KАHСТЫТУЦЫЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
- Мы, народ Рэспублiкi Беларусь (Беларусi),
- зыходзячы з адказнасцi за цяперашнi стан i будучыню Беларусi,
- усведамляючы сябе паўнапраўным суб'ектам сусветнага супольнiцтва i
пацвярджаючы сваю прыхiльнасць да агульначалавечых каштоўнасцей,
- грунтуючыся на сваiм неад'емным праве на самавызначэнне,
- абапiраючыся на шматвяковую гiсторыю развiцця беларускай дзяржаўнасцi,
- iмкнучыся зацвердзiць правы i свабоды кожнага грамадзянiна Рэспублiкi
Беларусь, жадаючы забяспечыць грамадзянскую згоду, непахiсныя ўстоi народаўладдзя
i прававой дзяржавы, прымаем гэтую Канстытуцыю -- Асноўны Закон Рэспублiкi
Беларусь.
ЗМЕСТ
Р
А З Д З Е Л I
АСНОВЫ КАНСТЫТУЦЫЙHАГА ЛАДУ
Артыкул 1. Рэспублiка Беларусь -- унiтарная дэмакратычная
сацыяльная прававая дзяржава.
Рэспублiка Беларусь валодае вяршэнствам i паўнатой улады на сваёй тэрыторыi, самастойна
ажыццяўляе ўнутраную i знешнюю палiтыку.
Рэспублiка Беларусь абараняе сваю незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны
лад, забяспечвае законнасць i правапарадак.
Артыкул 2. Чалавек, яго правы, свабоды i гарантыi iх
рэалiзацыi з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю i мэтай грамадства i дзяржавы.
Дзяржава адказная перад грамадзянiнам за стварэнне ўмоў для
свабоднага i годнага развiцця асобы. Грамадзянiн адказны перад дзяржавай за
няўхiльнае выкананне абавязкаў, якiя ўскладзены на яго Канстытуцыяй.
Артыкул 3. Адзiнай крынiцай дзяржаўнай улады i носьбiтам
суверэнiтэту ў Рэспублiцы Беларусь з'яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна,
праз прадстаўнiчыя i iншыя органы ў формах i межах, вызначаных Канстытуцыяй.
Любыя дзеяннi па змяненню канстытуцыйнага ладу i дасягненню дзяржаўнай
улады гвалтоўнымi метадамi, а таксама шляхам iншага парушэння законаў Рэспублiкi
Беларусь караюцца згодна з законам.
Артыкул 4. Дэмакратыя ў Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца
на аснове разнастайнасцi палiтычных iнстытутаў, iдэалогiй i поглядаў.
Iдэалогiя палiтычных партый, рэлiгiйных або iншых грамадскiх аб'яднанняў, сацыяльных
груп не можа ўстанаўлiвацца ў якасцi абавязковай для грамадзян.
Артыкул 5. Палiтычныя партыi, iншыя грамадскiя аб'яднаннi,
дзейнiчаючы ў рамках Канстытуцыi i законаў Рэспублiкi Беларусь, садзейнiчаюць выяўленню
i выказванню палiтычнай волi грамадзян, удзельнiчаюць у выбарах.
Палiтычныя партыi i iншыя грамадскiя аб'яднаннi маюць права карыстацца дзяржаўнымi
сродкамi масавай iнфармацыi ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
Забараняецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, а таксама iншых грамадскiх аб'яднанняў,
якiя маюць на мэце гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу цi вядуць прапаганду
вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлiгiйнай i расавай варожасцi.
Артыкул 6. Дзяржаўная ўлада ў Рэспублiцы Беларусь
ажыццяўляецца на аснове падзелу яе на заканадаўчую, выканаўчую i судовую. Дзяржаўныя
органы ў межах сваiх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнiчаюць памiж
сабой, стрымлiваюць i ўраўнаважваюць адзiн аднаго.
Артыкул 7. У Рэспублiцы Беларусь устанаўлiваецца прынцып
вяршэнства права.
Дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы дзейнiчаюць у межах Канстытуцыi
i прынятых у адпаведнасцi з ёю актаў заканадаўства.
Прававыя акты або iх асобныя палажэннi, прызнаныя ва ўстаноўленым законам
парадку супярэчнымi з палажэннямi Канстытуцыi, не маюць юрыдычнай сiлы.
Нарматыўныя акты дзяржаўных
органаў публiкуюцца або даводзяцца да ўсеагульнага ведама iншым прадугледжаным
законам спосабам.
Артыкул 8. Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт
агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм заканадаўства.
Рэспублiка Беларусь у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права можа на
добраахвотнай аснове ўваходзiць у мiждзяржаўныя ўтварэннi i выходзiць з iх.
Hе дапускаецца заключэнне мiжнародных дагавораў, якiя супярэчаць Канстытуцыi.
Артыкул 9. Тэрыторыя Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца
натуральнай умовай iснавання i прасторавай мяжой самавызначэння народа, асновай яго
дабрабыту i суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь.
Тэрыторыя Беларусi адзiная i неадчужальная.
Тэрыторыя падзяляецца на вобласцi, раёны, гарады i iншыя
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел
дзяржавы вызначаецца заканадаўствам.
Артыкул 10. Грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь
гарантуецца абарона i заступнiцтва дзяржавы як на тэрыторыi Беларусi, так i за яе межамi.
Нiхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублiкi Беларусь або права змянiць
грамадзянства.
Грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь не можа быць выдадзены замежнай
дзяржаве, калi iншае не прадугледжана мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi
Беларусь.
Hабыццё i страта грамадзянства ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з законам.
Артыкул 11. Замежныя грамадзяне i асобы без
грамадзянства на тэрыторыi Беларусi карыстаюцца правамi i свабодамi i выконваюць абавязкi
нароўнi з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй,
законамi i мiжнароднымi дагаворамi.
Артыкул 12. Рэспублiка Беларусь можа надаваць права
прытулку асобам, якiя церпяць пераслед у iншых дзяржавах за палiтычныя, рэлiгiйныя
перакананнi або нацыянальную прыналежнасць.
Артыкул 13. Уласнасць можа быць дзяржаўнай i прыватнай.
Дзяржава надае ўсiм роўныя правы для ажыццяўлення гаспадарчай i iншай дзейнасцi,
акрамя забароненай законам, i гарантуе роўную абарону i роўныя ўмовы для
развiцця ўсiх форм уласнасцi.
Дзяржава садзейнiчае развiццю кааперацыi.
