Закон Республики Беларусь
от 29 ноября 2003 года № 252-З
"О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь
"О Национальной академии наук Беларуси"

Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 15.03.2005.

Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў
у Закон Рэспублiкi Беларусь
«Аб Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi»

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 24 кастрычнiка 2003 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 12 лiстапада 2003 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года «Аб Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 21, ст. 224) змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi:

«ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Аб Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi

Гэты Закон вызначае прававыя асновы i гарантыi дзейнасцi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi (далей — Акадэмiя навук), асноўныя прынцыпы яе ўзаемадзеяння з дзяржаўнымi органамi, суб’ектамi i ўдзельнiкамi навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi i накiраваны на развiццё фундаментальнай i прыкладной навукi як асновы навукова-тэхнiчнага прагрэсу, эканамiчнага, сацыяльнага i культурнага развiцця Рэспублiкi Беларусь, на стварэнне спрыяльных умоў для захавання i далейшага развiцця навуковага патэнцыялу Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Статус Акадэмii навук

Акадэмiя навук з’яўляецца вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганiзацыяй Рэспублiкi Беларусь, якая ажыццяўляе арганiзацыю, правядзенне i каардынацыю фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў i распрацовак у мэтах навуковага забеспячэння эканамiчнага, сацыяльнага i культурнага развiцця Рэспублiкi Беларусь.

Акадэмiя навук для вырашэння ўскладзеных на яе задач выконвае асобныя функцыi рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання ў межах паўнамоцтваў, вызначаных гэтым Законам, Статутам Акадэмii навук i iншымi заканадаўчымi актамi.

Акадэмiя навук падпарадкоўваецца Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i падсправаздачная Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Статус Акадэмii навук як некамерцыйнай арганiзацыi вызначаецца гэтым Законам, Статутам Акадэмii навук i iншымi заканадаўчымi актамi.

Статут Акадэмii навук прымаецца яе Агульным сходам i зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 2. Склад Акадэмii навук

Акадэмiя навук аб’ядноўвае ў сваiм складзе правадзейных членаў (акадэмiкаў), членаў-карэспандэнтаў, ганаровых i замежных членаў Акадэмii навук, а таксама аддзяленнi i рэгiянальныя фiлiялы Акадэмii навук, апарат Акадэмii навук, навуковыя арганiзацыi i iншыя юрыдычныя асобы, якiя знаходзяцца ў яе веданнi, работнiкаў гэтых арганiзацый i юрыдычных асоб.

Артыкул 3. Асноўныя задачы Акадэмii навук

Асноўнымi задачамi Акадэмii навук з’яўляюцца:

навуковае забеспячэнне эканамiчнага, сацыяльнага i дзяржаўна-прававога развiцця Рэспублiкi Беларусь, яе культуры, рацыянальнага выкарыстання i аховы прыроды;

арганiзацыя, правядзенне i каардынацыя фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў i распрацовак па важнейшых напрамках прыродных, тэхнiчных, гуманiтарных, сацыяльных навук i мастацтваў у мэтах атрымання новых ведаў пра чалавека, грамадства, прыроду i штучна створаныя аб’екты, павелiчэння навукова-тэхнiчнага, iнтэлектуальнага i духоўнага патэнцыялу Рэспублiкi Беларусь;

вызначэнне i ўнясенне для зацвярджэння ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку пералiкаў прыярытэтных напрамкаў фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў Рэспублiкi Беларусь;

выяўленне прынцыпова новых шляхоў навукова-тэхнiчнага прагрэсу, удзел у распрацоўцы рэкамендацый па выкарыстанню дасягненняў айчыннай i сусветнай навукi на практыцы;

забеспячэння развiцця навукi ў рэгiёнах Рэспублiкi Беларусь;

стварэнне ўмоў для развiцця навуковых школ, падрыхтоўкi навуковых работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi, павышэння квалiфiкацыi вучоных i спецыялiстаў, у тым лiку ў замежных навуковых цэнтрах;

унясенне ва ўстаноўленым парадку прапаноў па фiнансаванню навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту i iншых цэнтралiзаваных крынiц;

забеспячэнне развiцця iнфарматызацыi i сiстэмы навукова-тэхнiчнай iнфармацыi;

правядзенне навукова-тэхнiчнай экспертызы прапаноў па пытаннях набыцця за мяжой высокiх тэхналогiй i дарагога абсталявання за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту;

кантроль ва ўстаноўленым парадку за эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, што выдзяляюцца на фiнансаванне фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў i распрацовак.

