Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 9 чэрвеня 2000 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 2000 года
Артыкул 1. Вызвалiць ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi, а таксама ад пакарання,
не звязанага з пазбаўленнем волi, асуджаных:
асоб, якiя прымалi ўдзел у Вялiкай Айчыннай вайне, а таксама ўзнагароджаных ордэнамi
i медалямi СССР за самаадданую працу ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны;
непаўналетнiх;
цяжарных жанчын;
жанчын i адзiнокiх мужчын, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да васемнаццацi гадоў;
мужчын, старэйшых за шэсцьдзесят гадоў, i жанчын, старэйшых за пяцьдзесят пяць гадоў;
iнвалiдаў I i II групы, а таксама хворых актыўнай формай туберкулёзу, аднесеных да I, II, V
«А» i V «Б» груп дыспансернага ўлiку, i хворых анкалагiчнымi захворваннямi другой, трэцяй i
чацвёртай клiнiчных груп;
грамадзян, якiя выконвалi воiнскi цi службовы абавязак у Афганiстане або ў iншых краiнах,
дзе вялiся баявыя дзеяннi;
удзельнiкаў лiквiдацыi вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС i асоб, якiя пацярпелi ад
гэтай катастрофы;
асоб, якiя атрымалi раненнi (кантузii), калецтвы, захворваннi пры выкананнi
абавязкаў у перыяд ваеннай службы ва Узброеных Сiлах, пагранiчных, унутраных войсках i iншых
воiнскiх фармiраваннях, створаных у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь,
а таксама асоб, якiя атрымалi раненнi (кантузii), калецтвы, захворваннi ў сувязi з
ажыццяўленнем службовай дзейнасцi ў перыяд праходжання службы ў органах унутраных спраў.
Артыкул 2. Вызвалiць ад пакарання асоб, пералiчаных у абзацах шостым i сёмым
артыкула 1 гэтага Закона, асуджаных да пазбаўлення волi за ўчыненне злачынстваў, указаных у
частцы першай артыкула 7 гэтага Закона, калi яны на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона адбылi
не менш палавiны назначанага тэрмiну пакарання, за выключэннем асоб, якiя падпадаюць пад дзеянне
абзаца другога часткi другой артыкула 7 гэтага Закона, i асоб, асуджаных за злачынствы,
прадугледжаныя артыкуламi 61 — 69, 74, 74(1), 100, 101, часткай другой артыкула 106, часткай
чацвёртай артыкула 115, артыкуламi 189(1), 208(2), пунктам «в» артыкула 229
Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Законам Рэспублiкi Беларусь
ад 29 снежня 1960 года (далей — Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь).
Артыкул 3. Вызвалiць ад пакарання асоб, асуджаных на тэрмiн да сямi гадоў
уключна за злачынствы, учыненыя па неасцярожнасцi, калi яны на дзень уступлення ў сiлу
гэтага Закона адбылi не менш адной трэцi назначанага тэрмiну пакарання.
Артыкул 4. Вызвалiць ад пакарання ваеннаслужачых, асуджаных да накiравання ў
дысцыплiнарны батальён, калi яны на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона адбылi не менш
адной трэцi назначанага тэрмiну пакарання.
Артыкул 5. Вызвалiць ад пакарання асоб,
за выключэннем пералiчаных у артыкуле 1 гэтага Закона, асуджаных да пазбаўлення волi на тэрмiн
да пяцi гадоў уключна, калi яны на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона адбылi не менш адной
трэцi назначанага тэрмiну пакарання.
Артыкул 6. Вызвалiць ад пакарання асоб, асуджаных за злачынствы, прадугледжаныя
часткамi другой, трэцяй i чацвёртай артыкула 87 (за выключэннем асоб, прызнаных ва ўстаноўленым
законам парадку асаблiва небяспечнымi рэцыдывiстамi), часткамi другой, трэцяй i чацвёртай
артыкула 90 (за выключэннем асоб, прызнаных ва ўстаноўленым законам парадку асаблiва
небяспечнымi рэцыдывiстамi), часткамi другой, трэцяй i чацвёртай артыкула 91, артыкулам 91(1)
(учыненыя без прымянення насiлля або пагрозы прымянення такога насiлля), часткай трэцяй
артыкула 141, часткай трэцяй артыкула 144 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь
(за выключэннем асоб, прызнаных ва ўстаноўленым законам парадку асаблiва небяспечнымi
рэцыдывiстамi), якiя адбылi на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона не менш адной трэцi
назначанага тэрмiну пакарання, калi яны на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi
амнiстыi поўнасцю пакрылi прычынены дадзенымi злачынствамi ўрон, што падлягае спагнанню з iх
па ўступiўшаму ў законную сiлу прыгавору, рашэнню суда.
