў 15-кратным памеры ўстаноўленай стаўкi падатку.».

3. Артыкул 4 дапоўнiць часткай трэцяй наступнага зместу:

«Умовы поўнага або частковага вызвалення ад плацяжоў за выкiды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, скiдванне сцёкавых вод або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе, плацяжоў за размяшчэнне адходаў вытворчасцi i тавараў, якiя змешчаны пад мытны рэжым знiшчэння i страцiлi свае спажывецкiя ўласцiвасцi, а таксама адходаў, якiя ўтвараюцца ў вынiку знiшчэння тавараў, змешчаных пад гэты рэжым, устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.».

4. У артыкуле 5:

пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Падатак за выкарыстанне прыродных рэсурсаў вылiчваецца i выплачваецца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi штоквартальна, а астатнiмi плацельшчыкамi штомесяц зыходзячы з фактычнага аб’ёму выкарыстання (выемкi, здабычы) прыродных рэсурсаў, выкiдаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, скiдвання сцёкавых вод або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе, размяшчэння адходаў вытворчасцi або тавараў, якiя змешчаны пад мытны рэжым знiшчэння i страцiлi свае спажывецкiя ўласцiвасцi, адходаў, якiя ўтвараюцца ў вынiку знiшчэння тавараў, змешчаных пад гэты рэжым, перапрацаваных нафты i нафтапрадуктаў арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць перапрацоўку нафты, перамяшчаемых па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь нафты i нафтапрадуктаў, а таксама аб’ёму карысных выкапняў, здабытых на разведаных за кошт сродкаў бюджэту радовiшчах, у вартасным выражэннi.»;

у пункце 4:

частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«4. Плацяжы за выкарыстанне (выемку, здабычу) прыродных рэсурсаў, плацяжы за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць перапрацоўку нафты, цалкам залiчваюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска.»;

у частцы другой словы «Падатак за выкiды (скiды) забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе цалкам залiчваецца» замянiць словамi «Плацяжы за выкiды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, скiдванне сцёкавых вод або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе, размяшчэнне адходаў вытворчасцi або тавараў, якiя змешчаны пад мытны рэжым знiшчэння i страцiлi свае спажывецкiя ўласцiвасцi, а таксама адходаў, якiя ўтвараюцца ў вынiку знiшчэння тавараў, змешчаных пад гэты рэжым, цалкам залiчваюцца»;

дапоўнiць пункт часткай трэцяй наступнага зместу:

«Плацяжы за геолагаразведачныя работы, выкананыя за кошт сродкаў бюджэту, за перамяшчэнне па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь нафты i нафтапрадуктаў цалкам залiчваюцца ў рэспублiканскi бюджэт.»;

у пункце 5:

у частцы першай:

словы «i выкiды (скiды) забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе» выключыць, пасля слоў «сабекошт прадукцыi, тавараў (работ, паслуг)» дапоўнiць частку словамi «i ў затраты па вырабу i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi»;

у частцы другой словы «Падатак за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў уключаецца ў кошт прадукцыi i не ўлiчваецца» замянiць словамi «Плацяжы за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць перапрацоўку нафты, уключаюцца ў кошт прадукцыi i не ўлiчваюцца».

Артыкул 6. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 1992 года «Аб дзяржаўнай пошлiне» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 6, ст. 100; 1993 г., № 26, ст. 321; 1994 г., № 7, ст. 91; 1996 г., № 7, ст. 87; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2004 г., № 4, 2/1009) наступныя дапаўненнi:

1. Артыкул 2 дапоўнiць пунктамi 12—20 наступнага зместу:

«12) за выдачу дублiката паведамлення аб прысваеннi ўлiковага нумара плацельшчыка;

13) за разавае карыстанне юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi данымi Дзяржаўнага рэестра аўдытараў i аўдытарскiх арганiзацый;

14) за прадастаўленне арганiзацыям i фiзiчным асобам у парадку, устаноўленым заканадаўствам, iнфармацыi аб суб’ектах прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якая змяшчаецца ў Адзiным дзяржаўным рэгiстры юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў;

15) за ўзгадненне арганiзацыяй i фiзiчнай асобай у парадку, устаноўленым заканадаўствам, назвы камерцыйнай (некамерцыйнай) арганiзацыi;

