Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб абароне»

Закон Рэспублiкi Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 26 чэрвеня 2002 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 чэрвеня 2002 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 3 лiстапада 1992 года «Аб абароне» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 28, ст. 493) змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi:

«ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Аб абароне

Гэты Закон устанаўлiвае асновы i арганiзацыю абароны Рэспублiкi Беларусь, паўнамоцтвы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўных органаў, абавязкi арганiзацый i грамадзян Рэспублiкi Беларусь па забеспячэнню ўзброенай абароны Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны i вызначэннi, прымяняемыя ў гэтым Законе

У гэтым Законе прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны i вызначэннi:

абарона Рэспублiкi Беларусь (далей — абарона) —сiстэма прававых, палiтычных, эканамiчных, ваенных, сацыяльных i iншых мер, якiя забяспечваюць ваенную бяспеку дзяржавы;

ваенная бяспека дзяржавы — здольнасць дзяржавы рэалiзоўваць усю сукупнасць наяўных сiл, сродкаў i рэсурсаў, што знаходзяцца ў яе распараджэннi, з мэтай прадухiлення, лакалiзацыi i нейтралiзацыi ваенных пагроз, стварэння спрыяльных умоў для арганiзацыi ўзброенай абароны яе iнтарэсаў;

ваенная пагроза — дзеяннi iншай дзяржавы (iншых дзяржаў), экстрэмiсцкiх, рэлiгiйных, сепаратысцкiх рухаў, арганiзацый, размешчаных на тэрыторыi iншай дзяржавы (iншых дзяржаў), якiя ўказваюць на рэальны намер прымянiць узброеную сiлу супраць суверэнiтэту, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi Рэспублiкi Беларусь;

узброеная абарона Рэспублiкi Беларусь — дзейнасць дзяржавы, накiраваная на захаванне i ўмацаванне суверэнiтэту, незалежнасцi, тэрытарыяльнай цэласнасцi i iншых нацыянальных iнтарэсаў з выкарыстаннем сiл i сродкаў узброенай барацьбы;

адбiццё нападу (акта ўзброенай агрэсii) (далей — адбiццё нападу) — комплекс агульнадзяржаўных мерапрыемстваў i дзеянняў ваеннай арганiзацыi дзяржавы, накiраваных на зрыў намеру агрэсара па прымяненню сiлы цi прымус агрэсара да спынення прымянення сiлы супраць суверэнiтэту, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi Рэспублiкi Беларусь;

аб’яўленне вайны — заява Рэспублiцы Беларусь з боку iншай дзяржавы (iншых дзяржаў) аб спыненнi з ёй мiрных адносiнаў i пераходзе да стану вайны або заява Рэспублiкi Беларусь iншай дзяржаве (iншым дзяржавам) аб спыненнi з ёй (з iмi) мiрных адносiнаў i пераходзе да стану вайны;

стан вайны — адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i iншай дзяржавай (iншымi дзяржавамi) з моманту аб’яўлення iншай дзяржавай (iншымi дзяржавамi) вайны Рэспублiцы Беларусь, нападу на Рэспублiку Беларусь з боку iншай дзяржавы (iншых дзяржаў) або аб’яўлення Рэспублiкай Беларусь вайны iншай дзяржаве (iншым дзяржавам) да заключэння мiру памiж бакамi, якiя ваююць;

ваенны час — перыяд фактычнага знаходжання дзяржавы ў стане вайны;

ваенная арганiзацыя дзяржавы — сукупнасць Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, дзяржаўных, ваенна-палiтычных органаў кiравання, органаў ваеннага кiравання, iншых арганiзацый, асноўная дзейнасць якiх у мiрны час накiравана на вырашэнне задач па забеспячэнню ваеннай бяспекi дзяржавы (прадухiленне ваеннай пагрозы), а ў выпадку вайны — на забеспячэнне ўзброенай абароны Рэспублiкi Беларусь, адбiццё нападу, разгром працiўнiка i дасягненне палiтычных мэтаў у вайне. У ваенную арганiзацыю дзяржавы, акрамя таго, уваходзiць абаронны сектар эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, якi ажыццяўляе навуковую i (або) вытворчую дзейнасць па стварэнню прадукцыi (работ, паслуг) ваеннага назначэння;

аператыўнае абсталяванне тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь — дзейнасць ваеннай арганiзацыi дзяржавы, накiраваная на правядзенне комплексу арганiзацыйных, iнжынерна-тэхнiчных i iншых мерапрыемстваў па падрыхтоўцы тэрыторыi краiны i аб’ектаў ваеннай iнфраструктуры да абароны.

Артыкул 2. Асновы абароны

Абарона належыць да важнейшай функцыi дзяржавы i з’яўляецца ўсеагульнай справай.

Для абароны Рэспублiка Беларусь мае Узброеныя Сiлы Рэспублiкi Беларусь, унутраныя войскi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi, Беларусь, пагранiчныя войскi, органы дзяржаўнай бяспекi, Службу бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, iншыя воiнскiя фармiраваннi, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь (далей — Узброеныя Сiлы, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi), а таксама прыцягвае органы ўнутраных спраў, органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях.

Дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi i грамадзяне Рэспублiкi Беларусь прымаюць удзел у забеспячэннi абароны i нясуць адказнасць за ажыццяўленне ўскладзеных на iх задач у межах паўнамоцтваў i абавязкаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Узброеныя Сiлы, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi выконваюць задачы ў галiне абароны ў адпаведнасцi з планам абароны Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 3. Прававое рэгуляванне ў галiне абароны

Прававое рэгуляванне ў галiне абароны грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законе i iншых нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь.

Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя змяшчаюцца ў гэтым Законе, дык прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора.

Артыкул 4. Арганiзацыя абароны

Арганiзацыя абароны ўключае:

аналiз, ацэнку i прагназаванне развiцця ваенна-палiтычнай абстаноўкi;

распрацоўку асноўных накiрункаў ваеннай палiтыкi i Ваеннай дактрыны Рэспублiкi Беларусь;

прававое рэгуляванне ў галiне абароны i ваеннага будаўнiцтва;

стварэнне i забеспячэнне эфектыўнага функцыянiравання ваеннай арганiзацыi дзяржавы;

стварэнне, падрыхтоўку i падтрыманне ў неабходнай ступенi мабiлiзацыйнай гатоўнасцi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, якiя ўваходзяць у ваенную арганiзацыю дзяржавы, транспарту i камунiкацый;

будаўнiцтва i развiццё Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, а таксама планаванне iх прымянення;

удасканальванне i падрыхтоўку да функцыянiравання ва ўмовах ваеннага часу сiстэмы кiравання ваеннай арганiзацыяй дзяржавы, а таксама эканомiкай Рэспублiкi Беларусь;

ахову Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь i забеспячэнне ўзброенай абароны Рэспублiкi Беларусь;

распрацоўку асноўных накiрункаў развiцця ўзбраення, ваеннай тэхнiкi, фармiраванне i рэалiзацыю праграм узбраення, дзяржаўнага абароннага заказу па распрацоўцы, вытворчасцi, пастаўках, удасканальванню i рамонту ўзбраення, ваеннай тэхнiкi;

развiццё i ўдасканальванне сiстэмы iнфармацыйнага забеспячэння дзейнасцi ваеннай арганiзацыi дзяржавы;

планаванне i ажыццяўленне мерапрыемстваў па тэрытарыяльнай i грамадзянскай абароне;

каардынацыю дзейнасцi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый па пытаннях падрыхтоўкi насельнiцтва i тэрыторыi да абароны;

планаванне пераводу дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый i эканомiкi Рэспублiкi Беларусь на работу ва ўмовах ваеннага часу;

стварэнне запасаў матэрыяльных сродкаў у дзяржаўным i мабiлiзацыйным рэзервах;

правядзенне навукова-даследчых i доследна-канструктарскiх работ у мэтах забеспячэння абароны;

фiнансаванне расходаў на абарону;

кантроль за расходаваннем сродкаў, выдзеленых на абарону, i дзейнасцю Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў;

забеспячэнне абароны звестак, якiя з’яўляюцца дзяржаўнай i службовай тайнай ў галiне абароны;

мiжнароднае супрацоўнiцтва ў мэтах забеспячэння калектыўнай ваеннай бяспекi, удзел у распрацоўцы i рэалiзацыi мiжнародных дагавораў у галiне раззбраення i кантролю над узбраеннямi;

накапленне, улiк i падрыхтоўку мабiлiзацыйных рэсурсаў з лiку прызыўнiкоў i ваеннаабавязаных грамадзян;

дапрызыўную i фiзiчную падрыхтоўку ў ўстановах адукацыi, якiя забяпечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi ў адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi;

iншыя мерапрыемствы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 2

ПАЎНАМОЦТВЫ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ У ГАЛIНЕ АБАРОНЫ

Артыкул 5. Паўнамоцтвы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь — Галоўнакамандуючы Узброенымi Сiламi ажыццяўляе агульнае кiраўнiцтва падрыхтоўкай i прымяненнем ваеннай арганiзацыi дзяржавы з мэтай забеспячэння ваеннай бяспекi Рэспублiкi Беларусь.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь:

фармiруе i ўзначальвае Савет Бяспекi Рэспублiкi Беларусь;

назначае на пасаду i вызваляе ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь;

назначае на пасады i вызваляе ад пасад вышэйшае камандаванне Узброеных Сiл;

уводзiць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы цi нападу ваеннае становiшча, аб’яўляе поўную цi частковую мабiлiзацыю з унясеннем у трохдзённы тэрмiн прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;

вызначае задачы органам дзяржаўнага кiравання па арганiзацыi ўзброенай абароны Рэспублiкi Беларусь;

назначае на пасады i вызваляе ад пасад мiнiстраў абароны, унутраных спраў, па надзвычайных сiтуацыях, старшыняў Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь i iх намеснiкаў, камандуючага ўнутранымi войскамi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, начальнiка чыгуначных войскаў — начальнiка Дэпартамента чыгуначных войскаў Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь;

зацвярджае план абароны Рэспублiкi Беларусь, вызначае задачы ваеннай арганiзацыi дзяржавы па арганiзацыi ўзброенай абароны Рэспублiкi Беларусь;

