Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2001 год
Закон Рэспублiкi Беларусь
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 12 кастрычніка 2000 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 2 лістапада 2000 года.
Артыкул 1. Зацвердзiць рэспублiканскi бюджэт на 2001 год па расходах у суме 3 471 000 778,0 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб’ёму даходаў у суме 3 223 171 615,0 тыс. рублёў.
Устанавiць гранiчны памер дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту на 2001 год у суме 247 829 163,0 тыс. рублёў. Ажыццявiць у 2001 годзе пакрыццё дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту за кошт наступных крынiц: (тыс. рублёў) Агульнае фiнансаванне 247 829 163,0 Унутранае фiнансаванне 209 939 480,0 Крынiцы, якiя атрымлiваюцца ад органаў грашова-крэдытнага рэгулявання 160 506 000,0 Крэдыты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту 160 506 000,0 атрыманне доўгатэрмiновых крэдытаў 162 000 000,0 з iх: на кампенсацыю насельнiцтву ўрону ад абясцэнення грашовых зберажэнняў, змешчаных ва ўклады ў Ашчадны банк, i аблiгацый мэтавай беспрацэнтнай пазыкi 1990 года на набыццё тавараў працяглага карыстання 12 600 000,0 пагашэнне асноўнай сумы запазычанасцi па доўгатэрмiновых крэдытах -1 494 000,0 Крынiцы, якiя атрымлiваюцца ад камерцыйных банкаў i iншых юрыдычных i фiзiчных асоб 62 033 480,0 Дзяржаўныя кароткатэрмiновыя аблiгацыi 60 000 000,0 прыцягненне сродкаў 140 000 000,0 пагашэнне асноўнай сумы запазычанасцi -80 000 000,0 Вэксалi Урада Рэспублiкi Беларусь прыцягненне сродкаў 165 000 000,0 пагашэнне асноўнай сумы запазычанасцi -165 000 000,0 Iншыя дзяржаўныя каштоўныя паперы 2 033 480,0 прыцягненне сродкаў 2 400 000,0 пагашэнне асноўнай сумы запазычанасцi -366 520,0 Iншыя крынiцы ўнутранага фiнансавання -12 600 000,0 атрыманне пазык, крэдытаў 1 000 000,0 у тым лiку: паступленнi ад прадпрыемства «Белтрансгаз» непагашанай запазычанасцi за энерганосьбiты, якая ўтварылася па стану на 1 лютага 1996 года 1 000 000,0 пагашэнне асноўнай сумы запазычанасцi -13 600 000,0 у тым лiку: кампенсацыя насельнiцтву ўрону ад абясцэнення грашовых зберажэнняў, змешчаных ва ўклады ў Ашчад- ны банк, i аблiгацый мэтавай беспрацэнтнай пазыкi 1990 года на набыццё тавараў працяглага карыстання -12 600 000,0 пагашэнне запазычанасцi юрыдычным асобам па заблакiраваных рахунках у Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года -1 000 000,0 Знешняе фiнансаванне 37 889 683,0 Чыстыя крэдыты мiжнародных фiнансавых арганiзацый -63 257 838,0 пагашэнне асноўнай сумы доўгу -63 257 838,0 Крэдыты ўрадаў замежных дзяржаў 61 069 960,0 выкарыстанне крэдытаў 112 000 000,0 пагашэнне асноўнай сумы доўгу -50 930 040,0 Iншыя крынiцы знешняга фiнансавання 40 077 561,0 атрыманыя 40 077 561,0
Артыкул 2. Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi, рэспублiканскi дарожны фонд, рэспублiканскi фонд аховы прыроды, рэспублiканскi фонд «Энергазберажэнне» i гарантыйны фонд па плацяжах за замежныя крэдыты, прыцягнутыя пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь (далей — гарантыйны фонд), у 2001 годзе з’яўляюцца дзяржаўнымi мэтавымi бюджэтнымi фондамi. Уключыць у рэспублiканскi бюджэт на 2001 год сродкi дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi, рэспублiканскага дарожнага фонду, рэспублiканскага фонду аховы прыроды, рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне», гарантыйнага фонду, а таксама бюджэты свабодных эканамiчных зон.
Артыкул 3. Уключыць у 2001 годзе ў склад мясцовых бюджэтаў сродкi мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў аховы прыроды, дарожных фондаў, фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйных фондаў, а таксама сродкi пазабюджэтных фондаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 4. Устанавiць, што даходы рэспублiканскага бюджэту на 2001 год фармiруюцца за кошт: падатку на дабаўленую вартасць i акцызаў на тавары, якiя ўвозяцца на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь; падатку на дабаўленую вартасць на тавары (работы, паслугi), якiя вырабляюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем адлiчэнняў, што перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у памерах, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 7 гэтага Закона); акцызаў на асобныя тавары (за выключэннем адлiчэнняў, што перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у памерах, прадугледжаных пунктам 1 артыкула 7 гэтага Закона, i акцызаў, якiя поўнасцю залiчваюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска ў адпаведнасцi з артыкулам 8 гэтага Закона); падаткаў на даходы i прыбытак юрыдычных асоб (за выключэннем адлiчэнняў, што перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у памерах, прадугледжаных пунктам 3 артыкула 7 гэтага Закона); адзiнага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi (за выключэннем адлiчэнняў, што перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у памерах, прадугледжаных пунктам 4 артыкула 7 гэтага Закона); падатку на iгральны бiзнес (за выключэннем адлiчэнняў, што перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у памерах, прадугледжаных пунктам 5 артыкула 7 гэтага Закона); надзвычайнага падатку для лiквiдацыi вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (далей — надзвычайны падатак); даходаў ад знешняга гандлю i знешнеэканамiчных аперацый; даходаў свабодных эканамiчных зон; iншых абавязковых плацяжоў i iншых паступленняў. У даходы рэспублiканскага бюджэту ўключаюцца сродкi дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi; дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi; рэспублiканскага дарожнага фонду; рэспублiканскага фонду аховы прыроды; рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне»; гарантыйнага фонду. Даходы бюджэтаў свабодных эканамiчных зон фармiруюцца за кошт наступных вiдаў падаткаў, якiя выплачваюцца рэзiдэнтамi свабодных эканамiчных зон: падаткаў на даходы i прыбытак, падатку на дабаўленую вартасць, акцызаў. Астатнiя падаткi i iншыя абавязковыя плацяжы, якiя выплачваюцца рэзiдэнтамi свабодных эканамiчных зон, залiчваюцца ў рэспублiканскi i мясцовыя бюджэты ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 5. Прадугледзець у рэспублiканскiм бюджэце на 2001 год паступленнi даходаў па асноўных крынiцах у наступных сумах: (тыс. рублёў) 1. Бягучыя даходы 2 585 557 555,0 1.1. Бягучыя падатковыя даходы 2 468 616 860,0 1.1.1. Прамыя падаткi на даходы i прыбытак 602 846 113,0 Падатак на прыбытак 549 367 019,0 Падатак на даходы 53 479 094,0 1.1.2. Падаткi, якiя бяруцца з фонду заработнай платы 125 537 364,0 Надзвычайны падатак 125 537 364,0 1.1.3. Унутраныя падаткi на тавары i паслугi 1 491 313 190,0 Падатак на дабаўленую вартасць 1 035 853 952,0 Iншыя падаткi на тавары i паслугi 6 086 505,0 Акцызы 425 733 863,0 Iншыя падаткi на асобныя вiды паслуг 1 137 003,0 Падаткi i зборы на аўтатранспартныя сродкi i за карыстанне аўтамабiльнымi дарогамi 2 100 000,0 Лiцэнзiйныя i рэгiстрацыйныя зборы 20 401 867,0 1.1.4. Даходы ад знешняга гандлю i знешнеэка- намiчных аперацый 248 920 193,0 1.2. Бягучыя непадатковыя даходы i абавязковыя плацяжы 116 940 695,0 1.2.1. Даходы ад дзяржаўнай уласнасцi i прад- прымальнiцкай дзейнасцi 25 320 248,0 Прыбытак Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь 11 000 000,0 Працэнты 10 455 944,0 Дывiдэнды 2 710 000,0 Плацяжы ад дзяржаўных арганiзацый 1 154 304,0 1.2.2. Адмiнiстрацыйныя зборы i плацяжы 42 974 170,0 1.2.3. Iншыя бягучыя непадатковыя даходы i абавязковыя плацяжы 48 646 277,0 2. Капiтальныя даходы 99 772 100,0 2.1. Капiтальныя непадатковыя даходы i абавязковыя плацяжы 99 772 100,0 2.1.1. Даходы ад рэалiзацыi праведзеных актываў 99 772 100,0 Паступленнi ад продажу прыналежных дзяржаве акцый, iншай маёмасцi, у тым лiку ад прыватызацыi дзяржаўнай маёмасцi 10 000 000,0 Паступленнi ад рэалiзацыi дзяржаўных матэрыяльных рэзерваў i каштоўнасцяў 89 772 100,0 3. Даходы свабодных эканамiчных зон 3 185 000,0 4. Даходы дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў 534 656 960,0 Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi 199 374 000,0 Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi 39 307 000,0 Рэспублiканскi дарожны фонд 293 348 000,0 Рэспублiканскi фонд аховы прыроды 1 610 000,0 Рэспублiканскi фонд «Энергазберажэнне» 155 000,0 Гарантыйны фонд 862 960,0 Артыкул 6. Устанавiць, што ў 2001 годзе: 1. Юрыдычныя асобы, уключаючы замежныя, iх фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi, што маюць асобны баланс i разлiковы (бягучы) або iншы рахунак, удзельнiкi дагавора аб сумеснай дзейнасцi, якiм даручана вядзенне агульных спраў цi якiя атрымалi выручку ад гэтай дзейнасцi да яе размеркавання, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, незалежна ад форм уласнасцi выплачваюць надзвычайны падатак i абавязковыя адлiчэннi ў дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ў памеры 5 працэнтаў ад фонду заработнай платы адзiным плацяжом. У адзiным плацяжы сума надзвычайнага падатку складае 80 працэнтаў i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi — 20 працэнтаў. Размеркаванне