Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтве)
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 22 чэрвеня 2000 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 2000 года
РАЗДЗЕЛ I.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе
Выключна для мэт гэтага Закона тэрмiны, якiя выкарыстоўваюцца ў iм, маюць наступнае значэнне:
антыкрызiсны ўпраўляючы — фiзiчная або юрыдычная асоба, якая назначаецца гаспадарчым судом для правядзення некаторых працэдур банкруцтва i ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў антыкрызiснага ўпраўляючага ў адпаведнасцi з гэтым Законам (далей — упраўляючы);
часовы ўпраўляючы — фiзiчная або юрыдычная асоба, якая назначаецца гаспадарчым судом у мэтах праверкi наяўнасцi падстаў для ўзбуджэння конкурснага вядзення, а таксама ажыццяўлення мер па забеспячэнню захаванасцi маёмасцi даўжнiка i iншых паўнамоцтваў часовага ўпраўляючага ў адпаведнасцi з гэтым Законам;
градаўтваральная арганiзацыя — юрыдычная асоба, колькасць работнiкаў якой складае не менш адной чацвёртай часткi занятага насельнiцтва (рабочых месцаў) адпаведнага населенага пункта або за кошт функцыянавання (дзейнасцi) якой падтрымлiваецца жыццезабеспячэнне адпаведнага населенага пункта;
грашовае абавязацельства — абавязак выплацiць крэдытору пэўную грашовую суму па дагавору i ў iншых выпадках, прадугледжаных грамадзянскiм заканадаўствам;
даўжнiк — неплацежаздольны iндывiдуальны прадпрымальнiк або неплацежаздольная юрыдычная асоба, якая з’яўляецца камерцыйнай арганiзацыяй, за выключэннем казённага прадпрыемства, цi некамерцыйнай арганiзацыяй, якая дзейнiчае ў форме спажывецкага кааператыва, дабрачыннага або iншага фонду;
зацiкаўленыя асобы ў адносiнах да даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка — зацiкаўленыя асобы ў адносiнах да фiзiчнай асобы, якая з’яўляецца даўжнiком — iндывiдуальным прадпрымальнiкам, галоўны бухгалтар (бухгалтар) даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка, у тым лiку тыя, якiя спынiлi працоўныя або грамадзянска-прававыя адносiны з гэтым даўжнiком, калi да моманту ўзбуджэння вядзення па справе аб банкруцтве прайшло не больш аднаго года. Зацiкаўленымi асобамi ў адносiнах да даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка лiчацца таксама асобы, якiя прызнаюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам зацiкаўленымi асобамi ў адносiнах да фiзiчных асоб, указаных у гэтым абзацы;
зацiкаўленыя асобы ў адносiнах да даўжнiка — юрыдычнай асобы:
юрыдычная асоба, якая з’яўляецца асноўнай, залежнай або даччынай у адносiнах да даўжнiка — юрыдычнай асобы;
кiраўнiк даўжнiка — юрыдычнай асобы, а таксама асобы, якiя ўваходзяць у савет дырэктараў (наглядальны савет) даўжнiка, калегiяльны выканаўчы орган цi iншы орган даўжнiка — юрыдычнай асобы, або iншыя асобы, упаўнаважаныя ў адпаведнасцi з устаноўчымi дакументамi, дагаворамi або заканадаўствам кiраваць даўжнiком — юрыдычнай асобай, галоўны бухгалтар (бухгалтар) даўжнiка — юрыдычнай асобы, у тым лiку тыя, якiя вызвалены ад пасады i (або) спынiлi працоўныя або грамадзянска-прававыя адносiны з гэтым даўжнiком, калi да моманту ўзбуджэння вядзення па справе аб банкруцтве прайшло не больш аднаго года. Зацiкаўленымi асобамi ў адносiнах да даўжнiка — юрыдычнай асобы лiчацца таксама асобы, якiя прызнаюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам зацiкаўленымi асобамi ў адносiнах да фiзiчных асоб, указаных у гэтым абзацы;
зацiкаўленыя асобы ў адносiнах да крэдытора (конкурснага крэдытора):
зацiкаўленыя асобы ў адносiнах да фiзiчнай асобы, якая з’яўляецца крэдыторам (конкурсным крэдыторам);
юрыдычная асоба, якая з’яўляецца асноўнай, залежнай або даччынай у адносiнах да крэдытора (конкурснага крэдытора) — юрыдычнай асобы;
кiраўнiк крэдытора (конкурснага крэдытора) — юрыдычнай асобы, а таксама асобы, якiя ўваходзяць ў савет дырэктараў (наглядальны савет) крэдытора (конкурснага крэдытора), калегiяльны выканаўчы орган цi iншы орган крэдытора (конкурснага крэдытора) — юрыдычнай асобы, або iншыя асобы, упаўнаважаныя ў адпаведнасцi з устаноўчымi дакументамi, дагаворамi або заканадаўствам ажыццяўляць функцыi кiравання ў адносiнах да крэдытора (конкурснага крэдытора) — юрыдычнай асобы, галоўны бухгалтар (бухгалтар) крэдытора (конкурснага крэдытора) — юрыдычнай асобы, у тым лiку тыя, якiя вызвалены ад пасады i (або) спынiлi працоўныя або грамадзянска-прававыя адносiны з гэтым крэдыторам (конкурсным крэдыторам), калi да моманту ўзбуджэння вядзення па справе аб банкруцтве прайшло не больш аднаго года. Зацiкаўленымi асобамi ў адносiнах да крэдытора (конкурснага крэдытора) — юрыдычнай асобы лiчацца таксама асобы, якiя прызнаюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам зацiкаўленымi асобамi ў адносiнах да фiзiчных асоб, указаных у гэтым абзацы;
iншыя асобы, якiя прызнаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi зацiкаўленымi асобамi ў адносiнах да крэдытора (конкурснага крэдытора);
зацiкаўленыя асобы ў адносiнах да фiзiчнай асобы — муж (жонка), сваякi па прамой узыходнай i зыходнай лiнii, сёстры, браты i сваякi сясцёр i братоў па зыходнай лiнii, сваякi мужа (жонкi) па прамой узыходнай i зыходнай лiнii, сёстры i браты мужа (жонкi) i сваякi сясцёр i братоў мужа (жонкi) па прамой зыходнай лiнii, а таксама iншыя члены сям’i фiзiчнай асобы;
зацiкаўленыя асобы ў адносiнах да ўпраўляючага (часовага ўпраўляючага):
юрыдычная асоба, якая з’яўляецца асноўнай, залежнай або даччынай ў адносiнах да ўпраўляючага (часовага ўпраўляючага) — юрыдычнай асобы;
кiраўнiк упраўляючага (часовага ўпраўляючага) — юрыдычнай асобы, а таксама асобы, якiя ўваходзяць у савет дырэктараў (наглядальны савет) упраўляючага (часовага ўпраўляючага), калегiяльны выканаўчы орган цi iншы орган упраўляючага (часовага ўпраўляючага) — юрыдычнай асобы або iншыя фiзiчныя асобы, упаўнаважаныя ў адпаведнасцi з устаноўчымi дакументамi, дагаворамi або заканадаўствам ажыццяўляць функцыi кiравання ў адносiнах да ўпраўляючага (часовага ўпраўляючага) — юрыдычнай асобы, галоўны бухгалтар (бухгалтар) упраўляючага (часовага ўпраўляючага) — юрыдычнай асобы, у тым лiку тыя, якiя вызвалены ад пасады i (або) спынiлi працоўныя або грамадзянска-прававыя адносiны з гэтым упраўляючым (часовым упраўляючым), калi да моманту ўзбуджэння вядзення па справе аб банкруцтве прайшло не больш аднаго года. Зацiкаўленымi асобамi ў адносiнах да ўпраўляючага (часовага ўпраўляючага) — юрыдычнай асобы лiчацца таксама асобы, якiя прызнаюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам зацiкаўленымi асобамi ў адносiнах да фiзiчных асоб, указаных у гэтым абзацы;
зацiкаўленыя асобы ў адносiнах да фiзiчнай асобы, якая з’яўляецца ўпраўляючым (часовым упраўляючым);
абаронны перыяд — працэдура банкруцтва, якая прымяняецца да даўжнiка з моманту прыняцця гаспадарчым судом заявы аб банкруцтве да заканчэння тэрмiну, што вызначаецца ў адпаведнасцi з гэтым Законам, у мэтах праверкi наяўнасцi падстаў для ўзбуджэння конкурснага вядзення i забеспячэння захаванасцi маёмасцi даўжнiка;
конкурснае вядзенне — працэдура банкруцтва, якая ажыццяўляецца ў мэтах максiмальна магчымага задавальнення патрабаванняў крэдытораў ва ўстаноўленай чарговасцi, абароны правоў i законных iнтарэсаў даўжнiка, а таксама крэдытораў i iншых асоб у працэсе санацыi, а пры немагчымасцi правядзення санацыi або адсутнасцi падстаў для яе правядзення — у працэсе лiквiдацыi даўжнiка — юрыдычнай асобы або спынення дзейнасцi даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i вызвалення яго ад даўгоў;
конкурсныя крэдыторы — крэдыторы па плацежных абавязацельствах, за выключэннем грамадзян, перад якiмi даўжнiк нясе адказнасць за прычыненне шкоды iх жыццю або здароўю, а таксама заснавальнiкаў (удзельнiкаў) даўжнiка — юрыдычнай асобы, перад якiмi даўжнiк нясе адказнасць па абавязацельствах, што вынiкаюць з такога ўдзелу, або прадстаўнiк работнiкаў даўжнiка — па абавязацельствах, што вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн;
лiквiдацыйнае вядзенне — працэдура конкурснага вядзення, якая прымяняецца да даўжнiка, прызнанага банкрутам, у мэтах лiквiдацыi даўжнiка — юрыдычнай асобы або спынення дзейнасцi даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i вызвалення яго ад даўгоў, продажу маёмасцi даўжнiка i суразмернага задавальнення патрабаванняў крэдытораў;
мiравое пагадненне ў вядзеннi па справе аб банкруцтве — працэдура банкруцтва ў выглядзе пагаднення памiж даўжнiком (асобамi, якiя ва ўстаноўленым парадку выступаюць ад яго iмя) i конкурснымi крэдыторамi аб выплаце даўгоў, у якiм прадугледжваюцца вызваленне даўжнiка ад даўгоў, або змяншэнне даўгоў, або растэрмiноўка iх выплаты, а таксама тэрмiн выплаты даўгоў i да т.п. (далей — мiравое пагадненне);
неплацежаздольнасць — няздольнасць задаволiць патрабаваннi крэдытора (крэдытораў) па грашовых абавязацельствах, а таксама па абавязацельствах, якiя вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, i (або) выканаць абавязак па выплаце абавязковых плацяжоў;
абавязковыя плацяжы — падаткi, зборы, пошлiны i iншыя плацяжы ў бюджэт адпаведнага ўзроўню i дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды, якiя даўжнiк абавязаны выплацiць у адпаведнасцi з заканадаўствам, у тым лiку эканамiчныя (фiнансавыя) санкцыi, прымененыя да даўжнiка;
плацежныя абавязацельствы — абавязак даўжнiка выканаць грашовыя абавязацельствы i (або) правесцi абавязковыя плацяжы;
прадстаўнiк работнiкаў даўжнiка — асоба, упаўнаважаная работнiкамi даўжнiка прадстаўляць iх iнтарэсы;
рэструктурызацыя — змяненне (рацыяналiзацыя) вытворчай, арганiзацыйнай, сацыяльнай, фiнансавай i iншых сфер дзейнасцi даўжнiка ў мэтах аднаўлення яго рэнтабельнай работы i павышэння канкурэнтаздольнасцi;
кiраўнiк даўжнiка — юрыдычнай асобы — аднаасобны выканаўчы орган даўжнiка — юрыдычнай асобы, а таксама iншыя асобы, якiя ажыццяўляюць у адпаведнасцi з заканадаўствам дзейнасць ад iмя даўжнiка — юрыдычнай асобы без даверанасцi (далей — кiраўнiк даўжнiка);
санацыя — працэдура конкурснага вядзення, якая прадугледжвае пераход права ўласнасцi, змяненне дагаворных i iншых абавязацельстваў, рэарганiзацыю, рэструктурызацыю або аказанне фiнансавай падтрымкi даўжнiку, што ажыццяўляецца для аднаўлення яго ўстойлiвай плацежаздольнасцi i ўрэгулявання ўзаемаадносiн даўжнiка i крэдытораў ва ўстаноўленыя тэрмiны;
эканамiчная неплацежаздольнасць (банкруцтва) — неплацежаздольнасць, якая мае або набывае ўстойлiвы характар, прызнаная гаспадарчым судом у адпаведнасцi з гэтым Законам або правамерна аб’яўленая даўжнiком у адпаведнасцi з патрабаваннямi гэтага Закона (далей — банкруцтва).
Артыкул 2. Адносiны, якiя рэгулююцца гэтым Законам
Гэты Закон устанаўлiвае падставы для прызнання гаспадарчым судом даўжнiка банкрутам або аб’яўлення даўжнiком аб сваiм банкруцтве, рэгулюе парадак i ўмовы ажыццяўлення вядзення па справе аб банкруцтве, ажыццяўлення мер па папярэджанню банкруцтва i iншыя адносiны, якiя ўзнiкаюць пры неплацежаздольнасцi даўжнiка, у мэтах правядзення яго санацыi, а пры немагчымасцi правядзення санацыi або адсутнасцi падстаў для яе правядзення — у працэсе лiквiдацыi даўжнiка — юрыдычнай асобы або спынення дзейнасцi даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i вызвалення яго ад даўгоў.
Калi iншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь можа адпаведным заканадаўчым актам устанаўлiваць падставы для прыпынення любой працэдуры працэсу банкруцтва або звязанай з ёй, прадугледжваць выключэннi, у тым лiку iндывiдуальнага прававога характару, са сферы прававога рэгулявання гэтага Закона, а таксама прымаць iншыя неабходныя меры па абароне суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, яе нацыянальнай бяспекi i тэрытарыяльнай цэласнасцi, грамадскага парадку, жыцця i здароўя насельнiцтва, правоў i свабод грамадзян, забеспячэнню палiтычнай i эканамiчнай стабiльнасцi, пераемнасцi i ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнай улады.
Артыкул 3. Суадносiны заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб банкруцтве i норм мiжнароднага права
Калi ў мiжнародным дагаворы Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя змяшчаюцца ў гэтым Законе, прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора Рэспублiкi Беларусь.
Да адносiн, што рэгулююцца гэтым Законам, у якiх удзельнiчаюць замежныя асобы ў якасцi крэдытораў, прымяняюцца палажэннi гэтага Закона, калi iншае не прадугледжана мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь.
Рашэннi судоў замежных дзяржаў па справах аб банкруцтве прызнаюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.
Пры адсутнасцi мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, якiя датычацца банкруцтва, судовыя акты замежных дзяржаў па справах аб банкруцтве прызнаюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь на аснове прынцыпу ўзаемнасцi i iншых норм мiжнароднага права, сапраўдных для Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi i нормамi мiжнароднага права, сапраўднымi для Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 4. Вызначэнне складу i памеру плацежных абавязацельстваў, а таксама абавязацельстваў, якiя вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн
Склад i памер плацежных абавязацельстваў, а таксама абавязацельстваў, якiя вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, вызначаюцца на момант падачы ў гаспадарчы суд заявы аб банкруцтве даўжнiка, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Пры вызначэннi наяўнасцi падстаў для ўзбуджэння конкурснага вядзення ў адносiнах да даўжнiка прымаюцца пад увагу:
памер абавязацельстваў, якiя вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн;
памер плацежных абавязацельстваў, у тым лiку памер запазычанасцi за перададзеныя тавары, выкананыя работы i аказаныя паслугi, а таксама нявернутыя сумы пазыкi з улiкам працэнтаў, якiя падлягаюць выплаце даўжнiком, за выключэннем:
абавязацельстваў перад грамадзянамi, па якiх даўжнiк нясе адказнасць за прычыненне шкоды iх жыццю або здароўю;
абавязацельстваў перад заснавальнiкамi (удзельнiкамi) даўжнiка — юрыдычнай асобы, якiя вынiкаюць з такога ўдзелу;
працэнтаў i няўстойкi (штрафу, пенi), якiя падлягаюць выплаце за невыкананне або неналежнае выкананне грашовых абавязацельстваў.
Памер плацежных абавязацельстваў па патрабаваннях крэдытораў да даўжнiка лiчыцца ўстаноўленым, калi ён пацверджаны ўступiўшым у законную сiлу рашэннем агульнага або гаспадарчага суда, выканаўчымi дакументамi, а таксама ў iншых выпадках, прадугледжаных гэтым Законам.
У выпадку, калi даўжнiк аспрэчвае патрабаваннi крэдытораў, памер грашовых абавязацельстваў i (або) абавязковых плацяжоў вызначаецца гаспадарчым судом у парадку, устаноўленым гэтым Законам.
Артыкул 5. Разгляд спраў аб банкруцтве
Справы аб банкруцтве разглядаюцца гаспадарчымi судамi ў адпаведнасцi з Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь, а таксама iншымi заканадаўчымi актамi ў парадку, устаноўленым гэтым Законам.
Гаспадарчы суд пры разглядзе справы аб банкруцтве мае права вырашаць спрэчкi аб прызнаннi здзелак несапраўднымi i iншыя спрэчкi памiж юрыдычнымi i (або) фiзiчнымi асобамi, звязаныя з маёмасцю даўжнiка, у тым лiку аб спагнаннi заработнай платы або iншага ўзнагароджання, незаконна выплачаных даўжнiком.
Артыкул 6. Права на падачу ў гаспадарчы суд заявы аб банкруцтве
Правам на падачу ў гаспадарчы суд заявы аб банкруцтве даўжнiка ў сувязi з невыкананнем грашовых абавязацельстваў валодаюць даўжнiк, крэдытор (у тым лiку прадстаўнiк работнiкаў даўжнiка — па абавязацельствах, якiя вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн), пракурор, орган дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве, iншыя ўпаўнаважаныя на тое дзяржаўныя органы, а таксама юрыдычныя i фiзiчныя асобы ў выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам (далей — упаўнаважаны орган).
Правам на падачу ў гаспадарчы суд заявы аб банкруцтве даўжнiка ў сувязi з невыкананнем абавязку па выплаце абавязковых плацяжоў валодаюць даўжнiк, пракурор, орган дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве, падатковыя i iншыя ўпаўнаважаныя органы.
Артыкул 7. Асноўныя ўмовы для падачы заявы даўжнiка
Падставай для падачы заявы даўжнiка аб сваiм банкруцтве (далей — заява даўжнiка) з’яўляецца яго неплацежаздольнасць, калi яна мае ўстойлiвы характар.
Даўжнiк мае права падаць у гаспадарчы суд заяву даўжнiка пры наяўнасцi акалiчнасцей, якiя вiдавочна сведчаць аб тым, што ён будзе не ў стане ва ўстаноўлены тэрмiн выканаць плацежныя абавязацельствы i (або) абавязацельствы, што вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, з прычыны сваёй неплацежаздольнасцi, якая набывае ўстойлiвы характар (у прадбачаннi банкруцтва).
Даўжнiк — юрыдычная асоба падае ў гаспадарчы суд заяву даўжнiка на падставе рашэння органа (асоб), упаўнаважанага (упаўнаважаных) у адпаведнасцi з устаноўчымi дакументамi даўжнiка — юрыдычнай асобы на прыняцце рашэння аб яе лiквiдацыi, або на падставе рашэння органа, упаўнаважанага ўласнiкам маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Даўжнiк абавязаны ў тэрмiн, якi не перавышае дзесяцi дзён з дня падачы заявы даўжнiка або атрымання адпаведнага паведамлення, апавясцiць свой працоўны калектыў (калектыў работнiкаў арганiзацыi) аб падачы ў гаспадарчы суд заявы даўжнiка або паведамленнi яму гаспадарчым судом аб падачы заявы аб банкруцтве гэтага даўжнiка iншымi асобамi.
Артыкул 8. Абавязковасць падачы заявы даўжнiка ў гаспадарчы суд
Даўжнiк абавязаны падаць заяву даўжнiка ў гаспадарчы суд у выпадках, калi:
задавальненне патрабаванняў аднаго крэдытора або некалькiх крэдытораў прыводзiць да немагчымасцi выканання грашовых абавязацельстваў даўжнiка ў поўным аб’ёме перад iншымi крэдыторамi цi спынення дзейнасцi даўжнiка — юрыдычнай асобы;
органам (асобамi), упаўнаважаным (упаўнаважанымi) у адпаведнасцi з устаноўчымi дакументамi даўжнiка — юрыдычнай асобы на прыняцце рашэння аб яе лiквiдацыi, прынята рашэнне аб падачы ў гаспадарчы суд заявы даўжнiка;
органам, упаўнаважаным уласнiкам маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства, прынята рашэнне аб падачы ў гаспадарчы суд заявы даўжнiка;
выяўлена акалiчнасць, прадугледжаная часткай першай артыкула 247 гэтага Закона.
Кiраўнiк даўжнiка, лiквiдацыйная камiсiя (лiквiдатар), а таксама iншыя ўпаўнаважаныя органы абавязаны падаць у гаспадарчы суд заяву даўжнiка, калi пры правядзеннi лiквiдацыi юрыдычнай асобы ўстаноўлена немагчымасць задавальнення патрабаванняў крэдытораў у поўным аб’ёме.
У выпадках, прадугледжаных часткамi першай i другой гэтага артыкула, заява даўжнiка павiнна быць пададзена ў гаспадарчы суд не пазней аднаго месяца з моманту ўзнiкнення адпаведнай падставы.
Непадача даўжнiком заявы даўжнiка ў выпадках i тэрмiн, прадугледжаныя гэтым артыкулам, цягне субсiдыярную адказнасць вiнаватых у гэтым асоб, якiя паўнамоцныя прымаць або прымаюць рашэнне аб падачы заявы даўжнiка па плацежных абавязацельствах i (або) абавязацельствах, што вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, якiя ўзнiклi па сканчэнннi тэрмiну, прадугледжанага часткай трэцяй гэтага артыкула.
Артыкул 9. Iлжывае банкруцтва i наўмыснае банкруцтва
Калi ў гаспадарчы суд пададзена заява даўжнiка пры наяўнасцi ў асобы, ад iмя якой пададзена гэта заява, магчымасцi задаволiць патрабаваннi крэдытораў у поўным аб’ёме (iлжывае банкруцтва), то асоба, ад iмя якой пададзена заява, нясе перад крэдыторамi адказнасць за страты (шкоду, у тым лiку маральную), прычыненыя гэтым дзеяннем, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.
У выпадку банкруцтва даўжнiка па вiне яго заснавальнiкаў (удзельнiкаў), уласнiка яго маёмасцi або iншых асоб, у тым лiку кiраўнiка даўжнiка, якiя маюць права даваць абавязковыя для даўжнiка ўказаннi цi маюць магчымасць iншым чынам вызначаць яго дзеяннi (наўмыснае банкруцтва), на такiх асоб пры недастатковасцi маёмасцi даўжнiка можа быць ускладзена субсiдыярная адказнасць па абавязацельствах апошняга.
Артыкул 10. Асноўныя ўмовы для падачы заявы крэдытора
Правам на падачу заявы крэдытора аб прызнаннi даўжнiка банкрутам (далей — заява крэдытора) валодаюць асобы, якiя прызнаюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам конкурснымi крэдыторамi, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Правам на падачу заявы крэдытора ў гаспадарчы суд ад iмя Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь валодаюць упаўнаважаныя органы.
Да падатковых i iншых упаўнаважаных органаў прымяняюцца палажэннi гэтага Закона аб крэдыторах, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Падставамi для падачы заявы крэдытора могуць быць:
наяўнасць у крэдытора дакладных даных аб неплацежаздольнасцi даўжнiка, калi гэта неплацежаздольнасць мае або набывае ўстойлiвы характар;
прымяненне да даўжнiка прымусовага выканання, не праведзенага на працягу аднаго месяца з-за адсутнасцi маёмасцi, цi выяўленне ў працэсе прымусовага выканання, што даўжнiк не валодае маёмасцю, дастатковай для задавальнення прад’яўленых да яго патрабаванняў;
невыкананне даўжнiком плацежнага абавязацельства на працягу тэрмiну, устаноўленага крэдыторам для пагашэння запазычанасцi, па сканчэннi якога крэдытор мае намер падаць заяву крэдытора. Працягласць тэрмiну, устаноўленага крэдыторам для пагашэння запазычанасцi, па сканчэннi якога ён мае намер падаць заяву крэдытора, не можа быць менш аднаго месяца;
нявыплата грашовых сродкаў крэдытору (крэдыторам) па абавязацельствах, якiя вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, на працягу тэрмiну, што прадугледжаны заканадаўствам або ўстанаўлiваецца ў адпаведнасцi з iм;
неплацежаздольнасць даўжнiка, наўмысна выклiканая дзеяннем даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i (або) дзеяннем фiзiчнай асобы, якая з’яўляецца зацiкаўленай асобай у адносiнах да даўжнiка, за якiя яны прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi ў адпаведнасцi з законам;
утойванне або растрата маёмасцi даўжнiка цi ўчыненне iншых дзеянняў даўжнiком — iндывiдуальным прадпрымальнiкам або зацiкаўленай асобай у адносiнах да даўжнiка, у вынiку якiх даўжнiк стаў неплацежаздольным;
недастатковасць кошту маёмасцi лiквiдуемай юрыдычнай асобы для задавальнення патрабаванняў крэдытораў (артыкул 247 гэтага Закона);
паведамленне даўжнiком крэдытору, у гаспадарчы суд або ў сродках масавай iнфармацыi аб сваёй неплацежаздольнасцi, якая мае або набывае ўстойлiвы характар, у тым лiку згодна з артыкулам 255 гэтага Закона.
Артыкул 11. Спрэчкi аб аднясеннi суб’ектаў права да даўжнiкоў або зацiкаўленых асоб
Спрэчкi аб аднясеннi суб’ектаў права да даўжнiкоў або зацiкаўленых асоб у адносiнах да даўжнiка, крэдытора, упраўляючага (часовага ўпраўляючага) вырашаюцца гаспадарчым судом.
Артыкул 12. Працэдуры банкруцтва
Пры разглядзе справы аб банкруцтве даўжнiка — юрыдычнай асобы прымяняюцца наступныя працэдуры банкруцтва:
абаронны перыяд;
конкурснае вядзенне;
мiравое пагадненне;
iншыя працэдуры банкруцтва, прадугледжаныя гэтым Законам.
Пры разглядзе справы аб банкруцтве даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка прымяняюцца наступныя працэдуры банкруцтва:
конкурснае вядзенне;
мiравое пагадненне;
iншыя працэдуры банкруцтва, прадугледжаныя гэтым Законам.
Конкурснае вядзенне ўключае наступныя працэдуры:
санацыю;
лiквiдацыйнае вядзенне.
Артыкул 13. Аб’яўленне даўжнiка аб сваiм банкруцтве
Пры адсутнасцi пярэчанняў крэдытораў даўжнiк — юрыдычная асоба можа аб’явiць аб сваiм банкруцтве i добраахвотнай лiквiдацыi ў парадку, устаноўленым раздзелам ХII гэтага Закона.
Артыкул 14. Орган дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве
Орган дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве:
праводзiць у межах сваёй кампетэнцыi дзяржаўную палiтыку па папярэджанню банкруцтва, а таксама забяспечвае ўмовы для рэалiзацыi працэдур банкруцтва ў адпаведнасцi з гэтым Законам;
арганiзуе сiстэму падрыхтоўкi ўпраўляючых;
устанаўлiвае прафесiйна-квалiфiкацыйныя патрабаваннi да ўпраўляючых i пры вызначэннi iх прафесiйнай прыгоднасцi выкарыстоўвае вынiкi тэсцiравання, у тым лiку псiхафiзiялагiчнага;
праводзiць атэстацыю фiзiчных асоб на адпаведнасць iх прафесiйна-квалiфiкацыйным патрабаванням, што прад’яўляюцца да ўпраўляючага, а таксама выдае ва ўстаноўленым парадку юрыдычным i фiзiчным асобам адпаведныя лiцэнзii (далей — лiцэнзiя ўпраўляючага);
прыпыняе i анулюе лiцэнзii ўпраўляючых;
праводзiць у межах сваёй кампетэнцыi акрэдытацыю (прызнанне паўнамоцтваў) юрыдычных i фiзiчных асоб на ажыццяўленне экспертнай дзейнасцi па пытаннях банкруцтва i паляпшэння фiнансавага стану даўжнiкоў, а таксама акрэдытацыю (прызнанне паўнамоцтваў) арганiзацый на ажыццяўленне падрыхтоўкi ўпраўляючых або на правядзенне псiхафiзiялагiчнага тэсцiравання кандыдатаў ва ўпраўляючыя;
забяспечвае ажыццяўленне працэдуры банкруцтва адсутнага даўжнiка;
вядзе ў межах сваёй кампетэнцыi ўлiк i аналiз плацежаздольнасцi дзяржаўных арганiзацый, арганiзацый, якiя маюць долю дзяржаўнай уласнасцi ў статутным фондзе, а таксама арганiзацый, якiя маюць найбольш iстотнае значэнне для эканомiкi краiны або сацыяльнай сферы;
прадстаўляе ў выпадках, устаноўленых гэтым Законам, у гаспадарчы суд папярэдняе заключэнне аб плацежаздольнасцi дзяржаўных арганiзацый, арганiзацый, якiя маюць долю дзяржаўнай уласнасцi ў статутным фондзе, а таксама арганiзацый, якiя маюць найбольш iстотнае значэнне для эканомiкi краiны або сацыяльнай сферы;
мае права падаваць у гаспадарчы суд у абарону дзяржаўных iнтарэсаў заявы аб банкруцтве градаўтваральных арганiзацый, дзяржаўных арганiзацый, арганiзацый, якiя маюць долю дзяржаўнай уласнасцi ў статутным фондзе, а таксама арганiзацый, якiя маюць найбольш iстотнае значэнне для эканомiкi краiны або сацыяльнай сферы;
арганiзуе па запыту агульнага або гаспадарчага суда, пракуратуры цi iншага ўпаўнаважанага органа падрыхтоўку заключэння аб наяўнасцi прымет iлжывага банкруцтва, наўмыснага банкруцтва, утойвання банкруцтва або зрыву пакрыцця страт крэдытору;
выдае ў межах кампетэнцыi, устаноўленай гэтым Законам, нарматыўныя прававыя акты;
ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадастаўленыя яму гэтым Законам i iншым заканадаўствам.
Орган дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве ўтварае тэрытарыяльныя органы, паўнамоцтвы якiх устанаўлiваюцца ў межах яго кампетэнцыi.
Юрыдычныя асобы, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, дзяржаўныя органы, iх кiраўнiкi, iншыя службовыя асобы абавязаны па патрабаванню органа дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве бязвыплатна прадстаўляць дакументы i iншую iнфармацыю, неабходную для ажыццяўлення гэтым органам яго функцый.
Артыкул 15. Меры па папярэджанню банкруцтва
Заснавальнiкi (удзельнiкi) даўжнiка — юрыдычнай асобы, уласнiк маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, дзяржаўныя органы, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыi абавязаны прымаць своечасовыя меры па папярэджанню банкруцтва.
У мэтах папярэджання банкруцтва юрыдычных асоб заснавальнiкi (удзельнiкi) даўжнiка — юрыдычнай асобы, уласнiк маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства да моманту падачы ў гаспадарчы суд заявы аб банкруцтве даўжнiка ў межах сваёй кампетэнцыi прымаюць меры, накiраваныя на паляпшэнне фiнансавага стану даўжнiка. Крэдыторы або iншыя асобы на падставе пагаднення з даўжнiком могуць таксама прымаць меры, накiраваныя на паляпшэнне фiнансавага стану даўжнiка.
Артыкул 16. Дасудовая фiнансавая дапамога
Заснавальнiкамi (удзельнiкамi) i крэдыторамi даўжнiка — юрыдычнай асобы, уласнiкам маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства i iншымi асобамi ў межах мер па папярэджанню банкруцтва юрыдычнай асобы можа прадастаўляцца фiнансавая дапамога даўжнiку.
Прадастаўленне даўжнiку дасудовай фiнансавай дапамогi можа суправаджацца прыняццем на сябе даўжнiком або iншымi асобамi абавязацельстваў на карысць асоб, якiя прадаставiлi такую дапамогу.
Умовы прадастаўлення даўжнiку дасудовай фiнансавай дапамогi за кошт рэспублiканскага бюджэту i дзяржаўных мэтавых бюджэтных i дзяржаўных пазабюджэтных фондаў вызначаюцца законам аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на адпаведны фiнансавы (бюджэтны) год, iншым заканадаўствам, а таксама дагаворам.
Умовы прадастаўлення даўжнiку дасудовай фiнансавай дапамогi за кошт мясцовых бюджэтаў i адпаведных дзяржаўных пазабюджэтных фондаў у адпаведнасцi з заканадаўствам вызначаюцца актамi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, а таксама дагаворамi.
Артыкул 17. Публiкацыя iнфармацыi па справах аб банкруцтве
Па рашэнню (вызначэнню) гаспадарчага суда сродкi масавай iнфармацыi публiкуюць звесткi па справе аб банкруцтве ў парадку, тэрмiн i на ўмовах, устаноўленых гэтым рашэннем (вызначэннем), калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.
У адпаведнасцi з судовым актам гаспадарчага суда друкаваны орган Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь або iншы друкаваны орган, вызначаны ў адпаведнасцi з заканадаўствам, а таксама рэспублiканскiя сродкi масавай iнфармацыi публiкуюць звесткi, звязаныя з вядзеннем па справе аб банкруцтве, у парадку i тэрмiн, устаноўленыя гэтым судовым актам, за кошт сродкаў даўжнiка, а пры адсутнасцi ў яго сродкаў — за кошт сродкаў крэдытора (крэдытораў), якi падаў у гаспадарчы суд заяву крэдытора, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi.
РАЗДЗЕЛ II.
РАЗГЛЯД СПРАЎ АБ БАНКРУЦТВЕ Ў ГАСПАДАРЧЫМ СУДЗЕ
Артыкул 18. Парадак разгляду спраў аб банкруцтве
Справы аб банкруцтве юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў разглядаюцца гаспадарчым судом у парадку, устаноўленым Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь, з улiкам асаблiвасцей, прадугледжаных гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi аб банкруцтве.
Палажэннi аб разглядзе спраў аб банкруцтве, прадугледжаныя гэтым раздзелам, прымяняюцца, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Артыкул 19. Падсуднасць спраў аб банкруцтве
Справы аб банкруцтве юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў разглядаюцца гаспадарчым судом у адпаведнасцi з правiламi падсуднасцi, устаноўленымi Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь.
Справа аб банкруцтве не можа быць перададзена на разгляд у трацейскi суд.
Артыкул 20. Асобы, якiя ўдзельнiчаюць у справе аб банкруцтве
Асобамi, якiя ўдзельнiчаюць у справе аб банкруцтве, з’яўляюцца:
даўжнiк;
упраўляючы (часовы ўпраўляючы);
конкурсныя крэдыторы;
падатковыя i iншыя ўпаўнаважаныя органы;
мясцовы выканаўчы i распарадчы орган па месцы знаходжання даўжнiка — юрыдычнай асобы;
пракурор у выпадку разгляду справы аб банкруцтве па яго заяве i ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;
орган дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве ў выпадках, прадугледжаных гэтым Законам;
iншыя асобы ў выпадках, прадугледжаных гэтым Законам.
Артыкул 21. Асобы, якiя ўдзельнiчаюць у судовым працэсе па справе аб банкруцтве
У судовым працэсе па справе аб банкруцтве ўдзельнiчаюць:
прадстаўнiк работнiкаў даўжнiка;
удзельнiк (заснавальнiк) даўжнiка — юрыдычнай асобы, уласнiк маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства, iх прадстаўнiкi;
iншыя асобы ў выпадках, прадугледжаных Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь i гэтым Законам.
Артыкул 22. Падставы для ўзбуджэння вядзення па справе аб банкруцтве
Вядзенне па справе аб банкруцтве ўзбуджаецца гаспадарчым судом на падставе заявы аб банкруцтве даўжнiка, пададзенай у адпаведнасцi з палажэннямi артыкулаў 6 — 8 або артыкула 10 гэтага Закона.
Заява аб банкруцтве даўжнiка ў сувязi з невыкананнем iм абавязку па выплаце абавязковых плацяжоў можа быць пададзена ў гаспадарчы суд органам дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве, а таксама падатковым або iншым упаўнаважаным органам.
Артыкул 23. Форма i змест заявы даўжнiка
Заява даўжнiка падаецца ў гаспадарчы суд у пiсьмовай форме. Заява даўжнiка падпiсваецца кiраўнiком даўжнiка цi даўжнiком — iндывiдуальным прадпрымальнiкам.
У заяве даўжнiка павiнны быць указаны:
назва гаспадарчага суда, у якi падаецца заява;
iмя (назва) даўжнiка, яго месца знаходжання, паштовы адрас i банкаўскiя рэквiзiты;
памер патрабаванняў крэдытораў па грашовых абавязацельствах, якiя не аспрэчваюцца даўжнiком;
памер запазычанасцi па пакрыццю шкоды, прычыненай жыццю або здароўю грамадзян, а таксама па выплаце выхадных дапамог, аплаце працы асоб, якiя працуюць у даўжнiка па працоўнаму дагавору (кантракту);
сума ўзнагароджанняў, якiя належаць да выплаты па аўтарскiх дагаворах;
памер запазычанасцi па абавязковых плацяжах;
абгрунтаванне немагчымасцi задаволiць патрабаваннi крэдытораў у поўным аб’ёме;
звесткi аб прынятых да вядзення агульным i гаспадарчым судамi iскавых заявах да даўжнiка, а таксама аб выканаўчых дакументах;
звесткi аб наяўнай у даўжнiка маёмасцi, у тым лiку аб грашовых сродках i дэбiторскай запазычанасцi;
нумары рахункаў даўжнiка ў банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях, паштовыя адрасы банкаў i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый;
звесткi аб наяўнасцi ў даўжнiка маёмасцi, дастатковай для пакрыцця судовых расходаў па справе аб банкруцтве;
звесткi аб абавязацельствах даўжнiка, тэрмiн выканання па якiх не надышоў;
iншыя звесткi, якiя пацвярджаюць падставы для падачы заявы даўжнiка згодна з артыкуламi 7 i 8 гэтага Закона i неабходныя для правiльнага вырашэння справы аб банкруцтве;
p>пералiк прыкладаемых дакументаў.
Разам са звесткамi, прадугледжанымi часткай другой гэтага артыкула, у заяве даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка ўказваюцца таксама звесткi аб абавязацельствах даўжнiка, не звязаных з прадпрымальнiцкай дзейнасцю. У заяве даўжнiка разам са звесткамi, прадугледжанымi гэтым артыкулам, могуць таксама змяшчацца звесткi аб наяўных у даўжнiка хадайнiцтвах.
Даўжнiк абавязаны накiраваць копii заявы даўжнiка крэдыторам i iншым асобам, якiя ўдзельнiчаюць у справе аб банкруцтве.
Артыкул 24. Дакументы, якiя прыкладаюцца да заявы даўжнiка
Да заявы даўжнiка апрача дакументаў, што прыкладаюцца да iскавай заявы ў адпаведнасцi з Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь, прыкладаюцца дакументы, якiя пацвярджаюць:
наяўнасць запазычанасцi, а таксама няздольнасць даўжнiка задаволiць патрабаваннi крэдытораў у поўным аб’ёме;
iншыя акалiчнасцi, на якiх грунтуецца заява даўжнiка.
Да заявы даўжнiка таксама прыкладаюцца:
спiс крэдытораў i даўжнiкоў заяўнiка з расшыфроўкай крэдыторскай i дэбiторскай запазычанасцей, указаннем iх паштовых адрасоў i банкаўскiх рэквiзiтаў;
бухгалтарскi баланс на апошнюю справаздачную дату або дакументы, якiя замяняюць яго, дакументы аб складзе i кошце маёмасцi даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка або iх копii, завераныя ў натарыяльным парадку;
рашэнне заснавальнiкаў (удзельнiкаў) даўжнiка — юрыдычнай асобы або ўласнiка маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства аб падачы ў гаспадарчы суд заявы даўжнiка або яе копiя, завераная ў натарыяльным парадку, за выключэннем выпадкаў, калi ў адпаведнасцi з гэтым Законам падача заявы даўжнiка з’яўляецца абавязковай;
пратакол сходу работнiкаў даўжнiка або яго копiя, завераная ў натарыяльным парадку, на якiм выбраны прадстаўнiк работнiкаў даўжнiка для ўдзелу ў судовым працэсе па справе аб банкруцтве, калi ўказаны сход праведзены да падачы заявы даўжнiка.
Артыкул 25. Форма i змест заявы крэдытора
Заява крэдытора падаецца ў гаспадарчы суд у пiсьмовай форме. Заява крэдытора падпiсваецца адпаведна кiраўнiком крэдытора — юрыдычнай асобы або яго прадстаўнiком цi крэдыторам — фiзiчнай асобай або яго прадстаўнiком.
У заяве крэдытора павiнны быць указаны:
назва гаспадарчага суда, у якi падаецца заява;
iмя (назва) даўжнiка, яго паштовы адрас i банкаўскiя рэквiзiты;
iмя (назва) крэдытора, яго паштовы адрас i банкаўскiя рэквiзiты;
памер патрабаванняў крэдытора да даўжнiка з асобным у
казаннем памеру падлеглых выплаце працэнтаў i няўстойкi (штрафу, пенi);
абавязацельствы даўжнiка перад крэдыторам, з якiх узнiклi патрабаваннi, а таксама тэрмiн выканання абавязацельстваў;
доказы абгрунтаванасцi патрабаванняў крэдытора, у тым лiку ўступiўшыя ў законную сiлу рашэннi агульнага i (або) гаспадарчага судоў, а таксама выканаўчыя дакументы;
падставы для падачы заявы крэдытора згодна з часткай чацвёртай артыкула 10 гэтага Закона;
iншыя звесткi, неабходныя для правiльнага вырашэння справы аб банкруцтве;
пералiк прыкладаемых дакументаў.
У заяве крэдытора могуць таксама змяшчацца звесткi аб наяўных у крэдытора хадайнiцтвах.
Крэдытор абавязаны накiраваць копiю заявы крэдытора даўжнiку.
Артыкул 26. Аб’яднанне патрабаванняў крэдытораў
Заява крэдытора можа быць заснавана на аб’яднанай запазычанасцi даўжнiка па розных патрабаваннях.
Крэдыторы маюць права аб’яднаць свае патрабаваннi да даўжнiка i падаць у суд адну заяву крэдытора. Такая заява падпiсваецца крэдыторамi, якiя аб’ядналi свае патрабаваннi.
Артыкул 27. Дакументы, якiя прыкладаюцца да заявы крэдытора
Апрача дакументаў, якiя прыкладаюцца да iскавай заявы ў адпаведнасцi з Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь, да заявы крэдытора прыкладаюцца дакументы, якiя пацвярджаюць:
абавязацельствы даўжнiка перад крэдыторам, а таксама наяўнасць i памер запазычанасцi па ўказаных абавязацельствах;
падставы для падачы заявы крэдытора;
iншыя акалiчнасцi, на якiх грунтуецца заява крэдытора.