Дзяржава гарантуе ўсiм роўныя магчымасцi свабоднага выкарыстання здольнасцей
i маёмасцi для прадпрымальнiцкай i iншай не забароненай законам эканамiчнай
дзейнасцi.
Дзяржава ажыццяўляе рэгуляванне эканамiчнай дзейнасцi ў iнтарэсах
чалавека i грамадства; забяспечвае накiраванне i каардынацыю дзяржаўнай
i прыватнай эканамiчнай дзейнасцi ў сацыяльных мэтах.
Нетры, воды, лясы складаюць выключную ўласнасць дзяржавы. Землi сельскагаспадарчага
прызначэння знаходзяцца ва ўласнасцi дзяржавы.
Законам могуць быць вызначаны i iншыя аб'екты, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi
дзяржавы, або ўстаноўлены асобы парадак пераходу iх у прыватную ўласнасць, а таксама замацавана
выключнае права дзяржавы на ажыццяўленне асобных вiдаў дзейнасцi.
Дзяржава гарантуе працоўным права прымаць удзел у кiраваннi прадпрыемствамi, арганiзацыямi
i ўстановамi з мэтай павышэння эфектыўнасцi iх работы i паляпшэння сацыяльна-эканамiчнага
ўзроўню жыцця.
Артыкул 14. Дзяржава рэгулюе адносiны памiж сацыяльнымi,
нацыянальнымi i iншымi супольнасцямi на аснове прынцыпаў роўнасцi перад законам, павагi
iх правоў i iнтарэсаў.
Адносiны ў сацыяльна-працоўнай сферы памiж органамi
дзяржаўнага кiравання, аб'яднаннямi наймальнiкаў i прафесiйнымi саюзамi
ажыццяўляюцца на прынцыпах сацыяльнага партнёрства i ўзаемадзеяння бакоў.
Артыкул 15. Дзяржава адказная за захаванне
гiсторыка-культурнай i духоўнай спадчыны, свабоднае развiццё культур усiх нацыянальных
супольнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь.
Артыкул 16. Рэлiгii i веравызнаннi роўныя перад законам.
Узаемаадносiны дзяржавы i рэлiгiйных арганiзацый рэгулююцца законам з улiкам iх уплыву
на фармiраванне духоўных, культурных i дзяржаўных традыцый беларускага народа.
Забараняецца дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый, iх органаў i прадстаўнiкоў,
якая накiравана супраць суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, яе канстытуцыйнага
ладу i грамадзянскай згоды цi звязана з парушэннем правоў i свабод грамадзян,
а таксама перашкаджае выкананню грамадзянамi iх дзяржаўных, грамадскiх,
сямейных абавязкаў або прычыняе шкоду iх здароўю i маральнасцi.
Артыкул 17. Дзяржаўнымi мовамi ў Рэспублiцы
Беларусь з'яўляюцца беларуская i руская мовы.
Артыкул 18. Рэспублiка Беларусь у сваёй знешняй
палiтыцы зыходзiць з прынцыпаў роўнасцi дзяржаў, непрымянення сiлы або пагрозы сiлай,
непарушнасцi межаў, мiрнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы i iншых
агульнапрызнаных прынцыпаў i нормаў мiжнароднага права.
Рэспублiка Беларусь ставiць за мэту зрабiць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а дзяржаву --
нейтральнай.
Артыкул 19. Сiмваламi Рэспублiкi Беларусь
як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржаўны гiмн.
Артыкул 20. Сталiца Рэспублiкi Беларусь
-- горад Мiнск.
Статус горада Мiнска вызначаецца законам.
Р А З Д З Е Л II
АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
Артыкул 21. Забеспячэнне правоў i свабод
грамадзян Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы.
Кожны мае права на годны ўзровень жыцця, уключаючы дастатковае харчаванне, адзенне,
жыллё i пастаяннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоў.
Дзяржава гарантуе правы i свабоды грамадзян Беларусi, замацаваныя ў Канстытуцыi, законах
i прадугледжаныя мiжнароднымi абавязацельствамi дзяржавы.
Артыкул 22. Усе роўныя перад законам i маюць права
без усякай дыскрымiнацыi на роўную абарону правоў i законных iнтарэсаў.
Артыкул 23. Абмежаванне правоў i свабод асобы
дапускаецца толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi,
грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб.
Нiхто не можа карыстацца перавагамi i прывiлеямi, якiя супярэчаць закону.
Артыкул 24. Кожны мае права на жыццё.
Дзяржава абараняе жыццё чалавека ад любых супрацьпраўных замахаў.
Смяротная кара да яе адмены можа прымяняцца ў адпаведнасцi з законам як выключная
мера пакарання за асаблiва цяжкiя злачынствы i толькi згодна з прыгаворам
суда.
Артыкул 25. Дзяржава забяспечвае свабоду,
недатыкальнасць i годнасць асобы. Абмежаванне або пазбаўленне асабiстай
свабоды магчыма ў выпадках i парадку, устаноўленых законам.
Асоба, узятая пад варту, мае права на судовую праверку законнасцi яе затрымання або арышту.
Нiхто не павiнен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або
зневажальнаму да яго годнасцi абыходжанню цi пакаранню, а таксама без яго
згоды падвяргацца медыцынскiм або iншым доследам.
Артыкул 26. Нiхто не можа быць прызнаны
вiнаватым у злачынстве, калi яго вiна не будзе ў прадугледжаным законам
парадку даказана i ўстаноўлена прыгаворам суда, якi ўступiў у законную
сiлу. Той, каго абвiнавачваюць, не павiнен даказваць сваю невiнаватасць.
Артыкул 27. Нiхто не павiнен прымушацца даваць
паказаннi i тлумачэннi
супраць самога сябе, членаў сваёй сям'i, блiзкiх родных. Доказы, атрыманыя
з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сiлы.
Артыкул 28. Кожны мае права на абарону ад
незаконнага ўмяшання
ў яго асабiстае жыццё, у тым лiку ад замаху на тайну яго карэспандэнцыi,
тэлефонных i iншых паведамленняў, на яго гонар i годнасць.
Артыкул 29. Недатыкальнасць жылля i iншых законных
уладанняў грамадзян гарантуецца. Нiхто не мае права без законнай падставы ўвайсцi
ў жыллё i iншае законнае ўладанне грамадзянiна супраць яго волi.
Артыкул 30. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць
права свабодна
перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь, пакiдаць
яе i бесперашкодна вяртацца назад.
Артыкул 31. Кожны мае права самастойна
вызначаць свае адносiны да рэлiгii, асабiста або сумесна з iншымi вызнаваць
любую рэлiгiю або не вызнаваць нiякай, выказваць i распаўсюджваць перакананнi,
звязаныя з адносiнамi да рэлiгii, удзельнiчаць у адпраўленнi рэлiгiйных
культаў, рытуалаў, абрадаў, не забароненых законам.