адзiнага плацяжу ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 2. Вызваляюцца ад выплаты надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi: юрыдычныя асобы грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку», грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства iнвалiдаў», грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухiх», у якiх колькасць iнвалiдаў складае не менш 50 працэнтаў ад спiсачнай колькасцi работнiкаў у сярэднiм за справаздачны перыяд; юрыдычныя асобы i iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — за ўказаную прадукцыю; агульнаадукацыйныя школы — у частцы сродкаў, выплачаных навучэнцам за сабраныя макулатуру i металалом; юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць сацыяльна-культурную дзейнасць i атрымлiваюць датацыi (субсiдыi) з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў на пакрыццё страт ад гэтай дзейнасцi цi знаходзяцца на балансе юрыдычных асоб i ўтрымлiваюцца поўнасцю або часткова за кошт прыбытку, што застаецца ў распараджэннi гэтых юрыдычных асоб; грамадскiя арганiзацыi (аб’яднаннi), якiя не ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць; юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — ад выканання навукова-даследчых, доследна-канструктарскiх i доследна-тэхналагiчных работ за кошт сродкаў рэспублiканскага цi мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэтных крынiц; калегii адвакатаў; лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансерах; юрыдычныя асобы, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку, у тым лiку адасобленыя падраздзяленнi iншых юрыдычных асоб (спецыялiзаваныя механiзаваныя падраздзяленнi), што выконваюць работы (аказваюць паслугi) юрыдычным асобам i iх адасобленым падраздзяленням, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — за выкананыя работы (аказаныя паслугi). Пералiк указаных работ (паслуг) вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; юрыдычныя асобы, уключаючы замежныя, iх фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi, што маюць асобны баланс i разлiковы (бягучы) рахунак, удзельнiкi дагавора аб сумеснай дзейнасцi, якiм даручана вядзенне разлiкаў з бюджэтам у сувязi з ажыццяўленнем сумеснай дзейнасцi цi якiя атрымалi выручку ад гэтай дзейнасцi да яе размеркавання, — у частцы сум: надбавак i даплат да тарыфных ставак i службовых акладаў, па аплаце дадатковых водпускаў у выпадках, калi такiя надбаўкi i даплаты ўстаноўлены ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., № 10 (12), арт. 111; 1992 г., № 4, арт. 73, № 33, арт. 525; 1995 г., № 33, арт. 429; 1996 г., № 21, арт. 380) i кампенсуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту; сярэдняга заработку, якi выплачваецца за кошт сродкаў адпаведных дзяржаўных або iншых органаў i арганiзацый у адпаведнасцi з гарантыямi, устаноўленымi для работнiкаў працоўным заканадаўствам. 3. Вылiчаныя сумы надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi адносяцца на сабекошт прадукцыi (работ, паслуг). 4. Адказнасць за правiльнасць вылiчэння, своечасовасць выплаты i парадак спагнання надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 1991 года «Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 4, арт. 75; 1993 г., № 3, арт. 27; 1994 г., № 3, арт. 24, № 33, арт. 554; 1995 г., № 6, арт. 57; 1996 г., № 23, арт. 415, № 33, арт. 598; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 1, арт. 5; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 40, 2/34, № 95, 2/108; 2000 г., № 5, 2/127, № 13, 2/142, № 50, 2/168). 5. Захоўваецца ўстаноўлены Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у 2000 годзе склад фонду заработнай платы для вылiчэння надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi. 6. Выплата абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi праводзiцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 7. Зацвердзiць на 2001 год наступныя нарматывы адлiчэнняў (у працэнтах) у бюджэты абласцей i г. Мiнска ад: 1. Акцызаў па спiрту з харчовай сыравiны, гарэлцы, лiкёра-гарэлачных вырабах i спiртаўтрымлiваючых растворах (акрамя тых, якiя бяруцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь) — 40. 2. Падатку на дабаўленую вартасць на тавары (работы, паслугi), якiя вырабляюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, у бюджэты Брэсцкай вобласцi — 66, Вiцебскай — 47, Гомельскай — 42, Гродзенскай — 58, Мiнскай — 56, Магiлёўскай — 51, г. Мiнска — 25. 3. Падаткаў на даходы i прыбытак юрыдычных асоб у бюджэты Брэсцкай вобласцi — 60, Вiцебскай — 44, Гомельскай — 33, Гродзенскай — 43, Мiнскай — 39, Магiлёўскай — 41, г. Мiнска — 25. 4. Адзiнага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi — 70. 5. Падатку на iгральны бiзнес — 50. Артыкул 8. Устанавiць, што: падаходны падатак з фiзiчных асоб, плата за драўнiну асноўных лясных парод, якая адпускаецца на пнi, i плата за карыстанне лясамi, падатак на нерухомасць, зямельны падатак, падатак на рэсурсы, якiя здабываюцца з прыроднага асяроддзя, экалагiчны падатак за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў, падатак пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання для суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва, сродкi ад рэалiзацыi безгаспадарнай маёмасцi, акцызы па вiнах i пiву (акрамя акцызаў, што бяруцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, а таксама выплачваюцца ў бюджэты свабодных эканамiчных зон у адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 4 гэтага Закона) у 2001 годзе поўнасцю залiчваюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска; плата, якую атрымлiваюць мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы за выкарыстанне месцаў размяшчэння знешняй рэкламы, поўнасцю залiчваецца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты. Артыкул 9. Абласныя i Мiнскi гарадскi выканаўчыя камiтэты па ўзгадненню з Мiнiстэрствам эканомiкi Рэспублiкi Беларусь па меры неабходнасцi, але не больш аднаго разу ў квартал пераглядаюць цэны (тарыфы) на жыллёва-камунальныя паслугi для насельнiцтва з улiкам прадугледжаных у мясцовых бюджэтах сродкаў на пакрыццё затрат па аказанню жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву. Аплата грамадзянамi ў 2001 годзе паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркi павiнна забяспечваць пакрыццё не менш 20 працэнтаў ад кошту паслуг, якiя аказваюцца iм. Артыкул 10. У 2001 годзе: 1. Абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ўводзяць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак наступныя мясцовыя падаткi i зборы: 1.1. зборы з карыстальнiка (зборы за карыстанне стаянкамi i паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах, збор за права гандлю, збор з уладальнiкаў сабак, збор за права выкарыстання мясцовай сiмволiкi, збор на правядзенне аўкцыёнаў, курортны збор, рыбалоўны i паляўнiчы зборы, збор на будаўнiцтва ў курортнай зоне); 1.2. падатак на продаж тавараў у рознiчнай гандлёвай сетцы, за выключэннем сацыяльна значымых тавараў па пералiку, якi ўстанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; 1.3. зборы за паслугi (збор за паслугi гасцiнiц, кемпiнгаў, матэляў, рэстаранаў, бараў, кафэ); 1.4. падатак на рэкламу; 1.5. мэтавыя зборы (транспартны збор на абнаўленне i аднаўленне гарадскога, прыгараднага пасажырскага транспарту, аўтобусаў мiжгароднiх зносiн i ўтрыманне ведамаснага гарадскога электрычнага транспарту, збор на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна); 1.6. зборы за промыславую нарыхтоўку (закупку) дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання ў мэтах iх прамысловай перапрацоўкi або рэалiзацыi. 2. Падатак на продаж тавараў у рознiчнай гандлёвай сетцы i мэтавыя зборы ўводзяцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў i залiчваюцца ў адпаведныя бюджэты. Абласныя Саветы дэпутатаў могуць прадастаўляць права ўвядзення i залiчэння гэтага падатку i мэтавых збораў у адпаведныя бюджэты мясцовым Саветам дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню. Iншыя падаткi i зборы, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула, уводзяцца Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў i Саветамi дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню i залiчваюцца ў адпаведныя бюджэты. Абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў i Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню самастойна вызначаюць базу i аб’екты падаткаабкладання, канкрэтныя памеры ставак, плацельшчыкаў, iльготы, парадак вылiчэння i тэрмiны выплаты мясцовых падаткаў i збораў, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Мясцовыя падаткi i зборы поўнасцю залiчваюцца ў мясцовыя бюджэты. Падаткi i зборы, якiя ўводзяцца мясцовымi Саветамi дэпутатаў, не могуць парушаць парадак фармiравання сабекошту тавараў (работ, паслуг), якi дзейнiчае ў Рэспублiцы Беларусь. 3. Падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памерах, якiя не перавышаюць: па падатку на продаж тавараў у рознiчнай гандлёвай сетцы, зборах за паслугi — 5 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг); па мэтавых зборах, падатку на рэкламу — 5 працэнтаў ад сумы прыбытку (даходу), якая застаецца ў распараджэннi юрыдычнай асобы (у сукупнасцi па ўказаных мэтавых зборах i падатку); па зборах за промыславую нарыхтоўку (закупку) дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання — 5 працэнтаў кошту аб’ёму промыславай нарыхтоўкi, вылiчанага з сярэдняй закупачнай цаны, якая склалася на гэту прадукцыю ў адпаведным раёне; па курортнаму збору — 3 працэнтаў ад кошту пуцёўкi. Курортны збор выплачваецца па месцы знаходжання аздараўленчых i санаторна-курортных устаноў грамадзянамi, за выключэннем тых, якiя накiроўваюцца на аздараўленне i санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 4. Плацельшчыкамi мясцовых падаткаў i збораў з’яўляюцца юрыдычныя i фiзiчныя асобы. Юрыдычныя асобы, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi выплачваюць падаткi i зборы за кошт сродкаў, якiя застаюцца ў iх распараджэннi. Падатак на продаж тавараў у рознiчнай гандлёвай сетцы i зборы за паслугi ўстанаўлiваюцца як надбаўкi да цаны i выключаюцца з выручкi пры вызначэннi сум iншых падаткаў, а таксама пры вылiчэннi плацяжоў, якiя плацяцца ў бюджэт i дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды. Улiк паступаючых мясцовых падаткаў i збораў, кантроль за правiльнасцю iх вылiчэння, паўнатой i своечасовасцю пералiчэння ажыццяўляюцца падатковымi органамi. Адказнасць за правiльнасць вылiчэння, своечасовасць выплаты i парадак спагнання мясцовых падаткаў i збораў устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь». Артыкул 11. У 2001 годзе: 1. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў: утвараюць мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання i мясцовыя мэтавыя бюджэтныя жыллёва-iнвестыцыйныя фонды; устанаўлiваюць мэтавыя зборы ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйныя фонды i мэтавы збор на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду. Сродкi мэтавага збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, накiроўваюцца на расходы па ўтрыманню i рамонту жыллёвага фонду, уключаючы жыллёва-будаўнiчыя кааператывы, таварыствы ўласнiкаў, а таксама на субсiдыi юрыдычным асобам па пакрыццю часткi затрат, звязаных з аказаннем жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву. 2. Юрыдычныя асобы Рэспублiкi Беларусь, iх фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi, якiя маюць асобны баланс i разлiковы (бягучы) або iншы рахунак, удзельнiкi дагавора аб сумеснай дзейнасцi, якiм даручана вядзенне агульных спраў цi якiя атрымалi выручку ад гэтай дзейнасцi да яе размеркавання, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, выплачваюць адзiным плацяжом у адпаведныя мясцовыя бюджэты мэтавыя зборы на фармiраванне мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйных фондаў i мэтавы збор на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, у памеры 2,5 працэнта выручкi ад рэалiзацыi тавараў, работ, паслуг (банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, — ад даходу за вылiкам расходаў па выплаце працэнтаў, камiсiйных i iншых банкаўскiх расходаў; юрыдычнымi асобамi незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы i формы ўласнасцi, якiя ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць i дзейнасць па прадастаўленню паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымi i перастраховачнымi арганiзацыямi — ад балансавага прыбытку). 3. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў накiроўваць з паступаючых плацяжоў, указаных у пункце 2 гэтага артыкула, на фармiраванне: мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання — 40 працэнтаў; мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў — 20 працэнтаў; мэтавага збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, — 40 працэнтаў. 4. Сродкi мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання накiроўваюцца на набыццё, аднаўленне сельскагаспадарчай тэхнiкi, стварэнне механiзаваных адасобленых падраздзяленняў юрыдычных асоб, а таксама на закупку зерня i вяртанне банкаўскiх крэдытаў, атрыманых на гэтыя мэты ў 2000 годзе пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь цi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. Напрамкi выкарыстання сродкаў мясцовага мэтавага бюджэтнага фонду стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, якi ўтвараецца Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 5. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў накiроўваць сродкi мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў на: прадастаўленне пазык (крэдытаў) грамадзянам, юрыдычным асобам i iх адасобленым падраздзяленням, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, ажыццяўляюць будаўнiцтва (рэканструкцыю) жылых дамоў, а таксама на будаўнiцтва аб’ектаў iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; будаўнiцтва жылых дамоў у калгасах i саўгасах у памеры не менш 30 працэнтаў. Мiнскаму гарадскому Савету дэпутатаў накiроўваць 70 працэнтаў сродкаў дадзенага фонду на жыллёвае будаўнiцтва ў горадзе, а 30 працэнтаў — у фонды абласных Саветаў дэпутатаў (па 5 працэнтаў у кожны) для будаўнiцтва жылых дамоў у сельскай мясцовасцi. Неабгрунтаванае атрыманне цi выкарыстанне не па мэтаваму прызначэнню або з парушэннем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь сродкаў мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйных фондаў i мэтавага збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, цягне адказнасць у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1993 года «Аб бюджэтнай сiстэме Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўных пазабюджэтных фондах» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiпеня 1998 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 20, арт. 240; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 34, арт. 476; 1999 г., № 1, арт. 1; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 95, 2/106). 6. Вызвалiць ад выплаты ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула мэтавых збораў: юрыдычныя асобы i iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — па гэтай дзейнасцi; раённыя камбiнаты бытавога абслугоўвання насельнiцтва; лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансерах; юрыдычныя асобы спажывецкай кааперацыi рэспублiкi; юрыдычныя асобы, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку, у тым лiку адасобленыя падраздзяленнi iншых юрыдычных асоб (спецыялiзаваныя механiзаваныя падраздзяленнi), што выконваюць работы (аказваюць паслугi) юрыдычным асобам i iх адасобленым падраздзяленням, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — у частцы аб’ёмаў гэтых работ (паслуг) у парадку, вызначаным у абзацы дзесятым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона; юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы сум, атрыманых ад выканання навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ за кошт сродкаў рэспублiканскага цi мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэтных крынiц; арганiзацыi, якiя фiнансуюцца з бюджэту, — у частцы сродкаў, што выдзяляюцца з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў; арганiзацыi — у частцы асiгнаванняў на субсiдыi i пакрыццё страт, якiя выдзяляюцца з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў; вытворчасць лекавых сродкаў i iх рэалiзацыю ў аптовай i рознiчнай сетцы. 7. З улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi асобных юрыдычных асоб вылiчэнне ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула мэтавых збораў праводзiцца: юрыдычнымi асобамi, якiя маюць унутраныя абароты, — без улiку гэтых абаротаў; арганiзацыямi грамадскага харчавання — ад валавога даходу без улiку даходаў уласнай вытворчасцi; арганiзацыямi бытавога абслугоўвання насельнiцтва, iх адасобленымi падраздзяленнямi i адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву, — ад аб’ёму рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) без улiку кошту аплачаных насельнiцтвам матэрыялаў i запасных частак; арганiзацыямi жыллёва-камунальнай гаспадаркi i эксплуатацыйнымi арганiзацыямi, iх адасобленымi падраздзяленнямi i адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя аказваюць жыллёва-камунальныя i эксплуатацыйныя паслугi, — ад выручкi, атрыманай за аказаныя паслугi, без улiку даходаў ад платы насельнiцтва за карыстанне (тэхнiчнае абслугоўванне) жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi, а таксама платы за iнтэрнат; юрыдычнымi асобамi, якiя ажыццяўляюць арганiзацыю i правядзенне латарэй, — без улiку сродкаў, атрыманых ад арганiзацыi латарэйнага працэсу; юрыдычнымi асобамi, якiя займаюцца iгральным бiзнесам, — без улiку сродкаў, атрыманых ад указанай дзейнасцi. Юрыдычныя асобы, акрамя страхавых i перастраховачных арганiзацый, не праводзяць плацяжы ад пазарэалiзацыйных даходаў. 8. Сумы вылiчаных мэтавых збораў улiчваюцца пры фармiраваннi адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi) у адпаведнасцi з артыкулам 48 гэтага Закона. 9. Адказнасць за правiльнасць вылiчэння, своечасовасць выплаты i парадак спагнання ўказаных у гэтым артыкуле мэтавых збораў устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь».