Калi заява крэдытора падпiсана прадстаўнiком крэдытора, то да заявы прыкладаюцца даверанасць або iншы дакумент, якiя засведчваюць паўнамоцтвы на падачу такой заявы.
Да заявы крэдытора таксама прыкладаюцца (пры iх наяўнасцi) рашэннi агульнага i (або) гаспадарчага судоў, якiя разглядалi патрабаваннi крэдытора да даўжнiка, а таксама выканаўчыя дакументы.
Артыкул 28. Заявы па грашовых абавязацельствах крэдытораў — Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь
У выпадках, калi крэдыторамi па грашовых абавязацельствах з’яўляюцца Рэспублiка Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная адзiнка Рэспублiкi Беларусь, заява крэдытора можа быць пададзена ў гаспадарчы суд упаўнаважанымi iмi органамi, у тым лiку органам дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве, пракурорам i мясцовым выканаўчым i распарадчым органам.
Да заяў крэдытораў — Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь прыкладаюцца дакументы, што пацвярджаюць права органа, якi падае заяву ў гаспадарчы суд, на падачу такой заявы ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Заявы крэдытораў — Рэспублiкi Беларусь
, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь падаюцца ў гаспадарчы суд з захаваннем патрабаванняў, прадугледжаных гэтым Законам для заявы крэдытора, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi або не вынiкае з сутнасцi праваадносiн.
Артыкул 29. Заявы па абавязковых плацяжах крэдытораў — Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь
Заява аб банкруцтве даўжнiка, што падаецца падатковым або iншым упаўнаважаным органам, якi выступае ад iмя крэдытораў — Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь, па абавязковых плацяжах, павiнна адпавядаць патрабаванням, прадугледжаным для заявы крэдытора.
Да заявы аб банкруцтве даўжнiка — юрыдычнай асобы, якая падаецца падатковым або iншым упаўнаважаным органам, прыкладаюцца дакументы, якiя змяшчаюць доказы прыняцця мер па спагнанню ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку запазычанасцi па абавязковых плацяжах.
Артыкул 30. Заява пракурора аб банкруцтве даўжнiка
Пракурор мае права падаць у гаспадарчы суд заяву пракурора аб банкруцтве даўжнiка:
калi iм выяўлены прыметы наўмыснага банкруцтва, утойвання банкруцтва;
калi ў даўжнiка ёсць запазычанасць па абавязковых плацяжах;
у iнтарэсах крэдытораў — Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь па грашовых абавязацельствах;
у iншых выпадках, прадугледжаных гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi.
Заява пракурора аб банкруцтве даўжнiка падаецца ў гаспадарчы суд з захаваннем патрабаванняў, прадугледжаных гэтым Законам для заявы крэдытора, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi або не вынiкае з сутнасцi праваадносiн.
Артыкул 31. Прыняцце заявы аб банкруцтве даўжнiка
Гаспадарчы суд абавязаны прыняць да вядзення гаспадарчага суда заяву аб банкруцтве даўжнiка, пададзеную з захаваннем патрабаванняў, прадугледжаных Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь i гэтым Законам.
Пытанне аб прыняццi заявы аб банкруцтве даўжнiка вырашаецца не пазней пяцi дзён з дня паступлення ўказанай заявы ў гаспадарчы суд у судовым пасяджэннi з удзелам крэдытора, даўжнiка, а ў выпадках, калi даўжнiк — юрыдычная асоба з’яўляецца градаўтваральнай арганiзацыяй, дзяржаўнай арганiзацыяй, арганiзацыяй, якая мае долю дзяржаўнай уласнасцi ў статутным фондзе, цi арганiзацыяй, якая мае найбольш iстотнае значэнне для эканомiкi краiны або сацыяльнай сферы, — таксама органа дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве i (або) iншага спецыяльна ўпаўнаважанага органа.
Орган дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве прадстаўляе папярэдняе заключэнне аб плацежаздольнасцi даўжнiка ў выпадках, калi ён з’яўляецца дзяржаўнай арганiзацыяй, арганiзацыяй, якая мае долю дзяржаўнай уласнасцi ў статутным фондзе, цi арганiзацыяй, якая мае найбольш iстотнае значэнне для эканомiкi краiны або сацыяльнай сферы, якое разглядаецца гаспадарчым судом пры разглядзе пытання аб прыняццi заявы аб банкруцтве даўжнiка.
Аб узбуджэннi вядзення па справе аб банкруцтве гаспадарчы суд выносiць вызначэнне.
Артыкул 32. Вяртанне заявы аб банкруцтве даўжнiка
Гаспадарчы суд вяртае заяву аб банкруцтве даўжнiка i прыкладзеныя да яго дакументы, калi яны не адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным артыкуламi 22 — 30 гэтага Закона.
У выпадках, калi падача ў гаспадарчы суд заявы даўжнiка ў адпаведнасцi з гэтым Законам з’яўляецца абавязковай, але да ўказанай заявы не прыкладзены дакументы, прадугледжаныя артыкулам 24 гэтага Закона, такая заява прымаецца гаспадарчым судом, а адсутныя дакументы ва ўстаноўленым парадку запатрабуюцца пры падрыхтоўцы справы аб банкруцтве да судовага разбору.
Артыкул 33. Абаронны перыяд
З моманту прыняцця заявы аб банкруцтве даўжнiка ў мэтах праверкi наяўнасцi падстаў для ўзбуджэння конкурснага вядзення i забеспячэння захаванасцi маёмасцi даўжнiка гаспадарчым судом устанаўлiваецца абаронны перыяд, працягласць якога не можа перавышаць трох месяцаў, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Пры ўвядзеннi абароннага перыяду ў вызначэннi гаспадарчага суда аб узбуджэннi вядзення па справе аб банкруцтве даўжнiка ўказваецца аб назначэннi часовага ўпраўляючага, а таксама ўказваецца дата разгляду гаспадарчым судом заявы для вырашэння пытання аб узбуджэннi ў адносiнах да даўжнiка конкурснага вядзення i падрыхтоўкi справы да судовага разбору. У вызначэннi могуць быць таксама ўказаны меры па забеспячэнню патрабаванняў крэдытораў.
Калi пры прыняццi заявы аб банкруцтве даўжнiка немагчыма вызначыць кандыдатуру часовага ўпраўляючага, гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб назначэннi часовага ўпраўляючага не пазней трох дзён з дня прыняцця ўказанай заявы.
Да часовага ўпраўляючага прымяняюцца палажэннi гэтага Закона аб упраўляючым, калi iншае не прадугледжана гэтым раздзелам.
Артыкул 34. Меры па забеспячэнню патрабаванняў крэдытораў
Гаспадарчы суд па заяве асобы, якая ўдзельнiчае ў справе аб банкруцтве, мае права прыняць меры па забеспячэнню патрабаванняў крэдытораў у адпаведнасцi з правiламi забеспячэння iску, прадугледжанымi Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь.
Апрача мер, якiя прымяняюцца ў адпаведнасцi з часткай першай гэтага артыкула, гаспадарчы суд мае права:
абавязаць даўжнiка перадаць каштоўныя паперы, валютныя каштоўнасцi i iншую маёмасць даўжнiка на захоўванне трэцiм асобам;
прыняць iншыя меры, накiраваныя на забеспячэнне захаванасцi маёмасцi даўжнiка.
У працэсе абароннага перыяду па хадайнiцтву асобы, якая ўдзельнiчае ў справе аб банкруцтве, што змяшчае дакладныя звесткi аб перашкоджаннi кiраўнiком даўжнiка дзеянням часовага ўпраўляючага пры выкананнi iм сваiх абавязкаў, або аб учыненнi кiраўнiком даўжнiка дзеянняў, якiя парушаюць правы i iнтарэсы даўжнiка i крэдытораў, або аб iншых парушэннях дзеючага заканадаўства, гаспадарчы суд мае права зняць кiраўнiка даўжнiка з пасады на тэрмiн, што вызначаецца гаспадарчым судом, i ўскласцi на часовага ўпраўляючага кiраванне справамi даўжнiка i абавязкi яго кiраўнiка. Пры гэтым гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб зняццi кiраўнiка даўжнiка з пасады.
У адпаведнасцi з вызначэннем гаспадарчага суда аб зняццi кiраўнiка даўжнiка з пасады:
асоба (орган), паўнамоцная заключаць працоўны дагавор з кiраўнiком даўжнiка, абавязана зняць кiраўнiка даўжнiка, якi выконвае абавязкi кiраўнiка даўжнiка па такому працоўнаму дагавору, з работы на тэрмiн, што вызначаецца гаспадарчым судом у адпаведнасцi з гэтым Законам;
прыпыняюцца на тэрмiн, вызначаны гаспадарчым судом у адпаведнасцi з гэтым Законам, правы кiраўнiка даўжнiка па непасрэднаму кiраванню даўжнiком (за выключэннем правоў кiраўнiка даўжнiка па ажыццяўленню кантрольных функцый), якi выконвае абавязкi кiраўнiка даўжнiка не па працоўнаму дагавору, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi.
Вызначэнне гаспадарчага суда аб зняццi кiраўнiка даўжнiка з пасады можа быць абскарджана ва ўстаноўленым заканадаўчымi актамi парадку, у тым лiку кiраўнiком даўжнiка.
Меры па забеспячэнню патрабаванняў крэдытораў прымяняюцца адпаведна да моманту ўзбуджэння конкурснага вядзення i назначэння ўпраўляючага, або да моманту зацвярджэння гаспадарчым судом мiравога пагаднення, або да моманту прыняцця гаспадарчым судом вызначэння аб спыненнi вядзення па справе аб банкруцтве.
Гаспадарчы суд мае права адмянiць меры па забеспячэнню патрабаванняў крэдытораў да надыходу акалiчнасцей, прадугледжаных часткай шостай гэтага артыкула.
Артыкул 35. Правы часовага ўпраўляючага
Часовы ўпраўляючы мае права:
прад’яўляць у гаспадарчы суд патрабаваннi аб прызнаннi несапраўднымi здзелак, а таксама аб прымяненнi вынiкаў несапраўднасцi нiкчэмных здзелак, заключаных або выкананых даўжнiком з парушэннем патрабаванняў, устаноўленых гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi;
заяўляць у гаспадарчы суд хадайнiцтвы аб прыняццi дадатковых мер па забеспячэнню захаванасцi маёмасцi даўжнiка, у тым лiку аб перадачы каштоўных папер, валютных каштоўнасцей i iншай маёмасцi даўжнiка на захоўванне трэцiм асобам, а таксама аб адмене такiх мер;
атрымлiваць узнагароджанне ў парадку, устаноўленым гэтым Законам;
заяўляць у гаспадарчы суд хадайнiцтва аб зняццi кiраўнiка даўжнiка з пасады;
праводзiць вопiс (iнвентарызацыю) i ацэнку ўсёй рухомай i нерухомай маёмасцi даўжнiка;
хадайнiчаць перад гаспадарчым судом аб прадстаўленнi i (або) запатрабаваннi ў арганiзацый неабходных дакументаў, заключэнняў, прадстаўленнi iмi iншых звестак, якiя адносяцца да гаспадарчай дзейнасцi даўжнiка, а таксама знаёмiцца з такiмi матэрыяламi ў месцы iх знаходжання, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам;
праводзiць экспертызу фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi даўжнiка i аналiз фiнансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка самастойна або з прыцягненнем праз гаспадарчы суд даўжнiка, неабходных экспертаў i спецыялiстаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
уваходзiць у службовыя памяшканнi даўжнiка i праводзiць у iх агляд, калi iншае не ўстаноўлена ў адпаведнасцi з заканадаўствам;
ажыццяўляць у адпаведнасцi з гэтым Законам па даручэнню гаспадарчага суда iншыя паўнамоцтвы.
Даўжнiк абавязаны прадстаўляць часоваму ўпраўляючаму па яго патрабаванню любую iнфармацыю, якая датычыцца дзейнасцi даўжнiка, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам аб ахове дзяржаўных сакрэтаў.
Артыкул 36. Абавязкi часовага ўпраўляючага
Часовы ўпраўляючы абавязаны:
прымаць меры па забеспячэнню захаванасцi маёмасцi даўжнiка i яе абароне;
запатрабаваць у даўжнiка поўны спiс яго крэдытораў i дэбiтораў з указаннем сумы запазычанасцi, разгорнуты баланс актываў i пасiваў, справаздачу аб фiнансавым становiшчы i iншую неабходную iнфармацыю, якая змяшчаецца ў кнiгах, рахунках i iншых дакументах;
устанаўлiваць крэдытораў даўжнiка i вызначаць памеры iх патрабаванняў;
праводзiць аналiз фiнансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка;
аказваць садзейнiчанне ў арганiзацыi гаспадарчай дзейнасцi даўжнiка, заключэннi мiравога пагаднення;
вызначаць наяўнасць прымет iлжывага банкруцтва, наўмыснага банкруцтва, утойвання банкруцтва або зрыву пакрыцця страт крэдытору;
выконваць даручэннi гаспадарчага суда, якiя вынiкаюць з патрабаванняў гэтага Закона;
прадстаўляць пасля заканчэння абароннага перыяду ў гаспадарчы суд справаздачу аб сваёй дзейнасцi i заключэнне аб фiнансавым стане i плацежаздольнасцi даўжнiка.
Артыкул 37. Аналiз фiнансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка
У працэсе абароннага перыяду праводзiцца аналiз фiнансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка ў мэтах вызначэння наяўнасцi падстаў для ўзбуджэння конкурснага вядзення.
Аналiз фiнансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка ў працэсе конкурснага вядзення праводзiцца ў мэтах вызначэння магчымасцi або немагчымасцi аднаўлення плацежаздольнасцi даўжнiка, а таксама мер па аднаўленню плацежаздольнасцi даўжнiка, калi ёсць магчымасць яе аднаўлення.
Аналiз фiнанасавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка праводзiцца пасля ўстанаўлення ўпраўляючым (часовым упраўляючым) дастатковасцi прыналежнай даўжнiку маёмасцi для пакрыцця судовых расходаў i расходаў на выплату ўзнагароджання ўпраўляючаму.
Правiлы правядзення аналiзу фiнансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка ўстанаўлiваюцца органам дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве.
Пры неабходнасцi для правядзення аналiзу фiнансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка гаспадарчы суд па прапанове ўпраўляючага назначае экспертызу фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi даўжнiка.
Артыкул 38. Вынiкi вынясення вызначэння аб узбуджэннi вядзення па справе аб банкруцтве даўжнiка
З моманту вынясення гаспадарчым судом вызначэння аб узбуджэннi вядзення па справе аб банкруцтве даўжнiка:
прыпыняецца ў агульным або гаспадарчым судзе цi iншым дзяржаўным органе вядзенне па справе, звязанай са спагнаннем з даўжнiка грашовых сродкаў i (або) iншай маёмасцi даўжнiка, па хадайнiцтву кiраўнiка даўжнiка, часовага ўпраўляючага або iншых асоб;
прыпыняецца выкананне выканаўчых дакументаў, выдадзеных на падставе судовых рашэнняў, што ўступiлi ў законную сiлу да моманту вынясення гаспадарчым судом вызначэння аб узбуджэннi вядзення па справе аб банкруцтве даўжнiка, па маёмасных спагнаннях, за выключэннем выканання выканаўчых дакументаў па спагнанню запазычанасцi па пакрыццю шкоды, прычыненай жыццю або здароўю грамадзян, i маральнай шкоды, а таксама запазычанасцi па выплаце выхадных дапамог i аплаце працы асоб, якiя працуюць у даўжнiка па працоўнаму дагавору (кантракту), выплаце ўзнагароджанняў па аўтарскiх дагаворах, алiментаў;
забараняецца задавальненне патрабаванняў заснавальнiка (удзельнiка) даўжнiка — юрыдычнай асобы аб выдзяленнi долi (паю) у маёмасцi даўжнiка ў сувязi з выхадам яго са складу заснавальнiкаў (удзельнiкаў).
Вызначэнне гаспадарчага суда аб узбуджэннi вядзення па справе аб банкруцтве даўжнiка ў мэтах прыняцця мер, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, накiроўваецца ў банкi i нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi, з якiмi даўжнiк заключыў дагавор аб адкрыццi банкаўскага рахунку, а таксама ў агульны суд, гаспадарчы суд, адпаведным судовым выканаўцам, у падатковыя i iншыя ўпаўнаважаныя органы.
Артыкул 39. Кiраванне даўжнiком пасля ўвядзення абароннага перыяду
Увядзенне абароннага перыяду не з’яўляецца падставай для адхiлення кiраўнiка даўжнiка i iншых органаў кiравання даўжнiка ад выканання iх функцый. Кiраўнiк даўжнiка, iншыя органы кiравання даўжнiка i асобы, якiя прадстаўляюць даўжнiка i дзейнiчаюць ад яго iмя (далей — органы кiравання даўжнiка), працягваюць ажыццяўляць свае паўнамоцтвы з абмежаваннямi, устаноўленымi часткамi другой, трэцяй i чацвёртай гэтага артыкула, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Органы кiравання даўжнiка ў працэсе абароннага перыяду могуць заключаць здзелкi i выконваць плацежныя абавязацельствы толькi з пiсьмовай згоды часовага ўпраўляючага.
Даўжнiк — юрыдычная асоба ў працэсе абароннага перыяду не мае права прымаць рашэннi аб:
рэарганiзацыi (злiццi, далучэннi, раздзяленнi, выдзяленнi, пераўтварэннi) або лiквiдацыi даўжнiка;
стварэннi арганiзацый, уваходжаннi ў арганiзацыi, выхадзе з арганiзацый, прыпыненнi свайго членства ў арганiзацыях, прыняццi (непрыняццi) у сувязi з удзелам у арганiзацыях мер, якiя могуць пагоршыць фiнансавы стан даўжнiка;
стварэннi фiлiялаў i прадстаўнiцтваў;
выплаце дывiдэндаў;
выпуску (выдачы, размяшчэннi) каштоўных папер;
выхадзе са складу ўдзельнiкаў даўжнiка — юрыдычнай асобы;
набыццi ў акцыянераў раней выпушчаных акцый (набыццi ва ўдзельнiка даўжнiка долi (паю) у маёмасцi даўжнiка або яе часткi).
Рашэнне аб удзеле ў асацыяцыях, саюзах, фiнансава-прамысловых групах i iншых аб’яднаннях юрыдычных асоб можа быць прынята органамi кiравання даўжнiка толькi з пiсьмовай згоды часовага ўпраўляючага.
З моманту ўвядзення абароннага перыяду гаспадарчым судом выключна ў рамках працэсу аб банкруцтве можа быць накладзены арышт на маёмасць даўжнiка i (або) могуць быць устаноўлены iншыя абмежаваннi па распараджэнню маёмасцю даўжнiка.
Артыкул 40. Водзыў даўжнiка на заяву аб банкруцтве даўжнiка
Даўжнiк на працягу пяцi дзён з дня атрымання вызначэння гаспадарчага суда аб узбуджэннi вядзення па справе аб банкруцтве даўжнiка абавязаны накiраваць у гаспадарчы суд i асобе, якая падала заяву аб банкруцтве даўжнiка, водзыў на такую заяву (далей — водзыў даўжнiка). Да водзыву даўжнiка, якi накiроўваецца ў гаспадарчы суд, павiнны быць прыкладзены дакументы, што пацвярджаюць накiраванне асобе, якая падала заяву аб банкруцтве даўжнiка, копii водзыву.
Апрача звестак, якiя ўказваюцца ў адпаведнасцi з Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь у водзыве на iскавую заяву, у водзыве даўжнiка ўказваюцца:
наяўныя ў даўжнiка пярэчаннi па патрабаваннях заяўнiка;
агульная сума запазычанасцi даўжнiка па абавязацельствах перад крэдыторамi, аплаце працы работнiкаў даўжнiка i абавязковых плацяжах;
звесткi аб наяўнай у даўжнiка маёмасцi, у тым лiку аб грашовых сродках, што знаходзяцца на яго рахунках у банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях, нумары гэтых рахункаў у банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях, паштовыя адрасы адпаведных банкаў i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый.
Да водзыву даўжнiка на заяву аб банкруцтве даўжнiка прыкладаюцца:
бухгалтарскi баланс на апошнюю справаздачную дату або дакументы, якiя замяняюць яго.
доказы задавальнення патрабаванняў асобы, якая падала заяву аб банкруцтве даўжнiка, у выпадку iх прызнання даўжнiком.
Адсутнасць водзыву даўжнiка на iскавую заяву не перашкаджае разгляду справы аб банкруцтве.
Артыкул 41. Падставы для ўзбуджэння конкурснага вядзення
Гаспадарчы суд узбуджае конкурснае вядзенне:
калi неплацежаздольнасць даўжнiка мае ўстойлiвы характар;
пры наяўнасцi акалiчнасцей, якiя вiдавочна сведчаць аб тым, што даўжнiк будзе не ў стане выканаць плацежныя абавязацельствы i (або) правесцi выплаты па абавязацельствах, што вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, ва ўстаноўлены тэрмiн з прычыны сваёй неплацежаздольнасцi, якая набывае ўстойлiвы характар (у прадбачаннi банкруцтва).
Артыкул 42. Узбуджэнне конкурснага вядзення
Пасля заканчэння абароннага перыяду гаспадарчы суд разглядае заяву (заявы) аб банкруцтве даўжнiка, а таксама справаздачу часовага ўпраўляючага.
Пры наяўнасцi ў даўжнiка пярэчанняў па патрабаваннях крэдытораў, падатковых i iншых упаўнаважаных органаў гаспадарчы суд правярае абгрунтаванасць пярэчанняў даўжнiка.
Па вынiках разгляду заявы (заяў) аб банкруцтве даўжнiка гаспадарчы суд пры наяўнасцi падстаў, прадугледжаных артыкулам 41 гэтага Закона, выносiць вызначэнне аб узбуджэннi ў адносiнах да даўжнiка конкурснага вядзення i падрыхтоўцы справы да судовага разбору (далей — вызначэнне аб адкрыццi конкурснага вядзення), вызваляе часовага ўпраўляючага ад абавязкаў, калi быў уведзены абаронны перыяд, а таксама назначае ўпраўляючага цi спыняе вядзенне па справе аб банкруцтве даўжнiка.
У вызначэннi гаспадарчага суда аб адкрыццi конкурснага вядзення могуць быць назначаны месца i час правядзення першага агульнага сходу крэдытораў.
Вызначэнне гаспадарчага суда аб адкрыццi конкурснага вядзення можа быць абскарджана ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
Вызначэнне гаспадарчага суда аб адкрыццi конкурснага вядзення на працягу пяцi дзён перадаецца гаспадарчым судом для апублiкавання ў сродках масавай iнфармацыi ў адпаведнасцi з артыкулам 17 гэтага Закона.
У паведамленнi, падрыхтаваным для апублiкавання на падставе вызначэння аб адкрыццi конкурснага вядзення, указваюцца:
назва гаспадарчага суда, якi вынес вызначэнне аб адкрыццi конкурснага вядзення;
дата вынясення вызначэння аб адкрыццi конкурснага вядзення;
iмя (назва), месца знаходжання, iншыя неабходныя для конкурснага вядзення даныя аб даўжнiку i ўпраўляючым;
тэрмiн прад’яўлення патрабаванняў крэдытораў;
час i месца правядзення першага агульнага сходу крэдытораў, калi гэта прадугледжана ў вызначэннi аб адкрыццi конкурснага вядзення;
iншыя звесткi.
Пастанова нагляднай iнстанцыi, якой змяняецца цi адмяняецца вызначэнне (рашэнне) гаспадарчага суда, вынесенае (прынятае) у вядзеннi па справе аб банкруцтве, публiкуецца ў парадку, устаноўленым часткамi шостай i сёмай гэтага артыкула.
Артыкул 43. Падрыхтоўка справы аб банкруцтве да судовага разбору
Падрыхтоўка справы аб банкруцтве да судовага разбору праводзiцца гаспадарчым судом у парадку, устаноўленым Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь i гэтым Законам.
Для дакладнага i поўнага вызначэння фiнансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка пры падрыхтоўцы справы аб банкруцтве да судовага разбору, а таксама пры разглядзе справы аб банкруцтве гаспадарчы суд назначае экспертызу ў адпаведнасцi з Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку па ўласнай iнiцыятыве.
Артыкул 44. Тэрмiн разгляду справы аб банкруцтве
Справа аб банкруцтве павiнна быць разгледжана ў пасяджэннi гаспадарчага суда ў тэрмiн, якi не перавышае сямi месяцаў з дня паступлення заявы аб банкруцтве даўжнiка ў гаспадарчы суд.
Разгляд справы аб банкруцтве ў пасяджэннi гаспадарчага суда можа быць адкладзены на тэрмiн не больш двух месяцаў.
Артыкул 45. Паўнамоцтвы гаспадарчага суда
Па вынiках разгляду справы аб банкруцтве гаспадарчы суд прымае (выносiць) адзiн з наступных актаў:
рашэнне аб банкруцтве з санацыяй даўжнiка;
рашэнне аб банкруцтве з лiквiдацыяй даўжнiка;
вызначэнне аб спыненнi вядзення па справе аб банкруцтве.
Артыкул 46. Рашэннi аб банкруцтве
Рашэнне аб банкруцтве з санацыяй даўжнiка (далей — рашэнне аб санацыi) прымаецца гаспадарчым судом пры наяўнасцi падстаў для правядзення санацыi ў адпаведнасцi з гэтым Законам.
Рашэнне аб банкруцтве з лiквiдацыяй даўжнiка — юрыдычнай асобы, са спыненнем дзейнасцi даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i з вызваленнем яго ад даўгоў (далей — рашэнне аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення) прымаецца гаспадарчым судом, калi ў адпаведнасцi з гэтым Законам устаноўлена неплацежаздольнасць даўжнiка, якая мае або набывае ўстойлiвы характар, пры адсутнасцi падстаў для правядзення санацыi.
У рашэннi гаспадарчага суда аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення ў адносiнах да даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка ўказваецца аб прызнаннi страцiўшым сiлу рашэння аб рэгiстрацыi даўжнiка ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка.
Рашэннi гаспадарчага суда аб санацыi i адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення падлягаюць неадкладнаму выкананню.
Калi ёсць доказы, што сведчаць аб наяўнасцi ў даўжнiка лiквiднай маёмасцi, дастатковай для задавальнення патрабаванняў крэдытораў, гаспадарчы суд мае права па хадайнiцтву даўжнiка або iншых асоб, якiя ўдзельнiчаюць у справе, адкласцi разгляд справы аб банкруцтве, прапанаваўшы даўжнiку задаволiць патрабаваннi крэдытораў ва ўстаноўлены гаспадарчым судом тэрмiн, але не пазней тэрмiнаў, прадугледжаных артыкулам 44 гэтага Закона.
Артыкул 47. Падставы для спынення вядзення па справе аб банкруцтве
Гаспадарчы суд спыняе вядзенне па справе аб банкруцтве ў выпадках:
аднаўлення плацежаздольнасцi даўжнiка ў працэсе санацыi;
заключэння мiравога пагаднення;
задавальнення ўсiх прад’яўленых патрабаванняў крэдытораў да прыняцця гаспадарчым судом рашэння па справе аб банкруцтве;
устанаўлення лжывага банкруцтва;
адсутнасцi падстаў, прадугледжаных артыкулам 41 гэтага Закона.
Гаспадарчы суд спыняе вядзенне па справе аб банкруцтве па хадайнiцтву даўжнiка, калi даўжнiк або трэцяя асоба выплацяць усе даўгi па адпаведных плацежных абавязацельствах даўжнiка i (або) яго абавязацельствах, што вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, цi трэцяя асоба выдасць паручыцельства ў поўным задавальненнi патрабаванняў крэдытораў (пры наяўнасцi пiсьмовай згоды на гэта ўсiх крэдытораў).
У выпадках, прадугледжаных гэтым артыкулам, гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб спыненнi вядзення па справе аб банкруцтве, якое на працягу пяцi дзён перадаецца гаспадарчым судом для апублiкавання ў сродках масавай iнфармацыi ў адпаведнасцi з артыкулам 17 гэтага Закона.
Артыкул 48. Вынiкi вынясення гаспадарчым судом вызначэння аб спыненнi вядзення па справе аб банкруцтве
Пасля вынясення гаспадарчым судом вызначэння аб спыненнi вядзення па справе аб банкруцтве паўнамоцтвы кiраўнiкоў даўжнiка i iншых органаў кiравання даўжнiка, уласнiка маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства аднаўляюцца i здымаюцца iншыя абмежаваннi, устаноўленыя ў сувязi з вядзеннем па справе аб банкруцтве.
Артыкул 49. Размеркаванне судовых расходаў i расходаў на выплату ўзнагароджання ўпраўляючаму
Усе судовыя расходы, уключаючы выплату дзяржаўнай пошлiны, расходы на апублiкаванне звестак, звязаных з вядзеннем па справе аб банкруцтве i паведамленнем крэдыторам даўжнiка, а таксама расходы на выплату ўзнагароджання ўпраўляючаму праводзяцца за кошт даўжнiка i пакрываюцца за кошт яго маёмасцi без чаргi без папярэдняга ўнясення на дэпазiтны рахунак гаспадарчага суда.
Калi ў мiравым пагадненнi прадугледжаны iншы парадак пакрыцця судовых расходаў, яны пакрываюцца ў адпаведнасцi з гэтым пагадненнем.
У выпадках прыняцця гаспадарчым судом заявы аб банкруцтве або спынення вядзення па справе аб банкруцтве ў сувязi з заключэннем мiравога пагаднення расходы, панесеныя на вядзенне па справе аб банкруцтве, пакрываюцца за кошт маёмасцi даўжнiка, калi iншае не прадугледжана мiравым пагадненнем.
У выпадку вынясення гаспадарчым судом вызначэння аб спыненнi вядзення па справе аб банкруцтве ў сувязi з адсутнасцю падстаў, прадугледжаных артыкулам 41 гэтага Закона, расходы, прадугледжаныя часткай першай гэтага артыкула, адносяцца на крэдытораў, якiя падалi ў гаспадарчы суд заяву крэдытора, i размяркоўваюцца памiж iмi прапарцыянальна iх патрабаванням.
Крэдытор абавязаны пакрыць страты (шкоду, у тым лiку маральную), прычыненыя даўжнiку заявай крэдытора, калi заява змяшчала звесткi, якiя маюць заведама лжывы характар.
Парадак размеркавання судовых расходаў i расходаў на выплату ўзнагароджання ўпраўляючаму ўстанаўлiваецца ў вызначэннi (рашэннi) гаспадарчага суда, вынесеным (прынятым) у працэсе вядзення па справе аб банкруцтве.
Артыкул 50. Разгляд заяў упраўляючага i скаргаў крэдытора (крэдытораў)
Заявы ўпраўляючага, у тым лiку аб рознагалоссях, якiя ўзнiклi памiж iм i крэдыторамi, а таксама скаргi крэдытораў аб парушэннях iх правоў i iнтарэсаў, пададзеныя ў адпаведнасцi з гэтым Законам у працэсе абароннага перыяду або ў працэсе конкурснага вядзення, разглядаюцца ў пасяджэннi гаспадарчага суда не пазней чатырнаццацi дзён з дня паступлення ўказаных заяў i скаргаў у гаспадарчы суд.
Па вынiках разгляду ўказаных у частцы першай гэтага артыкула заяў i скаргаў гаспадарчы суд выносiць вызначэнне.
Рознагалоссi памiж упраўляючым i прадстаўнiком работнiкаў даўжнiка аб памеры патрабаванняў па абавязацельствах, што вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, разглядаюцца ў адпаведнасцi з часткамi першай i другой гэтага артыкула.
Вызначэннi гаспадарчага суда па справе аб банкруцтве могуць быць абскарджаны ў выпадках, прадугледжаных Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь i гэтым Законам.
Артыкул 51. Узнагароджанне ўпраўляючаму
Гаспадарчы суд у адпаведнасцi з артыкулам 77 гэтага Закона назначае ўпраўляючаму ўзнагароджанне ў межах, якiя вызначаюцца заканадаўствам.
Артыкул 52. Штрафы
За невыкананне даўжнiком абавязкаў, прадугледжаных часткамi першай, другой i трэцяй артыкула 8, часткай другой артыкула 32, артыкулам 92, часткай чацвёртай артыкула 96, часткай трэцяй артыкула 106 i часткай трэцяй артыкула 247 гэтага Закона, гаспадарчы суд мае права накласцi на вiнаватага даўжнiка — юрыдычную асобу, i (або) зацiкаўленую асобу ў адносiнах да даўжнiка — юрыдычнай асобы, i (або) на вiнаватага даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка штраф у памеры да ста мiнiмальных заработных плат.
Калi крэдытор i (або) зацiкаўленая асоба ў адносiнах да крэдытора — юрыдычнай асобы ў працэсе вядзення па справе аб банкруцтве ўчынiлi дзеянне, якiм наўмысна нанеслi шкоду iнтарэсам iншых крэдытораў або iнтарэсам даўжнiка, цi iншыя асобы, якiя ўдзельнiчаюць у справе аб банкруцтве, парушылi патрабаваннi суда, гаспадарчы суд можа накласцi на вiнаватых асоб штраф у памеры да двухсот мiнiмальных заработных плат.
РАЗДЗЕЛ III.
СХОД КРЭДЫТОРАЎ І КАМІТЭТ КРЭДЫТОРАЎ
Артыкул 53. Сход крэдытораў
У працэсе конкурснага вядзення iнтарэсы ўсiх крэдытораў прадстаўляюць сход крэдытораў i камiтэт крэдытораў, якiя ўтвараюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам.
Усе дзеяннi ў адносiнах да даўжнiка ад iмя крэдытораў у працэсе конкурснага вядзення ажыццяўляюць сход крэдытораў i камiтэт крэдытораў.
З моманту ўзбуджэння гаспадарчым судом конкурснага вядзення крэдыторы маюць права звяртацца да даўжнiка ў мэтах задавальнення сваiх патрабаванняў толькi ў парадку, устаноўленым гэтым Законам.
Конкурсныя крэдыторы з’яўляюцца ўдзельнiкамi сходу крэдытораў з правам голасу. У сходзе крэдытораў удзельнiчаюць прадстаўнiк работнiкаў даўжнiка, суддзi (суддзя), якiя ажыццяўляюць вядзенне па дадзенай справе аб банкруцтве, а таксама асобы, выклiканыя гаспадарчым судом або ўпраўляючым.
Арганiзацыя i правядзенне сходу крэдытораў ажыццяўляюцца ўпраўляючым пад кантролем гаспадарчага суда.
Да выключнай кампетэнцыi сходу крэдытораў адносяцца:
абарона патрабаванняў крэдытораў у выпадках, прадугледжаных гэтым Законам;
прыняцце рашэння аб зацвярджэннi плана санацыi або плана лiквiдацыi даўжнiка — юрыдычнай асобы цi плана спынення дзейнасцi даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i вызвалення яго ад даўгоў;
прыняцце рашэння аб заключэннi мiравога пагаднення;
прыняцце рашэння аб заяве ў гаспадарчы суд хадайнiцтва аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення або зняццi ўпраўляючага;
прыняцце рашэння аб стварэннi камiтэта крэдытораў, вызначэнне яго колькаснага складу, выбранне членаў камiтэта крэдытораў або прыняцце рашэння аб датэрмiновым спыненнi паўнамоцтваў камiтэта крэдытораў;
разгляд скаргаў на дзеяннi ўпраўляючага;
вырашэнне iншых пытанняў, прадугледжаных гэтым Законам.
Конкурсны крэдытор на сходзе крэдытораў валодае колькасцю галасоў, прапарцыянальнай суме яго патрабаванняў да даўжнiка, якiя прызнаюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам устаноўленымi на дату правядзення сходу крэдытораў.
Сход крэдытораў, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам, незалежна ад колькасцi галасоў конкурсных крэдытораў, якiя прысутнiчаюць на iм, правамоцны пры ўмове, што аб часе i месцы правядзення сходу крэдытораў конкурсным крэдыторам было належным чынам паведамлена i яны маглi свабодна сабрацца ў прапанаваным месцы правядзення сходу крэдытораў у назначаны час.
Артыкул 54. Парадак склiкання сходу крэдытораў
Сход крэдытораў склiкаецца па iнiцыятыве ўпраўляючага, гаспадарчага суда, па заяве камiтэта крэдытораў або конкурсных крэдытораў, патрабаваннi якiх па грашовых абавязацельствах, абавязковых плацяжах i (або) абавязацельствах, што вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, складаюць не менш адной трэцi агульнай сумы патрабаванняў, унесеных у рэестр патрабаванняў крэдытораў, цi па iнiцыятыве адной трэцi ад агульнай колькасцi конкурсных крэдытораў.
Сход крэдытораў па патрабаванню камiтэта крэдытораў або конкурсных крэдытораў склiкаецца ўпраўляючым на працягу чатырнаццацi дзён з дня падачы ўпраўляючаму заявы ў адпаведнасцi з часткай першай гэтага артыкула.
Сход крэдытораў праводзiцца па месцы знаходжання даўжнiка або гаспадарчага суда, якi ажыццяўляе вядзенне па дадзенай справе аб банкруцтве, калi iншае не прадугледжана сходам крэдытораў або камiтэтам крэдытораў.
Артыкул 55. Парадак прыняцця рашэнняў сходам крэдытораў
Рашэннi сходу крэдытораў па пытаннях, пастаўленых на галасаванне, прымаюцца большасцю галасоў ад колькасцi галасоў конкурсных крэдытораў, якiя прысутнiчаюць на сходзе крэдытораў, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
На сходзе крэдытораў прымаюцца большасцю галасоў ад агульнай колькасцi галасоў конкурсных крэдытораў рашэннi аб:
зацвярджэннi плана санацыi або плана лiквiдацыi даўжнiка — юрыдычнай асобы цi плана спынення дзейнасцi даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i вызвалення яго ад даўгоў;
заключэннi мiравога пагаднення;
заяве ў гаспадарчы суд хадайнiцтва аб зняццi ўпраўляючага;
устанаўленнi ўмоў конкурсу ў адпаведнасцi з часткамi трэцяй i чацвёртай артыкула 172 гэтага Закона.
У выпадку, калi на сходзе крэдытораў не прадстаўлена неабходная для прыняцця ўказаных у частцы другой гэтага артыкула рашэнняў колькасць галасоў конкурсных крэдытораў, склiкаецца паўторны сход крэдытораў, якi правамоцны прымаць такiя рашэннi большасцю галасоў ад колькасцi галасоў конкурсных крэдытораў, якiя прысутнiчаюць на паўторным сходзе, пры ўмове, што аб часе, месцы i мэце правядзення сходу крэдытораў конкурсным крэдыторам было належным чынам паведамлена i яны маглi свабодна сабрацца ў прапанаваным месцы правядзення сходу крэдытораў у назначаны час.
Артыкул 56. Склiканне першага агульнага сходу крэдытораў
Упраўляючы вызначае месца i час правядзення першага агульнага сходу крэдытораў, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай чацвёртай артыкула 42 гэтага Закона, паведамляе аб правядзеннi першага агульнага сходу крэдытораў усiм выяўленым крэдыторам, а таксама прымае меры для апублiкавання неабходнай iнфармацыi аб сходзе крэдытораў у адпаведнасцi з артыкулам 17 гэтага Закона. Першы агульны сход крэдытораў павiнен адбыцца ў тэрмiн, якi не перавышае сямiдзесяцi пяцi дзён з дня ўзбуджэння гаспадарчым судом конкурснага вядзення.
На першым агульным сходзе крэдытораў маюць права голасу прысутныя на iм конкурсныя крэдыторы.
У першым агульным сходзе крэдытораў прымаюць удзел без права голасу ўпраўляючы, суддзi (суддзя), якiя ажыццяўляюць вядзенне па дадзенай справе аб банкруцтве, кiраўнiк даўжнiка i прадстаўнiк работнiкаў даўжнiка, якiя не з’яўляюцца крэдыторамi.
На першым агульным сходзе крэдытораў прымаецца рашэнне аб утварэннi камiтэта крэдытораў, вызначаецца яго колькасны склад, выбiраюцца члены камiтэта крэдытораў, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам, i папярэдне вырашаецца пытанне аб санацыi або лiквiдацыi даўжнiка — юрыдычнай асобы цi спыненнi дзейнасцi даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i вызваленнi яго ад даўгоў, а таксама вырашаюцца iншыя пытаннi, прадугледжаныя гэтым Законам.
Артыкул 57. Рэестр патрабаванняў крэдытораў
У рэестры патрабаванняў крэдытораў указваюцца:
iмя (назва) кожнага крэдытора, яго паштовы адрас i банкаўскiя рэквiзiты;
памер патрабаванняў кожнага крэдытора да даўжнiка па плацежных абавязацельствах i (або) абавязацельствах, якiя вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн;
чарговасць задавальнення кожнага патрабавання крэдытора.
Рэестр патрабаванняў крэдытораў вядзе ўпраўляючы.
Рознагалоссi, якiя ўзнiкаюць памiж упраўляючым i крэдыторамi аб памеры i чарговасцi задавальнення патрабаванняў па плацежных абавязацельствах, а таксама рознагалоссi, якiя ўзнiкаюць памiж упраўляючым i прадстаўнiком работнiкаў даўжнiка аб памеры патрабаванняў па абавязацельствах, што вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, разглядаюцца гаспадарчым судом у парадку, устаноўленым гэтым Законам.
Упраўляючы абавязаны па патрабаванню крэдытора або яго паўнамоцнага прадстаўнiка на працягу пяцi рабочых дзён з дня атрымання такога патрабавання накiраваць дадзенаму крэдытору або па заяве крэдытора яго паўнамоцнаму прадстаўнiку выпiску з рэестра патрабаванняў крэдытораў, якая змяшчае iнфармацыю аб чарговасцi задавальнення патрабаванняў гэтага крэдытора.
Артыкул 58. Камiтэт крэдытораў
Камiтэт крэдытораў прадстаўляе iнтарэсы крэдытораў i ажыццяўляе кантроль за дзеяннямi ўпраўляючага ў парадку, устаноўленым гэтым Законам.
Калi колькасць конкурсных крэдытораў менш дзесяцi, рашэннем першага агульнага сходу крэдытораў можа быць прадугледжана выкананне сходам крэдытораў функцый камiтэта крэдытораў.
Камiтэт крэдытораў для выканання ўскладзеных на яго функцый мае права:
патрабаваць ад упраўляючага прадстаўлення ў адпаведнасцi з гэтым Законам iнфармацыi аб фiнансавым стане даўжнiка i ходзе санацыi або ходзе лiквiдацыйнага вядзення;
абскардзiць у адпаведнасцi з гэтым Законам у гаспадарчы суд дзеяннi ўпраўляючага.
У склад камiтэта крэдытораў могуць быць уключаны прадстаўнiкi конкурсных крэдытораў у колькасцi, якая вызначаецца сходам крэдытораў, але не больш сямi чалавек.
Рашэннi камiтэта крэдытораў прымаюцца большасцю галасоў ад агульнай колькасцi членаў камiтэта крэдытораў.
Артыкул 59. Выбранне камiтэта крэдытораў
Члены камiтэта крэдытораў выбiраюцца на першым агульным сходзе крэдытораў на перыяд конкурснага вядзення.