Дакументамi, якiя пацвярджаюць факт пакрыцця прычыненага злачынствам урону, з’яўляюцца
завераная пячаткай даведка, атрыманая з суда, што пастанавiў прыгавор, i даведка, атрыманая
з бухгалтэрыi па месцы адбывання пакарання.
Дзеянне гэтага артыкула не распаўсюджваецца
на асоб, якiя падпадаюць пад дзеянне абзаца другога часткi другой артыкула 7 гэтага Закона.
Артыкул 7. Не вызваляць ад пакарання асоб, пералiчаных у артыкулах 1, 4, 5 гэтага
Закона, асуджаных за:
дзяржаўныя злачынствы (артыкулы 61 — 69, 74, 74(1), 74(2), 75, 76,
83, 84, часткi другая i трэцяя артыкула 85 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь);
злачынствы супраць уласнасцi (часткi трэцяя i чацвёртая артыкула 87, часткi другая,
трэцяя i чацвёртая артыкула 88, артыкул 89, часткi трэцяя i чацвёртая артыкула 90,
часткi трэцяя i чацвёртая артыкула 91, артыкул 91(1), часткi другая i трэцяя артыкула 93,
часткi другая i трэцяя артыкула 96, часткi трэцяя i чацвёртая артыкула 141, часткi другая,
трэцяя i чацвёртая артыкула 142, артыкул 143, частка трэцяя артыкула 144, часткi другая i
трэцяя артыкула 145, частка другая артыкула 146 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь);
злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды i годнасцi асобы (артыкулы 100, 101, 106,
часткi другая, трэцяя i чацвёртая артыкула 115, артыкулы 123, 124(1)
Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь);
злачынствы ў сферы прадпрымальнiцтва i iншай гаспадарчай дзейнасцi (частка трэцяя
артыкула 151(6) Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь);
службовыя злачынствы
(частка другая артыкула 166, частка другая артыкула 167, артыкулы 169, 169(1), 170
Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь);
злачынствы супраць правасуддзя (частка другая артыкула 172, частка другая артыкула 173,
частка другая артыкула 175, артыкул 184 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь);
злачынствы супраць парадку кiравання (артыкул 189(1) Крымiнальнага кодэкса
Рэспублiкi Беларусь);
злачынствы супраць грамадскай бяспекi, грамадскага парадку i здароўя насельнiцтва
(частка трэцяя артыкула 201, часткi другая i трэцяя артыкула 207(2), артыкулы 208(2),
213(1), 213(3), 219(1) — 219(4) Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь);
воiнскiя злачынствы (пункт «б» артыкула 227, пункты «б» i «в» артыкула 229,
артыкул 231, пункт «в» артыкула 233, пункт «б» артыкула 240, пункт «б» артыкула 249
Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь).
Не вызваляць ад пакарання асоб, пералiчаных у артыкулах 1, 4, 5 гэтага Закона:
судзiмых больш двух разоў да пазбаўлення волi за наўмысныя злачынствы, а таксама
раней судзiмых да пазбаўлення волi за ўчыненне злачынстваў, указаных у частцы першай
гэтага артыкула;
якiя асуджаны за злачынствы, прадугледжаныя артыкуламi 85(1), 85(2),
150(1) — 150(6), 151, 152(6), 160, 160(1) Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, i
на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi не пакрылi поўнасцю прычынены
дадзенымi злачынствамi ўрон, што падлягае спагнанню з iх па ўступiўшаму ў законную сiлу
прыгавору, рашэнню суда.
Дзеянне часткi першай гэтага артыкула не распаўсюджваецца на асоб, пералiчаных
у артыкуле 6 гэтага Закона.
Артыкул 8. Не вызваляць ад дадатковых пакаранняў,
назначаных судом, асоб,
якiя падпадаюць пад дзеянне гэтага Закона (за выключэннем асоб, пералiчаных у артыкуле 1
гэтага Закона).
