Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў
у Закон Рэспублiкi Беларусь
«Аб адходах вытворчасцi i спажывання»
Закон Рэспублiкi Беларусь
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 2 кастрычнiка 2000 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 12 кастрычнiка 2000 года
Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiстапада 1993 года «Аб адходах вытворчасцi i спажывання» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., № 3, арт. 22) змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi:
«ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Аб адходах
Гэты Закон вызначае прававыя асновы абыходжання з адходамi i накiраваны на прадухiленне шкоднага ўздзеяння адходаў на навакольнае асяроддзе i здароўе чалавека, забеспячэнне i абарону правоў i законных iнтарэсаў асоб, звязаных з абыходжаннем з адходамi, а таксама на максiмальнае ўцягненне адходаў у грамадзянскi абарот у якасцi другаснай сыравiны.
Глава 1. Агульныя палажэннi
Артыкул 1. Асноўныя паняццi i iх азначэннi
У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя паняццi i iх азначэннi:
безгаспадарныя адходы — адходы, якiя не маюць уласнiка або ўласнiк якiх невядомы;
вiд адходаў — сукупнасць адходаў, якiя маюць агульныя прыметы ў адпаведнасцi з сiстэмай класiфiкацыi адходаў;
другасная сыравiна — адходы, якiя сабраны (нарыхтаваны) i падрыхтаваны да паўторнага выкарыстання ў адпаведнасцi з тэхнiчнымi патрабаваннямi да iх i для якiх у цяперашнi час iснуюць умовы выкарыстання;
захаванне ў магiльнiках адходаў — iзаляцыя адходаў, якая выключае магчымасць далейшага iх выкарыстання i накiравана на прадухiленне ўзаемадзеяння гэтых адходаў з навакольным асяроддзем, пры якiм можа ўзнiкнуць небяспека прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, здароўю чалавека i (або) маёмасцi асоб;
iнвентарызацыя адходаў — комплекс мерапрыемстваў, якiя выконваюцца асобай, у працэсе эканамiчнай дзейнасцi якой ажыццяўляецца абыходжанне з адходамi, па вызначэнню колькасных i якасных паказчыкаў адходаў у мэтах iх улiку;
выкарыстанне адходаў — прымяненне адходаў для вытворчасцi прадукцыi або энергii, выканання работ або аказання паслуг;
камунальныя адходы — адходы спажывання, якiя ўтвараюцца ў населеных пунктах i iншых населеных месцах, вулiчны i дваровы змёт, а таксама адходы вытворчасцi, якiя ўтвараюцца ў працэсе ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi, неабходнай для забеспячэння жыццядзейнасцi чалавека ў населеных месцах, згодна з пералiкам адходаў, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь;
лiмiт размяшчэння адходаў вытворчасцi — гранiчная колькасць пэўнага вiду адходаў вытворчасцi, устаноўленая асобе на пэўны перыяд часу для размяшчэння iх на аб’ектах размяшчэння адходаў;
асоба — фiзiчная асоба цi арганiзацыя незалежна ад наяўнасцi ў яе статусу юрыдычнай асобы або яе адасобленыя структурныя падраздзяленнi, якiя маюць адасоблены (асобны) баланс, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам;
населенае месца — кампактна заселеная частка тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, месца пастаяннага або часовага пражывання фiзiчных асоб з устаноўленымi ў адпаведным парадку тэрытарыяльнымi межамi, якiя маюць неабходныя для забеспячэння жыццядзейнасцi фiзiчных асоб жылыя i iншыя будынкi i збудаваннi;
несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў спажывання — размяшчэнне адходаў спажывання не ў санкцыянаваных месцах размяшчэння адходаў i (або) у парушэнне ўстаноўленага парадку iх размяшчэння;
несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў вытворчасцi — размяшчэнне адходаў вытворчасцi не ў санкцыянаваных месцах размяшчэння адходаў цi без папярэдне атрыманага пiсьмовага дазволу або не ў адпаведнасцi з iм;
нарматыў утварэння адходаў вытворчасцi — устаноўленая на аснове нарматыўна-тэхнiчнай i тэхналагiчнай дакументацыi гранiчная колькасць адходаў пэўнага вiду, якая ўтвараецца пры вытворчасцi адзiнкi прадукцыi або энергii, выкананнi работ або аказаннi паслуг; абясшкоджванне адходаў — апрацоўка, захаванне ў магiльнiках, знiжэнне небяспечных уласцiвасцяў адходаў, iх спальванне або iншы вiд знiшчэння на спецыяльных аб’ектах i (або) у спецыяльных устаноўках без iх выкарыстання, якiя прыводзяць да змяншэння або прадухiлення iх шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, здароўе чалавека i (або) маёмасць асоб;
абыходжанне з адходамi — дзейнасць, звязаная з утварэннем, зборам, перавозкай, захоўваннем, выкарыстаннем i абясшкоджваннем адходаў;
аб’екты абясшкоджвання адходаў — аб’ект, на якiм праводзяцца апрацоўка, знiжэнне небяспечных уласцiвасцяў адходаў, iх спальванне або iншы вiд знiшчэння ў спецыяльных устаноўках;
аб’екты размяшчэння адходаў — палiгоны, шламасховiшчы, хвастасховiшчы, адвалы горных парод i iншыя спецыяльна ўстаноўленыя ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь месцы для захоўвання i (або) захавання ў магiльнiках адходаў;
небяспечныя адходы — адходы, якiя ўтрымлiваюць у сваiм складзе рэчывы, што валодаюць якой-небудзь небяспечнай уласцiвасцю або iх сукупнасцю (таксiчнасць, iнфекцыйнасць, выбухованебяспечнасць, пажаранебяспечнасць, высокая рэакцыйная здольнасць i (або) iншыя падобныя ўласцiвасцi) i прысутнiчаюць у такой колькасцi i ў такiм выглядзе, што гэтыя адходы самастойна або пры ўступленнi ў кантакт з iншымi рэчывамi могуць уяўляць непасрэдную або патэнцыяльную небяспеку прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, здароўю чалавека i (або) маёмасцi асоб, у тым лiку з прычыны iх шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе;
адходы — рэчывы або прадметы, якiя ўтвараюцца ў працэсе ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi i жыццядзейнасцi чалавека, але не маюць пэўнага прызначэння па месцы iх утварэння цi страцiлi поўнасцю або часткова свае спажывецкiя якасцi з прычыны фiзiчнага або маральнага зносу;
адходы спажывання — адходы, якiя ўтвараюцца ў працэсе жыццядзейнасцi чалавека, у тым лiку асабiстага, сямейнага, дамашняга або iншага выкарыстання рэчаў, не звязанага з ажыццяўленнем эканамiчнай дзейнасцi;
адходы вытворчасцi — адходы, якiя ўтвараюцца ў працэсе вытворчасцi прадукцыi або энергii, выканання работ або аказання паслуг, што прызначаюцца для рэалiзацыi. Да адходаў вытворчасцi таксама адносяцца рэшткi, пабочныя i спадарожныя прадукты здабычы i абагачэння карысных выкапняў; пашпарт небяспекi адходаў — дакумент, якi змяшчае стандартызаванае апiсанне працэсаў утварэння адходаў па месцы iх паходжання, iх колькасных i якасных паказчыкаў, правiлаў абыходжання з такiмi адходамi, метадаў iх кантролю, вiдаў шкоднага ўздзеяння гэтых адходаў на навакольнае асяроддзе, здароўе чалавека i (або) маёмасць асоб, звесткi аб вытворцах адходаў, iншых асобах, якiя маюць iх ва ўласнасцi;
перавозка адходаў — любое перамяшчэнне адходаў транспартным сродкам;
папераджальныя меры — меры, прынятыя асобай для лiквiдацыi або змяншэння вынiкаў шкоднага ўздзеяння адходаў на навакольнае асяроддзе, прычыненага абыходжаннем з адходамi;
вытворца адходаў — любая асоба, дзейнасць якой вядзе да ўтварэння адходаў;
размяшчэнне адходаў — захоўванне i (або) захаванне ў магiльнiках адходаў;
раён, якi знаходзiцца пад юрысдыкцыяй дзяржавы, — любы раён сушы або мора цi паветраная прастора, у межах якiх дзяржава ў адпаведнасцi з мiжнародным правам нясе адказнасць за ахову навакольнага асяроддзя i здароўя чалавека;
санкцыянаванае месца размяшчэння адходаў — аб’ект, указаны ў дазволе на размяшчэнне адходаў вытворчасцi, або iншае спецыяльна ўстаноўленае ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь месца для размяшчэння пэўнага вiду адходаў (смеццеправод, кантэйнер, урна i iнш.);
санкцыянаванае размяшчэнне адходаў — размяшчэнне адходаў ва ўстаноўленым парадку ў санкцыянаваных месцах размяшчэння адходаў;
трансгранiчнае перамяшчэнне адходаў — любое перамяшчэнне адходаў з раёна, якi знаходзiцца пад юрысдыкцыяй адной дзяржавы, у раён (праз раён), якi знаходзiцца пад юрысдыкцыяй другой дзяржавы, цi ў раён (праз раён), якi не знаходзiцца пад юрысдыкцыяй якой-небудзь дзяржавы, пры ўмове, што такое перамяшчэнне закранае iнтарэсы хаця б дзвюх дзяржаў;
улiк адходаў — сiстэма бесперапыннага дакументальнага адлюстравання iнфармацыi аб колькасных i якасных паказчыках адходаў, а таксама аб абыходжаннi з iмi;
гаспадарчы аб’ект — маёмасны комплекс, якi выкарыстоўваецца для ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi i ўключае ў сябе будынкi, пабудовы, збудаваннi, абсталяванне, iнвентар i iншую маёмасць;
захоўванне адходаў — часовае ўтрыманне адходаў у санкцыянаваных месцах iх размяшчэння ў адпаведнасцi з устаноўленымi правiламi i тэрмiнамi да iх вымання з мэтай абясшкоджвання або выкарыстання;
экалагiчна чыстая i малаадходная тэхналогiя — працэс вытворчасцi прадукцыi або энергii, выканання работ або аказання паслуг, нарматыўна-тэхнiчная i (або) тэхналагiчная дакументацыя якога прадугледжвае змяншэнне колькасцi выкарыстоўваемых прыродных рэсурсаў i ўтвараемых адходаў пры атрыманнi адзiнкi прадукцыi або энергii, пры выкананнi пэўнага аб’ёму работ або аказаннi паслуг у параўнаннi з iснуючымi традыцыйнымi працэсамi вытворчасцi прадукцыi або энергii, выканання работ або аказання паслуг.