Артыкул 12. Устанавiць, што ў 2001 годзе: 50 працэнтаў прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь штомесячна пералiчваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту; даход, атрыманы ад размяшчэння ў банках-нерэзiдэнтах крэдытаў Мiжнароднага валютнага фонду i iншых замежных крэдытаў, атрыманых Урадам Рэспублiкi Беларусь i пад яго гарантыi, у поўным аб’ёме пералiчваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту. Артыкул 13. Зацвердзiць расходы рэспублiканскага бюджэту на 2001 год па функцыянальнай бюджэтнай класiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь у наступных сумах: (тыс. рублёў) Дзяржаўнае кiраванне i мясцовае самакiраванне 81 100 000,0 Функцыянаванне прадстаўнiчага i заканадаўчага органа Рэспублiкi Беларусь 2 243 710,0 Функцыянаванне органаў дзяржаўнага кiравання i iншых органаў выканаўчай улады 41 267 614,0 Дзейнасць фiнансавых i падатковых органаў 37 537 263,0 Iншыя расходы на дзяржаўнае кiраванне 51 413,0 Мiжнародная дзейнасць 97 766 820,6 Адкрыццё i ўтрыманне дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой 33 206 290,7 Мiжнароднае супрацоўнiцтва 16 037 761,0 Мiжнародныя культурныя i iнфармацыйныя сувязi 4 237 200,0 Расходы на фiнансаванне апаратаў статутных органаў мiждзяржаўнай iнтэграцыi 2 744 286,9 Iншыя расходы, не аднесеныя да iншых катэгорый 3 247 282,0 Адлiчэннi ў бюджэт Саюза Беларусi i Расii 38 294 000,0 Нацыянальная абарона 152 213 855,0 Арганiзацыя i дзейнасць, звязаныя з ваеннымi патрэбамi 142 838 000,0 Дзяржаўны цэнтр бяспекi iнфармацыi 294 165,0 Чыгуначныя войскi 1 784 650,0 Органы ваенных камiсарыятаў 4 281 250,0 Абароннае спартыўна-тэхнiчнае таварыства 1 980 000,0 Падтрыманне мабiлiзацыйных магутнасцяў, забеспячэнне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi 1 035 790,0 Праваахоўная дзейнасць i забеспячэнне бяспекi 280 590 758,0 Органы ўнутраных спраў 95 248 973,0 Унутраныя войскi 20 888 000,0 Пагранiчныя войскi 23 048 900,0 Крымiнальна-выканаўчая сiстэма 42 831 855,0 Органы дзяржаўнай бяспекi 27 029 959,0 Натарыяльныя канторы 2 655 796,0 Органы пракуратуры 10 910 535,0 Мытныя органы 20 903 829,0 Органы па надзвычайных сiтуацыях 34 424 721,0 Органы фiнансавых расследаванняў 2 648 190,0 Судовая ўлада 13 734 417,0 Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь 250 570,0 Вярхоўны Суд Рэспублiкi Беларусь 528 691,0 Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублiкi Беларусь i iншыя суды, якiя дзейнiчаюць у сферы гаспадарчых адносiн 1 200 319,0 Iншыя судовыя органы 11 754 837,0 Навука 83 547 169,8 Фундаментальныя даследаваннi, навукова-тэхнiчныя праграмы i праекты 78 833 900,0 Мiжнароднае навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва 3 043 400,0 Падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай квалiфiкацыi i атэстацыя навуковых кадраў 812 000,0 Дзяржаўныя архiўныя ўстановы 857 869,8 Прамысловасць, энергетыка i будаўнiчы комплекс 35 416 600,0 Палiўна-энергетычны комплекс 19 555 900,0 Прамысловасць 14 000 000,0 з iх: фонд падтрымкi экспарту 10 000 000,0 Будаўнiцтва, архiтэктура i горадабудаўнiцтва 1 860 700,0 Сельская гаспадарка 49 755 255,0 Сельскагаспадарчая вытворчасць 1 626 790,0 Бюджэтныя арганiзацыi сельскай гаспадаркi 7 250 605,0 Дзяржаўныя комплексныя праграмы па развiццю аграпрамысловага комплексу i забеспячэнню аграрнай рэформы 25 937 915,0 Сялянскiя (фермерскiя) гаспадаркi 572 430,0 Iншыя мерапрыемствы ў галiне сельскай гаспадаркi 14 367 515,0 Ахова навакольнага асяроддзя i прыродных рэсурсаў, гiдраметэаралогiя, картаграфiя i геадэзiя 101 324 726,2 Лясныя рэсурсы 38 860 780,0 Ахова навакольнага асяроддзя, жывёльнага i раслiннага свету 17 428 740,0 Гiдраметэаралогiя 2 965 739,2 Зямельныя рэсурсы, картаграфiя i геадэзiя 42 069 467,0 Транспарт, дарожная гаспадарка i сувязь 4 543 755,0 Чыгуначны транспарт 480 000,0 Паветраны транспарт 600 880,0 Iншыя вiды транспарту 2 015 515,0 Сувязь 1 447 360,0 Развiццё рыначнай iнфраструктуры 1 000 000,0 Малы бiзнес i прадпрымальнiцтва 972 500,0 Iншыя мерапрыемствы па развiццю рыначнай iнфраструктуры 27 500,0 Жыллёва-камунальная гаспадарка 900 988,0 Жыллёвая гаспадарка 40 200,0 Камунальная гаспадарка 191 000,0 Добраўпарадкаванне гарадоў, райцэнтраў, пасёлкаў гарадскога тыпу i iншых населеных пунктаў 217 350,0 Iншыя расходы ў галiне жыллёва-камунальнай гаспадаркi 452 438,0 Папярэджанне i лiквiдацыя вынiкаў надзвычайных сiтуацый i стыхiйных бедстваў 194 037 831,9 Дзяржаўныя праграмы па лiквiдацыi вынiкаў аварый i iншых катастроф 73 115 910,0 у тым лiку: Дзяржаўная праграма па пераадоленню вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2001 — 2005 гады i на перыяд да 2010 года 73 115 910,0 Выплаты льгот i кампенсацый 112 235 834,0 Фонд фiнансавання расходаў, звязаных са стыхiйнымi бедствамi, аварыямi, катастрофамi 6 800 000,0 Папярэджанне i лiквiдацыя вынiкаў надзвычайных сiтуацый 1 886 087,9 Адукацыя 200 529 619,8 Дашкольная адукацыя 8 195 294,8 Агульная адукацыя 3 116 585,9 Навучальна-выхаваўчыя ўстановы спецыяльнага прызначэння 470 110,0 Прафесiйна-тэхнiчная адукацыя 2 972 028,7 Сярэдняя спецыяльная адукацыя 42 856 134,2 Вышэйшая адукацыя 117 137 671,0 Павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка кадраў 8 426 878,3 Пазашкольная адукацыя 2 853 580,3 Iншыя расходы ў галiне адукацыi 14 501 336,6 Культура i мастацтва, кiнематаграфiя 20 363 459,7 Культура i мастацтва 17 702 341,7 Кiнематаграфiя 1 850 577,8 Iншыя мерапрыемствы ў галiне культуры i мастацтва 810 540,2 Сродкi масавай iнфармацыi 33 646 093,8 Тэлебачанне i радыёвяшчанне 21 167 410,0 Перыядычны друк i выдавецтвы 11 711 734,8 Iншыя мерапрыемствы ў галiне масавай iнфармацыi 766 949,0 Ахова здароўя i фiзiчная культура 257 371 253,1 Ахова здароўя 154 981 560,0 Санiтарна-эпiдэмiялагiчны нагляд 10 900 880,0 Фiзiчная культура i спорт 28 675 307,1 Iншыя ўстановы i мерапрыемствы ў галiне аховы здароўя 62 813 506,0 Сацыяльная палiтыка 270 719 889,8 Установы сацыяльнай абароны 1 689 679,0 Сацыяльная дапамога 31 620 253,0 Пенсii i дапамогi ваеннаслужачым 103 800 000,0 Пенсii i дапамогi ў органах пракуратуры 15 372,0 Пенсii i дапамогi ў iншых праваахоўных органах 22 945 000,0 Маладзёжная палiтыка 2 229 386,2 Пенсii i дапамогi ў органах дзяржаўнай бяспекi 5 839 000,0 Спецыяльныя сацыяльныя праграмы i мерапрыемствы 4 115 406,7 Дапамогi грамадзянам i сем’ям, якiя маюць дзяцей 40 000 000,0 Iншыя мерапрыемствы ў галiне сацыяльнай палiтыкi 58 465 792,9 Абслугоўванне дзяржаўнага доўгу 122 768 995,8 Абслугоўванне ўнутранага дзяржаўнага доўгу 30 840 225,0 Выпуск i абслугоўванне дзяржаўных кароткатэрмiновых i доўгатэрмiновых аблiгацый 50 138 588,8 Абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу 41 790 182,0 Папаўненне дзяржаўных запасаў i рэзерваў 93 000 000,0 Iншыя расходы 632 903 038,5 Рэзервовы фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 37 153 288,6 Правядзенне выбараў i рэферэндумаў 12 000 000,0 Фiнансавая дапамога бюджэтам iншых узроўняў 545 169 198,9 Бюджэтныя пазыкi, дэпазiты, паявыя ўзносы -6 502 751,3 Расходы свабодных эканамiчных зон 564 396,0 Iншыя расходы, не аднесеныя да iншых падраздзелаў 44 518 906,3 Капiтальныя ўкладаннi 210 970 000,0 Расходы дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў 532 796 251,0 Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi 199 374 000,0 Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi 37 446 291,0 Рэспублiканскi дарожны фонд 293 348 000,0 Рэспублiканскi фонд аховы прыроды 1 610 000,0 Рэспублiканскi фонд «Энергазберажэнне» 155 000,0 Гарантыйны фонд 862 960,0 Устанавiць, што ў 2001 годзе прыярытэтнымi напрамкамi бюджэтна-фiнансавай палiтыкi дзяржавы з’яўляюцца фiнансаванне мерапрыемстваў, звязаных з лiквiдацыяй вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, аховы здароўя, адукацыi, навукi, культуры, мерапрыемстваў па сацыяльнай абароне насельнiцтва, стымуляванне экспарту, падтрымка сельскагаспадарчай вытворчасцi i будаўнiцтва жылля. Артыкул 14. Зацвердзiць у межах асiгнаванняў рэспублiканскага бюджэту на 2001 год, зацверджаных артыкулам 13 гэтага Закона: ведамасную структуру расходаў рэспублiканскага бюджэту на 2001 год (па мiнiстэрствах, iншых рэспублiканскiх органах дзяржаўнага кiравання) згодна з дадаткам 1; пералiк рэспублiканскiх мэтавых праграм, фiнансаванне якiх прадугледжана са сродкаў рэспублiканскага бюджэту ў 2001 годзе, згодна з дадаткам 2; эканамiчную (прадметную) структуру расходаў рэспублiканскага бюджэту на 2001 год згодна з дадаткам 3; аб’ём асiгнаванняў на дзяржаўныя капiтальныя ўкладаннi, фiнансаванне якiх у 2001 годзе прадугледжана са сродкаў рэспублiканскага бюджэту, згодна з дадаткам 4; план валютных даходаў i расходаў рэспублiканскага бюджэту на 2001 год згодна з дадаткам 5. Дазволiць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь або па яго даручэнню Мiнiстэрству фiнансаў Рэспублiкi Беларусь уносiць змяненнi ў расходы рэспублiканскага бюджэту па ведамаснай i эканамiчнай (прадметнай) структурах расходаў у межах зацверджаных гадавых асiгнаванняў згодна з артыкулам 13 гэтага Закона.
