Закон Республики Беларусь
от 8 января 2004 года № 266-З
"Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления"

Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 15.03.2005.

Закон Рэспублiкi Беларусь
"Аб амнiстыi некаторых катэгорый асоб,
якiя ўчынiлi злачынствы"

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 15 снежня 2003 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 19 снежня 2003 года

Артыкул 1. Вызвалiць ад пакарання ў выглядзе грамадскiх работ, штрафу, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, папраўчых работ, абмежавання па ваеннай службе, арышту, абмежавання волi, накiравання ў дысцыплiнарную воiнскую часць, пазбаўлення волi, а таксама ад iншых мераў крымiнальнай адказнасцi ў выглядзе асуджэння з адтэрмiноўкай выканання пакарання, асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання, асуджэння без прызначэння пакарання:

асоб, якiя прымалi ўдзел у Вялiкай Айчыннай вайне, а таксама ўзнагароджаных ордэнамi i медалямi СССР за самаадданую працу ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны;

непаўналетнiх;

цяжарных жанчын;

жанчын i адзiнокiх мужчын, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да васемнаццацi гадоў;

мужчын старэй за шэсцьдзесят гадоў i жанчын старэй за пяцьдзесят пяць гадоў;

iнвалiдаў I цi II групы, а таксама хворых на актыўную форму туберкулёзу, аднесеных да I, II, V «А» цi V «Б» груп дыспансэрнага ўлiку, i хворых на анкалагiчныя захворваннi другой, трэцяй i чацвёртай клiнiчных груп;

грамадзян, якiя выконвалi воiнскi або службовы абавязак у Афганiстане цi ў iншых краiнах, дзе вялiся баявыя дзеяннi;

удзельнiкаў лiквiдацыi вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС i асоб, якiя пацярпелi ад гэтай катастрофы;

асоб, якiя атрымалi раненнi (кантузii), калецтвы, захворваннi пры выкананнi абавязкаў у перыяд ваеннай службы ва Узброеных Сiлах СССР, Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях, створаных у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама асоб, якiя атрымалi раненнi (кантузii), калецтвы, захворваннi ў сувязi з ажыццяўленнем службовай дзейнасцi ў перыяд праходжання службы ў органах унутраных спраў, фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, пракуратуры, органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях.

Артыкул 2. Вызвалiць ад пакарання асоб, якiя пералiчаны ў абзацах чацвёртым, пятым, шостым i сёмым артыкула 1 гэтага Закона, але якiя не падлягаюць вызваленню ад пакарання ў адпаведнасцi з артыкулам 6 гэтага Закона, якiм прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi за ўчыненне злачынстваў, указаных у частцы першай артыкула 7 гэтага Закона, калi яны на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона адбылi не менш за палову прызначанага тэрмiну пакарання, за выключэннем асоб, пералiчаных у абзацы другiм часткi другой артыкула 7 гэтага Закона, а таксама асуджаных за ўчыненне асаблiва цяжкiх злачынстваў.

Да асаблiва цяжкiх злачынстваў адносяцца наўмысныя злачынствы, за якiя ў адпаведнасцi з Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 года (далей — Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь), Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 1960 года (далей — Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь 1960 года) прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi на тэрмiн больш за дванаццаць гадоў, пажыццёвага зняволення або смяротнага пакарання.

Артыкул 3. Вызвалiць ад пакарання асоб, за выключэннем пералiчаных у артыкуле 1 гэтага Закона, якiм прызначана пакаранне за злачынствы, учыненыя па неасцярожнасцi, калi яны на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона адбылi не менш чым адну трэць прызначанага тэрмiну пакарання.

Артыкул 4. Вызвалiць ад пакарання ваеннаслужачых, за выключэннем пералiчаных у артыкуле 1 гэтага Закона, якiм прызначана пакаранне ў выглядзе накiравання ў дысцыплiнарную воiнскую часць, калi яны на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона адбылi не менш чым адну трэць прызначанага тэрмiну пакарання.

Артыкул 5. Вызвалiць ад пакарання асоб, за выключэннем пералiчаных у артыкуле 1 гэтага Закона, якiм прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волi (артыкул 55 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), умоўнага асуджэння да пазбаўлення волi з абавязковым прыцягненнем асуджанага да працы (артыкул 231 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года), арышту (артыкул 54 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), а таксама асоб, якiм прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi на тэрмiн да шасцi гадоў уключна, калi яны на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона адбылi не менш чым адну трэць прызначанага тэрмiну пакарання.