Артыкул 32. Шлюб, сям'я, мацярынства,
бацькоўства i дзяцiнства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.
Жанчына i мужчына па дасягненнi шлюбнага
ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове ўступiць у шлюб i стварыць
сям'ю. Муж i жонка раўнапраўныя ў сямейных адносiнах.
Бацькi або асобы, якiя iх замяняюць, маюць права i абавязаны выхоўваць дзяцей,
клапацiцца аб iх здароўi, развiццi i навучаннi. Дзiця не павiнна падвяргацца жорсткаму
абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якiя могуць нанесцi шкоду
яго фiзiчнаму, разумоваму або маральнаму развiццю. Дзецi абавязаны клапацiцца
пра бацькоў, а таксама пра асоб, якiя iх замяняюць, i аказваць iм дапамогу.
Дзецi могуць быць аддзелены ад сваёй сям'i супраць волi бацькоў i iншых
асоб, якiя iх замяняюць, толькi на падставе рашэння суда, калi бацькi або
iншыя асобы, якiя iх замяняюць, не выконваюць сваiх абавязкаў.
Жанчынам забяспечваецца прадастаўленне роўных з мужчынамi магчымасцей у атрыманнi
адукацыi i прафесiйнай падрыхтоўцы, у працы i вылучэннi па службе (рабоце),
у грамадска-палiтычнай, культурнай i iншых сферах дзейнасцi, а таксама
стварэнне ўмоў для аховы iх працы i здароўя.
Моладзi гарантуецца права на яе духоўнае, маральнае i фiзiчнае развiццё.
Дзяржава стварае неабходныя ўмовы для свабоднага i эфектыўнага ўдзелу моладзi
ў палiтычным, сацыяльным, эканамiчным i культурным развiццi.
Артыкул 33. Кожнаму гарантуецца свабода
поглядаў, перакананняў i iх свабоднае выказванне.
Нiхто не можа быць прымушаны да выказвання сваiх перакананняў або адмовы ад iх.
Манапалiзацыя сродкаў масавай iнфармацыi дзяржавай, грамадскiмi аб'яднаннямi
або асобнымi грамадзянамi, а таксама цэнзура не дапускаюцца.
Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь
гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай
iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб
палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя.
Дзяржаўныя органы, грамадскiя аб'яднаннi, службовыя асобы абавязаны
даць грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь магчымасць азнаёмiцца з матэрыяламi,
якiя закранаюць яго правы i законныя iнтарэсы.
Карыстанне iнфармацыяй можа быць абмежавана заканадаўствам у мэтах абароны гонару,
годнасцi, асабiстага
i сямейнага жыцця грамадзян i поўнага ажыццяўлення iмi сваiх правоў.
Артыкул 35. Свабода сходаў, мiтынгаў, вулiчных шэсцяў,
дэманстрацый i пiкетавання, якiя не парушаюць правапарадак i правы iншых грамадзян Рэспублiкi
Беларусь, гарантуецца дзяржавай. Парадак правядзення ўказаных мерапрыемстваў
вызначаецца законам.
Артыкул 36. Кожны мае права на свабоду аб'яднанняў.
Суддзi, пракурорскiя работнiкi, супрацоўнiкi органаў унутраных спраў, Камiтэта
дзяржаўнага кантролю, органаў бяспекi, ваеннаслужачыя не могуць быць членамi палiтычных партый
i iншых грамадскiх аб'яднанняў, якiя дамагаюцца палiтычных мэт.
Артыкул 37. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць
права ўдзельнiчаць у вырашэннi дзяржаўных спраў як непасрэдна, так i праз свабодна выбраных
прадстаўнiкоў.
Непасрэдны ўдзел грамадзян у кiраваннi справамi грамадства
i дзяржавы забяспечваецца правядзеннем рэферэндумаў, абмеркаваннем праектаў
законаў i пытанняў рэспублiканскага i мясцовага значэння, iншымi вызначанымi
законам спосабамi.
У парадку, устаноўленым заканадаўствам, грамадзяне Рэспублiкi
Беларусь прымаюць удзел у абмеркаваннi пытанняў дзяржаўнага i грамадскага
жыцця на рэспублiканскiх i мясцовых сходах.
Артыкул 38. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць
права свабодна выбiраць i быць выбранымi ў дзяржаўныя органы на аснове ўсеагульнага, роўнага,
прамога або ўскоснага выбарчага права пры тайным галасаваннi.
Артыкул 39. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у
адпаведнасцi са сваiмi здольнасцямi, прафесiйнай падрыхтоўкай маюць права роўнага доступу
да любых пасад у дзяржаўных органах.
Артыкул 40. Кожны мае права накiроўваць асабiстыя
або калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы.
Дзяржаўныя органы, а таксама службовыя асобы
абавязаны разгледзець зварот i даць адказ па сутнасцi ў вызначаны законам
тэрмiн. Адмова ад разгляду пададзенай заявы павiнна быць пiсьмова матываванай.
Артыкул 41. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь
гарантуецца права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, гэта значыць
права на выбар прафесii, роду заняткаў i работы ў адпаведнасцi з прызваннем,
здольнасцямi, адукацыяй, прафесiйнай падрыхтоўкай i з улiкам грамадскiх
патрэбнасцей, а таксама на здаровыя i бяспечныя ўмовы працы.
Дзяржава стварае ўмовы для поўнай занятасцi насельнiцтва. У выпадку незанятасцi асобы па
не залежных ад яе прычынах ёй гарантуецца навучанне новым спецыяльнасцям
i павышэнне квалiфiкацыi з улiкам грамадскiх патрэбнасцей, а таксама дапамога
па беспрацоўi ў адпаведнасцi з законам.
Грамадзяне маюць права на абарону
сваiх эканамiчных i сацыяльных iнтарэсаў, уключаючы права на аб'яднанне
ў прафесiйныя саюзы, заключэнне калектыўных дагавораў (пагадненняў) i права
на забастоўку.
Прымусовая праца забараняецца, акрамя работы або службы,
якая вызначаецца прыгаворам суда або ў адпаведнасцi з законам аб надзвычайным
i ваенным становiшчы.
Артыкул 42. Асобам, якiя працуюць па найму,
гарантуецца справядлiвая доля ўзнагароджання ў эканамiчных вынiках працы ў адпаведнасцi
з яе колькасцю, якасцю i грамадскiм значэннем, але не нiжэй за ўзровень, якi забяспечвае
iм i iх сем'ям свабоднае i годнае iснаванне.