уносiць на зацвярджэнне Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Ваенную дактрыну Рэспублiкi Беларусь, прапановы па аб’ёму бюджэтных асiгнаванняў на абарону;

зацвярджае канцэпцыi ваеннага будаўнiцтва i будаўнiцтва Узброеных Сiл, планы будаўнiцтва, развiцця i прымянення Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, дзяржаўную праграму аператыўнага абсталявання тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, план грамадзянскай абароны, палажэнне аб тэрытарыяльнай абароне;

выдае прававыя акты па пытаннях баявой гатоўнасцi, планавання i вядзення ваенных дзеянняў Узброенымi Сiламi, iншымi войскамi i воiнскiмi фармiраваннямi;

зацвярджае мабiлiзацыйныя планы Рэспублiкi Беларусь;

зацвярджае планы накаплення матэрыяльных сродкаў у дзяржаўным i мабiлiзацыйным рэзервах;

зацвярджае дзяржаўную праграму ўзбраення;

зацвярджае структуру i колькасць Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, iх дыслакацыю;

ажыццяўляе стратэгiчнае кiраванне ваеннай арганiзацыяй дзяржавы ў выпадку ваеннай пагрозы Рэспублiцы Беларусь цi пры адбiццi нападу з боку iншай дзяржавы (iншых дзяржаў) праз Генеральны штаб Узброеных Сiл;

фармiруе дзяржаўныя органы ваеннага кiравання на перыяд ваеннага часу ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

вырашае пытаннi, звязаныя з накiраваннем ваеннаслужачых, асобаў кiраўнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, фiнансавых расследванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, пракурорскiх работнiкаў за межы Рэспублiкi Беларусь для выканання мiжнародных абавязацельстваў дзяржавы ў парадку, якi ўстанаўлiваецца заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкамi Беларусь. Накiроўванне ўказаных асобаў за межы Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца з iх асабiстай пiсьмовай згоды;

зацвярджае палажэннi аб Мiнiстэрстве абароны Рэспублiкi Беларусь, Генеральным штабе Узброеных Сiл, Дэпартаменце чыгуначных войскаў Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрстве ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, галоўным упраўленнi камандуючага ўнутранымi войскамi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, Камiтэце дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўным камiтэце пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь, а таксама аб чыгуначных войсках Рэспублiкi Беларусь;

выдае ўказы аб звальненнi ў запас ваеннаслужачых, якiя выслужылi ўстаноўленыя тэрмiны ваеннай службы, i аб чарговым прызыве грамадзян Рэспублiкi Беларусь на тэрмiновую ваенную службу;

узнагароджвае дзяржаўнымi ўзнагародамi ваеннаслужачых i цывiльны персанал Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, прысвайвае воiнскае званне «палкоўнiк», а таксама воiнскiя званнi вышэйшага афiцэрскага саставу;

вядзе перагаворы i падпiсвае мiжнародныя дагаворы ў галiне абароны;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Канстытуцыяй i заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны.

Артыкул 6. Паўнамоцтвы Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны

Савет Бяспекi Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца вышэйшым калегiяльным каардынацыйна-палiтычным органам, якi ствараецца ў мэтах рэалiзацыi паўнамоцтваў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь як Кiраўнiка дзяржавы i Галоўнакамандуючага Узброенымi Сiламi ў галiне забеспячэння нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь.

Савет Бяспекi Рэспублiкi Беларусь:

уносiць прапановы Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь па пытаннях дзяржаўнай палiтыкi ў галiне ваеннай бяспекi дзяржавы, вызначае асноўныя напрамкi ваеннай палiтыкi, прынцыпы ваеннага будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, а таксама асноўныя палажэннi Ваеннай дактрыны Рэспублiкi Беларусь;

арганiзуе ўстойлiвае функцыянiраванне ваеннай арганiзацыi дзяржавы ў любых умовах ваенна-палiтычнага становiшча;

вызначае структуру i колькасць Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў з улiкам рэальнай аб’ектыўнай дастатковасцi для абароны, а таксама эканамiчных магчымасцяў дзяржавы i ўносiць iх на зацвярджэнне Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь;

уносiць прапановы Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь па пытаннях вядзення, падаўжэння i адмены ваеннага, надзвычайнага становiшча;

каардынуе перавод эканомiкi Рэспублiкi Беларусь на работу ва ўмовах ваеннага часу;

заслухоўвае кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання па пытаннях барацьбы i забеспячэння ваеннай бяспекi дзяржавы;

вызначае асноўныя напрамкi мiжнароднай ваенна-палiтычнай дзейнасцi, задачы па развiццю саюзнiцкiх i партнёрскiх адносiн з iншымi дзяржавамi;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны.

Артыкул 7. Паўнамоцтвы Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны

Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь разглядае праекты законаў у галiне абароны, у тым лiку аб аб’яўленнi вайны i аб заключэннi мiру, аб ваенным, надзвычайным становiшчы.

Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь:

адабрае або адхiляе прынятыя Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь праекты законаў у галiне абароны;

адмяняе рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў па пытаннях абароны, якiя не адпавядаюць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь;

разглядае ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча, поўнай або частковай мабiлiзацыi i не пазней чым у трохдзённы тэрмiн пасля iх унясення прымае адпаведнае рашэнне.