Артыкул 15. Устанавiць пералiк абароненых расходаў па асобных артыкулах рэспублiканскага бюджэту на 2001 год: заработная плата; трансферты насельнiцтву (стыпендыi, пенсii, дапамогi, безнаяўныя жыллёвыя субсiдыi на змяншэнне кошту камунальных паслуг i iншыя выплаты насельнiцтву ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь); прадукты харчавання; медыкаменты i перавязачныя сродкi; працэнты па дзяржаўнаму доўгу; пагашэнне дзяржаўнага доўгу. Артыкул 16. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў устанавiць пералiк абароненых расходаў па асобных артыкулах мясцовых бюджэтаў на 2001 год: заработная плата; трансферты насельнiцтву (стыпендыi i iншыя выплаты насельнiцтву ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь); прадукты харчавання; медыкаменты i перавязачныя сродкi; пакрыццё затрат па аказанню жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву. Артыкул 17. Зацвердзiць абаротную касавую наяўнасць па рэспублiканскаму бюджэту на 1 студзеня 2002 года ў суме 1 200 000,0 тыс. рублёў.
Артыкул 18. Устанавiць нiжнюю мяжу агульных затрат на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць у памеры 3 працэнтаў ад расходнай часткi рэспублiканскага бюджэту (без улiку расходаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў i крэдытаў Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на фiнансаванне аграпрамысловага комплексу i жыллёвае будаўнiцтва) i нарматыў аб’ёму фiнансавання фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў у памеры 96,0 працэнта ад агульнага аб’ёму бюджэтных асiгнаванняў на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць, у тым лiку нарматыў аб’ёму фiнансавання фундаментальных даследаванняў — у памеры 30,0 працэнта.
Артыкул 19. Устанавiць, што ў 2001 годзе карыстанне падручнiкамi навучэнцамi агульнаадукацыйных школ, гiмназiй, лiцэяў, вучылiшчаў, каледжаў ажыццяўляецца за плату, якая ўстанаўлiваецца ў залежнасцi ад матэрыяльнага становiшча сем’яў. Парадак збiрання ў 2001/2002 вучэбным годзе платы за карыстанне падручнiкамi навучэнцамi, указанымi ў частцы першай гэтага артыкула, устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 20. Устанавiць, што ў 2001 годзе: фонд фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак ствараецца за кошт адлiчэнняў ад падатку на дабаўленую вартасць i падаткаў на даходы i прыбытак, якiя залiчваюцца ў даход рэспублiканскага бюджэту, у памеры 26,7 працэнта; нарматыў датацыi з фонду фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак мясцовым бюджэтам складае: Брэсцкай вобласцi — 15,6 працэнта, Вiцебскай — 15,9 працэнта, Гомельскай — 16,7 працэнта, Гродзенскай — 15,7 працэнта, Мiнскай — 11,4 працэнта, Магiлёўскай — 17,4 працэнта, г. Мiнску — 7,3 працэнта. Сродкi фонду фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, якiя перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у першачарговым парадку накiроўваюцца на фiнансаванне абароненых расходаў па асобных артыкулах мясцовых бюджэтаў. Артыкул 21. Устанавiць сярэднерэспублiканскi нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi па галiнах невытворчай сферы на аднаго жыхара абласцей i г. Мiнска на 2001 год у памеры 137 468 рублёў i паправачныя каэфiцыенты для Брэсцкай вобласцi — 0,967, Вiцебскай — 1,016, Гомельскай — 0,958, Гродзенскай — 1,031, Мiнскай — 0,978, Магiлёўскай — 1,076, г. Мiнска — 1,030.
Артыкул 22. У 2001 годзе: 1. Перадаць з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска: субвенцыi на ўтрыманне аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы, якiя перадаюцца мясцовым Саветам дэпутатаў, у суме 6 997 817,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 784 656,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 933 313,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 1 594 732,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 792 095,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 1 133 220,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай — 1 211 236,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 548 565,0 тыс. рублёў; субвенцыi на будаўнiцтва аб’ектаў камунальнай уласнасцi ў суме 32 000 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 4 848 800 тыс. рублёў, Вiцебскай — 3 893 200,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 5 561 600,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 3 840 400,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 4 305 600,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай — 5 657 600,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 3 892 800,0 тыс. рублёў; субвенцыi на фiнансаванне расходаў, звязаных з ажыццяўленнем г. Мiнскам функцый сталiцы, — у суме 50 000 000,0 тыс. рублёў; субвенцыi на будаўнiцтва метрапалiтэна ў г. Мiнску — у суме 5 100 000,0 тыс. рублёў; субсiдыi на жыллёвае будаўнiцтва, уключаючы субсiдыi (датацыi) ваеннаслужачым, звольненым у запас (адстаўку), на будаўнiцтва (куплю) жылля ў суме 14 000 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 2 282 000,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 1 738 800,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 1 961 400,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 1 401 400,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 1 286 600,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай — 1 586 200,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 3 743 600,0 тыс. рублёў. 2. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў накiроўваюць: да 30 працэнтаў сродкаў, прадугледжаных абзацам шостым пункта 1 гэтага артыкула, на будаўнiцтва iнжынерных сетак; сродкi мясцовых бюджэтаў на ўтрыманне ведамасных дзiцячых дашкольных устаноў. Артыкул 23. У 2001 годзе: 1. Юрыдычныя асобы Рэспублiкi Беларусь, iх фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi, якiя маюць асобны баланс i разлiковы (бягучы) або iншы рахунак, удзельнiкi дагавора аб сумеснай дзейнасцi, якiм даручана вядзенне агульных спраў цi якiя атрымалi выручку ад гэтай дзейнасцi да яе размеркавання, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, выплачваюць адзiным плацяжом адлiчэннi ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i адлiчэннi сродкаў карыстальнiкамi аўтамабiльных дарог у дарожныя фонды ў памеры 2 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi тавараў, работ, паслуг (банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, — ад даходу за вылiкам расходаў па выплаце працэнтаў, камiсiйных i iншых банкаўскiх расходаў; юрыдычнымi асобамi незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы i формы ўласнасцi, якiя ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць i дзейнасць па прадастаўленню паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымi i перастраховачнымi арганiзацыямi — ад балансавага прыбытку). У адзiным плацяжы, указаным у гэтым пункце, сумы адлiчэнняў у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i адлiчэнняў сродкаў карыстальнiкамi аўтамабiльных дарог у дарожныя фонды складаюць па 50 працэнтаў. Размеркаванне адзiнага плацяжу ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 2. Вызвалiць ад указаных плацяжоў: юрыдычныя асобы i iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — па гэтай дзейнасцi; раённыя камбiнаты бытавога абслугоўвання насельнiцтва; лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансерах; юрыдычныя асобы спажывецкай кааперацыi рэспублiкi; юрыдычныя асобы, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку, у тым лiку адасобленыя падраздзяленнi iншых юрыдычных асоб (спецыялiзаваныя механiзаваныя падраздзяленнi), што выконваюць работы (аказваюць паслугi) юрыдычным асобам i iх адасобленым падраздзяленням, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — у частцы аб’ёмаў гэтых работ (паслуг) у парадку, вызначаным у абзацы дзесятым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона; юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы сум, атрыманых ад выканання навукова-даследчых, доследна-канструктарскiх i доследна-тэхналагiчных работ за кошт сродкаў рэспублiканскага цi мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэтных крынiц; арганiзацыi, якiя фiнансуюцца з бюджэту, — у частцы сродкаў, што выдзяляюцца з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў; арганiзацыi — у частцы асiгнаванняў на субсiдыi i пакрыццё страт, якiя выдзяляюцца з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў; вытворчасць лекавых сродкаў i iх рэалiзацыю ў аптовай i рознiчнай сетцы; арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва, рэканструкцыю, рамонт i ўтрыманне аўтамабiльных дарог агульнага карыстання, — у частцы аб’ёмаў работ па будаўнiцтву, рэканструкцыi, рамонту i ўтрыманню аўтамабiльных дарог агульнага карыстання. 