Жанчыны i мужчыны, дарослыя i непаўналетнiя маюць права на роўнае ўзнагароджанне
за працу роўнай вартасцi.
Артыкул 43. Працоўныя маюць права на адпачынак.
Для тых, хто працуе па найму, гэта права забяспечваецца ўстанаўленнем рабочага тыдня,
якi не перавышае 40 гадзiн, скарочанай працягласцю работы ў начны час,
прадастаўленнем штогадовых аплатных водпускаў, дзён штотыднёвага адпачынку.
Артыкул 44. Дзяржава гарантуе кожнаму права
ўласнасцi i садзейнiчае яе набыццю.
Уласнiк мае права валодаць, карыстацца i распараджацца маёмасцю
як аднаасобна, так i сумесна з iншымi асобамi. Недатыкальнасць уласнасцi, права яе
атрымання ў спадчыну ахоўваюцца законам.
Уласнасць, набытая законным спосабам, абараняецца дзяржавай.
Дзяржава заахвочвае i ахоўвае зберажэннi грамадзян, стварае гарантыi вяртання ўкладаў.
Прымусовае адчужэнне маёмасцi дапускаецца толькi па матывах грамадскай неабходнасцi
пры захаваннi ўмоў i парадку, вызначаных законам, са своечасовым i поўным кампенсаваннем кошту
адчужанай маёмасцi, а таксама згодна з пастановай суда.
Ажыццяўленне права ўласнасцi не павiнна супярэчыць грамадскай карысцi i бяспецы, наносiць
шкоды навакольнаму асяроддзю, гiсторыка-культурным каштоўнасцям, уцiскаць
правы i абараняемыя законам iнтарэсы iншых асоб.
Артыкул 45. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь
гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах
аховы здароўя.
Дзяржава стварае ўмовы даступнага для ўсiх грамадзян медыцынскага абслугоўвання.
Права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на ахову здароўя забяспечваецца
таксама развiццём фiзiчнай культуры i спорту, мерамi па аздараўленню навакольнага
асяроддзя, магчымасцю карыстання аздараўленчымi ўстановамi, удасканальваннем
аховы працы.
Артыкул 46. Кожны мае права на спрыяльнае
навакольнае асяроддзе i на пакрыццё шкоды, прычыненай парушэннем гэтага права.
Дзяржава ажыццяўляе кантроль за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў у мэтах
абароны i паляпшэння ўмоў жыцця, а таксама аховы i аднаўлення навакольнага асяроддзя.
Артыкул 47. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь
гарантуецца права
на сацыяльнае забеспячэнне ў старасцi, у выпадку хваробы, iнвалiднасцi,
страты працаздольнасцi, страты кармiцеля i ў iншых выпадках, праду-гледжаных
законам. Дзяржава праяўляе асаблiвы клопат аб ветэранах вайны i працы,
а таксама аб асобах, якiя страцiлi здароўе пры абароне дзяржаўных i грамадскiх
iнтарэсаў.
Артыкул 48. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць
права на жыллё. Гэтае права забяспечваецца развiццём дзяржаўнага i прыватнага жыллёвага
фонду, садзейнiчаннем грамадзянам у набыццi жылля.
Грамадзянам, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, жыллё прадастаўляецца дзяржавай
i мясцовым самакiраваннем бясплатна або па даступнай для iх плаце ў адпаведнасцi з
заканадаўствам.
Нiхто не можа быць адвольна пазбаўлены жылля.
Артыкул 49. Кожны мае права на адукацыю.
Гарантуюцца даступнасць i бясплатнасць агульнай сярэдняй i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi.
Сярэдняя спецыяльная i вышэйшая адукацыя даступная для ўсiх у адпаведнасцi са здольнасцямi
кожнага. Кожны можа на конкурснай аснове бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю ў дзяржаўных
навучальных установах.
Артыкул 50. Кожны мае права захоўваць сваю
нацыянальную прыналежнасць, таксама як нiхто не можа быць прымушаны да вызначэння i
ўказання нацыянальнай прыналежнасцi.
Знявага нацыянальнай годнасцi караецца згодна з законам.
Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбiраць мову зносiн. Дзяржава
гарантуе ў адпаведнасцi з законам свабоду выбару мовы выхавання i навучання.
Артыкул 51. Кожны мае права на ўдзел у культурным
жыццi. Гэта права забяспечваецца агульнадаступнасцю каштоўнасцей айчыннай i сусветнай
культуры, якiя знаходзяцца ў дзяржаўных i грамадскiх фондах, развiццём
сеткi культурна-асветных устаноў.
Свабода мастацкай, навуковай, тэхнiчнай творчасцi i выкладання гарантуецца.
Iнтэлектуальная ўласнасць ахоўваецца законам. Дзяржава садзейнiчае развiццю культуры,
навуковых i тэхнiчных даследаванняў на карысць агульных iнтарэсаў.
Артыкул 52. Кожны, хто знаходзiцца на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь, абавязаны выконваць яе Канстытуцыю, законы i паважаць нацыянальныя
традыцыi.
Артыкул 53. Кожны абавязаны паважаць годнасць, правы,
свабоды, законныя iнтарэсы iншых асоб.
Артыкул 54. Кожны абавязаны берагчы гiсторыка-культурную,
духоўную спадчыну i iншыя нацыянальныя каштоўнасцi.
Артыкул 55. Ахова прыроднага асяроддзя -- абавязак
кожнага.
Артыкул 56. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь абавязаны
прымаць удзел у фiнансаваннi дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў,
пошлiн i iншых плацяжоў.
Артыкул 57. Абарона Рэспублiкi Беларусь -- абавязак i
свяшчэнны доўг грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь.
Парадак праходжання вайсковай службы, падставы i ўмовы вызвалення ад вайсковай службы
цi замена яе альтэрнатыўнай вызначаюцца законам.
Артыкул 58. Нiхто не можа быць прымушаны да выканання
абавязкаў, якiя не прадугледжаны Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i яе законамi, цi
да адмаўлення ад сваiх правоў.
Артыкул 59. Дзяржава абавязана прымаць усе даступныя
ёй меры дзеля стварэння ўнутранага i мiжнароднага парадку, неабходнага для поўнага
ажыццяўлення правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных
Канстытуцыяй.
Дзяржаўныя органы, службовыя i iншыя асобы, якiм даверана
выкананне дзяржаўных функцый, абавязаны ў межах сваёй кампетэнцыi прымаць
неабходныя меры для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод асобы.