Артыкул 4. Асноўныя напрамкi дзейнасцi Акадэмii навук

Асноўнымi напрамкамi дзейнасцi Акадэмii навук з’яўляюцца:

правядзенне аналiзу стану i ажыццяўленне прагназiравання тэндэнцый развiцця навукi i тэхнiкi, эканомiкi, сацыяльнай i прававой сферы, узроўню тэхналогiй i iнфарматызацыi;

распрацоўка i зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку дзяржаўных праграм фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў, перспектыўных i штогадовых планаў важнейшых навукова-даследчых работ у Рэспублiцы Беларусь i арганiзацыя iх выканання;

стварэнне навуковых i навукова-тэхнiчных саветаў, камiтэтаў, камiсiй па актуальных праблемах прыродных, тэхнiчных, гуманiтарных i сацыяльных навук i мастацтваў;

унясенне ва ўстаноўленым парадку прапаноў па ўдасканаленню заканадаўства;

вызначэнне асноўных напрамкаў дзейнасцi навуковых арганiзацый i iншых юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў падпарадкаваннi Акадэмii навук;

забеспячэнне падрыхтоўкi навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi;

аналiз узроўню фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў i распрацовак у навуковых арганiзацыях i вышэйшых навучальных установах, падрыхтоўка прапаноў па павышэнню iх эфектыўнасцi;

правядзенне ва ўстаноўленым парадку навуковай экспертызы праектаў важнейшых нарматыўных прававых актаў, навуковых, навукова-тэхнiчных i народнагаспадарчых праграм, iнавацыйных праектаў;

прыняцце мераў па развiццю ўласнага навукова-тэхнiчнага патэнцыялу, умацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы Акадэмii навук, арганiзацыi доследных вытворчасцяў навукаёмiстай i высокатэхналагiчнай навукова-тэхнiчнай прадукцыi, стварэнню i распаўсюджванню новых метадаў i сродкаў даследавання заканамернасцяў, з’яў i працэсаў;

распрацоўка i прадстаўленне ва ўстаноўленым парадку праектаў планаў фiнансавання i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў i распрацовак, а таксама капiтальных укладанняў на развiццё навуковых арганiзацый i iншых юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук;

ажыццяўленне мiжнароднага навуковага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва, развiццё ўзаемавыгадных сувязяў з акадэмiямi навук i iншымi навуковымi арганiзацыямi замежных краiн, выкананне мiждзяржаўных навуковых i навукова-тэхнiчных праграм i праектаў, удзел у дзейнасцi мiжнародных навуковых i навукова-тэхнiчных арганiзацый i асацыяцый;

садзейнiчанне павышэнню навуковага ўзроўню нацыянальнай сiстэмы адукацыi, удзел у падрыхтоўцы спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй i павышэннi квалiфiкацыi прафесарска-выкладчыцкага складу вышэйшых навучальных устаноў;

удзел у прапагандзе i распаўсюджваннi навуковых ведаў;

стварэнне ва ўстаноўленым парадку прадстаўнiцтваў Акадэмii навук;

выступленне ў якасцi заснавальнiка камерцыйных i некамерцыйных арганiзацый, у тым лiку навуковых i па падрыхтоўцы навуковых работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi, устаноў адукацыi са статусам унiверсiтэта, а таксама фондаў;

удзел ва ўстаноўленым парадку ў дзейнасцi юрыдычных асоб iншых дзяржаў;

стварэнне ўласных i ўдзел у фармiраваннi дзяржаўных рэсурсаў навукова-тэхнiчнай iнфармацыi, яе распаўсюджваннi, у тым лiку ў айчынных i мiжнародных iнфармацыйных камп’ютарных сетках, распрацоўка прапаноў па прававому, арганiзацыйнаму i эканамiчнаму забеспячэнню развiцця сферы iнфарматызацыi i сiстэмы навукова-тэхнiчнай iнфармацыi;

правядзенне навуковых сесiй, канферэнцый, школ, семiнараў i нарад, а таксама прыняцце ўдзелу ў такiх мерапрыемствах.