Артыкул 2. Заканадаўства аб адходах i сфера яго прымянення
Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Гэты Закон рэгулюе адносiны, якiя ўзнiкаюць у працэсе абыходжання з адходамi, i iншыя адносiны, звязаныя з абыходжаннем з адходамi, а таксама вызначае парадак ажыццяўлення дзяржаўнага рэгулявання i кiравання ў галiне абыходжання з адходамi, нагляду i кантролю за абыходжаннем з адходамi. Адносiны, якiя ўзнiкаюць у працэсе абыходжання з адходамi каштоўных, чорных i каляровых металаў, рэгулююцца гэтым Законам, калi спецыяльным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь не прадугледжана iншае. Адносiны, якiя ўзнiкаюць у працэсе абыходжання з радыеактыўнымi адходамi, а таксама адносiны, якiя звязаны з аховай i выкарыстаннем атмасфернага паветра, водных i iншых прыродных рэсурсаў, узнiкаюць пры абыходжаннi з адходамi, рэгулююцца спецыяльным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 3. Суадносiны мiжнародных дагавораў i нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь аб адходах
Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах. Нормы права аб адходах, што змяшчаюцца ў мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь, якiя ўступiлi ў сiлу, з’яўляюцца часткай дзеючага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь заканадаўства аб адходах, падлягаюць непасрэднаму прымяненню, акрамя выпадкаў, калi з мiжнароднага дагавора вынiкае, што для прымянення такiх нормаў патрабуецца выданне ўнутрыдзяржаўнага нарматыўнага прававога акта, i маюць сiлу таго нарматыўнага прававога акта, якiм выказана згода Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе адпаведнага мiжнароднага дагавора.
Артыкул 4. Суб’екты адносiнаў у галiне абыходжання з адходамi
Суб’ектамi адносiнаў у галiне абыходжання з адходамi могуць выступаць: Рэспублiка Беларусь у асобе дзяржаўных органаў, дзеючых у рамках сваёй кампетэнцыi, устаноўленай актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь; адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi Рэспублiкi Беларусь у асобе органаў мясцовага кiравання i самакiравання, дзеючых у рамках сваёй кампетэнцыi, устаноўленай актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь; асобы, якiя ажыццяўляюць абыходжанне з адходамi ў Рэспублiцы Беларусь або звязаны з ажыццяўленнем абыходжання з адходамi, у тым лiку замежныя i мiжнародныя, а таксама замежныя дзяржавы, калi iншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь. У выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, суб’ектамi адносiнаў у галiне абыходжання з адходамi ад iмя Рэспублiкi Беларусь i яе адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак па iх спецыяльным даручэннi могуць выступаць асобы.
Артыкул 5. Адходы як аб’ект права ўласнасцi
Вытворца адходаў набывае права ўласнасцi на адходы з моманту iх утварэння, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i (або) дагаворам аб выкарыстаннi маёмасцi, якая з’явiлася крынiцай утварэння гэтых адходаў. Уласнiкi зямельных участкаў, не прадастаўленых у валоданне i (або) карыстанне iншым асобам, на якiх выяўлены адходы, прызнаюцца ўласнiкамi выяўленых адходаў, калi яны не дакажуць iншае. Пры прадастаўленнi зямельных участкаў у валоданне i (або) карыстанне iншым асобам апошнiя прызнаюцца ўласнiкамi адходаў, выяўленых на гэтых зямельных участках, калi яны не дакажуць iншае. Права ўласнасцi на адходы можа быць набыта iншай асобай на падставе дагавора куплi-продажу, мены, дарэння, iншай здзелкi аб адчужэннi гэтых адходаў або шляхам выканання iншых дзеянняў, якiя сведчаць аб абарачэннi адходаў у сваю ўласнасць. У выпадку, калi запаўненне пашпарта небяспекi адходаў з’яўляецца абавязковым у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, уласнiк адходаў, iншая асоба, iм упаўнаважаная, пры заключэннi здзелкi па адчужэнню гэтых адходаў павiнны перадаць такi пашпарт асобе, да якой пераходзiць права ўласнасцi на адходы па здзелцы. Здзелкi па адчужэнню i (або) перадачы (акрамя перавозкi) адходаў iншай асобе на пэўны тэрмiн падлягаюць рэгiстрацыi ў Мiнiстэрстве прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь у парадку, якi iм устанаўлiваецца. Правiлы, выкладзеныя ў частцы пятай гэтага артыкула, прымяняюцца толькi ў адносiнах да адходаў, уключаных у зацвярджаемы Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пералiк адходаў, здзелкi па адчужэнню i (або) перадачы (акрамя перавозкi) якiх iншай асобе на пэўны тэрмiн падлягаюць рэгiстрацыi. Адмова ад права ўласнасцi на адходы дапускаецца пры ўмове захавання патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах i не выклiкае спынення правоў i абавязкаў уласнiка ў адносiнах да гэтых адходаў да моманту набыцця права ўласнасцi на iх iншай асобай, за выключэннем выпадкаў, калi адходы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь падвергнуты захаванню ў магiльнiках або знiшчэнню.
Артыкул 6. Безгаспадарныя адходы
Безгаспадарныя адходы могуць быць накiраваны асобамi ў сваю ўласнасць у парадку, устаноўленым грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Уласнiкi зямельных участкаў, якiя выявiлi на сваiх зямельных участках безгаспадарныя адходы i адмаўляюцца накiраваць iх у сваю ўласнасць, абавязаны неадкладна паведамiць аб выяўленнi такiх адходаў у мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы i прыняць меры для абясшкоджвання такiх адходаў па ўзгадненню з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi. Пры прадастаўленнi зямельных участкаў у валоданне i (або) карыстанне iншым асобам да iх пераходзяць абавязкi ўласнiкаў зямельных участкаў, прадугледжаныя часткай другой гэтага артыкула. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы абавязаны прыняць меры па знаходжанню ўласнiка выяўленых безгаспадарных адходаў, вызначэнню ступенi iх небяспекi i ўстанаўленню класа небяспекi небяспечных безгаспадарных адходаў, арганiзацыi ўлiку безгаспадарных адходаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 2. Дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне ў галiне абыходжання з адходамi
Артыкул 7. Дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне ў галiне абыходжання з адходамi
Дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне ў галiне абыходжання з адходамi ажыццяўляюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, спецыяльна ўпаўнаважанымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання ў галiне абыходжання з адходамi, мясцовымi Саветамi дэпутатаў, выканаўчымi i распарадчымi органамi i iншымi дзяржаўнымi органамi ў межах iх кампетэнцыi. Спецыяльна ўпаўнаважанымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання ў галiне абыходжання з адходамi з’яўляюцца Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь i iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 8. Асноўныя прынцыпы дзяржаўнай палiтыкi ў галiне абыходжання з адходамi
Асноўнымi прынцыпамi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне абыходжання з адходамi з’яўляюцца: прыярытэт аховы навакольнага асяроддзя i здароўя чалавека пры ажыццяўленнi асобамi эканамiчнай дзейнасцi; захаванне або аднаўленне бяспечнага i спрыяльнага для чалавека стану навакольнага асяроддзя; навукова абгрунтаванае спалучэнне экалагiчных i эканамiчных iнтарэсаў грамадства ў мэтах забеспячэння ўстойлiвага развiцця; выкарыстанне навейшых навукова-тэхнiчных дасягненняў для стварэння i ўкаранення экалагiчна чыстых i малаадходных тэхналогiй, а таксама комплекснай перапрацоўкi матэрыяльна-сыравiнных рэсурсаў у мэтах змяншэння колькасцi адходаў; ускладанне цяжару нясення расходаў па абыходжанню з адходамi на вытворцаў адходаў; платнасць захоўвання i абясшкоджвання адходаў на аб’ектах размяшчэння i (або) аб’ектах абясшкоджвання адходаў; выкарыстанне метадаў эканамiчнага стымулявання ў галiне абыходжання з адходамi для стварэння i ўкаранення экалагiчна чыстых i малаадходных тэхналогiй, а таксама для ўцягнення адходаў у грамадзянскi абарот; непазбежнасць надыходу адказнасцi за парушэнне прыродаахоўных, санiтарных, процiпажарных i iншых патрабаванняў пры абыходжаннi з адходамi, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; абавязковасць пакрыцця шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, здароўю чалавека i (або) маёмасцi асобы ў вынiку ажыццяўлення абыходжання з адходамi; забеспячэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь доступу насельнiцтва да iнфармацыi ў галiне абыходжання з адходамi.
