Закон Рэспублiкi Беларусь Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2002 год
Артыкул 1. Зацвердзiць рэспублiканскi бюджэт на 2002 год па расходах у суме 4 238 416 100,0 тыс. рублёў зыходзячы з прагназiруемага аб’ёму даходаў у суме 3 893 666 100,0 тыс. рублёў. Устанавiць гранiчны памер дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту на 2002 год у суме 344 750 000,0 тыс. рублёў. Ажыццявiць у 2002 годзе фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту за кошт наступных крынiц: (тыс. рублёў) Агульнае фiнансаванне 344 750 000,0 Унутранае фiнансаванне 221 622 550,0 Крынiцы, атрымлiваемыя ад органаў грашова-крэдытнага рэгулявання 150 506 100,0 Крэдыты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту 150 506 100,0 атрыманне доўгатэрмiновых крэдытаў 152 000 000,0 з iх: на кампенсацыю насельнiцтву страт ад абясцэньвання грашовых зберажэнняў, змешчаных ва ўклады ў Ашчадны банк, i аблiгацый мэтавай беспрацэнтнай пазыкi 1990 года на набыццё тавараў працяглага карыстання 20 000 000,0 пагашэнне асноўнай сумы запазычанасцi па доўгатэрмiновых крэдытах -1 493 900,0 Крынiцы, атрымлiваемыя ад банкаў, iншых юрыдычных i фiзiчных асоб 89 116 450,0 Дзяржаўныя кароткатэрмiновыя аблiгацыi 75 000 000,0 прыцягненне сродкаў 531 700 000,0 пагашэнне асноўнай сумы запазычанасцi - 456 700 000,0 Вэксалi Урада Рэспублiкi Беларусь 8 750 000,0 прыцягненне сродкаў 79 880 000,0 пагашэнне асноўнай сумы запазычанасцi - 71 130 000,0 Iншыя дзяржаўныя каштоўныя паперы 5 366 450,0 прыцягненне сродкаў 5 910 000,0 пагашэнне асноўнай сумы запазычанасцi - 543 550,0 Iншыя крынiцы ўнутранага фiнансавання - 18 000 000,0 атрыманне пазык 2 000 000,0 паступленнi ад Рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства па транспарцiроўцы i пастаўцы газу «Белтрансгаз» непагашанай запазычанасцi за энерганосьбiты, якая ўтварылася па стану на 1 лютага 1996 года 1 000 000,0 пагашэнне асноўнай сумы запазычанасцi - 21 000 000,0 у тым лiку: кампенсацыя насельнiцтву страт ад абясцэньвання грашовых зберажэнняў, змешчаных ва ўклады ў Ашчадны банк, i аблiгацый мэтавай беспрацэнтнай пазыкi 1990 года на набыццё тавараў працяглага карыстання - 20 000 000,0 пагашэнне запазычанасцi дзяржаўным i юрыдычным асобам па заблакiраваных рахунках у Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года - 1 000 000,0 Знешняе фiнансаванне 123 127 450,0 Чыстыя крэдыты мiжнародных фiнансавых арганiзацый - 74 014 780,0 выкарыстанне крэдытаў 4 707 500,0 пагашэнне асноўнай сумы доўгу - 78 722 280,0 Крэдыты ўрадаў замежных дзяржаў 35 714 245,0 выкарыстанне крэдытаў 73 500 000,0 пагашэнне асноўнай сумы доўгу - 37 785 755,0 Iншыя крынiцы знешняга фiнансавання 161 427 985,0 атрыманыя 268 153 490,0 пагашаныя - 106 725 505,0
Артыкул 2. Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi, рэспублiканскi дарожны фонд, рэспублiканскi фонд аховы прыроды, рэспублiканскi фонд «Энергазберажэнне» ў 2002 годзе з’яўляюцца дзяржаўнымi мэтавымi бюджэтнымi фондамi. Уключыць у рэспублiканскi бюджэт на 2002 год сродкi дзяржаўных i мэтавых бюджэтных фондаў: рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi, рэспублiканскага дарожнага фонду, рэспублiканскага фонду аховы прыроды, рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне», а таксама бюджэты свабодных эканамiчных зон.
Артыкул 3. Уключыць у 2002 годзе ў склад мясцовых бюджэтаў сродкi мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў аховы прыроды, дарожных фондаў, фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйных фондаў, а таксама небюджэтныя фонды, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь мясцовымi Саветамi дэпутатаў або выканаўчымi i распарадчымi органамi.