Артыкул 6. Вызвалiць ад пакарання асоб, якiм прызначана пакаранне за злачынствы, прадугледжаныя часткамi трэцяй i чацвёртай артыкула 205 (за выключэннем асоб, якiя ўчынiлi злачынствы ў складзе арганiзаванай групы), часткамi трэцяй i чацвёртай артыкула 209 (за выключэннем асоб, якiя ўчынiлi злачынствы ў складзе арганiзаванай групы), часткамi трэцяй i чацвёртай артыкула 210 (за выключэннем асоб, якiя ўчынiлi злачынствы ў складзе арганiзаванай групы), часткамi трэцяй i чацвёртай артыкула 211 (за выключэннем асоб, якiя ўчынiлi злачынствы ў складзе арганiзаванай групы), часткамi трэцяй i чацвёртай артыкула 212 (за выключэннем асоб, якiя ўчынiлi злачынствы ў складзе арганiзаванай групы) Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, а таксама асоб, якiм прызначана пакаранне за злачынствы, прадугледжаныя часткамi трэцяй i чацвёртай артыкула 87 (за выключэннем асоб, прызнаных ва ўстаноўленым парадку асаблiва небяспечнымi рэцыдывiстамi або ўчынiўшых злачынствы ў складзе арганiзаванай групы), часткамi трэцяй i чацвёртай артыкула 90 (за выключэннем асоб, прызнаных ва ўстаноўленым законам парадку асаблiва небяспечнымi рэцыдывiстамi або ўчынiўшых злачынствы ў складзе арганiзаванай групы), часткамi трэцяй i чацвёртай артыкула 91 (за выключэннем асоб, якiя ўчынiлi злачынствы ў складзе арганiзаванай групы), часткай трэцяй артыкула 141, часткай трэцяй артыкула 144 (за выключэннем асоб, прызнаных ва ўстаноўленым законам парадку асаблiва небяспечнымi рэцыдывiстамi) Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года, якiя адбылi на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона не менш чым адну трэць прызначанага тэрмiну пакарання, калi яны на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi поўнасцю кампенсавалi нанесеныя дадзенымi злачынствамi страты, якiя падлягаюць спагнанню з iх паводле ўступiўшага ў законную сiлу прыгавору, рашэння суда.

Дакументамi, якiя пацвярджаюць факт кампенсацыi нанесеных злачынствам страт, з’яўляюцца завераная пячаткай даведка, атрыманая з суда, якi вынес прыгавор, i даведка, атрыманая з бухгалтэрыi па месцы адбывання пакарання.

Артыкул 7. Не вызваляць ад пакарання:

асоб, пералiчаных у артыкулах 1, 3, 4, 5 гэтага Закона, асуджаных па Крымiнальнаму кодэксу Рэспублiкi Беларусь за:

злачынствы супраць мiру i бяспекi чалавецтва (артыкулы 122, 123, частка першая артыкула 124, артыкулы 125, 129—131);

ваенныя злачынствы i iншыя парушэннi законаў i звычаяў вядзення вайны (артыкулы 132, 133, частка другая артыкула 135, артыкулы 136, 137);

злачынствы супраць жыцця i здароўя (артыкул 147, часткi другая i трэцяя артыкула 157, частка другая артыкула 164);

злачынствы супраць палавой недатыкальнасцi або палавой свабоды (часткi першая i другая артыкула 166, часткi першая i другая артыкула 167);

злачынствы супраць укладу сямейных адносiнаў i iнтарэсаў непаўналетнiх (часткi другая i трэцяя артыкула 172);

злачынствы супраць асабiстай свабоды, гонару i годнасцi (артыкулы 181, 182, частка другая артыкула 183, частка трэцяя артыкула 187);

злачынствы супраць уласнасцi (часткi трэцяя i чацвёртая артыкула 205, часткi другая, трэцяя i чацвёртая артыкула 206, артыкул 207, часткi другая i трэцяя артыкула 208, часткi трэцяя i чацвёртая артыкула 209, часткi трэцяя i чацвёртая артыкула 210, часткi трэцяя i чацвёртая артыкула 211, часткi трэцяя i чацвёртая артыкула 212, часткi другая i трэцяя артыкула 214, часткi другая i трэцяя артыкула 218);

злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi (артыкул 221), частка другая артыкула 222, часткi другая i трэцяя артыкула 223, часткi другая, трэцяя i чацвёртая артыкула 228, артыкулы 229, 230, частка другая артыкула 231, частка трэцяя артыкула 233, частка другая артыкула 234, часткi другая i трэцяя артыкула 235, частка трэцяя артыкула 236, частка другая артыкула 243, частка другая артыкула 245, частка трэцяя артыкула 246);