16) за прастаўленне апастылю на афiцыйных дакументах, прызначаных для выкарыстання за мяжой;

17) за выдачу (або за афармленне) дакументаў, якiя сведчаць права карыстання, права пажыццёвага спадкаемнага валодання зямельным участкам, права ўласнасцi на зямельны ўчастак;

18) за выдачу пашпартоў;

19) за прадастаўленне па кожнаму лiцэнзiяту iнфармацыi, якая змяшчаецца ў рэестры спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй);

20) за ўключэнне звестак аб службовай i грамадзянскай зброi i боепрыпасах у Дзяржаўны кадастр службовай i грамадзянскай зброi i боепрыпасаў.».

2. Артыкул 4 пасля раздзела «У органах пракуратуры» дапоўнiць раздзелам наступнага зместу:

«Дзяржаўныя органы вызваляюцца ад платы дзяржаўнай пошлiны за карыстанне данымi:

Дзяржаўнага рэестра аўдытараў i аўдытарскiх арганiзацый;

Адзiнага дзяржаўнага рэгiстра юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.».

3. Частку другую артыкула 5 дапоўнiць словамi «— фiзiчных асоб па аб’ектах абкладання пошлiнай, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi».

Артыкул 7. З пункта 2 артыкула 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 1993 года «Аб пажарнай бяспецы» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 23, ст. 282; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 33, ст. 658; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 9, 2/838) другi сказ выключыць.

Артыкул 8. Артыкул 39 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiстапада 1993 года «Аб адходах» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 26 кастрычнiка 2000 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., № 3, ст. 22; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 106, 2/218) выключыць.

Артыкул 9. Унесцi ў Агульную частку Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь ад 19 снежня 2002 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 4, 2/920; 2004 г., № 4, 2/1009) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. Пункт 3 артыкула 13 пасля слоў «банкаўскi рахунак,» дапоўнiць словамi «падлiчваюць сумы падаткаў, збораў (пошлiн) i».

2. Пункт 3 артыкула 23 дапоўнiць падпунктам 3.3-1 наступнага зместу:

«3.3-1. забяспечваць на працягу тэрмiнаў, устаноўленых заканадаўствам, захаванасць дакументаў i звестак, неабходных для ажыццяўлення кантролю за правiльнасцю падлiчвання, утрымання i пералiчэння ў бюджэт адпаведных падаткаў, збораў (пошлiн);».

3. Артыкул 32 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 32. Месца рэалiзацыi тавараў

Месцам рэалiзацыi тавараў прызнаецца тэрыторыя Рэспублiкi Беларусь, калi тавар знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i не адгружаецца i не транспартуецца i (або) тавар у момант пачатку адгрузкi або транспарцiроўкi знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.».

4. Артыкул 33 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 33. Месца рэалiзацыi работ, паслуг, маёмасных правоў на аб’екты
iнтэлектуальнай уласнасцi

1. Месцам рэалiзацыi работ, паслуг, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi прызнаецца тэрыторыя Рэспублiкi Беларусь, калi:

1.1. работы, паслугi непасрэдна звязаны з нерухомай маёмасцю (за выключэннем паветраных, марскiх суднаў i суднаў унутранага плавання, а таксама касмiчных аб’ектаў), якая знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

1.2. работы, паслугi звязаны з рухомай маёмасцю, якая знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

1.3. паслугi фактычна аказваюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры, мастацтва, адукацыi, фiзiчнай культуры, турызму, адпачынку i спорту;

1.4. пакупнiк (набытчык) работ, паслуг, маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi ажыццяўляе дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i (або) месцам яго знаходжання (месцам жыхарства) з’яўляецца Рэспублiка Беларусь. Гэта палажэнне прымяняецца ў адносiнах да:

1.4.1. атрымання, падтрымання ў сiле патэнтаў, iншых дакументаў, якiя сведчаць правы на ахоўваемыя дзяржавай аб’екты прамысловай уласнасцi, пераходу правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi;

1.4.2. рэалiзацыi (перадачы) маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi;

1.4.3. аказання аўдытарскiх, кансультацыйных, маркетынгавых, юрыдычных, бухгалтарскiх, iнавацыйных (уключаючы навукова-даследчыя i вопытна-канструктарскiя работы), iнжынiрынгавых, рэкламных паслуг, паслуг па апрацоўцы iнфармацыi i iнфармацыйнаму забеспячэнню i iншых аналагiчных работ, паслуг;