Артыкул 4. Устанавiць, што даходы рэспублiканскага бюджэту на 2002 год фармiруюцца за кошт: падатку на дабаўленую вартасць i акцызаў на тавары, увозiмыя на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь; падатку на дабаўленую вартасць на тавары (работы, паслугi), што выпускаюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем адлiчэнняў, якiя перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у памерах, прадугледжаных абзацам трэцiм артыкула 7 гэтага Закона); акцызаў на тавары (за выключэннем акцызаў на асобныя тавары, адлiчэннi па якiх перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у памерах, прадугледжаных абзацам другiм артыкула 7 гэтага Закона, i акцызаў, што поўнасцю залiчваюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у адпаведнасцi з абзацам адзiнаццатым артыкула 8 гэтага Закона); падаткаў на даходы i прыбытак юрыдычных асоб (за выключэннем адлiчэнняў, якiя перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у памерах, што прадугледжаны абзацам чацвёртым артыкула 7 гэтага Закона); надзвычайнага падатку для лiквiдацыi вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (далей — надзвычайны падатак); даходаў ад знешняга гандлю i знешнеэканамiчных аперацый; даходаў свабодных эканамiчных зон; iншых абавязковых плацяжоў i iншых паступленняў. У даходы рэспублiканскага бюджэту ўключаюцца сродкi дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi; дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi; рэспублiканскага дарожнага фонду; рэспублiканскага фонду аховы прыроды; рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне». У даходы бюджэтаў свабодных эканамiчных зон уключаюцца заплачаныя рэзiдэнтамi свабодных эканамiчных зон падаткi на даходы i прыбытак, падатак на дабаўленую вартасць, акцызы. Астатнiя падаткi i iншыя абавязковыя плацяжы, заплачаныя рэзiдэнтамi свабодных эканамiчных зон, залiчваюцца ў рэспублiканскi i мясцовыя бюджэты ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 5. Прадугледзець у рэспублiканскiм бюджэце на 2002 год паступленнi даходаў па асноўных крынiцах у наступных сумах: (тыс. руб.) 1. Бягучыя даходы 2 977 220 200,0 1.1. Бягучыя падатковыя даходы 2 761 980 545,0 1.1.1. Прамыя падаткi на даходы i прыбытак 552 746 524,0 Падатак на прыбытак 485 267 013,0 Падатак на даходы 67 479 511,0 1.1.2. Падаткi, якiя бяруцца з фонду заработнай платы 212 500 760,0 Надзвычайны падатак 212 500 760,0 1.1.3. Унутраныя падаткi на тавары i паслугi 1 595 417 211,0 Падатак на дабаўленую вартасць 1 172 786 248,0 Iншыя падаткi на тавары i паслугi 1 935,0 Акцызы 393 581 203,0 Падаткi i зборы на аўтатран- спартныя сродкi i за карыстанне аўтамабiльнымi дарогамi 4 425 000,0 Лiцэнзiйныя i рэгiстрацыйныя зборы 24 622 825,0 1.1.4. Даходы ад знешняга гандлю i знешнеэканамiчных аперацый 401 316 050,0 1.2. Бягучыя непадатковыя даходы i абавязковыя плацяжы 215 239 655,0 1.2.1. Даходы ад дзяржаўнай уласнасцi i прадпрымальнiцкай дзейнасцi 78 631 900,0 Прыбытак Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь 15 500 000,0 Працэнты 11 896 390,0 Дывiдэнды 3 800 000,0 Плацяжы ад дзяржаўных арганiзацый 47 435 510,0 1.2.2. Адмiнiстрацыйныя зборы i плацяжы 60 380 640,0 1.2.3. Iншыя бягучыя непадатковыя даходы i абавязковыя плацяжы 76 227 115,0 2. Капiтальныя даходы 119 117 000,0 2.1. Капiтальныя непадатковыя даходы i абавязковыя плацяжы 119 117 000,0 2.1.1. Даходы ад рэалiзацыi праведзеных актываў 119 117 000,0 Паступленнi ад продажу належачых дзяржаве акцый, iншай маёмасцi, у тым лiку ад прыватызацыi дзяржаўнай маёмасцi 100 000 000,0 Паступленнi ад рэалiзацыi дзяржаўных матэрыяльных рэзерваў i каштоўнасцяў 19 117 000,0 3. Даходы свабодных эканамiчных зон 18 075 000,0 4. Даходы дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў 779 253 900,0 Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi 300 400 000,0 Дзяржаўны фонд садзеяння занятасцi 71 720 900,0 Рэспублiканскi дарожны фонд 400 500 000,0 Рэспублiканскi фонд аховы прыроды 6 475 000,0 Рэспублiканскi фонд «Энергазберажэнне» 158 000,0