Артыкул 5. Акадэмiчныя вучоныя званнi

Акадэмiя навук мае права прысвойваць наступныя акадэмiчныя вучоныя званнi:

правадзейны член (акадэмiк) Акадэмii навук;

член-карэспандэнт Акадэмii навук.

Прысваенне акадэмiчных вучоных званняў ажыццяўляецца па вынiках выбараў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi са Статутам Акадэмii навук. Правадзейным членам (акадэмiкам) i членам-карэспандэнтам Акадэмii навук, а таксама пенсiянерам, якiя маюць указаныя званнi, устанаўлiваюцца штомесячныя даплаты за акадэмiчныя вучоныя званнi, парадак назначэння i памер якiх вызначаюцца заканадаўствам.

Правадзейнымi членамi (акадэмiкамi) i членамi-карэспандэнтамi без указання прыналежнасцi да канкрэтнай акадэмii навук маюць права называцца толькi правадзейныя члены (акадэмiкi) i члены-карэспандэнты Акадэмii навук.

Артыкул 6. Навуковыя архiвы Акадэмii навук

Акадэмiя навук захоўвае ў адпаведнасцi з заканадаўствам у Цэнтральным навуковым архiве Акадэмii навук i архiвах навуковых арганiзацый, якiя знаходзяцца ў яе веданнi, рукапiсы вучоных, дзеячаў лiтаратуры, культуры i мастацтва, а таксама архiўныя матэрыялы навуковых арганiзацый i iншых юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук, што маюць каштоўнасць для гiсторыi навукi.

Акадэмiя навук прадстаўляе ў адпаведныя дзяржаўныя органы (арганiзацыi) iнфармацыю аб складзе i змесце дакументаў Цэнтральнага навуковага архiва Акадэмii навук i архiваў навуковых арганiзацый, якiя знаходзяцца ў яе веданнi, у мэтах уключэння звестак аб iх у Звод Нацыянальнага архiўнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 7. Выдавецкая дзейнасць i друкаваныя выданнi Акадэмii навук

Акадэмiя навук мае права засноўваць i выдаваць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, навуковыя часопiсы, газеты i iншыя выданнi, у тым лiку ў электроннай форме, а таксама ажыццяўляць абмен друкаванымi выданнямi з навуковымi арганiзацыямi i вышэйшымi навучальнымi ўстановамi, бiблiятэкамi i музеямi, мiжнароднымi i замежнымi арганiзацыямi.

Артыкул 8. Узаемаадносiны Акадэмii навук з дзяржаўнымi органамi

Акадэмiя навук з’яўляецца суб’ектам дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь. Акты заканадаўства па пытаннях развiцця навукi ў Рэспублiцы Беларусь прымаюцца па ўзгадненню з Акадэмiяй навук.

Дзейнасць Акадэмii навук ажыццяўляецца на падставе спалучэння дзяржаўнага рэгулявання навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi з творчай iнiцыятывай навуковых калектываў, свабодай навуковага пошуку ў мэтах забеспячэння эфектыўнага выканання задач, якiя стаяць перад Акадэмiяй навук.

У мэтах рэалiзацыi асобных функцый рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання па пытаннях, аднесеных да яе кампетэнцыi, Акадэмiя навук прымае нарматыўныя прававыя акты i ажыццяўляе кантроль за iх выкананнем.

Дзяржава стварае ўмовы, неабходныя для выканання Акадэмiяй навук ускладзеных на яе задач, садзейнiчае павышэнню аўтарытэту Акадэмii навук i яе ролi ва ўстойлiвым сацыяльна-эканамiчным i палiтычным развiццi Рэспублiкi Беларусь, ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляе фiнансаванне яе дзейнасцi.

У сваёй дзейнасцi Акадэмiя навук актыўна ўзаемадзейнiчае з рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi органамi (арганiзацыямi), у тым лiку пры дапамозе ўдзелу ўпаўнаважаных Акадэмiяй навук прадстаўнiкоў у пасяджэннях калегiй, вучоных i навукова-тэхнiчных саветаў, нарадах, якiя праводзяцца ўказанымi органамi (арганiзацыямi) пры разглядзе пытанняў, што адносяцца да кампетэнцыi Акадэмii навук.