Артыкул 9. Амнiстыя не распаўсюджваецца на асоб:
да якiх на працягу 1991 — 1999 гадоў прымянялiся амнiстыя або памiлаванне
(незалежна ад пагашэння або зняцця судзiмасцей) i якiя зноў учынiлi наўмыснае злачынства;
якiя злосна парушаюць устаноўлены рэжым у час адбывання пакарання;
якiм пакаранне ў выглядзе смяротнай кары заменена ў парадку памiлавання
пазбаўленнем волi або пажыццёвым зняволеннем;
асуджаных да пажыццёвага зняволення;
прызнаных ва ўстаноўленым законам парадку асаблiва небяспечнымi рэцыдывiстамi.
Артыкул 10. Скарацiць на адзiн год тэрмiн пакарання:
асобам, асуджаным да пазбаўлення волi;
ваеннаслужачым, накiраваным у дысцыплiнарны батальён.
Вызвалiць ад адбывання пакарання асоб, пералiчаных у частцы першай гэтага артыкула,
у якiх да заканчэння тэрмiну пакарання застаецца менш аднаго года.
Артыкул 11. Зняць судзiмасць з асоб, вызваленых ад пакарання на падставе
артыкула 1 гэтага Закона.
Артыкул 12. Спынiць крымiнальныя справы, якiя знаходзяцца ў вядзеннi органаў
дазнання i папярэдняга следства, i крымiнальныя справы, не разгледжаныя судамi, аб
злачынствах, учыненых да ўступлення ў сiлу гэтага Закона асобамi, пералiчанымi ў артыкуле 1
гэтага Закона.
Палажэнне часткi першай гэтага артыкула не распаўсюджваецца на асоб, якiя падпадаюць
пад дзеянне частак першай i другой артыкула 7 гэтага Закона.
Артыкул 13. Пад дзеянне гэтага Закона падпадаюць асобы, якiя ўчынiлi
злачынствы да дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона, як асуджаныя, так i не асуджаныя судамi
Рэспублiкi Беларусь, а таксама асобы, якiя асуджаны судамi iншых дзяржаў, але адбываюць
пакаранне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi
Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 14. Пад дзеянне абзаца другога артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць
асобы:
якiя праходзiлi службу або працавалi ў час Вялiкай Айчыннай вайны 1941 — 1945 гадоў
ва Узброеных Сiлах СССР у якасцi ваеннаслужачых або вольнанаёмных;
якiя прымалi ўдзел у Вялiкай Айчыннай вайне ў складзе партызанскiх атрадаў,
народнага апалчэння, знiшчальных батальёнаў, а таксама падпольных арганiзацый, што
дзейнiчалi супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў у час вайны;
якiя праходзiлi службу або працавалi ў якасцi ваеннаслужачых або вольнанаёмных у часцях
i злучэннях Узброеных Сiл СССР, што прымалi ўдзел у баявых дзеяннях супраць японскiх
iмперыялiстаў у 1945 годзе;
узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германiяй у Вялiкай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.»
або медалём «За перамогу над Японiяй»;
якiя прымалi ўдзел у баявых дзеяннях па абароне
iнтарэсаў СССР у перыяд, што папярэднiчаў Вялiкай Айчыннай вайне, або пасля яе
заканчэння i маюць пасведчанне аб iльготах.
Дзеянне абзаца другога артыкула 1 гэтага Закона не распаўсюджваецца на асоб,
пазбаўленых ва ўстаноўленым парадку ордэнаў i медалёў Саюза ССР.
Пад дзеянне абзаца трэцяга артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якiм на дзень
уступлення ў сiлу гэтага Закона не споўнiлася васемнаццацi гадоў.
Пад дзеянне абзаца чацвёртага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць жанчыны, якiя
з’яўляюцца цяжарнымi на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона.
Пад дзеянне абзаца пятага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якiя не
пазбаўлены бацькоўскiх правоў i маюць дзяцей, якiм на дзень уступлення ў сiлу гэтага
Закона не споўнiлася васемнаццацi гадоў: жанчыны; мужчыны-ўдаўцы; мужчыны, якiя
выхоўваюць дзяцей, мацi якiх пазбаўлены бацькоўскiх правоў; мужчыны, якiя выхоўваюць
дзяцей i не знаходзяцца ў шлюбе.
Пад дзеянне абзаца шостага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць мужчыны, якiя
дасягнулi шасцiдзесяцi гадоў, i жанчыны — пяцiдзесяцi пяцi гадоў на дзень уступлення ў
сiлу гэтага Закона, а пры адсутнасцi дакументаў, што пацвярджаюць дзень i месяц
нараджэння, — мужчыны, якiя нарадзiлiся да 1940 года, i жанчыны, якiя нарадзiлiся
да 1945 года.