Артыкул 8. Паўнамоцтвы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у межах сваiх паўнамоцтваў вырашае пытаннi i нясе адказнасць за ўсебаковае задавальненне патрэбнасцяў Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў у неабходных фiнансавых i матэрыяльных рэсурсах для абароны Рэспублiкi Беларусь, выкананне мiжнародных дагавораў па пытаннях калектыўнай бяспекi, раззбраення i кантролю над узбраеннямi.

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

арганiзуе распрацоўку i фармiраванне дзяржаўнага абароннага заказа, аснашчэнне Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў узбраеннем, ваеннай тэхнiкай i iншымi матэрыяльнымi сродкамi i рэсурсамi па iх заказах;

вызначае аб’ёмы матэрыяльных рэсурсаў i бюджэтных асiгнаванняў на патрэбы абароны, правядзенне навукова-даследчых i доследна-канструктарскiх работ у галiне абароны;

вызначае парадак вядзення воiнскага ўлiку прызыўнiкоў i асоб, якiя знаходзяцца ў запасе, у ваенных камiсарыятах i арганiзацыях;

ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай грамадзян Рэспублiкi Беларусь да ваеннай службы, iх прызывам на ваенную службу, службу ў рэзерве i забяспечвае стварэнне ваеннаабучаных рэзерваў;

уносiць на зацвярджэнне Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь мабiлiзацыйныя планы Рэспублiкi Беларусь i планы стварэння, накаплення, захоўвання i своечасовага абнаўлення запасаў матэрыяльных сродкаў у дзяржаўных i мабiлiзацыйных рэзервах, арганiзуе распрацоўку мабiлiзацыйных планаў эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, яе перавод на работу ва ўмовах ваеннага часу;

стварае неабходныя запасы матэрыяльных сродкаў дзяржаўнага рэзерва на арсеналах i базах, забяспечвае iх утрыманне, кiруе мабiлiзацыйнай падрыхтоўкай эканомiкi Рэспублiкi Беларусь i пераводам яе на работу ва ўмовах ваеннага часу;

ажыццяўляе ў межах сваiх паўнамоцтваў кантроль за правядзеннем вайсковай мабiлiзацыi;

зацвярджае дзяржаўныя праграмы навукова-даследчых i доследна-канструктарскiх работ у iнтарэсах абароны i бяспекi Рэспублiкi Беларусь;

прымае рашэнне аб стварэннi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь абаронных аб’ектаў, устанаўлiвае парадак iх эксплуатацыi;

заключае i дэнансуе ў межах сваiх паўнамоцтваў мiжнародныя дагаворы ў галiне абароны;

арганiзуе выкананне мiжнародных дагавораў па пытаннях забеспячэння калектыўнай бяспекi, раззбраення i кантролю над узбраеннямi;

прымае рашэннi i арганiзуе iх выкананне па пытаннях жыллёва-бытавога, матэрыяльнага i фiнансавага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб, звольненых з ваеннай службы, i членаў iх сем’яў;

ажыццяўляе кiраўнiцтва грамадзянскай абаронай;

арганiзуе кантроль за выкананнем арганiзацыямi дзяржаўнага абароннага заказа, экспартам узбраення, ваеннай тэхнiкi, стратэгiчных матэрыялаў, тэхналогiй i прадукцыi двайнога прызначэння;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Канстытуцыяй i заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны.

Артыкул 9. Паўнамоцтвы Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны

Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, якi ажыццяўляе кiраўнiцтва Узброенымi Сiламi, iх падрыхтоўкай да выканання задач па забеспячэнню ваеннай бяспекi i ўзброенай абароны Рэспублiкi Беларусь.

Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь:

распрацоўвае прапановы па пытаннях абароны, фармiраванню ваеннай палiтыкi i Ваеннай дактрыны Рэспублiкi Беларусь;

выдае ў межах сваiх паўнамоцтваў прававыя акты па пытаннях абароны;

арганiзуе ўзаемадзеянне i каардынацыю дзейнасцi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый па пытаннях абароны;

распрацоўвае праекты доўгатэрмiновых дзяржаўных праграм i гадавых планаў работ у iнтарэсах забеспячэння абароны, прапановы па фармiраванню дзяржаўнага абароннага заказа;

арганiзуе кiраванне паўсядзённай i баявой дзейнасцю Узброеных Сiл, аператыўнай падрыхтоўкай органаў кiравання Узброеных Сiл;

рыхтуе ў межах сваiх паўнамоцтваў прапановы аб расходах на абарону ў праект бюджэта Рэспублiкi Беларусь на чарговы (фiнансавы) год;

удзельнiчае ў распрацоўцы канцэпцыi будаўнiцтва Узброеных Сiл i рэалiзуе яе палажэннi;

удзельнiчае ў арганiзацыi мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляе кантроль за падрыхтоўкай арганiзацый да выканання ўстаноўленых iм мабiлiзацыйных заданняў;

кiруе развiццём ваеннай навукi, арганiзуе правядзенне даследаванняў i распрацовак па мадэрнiзацыi iснуючых i стварэнню перспектыўных узораў узбраення i ваеннай тэхнiкi;