Iншыя пытаннi ўзаемаадносiнаў Акадэмii навук з дзяржаўнымi органамi, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi рэгулююцца Статутам Акадэмii навук, iншымi актамi заканадаўства.

Артыкул 9. Узаемаадносiны Акадэмii навук з iншымi суб’ектамi
i ўдзельнiкамi навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай
дзейнасцi

Акадэмiя навук у адпаведнасцi са Статутам Акадэмii навук, iншымi актамi заканадаўства на ўзаемавыгаднай i раўнапраўнай аснове супрацоўнiчае з фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi, мiжнароднымi i замежнымi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць правядзенне, падтрымку або практычную рэалiзацыю навуковых даследаванняў i распрацовак, у тым лiку апiраючыся на дзейнасць членаў Акадэмii навук, якiя працуюць у iншых арганiзацыях.

Асноўнымi формамi супрацоўнiцтва Акадэмii навук з iншымi суб’ектамi i ўдзельнiкамi навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi з’яўляюцца:

выкананне фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў i распрацовак у рамках сумесных праграм, планаў i праектаў, а таксама арганiзацыя i правядзенне сумесных навуковых i навукова-практычных сесiй, канферэнцый, нарад, сiмпозiумаў, школ, семiнараў, выставак i iншых навукова-арганiзацыйных мерапрыемстваў;

удзел вучоных i спецыялiстаў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, навуковых арганiзацый i вышэйшых навучальных устаноў у рабоце Агульнага сходу Акадэмii навук i яе Прэзiдыума, а таксама ў складзе навуковых i навукова-тэхнiчных саветаў, камiтэтаў i камiсiй, што ствараюцца Акадэмiяй навук, навуковымi арганiзацыямi i iншымi юрыдычнымi асобамi, якiя знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук;

прадастаўленне вучоным i спецыялiстам навуковых арганiзацый i вышэйшых навучальных устаноў магчымасцi выканання сумесных фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў i распрацовак у навуковых арганiзацыях, якiя знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук, з выкарыстаннем iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы i навуковага абсталявання;

удзел у выкананнi фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў i распрацовак, якiя право-дзяцца навуковымi арганiзацыямi i вышэйшымi навучальнымi ўстановамi, а таксама ў навучальным працэсе i падрыхтоўцы навуковых работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi ў гэтых навуковых арганiзацыях i вышэйшых навучальных установах;

удзел у складзе вучоных, навукова-тэхнiчных i навукова-метадычных саветаў, камiтэтаў i камiсiй, якiя ствараюцца iншымi навуковымi арганiзацыямi, вышэйшымi навучальнымi ўстановамi, рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

публiкацыя ў навуковых выданнях Акадэмii навук вынiкаў навуковых даследаванняў вучоных навуковых арганiзацый i вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь i замежных дзяржаў;

iншыя формы супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам i Статутам Акадэмii навук.

Навуковыя арганiзацыi i вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь маюць права вылучаць па напрамках сваёй навуковай дзейнасцi кандыдатаў у правадзейныя члены (акадэмiкi) i члены-карэспандэнты Акадэмii навук па аб’яўленых ёю спецыяльнасцях у парадку, устаноўленым Статутам Акадэмii навук.

Акадэмiя навук мае права запытваць i атрымлiваць ад навуковых арганiзацый i вышэйшых навучальных устаноў, якiя выконваюць навуковыя даследаваннi за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, iнфармацыю аб стане i вынiках фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў i распрацовак, а таксама ва ўстаноўленым парадку праводзiць праверку i даваць ацэнку стану i ўзроўню выконваемых iмi ўказаных навуковых даследаванняў, эфектыўнасцi выкарыстання сродкаў, што выдзяляюцца з рэспублiканскага бюджэту на гэтыя мэты.

Для ажыццяўлення каардынацыi фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў i распрацовак пры Акадэмii навук ствараюцца:

Савет па каардынацыi фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў, персанальны склад i Палажэнне аб якiм зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

навуковыя i экспертныя саветы (камiсii) па важнейшых навуковых, навукова-тэхнiчных i сацыяльна-эканамiчных праблемах, палажэннi аб якiх зацвярджаюцца Прэзiдыумам Акадэмii навук.