Артыкул 9. Асноўныя напрамкi рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне абыходжання з адходамi
Асноўнымi напрамкамi рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне абыходжання з адходамi з’яўляюцца: распрацоўка, зацвярджэнне i рэалiзацыя рэспублiканскiх, мiжрэгiянальных i мясцовых праграм па абыходжанню з адходамi, у тым лiку навукова-тэхнiчных; арганiзацыя нармiравання ўтварэння адходаў вытворчасцi; устанаўленне лiмiтаў размяшчэння адходаў вытворчасцi i нарматываў платы за размяшчэнне адходаў; устанаўленне сiстэмы кiравання дзейнасцю па збору (нарыхтоўцы) i выкарыстанню адходаў у якасцi другаснай сыравiны; арганiзацыя ўлiку адходаў i дзяржаўнай справаздачнасцi па абыходжанню з адходамi; вядзенне дзяржаўнага рэестра аб’ектаў абясшкоджвання i размяшчэння адходаў, а таксама дзяржаўнага рэестра тэхналогiй па выкарыстанню адходаў; арганiзацыя сiстэмы дзяржаўнага нагляду i кантролю за абыходжаннем з адходамi, у тым лiку за iх трансгранiчным перамяшчэннем; ажыццяўленне мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне абыходжання з адходамi з улiкам нацыянальных iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь. Рэалiзацыя дзяржаўнай палiтыкi ў галiне абыходжання з адходамi можа ажыццяўляцца i па iншых напрамках у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 10. Паўнамоцтвы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у галiне абыходжання з адходамi
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у галiне абыходжання з адходамi: вызначае ў межах сваёй кампетэнцыi дзяржаўную палiтыку ў дадзенай галiне; забяспечвае распрацоўку, зацвярджэнне i рэалiзацыю мэтавых дзяржаўных i мiждзяржаўных праграм па абыходжанню з адходамi, уключаючы навукова-тэхнiчныя; кiруе сiстэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кiравання i iншых органаў выканаўчай улады; прымае ў межах сваёй кампетэнцыi нарматыўныя прававыя акты Рэспублiкi Беларусь у дадзенай галiне; вызначае паўнамоцтвы спецыяльнай арганiзацыi, якая ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi па збору (нарыхтоўцы) i выкарыстанню адходаў у якасцi другаснай сыравiны; вызначае парадак зацвярджэння лiмiтаў размяшчэння адходаў вытворчасцi, а таксама ўстанаўлiвае выпадкi, пры якiх лiмiты iх размяшчэння не ўстанаўлiваюцца; зацвярджае пералiк адходаў, здзелкi па адчужэнню i (або) перадачы (акрамя перавозкi) якiх iншай асобе на пэўны тэрмiн падлягаюць рэгiстрацыi; зацвярджае пералiкi небяспечных i iншых адходаў, трансгранiчнае перамяшчэнне якiх ажыццяўляецца на падставе дазволаў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь; устанаўлiвае па прадстаўленню Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, узгодненаму са спецыяльна ўпаўнаважанымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання ў галiне абыходжання з адходамi, нарматывы платы за размяшчэнне адходаў; вызначае парадак вядзення дзяржаўнага рэестра аб’ектаў абясшкоджвання i размяшчэння адходаў, а таксама дзяржаўнага рэестра тэхналогiй па выкарыстанню адходаў; вызначае парадак ажыццяўлення дзяржаўнага нагляду i кантролю за абыходжаннем з адходамi, у тым лiку за iх трансгранiчным перамяшчэннем; вызначае парадак i ўмовы прадастаўлення i вяртання фiнансавых гарантый i зацвярджае пералiк адходаў, для трансгранiчнага перамяшчэння якiх у Рэспублiку Беларусь або праз Рэспублiку Беларусь патрабуецца прадастаўленне гэтых гарантый; ажыццяўляе мiжнароднае супрацоўнiцтва ў дадзенай галiне; ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў дадзенай галiне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 11. Паўнамоцтвы Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь у галiне абыходжання з адходамi
Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь у межах сваёй кампетэнцыi ў галiне абыходжання з адходамi: праводзiць адзiную навукова-тэхнiчную, эканамiчную i iнвестыцыйную палiтыку ў дадзенай галiне; прымае ўдзел у распрацоўцы i рэалiзацыi мэтавых дзяржаўных i мiждзяржаўных праграм па абыходжанню з адходамi, у тым лiку навукова-тэхнiчных; арганiзуе распрацоўку i прыняцце (выданне) нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь у дадзенай галiне; вызначае па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь парадак распрацоўкi, узгаднення i зацвярджэння iнструкцыi па абыходжанню з адходамi вытворчасцi; вызначае парадак рэгiстрацыi здзелак па адчужэнню i перадачы (акрамя перавозкi) адходаў iншай асобе на пэўны тэрмiн i рэгiструе такiя здзелкi; устанаўлiвае выпадкi, у якiх нарматывы ўтварэння адходаў вытворчасцi не распрацоўваюцца; зацвярджае па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўным камiтэтам па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь пералiк адходаў, якiя падлягаюць пашпартызацыi; узгадняе форму пашпарта небяспекi адходаў i парадак ажыццяўлення пашпартызацыi адходаў; устанаўлiвае па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь падставы, умовы i парадак выдачы, прыпынення i анулявання дазволаў на размяшчэнне адходаў вытворчасцi; выдае, прыпыняе i анулюе па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь дазволы на размяшчэнне адходаў вытворчасцi; выдае, прыпыняе i анулюе па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь дазволы на размяшчэнне выбухованебяспечных i пажаранебяспечных адходаў; выдае, прыпыняе i анулюе дазволы на трансгранiчнае перамяшчэнне адходаў у Рэспублiку Беларусь, з Рэспублiкi Беларусь або праз Рэспублiку Беларусь; узгадняе парадак i ўмовы абыходжання з адходамi на тэрыторыях населеных месцаў, якiя зацвярджаюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi; узгадняе лiмiты размяшчэння адходаў вытворчасцi; распрацоўвае сумесна з зацiкаўленымi дзяржаўнымi органамi i зацвярджае класiфiкатар адходаў; вызначае па прадстаўленню спецыяльна ўпаўнаважанай Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь арганiзацыi, якая ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi па збору (нарыхтоўцы) i выкарыстанню адходаў, парадак вядзення ўлiку адходаў; узгадняе форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па абыходжанню з адходамi i тэрмiны яе прадстаўлення; ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за абыходжаннем з адходамi, у тым лiку за iх трансгранiчным перамяшчэннем; прымае меры па пакрыццю ў добраахвотным або судовым парадку шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю асобамi, якiя ажыццяўляюць абыходжанне з адходамi, у тым лiку прад’яўляе iскi аб пакрыццi шкоды навакольнаму асяроддзю, прычыненай у вынiку ажыццяўлення абыходжання з адходамi; ажыццяўляе мiжнароднае супрацоўнiцтва ў дадзенай галiне; ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў дадзенай галiне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 12. Паўнамоцтвы Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь у галiне абыходжання з камунальнымi адходамi
Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь у межах сваёй кампетэнцыi ў галiне абыходжання з камунальнымi адходамi: праводзiць адзiную навукова-тэхнiчную, эканамiчную i iнвестыцыйную палiтыку ў дадзенай галiне; распрацоўвае i рэалiзуе мэтавыя дзяржаўныя i мiждзяржаўныя праграмы па абыходжанню з камунальнымi адходамi; распрацоўвае генеральныя схемы i рэгiянальныя праграмы санiтарнай ачысткi населеных месцаў; зацвярджае па ўзгадненню з Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь пералiк адходаў, якiя адносяцца да камунальных адходаў; арганiзуе распрацоўку i прыняцце (выданне) нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь у дадзенай галiне; ажыццяўляе метадалагiчнае i нарматыўнае забеспячэнне ў дадзенай галiне; праводзiць сiстэмны аналiз праграм i праектаў развiцця магутнасцяў санiтарнай ачысткi населеных месцаў з мэтай прыняцця рашэнняў па будаўнiцтву новых i рэканструкцыi, перапрафiляванню, тэхнiчнаму пераўзбраенню, пашырэнню, кансервацыi, лiквiдацыi дзеючых аб’ектаў абясшкоджвання i (або) аб’ектаў размяшчэння адходаў; арганiзуе распрацоўку i ўкараненне ў вытворчасць тэхналогiй i тэхнiкi санiтарнай ачысткi населеных месцаў; прымае сумесна з зацiкаўленымi дзяржаўнымi органамi ўдзел у распрацоўцы класiфiкатара адходаў; ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў дадзенай галiне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 13. Паўнамоцтвы мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых i распарадчых органаў у галiне абыходжання з адходамi
Мясцовыя Саветы дэпутатаў у межах сваёй кампетэнцыi ў галiне абыходжання з адходамi: зацвярджаюць мясцовыя праграмы па абыходжанню з адходамi; прымаюць рашэннi аб адмене не адпавядаючых патрабаванням заканадаўства Рэспублiкi Беларусь рашэнняў адпаведных мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў па пытаннях абыходжання з адходамi; ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы ў дадзенай галiне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыi ў галiне абыходжання з адходамi: удзельнiчаюць у распрацоўцы i рэалiзацыi дзяржаўных i мiжрэгiянальных праграм па абыходжанню з адходамi; распрацоўваюць i арганiзуюць рэалiзацыю мясцовых праграм па абыходжанню з адходамi; арганiзуюць збор, перавозку, захоўванне i абясшкоджванне камунальных адходаў; устанаўлiваюць па ўзгадненню з адпаведнымi тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь парадак i ўмовы абыходжання з адходамi на тэрыторыi населеных пунктаў i iншых населеных месцаў; арганiзуюць выкананне прыродаахоўных, санiтарных i процiпажарных мерапрыемстваў па папярэджанню шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе i здароўе чалавека пры абыходжаннi з адходамi; узгадняюць iнструкцыi па абыходжанню з адходамi, што распрацоўваюцца i зацвярджаюцца асобамi, у працэсе эканамiчнай дзейнасцi якiх ажыццяўляецца абыходжанне з адходамi; зацвярджаюць лiмiты размяшчэння адходаў вытворчасцi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь; арганiзуюць збiранне плацяжоў за размяшчэнне адходаў; ствараюць умовы, якiя стымулююць выкарыстанне асобамi адходаў; забяспечваюць насельнiцтва iнфармацыяй аб абыходжаннi з адходамi; ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль за абыходжаннем з адходамi, а таксама за захаваннем устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь правiлаў i нормаў утрымання тэрыторый населеных месцаў; прымаюць меры па знаходжанню ўласнiка выяўленых безгаспадарных адходаў, вызначэнню ступенi iх небяспекi i ўстанаўленню класа небяспекi небяспечных безгаспадарных адходаў, арганiзацыi ўлiку безгаспадарных адходаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; пакрываюць затраты, звязаныя з выкананнем папераджальных мераў i (або) правядзеннем работ па лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, выклiканых шкодным уздзеяннем безгаспадарных адходаў на навакольнае асяроддзе i (або) здароўе чалавека; ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы ў дадзенай галiне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 3. Класiфiкацыя i пашпартызацыя адходаў
Артыкул 14. Агульная класiфiкацыя адходаў
У мэтах выканання патрабаванняў гэтага Закона адходы класiфiкуюцца ў залежнасцi ад: iх паходжання — на адходы вытворчасцi i адходы спажывання; iх фiзiчнага стану — на цвёрдыя адходы i вадкiя адходы; парадку абыходжання з iмi — на камунальныя адходы i iншыя адходы вытворчасцi i спажывання; ступенi iх небяспекi — на небяспечныя i бяспечныя адходы.