арганiзуе забеспячэнне Узброеных Сiл узбраеннем i ваеннай тэхнiкай, усiмi вiдамi матэрыяльна-тэхнiчных сродкаў i забеспячэння;

распрацоўвае i ўносiць на разгляд у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь наменклатуру, аб’ёмы, нормы i парадак забеспячэння, захоўвання, транспартавання, утрымання i выкарыстання запасаў матэрыяльных сродкаў у дзяржаўным рэзерве;

удзельнiчае ў ажыццяўленнi ваеннага i ваенна-тэхнiчнага супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь з iншымi дзяржавамi i мiжнароднымi арганiзацыямi, ажыццяўляе супрацоўнiцтва з ваеннымi ведамствамi iншых дзяржаў;

забяспечвае сацыяльную абарону ваеннаслужачых, цывiльнага персаналу Узброеных Сiл, асоб, звольненых з ваеннай службы, i членаў iх сем’яў;

арганiзуе i ажыццяўляе падрыхтоўку ваенных кадраў для Узброеных Сiл i на дагаворнай аснове для iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны.

Артыкул 10. Паўнамоцтвы Генеральнага штаба Узброеных Сiл у галiне абароны

Генеральны штаб Узброеных Сiл (далей — Генеральны штаб) з’яўляецца цэнтральным органам ваеннага кiравання, якi рэалiзуе аператыўныя функцыi па кiраванню Узброенымi Сiламi, забяспечвае iх высокую боездольнасць, арганiзуе ўзаемадзеянне i каардынуе дзейнасць структурных элементаў ваеннай арганiзацыi дзяржавы па выкананню задач у галiне абароны як у мiрны, так i ў ваенны час.

Генеральны штаб:

ажыццяўляе ва ўзаемадзеяннi з органамi ваеннага кiравання iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў аналiз ваенна-палiтычнага становiшча i тэарэтычную распрацоўку пытанняў павышэння абароназдольнасцi дзяржавы;

падтрымлiвае боездольнасць i баявую гатоўнасць Узброеных Сiл на ўзроўнi, якi гарантуе забеспячэнне ваеннай бяспекi i ўзброеную абарону Рэспублiкi Беларусь;

каардынуе дзейнасць органаў ваеннага кiравання iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў у ходзе стратэгiчнага i аператыўнага планавання прымянення Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў як у мiрны, так i ў ваенны час;

распрацоўвае план прымянення Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў у ваенны час, мабiлiзацыйныя планы, а таксама план аператыўнага абсталявання тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у мэтах абароны;

забяспечвае ў ваенны час па даручэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь стратэгiчнае кiраванне ваеннай арганiзацыяй дзяржавы;

распрацоўвае i рэалiзуе план будаўнiцтва Узброеных Сiл, прапановы па структуры, колькасцi, баявому саставу, дыслакацыi Узброеных Сiл;

арганiзуе тэрытарыяльную абарону;

плануе i арганiзуе ва Узброеных Сiлах мерапрыемствы па iнфармацыйнаму забеспячэнню, каардынуе дзейнасць органаў ваеннага кiравання iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў у сферы iнфармацыйнага супрацьдзеяння;

арганiзуе ўзаемадзеянне Узброеных Сiл з iншымi войскамi i воiнскiмi фармiраваннямi ў галiне абароны;

ажыццяўляе арганiзацыю аператыўнага абсталявання тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i развiцця камунiкацый, аптымiзуе сiстэму дыслакацыi Узброеных Сiл, арганiзуе развiццё ваеннай iнфраструктуры Рэспублiкi Беларусь;

плануе i арганiзуе мерапрыемствы па падтрыманню баявой i мабiлiзацыйнай гатоўнасцi Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў у мэтах абароны, кантроль за яе станам;

ажыццяўляе бягучае i перспектыўнае планаванне забеспячэння матэрыяльнымi сродкамi мабiлiзацыйнага разгортвання Узброеных Сiл;

вызначае ў межах сваiх паўнамоцтваў колькасць асабовага саставу вiдаў Узброеных Сiл, радоў войскаў, спецыяльных войскаў, ваенных навучальных устаноў i арганiзацый Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з канцэпцыяй будаўнiцтва Узброеных Сiл;

плануе i арганiзуе накiраванне грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прызваных на ваенную службу i службу ў рэзерве, у воiнскiя часцi, а таксама звольненне ваеннаслужачых i рэзервiстаў у запас;

плануе i арганiзуе падрыхтоўку i перападрыхтоўку ваеннаабавязаных запаса, правядзенне прызыву грамадзян Рэспублiкi Беларусь на ваенную службу па мабiлiзацыi i звальнення ў запас ваеннаслужачых па дэмабiлiзацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

ажыццяўляе мерапрыемствы па захаванню дзяржаўнай i службовай тайны ва Узброеных Сiлах i супрацьдзеянню замежным тэхнiчным разведкам;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны.

Артыкул 11. Паўнамоцтвы iншых дзяржаўных органаў, у якiх прадугледжана ваенная служба, у галiне абароны

Iншыя дзяржаўныя органы, у якiх прадугледжана ваенная служба, сумесна з Узброенымi Сiламi выконваюць задачы па абароне.