Акадэмiя навук можа засноўваць i прысуджаць, у тым лiку сумесна з iншымi айчыннымi, мiжнароднымi i замежнымi навуковымi арганiзацыямi, прэмii, медалi, дыпломы i iншыя ўзнагароды за выдатныя навуковыя дасягненнi i лепшыя навуковыя работы вучоным, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама засноўваць спецыяльныя стыпендыi для маладых вучоных i аспiрантаў Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 2

ЧЛЕНЫ АКАДЭМII НАВУК, РАБОТНIКI АКАДЭМII НАВУК, НАВУКОВЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ I IНШЫХ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ, ЯКIЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА Ў ВЕДАННI АКАДЭМII НАВУК

Артыкул 10. Члены Акадэмii навук

Членамi Акадэмii навук з’яўляюцца правадзейныя члены (акадэмiкi), члены-карэспандэнты, ганаровыя i замежныя члены Акадэмii навук.

Правадзейнымi членамi (акадэмiкамi) могуць быць выбраны вядомыя вучоныя — грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя ўнеслi вялiкi ўклад у развiццё навукi i абагацiлi яе працамi першараднага навуковага значэння.

Членамi-карэспандэнтамi могуць быць выбраны вядомыя вучоныя — грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё навукi i абагацiлi яе працамi буйнога навуковага значэння.

Ганаровымi членамi Акадэмii навук могуць быць выбраны грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя ўнеслi вялiкi ўклад у развiццё нацыянальнай эканомiкi, культуры, адукацыi i дзяржаўнага будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь.

Замежнымi членамi Акадэмii навук выбiраюцца замежныя вучоныя, якiя ўнеслi буйны ўклад у развiццё сусветнай навукi.

Правадзейныя члены (акадэмiкi) i члены-карэспандэнты маюць права на прадастаўленне iм Акадэмiяй навук умоў, неабходных для правядзення асабiста ажыццяўляемых або арганiзуемых iмi навуковых работ, адобраных адпаведным аддзяленнем Акадэмii навук.

Правадзейныя члены (акадэмiкi) i члены-карэспандэнты абавязаны актыўна ўдзельнiчаць у выкананнi задач, ускладзеных на Акадэмiю навук, i рэалiзацыi асноўных напрамкаў яе дзейнасцi.

Парадак выбараў правадзейных членаў (акадэмiкаў), членаў-карэспандэнтаў, ганаровых i замежных членаў Акадэмii навук, iх правы i абавязкi вызначаюцца Статутам Акадэмii навук.

Колькасць правадзейных членаў (акадэмiкаў) i членаў-карэспандэнтаў Акадэмii навук устанаўлiваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 11. Работнiкi Акадэмii навук, навуковых арганiзацый i iншых
юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў яе веданнi

Парадак найму, замяшчэння пасад, правы, абавязкi i адказнасць работнiкаў Акадэмii навук, навуковых арганiзацый i iншых юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў яе веданнi, вызначаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам, Статутам Акадэмii навук i статутамi гэтых юрыдычных асоб.

Работнiкам Акадэмii навук, навуковых арганiзацый i iншых юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў яе веданнi, забяспечваецца права:

свабодна ажыццяўляць навуковы пошук, удасканальваць сваё прафесiйнае майстэрства, культурнае i духоўнае развiццё;

выбiраць i быць выбранымi ў выбарныя органы Акадэмii навук, навуковых арганiзацый i iншых юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў яе веданнi;

удзельнiчаць у вырашэннi пытанняў Акадэмii навук, навуковых арганiзацый i iншых юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў яе веданнi;

ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку працаваць у часовых навуковых калектывах i па сумяшчальнiцтву;

карыстацца навуковымi, вучэбнымi, сацыяльна-бытавымi паслугамi навуковых арганiзацый i iншых юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук, фондамi бiблiятэк Акадэмii навук, Цэнтральнага навуковага архiва i архiваў указаных юрыдычных асоб;

ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку валодаць, карыстацца i распараджацца вынiкамi сваёй навуковай i навукова-тэхнiчнай дзейнасцi;

аб’ядноўвацца ў прафесiйныя саюзы, грамадскiя навуковыя арганiзацыi i асацыяцыi.