Гэтыя органы i асобы нясуць адказнасць за дзеяннi, якiя парушаюць правы i свабоды
асобы.
Артыкул 60. Кожнаму гарантуецца абарона яго правоў i
свабод кампетэнтным, незалежным i непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрмiны.
З мэтай абароны правоў, свабод, гонару i годнасцi грамадзяне ў адпаведнасцi з законам
маюць права спагнаць у судовым парадку як маёмасную шкоду, так i матэрыяльнае
кампенсаванне маральнай шкоды.
Артыкул 61. Кожны мае права ў адпаведнасцi
з мiжнародна-прававымi актамi, якiя ратыфiкаваны Рэспублiкай Беларусь,
звяртацца ў мiжнародныя арганiзацыi з мэтай абароны сваiх правоў i свабод,
калi вычарпаны ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкi прававой абароны.
Артыкул 62. Кожны мае права на юрыдычную дапамогу
для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод, у тым лiку права карыстацца ў любы момант дапамогай
адвакатаў i iншых сваiх прадстаўнiкоў у судзе, iншых дзяржаўных органах,
органах мясцовага кiравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, у арганiзацыях,
грамадскiх аб'яднаннях i ў адносiнах са службовымi асобамi i грамадзянамi.
У выпадках, прадугледжаных законам, юрыдычная дапамога аказваецца за кошт
дзяржаўных сродкаў.
Процiдзеянне аказанню прававой дапамогi ў Рэспублiцы Беларусь забараняецца.
Артыкул 63. Ажыццяўленне прадугледжаных
гэтай Канстытуцыяй правоў i свабод асобы можа быць прыпынена толькi ва
ўмовах надзвычайнага або ваеннага становiшча ў парадку i межах, вызначаных
Канстытуцыяй i законам.
Пры ажыццяўленнi асобых мер у перыяд надзвычайнага становiшча не могуць абмяжоўвацца
правы, прадугледжаныя ў артыкуле 24, частцы трэцяй
артыкула 25, артыкулах
26, 31 Канстытуцыi.
Р А З Д З Е Л III
ВЫБАРЧАЯ СIСТЭМА.
РЭФЕРЭНДУМ
ГЛАВА 1
ВЫБАРЧАЯ СIСТЭМА
Артыкул 64. Выбары дэпутатаў i iншых
асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаўныя пасады народам, з'яўляюцца ўсеагульнымi:
права выбiраць маюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя дасягнулi 18 гадоў.
У выбарах не ўдзельнiчаюць грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымi,
асобы, якiя ўтрымлiваюцца па прыгавору суда ў месцах пазбаўлення волi.
У галасаваннi не прымаюць удзелу асобы, у адносiнах да якiх у парадку,
устаноўленым крымiнальна-працэсуальным заканадаўствам, выбрана мера стрымання
-- утрыманне пад вартай. Любое прамое або ўскоснае абмежаванне выбарчых
правоў грамадзян у iншых выпадках з'яўляецца недапушчальным i караецца
згодна з законам.
Узроставы цэнз дэпутатаў i iншых асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаўныя пасады,
вызначаецца адпаведнымi законамi, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй.
Артыкул 65. Выбары з'яўляюцца свабоднымi:
выбаршчык асабiста вырашае, цi ўдзельнiчаць яму ў выбарах i за каго галасаваць.
Падрыхтоўка i правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта i галосна.
Артыкул 66. Выбары з'яўляюцца роўнымi:
выбаршчыкi маюць роўную колькасць галасоў.
Кандыдаты, якiя выбiраюцца на дзяржаўныя пасады, удзельнiчаюць
у выбарах на роўных падставах.
Артыкул 67. Выбары дэпутатаў з'яўляюцца прамымi:
дэпутаты выбiраюцца грамадзянамi непасрэдна.
Артыкул 68. Галасаванне на выбарах з'яўляецца тайным:
кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў у ходзе галасавання забараняецца.
Артыкул 69. Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты
належыць грамадскiм аб'яднанням, працоўным калектывам i грамадзянам у адпаведнасцi з законам.
Артыкул 70. Расходы на падрыхтоўку i правядзенне
выбараў ажыццяўляюцца за кошт дзяржавы ў межах выдзеленых на гэтыя мэты сродкаў. У выпадках,
прадугледжаных законам, расходы на падрыхтоўку i правядзенне выбараў могуць
ажыццяўляцца за кошт сродкаў грамадскiх аб'яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў,
арганiзацый, грамадзян.
Артыкул 71. Правядзенне выбараў забяспечваюць
выбарчыя камiсii, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй.
Парадак правядзення выбараў вызначаецца законамi Рэспублiкi Беларусь.
Выбары не праводзяцца ў перыяд надзвычайнага або ваеннага становiшча.
Артыкул 72. Адклiканне дэпутатаў ажыццяўляецца
па падставах, прадугледжаных законам.
Галасаванне аб адклiканнi дэпутата праводзiцца ў парадку, прадугледжаным для
выбрання дэпутата, па iнiцыятыве не менш дваццацi працэнтаў грамадзян, якiя валодаюць
выбарчым правам i пражываюць на адпаведнай тэрыторыi.
Падставы i парадак адклiкання членаў Савета Рэспублiкi ўстанаўлiваюцца законам.
ГЛАВА 2
РЭФЕРЭHДУМ
(HАРОДHАЕ ГАЛАСАВАHHЕ)
Артыкул 73. Для вырашэння важнейшых
пытанняў дзяржаўнага i грамадскага жыцця могуць праводзiцца рэспублiканскiя
i мясцовыя рэферэндумы.
Артыкул 74. Рэспублiканскiя рэферэндумы назначаюцца
Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па ўласнай iнiцыятыве, а таксама па прапанове Палаты
прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi, якая прымаецца на iх раздзельных пасяджэннях
большасцю галасоў ад устаноўленага Канстытуцыяй складу (поўнага складу)
кожнай з палат, або па прапанове не менш як 450 тысяч грамадзян, якiя валодаюць
выбарчым правам, у тым лiку не менш як 30 тысяч грамадзян ад кожнай з абласцей
i горада Мiнска.
Прэзiдэнт пасля ўнясення на яго разгляд у адпаведнасцi з законам прапаноў
Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi або грамадзян аб правядзеннi рэферэндуму
назначае рэспублiканскi рэферэндум.
Дата правядзення рэферэндуму ўстанаўлiваецца не пазней як праз тры месяцы з дня выдання
ўказа Прэзiдэнта аб назначэннi рэферэндуму.