3. З улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi асобных юрыдычных асоб вылiчэнне ўказаных плацяжоў праводзiцца: юрыдычнымi асобамi, якiя маюць унутраныя абароты, — без улiку гэтых абаротаў; арганiзацыямi грамадскага харчавання — ад валавога даходу без улiку даходаў уласнай вытворчасцi; арганiзацыямi бытавога абслугоўвання насельнiцтва, iх адасобленымi падраздзяленнямi i адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву, — ад аб’ёму рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) без улiку кошту аплачаных насельнiцтвам матэрыялаў i запасных частак; арганiзацыямi жыллёва-камунальнай гаспадаркi i эксплуатацыйнымi арганiзацыямi, iх адасобленымi падраздзяленнямi i адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя аказваюць жыллёва-камунальныя i эксплуатацыйныя паслугi, — ад выручкi, атрыманай за аказаныя паслугi, без улiку даходаў ад платы насельнiцтва за карыстанне (тэхнiчнае абслугоўванне) жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi, а таксама платы за iнтэрнат; юрыдычнымi асобамi, якiя ажыццяўляюць арганiзацыю i правядзенне латарэй, — без улiку сродкаў, атрыманых ад арганiзацыi латарэйнага працэсу; юрыдычнымi асобамi, якiя займаюцца iгральным бiзнесам, — без улiку сродкаў, атрыманых ад указанай дзейнасцi. Юрыдычныя асобы, акрамя страхавых i перастраховачных арганiзацый, не праводзяць адлiчэннi ад пазарэалiзацыйных даходаў. 4. Сумы вылiчаных плацяжоў улiчваюцца пры фармiраваннi адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi) у адпаведнасцi з артыкулам 48 гэтага Закона. 5. Адказнасць за правiльнасць вылiчэння, своечасовасць выплаты i парадак спагнання ўказаных у гэтым артыкуле плацяжоў устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь». Артыкул 24. У 2001 годзе сродкi рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў суме 199 374 000,0 тыс. рублёў накiраваць на наступныя мэты: (тыс. рублёў) Бягучыя расходы 98 116 000,0 Субсiдыi i бягучыя трансферты 98 116 000,0 Субсiдыi 98 116 000,0 з iх: кампенсацыя страт банкам па льготнаму крэдытаванню вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання 11 411 000,0 Капiтальныя расходы 101 903 000,0 Капiтальныя ўкладаннi ў асноўныя фонды 101 903 000,0 Набыццё абсталявання i прадметаў працяглага карыстання 101 903 000,0 Прадастаўленне крэдытаў за вылiкам пагашэння -645 000,0 Прадастаўленне бюджэтных пазык -645 000,0 Вяртанне бюджэтных пазык, прадастаўленых унутры краiны -645 000,0 Прадаставiць права Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у межах расходаў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, устанаўлiваць напрамкi сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi. Артыкул 25. Устанавiць, што ў 2001 годзе: 1. Даходы рэспублiканскага дарожнага фонду ўтвараюцца ў суме 293 348 000,0 тыс. рублёў за кошт наступных паступленняў: (тыс. рублёў) Падатку на набыццё аўтатранспартных сродкаў 6 100 000,0 Адлiчэнняў сродкаў карыстальнiкамi аўтамабiльных дарог 85 932 000,0 Падатку з продажаў аўтамабiльнага палiва 196 316 000,0 Платы за праезд цяжкавагавых i буйнагабарытных транспартных сродкаў 2 900 000,0 Збору з юрыдычных асоб — уладальнiкаў (карыстальнiкаў) аўтатранспартных сродкаў замежных дзяржаў за праезд па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь 2 100 000,0 2. У рэспублiканскi дарожны фонд залiчваюцца: адлiчэннi сродкаў карыстальнiкамi аўтамабiльных дарог, зарэгiстраванымi ў г. Мiнску, захаваўшы для дарожных фондаў абласцей, акрамя дарожнага фонду Мiнскай вобласцi, дзеянне пункта 3 артыкула 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 снежня 1991 года «Аб дарожных фондах у Рэспублiцы Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 3, арт. 61) у частцы фармiравання мясцовых дарожных фондаў. Адлiчэннi сродкаў карыстальнiкамi аўтамабiльных дарог, зарэгiстраванымi ў Мiнскай вобласцi, поўнасцю паступаюць у дарожны фонд Мiнскай вобласцi; падатак з продажаў аўтамабiльнага палiва, якi бярэцца па стаўцы 20 працэнтаў; збор з юрыдычных асоб — уладальнiкаў (карыстальнiкаў) аўтатранспартных сродкаў замежных дзяржаў за праезд па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь у памеры 50 працэнтаў; iншыя падаткi i плацяжы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Парадак залiчэння ў рэспублiканскi дарожны фонд указаных у частцы першай гэтага пункта падаткаў, збораў, адлiчэнняў i плацяжоў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. Семдзесят пяць працэнтаў сум падатку з продажаў аўтамабiльнага палiва, выплачаных юрыдычнымi асобамi i iх адасобленымi падраздзяленнямi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, пры набыццi iмi аўтамабiльнага палiва, падлягаюць вяртанню з рэспублiканскага дарожнага фонду асобам, якiя выплацiлi ўказаны падатак, у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 3. Сродкi рэспублiканскага дарожнага фонду ў суме 293 348 000,0 тыс. рублёў накiроўваюцца на наступныя мэты: (тыс. рублёў) Бягучыя расходы 151 542 700,0 Закупкi тавараў i аплата паслуг 151 542 450,0 з iх: утрыманне апарату кiравання 341 350,0 бягучы рамонт i ўтрыманне аўтамабiльных дарог 147 611 100,0 iншыя бягучыя расходы 3 590 000,0 Субсiдыi i бягучыя трансферты 250,0 Трансферты насельнiцтву 250,0 з iх: выплаты пенсiй i дапамог 250,0 Капiтальныя расходы 141 805 300,0 Капiтальныя ўкладаннi ў асноўныя фонды 128 883 500,0 Набыццё абсталявання i прадметаў працяглага карыстання 22 823 500,0 Капiтальнае будаўнiцтва 55 227 000,0 Капiтальны рамонт 50 833 000,0 Капiтальныя трансферты 12 921 800,0 Капiтальныя трансферты ўнутры краiны 12 921 800,0 з iх: трансферты бюджэтам iншых узроўняў 12 921 800,0 З рэспублiканскага дарожнага фонду прадастаўляюцца субвенцыi г. Мiнску ў памеры 20 працэнтаў ад сум, якiя паступiлi ў рэспублiканскi дарожны фонд адлiчэнняў сродкаў карыстальнiкамi аўтамабiльных дарог, зарэгiстраванымi ў г. Мiнску, на развiццё i рамонт часткi вулiц, якiя з’яўляюцца працягам рэспублiканскiх аўтамабiльных дарог. 4. Прадаставiць права Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у межах расходаў, прадугледжаных часткай першай пункта 3 гэтага артыкула, устанаўлiваць напрамкi сродкаў рэспублiканскага дарожнага фонду. 5. У рэспублiканскi дарожны фонд уключаецца плата за праезд па аўтамабiльнай дарозе Брэст — Мiнск — гранiца Расiйскай Федэрацыi i плата за праезд цяжкавагавых i буйнагабарытных аўтатранспартных сродкаў па ўказанай дарозе. Артыкул 26. Устанавiць, што ў 2001 годзе даходы дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi ўтвараюцца ў суме 39 307 000,0 тыс. рублёў за кошт наступных крынiц: (тыс. рублёў) Бягучыя даходы 39 307 000,0 Абавязковыя адлiчэннi юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi 39 190 000,0 Iншыя паступленнi ў дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi 117 000,0 Накiраваць у 2001 годзе сродкi дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi ў суме 37 446 291,0 тыс. рублёў на наступныя мэты: (тыс. рублёў) Бягучыя расходы 27 928 986,0 Закупкi тавараў i аплата паслуг 16 241 112,0 з iх: утрыманне дзяржаўнай службы занятасцi 5 516 876,0 Субсiдыi i бягучыя трансферты 11 687 874,0 Капiтальныя расходы 3 135 061,0 з iх: утрыманне дзяржаўнай службы занятасцi 2 344 962,0 Прадастаўленне крэдытаў за вылiкам пагашэння 6 382 244,0 Свабодныя сродкi дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi ў 2001 годзе накiраваць на фiнансаванне расходаў рэспублiканскага бюджэту. Артыкул 27. Устанавiць, што ў 2001 годзе: 1. Сродкi фондаў аховы прыроды залiчваюцца ў мясцовыя бюджэты i выкарыстоўваюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 2. У рэспублiканскi фонд аховы прыроды накiроўваецца 10 працэнтаў сродкаў фондаў аховы прыроды. 3. Даходы рэспублiканскага фонду аховы прыроды фармiруюцца ў суме 1 610 000,0 тыс. рублёў. 