Пад дзеянне абзаца сёмага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць
асобы, прызнаныя ва ўстаноўленым парадку iнвалiдамi I i II групы на дзень уступлення ў
сiлу гэтага Закона; хворыя актыўнай формай туберкулёзу, аднесеныя да I, II, V «А» i V «Б»
груп дыспансернага ўлiку, i хворыя анкалагiчнымi захворваннямi другой, трэцяй i чацвёртай
клiнiчных груп на дзень прыняцця рашэння аб прымяненнi гэтага Закона.
Пад дзеянне абзаца восьмага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якiя ў
адпаведнасцi з рашэннем дзяржаўных органаў Саюза ССР прымалi ўдзел у баявых дзеяннях
на тэрыторыi iншых дзяржаў i маюць пасведчанне аб iльготах.
Пад дзеянне абзаца дзевятага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якiм
выдадзены дакументы ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» або аналагiчнымi законамi
iншых дзяржаў.
Пад дзеянне артыкула 10 гэтага Закона падпадаюць асуджаныя, у адносiнах да якiх на
дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона прыгаворы ўступiлi ў законную сiлу.
Пад дзеянне артыкулаў 2 — 6, 10 гэтага Закона падпадаюць асобы, якiя адбываюць
пакаранне ў месцах пазбаўлення волi, дысцыплiнарных батальёнах, а таксама асобы,
умоўна асуджаныя з абавязковым прыцягненнем да працы i ўмоўна вызваленыя з месцаў
пазбаўлення волi з абавязковым прыцягненнем да працы.
Датэрмiнова вызваляючымiся
ад пакарання трэба лiчыць асуджаных, якiя былi вызвалены ў сувязi са скарачэннем iм
тэрмiнаў пакарання, i асоб, якiм неадбытая частка тэрмiну пазбаўлення волi была
заменена больш мяккiм пакараннем у парадку памiлавання або на падставе законаў аб амнiстыi.
Артыкул 15. Адбыванне папраўчых работ без пазбаўлення волi спыняецца з дня
зацвярджэння пракурорам пастановы органа ўнутраных спраў аб прымяненнi амнiстыi.
Артыкул 16. Пры прымяненнi гэтага Закона да асоб, якiм тэрмiн пакарання раней
скарочаны ў парадку памiлавання або амнiстыi, трэба зыходзiць з тэрмiну пакарання,
устаноўленага ў адпаведнасцi з актамi памiлавання або амнiстыi.
Артыкул 17. Пры прымяненнi абзаца другога часткi другой артыкула 7 гэтага Закона
не ўлiчваюцца судзiмасцi, пагашаныя або знятыя ў парадку, устаноўленым артыкулам 54
Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, а таксама судзiмасцi за злачынствы,
адказнасць за якiя не прадугледжана Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 18. Асуджанымi, якiя злосна парушаюць устаноўлены рэжым у час адбывання
пакарання, трэба лiчыць асоб:
якiя сiстэматычна парушаюць устаноўленыя патрабаваннi рэжыму адбывання пакарання
i маюць два i больш спагнаннi, накладзеныя ў пiсьмовай форме ў адпаведнасцi з абзацамi
чацвёртым, пятым, шостым, сёмым, восьмым i дзевятым часткi першай артыкула 55, часткамi
чацвёртай i пятай артыкула 82(4) Папраўча-працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь,
зацверджанага Законам Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiпеня 1971 года,
начальнiкам установы або органа, якiя ведаюць выкананнем пакарання, або яго намеснiкамi,
не пагашаныя i не знятыя ва ўстаноўленым парадку да дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона.