Паўнамоцтвы любога члена камiтэта крэдытораў могуць быць спынены датэрмiнова па рашэнню сходу крэдытораў. Такое рашэнне можа быць прынята адначасова ў адносiнах да ўсiх або некалькiх членаў камiтэта крэдытораў.
Выбары членаў камiтэта крэдытораў ажыццяўляюцца кумулятыўным галасаваннем, пры якiм рашэнне прымаецца па сумарнай колькасцi галасоў, якая вызначаецца ў залежнасцi ад памеру патрабаванняў крэдытора.
Патрабаванне крэдытора па плацежных абавязацельствах або абавязацельствах, якiя вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, у памеры дзесяцi мiнiмальных заработных плат дае яму права на колькасць галасоў, роўную колькасцi членаў камiтэта крэдытораў, калi iншы парадак вызначэння колькасцi галасоў не ўстаноўлены заканадаўствам.
Пры выбарах членаў камiтэта крэдытораў крэдытор мае права аддаць прыналежныя яму галасы за аднаго кандыдата або размеркаваць iх памiж некалькiмi кандыдатамi ў члены камiтэта крэдытораў.
Выбранымi ў склад камiтэта крэдытораў лiчацца кандыдаты, якiя набралi найбольшую колькасць галасоў. Члены камiтэта крэдытораў могуць выбраць са свайго складу старшыню камiтэта крэдытораў.
Калi ў камiтэце крэдытораў больш трох членаў, старшыня камiтэта крэдытораў выбiраецца ў абавязковым парадку.
Артыкул 60. Паўнамоцтвы камiтэта крэдытораў
Камiтэт крэдытораў мае права прымаць рашэннi:
аб склiканнi сходу крэдытораў;
аб рэкамендацыi сходу крэдытораў разгледзець пытаннi аб неналежным выкананнi ўпраўляючым сваiх абавязкаў i заяве ў гаспадарчы суд хадайнiцтва аб вызваленнi ўпраўляючага ад пасады;
аб зацвярджэннi або адмове ў зацвярджэннi здзелак даўжнiка, якiя ў адпаведнасцi з гэтым Законам заключаюцца са згоды камiтэта крэдытораў;
аб прадстаўленнi гаспадарчаму суду кандыдатуры памочнiка ўпраўляючага;
па iншых пытаннях, аднесеных у адпаведнасцi з заканадаўствам да яго кампетэнцыi сходам крэдытораў.
РАЗДЗЕЛ IV.
УПРАЎЛЯЮЧЫ Ў ВЯДЗЕННІ ПА СПРАВЕ АБ БАНКРУЦТВЕ
Артыкул 61. Асноўныя задачы ўпраўляючага
У вядзеннi па справе аб банкруцтве ўпраўляючы выступае ад iмя даўжнiка.
Асноўнымi задачамi ўпраўляючага з’яўляюцца:
аднаўленне плацежаздольнасцi даўжнiка;
забеспячэнне максiмальна магчымай абароны правоў i законных iнтарэсаў даўжнiка i яго працоўнага калектыву (калектыву работнiкаў арганiзацыi), а таксама крэдытораў i iншых асоб;
урэгуляванне ўзаемаадносiн даўжнiка i крэдытораў;
максiмальна магчымае задавальненне патрабаванняў крэдытораў ва ўстаноўленай чарговасцi;
садзейнiчанне вядзенню па справе аб банкруцтве.
Пры немагчымасцi або адсутнасцi падстаў для прадаўжэння дзейнасцi даўжнiка асноўнымi задачамi ўпраўляючага з’яўляюцца:
ажыццяўленне ва ўстаноўленым парадку лiквiдацыi неплацежаздольнага даўжнiка — юрыдычнай асобы або спынення дзейнасцi даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i вызвалення яго ад даўгоў;
продаж маёмасцi даўжнiка;
суразмернае задавальненне патрабаванняў крэдытораў.
Артыкул 62. Патрабаваннi, якiя прад’яўляюцца да ўпраўляючага
Упраўляючым можа быць фiзiчная асоба, якая мае вышэйшую адукацыю, пераважна эканамiчную або юрыдычную, неабходны вопыт гаспадарчай (прадпрымальнiцкай) дзейнасцi i не мае судзiмасцi.
Упраўляючым можа быць таксама юрыдычная асоба. Да кiраўнiка ўпраўляючага — юрыдычнай асобы як да асобы, якая валодае персанальнай адказнасцю, прымяняюцца патрабаваннi, устаноўленыя гэтым Законам да кiраўнiка — фiзiчнай асобы.
Упраўляючы ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на падставе лiцэнзii ўпраўляючага, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Для атрымання лiцэнзii ўпраўляючага фiзiчная асоба, якая прэтэндуе на яе атрыманне, павiнна прайсцi атэстацыю на адпаведнасць прафесiйна-квалiфiкацыйным патрабаванням, што прад’яўляюцца да ўпраўляючага, i атрымаць атэстат упраўляючага. Гэта патрабаванне распаўсюджваецца таксама на кiраўнiка юрыдычнай асобы, якi прэтэндуе на атрыманне лiцэнзii.
Парадак i ўмовы падрыхтоўкi ўпраўляючых, iх атэстацыi на адпаведнасць прафесiйна-квалiфiкацыйным патрабаванням, што прад’яўляюцца да ўпраўляючага, парадак i падставы выдачы, спынення дзеяння, прыпынення i анулявання лiцэнзiй упраўляючага, парадак ажыццяўлення кантролю за дзейнасцю ўпраўляючых, а таксама парадак утварэння i дзейнасцi камiсii па лiцэнзаванню дзейнасцi ўпраўляючых устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам органам дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве.
Упраўляючы павiнен карыстацца даверам гаспадарчага суда, крэдытораў i даўжнiка, выконваць свае абавязкi разумна i добрасумленна.
Упраўляючы не можа быць зацiкаўленай асобай у адносiнах да даўжнiка i крэдытораў.
У выпадку, калi ўпраўляючы не паведамiць гаспадарчаму суду аб тым, што ён у адпаведнасцi з гэтым Законам з’яўляецца зацiкаўленай асобай у адносiнах да даўжнiка, па рашэнню гаспадарчага суда ён можа быць вызвалены ад выканання абавязкаў упраўляючага ў дадзеным вядзеннi па справе аб банкруцтве, а таксама дысквалiфiкаваны.
Асобы, якiя ўдзельнiчаюць у справе аб банкруцтве, могуць заяўляць адвод упраўляючаму ў парадку i па падставах, прадугледжаных Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь для заявы адводу суддзi, а таксама ў сувязi з неадпаведнасцю ўпраўляючага патрабаванням, што прад’яўляюцца да яго ў адпаведнасцi з гэтым Законам.
Дзяржаўныя служачыя, суддзi, работнiкi апарату судоў, а таксама органаў дзяржаўнага кантролю i нагляду i iншых праваахоўных органаў не могуць выконваць абавязкi ўпраўляючага.
У выпадках, устаноўленых гэтым Законам, упраўляючы павiнен мець дадаткова спецыяльны атэстат.
Упраўляючы ў адпаведнасцi з заканадаўствам павiнен быць зарэгiстраваны ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка або юрыдычнай асобы, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Работнiкi органа дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве, суддзi гаспадарчых судоў i работнiкi апарату гаспадарчых судоў не маюць права на працягу трох гадоў пасля спынення работы ў названых органах з’яўляцца ўпраўляючымi (часовымi ўпраўляючымi).
Палажэнне часткi трынаццатай гэтага артыкула распаўсюджваецца на кiраўнiкоў дзяржаўных арганiзацый, асоб, якiя атрымалi ў адпаведнасцi з заканадаўствам канфiдэнцыяльную iнфармацыю аб фiнансавым стане даўжнiкоў, а таксама зацiкаўленых асоб у адносiнах да работнiкаў органа дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве, суддзяў гаспадарчых судоў i работнiкаў апарату гаспадарчых судоў, кiраўнiкоў дзяржаўных арганiзацый, асоб, якiя атрымалi ў адпаведнасцi з заканадаўствам канфiдэнцыяльную iнфармацыю аб фiнансавым стане даўжнiкоў.
Артыкул 63. Недапушчальнасць умяшання ў дзейнасць упраўляючага
Уздзеянне ў якой-небудзь форме на ўпраўляючага ў мэтах перашкоджання выкананню iм абавязкаў упраўляючага ў вядзеннi па справе аб банкруцтве цi прыняцця незаконнага рашэння або iншага судовага акта гаспадарчага суда цягне за сабой адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.
У выпадку прыцягнення ўпраўляючага да крымiнальнай адказнасцi гаспадарчы суд назначае новага ўпраўляючага ў парадку, устаноўленым гэтым Законам.
Артыкул 64. Аб’яднаннi ўпраўляючых
Упраўляючыя маюць права ў адпаведнасцi з заканадаўствам ствараць аб’яднаннi ўпраўляючых i спецыялiстаў па антыкрызiснаму кiраванню для абароны сваiх правоў i законных iнтарэсаў, прадстаўлення сваiх iнтарэсаў у дзяржаўных i iншых органах, а таксама для вырашэння iншых пытанняў, звязаных з iх дзейнасцю (далей — аб’яднаннi ўпраўляючых).
Артыкул 65. Пакрыццё расходаў, звязаных з часовым пражываннем упраўляючага
Расходы, звязаныя з часовым пражываннем упраўляючага, якi не мае пастаяннага месца жыхарства ў раёне месцазнаходжання даўжнiка, у сувязi з выкананнем iм сваiх абавязкаў, кампенсуюцца за кошт даўжнiка i пакрываюцца за кошт яго маёмасцi ў нечарговым парадку ў памеры, устаноўленым гаспадарчым судом у адпаведнасцi з заканадаўствам.
Артыкул 66. Назначэнне ўпраўляючага
Упраўляючы назначаецца гаспадарчым судом з лiку асоб, прапанаваных крэдыторамi, а калi заява аб банкруцтве даўжнiка пададзена самiм даўжнiком, — з лiку асоб, прапанаваных даўжнiком, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
У выпадках адсутнасцi прапаноў аб кандыдатурах упраўляючага або калi прапанаваныя кандыдатуры не адпавядаюць патрабаванням, што прад’яўляюцца да ўпраўляючага ў адпаведнасцi з артыкулам 62 гэтага Закона, а таксама калi даўжнiк — юрыдычная асоба з’яўляецца градаўтваральнай арганiзацыяй, дзяржаўнай арганiзацыяй, арганiзацыяй, якая мае долю дзяржаўнай уласнасцi ў статутным фондзе, або арганiзацыяй, якая мае найбольш iстотнае значэнне для эканомiкi краiны або сацыяльнай сферы, упраўляючы назначаецца гаспадарчым судом па прадстаўленню органа дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве або ў iншых выпадках, прадугледжаных гэтым Законам, — па прадстаўленню iншых упаўнаважаных органаў.
Артыкул 67. Назначэнне часовага ўпраўляючага
Часовы ўпраўляючы назначаецца гаспадарчым судом у парадку, устаноўленым артыкулам 66 гэтага Закона, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Артыкул 68. Пасведчанне ўпраўляючага
Упраўляючаму з дня вынясення гаспадарчым судом адпаведнага вызначэння або iншага судовага акта выдаецца дакумент, якi засведчвае прадугледжаныя ў адпаведнасцi з гэтым Законам паўнамоцтвы ўпраўляючага ў адносiнах да даўжнiка (пасведчанне ўпраўляючага). Пасля заканчэння выканання сваiх абавязкаў упраўляючы вяртае пасведчанне ўпраўляючага ў гаспадарчы суд.
Упраўляючы распачынае выкананне сваiх абавязкаў з моманту атрымання пасведчання ўпраўляючага, калi iншае не прадугледжана вызначэннем (рашэннем) гаспадарчага суда.
Артыкул 69. Памочнiк (памочнiкi) упраўляючага
Для выканання задач, звязаных з вядзеннем па справе аб банкруцтве, i забеспячэння сваёй дзейнасцi ўпраўляючы можа прыцягваць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, на дагаворнай аснове памочнiка (памочнiкаў) упраўляючага, а таксама iншых асоб з аплатай iх дзейнасцi з назначанага ўпраўляючаму ўзнагароджання.
Памочнiкам упраўляючага не можа быць зацiкаўленая асоба ў адносiнах да даўжнiка. У выпадку, калi асоба, прыцягнутая ў якасцi памочнiка ўпраўляючага, з’яўляецца зацiкаўленай асобай у адносiнах да даўжнiка, упраўляючы або гаспадарчы суд абавязаны пазбавiць яе статусу памочнiка ўпраўляючага. Гаспадарчы суд таксама абавязаны вынесцi вызначэнне аб адмове ў прыцягненнi (выкарыстаннi працы, паслуг) памочнiка (памочнiкаў) упраўляючага або iншых асоб, якiя прыцягваюцца ў адпаведнасцi з часткай першай гэтага артыкула, у выпадках, калi iх прыцягненне, а таксама ажыццяўленне iмi паўнамоцтваў, якiмi яны надзяляюцца, наносяць або могуць нанесцi шкоду дзяржаўным iнтарэсам, а таксама правам i свабодам грамадзян i iншых асоб.
Вызначэнне гаспадарчага суда аб адмове ў прыцягненнi (выкарыстаннi працы, паслуг) памочнiка (памочнiкаў) упраўляючага або iншых асоб можа быць абскарджана ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
Артыкул 70. Часовае ажыццяўленне паўнамоцтваў упраўляючага
У выпадку часовай непрацаздольнасцi ўпраўляючага гаспадарчы суд па хадайнiцтву ўпраўляючага, а пры немагчымасцi заявы ўпраўляючым такога хадайнiцтва па ўласнай iнiцыятыве прымае рашэнне аб часовым выкананнi абавязкаў упраўляючага iншай асобай, якая адпавядае патрабаванням, што прад’яўляюцца да ўпраўляючага ў адпаведнасцi з артыкулам 62 гэтага Закона, i перадачы яму адпаведных правоў. Аб прынятым рашэннi гаспадарчы суд у трохдзённы тэрмiн паведамляе асобам, якiя ўдзельнiчаюць у справе, а таксама зацiкаўленым дзяржаўным органам.
У выпадку, калi часовая перадача ўпраўляючым сваiх паўнамоцтваў прычыняе шкоду iнтарэсам даўжнiка i (або) iнтарэсам крэдытораў, даўжнiк i (або) крэдыторы маюць права паставiць перад гаспадарчым судом пытанне аб замене ўпраўляючага ў парадку, устаноўленым гэтым Законам.
Палажэннi гэтага артыкула могуць прымяняцца таксама ў адносiнах да ўпраўляючага — юрыдычнай асобы, якi не можа з прычыны аб’ектыўных абставiн часова ажыццяўляць паўнамоцтвы ўпраўляючага, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.
Артыкул 71. Выкананне абавязкаў упраўляючага ў некалькiх вядзеннях па справах аб банкруцтве
Адна i тая ж асоба мае права выконваць абавязкi ўпраўляючага адначасова ў некалькiх вядзеннях па справах аб банкруцтве, калi iнтарэсы даўжнiкоў не з’яўляюцца несумяшчальнымi i гэта не ўплывае на якасць выканання абавязкаў упраўляючага ў кожным з гэтых вядзенняў. Колькасць спраў, у якiх адна i тая ж асоба выконвае абавязкi ўпраўляючага, вызначаецца ўпраўляючым i гаспадарчым судом зыходзячы са складанасцi i аб’ёму работ, якiя патрабуецца выканаць упраўляючаму ў вядзеннях па справах аб банкруцтве, i магчымасцей упраўляючага. Упраўляючы мае права адмовiцца ад выканання абавязкаў упраўляючага ў вядзеннi па справе аб банкруцтве ў выпадку, калi ён ужо з’яўляецца ўпраўляючым у адным або некалькiх вядзеннях па справах аб банкруцтве.
Пытанне аб назначэннi ўпраўляючым у вядзеннi па справе аб банкруцтве асобы, якая выконвае абавязкi ўпраўляючага ў iншым вядзеннi па справе аб банкруцтве, вырашаецца гаспадарчым судом асобна па кожнай справе аб банкруцтве пры назначэннi ўпраўляючага ў адпаведнасцi з гэтым Законам.
Артыкул 72. Звесткi аб упраўляючых
Друкаваны орган Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, друкаваны орган органа дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве, а таксама iншыя сродкi масавай iнфармацыi публiкуюць у адпаведнасцi з заканадаўствам прадстаўленыя органам дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве спiсы ўпраўляючых, якiя маюць лiцэнзii на ажыццяўленне дзейнасцi ў якасцi ўпраўляючых, i iншыя неабходныя звесткi аб упраўляючых.
Звесткi аб упраўляючым па канкрэтнай справе аб банкруцтве па вызначэнню (рашэнню) гаспадарчага суда публiкуюцца ў друкаваным органе Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, друкаваным органе органа дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве або ў iншых рэспублiканскiх сродках масавай iнфармацыi ў адпаведнасцi з гэтым Законам.
Артыкул 73. Пачатак паўнамоцтваў упраўляючага
Упраўляючы распачынае выкананне сваiх абавязкаў з моманту атрымання пасведчання ўпраўляючага, калi iншае не прадугледжана вызначэннем (рашэннем) гаспадарчага суда.
Артыкул 74. Спыненне паўнамоцтваў упраўляючага
Паўнамоцтвы ўпраўляючага спыняюцца пасля вызвалення яго гаспадарчым судом ад выканання абавязкаў.
Артыкул 75. Правы ўпраўляючага
Упраўляючы пасля атрымання пасведчання ўпраўляючага ў адносiнах да даўжнiка ў адпаведнасцi з заканадаўствам мае права:
ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем захаванасцi маёмасцi даўжнiка;
атрымлiваць узнагароджанне;
хадайнiчаць перад гаспадарчым судом аб прадстаўленнi i (або) запатрабаваннi ў арганiзацый неабходных дакументаў, заключэнняў, прадстаўленнi iмi iншых звестак, якiя адносяцца да гаспадарчай дзейнасцi даўжнiка, а таксама знаёмiцца з такiмi матэрыяламi ў месцы iх знаходжання, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам;
праводзiць экспертызу фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi даўжнiка i аналiз фiнансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка самастойна або з прыцягненнем праз гаспадарчы суд даўжнiка, неабходных экспертаў i спецыялiстаў;
хадайнiчаць перад гаспадарчым судом аб выклiку ў гаспадарчы суд асоб для дачы неабходных растлумачэнняў;
уваходзiць у службовыя памяшканнi даўжнiка i праводзiць у iх агляд;
склiкаць сходы крэдытораў;
запатрабаваць маёмасць, якая выйшла з валодання, уласнасцi або гаспадарчага ведання даўжнiка;
прад’яўляць ад iмя даўжнiка iскi ў агульны суд, гаспадарчы суд або iншыя органы, якiя вырашаюць спрэчкi ў адносiнах да даўжнiка;
аспрэчваць патрабаваннi крэдытораў;
арганiзоўваць гаспадарчую дзейнасць даўжнiка, праводзiць санацыю або лiквiдацыю даўжнiка — юрыдычнай асобы цi спыненне дзейнасцi даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i вызваленне яго ад даўгоў;
заключаць здзелкi з маёмасцю даўжнiка;
заключаць ад iмя даўжнiка мiравое пагадненне;
звяртацца ў гаспадарчы суд пры наяўнасцi рознагалоссяў з крэдыторамi i ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi;
заяўляць адмову ад выканання абавязацельстваў даўжнiка;
працягваць выконваць умовы працоўнага i калектыўнага дагавароў або скасоўваць iх;
прыцягваць да работы памочнiкаў;
ажыццяўляць iншыя паўнамоцтвы, якiя вынiкаюць з гэтага Закона i iншага заканадаўства.
Артыкул 76. Абавязкi ўпраўляючага
Упраўляючы з моманту яго назначэння абавязаны:
прыняць у веданне маёмасць i справы даўжнiка;
забяспечваць захаванасць маёмасцi даўжнiка i прымаць меры па яе абароне;
прымаць меры па абароне правоў i iнтарэсаў працоўнага калектыву (калектыву работнiкаў арганiзацыi) даўжнiка;
прымаць меры, накiраваныя на пошук, выяўленне i вяртанне маёмасцi даўжнiка, у тым лiку той, што знаходзiцца ў трэцiх асоб;
запатрабаваць у даўжнiка поўны спiс яго крэдытораў i дэбiтораў з указаннем сумы запазычанасцi, разгорнуты баланс актываў i пасiваў, справаздачу аб фiнансавым становiшчы i iншую неабходную iнфармацыю, якая змяшчаецца ў кнiгах, рахунках i iншых дакументах;
праводзiць вопiс (iнвентарызацыю) i ацэнку ўсёй рухомай i нерухомай маёмасцi даўжнiка i ўстанаўленне яго даўгоў;
праводзiць аналiз фiнансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка;
вызначаць наяўнасць прымет iлжывага банкруцтва, наўмыснага банкруцтва, утойвання банкруцтва або зрыву пакрыцця страт крэдытору;
устанаўлiваць крэдытораў даўжнiка i арганiзоўваць абарону iх патрабаванняў;
заяўляць ва ўстаноўленым парадку пярэчаннi па прад’яўленых да даўжнiка патрабаваннях крэдытораў;
арганiзоўваць гаспадарчую дзейнасць даўжнiка, заяўляць адмову ад выканання абавязацельстваў даўжнiка ў парадку, устаноўленым гэтым Законам;
праводзiць выдзяленне i выключэнне са складу маёмасцi даўжнiка маёмасцi трэцiх асоб;
складаць на падставе аналiзу фiнансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка план санацыi i (або) план лiквiдацыi даўжнiка — юрыдычнай асобы цi план спынення дзейнасцi даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i вызвалення яго ад даўгоў;
ажыццяўляць правядзенне санацыi даўжнiка або лiквiдацыйнага вядзення;
арганiзоўваць продаж маёмасцi даўжнiка, задавальненне патрабаванняў крэдытораў у парадку, устаноўленым гэтым Законам;
перадаваць на захоўванне дакументы даўжнiка, якiя падлягаюць абавязковаму захоўванню ў адпаведнасцi з заканадаўствам;
прадстаўляць у выпадках, прадугледжаных гэтым Законам, iнфармацыю крэдыторам, даўжнiку i ў гаспадарчы суд;
прадстаўляць справаздачы аб сваёй дзейнасцi ў орган дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве ў форме i парадку, устаноўленых гэтым органам;
ажыццяўляць iншыя паўнамоцтвы, якiя вынiкаюць з гэтага Закона i iншага заканадаўства.
У працэсе конкурснага вядзення ўпраўляючы рыхтуе заключэнне аб фiнансавым стане i плацежаздольнасцi даўжнiка, якое ўключаецца ў план санацыi i (або) план лiквiдацыi даўжнiка — юрыдычнай асобы цi план спынення дзейнасцi даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i вызвалення яго ад даўгоў.
Артыкул 77. Назначэнне ўзнагароджання ўпраўляючаму
Узнагароджанне ўпраўляючаму ўстанаўлiваецца за кожны месяц ажыццяўлення iм сваiх паўнамоцтваў у памеры, якi вызначаецца гаспадарчым судом па прапанове сходу крэдытораў, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Мiнiмальны памер узнагароджання ўпраўляючаму, а таксама парадак выплаты гэтага ўзнагароджання вызначаюцца заканадаўствам.
У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, упраўляючаму ўстанаўлiваецца дадатковае ўзнагароджанне, якое выплачваецца па вынiках яго дзейнасцi.
Узнагароджанне асобам, прыцягнутым упраўляючым для забеспячэння яго дзейнасцi, выплачваецца ў памеры, што вызначаецца гаспадарчым судом, з узнагароджання, назначанага ўпраўляючаму, калi iншае не прадугледжана палажэннямi гэтага Закона, якiя прадугледжваюць, што ўзнагароджанне асобам, прыцягнутым упраўляючым для забеспячэння яго дзейнасцi, выплачваецца з маёмасцi даўжнiка звыш узнагароджання, назначанага ўпраўляючаму, цi за кошт сродкаў крэдытораў, або калi iншае не прадугледжана пагадненнем з крэдыторамi.
Артыкул 78. Вызваленне ўпраўляючага ад выканання абавязкаў у сувязi з нядобрасумленным або неналежным iх выкананнем
Калi ўпраўляючы нядобрасумленна або неналежным чынам выконвае свае абавязкi, якiя вынiкаюць з заканадаўства аб банкруцтве, дапускае злоўжываннi або нядобрасумленнае кiраванне справамi даўжнiка, а таксама калi выкананне яго абавязкаў немагчымае па аб’ектыўных прычынах, у тым лiку ў выпадку прыцягнення ўпраўляючага да крымiнальнай адказнасцi, гаспадарчы суд вызваляе ўпраўляючага ад выканання абавязкаў цi па ўласнай iнiцыятыве, цi па прапанове крэдытораў або даўжнiка, пракурора, органа дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве або iншых упаўнаважаных органаў.
Артыкул 79. Назначэнне новага ўпраўляючага
Не пазней сямi дзён пасля вызвалення ўпраўляючага ад выканання абавязкаў гаспадарчы суд назначае новага ўпраўляючага, якому перадаюцца ўсе справы даўжнiка ў тэрмiн не больш чатырнаццацi дзён з дня назначэння гаспадарчым судом новага ўпраўляючага.
Артыкул 80. Паўнамоцтвы ўпраўляючага пасля спынення вядзення па справе аб банкруцтве
Спыненне вядзення па справе аб банкруцтве цягне спыненне паўнамоцтваў упраўляючага ў адпаведнасцi з артыкулам 81 гэтага Закона.
Калi вядзенне па справе аб банкруцтве спыняецца ў сувязi з заключэннем мiравога пагаднення, пагашэннем патрабаванняў крэдытораў або аднаўленнем плацежаздольнасцi даўжнiка ў працэсе санацыi, упраўляючы працягвае выконваць абавязкi кiраўнiка даўжнiка да назначэння (выбрання) новага кiраўнiка даўжнiка i перадачы яму спраў даўжнiка ў парадку, устаноўленым заканадаўствам i ўстаноўчымi дакументамi даўжнiка.
Перыяд ад вынясення гаспадарчым судом вызначэння аб спыненнi вядзення па справе аб банкруцтве да перадачы ўпраўляючым назначанаму (выбранаму) новаму кiраўнiку спраў даўжнiка не можа перавышаць трох месяцаў.
Артыкул 81. Вызваленне ўпраўляючага ад выканання абавязкаў пасля спынення вядзення па справе аб банкруцтве
Пасля спынення вядзення па справе аб банкруцтве па падставах, прадугледжаных гэтым Законам, i перадачы ўпраўляючым новаму кiраўнiку маёмасцi i спраў даўжнiка гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб вызваленнi ўпраўляючага ад выканання абавязкаў.
Гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб вызваленнi ўпраўляючага ад выканання абавязкаў пасля прадстаўлення ўпраўляючым справаздачы аб сваёй дзейнасцi ў парадку, прадугледжаным гэтым Законам.
Артыкул 82. Дысквалiфiкацыя ўпраўляючага
Упраўляючы, якi нядобрасумленна або неналежным чынам выконвае абавязкi, устаноўленыя гэтым Законам, у тым лiку, з’яўляючыся зацiкаўленай асобай у адносiнах да даўжнiка, дапусцiў злоўжыванне або нядобрасумленнае кiраванне справамi даўжнiка, а таксама прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi, па рашэнню гаспадарчага суда можа быць дысквалiфiкаваны не менш чым на два гады. Рашэнне аб дысквалiфiкацыi ўпраўляючага прымаецца гаспадарчым судом у працэсе вядзення па справе аб банкруцтве як па ўласнай iнiцыятыве, так i па хадайнiцтву органа дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве, пракурора, iншага ўпаўнаважанага органа.
Рашэнне аб дысквалiфiкацыi ўпраўляючага цягне за сабой пазбаўленне яго лiцэнзii ўпраўляючага.
Артыкул 83. Адказнасць упраўляючага за маёмасны ўрон
Упраўляючы абавязаны за кошт сваёй маёмасцi пакрыць крэдыторам або даўжнiку маёмасны ўрон, прычынены па вiне ўпраўляючага.
У выпадку, калi маёмасцi ўпраўляючага — юрыдычнай асобы недастаткова для пакрыцця маёмаснага ўрону, прычыненага па вiне ўпраўляючага, урон пакрываецца за кошт асабiстай маёмасцi кiраўнiка гэтага ўпраўляючага — юрыдычнай асобы.
За процiпраўныя дзеяннi ўпраўляючы нясе адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.
Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасцi ўпраўляючых (часовых упраўляючых) устанаўлiваецца заканадаўствам.
Артыкул 84. Абскарджанне дзеянняў упраўляючага
Крэдытор або даўжнiк маюць права падаць скаргу на дзеяннi ўпраўляючага ў сход крэдытораў, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Рашэнне сходу крэдытораў, якiм скарга на дзеяннi ўпраўляючага пакiнута без задавальнення, можа быць на працягу дзесяцi дзён абскарджана ў гаспадарчы суд.
Артыкул 85. Лiцэнзiя ўпраўляючага
Дзейнасць у якасцi ўпраўляючага ў вядзеннi па справе аб банкруцтве ажыццяўляецца на падставе лiцэнзii ўпраўляючага, выдадзенай ва ўстаноўленым парадку органам дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
На атрыманне лiцэнзii ўпраўляючага можа прэтэндаваць фiзiчная асоба, якая адпавядае адпаведным прафесiйна-квалiфiкацыйным патрабаванням, што прад’яўляюцца да ўпраўляючага, i мае адпаведны атэстат упраўляючага, а таксама юрыдычная асоба, кiраўнiк якой адпавядае патрабаванням, што прад’яўляюцца да ўпраўляючага — фiзiчнай асобы.
Лiцэнзii ўпраўляючага могуць быць трох катэгорый: «А», «В» i «С».
Лiцэнзiя катэгорыi «А» дае права на назначэнне ўпраўляючым у вядзеннi па справе аб банкруцтве даўжнiка, якi мае колькасць работнiкаў да ста чалавек.
Лiцэнзiя катэгорыi «В» дае права на назначэнне ўпраўляючым у вядзеннi па справе аб банкруцтве даўжнiка, якi мае колькасць работнiкаў да тысячы чалавек.
Лiцэнзiя катэгорыi «С» дае права на назначэнне ўпраўляючым у вядзеннi па справе аб банкруцтве даўжнiка без абмежавання колькасцi работнiкаў.
Асобам, указаным у частцы другой гэтага артыкула, выдаецца лiцэнзiя ўпраўляючага адной з трох катэгорый у парадку, устаноўленым органам дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве.
Артыкул 86. Тэрмiн дзеяння лiцэнзii ўпраўляючага
Лiцэнзiя ўпраўляючага выдаецца тэрмiнам на пяць гадоў. Па сканчэннi гэтага тэрмiну орган дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве ва ўстаноўленым парадку вырашае пытанне аб магчымасцi прадаўжэння дзеяння лiцэнзii ўпраўляючага на новы тэрмiн.
Ануляванне лiцэнзii ўпраўляючага або прыпыненне яе дзеяння ў перыяд ажыццяўлення ўпраўляючым яго паўнамоцтваў з’яўляюцца падставамi для вызвалення гаспадарчым судом упраўляючага ад выканання iм сваiх абавязкаў.
Артыкул 87. Лiцэнзiйны збор
Асоба, якая прэтэндуе на атрыманне лiцэнзii ўпраўляючага, выплачвае лiцэнзiйны збор у памеры пяцiдзесяцi мiнiмальных заработных плат, устаноўленых у адпаведнасцi з заканадаўствам на дату падачы адпаведнай заявы. Асоба, якая прэтэндуе на прадаўжэнне тэрмiну дзеяння лiцэнзii, выплачвае лiцэнзiйны збор у памеры дваццацi пяцi мiнiмальных заработных плат, устаноўленых у адпаведнасцi з заканадаўствам на дату падачы адпаведнай заявы. Асоба, якая прэтэндуе на атрыманне лiцэнзii больш высокай катэгорыi ў параўнаннi з раней атрыманай лiцэнзiяй, на пераафармленне або атрыманне дублiката лiцэнзii, выплачвае лiцэнзiйны збор у памеры пятнаццацi мiнiмальных заработных плат, устаноўленых у адпаведнасцi з заканадаўствам на дату падачы адпаведнай заявы.
Лiцэнзiйны збор выплачваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту.
Артыкул 88. Падставы для спынення дзеяння лiцэнзii ўпраўляючага
Дзеянне лiцэнзii ўпраўляючага спыняецца:
па сканчэннi тэрмiну яе дзеяння;
з прычыны дысквалiфiкацыi ўпраўляючага;
у выпадках спынення паўнамоцтваў кiраўнiка ўпраўляючага — юрыдычнай асобы, лiквiдацыi гэтай юрыдычнай асобы цi спынення дзейнасцi ўпраўляючага — iндывiдуальнага прадпрымальнiка;
у выпадку яе анулявання з прычыны прадстаўлення недакладнай iнфармацыi асобай, якая прэтэндуе на атрыманне лiцэнзii ўпраўляючага, i па iншых падставах, прадугледжаных заканадаўствам.
РАЗДЗЕЛ V.
АДКРЫЦЦЁ КОНКУРСНАГА ВЯДЗЕННЯ
Артыкул 89. Агульныя палажэннi аб конкурсным вядзеннi
Вынясенне гаспадарчым судом вызначэння аб адкрыццi конкурснага вядзення цягне адкрыццё ў адносiнах да даўжнiка конкурснага вядзення.
Агульны тэрмiн конкурснага вядзення складае пры правядзеннi лiквiдацыйнага вядзення шаснаццаць месяцаў, а пры правядзеннi санацыi — дваццаць два месяцы.
Тэрмiн конкурснага вядзення можа быць скарочаны або прадоўжаны гаспадарчым судом у адпаведнасцi з гэтым Законам.
Артыкул 90. Вынiкi адкрыцця конкурснага вядзення
З дня вынясення гаспадарчым судом вызначэння аб адкрыццi конкурснага вядзення (далей — момант адкрыцця конкурснага вядзення):
асоба (орган), паўнамоцная заключаць працоўны дагавор з кiраўнiком арганiзацыi-даўжнiка, павiнна зняць гэтага кiраўнiка з работы па такому дагавору на тэрмiн, якi вызначаецца гаспадарчым судом у адпаведнасцi з заканадаўствам;
прыпыняюцца на тэрмiн, вызначаны гаспадарчым судом у адпаведнасцi з гэтым Законам, правы кiраўнiка даўжнiка па непасрэднаму кiраванню даўжнiком (за выключэннем правоў кiраўнiка даўжнiка па ажыццяўленню кантрольных функцый), якi выконвае абавязкi кiраўнiка даўжнiка не па працоўнаму дагавору, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi (далей — зняцце з пасады кiраўнiка даўжнiка);
кiраванне справамi даўжнiка ўскладаецца на ўпраўляючага;
прыпыняюцца паўнамоцтвы органаў кiравання даўжнiка i ўласнiка маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства;
паўнамоцтвы кiраўнiка даўжнiка i iншых органаў кiравання даўжнiка пераходзяць да ўпраўляючага, за выключэннем паўнамоцтваў, якiя пераходзяць у адпаведнасцi з гэтым Законам да iншых асоб (органаў);
органы кiравання даўжнiка на працягу трох дзён з дня назначэння ўпраўляючага абавязаны забяспечыць перадачу ўпраўляючаму бухгалтарскай i iншай дакументацыi, пячатак i штампаў, матэрыяльных i iншых каштоўнасцей даўжнiка — юрыдычнай асобы;
права кiравання маёмасцю даўжнiка пераходзiць да ўпраўляючага;
надыходзiць абавязак датэрмiновага выканання ўсiх грашовых абавязацельстваў даўжнiка, а таксама выплаты раней адтэрмiнаваных абавязковых плацяжоў даўжнiка;
прыпыняецца налiчэнне працэнтаў, няўстойкi (штрафу, пенi) i iншых эканамiчных (фiнансавых) санкцый па ўсiх вiдах запазычанасцi даўжнiка;
звесткi аб фiнансавым стане даўжнiка на перыяд правядзення конкурснага вядзення не адносяцца да катэгорыi звестак, якiя носяць канфiдэнцыяльны характар цi з’яўляюцца камерцыйнай тайнай;
заключэнне здзелак, звязаных з маёмасцю даўжнiка, дапускаецца толькi ў парадку, устаноўленым гэтым Законам;
адмяняюцца раней прынятыя меры па забеспячэнню патрабаванняў крэдытораў, здымаюцца раней накладзеныя ў рамках грамадзянскага або гаспадарчага судаводства арышты на маёмасць даўжнiка i iншыя абмежаваннi па распараджэнню маёмасцю даўжнiка, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых гаспадарчым судом;
уводзiцца прыпыненне задавальнення патрабаванняў крэдытораў па плацежных абавязацельствах даўжнiка да завяршэння лiквiдацыйнага вядзення або вынясення вызначэння аб спыненнi вядзення па справе аб банкруцтве даўжнiка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам;
накладанне новага арышту на маёмасць даўжнiка i iншых абмежаванняў па распараджэнню маёмасцю даўжнiка ў рамках грамадзянскага i (або) гаспадарчага судаводства ажыццяўляецца пры неабходнасцi толькi гаспадарчым судом, якi разглядае справу аб банкруцтве гэтага даўжнiка, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi;
усе патрабаваннi крэдытораў да даўжнiка могуць быць прад’яўлены толькi ў парадку, устаноўленым гэтым Законам;
выкананне абавязацельстваў даўжнiка дапускаецца ў выпадках i парадку, устаноўленых гэтым Законам;
правы даўжнiка, а таксама ўласнiка маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства, заснавальнiкаў (удзельнiкаў) даўжнiка абмяжоўваюцца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам;
iнфармацыя аб адкрыццi конкурснага вядзення ў адносiнах да даўжнiка ў мэтах паведамлення ўсiм крэдыторам i зацiкаўленым асобам публiкуецца ў сродках масавай iнфармацыi ў парадку, устаноўленым гэтым Законам;
уносяцца неабходныя запiсы ў адпаведныя рэгiстры i рэестры рэгiстрацыi даўжнiка i яго маёмасцi;
надыходзяць iншыя вынiкi, прадугледжаныя гэтым Законам.
Артыкул 91. Прыпыненне задавальнення патрабаванняў крэдытораў па плацежных абавязацельствах
Прыпыненне задавальнення патрабаванняў крэдытораў распаўсюджваецца на плацежныя абавязацельствы даўжнiка, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
На працягу тэрмiну прыпынення задавальнення патрабаванняў крэдытораў па плацежных абавязацельствах:
не дапускаецца спагнанне па выканаўчых i iншых дакументах, прад’яўленых да выканання ў выглядзе бясспрэчнага (безакцэптнага) спiсання сродкаў;
прыпыняецца выкананне выканаўчых дакументаў, выдадзеных на падставе судовых рашэнняў, што ўступiлi ў законную сiлу да моманту вынясення гаспадарчым судом вызначэння аб узбуджэннi вядзення па справе аб банкруцтве даўжнiка, па маёмасных спагнаннях, за выключэннем выканання выканаўчых дакументаў па спагнанню запазычанасцi па пакрыццю шкоды, прычыненай жыццю або здароўю грамадзян, i маральнай шкоды, а таксама запазычанасцi па выплаце выхадных дапамог i аплаце працы асоб, якiя працуюць у даўжнiка па працоўнаму дагавору (кантракту), выплаце ўзнагароджанняў па аўтарскiх дагаворах, алiментаў;
забараняецца задавальненне патрабаванняў заснавальнiка (удзельнiка) даўжнiка — юрыдычнай асобы аб выдзяленнi долi (паю) у маёмасцi даўжнiка ў сувязi з выхадам яго са складу заснавальнiкаў (удзельнiкаў), калi iншае не прадугледжана гэтым Законам;
не налiчваюцца працэнты, няўстойка (штраф, пеня) i iншыя эканамiчныя (фiнансавыя) санкцыi за невыкананне або неналежнае выкананне плацежных абавязацельстваў.
На суму патрабаванняў крэдытораў па плацежных абавязацельствах у памеры, што вызначаецца ў адпаведнасцi з артыкулам 4 гэтага Закона на дату адкрыцця конкурснага вядзення, налiчваюцца працэнты ў парадку, устаноўленым артыкулам 366 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, якiя бяруцца ў памеры адной чацвёртай часткi ўлiковай стаўкi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, што дзейнiчае на дату выплаты гэтых працэнтаў.
Прыпыненне задавальнення патрабаванняў крэдытораў па плацежных абавязацельствах распаўсюджваецца таксама на патрабаваннi крэдытораў аб пакрыццi страт, прычыненых адмовай упраўляючага ад выканання дагавораў даўжнiка.
Прыпыненне задавальнення патрабаванняў крэдытораў па плацежных абавязацельствах не распаўсюджваецца на патрабаваннi, прадугледжаныя часткай чацвёртай артыкула 102 i часткай першай артыкула 144 гэтага Закона, патрабаваннi па спагнанню запазычанасцi па пакрыццю шкоды, прычыненай жыццю або здароўю грамадзян, i маральнай шкоды, а таксама запазычанасцi па выплаце выхадных дапамог i аплаце працы асоб, якiя працуюць у даўжнiка па працоўнаму дагавору (кантракту), выплаце ўзнагароджанняў па аўтарскiх дагаворах, выплаце алiментаў.
Артыкул 92. Абавязкi даўжнiка
У сувязi з вядзеннем па справе аб банкруцтве даўжнiк абавязаны, калi гэта не супярэчаць заканадаўству аб ахове дзяржаўных сакрэтаў, прадставiць у гаспадарчы суд, упраўляючаму i ў камiтэт крэдытораў усе запатрабуемыя iмi звесткi аб сваёй маёмасцi i даўгах, у тым лiку i аб маёмасцi, якая можа быць вернута.
Даўжнiк абавязаны асабiста прысутнiчаць на судовым пасяджэннi, пасяджэннi камiтэта крэдытораў i сходзе крэдытораў, пры вопiсу (iнвентарызацыi) маёмасцi, а таксама ўдзельнiчаць у iншых працэсуальных дзеяннях вядзення па справе аб банкруцтве, калi яго да гэтага абавязваюць гаспадарчы суд або ўпраўляючы.
Даўжнiк да першага агульнага сходу крэдытораў абавязаны пацвердзiць у гаспадарчым судзе сваiм подпiсам правiльнасць звестак аб яго маёмасцi i даўгах i пры неабходнасцi ўнесцi ў iх дапаўненнi i змяненнi.
Даўжнiку забараняецца выезд за мяжу без дазволу гаспадарчага суда ў перыяд ад вынясення гаспадарчым судом вызначэння аб адкрыццi ў адносiнах да даўжнiка конкурснага вядзення да вынясення рашэння аб банкруцтве даўжнiка. У гэты перыяд даўжнiк абавязаны па першаму патрабаванню з’яўляцца ў гаспадарчы суд.