Рашэннi, прынятыя рэспублiканскiм рэферэндумам, падпiсваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 75. Мясцовыя рэферэндумы назначаюцца
адпаведнымi мясцовымi прадстаўнiчымi органамi па сваёй iнiцыятыве або па прапанове
не менш дзесяцi працэнтаў грамадзян, якiя валодаюць выбарчым правам i пражываюць на адпаведнай
тэрыторыi.
Артыкул 76. Рэферэндумы праводзяцца шляхам
усеагульнага, свабоднага, роўнага i тайнага галасавання.
У рэферэндумах удзельнiчаюць грамадзяне
Рэспублiкi Беларусь, якiя валодаюць выбарчым правам.
Артыкул 77. Рашэннi, прынятыя рэферэндумам, могуць
быць адменены або зменены толькi шляхам рэферэндуму, калi iншае
не будзе вызначана рэферэндумам.
Артыкул 78. Парадак правядзення рэспублiканскiх
i мясцовых рэферэндумаў, а таксама пералiк пытанняў, якiя не могуць быць
вынесены на рэферэндум, вызначаюцца законам Рэспублiкi Беларусь.
Р
А З Д З Е Л IV
ПРЭЗIДЭНТ, ПАРЛАМЕНТ,
УРАД, СУД
ГЛАВА 3
ПРЭЗIДЭНТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Артыкул 79. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
з'яўляецца Кiраўнiком дзяржавы, гарантам Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь,
правоў i свабод чалавека i грамадзянiна.
Прэзiдэнт увасабляе адзiнства народа, гарантуе рэалiзацыю асноўных напрамкаў унутранай
i знешняй палiтыкi, прадстаўляе Рэспублiку Беларусь у адносiнах з iншымi дзяржавамi
i мiжнароднымi арганiзацыямi. Прэзiдэнт прымае меры па ахове суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь,
яе нацыянальнай бяспекi i тэрытарыяльнай цэласнасцi, забяспечвае палiтычную
i эканамiчную стабiльнасць, пераемнасць i ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай
улады, ажыццяўляе пасрэднiцтва памiж органамi дзяржаўнай улады.
Прэзiдэнт валодае недатыкальнасцю, яго гонар i годнасць ахоўваюцца законам.
Артыкул 80. Прэзiдэнтам можа быць выбраны
грамадзянiн Рэспублiкi
Беларусь па нараджэнню, не маладзейшы за 35 гадоў, якi валодае выбарчым
правам i пастаянна пражывае ў Рэспублiцы Беларусь не менш дзесяцi гадоў
непасрэдна перад выбарамi.
Артыкул 81. Прэзiдэнт выбiраецца на пяць гадоў
непасрэдна народам Рэспублiкi Беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага i прамога
выбарчага права пры тайным галасаваннi. Адна i тая ж асоба можа быць Прэзiдэнтам
не больш двух тэрмiнаў.
Кандыдаты на пасаду Прэзiдэнта вылучаюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь пры
наяўнасцi не менш як 100 тысяч подпiсаў выбаршчыкаў.
Выбары Прэзiдэнта назначаюцца Палатай прадстаўнiкоў не пазней чым за пяць
месяцаў i праводзяцца не пазней чым за два месяцы да сканчэння тэрмiну паўнамоцтваў
папярэдняга Прэзiдэнта.
Калi пасада Прэзiдэнта аказалася вакантнай, выбары праводзяцца не раней чым праз
30 дзён i не пазней чым праз 70 дзён з дня адкрыцця вакансii.
(Сказ другі часткі першай выключаны на падставе рашэння рэспубліканскага рэферэндуму ад
17 кастрычніка 2004 года.)
Артыкул 82. Лiчыцца, што выбары адбылiся, калi ў
галасаваннi прынялi ўдзел больш паловы грамадзян Рэспублiкi Беларусь, уключаных у спiс
выбаршчыкаў.
Прэзiдэнт лiчыцца выбраным, калi за яго прагаласавала больш
як палова грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя прынялi ўдзел у галасаваннi.
Калi нi адзiн з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасцi галасоў, то ў
двухтыднёвы тэрмiн праводзiцца другi тур галасавання па двух кандыдатах,
якiя атрымалi найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Выбраным лiчыцца
кандыдат у Прэзiдэнты, якi атрымаў пры паўторным галасаваннi больш паловы
галасоў выбаршчыкаў, якiя прынялi ўдзел у галасаваннi.
Парадак правядзення выбараў Прэзiдэнта вызначаецца законам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 83. Прэзiдэнт заступае на пасаду
пасля прынясення Прысягi наступнага зместу:
"Заступаючы на пасаду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь,
урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублiкi Беларусь, паважаць i ахоўваць
правы i свабоды чалавека i грамадзянiна, захоўваць i абараняць Канстытуцыю
Рэспублiкi Беларусь, свята i добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне
высокiя абавязкi".
Прысяга прыносiцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасцi
дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi, суддзяў Канстытуцыйнага,
Вярхоўнага i Вышэйшага Гаспадарчага судоў не пазней двух месяцаў з дня
выбрання Прэзiдэнта. З моманту прынясення Прысягi нававыбраным Прэзiдэнтам
паўнамоцтвы папярэдняга Прэзiдэнта спыняюцца.