1.4.4. паслуг па прадастаўленню, найму персаналу ў выпадку, калi персанал працуе ў месцы дзейнасцi пакупнiка;

1.4.5. аказання паслуг агента, якi прыцягвае ад iмя асноўнага ўдзельнiка дагавора асобу (арганiзацыю або фiзiчную асобу) для аказання паслуг, прадугледжаных падпунктам 1.4 гэтага пункта;

1.5. дзейнасць арганiзацыi або iндывiдуальнага прадпрымальнiка ажыццяўляецца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i (або) месцам iх знаходжання (месцам жыхарства) з’яўляецца Рэспублiка Беларусь i iмi выконваюцца работы, аказваюцца паслугi, не прадугледжаныя падпунктамi 1.1—1.4 гэтага пункта.

2. Калi рэалiзацыя работ, паслуг носiць дапаможны характар у адносiнах да рэалiзацыi асноўных работ, паслуг, месцам такой дапаможнай рэалiзацыi прызнаецца месца рэалiзацыi асноўных работ, паслуг.».

5. Пункт 4 артыкула 43 дапоўнiць часткай шостай наступнага зместу:

«Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў маюць права прадастаўляць арганiзацыям i iндывiдуальным прадпрымальнiкам дзяржаўную падтрымку ў выглядзе змянення ўстаноўленага заканадаўствам тэрмiну выплаты падаткаў, збораў (пошлiн) i пенi, якiя цалкам выплачваюцца ў мясцовыя бюджэты, на падставах, вызначаных Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i ў парадку, устаноўленым абласнымi i Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў.».

6. Пункт 1 артыкула 44 пасля слова «Плацельшчык» дапоўнiць словамi «(iншая абавязаная асоба)».

7. Падпункт 3.3 пункта 3 артыкула 46 пасля слоў «у банк» дапоўнiць словамi «, пасялковы, сельскi выканаўчы i распарадчы орган».

8. У артыкуле 53:

пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Прыпыненнем аперацый плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) па рахунках у банку прызнаецца па рашэнню падатковага або мытнага органа спыненне банкам усiх расходных аперацый па гэтаму рахунку, калi iншае не прадугледжана гэтым артыкулам.

Названае абмежаванне не пашыраецца на аперацыi, звязаныя з выкананнем плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) падатковага абавязацельства, уплатай пеняў.

Пры наяўнасцi рашэння аб прыпыненнi аперацый плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) банк не мае права адкрываць гэтай асобе новыя рахункi.».

9. У артыкуле 60:

пункт 2 дапоўнiць часткай трэцяй наступнага зместу:

«Залiк або вяртанне залiшне ўтрыманых падатковымi агентамi сум падаходнага падатку з фiзiчных асоб у выпадку i парадку, устаноўленых падатковым заканадаўствам, разам з падатковымi органамi маюць права рабiць i падатковыя агенты.»;

у частцы другой пункта 6 словы «павiнна быць пададзена плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) на працягу аднаго месяца з дня атрымання адпаведнай iнфармацыi ад падатковага органа» замянiць словамi «можа быць пададзена плацельшчыкам (iншай абавязанай асобай) не пазней чым праз тры гады з дня выплаты ўказанай сумы».

10. Пункт 5 артыкула 67 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:

«Парадак i форма прадстаўлення такiх паведамленняў устанаўлiваюцца заканадаўствам.».

11. У артыкуле 78:

абзац першы пункта 2 пасля слоў «У акце» дапоўнiць словам «выязной»;

у пункце 4:

пасля слова «Вынiкi» дапоўнiць пункт словам «выязной»;

дапоўнiць пункт часткай другой наступнага зместу:

«Вынiкi камеральнай падатковай праверкi, у ходзе якой не выяўлены парушэннi падатковага заканадаўства, дакументальна не афармляюцца.».

Артыкул 10. Гэты Закон уступае ў сiлу з 1 студзеня 2005 года, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 11, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Артыкул 11. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у двухмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

18 лiстапада 2004 года, г. Мiнск.

№ 338-З
<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый >>>



Rambler's Top100 Rating All.BY Каталог TUT.BY
Hosted by uCoz