злачынствы супраць экалагiчнай бяспекi i прыроднага асяроддзя (частка першая артыкула 265, частка першая артыкула 266, частка другая артыкула 267, частка другая артыкула 268, частка трэцяя артыкула 272, частка трэцяя артыкула 274, частка трэцяя артыкула 278, частка другая артыкула 279);

злачынствы супраць грамадскай бяспекi (артыкулы 285, 287, частка другая артыкула 288, частка другая артыкула 290, артыкул 291, частка другая артыкула 292, артыкулы 293, 294, часткi другая, трэцяя i чацвёртая артыкула 295, частка другая артыкула 299, частка трэцяя артыкула 301, частка другая артыкула 302, частка другая артыкула 303, частка трэцяя артыкула 304, частка другая артыкула 305, частка трэцяя артыкула 306, артыкул 308);

злачынствы супраць бяспекi руху i эксплуатацыi транспарту (частка трэцяя артыкула 309, частка другая артыкула 310, часткi другая i трэцяя артыкула 311, артыкулы 312, 313, частка трэцяя артыкула 314, частка другая артыкула 316, частка трэцяя артыкула 317, частка другая артыкула 319, частка трэцяя артыкула 320);

злачынствы супраць здароўя насельнiцтва (артыкул 323, частка трэцяя артыкула 325, часткi другая i трэцяя артыкула 327, часткi другая, трэцяя i чацвёртая артыкула 328, часткi другая i трэцяя артыкула 329, частка другая артыкула 331, частка другая артыкула 332, частка другая артыкула 333, частка другая артыкула 335, частка другая артыкула 336, частка трэцяя артыкула 337, частка другая артыкула 338);

злачынствы супраць грамадскага парадку i грамадскай маралi (частка трэцяя артыкула 339, частка другая артыкула 340, частка другая артыкула 344);

злачынствы супраць iнфармацыйнай бяспекi (частка трэцяя артыкула 349, частка другая артыкула 350, частка другая артыкула 351, частка другая артыкула 354, частка трэцяя артыкула 355);

злачынствы супраць парадку кiравання (артыкулы 364, 366, частка трэцяя артыкула 371, частка другая артыкула 371-1, частка трэцяя артыкула 376, частка другая артыкула 384);

злачынствы супраць правасуддзя (артыкул 388, частка другая артыкула 392, частка трэцяя артыкула 393, часткi другая i трэцяя артыкула 394, частка трэцяя артыкула 395, частка другая артыкула 397, частка другая артыкула 399, артыкул 410, частка другая артыкула 413);

злачынствы супраць iнтарэсаў службы (частка трэцяя артыкула 424, частка трэцяя артыкула 425, частка трэцяя артыкула 426, артыкул 430, часткi другая i трэцяя артыкула 431, частка трэцяя артыкула 432, частка трэцяя артыкула 433);

злачынствы прызыўнiкоў i ваеннаабавязаных (артыкул 434);

воiнскiя злачынствы (частка другая артыкула 438, частка другая артыкула 440, частка другая артыкула 441, частка трэцяя артыкула 443, частка чацвёртая артыкула 445, частка другая артыкула 446, артыкулы 447—449, часткi другая i трэцяя артыкула 450, частка трэцяя артыкула 451, частка другая артыкула 453, часткi другая i трэцяя артыкула 455, частка другая артыкула 456, частка другая артыкула 457, частка другая артыкула 459, частка трэцяя артыкула 463, частка трэцяя артыкула 464, частка другая артыкула 465);

асоб, пералiчаных у артыкулах 1, 3, 4, 5 гэтага Закона, асуджаных па Крымiнальнаму кодэксу Рэспублiкi Беларусь 1960 года за:

дзяржаўныя злачынствы (артыкулы 65-2, 67—69, частка трэцяя артыкула 71, частка першая артыкула 74-1, артыкулы 74-2, 75 — 75-2, 76, частка першая артыкула 82, артыкулы 83, 84, часткi другая i трэцяя артыкула 85);

злачынствы супраць уласнасцi (часткi трэцяя i чацвёртая артыкула 87, часткi другая, трэцяя i чацвёртая артыкула 88, артыкул 89, часткi трэцяя i чацвёртая артыкула 90, часткi трэцяя i чацвёртая артыкула 91, часткi другая i трэцяя артыкула 93, часткi другая i трэцяя артыкула 96, частка чацвёртая артыкула 141, часткi другая, трэцяя i чацвёртая артыкула 142, артыкул 143, частка трэцяя артыкула 144, часткi другая i трэцяя артыкула 145);

злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды i годнасцi асобы (артыкул 106, частка другая артыкула 113-1, часткi першая, другая i трэцяя артыкула 115, артыкулы 119, 123, 124-1);

злачынствы ў сферы прадпрымальнiцтва i iншай гаспадарчай дзейнасцi (частка другая артыкула 151-4, часткi другая i трэцяя артыкула 151-6);

службовыя злачынствы (частка другая артыкула 167, артыкул 169, частка другая артыкула 169-1, частка другая артыкула 170);

злачынствы супраць правасуддзя (частка другая артыкула 172, частка другая артыкула 173, частка другая артыкула 175, артыкул 184);

злачынствы супраць грамадскай бяспекi, грамадскага парадку i здароўя насельнiцтва (частка трэцяя артыкула 201, частка трэцяя артыкула 206, часткi другая i трэцяя артыкула 207-2, частка другая артыкула 208-1, часткi першая i другая артыкула 208-2, частка трэцяя артыкула 210-1, частка другая артыкула 211, частка другая артыкула 211-1, артыкул 211-2, частка другая артыкула 211-4, частка другая артыкула 212, частка другая артыкула 212-1, частка першая артыкула 213, артыкул 213-1, артыкул 213-3, частка другая артыкула 216-1, артыкулы 219-1 — 219-4, частка другая артыкула 220, частка другая артыкула 220-1);

воiнскiя злачынствы (пункт «б» артыкула 227, пункт «б» артыкула 229, пункт «а» артыкула 231, пункт «в» артыкула 233, пункт «г» артыкула 235, пункт «г» артыкула 236, артыкулы 237, 238, пункты «б» i «в» артыкула 240, пункт «в» артыкула 240-1, артыкулы 242, 243, пункты «д» i «е» артыкула 244, пункт «в» артыкула 245, пункты «в» i «г» артыкула 246, пункты «б» i «в» артыкула 249, пункт «г» артыкула 249-1, артыкулы 251, 252, 255, 256).

Не вызваляць ад пакарання асоб, пералiчаных у артыкулах 1, 2, 3, 4, 5, 6 гэтага Закона:

судзiмых больш за два разы да пазбаўлення волi за наўмысныя злачынствы, а таксама раней судзiмых да пазбаўлення волi за ўчыненне злачынстваў, указаных у частцы першай гэтага артыкула;

асуджаных за злачынствы, якiя прадугледжаны часткамi першай i другой артыкула 233, часткай першай артыкула 234, часткай другой артыкула 237, часткай другой артыкула 238, артыкуламi 239, 241, часткай першай артыкула 243 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, i асуджаных за злачынствы, якiя прадугледжаны артыкуламi 85-2, 150-1 — 150-5, 151, 152-6, 160, 160-1 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года, i на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi не кампенсаваўшых поўнасцю нанесеныя дадзенымi злачынствамi страты, якiя падлягаюць спагнанню з iх паводле ўступiўшага ў законную сiлу прыгавору, рашэння суда.

Артыкул 8. Не вызваляць ад дадатковых пакаранняў, прызначаных судом, асоб, якiя падпадаюць пад дзеянне гэтага Закона, за выключэннем асоб, пералiчаных у артыкуле 1 гэтага Закона.

Артыкул 9. Амнiстыя не пашыраецца на асоб:

да якiх на працягу 1999—2002 гадоў прымянялiся амнiстыi або памiлаванне i якiя зноў учынiлi наўмыснае злачынства ў перыяд незнятай i непагашанай судзiмасцi;

якiя злосна парушаюць устаноўлены парадак адбывання пакарання;

якiм смяротнае пакаранне ў парадку памiлавання заменена пазбаўленнем волi, пажыццёвым зняволеннем, i асоб, якiм пажыццёвае зняволенне заменена пазбаўленнем волi;

асуджаных да пажыццёвага зняволення;

дапусцiўшых асаблiва небяспечны рэцыдыў злачынстваў (частка трэцяя артыкула 43 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, i асоб, прызнаных ва ўстаноўленым законам парадку асаблiва небяспечнымi рэцыдывiстамi (артыкул 24 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года);

учынiўшых злачынствы, якiя прадугледжаны часткай другой артыкула 124, артыкуламi 126—128, 134, часткай трэцяй артыкула 135, артыкулам 139, часткай трэцяй артыкула 166, часткай трэцяй артыкула 167, артыкуламi 286, 289, 356—362 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 61 — 65-1, артыкулам 74, часткай другой артыкула 74-1, артыкулам 78, артыкуламi 100, 101, часткай чацвёртай артыкула 115, артыкулам 189-1, часткай трэцяй артыкула 208-2, пунктам «в» артыкула 227, пунктам «в» артыкула 229, пунктам «б» артыкула 231 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года.