Артыкул 84. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь:
1) назначае рэспублiканскiя рэферэндумы;
2) назначае чарговыя i нечарговыя выбары ў Палату
прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi i мясцовыя прадстаўнiчыя органы;
3) распускае палаты ў выпадках i ў парадку, прадугледжаных
Канстытуцыяй;
4) назначае шэсць членаў Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па
выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў;
5) утварае, лiквiдуе i рэарганiзуе Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь, iншыя органы дзяржаўнага кiравання, а таксама кансультатыўна-дарадчыя
i iншыя органы пры Прэзiдэнце;
6) са згоды Палаты прадстаўнiкоў назначае на пасаду Прэм'ер-мiнiстра;
7) вызначае структуру Урада Рэспублiкi Беларусь, назначае на пасаду
i вызваляе ад пасады намеснiкаў Прэм'ер-мiнiстра, мiнiстраў i iншых членаў
Урада, прымае рашэнне аб адстаўцы Урада або яго членаў;
8) са згоды Савета Рэспублiкi назначае на пасаду Старшыню Канстытуцыйнага
Суда, Старшыню Вярхоўнага Суда, Старшыню Вышэйшага Гаспадарчага Суда з
лiку суддзяў гэтых судоў;
9) са згоды Савета Рэспублiкi назначае на пасаду суддзяў Вярхоўнага
Суда, суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Старшыню Цэнтральнай камiсii
па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора,
Старшыню i членаў Праўлення Нацыянальнага банка;
10) назначае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда, iншых суддзяў Рэспублiкi
Беларусь;
11) вызваляе ад пасады Старшыню i суддзяў Канстытуцыйнага Суда, Старшыню
i суддзяў Вярхоўнага Суда, Старшыню i суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суда,
Старшыню i членаў Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх
рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшыню i членаў Праўлення Нацыянальнага
банка па падставах, прадугледжаных законам, з паведамленнем Савету Рэспублiкi;
12) назначае на пасаду i вызваляе ад пасады Старшыню Камiтэта дзяржаўнага
кантролю;
13) звяртаецца з пасланнямi да народа Рэспублiкi Беларусь аб становiшчы
ў дзяржаве i аб асноўных напрамках унутранай i знешняй палiтыкi;
14) звяртаецца са штогадовымi пасланнямi да Парламента, якiя заслухоўваюцца
без абмеркавання на пасяджэннях Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi;
мае права ўдзельнiчаць у рабоце Парламента i яго органаў, выступаць перад
iмi ў любы час з прамовай або паведамленнем;
15) мае права старшынстваваць на пасяджэннях Урада Рэспублiкi Беларусь;
16) назначае кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання
i вызначае iх статус; назначае прадстаўнiкоў Прэзiдэнта ў Парламенце i
iншых службовых асоб, пасады якiх вызначаны ў адпаведнасцi з заканадаўствам,
калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй;
17) вырашае пытаннi аб прыёме ў грамадзянства Рэспублiкi Беларусь,
яго спыненнi i прадастаўленнi прытулку;
18) устанаўлiвае дзяржаўныя святы i святочныя днi, узнагароджвае дзяржаўнымi
ўзнагародамi, прысвойвае класныя чыны i званнi;
19) ажыццяўляе памiлаванне асуджаных;
20) вядзе перагаворы i падпiсвае мiжнародныя дагаворы, назначае i адклiкае
дыпламатычных прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь у замежных дзяржавах i
пры мiжнародных арганiзацыях;
21) прымае даверчыя i адзыўныя граматы акрэдытаваных пры iм дыпламатычных
прадстаўнiкоў замежных дзяржаў;
22) у выпадку стыхiйнага бедства, катастрофы, а таксама беспарадкаў,
што суправаджаюцца гвалтам цi пагрозай гвалту з боку групы асоб i арганiзацый,
у вынiку якiх узнiкае небяспека жыццю i здароўю людзей, тэрытарыяльнай
цэласнасцi i iснаванню дзяржавы, уводзiць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь
або ў асобных яе мясцовасцях надзвычайнае становiшча з унясеннем у трохдзённы
тэрмiн прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублiкi;
23) у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, мае права адкласцi правядзенне
забастоўкi або прыпынiць яе, але не больш чым на трохмесячны тэрмiн;
24) падпiсвае законы; мае права ў парадку, устаноўленым Канстытуцыяй,
вярнуць закон або асобныя яго палажэннi са сваiмi пярэчаннямi ў Палату прадстаўнiкоў;
25) мае права адмяняць акты Урада;
26) непасрэдна або праз ствараемыя iм органы ажыццяўляе кантроль за
захаваннем заканадаўства мясцовымi органамi кiравання i самакiравання;
мае права прыпыняць рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў i адмяняць рашэннi
мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у выпадку неадпаведнасцi iх заканадаўству;
27) фармiруе i ўзначальвае Савет Бяспекi Рэспублiкi Беларусь; назначае
на пасаду i вызваляе ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi;
28) з'яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымi Сiламi Рэспублiкi Беларусь;
назначае на пасады i вызваляе ад пасад вышэйшае камандаванне Узброеных Сiл;
29) уводзiць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы
або нападу ваеннае становiшча, аб'яўляе поўную або частковую мабiлiзацыю
з унясеннем у трохдзённы тэрмiн прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета
Рэспублiкi;
30) ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй
i законамi.
Артыкул 85. Прэзiдэнт на аснове i ў адпаведнасцi
з Канстытуцыяй выдае ўказы i распараджэннi, якiя маюць абавязковую сiлу на ўсёй тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь.
У выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй, Прэзiдэнт выдае дэкрэты, што маюць сiлу законаў.
Прэзiдэнт непасрэдна або праз ствараемыя
iм органы забяспечвае выкананне дэкрэтаў, указаў i распараджэнняў.
Артыкул 86. Прэзiдэнт не можа займаць
iншыя пасады, атрымлiваць апрача заработнай платы грашовыя ўзнагароджаннi,
за выключэннем ганарараў за творы навукi, лiтаратуры i мастацтва.
Прэзiдэнт прыпыняе членства ў палiтычных партыях i iншых грамадскiх аб'яднаннях,
якiя дамагаюцца палiтычных мэт, на ўвесь тэрмiн паўнамоцтваў.
Артыкул 87. Прэзiдэнт можа ў любы час падаць
у адстаўку. Адстаўка Прэзiдэнта прымаецца Палатай прадстаўнiкоў.
Артыкул 88. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
можа быць датэрмiнова вызвалены ад пасады пры стойкай няздольнасцi па стану здароўя
ажыццяўляць абавязкi Прэзiдэнта. Рашэнне аб датэрмiновым вызваленнi Прэзiдэнта прымаецца
большасцю не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў
i большасцю не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублiкi
на падставе заключэння спецыяльна ствараемай палатамi камiсii.
Прэзiдэнт можа быць зняты з пасады ў сувязi з учыненнем дзяржаўнай здрады або iншага
цяжкага злачынства. Рашэнне аб выстаўленнi абвiнавачання i яго расследаваннi
ў гэтым выпадку лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала большасць ад
поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў па прапанове не менш як адной трэцi
яе дэпутатаў. Расследаванне абвiнавачання арганiзуецца Саветам Рэспублiкi.
Прэзiдэнт лiчыцца знятым з пасады, калi за гэта рашэнне прагаласавала не
менш як дзве трэцi ад поўнага складу Савета Рэспублiкi, а таксама не менш
як дзве трэцi ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў.
Непрыняцце Саветам Рэспублiкi i Палатай прадстаўнiкоў рашэння аб зняццi Прэзiдэнта
з пасады на працягу месяца з дня выстаўлення абвiнавачання азначае адхiленне абвiнавачання.
Прапанова аб зняццi Прэзiдэнта з пасады не можа iнiцыiравацца ў перыяд
разгляду ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй пытання аб датэрмiновым спыненнi
паўнамоцтваў Парламента.