Iншыя дзяржаўныя органы, у якiх прадугледжана ваенная служба;

удзельнiчаюць у распрацоўцы плана прымянення Узброеных Сiл, дзяржаўных праграм узбраення, прапаноў па фармiраванню дзяржаўнага абароннага заказа, развiццю абароннага сектара эканомiкi Рэспублiкi Беларусь;

арганiзуюць падрыхтоўку да сумесных дзеянняў з Узброенымi Сiламi, iншымi войскамi i воiнскiмi фармiраваннямi ў мэтах абароны;

ажыццяўляюць узаемадзеянне з Генеральным штабам па пытаннях арганiзацыi абароны i прадастаўляюць яму iнфармацыю, якая неабходна для планавання i арганiзацыi абароны;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны.

Артыкул 12. Паўнамоцтвы органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў галiне абароны

Органы мясцовага кiравання ў межах сваiх паўнамоцтваў прымаюць удзел у дзяржаўных i грамадскiх мерапрыемствах, праводзiмых у галiне абароны.

Органы мясцовага кiравання:

забяспечваюць патрэбнасць Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў у матэрыяльных сродках, энергетычных i iншых рэсурсах i паслугах па iх заказах, выдзяляюць для патрэб абароны зямельныя ўчасткi;

прадастаўляюць воiнскiм часцям, ваенным навучальным установам i арганiзацыям Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў службовыя памяшканнi i жылую плошчу, камунальныя, бытавыя i iншыя паслугi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь арганiзуюць i праводзяць падрыхтоўку дапрызыўнiкоў i прызыўнiкоў да ваеннай службы, патрыятычнае выхаванне насельнiцтва, прызыў грамадзян Рэспублiкi Беларусь на ваенную службу, аказваюць садзеянне ў правядзеннi ваенных, вучэбных i спецыяльных збораў ваеннаабавязаных грамадзян, у тым лiку вучэбных збораў грамадзян, якiя вучацца на ваенных кафедрах цывiльных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў;

забяспечваюць сацыяльную абарону ваеннаслужачых, асоб, звольненых з ваеннай службы, ваеннаабавязаных, членаў iх сем’яў;

рэалiзуюць ускладзеныя на iх паўнамоцтвы i функцыi ў галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi;

забяспечваюць выкананне арганiзацыямi дзяржаўнага абароннага заказа на адпаведнай тэрыторыi;

арганiзуюць планаванне i забяспечваюць выкананне мерапрыемстваў па тэрытарыяльнай абароне;

арганiзуюць выкананне мерапрыемстваў, прадугледжаных планамi грамадзянскай абароны;

каардынуюць i ўзгадняюць сваю дзейнасць у ваенны час з органамi ваеннага кiравання ў адпаведнасцi з планам абароны.

Органы мясцовага самакiравання ў межах сваiх паўнамоцтваў прымаюць удзел у мерапрыемствах па забеспячэнню абароны ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 3

АБАВЯЗКI АРГАНIЗАЦЫЙ I ГРАМАДЗЯН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ У ГАЛIНЕ АБАРОНЫ

Артыкул 13. Абавязкi арганiзацый па забеспячэнню патрэб у галiне абароны

Арганiзацыi:

выконваюць дагаворныя абавязкi па выкананню дзяржаўнага абароннага заказа на распрацоўку, вытворчасць, пастаўку i рамонт узбраення, ваеннай тэхнiкi, iншай ваеннай маёмасцi;

забяспечваюць Узброеныя Сiлы, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi энергетычнымi i iншымi рэсурсамi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

забяспечваюць выкананне падрадных работ i прадастаўленне паслуг для Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў;

выконваюць абавязкi у галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi, а таксама абавязкi, якiя вынiкаюць з заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ваенным становiшчы;

забяспечваюць выкананне мерапрыемстваў па тэрытарыяльнай грамадзянскай абароне.

Артыкул 14. Абавязкi грамадзян па абароне Рэспублiкi Беларусь

Абарона Рэспублiкi Беларусь — абавязак i свяшчэнны доўг грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь.

Для грамадзян Рэспублiкi Беларусь устаноўлены воiнскi абавязак у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Вiды воiнскай службы i парадак яе праходжання вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь абавязаны прадастаўляць у ваенны час для патрэб абароны па патрабаванню дзяржаўных органаў будынкi, узвядзеннi, iншую маёмасць, што знаходзiцца ў iх уласнасцi, з наступнай кампенсацыяй панесеных расходаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь выконваюць ваенна-транспартны абавязак у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 15. Абавязкi грамадскiх аб’яднанняў у галiне абароны

Ветэранскiя, маладзёжныя арганiзацыi i iншыя грамадскiя аб’яднаннi ў адпаведнасцi са сваiмi статутамi садзейнiчаюць патрыятычнаму выхаванню грамадзян, умацаванню абароны.

Беларускае абароннае спартыўна-тэхнiчнае таварыства ажыццяўляе падрыхтоўку насельнiцтва да абароны Рэспублiкi Беларусь, развiвае тэхнiчныя, авiяцыйныя, ваенна-прыкладныя вiды спорту i тэхнiчную творчасць моладзi.