Артыкул 10. Вызвалiць ад пакарання часткова тэрмiнам на адзiн год:

асоб, якiм прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi;

асоб, якiм прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волi (артыкул 55 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), i асоб, умоўна асуджаных да пазбаўлення волi з абавязковым прыцягненнем асуджанага да працы (артыкул 231 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года);

асоб, якiм неадбытая частка пазбаўлення волi заменена пакараннем у выглядзе абмежавання волi або папраўчых работ (артыкул 91 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), i асоб, умоўна вызваленых з месцаў пазбаўлення волi з абавязковым прыцягненнем асуджанага да працы (артыкул 51-2 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года);

ваеннаслужачых, якiм прызначана пакаранне ў выглядзе накiравання ў дысцыплiнарную воiнскую часць.

Вызвалiць ад пакарання асоб, пералiчаных у частцы першай гэтага артыкула, у якiх на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi да заканчэння тэрмiну пакарання застаецца менш чым адзiн год.

Артыкул 11. Зняць судзiмасць з асоб, якiя вызвалены ад пакарання на падставе артыкулаў 1, 2 гэтага Закона.

Артыкул 12. Вызвалiць ад крымiнальнай адказнасцi i спынiць папярэдняе расследаванне па крымiнальных справах, якiя знаходзяцца ў вытворчасцi органаў папярэдняга расследавання, i вытворчасць па крымiнальных справах, не разгледжаных судамi, аб злачынствах, учыненых да ўступлення ў сiлу гэтага Закона асобамi, пералiчанымi ў артыкуле 1 гэтага Закона.

Палажэнне часткi першай гэтага артыкула не пашыраюцца на асоб, якiя падпадаюць пад дзеянне артыкула 7 гэтага Закона.

Артыкул 13. Пад дзеянне гэтага Закона падпадаюць асобы, якiя ўчынiлi злачынствы да дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона, як асуджаныя, так i не асуджаныя судамi Рэспублiкi Беларусь, асобы, прыгаворы ў дачыненнi да якiх разглядаюцца ў касацыйным або наглядным парадку, а таксама асобы, што асуджаны судамi iншых дзяржаў, але адбываюць пакаранне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, або перададзеныя для адбывання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь на ўмовах прынцыпу ўзаемнасцi.

Пад дзеянне артыкула 10 гэтага Закона падпадаюць асуджаныя, якiя ўчынiлi злачынствы да дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона i ў дачыненнi да якiх прыгаворы вынесены да заканчэння тэрмiну, устаноўленага артыкулам 22 гэтага Закона.

Артыкул 14. Пад дзеянне абзаца другога артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы:

якiя праходзiлi службу цi працавалi ў час Вялiкай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў ва Узброеных Сiлах СССР у якасцi ваеннаслужачых або вольнанаёмных;

якiя прымалi ўдзел у Вялiкай Айчыннай вайне ў складзе партызанскiх атрадаў, народнага апалчэння, знiшчальных батальёнаў, а таксама падпольных арганiзацый, якiя дзейнiчалi супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў у час вайны;

якiя праходзiлi службу або працавалi ў якасцi ваеннаслужачых або вольнанаёмных у часцях i злучэннях Узброеных Сiл СССР, якiя прымалi ўдзел у баявых дзеяннях супраць японскiх iмперыялiстаў у 1945 годзе;

узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германiяй у Вялiкай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або медалём «За перамогу над Японiяй»;

якiя прымалi ўдзел у баявых дзеяннях па абароне iнтарэсаў СССР у перыяд, што папярэднiчаў Вялiкай Айчыннай вайне, або пасля яе заканчэння, i якiя маюць пасведчаннi аб iльготах.

Дзеянне абзаца другога артыкула 1 гэтага Закона не пашыраецца на асоб, якiя пазбаўлены ва ўстаноўленым парадку ордэнаў i медалёў СССР.

Пад дзеянне абзаца трэцяга артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якiя ўчынiлi злачынствы ва ўзросце да васемнаццацi гадоў.

Пад дзеянне абзаца чацвёртага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць жанчыны, якiя з’яўляюцца цяжарнымi на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона.

Пад дзеянне абзаца пятага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы (жанчыны; мужчыны-ўдаўцы; мужчыны, якiя выхоўваюць дзяцей, мацi якiх пазбаўленыя бацькоўскiх правоў; мужчыны, якiя выхоўваюць дзяцей i не знаходзяцца ў шлюбе), не пазбаўленыя бацькоўскiх правоў i маюць дзяцей, якiм на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона не споўнiлася васемнаццацi гадоў.