Артыкул 6. Устанавiць, што ў 2002 годзе: 1. Юрыдычныя асобы, уключаючы замежныя юрыдычныя асобы, фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi гэтых юрыдычных асоб, якiя маюць асобны баланс, разлiковы (бягучы) або iншы рахунак, удзельнiкi дагавора аб сумеснай дзейнасцi, якiм даручана вядзенне агульных спраў або якiя атрымалi выручку ад гэтай дзейнасцi да яе размеркавання, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, незалежна ад форм уласнасцi плацяць надзвычайны падатак i абавязковыя адлiчэннi ў дзяржаўны фонд садзеяння занятасцi ў памеры 5 працэнтаў ад фонду заработнай платы адзiным плацяжом. 75 працэнтаў з паступаючых сум адзiнага плацяжу накiроўваюцца ў лiк надзвычайнага падатку i 25 працэнтаў — абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi. Размеркаванне адзiнага плацяжу ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 2. Вызваляюцца ад платы надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзеяння занятасцi: юрыдычныя асобы грамадскiх аб’яднанняў «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку», «Беларускае таварыства iнвалiдаў», «Беларускае таварыства глухiх», у якiх колькасць iнвалiдаў складае не менш за 50 працэнтаў ад спiсачнай колькасцi работнiкаў у сярэднiм за справаздачны перыяд; юрыдычныя асобы i iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — за ўказаную прадукцыю; агульнаадукацыйныя школы — у частцы сродкаў, што выплачваюцца навучэнцам за сабраныя макулатуру i металалом; юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць сацыяльна-культурную дзейнасць i атрымлiваюць датацыi (субсiдыi) з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў на кампенсацыю страт ад гэтай дзейнасцi або знаходзяцца на балансе юрыдычных асоб i ўтрымлiваюцца поўнасцю або часткова за кошт прыбытку, што застаецца ў распараджэннi гэтых юрыдычных асоб; грамадскiя аб’яднаннi, якiя не ажыццяўляюць прадпрымальнiцкай дзейнасцi; юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — ад выканання навукова-даследчых, доследна-канструктарскiх i доследна-тэхналагiчных работ за кошт сродкаў рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэтных крынiц; калегii адвакатаў; лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансерах; юрыдычныя асобы, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку, у тым лiку адасобленыя падраздзяленнi iншых юрыдычных асоб (спецыялiзаваныя механiзаваныя падраздзяленнi), якiя выконваюць работы (аказваюць паслугi) юрыдычным асобам i iх адасобленым падраздзяленням, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — за выкананыя работы (аказаныя паслугi). Пералiк указаных работ (паслуг) вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; юрыдычныя асобы, якiя створаны або знаходзяцца ў падпарадкаваннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, а таксама юрыдычныя асобы, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — у частцы аб’ёмаў выкананых работ (аказаных паслуг) малазабяспечаным катэгорыям грамадзян у сельскай мясцовасцi. Пералiк указаных работ (паслуг) зацвярджаецца абласнымi выканаўчымi камiтэтамi; юрыдычныя асобы, якiя маюць фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi, i якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць за межамi Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваныя ў якасцi падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — у частцы сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення гэтымi фiлiяламi i iншымi адасобленымi падраздзяленнямi прадпрымальнiцкай дзейнасцi за межамi Рэспублiкi Беларусь; юрыдычныя асобы, уключаючы замежных юрыдычных асоб, фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi гэтых юрыдычных асоб, якiя маюць асобны баланс, разлiковы (бягучы) або iншы рахунак, удзельнiкi дагавора аб сумеснай дзейнасцi, якiм даручана вядзенне разлiкаў з бюджэтам у сувязi з ажыццяўленнем сумеснай дзейнасцi або якiя атрымалi выручку ад гэтай дзейнасцi да яе размеркавання, — у