Артыкул 15. Класiфiкацыя небяспечных адходаў
Небяспечныя адходы па ступенi iх шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а таксама на здароўе чалавека i (або) маёмасць асоб, у тым лiку якое ажыццяўляецца праз шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, падраздзяляюцца на класы. Клас небяспекi небяспечных адходаў вызначаецца iх таксiчнасцю. Небяспечныя адходы могуць належаць да больш высокага класа небяспекi, калi яны валодаюць дадатковымi небяспечнымi ўласцiвасцямi або асаблiвымi характарыстыкамi.
Артыкул 16. Парадак вызначэння ступенi небяспекi адходаў i ўстанаўлення класа небяспекi небяспечных адходаў
Вызначэнне ступенi небяспекi адходаў i ўстанаўленне класа небяспекi небяспечных адходаў ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь сумесна з Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь i iншымi зацiкаўленымi дзяржаўнымi органамi. Вызначэнне ступенi небяспекi адходаў i ўстанаўленне класа небяспекi небяспечных адходаў ажыццяўляюцца iх вытворцамi. Калi вытворца не вызначыў ступенi небяспекi адходаў i не ўстанавiў класа небяспекi небяспечных адходаў, то гэта абавязана зрабiць асоба, да якой перайшло права ўласнасцi на гэтыя адходы. Вызначэнне ступенi небяспекi безгаспадарных адходаў i ўстанаўленне класа небяспекi небяспечных безгаспадарных адходаў ажыццяўляюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.
Артыкул 17. Пашпарт небяспекi адходаў
Парадак ажыццяўлення пашпартызацыi адходаў i форма пашпарта небяспекi адходаў устанаўлiваюцца Дзяржаўным камiтэтам па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь. Пералiк адходаў, якiя падлягаюць пашпартызацыi, зацвярджаецца Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўным камiтэтам па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь.
Глава 4. Агульныя патрабаваннi пры абыходжаннi з адходамi
Артыкул 18. Агульныя патрабаваннi пры праектаваннi будаўнiцтва, рэканструкцыi, перапрафiлявання, тэхнiчнага пераўзбраення, пашырэння, кансервацыi, лiквiдацыi гаспадарчых i iншых аб’ектаў, эксплуатацыя якiх звязана з абыходжаннем з адходамi
Праектуемы аб’ект, эксплуатацыя якога звязана з абыходжаннем з адходамi, павiнен адпавядаць прыродаахоўным, санiтарным, процiпажарным i iншым патрабаванням, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Пры праектаваннi будынкаў, пабудоў, збудаванняў, населеных пунктаў i iншых населеных месцаў, а таксама гаспадарчых i iншых аб’ектаў, эксплуатацыя якiх звязана з абыходжаннем з адходамi, павiнны быць прадугледжаны месцы (пляцоўкi) або спецыяльныя аб’екты для збору i размяшчэння адходаў у адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах. Будаўнiцтва, рэканструкцыя, перапрафiляванне, тэхнiчнае пераўзбраенне, пашырэнне, кансервацыя i лiквiдацыя гаспадарчых i iншых аб’ектаў, эксплуатацыя якiх звязана з абыходжаннем з адходамi: ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку дзяржаўнымi стандартамi, дзяржаўнымi будаўнiчымi нормамi, правiламi i iншымi нарматыўнымi дакументамi ў галiне праектавання i будаўнiцтва; дапускаюцца пры наяўнасцi станоўчых заключэнняў дзяржаўнай экалагiчнай, санiтарна-гiгiенiчнай i iншай экспертыз праекта, калi правядзенне такiх экспертыз абавязковае ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Праект на будаўнiцтва, рэканструкцыю, перапрафiляванне, тэхнiчнае пераўзбраенне, пашырэнне, кансервацыю i лiквiдацыю гаспадарчых i iншых аб’ектаў, эксплуатацыя якiх звязана з абыходжаннем з адходамi вытворчасцi, павiнен змяшчаць нарматыўна-тэхнiчную i тэхналагiчную дакументацыю па пытаннях утварэння, выкарыстання i (або) абясшкоджвання адходаў, якiя ўтвараюцца.
Артыкул 19. Размяшчэнне аб’ектаў абясшкоджвання i (або) аб’ектаў размяшчэння адходаў
Вызначэнне месца размяшчэння аб’екта абясшкоджвання i (або) аб’екта размяшчэння адходаў ажыццяўляецца на аснове спецыяльных геалагiчных, гiдралагiчных i iншых даследаванняў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Прадастаўленне зямельнага ўчастка для размяшчэння аб’екта абясшкоджвання i (або) аб’екта размяшчэння адходаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 20. Патрабаваннi пры эксплуатацыi аб’ектаў абясшкоджвання i (або) аб’ектаў размяшчэння адходаў
Аб’екты абясшкоджвання i аб’екты размяшчэння адходаў падлягаюць рэгiстрацыi ў дзяржаўным рэестры аб’ектаў абясшкоджвання i размяшчэння адходаў. Парадак вядзення дзяржаўнага рэестра аб’ектаў абясшкоджвання i размяшчэння адходаў вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Аб’екты абясшкоджвання i (або) аб’екты размяшчэння адходаў павiнны эксплуатавацца ў адпаведнасцi з тэхналагiчнай схемай эксплуатацыi такiх аб’ектаў, якая распрацоўваецца ў складзе праектна-каштарыснай дакументацыi на будаўнiцтва i эксплуатацыю гэтых аб’ектаў. На тэрыторыi аб’ектаў абясшкоджвання i (або) аб’ектаў размяшчэння адходаў, а таксама ў межах зоны ўздзеяння гэтых аб’ектаў на навакольнае асяроддзе, якая ўстанаўлiваецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, уласнiкi аб’ектаў абясшкоджвання i (або) аб’ектаў размяшчэння адходаў абавязаны ажыццяўляць рэгулярны кантроль за станам навакольнага асяроддзя ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Пры прадастаўленнi аб’ектаў абясшкоджвання i (або) аб’ектаў размяшчэння адходаў у валоданне i (або) карыстанне iншым асобам да iх пераходзяць абавязкi ўласнiкаў гэтых аб’ектаў, прадугледжаныя часткай трэцяй гэтага артыкула. Пасля заканчэння эксплуатацыi аб’екта абясшкоджвання i (або) аб’екта размяшчэння адходаў уласнiк аб’екта абясшкоджвання i (або) аб’екта размяшчэння адходаў або асоба, у валоданнi i (або) карыстаннi якой знаходзiцца такi аб’ект, абавязаны правесцi работы па аднаўленню парушаных зямель i iншых прыродных аб’ектаў, а таксама ажыццяўляць кантроль за станам i ступенню ўздзеяння гэтых аб’ектаў на навакольнае асяроддзе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 21. Абавязкi асоб пры эксплуатацыi гаспадарчых i iншых аб’ектаў, эксплуатацыя якiх звязана з абыходжаннем з адходамi
Асобы, якiя маюць права ўласнасцi, валодання i (або) карыстання ў адносiнах да будынкаў, пабудоў, збудаванняў, гаспадарчых i iншых аб’ектаў, эксплуатацыя якiх звязана з абыходжаннем з адходамi, абавязаны: захоўваць прыродаахоўныя, санiтарныя, процiпажарныя i iншыя патрабаваннi, ўстаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; прадстаўляць дакладную iнфармацыю аб абыходжаннi з адходамi па патрабаванню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, тэрытарыяльных органаў спецыяльна ўпаўнаважаных рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання ў галiне абыходжання з адходамi; захоўваць патрабаваннi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь па папярэджанню надзвычайных сiтуацый, звязаных з абыходжаннем з адходамi; пры пагрозе ўзнiкнення або ўзнiкненнi надзвычайных сiтуацый неадкладна iнфармаваць аб гэтым мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, тэрытарыяльныя органы i падраздзяленнi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь; прымаць меры па лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый. Асобы, якiя маюць права ўласнасцi ў адносiнах да будынкаў, пабудоў, збудаванняў, гаспадарчых i iншых аб’ектаў, эксплуатацыя якiх звязана з абыходжаннем з адходамi, апрача абавязкаў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, абавязаны: арганiзаваць выкананне мерапрыемстваў па папярэджанню шкоднага ўздзеяння адходаў на навакольнае асяроддзе, здароўе чалавека i (або) маёмасць асоб; абсталяваць месцы (пляцоўкi) або спецыяльныя аб’екты для збору i захоўвання адходаў на зямельным участку, адведзеным для будаўнiцтва i абслугоўвання iх будынкаў, пабудоў, збудаванняў, гаспадарчых i iншых аб’ектаў; арганiзаваць збор, перавозку, захоўванне i абясшкоджванне адходаў, абыходжанне з якiмi ажыццяўляецца на зямельным участку, адведзеным для будаўнiцтва i абслугоўвання iх будынкаў, пабудоў, збудаванняў, гаспадарчых i iншых аб’ектаў; распрацаваць, узгаднiць i зацвердзiць у парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, iнструкцыю па абыходжанню з адходамi ў выпадку ажыццяўлення абыходжання з адходамi iншымi асобамi на iх зямельных участках, адведзеных для будаўнiцтва i абслугоўвання iх будынкаў, пабудоў, збудаванняў, гаспадарчых i iншых аб’ектаў, а таксама азнаёмiць гэтых асоб з дадзенай iнструкцыяй; ажыццяўляць кантроль за станам навакольнага асяроддзя на зямельным участку, адведзеным для будаўнiцтва i абслугоўвання iх будынкаў, пабудоў, збудаванняў, гаспадарчых i iншых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Пры прадастаўленнi будынкаў, пабудоў, збудаванняў, гаспадарчых i iншых аб’ектаў, эксплуатацыя якiх звязана з абыходжаннем з адходамi, асобай, якая мае права ўласнасцi ў адносiнах да гэтых аб’ектаў, у валоданне i (або) карыстанне iншым асобам да iх пераходзяць абавязкi ўласнiкаў гэтых аб’ектаў, прадугледжаныя часткай другой гэтага артыкула. Прадастаўленне будынкаў, пабудоў, збудаванняў, гаспадарчых i iншых аб’ектаў, эксплуатацыя якiх звязана з абыходжаннем з адходамi, асобай, якая мае права ўласнасцi ў адносiнах да гэтых аб’ектаў, у валоданне i (або) карыстанне iншым асобам выклiкае спыненне яе абавязкаў, прадугледжаных часткай другой гэтага артыкула, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i (або) дагаворам аб прадастаўленнi гэтых аб’ектаў у валоданне i (або) карыстанне iншым асобам. Эксплуатацыя гаспадарчых i iншых аб’ектаў, на якiх утвараюцца небяспечныя адходы i не ажыццяўляецца iх абясшкоджванне, забараняецца.