Пад дзеянне абзаца шостага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць мужчыны, якiя дасягнулi шасцiдзесяцi гадоў, i жанчыны, якiя дасягнулi пяцiдзесяцi пяцi гадоў на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона, а пры адсутнасцi дакументаў, якiя пацвярджаюць дзень i месяц нараджэння, — мужчыны, якiя нарадзiлiся да 1944 года, i жанчыны, якiя нарадзiлiся да 1949 года.

Пад дзеянне абзаца сёмага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, прызнаныя ва ўстаноўленым парадку iнвалiдамi I або II групы на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона; хворыя на актыўную форму туберкулёзу, аднесеныя да I, II, V «А» або V «Б» груп дыспансэрнага ўлiку, хворыя на анкалагiчныя захворваннi другой, трэцяй i чацвёртай клiнiчных груп на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi.

Пад дзеянне абзаца восьмага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якiя ў адпаведнасцi з рашэннем дзяржаўных органаў СССР прымалi ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыi iншых дзяржаў i маюць пасведчаннi аб iльготах.

Пад дзеянне абзаца дзевятага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якiм выдадзены дакументы ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10, ст. 111) або аналагiчнымi законамi iншых дзяржаў.

Пад дзеянне артыкула 6 гэтага Закона падпадаюць таксама асобы, якiм прызначана пакаранне з прымяненнем артыкула 73 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (артыкул 40 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года) за ўчыненне злачынстваў, пералiчаных у гэтым артыкуле, пры ўмове пагашэння ўрону.

Асуджанымi, якiя датэрмiнова вызваляюцца ад пакарання, трэба лiчыць тых, якiя былi вызвалены ў сувязi са скарачэннем iм тэрмiнаў пакарання, i асоб, якiм неадбытая частка тэрмiну пазбаўлення волi была заменена iншым больш мяккiм пакараннем у парадку памiлавання цi амнiстыi.

Артыкул 15. Пры прымяненнi гэтага Закона да асоб, якiм тэрмiн пакарання раней скарочаны ў парадку памiлавання цi амнiстыi, трэба зыходзiць з тэрмiну пакарання, устаноўленага ў адпаведнасцi з актамi памiлавання або амнiстыi.

Артыкул 16. Пры прымяненнi гэтага Закона не ўлiчваюцца судзiмасцi, пагашаныя або знятыя ў парадку, устаноўленым артыкуламi 97, 98 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (артыкулам 54 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года), а таксама судзiмасцi за злачынствы, адказнасць за якiя не прадугледжана Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 17. Злосна парушаючымi ўстаноўлены парадак адбывання пакарання трэба лiчыць асоб:

якiя ўчынiлi наўмыснае злачынства пасля ўступлення прыгавору ў законную сiлу, але не накiраваных для адбывання пакарання ў выглядзе арышту, абмежавання волi, пазбаўлення волi;

якiя ўчынiлi наўмыснае злачынства ў час адбывання пакарання ў папраўчых установах, арыштных дамах, следчых iзалятарах;

якiя ўчынiлi наўмыснае злачынства ў перыяд адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi або ў перыяд абавязковага прыцягнення асуджанага да працы (артыкулы 23-1 i 51-2 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года), а таксама асоб, якiя пасля ўмоўна-датэрмiновага вызвалення ад пакарання ўчынiлi ў перыяд неадбытай часткi тэрмiну пакарання наўмыснае злачынства i якiя па зноў вынесенаму прыгавору адбылi менш чым адзiн год прызначанага судом тэрмiну пакарання на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi;

якiя ўчынiлi наўмыснае злачынства ў перыяд адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ, калi яны па зноў вынесенаму прыгавору адбылi менш чым шэсць месяцаў прызначанага судом пакарання на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi;

асуджаных з умоўным непрымяненнем пакарання (артыкул 78 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), умоўна асуджаных (артыкул 43 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года), якiм суд адмянiў умоўнае непрымяненне пакарання або ўмоўнае асуджэнне i накiраваў iх для адбывання пакарання, калi яны адбылi менш чым шэсць месяцаў прызначанага судом тэрмiну пакарання на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi;

якiя ўчынiлi наўмыснае злачынства ў перыяд адтэрмiноўкi выканання пакарання (артыкул 77 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), адтэрмiноўкi выканання прыгавору (артыкул 441 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года), у перыяд выпрабавальнага тэрмiну (артыкул 78 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, артыкул 43 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года), адтэрмiноўкi адбывання пакарання (артыкул 93 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), калi яны адбылi менш чым адзiн год прызначанага судом тэрмiну пакарання на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi;