Тэрмiн дзеяння забароны, устаноўленай у адпаведнасцi з часткай чацвёртай гэтага артыкула, можа быць прадоўжаны гаспадарчым судом да заканчэння вядзення па справе аб банкруцтве, аб чым выносiцца вызначэнне. Вызначэнне гаспадарчага суда, прадугледжанае гэтай часткай, можа быць абскарджана ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
У выпадку, калi даўжнiк з’яўляецца юрыдычнай асобай, гаспадарчы суд па прапанове ўпраўляючага, даўжнiка або па ўласнай iнiцыятыве вырашае, на якiх фiзiчных асоб, што з’яўляюцца зацiкаўленымi асобамi ў адносiнах да даўжнiка — юрыдычнай асобы, накладваюцца абавязкi, прадугледжаныя гэтым артыкулам, i ў адносiнах да каго з iх прымяняюцца абмежаваннi, прадугледжаныя часткай чацвёртай гэтага артыкула, аб чым выносiцца вызначэнне. Вызначэнне гаспадарчага суда, прадугледжанае гэтай часткай, можа быць абскарджана ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
Артыкул 93. Устанаўленне памеру патрабаванняў крэдытораў
Крэдыторы маюць права прад’явiць свае патрабаваннi да даўжнiка на працягу двух месяцаў з дня апублiкавання паведамлення аб адкрыццi конкурснага вядзення. Указаныя патрабаваннi накiроўваюцца ўпраўляючаму па паштоваму адрасу даўжнiка або ў гаспадарчы суд, якi ажыццяўляе вядзенне па справе аб банкруцтве. Патрабаваннi крэдытораў, памер якiх у адпаведнасцi з гэтым Законам прызнаецца ўстаноўленым, накiроўваюцца ўпраўляючаму разам з дакументамi, што дазваляюць прызнаць памер указаных патрабаванняў устаноўленым.
Упраўляючы разглядае прад’яўленыя патрабаваннi крэдытораў не пазней сямi дзён пасля iх атрымання i па вынiках iх разгляду ўносiць адпаведныя запiсы ў рэестр патрабаванняў крэдытораў. Аб вынiках разгляду патрабавання крэдытора ўпраўляючы паведамляе гэтаму крэдытору ў тэрмiн, якi не перавышае сямi дзён з дня атрымання дадзенага патрабавання.
Калi патрабаванне крэдытора не аформлена належным чынам, або не прадстаўлены ўсе неабходныя дакументы, або не завераны ва ўстаноўленым парадку iх копii, то для ўстаранення выяўленых недахопаў упраўляючы прадастаўляе крэдытору тэрмiн не менш сямi рабочых дзён з дня атрымання крэдыторам паведамлення ўпраўляючага аб неабходнасцi ўстаранення выяўленых недахопаў. Пасля ўстаранення ўказаных недахопаў датай прад’яўлення патрабавання лiчыцца першапачатковы дзень яго прад’яўлення. Калi па сканчэннi тэрмiну, устаноўленага ўпраўляючым, крэдыторам не ўстаранёны або няпоўнасцю ўстаранёны выяўленыя недахопы, то патрабаванне лiчыцца непрад’яўленым, за выключэннем выпадку, калi гаспадарчы суд прызнае прычыну неўстаранення недахопаў у тэрмiн, устаноўлены ўпраўляючым, уважлiвай.
Пярэчаннi па патрабаваннях крэдытораў, якiя ў адпаведнасцi з гэтым Законам прызнаюцца ўстаноўленымi, могуць быць накiраваны ўпраўляючым крэдыторам на працягу сямi рабочых дзён з дня атрымання ўказаных патрабаванняў пры ўмове, калi:
ёсць рашэнне агульнага або гаспадарчага суда, якое адмяняе або змяняе адпаведна рашэнне агульнага або гаспадарчага суда, на падставе якога заяўлена патрабаванне крэдытора;
пасля вынясення рашэння агульнага або гаспадарчага суда цi да заявы крэдыторам свайго патрабавання праведзена поўнае або частковае пагашэнне ўказанага патрабавання.
Патрабаваннi крэдытораў, па якiх упраўляючым не выстаўлены пярэчаннi ў тэрмiн, прадугледжаны часткай другой гэтага артыкула, прызнаюцца ўстаноўленымi ў памеры i чарговасцi задавальнення, устаноўленых упраўляючым, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Патрабаваннi крэдытораў, па якiх упраўляючым выстаўлены пярэчаннi, разглядаюцца ў парадку, устаноўленым артыкуламi 95—98 гэтага Закона.
Артыкул 94. Залiк патрабаванняў
У перыяд з моманту адкрыцця конкурснага вядзення да моманту спынення гаспадарчым судом вядзення па справе аб банкруцтве або завяршэння лiквiдацыйнага вядзення не дапускаецца залiк узаемных патрабаванняў даўжнiка i крэдытораў, не прадугледжаны планам санацыi, зацверджаным у адпаведнасцi з гэтым Законам.
Артыкул 95. Пярэчаннi па вынiках разгляду ўпраўляючым патрабавання крэдытора
Пярэчаннi па вынiках разгляду ўпраўляючым патрабавання крэдытора (далей — заява аб патрабаваннi) выстаўляюцца ўпраўляючаму i ў гаспадарчы суд, што разглядае справу аб банкруцтве, у пiсьмовай форме ў тэрмiн, якi не перавышае сямi рабочых дзён з дня атрымання крэдыторам адпаведнага паведамлення ўпраўляючага аб вынiках разгляду патрабавання гэтага крэдытора.
У заяве аб патрабаваннi ўказваюцца змест, падстава i памер патрабавання.
Да заявы аб патрабаваннi прыкладаюцца дакументы, якiя пацвярджаюць гэта патрабаванне.
Заяву аб патрабаваннi падпiсваюць крэдытор або яго прадстаўнiк.
У выпадку пропуску тэрмiну, прадугледжанага часткай першай гэтага артыкула для падачы заявы аб патрабаваннi, сход крэдытораў мае права па хадайнiцтву крэдытора прызнаць уважлiвай прычыну пропуску тэрмiну i аднавiць тэрмiн падачы заявы аб патрабаваннi.
Калi заява аб патрабаваннi пададзена па сканчэннi тэрмiну, прадугледжанага часткай першай гэтага артыкула, але да сходу крэдытораў па абароне патрабаванняў або да разгляду гэтага патрабавання гаспадарчым судом i калi тэрмiн падачы заявы аб патрабаваннi не адноўлены, то патрабаванне адпаведна прымаецца да абароны або разглядаецца гаспадарчым судом, аднак задавальняецца толькi пасля задавальнення своечасова прад’яўленых патрабаванняў.
Рашэнне сходу крэдытораў, згодна з якiм патрабаванне прызнана непрад’яўленым або тэрмiн падачы заявы аб патрабаваннi не адноўлены, можа быць абскарджана крэдыторам у гаспадарчы суд.
Артыкул 96. Сход крэдытораў па абароне патрабаванняў
Гаспадарчы суд па прапанове ўпраўляючага разглядае пытанне аб неабходнасцi абароны патрабаванняў на сходзе крэдытораў i па вынiках гэтага разгляду выносiць вызначэнне.
Калi гаспадарчым судом вынесена вызначэнне аб абароне патрабаванняў на сходзе крэдытораў, упраўляючы назначае час i месца правядзення такога сходу.
Паведамленне аб сходзе крэдытораў па абароне патрабаванняў, а таксама аб месцы азнаямлення з прад’яўленымi патрабаваннямi i выстаўленымi пярэчаннямi ў мэтах паведамлення гаспадарчаму суду, даўжнiку i крэдыторам перадаецца ўпраўляючым у сродкi масавай iнфармацыi i публiкуецца ў адпаведнасцi з артыкулам 17 гэтага Закона не пазней дзесяцi дзён да даты правядзення сходу.
На сходзе крэдытораў па абароне патрабаванняў павiнен прысутнiчаць даўжнiк. У выпадку адсутнасцi даўжнiка сход крэдытораў вырашае, цi магчыма без яго прысутнасцi абарона патрабаванняў. Адсутнасць на сходзе крэдытораў па абароне патрабаванняў крэдытора, якi падаў заяву аб патрабаваннi, не перашкаджае разгляду яго патрабавання.
У выпадку, калi даўжнiк з’яўляецца юрыдычнай асобай, гаспадарчы суд па прапанове даўжнiка або ўпраўляючага вырашае, на якiх фiзiчных асоб, што з’яўляюцца зацiкаўленымi асобамi ў адносiнах да даўжнiка — юрыдычнай асобы, ускладаецца абавязак прысутнасцi на сходзе крэдытораў па абароне патрабаванняў.
Iншыя правiлы правядзення сходу крэдытораў па абароне патрабаванняў устанаўлiваюцца заканадаўствам.
Артыкул 97. Абарона патрабаванняў
Заявы аб патрабаваннях разглядаюцца на сходзе крэдытораў па абароне патрабаванняў у парадку чарговасцi iх падачы. Па кожнай заяве аб патрабаваннi сход адпаведна прымае рашэнне аб прызнаннi патрабавання, яго памеры i чарговасцi задавальнення, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.
У пратаколе сходу крэдытораў па абароне патрабаванняў робяцца адпаведныя адзнакi аб разглядзе кожнай заявы аб патрабаваннi.
Патрабаваннi, прызнаныя на сходзе крэдытораў па абароне патрабаванняў, уключаюцца ў спецыяльны спiс. У гэтым спiсе ўказваюцца:
памер, у якiм патрабаванне прызнана;
чарговасць, у якой патрабаванне будзе задаволена.
Спiс падпiсваюць упраўляючы, старшыня камiтэта крэдытораў, калi такi камiтэт у адпаведнасцi з гэтым Законам утвораны, i ўсе прысутныя крэдыторы.
Патрабаваннi, уключаныя ў спецыяльны спiс, уносяцца ўпраўляючым у рэестр патрабаванняў крэдытораў у адпаведнасцi з артыкулам 57 гэтага Закона.
Патрабаванне лiчыцца прызнаным, калi:
супраць яго не пярэчаць упраўляючы i нi адзiн з крэдытораў, якiя прысутнiчаюць на сходзе крэдытораў па абароне патрабаванняў;
памiж асобай, якая пярэчыць супраць патрабавання, i крэдыторам дасягнута пагадненне, зацверджанае сходам крэдытораў па абароне патрабаванняў;
прызнанне яго памеру вынiкае з гэтага Закона.
У выпадку неабходнасцi можа быць праведзена некалькi сходаў крэдытораў па абароне патрабаванняў, прычым апошнi з iх павiнен адбыцца не пазней дваццацi дзён пасля дня заканчэння першага сходу крэдытораў.
Калi высветлiцца, што патрабаванне, прызнанае на сходзе крэдытораў па абароне патрабаванняў, заснавана на падлогу, то заява аб гэтым патрабаваннi можа быць паўторна разгледжана чарговым сходам крэдытораў па абароне патрабаванняў не пазней дваццацi дзён пасля дня заканчэння першага сходу крэдытораў па абароне патрабаванняў. Па сканчэннi гэтага тэрмiну пытанне аб прызнаннi патрабавання вырашае гаспадарчы суд на падставе заявы ўпраўляючага, крэдытора, даўжнiка i (або) упаўнаважаных органаў.
Артыкул 98. Спрэчкi аб прызнаннi патрабаванняў
Калi гаспадарчы суд не прыняў рашэння аб абароне патрабаванняў на сходзе крэдытораў цi на сходзе крэдытораў па абароне патрабаванняў патрабаванне не было прызнана, то пытанне аб прызнаннi патрабавання ў вядзеннi па справе аб банкруцтве на падставе заявы аб патрабаваннi разглядае гаспадарчы суд i па вынiках гэтага разгляду выносiць вызначэнне. Заява аб патрабаваннi павiнна быць пададзена ў гаспадарчы суд на працягу тэрмiну, прадугледжанага часткай першай артыкула 95 гэтага Закона, цi ў выпадку, калi гаспадарчым судом вынесена вызначэнне аб абароне патрабаванняў на сходзе крэдытораў, павiнна быць пададзена паўторна не пазней сямi дзён з дня правядзення сходу крэдытораў, якi не прызнаў патрабаванне.
У выпадку ўнясення прапановы аб мiравым пагадненнi гаспадарчы суд можа адкласцi разгляд пытання аб прызнаннi патрабавання да заканчэння разгляду пытання аб мiравым пагадненнi.
Вызначэнне гаспадарчага суда па пытанню аб прызнаннi патрабавання можа быць абскарджана ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
Артыкул 99. Вопiс (iнвентарызацыя) i ацэнка маёмасцi даўжнiка
У працэсе конкурснага вядзення ўпраўляючы праводзiць вопiс (iнвентарызацыю) i ацэнку ўсёй маёмасцi даўжнiка.
Для правядзення вопiсу (iнвентарызацыi) i ацэнкi маёмасцi даўжнiка ўпраўляючы мае права прыцягваць ва ўстаноўленым парадку спецыялiстаў па ацэнцы i iншых спецыялiстаў, папярэдне паведамiўшы аб гэтым гаспадарчаму суду i сходу крэдытораў або камiтэту крэдытораў. Аплата паслуг асоб, прыцягнутых упраўляючым для ажыццяўлення ўказанай дзейнасцi, праводзiцца за кошт маёмасцi даўжнiка ў той жа чарговасцi, што i выплаты ўзнагароджання ўпраўляючаму, калi iншае не прадугледжана сходам крэдытораў або камiтэтам крэдытораў, у памеры, якi вызначаецца гаспадарчым судом.
У выпадку, калi маёмасцю даўжнiка, якая падлягае продажу ў працэсе конкурснага вядзення, з’яўляецца нерухомая маёмасць, яна ацэньваецца да продажу з прыцягненнем ва ўстаноўленым парадку незалежнага спецыялiста па ацэнцы, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi.
У выпадках, калi прыцягненне ў адпаведнасцi з часткамi другой i трэцяй гэтага артыкула спецыялiстаў па ацэнцы i iншых спецыялiстаў або ажыццяўленне iмi паўнамоцтваў, якiмi яны надзяляюцца, наносяць або могуць нанесцi шкоду дзяржаўным iнтарэсам, а таксама правам i свабодам грамадзян i iншых асоб, гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб адмове ў прыцягненнi (выкарыстаннi працы, паслуг) такiх спецыялiстаў. Пры гэтым гаспадарчы суд указвае ў гэтым вызначэннi на неабходнасць прыцягнення ва ўстаноўленым парадку iншага незалежнага спецыялiста па ацэнцы. Вызначэнне гаспадарчага суда, прадугледжанае гэтай часткай, можа быць абскарджана ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
Артыкул 100. Улiк маёмасцi даўжнiка
Пры ажыццяўленнi працэдур банкруцтва з маёмасцi даўжнiка, за кошт якой могуць пагашацца патрабаваннi крэдытораў, выключаюцца:
маёмасць, знятая з абароту;
маёмасныя правы, звязаныя з асобай даўжнiка, у тым лiку правы, заснаваныя на лiцэнзii на ажыццяўленне пэўных вiдаў дзейнасцi;
iншая маёмасць, якая не ўключаецца ў маёмасць даўжнiка ў адпаведнасцi з гэтым Законам.
У мэтах вядзення ўлiку маёмасцi даўжнiка, а таксама кiравання маёмасцю i справамi даўжнiка ўпраўляючы мае права са згоды сходу крэдытораў i пасля паведамлення аб гэтым гаспадарчаму суду прыцягваць бухгалтараў, аўдытараў i iншых спецыялiстаў, якiя не знаходзяцца ў штаце даўжнiка — юрыдычнай асобы або ўпраўляючага, у тым лiку заключаючы з iмi працоўныя дагаворы. У выпадку, калi прыцягненне такiх асоб можа нанесцi шкоду дзяржаўным iнтарэсам, а таксама правам i свабодам грамадзян i iншых асоб, гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб адмове ў прыцягненнi (выкарыстаннi працы, паслуг) такiх асоб. Вызначэнне гаспадарчага суда, прадугледжанае гэтай часткай, можа быць абскарджана ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
Аплата працы (паслуг) асоб, якiя прыцягваюцца ў адпаведнасцi з часткай другой гэтага артыкула, праводзiцца за кошт маёмасцi даўжнiка ў адпаведнасцi з чарговасцю, устаноўленай гэтым Законам, у памеры, што вызначаецца гаспадарчым судом.
Артыкул 101. Маёмасць, якая не ўключаецца ў склад маёмасцi даўжнiка
Пры наяўнасцi ў складзе маёмасцi даўжнiка маёмасцi, знятай з абароту, упраўляючы паведамляе аб гэтым яе ўласнiку, гаспадарчаму суду i пракурору.
Уласнiк знятай з абароту маёмасцi абавязаны прыняць яе ў адпаведнасцi з заканадаўствам ад упраўляючага ў сваё кiраванне або замацаваць гэту маёмасць за iншымi асобамi на працягу аднаго месяца з дня атрымання ад упраўляючага паведамлення, прадугледжанага часткай першай гэтага артыкула, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi.
У выпадку невыканання ўласнiкам знятай з абароту маёмасцi абавязку, прадугледжанага часткай другой гэтага артыкула, па сканчэннi аднаго месяца з дня атрымання iм паведамлення ад упраўляючага ўсе расходы па ўтрыманню маёмасцi, знятай з абароту, праводзяцца за кошт уласнiка ўказанай маёмасцi.
Жылыя памяшканнi сацыяльнага карыстання, дзiцячыя дашкольныя ўстановы i аб’екты камунальнай iнфраструктуры, якiя абслугоўваюць рэгiён, падлягаюць перадачы ў кiраванне адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь (упаўнаважаных ёю органаў) у парадку, устаноўленым часткамi першай, другой i трэцяй гэтага артыкула. Па сканчэннi аднаго месяца з дня атрымання ад упраўляючага паведамлення абавязак па ўтрыманню i забеспячэнню функцыянавання ўказаных аб’ектаў у адпаведнасцi з iх мэтавым прызначэннем ускладаецца на ўпаўнаважаныя органы адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь.
Перадача аб’ектаў, указаных у частцы чацвёртай гэтага артыкула, упаўнаважаным органам адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца па фактычнаму стану без якiх-небудзь дадатковых умоў. Фiнансаванне ўтрымання дадзеных аб’ектаў праводзiцца за кошт адпаведных мясцовых бюджэтаў. Грашовыя сродкi, зрасходаваныя на ўтрыманне дадзеных аб’ектаў, пакрываюцца даўжнiком у выпадку аднаўлення яго плацежаздольнасцi, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi.
Службовыя асобы ўпаўнаважаных органаў адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь, якiя парушаюць або не выконваюць палажэнняў частак чацвёртай i пятай гэтага артыкула, нясуць адмiнiстрацыйную i iншую адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.
Артыкул 102. Рахунак даўжнiка ў банку
Упраўляючы абавязаны выкарыстоўваць у працэсе конкурснага вядзення толькi адзiн рахунак даўжнiка ў банку (далей — асноўны рахунак даўжнiка), калi iншае не ўстаноўлена гаспадарчым судом у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.
Усе рахункi даўжнiка ў банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях, вядомыя на момант адкрыцця конкурснага вядзення, а таксама выяўленыя ў працэсе конкурснага вядзення, за выключэннем асноўнага рахунку даўжнiка, падлягаюць закрыццю ўпраўляючым па меры iх выяўлення.
Астаткi грашовых сродкаў даўжнiка пры закрыццi яго рахункаў павiнны быць пералiчаны на асноўны рахунак даўжнiка. На асноўны рахунак даўжнiка залiчваюцца таксама грашовыя сродкi даўжнiка, якiя паступаюць у працэсе конкурснага вядзення.
З асноўнага рахунку даўжнiка ў працэсе конкурснага вядзення без чаргi аплачваюцца:
судовыя расходы;
расходы, звязаныя з выплатай узнагароджання ўпраўляючаму;
бягучыя плацяжы даўжнiка ў працэсе конкурснага вядзення за камунальныя, эксплуатацыйныя i iншыя паслугi;
расходы, звязаныя з задавальненнем патрабаванняў крэдытораў па грашовых абавязацельствах даўжнiка, якiя ўзнiклi ў працэсе конкурснага вядзення.
З асноўнага рахунку даўжнiка ў працэсе конкурснага вядзення праводзяцца выплаты крэдыторам у чарговасцi, устаноўленай артыкуламi 138 або 144 гэтага Закона, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Упраўляючы прадстаўляе ў гаспадарчы суд, сходу крэдытораў або камiтэту крэдытораў па iх патрабаванню справаздачу аб выкарыстаннi грашовых сродкаў даўжнiка.
Артыкул 103. Распараджэнне маёмасцю даўжнiка
Упраўляючы мае права ў межах сваёй кампетэнцыi самастойна распараджацца маёмасцю даўжнiка, калi гэта не супярэчыць гэтаму Закону i iншым актам заканадаўства.
Даўжнiк — iндывiдуальны прадпрымальнiк, уласнiк маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства, заснавальнiкi (удзельнiкi) даўжнiка — юрыдычнай асобы або яго органы кiравання не маюць права прымаць рашэннi або iншым чынам абмяжоўваць паўнамоцтвы ўпраўляючага па распараджэнню маёмасцю даўжнiка.
Буйныя здзелкi i здзелкi, у заключэннi якiх ёсць зацiкаўленасць упраўляючага, заключаюцца iм толькi са згоды сходу крэдытораў або камiтэта крэдытораў пасля паведамлення аб гэтым гаспадарчаму суду, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам, iншымi заканадаўчымi актамi або планам санацыi.
Да буйных здзелак адносяцца здзелкi, якiя цягнуць распараджэнне нерухомай маёмасцю або iншай маёмасцю даўжнiка, балансавы кошт якой на момант заключэння здзелак перавышае дваццаць працэнтаў балансавага кошту актываў даўжнiка.
Здзелкамi, у заключэннi якiх ёсць зацiкаўленасць, прызнаюцца здзелкi, адным з бакоў якiх з’яўляецца зацiкаўленая асоба ў адносiнах да ўпраўляючага, даўжнiка або конкурснага крэдытора.
Асобам, у распараджэннi якiх знаходзiцца маёмасць даўжнiка, забараняецца заключаць здзелкi з гэтай маёмасцю з дня, калi яны даведалiся або павiнны былi даведацца аб вынясеннi гаспадарчым судом вызначэння аб адкрыццi конкурснага вядзення, да спынення вядзення па справе аб банкруцтве або завяршэння лiквiдацыйнага вядзення.
Здзелка, заключаная ў парушэнне палажэнняў гэтага артыкула, прызнаецца несапраўднай.
Асобы, што на якой бы там нi было падставе валодаюць маёмасцю, якая належыць даўжнiку, цi маюць грашовыя абавязацельствы перад даўжнiком, павiнны паведамiць аб гэтым упраўляючаму ў тэрмiн, што не перавышае дваццацi дзён з дня, калi яны даведалiся або павiнны былi даведацца аб вынясеннi гаспадарчым судом вызначэння аб адкрыццi конкурснага вядзення. За невыкананне патрабавання, устаноўленага гэтай часткай, вiнаватыя асобы прыцягваюцца да адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Артыкул 104. Вяртанне маёмасцi даўжнiка
Упраўляючы ў мэтах забеспячэння вяртання маёмасцi даўжнiка можа патрэбаваць вяртання гэтай маёмасцi:
прад’явiўшы адпаведнае патрабаванне да трэцiх асоб;
прад’явiўшы iск аб вяртаннi маёмасцi ў агульны або гаспадарчы суд;
аспрэчваючы патрабаванне, прад’яўленае яму крэдыторам у працэсе вядзення па справе аб банкруцтве;
аспрэчваючы заяву аб патрабаваннi;
выкарыстоўваючы iншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам.
Артыкул 105. Прад’яўленне ўпраўляючым патрабаванняў да трэцiх асоб
Упраўляючы прад’яўляе да трэцiх асоб, якiя маюць запазычанасць перад даўжнiком, патрабаваннi аб яе спагнаннi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам або дагаворам.
Пры ажыццяўленнi сваiх паўнамоцтваў упраўляючы прад’яўляе пры неабходнасцi iскi аб прызнаннi несапраўднымi здзелак, заключаных даўжнiком, аб запатрабаваннi маёмасцi даўжнiка ў трэцiх асоб, скасаваннi дагавораў, заключаных даўжнiком, i выконвае накiраваныя на вяртанне маёмасцi даўжнiка iншыя дзеяннi, прадугледжаныя гэтым Законам.
Упраўляючы можа прад’явiць iск аб вяртаннi маёмасцi даўжнiка на працягу трох гадоў з дня адкрыцця ў адносiнах да даўжнiка конкурснага вядзення.
Пры ажыццяўленнi сваiх паўнамоцтваў упраўляючы мае права прад’явiць патрабаваннi да асоб, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўствам нясуць субсiдыярную адказнасць па абавязацельствах даўжнiка ў сувязi з давядзеннем даўжнiка да банкруцтва.
Памер патрабаванняў да асоб, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўствам нясуць субсiдыярную адказнасць па абавязацельствах даўжнiка, вызначаецца сумай непагашаных патрабаванняў крэдытораў.
Артыкул 106. Гаспадарчыя спрэчкi з удзелам даўжнiка
Калi ў агульны або гаспадарчы суд цi ў iншы орган, што вырашае гаспадарчыя спрэчкi, прад’яўлены iск даўжнiка, у адносiнах да якога адкрыта конкурснае вядзенне, да iншай асобы ў адносiнах да маёмасцi, якую можна аднесцi да маёмасцi даўжнiка, i рашэнне па iску на момант вынясення вызначэння аб адкрыццi конкурснага вядзення не прынята, то ў судзе цi iншым органе, што вырашае гаспадарчыя спрэчкi, ад iмя даўжнiка выступаюць упраўляючы або яго ўпаўнаважаны прадстаўнiк.
Вядзеннi па ўсiх справах па маёмасных патрабаваннях да даўжнiка, у адносiнах да якога адкрыта конкурснае вядзенне, узбуджаныя агульнымi i (або) гаспадарчымi судамi да моманту адкрыцця конкурснага вядзення, прыпыняюцца i далучаюцца да вядзення па справе аб банкруцтве. Пры гэтым адпаведныя матэрыялы спраў па запыту гаспадарчага суда перадаюцца ў гаспадарчы суд, якi разглядае справу аб банкруцтве гэтага даўжнiка.
Даўжнiк абавязаны паведамiць аб наяўнасцi спраў, указаных у частках першай i другой гэтага артыкула, у гаспадарчы суд i ўпраўляючаму.
Артыкул 107. Патрабаванне аб вяртаннi маёмасцi, атрыманай ад даўжнiка
Калi ад трэцяй асобы патрабуюць вяртання маёмасцi, атрыманай ад даўжнiка, то трэцяя асоба мае права на атрыманне ад упраўляючага назад маёмасцi, перададзенай даўжнiку, або з-за адсутнасцi такой маёмасцi — на пакрыццё яе кошту, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi.
Пры наяўнасцi ў даўжнiка маёмасцi, атрыманай ад трэцяй асобы, гаспадарчы суд мае права замянiць вяртанне гэтай маёмасцi пакрыццём яе кошту.
Трэцяя асоба мае права прад’явiць упраўляючаму патрабаванне аб выдзяленнi маёмасцi, перададзенай iм даўжнiку, на працягу двух месяцаў з дня адкрыцця конкурснага вядзення або з дня, калi гэта асоба без адпаведнага рашэння ўпраўляючага або гаспадарчага суда перадала даўжнiку маёмасць, якая падлягае вяртанню.
Артыкул 108. Патрабаванне аб вяртаннi маёмасцi даўжнiка, якая знаходзiцца ў валоданнi iншых асоб. Падзел маёмасцi, якая знаходзiцца ў агульнай уласнасцi
Упраўляючы патрабуе вяртання маёмасцi даўжнiка, якая знаходзiцца ў валоданнi iншых асоб, калi iншае не вынiкае з заканадаўчых актаў.
Калi маёмасць, якая падлягае вяртанню, належыць на праве агульнай уласнасцi даўжнiку i iншай асобе (асобам), то ўпраўляючы ў адпаведнасцi з заканадаўствам запатрабоўвае долю даўжнiка ў кошце маёмасцi, якая знаходзiцца ў агульнай уласнасцi, уключаючы магчымыя кампенсацыi, або патрабуе выдзелу з агульнай маёмасцi долi даўжнiка ў натуры. Пры адсутнасцi тэрмiновай неабходнасцi рэалiзацыi долi маёмасцi даўжнiка ўпраўляючы па ўзгадненню са сходам крэдытораў або камiтэтам крэдытораў можа не ажыццяўляць яе выдзяленне з маёмасцi, якая знаходзiцца ў агульнай уласнасцi.
Артыкул 109. Выключэнне маёмасцi са складу маёмасцi даўжнiка
Выключэнне маёмасцi, якая належыць на праве ўласнасцi iншай асобе, са складу маёмасцi даўжнiка ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам па хадайнiцтву ўласнiка гэтай маёмасцi цi ўпаўнаважанага ўласнiкам органа, калi iншае не ўстаноўлена гаспадарчым судом згодна з часткай сёмай гэтага артыкула.
Пры выключэннi маёмасцi са складу маёмасцi даўжнiка яна вяртаецца яе ўласнiкам, у тым лiку вяртаецца i маёмасць, якая знаходзiцца ў iншых асоб. Упраўляючы забяспечвае захаванасць гэтай маёмасцi да яе вяртання ўласнiкам.
Хадайнiцтва аб выключэннi маёмасцi са складу маёмасцi даўжнiка можа быць заяўлена ўпраўляючаму на працягу двух месяцаў з дня адкрыцця конкурснага вядзення. У выпадку адмовы ўпраўляючага выключыць маёмасць са складу маёмасцi даўжнiка ўласнiк гэтай маёмасцi цi ўпаўнаважаны ўласнiкам орган маюць права прад’явiць iск у гаспадарчы суд. Iск прад’яўляецца ў гаспадарчы суд на працягу чатырнаццацi дзён пасля адмовы ўпраўляючага задаволiць хадайнiцтва аб выключэннi маёмасцi са складу маёмасцi даўжнiка або ў выпадку, калi ўпраўляючы не адказаў на такое хадайнiцтва, — на працягу чатырнаццацi дзён з дня яго заявы.
Калi ўпраўляючы да сканчэння тэрмiну, прадугледжанага часткай трэцяй гэтага артыкула, прадаў або iншым чынам правёў адчужэнне маёмасцi, якая падлягае выключэнню са складу маёмасцi даўжнiка, то ўласнiк маёмасцi цi ўпаўнаважаны ўласнiкам орган маюць права атрымаць за кошт маёмасцi даўжнiка кампенсацыю кошту прададзенай маёмасцi ў адпаведнасцi з чарговасцю, устаноўленай часткай чацвёртай артыкула 102 i часткай першай артыкула 144 гэтага Закона, або патрабаваць вяртання маёмасцi ад яе пакупнiка, калi апошнi ведаў або павiнен быў ведаць, што ўпраўляючы не меў права адчужаць гэту маёмасць, цi калi ёсць адпаведныя падставы для вяртання атрыманага па здзелцы з прычыны яе несапраўднасцi.
Калi даўжнiк да адкрыцця конкурснага вядзення правёў адчужэнне маёмасцi, якая падлягае выключэнню са складу маёмасцi даўжнiка, то, калi iншае не прадугледжана Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, уласнiк маёмасцi цi ўпаўнаважаны ўласнiкам орган у выпадку адсутнасцi падстаў для несапраўднасцi гэтай здзелкi маюць права хадайнiчаць перад гаспадарчым судом аб:
выплаце iм пакупнiком маёмасцi яе кошту, калi пакупнiк маёмасцi яшчэ не заплацiў за яе;
кампенсацыi iм кошту прададзенай маёмасцi за кошт маёмасцi даўжнiка згодна з часткай чацвёртай гэтага артыкула, калi пакупнiк маёмасцi заплацiў за яе пасля адкрыцця конкурснага вядзення;
удзеле ў конкурсным вядзеннi на агульных падставах, калi даўжнiку да адкрыцця конкурснага вядзення выплачана кампенсацыя кошту маёмасцi.
Калi асоба, якая мае права на выключэнне маёмасцi са складу маёмасцi даўжнiка, у выпадку, прадугледжаным часткай чацвёртай гэтага артыкула, патрэбуе вяртання маёмасцi ад яе пакупнiка, то яна мае права прад’явiць iск да пакупнiка гэтай маёмасцi на працягу аднаго месяца з дня, калi гэта асоба даведалася або павiнна была даведацца аб адчужэннi маёмасцi.
Гаспадарчы суд па хадайнiцтву ўпраўляючага ў працэсе конкурснага вядзення пры правядзеннi санацыi мае права адмовiць у перадачы маёмасцi, што падлягае выключэнню са складу маёмасцi даўжнiка, цi ў выплаце кампенсацыi яе кошту асобе, якая мае права на выключэнне маёмасцi са складу маёмасцi даўжнiка. За выкарыстанне маёмасцi, якая падлягае выключэнню са складу маёмасцi даўжнiка, упраўляючы павiнен выплацiць узнагароджанне ўласнiку гэтай маёмасцi або iншай асобе, у чыiм рэчавым праве знаходзiцца маёмасць i чые правы парушаны ў вынiку ўключэння маёмасцi ў склад маёмасцi даўжнiка, цi выплачваць працэнты ад кошту прададзенай маёмасцi, памер якiх павiнен устанаўлiвацца дагаворам памiж упраўляючым i ўласнiкам гэтай маёмасцi або iншай асобай, у чыiм рэчавым праве знаходзiцца маёмасць i чые правы парушаны ў вынiку ўключэння маёмасцi ў склад маёмасцi даўжнiка, i не можа быць нiжэйшым за ўлiковую стаўку Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, устаноўленую ў адпаведнасцi з артыкулам 366 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 110. Перадача маёмасцi, на якую накладзены арышт
Маёмасць, на якую да моманту ўзбуджэння вядзення па справе аб банкруцтве або пасля яе ўзбуджэння ў рамках грамадзянскага i (або) гаспадарчага судаводства накладзены арышт, але не перададзеная спагнальнiку, перадаецца ўпраўляючаму i ўключаецца ў склад маёмасцi даўжнiка.
Артыкул 111. Выкананне абавязацельстваў даўжнiка
Упраўляючы мае права выканаць абавязацельствы даўжнiка, у адносiнах да якога адкрыта конкурснае вядзенне, або адмовiцца ад выканання яго абавязацельстваў у парадку, устаноўленым гэтым артыкулам i iншым заканадаўствам.
Па хадайнiцтву правамоцнай асобы гаспадарчы суд назначае тэрмiн, на працягу якога ўпраўляючы павiнен паведамiць, цi выканае ён абавязацельства даўжнiка. Назначаны гаспадарчым судом тэрмiн не павiнен перавышаць аднаго месяца з дня падачы правамоцнай асобай заявы ў гаспадарчы суд.
Упраўляючы можа адмовiцца ад выканання дагавора даўжнiка толькi ў адносiнах да дагавора, не выкананага бакамi поўнасцю або часткова, калi:
выкананне дагавора даўжнiка выклiча для даўжнiка страты ў параўнаннi з выкананнем аналагiчных дагавораў, якiя заключаюцца пры параўнальных абставiнах;
дагавор заключаны на тэрмiн больш аднаго года або разлiчаны на атрыманне даўжнiком станоўчых вынiкаў толькi па сканчэннi аднаго года з дня заключэння дагавора або ў доўгатэрмiновай перспектыве;
выкананне дагавора немагчымае ў сувязi з недастатковым коштам маёмасцi даўжнiка для яго выканання;
выкананне дагавора даўжнiка выклiча дадатковыя страты;
ёсць iншыя акалiчнасцi, якiя павялiчваюць у працэсе выканання дагавора неплацежаздольнасць даўжнiка або перашкаджаюць яе аднаўленню.
Контрагент дагавора даўжнiка мае права патрабаваць пакрыцця рэальнага ўрону, прычыненага адмовай упраўляючага ад выканання дагавора.
Палажэннi гэтага артыкула не прымяняюцца да дагавораў даўжнiка, заключаных са згоды часовага ўпраўляючага. Скасаванне такiх дагавораў праводзiцца па падставах i ў парадку, устаноўленых грамадзянскiм заканадаўствам.
Пасля адкрыцця ў адносiнах да даўжнiка конкурснага вядзення асобы, якiя маюць абавязацельствы перад даўжнiком, працягваюць выкананне сваiх абавязацельстваў, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi. Калi пасля адкрыцця ў адносiнах да даўжнiка конкурснага вядзення асобы, якiя маюць абавязацельствы перад даўжнiком, прыпыняюць або спыняюць выкананне гэтых абавязацельстваў, то ўпраўляючы мае права патрабаваць выканання дадзеных абавязацельстваў.
У выпадку, калi даўжнiк з’яўляецца арэндадаўцам, арандатар маёмасцi мае права не скасоўваць дагавора арэнды.
У выпадку, калi даўжнiк з’яўляецца арандатарам, арэндадавец мае права патрабаваць скасавання дагавора арэнды або патрэбаваць ад упраўляючага паручыцельства выканання дагавора арэнды ў час вядзення па справе аб банкруцтве.
Артыкул 112. Несапраўднасць здзелак даўжнiка
Здзелкi даўжнiка, у тым лiку заключаныя даўжнiком да моманту адкрыцця ў адносiнах да яго конкурснага вядзення, па заяве ўпраўляючага прызнаюцца гаспадарчым судом несапраўднымi ў выпадках, калi яны былi заключаны на працягу:
шасцi месяцаў да пачатку вядзення па справе аб банкруцтве або пасля ўзбуджэння гаспадарчым судом вядзення па справе аб банкруцтве, калi гэтыя здзелкi выклiкаюць спрыяльнае задавальненне патрабаванняў адных крэдытораў перад iншымi крэдыторамi, або гэтыя здзелкi звязаны з выплатай члену кааператыва (асобе), якi выходзiць (выключаны) з кааператыва, кошту паю, выдачай iншай маёмасцi члену кааператыва, якi выходзiць з кааператыва, цi ажыццяўленнем iншых выплат, прадугледжаных статутам кааператыва, або гэтыя здзелкi звязаны з атрыманнем (адчужэннем) цi выдзелам долi ў маёмасцi даўжнiка — юрыдычнай асобы або яе вартаснага цi маёмаснага эквiваленту ўдзельнiку даўжнiка ў сувязi з яго выхадам са складу ўдзельнiкаў даўжнiка;
аднаго года да пачатку вядзення па справе аб банкруцтве або пасля ўзбуджэння гаспадарчым судом вядзення па справе аб банкруцтве, калi гэтымi здзелкамi даўжнiк наўмысна нанёс шкоду iнтарэсам крэдытораў, а iншыя бакi здзелак ведалi або павiнны былi ведаць аб гэтым;
трох гадоў да пачатку вядзення па справе аб банкруцтве або пасля ўзбуджэння гаспадарчым судом вядзення па справе аб банкруцтве, калi даўжнiк выклiкаў сваю неплацежаздольнасць крымiнальна каральным дзеяннем, устаноўленым уступiўшым у законную сiлу прыгаворам суда, а iншыя бакi здзелак ведалi або павiнны былi ведаць аб гэтым або калi даўжнiк шляхам заключэння гэтых здзелак наўмысна нанёс шкоду iнтарэсам крэдытораў, а iншыя бакi здзелак былi зацiкаўленымi ў адносiнах да даўжнiка асобамi, якiя, як мяркуецца, ведалi аб тым, што даўжнiк заключэннем гэтых здзелак наўмысна нанёс шкоду iнтарэсам крэдытораў.
Пры неабходнасцi гаспадарчы суд па прапанове ўпраўляючага, пракурора або па ўласнай iнiцыятыве вырашае, дзеяннi якiх фiзiчных асоб, што з’яўляюцца зацiкаўленымi асобамi ў адносiнах да даўжнiка — юрыдычнай асобы, прыраўнiваюцца да дзеянняў даўжнiка, прадугледжаных абзацамi трэцiм i чацвёртым часткi першай гэтага артыкула, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi.
Здзелкi даўжнiка могуць быць прызнаны несапраўднымi таксама па iншых падставах, прадугледжаных грамадзянскiм заканадаўствам. Калi здзелка, у адносiнах да якой заяўлена хадайнiцтва аб прызнаннi яе несапраўднай, была заключана пасля таго, як даўжнiк даведаўся або па акалiчнасцях справы павiнен быў даведацца аб намеры крэдытора падаць заяву крэдытора, то мяркуецца, што даўжнiк наўмысна нанёс шкоду iнтарэсам крэдытораў.
Артыкул 113. Прызнанне несапраўдным дагавора дарэння i несапраўднасць здзелак, якiя супярэчаць iнтарэсам дзяржавы
Гаспадарчы суд па заяве ўпраўляючага прызнае несапраўдным дагавор дарэння, у тым лiку заключаны даўжнiком да моманту адкрыцця ў адносiнах да яго конкурснага вядзення, незалежна ад жадання даўжнiка i абдорваемага прычынiць шкоду крэдытору, калi дагавор заключаны:
на працягу шасцi месяцаў да пачатку вядзення па справе аб банкруцтве або пасля ўзбуджэння гаспадарчым судом вядзення па справе аб банкруцтве, калi ў гэтых выпадках ёсць прамая або ўскосная сувязь з надыходам неплацежаздольнасцi даўжнiка або яе павелiчэннем;
на працягу аднаго года да пачатку вядзення па справе аб банкруцтве, а калi абдорваемай была зацiкаўленая ў адносiнах да даўжнiка асоба, — на працягу трох гадоў да пачатку вядзення па справе аб банкруцтве пры ўмове, калi абдорваемы або даўжнiк не дакажуць, што ў даўжнiка пасля дарэння заставалася маёмасць, якая адпавядала памерам яго даўгоў i на якую можна было б накiраваць спагнанне.
Калi з прычыны няроўнасцi абавязацельстваў бакоў вiдавочна, што дагавор куплi-продажу, мены або iншая здзелка даўжнiка хоць бы часткова заключаны не на карысць даўжнiка па цане, iстотна занiжанай або завышанай адносна цаны, якая звычайна бярэцца за аналагiчныя тавары, работы, паслугi (маюць характар дарэння), то гаспадарчы суд у адпаведнасцi з часткай першай гэтага артыкула прызнае такую здзелку несапраўднай.
Не падлягаюць вяртанню ў адпаведнасцi з гэтым артыкулам прадметы дарэння, перададзеныя па дагавору дарэння, якi не патрабуе ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам заключэння ў пiсьмовай форме (заключаецца вусна).
Здзелка, якая супярэчыць iнтарэсам дзяржавы, нiкчэмная. Пры ўстанаўленнi гаспадарчым судом у працэсе вядзення па справе аб банкруцтве факта заключэння здзелкi, якая супярэчыць iнтарэсам дзяржавы, гаспадарчы суд прымяняе па ўласнай iнiцыятыве або па патрабаванню iншых асоб наступныя вынiкi несапраўднасцi такой здзелкi:
пры наяўнасцi намеру ў абодвух бакоў такой здзелкi — у выпадку выканання здзелкi абодвума бакамi — у даход Рэспублiкi Беларусь спаганяецца ўсё атрыманае iмi па здзелцы, а ў выпадку выканання здзелкi адным бокам з другога боку спаганяецца ў даход Рэспублiкi Беларусь усё атрыманае iм i ўсё належнае з яго першаму боку (у пакрыццё атрыманага);
пры наяўнасцi намеру толькi ў аднаго з бакоў такой здзелкi ўсё атрыманае iм па здзелцы павiнна быць вернута другому боку, а атрыманае апошнiм цi тое, што належала яму ў пакрыццё выкананага, спаганяецца ў даход Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 114. Спагнанне выплачанага доўгу
Гаспадарчы суд па заяве ўпраўляючага спаганяе выплачаны даўжнiком доўг, выплата якога адбылася да моманту адкрыцця ў адносiнах да яго конкурснага вядзення на працягу:
шасцi месяцаў да пачатку вядзення па справе аб банкруцтве або пасля ўзбуджэння гаспадарчым судом вядзення па справе аб банкруцтве, калi выплата была праведзена плацежнымi сродкамi, не прадугледжанымi дзеючым заканадаўствам або дагаворам, цi да тэрмiну выплаты доўгу, цi ў суме, якая iстотна пагоршыла эканамiчнае становiшча даўжнiка, пры ўмове, што гэту выплату нельга лiчыць звычайнай выплатай доўгу;
аднаго года да пачатку вядзення па справе аб банкруцтве або пасля ўзбуджэння гаспадарчым судом вядзення па справе аб банкруцтве пры ўмове, што доўг выплачаны зацiкаўленай асобе ў адносiнах да даўжнiка, калi гэта асоба або даўжнiк не дакажуць, што даўжнiк у гэты час не быў неплацежаздольным i не стаў неплацежаздольным з прычыны выплаты доўгу.