Артыкул 22. Абавязкi асоб, у працэсе эканамiчнай дзейнасцi якiх ажыццяўляецца абыходжанне з адходамi
Асобы, у працэсе эканамiчнай дзейнасцi якiх ажыццяўляецца абыходжанне з адходамi, абавязаны: захоўваць прыродаахоўныя, санiтарныя, процiпажарныя i iншыя патрабаваннi, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; прыняць у пiсьмовай форме рашэнне аб арганiзацыi абыходжання з адходамi i назначыць асобу, якая ажыццяўляе кантроль за захаваннем патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах; распрацаваць, узгаднiць i зацвердзiць iнструкцыю па абыходжанню з адходамi ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь; распрацаваць лiмiты размяшчэння адходаў вытворчасцi; праводзiць падрыхтоўку (навучанне), iнструктаж, павышэнне квалiфiкацыi i праверку ведаў работнiкаў па пытаннях абыходжання з адходамi ў працэсе ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi; праводзiць улiк адходаў у парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь; праводзiць па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў год iнвентарызацыю адходаў; прадстаўляць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па абыходжанню з адходамi; забяспечваць захоўванне дакументаў улiку адходаў на працягу тэрмiну, устаноўленага заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; ажыццяўляць вытворчы (ведамасны) кантроль за абыходжаннем з адходамi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 23. Спецыяльныя абавязкi асоб, у працэсе эканамiчнай дзейнасцi якiх утвараюцца адходы вытворчасцi
Асобы, у працэсе эканамiчнай дзейнасцi якiх утвараюцца адходы вытворчасцi, абавязаны: распрацоўваць i зацвярджаць па ўзгадненню з тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь нарматывы ўтварэння адходаў вытворчасцi i захоўваць гэтыя нарматывы ў працэсе ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi; праводзiць пашпартызацыю адходаў вытворчасцi, якiя ўтварылiся, у выпадку, калi запаўненне пашпарта небяспекi адходаў з’яўляецца абавязковым у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; укараняць экалагiчна чыстыя i малаадходныя тэхналогii на аснове навейшых навукова-тэхнiчных дасягненняў.
Артыкул 24. Парадак абыходжання з адходамi на тэрыторыi населеных месцаў
Тэрыторыя населеных месцаў падлягае рэгулярнай ачыстцы ад адходаў у адпаведнасцi з прыродаахоўнымi, санiтарнымi, процiпажарнымi i iншымi патрабаваннямi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Парадак i ўмовы абыходжання з адходамi на тэрыторыi населеных месцаў устанаўлiваюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па ўзгадненню з адпаведнымi тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь. Пры гэтым павiнна прадугледжвацца раздзяленне адходаў на вiды ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы арганiзуюць збор, перавозку, захоўванне i абясшкоджванне камунальных адходаў, якiя знаходзяцца на iх тэрыторыi. Дзяржаўны кантроль за захаваннем устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь правiлаў i нормаў утрымання тэрыторыi населеных месцаў ажыццяўляюць мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, а таксама тэрытарыяльныя органы Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 25. Арганiзацыя выкарыстання адходаў
У мэтах экалагiчна i эканамiчна абгрунтаванага выкарыстання адходаў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь вызначае спецыяльную арганiзацыю, якая ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi па збору (нарыхтоўцы) i выкарыстанню адходаў у якасцi другаснай сыравiны (далей - спецыяльна ўпаўнаважаная Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь арганiзацыя, якая ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi па збору (нарыхтоўцы) i выкарыстанню адходаў). Спецыяльна ўпаўнаважаная Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь арганiзацыя, якая ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi па збору (нарыхтоўцы) i выкарыстанню адходаў сумесна з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi арганiзуе сiстэму абыходжання з адходамi, што прадугледжвае збор (нарыхтоўку), раздзяленне на вiды ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, захоўванне, перавозку i падрыхтоўку адходаў для iх далейшага выкарыстання ў якасцi другаснай сыравiны, у адпаведнасцi з мiждзяржаўнымi, дзяржаўнымi, мiжрэгiянальнымi i мясцовымi праграмамi па абыходжанню з адходамi. Спецыяльна ўпаўнаважаная Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь арганiзацыя, якая ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi па збору (нарыхтоўцы) i выкарыстанню адходаў, апрача абавязкаў, прадугледжаных часткай другой гэтага артыкула, абавязана iнфармаваць асоб аб тэхналогiях па выкарыстанню адходаў i сiстэме абыходжання з адходамi, што прадугледжвае збор (нарыхтоўку), раздзяленне на вiды ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, захоўванне i перавозку адходаў для iх выкарыстання ў якасцi другаснай сыравiны, а таксама выконваць iншыя абавязкi, ускладзеныя на яе ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Збор, раздзяленне на вiды ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, захоўванне i перавозку адходаў з мэтай iх далейшага выкарыстання ў якасцi другаснай сыравiны арганiзуюць i ажыццяўляюць вытворцы адходаў. Расходы па раздзяленню адходаў на вiды ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i iх захоўванню нясуць вытворцы адходаў i асобы, якiя ажыццяўляюць iх выкарыстанне.
Артыкул 26. Абясшкоджванне адходаў
Абясшкоджванне адходаў дапускаецца толькi на аб’ектах абясшкоджвання (як спецыяльна прызначаных, так i прыстасаваных для гэтых мэтаў) i (або) аб’ектах размяшчэння адходаў, уключаных у рэестр аб’ектаў абясшкоджвання i размяшчэння адходаў. Абясшкоджванне адходаў шляхам iх захоўвання ў магiльнiках ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах. Асобы, якiя ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з абясшкоджваннем адходаў, абавязаны не дапускаць шкоднага ўздзеяння адходаў на навакольнае асяроддзе, здароўе чалавека i (або) маёмасць асоб у час абясшкоджвання адходаў, а ў выпадку аказання такога ўздзеяння на навакольнае асяроддзе - прымаць папераджальныя меры.
Артыкул 27. Размяшчэнне адходаў
Размяшчэнне адходаў дапускаецца толькi ў санкцыянаваных месцах размяшчэння адходаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Асоба, якая валодае адходамi, арганiзуе раздзяленне адходаў па вiдах i iх захоўванне ў адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах. Забараняецца захаванне ў магiльнiках адходаў на тэрыторыi запаведнiкаў, нацыянальных паркаў, заказнiкаў, помнiкаў прыроды, балотах, у водных аб’ектах i iх водаахоўных зонах, зонах санiтарнай аховы водных аб’ектаў, якiя выкарыстоўваюцца для гаспадарча-пiтнога водазабеспячэння, а пры прычыненнi або ўзнiкненнi небяспекi прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, здароўю чалавека i (або) маёмасцi асоб - на землях аздараўленчага, рэкрэацыйнага i гiсторыка-культурнага прызначэння, тэрыторыi населеных месцаў i зялёных зон населеных пунктаў. Несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў у навакольным асяроддзi забараняецца i цягне адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 28. Парадак размяшчэння адходаў вытворчасцi
Асоба, якая валодае адходамi вытворчасцi, абавязана размяшчаць iх згодна з зацверджанай ёю iнструкцыяй па абыходжанню з адходамi ў адпаведнасцi з прыродаахоўнымi, санiтарнымi, процiпажарнымi i iншымi патрабаваннямi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Размяшчэнне адходаў вытворчасцi дапускаецца на аб’ектах размяшчэння адходаў толькi пасля атрымання iх уласнiкам, iншай асобай, iм упаўнаважанай, пiсьмовага дазволу на размяшчэнне адходаў вытворчасцi. Дазволы на размяшчэнне адходаў вытворчасцi выдаюцца тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь. Падставы, умовы i парадак выдачы, прыпынення i анулявання дазволаў на размяшчэнне адходаў вытворчасцi ўстанаўлiваюцца Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь. Для атрымання дазволу на размяшчэнне адходаў вытворчасцi ўласнiк гэтых адходаў, iншая асоба, iм упаўнаважаная, павiнны заключыць папярэднi дагавор на размяшчэнне адходаў вытворчасцi з уласнiкам аб’екта размяшчэння адходаў, iншай асобай, iм упаўнаважанай.
