Каментарый да Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асабістых падсобных гаспадарках грамадзян" ад 11.11.2002 г.

...... Закон Рэспублікі Беларусь "Аб асабістых падсобных гаспадарках грамадзян" ад 11.11.2002 г. складаецца з прэамбулы і 13 артыкулаў. Памер файла html 32961 байт.
...... Закон рэгулюе грамадскія адносіны, звязаныя з асабістымі падсобнымі гаспадаркамі грамадзян.
...... Прыняцце названага Закона было выклікана неабходнасцю стварэння прававой базы для адносін ў галіне асабістых падсобных гаспадарак. На пачатак 2001 года ў краіне налічвалася 1265 тысяч такіх гаспадарак, плошча сельскагаспадарчых земляў якіх складае 1374,1 тыс. га, альбо 15,1% ад агульнай плошчы сельскагаспадарчых земляў Беларусі. У той жа час, пагалоўе буйной рагатай жывёлы складала 663,1 тысяч галоў, утым ліку 597,4 тысяч кароў і 1274,5 тысяч свіней. У працэнтных адносінах да агульнай колькасці па Беларусі -- 15,8%, у тым ліку 32,4% па каровам і 37,2% па свінням.
...... Па ацэнцы за 2000 год, асабістыя падсобныя гаспадаркі даюць 40% ад агульнай колькасці малака і 20% ад агульнай колькасці мяса, што вытвараецца ў Беларусі, амаль 90% бульбы і 80% гародніны, больш за 80% садавіны і ягадаў.
...... Праект Закона быў падрыхтаваны ў адпаведнасці з пунктам 24 Плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2002 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2001 года №764, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 30 красавіка 2002 года.
...... Прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ў першым чытанні 29 мая 2002 года, у другім чытанні 3 кастрычніка 2002 года.
...... Адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 23 кастрычніка 2002 года. Падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 11 лістапада 2002 года і ўступіў са дня яго афіцыйнага апублікавання (упершыню - газета "Звязда" ад 19.11.2002 №269; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь - 20.11.2002, №128, 2/898).

<<< вярнуцца да каталогу паглядзець тэкст Закона >>>



Rating All.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz