...... Закон Рэспублікі Беларусь "Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь" у новай рэдакцыі ад 11.11.2002 года
складаецца з прэамбулы, 7 глаў і 30 артыкулаў.
Памер файла html 72907 байт.
...... Праект Закона ў новай рэдакцыі быў падрыхтаваны ў адпаведнасці з пунктам 42 Плана
падрыхтоўкі законапраектаў на 2000 год,
зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2000 года №22, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам
законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ўнесены
Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
3 студзеня 2001 года.
...... Прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ў першым чытанні
4 мая 2001 года, у другім чытанні 24 кастрычніка 2001 года. Адхілены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
15 лістапада 2001 года. Прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ў варыянце,
выпрацаваным Пагаджальнай камісіяй абедзьвух Палат Парламента 3 кастрычніка 2002 года.
...... Адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 23 кастрычніка 2002 года.
Падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 11 лістапада 2002 года і ўступіў у сілу са дня яго
афіцыйнага апублікавання (упершыню - Нацыянальны рэестр
прававых актаў Рэспублікі Беларусь 20.11.2002 г., №128, 2/896).
|