...... Закон Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях" ад 17.12.1992 года ў новай рэдакцыі ад 31.10.2002 года
складаецца з прэамбулы, 5 глаў і 40 артыкулаў.
Памер файла html 43881 байт.
...... Праект Закона ў новай рэдакцыі быў падрыхтаваны ў адпаведнасці з пунктам 36 Плана
падрыхтоўкі законапраектаў на 2001 год,
зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2001 года №9, Нацыянальным цэнтрам
законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь сумесна з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і ўнесены
Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
20 верасня 2001 года.
...... Прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ў першым чытанні
31 мая 2002 года, у другім чытанні 27 чэрвеня 2002 года.
...... Адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 кастрычніка 2002 года.
Падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 31 кастрычніка 2002 года і ўступіў у сілу праз 10 дзён са дня яго
афіцыйнага апублікавання.
...... Афіцыйнае апублікаванне: упершыню - газета "Звязда", 5.11.2002, №259; Нацыянальны рэестр
прававых актаў Рэспублікі Беларусь 6.11.2002 г., №123, 2/886).
|