Артыкул 115. Спагнанне заработнай платы i (або) iншага ўзнагароджання
Гаспадарчы суд па заяве ўпраўляючага спаганяе з вiнаватых службовых асоб суму выхадной дапамогi, заработнай платы i (або) iншага ўзнагароджання, выплачаную даўжнiком у парушэнне заканадаўства або дагавора на працягу васемнаццацi месяцаў да пачатку вядзення па справе аб банкруцтве або ў перыяд пасля ўзбуджэння гаспадарчым судом вядзення па справе аб банкруцтве да моманту адкрыцця ў адносiнах да даўжнiка конкурснага вядзення.
Артыкул 116. Адмена падзелу маёмасцi
Падзел маёмасцi памiж даўжнiком — iндывiдуальным прадпрымальнiкам i яго жонкай (мужам) або памiж даўжнiком i iншымi ўласнiкамi маёмасцi, якая належыць iм на праве агульнай уласнасцi, калi даўжнiк адмовiўся ад сваёй долi ў агульнай уласнасцi або атрымаў менш належнай яму долi, гаспадарчы суд па заяве ўпраўляючага прызнае поўнасцю або ў адпаведнай частцы несапраўдным пры ўмове, што гэты падзел праведзены на працягу трох гадоў да пачатку вядзення па справе аб банкруцтве або пасля ўзбуджэння гаспадарчым судом вядзення па справе аб банкруцтве, калi iншы ўласнiк такой маёмасцi або даўжнiк не дакажуць, што ў даўжнiка пасля падзелу заставалася маёмасць, якая адпавядала памерам яго даўгоў i на якую можна было б накiраваць спагнанне.
Артыкул 117. Прызнанне дагавора аб залогу несапраўдным
Гаспадарчы або агульны суд па заяве ўпраўляючага прызнаюць дагавор аб залогу несапраўдным, калi ён быў заключаны даўжнiком да моманту адкрыцця ў адносiнах да даўжнiка конкурснага вядзення адначасова з узнiкненнем доўгу цi непасрэдна пасля яго ўзнiкнення i калi ён заключаны:
на працягу шасцi месяцаў да пачатку вядзення па справе аб банкруцтве або пасля ўзбуджэння гаспадарчым судом вядзення па справе аб банкруцтве;
з зацiкаўленай у адносiнах да даўжнiка асобай на працягу аднаго года да пачатку вядзення па справе аб банкруцтве або пасля ўзбуджэння гаспадарчым судом вядзення па справе аб банкруцтве, калi гэта асоба або даўжнiк не дакажуць, што даўжнiк у гэты час не быў неплацежаздольным i не стаў неплацежаздольным з прычыны перадачы залогу.
Артыкул 118. Спiс маёмасцi i даўгоў даўжнiка
Пасля адкрыцця конкурснага вядзення ўпраўляючы складае спiс маёмасцi i даўгоў даўжнiка з указаннем кошту маёмасцi, памераў i вiдаў даўгоў. Спiс павiнен таксама змяшчаць iмя (назву) кожнага выяўленага крэдытора, яго паштовы адрас i банкаўскiя рэквiзiты.
Упраўляючы ў найкарацейшы тэрмiн, але не пазней дзесяцi дзён да першага агульнага сходу крэдытораў прадстаўляе спiс маёмасцi i даўгоў даўжнiка ў гаспадарчы суд.
Калi спiс маёмасцi i даўгоў даўжнiка прадстаўлены ў гаспадарчы суд даўжнiком i ўпраўляючы не мае па iм нiякiх заўваг, то новы спiс не складаецца.
Артыкул 119. Справаздача ўпраўляючага аб маёмасцi даўжнiка
Упраўляючы складае справаздачу аб маёмасцi даўжнiка, у якой указваюцца:
прычына неплацежаздольнасцi даўжнiка i час яе ўзнiкнення;
звесткi аб неабходнасцi, магчымасцях i ўмовах вяртання маёмасцi даўжнiка;
патрабаваннi даўжнiка да крэдытораў;
баланс даўжнiка — юрыдычнай асобы, даныя аб прадаўжэннi яго дзейнасцi;
звесткi аб крымiнальна каральных дзеяннях, звязаных з неплацежаздольнасцю даўжнiка;
iншыя акалiчнасцi, якiя з’яўляюцца iстотнымi для вядзення па справе аб банкруцтве.
Упраўляючы прадстаўляе справаздачу аб маёмасцi даўжнiка ў гаспадарчы суд, камiтэт крэдытораў i для азнаямлення крэдыторам у найкарацейшы тэрмiн, але не пазней пятнаццацi дзён пасля правядзення першага агульнага сходу крэдытораў. Гаспадарчы суд па ўважлiвых прычынах можа прадоўжыць упраўляючаму тэрмiн прадстаўлення справаздачы аб маёмасцi даўжнiка.
Артыкул 120. Паведамленне аб злачынстве i (або) iншым правапарушэннi
Калi ва ўпраўляючага ёсць звесткi аб учыненнi злачынства i (або) iншага правапарушэння, у тым лiку звязаных з гаспадарчай дзейнасцю даўжнiка, упраўляючы абавязаны паведамiць аб гэтым у органы пракуратуры i гаспадарчы суд.
Артыкул 121. Грашовыя абавязацельствы даўжнiка ў ходзе конкурснага вядзення
У выпадку, калi памер грашовых абавязацельстваў даўжнiка, якiя ўзнiклi пасля адкрыцця конкурснага вядзення, перавышае дваццаць працэнтаў сумы патрабаванняў крэдытораў, уключаных у рэестр патрабаванняў крэдытораў, здзелкi, што выклiкаюць новыя грашовыя абавязацельствы даўжнiка, за выключэннем здзелак, прадугледжаных планам санацыi, могуць заключацца ўпраўляючым толькi са згоды сходу крэдытораў або камiтэта крэдытораў.
Артыкул 122. Рэгуляванне расходаў даўжнiка
Рашэннi, якiя выклiкаюць павелiчэнне расходаў даўжнiка, у тым лiку на аплату працы работнiкаў даўжнiка, могуць быць прыняты ўпраўляючым толькi са згоды сходу крэдытораў або камiтэта крэдытораў з паведамленнем гаспадарчаму суду, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам.
Артыкул 123. Абарона iнтарэсаў работнiкаў даўжнiка
Упраўляючы ў адносiнах да даўжнiка як наймальнiка прадаўжае выконваць у адпаведнасцi з заканадаўствам умовы працоўных i калектыўнага дагавораў або скасоўвае iх, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
У выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам, упаўнаважаны орган мае права правесцi выплаты работнiкам дзяржаўных арганiзацый i арганiзацый, якiя маюць долю дзяржаўнай уласнасцi ў статутным фондзе, у лiк кампенсацыi заработнай платы, не выплачанай да адкрыцця конкурснага вядзення ў адносiнах да даўжнiка-наймальнiка. Пры гэтым упаўнаважаны орган, што правёў выплаты, мае права выступаць па справе аб банкруцтве ў якасцi крэдытора, рэгрэсныя патрабаваннi якога задавальняюцца ў парадку чарговасцi, устаноўленай гэтым Законам для аплаты працы асоб, якiя працуюць па працоўнаму дагавору.
Артыкул 124. План санацыi i план лiквiдацыi
Пры наяўнасцi падстаў для правядзення санацыi ўпраўляючы на падставе аналiзу фiнансавага стану i плацежаздольнасцi даўжнiка павiнен распрацаваць план санацыi i прадставiць яго на зацвярджэнне сходу крэдытораў не пазней сямiдзесяцi дзён з дня свайго назначэння.
У плане санацыi павiнны прадугледжвацца меры па аднаўленню плацежаздольнасцi даўжнiка i тэрмiн яе аднаўлення.
Плацежаздольнасць даўжнiка прызнаецца адноўленай пры адсутнасцi падстаў для ўзбуджэння конкурснага вядзення, устаноўленых артыкулам 41 гэтага Закона.
У выпадку адсутнасцi падстаў для правядзення санацыi даўжнiка ўпраўляючы распрацоўвае план лiквiдацыi даўжнiка — юрыдычнай асобы цi план спынення дзейнасцi даўжнiка — iндывiдуальнага прадпрымальнiка i вызвалення яго ад даўгоў (далей — план лiквiдацыi) у тэрмiн, прадугледжаны часткай першай гэтага артыкула.
Упраўляючы можа распрацаваць як альтэрнатыўныя план санацыi i план лiквiдацыi.
У план санацыi i план лiквiдацыi ўключаецца заключэнне аб фiнансавым стане i плацежаздольнасцi даўжнiка.
Артыкул 125. Разгляд плана санацыi i (або) плана лiквiдацыi
План санацыi i (або) план лiквiдацыi разглядаюцца на сходзе крэдытораў, якi склiкаецца ўпраўляючым не пазней васьмiдзесяцi дзён з дня апублiкавання паведамлення аб адкрыццi конкурснага вядзення. Упраўляючы ў пiсьмовай форме паведамляе ўсiм крэдыторам аб даце i месцы правядзення сходу крэдытораў i прадастаўляе iм магчымасць для азнаямлення з планам санацыi i (або) планам лiквiдацыi не менш чым за дзесяць дзён да даты правядзення ўказанага сходу.
Сход крэдытораў мае права прыняць рашэнне аб:
зацвярджэннi плана санацыi;
зацвярджэннi плана лiквiдацыi пры немагчымасцi прадаўжэння дзейнасцi даўжнiка або адсутнасцi падстаў для яе прадаўжэння;
адхiленнi плана санацыi i заяве ў гаспадарчы суд хадайнiцтва ад адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення пры немагчымасцi прадаўжэння дзейнасцi даўжнiка або адсутнасцi падстаў для яе прадаўжэння;
адхiленнi плана санацыi i (або) плана лiквiдацыi, звальненнi ўпраўляючага, зацвярджэннi кандыдатуры новага ўпраўляючага i заяве адпаведнага хадайнiцтва ў гаспадарчы суд. Такое рашэнне павiнна прадугледжваць тэрмiн склiкання наступнага сходу крэдытораў для разгляду новага плана санацыi i (або) плана лiквiдацыi, пры гэтым тэрмiн склiкання сходу крэдытораў не можа перавышаць аднаго месяца з дня вынясення рашэння сходам крэдытораў.
Зацверджаны сходам крэдытораў план санацыi або план лiквiдацыi, а таксама пратакол сходу крэдытораў прадстаўляюцца ўпраўляючым у гаспадарчы суд не пазней пяцi дзён з даты правядзення сходу крэдытораў.
У выпадку, калi ў гаспадарчы суд на працягу чатырох месяцаў з дня апублiкавання паведамлення аб адкрыццi конкурснага вядзення не прадстаўлены дакументы, прадугледжаныя часткамi другой i трэцяй гэтага артыкула, гаспадарчы суд мае права прыняць рашэнне аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення пры немагчымасцi прадаўжэння дзейнасцi даўжнiка або адсутнасцi падстаў для яе прадаўжэння.
Упраўляючаму забараняецца да прыняцця рашэння сходам крэдытораў распачынаць лiквiдацыю або прадаўжаць лiквiдацыю, пачатую да ўзбуджэння конкурснага вядзення. Упраўляючы можа пачаць санацыю адразу ж пасля адкрыцця конкурснага вядзення.
Артыкул 126. Прадаўжэнне тэрмiну санацыi або лiквiдацыi
У выпадку, калi сходам крэдытораў прынята рашэнне аб зацвярджэннi плана санацыi або плана лiквiдацыi, у якiм прадугледжаны тэрмiн санацыi або лiквiдацыi, што перавышае першапачаткова ўстаноўлены, гаспадарчы суд прадаўжае тэрмiн санацыi або лiквiдацыi, калi ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што прадаўжэнне тэрмiну санацыi або лiквiдацыi прывядзе адпаведна да аднаўлення плацежаздольнасцi даўжнiка або павелiчэння агульнай сумы задаволеных патрабаванняў крэдытораў з улiкам палажэння часткi трэцяй артыкула 91 гэтага Закона.
Артыкул 127. Заканчэнне падрыхтоўкi справы аб банкруцтве да судовага разбору
Гаспадарчы суд на падставе рашэння сходу крэдытораў, калi iншае не прадугледжана гэтым артыкулам, прымае рашэнне аб санацыi або адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення цi зацвярджае мiравое пагадненне.
Калi сходам крэдытораў не прынята рашэнне аб санацыi або лiквiдацыi цi заключэннi мiравога пагаднення або калi нi адно з указаных рашэнняў не прадстаўлена ў гаспадарчы суд у тэрмiн, прадугледжаны часткай чацвёртай артыкула 125 гэтага Закона, гаспадарчы суд пры адсутнасцi дастатковых падстаў меркаваць, што плацежаздольнасць даўжнiка можа быць адноўлена, прымае рашэнне аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення, калi iншае не прадугледжана гэтым артыкулам.
Калi сходам крэдытораў прынята рашэнне аб заяве ў гаспадарчы суд хадайнiцтва аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення цi калi нi адно з указаных у частцы другой гэтага артыкула рашэнняў сходу крэдытораў не прадстаўлена ў гаспадарчы суд у тэрмiн, прадугледжаны часткай чацвёртай артыкула 125 гэтага Закона, гаспадарчы суд мае права вынесцi рашэнне аб санацыi ў выпадках, калi:
ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што рашэнне сходу крэдытораў аб заяве ў гаспадарчы суд хадайнiцтва аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення прынята на шкоду большасцi крэдытораў, або ёсць рэальныя магчымасцi для аднаўлення плацежаздольнасцi даўжнiка;
пасля правядзення апошняга сходу крэдытораў склалiся абставiны, зыходзячы з якiх ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што плацежаздольнасць даўжнiка можа быць адноўлена.
РАЗДЗЕЛ VI.
САНАЦЫЯ
Артыкул 128. Правядзенне санацыi
Санацыя ўводзiцца гаспадарчым судом на падставе рашэння сходу крэдытораў цi па ўласнай iнiцыятыве ў выпадках, прадугледжаных гэтым Законам.
Рашэнне гаспадарчага суда аб санацыi падлягае неадкладнаму выкананню.
Санацыя ўводзiцца на тэрмiн, якi не перавышае васемнаццацi месяцаў з дня вынясення рашэння аб яе правядзеннi, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Па хадайнiцтву сходу крэдытораў або ўпраўляючага тэрмiн санацыi можа быць скарочаны або прадоўжаны гаспадарчым судом, але не больш чым на дванаццаць месяцаў, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Пасля заканчэння санацыi працэнты, няўстойка (штраф, пеня) i iншыя эканамiчныя (фiнансавыя) санкцыi за невыкананне або неналежнае выкананне плацежных абавязацельстваў, а таксама сумы прычыненых страт, якiя даўжнiк абавязаны выплацiць крэдыторам па плацежных абавязацельствах, могуць быць прад’яўлены да выплаты ў памерах, што iснавалi на дату адкрыцця конкурснага вядзення, за вылiкам сум, выплачаных у працэсе правядзення санацыi, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Артыкул 129. Меры па аднаўленню плацежаздольнасцi даўжнiка
Для аднаўлення плацежаздольнасцi даўжнiка могуць прымацца наступныя меры:
лiквiдацыя дэбiторскай запазычанасцi;
выкананне абавязацельстваў даўжнiка ўласнiкам маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства або трэцяй асобай (трэцiмi асобамi);
прадастаўленне даўжнiку фiнансавай дапамогi са спецыялiзаванага фонду пры органе дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве;
перапрафiляванне вытворчасцi;
закрыццё нерэнтабельных вытворчасцей;
продаж часткi маёмасцi даўжнiка;
уступка патрабавання даўжнiка;
прадастаўленне даўжнiку ва ўстаноўленым парадку датацый, субсiдый, субвенцый;
продаж прадпрыемства даўжнiка (далей — прадпрыемства);
прымяненне iншых спосабаў.
Артыкул 130. Продаж прадпрыемства
Продаж прадпрыемства можа быць прадугледжаны планам санацыi, калi ён дазваляе найбольш эфектыўна ў параўнаннi з iншымi мерамi па аднаўленню плацежаздольнасцi даўжнiка дасягнуць мэт санацыi i не супярэчыць дзяржаўным або грамадскiм iнтарэсам. Рашэнне аб уключэннi ў план санацыi палажэння аб магчымасцi продажу прадпрыемства прымаецца пасля правядзення назначанай гаспадарчым судом экспертызы, якая вызначыла фiнансавы стан даўжнiка i магчымыя вынiкi продажу прадпрыемства, за выключэннем выпадкаў, калi кошт правядзення адпаведнай экспертызы складае больш адной дзесятай кошту маёмасцi даўжнiка, засведчанаму спецыялiстам па ацэнцы маёмасцi, або рыначнаму кошту гэтай маёмасцi i калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi.
Пры продажы прадпрыемства адчужаецца адзiны маёмасны комплекс, якi ўключае ўсе вiды маёмасцi, назначанай для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi даўжнiка, у тым лiку будынкi, збудаваннi, абсталяванне, iнвентар, сыравiну, прадукцыю, правы патрабавання, а таксама правы на абазначэннi, якiя iндывiдуалiзуюць даўжнiка, яго прадукцыю, работы i паслугi (фiрменную назву, таварныя знакi, знакi абслугоўвання), iншыя выключныя правы, што належаць даўжнiку, за выключэннем правоў i абавязкаў, якiя не могуць быць перададзены iншым асобам, а таксама зямельныя ўчасткi ў адпаведнасцi з зямельным заканадаўствам.
У выпадку, калi даўжнiк ажыццяўляе асноўны вiд сваёй дзейнасцi на падставе лiцэнзii, пакупнiк прадпрыемства набывае пераважнае права на атрыманне такой лiцэнзii, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.
Пры продажы прадпрыемства, якi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з гэтым артыкулам, плацежныя абавязацельствы даўжнiка, што iснуюць на дату прыняцця гаспадарчым судом заявы аб банкруцтве даўжнiка, не ўключаюцца ў склад прадпрыемства.
Сума, выручаная ад продажу прадпрыемства, уключаецца ў склад маёмасцi даўжнiка.
Продаж прадпрыемства праводзiцца шляхам правядзення адкрытых таргоў (далей — таргi), калi iншае не прадугледжана гэтым Законам i iншым заканадаўствам аб продажы прадпрыемства даўжнiка.
Упраўляючы выступае як арганiзатар таргоў або прыцягвае ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку па рашэнню гаспадарчага суда для гэтай мэты спецыялiзаваную арганiзацыю, аплата паслуг якой праводзiцца за кошт маёмасцi даўжнiка ў памеры, што вызначаецца гаспадарчым судом. Спецыялiзаваная арганiзацыя, якая праводзiць таргi, не можа быць зацiкаўленай асобай у адносiнах да даўжнiка, крэдытора або ўпраўляючага. Аб’ява аб продажы прадпрыемства на таргах перадаецца ўпраўляючым для апублiкавання ў друкаваным органе Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, друкаваным органе органа дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве або iншых сродках масавай iнфармацыi не менш чым за трыццаць дзён да даты правядзення таргоў. У аб’яве аб продажы прадпрыемства ўказваюцца: звесткi аб прадпрыемстве i парадак азнаямлення з iм, апошнi тэрмiн падачы заявак на набыццё прадпрыемства, якi не можа быць менш чатырнаццацi дзён i больш аднаго месяца з даты апублiкавання аб’явы; час, месца i форма правядзення таргоў; парадак афармлення ўдзелу ў таргах; пачатковая цана прадпрыемства, устаноўленая па хадайнiцтву сходу крэдытораў або камiтэта крэдытораў у адпаведнасцi з заканадаўствам гаспадарчым судом; памер задатку, тэрмiн i парадак яго ўнясення; крытэрыi выяўлення пераможцаў таргоў; парадак афармлення вынiкаў таргоў; звесткi аб арганiзатару таргоў. У выпадку, калi ва ўказаны ў аб’яве аб продажы прадпрыемства тэрмiн атрымана адна заяўка на набыццё прадпрыемства, таргi па яго продажы не праводзяцца. Прадпрыемства, не прададзенае на першых таргах, можа быць выстаўлена на паўторныя таргi. Пры гэтым пачатковая цана прадпрыемства, якое выстаўляецца на паўторныя таргi, можа быць знiжана па хадайнiцтву сходу крэдытораў або камiтэта крэдытораў гаспадарчым судом у парадку, устаноўленым заканадаўствам. Пры наяўнасцi згоды сходу крэдытораў або камiтэта крэдытораў прадпрыемства можа быць прададзена без правядзення паўторных таргоў. Таргi праводзяцца ў форме аўкцыёну, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам. Калi ў выпадках, прадугледжаных гэтым Законам, таргi праводзяцца ў форме конкурсу, умовы конкурсу падлягаюць адабрэнню сходам крэдытораў або камiтэтам крэдытораў, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам. У дзень правядзення аўкцыёну асоба, якая з’яўляецца пераможцам аўкцыёну, i арганiзатар адкрытых таргоў падпiсваюць пратакол, што мае сiлу дагавора. У выпадку, калi таргi праводзiлiся ў форме конкурсу, не пазней дваццацi дзён з даты яго правядзення на падставе пратакола, падпiсанага ў дзень правядзення конкурсу асобай, якая з’яўляецца пераможцам конкурсу, i арганiзатарам таргоў, падпiсваецца дагавор куплi-продажу прадпрыемства. Задатак, выплачаны асобай, якая выйграла таргi, у выпадку яе адмовы ад падпiсання пратакола або дагавора куплi-продажу прадпрыемства ўключаецца ў склад маёмасцi даўжнiка
за вылiкам выдаткаў арганiзатара таргоў на iх правядзенне.
Вядзенне па справе аб банкруцтве спыняецца гаспадарчым судом на падставе заявы ўпраўляючага ў выпадку, калi даўжнiк мае магчымасць за кошт выручанай ад продажу прадпрыемства сумы задаволiць патрабаваннi крэдытораў у поўным аб’ёме.
Калi выручаная ад продажу прадпрыемства сума недастатковая для задавальнення патрабаванняў крэдытораў у поўным аб’ёме, упраўляючы прапануе крэдыторам заключыць мiравое пагадненне, аб чым паведамляе пракурору i (або) спецыяльна ўпаўнаважанаму органу, указанаму ў частцы дваццаць другой гэтага артыкула.
Пры недасягненнi мiравога пагаднення гаспадарчы суд на падставе заявы ўпраўляючага прымае рашэнне аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення. Пры гэтым у план лiквiдацыi ўключаецца продаж прадпрыемства, ажыццёўлены раней, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай дваццаць другой гэтага артыкула.
Да заключэння мiравога пагаднення або адкрыцця гаспадарчым судом лiквiдацыйнага вядзення ўпраўляючы не мае права ажыццяўляць разлiкi з крэдыторамi, за выключэннем крэдытораў першай i другой чаргi, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Па патрабаванню пракурора або спецыяльна ўпаўнаважаных органаў здзелка па продажы прадпрыемства можа быць прызнана несапраўднай, калi:
у вынiку продажу прадпрыемства немагчымае прадаўжэнне дзейнасцi даўжнiка;
цана на прадпрыемства была занiжана з прычыны неправамерных вiнаватых дзеянняў (бяздзейнасцi) крэдытораў, i (або) упраўляючага, i (або) асоб, прыцягнутых для забеспячэння дзейнасцi ўпраўляючага, i (або) спецыялiзаванай арганiзацыi, якая праводзiць таргi; здзелка не дазваляе дасягнуць мэт санацыi, у тым лiку калi прадпрыемства прададзена па цане, меншай, чым яго ацэначная цана, i сума, выручаная ад яго продажу, не задавальняе патрабаванняў крэдытораў у поўным аб’ёме, хоць да заключэння здзелкi былi дастатковыя падставы меркаваць, што гэтыя патрабаваннi будуць задаволены за кошт грашовых сродкаў, выручаных ад продажу прадпрыемства;
ёсць iншыя падставы для несапраўднасцi здзелкi, прадугледжаныя заканадаўчымi актамi.
Артыкул 131. Продаж часткi маёмасцi даўжнiка
Пасля прыняцця гаспадарчым судом рашэння аб санацыi ўпраўляючы мае права ў адпаведнасцi з планам санацыi распачаць продаж часткi маёмасцi даўжнiка на таргах у адпаведнасцi з заканадаўствам.
Таргi праводзяцца ў форме аўкцыёну, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам.
Абмежавана абаротаздольная маёмасць даўжнiка можа быць прададзена толькi на закрытых таргах.
У закрытых таргах прымаюць удзел асобы, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi могуць мець на праве ўласнасцi або iншым рэчавым праве адпаведную абмежавана абаротаздольную маёмасць.
Упраўляючы можа выступаць як арганiзатар таргоў або ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку па рашэнню гаспадарчага суда даручыць iх правядзенне спецыялiзаванай арганiзацыi на падставе дагавора. Спецыялiзаваная арганiзацыя, якая праводзiць таргi, не можа быць зацiкаўленай асобай у адносiнах да даўжнiка, крэдытора або ўпраўляючага.
Пачатковая цана часткi маёмасцi даўжнiка, якая выстаўляецца на таргi, устанаўлiваецца па хадайнiцтву ўпраўляючага гаспадарчым судом.
Асоба, якая з’яўляецца пераможцам таргоў, абавязана аплацiць набытую частку (часткi) маёмасцi даўжнiка ў тэрмiн, прадугледжаны пратаколам або дагаворам куплi-продажу, заключаным па вынiках таргоў, але не пазней аднаго месяца з дня правядзення таргоў.
Частка маёмасцi даўжнiка, не прададзеная на першых таргах, выстаўляецца на паўторныя таргi, калi iншае не прадугледжана планам санацыi. Пры гэтым пачатковая цана ўказанай маёмасцi можа быць знiжана па хадайнiцтву ўпраўляючага гаспадарчым судом:
не больш чым на дзесяць працэнтаў — без згоды сходу крэдытораў або камiтэта крэдытораў;
больш чым на дзесяць працэнтаў — са згоды сходу крэдытораў або камiтэта крэдытораў.
Пры наяўнасцi згоды сходу крэдытораў або камiтэта крэдытораў частка маёмасцi даўжнiка, не прададзеная на паўторных таргах, можа быць рэалiзавана ўпраўляючым без правядзення таргоў на падставе заключанага дагавора куплi-продажу, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.
Артыкул 132. Уступка патрабавання даўжнiка
Уступка патрабавання даўжнiка можа быць ажыццёўлена ўпраўляючым са згоды сходу крэдытораў або камiтэта крэдытораў шляхам продажу патрабавання на таргах, калi iншае не прадугледжана планам санацыi.
Артыкул 133. Выкананне абавязацельстваў даўжнiка, субсiдзiраванне даўжнiка, прадастаўленне яму фiнансавай дапамогi
Уласнiк маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства ў любы час да заканчэння санацыi з мэтай выканання абавязацельстваў даўжнiка мае права ажыццявiць адначасовае або частковае задавальненне патрабаванняў усiх конкурсных крэдытораў у адпаведнасцi з рэестрам патрабаванняў крэдытораў.
Прадастаўленне даўжнiку датацый, субсiдый, субвенцый, а таксама аказанне iншай фiнансавай дапамогi са спецыялiзаванага фонду пры органе дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Артыкул 134. Справаздачы ўпраўляючага ў працэсе санацыi i па вынiках санацыi
У працэсе санацыi ўпраўляючы штоквартальна прадстаўляе камiтэту крэдытораў, а ў выпадку яго адсутнасцi — сходу крэдытораў справаздачу аб сваёй дзейнасцi, якая ўключае копiю рэестра патрабаванняў крэдытораў з указаннем памеру пагашаных патрабаванняў, iнфармацыю аб фiнансавым стане i плацежаздольнасцi даўжнiка i iнфармацыю аб яго маёмасцi на дату ўвядзення санацыi i на дату адпаведнага справаздачнага перыяду санацыi, а таксама па патрабаванню сходу крэдытораў або камiтэта крэдытораў — iншую неабходную iнфармацыю.
Упраўляючы абавязаны па патрабаванню гаспадарчага суда прадстаўляць у гаспадарчы суд усе звесткi, якiя датычацца санацыi.
Упраўляючы абавязаны прадставiць сходу крэдытораў справаздачу ўпраўляючага па вынiках санацыi не пазней пятнаццацi дзён да сканчэння ўстаноўленага тэрмiну санацыi, а таксама пры наяўнасцi падстаў для яе датэрмiновага спынення.
У справаздачы ўпраўляючага па вынiках санацыi ўказваюцца:
звесткi аб прыбытках i стратах даўжнiка;
даныя рэестра патрабаванняў крэдытораў з указаннем памеру пагашаных патрабаванняў;
звесткi аб наяўнасцi грашовых сродкаў даўжнiка, якiя накiраваны або могуць быць накiраваны на задавальненне патрабаванняў крэдытораў па плацежных абавязацельствах даўжнiка, а таксама па яго абавязацельствах, што вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн;
расшыфроўка дэбiторскай запазычанасцi, якая засталася ў даўжнiка, i звесткi аб патрабаваннях даўжнiка, што засталiся нерэалiзаванымi;
iншыя звесткi аб магчымасцi пагашэння крэдыторскай запазычанасцi даўжнiка, якая засталася.
Да справаздачы ўпраўляючага па вынiках санацыi павiнны быць прыкладзены рэестр патрабаванняў крэдытораў i баланс даўжнiка на апошнюю справаздачную дату.
Адначасова з прадстаўленнем справаздачы па вынiках санацыi ўпраўляючы ўносiць на сход крэдытораў прапанову аб:
спыненнi санацыi ў сувязi з аднаўленнем плацежаздольнасцi даўжнiка;
заключэннi мiравога пагаднення;
прадаўжэннi ўстаноўленага тэрмiну санацыi;
спыненнi санацыi i заяве ў гаспадарчы суд хадайнiцтва аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення ў сувязi з немагчымасцю прадаўжэння дзейнасцi даўжнiка або адсутнасцю падстаў для яе прадаўжэння.
Артыкул 135. Разгляд справаздачы ўпраўляючага па вынiках санацыi
Сход крэдытораў, якi склiкаецца не пазней дзесяцi дзён па сканчэннi ўстаноўленага тэрмiну санацыi або не пазней аднаго месяца пасля ўзнiкнення падстаў для яе датэрмiновага спынення, разглядае справаздачу ўпраўляючага па вынiках санацыi.
Упраўляючы не пазней пятнаццацi дзён да сканчэння ўстаноўленага тэрмiну санацыi абавязаны накiраваць усiм крэдыторам паведамленне аб правядзеннi сходу крэдытораў.
У паведамленнi аб правядзеннi сходу крэдытораў указваюцца час i месца правядзення сходу крэдытораў, а таксама парадак азнаямлення са справаздачай упраўляючага па вынiках санацыi.
Па вынiках разгляду справаздачы ўпраўляючага па вынiках санацыi сход крэдытораў мае права прыняць рашэнне аб:
спыненнi санацыi ў сувязi з аднаўленнем плацежаздольнасцi даўжнiка;
заключэннi мiравога пагаднення;
заяве ў гаспадарчы суд хадайнiцтва аб прадаўжэннi ўстаноўленага тэрмiну санацыi;
заяве ў гаспадарчы суд хадайнiцтва аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення.
У выпадках, калi сходам крэдытораў не прынята нi адно з рашэнняў, указаных у частцы чацвёртай гэтага артыкула, цi такое рашэнне не прадстаўлена ў гаспадарчы суд на працягу пятнаццацi дзён па сканчэннi тэрмiнаў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб звальненнi ўпраўляючага i назначэннi па прадстаўленню органа дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве новага ўпраўляючага.
Артыкул 136. Зацвярджэнне гаспадарчым судом справаздачы ўпраўляючага па вынiках санацыi
Разгледжаная на сходзе крэдытораў справаздача ўпраўляючага па вынiках санацыi i пратакол гэтага сходу накiроўваюцца ў гаспадарчы суд не пазней пяцi дзён пасля правядзення сходу.
Да справаздачы кiраўнiка па вынiках санацыi павiнны быць прыкладзены рэестр патрабаванняў крэдытораў i наяўныя скаргi крэдытораў, якiя галасавалi супраць рашэння, прынятага сходам крэдытораў, або не прымалi ўдзелу ў галасаваннi.
Справаздача ўпраўляючага па вынiках санацыi i скаргi крэдытораў разглядаюцца ў пасяджэннi гаспадарчага суда.
Аб часе i месцы правядзення пасяджэння гаспадарчага суда паведамляецца ўпраўляючаму i крэдыторам, якiя падалi скаргi.
Калi гаспадарчым судом будуць устаноўлены абгрунтаванасць скаргаў крэдытораў або адсутнасць прымет аднаўлення плацежаздольнасцi даўжнiка, гаспадарчы суд адмаўляе ў зацвярджэннi справаздачы ўпраўляючага па вынiках санацыi.
Па вынiках разгляду справаздачы ўпраўляючага па вынiках санацыi i скаргаў крэдытораў гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб:
зацвярджэннi справаздачы ўпраўляючага па вынiках санацыi;
адмове ў зацвярджэннi справаздачы ўпраўляючага па вынiках санацыi;
прадаўжэннi тэрмiну санацыi;
зацвярджэннi мiравога пагаднення.
Вызначэнне, вынесенае гаспадарчым судом, можа быць абскарджана ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
Калi ў працэсе санацыi ўпраўляючы правёў разлiкi менш чым па пяцiдзесяцi працэнтах патрабаванняў крэдытораў, што падлягаюць пагашэнню ў адпаведнасцi з планам санацыi, гаспадарчы суд мае права па ўласнай iнiцыятыве звольнiць упраўляючага i назначыць па прадстаўленню органа дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве ў адпаведнасцi з гэтым Законам новага ўпраўляючага.
Гаспадарчы суд пры ўстанаўленнi немагчымасцi прадаўжэння дзейнасцi даўжнiка або адсутнасцi падстаў для яе прадаўжэння мае права прыняць рашэнне аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення пры наяўнасцi хадайнiцтва сходу крэдытораў аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення, а таксама ў выпадках адмовы гаспадарчага суда ў зацвярджэннi справаздачы ўпраўляючага па вынiках санацыi цi непрадстаўлення ўказанай справаздачы на працягу аднаго месяца пасля заканчэння ўстаноўленага тэрмiну санацыi.
Артыкул 137. Вынiкi зацвярджэння справаздачы ўпраўляючага па вынiках санацыi
Зацвярджэнне гаспадарчым судом справаздачы ўпраўляючага па вынiках санацыi з’яўляецца падставай для спынення вядзення па справе аб банкруцтве.
Пры наяўнасцi адпаведнага хадайнiцтва, заяўленага сходам крэдытораў, гаспадарчы суд мае права ўстанавiць тэрмiн заканчэння разлiкаў з крэдыторамi. У гэтым выпадку гаспадарчы суд пры вынясеннi вызначэння аб зацвярджэннi справаздачы ўпраўляючага па вынiках санацыi ўстанаўлiвае тэрмiн заканчэння разлiкаў з крэдыторамi, якi не можа перавышаць дванаццацi месяцаў з даты вынясення ўказанага вызначэння.
Калi разлiкi з крэдыторамi праведзены ва ўстаноўлены гаспадарчым судом тэрмiн або да яго сканчэння, вядзенне па справе аб банкруцтве спыняецца пасля заканчэння разлiкаў з крэдыторамi.
Калi ва ўстаноўлены гаспадарчым судом тэрмiн не праведзены разлiкi з крэдыторамi, гаспадарчы суд прымае рашэнне аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення.
Артыкул 138. Разлiкi з крэдыторамi ў працэсе санацыi
Разлiкi з крэдыторамi праводзяцца ўпраўляючым у адпаведнасцi з планам санацыi.
Разлiкi з крэдыторамi праводзяцца ў парадку, устаноўленым артыкуламi 102 i 144 — 150 гэтага Закона, з улiкам асаблiвасцяў, прадугледжаных гэтым артыкулам.
У першую чаргу пагашаецца запазычанасць па патрабаваннях фiзiчных асоб, перад якiмi даўжнiк нясе адказнасць за прычыненне шкоды iх жыццю або здароўю.
У другую чаргу пагашаюцца запазычанасць, што засталася, па выплаце выхадных дапамог i аплаце працы асоб, якiя працуюць у даўжнiка па працоўнаму дагавору (кантракту), i запазычанасць па выплаце ўзнагароджанняў па аўтарскiх дагаворах.
Звесткi аб выкананнi абавязацельстваў даўжнiка, а таксама аб пагашэннi i задавальненнi патрабаванняў крэдытораў упраўляючы ўносiць у рэестр патрабаванняў крэдытораў.
Артыкул 139. Пагашаныя патрабаваннi крэдытораў
Для мэт гэтага Закона пагашанымi патрабаваннямi крэдытораў лiчацца задаволеныя патрабаваннi, а таксама патрабаваннi, па якiх дасягнута пагадненне аб адступным або навацыi абавязацельства цi аб спыненнi абавязацельстваў па iншых падствах, вызначаных заканадаўствам, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Артыкул 140. Паўнамоцтвы органаў кiравання даўжнiка i ўласнiка маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства пасля спынення санацыi даўжнiка
Пасля спынення санацыi даўжнiка паўнамоцтвы органаў кiравання даўжнiка i ўласнiка маёмасцi даўжнiка — унiтарнага прадпрыемства аднаўляюцца i здымаюцца iншыя абмежаваннi, прадугледжаныя гэтым Законам, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўствам.
РАЗДЗЕЛ VII.
ЛІКВІДАЦЫЙНАЕ ВЯДЗЕННЕ
Артыкул 141. Агульныя палажэннi аб лiквiдацыйным вядзеннi
Лiквiдацыйнае вядзенне адкрываецца пасля прыняцця гаспадарчым судом рашэння аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення ў адносiнах да даўжнiка, а таксама ў iншых выпадках, прадугледжаных гэтым Законам.
Рашэнне гаспадарчага суда аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення падлягае неадкладнаму выкананню.
Тэрмiн лiквiдацыйнага вядзення не можа перавышаць аднаго года. Гаспадарчы суд мае права прадоўжыць тэрмiн лiквiдацыйнага вядзення на шэсць месяцаў, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Пры неабходнасцi тэрмiн лiквiдацыйнага вядзення можа быць прадоўжаны гаспадарчым судом звыш тэрмiнаў, прадугледжаных часткай трэцяй гэтага артыкула. Вызначэнне гаспадарчага суда аб прадаўжэннi тэрмiну лiквiдацыйнага вядзення звыш тэрмiнаў, прадугледжаных часткай трэцяй гэтага артыкула, можа быць абскарджана ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
Калi касацыйная скарга ва ўстаноўленым парадку не была пададзена, то ўпраўляючы па сканчэннi тэрмiну, устаноўленага для касацыйнага абскарджання рашэння аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення, паведамляе работнiкам даўжнiка аб маючым адбыцца звальненнi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы.
Артыкул 142. Продаж маёмасцi даўжнiка
Пасля адкрыцця лiквiдацыйнага вядзення ўпраўляючы ажыццяўляе продаж маёмасцi даўжнiка на таргах, калi гаспадарчым судом, сходам крэдытораў або камiтэтам крэдытораў у адпаведнасцi з заканадаўствам не ўстаноўлены iншы парадак продажу маёмасцi даўжнiка.
Парадак i тэрмiн продажу маёмасцi даўжнiка павiнны быць адобраны сходам крэдытораў або камiтэтам крэдытораў.
Продаж абмежавана абаротаздольнай маёмасцi даўжнiка ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым часткамi трэцяй i чацвёртай артыкула 131 гэтага Закона.
Упраўляючы можа выступаць як арганiзатар таргоў або ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку па рашэнню гаспадарчага суда даручыць iх правядзенне спецыялiзаванай арганiзацыi на падставе дагавора. Спецыялiзаваная арганiзацыя, якая праводзiць таргi, не можа быць зацiкаўленай асобай у адносiнах да даўжнiка, крэдытора або ўпраўляючага.
Маёмасць даўжнiка, не прададзеная на першых таргах, выстаўляецца на паўторныя таргi або рэалiзуецца ўпраўляючым у адпаведнасцi з заканадаўствам без правядзення таргоў на падставе заключанага дагавора куплi-продажу.
Продаж прадпрыемства ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым артыкулам 130 гэтага Закона.
Артыкул 143. Продаж патрабаванняў даўжнiка
Упраўляючы мае права выставiць на таргi патрабаваннi даўжнiка, калi сходам крэдытораў або камiтэтам крэдытораў не ўстаноўлены iншы парадак iх продажу (уступкi) цi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi або не вынiкае з сутнасцi патрабаванняў.
Продаж (уступка) патрабавання даўжнiка ажыццяўляецца на таргах у адпаведнасцi з артыкулам 132 гэтага Закона i параграфам 1 главы 30 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi або не вынiкае з сутнасцi патрабавання.
Артыкул 144. Чарговасць задавальнення патрабаванняў крэдытораў
Без чаргi пакрываюцца судовыя расходы i расходы, звязаныя з выплатай узнагароджання ўпраўляючаму, праводзяцца бягучыя плацяжы даўжнiка ў працэсе конкурснага вядзення за камунальныя, эксплуатацыйныя i iншыя паслугi, а таксама задавальняюцца патрабаваннi крэдытораў па грашовых абавязацельствах даўжнiка, якiя ўзнiклi ў працэсе конкурснага вядзення.
Патрабаваннi крэдытораў задавальняюцца ў наступнай чарговасцi:
у першую чаргу задавальняюцца патрабаваннi фiзiчных асоб, перад якiмi даўжнiк нясе адказнасць за прычыненне шкоды iх жыццю або здароўю, шляхам капiталiзацыi адпаведных пачасовых плацяжоў;
у другую чаргу праводзяцца разлiкi па выплаце выхадных дапамог i аплаце працы асоб, якiя працуюць у даўжнiка па працоўнаму дагавору (кантракту), i па выплаце ўзнагароджанняў па аўтарскiх дагаворах;
у трэцюю чаргу задавальняюцца патрабаваннi па абавязковых плацяжах;
у чацвёртую чаргу задавальняюцца патрабаваннi крэдытораў па абавязацельствах, забяспечаных залогам маёмасцi даўжнiка;
у пятую чаргу праводзяцца разлiкi з iншымi крэдыторамi.