частцы сум: надбавак i даплат да тарыфных ставак i службовых акладаў, аплаты дадатковых водпускаў у выпадках, калi такiя надбаўкi i даплаты ўстаноўлены ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., № 10 (12), ст. 111; 1992 г., № 4, ст. 73, № 33, ст. 525; 1995 г., № 33, ст. 429; 1996 г., № 21, ст. 380; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 55, 2/774, № 67, 2/788) i кампенсуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту; сярэдняга заробку, якi выплачваецца за кошт медыцынскай установы ў адпаведнасцi з гарантыямi для работнiкаў, што з’яўляюцца донарамi. 3. Вылiчаныя сумы надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi адносяцца на сабекошт прадукцыi (работ, паслуг). 4. Адказнасць за правiльнасць вылiчэння, своечасовасць платы i парадак спагнання надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 1991 года «Аб падатках i зборах, якiя спаганяюцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 4, ст. 75; 1993 г., № 3, ст. 27; 1994 г., № 3, ст. 24, № 33, ст. 554; 1995 г., № 6, ст. 57; 1996 г., № 23, ст. 415, № 33, ст. 598; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 1, ст. 5; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 40, 2/34, № 95, 2/108; 2000 г., № 5, 2/127, № 13, 2/142, № 50, 2/168). 5. Захаваць на 2002 год устаноўлены Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь састаў фонду заработнай платы для вылiчэння надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi. 6. Абавязковыя адлiчэннi ў дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем арганiзацый, якiя фiнансуюцца з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў. Па ўказаных арганiзацыях адлiчэннi сродкаў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ажыццяўляюцца ў памеры 0,5 працэнта.
Артыкул 7. Зацвердзiць на 2002 год наступныя нарматывы адлiчэнняў (у працэнтах) у бюджэты абласцей i г. Мiнска ад: акцызаў па спiрту з харчовай сыравiны, гарэлцы, лiкёра-гарэлачных вырабах i спiртаўтрымлiваючых растворах (акрамя тых, што бяруцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь) — 40; падатку на дабаўленую вартасць на тавары (работы, паслугi), якiя вырабляюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, у бюджэты Брэсцкай вобласцi — 66, Вiцебскай — 47, Гомельскай — 42, Гродзенскай — 58, Мiнскай — 56, Магiлёўскай — 91, г. Мiнска — 25; падаткаў на даходы i прыбытак юрыдычных асоб у бюджэты Брэсцкай вобласцi — 60, Вiцебскай — 44, Гомельскай — 51,3, Гродзенскай — 43, Мiнскай — 61,2, Магiлёўскай — 100, г. Мiнска — 25,9. Артыкул 8. Устанавiць, што ў 2002 годзе поўнасцю паступаюць у бюджэты абласцей i г. Мiнска: падаходны падатак з фiзiчных асоб; плата за драўнiну асноўных лясных парод, што адпускаецца на пнi; плата за карыстанне лесам (лясныя карыстаннi); падатак на нерухомасць; зямельны падатак; падатак на здабываемыя з прыроднага асяроддзя рэсурсы; экалагiчны падатак за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў; падатак пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання для суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва; сродкi ад рэалiзацыi безгаспадарнай маёмасцi i кладаў; акцызы па вiну i пiву (акрамя акцызаў, якiя спаганяюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, а таксама плацяцца ў бюджэты свабодных эканамiчных зон у адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 4 гэтага Закона); адзiны падатак з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб; адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi; падатак на iгральны бiзнес; плата, якая атрымлiваецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi за выкарыстанне месцаў размяшчэння вонкавай рэкламы. Артыкул 9. Устанавiць, што ў 2002 годзе з мясцовых бюджэтаў фiнансуецца да 40 працэнтаў затрат па аказанню жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву, а таксама да 25 працэнтаў затрат па перавозках гарадскiм пасажырскiм i прыгарадным аўтобусным транспартам у абласцях i да 50 працэнтаў у г. Мiнску.