Артыкул 29. Парадак размяшчэння адходаў спажывання
Уласнiк адходаў спажывання абавязаны размяшчаць iх у адпаведнасцi з прыродаахоўнымi, санiтарнымi, процiпажарнымi i iншымi патрабаваннямi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Уласнiк адходаў спажывання павiнен забяспечыць збор такiх адходаў i прыняць меры па iх дастаўцы для размяшчэння ў санкцыянаваным месцы размяшчэння адходаў (смеццеправод, кантэйнер, урна i iнш.). Уласнiкi зямельных участкаў, якiя адносяцца да зямель прыгарадных i зялёных зон цi зямель прыродаахоўнага, рэкрэацыйнага, аздараўленчага або гiсторыка-культурнага прызначэння, абавязаны ў адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь: абсталяваць месцы (пляцоўкi) або спецыяльныя аб’екты для збору i захоўвання адходаў спажывання на тэрыторыi iх зямельных участкаў; арганiзаваць абыходжанне з адходамi спажывання, размешчанымi ў месцах, указаных у абзацы другiм часткi трэцяй гэтага артыкула; iнфармаваць насельнiцтва аб размяшчэннi месцаў (пляцовак) або спецыяльных аб’ектаў для збору i захоўвання адходаў спажывання на тэрыторыi iх зямельных участкаў. Пры прадастаўленнi зямельных участкаў, якiя адносяцца да зямель прыгарадных i зялёных зон цi зямель прыродаахоўнага, рэкрэацыйнага, аздараўленчага або гiсторыка-культурнага прызначэння, у валоданне i (або) карыстанне iншым асобам да iх пераходзяць абавязкi ўласнiкаў зямельных участкаў, прадугледжаныя часткай трэцяй гэтага артыкула. Прадастаўленне зямельных участкаў, якiя адносяцца да зямель прыгарадных i зялёных зон цi зямель прыродаахоўнага, рэкрэацыйнага, аздараўленчага або гiсторыка-культурнага прызначэння, iх уласнiкам у валоданне i (або) карыстанне iншым асобам выклiкае спыненне яго абавязкаў, прадугледжаных часткай трэцяй гэтага артыкула, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i (або) дагаворам аб прадастаўленнi гэтых зямельных участкаў у валоданне i (або) карыстанне iншым асобам.
Артыкул 30. Патрабаваннi да перавозкi адходаў
Асобы, дзейнасць якiх звязана з выкарыстаннем транспартных сродкаў для перавозкi адходаў, абавязаны не дапускаць шкоднага ўздзеяння адходаў на навакольнае асяроддзе, здароўе чалавека i (або) маёмасць асоб у час перавозкi адходаў, а ў выпадку аказання такога ўздзеяння на навакольнае асяроддзе - прымаць папераджальныя меры. Перавозка адходаў дапускаецца толькi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Асоба, якая валодае адходамi, што перавозяцца на аб’ект абясшкоджвання i (або) аб’ект размяшчэння адходаў, абавязана прыняць у пiсьмовай форме рашэнне аб падрабязным маршруце перавозкi такiх адходаў i вызначыць транспартныя сродкi, якiя павiнны ажыццявiць iх перавозку. Перавозка адходаў павiнна суправаджацца спецыяльным дакументам, у якiм, у прыватнасцi, павiнны быць указаны: звесткi аб вытворцу i асобе, якая валодае адходамi, што перавозяцца; месца паходжання адходаў, што перавозяцца, iх колькасныя i якасныя паказчыкi; звесткi аб транспартным сродку, якi ажыццяўляе перавозку адходаў; час i падрабязны маршрут руху (накiравання) транспартнага сродку, якi ажыццяўляе перавозку адходаў; звесткi аб атрымальнiку адходаў, што перавозяцца. Форма спецыяльнага дакумента ўстанаўлiваецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Спецыяльны дакумент, указаны ў частцы чацвёртай гэтага артыкула, павiнен быць складзены ў чатырох экземплярах асобай, якая валодае адходамi. Указаны дакумент падпiсваецца i датуецца асобай, якая валодае адходамi, i перавозчыкам адходаў. Адзiн экземпляр спецыяльнага дакумента павiнен заставацца ў асобы, якая валодае адходамi, а тры астатнiя экземпляры спецыяльнага дакумента перадаюцца перавозчыку адходаў. Пры атрыманнi адходаў iх атрымальнiк падпiсвае i датуе перададзеныя яму перавозчыкам тры экземпляры спецыяльнага дакумента, адзiн з якiх застаецца ў яго, а два другiя перадаюцца перавозчыку адходаў, якi павiнен перадаць адзiн экземпляр спецыяльнага дакумента асобе, якая валодае адходамi, а другi пакiнуць у сябе. Правiлы, выкладзеныя ў частцы чацвёртай гэтага артыкула, не прымяняюцца пры перавозцы адходаў спажывання.
Артыкул 31. Трансгранiчнае перамяшчэнне адходаў
Трансгранiчным перамяшчэннем адходаў прызнаецца любое перамяшчэнне адходаў: з Рэспублiкi Беларусь у раён (праз раён), якi знаходзiцца пад юрысдыкцыяй другой дзяржавы, цi ў раён (праз раён), якi не знаходзiцца пад юрысдыкцыяй якой-небудзь дзяржавы; у Рэспублiку Беларусь з раёна (праз раён), якi знаходзiцца пад юрысдыкцыяй другой дзяржавы, цi з раёна (праз раён), якi не знаходзiцца пад юрысдыкцыяй якой-небудзь дзяржавы; праз Рэспублiку Беларусь з раёна (праз раён), якi знаходзiцца пад юрысдыкцыяй адной дзяржавы, цi з раёна (праз раён), якi не знаходзiцца пад юрысдыкцыяй якой-небудзь дзяржавы, у раён (праз раён), якi знаходзiцца пад юрысдыкцыяй другой дзяржавы, цi ў раён (праз раён), якi не знаходзiцца пад юрысдыкцыяй якой-небудзь дзяржавы. Трансгранiчнае перамяшчэнне адходаў у Рэспублiку Беларусь з мэтай iх захоўвання i (або) абясшкоджвання на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь забараняецца. Трансгранiчнае перамяшчэнне адходаў у Рэспублiку Беларусь дапускаецца толькi з мэтай iх выкарыстання ў якасцi сыравiны або другаснай сыравiны на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i ажыццяўляецца на падставе папярэдне атрыманага дазволу на трансгранiчнае перамяшчэнне адходаў у Рэспублiку Беларусь, якi выдаецца Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, пры ўмове пацвярджэння ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку магчымасцi выкарыстання ўвозiмых адходаў у Рэспублiцы Беларусь экалагiчна абгрунтаваным спосабам i прадстаўлення кампетэнтнымi органамi той дзяржавы, адкуль такiя адходы ўвозяцца ў Рэспублiку Беларусь, пiсьмовай згоды на зваротны вываз адходаў у выпадку анулявання дазволу на iх трансгранiчнае перамяшчэнне ў Рэспублiку Беларусь. Трансгранiчнае перамяшчэнне адходаў з Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца на падставе пiсьмовага дазволу, якi выдаецца Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, пры ўмове прадстаўлення кампетэнтнымi органамi той дзяржавы, куды такiя адходы ўвозяцца, пiсьмовага дазволу на iх увоз з мэтай далейшага выкарыстання або абясшкоджвання на яе тэрыторыi з пацвярджэннем факта наяўнасцi дагавора, у якiм агаворваюцца экалагiчна абгрунтаванае выкарыстанне або экалагiчна бяспечнае абясшкоджванне гэтых адходаў. Трансгранiчнае перамяшчэнне адходаў праз Рэспублiку Беларусь ажыццяўляецца на падставе папярэдне атрыманага дазволу на трансгранiчнае перамяшчэнне адходаў праз Рэспублiку Беларусь, якi выдаецца Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, пры ўмове прадстаўлення пiсьмовага дазволу зацiкаўленых дзяржаў на ўвоз i (або) транзiт гэтых адходаў i прадстаўлення кампетэнтнымi органамi той дзяржавы, адкуль такiя адходы перамяшчаюцца праз Рэспублiку Беларусь, пiсьмовай згоды на зваротны вываз гэтых адходаў у выпадку анулявання дазволаў Рэспублiкi Беларусь i iншых зацiкаўленых дзяржаў на ўвоз i (або) транзiт гэтых адходаў. Правiлы, выкладзеныя ў частках трэцяй, чацвёртай i пятай гэтага артыкула, прымяняюцца толькi пры трансгранiчным перамяшчэннi адходаў, уключаных у зацвярджаемыя Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пералiкi небяспечных i iншых адходаў, трансгранiчнае перамяшчэнне якiх ажыццяўляецца на падставе дазволаў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь. Трансгранiчнае перамяшчэнне адходаў праводзiцца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Экспарцёр, iмпарцёр або iншая асоба, якая ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь нясе адказнасць за прычыненне шкоды пры ажыццяўленнi трансгранiчнага перамяшчэння адходаў у Рэспублiку Беларусь або праз Рэспублiку Беларусь, абавязаны прадаставiць фiнансавыя гарантыi для забеспячэння трансгранiчнага перамяшчэння гэтых адходаў назад або прыняцця мераў па iх абясшкоджванню экалагiчна бяспечным спосабам. Парадак i ўмовы прадастаўлення i звароту фiнансавых гарантый i пералiк адходаў, для трансгранiчнага перамяшчэння якiх у Рэспублiку Беларусь або праз Рэспублiку Беларусь патрабуецца прадастаўленне гэтых гарантый, устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, мытнае афармленне адходаў пры iх трансгранiчным перамяшчэннi можа быць завершана толькi пасля ажыццяўлення ветэрынарнага i фiтасанiтарнага кантролю, кантролю ў галiне аховы навакольнага асяроддзя i iншых вiдаў дзяржаўнага кантролю.