Артыкул 145. Вызначэнне памеру i парадак задавальнення патрабаванняў крэдытораў першай чаргi
Вызначэнне памеру патрабаванняў фiзiчнай асобы, перад якой даўжнiк нясе адказнасць за прычыненне шкоды яе жыццю або здароўю, ажыццяўляецца шляхам капiталiзацыi не менш чым за пятнаццаць гадоў адпаведных пачасовых плацяжоў, устаноўленых на дату адкрыцця гаспадарчым судом лiквiдацыйнага вядзення або ўвядзення санацыi, што падлягаюць выплаце гэтай асобе да дасягнення ёю ўзросту сямiдзесяцi гадоў. Калi ўзрост фiзiчнай асобы перавышае семдзесят гадоў, тэрмiн для капiталiзацыi адпаведных пачасовых плацяжоў вылiчваецца ў пятнаццаць гадоў.
Выплата сумы капiталiзаваных пачасовых плацяжоў, памер якой вызначаецца ў адпаведнасцi з часткай першай гэтага артыкула, спыняе адпаведнае абавязацельства даўжнiка.
Права патрабавання да даўжнiка ў суме капiталiзаваных пачасовых плацяжоў пры наяўнасцi згоды фiзiчнай асобы пераходзiць да Рэспублiкi Беларусь. У гэтым выпадку абавязацельствы даўжнiка перад фiзiчнай асобай па выплаце пачасовых плацяжоў пераходзяць да Рэспублiкi Беларусь i выконваюцца Рэспублiкай Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 146. Патрабаваннi па выплаце выхадных дапамог i аплаце працы
Пры вызначэннi памеру патрабаванняў па выплаце выхадных дапамог i аплаце працы асоб, якiя працуюць у даўжнiка па працоўнаму дагавору (кантракту), прымаецца да ўвагi непагашаная запазычанасць, якая ўтварылася на дату адкрыцця гаспадарчым судом конкурснага вядзення.
Калi даўжнiк пасля адкрыцця гаспадарчым судом конкурснага вядзення не ў поўным аб’ёме выканаў абавязацельствы па выплаце выхадных дапамог i аплаце працы асоб, якiя працуюць у даўжнiка па працоўнаму дагавору (кантракту), то сумы, не выплачаныя да адкрыцця лiквiдацыйнага вядзення, уключаюцца ў суму запазычанасцi даўжнiка перад крэдыторамi другой чаргi.
Артыкул 147. Патрабаваннi па абавязковых плацяжах
Пры вызначэннi памеру патрабаванняў па абавязковых плацяжах улiчваецца запазычанасць (нядоiмкi), якая ўтварылася на дату адкрыцця гаспадарчым судом у адносiнах да даўжнiка конкурснага вядзення.
Калi даўжнiком пасля ўзбуджэння гаспадарчым судом вядзення па справе аб банкруцтве не ў поўным аб’ёме выплачаны абавязковыя плацяжы, то сумы, не выплачаныя да адкрыцця конкурснага вядзення, уключаюцца ў суму запазычанасцi даўжнiка перад крэдыторамi трэцяй чаргi.
Сумы штрафаў (пенi) i iншых эканамiчных (фiнансавых) санкцый падлягаюць задавальненню ў складзе патрабаванняў крэдытораў пятай чаргi.
Артыкул 148. Патрабаваннi крэдытораў па абавязацельствах, забяспечаных залогам маёмасцi даўжнiка
Пры вызначэннi памеру патрабавання крэдытора па абавязацельству, забяспечанаму залогам маёмасцi даўжнiка, улiчваецца запазычанасць даўжнiка па абавязацельству ў частцы, забяспечанай залогам маёмасцi даўжнiка.
Запазычанасць даўжнiка па абавязацельству ў частцы, не забяспечанай залогам маёмасцi даўжнiка, улiчваецца ў складзе патрабаванняў крэдытораў пятай чаргi.
Патрабаваннi крэдытораў па абавязацельствах, забяспечаных залогам маёмасцi даўжнiка, падлягаюць задавальненню за кошт маёмасцi даўжнiка, у тым лiку маёмасцi, якая не з’яўляецца прадметам залогу.
Артыкул 149. Патрабаваннi крэдытораў пятай чаргi
Пры вызначэннi памеру патрабаванняў крэдытораў пятай чаргi ўлiчваюцца патрабаваннi па грамадзянска-прававых абавязацельствах, за выключэннем патрабаванняў фiзiчных асоб аб пакрыццi шкоды, прычыненай iх жыццю або здароўю, патрабаванняў крэдытораў па абавязацельствах, забяспечаных залогам маёмасцi даўжнiка, i патрабаванняў заснавальнiкаў (удзельнiкаў) даўжнiка — юрыдычнай асобы, якiя вынiкаюць з iх заснавальнiцтва (удзелу).
Патрабаваннi крэдытораў пятай чаргi па пакрыццю страт, спагнанню працэнтаў, няўстойкi (штрафу, пенi) i iншых эканамiчных (фiнансавых) санкцый, у тым лiку належных у бюджэт i дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды, улiчваюцца асобна ў рэестры патрабаванняў крэдытораў i падлягаюць задавальненню пасля пагашэння запазычанасцяў i належных працэнтаў.
Артыкул 150. Разлiкi з крэдыторамi
Упраўляючы праводзiць разлiкi з крэдыторамi ў адпаведнасцi з рэестрам патрабаванняў крэдытораў.
Вызначэнне памеру патрабаванняў крэдытораў праводзiцца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам.
Патрабаваннi крэдытораў кожнай наступнай чаргi задавальняюцца пасля поўнага задавальнення патрабаванняў крэдытораў папярэдняй чаргi.
Пры недастатковасцi грашовых сродкаў даўжнiка гэтыя сродкi размяркоўваюцца памiж крэдыторамi адпаведнай чаргi прапарцыянальна сумам патрабаванняў, якiя падлягаюць задавальненню, калi iншае не прадугледжана гэтым Законам.
Патрабаваннi крэдытораў, прад’яўленыя па сканчэннi тэрмiну, прадугледжанага гэтым Законам для iх прад’яўлення, у тым лiку патрабаваннi па выплаце абавязковых плацяжоў, калi яны ўзнiклi пасля адкрыцця конкурснага вядзення, задавальняюцца за кошт маёмасцi даўжнiка, якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, прад’яўленых ва ўстаноўлены тэрмiн.
Патрабаваннi крэдытораў першай i другой чаргi, прад’яўленыя да заканчэння разлiкаў з усiмi крэдыторамi, у тым лiку пасля закрыцця рэестра патрабаванняў крэдытораў, падлягаюць задавальненню. Да поўнага задавальнення ўказаных у гэтай частцы патрабаванняў згодна з iх чарговасцю задавальненне патрабаванняў крэдытораў адпаведнай i наступнай чэргаў прыпыняецца. У выпадку, калi праводзяцца разлiкi з крэдыторамi адпаведна ўказанай у гэтай частцы чарзе або з крэдыторамi папярэдняй чаргi, пры недастатковасцi грашовых сродкаў даўжнiка яны размяркоўваюцца памiж крэдыторамi адпаведнай чаргi ў парадку, устаноўленым часткай чацвёртай гэтага артыкула.
Патрабаваннi крэдытораў iншых чэргаў, заяўленыя ва ўстаноўлены тэрмiн, але не прызнаныя ў адпаведнасцi з гэтым Законам упраўляючым або сходам крэдытораў па абароне патрабаванняў, калi ў адносiнах да iх ёсць уступiўшы ў законную сiлу судовы акт гаспадарчага суда аб iх прызнаннi, падлягаюць задавальненню ў парадку, устаноўленым часткай шостай гэтага артыкула.
Патрабаваннi крэдытораў, не задаволеныя па прычыне недастатковасцi маёмасцi даўжнiка, прызнаюцца пагашанымi. Пагашанымi прызнаюцца таксама непрызнаныя патрабаваннi крэдытораў, калi крэдытор не звяртаўся ў гаспадарчы суд, i патрабаваннi крэдытораў, прызнаныя ў адпаведнасцi з гэтым Законам неабгрунтаванымi.
Звесткi аб пагашэннi патрабаванняў крэдытораў упраўляючы ўносiць у рэестр патрабаванняў крэдытораў.
Крэдыторы, патрабаваннi якiх у працэсе лiквiдацыйнага вядзення не былi задаволены ў поўным аб’ёме, маюць права патрабавання да трэцiх асоб, якiя незаконна атрымалi маёмасць даўжнiка, у памеры непагашанай часткi доўгу. Указанае патрабаванне можа быць прад’яўлена на працягу дзесяцi гадоў з дня завяршэння ў адносiнах да даўжнiка лiквiдацыйнага вядзення.
Артыкул 151. Справаздача ўпраўляючага ў працэсе лiквiдацыйнага вядзення
Упраўляючы штомесячна прадстаўляе камiтэту крэдытораў, а ў выпадку яго адсутнасцi — сходу крэдытораў справаздачу аб сваёй дзейнасцi, якая ўключае копiю рэестра патрабаванняў крэдытораў з указаннем памеру пагашаных патрабаванняў i iнфармацыю аб маёмасцi даўжнiка на дату адкрыцця лiквiдацыйнага вядзення i на дату адпаведнага справаздачнага перыяду лiквiдацыйнага вядзення, а таксама па патрабаванню сходу крэдытораў або камiтэта крэдытораў — iншую неабходную iнфармацыю.
Упраўляючы абавязаны па патрабаванню гаспадарчага суда прадстаўляць у гаспадарчы суд усе звесткi, якiя датычацца лiквiдацыйнага вядзення.
Артыкул 152. Справаздача ўпраўляючага па вынiках лiквiдацыйнага вядзення
Пасля завяршэння разлiкаў з крэдыторамi ўпраўляючы абавязаны прадставiць у гаспадарчы суд справаздачу па вынiках лiквiдацыйнага вядзення.
Да справаздачы ўпраўляючага па вынiках лiквiдацыйнага вядзення прыкладаюцца:
дакументы, якiя пацвярджаюць продаж маёмасцi даўжнiка;
рэестр патрабаванняў крэдытораў з указаннем памеру пагашаных патрабаванняў;
дакументы, якiя пацвярджаюць пагашэнне патрабаванняў крэдытораў; дакументы, якiя змяшчаюць звесткi аб маёмасцi даўжнiка, што засталася пасля пагашэння патрабаванняў крэдытораў, i (або) нерэалiзаванай маёмасцi даўжнiка.
Артыкул 153. Маёмасць даўжнiка, якая засталася пасля пагашэння патрабаванняў крэдытораў, i нерэалiзаваная маёмасць даўжнiка
Маёмасць даўжнiка, якая засталася пасля поўнага пагашэння ўсiх патрабаванняў крэдытораў i правядзення неабходных выплат, перадаецца ўласнiку гэтай маёмасцi, заснавальнiкам (удзельнiкам) даўжнiка — юрыдычнай асобы або асобе, упаўнаважанай уласнiкам маёмасцi, заснавальнiкамi (удзельнiкамi) даўжнiка. Калi месцазнаходжанне ўласнiка маёмасцi, заснавальнiкаў (удзельнiкаў) даўжнiка або ўпаўнаважаных iмi асоб невядома, маёмасць, якая засталася, перадаецца адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнцы Рэспублiкi Беларусь (упаўнаважаным ёю органам) у парадку, устаноўленым часткамi другой i трэцяй гэтага артыкула.
Упраўляючы паведамляе ўпаўнаважаным органам адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь аб маёмасцi даўжнiка, якая прапаноўвалася да продажу, але не была рэалiзавана ў працэсе лiквiдацыйнага вядзення, у выпадку адсутнасцi заяў уласнiка маёмасцi даўжнiка, заснавальнiкаў (удзельнiкаў) даўжнiка — юрыдычнай асобы або ўпаўнаважаных iмi асоб аб правах на ўказаную маёмасць.
Упаўнаважаныя органы адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь не пазней аднаго месяца з дня атрымання адпаведнага паведамлення прымаюць на ўлiк (баланс) маёмасць, указаную ў частцы першай гэтага артыкула, i нясуць усе расходы па яе ўтрыманню.
Артыкул 154. Завяршэнне лiквiдацыйнага вядзення
Пасля разгляду гаспадарчым судом справаздачы ўпраўляючага па вынiках лiквiдацыйнага вядзення i прызнання яе абгрунтаванай, а таксама пры адсутнасцi падстаў для прызнання несапраўднымi вынiкаў лiквiдацыйнага вядзення гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб завяршэннi лiквiдацыйнага вядзення.
Упраўляючы на працягу дзесяцi дзён з дня вынясення гаспадарчым судом вызначэння аб завяршэннi лiквiдацыйнага вядзення абавязаны прадставiць указанае вызначэнне ў адпаведны орган, якi ажыццяўляе дзяржаўную рэгiстрацыю юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.
Вызначэнне гаспадарчага суда аб завяршэннi лiквiдацыйнага вядзення з’яўляецца падставай для ўнясення запiсу аб лiквiдацыi даўжнiка ў Адзiны дзяржаўны рэгiстр юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.
З моманту ўнясення запiсу аб лiквiдацыi даўжнiка ў Адзiны дзяржаўны рэгiстр юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў паўнамоцтвы ўпраўляючага спыняюцца, лiквiдацыйнае вядзенне лiчыцца завершаным, даўжнiк — юрыдычная асоба — лiквiдаваным, даўжнiк — iндывiдуальны прадпрымальнiк — свабодным ад даўгоў.
РАЗДЗЕЛ VIII.
МІРАВОЕ ПАГАДНЕННЕ
Артыкул 155. Агульныя палажэннi аб мiравым пагадненнi
Мiравое пагадненне можа быць заключана з моманту ўзбуджэння гаспадарчым судом вядзення па справе аб банкруцтве на любой яго стадыi пасля пагашэння запазычанасцi па патрабаваннях крэдытораў першай i другой чаргi.
Рашэнне аб заключэннi мiравога пагаднення ад iмя конкурсных крэдытораў прымаецца сходам крэдытораў, якi праводзiцца ў адпаведнасцi з раздзелам III гэтага Закона.
Рашэнне сходу крэдытораў аб заключэннi мiравога пагаднення прымаецца ў адпаведнасцi з часткамi другой i трэцяй артыкула 55 гэтага Закона i лiчыцца прынятым пры ўмове, калi за яго прагаласавалi ўсе крэдыторы па абавязацельствах, забяспечаных залогам маёмасцi даўжнiка.
Рашэнне аб заключэннi мiравога пагаднення з боку даўжнiка прымаецца даўжнiком — iндывiдуальным прадпрымальнiкам, кiраўнiком даўжнiка або ўпраўляючым (часовым упраўляючым).
Дапускаецца ўдзел у мiравым пагадненнi трэцiх асоб, якiя прымаюць на сябе правы i абавязкi, прадугледжаныя мiравым пагадненнем.
Мiравое пагадненне падлягае зацвярджэнню гаспадарчым судом. У выпадку яго зацвярджэння гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб спыненнi вядзення па справе аб банкруцтве, у якiм указвае аб зацвярджэннi iм мiравога пагаднення.
Мiравое пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго зацвярджэння гаспадарчым судом i з’яўляецца абавязковым для даўжнiка, конкурсных крэдытораў i трэцiх асоб, якiя ўдзельнiчаюць у мiравым пагадненнi. Пры гэтым гаспадарчы суд спыняе ў адпаведнасцi з артыкулам 47 гэтага Закона вядзенне па справе аб банкруцтве.
Аднабаковая адмова ад выканання ўступiўшага ў сiлу мiравога пагаднення не дапускаецца.
Артыкул 156. Форма i змест мiравога пагаднення
Мiравое пагадненне заключаецца ў пiсьмовай форме.
Мiравое пагадненне можа быць заключана на ўмовах:
адтэрмiноўкi i (або) растэрмiноўкi выканання абавязацельстваў даўжнiка;
уступкi патрабавання даўжнiка;
выканання абавязацельстваў даўжнiка трэцiмi асобамi;
пераводу доўгу;
абмену ў адпаведнасцi з часткай чацвёртай гэтага артыкула патрабаванняў крэдытораў на акцыi;
задавальнення патрабаванняў крэдытораў iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць заканадаўству.
Мiравое пагадненне павiнна змяшчаць звесткi аб памерах, парадку i тэрмiнах выканання абавязацельстваў даўжнiка i (або) аб спыненнi абавязацельстваў даўжнiка шляхам прадастаўлення адступнога, навацыяй абавязацельстваў, дараваннем доўгу цi iншымi спосабамi, прадугледжанымi грамадзянскiм заканадаўствам.
Мiравое пагадненне можа змяшчаць:
абавязацельствы акцыянераў даўжнiка — адкрытага акцыянернага таварыства перадаць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прыналежныя iм акцыi дадзенага таварыства конкурсным крэдыторам у лiк пагашэння патрабаванняў конкурсных крэдытораў да ўказанага даўжнiка;
абавязацельства даўжнiка стварыць на базе маёмасцi даўжнiка адкрытае акцыянернае таварыства i перадаць яго акцыi конкурсным крэдыторам у лiк пагашэння патрабаванняў конкурсных крэдытораў да ўказанага даўжнiка.
Умовы мiравога пагаднення для конкурсных крэдытораў, якiя не прымалi ўдзелу ў галасаваннi па пытанню аб заключэннi мiравога пагаднення або галасавалi супраць яго заключэння, не могуць быць горшымi, чым для конкурсных крэдытораў той жа чаргi, якiя галасавалi за яго заключэнне.
Ад iмя даўжнiка мiравое пагадненне падпiсваецца даўжнiком — iндывiдуальным прадпрымальнiкам, кiраўнiком даўжнiка або ўпраўляючым (часовым упраўляючым). Ад iмя крэдытораў мiравое пагадненне падпiсваецца асобай, упаўнаважанай сходам крэдытораў.
Калi ў мiравым пагадненнi ўдзельнiчаюць трэцiя асобы, мiравое пагадненне з iх боку падпiсваецца iмi або iх прадстаўнiкамi.
Артыкул 157. Зацвярджэнне гаспадарчым судом мiравога пагаднення
Упраўляючы на працягу пяцi дзён з дня прыняцця рашэння аб заключэннi мiравога пагаднення павiнен падаць у гаспадарчы суд заяву аб зацвярджэннi мiравога пагаднення.
Да заявы аб зацвярджэннi мiравога пагаднення прыкладаюцца:
тэкст мiравога пагаднення;
пратакол сходу крэдытораў, якi прыняў рашэнне аб заключэннi мiравога пагаднення;
спiс усiх конкурсных крэдытораў, якi змяшчае iмя (назву) кожнага крэдытора, яго паштовы адрас i банкаўскiя рэквiзiты, а таксама суму запазычанасцi;
дакументы, якiя пацвярджаюць пагашэнне запазычанасцi па патрабаваннях крэдытораў першай i другой чаргi;
пiсьмовыя пярэчаннi конкурсных крэдытораў, якiя не прымалi ўдзелу ў галасаваннi па пытанню аб заключэннi мiравога пагаднення або галасавалi супраць яго заключэння.
Гаспадарчы суд паведамляе зацiкаўленым бакам аб даце разгляду заявы аб зацвярджэннi мiравога пагаднення. Няяўка паведамленых асоб не перашкаджае разгляду справы аб банкруцтве.
Артыкул 158. Вынiкi зацвярджэння мiравога пагаднення
Зацвярджэнне гаспадарчым судом мiравога пагаднення ў працэсе абароннага перыяду цi конкурснага вядзення з’яўляецца падставай для спынення вядзення па справе аб банкруцтве.
Зацвярджэнне гаспадарчым судом мiравога пагаднення ў працэсе конкурснага вядзення з’яўляецца таксама падставай для спынення вынiкаў прыпынення задавальнення патрабаванняў крэдытораў, прадугледжаных артыкулам 91 гэтага Закона.
У выпадку, калi гаспадарчы суд у працэсе лiквiдацыйнага вядзення зацвердзiў мiравое пагадненне, рашэнне гаспадарчага суда аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення не падлягае выкананню.
Паўнамоцтвы ўпраўляючага (часовага ўпраўляючага) спыняюцца з дня зацвярджэння гаспадарчым судом мiравога пагаднення, за выключэннем выпадку зняцця з пасады кiраўнiка даўжнiка, прадугледжанага гэтым Законам, калi ўпраўляючы даўжнiка — юрыдычнай асобы прадаўжае выконваць абавязкi кiраўнiка даўжнiка да назначэння (выбрання) новага кiраўнiка даўжнiка ў парадку, устаноўленым артыкулам 80 гэтага Закона.
З моманту зацвярджэння гаспадарчым судом мiравога пагаднення даўжнiк — iндывiдуальны прадпрымальнiк, кiраўнiк даўжнiка або ўпраўляючы (часовы ўпраўляючы) распачынаюць пагашэнне запазычанасцi перад крэдыторамi ў адпаведнасцi з умовамi мiравога пагаднення.
Артыкул 159. Адмова ў зацвярджэннi мiравога пагаднення
У выпадку непагашэння запазычанасцi па патрабаваннях крэдытораў першай i другой чаргi гаспадарчы суд адмаўляе ў зацвярджэннi мiравога пагаднення.
Гаспадарчы суд таксама мае права адмовiць у зацвярджэннi мiравога пагаднення ў выпадках:
парушэння парадку заключэння мiравога пагаднення, устаноўленага гэтым Законам;
незахавання формы мiравога пагаднення;
парушэння правоў i законных iнтарэсаў iншых асоб;
супярэчнасцi ўмоў мiравога пагаднення заканадаўству.
Аб адмове ў зацвярджэннi мiравога пагаднення гаспадарчы суд выносiць вызначэнне.
Вызначэнне гаспадарчага суда аб адмове ў зацвярджэннi мiравога пагаднення можа быць абскарджана ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
Артыкул 160. Вынiкi адмовы ў зацвярджэннi мiравога пагаднення
У выпадку вынясення гаспадарчым судом вызначэння аб адмове ў зацвярджэннi мiравога пагаднення мiравое пагадненне лiчыцца незаключаным.
Вынясенне гаспадарчым судом вызначэння аб адмове ў зацвярджэннi мiравога пагаднення не перашкаджае заключэнню новага мiравога пагаднення.
Артыкул 161. Несапраўднасць мiравога пагаднення
Мiравое пагадненне можа быць прызнана гаспадарчым судом на падставе заявы даўжнiка, крэдытора, упаўнаважанага органа i (або) пратэсту пракурора несапраўдным, калi:
мiравое пагадненне змяшчае ўмовы, якiя прадугледжваюць для асобных крэдытораў перавагi або ўшчамленне правоў i законных iнтарэсаў iншых крэдытораў;
выкананне мiравога пагаднення можа зноў прывесцi даўжнiка да банкруцтва;
мiравое пагадненне змяшчае падставы, прадугледжаныя заканадаўствам для несапраўднасцi здзелак, у тым лiку калi заключанае мiравое пагадненне нiкчэмнае як супярэчлiвае iнтарэсам дзяржавы.
Несапраўднасць мiравога пагаднення з’яўляецца падставай для аднаўлення вядзення па справе аб банкруцтве. Пры гэтым гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб аднаўленнi вядзення па справе аб банкруцтве.
Вызначэнне гаспадарчага суда аб аднаўленнi вядзення па справе аб банкруцтве можа быць абскарджана ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
У выпадку несапраўднасцi мiравога пагаднення патрабаваннi крэдытораў, па якiх былi прадугледжаны адтэрмiноўка i (або) растэрмiноўка належных iм плацяжоў цi памяншэнне сум даўгоў, аднаўляюцца ў незадаволенай частцы.
Несапраўднасць мiравога пагаднення не цягне за сабой абавязку крэдытораў першай i другой чаргi вярнуць даўжнiку ўсё атрыманае iмi ў лiк пагашэння запазычанасцi па iх патрабаваннях.
Да вынiкаў несапраўднасцi мiравога пагаднення, не ўрэгуляваных гэтым артыкулам, прымяняюцца палажэннi аб вынiках несапраўднасцi здзелак, прадугледжаныя грамадзянскiм заканадаўствам.
Патрабаваннi крэдытораў, з якiмi праведзены разлiкi ў адпаведнасцi з умовамi мiравога пагаднення, што не супярэчаць гэтаму Закону, прызнаюцца пагашанымi.
Крэдыторы, чые патрабаваннi былi задаволены ў адпаведнасцi з умовамi мiравога пагаднення, што прадугледжваюць iх перавагi або ўшчамленне правоў i законных iнтарэсаў iншых крэдытораў, абавязаны вярнуць даўжнiку ўсё атрыманае iмi ў парадку выканання мiравога пагаднення.
Паведамленне аб аднаўленнi вядзення па справе аб банкруцтве даўжнiка ў выпадку несапраўднасцi мiравога пагаднення перадаецца гаспадарчым судом для апублiкавання ў сродках масавай iнфармацыi ў адпаведнасцi з гэтым Законам.
Артыкул 162. Скасаванне мiравога пагаднення
Скасаванне мiравога пагаднення, зацверджанага гаспадарчым судом, па пагадненню памiж асобнымi крэдыторамi i даўжнiком не дапускаецца.
Скасаванне мiравога пагаднення па рашэнню гаспадарчага суда ў адносiнах да асобнага крэдытора не цягне скасавання мiравога пагаднення ў адносiнах да астатнiх крэдытораў.
Мiравое пагадненне можа быць скасавана па рашэнню гаспадарчага суда ў выпадку невыканання даўжнiком умоў мiравога пагаднення ў адносiнах не менш чым да адной трэцi патрабаванняў крэдытораў. У гэтым выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 161 гэтага Закона.
Артыкул 163. Вынiкi невыканання мiравога пагаднення
Крэдыторы, у адносiнах да якiх заключана мiравое пагадненне, у выпадку невыканання даўжнiком умоў мiравога пагаднення маюць права прад’явiць свае патрабаваннi ў аб’ёме, прадугледжаным мiравым пагадненнем.
У выпадку паўторнага ўзбуджэння вядзення па справе аб банкруцтве аб’ём патрабаванняў крэдытораў, у адносiнах да якiх заключана мiравое пагадненне, вызначаецца з улiкам умоў, прадугледжаных мiравым пагадненнем.
РАЗДЗЕЛ IX.
АСАБЛІВАСЦІ БАНКРУЦТВА АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЙ ДАЎЖНІКОЎ — ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ
ГЛАВА 1.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 164. Грамадскiя адносiны, звязаныя з банкруцтвам, якiя рэгулююцца ў асаблiвым парадку
Да рэгулюемых у асаблiвым парадку грамадскiх адносiн, звязаных з банкруцтвам градаўтваральных i сельскагаспадарчых арганiзацый, банкаў i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый, страхавых арганiзацый, а таксама iншых суб’ектаў грамадзянскага права, спецыяльныя палажэннi аб якiх змяшчаюцца ў гэтым раздзеле, прымяняюцца правiлы гэтага Закона, што рэгулююць банкруцтва даўжнiкоў — юрыдычных асоб, калi iншае не прадугледжана гэтым раздзелам.
ГЛАВА 2.
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ МЕРЫ, ЯКІЯ ПРЫМЯНЯЮЦЦА ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ ПРАЦЭДУР БАНКРУЦТВА
Артыкул 165. Асаблiвы парадак прымянення палажэнняў гэтага Закона да асобных юрыдычных асоб, якiя маюць важнае i асаблiва важнае дзяржаўнае значэнне
Пры наяўнасцi ўмоў, якiя дазваляюць пачаць працэдуры банкруцтва, прадугледжаныя гэтым Законам, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, да юрыдычных асоб, аднесеных у парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, да лiку важных i асаблiва важных дзяржаўных аб’ектаў, а таксама да юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць выкананне важных дзяржаўных i (або) мiжнародных заказаў, што забяспечваюць падтрыманне неабходнага ўзроўню абараназдольнасцi, функцыянаванне стратэгiчна значных галiн эканомiкi або важных i асаблiва важных дзяржаўных аб’ектаў, пры ажыццяўленнi працэдур банкруцтва прымяняюцца спецыяльныя меры, якiя вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або ў парадку, iм устаноўленым.
Артыкул 166. Забеспячэнне абараназдольнасцi дзяржавы пры наяўнасцi падстаў для ажыццяўлення працэдур банкруцтва
У выпадку банкруцтва юрыдычных асоб, якiя маюць мабiлiзацыйныя заданнi (заказы), асобы, адказныя за ажыццяўленне працэдур банкруцтва, прадугледжаных гэтым Законам або звязаных з гэтымi працэдурамi, абавязаны ва ўстаноўленым парадку паведамiць адпаведным дзяржаўным органам, адказным за забеспячэнне абараназдольнасцi дзяржавы, аб падрыхтоўцы i пачатку ажыццяўлення ўказаных працэдур. Дзяржаўныя органы, адказныя за забеспячэнне абараназдольнасцi дзяржавы, павiнны прыняць меры па перадачы мабiлiзацыйных заданняў (заказаў) iншым юрыдычным асобам, дзейнасць якiх звязана з галiной дзейнасцi названых органаў або якiя знаходзяцца ў сферы iх ведання.
Пры наяўнасцi прымет банкруцтва даўжнiка, якiя дазваляюць прымяняць палажэннi гэтага Закона, у мэтах забеспячэння абаронных iнтарэсаў дзяржавы могуць прымацца спецыяльныя меры, што вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або ў парадку, iм устаноўленым, адрозныя ад мер, прадугледжаных гэтым Законам.
ГЛАВА 3.
БАНКРУЦТВА ГРАДАЎТВАРАЛЬНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ І АРГАНІЗАЦЫЙ, ПРЫРОЎНЕНЫХ ДА ІХ
Артыкул 167. Асаблiвасцi прымянення гэтай главы
Палажэннi гэтай главы прымяняюцца да градаўтваральных арганiзацый, а таксама да iншых арганiзацый, колькасць работнiкаў якiх складае тысячу чалавек i больш.
Артыкул 168. Разгляд справы аб банкруцтве градаўтваральнай арганiзацыi
Пры разглядзе справы аб банкруцтве градаўтваральнай арганiзацыi асобамi, якiя ўдзельнiчаюць у справе аб банкруцтве, прызнаюцца асобы, указаныя ў артыкуле 20 гэтага Закона, а таксама орган дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве.
Гаспадарчым судом могуць быць таксама прыцягнуты ў якасцi асоб, якiя ўдзельнiчаюць у справе аб банкруцтве градаўтваральнай арганiзацыi, iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання.
Даўжнiк павiнен прадставiць у гаспадарчы суд доказы, якiя пацвярджаюць, што юрыдычная асоба з’яўляецца градаўтваральнай арганiзацыяй, або пацвярджаюць наяўнасць у арганiзацыi адпаведнай колькасцi работнiкаў.
Артыкул 169. Увядзенне санацыi пры ўмове паручыцельства
Калi сходам крэдытораў не прынята рашэнне аб санацыi градаўтваральнай арганiзацыi, гаспадарчы суд мае права ўвесцi санацыю па падставах, прадугледжаных гэтым Законам, а таксама па хадайнiцтву мясцовага выканаўчага i распарадчага органа або рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, прыцягнутага да ўдзелу ў справе аб банкруцтве градаўтваральнай арганiзацыi, пры ўмове дачы паручыцельства па абавязацельствах даўжнiка.
Паручыцельства па абавязацельствах даўжнiка можа быць дадзена Рэспублiкай Беларусь або адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкай Рэспублiкi Беларусь у асобе ўпаўнаважаных iмi органаў.
У выпадку, калi санацыя ўведзена ў парадку, устаноўленым гэтым артыкулам, паручыцель нясе субсiдыярную адказнасць па абавязацельствах даўжнiка перад яго крэдыторамi.
Артыкул 170. Прадаўжэнне санацыi па хадайнiцтву рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання або мясцовага выканаўчага i распарадчага органа
Санацыя градаўтваральнай арганiзацыi пры наяўнасцi хадайнiцтва рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання або мясцовага выканаўчага i распарадчага органа можа быць прадоўжана гаспадарчым судом на тэрмiн не больш аднаго года.
План паляпшэння фiнансавага стану градаўтваральнай арганiзацыi можа быць падставай для прадаўжэння санацыi градаўтваральнай арганiзацыi на тэрмiн, прадугледжаны часткай першай гэтага артыкула. У плане паляпшэння фiнансавага стану градаўтваральнай арганiзацыi могуць прадугледжвацца iнвесцiраванне ў яе дзейнасць, працаўладкаванне яе работнiкаў, стварэнне новых рабочых месцаў i iншыя спосабы аднаўлення плацежаздольнасцi даўжнiка — градаўтваральнай арганiзацыi. Пры ўмове забеспячэння паручыцельствам абавязацельстваў даўжнiка гаспадарчы суд па хадайнiцтву рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, прыцягнутага да ўдзелу ў справе аб банкруцтве градаўтваральнай арганiзацыi, або мясцовага выканаўчага i распарадчага органа можа прадоўжыць тэрмiн санацыi градаўтваральнай арганiзацыi да дзесяцi гадоў. У гэтым выпадку даўжнiк i яго паручыцель абавязаны распачаць разлiкi з крэдыторамi не пазней дня заканчэння тэрмiну, прадугледжанага часткай першай гэтага артыкула.
Невыкананне патрабаванняў, прадугледжаных часткай трэцяй гэтага артыкула, з’яўляецца падставай для адкрыцця лiквiдацыйнага вядзення.
У выпадку прадаўжэння тэрмiну санацыi ў адпаведнасцi з часткай трэцяй гэтага артыкула паручыцель нясе субсiдыярную адказнасць па абавязацельствах даўжнiка перад яго крэдыторамi.
Артыкул 171. Пагашэнне патрабаванняў крэдытораў у працэсе санацыi градаўтваральнай арганiзацыi
Рэспублiка Беларусь або адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная адзiнка Рэспублiкi Беларусь у асобе ўпаўнаважаных iмi органаў маюць права ў любы час да заканчэння санацыi градаўтваральнай арганiзацыi разлiчыцца з усiмi яе крэдыторамi цi пагасiць патрабаваннi гэтых крэдытораў па плацежных абавязацельствах iншымi спосабамi, прадугледжанымi гэтым Законам.
Задавальненне патрабаванняў крэдытораў ажыццяўляецца ў парадку чарговасцi, устаноўленай артыкулам 138 гэтага Закона.
У выпадку задавальнення патрабаванняў крэдытораў па плацежных абавязацельствах, а таксама абавязацельствах, якiя вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, у адпаведнасцi з часткамi першай i другой гэтага артыкула вядзенне па справе аб банкруцтве падлягае спыненню.
Артыкул 172. Продаж прадпрыемства ў працэсе санацыi градаўтваральнай арганiзацыi
План санацыi градаўтваральнай арганiзацыi можа прадугледжваць продаж прадпрыемства, якi праводзiцца ў адпаведнасцi з артыкулам 130 гэтага Закона з улiкам асаблiвасцей, устаноўленых гэтай главой.
Пры наяўнасцi хадайнiцтва рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, прыцягнутага да ўдзелу ў справе аб банкруцтве градаўтваральнай арганiзацыi, або мясцовага выканаўчага i распарадчага органа продаж прадпрыемства праводзiцца шляхам правядзення конкурсу.
Абавязковымi ўмовамi конкурсу з’яўляюцца:
захаванне рабочых месцаў для не менш сямiдзесяцi працэнтаў работнiкаў, занятых на прадпрыемстве на дату яго продажу;
перанавучанне за кошт пакупнiка або працаўладкаванне не менш сямiдзесяцi працэнтаў работнiкаў, занятых на прадпрыемстве на дату яго продажу, у выпадку змянення асноўнага вiду дзейнасцi прадпрыемства.
Iншыя ўмовы конкурсу могуць быць устаноўлены толькi па рашэнню сходу крэдытораў, прынятаму ў парадку, устаноўленым часткамi другой i трэцяй артыкула 55 гэтага Закона.
Калi хадайнiцтва, прадугледжанае часткай другой гэтага артыкула, не было заяўлена або прадпрыемства не было прададзена шляхам правядзення конкурсу, прадпрыемства падлягае продажу на аўкцыёне.
Продаж прадпрыемства можа быць ажыццёўлены толькi пасля таго, як вычарпаны ўсе iншыя прадугледжаныя заканадаўствам магчымасцi задаволiць патрабаваннi крэдытораў, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi.
Артыкул 173. Продаж маёмасцi даўжнiка — градаўтваральнай арганiзацыi ў працэсе лiквiдацыйнага вядзення
Пры продажы маёмасцi даўжнiка — градаўтваральнай арганiзацыi ў працэсе лiквiдацыйнага вядзення ўпраўляючы павiнен ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку па рашэнню гаспадарчага суда выставiць на продаж на першых таргах прадпрыемства як адзiны маёмасны комплекс.
Калi маёмасць градаўтваральнай арганiзацыi не была прададзена ў адпаведнасцi з часткай першай гэтага артыкула, продаж маёмасцi градаўтваральнай арганiзацыi ажыццяўляецца згодна з палажэннямi артыкула 131 гэтага Закона.
ГЛАВА 4.
БАНКРУЦТВА СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ
Артыкул 174. Асаблiвасцi банкруцтва сельскагаспадарчай арганiзацыi
У гэтым Законе пад сельскагаспадарчымi арганiзацыямi разумеюцца юрыдычныя асобы, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з’яўляецца вырошчванне (вытворчасць або вытворчасць i перапрацоўка) сельскагаспадарчай прадукцыi, выручка ад рэалiзацыi якой складае не менш пяцiдзесяцi працэнтаў ад агульнай сумы выручкi.
Пры разглядзе справы аб банкруцтве сельскагаспадарчай арганiзацыi гаспадарчым судом прыцягваецца ў якасцi асобы, якая ўдзельнiчае ў справе аб банкруцтве сельскагаспадарчай арганiзацыi, орган дзяржаўнага кiравання па сельскай гаспадарцы i харчаванню.
Пры продажы аб’ектаў нерухомасцi, якiя выкарыстоўваюцца ў мэтах сельскагаспадарчай вытворчасцi i належаць сельскагаспадарчай арганiзацыi, у адносiнах да якой адкрыта конкурснае вядзенне, пры iншых роўных умовах пераважнае права на набыццё ўказаных аб’ектаў належыць сельскагаспадарчым арганiзацыям i сялянскiм (фермерскiм) гаспадаркам, размешчаным у гэтай мясцовасцi.
У выпадку лiквiдацыi з прычыны банкруцтва сельскагаспадарчай арганiзацыi яе зямельныя ўчасткi могуць адчужацца або пераходзiць да Рэспублiкi Беларусь цi iншай асобы ў адпаведнасцi з зямельным заканадаўствам.
Артыкул 175. Аналiз фiнансавага стану сельскагаспадарчай арганiзацыi. Санацыя сельскагаспадарчай арганiзацыi
Пры аналiзе фiнансавага стану сельскагаспадарчай арганiзацыi павiнны ўлiчвацца сезоннасць сельскагаспадарчай вытворчасцi i яе залежнасць ад прыродна-клiматычных i iншых умоў вядзення сельскагаспадарчай дзейнасцi, а таксама магчымасць задавальнення патрабаванняў крэдытораў за кошт даходаў, якiя могуць быць атрыманы сельскагаспадарчай арганiзацыяй пасля заканчэння адпаведнага перыяду сельскагаспадарчых работ.
Санацыя сельскагаспадарчай арганiзацыi ўводзiцца на тэрмiн, якi ўключае поўны цыкл вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi, з улiкам часу, неабходнага для рэалiзацыi гэтай прадукцыi. Тэрмiн санацыi сельскагаспадарчых арганiзацый не можа перавышаць больш чым на адзiн год тэрмiны, устаноўленыя часткамi трэцяй i чацвёртай артыкула 128 гэтага Закона.
У выпадку, калi на працягу тэрмiну санацыi сельскагаспадарчай арганiзацыi мелi месца спад i пагаршэнне яе фiнансавага стану ў сувязi са стыхiйнымi бедствамi, з эпiзаотыямi i iншымi неспрыяльнымi ўмовамi, тэрмiн санацыi можа быць прадоўжаны ў цэлым на два гады.
ГЛАВА 5.
БАНКРУЦТВА СЯЛЯНСКІХ (ФЕРМЕРСКІХ) ГАСПАДАРАК
Артыкул 176. Асаблiвасцi банкруцтва сялянскай (фермерскай) гаспадаркi
Апрача дакументаў, прадугледжаных артыкулам 24 гэтага Закона, да заявы сялянскай (фермерскай) гаспадаркi аб сваiм банкруцтве павiнны быць прыкладзены дакументы, якiя змяшчаюць звесткi аб:
складзе i кошце маёмасцi сялянскай (фермерскай) гаспадаркi;
складзе i кошце маёмасцi, што належыць членам сялянскай (фермерскай) гаспадаркi на праве ўласнасцi, а таксама аб крынiцах, за кошт якiх набыта ўказаная маёмасць;
памеры даходаў, якiя могуць быць атрыманы сялянскай (фермерскай) гаспадаркай пасля заканчэння адпаведнага перыяду сельскагаспадарчых работ.
Указаныя ў частцы першай гэтага артыкула дакументы таксама прыкладаюцца да водзыву даўжнiка — сялянскай (фермерскай) гаспадаркi на заяву крэдытора, заяву падатковага або iншага ўпаўнаважанага органа цi заяву пракурора.
Артыкул 177. Асаблiвасцi санацыi сялянскай (фермерскай) гаспадаркi
Сялянскай (фермерскай) гаспадаркай на працягу двух месяцаў з дня прыняцця гаспадарчым судом заявы аб банкруцтве сялянскай (фермерскай) гаспадаркi можа быць прадстаўлены ў гаспадарчы суд план аднаўлення плацежаздольнасцi гэтай сялянскай (фермерскай) гаспадаркi.
У выпадку, калi ажыццяўленне мерапрыемстваў, прадугледжаных планам аднаўлення плацежаздольнасцi сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, дазволiць гэтай гаспадарцы пагасiць патрабаваннi па плацежных абавязацельствах, а таксама абавязацельствах, якiя вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, у тым лiку за кошт даходаў, якiя могуць быць атрыманы сялянскай (фермерскай) гаспадаркай пасля заканчэння адпаведнага перыяду сельскагаспадарчых работ, гаспадарчым судом можа быць уведзена санацыя сялянскай (фермерскай) гаспадаркi незалежна ад рашэння сходу крэдытораў аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення.
Санацыя сялянскай (фермерскай) гаспадаркi па заяве ўпраўляючага або любога з крэдытораў можа быць датэрмiнова спынена гаспадарчым судом пры немагчымасцi прадаўжэння дзейнасцi гэтай гаспадаркi або адсутнасцi падстаў для яе прадаўжэння.
Датэрмiновае спыненне санацыi сялянскай (фермерскай) гаспадаркi цягне адкрыццё лiквiдацыйнага вядзення.
Артыкул 178. Упраўляючы сялянскай (фермерскай) гаспадаркай
Упраўляючым сялянскай (фермерскай) гаспадаркай можа быць асоба, якая не мае лiцэнзii ўпраўляючага, у тым лiку член сялянскай (фермерскай) гаспадаркi. У гэтым выпадку ўпраўляючы сялянскай (фермерскай) гаспадаркай не праходзiць дзяржаўную рэгiстрацыю ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка.