4. Сродкi рэспублiканскага фонду аховы прыроды ў суме 1 610 000,0 тыс. рублёў накiроўваюцца на наступныя мэты: (тыс. рублёў) Бягучыя расходы 750 000,0 Закупкi тавараў i аплата паслуг 425 000,0 Субсiдыi i бягучыя трансферты 325 000,0 Капiтальныя расходы 805 000,0 Капiтальныя ўкладаннi ў асноўныя фонды 805 000,0 з iх: будаўнiцтва вытворчых (экалагiчных) аб’ектаў 710 000,0 Прадастаўленне крэдытаў за вылiкам пагашэння 55 000,0 5. Парадак фармiравання i выкарыстання сродкаў рэспублiканскага i мясцовых фондаў аховы прыроды вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 28. У мэтах фiнансавання мерапрыемстваў па энергазберажэнню ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, прадоўжыць фармiраванне ў 2001 годзе рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне». Указаны фонд фармiруецца ў суме 155 000,0 тыс. рублёў. Накiраваць сродкi рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне» на наступныя мэты: (тыс. рублёў) Бягучыя расходы 155 000,0 Субсiдыi i бягучыя трансферты 155 000,0 фiнансаванне энергазберагаючых мерапрыемстваў у галiнах народнай гаспадаркi 155 000,0 Артыкул 29. У мэтах забеспячэння своечасовасцi плацяжоў па замежных крэдытах, прыцягнутых пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь, у 2001 годзе фармiраваць гарантыйны фонд. Указаны фонд фармiруецца ў суме 862 960,0 тыс. рублёў. Накiраваць сродкi гарантыйнага фонду на: (тыс. рублёў) Прадастаўленне крэдытаў за вылiкам пагашэння 862 960,0 Артыкул 30. Устанавiць, што ў 2001 годзе 50 працэнтаў расходаў на выплату дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей, ажыццяўляецца са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 31. Устанавiць, што ў 2001 годзе: 1. Сродкi, атрыманыя Беларускiм дзяржаўным прадпрыемствам па транспарцiроўцы i пастаўцы газу «Белтрансгаз» (далей — прадпрыемства «Белтрансгаз») ад юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у лiк пагашэння iмi запазычанасцi за зрасходаваныя энергарэсурсы, якая ўтварылася па стану на 1 лютага 1996 года, пералiчваюцца ў рэспублiканскi бюджэт. 2. Па меры паступлення ў рэспублiканскi бюджэт сродкаў ад прадпрыемства «Белтрансгаз» ажыццяўляць пакрыццё юрыдычным асобам сродкаў у замежнай валюце, заблакiраваных у Знешэканомбанку СССР i iншых банках па стану на 1 студзеня 1992 года i аднесеных да ўнутранага валютнага доўгу: па рашэнню Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь — у беларускiх рублях па афiцыйнаму курсу Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь; Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь праз правядзенне залiкаў па непагашанай запазычанасцi дадзеных юрыдычных асоб: па падатках, iншых абавязковых плацяжах, а таксама iншых плацяжах (пазыках, крэдытах, выдадзеных пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь), а таксама працэнтах i санкцыях па пратэрмiнаваных плацяжах; па запазычанасцi за зрасходаваныя энергарэсурсы, якая ўтварылася па стану на 1 лютага 1996 года, у тым лiку пры наяўнасцi дагавораў аб пераводзе доўгу або аб уступцы патрабаванняў гэтых юрыдычных асоб. 3. Пры раздзяржаўленнi i прыватызацыi дзяржаўных юрыдычных асоб непакрытыя iм сродкi ў замежнай валюце, заблакiраваныя па стану на 1 студзеня 1992 года, пакiдаюцца ў дзяржаўнай уласнасцi i падлягаюць залiчэнню на адпаведны рахунак заблакiраваных сродкаў Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 32. Устанавiць, што ў 2001 годзе: 1. Памер прыросту ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь не можа перавышаць 3,0 працэнта ад валавога ўнутранага прадукту. 2. Па крэдытах Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, выкарыстаных Урадам Рэспублiкi Беларусь на кампенсацыю насельнiцтву ўрону ад абясцэнення грашовых зберажэнняў, змешчаных ва ўклады ў Ашчадны банк, i аблiгацый мэтавай беспрацэнтнай пазыкi 1990 года на набыццё тавараў працяглага карыстання, фiнансаванне аграпрамысловага комплексу i жыллёвага будаўнiцтва, працэнты не бяруцца. Плата за абслугоўванне крэдытаў, выдадзеных у 2001 годзе Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь Ураду Рэспублiкi Беларусь, бярэцца на ўзроўнi стаўкi рэфiнансавання, якая ўстанаўлiваецца Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь, акрамя ўказаных у частцы першай гэтага пункта. 3. Аднесцi на ўнутраны дзяржаўны доўг Рэспублiкi Беларусь сумы выдадзеных у 2000 годзе Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь крэдытаў пад дэфiцыт рэспублiканскага бюджэту з абслугоўваннем Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь гэтых крэдытаў пад 6,5 працэнта гадавых, за выключэннем крэдытаў, выкарыстаных Урадам Рэспублiкi Беларусь на кампенсацыю насельнiцтву ўрону ад абясцэнення грашовых зберажэнняў, змешчаных ва ўклады ў Ашчадны банк, i аблiгацый мэтавай беспрацэнтнай пазыкi 1990 года на набыццё тавараў працяглага карыстання, фiнансаванне аграпрамысловага комплексу i жыллёвага будаўнiцтва, абслугоўванне якiх ажыццяўляецца без узяцця працэнтаў. Артыкул 33. Устанавiць лiмiт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь на канец 2001 года ў памеры 2 млрд. долараў ЗША. Абслугоўванне i пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ажыццяўляюцца з прыцягненнем сродкаў рэспублiканскага бюджэту па крэдытных лiнiях, указаных у дадатку 6 да гэтага Закона. Плацяжы, зробленыя з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з гарантыямi Урада Рэспублiкi Беларусь, спаганяюцца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асоб — пазычальнiкаў замежных крэдытаў.
Артыкул 34. Устанавiць, што ў 2001 годзе паступаюць у даход рэспублiканскага бюджэту сродкi, уключаючы сродкi ў замежнай валюце, атрыманыя дзяржаўнымi органамi, за выключэннем: заявачных узносаў, якiя паступаюць на рахунак Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь для правядзення дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай экспертызы праектаў; сродкаў, якiя атрымлiваюць Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўны камiтэт пагранiчных войск Рэспублiкi Беларусь ад рэалiзацыi матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў, аказання платных паслуг, здачы другасных рэсурсаў; сродкаў, якiя атрымлiваюць органы i ўстановы крымiнальна-выканаўчай сiстэмы Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь; сродкаў, якiя атрымлiваюць органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь ад аказання платных паслуг, а таксама сродкаў, атрыманых у вынiку сертыфiкацыi прадукцыi i паслуг у галiне пажарнай бяспекi; сродкаў, якiя паступаюць за аказанне платных паслуг Камiтэтам па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасцi i атамнай энергетыцы пры Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь; сродкаў, атрыманых Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь на рэалiзацыю Праекта развiцця лясной гаспадаркi; сродкаў, якiя паступаюць за аказанне прававых паслуг дзяржаўнымi натарыяльнымi канторамi; сродкаў iнавацыйных фондаў; сродкаў фонду развiцця будаўнiчай навукi; сродкаў фонду стабiлiзацыi Мiнiстэрства сувязi Рэспублiкi Беларусь; сродкаў, якiя паступаюць у Дзяржаўны камiтэт па матэрыяльных рэзервах Рэспублiкi Беларусь, ад аказання платных паслуг юрыдычным асобам па часоваму захоўванню тавараў i за запазычанне матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўнага i мабiлiзацыйнага рэзерваў; ахвяраванняў юрыдычных i фiзiчных асоб Рэспублiкi Беларусь i iншых дзяржаў, спонсарскiх сродкаў, якiя паступаюць у Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i выкарыстоўваюцца на развiццё фiзiчнай культуры i спорту ў рэспублiцы, а таксама заявачных узносаў замежных удзельнiкаў мiжнародных спартыўных мерапрыемстваў, што паступаюць на рахунак Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь для правядзення гэтых мерапрыемстваў; сродкаў, атрыманых агульнымi i гаспадарчымi судамi пры прымусовым выкананнi па маёмасных спагнаннях; сродкаў, якiя паступаюць за аказанне консульскiх паслуг у загранустановах Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 35. Абслугоўванне Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i iншымi банкамi дзяржаўных органаў i ўстаноў, якiя фiнансуюцца з бюджэту, i iншых юрыдычных асоб па адкрытых iмi рахунках для размяшчэння бюджэтных сродкаў праводзiцца без узяцця працэнтаў. За карыстанне грашовымi сродкамi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, якiя знаходзяцца i размяшчаюцца на рахунках у банках, у тым лiку ў Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь, банкi пералiчваюць у даход бюджэтаў працэнты па стаўцы, якая ўстанаўлiваецца Адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк «Беларусбанк» па ўкладах насельнiцтва «да запатрабавання». Абслугоўванне банкамi-агентамi Урада Рэспублiкi Беларусь знешнiх дзяржаўных пазык, якiя пагашаюцца з бюджэтных сродкаў, праводзiцца з выплатай узнагароджання ў памеры, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 36. Устанавiць, што ў 2001 годзе мiнiстэрствы, iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i ўстановы, якiя фiнансуюцца з бюджэту, ажыццяўляюць расходы ў межах прадугледжаных планавых асiгнаванняў.