Артыкул 10. У 2002 годзе: 1. Абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ўводзяць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак наступныя мясцовыя падаткi i зборы: 1.1. зборы з карыстальнiка (зборы за паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах, збор за права гандлю, збор з уладальнiкаў сабак, збор за права выкарыстання мясцовай сiмволiкi, збор на правядзенне аўкцыёнаў, курортны збор, рыбалоўны i паляўнiчы зборы, збор на будаўнiцтва ў курортнай зоне i iншыя); 1.2. падатак на продаж тавараў у рознiчнай гандлёвай сетцы па пералiку, якi зацвярджаецца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў (за выключэннем сацыяльна значных тавараў, што вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь); 1.3. зборы за паслугi (збор за паслугi гасцiнiц, кемпiнгаў, матэляў, рэстаранаў, бараў, кафэ i iншыя); 1.4. падатак на рэкламу; 1.5. мэтавыя зборы (транспартны збор на абнаўленне i аднаўленне гарадскога, прыгараднага пасажырскага транспарту, аўтобусаў мiжгароднiх зносiнаў i ўтрыманне ведамаснага гарадскога электрычнага транспарту, збор на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна; 1.6. зборы за прамысловую нарыхтоўку (закупку) дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання ў мэтах iх прамысловай перапрацоўкi або рэалiзацыi; 1.7. зборы з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi гранiцы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускныя пункты. 2. Абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню самастойна вызначаюць базу i аб’екты падаткаабкладання, канкрэтныя памеры ставак, плацельшчыкаў, iльготы, парадак вылiчэння i тэрмiны платы мясцовых падаткаў i збораў, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Падаткi i зборы, якiя ўводзяцца мясцовымi Саветамi дэпутатаў, не могуць парушаць дзеючы ў Рэспублiцы Беларусь парадак фармiравання сабекошту тавараў (работ, паслуг). Падатак на продаж тавараў у рознiчнай гандлёвай сетцы i мэтавыя зборы ўводзяцца абласнымi, Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў i залiчваюцца ў адпаведныя бюджэты. Абласныя Саветы дэпутатаў могуць прадастаўляць права ўвядзення i залiчэння гэтага падатку i мэтавых збораў у адпаведныя бюджэты мясцовым Саветам дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню. Iншыя падаткi i зборы, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула, уводзяцца Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, Саветамi дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню i залiчваюцца ў адпаведныя бюджэты. Мясцовыя падаткi i зборы поўнасцю залiчваюцца ў мясцовыя бюджэты. 3. Плацельшчыкамi мясцовых падаткаў i збораў могуць быць юрыдычныя i фiзiчныя асобы. Юрыдычныя асобы, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi плацяць падаткi i зборы за кошт сродкаў, якiя застаюцца ў iх распараджэннi. Падатак на продаж тавараў у рознiчнай гандлёвай сетцы i зборы за паслугi ўстанаўлiваюцца як надбаўкi да цаны i выключаюцца з выручкi пры вызначэннi сум iншых падаткаў, а таксама пры вылiчэннi плацяжоў, што плацяцца ў бюджэт i дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды. Улiк паступаючых мясцовых падаткаў i збораў, кантроль за правiльнасцю iх вылiчэння, паўнатой i своечасовасцю пералiчэння ажыццяўляюцца па-датковымi органамi. Адказнасць за правiльнасць вылiчэння, своечасовасць платы i парадак спагнання мясцовых падаткаў i збораў устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падатках i зборах, спаганяемых у бюджэт Рэспублiкi Беларусь».
Артыкул 11. У 2002 годзе: 1. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў: ствараюць мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання i мясцовыя мэтавыя бюджэтныя жыллёва-iнвестыцыйныя фонды; устанаўлiваюць мэтавыя зборы ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйныя фонды i мэтавы збор на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду. Сродкi мэтавага збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, накiроўваюцца на расходы па ўтрыманню i рамонту жыллёвага фонду, уключаючы жыллёва-будаўнiчыя кааператывы, таварыствы ўласнiкаў, а таксама на субсiдыi юрыдычным асобам па кампенсацыi часткi затрат, звязаных з аказаннем жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву. 2. Юрыдычныя асобы, уключаючы замежных юрыдычных асоб, фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi гэтых юрыдычных асоб, якiя маюць асобны баланс, разлiковы (бягучы) або iншы рахунак, удзельнiкi дагавора аб сумеснай дзейнасцi, якiм даручана вядзенне агульных спраў або якiя атрымалi выручку ад гэтай дзейнасцi да яе размеркавання i якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, плацяць адзiным плацяжом у адпаведныя мясцовыя бюджэты мэтавыя зборы на фармiраванне мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйных фондаў i мэтавы збор на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, у памеры 2,5 працэнта выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi тавараў, работ, паслуг (банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, — ад даходу за вылiкам расходаў па выплаце працэнтаў, камiсiйных i iншых банкаўскiх расходаў; юрыдычнымi асобамi незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы i формы ўласнасцi, якiя ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць i дзейнасць па прадастаўленню паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымi арганiзацыямi — ад балансавага прыбытку). 3. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў накiроўваць з паступаючых плацяжоў, указаных у пункце 2 гэтага артыкула, на фармiраванне: мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання — 40 працэнтаў; мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў — 20 працэнтаў; мэтавага збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, — 40 працэнтаў. 4. Сродкi мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання накiроўваюцца на аднаўленне, набыццё сельскагаспадарчай тэхнiкi i набыццё нафтапрадуктаў, стварэнне механiзаваных адасобленых падраздзяленняў юрыдычных асоб, закупку збожжа, а таксама вяртанне банкаўскiх крэдытаў, атрыманых на гэтыя мэты пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь або мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, i таварных крэдытаў, выдадзеных ва ўстаноўленым парадку. Напрамкi выкарыстання сродкаў мясцовага мэтавага бюджэтнага фонду стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, ствараемага Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 5. Накiроўваць сродкi мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў: 5.1. абласным Саветам дэпутатаў на: прадастаўленне пазык (крэдытаў) грамадзянам, а таксама юрыдычным асобам i iх адасобленым падраздзяленням, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, ажыццяўляюць будаўнiцтва (рэканструкцыю) i набыццё жылых памяшканняў, а таксама на будаўнiцтва аб’ектаў iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; будаўнiцтва жылых памяшканняў у калгасах i саўгасах у памеры не менш як 30 працэнтаў; 5.2. Мiнскаму гарадскому Савету дэпутатаў: 70 працэнтаў сродкаў дадзенага фонду на прадастаўленне пазык (крэдытаў) грамадзянам, а таксама юрыдычным асобам, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва (рэканструкцыю) i набыццё жылых памяшканняў, а таксама на будаўнiцтва аб’ектаў iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; 30 працэнтаў у фонды абласных Саветаў дэпутатаў (па 5 працэнтаў у кожны) для будаўнiцтва жылых памяшканняў у сельскай мясцовасцi. Неабгрунтаванае атрыманне або выкарыстанне не па мэтаваму прызначэнню або з парушэннем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь сродкаў мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйных фондаў i мэтавага збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, цягне адказнасць у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1993 года «Аб бюджэтнай сiстэме Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўных небюджэтных фондах» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiпеня 1998 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 20, ст. 240; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 34, ст. 476; 1999 г., № 1, ст. 1; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 95, 2/106). 