Спагнаннi, накладзеныя да ўступлення прыгавору ў законную сiлу, не ўлiчваюцца;
якiя ўчынiлi наўмыснае злачынства ў час адбывання пакарання ў месцах пазбаўлення волi
або ў перыяд абавязковага прыцягнення да працы, а таксама асоб, якiя пасля
ўмоўна-датэрмiновага вызвалення з месцаў адбывання пакарання ўчынiлi ў перыяд, што прыпадае
на неадбытую частку пакарання, новае наўмыснае злачынства;
умоўна асуджаных да пазбаўлення волi з абавязковым прыцягненнем да працы i ўмоўна
вызваленых з месцаў пазбаўлення волi з абавязковым прыцягненнем да працы, у далейшым
накiраваных у месцы пазбаўлення волi за парушэнне працоўнай дысцыплiны, грамадскага парадку
або ўстаноўленых для iх правiл пражывання, а таксама асуджаных, накiраваных з
папраўча-працоўных калонiй-пасяленняў у папраўча-працоўныя калонii iншых вiдаў,
калi з дня вынясення вызначэння аб накiраваннi ў папраўча-працоўную калонiю на дзень
уступлення ў сiлу гэтага Закона прайшло менш аднаго года;
умоўна асуджаных з прымяненнем артыкула 43 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь
i асуджаных з адтэрмiноўкай выканання прыгавору (артыкул 44(1)
Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), калi яны ў перыяд выпрабавальнага тэрмiну
або ў перыяд адтэрмiноўкi выканання прыгавору ўчынiлi наўмыснае злачынства i накiраваны
для адбывання пакарання, назначанага прыгаворам па падставах, прадугледжаных ва ўказаных
артыкулах, калi з дня вынясення прыгавору суда на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона
прайшло менш шасцi месяцаў;
якiя асуджаны да папраўчых работ без пазбаўлення волi i да поўнага адбыцця
пакарання ўчынiлi наўмыснае злачынства i накiраваных для адбывання пакарання,
назначанага прыгаворам па падставах, прадугледжаных артыкулам 28
Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, калi з дня вынясення прыгавору або
вызначэння суда на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона прайшло менш шасцi месяцаў;
пераведзеных у турму з калонiй за парушэнне рэжыму ўтрымання.
Артыкул 19. Да асоб, якiм назначана прымусовае лячэнне ад алкагалiзму або
наркаманii цi якiя праходзяць курс першаснага лячэння венерычнага захворвання, гэты
Закон прымяняецца толькi пасля завяршэння курсу лячэння.
Падставай для прызнання закончаным курсу лячэння асуджанага ад венерычнага
захворвання з’яўляецца медыцынскае заключэнне, а назначанага судом прымусовага лячэння
ад алкагалiзму або наркаманii — вызначэнне суда аб спыненнi прымусовага лячэння.
Для арганiзацыi неабходнай медыцынскай дапамогi вызваленым з месцаў пазбаўлення волi,
хворым актыўнай формай туберкулёзу, аднесеным да I, II, V «А» i V «Б» груп дыспансернага
ўлiку, установы, якія выконваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, павiнны паведамiць
мясцовым выканаўчым i распарадчым органам i органам аховы здароўя па месцы жыхарства аб
вызваленнi ўказаных асоб. Хворыя актыўнай формай туберкулёзу, венерычнымi захворваннямi
абавязаны пасля прыбыцця да месца жыхарства звярнуцца ў адпаведныя ўстановы органаў аховы
здароўя для далейшага лячэння i нагляду.
Артыкул 20. Ускласцi выкананне гэтага Закона на:
органы, што ведаюць выкананнем пакарання, — у адносiнах да асуджаных, якiя знаходзяцца
ў месцах пазбаўлення волi, дысцыплiнарных часцях, а таксама ў адносiнах да асоб, умоўна
асуджаных да пазбаўлення волi з абавязковым прыцягненнем да працы i ўмоўна вызваленых з
месцаў пазбаўлення волi з абавязковым прыцягненнем да працы;
органы дазнання i папярэдняга следства — у адносiнах да асоб, крымiнальныя справы i
матэрыялы аб злачынствах якiх знаходзяцца ў вядзеннi гэтых органаў;
суды:
у адносiнах да асоб, крымiнальныя справы аб злачынствах якiх знаходзяцца ў вядзеннi
судоў i да ўступлення ў сiлу гэтага Закона не разгледжаны;
у адносiнах да асоб, крымiнальныя справы аб злачынствах якiх разгледжаны, але прыгаворы
не ўступiлi ў законную сiлу, а таксама асоб, у адносiнах да якiх прыгаворы ўступiлi ў
законную сiлу, але на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона не накiраваны для выканання;
у адносiнах да асоб, асуджаных да штрафу, калi да прыняцця гэтага Закона штраф не спагнаны;
у адносiнах да асоб, умоўна-датэрмiнова вызваленых ад пакарання, i асоб, якiм неадбытая
частка пакарання заменена больш мяккiм пакараннем да ўступлення ў сiлу гэтага Закона
(пытанне аб прымяненнi гэтага Закона вырашае суд, якi вынес вызначэнне аб прымяненнi
ўмоўна-датэрмiновага вызвалення або замене неадбытай часткi пакарання больш мяккiм пакараннем);
органы ўнутраных спраў:
у адносiнах да асоб, якiя асуджаны да пазбаўлення волi, але не знаходзяцца пад вартай,
прыгаворы ў адносiнах да якiх уступiлi ў законную сiлу, або асоб, умоўна асуджаных да
пазбаўлення волi з абавязковым прыцягненнем да працы, але не накiраваных да месца работы;
у адносiнах да асоб, якiя адбываюць пакаранне ў выглядзе папраўчых работ без
пазбаўлення волi, а таксама ў адносiнах да асуджаных з прымяненнем артыкулаў 29
(як асноўнае пакаранне), 43 i 44(1) Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 21. Рашэнне аб прымяненнi цi непрымяненнi гэтага Закона прымаецца
ў адносiнах да кожнай асобы строга iндывiдуальна пасля праведзенай з ёю гутаркi i
на падставе дакладнай ацэнкi матэрыялаў асабiстай справы, даных аб паводзiнах асуджанага
i яго адносiнах да працы за час адбывання пакарання.