асуджаных да пазбаўлення волi з адтэрмiноўкай выканання пакарання (артыкул 77 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), адтэрмiноўкай выканання прагавору (артыкул 441 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь 1960 года), якiм суд адмянiў адтэрмiноўку выканання пакарання i накiраваў iх для адбывання пакарання, калi яны адбылi менш чым шэсць месяцаў прызначанага судом тэрмiну пакарання на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi;

пераведзеных за злоснае парушэнне ўстаноўленага парадку адбывання пакарання з папраўчых калонiй-пасяленняў у папраўчыя калонii iншых вiдаў, калi з дня вынясення пастановы аб накiраваннi ў папраўчую калонiю на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi прайшло менш чым шэсць месяцаў;

пераведзеных у турму з папраўчых калонiй у адпаведнасцi з пунктам 3 часткi пятай артыкула 69 Крымiнальна-выканаўчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь за злоснае парушэнне ўстаноўленага парадку адбывання пакарання;

да якiх прыменены меры спагнання, указаныя ў частцы другой артыкула 55, частцы першай артыкула 112 Крымiнальна-выканаўчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i не знятыя ва ўстаноўленым парадку на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона.

Артыкул 18. Да асоб, якiя праходзяць курс першаснага лячэння венерычнага захворвання, гэты Закон прымяняецца толькi пасля завяршэння курса лячэння.

Падставай для прызнання закончаным курса першаснага лячэння венерычнага захворвання асуджанага з’яўляецца медыцынскае заключэнне.

Да асоб, якiя адбываюць пакаранне ў папраўчых установах i пакутуюць ад хранiчнага алкагалiзму, наркаманii цi таксiкаманii, да якiх судом прыменены прымусовыя меры бяспекi i лячэння, гэты Закон прымяняецца толькi пасля завяршэння курса лячэння.

Падставай для прызнання закончаным курса лячэння асуджанага ад хранiчнага алкагалiзму, наркаманii цi таксiкаманii з’яўляецца пастанова суда аб спыненнi прымусовага лячэння.

Для арганiзацыi неабходнай медыцынскай дапамогi вызваленым з месцаў пазбаўлення волi хворым на туберкулёз, аднесеным да I, II, V «А» або V «Б» груп дыспансэрнага ўлiку, установы, якiя выконваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, павiнны паведамiць мясцовым выканаўчым i распарадчым органам i арганiзацыям аховы здароўя па месцы жыхарства аб вызваленнi ўказаных асоб. Хворыя на актыўную форму туберкулёзу або на венерычныя захворваннi абавязаны па прыбыццi да месца жыхарства звярнуцца ў адпаведныя арганiзацыi аховы здароўя для далейшага лячэння i назiрання.

Артыкул 19. Выкананне гэтага Закона ўскласцi на:

органы i ўстановы, якiя выконваюць пакараннi i iншыя меры крымiнальнай адказнасцi, — у дачынненнi да асуджаных, якiя знаходзяцца ў папраўчых установах, арыштных дамах, следчых iзалятарах, папраўчых установах адкрытыга тыпу, дысцыплiнарных воiнскiх часцях, а таксама ў дачыненнi да асоб, умоўна асуджаных да пазбаўлення волi з абавязковым прыцягненнем да працы i ўмоўна вызваленых з месцаў пазбаўлення волi з абавязковым прыцягненнем да працы, i асоб, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай у следчых iзалятарах, у дачыненнi да якiх прыгавор уступiў у законную сiлу;

органы папярэдняга расследавання — у дачыненнi да асоб, справы i матэрыялы аб злачынствах якiх знаходзяцца ў вытворчасцi гэтых органаў;

суды:

у дачыненнi да асоб, крымiнальныя справы аб злачынствах якiх знаходзяцца ў вытворчасцi судоў i да ўступлення ў сiлу гэтага Закона не разгледжаны;

у дачыненнi да асоб, крымiнальныя справы аб злачынствах якiх разгледжаны, але прыгаворы не ўступiлi ў законную сiлу, а таксама асоб, у дачыненнi да якiх прыгаворы ўступiлi ў законную сiлу, але не накiраваны для выканання на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона;

у дачыненнi да асоб, прыгаворы да якiх разглядаюцца ў касацыйным цi наглядным парадку;

у дачыненнi да асоб, асуджаных да штрафу, калi да ўступлення ў сiлу гэтага Закона штраф не спагнаны;