6. Вызвалiць ад указаных у пункце 1 гэтага артыкула мэтавых збораў: юрыдычных асоб i iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — па гэтай дзейнасцi; арганiзацыi бытавога абслугоўвання пры аказаннi бытавых паслуг сеткай комплексных прыёмных пунктаў у сельскай мясцовасцi; лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансерах; юрыдычных асоб спажывецкай кааперацыi рэспублiкi; юрыдычных асоб, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку, у тым лiку адасобленыя падраздзяленнi iншых юрыдычных асоб (спецыялiзаваныя механiзаваныя падраздзяленнi), што выконваюць работы (аказваюць паслугi) юрыдычным асобам i iх адасобленым падраздзяленням, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — у частцы выкананых работ (паслуг), якiя вызначаюцца ў адпаведнасцi з абзацам дзесятым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона; юрыдычных асоб, створаных або тых, што знаходзяцца ў падпарадкаваннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, а таксама юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — у частцы аб’ёмаў выкананых работ (аказаных паслуг) малазабяспечаным катэгорыям грамадзян у сельскай мясцовасцi, што вызначаюцца ў адпаведнасцi з абзацам адзiнаццатым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона; юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы сум, атрыманых ад выканання навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ за кошт сродкаў рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэтных крынiц; юрыдычных асоб, якiя фiнансуюцца з бюджэту, — у частцы сродкаў, што выдзяляюцца з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў; арганiзацыi — у частцы выдзяляемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў субсiдый i датацый; юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць вытворчасць i рэалiзацыю лекавых сродкаў; юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць арганiзацыю i правядзенне латарэй, — у частцы сродкаў, атрыманых ад арганiзацыi латарэйнага працэсу; юрыдычных асоб, якiя займаюцца iгральным бiзнесам, — у частцы сродкаў, атрыманых ад указанай дзейнасцi. 7. З улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi асобных юрыдычных асоб вылiчэнне ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула мэтавых збораў праводзiцца: юрыдычнымi асобамi, якiя маюць унутраныя абароты, — без улiку гэтых абаротаў; арганiзацыямi грамадскага харчавання — ад валавога даходу без улiку даходаў уласнай вытворчасцi; арганiзацыямi бытавога абслугоўвання насельнiцтва, адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву, — ад аб’ёму рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) без улiку кошту аплачаных насельнiцтвам матэрыялаў i запасных частак; арганiзацыямi жыллёва-камунальнай гаспадаркi i эксплуатацыйнымi арганiзацыямi, iх адасобленымi падраздзяленнямi i адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя аказваюць жыллёва-камунальныя i эксплуатацыйныя паслугi, — ад выручкi, атрыманай за аказаныя паслугi, без улiку даходаў ад платы насельнiцтва за карыстанне (тэхнiчнае абслугоўванне) жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi, а таксама платы за iнтэрнат; юрыдычнымi асобамi, якiя маюць фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць за межамi Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваныя ў якасцi падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — без улiку сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення гэтымi фiлiяламi i iншымi адасобленымi падраздзяленнямi прадпрымальнiцкай дзейнасцi за межамi Рэспублiкi Беларусь. 8. Юрыдычныя асобы, акрамя страхавых арганiзацый, не праводзяць плацяжы ад пазарэалiзацыйных даходаў. 9. Сумы налiчаных мэтавых збораў улiчваюцца пры фармiраваннi адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi) у адпаведнасцi з артыкулам 45 гэтага Закона. 10. Адказнасць за правiльнасць вылiчэння, своечасовасць платы i парадак спагнання ўказаных у гэтым артыкуле мэтавых збораў устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падатках i зборах, спаганяемых у бюджэт Рэспублiкi Беларусь». Артыкул 12. Устанавiць, што ў 2002 годзе: 50 працэнтаў прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь штомесяц пералiчваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту; даход, атрыманы ад размяшчэння ў банках-нерэзiдэнтах крэдытаў Мiжнароднага валютнага фонду i iншых замежных крэдытаў, атрыманых Урадам Рэспублiкi Беларусь i пад яго гарантыi, у поўным аб’ёме пералiчваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту.