Указаныя работнiкi могуць карыстацца iншымi правамi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Работнiкi Акадэмii навук, навуковых арганiзацый i iншых юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў яе веданнi, абавязаны:

забяспечваць высокую эфектыўнасць праводзiмых навуковых даследаванняў i распрацовак;

пастаянна павышаць сваю квалiфiкацыю;

захоўваць нормы навуковай этыкi;

выконваць палажэннi гэтага Закона, Статута Акадэмii навук, статутаў адпаведных арганiзацый, рашэннi органаў кiравання Акадэмii навук, правiлы ўнутранага працоўнага распарадку, а таксама iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Работнiкi Акадэмii навук, навуковых арганiзацый i iншых юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў яе веданнi, за невыкананне сваiх абавязкаў нясуць адказнасць згодна з заканадаўствам.

ГЛАВА 3

НАВУКОВЫЯ АРГАНIЗАЦЫI I IНШЫЯ ЮРЫДЫЧНЫЯ АСОБЫ, ЯКIЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА Ў ВЕДАННI АКАДЭМII НАВУК

Артыкул 12. Навуковыя арганiзацыi, якiя знаходзяцца ў веданнi
Акадэмii навук

Да навуковых арганiзацый, якiя знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук, адносяцца iнстытуты, а таксама аддзелы, цэнтры i iншыя навуковыя арганiзацыi на правах iнстытутаў.

Дзейнасць навуковых арганiзацый, якiя знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi са Статутам Акадэмii навук, iншымi актамi заканадаўства на падставе статутаў дадзеных арганiзацый, зацверджаных Бюро Прэзiдыума Акадэмii навук.

Артыкул 13. Iншыя юрыдычныя асобы, якiя знаходзяцца ў веданнi
Акадэмii навук

У веданнi Акадэмii навук знаходзяцца ўстановы, рэспублiканскiя унiтарныя прадпрыемствы, аб’яднаннi ўстаноў i рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў i iншыя арганiзацыi, якiя забяспечваюць дзейнасць Акадэмii навук i яе навуковых арганiзацый.

Дзейнасць юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук i не з’яўляюцца навуковымi арганiзацыямi, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi са Статутам Акадэмii навук, iншымi актамi заканадаўства на падставе статутаў дадзеных юрыдычных асоб, зацверджаных Прэзiдэнтам Акадэмii навук.

ГЛАВА 4

ОРГАНЫ КIРАВАННЯ I СТРУКТУРНЫЯ ПАДРАЗДЗЯЛЕННI АКАДЭМII НАВУК

Артыкул 14. Органы кiравання Акадэмii навук

Органамi кiравання Акадэмii навук з’яўляюцца Агульны сход Акадэмii навук, Прэзiдыум Акадэмii навук i Бюро Прэзiдыума Акадэмii навук.

Парадак i формы кiравання Акадэмiяй навук вызначаюцца гэтым Законам, Статутам Акадэмii навук, iншымi актамi заканадаўства i актамi органаў кiравання Акадэмii навук.

Артыкул 15. Агульны сход Акадэмii навук

Агульны сход Акадэмii навук — вышэйшы калегiяльны орган кiравання Акадэмii навук.

Членамi Агульнага сходу Акадэмii навук з’яўляюцца:

Прэзiдэнт Акадэмii навук;

члены Прэзiдыума Акадэмii навук;

правадзейныя члены (акадэмiкi) i члены-карэспандэнты Акадэмii навук;

кiраўнiкi навуковых арганiзацый, якiя знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук;

прадстаўнiкi навуковых арганiзацый, якiя знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук, навуковых арганiзацый рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, вышэйшых навучальных устаноў, выбiраемыя ў парадку, устаноўленым Статутам Акадэмii навук.

Кампетэнцыя Агульнага сходу Акадэмii навук вызначаецца Статутам Акадэмii навук.

Рашэннi Агульнага сходу Акадэмii навук, прынятыя ў межах яго кампетэнцыi, абавязковыя для выканання Прэзiдэнтам Акадэмii навук, Прэзiдыумам Акадэмii навук, Бюро Прэзiдыума Акадэмii навук, навуковымi арганiзацыямi i iншымi юрыдычнымi асобамi, якiя знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук, а па пытаннях арганiзацыi i каардынацыi навуковых даследаванняў i распрацовак — усiмi суб’ектамi навуковай дзейнасцi.