Артыкул 37. Ажыццяўляць залiк запазычанасцi юрыдычных асоб па падатках i абавязковых плацяжах у рэспублiканскi бюджэт у межах расходаў рэспублiканскага бюджэту на 2001 год, устаноўленых артыкулам 13 гэтага Закона. Артыкул 38. Нарматыўныя прававыя акты, якiя прыняты (выдадзены) да 2001 года аб выдзяленнi сродкаў або ўстанаўлiваюць парадак фiнансавання ў 2001 годзе, забяспечваюцца фiнансаваннем у межах сродкаў, прадугледжаных у ведамаснай i эканамiчнай (прадметнай) класiфiкацыях расходаў рэспублiканскага бюджэту.
Артыкул 39. Нарматыўныя прававыя акты, якiя цягнуць дадатковыя расходы звыш сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце ў 2001 годзе, прымаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 40. У выпадках парушэння мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi ўстаноўленага заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку залiчэння падаткаў, iншых абавязковых плацяжоў, а таксама iншых паступленняў у рэспублiканскi бюджэт прыпыняць перадачу з рэспублiканскага бюджэту сродкаў з фонду фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, субвенцый i субсiдый мясцовым бюджэтам.
Артыкул 41. Пералiкi будоўляў i аб’ектаў, якiя фiнансуюцца ў 2001 годзе за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, у тым лiку субвенцый на будаўнiцтва аб’ектаў камунальнай уласнасцi, што перадаюцца з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, i Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2001 — 2005 гады i на перыяд да 2010 года, вызначаюцца ў Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграме на 2001 год, якая зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Прадугледзець першачарговае фiнансаванне аб’ектаў, якiя падлягаюць у адпаведнасцi з Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмай на 2001 год уводу ў дзеянне ў 2001 годзе. Выдзелiць не менш 10 працэнтаў аб’ёму дзяржаўных капiтальных укладанняў, за выключэннем сродкаў на крэдытаванне жыллёвага будаўнiцтва, якiя ажыццяўляюцца ў 2001 годзе за кошт рэспублiканскага бюджэту (уключаючы субвенцыi, што перадаюцца з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, на будаўнiцтва аб’ектаў камунальнай уласнасцi), на фiнансаванне iнвестыцыйных праектаў вытворчых галiн эканомiкi на конкурснай аснове.
Артыкул 42. Устанавiць, што юрыдычныя асобы пры атрыманнi ад дзяржавы ў iндывiдуальным парадку падатковых iльгот i iншых прэферэнцый аплату працы работнiкаў ажыццяўляюць у парадку, вызначаным Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 43. У 2001 годзе: 1. Дазволiць мiнiстэрствам, iншым рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, аб’яднанням, арганiзацыям (установам), падпарадкаваным Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласным i Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам утвараць iнавацыйныя фонды за кошт адлiчэнняў у памеры да 0,25 працэнта ад сабекошту тавараў (работ, паслуг) юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў iх веданнi, i гаспадарчых таварыстваў, што не ўваходзяць у склад падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь аб’яднанняў, якiя маюць долi (акцыi) дзяржаўнай уласнасцi ў статутных фондах прапарцыянальна долi дзяржаўнай уласнасцi, з аднясеннем налiчаных сродкаў на сабекошт. 2. Прадаставiць права Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваць, зыходзячы са спецыфiкi работы, павышаныя нарматывы адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды для асобных мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аб’яднанняў, арганiзацый (устаноў), падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь. 3. Кампенсацыя страт даходаў па ўстаноўцы грамадзянам тэлефонаў на льготных умовах ажыццяўляецца за кошт сродкаў iнавацыйнага фонду Мiнiстэрства сувязi Рэспублiкi Беларусь. 4. Юрыдычныя асобы, якiя знаходзяцца ў веданнi мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аб’яднанняў, арганiзацый (устаноў), падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў i праводзяць пералiчэннi ў iнавацыйныя фонды ўказаных органаў i арганiзацый (устаноў), нясуць адказнасць за правiльнасць вылiчэння, своечасовасць выплаты ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь». 5. Выкарыстаныя не па мэтаваму прызначэнню сродкi iнавацыйных фондаў мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб’яднаннямi, арганiзацыямi (установамi), абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, якiм у адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага артыкула дазволена фармiраваць такiя фонды, спаганяюцца падатковымi i фiнансавымi органамi ў даход адпаведных бюджэтаў у бясспрэчным парадку ў выглядзе штрафаў у памеры сумы выкарыстаных не па мэтаваму прызначэнню сродкаў. Артыкул 44. У 2001 годзе прадоўжыць фармiраванне фонду развiцця будаўнiчай навукi за кошт сродкаў, якiя адносяцца юрыдычнымi асобамi на сабекошт будаўнiча-мантажных работ. Парадак фармiравання i выкарыстання ўказанага фонду ўстанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 45. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у 2001 годзе ўстанавiць стаўкi падатку за карыстанне ляснымi фондамi ў памеры, якi забяспечвае пакрыццё не менш 50 працэнтаў расходаў рэспублiканскага бюджэту на вядзенне лясной гаспадаркi.
Артыкул 46. Сродкi, атрыманыя ад рэалiзацыi драўнiны асноўных лясных парод, якая адпускаецца на пнi, размяркоўваюцца: 80 працэнтаў грашовых сродкаў у выглядзе рознiцы памiж выручкай пры продажы драўнiны на пнi на аўкцыёнах, па дагаворных цэнах i аб’яўленай цаной, таксавым коштам накiроўваецца арганiзацыi лясной гаспадаркi, якая правяла аўкцыёны, ажыццявiла продаж па дагаворных цэнах, i 20 працэнтаў — у бюджэт раёна, на тэрыторыi якога размешчаны рэалiзаваны лесасечны фонд.
Артыкул 47. 1. Вызвалiць у 2001 годзе ад выплаты падатку на прыбытак з накiраваннем сум, што вызвалiлiся: 1.1. на набыццё асноўных фондаў вытворчага прызначэння юрыдычныя асобы, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку, у тым лiку адасобленыя падраздзяленнi iншых юрыдычных асоб (спецыялiзаваныя механiзаваныя падраздзяленнi), — у частцы аб’ёмаў выкананых работ (аказаных паслуг) юрыдычным асобам i iх адасобленым падраздзяленням, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства ў парадку, вызначаным у абзацы дзесятым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона; 1.2. на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы для навучальнага i навуковага працэсаў фiнансуемыя з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў: навучальныя ўстановы — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi; навуковыя ўстановы — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад навуковай дзейнасцi; 1.3. на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы лячэбных устаноў, набыццё лекавых сродкаў i расходных матэрыялаў установы аховы здароўя, якiя фiнансуюцца з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад аказання платных медыцынскiх паслуг; 1.4. на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстановы культуры, якiя фiнансуюцца з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi. 2. Вызвалiць у 2001 годзе ад выплаты падатку на нерухомасць юрыдычныя асобы, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку, у тым лiку адасобленыя падраздзяленнi iншых юрыдычных асоб (спецыялiзаваныя механiзаваныя падраздзяленнi), — з асноўных вытворчых фондаў сельскагаспадарчага прызначэння, выкарыстаных для выканання работ (аказання паслуг) для юрыдычных асоб i iх адасобленых падраздзяленняў, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства. 3. Устанавiць, што ў 2001 годзе мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права: павялiчваць (памяншаць) стаўкi, прадастаўляць iндывiдуальныя льготы, устанаўлiваць i змяняць тэрмiны выплаты зямельнага падатку i падатку на рэсурсы, якiя здабываюцца з прыроднага асяроддзя, а таксама прадастаўляць iндывiдуальныя льготы па выплаце падаходнага падатку з фiзiчных асоб i дзяржаўнай пошлiны, якая падлягае залiчэнню ў мясцовыя бюджэты; прадастаўляць iндывiдуальныя льготы, устанаўлiваць i змяняць тэрмiны выплаты падатку на нерухомасць. Артыкул 48. Устанавiць у 2001 годзе наступную чарговасць уключэння ў адпускныя цэны (тарыфы) на тавары (работы, паслугi) сум падаткаў, збораў i адлiчэнняў, якiя выплачваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, з выручкi ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг): акцызы (для падакцызных тавараў); мэтавыя зборы ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйныя фонды i мэтавы збор на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, якiя выплачваюцца ў адпаведнасцi з артыкулам 11 гэтага Закона; адлiчэннi ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i адлiчэннi сродкаў карыстальнiкамi аўтамабiльных дарог, якiя выплачваюцца ў адпаведнасцi з артыкулам 23 гэтага Закона; падатак з продажаў аўтамабiльнага палiва; падатак на дабаўленую вартасць.
Артыкул 49. Гэты Закон уступае ў сiлу з 1 студзеня 2001 года.
Артыкул 50. 1. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона: 1.1. прывесцi нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; 1.2. забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону; 1.3. прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона. 2. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў: 2.1. забяспечыць своечасовае зацвярджэнне адпаведных мясцовых бюджэтаў; 2.2. устанавiць парадак расходавання рэзервовых фондаў, якiя ўтвараюцца мясцовымi Саветамi дэпутатаў; 2.3. прыняць рашэннi, неабходныя для выканання гэтага Закона.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
11 лістапада 2000 г., г. Мінск.
№ 448-З
|