Артыкул 179. Маёмасць сялянскай (фермерскай) гаспадаркi
У выпадку адкрыцця ў адносiнах да сялянскай (фермерскай) гаспадаркi конкурснага вядзення ў маёмасць даўжнiка ўключаюцца нерухомая маёмасць, якая знаходзiцца ў агульнай сумеснай уласнасцi членаў сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, у тым лiку насаджэннi, гаспадарчыя i iншыя пабудовы, мелiярацыйныя i iншыя збудаваннi, прадукцыйная i рабочая жывёла, птушка, сельскагаспадарчая i iншая тэхнiка i абсталяванне, транспартныя сродкi, iнвентар, створаныя гаспадаркай унiтарныя прадпрыемствы i iншая маёмасць, набытая для сялянскай (фермерскай) гаспадаркi на сродкi сялянскай (фермерскай) гаспадаркi i (або) агульныя сродкi яе членаў, а таксама маёмасныя правы, што належаць сялянскай (фермерскай) гаспадарцы i маюць грашовую ацэнку, за выключэннем маёмасцi, на якую ў адпаведнасцi з заканадаўствам не можа быць накiравана спагнанне.
У выпадку адкрыцця ў адносiнах да сялянскай (фермерскай) гаспадаркi конкурснага вядзення зямельны ўчастак, выдзелены для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, можа адчужацца або пераходзiць да Рэспублiкi Беларусь, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў цi iншай асобы ў адпаведнасцi з зямельным заканадаўствам.
Артыкул 180. Продаж маёмасцi даўжнiка — сялянскай (фермерскай) гаспадаркi
Нерухомая маёмасць, а таксама маёмасныя правы ў адносiнах да нерухомай маёмасцi, якiя ўваходзяць у маёмасць даўжнiка — сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, могуць быць прададзены толькi па конкурсу.
Абавязковай умовай конкурсу з’яўляецца захаванне мэтавага сельскагаспадарчага прызначэння прадаваемых аб’ектаў.
ГЛАВА 6.
БАНКРУЦТВА БАНКАЎ І НЯБАНКАЎСКІХ КРЭДЫТНА-ФІНАНСАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ
Артыкул 181. Меры па папярэджанню банкруцтва банка
Падставамi для прымянення мер па папярэджанню банкруцтва банка з’яўляюцца акалiчнасцi, пры якiх банк:
неаднаразова на працягу апошнiх шасцi месяцаў у сувязi з адсутнасцю або недастатковасцю грашовых сродкаў на карэспандэнцкiх рахунках банка не задавальняў патрабаванняў асобных крэдытораў па грашовых абавязацельствах i (або) не выконваў абавязку па выплаце абавязковых плацяжоў на працягу трох дзён i больш з дня надыходу даты iх выканання;
у сувязi з адсутнасцю або недастатковасцю грашовых сродкаў на карэспандэнцкiх рахунках банка не задавальняе патрабаванняў асобных крэдытораў па грашовых абавязацельствах i (або) не выконвае абавязку па выплаце абавязковых плацяжоў на працягу трох дзён i больш з дня надыходу даты iх выканання;
дапускае абсалютнае знiжэнне ўласных грашовых сродкаў (капiталу) больш чым на дваццаць працэнтаў у параўнаннi з максiмальнай велiчынёй, дасягнутай за апошнiя дванаццаць месяцаў, парушаючы пры гэтым адзiн з абавязковых нарматываў, устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь;
парушае нарматыў дастатковасцi капiталу, устаноўлены Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь;
парушае на працягу апошняга месяца больш чым на дзесяць працэнтаў нарматыў бягучай лiквiднасцi, устаноўлены Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь.
У выпадку ўзнiкнення падстаў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, прымяняюцца наступныя меры па папярэджанню банкруцтва банка:
паляпшэнне фiнансавага стану банка;
назначэнне часовай адмiнiстрацыi па кiраванню банкам (далей — часовая адмiнiстрацыя);
рэарганiзацыя банка.
У выпадку ўзнiкнення падстаў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, банк, яго заснавальнiкi (удзельнiкi) абавязаны прымаць неабходныя меры па паляпшэнню фiнансавага стану банка або рэарганiзацыi банка.
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь у выпадку ўзнiкнення падстаў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, мае права патрэбаваць ад банка ажыццяўлення мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка або рэарганiзацыi банка, а таксама назначыць часовую адмiнiстрацыю.
Артыкул 182. Працэдуры, якiя прымяняюцца пры разглядзе справы аб банкруцтве банка
Пры разглядзе справы аб банкруцтве банка прымяняюцца конкурснае вядзенне або лiквiдацыйнае вядзенне.
Мiравое пагадненне, абаронны перыяд i санацыя, прадугледжаныя гэтым Законам, у адносiнах да банкаў не прымяняюцца.
Артыкул 183. Упраўляючы пры банкруцтве банка
Упраўляючы пры банкруцтве банка павiнен мець лiцэнзiю органа дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве, адпавядаць квалiфiкацыйным патрабаванням, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь, а таксама мець дадаткова спецыяльны атэстат упраўляючага.
Нарматыўнымi прававымi актамi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца аб’ём квалiфiкацыйных патрабаванняў да ўпраўляючага пры банкруцтве банка, парадак i iншыя ўмовы яго спецыяльнай атэстацыi, у тым лiку падставы i парадак выдачы i анулявання спецыяльнага атэстата ўпраўляючага.
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь мае права ў выпадках невыканання або неналежнага выканання ўпраўляючым пры банкруцтве банка сваiх абавязкаў ануляваць выдадзены яму спецыяльны атэстат упраўляючага.
Рашэнне Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб ануляваннi спецыяльнага атэстата ўпраўляючага можа быць абскарджана гэтым упраўляючым у гаспадарчы суд.
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь у выпадках невыканання або неналежнага выканання ўпраўляючым пры банкруцтве банка сваiх абавязкаў мае права заявiць у орган дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве хадайнiцтва аб адклiканнi ў яго лiцэнзii.
Артыкул 184. Паляпшэнне фiнансавага стану банка
У мэтах паляпшэння фiнансавага стану банка могуць прымяняцца наступныя меры:
аказанне фiнансавай дапамогi банку яго заснавальнiкамi (удзельнiкамi) i (або) iншымi асобамi;
змяненне структуры актываў i пасiваў банка;
змяненне арганiзацыйнай структуры банка;
iншыя меры, якiя прымяняюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Артыкул 185. Аказанне фiнансавай дапамогi банку
Фiнансавая дапамога банку можа быць аказана ў наступных формах:
размяшчэння грашовых сродкаў на дэпазiце ў дадзеным банку з тэрмiнам вяртання не менш шасцi месяцаў i налiчэннем працэнтаў па стаўцы не вышэй стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь;
дачы паручыцельстваў, банкаўскiх гарантый па крэдытах для банка;
устанаўлення адтэрмiноўкi i (або) растэрмiноўкi плацяжу;
пераводу доўгу са згоды крэдытораў банка;
адмовы ад размеркавання прыбытку банка ў якасцi дывiдэндаў з мэтай накiравання яго на ажыццяўленне мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка;
дадатковага ўзносу ў статутны фонд банка;
адмовы ад патрабаванняў банка;
iншых формах, якiя спрыяюць устараненню прычын, што выклiкалi неабходнасць прыняцця мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка.
Грашовыя сродкi на банкаўскiх рахунках i ва ўкладах у банку могуць быць выкарыстаны яго крэдыторамi для павелiчэння статутнага фонду банка ў парадку, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь.
Рашэнне аб формах i ўмовах аказання фiнансавай дапамогi прымаецца банкам i асобай, якая аказвае фiнансавую дапамогу банку.
Артыкул 186. Змяненне структуры актываў i пасiваў банка
Змяненне структуры актываў банка можа прадугледжваць:
паляпшэнне якасцi крэдытавання, уключаючы замену нелiквiдных актываў лiквiднымi;
прывядзенне структуры актываў па тэрмiновасцi ў адпаведнасць з тэрмiнамi абавязацельстваў, якiя забяспечваюць iх выкананне;
скарачэнне расходаў, у тым лiку на абслугоўванне доўгу i ўтрыманне банка;
продаж актываў, што не прыносяць даходу, а таксама актываў, продаж якiх не будзе перашкаджаць выкананню банкаўскiх аперацый банкам;
iншыя меры па рэструктурызацыi актываў.
Змяненне структуры пасiваў банка можа прадугледжваць:
павелiчэнне ўласных сродкаў (капiталу);
знiжэнне памеру i (або) удзельнай вагi бягучых i кароткатэрмiновых абавязацельстваў у агульнай структуры пасiваў;
павелiчэнне ўдзельнай вагi сярэднетэрмiновых i доўгатэрмiновых абавязацельстваў у агульнай структуры пасiваў;
iншыя меры па рэструктурызацыi пасiваў.
Банк абавязаны ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам зменшыць свой статутны фонд да памеру чыстых актываў, калi чыстыя актывы акажуцца менш статутнага фонду банка.
Артыкул 187. Змяненне арганiзацыйнай структуры банка
Змяненне арганiзацыйнай структуры банка можа ажыццяўляцца ў наступных формах:
змянення складу i колькасцi супрацоўнiкаў банка;
змянення структуры банка, у тым лiку скарачэння i лiквiдацыi адасобленых, а таксама iншых структурных падраздзяленняў банка;
iншых формах, якiя спрыяюць устараненню прычын, што выклiкалi неабходнасць прыняцця мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка.
Пры ажыццяўленнi працэдуры закрыцця фiлiяла (аддзялення) банка могуць прымяняцца правiлы продажу прадпрыемства, прадугледжаныя гэтым Законам.
Артыкул 188. Хадайнiцтва кiраўнiка банка аб прымяненнi мер па папярэджанню банкруцтва банка
Аднаасобны выканаўчы орган банка (далей — кiраўнiк банка) у выпадку ўзнiкнення падстаў, прадугледжаных часткай першай артыкула 181 гэтага Закона, на працягу дзесяцi дзён з дня iх узнiкнення абавязаны заявiць у вышэйшы орган кiравання банка хадайнiцтва аб прымяненнi мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка або рэарганiзацыi банка пры ўмове, што прычыны ўзнiкнення ўказаных падстаў не могуць быць устаранёны сiламi выканаўчага органа банка.
Хадайнiцтва кiраўнiка банка аб прымяненнi мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка або рэарганiзацыi банка павiнна змяшчаць рэкамендацыi па формах, характару i тэрмiнах прымянення такiх мер.
Вышэйшы орган кiравання банка, якому ў адпаведнасцi з часткай першай гэтага артыкула заяўлена хадайнiцтва аб прымяненнi мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка або рэарганiзацыi банка, павiнен прыняць рашэнне па ўказанаму хадайнiцтву на працягу дзесяцi дзён з дня яго заявы.
Кiраўнiк банка абавязаны заявiць у Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь хадайнiцтва аб прымяненнi мер па папярэджанню банкруцтва банка, калi заснавальнiкi (удзельнiкi) гэтага банка адмовiлiся прыняць меры па паляпшэнню фiнансавага стану банка або рэарганiзацыi банка цi не прынялi адпаведнага рашэння ў тэрмiн, прадугледжаны часткай трэцяй гэтага артыкула.
Артыкул 189. Прыняцце мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка па патрабаванню Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь мае права прад’явiць банку патрабаванне аб прыняццi мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка пры наяўнасцi падстаў, прадугледжаных часткай першай артыкула 181 гэтага Закона. У патрабаваннi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб прыняццi мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка павiнны быць указаны падставы для яго прад’яўлення, а таксама рэкамендацыi па характару i тэрмiнах прымянення такiх мер.
Пры атрыманнi патрабавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб прыняццi мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка кiраўнiк банка абавязаны на працягу пяцi дзён з дня атрымання патрабавання заявiць у орган кiравання банка, указаны ў частцы першай артыкула 188 гэтага Закона, хадайнiцтва аб прымяненнi мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка або рэарганiзацыi банка.
Банк, яго заснавальнiкi (удзельнiкi) не маюць права з моманту атрымання патрабавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб прыняццi мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка да моманту атрымання адпаведнага дазволу Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь прымаць рашэннi аб размеркаваннi прыбытку памiж заснавальнiкамi (удзельнiкамi) банка i выплаце (аб’яўленнi) дывiдэндаў, а таксама размяркоўваць прыбытак памiж заснавальнiкамi (удзельнiкамi) банка i выплачваць iм дывiдэнды.
Калi падставы для прад’яўлення Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь патрабавання аб прыняццi мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка лiквiдаваны, Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь накiроўвае банку дазвол на размеркаванне прыбытку памiж заснавальнiкамi (удзельнiкамi) банка i выплату (аб’яўленне) iм дывiдэндаў.
Артыкул 190. План паляпшэння фiнансавага стану банка
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь мае права патрэбаваць ад банка распрацоўку плана паляпшэння фiнансавага стану банка i ажыццяўленне мерапрыемстваў, прадугледжаных гэтым планам.
У плане паляпшэння фiнансавага стану банка павiнны быць:
ацэнка фiнансавага стану банка;
формы i памеры ўдзелу заснавальнiкаў (удзельнiкаў) банка i (або) iншых асоб, якiя аказваюць дапамогу ў паляпшэннi фiнансавага стану банка;
меры па скарачэнню расходаў на ўтрыманне банка;
меры па атрыманню дадатковых даходаў;
меры па вяртанню пратэрмiнаванай дэбiторскай запазычанасцi;
меры па змяненню арганiзацыйнай структуры банка;
тэрмiн аднаўлення ўзроўню дастатковасцi ўласных сродкаў (капiталу) i бягучай лiквiднасцi банка.
Форма плана паляпшэння фiнансавага стану банка ўстанаўлiваецца нарматыўнымi прававымi актамi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.
План паляпшэння фiнансавага стану банка прадстаўляецца ў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь у тэрмiн, iм устаноўлены. Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь кантралюе выкананне плана паляпшэння фiнансавага стану банка.
Артыкул 191. Вынiкi невыканання абавязкаў банка аб прымяненнi мер па папярэджанню банкруцтва банка
У выпадках невыканання i (або) неналежнага выканання кiраўнiком банка абавязкаў, прадугледжаных часткамi першай, другой i чацвёртай артыкула 188 i часткай другой артыкула 189 гэтага Закона, а таксама непрыняцця мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка кiраўнiк банка нясе адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.
За невыкананне патрабаванняў артыкулаў 188—190 гэтага Закона Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь мае права ў адпаведнасцi з заканадаўствам прымянiць да банка iншыя меры ўздзеяння.
Артыкул 192. Часовая адмiнiстрацыя
Часовая адмiнiстрацыя з’яўляецца спецыяльным органам кiравання банка, якi назначаецца Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь у парадку, устаноўленым гэтым Законам i нарматыўнымi прававымi актамi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.
Часовая адмiнiстрацыя дзейнiчае ў адпаведнасцi з гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.
Паўнамоцтвы выканаўчых органаў банка ў перыяд дзейнасцi часовай адмiнiстрацыi могуць быць цi абмежаваны, цi прыпынены актам Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб назначэннi часовай адмiнiстрацыi ў парадку i на ўмовах, устаноўленых гэтай главой.
Артыкул 193. Падставы для назначэння часовай адмiнiстрацыi
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь мае права назначыць часовую адмiнiстрацыю, калi:
банк у сувязi з адсутнасцю або недастатковасцю сродкаў на карэспандэнцкiх рахунках банка не задавальняе патрабаванняў асобных крэдытораў па грашовых абавязацельствах i (або) не выконвае абавязку па выплаце абавязковых плацяжоў на працягу сямi дзён i больш з дня надыходу даты iх выканання;
банк дапускае абсалютнае знiжэнне ўласных грашовых сродкаў (капiталу) больш чым на трыццаць працэнтаў у параўнаннi з максiмальнай велiчынёй, дасягнутай за апошнiя дванаццаць месяцаў, парушаючы пры гэтым адзiн з абавязковых нарматываў, устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь;
банк на працягу апошняга месяца больш чым на дваццаць працэнтаў парушае нарматыў бягучай лiквiднасцi, устаноўлены Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь;
банк ва ўстаноўлены тэрмiн не выконвае патрабаванняў Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб замене кiраўнiка банка цi прыняццi мер па паляпшэнню фiнансавага стану банка або рэарганiзацыi банка;
у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi ёсць падставы для адклiкання ў банка лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый.
Акт Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб назначэннi часовай адмiнiстрацыi публiкуецца Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь у яго друкаваным органе на працягу пятнаццацi дзён з дня яго прыняцця.
Артыкул 194. Тэрмiн дзеяння часовай адмiнiстрацыi
Часовая адмiнiстрацыя назначаецца Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на тэрмiн да васемнаццацi месяцаў.
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь мае права пасля адклiкання лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый прадоўжыць тэрмiн дзеяння часовай адмiнiстрацыi не больш чым на шэсць месяцаў, цi да моманту сфармiравання органаў, якiя ажыццяўляюць рэарганiзацыю або лiквiдацыю банка, цi да моманту назначэння ўпраўляючага.
Агульны тэрмiн дзеяння часовай адмiнiстрацыi не можа перавышаць трыццацi месяцаў.
Артыкул 195. Кiраўнiк часовай адмiнiстрацыi
Часовая адмiнiстрацыя ўзначальваецца кiраўнiком, што мае спецыяльны атэстат упраўляючага, якi выдаецца Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь асобе, якая мае лiцэнзiю ўпраўляючага ў адпаведнасцi з артыкулам 183 гэтага Закона.
Кiраўнiк часовай адмiнiстрацыi:
фармiруе яе склад i нясе адказнасць за яе дзейнасць;
ажыццяўляе дзейнасць ад iмя банка ў выпадку прыпынення паўнамоцтваў яго выканаўчых органаў.
Артыкул 196. Вынiкi невыканання або неналежнага выканання абавязкаў кiраўнiком часовай адмiнiстрацыi
У выпадках невыканання або неналежнага выканання кiраўнiком часовай адмiнiстрацыi сваiх абавязкаў ён нясе адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.
У выпадках невыканння або неналежнага выканання кiраўнiком часовай адмiнiстрацыi сваiх абавязкаў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь мае права:
вызвалiць яго ад выканання абавязкаў кiраўнiка часовай адмiнiстрацыi;
забаранiць яму выкананне абавязкаў кiраўнiка часовай адмiнiстрацыi на тэрмiн да аднаго года;
ануляваць выдадзены яму спецыяльны атэстат кiраўнiка часовай адмiнiстрацыi.
Рашэннi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаныя часткай другой гэтага артыкула, могуць быць абскарджаны асобай, якая з’яўляецца кiраўнiком часовай адмiнiстрацыi, у гаспадарчы суд.
Невыкананне або неналежнае выкананне кiраўнiком часовай адмiнiстрацыi сваiх абавязкаў, якiя выклiкалi страты для банка, могуць з’яўляцца падставамi для адлiкання ў яго лiцэнзii.
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь пры невыкананнi або неналежным выкананнi кiраўнiком часовай адмiнiстрацыi сваiх абавязкаў мае права заявiць у орган дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве хадайнiцтва аб адклiканнi ў яго лiцэнзii.
Артыкул 197. Функцыi часовай адмiнiстрацыi пры абмежаваннi паўнамоцтваў выканаўчых органаў банка
Пры абмежаваннi паўнамоцтваў выканаўчых органаў банка часовая адмiнiстрацыя:
удзельнiчае ў распрацоўцы мерапрыемстваў па паляпшэнню фiнансавага стану банка i ажыццяўляе кантроль за iх правядзеннем;
ажыццяўляе кантроль за распараджэннем маёмасцю банка ў межах, устаноўленых гэтым артыкулам;
выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Пры выкананнi прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула функцый часовая адмiнiстрацыя:
атрымлiвае ад органаў кiравання банка неабходную iнфармацыю i дакументы, якiя датычацца дзейнасцi банка;
узгадняе здзелкi банка, звязаныя з распараджэннем яго маёмасцю, указаныя ў частцы трэцяй гэтага артыкула;
заяўляе ў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь хадайнiцтва аб прыпыненнi паўнамоцтваў органаў кiравання банка, калi яны процiдзейнiчаюць выкананню функцый часовай адмiнiстрацыi цi гэта неабходна для прымянення мер па папярэджанню банкруцтва банка.
Органы кiравання банка толькi са згоды часовай адмiнiстрацыi маюць права заключаць здзелкi:
звязаныя з перадачай нерухомай маёмасцi ў арэнду, залог, унясеннем яе ў якасцi ўкладу ў статутны фонд трэцiх асоб, а таксама з распараджэннем такой маёмасцю iншым чынам;
звязаныя з распараджэннем iншай маёмасцю, балансавы кошт якой складае больш аднаго працэнта балансавага кошту актываў банка, у тым лiку з атрыманнем i выдачай крэдытаў i пазык, выдачай гарантый i паручыцельстваў, уступкай правоў патрабаванняў, прадастаўленнем адступнога, навацыяй абавязацельстваў, пераводам i дараваннем доўгу, а таксама ўстанаўленнем давернага кiравання;
з зацiкаўленымi асобамi ў адносiнах да банка.
Артыкул 198. Функцыi часовай адмiнiстрацыi пры прыпыненнi паўнамоцтваў выканаўчых органаў банка
Пры прыпыненнi паўнамоцтваў выканаўчых органаў банка часовая адмiнiстрацыя:
ажыццяўляе паўнамоцтвы выканаўчых органаў банка;
распрацоўвае мерапрыемствы па паляпшэнню фiнансавага стану банка, арганiзуе iх i ажыццяўляе кантроль за iх правядзеннем;
прымае меры па забеспячэнню захаванасцi маёмасцi i дакументацыi банка;
устанаўлiвае крэдытораў банка i памеры iх патрабаванняў;
прымае меры да спагнання запазычанасцi перад банкам;
заяўляе ў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь хадайнiцтва аб прыпыненнi задавальнення патрабаванняў крэдытораў банка;
выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Пры выкананнi прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула функцый часовая адмiнiстрацыя:
атрымлiвае ад органаў кiравання банка неабходную iнфармацыю i дакументы, якiя датычацца дзейнасцi банка;
прад’яўляе ад iмя банка iскi ў агульныя суды, гаспадарчыя i (або) трацейскiя суды;
назначае прадстаўнiкоў часовай адмiнiстрацыi ў фiлiялы банка, а таксама ў органы кiравання яго даччыных арганiзацый;
узгадняе рашэннi савета дырэктараў (наглядальнага савета) банка або агульнага сходу заснавальнiкаў (удзельнiкаў) банка, за выключэннем рашэнняў, прадугледжаных часткай трэцяй гэтага артыкула;
мае права зняць членаў выканаўчых органаў (члена выканаўчага органа) банка з работы (пасады) i прыпынiць iм (яму) выплату заработнай платы.
Часовая адмiнiстрацыя толькi са згоды савета дырэктараў (наглядальнага савета) банка або агульнага сходу заснавальнiкаў (удзельнiкаў) банка ў межах iх кампетэнцыi, устаноўленай заканадаўствам i ўстаноўчымi дакументамi банка, мае права заключаць здзелкi, звязаныя з:
перадачай нерухомай маёмасцi ў арэнду, залог, унясеннем яе ў якасцi ўкладу ў статутны фонд трэцiх асоб, а таксама з распараджэннем такой маёмасцю iншым чынам;
распараджэннем iншай маёмасцю, балансавы кошт якой складае больш пяцi працэнтаў балансавага кошту актываў банка, у тым лiку з атрыманнем i выдачай крэдытаў i пазык, выдачай гарантый i паручыцельстваў, уступкай правоў патрабаванняў, прадастаўленнем адступнога, навацыяй абавязацельстваў, пераводам i дараваннем доўгу, а таксама ўстанаўленнем давернага кiравання.
Савет дырэктараў (наглядальны савет) банка або агульны сход заснавальнiкаў (удзельнiкаў) банка ў межах iх кампетэнцыi, устаноўленай заканадаўчымi актамi i ўстаноўчымi дакументамi банка, мае права пашырыць паўнамоцтвы часовай адмiнiстрацыi па распараджэнню маёмасцю банка.
Артыкул 199. Функцыi выканаўчых органаў банка пры прыпыненнi iх паўнамоцтваў у перыяд дзейнасцi часовай адмiнiстрацыi
Пры прыпыненнi ў перыяд дзейнасцi часовай адмiнiстрацыi паўнамоцтваў выканаўчых органаў банка:
выканаўчыя органы не маюць права прымаць рашэнняў па пытаннях, аднесеных да iх кампетэнцыi заканадаўчымi актамi i ўстаноўчымi дакументамi банка;
рашэннi iншых органаў банка ўступаюць у сiлу пасля iх узгаднення з часовай адмiнiстрацыяй.
Выканаўчыя органы банка ў выпадку прыпынення iх паўнамоцтваў у перыяд дзейнасцi часовай адмiнiстрацыi не пазней дня, якi iдзе за днём назначэння часовай адмiнiстрацыi, абавязаны перадаць ёй пячаткi i штампы банка, а ў тэрмiны, узгодненыя з часовай адмiнiстрацыяй, — бухгалтарскую i iншую дакументацыю банка, матэрыяльныя i iншыя каштоўнасцi.
Процiдзеянне з боку членаў органаў кiравання банка i iншых работнiкаў банка выкананню функцый часовай адмiнiстрацыяй цягне за сабой адказнасць, устаноўленую заканадаўчымi актамi.
Артыкул 200. Хадайнiцтва кiраўнiка часовай адмiнiстрацыi аб адклiканнi лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый
Пры ўстанаўленнi падстаў для адклiкання ў банка лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый кiраўнiк часовай адмiнiстрацыi абавязаны заявiць у Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь хадайнiцтва аб адклiканнi лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый.
Артыкул 201. Рахункi банка ў перыяд дзейнасцi часовай адмiнiстрацыi
Часовая адмiнiстрацыя мае права абмежаваць колькасць карэспандэнцкiх рахункаў банка, адкрытых у iншых банках. Пры абмежаваннi колькасцi карэспандэнцкiх рахункаў банка часовая адмiнiстрацыя вызначае рахункi, якiя падлягаюць закрыццю. Астаткi грашовых сродкаў з гэтых рахункаў пералiчваюцца на карэспандэнцкi рахунак банка (асноўны рахунак банка), адкрыты ва ўстанове Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым парадку.
Артыкул 202. Спрэчкi, звязаныя з дзейнасцю часовай адмiнiстрацыi
Банк у парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi, мае права абскардзiць рашэнне Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб назначэннi часовай адмiнiстрацыi ў гаспадарчы суд.
Абскарджанне рашэння Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб назначэннi часовай адмiнiстрацыi не прыпыняе яе дзейнасцi.
Калi вiнаватымi дзеяннямi часовай адмiнiстрацыi прычынена банку шкода, то акцыянеры банка, якiя валодаюць у сукупнасцi не менш чым адным працэнтам акцый (уласнiк маёмасцi банка — унiтарнага прадпрыемства), маюць права прад’явiць у гаспадарчы суд iск да кiраўнiка часовай адмiнiстрацыi аб пакрыццi банку рэальнага ўрону або iск да Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб пакрыццi Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь рэальнага ўрону, калi ён нанесены ў вынiку неабгрунтаванага назначэння часовай адмiнiстрацыi.
Артыкул 203. Прыпыненне задавальнення патрабаванняў крэдытораў банка
У выпадку прыпынення паўнамоцтваў выканаўчых органаў банка i пры наяўнасцi падстаў, прадугледжаных абзацам другiм часткi першай артыкула 193 гэтага Закона, Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь мае права прыпынiць задавальненне патрабаванняў крэдытораў банка на тэрмiн не больш трох месяцаў.
Прыпыненне задавальнення патрабаванняў крэдытораў банка распаўсюджваецца на плацежныя абавязацельствы, якiя ўзнiклi да моманту назначэння часовай адмiнiстрацыi.
На працягу тэрмiну прыпынення задавальнення патрабаванняў крэдытораў банка:
не налiчваюцца працэнты, няўстойка (штраф, пеня) i iншыя эканамiчныя (фiнансавыя) санкцыi за невыкананне або неналежнае выкананне плацежных абавязацельстваў;
не дапускаецца спагнанне па выканаўчых i iншых дакументах, спагнанне па якiх праводзiцца ў бясспрэчным (безакцэптным) парадку;
прыпыняюцца выканаўчыя вядзеннi па маёмасных спагнаннях, за выключэннем выканання выканаўчых дакументаў, выдадзеных на падставе судовых рашэнняў, якiя ўступiлi ў законную сiлу да моманту назначэння часовай адмiнiстрацыi, па спагнанню запазычанасцi па пакрыццю шкоды, прычыненай жыццю або здароўю грамадзян, i маральнай шкоды, а таксама запазычанасцi па выплаце выхадных дапамог i аплаце працы асоб, якiя працуюць у даўжнiка па працоўнаму дагавору (кантракту), выплаце ўзнагароджанняў па аўтарскiх дагаворах, алiментаў;
забараняецца задавальненне патрабаванняў заснавальнiка (удзельнiка) банка аб выдзяленнi яму долi (паю) у статутным фондзе банка ў сувязi з выхадам са складу заснавальнiкаў (удзельнiкаў) банка.
На суму патрабаванняў па плацежных абавязацельствах у памеры, вызначаным на момант прыпынення задавальнення патрабаванняў крэдытораў без улiку налiчаных працэнтаў, няўстойкi (штрафу, пенi) i iншых эканамiчных (фiнансавых) санкцый, налiчваюцца працэнты па стаўцы рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.
Прыпыненне задавальнення патрабаванняў крэдытораў банка не распаўсюджваецца на патрабаваннi:
фiзiчных асоб, перад якiмi банк нясе адказнасць за прычыненне шкоды iх жыццю або здароўю;
па выплаце выхадных дапамог i аплаце працы асоб, якiя працуюць у даўжнiка па працоўнаму дагавору (кантракту), i выплаце ўзнагароджанняў па аўтарскiх дагаворах;
па аплаце арганiзацыйна-гаспадарчых расходаў, неабходных для дзейнасцi банка.
На перыяд прыпынення задавальнення патрабаванняў крэдытораў банка Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь можа ўстанаўлiваць для банка iндывiдуальныя абавязковыя нарматывы.
Артыкул 204. Адмова ад выканання дагавора банка i несапраўднасць здзелак банка
У выпадку прыпынення паўнамоцтваў выканаўчых органаў банка кiраўнiк часовай адмiнiстрацыi з моманту яе назначэння мае права адмовiцца ад выканання дагавора банка ў парадку, устаноўленым гэтым Законам.
У выпадку прыпынення паўнамоцтваў выканаўчых органаў банка здзелка, заключаная банкам, па заяве кiраўнiка часовай адмiнiстрацыi або iншых асоб можа быць прызнана гаспадарчым судом несапраўднай па падставах, прадугледжаных гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.
Артыкул 205. Расходы часовай адмiнiстрацыi
Расходы, звязаныя з дзейнасцю часовай адмiнiстрацыi, уключаючы аплату працы яе членаў, робяцца за кошт банка або ў парадку, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь.
Каштарыс расходаў часовай адмiнiстрацыi зацвярджаецца Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 206. Справаздача часовай адмiнiстрацыi аб сваёй дзейнасцi
Часовая адмiнiстрацыя прадстаўляе справаздачу аб сваёй дзейнасцi ў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь у парадку, устаноўленым нарматыўнымi прававымi актамi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 207. Спыненне дзейнасцi часовай адмiнiстрацыi
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь прымае рашэнне аб спыненнi дзейнасцi часовай адмiнiстрацыi:
пры ўстараненнi прычын, якiя паслужылi падставай для яе назначэння;
пры перадачы спраў упраўляючаму;
па iншых падставах, прадугледжаных нарматыўнымi прававымi актамi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.
Спыненне дзейнасцi часовай адмiнiстрацыi пры ўстараненнi прычын, якiя паслужылi падставай для яе назначэння, цягне адмену прадугледжаных гэтым Законам абмежаванняў, а таксама аднаўленне паўнамоцтваў выканаўчых органаў банка.
Пасля спынення дзейнасцi часовай адмiнiстрацыi паўнамоцтвы кiраўнiкоў банка, вызваленых на перыяд яе дзейнасцi ад выканання сваiх абавязкаў, аднаўляюцца, калi кiраўнiкi банка не вызвалены ад абавязкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы.
Парадак спынення дзейнасцi часовай адмiнiстрацыi ўстанаўлiваецца нарматыўнымi прававымi актамi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.
Паведамленне аб спыненнi дзейнасцi часовай адмiнiстрацыi публiкуецца Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь у яго друкаваным органе.
Артыкул 208. Патрабаванне Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб рэарганiзацыi банка
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь мае права патрэбаваць правядзення рэарганiзацыi банка ў выпадках, прадугледжаных абзацамi другiм, трэцiм i чацвёртым часткi першай артыкула 193 гэтага Закона. Патрабаванне аб рэарганiзацыi банка прад’яўляецца банку ў парадку, устаноўленым артыкулам 189 гэтага Закона.
Рэарганiзацыя банка ў выпадку, прадугледжаным часткай першай гэтага артыкула, ажыццяўляецца ў форме злiцця або далучэння ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Артыкул 209. Дзеяннi банка пры атрыманнi патрабавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб рэарганiзацыi банка
Пры атрыманнi патрабавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб рэарганiзацыi банка кiраўнiк банка абавязаны на працягу пяцi дзён з дня атрымання патрабавання заявiць у вышэйшы орган кiравання банка хадайнiцтва аб неабходнасцi рэарганiзацыi банка.
Вышэйшы орган кiравання банка пасля атрымання хадайнiцтва кiраўнiка банка аб неабходнасцi рэарганiзацыi банка абавязаны паведамiць Нацыянальнаму банку Рэспублiкi Беларусь аб прынятым рашэннi ў тэрмiн не больш дзесяцi дзён з дня атрымання патрабавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб рэарганiзацыi банка.
Патрабаваннi да новаўтвараемых у форме злiцця або далучэння банкаў вызначаюцца банкаўскiм заканадаўствам.
Артыкул 210. Узбуджэнне справы аб банкруцтве банка
Гаспадарчым судом на падставе заявы асоб, указаных у артыкуле 211 гэтага Закона, можа быць узбуджана справа аб банкруцтве банка толькi пасля адклiкання ў банка лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый.
Артыкул 211. Асобы, якiя маюць права на падачу ў гаспадарчы суд заявы аб банкруцтве банка
Права на падачу ў гаспадарчы суд заявы аб банкруцтве банка маюць:
банк-даўжнiк (далей — банк);
конкурсны крэдытор банка, за выключэннем фiзiчных асоб, якiя маюць права патрабавання да гэтага банка па дагаворах банкаўскага ўкладу i (або) банкаўскага рахунку;
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь;
пракурор у выпадках, прадугледжаных гэтым Законам;
падатковы або iншы ўпаўнаважаны орган — па выплаце абавязковых плацяжоў;
арганiзацыя, якая гарантуе вяртанне банкаўскiх укладаў фiзiчным асобам,— па абавязацельствах, што ўзнiкаюць у банка перад грамадзянамi з дагавораў банкаўскага ўкладу i (або) банкаўскага рахунку.
Асобы, указаныя ў абзацах другiм, трэцiм, пятым, шостым i сёмым часткi першай гэтага артыкула, маюць права падаць у Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь заяву аб адклiканнi ў банка лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый пры наяўнасцi падстаў, прадугледжаных часткай чацвёртай артыкула 10 гэтага Закона, з прыкладаннем дакументаў, якiя даказваюць наяўнасць грашовых абавязацельстваў банка i iх памер у адпаведнасцi з патрабаваннямi артыкула 4 гэтага Закона.
Асобы, якiя ўказаны ў абзацах другiм, трэцiм, пятым, шостым i сёмым часткi першай гэтага артыкула i падалi ў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь заяву аб адклiканнi ў банка лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый, у выпадку неатрымання адказу Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь па сканчэннi двух месяцаў пасля падачы ўказанай заявы маюць права падаць у гаспадарчы суд заяву аб банкруцтве банка.
Пры паступленнi ў гаспадарчы суд заявы аб банкруцтве банка гаспадарчы суд да ўзбуджэння вядзення па справе аб банкруцтве прапануе Нацыянальнаму банку Рэспублiкi Беларусь прадставiць заключэнне Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб мэтазгоднасцi адклiкання ў банка лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый цi копiю акта Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб адклiканнi гэтай лiцэнзii. Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь абавязаны накiраваць указаныя ў гэтай частцы дакументы ў гаспадарчы суд на працягу аднаго месяца пасля атрымання прапановы гаспадарчага суда.
Прадстаўленне ў гаспадарчы суд копii акта Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб адклiканнi лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый у тэрмiн, прадугледжаны часткай чацвёртай гэтага артыкула, з’яўляецца падставай для ўзбуджэння вядзення па справе аб банкруцтве.
Пры атрыманнi гаспадарчым судом на працягу аднаго месяца заключэння Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб нямэтазгоднасцi адклiкання ў банка лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый заява аб яго банкруцтве вяртаецца крэдытору.
Пры неатрыманнi гаспадарчым судом на працягу аднаго месяца заключэння Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, указанага ў частцы шостай гэтага артыкула, заява аб банкруцтве банка вяртаецца крэдытору. У гэтым выпадку асоба, якая падала ў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь заяву аб адклiканнi ў банка лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый, мае права патрабаваць у гаспадарчым судзе пакрыцця Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь страт, прычыненых непрыняццем Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь рашэнняў аб адклiканнi ў банка ўказанай лiцэнзii цi прыняццi мер па папярэджанню банкруцтва банка, прадугледжаных гэтым Законам i аднесеных да кампетэнцыi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 212. Асобы, якiя ўдзельнiчаюць у справе аб банкруцтве банка
Асобамi, якiя ўдзельнiчаюць у справе аб банкруцтве банка, з’яўляюцца асобы, указаныя ў артыкуле 20 гэтага Закона, а таксама:
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь — пры ўзбуджэннi справы аб банкруцтве банка па заяве Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь;
арганiзацыя, якая гарантуе вяртанне банкаўскiх укладаў фiзiчным асобам, — пры ўзбуджэннi справы аб банкруцтве банка па заяве гэтай арганiзацыi.
У выпадку, калi падставамi для адклiкання лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый паслужылi нездавальняючае фiнансавае становiшча банка, невыкананне iм сваiх абавязацельстваў перад укладчыкамi i крэдыторамi i калi на працягу сарака пяцi каляндарных дзён з дня адклiкання ўказанай лiцэнзii Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь не атрымаў вызначэння або iншага дакументальнага пацвярджэння аб узбуджэннi вядзення па справе аб банкруцтве банка, Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь абавязаны на працягу пяцi дзён падаць у гаспадарчы суд заяву аб банкруцтве банка незалежна ад наяўнасцi яго запазычанасцi перад Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 213. Асобы, якiя ўдзельнiчаюць у судовым працэсе па справе аб банкруцтве банка
У судовым працэсе па справе аб банкруцтве банка ўдзельнiчаюць асобы, указаныя ў артыкуле 21 гэтага Закона, а таксама:
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь — у выпадку, калi заява аб банкруцтве банка пададзена iншай асобай;
арганiзацыя, якая гарантуе вяртанне банкаўскiх укладаў фiзiчным асобам, — у выпадку, калi заява аб банкруцтве банка пададзена iншай асобай.
Артыкул 214. Дакументы, якiя прыкладаюцца да заявы аб банкруцтве банка
Да заявы аб банкруцтве банка апрача дакументаў, прадугледжаных гэтым Законам, прыкладаюцца акт Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь аб адклiканнi ў банка лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый, апублiкаваны ў друкаваным органе Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, або яго копiя, завераная Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 215. Узбуджэнне вядзення па справе аб банкруцтве банка
У вызначэннi аб узбуджэннi вядзення па справе аб банкруцтве банка гаспадарчы суд указвае аб адкрыццi конкурснага вядзення i назначэннi ўпраўляючага.
Копiя заявы банка аб яго банкруцтве накiроўваецца ў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь.
Копii заяў асоб, указаных у артыкуле 211 гэтага Закона, аб банкруцтве банка накiроўваюцца ў гэты банк, а таксама ў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь.
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь пры падачы заявы аб банкруцтве банка можа прадставiць у гаспадарчы суд кандыдатуру ўпраўляючага.
Артыкул 216. Адмова ў прыняццi заявы аб банкруцтве банка
Гаспадарчы суд адмаўляе ў прыняццi заявы аб банкруцтве банка, калi парушана адна з умоў, прадугледжаных артыкулам 210 гэтага Закона.
Артыкул 217. Вяртанне заявы аб банкруцтве банка
Заява аб банкруцтве банка, што не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным артыкуламi 7, 10 i 22 — 30 гэтага Закона, вяртаецца гаспадарчым судом асобе, якая падала заяву, з прыкладаемымi да яе дакументамi.
Артыкул 218. Накiраванне гаспадарчым судом судовых актаў
Гаспадарчы суд накiроўвае судовыя акты (iх копii) асобам, якiя ўдзельнiчаюць у справе аб банкруцтве банка, на працягу пяцi дзён з дня iх прыняцця (вынясення).
Артыкул 219. Рахунак банка
Упраўляючы абавязаны выкарыстоўваць у працэсе конкурснага вядзення толькi карэспандэнцкi рахунак банка, у адносiнах да якога адкрыта конкурснае вядзенне, адкрыты ва ўстанове Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. Парадак адкрыцця ўказанага рахунку i ажыццяўлення разлiкаў па дадзенаму рахунку ўстанаўлiваецца нарматыўнымi прававымi актамi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.
На працягу дзесяцi дзён з дня прадстаўлення ўпраўляючым у Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь дакументаў, што пацвярджаюць права ўпраўляючага ажыццяўляць аперацыi па карэспандэнцкаму рахунку банка, у адносiнах да якога адкрыта конкурснае вядзенне, на ўказаны рахунак у парадку, устаноўленым нарматыўнымi прававымi актамi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, пералiчваюцца астаткi грашовых сродкаў з карэспандэнцкiх рахункаў банка, адкрытых у iншых банках, а таксама iншыя грашовыя сродкi банка, дэпанiраваныя банкам у Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 220. Публiкацыя звестак аб банкруцтве банка
Аб’ява аб адкрыццi ў адносiнах да банка конкурснага вядзення на працягу пятнаццацi дзён з дня прадстаўлення ўпраўляючым у Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь дакументаў, што пацвярджаюць права ўпраўляючага ажыццяўляць аперацыi па карэспандэнцкаму рахунку банка, у адносiнах да якога адкрыта конкурснае вядзенне, перадаецца для апублiкавання за кошт сродкаў банка ў друкаваны орган Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, друкаваны орган Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь або iншыя рэспублiканскiя сродкi масавай iнфармацыi ў парадку, устаноўленым гэтым Законам.
Артыкул 221. Асаблiвасцi лiквiдацыi банка
Гаспадарчы суд на працягу чатырох месяцаў з дня ўзбуджэння вядзення па справе аб банкруцтве банка прымае рашэнне аб адкрыццi ў адносiнах да банка лiквiдацыйнага вядзення.
Адкрыццё ў адносiнах да банка лiквiдацыйнага вядзення з’яўляецца падставай для ўнясення Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь адпаведнага запiсу ў Адзiны дзяржаўны рэгiстр юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.
Упраўляючы штомесячна прадстаўляе ў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь бухгалтарскую i статыстычную справаздачнасць лiквiдуемага банка, устаноўленую Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь.