Глава 5. Абыходжанне з небяспечнымi адходамi
Артыкул 32. Патрабаваннi пры абыходжаннi з небяспечнымi адходамi
Абыходжанне з небяспечнымi адходамi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi, устаноўленымi заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь да абыходжання з небяспечнымi рэчывамi. Размяшчэнне небяспечных адходаў дапускаецца толькi на спецыяльна абсталяваных для гэтых мэтаў аб’ектах размяшчэння адходаў пасля атрымання пiсьмовага дазволу, якi выдаецца тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з адпаведнымi тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, а выбухованебяспечных i пажаранебяспечных адходаў - i з тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь. На небяспечныя адходы, уключаныя ў пералiк адходаў, якiя падлягаюць пашпартызацыi, павiнен быць складзены пашпарт небяспекi адходаў. Пашпарт небяспекi адходаў складаецца на падставе даных аб складзе i ўласцiвасцях небяспечных адходаў, класа iх небяспекi i iншых даных. Работнiкi, дапушчаныя да абыходжання з небяспечнымi адходамi, павiнны прайсцi спецыяльную прафесiйную падрыхтоўку для работы з небяспечнымi адходамi. Службовая асоба, назначаная ў адпаведнасцi з пiсьмовым рашэннем асобы, у працэсе эканамiчнай дзейнасцi якой ажыццяўляецца абыходжанне з небяспечнымi адходамi, за незаконны допуск работнiкаў да абыходжання з небяспечнымi адходамi нясе адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Асоба, у працэсе эканамiчнай дзейнасцi якой ажыццяўляецца абыходжанне з небяспечнымi адходамi, абавязана пакрыць шкоду, прычыненую работнiку працоўным калецтвам пры ажыццяўленнi iм абыходжання з небяспечнымi адходамi, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб працы. Дзейнасць, у працэсе якой утвараюцца небяспечныя адходы, можа быць абмежавана, прыпынена або забаронена ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку пры адсутнасцi тэхнiчнай або iншай магчымасцi забяспечыць бяспечнае для навакольнага асяроддзя i здароўя чалавека абыходжанне з небяспечнымi адходамi.
Артыкул 33. Перадача небяспечных адходаў iншым асобам на пэўны тэрмiн
Уласнiк небяспечных адходаў, iншая асоба, iм упаўнаважаная, пры перадачы такiх адходаў iншым асобам на пэўны тэрмiн абавязаны праiнфармаваць iх у пiсьмовай форме аб небяспечным характары гэтых адходаў i аб мерах перасцярогi, якiя патрэбна прыняць. Калi ўласнiк небяспечных адходаў, iншая асоба, iм упаўнаважаная, не прадставяць iнфармацыю ў адпаведнасцi з часткай першай гэтага артыкула, то: яны нясуць адказнасць за прычыненыя ў вынiку абыходжання з небяспечнымi адходамi страты асобам, якiм такiя адходы былi перададзены, i трэцiм асобам, а таксама за шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю; небяспечныя адходы могуць быць абясшкоджаны асобамi, якiм такiя адходы былi перададзены, без пакрыцця страт уласнiку небяспечных адходаў. Правiлы, выкладзеныя ў частцы другой гэтага артыкула, не прымяняюцца ў выпадку, калi асоба, якая прыняла небяспечныя адходы ў сваё веданне на пэўны тэрмiн, была пiсьмова праiнфармавана аб небяспечным характары гэтых адходаў. Калi небяспечныя адходы, прынятыя асобай з яе ведама i згоды ў сваё веданне на пэўны тэрмiн, стварылi, нягледзячы на захаванне ўмоў абыходжання з iмi, небяспеку прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, здароўю чалавека i (або) маёмасцi асоб i калi абставiны не дазваляюць асобе, якая прыняла небяспечныя адходы, запатрабаваць ад уласнiка гэтых адходаў неадкладна iх забраць цi ён не выконвае гэтага патрабавання, то дадзеныя адходы могуць быць абясшкоджаны без пакрыцця ўласнiку небяспечных адходаў страт, калi iншае не прадугледжана дагаворам памiж iмi. У такiм выпадку ўласнiк небяспечных адходаў не нясе адказнасцi за прычыненыя ў вынiку абыходжання з гэтымi адходамi страты асобам, якiм такiя адходы былi перададзены на пэўны тэрмiн, i трэцiм асобам, а таксама за шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю.
Артыкул 34. Патрабаваннi да перавозкi небяспечных адходаў
Перавозка небяспечных адходаў дапускаецца толькi: пры наяўнасцi пашпарта небяспекi адходаў або яго копii ў выпадку, калi запаўненне такога пашпарта з’яўляецца абавязковым у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; пры наяўнасцi спецыяльнага дакумента, прадугледжанага артыкулам 30 гэтага Закона, а пры трансгранiчным перамяшчэннi - i дакументаў, прадугледжаных артыкулам 31 гэтага Закона i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь; спецыяльна абсталяванымi транспартнымi сродкамi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; пры захаваннi патрабаванняў бяспекi да перавозкi небяспечных адходаў на транспартных сродках. Умовы перавозкi небяспечных адходаў асобнымi вiдамi транспарту, патрабаваннi да выканання пагрузачна-разгрузачных работ, упакоўкi, маркiроўкi небяспечных адходаў i iншыя патрабаваннi па забеспячэнню экалагiчнай, пажарнай i iншай бяспекi перавозкi такiх адходаў вызначаюцца транспартнымi статутамi i кодэксамi, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб перавозцы небяспечных грузаў. Глава 6 Нармiраванне i ўлiк у галiне абыходжання з адходамi
Артыкул 35. Нармiраванне ў галiне абыходжання з адходамi вытворчасцi
У мэтах забеспячэння аховы навакольнага асяроддзя i здароўя чалавека, змяншэння колькасцi ўтварэння адходаў выворчасцi ў працэсе ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi ўстанаўлiваюцца нарматывы ўтварэння адходаў вытворчасцi i лiмiты iх размяшчэння. Нарматывы ўтварэння адходаў вытворчасцi вызначаюцца на аснове тэхналагiчных рэгламентаў, удзельных нарматываў расходаў сыравiны i ўтварэння адходаў, матэрыяльна-сыравiннага балансу i iншай нарматыўна-тэхнiчнай i тэхналагiчнай дакументацыi, якая рэгламентуе вытворчасць прадукцыi або энергii, выкананне работ або аказанне паслуг, i з’яўляюцца падставай для ўстанаўлення лiмiту размяшчэння адходаў вытворчасцi i атрымання дазволу на размяшчэнне гэтых адходаў. Нарматывы ўтварэння адходаў вытворчасцi распрацоўваюцца i зацвярджаюцца вытворцамi гэтых адходаў па ўзгадненню з тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь. Лiмiты размяшчэння адходаў вытворчасцi распрацоўваюцца ўласнiкам гэтых адходаў, iншай асобай, iм упаўнаважанай, i зацвярджаюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Пры незахаваннi нарматываў утварэння адходаў вытворчасцi i лiмiтаў iх размяшчэння эканамiчная дзейнасць, звязаная з абыходжаннем з адходамi вытворчасцi, можа быць абмежавана, прыпынена або забаронена ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 36. Улiк адходаў. Дзяржаўная статыстычная справаздачнасць па абыходжанню з адходамi
Улiк адходаў вядзецца асобамi, у працэсе эканамiчнай дзейнасцi якiх ажыццяўляецца абыходжанне з адходамi, у парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь. Дзяржаўная статыстычная справаздачнасць па абыходжанню з адходамi вядзецца па адзiнай сiстэме на падставе даных улiку ў гэтай сферы i прадстаўляецца асобай, у працэсе эканамiчнай дзейнасцi якой ажыццяўляецца абыходжанне з адходамi, па форме i ў тэрмiны, устаноўленыя Мiнiстэрствам статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь.
Глава 7. Эканамiчны механiзм прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя ў галiне абыходжання з адходамi
Артыкул 37. Эканамiчны механiзм прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя ў галiне абыходжання з адходамi
Эканамiчны механiзм прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя ў галiне абыходжання з адходамi вызначаецца Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя», гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 38. Эканамiчнае стымуляванне ў галiне абыходжання з адходамi
Эканамiчнае стымуляванне ў галiне абыходжання з адходамi можа ажыццяўляцца праз: прадастаўленне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь асобам, у працэсе эканамiчнай дзейнасцi якiх ажыццяўляецца абыходжанне з адходамi, падатковых, крэдытных i iншых iльгот пры прымяненнi iмi экалагiчна чыстых i малаадходных тэхналогiй i ажыццяўленнi iншай iнавацыйнай дзейнасцi ў галiне абыходжання з адходамi; выдзяленне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь сродкаў з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, бюджэтных фондаў аховы прыроды для выканання мерапрыемстваў па абясшкоджванню небяспечных адходаў; прымяненне паскоранай амартызацыi асноўных вытворчых фондаў асоб, якiя ажыццяўляюць у працэсе эканамiчнай дзейнасцi выкарыстанне або абясшкоджванне адходаў; iншыя вiды эканамiчнага стымулявання ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Парадак ажыццяўлення мераў, звязаных з эканамiчным стымуляваннем укаранення ў вытворчасць экалагiчна чыстых i малаадходных тэхналогiй, вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 39. Плата за размяшчэнне адходаў
Плата за размяшчэнне адходаў бярэцца з уласнiка адходаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Плата за размяшчэнне адходаў вытворчасцi складаецца з плацяжоў за размяшчэнне адходаў у межах устаноўленых лiмiтаў размяшчэння адходаў вытворчасцi i звыш устаноўленых лiмiтаў размяшчэння адходаў вытворчасцi. Плата за размяшчэнне адходаў вытворчасцi звыш устаноўленых лiмiтаў размяшчэння адходаў вытворчасцi бярэцца ў пяцiкратным памеры. Нарматывы платы за размяшчэнне адходаў устанаўлiвае Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, узгодненаму са спецыяльна ўпаўнаважанымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання ў галiне абыходжання з адходамi.