Беларускае абароннае спартыўна-тэхнiчнае таварыства па заказу Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь, iншых дзяржаўных органаў, у якiх прадугледжана ваенная служба, на дагаворнай аснове займаецца падрыхтоўкай спецыялiстаў для Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, а таксама спецыялiстаў масавых тэхнiчных прафесiй, якiя маюць ваенна-прыкладное значэнне.

У ваенны час Беларускае абароннае спартыўна-тэхнiчнае таварыства ўдзельнiчае ў ваенным абучэннi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 4

УЗБРОЕНЫЯ СIЛЫ, IНШЫЯ ВОЙСКI I ВОIНСКIЯ ФАРМIРАВАННI

Артыкул 16. Узброеныя Сiлы

Прызначэнне, прынцыпы пабудовы, камплектавання i дзейнасцi Узброеных Сiл, iх задачы, састаў, парадак дыслакацыi, кiраўнiцтва Узброенымi Сiламi, узаемадзеяння з iншымi войскамi i воiнскiмi фармiраваннямi ў галiне абароны вызначаюцца Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь» i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Стварэнне, дзейнасць iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 17. Iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi

Iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi:

удзельнiчаюць сумесна з Узброенымi Сiламi ў адбiццi нападзення на Рэспублiку Беларусь па адзiнаму плану;

забяспечваюць ажыццяўленне мерапрыемстваў па аператыўнаму абсталяванню тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i падрыхтоўцы камунiкацый у мэтах абароны;

прыцягваюцца сумесна з Узброенымi Сiламi да аператыўнай i мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы;

узаемадзейнiчаюць з Узброенымi Сiламi па пытаннях планавання i арганiзацыi абароны;

ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы ў галiне абароны ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Камплектаванне iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў ажыццяўляецца на прынцыпах i ў парадку, устаноўленых для Узброеных Сiл.

У колькасць iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў можа ўваходзiць цывiльны персанал для забеспячэння iх дзейнасцi.

ГЛАВА 5

ЭКАНАМIЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АБАРОНЫ

Артыкул 18. Вiды эканамiчнага забеспячэння абароны

Эканамiчнае забеспячэнне абароны ўключае:

матэрыяльна-тэхнiчную базу эканомiкi Рэспублiкi Беларусь для забеспячэння Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў узбраеннем, ваеннай тэхнiкай, iншай маёмасцю, а таксама выканання ў гэтых мэтах i аказання паслуг;

працоўныя i мабiлiзацыйныя рэсурсы, неабходныя для забеспячэння патрэб абароны;

базавыя галiны эканомiкi, звязаныя з забеспячэннем абароны;

фiнансавыя сродкi, выдзяляемыя дзяржавай для патрэб абароны;

абаронную iнфраструктуру ў выглядзе стацыянарных аб’ектаў, прызначаных для забеспячэння, размяшчэння, вучобы, разгортвання войск i вядзення ваенных дзеянняў.

Эканамiчнае забеспячэнне абароны арганiзуецца пры дапамозе паставак матэрыяльных сродкаў для задавальнення бягучых i перспектыўных патрэбнасцяў войск i падрыхтоўкi эканомiкi Рэспублiкi Беларусь да забеспячэння абароны ў ваенны час.

Падрыхтоўка эканомiкi Рэспублiкi Беларусь да забеспячэння абароны арганiзуецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 19. Матэрыяльнае забеспячэнне. Фiнансаванне абароны

Матэрыяльнае забеспячэнне патрэбнасцяў Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў ажыццяўляецца на аснове дзяржаўнай праграмы ўзбраення i дзяржаўнага абароннага заказа, якi прадугледжвае пастаўкi прадукцыi (тавараў, работ, паслуг) у мэтах падтрымання неабходнага ўзроўню абароназдольнасцi Рэспублiкi Беларусь. Дзяржаўны абаронны заказ фармiруецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

У мэтах задавальнення патрэбнасцяў абароны выкарыстоўваюцца навукова-тэхнiчны патэнцыял, дзеючыя магутнасцi для вытворчасцi i рамонту ўзбраення, ваеннай тэхнiкi, ажыццяўляецца падрыхтоўка неабходных сiл i сродкаў.

Фiнансаванне абароны ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэта Рэспублiкi Беларусь i iншых крынiц, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Грашовыя сродкi выдзяляюцца мэтавым назначэннем на ўтрыманне i падрыхтоўку Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, закупку ўзбраення, ваеннай тэхнiкi, матэрыяльных сродкаў i iншай ваеннай маёмасцi, правядзенне навукова-даследчых i доследна-канструктарскiх работ, капiтальнае будаўнiцтва, пенсiйнае забеспячэнне, абавязковае дзяржаўнае асабiстае страхаванне ваеннаслужачых i ваеннаабавязаных на час праходжання збораў, на мабiлiзацыйную падрыхтоўку Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, арганiзуемую ў iнтарэсах абароны.