У выпадку зняцця Прэзiдэнта ў сувязi з учыненнем злачынства справа па сутнасцi
абвiнавачання разглядаецца Вярхоўным Судом.
Артыкул 89. У выпадку вакансii пасады
Прэзiдэнта або немагчымасцi выканання iм сваiх абавязкаў па падставах,
прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягi нававыбраным
Прэзiдэнтам пераходзяць да Прэм'ер-мiнiстра.
ГЛАВА 4
ПАРЛАМЕНТ -- НАЦЫЯНАЛЬНЫ СХОД
Артыкул 90. Парламент -- Нацыянальны
сход Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца прадстаўнiчым i заканадаўчым органам
Рэспублiкi Беларусь.
Парламент складаецца з дзвюх палат -- Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi.
Артыкул 91. Склад Палаты прадстаўнiкоў -- 110
дэпутатаў. Выбранне дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з законам на
аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным
галасаваннi.
Савет Рэспублiкi з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўнiцтва.
Ад кожнай вобласцi i горада Мiнска тайным галасаваннем выбiраюцца на пасяджэннях
дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню кожнай вобласцi i
горада Мiнска па восем членаў Савета Рэспублiкi. Восем членаў Савета Рэспублiкi
назначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Выбары новага складу палат Парламента назначаюцца не пазней як за чатыры месяцы
i праводзяцца не пазней як за 30 дзён да сканчэння паўнамоцтваў палат дзеючага склiкання
Парламента.
Нечарговыя выбары палат Парламента праводзяцца на працягу трох месяцаў
з дня датэрмiновага спынення паўнамоцтваў палат Парламента.
Артыкул 92. Дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў
можа быць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi дасягнуў 21 года.
Членам Савета Рэспублiкi можа быць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi дасягнуў 30 гадоў
i пражыў на тэрыторыi адпаведнай вобласцi, горада Мiнска не менш як пяць гадоў.
Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў Парламенце на
прафесiйнай аснове, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй. Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў
можа быць адначасова членам Урада.
Адна i тая ж асоба не можа адначасова з'яўляцца членам дзвюх палат
Парламента. Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў не можа быць дэпутатам мясцовага
Савета дэпутатаў. Член Савета Рэспублiкi не можа быць адначасова членам
Урада. Не дапускаецца сумяшчэнне абавязкаў дэпутата Палаты прадстаўнiкоў,
члена Савета Рэспублiкi з адначасовым заняццем пасады Прэзiдэнта або суддзi.
Артыкул 93. Тэрмiн паўнамоцтваў Парламента --
чатыры гады. Паўнамоцтвы Парламента могуць быць прадоўжаны на падставе закона толькi
ў выпадку вайны.
Першая пасля выбараў сесiя палат Парламента склiкаецца Цэнтральнай камiсiяй
па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў i пачынае сваю работу
не пазней як праз 30 дзён пасля выбараў. Адлiк трыццацiдзённага тэрмiну
для склiкання i пачатку работы першай сесii Палаты прадстаўнiкоў ажыццяўляецца
з дня другога туру галасавання па выбарах яе новага складу. Калi другi
тур галасавання па выбарах у Палату прадстаўнiкоў не праводзiцца, адлiк
трыццацiдзённага тэрмiну ажыццяўляецца з дня правядзення першага туру агульных
выбараў у Рэспублiцы Беларусь. Адлiк трыццацiдзённага тэрмiну для склiкання
i пачатку работы першай сесii Савета Рэспублiкi ажыццяўляецца з дня першага
пасяджэння дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню па выбарах
членаў Савета Рэспублiкi ад вобласцi або горада Мiнска.
У выпадках i ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй, паўнамоцтвы Палаты прадстаўнiкоў
або Савета Рэспублiкi могуць быць спынены датэрмiнова. Са спыненнем паўнамоцтваў
Палаты прадстаўнiкоў або Савета Рэспублiкi па рашэнню Прэзiдэнта могуць
быць таксама спынены паўнамоцтвы адпаведна Савета Рэспублiкi або Палаты
прадстаўнiкоў.
Артыкул 94. Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнiкоў
могуць быць датэрмiнова спынены пры адмове ў даверы Ураду, выказваннi вотуму недаверу Ураду
або двухразовай адмове ў дачы згоды на назначэнне Прэм'ер-мiнiстра.
Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнiкоў або Савета Рэспублiкi могуць быць таксама датэрмiнова
спынены на падставе заключэння Канстытуцыйнага Суда ў выпадку сiстэматычнага
або грубага парушэння палатамi Парламента Канстытуцыi.
Рашэннi па гэтых пытаннях Прэзiдэнт прымае не пазней чым у двухмесячны тэрмiн пасля
афiцыйных кансультацый са старшынямi палат.
Палаты не могуць быць распушчаны ў перыяд надзвычайнага або ваеннага становiшча, у апошнiя
шэсць месяцаў паўнамоцтваў Прэзiдэнта, у перыяд вырашэння палатамi пытання аб датэрмiновым
вызваленнi або зняццi Прэзiдэнта з пасады.
Не дапускаецца роспуск палат на працягу года з дня iх першых пасяджэнняў.
Артыкул 95. Палаты збiраюцца на дзве чарговыя
сесii ў год.
Першая сесiя адкрываецца 2 кастрычнiка; яе працягласць не можа быць больш як восемдзесят
дзён.
Другая сесiя адкрываецца 2 красавiка; яе працягласць не можа быць
больш як дзевяноста дзён.
Калi 2 кастрычнiка або 2 красавiка прыпадаюць на нерабочы дзень, то сесiя адкрываецца
ў першы наступны за iм рабочы дзень.
Палата прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi ў выпадку асаблiвай неабходнасцi
склiкаюцца на нечарговую сесiю па iнiцыятыве Прэзiдэнта, а таксама па патрабаванню
большасцi не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу кожнай з палат
па вызначаным парадку дня.
Нечарговыя сесii адкрываюцца ўказамi Прэзiдэнта.
Артыкул 96. Палата прадстаўнiкоў выбiрае са
свайго складу Старшыню Палаты прадстаўнiкоў i яго намеснiка.
Савет Рэспублiкi выбiрае са свайго складу Старшыню Савета Рэспублiкi i яго намеснiка.
Старшынi Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi, iх намеснiкi вядуць пасяджэннi i
кiруюць унутраным распарадкам палат.
Палата прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi са свайго складу выбiраюць пастаянныя камiсii
i iншыя органы для вядзення законапраектнай работы, папярэдняга разгляду i падрыхтоўкi
пытанняў, якiя адносяцца да ведання палат.
|