Пры адсутнасцi неабходных звестак аб асуджаным разгляд пытання аб прымяненнi гэтага
Закона адкладваецца да атрымання дадатковых матэрыялаў.
Органам, на якiя ўскладзена выкананне гэтага Закона, прадастаўляецца права запытваць
у адпаведных устаноў дакументы i iншыя матэрыялы, неабходныя для вырашэння пытанняў,
звязаных з прымяненнем гэтага Закона. Такiя запыты павiнны выконвацца неадкладна.
Прымяненне амнiстыi ў адносiнах да асоб, асуджаных да папраўчых работ без
пазбаўлення волi, пазбаўлення волi ўмоўна, з адтэрмiноўкай выканання прыгавору,
праводзiцца па хадайнiцтвах асуджаных, iх законных прадстаўнiкоў, а таксама па
iнiцыятыве органаў, якiя ведаюць выкананнем прыгавору.
Артыкул 22. Прымяненне гэтага Закона праводзiцца па пастанове начальнiка
папраўча-працоўнай установы, следчага iзалятара, спецкамендатуры, камандзiра дысцыплiнарнай
часцi, узгодненай з наглядальнай камiсiяй мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i
зацверджанай пракурорам. Да ўказанай пастановы прыкладаюцца даведка аб заахвочваннях i
спагнаннях, асабiстая справа асуджанага i iншыя дакументы, неабходныя для вырашэння
пытання аб прымяненнi амнiстыi.
Рашэннi аб прымяненнi гэтага Закона, прынятыя органамi дазнання i папярэдняга следства,
органамi ўнутраных спраў, зацвярджаюцца пракурорам. Пры выкананнi гэтага Закона судамi
ўдзел пракурора абавязковы.
Артыкул 23. Гэты Закон падлягае выкананню органамi, пералiчанымi ў артыкуле 20
гэтага Закона, на працягу шасцi месяцаў з дня ўступлення яго ў сiлу.
Артыкул 24. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.
Артыкул 25. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, мясцовым выканаўчым i
распарадчым органам забяспечыць:
арганiзацыю своечасовага ўлiку асоб, вызваленых ад пакарання на падставе гэтага
Закона, i аказанне iм дапамогi ў працаўладкаваннi;
змяшчэнне ў дамы iнвалiдаў вызваленых ад пакарання iнвалiдаў i непрацаздольных
асоб пенсiённага ўзросту, што не маюць сваякоў, якiя маглi б iх узяць на сваё ўтрыманне.
Артыкул 26. Мясцовым выканаўчым i распарадчым органам:
забяспечыць своечасовае
ўзяцце на ўлiк вызваленых ад пакарання на падставе гэтага Закона непаўналетнiх пасля прыбыцця
iх да месца жыхарства, iх працаўладкаванне або перадачу пад кантроль бацькоў, органаў апекi
i папячыцельства, змяшчэнне ў неабходных выпадках у дзiцячыя дамы,
уладкаванне ў школы-iнтэрнаты, прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы;
прыняць неабходныя меры, накiраваныя на правядзенне сярод гэтых асоб выхаваўчай работы,
недапушчэнне ўчынення iмi новых злачынстваў.
Органам аховы здароўя па месцы жыхарства асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волi
па хваробе ў адпаведнасцi з гэтым Законам, забяспечыць стацыянарнае i амбулаторнае лячэнне
гэтых асоб, дыспансерны нагляд за iмi.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
14 лiпеня 2000 г., г. Мiнск.
№ 417-З
|