Артыкул 16. Прэзiдэнт Акадэмii навук

Прэзiдэнт Акадэмii навук узначальвае Акадэмiю навук, ажыццяўляе кiраўнiцтва яе дзейнасцю i нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на яе задач i функцый.

Прэзiдэнт Акадэмii навук назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, уваходзiць у склад Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Прэзiдэнт Акадэмii навук падпарадкоўваецца Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i ў сваёй дзейнасцi падсправаздачны Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Агульнаму сходу Акадэмii навук.

Кампетэнцыя Прэзiдэнта Акадэмii навук вызначаецца Статутам Акадэмii навук.

Артыкул 17. Прэзiдыум Акадэмii навук

Прэзiдыум Акадэмii навук — калегiяльны орган кiравання Акадэмii навук, якi падсправаздачны Агульнаму сходу Акадэмii навук i забяспечвае выкананне яго рашэнняў.

Склад Прэзiдыума Акадэмii навук фармiруецца з навуковых работнiкаў Акадэмii навук, вышэйшых навучальных устаноў i навуковых арганiзацый, а таксама кiраўнiкоў дзяржаўных органаў i вядучых спецыялiстаў галiн эканомiкi. У склад Прэзiдыума Акадэмii навук уваходзяць па пасадзе Прэзiдэнт Акадэмii навук, вiцэ-прэзiдэнты i галоўны вучоны сакратар Акадэмii навук.

Вiцэ-прэзiдэнты i галоўны вучоны сакратар Акадэмii навук назначаюцца на пасады i вызваляюцца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Колькасны i персанальны склад Прэзiдыума Акадэмii навук зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Прэзiдэнта Акадэмii навук, узгодненаму з Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Кампетэнцыя Прэзiдыума Акадэмii навук вызначаецца Статутам Акадэмii навук.

Артыкул 18. Бюро Прэзiдыума Акадэмii навук

Бюро Прэзiдыума Акадэмii навук — выканаўчы орган Прэзiдыума Акадэмii навук, якi ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыi аператыўнае вырашэнне навуковых i навукова-арганiзацыйных пытанняў Акадэмii навук.

У склад Бюро Прэзiдыума Акадэмii навук уваходзяць Прэзiдэнт Акадэмii навук, вiцэ-прэзiдэнты Акадэмii навук i галоўны вучоны сакратар Акадэмii навук.

Кампетэнцыя Бюро Прэзiдыума Акадэмii навук вызначаецца Статутам Акадэмii навук.

Артыкул 19. Аддзяленнi Акадэмii навук

Аддзяленнi Акадэмii навук з’яўляюцца яе асноўнымi навуковымi i навукова-арганiзацыйнымi падраздзяленнямi, якiя аб’ядноўваюць правадзейных членаў (акадэмiкаў) i членаў-карэспандэнтаў Акадэмii навук або некалькiх галiн навукi.

Аддзяленне Акадэмii навук каардынуе i накiроўвае дзейнасць замацаваных за iм Прэзiдыумам Акадэмii навук навуковых i iншых арганiзацый адпаведных галiн навукi.

Аддзяленнем кiруе акадэмiк-сакратар, якiя з’яўляецца членам Прэзiдыума Акадэмii навук i назначаецца на пасаду рашэннем Прэзiдыума Акадэмii навук.

Органамi кiравання аддзяленнем з’яўляюцца агульны сход аддзялення i бюро аддзялення, склад i парадак фармiравання якiх вызначаюцца Статутам Акадэмii навук.

Кампетэнцыя аддзялення Акадэмii навук, акадэмiка-сакратара аддзялення i органаў кiравання аддзяленнем вызначаецца Статутам Акадэмii навук i Палажэннем аб аддзяленнi Акадэмii навук, зацвярджаемых Агульным сходам Акадэмii навук.

Артыкул 20. Рэгiянальныя фiлiялы Акадэмii навук

Рэгiянальныя фiлiялы Акадэмii навук — структурныя падраздзяленнi Акадэмii навук, якiя ствараюцца па рашэнню Агульнага сходу Акадэмii навук у мэтах развiцця i каардынацыi навукi ў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнках Рэспублiкi Беларусь.