Упраўляючы ў тэрмiн не больш шасцi месяцаў пасля адкрыцця лiквiдацыйнага вядзення складае прамежкавы лiквiдацыйны баланс, якi змяшчае звесткi аб складзе маёмасцi лiквiдуемага банка, пералiку прад’яўленых крэдыторамi патрабаванняў, а таксама вынiкi iх разгляду.
Прамежкавы лiквiдацыйны баланс падлягае ўзгадненню з Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь. Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь на працягу аднаго месяца з дня прадстаўлення гэтага балансу накiроўвае ў гаспадарчы суд заключэнне па iм.
Пасля завяршэння разлiкаў з крэдыторамi ўпраўляючы складае лiквiдацыйны баланс, якi прадстаўляецца для зацвярджэння ў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь i гаспадарчы суд.
Упраўляючы перадае ў дзяржаўны архiў дакументы ў парадку i ў адпаведнасцi з пералiкам, якi зацвярджаецца сумесна дзяржаўным органам, што ажыццяўляе дзяржаўную палiтыку ў галiне архiўнай справы, i Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь.
З моманту ўнясення запiсу аб лiквiдацыi банка ў Адзiны дзяржаўны рэгiстр юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў лiквiдацыя банка лiчыцца завершанай, а банк — спынiўшым iснаванне.
Запiс у Адзiны дзяржаўны рэгiстр юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў аб лiквiдацыi банка ўносiцца на падставе вызначэння гаспадарчага суда аб завяршэннi лiквiдацыйнага вядзення.
Артыкул 222. Асаблiвасцi размеркавання маёмасцi банка
З маёмасцi банка без чаргi задавальняюцца патрабаваннi фiзiчных асоб, якiя з’яўляюцца крэдыторамi па заключаных з iмi дагаворах банкаўскага ўкладу i (або) банкаўскага рахунку.
Артыкул 223. Адказнасць заснавальнiкаў (удзельнiкаў) банка пры яго банкруцтве
У выпадку банкруцтва банка па вiне яго заснавальнiкаў (удзельнiкаў), якiя маюць права даваць абавязковыя для дадзенага банка ўказаннi цi iншым чынам маюць магчымасць вызначаць яго дзеяннi, на гэтых заснавальнiкаў (удзельнiкаў) можа быць ускладзена субсiдыярная адказнасць у парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
Артыкул 224. Асаблiвасцi банкруцтва лiквiдуемага банка
Калi кошт маёмасцi банка, у адносiнах да якога ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам прынята рашэнне аб лiквiдацыi, недастатковы для задавальнення патрабаванняў крэдытораў, такi банк лiквiдуецца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам, з улiкам асаблiвасцей, прадугледжаных гэтай главой.
У выпадку выяўлення акалiчнасцi, прадугледжанай часткай першай гэтага артыкула, права на падачу заявы аб прызнаннi лiквiдуемага банка банкрутам мае Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 225. Асаблiвасцi банкруцтва некаторых банкаў i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый
У вядзеннях па справах аб банкруцтве банкаў, на якiя распаўсюджваецца дзеянне артыкулаў 250 — 253 гэтага Закона, кандыдатура ўпраўляючага прадстаўляецца Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь.
У выпадках банкруцтва нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый прымяняюцца палажэннi гэтай главы, якiя рэгулююць банкруцтва банкаў, з улiкам асаблiвасцей, прадугледжаных банкаўскiм заканадаўствам.
ГЛАВА 7.
БАНКРУЦТВА СТРАХАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ
Артыкул 226. Асобы, якiя маюць права на падачу ў гаспадарчы суд заявы аб банкруцтве страхавой арганiзацыi. Асобы, якiя ўдзельнiчаюць у судовым працэсе па справе аб банкруцтве страхавой арганiзацыi
Права на падачу ў гаспадарчы суд заявы аб банкруцтве страхавой арганiзацыi маюць даўжнiк, конкурсны крэдытор, пракурор i iншы ўпаўнаважаны орган.
У вядзеннi па справе аб банкруцтве страхавой арганiзацыi асобамi, якiя ўдзельнiчаюць у судовым працэсе, прызнаюцца асобы, указаныя ў артыкуле 21 гэтага Закона, а таксама орган дзяржаўнага кiравання па нагляду за страхавой дзейнасцю.
Артыкул 227. Продаж прадпрыемства страхавой арганiзацыi
Продаж у працэсе санацыi прадпрыемства страхавой арганiзацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з артыкулам 130 гэтага Закона, калi iншае не прадугледжана гэтым артыкулам.
Пры ажыццяўленнi лiквiдацыйнага вядзення прадпрыемства страхавой арганiзацыi можа быць прададзена толькi са згоды пакупнiка прыняць на сябе дагаворы страхавання, па якiх страхавы выпадак не надышоў да даты адкрыцця лiквiдацыйнага вядзення.
Пакупнiком прадпрыемства страхавой арганiзацыi можа быць толькi страхавая арганiзацыя.
У выпадку продажу ў працэсе санацыi прадпрыемства страхавой арганiзацыi да яго пакупнiка пераходзяць усе правы i абавязкi па дагаворах страхавання, па якiх страхавы выпадак не надышоў да даты продажу прадпрыемства страхавой арганiзацыi.
Артыкул 228. Права патрабавання страхавальнiкаў у выпадку банкруцтва страхавой арганiзацыi
У выпадку адкрыцця гаспадарчым судом у адносiнах да страхавой арганiзацыi лiквiдацыйнага вядзення ўсе дагаворы страхавання, якiя заключаны такой арганiзацыяй у якасцi страхоўшчыка i па якiх страхавы выпадак не надышоў да даты адкрыцця лiквiдацыйнага вядзення, спыняюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткамi першай i другой артыкула 227 гэтага Закона.
Страхавальнiкi, выгадапакупнiкi па дагаворах страхавання, якiя спынiлiся па падставе, прадугледжанай часткай першай гэтага артыкула, маюць права патрабаваць вяртання часткi выплачанай страхоўшчыку страхавой прэмii, што вылiчваецца прапарцыянальна рознiцы памiж тэрмiнам дзеяння дагавора страхавання i тэрмiнам, на працягу якога дзейнiчаў дагавор страхавання, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi.
Страхавальнiкi, выгадапакупнiкi па дагаворах страхавання, па якiх страхавы выпадак надышоў да даты адкрыцця гаспадарчым судом у адносiнах да страхавой арганiзацыi лiквiдацыйнага вядзення, маюць права патрабаваць выплаты страхавой сумы (страхавога пакрыцця, страхавога забеспячэння).
Артыкул 229. Парадак задавальнення патрабаванняў крэдытораў пятай чаргi ў выпадку банкруцтва страхавой арганiзацыi
У выпадку адкрыцця гаспадарчым судом у адносiнах да страхавой арганiзацыi лiквiдацыйнага вядзення патрабаваннi крэдытораў пятай чаргi задавальняюцца ў наступным парадку:
у першую чаргу — патрабаваннi крэдытораў па дагаворах абавязковага асабiстага страхавання;
у другую чаргу — патрабаваннi крэдытораў па iншых дагаворах абавязковага страхавання;
у трэцюю чаргу — патрабаваннi iншых крэдытораў-страхавальнiкаў, выгадапакупнiкоў, у тым лiку патрабаваннi, прадугледжаныя часткай другой артыкула 228 гэтага Закона;
у чацвёртую чаргу — патрабаваннi iншых крэдытораў.
ГЛАВА 8.
БАНКРУЦТВА ПРАФЕСІЙНЫХ УДЗЕЛЬНІКАЎ РЫНКУ КАШТОЎНЫХ ПАПЕР
Артыкул 230. Асобы, якiя ўдзельнiчаюць у судовым працэсе па справе аб банкруцтве прафесiйнага ўдзельнiка рынку каштоўных папер
У вядзеннi па справе аб банкруцтве арганiзацыi, што з’яўляецца прафесiйным удзельнiкам рынку каштоўных папер, асобамi, якiя ўдзельнiчаюць у судовым працэсе, прызнаюцца асобы, указаныя ў артыкуле 21 гэтага Закона, а таксама орган дзяржаўнага кiравання па рэгуляванню рынку каштоўных папер.
Артыкул 231. Патрабаваннi да ўпраўляючага, якi ўдзельнiчае ў справе аб банкруцтве прафесiйнага ўдзельнiка рынку каштоўных папер
Упраўляючы, якi ўдзельнiчае ў справе аб банкруцтве прафесiйнага ўдзельнiка рынку каштоўных папер, павiнен мець лiцэнзiю ўпраўляючага, а таксама дадаткова спецыяльны атэстат упраўляючага, што выдаецца органам дзяржаўнага кiравання па рэгуляванню рынку каштоўных папер.
Артыкул 232. Асаблiвасцi абмежаванняў на заключэнне здзелак прафесiйным удзельнiкам рынку каштоўных папер
Пры прымяненнi працэдур банкруцтва абмежаваннi на заключэнне здзелак прафесiйным удзельнiкам рынку каштоўных папер, прадугледжаныя гэтым Законам, не распаўсюджваюцца на здзелкi з каштоўнымi паперамi яго клiентаў, якiя заключаюцца па даручэннях клiентаў i пацверджаны апошнiмi пасля ўзбуджэння вядзення па справе аб банкруцтве прафесiйнага ўдзельнiка рынку каштоўных папер.
Упраўляючы ў вядзеннi па справе аб банкруцтве прафесiйнага ўдзельнiка рынку каштоўных папер абавязаны на працягу дзесяцi дзён з дня яго назначэння накiраваць клiентам, якiя перадалi даўжнiку — прафесiйнаму ўдзельнiку рынку каштоўных папер у кiраванне прыналежныя iм каштоўныя паперы, паведамленне аб узбуджэннi конкурснага вядзення ў адносiнах да гэтага даўжнiка i ўступленнi iм у правы ўпраўляючага. У дадзеным паведамленнi ўказваюцца рэквiзiты лiцэнзii ўпраўляючага, а таксама вiд i рэквiзiты спецыяльнага атэстата ўпраўляючага, выдадзенага органам дзяржаўнага кiравання па рэгуляванню рынку каштоўных папер, i прапануецца даць распараджэнне аб дзеяннях, якiя неабходна выканаць з каштоўнымi паперамi, што належаць клiенту.
Артыкул 233. Асаблiвасцi санацыi i лiквiдацыйнага вядзення ў адносiнах да прафесiйнага ўдзельнiка рынку каштоўных папер
Каштоўныя паперы i iншая маёмасць клiентаў, што знаходзяцца ў распараджэннi прафесiйнага ўдзельнiка рынку каштоўных папер, не ўключаюцца ў маёмасць даўжнiка — прафесiйнага ўдзельнiка рынку каштоўных папер.
З моманту ўвядзення санацыi або адкрыцця лiквiдацыйнага вядзення ў адносiнах да прафесiйнага ўдзельнiка рынку каштоўных папер каштоўныя паперы клiентаў, што засталiся, падлягаюць вяртанню клiентам, калi iншае не прадугледжана пагадненнем упраўляючага з клiентамi.
Калi патрабаваннi клiентаў у адносiнах да вяртання прыналежных iм каштоўных папер аднаго вiду (аднаго эмiтэнта, адной катэгорыi, аднаго тыпу, адной серыi) перавышаюць колькасць такiх каштоўных папер, якiя знаходзяцца ў распараджэннi прафесiйнага ўдзельнiка рынку каштоўных папер, вяртанне гэтых каштоўных папер клiентам ажыццяўляецца прапарцыянальна патрабаванням клiентаў.
Патрабаваннi клiентаў у незадаволенай iх частцы прызнаюцца грашовымi абавязацельствамi i задавальняюцца (пагашаюцца) у парадку, прадугледжаным гэтым Законам.
У працэсе санацыi арганiзацыi, якая з’яўляецца прафесiйным удзельнiкам рынку каштоўных папер, упраўляючы мае права са згоды i ад iмя клiентаў перадаць каштоўныя паперы, перададзеныя iмi гэтай арганiзацыi ў кiраванне, iншай арганiзацыi, што мае адпаведную лiцэнзiю прафесiйнага ўдзельнiка рынку каштоўных папер.
ГЛАВА 9.
БАНКРУЦТВА АРГАНІЗАЦЫЙ, ЯКІЯ АЖЫЦЦЯЎЛЯДІ НЕЗАКОННУЮ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА ПРЫЦЯГНЕННЮ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ФІЗІЧНЫХ АСОБ
Артыкул 234. Банкруцтва арганiзацыi, якая ажыццяўляла незаконнную дзейнасць па прыцягненню грашовых сродкаў фiзiчных асоб
Вядзенне па справе аб банкруцтве арганiзацыi, якая ажыццяўляла незаконную дзейнасць па прыцягненню грашовых сродкаў фiзiчных асоб, праводзiцца ў парадку, устаноўленым артыкуламi 247 — 249 гэтага Закона, з улiкам асаблiвасцей, прадугледжаных гэтым артыкулам.
Права на падачу ў гаспадарчы суд заявы аб банкруцтве арганiзацыi, якая ажыццяўляла незаконную дзейнасць па прыцягненню грашовых сродкаў фiзiчных асоб, маюць даўжнiк, крэдыторы, пракурор i дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi падаваць у гаспадарчы суд заяву ў абарону дзяржаўных i грамадскiх iнтарэсаў.
Задавальненне патрабаванняў крэдытораў даўжнiка — арганiзацыi, якая ажыццяўляла незаконную дзейнасць па прыцягненню грашовых сродкаў фiзiчных асоб, праводзiцца з улiкам асаблiвасцей, прадугледжаных гэтым Законам для банкруцтва банкаў i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый.
У выпадку недастатковасцi маёмасцi даўжнiка — арганiзацыi, якая ажыццяўляла незаконную дзейнасць па прыцягненню грашовых сродкаў фiзiчных асоб, для задавальнення патрабаванняў укладчыкаў — фiзiчных асоб кiраўнiкi i заснавальнiкi (удзельнiкi) гэтага даўжнiка салiдарна нясуць субсiдыярную адказнасць па патрабаваннях укладчыкаў — фiзiчных асоб.
РАЗДЗЕЛ Х. АСАБЛІВАСЦІ БАНКРУЦТВА ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ
Артыкул 235. Рэгуляванне банкруцтва iндывiдуальнага прадпрымальнiка
Да адносiн, звязаных з банкруцтвам iндывiдуальнага прадпрымальнiка, прымяняюцца палажэннi раздзелаў I — VIII гэтага Закона, калi iншае не прадугледжана гэтым раздзелам.
Артыкул 236. Заява аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка
Права на падачу ў гаспадарчы суд заявы аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка маюць даўжнiк — iндывiдуальны прадпрымальнiк (далей — iндывiдуальны прадпрымальнiк), крэдыторы па абавязацельствах, звязаных з прадпрымальнiцкай дзейнасцю, пракурор, падатковыя i iншыя ўпаўнаважаныя органы па патрабаваннях па абавязковых плацяжах.
Пры правядзеннi працэдур банкруцтва ў адносiнах да iндывiдуальнага прадпрымальнiка яго крэдыторы па абавязацельствах, не звязаных з прадпрымальнiцкай дзейнасцю, а таксама крэдыторы па патрабаваннях асабiстага характару маюць права прад’явiць свае патрабаваннi.
Артыкул 237. План пагашэння даўгоў iндывiдуальнага прадпрымальнiка
Да заявы iндывiдуальнага прадпрымальнiка аб сваiм банкруцтве можа быць прыкладзены план пагашэння яго даўгоў, копii якога накiроўваюцца крэдыторам i iншым асобам, якiя ўдзельнiчаюць у справе аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка.
Пры адсутнасцi пярэчанняў крэдытораў гаспадарчы суд можа зацвердзiць план пагашэння даўгоў iндывiдуальнага прадпрымальнiка.
Зацвярджэнне гаспадарчым судом плана пагашэння даўгоў iндывiдуальнага прадпрымальнiка з’яўляецца падставай для прыпынення вядзення па справе аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка на тэрмiн не больш трох месяцаў.
У плане пагашэння даўгоў iндывiдуальнага прадпрымальнiка павiнны быць указаны:
тэрмiн яго выканання;
памеры сум, якiя мяркуецца штомесячна накiроўваць на пагашэнне патрабаванняў крэдытораў.
Гаспадарчы суд мае права па матываванаму хадайнiцтву асоб, якiя ўдзельнiчаюць у справе аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка, змянiць план пагашэння яго даўгоў, у тым лiку павялiчыць або зменшыць тэрмiн выканання плана, а таксама памеры пражытачных сродкаў.
Калi ў вынiку выканання iндывiдуальным прадпрымальнiкам плана пагашэння яго даўгоў патрабаваннi крэдытораў пагашаны ў поўным аб’ёме, вядзенне па справе аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка падлягае спыненню.
Артыкул 238. Маёмасць, якая не ўключаецца ў маёмасць iндывiдуальнага прадпрымальнiка
У маёмасць iндывiдуальнага прадпрымальнiка не ўключаецца маёмасць, на якую ў адпаведнасцi з грамадзянскiм працэсуальным заканадаўствам не можа быць накiравана спагнанне.
Гаспадарчы суд мае права па матываванаму хадайнiцтву iндывiдуальнага прадпрымальнiка i iншых асоб, што ўдзельнiчаюць у справе аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка, выключыць з маёмасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка маёмасць, на якую ў адпаведнасцi з дадаткам 1 да Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 18 — 19, 2/13) не можа быць накiравана спагнанне, а таксама маёмасць, якая з’яўляецца нелiквiднай або даход ад рэалiзацыi якой iстотным чынам не паўплывае на задавальненне патрабаванняў крэдытораў.
Пералiк маёмасцi, якая выключаецца ў адпаведнасцi з палажэннямi часткi другой гэтага артыкула з маёмасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, падлягае зацвярджэнню гаспадарчым судом. У гэтым выпадку гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб зацвярджэннi пералiку маёмасцi, якая выключаецца з маёмасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка.
Вызначэнне гаспадарчага суда аб зацвярджэннi пералiку маёмасцi, якая выключаецца з маёмасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, можа быць абскарджана ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
Артыкул 239. Разгляд гаспадарчым судом справы аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка
Гаспадарчы суд адначасова з прыняццем заявы аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка накладае арышт на маёмасць iндывiдуальнага прадпрымальнiка, за выключэннем маёмасцi, на якую ў адпаведнасцi з грамадзянскiм працэсуальным заканадаўствам не можа быць накiравана спагнанне.
Гаспадарчы суд па хадайнiцтву iндывiдуальнага прадпрымальнiка можа вызвалiць маёмасць (частку маёмасцi) iндывiдуальнага прадпрымальнiка з-пад арышту ў выпадку дачы трэцiмi асобамi паручыцельства або iншага забеспячэння выканання абавязацельстваў iндывiдуальнага прадпрымальнiка.
Гаспадарчы суд для ажыццяўлення iндывiдуальным прадпрымальнiкам разлiкаў з крэдыторамi або заключэння мiравога пагаднення на падставе заявы iндывiдуальнага прадпрымальнiка можа адкласцi разгляд справы аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка не больш чым на адзiн месяц.
Пры наяўнасцi звестак аб адкрыццi спадчыны на карысць iндывiдуальнага прадпрымальнiка гаспадарчы суд мае права прыпынiць вядзенне па справе аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка да вырашэння пытання аб лёсе спадчыны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Калi iндывiдуальны прадпрымальнiк у тэрмiн, устаноўлены часткай трэцяй гэтага артыкула, не прадставiў доказаў аб задавальненнi патрабаванняў крэдытораў цi ва ўказаны тэрмiн не заключана мiравое пагадненне, гаспадарчы суд выносiць вызначэнне аб адкрыццi конкурснага вядзення.
Артыкул 240. Паведамленне крэдыторам
Адначасова з апублiкаваннем вызначэння аб адкрыццi конкурснага вядзення ў адносiнах да iндывiдуальнага прадпрымальнiка гаспадарчы суд накiроўвае яго копii ўсiм вядомым крэдыторам iндывiдуальнага прадпрымальнiка з указаннем тэрмiну прад’яўлення iмi да iндывiдуальнага прадпрымальнiка патрабаванняў.
Тэрмiн прад’яўлення крэдыторамi патрабаванняў да iндывiдуальнага прадпрымальнiка не можа перавышаць двух месяцаў.
Гаспадарчы суд накiроўвае копii рашэння аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення ў адносiнах да iндывiдуальнага прадпрымальнiка ў падатковыя органы, а таксама ў орган, якi зарэгiстраваў фiзiчную асобу ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка.
Расходы па рассылцы копiй вызначэння гаспадарчага суда аб адкрыццi конкурснага вядзення ў адносiнах да iндывiдуальнага прадпрымальнiка робяцца за кошт iндывiдуальнага прадпрымальнiка.
Артыкул 241. Забарона на заняцце прадпрымальнiцкай дзейнасцю
Iндывiдуальнаму прадпрымальнiку без дазволу гаспадарчага суда забараняецца займацца прадпрымальнiцкай дзейнасцю пасля вынясення гаспадарчым судом вызначэння аб адкрыццi ў адносiнах да яго конкурснага вядзення i да завяршэння вядзення па справе аб яго банкруцтве.
Артыкул 242. Абмежаванне прадпрымальнiцкай дзейнасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка
Iндывiдуальны прадпрымальнiк у выпадках iлжывага банкруцтва, або наўмыснага банкруцтва, або ўтойвання свайго банкруцтва ў судовым парадку можа быць абмежаваны ў праве ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрмiн да трох гадоў.
Артыкул 243. Выплата пражытачных сродкаў за кошт маёмасцi даўжнiка
Калi ў сувязi з вядзеннем па справе аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка ён застаецца без сродкаў да iснавання, то па яго заяве або заяве асоб, якiя знаходзяцца на яго ўтрыманнi, гаспадарчы суд назначае яму i (або) асобам, якiя знаходзяцца на яго ўтрыманнi, за кошт маёмасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка неабходныя пражытачныя сродкi на перыяд вядзення па справе аб яго банкруцтве.
Пражытачныя сродкi назначаюцца i выплачваюцца штомесячна з разлiку не больш аднаго пражытачнага мiнiмуму на чалавека.
Артыкул 244. Чарговасць задавальнення патрабаванняў крэдытораў iндывiдуальнага прадпрымальнiка
Без чаргi пакрываюцца судовыя расходы i расходы, звязаныя з выплатай узнагароджання ўпраўляючаму i выплатай iндывiдуальнаму прадпрымальнiку i (або) асобам, якiя знаходзяцца на яго ўтрыманнi, пражытачных сродкаў, праводзяцца бягучыя плацяжы, звязаныя з яго прадпрымальнiцкай дзейнасцю ў працэсе конкурснага вядзення, у тым лiку аплачваюцца камунальныя, эксплуатацыйныя i iншыя паслугi, а таксама задавальняюцца патрабаваннi крэдытораў па грашовых абавязацельствах iндывiдуальнага прадпрымальнiка, што ўзнiклi ў працэсе конкурснага вядзення.
Патрабаваннi крэдытораў iндывiдуальнага прадпрымальнiка задавальняюцца ў наступнай чарговасцi:
у першую чаргу задавальняюцца патрабаваннi фiзiчных асоб, перад якiмi iндывiдуальны прадпрымальнiк нясе адказнасць за прычыненне шкоды iх жыццю або здароўю, шляхам капiталiзацыi адпаведных пачасовых плацяжоў, а таксама патрабаваннi па выплаце алiментаў;
у другую чаргу праводзяцца разлiкi па выплаце выхадных дапамог i аплаце працы асоб, якiя працуюць у iндывiдуальнага прадпрымальнiка па працоўнаму дагавору (кантракту), i выплаце ўзнагароджанняў па аўтарскiх дагаворах;
у трэцюю чаргу задавальняюцца патрабаваннi па абавязковых плацяжах;
у чацвёртую чаргу задавальняюцца патрабаваннi крэдытораў па абавязацельствах, забяспечаных залогам маёмасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка;
у пятую чаргу праводзяцца разлiкi з iншымi крэдыторамi.
Разлiкi з крэдыторамi ажыццяўляюцца ў парадку, прадугледжаным артыкуламi 145 — 150 гэтага Закона.
Артыкул 245. Вызваленне iндывiдуальнага прадпрымальнiка ад абавязацельстваў
Пасля завяршэння разлiкаў з крэдыторамi iндывiдуальны прадпрымальнiк, прызнаны банкрутам у адпаведнасцi з гэтым Законам, вызваляецца ад далейшага выканання патрабаванняў крэдытораў, заяўленых пры ажыццяўленнi працэдур банкруцтва ў адносiнах да гэтага iндывiдуальнага прадпрымальнiка, за выключэннем патрабаванняў, прадугледжаных артыкулам 246 гэтага Закона.
Артыкул 246. Патрабаваннi крэдытораў пасля завяршэння вядзення па справе аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка
Патрабаваннi крэдытораў аб пакрыццi шкоды, прычыненай жыццю або здароўю фiзiчных асоб, патрабаваннi па выплаце алiментаў, а таксама iншыя патрабаваннi асабiстага характару, не пагашаныя ў парадку выканання рашэння гаспадарчага суда аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення ў адносiнах да iндывiдуальнага прадпрымальнiка, цi пагашаныя часткова, цi не заяўленыя пры ажыццяўленнi працэдур банкруцтва ў адносiнах да iндывiдуальнага прадпрымальнiка, захоўваюць сiлу i могуць быць прад’яўлены пасля завяршэння вядзення па справе аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка адпаведна ў поўным аб’ёме цi ў непагашанай iх частцы.
У выпадках выяўлення фактаў утойвання iндывiдуальным прадпрымальнiкам сваёй маёмасцi цi незаконнай перадачы iм сваёй маёмасцi трэцiм асобам крэдытор, чые патрабаваннi не былi поўнасцю задаволены ў працэсе вядзення па справе аб банкруцтве iндывiдуальнага прадпрымальнiка, мае права прад’явiць патрабаванне аб накiраваннi спагнання на гэту маёмасць у непагашанай частцы доўгу.
РАЗДЗЕЛ ХІ.
СПРОШЧАНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ БАНКРУЦТВА
ГЛАВА 1.
АСАБЛІВАСЦІ БАНКРУЦТВА ЛІКВІДУЕМАГА ДАЎЖНІКА — ЮРЫДЫЧНАЙ АСОБЫ
Артыкул 247. Банкруцтва лiквiдуемага даўжнiка — юрыдычнай асобы
Калi кошт маёмасцi даўжнiка — юрыдычнай асобы (далей — юрыдычная асоба), у адносiнах да якой у адпаведнасцi з заканадаўствам прынята рашэнне аб лiквiдацыi, недастатковы для задавальнення патрабаванняў крэдытораў, такая юрыдычная асоба лiквiдуецца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам, з улiкам асаблiвасцей, прадугледжаных гэтай главой.
Пры выяўленнi акалiчнасцi, прадугледжанай часткай першай гэтага артыкула, лiквiдацыйная камiсiя абавязана падаць у гаспадарчы суд заяву аб банкруцтве юрыдычнай асобы на працягу аднаго месяца з дня выяўлення гэтай акалiчнасцi.
Пры выяўленнi акалiчнасцi, прадугледжанай часткай першай гэтага артыкула, пасля прыняцця рашэння аб лiквiдацыi юрыдычнай асобы i да назначэння лiквiдацыйнай камiсii (назначэння лiквiдатара) уласнiк маёмасцi юрыдычнай асобы — унiтарнага прадпрыемства, заснавальнiк (удзельнiк) юрыдычнай асобы або яе кiраўнiк цi iншы ўпаўнаважаны орган абавязаны падаць у гаспадарчы суд заяву аб банкруцтве юрыдычнай асобы на працягу аднаго месяца з дня выяўлення гэтай акалiчнасцi.
Заяву аб банкруцтве юрыдычнай асобы пры наяўнасцi акалiчнасцi, прадугледжанай часткай першай гэтага артыкула, мае права падаць крэдытор гэтага даўжнiка.
Артыкул 248. Асаблiвасцi разгляду справы аб банкруцтве лiквiдуемай юрыдычнай асобы
У вызначэннi аб узбуджэннi вядзення па справе аб банкруцтве лiквiдуемай юрыдычнай асобы гаспадарчы суд указвае аб адкрыццi конкурснага вядзення i назначэннi ўпраўляючага.
Калi да ўзбуджэння справы аб банкруцтве юрыдычнай асобы па падставе, прадугледжанай часткай першай артыкула 247 гэтага Закона, ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку назначана лiквiдацыйная камiсiя (лiквiдатар), то пасля ўзбуджэння справы аб банкруцтве дадзенай юрыдычнай асобы гэта камiсiя (лiквiдатар) перадае ўсе справы юрыдычнай асобы ўпраўляючаму ў тэрмiн, устаноўлены гаспадарчым судом, якi не можа перавышаць сямi дзён з дня ўзбуджэння справы аб банкруцтве.
Абавязкi ўпраўляючага могуць быць ускладзены на старшыню лiквiдацыйнай камiсii (лiквiдатара), калi ён адпавядае патрабаванням, якiя прад’яўляюцца да ўпраўляючага ў адпаведнасцi з артыкулам 62 гэтага Закона.
Калi пры разглядзе справы аб банкруцтве будзе ўстаноўлена, што наяўная ў юрыдычнай асобы маёмасць (актывы) дазваляе задаволiць патрабаваннi ўсiх крэдытораў у поўным аб’ёме, гаспадарчы суд мае права спынiць вядзенне па справе аб банкруцтве гэтай юрыдычнай асобы. Вызначэнне гаспадарчага суда аб спыненнi вядзення па справе аб банкруцтве з’яўляецца падставай для правядзення (прадаўжэння) лiквiдацыi юрыдычнай асобы ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам.
Гаспадарчы суд на працягу чатырох месяцаў з дня ўзбуджэння вядзення па справе аб банкруцтве лiквiдуемай юрыдычнай асобы прымае рашэнне аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення ў адносiнах да гэтай юрыдычнай асобы.
Санацыя i мiравое пагадненне ў вядзеннi па справе аб банкруцтве лiквiдуемай юрыдычнай асобы могуць прымяняцца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам, пасля адмены рашэння аб лiквiдацыi гэтай юрыдычнай асобы ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам органам або асобамi, якiя прынялi гэта рашэнне. У гэтым выпадку разгляд справы аб банкруцтве ажыццяўляецца без улiку асаблiвасцей, прадугледжаных часткамi чацвёртай i пятай гэтага артыкула.
Абаронны перыяд у вядзеннi па справе аб банкруцтве лiквiдуемай юрыдычнай асобы не прымяняецца.
Артыкул 249. Вынiкi адмовы ад лiквiдацыi юрыдычнай асобы ў парадку банкруцтва
Парушэнне патрабавання, прадугледжанага часткай другой артыкула 247 гэтага Закона, з’яўляецца падставай для адмовы ва ўнясеннi запiсу аб лiквiдацыi юрыдычнай асобы ў Адзiны дзяржаўны рэгiстр юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.
Уласнiк маёмасцi юрыдычнай асобы — унiтарнага прадпрыемства, заснавальнiкi (удзельнiкi) юрыдычнай асобы, яе кiраўнiк i старшыня лiквiдацыйнай камiсii (лiквiдатар), якiя дапусцiлi парушэнне патрабаванняў, прадугледжаных часткамi другой i трэцяй артыкула 247 гэтага Закона, салiдарна нясуць субсiдыярную адказнасць па плацежных абавязацельствах юрыдычнай асобы, а таксама абавязацельствах, што вынiкаюць з працоўных i звязаных з iмi адносiн, i iншых расходах, прадугледжаных часткай першай артыкула 144 гэтага Закона, у памеры незадаволеных патрабаванняў крэдытораў.
ГЛАВА 2.
БАНКРУЦТВА АДСУТНАГА ДАЎЖНІКА
Артыкул 250. Асаблiвасцi падачы заявы аб банкруцтве адсутнага даўжнiка
У выпадках, калi адсутнiчаюць даўжнiк — iндывiдуальны прадпрымальнiк цi кiраўнiк даўжнiка, якi фактычна спынiў сваю дзейнасць, i ўстанавiць iх месцазнаходжанне не ўяўляецца магчымым, заява аб банкруцтве адсутнага даўжнiка можа быць пададзена крэдыторам, пракурорам, падатковым i iншым упаўнаважаным органам.
Артыкул 251. Разгляд справы аб банкруцтве адсутнага даўжнiка
Кандыдатура ўпраўляючага ў вядзеннi па справе аб банкруцтве адсутнага даўжнiка прадстаўляецца органам дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве.
У вызначэннi аб узбуджэннi вядзення па справе аб банкруцтве адсутнага даўжнiка гаспадарчы суд указвае аб адкрыццi конкурснага вядзення.
Упраўляючы ў адпаведнасцi з гэтым Законам публiкуе паведамленне аб адкрыццi конкурснага вядзення ў адносiнах да адсутнага даўжнiка, а таксама ў пiсьмовай форме паведамляе аб банкруцтве адсутнага даўжнiка ўсiм вядомым яму крэдыторам гэтага даўжнiка.
У працэсе вядзення па справе аб банкруцтве адсутнага даўжнiка пакрыццё судовых расходаў, расходаў на выплату ўзнагароджання ўпраўляючаму, а таксама iншых расходаў, прадугледжаных часткай першай артыкула 144 гэтага Закона, праводзiцца са сродкаў спецыялiзаванага фонду пры органе дзяржаўнага кiравання па справах аб банкруцтве ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Гаспадарчы суд на працягу трох месяцаў з дня ўзбуджэння вядзення па справе аб банкруцтве адсутнага даўжнiка прымае рашэнне аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення ў адносiнах да гэтага даўжнiка.
Тэрмiн лiквiдацыйнага вядзення адсутнага даўжнiка не можа перавышаць шасцi месяцаў.
Абаронны перыяд, санацыя i мiравое пагадненне ў вядзеннi па справе аб банкруцтве адсутнага даўжнiка не прымяняюцца.
Артыкул 252. Пошукi i вяртанне маёмасцi адсутнага даўжнiка
Упраўляючы абавязаны прыняць усе магчымыя меры, прадугледжаныя заканадаўствам, па пошуках i вяртанню маёмасцi адсутнага даўжнiка.
У выпадку выяўлення ўпраўляючым маёмасцi адсутнага даўжнiка сума, выручаная ад продажу гэтай маёмасцi, накiроўваецца на пакрыццё судовых расходаў, расходаў на выплату ўзнагароджання ўпраўляючаму, а таксама iншых расходаў, прадугледжаных часткай першай артыкула 144 гэтага Закона.
Па хадайнiцтву ўпраўляючага пры выяўленнi iм маёмасцi адсутнага даўжнiка, дастатковай для пакрыцця расходаў, указаных у частцы другой гэтага артыкула, гаспадарчы суд мае права вынесцi вызначэнне аб спыненнi спрошчанай працэдуры банкруцтва, устаноўленай гэтай главой, i пераходзе да iншых працэдур банкруцтва, прадугледжаных гэтым Законам.
Артыкул 253. Прымяненне палажэнняў аб банкруцтве адсутнага даўжнiка
Палажэннi, прадугледжаныя гэтай главой, прымяняюцца таксама гаспадарчымi судамi ў выпадках, калi маёмасць даўжнiка — юрыдычнай асобы не дазваляе пакрыць судовых расходаў, расходаў на выплату ўзнагароджання ўпраўляючаму, а таксама iншых расходаў, прадугледжаных часткай першай артыкула 144 гэтага Закона, або калi на працягу дванаццацi месяцаў да дня ўзбуджэння ў гаспадарчым судзе справы аб банкруцтве не праводзiлiся аперацыi па рахунках даўжнiка, або калi ёсць iншыя прыметы, якiя сведчаць аб адсутнасцi прадпрымальнiцкай цi iншай дзейнасцi даўжнiка.
РАЗДЗЕЛ ХІІ.
АБ'ЯЎЛЕННЕ АБ ДОБРААХВОТНЫМ БАНКРУЦТВЕ ЮРЫДЫЧНАЙ АСОБЫ
Артыкул 254. Падставы i ўмовы аб’яўлення аб добраахвотным банкруцтве юрыдычнай асобы
Пры наяўнасцi прымет неплацежаздольнасцi юрыдычнай асобы, што носiць устойлiвы характар, кiраўнiк юрыдычнай асобы можа аб’явiць аб добраахвотным банкруцтве юрыдычнай асобы i яе лiквiдацыi.
Аб’яўленне аб добраахвотным банкруцтве юрыдычнай асобы i яе лiквiдацыi можа быць зроблена на падставе рашэння ўласнiка маёмасцi юрыдычнай асобы — унiтарнага прадпрыемства або органа, упаўнаважанага ў адпаведнасцi з устаноўчымi дакументамi юрыдычнай асобы на прыняцце рашэння аб яе лiквiдацыi.
Кiраўнiк юрыдычнай асобы можа аб’явiць аб добраахвотным банкруцтве юрыдычнай асобы i яе лiквiдацыi толькi пры ўмове атрымання пiсьмовай згоды ўсiх крэдытораў гэтай юрыдычнай асобы.
Артыкул 255. Аб’яўленне аб добраахвотным банкруцтве юрыдычнай асобы i яе лiквiдацыi
Пры захаваннi палажэнняў артыкула 254 гэтага Закона на падставе заявы юрыдычнай асобы рэспублiканскiя сродкi масавай iнфармацыi публiкуюць паведамленне аб добраахвотным банкруцтве юрыдычнай асобы i яе лiквiдацыi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
У паведамленнi аб добраахвотным банкруцтве юрыдычнай асобы i яе лiквiдацыi ўказваецца тэрмiн для прад’яўлення патрабаванняў крэдытораў i выстаўлення пярэчанняў крэдытораў супраць лiквiдацыi юрыдычнай асобы.
Тэрмiн для прад’яўлення патрабаванняў крэдытораў i выстаўлення пярэчанняў крэдытораў супраць лiквiдацыi юрыдычнай асобы не можа быць менш двух месяцаў з дня апублiкавання паведамлення аб добраахвотным банкруцтве юрыдычнай асобы i яе лiквiдацыi.
Кiраўнiк юрыдычнай асобы абавязаны разгледзець прад’яўленыя патрабаваннi крэдытораў, уключыць iх у рэестр патрабаванняў крэдытораў i распачаць разлiкi з крэдыторамi ў адпаведнасцi з палажэннямi, прадугледжанымi раздзеламi V i VII гэтага Закона, за выключэннем тых палажэнняў указаных раздзелаў, якiя рэгламентуюць дзейнасць гаспадарчага суда ў ходзе конкурснага вядзення.
Пры лiквiдацыi юрыдычнай асобы абавязкi ўпраўляючага выконвае старшыня лiквiдацыйнай камiсii (лiквiдатар), якi павiнен адпавядаць патрабаванням, што прад’яўляюцца да ўпраўляючага ў адпаведнасцi з артыкулам 62 гэтага Закона.
Артыкул 256. Пярэчаннi крэдытораў супраць добраахвотнага банкруцтва юрыдычнай асобы i яе лiквiдацыi
Пры наяўнасцi пiсьмовага пярэчання хаця б аднаго крэдытора юрыдычнай асобы супраць добраахвотнага банкруцтва юрыдычнай асобы i яе лiквiдацыi кiраўнiк юрыдычнай асобы абавязаны на працягу чатырнаццацi дзён з дня заканчэння тэрмiну для прад’яўлення патрабаванняў крэдытораў i выстаўлення пярэчанняў крэдытораў супраць лiквiдацыi юрыдычнай асобы падаць у гаспадарчы суд заяву даўжнiка.
Любы з крэдытораў юрыдычнай асобы ў любы момант да завяршэння лiквiдацыi юрыдычнай асобы можа падаць у гаспадарчы суд заяву крэдытора.
Артыкул 257. Адказнасць за парушэнне парадку добраахвотнага банкруцтва юрыдычнай асобы i яе лiквiдацыi
У выпадках парушэння патрабаванняў, прадугледжаных артыкуламi 254 — 256 гэтага Закона, утойвання юрыдычнай асобай маёмасцi, незаконнай перадачы ёю сваёй маёмасцi трэцiм асобам уласнiк маёмасцi юрыдычнай асобы — унiтарнага прадпрыемства, заснавальнiкi (удзельнiкi) юрыдычнай асобы i яе кiраўнiк салiдарна нясуць субсiдыярную адказнасць перад крэдыторамi ў памеры незадаволеных патрабаванняў крэдытораў. Указаныя патрабаваннi крэдытораў могуць быць прад’яўлены на працягу дзесяцi гадоў з дня завяршэння лiквiдацыi юрыдычнай асобы.
РАЗДЗЕЛ ХІІІ.
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 258. Прымяненне гэтага Закона гаспадарчымi судамi
Гэты Закон прымяняецца гаспадарчымi судамi пры разглядзе спраў аб банкруцтве, вядзенне па якiх узбуджана пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона.
Працэдуры банкруцтва, прадугледжаныя гэтым Законам (санацыя, лiквiдацыйнае вядзенне i мiравое пагадненне), могуць быць уведзены пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона пры разглядзе гаспадарчымi судамi спраў аб банкруцтве незалежна ад даты прыняцця гэтых спраў да вядзення. У гэтым выпадку далейшы разгляд справы аб банкруцтве ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з гэтым Законам.
Артыкул 259. Уступленне ў сiлу гэтага Закона
Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем артыкулаў 112 — 117 i 260 гэтага Закона, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.
Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам нарматыўныя прававыя акты Рэспублiкi Беларусь прымяняюцца ў той частцы, у якой яны не супярэчаць гэтаму Закону, калi iншае не прадугледжана ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 260. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам
Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на працягу шасцi месяцаў з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:
падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;
унесцi Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь праекты нарматыўных прававых актаў, якiя забеспечваюць прывядзенне ў дзеянне гэтага Закона;
прывесцi акты Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;
прыняць прававыя акты, якiя забяспечваюць рэалiзацыю гэтага Закона;
прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона.
Артыкул 261. Прызнанне страцiўшымi сiлу некаторых актаў заканадаўства аб банкруцтве (iх асобных палажэнняў) i ўнясенне змянення ў акт заканадаўства
У сувязi з прыняццем гэтага Закона прызнаць страцiўшымi сiлу:
Закон Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi ад 30 мая 1991 года «Аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi i банкруцтве» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 19, арт. 271);
Пастанову Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 мая 1991 года «Аб увядзеннi ў дзеянне Закона Беларускай ССР «Аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi i банкруцтве» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 19, арт. 272);
Раздзел IV Закона Рэспублiкi Беларусь ад 17 чэрвеня 1993 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Законы Рэспублiкi Беларусь «Аб уласнасцi ў Рэспублiцы Беларусь», «Аб арэндзе», «Аб таварных бiржах», «Аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi i банкруцтве» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 26, арт. 325);
Раздзел IV Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 студзеня 1994 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты, звязаныя з пытаннямi эканамiчных адносiн» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., № 6, арт. 72).
У сувязi з прыняццем гэтага Закона выключыць другi сказ пункта 4 Пастановы Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь i Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 чэрвеня 1992 года «Аб крынiцах папаўнення ўласных абаротных сродкаў i стабiлiзацыi фiнансавага становiшча дзяржаўных, арэндных i народных прадпрыемстваў i арганiзацый» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 21, арт. 359).
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
18 лiпеня 2000 г., г. Мiнск.
№ 423 — З.
|