Артыкул 20. Фармiраванне абароннай iнфраструктуры дзяржавы

Абаронная iнфраструктура дзяржавы фармiруецца для забеспячэння функцыянавання Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў у мiрны час i вядзення баявых дзеянняў у ваенны час. Аснову абароннай iнфраструктуры складаюць стацыянарныя ваенныя аб’екты i аб’екты абароннага сектара эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, што выкарыстоўваюцца для выканання комплексу мерапрыемстваў па забеспячэнню боегатоўнасцi i боездольнасцi Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў.

Для размяшчэння i ўтрымання ваенных аб’ектаў выдзяляюцца ў пастаяннае або часовае карыстанне землi, лес, прадастаўляюцца iншыя прыродныя i вытворчыя рэсурсы без спагнання адпаведных падаткаў i плацяжоў.

ГЛАВА 6

ВАЕННЫ ЧАС. ВАЕННАЕ СТАНОВIШЧА. МАБIЛIЗАЦЫЯ, ТЭРЫТАРЫЯЛЬНАЯ I ГРАМАДЗЯНСКАЯ АБАРОНА

Артыкул 21. Ваенны час

З аб’яўленнем стану вайны або пачаткам ваенных дзеянняў наступае ваенны час. Пачаткам ваеннага часу з’яўляюцца дзень i гадзiна аб’яўлення вайны або нападзення на Рэспублiку Беларусь. Заканчэннем ваеннага часу з’яўляюцца аб’яўленыя дзень i гадзiна спынення вайны.

У выпадку раптоўнага нападзення на Рэспублiку Беларусь Узброеныя Сiлы, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi, дзяржаўныя органы абавязаны прыняць усе меры для яго адбiцця, не чакаючы аб’яўлення вайны.

Артыкул 22. Ваеннае становiшча

Для лiквiдацыi ваеннай пагрозы або адбiцця нападзення на Рэспублiку Беларусь уводзiцца ваеннае становiшча.

Прававыя асновы, увядзенне i адмена, меры па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 23. Мабiлiзацыя

Для пераводу эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў на работу ва ўмовах ваеннага часу, ажыццяўлення мерапрыемстваў па мабiлiзацыйнаму разгортванню Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў аб’яўляецца поўная або частковая мабiлiзацыя.

Прававыя асновы дзяржаўнага рэгулявання ў галiне мабiлiзацыi, права, абавязкi i адказнасць дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, грамадзян вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 24. Тэрытарыяльная абарона

Тэрытарыяльная абарона — састаўная частка абаронных мерапрыемстваў Рэспублiкi Беларусь.

Тэрытарыяльная абарона арганiзуецца па тэрытарыяльна-занальнаму прынцыпу. Тэрыторыя Рэспублiкi Беларусь дзелiцца на зоны i раёны тэрытарыяльнай абароны, межы якiх супадаюць з адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнымi межамi абласцей i раёнаў.

Задачы, арганiзацыя тэрытарыяльнай абароны, парадак узаемадзеяння яе састаўных элементаў вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Для вырашэння задач тэрытарыяльнай абароны фармiруюцца тэрытарыяльныя войскi.

Тэрытарыяльныя войскi прызначаны для выканання асобных баявых задач, правядзення арганiзацыйна забяспечваючых мерапрыемстваў i работ у iнтарэсах узброенай абароны дзяржавы i арганiзацыйна складаюцца з воiнскiх часцей i падраздзяленняў. Камплектаванне тэрытарыяльных войск ажыццяўляецца ў пагражаемы перыяд або з пачаткам ваенных дзеянняў.

Артыкул 25. Грамадзянская абарона

Грамадзянская абарона — састаўная частка абаронных мерапрыемстваў Рэспублiкi Беларусь.

Арганiзацыя грамадзянскай абароны, яе задачы i функцыi вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 7

МIЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА Ў ГАЛIНЕ АБАРОНЫ

Артыкул 26. Мiжнароднае супрацоўнiцтва ў галiне абароны

Рэспублiка Беларусь супрацоўнiчае з замежнымi дзяржавамi i мiжнароднымi арганiзацыямi ў сферы забеспячэння мiжнароднай ваеннай бяспекi i стратэгiчнай стабiльнасцi.

Супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь з замежнымi дзяржавамi па забеспячэнню сумеснай абароны, падтрыманню мiжнароднага мiру i бяспекi будуецца ў адпаведнасцi з палажэннямi Статута Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый аб праве на iндывiдуальную i калектыўную самаабарону, а таксама ў адпаведнасцi з агульнапрызнанымi прынцыпамi i нормамi мiжнароднага права.

ГЛАВА 8

АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АБ АБАРОНЕ I НАГЛЯД ЗА ЯГО ВЫКАНАННЕМ

Артыкул 27. Адказнасць службовых асоб i грамадзян Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны

Службовыя асобы дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый i грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя парушылi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб абароне, нясуць адказнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 28. Нагляд за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны

Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь i падначаленыя яму пракуроры ажыццяўляюць нагляд за дакладным i адзiнавобразным выкананнем нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з гэтым Законам;

прывесцi нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, што супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А. ЛУКАШЭНКА.

17 лiпеня 2002 г., г. Мiнск.

№ 129-3.

<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый >>>



Rating All.BY Rambler's Top100 Белорусский рейтинг Белорусский каталог BelRus
Hosted by uCoz