у дачыненнi да асоб, умоўна-датэрмiнова вызваленых ад пакарання, i асоб, якiм неадбытая частка пакарання заменена больш мяккiм пакараннем да ўступлення ў сiлу гэтага Закона (пытанне аб прымяненнi гэтага Закона вырашае суд па месцы адбывання пакарання або ажыццяўлення кантролю за асуджаным па прадстаўленню крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi);

органы ўнутраных спраў:

у дачыненнi да асоб, якiя асуджаны да арышту, пазбаўлення волi, але не знаходзяцца пад вартай, у дачыненнi да якiх прыгаворы ўступiлi ў законную сiлу, i асоб, якiя асуджаны да абмежавання волi, але не накiраваныя да месца адбывання пакарання;

у дачыненнi да асоб, якiя адбываюць пакаранне ў выглядзе грамадскiх работ, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю (як асноўнага вiду пакарання), папраўчых работ, а таксама асуджаных з адтэрмiноўкай выканання пакарання, адтэрмiноўкай выканання прыгавору, умоўным непрымяненнем пакарання, умоўным асуджэннем i асуджаных без прызначэння пакарання.

Артыкул 20. Рашэнне аб прымяненнi або непрымяненнi гэтага Закона прымаецца ў дачыненнi да кожнай асобы iндывiдуальна пасля праведзенай з iм гутаркi.

Пры адсутнасцi неабходных звестак аб асуджаным разгляд пытання аб прымяненнi гэтага Закона адкладваецца да атрымання дадатковых матэрыялаў. Органам, на якiя ўскладзена выкананне гэтага Закона, прадастаўляецца права запытваць у адпаведных устаноў дакументы i iншыя матэрыялы, неабходныя для вырашэння пытанняў, звязаных з прымяненнем гэтага Закона. Такiя запытаннi павiнны выконвацца неадкладна.

Калi падстаў для адмовы ў прымяненнi амнiстыi на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона не было, то адсутнасць рашэння аб прымяненнi амнiстыi не можа разглядацца як акалiчнасць, якая перашкаджае прымяненню амнiстыi ў далейшым. Пры гэтым амнiстыя да асобы можа быць прыменена i па заканчэннi тэрмiну, якi ўказаны ў артыкуле 22 гэтага Закона.

Артыкул 21. Прымяненне гэтага Закона праводзiцца па пастанове начальнiка органа ўнутраных спраў, папраўчай установы, следчага iзалятара, арыштнага дома, папраўчай установы адкрытага тыпу, камандзiра дысцыплiнарнай воiнскай часцi, зацверджанай пракурорам. Да ўказанай пастановы прыкладаюцца даведка аб заахвочваннях i спагнаннях, асабiстая справа асуджанага i iншыя дакументы, неабходныя для вырашэння пытання аб прымяненнi амнiстыi.

Рашэннi аб прымяненнi гэтага Закона, прынятыя органамi папярэдняга расследавання, зацвярджаюцца пракурорам.

Пры выкананнi гэтага Закона судамi ўдзел пракурора абавязковы.

Артыкул 22. Гэты Закон падлягае выкананню органамi, указанымi ў артыкуле 19 гэтага Закона, на працягу шасцi месяцаў з дня ўступлення яго ў сiлу.

Артыкул 23. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 24. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам забяспечыць:

арганiзацыю своечасовага ўлiку асоб, якiя вызвалены ад пакарання на падставе гэтага Закона, i аказанне iм дапамогi ў бытавым i працоўным уладкаваннi;

змяшчэнне ў дамы iнвалiдаў вызваленых ад пакарання iнвалiдаў i непрацаздольных асоб пенсiйнага ўзросту, якiя не маюць сваякоў, якiя маглi б iх узяць на сваё ўтрыманне.

Артыкул 25. Мясцовым выканаўчым i распарадчым органам:

забяспечыць своечасовае ўзяцце на ўлiк непаўналетнiх, вызваленых ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi на падставе гэтага Закона, пасля прыбыцця iх да месца жыхарства, iх працаўладкаванне або перадачу пад кантроль бацькоў, органаў апекi i папячыцельства, змяшчэнне ў неабходных выпадках у дзiцячыя дамы, уладкаванне ў школы-iнтэрнаты, прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы;

прыняць неабходныя меры, накiраваныя на правядзенне сярод гэтых асоб выхаваўчай работы, недапушчэнне ўчынення iмi новых злачынстваў;

забяспечыць асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волi па хваробе, стацыянарным i амбулаторным лячэннем, а таксама дыспансэрным наглядам за iмi.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

8 студзеня 2004 года, г. Мiнск.

№ 266-3.
<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый>>>
Rambler's Top100 Rating All.BY

Hosted by uCoz