Кампетэнцыя i парадак дзейнасцi рэгiянальнага фiлiяла Акадэмii навук вызначаюцца Палажэннем аб рэгiянальным фiлiяле Акадэмii навук, зацвярджаемых Прэзiдыумам Акадэмii навук.

Артыкул 21. Апарат Акадэмii навук

У склад апарату Акадэмii навук уваходзяць структурныя падраздзяленнi, створаныя для падрыхтоўкi i арганiзацыi выканання рашэнняў Прэзiдэнта Акадэмii навук i органаў кiравання Акадэмii навук.

Кампетэнцыя апарату Акадэмii навук вызначаецца Палажэннем аб апараце Акадэмii навук, зацвярджаемых Прэзiдыумам Акадэмii навук.

ГЛАВА 5

ФIНАНСАВЫЯ СРОДКI I МАЁМАСЦЬ АКАДЭМII НАВУК

Артыкул 22. Фiнансавыя сродкi Акадэмii навук

Фiнансавыя сродкi Акадэмii навук фармiруюцца за кошт:

сродкаў рэспублiканскага бюджэту, якiя накiроўваюцца на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць, а таксама сродкаў дзяржаўных бюджэтных i небюджэтных фондаў;

сродкаў фондаў спецыяльнага прызначэння, у тым лiку замежных;

паступленняў ад гаспадарчай дзейнасцi навуковых арганiзацый i iншых юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук, у тым лiку i за кошт адлiчэнняў ад прыбытку камерцыйных арганiзацый, створаных з удзелам Акадэмii навук;

добраахвотных узносаў i дабрачынных ахвяраванняў юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку замежных;

iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Бюджэтныя сродкi, прадугледжаныя для фiнансавання навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi, выкарыстоўваюцца на:

правядзенне фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў i распрацовак;

выкананне навукова-тэхнiчных праграм i iнавацыйных праектаў;

падрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi навуковых работнiкаў;

развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы Акадэмii навук, навуковых арганiзацый i iншых юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў яе веданнi;

забеспячэнне статутнай дзейнасцi Акадэмii навук, навуковых арганiзацый i iншых юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў яе веданнi;

штомесячную даплату за вучоныя званнi правадзейнага члена (акадэмiка) i члена-карэспандэнта i вучоныя ступенi;

падрыхтоўку i выданне навуковай, навукова-тэхнiчнай, навукова-метадычнай, у тым лiку перыядычнай, лiтаратуры;

правядзенне навуковых i навукова-практычных мерапрыемстваў;

навуковае i навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва на падставе мiжнародных дагавораў;

задавальненне сацыяльных патрэб (у памеры да аднаго працэнта асiгнаванняў, што выдзяляюцца навуковым арганiзацыям, якiя знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук, на выкананне навукова-даследчых i доследна-канструктарскiх работ);

фiнансаванне расходаў, звязаных з разглядам работ, якiя вылучаюцца на атрыманне дзяржаўных прэмiй Рэспублiкi Беларусь у галiне навукi, тэхнiкi, лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры;

фiнансаванне расходаў па разгляду работ, якiя вылучаюцца на атрыманне прэмiй, што засноўваюцца Акадэмiяй навук, i выплаце гэтых прэмiй;

устанаўленне спецыяльных стыпендый Акадэмii навук маладым вучоным i аспiрантам Рэспублiкi Беларусь;

iншыя мэты, якiя не супярэчаць заканадаўству.

Артыкул 23. Маёмасць Акадэмii навук

Маёмасць Акадэмii навук адносiцца да рэспублiканскай уласнасцi i знаходзiцца ў аператыўным кiраваннi Акадэмii навук.

Маёмасць, якая перададзена на правах аператыўнага кiравання навуковым i iншым арганiзацыям, што знаходзяцца ў веданнi Акадэмii навук, адносiцца да рэспублiканскай уласнасцi.

Унiкальныя аб’екты, асаблiва каштоўныя ў навуковых адносiнах i якiя маюць агульнанацыянальную значнасць i знаходзяцца ва ўладаннi, карыстаннi i распараджэннi Акадэмii навук, ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку могуць быць аб’яўлены нацыянальным здабыткам.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

29 лiстапада 2003 года, г. Мiнск.

№ 252-3.
<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый>>>


Rambler's Top100 Rating All.BY Каталог TUT.BY
Hosted by uCoz