Глава 8. Нагляд i кантроль за абыходжаннем з адходамi
Артыкул 40. Дзяржаўны нагляд i кантроль за абыходжаннем з адходамi
Дзяржаўны нагляд i кантроль за абыходжаннем з адходамi ажыццяўляюцца спецыяльна ўпаўнаважанымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання ў галiне абыходжання з адходамi, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, а таксама iншымi ўпаўнаважанымi на тое дзяржаўнымi органамi ў межах iх кампетэнцыi. Дзяржаўны нагляд i кантроль за абыходжаннем з адходамi ўключаюць у сябе: нагляд i кантроль за захаваннем асобамi прыродаахоўных, санiтарных, процiпажарных i iншых патрабаванняў дзеючага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь заканадаўства, у тым лiку прадугледжаных мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, якiя ўступiлi ў сiлу, а таксама выяўленне парушэнняў гэтых патрабаванняў i прыняцце мераў па iх устараненню; нагляд i кантроль за трансгранiчным перамяшчэннем адходаў; нагляд i кантроль за выкананнем мерапрыемстваў па ўкараненню экалагiчна чыстых i малаадходных тэхналогiй i ўцягненню адходаў у грамадзянскi абарот; нагляд i кантроль за захаваннем патрабаванняў па папярэджанню i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, якiя ўзнiкаюць пры абыходжаннi з адходамi; нагляд i кантроль за дакладнасцю прадстаўляемай асобамi дзяржаўнай справаздачнасцi па абыходжанню з адходамi, iнфармацыi аб абыходжаннi з адходамi i за ўлiкам адходаў; нагляд i кантроль за захаваннем свабоднага доступу насельнiцтва да iнфармацыi ў галiне абыходжання з адходамi. Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць дзяржаўны нагляд i кантроль за абыходжаннем з адходамi, маюць права ў межах сваёй кампетэнцыi: прыцягваць ва ўстаноўленым парадку асоб да адказнасцi за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах; прад’яўляць iскi аб пакрыццi шкоды навакольнаму асяроддзю i здароўю чалавека, прычыненай у вынiку ажыццяўлення абыходжання з адходамi; прымаць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, рашэннi аб абмежаваннi, прыпыненнi, забароне эканамiчнай дзейнасцi, якая звязана з абыходжаннем з адходамi i ўяўляе патэнцыяльную небяспеку для навакольнага асяроддзя i здароўя чалавека; выдаваць абавязковыя для выканання прадпiсаннi аб устараненнi парушэнняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, прычын iх учынення i ўмоў, якiя спрыяюць iм; ажыццяўляць iншыя правы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Дзеяннi (бяздзейнасць) дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны нагляд i кантроль за абыходжаннем з адходамi, могуць быць абскарджаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 41. Вытворчы i ведамасны кантроль за абыходжаннем з адходамi
Асобы, у працэсе эканамiчнай дзейнасцi якiх ажыццяўляецца абыходжанне з адходамi, арганiзуюць i ажыццяўляюць вытворчы кантроль за абыходжаннем з адходамi, мэтай якога з’яўляецца праверка захавання нарматываў утварэння адходаў, а таксама прыродаахоўных, санiтарных, процiпажарных i iншых патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Парадак ажыццяўлення вытворчага кантролю за абыходжаннем з адходамi ўстанаўлiваецца iнструкцыяй па абыходжанню з адходамi, якая распрацоўваецца ў адпаведнасцi з абзацам чацвёртым часткi першай артыкула 22 гэтага Закона. Ведамасны кантроль за абыходжаннем з адходамi ажыццяўляецца дзяржаўнымi органамi цi арганiзацыямi ў мэтах забеспячэння выканання падведамнымi iм арганiзацыямi патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах. Парадак ажыццяўлення ведамаснага кантролю за абыходжаннем з адходамi ўстанаўлiваецца дзяржаўным органам цi арганiзацыяй, якiя выконваюць такi кантроль у падведамных iм арганiзацыях, у адпаведнасцi з патрабаваннямi гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах.
Артыкул 42. Грамадскi кантроль за абыходжаннем з адходамi
Грамадскi кантроль за абыходжаннем з адходамi ажыццяўляецца грамадскiмi iнспектарамi па ахове прыроды ў межах iх кампетэнцыi, а таксама грамадзянамi i грамадскiмi аб’яднаннямi ў мэтах прадухiлення шкоднага ўздзеяння адходаў на навакольнае асяроддзе i здароўе чалавека, праверкi захавання патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах, аказання садзейнiчання органам, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль за абыходжаннем з адходамi, па прадухiленню i спыненню парушэнняў гэтых патрабаванняў пры абыходжаннi з адходамi, а таксама ў iншых мэтах, якiя спрыяюць рэалiзацыi правоў i законных iнтарэсаў асоб. Парадак ажыццяўлення грамадскага кантролю за абыходжаннем з адходамi ўстанаўлiваецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 43. Узаемадзеянне органаў нагляду i кантролю за абыходжаннем з адходамi
Пры ажыццяўленнi дзяржаўнага нагляду i кантролю за абыходжаннем з адходамi спецыяльна ўпаўнаважаныя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання ў галiне абыходжання з адходамi, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы i iншыя ўпаўнаважаныя на тое дзяржаўныя органы ўзаемадзейнiчаюць памiж сабой, а таксама з асобамi, якiя ажыццяўляюць грамадскi кантроль за абыходжаннем з адходамi. Каардынацыя дзейнасцi органаў па дзяржаўнаму нагляду i кантролю за абыходжаннем з адходамi i асоб, якiя ажыццяўляюць грамадскi кантроль за абыходжаннем з адходамi, ажыццяўляецца Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь.
Глава 9. Адказнасць за парушэнне заканадаўства рэспублiкi беларусь аб адходах. Пакрыццё прычыненай шкоды
Артыкул 44. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах
Асобы, якiя парушылi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах, нясуць грамадзянскую, адмiнiстрацыйную, крымiнальную i iншую адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Штрафы, якiя накладаюцца за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб адходах, выплачваюцца (спаганяюцца) у адпаведныя бюджэтныя фонды аховы прыроды i выкарыстоўваюцца на прыродаахоўныя мерапрыемствы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 45. Пакрыццё шкоды, прычыненай дзейнасцю ў галiне абыходжання з адходамi
Асобы, якiя ажыццяўляюць абыходжанне з адходамi, абавязаны пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, жыццю або здароўю чалавека i (або) маёмасцi асоб, калi не дакажуць, што шкода ўзнiкла з прычыны непераадольнай сiлы або намеру пацярпеўшага. Яны могуць быць вызвалены ад адказнасцi за прычыненне шкоды поўнасцю або часткова таксама па падставах, прадугледжаных Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь. Заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь абавязак пакрыцця шкоды, прычыненай у вынiку ажыццяўлення абыходжання з адходамi, можа быць ускладзены на асобу, якая не з’яўляецца прычыняльнiкам шкоды. Аб’ём пакрыцця шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю ў вынiку ажыццяўлення абыходжання з адходамi, вызначаецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку методыкамi, а пры iх адсутнасцi - па фактычных затратах на аднаўленне парушанага стану навакольнага асяроддзя з улiкам панесеных страт, у тым лiку ўпушчанай выгады. Пакрыццё шкоды жыццю або здароўю чалавека i (або) маёмасцi асоб, прычыненай у вынiку ажыццяўлення абыходжання з адходамi, праводзiцца ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Пакрыццё затрат, звязаных з прыняццем папера-джальных мераў i (або) з правядзеннем работ па лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, выклiканых абыходжаннем з адходамi, ажыццяўляецца асобай, на якую заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ускладзена адказнасць за прычыненне шкоды такой дзейнасцю. Пакрыццё затрат, звязаных з прыняццем папера-джальных мераў i (або) з правядзеннем работ па лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, выклiканых шкодным уздзеяннем безгаспадарных адходаў на навакольнае асяроддзе i (або) здароўе чалавека, ажыццяўляецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, на адмiнiстрацыйнай тэрыторыi якiх знаходзяцца гэтыя безгаспадарныя адходы.».
Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з 1 студзеня 2001 года.
Артыкул 3. Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам нарматыўныя прававыя акты Рэспублiкi Беларусь прымяняюцца ў той частцы, у якой яны не супярэчаць гэтаму Закону, калi iншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 4. Устанавiць, што дазволы на размяшчэнне адходаў у навакольным асяроддзi i на трансгранiчную перавозку адходаў, выдадзеныя да ўступлення гэтага Закона ў сiлу, дзейнiчаюць да сканчэння тэрмiну, абумоўленага пры выдачы дазволаў.
Артыкул 5. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на працягу года з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона: падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
26 кастрычнiка 2000 года, г. Мінск.
№ 444-З
|