Артыкул 13. Зацвердзiць расходы рэспублiканскага бюджэту на 2002 год па функцыянальнай бюджэтнай класiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь у наступных сумах: (тыс. рублёў) Дзяржаўнае кiраванне i мясцовае самакiраванне 116 873 688,7 Функцыянаванне прадстаўнiчага i заканадаўчага органа Рэспублiкi Беларусь 3 417 738,0 Функцыянаванне органаў дзяржаўнага кiравання i iншых органаў выканаўчай улады 60 133 235,4 Дзейнасць фiнансавых i падатковых органаў 53 238 310,7 Iншыя расходы на дзяржаўнае кiраванне 84 404,6 Мiжнародная дзейнасць 102 568 761,4 Адкрыццё i ўтрыманне дыпламатычных прастаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой 34 138 579,2 Мiжнароднае супрацоўнiцтва 12 331 633,6 Мiжнародныя культурныя i iнфармацыйныя сувязi 2 837 263,1 Расходы на фiнансаванне апаратаў статутных органаў мiждзяржаўнай iнтэграцыi 1 412 501,6 Iншыя расходы, якiя не аднесены да iншых катэгорый 1 764 303,9 Адлiчэннi ў бюджэт Саюзнай дзяржавы 50 084 480,0 Нацыянальная абарона 234 298 466,3 Арганiзацыя i дзейнасць, звязаныя з ваеннымi патрэбамi 216 520 785,5 Дзяржаўны цэнтр бяспекi iнфармацыi 448 150,4 Чыгуначныя войскi 3 498 943,7 Органы ваенных камiсарыятаў 8 640 739,8 Абароннае спартыўна-тэхнiчнае таварыства 4 719 500,0 Падтрыманне мабiлiзацыйных магутнасцяў, забеспячэнне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi 470 346,9 Праваахоўная дзейнасць i забеспячэнне бяспекi 368 037 397,7 Органы ўнутраных спраў 125 963 403,4 Унутраныя войскi 27 421 328,2 Пагранiчныя войскi 33 318 849,7 Крымiнальна-выканаўчая сiстэма 46 844 243,9 Органы дзяржаўнай бяспекi 34 045 019,0 Натарыяльныя канторы 4 126 823,9 Органы пракуратуры 16 435 544,4 Мытныя органы 30 951 437,2 Органы па надзвычайных сiтуацыях 45 136 163,7 Органы фiнансавых расследаванняў 3 794 584,3 Судовая ўлада 21 787 886,9 Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь 441 731,7 Вярхоўны Суд Рэспублiкi Беларусь 829 387,5 Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублiкi Беларусь i iншыя суды, якiя дзейнiчаюць у сферы гаспадарчых адносiнаў 1 908 483,8 Iншыя судовыя органы 18 608 283,9 Навука 99 678 066,0 Фундаментальныя даследаваннi, навукова-тэхнiчныя праграмы i праекты 93 023 753,0 Мiжнароднае навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва 3 475 773,7 Падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай квалiфiкацыi i атэстацыя навуковых кадраў 1 913 628,2 Дзяржаўныя архiўныя ўстановы 1 264 911,1 Прамысловасць, энергетыка i будаўнiчы комплекс 27 090 192,1 Палiўна-энергетычны комплекс 19 132 034,4 Прамысловасць 3 975 245,8 Будаўнiцтва, архiтэктура i горадабудаўнiцтва 3 982 911,9 Сельская гаспадарка 42 492 326,8 Сельскагаспадарчая вытворчасць 3 484 524,0 Бюджэтныя арганiзацыi сельскай гаспадаркi 9 247 498,8 Дзяржаўныя комплексныя праграмы па развiццю аграпрамысловага комплексу i забеспячэнню аграрнай рэформы 19 513 432,6 Сялянскiя (фермерскiя) гаспадаркi 534 166,0 Iншыя мерапрыемствы ў галiне сельскай гаспадаркi 9 712 705,4 Ахова навакольнага асяроддзя i прыродных рэсурсаў, гiдраметэаралогiя, картаграфiя i геадэзiя 150 657 740,3 Лясныя рэсурсы 70 849 393,6 Ахова навакольнага асяроддзя, жывёльнага i раслiннага свету 19 379 474,8 Гiдраметэаралогiя 4 662 617,8 Зямельныя рэсурсы, картаграфiя i геадэзiя 55 766 254,1 Транспарт, дарожная гаспадарка i сувязь 7 062 202,7 Чыгуначны транспарт 656 264,5 Паветраны транспарт 791 398,0 Iншыя вiды транспарту 3 635 249,0 Сувязь 1 979 291,2 Развiццё рынкавай iнфраструктуры 622 758,7 Малы бiзнес i прадпрымальнiцтва 511 791,1 Iншыя мерапрыемствы па развiццю рынкавай iнфраструктуры 110 967,6 Жыллёва-камунальная гаспадарка 1 598 548,7 Жыллёвая гаспадарка 52 059,5 Камунальная гаспадарка 206 020,1 Добраўпарадкаванне гарадоў, райцэнтраў, пасёлкаў гарадскога тыпу i iншых населеных пунктаў 356 661,5 Iншыя расходы ў галiне жыллёва-камунальнай гаспадаркi 983 807,6 Папярэджанне i лiквiдацыя вынiкаў надзвычайных сiтуацый i стыхiйных бедстваў 266 285 231,3 Дзяржаўныя праграмы па лiквiдацыi вынiкаў аварый i iншых катастроф 100 769 000,6 у тым лiку Дзяржаўная праграма па пераадоленню вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2001 — 2005 гады i на перыяд да 2010 года 100 769 000,6 Выплаты льгот i кампенсацый 157 335 400,5 Фонд фiнансавання расходаў, звязаных са стыхiйнымi бедствамi, аварыямi, катастрофамi 5 580 000,0 Папярэджанне i лiквiдацыя вынiкаў надзвычайных сiтуацый 2 600 830,2 Адукацыя 283 154 761,6 Дашкольная адукацыя 9 962 302,0 Агульная адукацыя 3 219 614,0 Навучальна-выхаваўчыя ўстановы спецыяльнага прызначэння 753 845,1 Прафесiйна-тэхнiчная адукацыя 3 518 495,7 Сярэдняя спецыяльная адукацыя 56 027 021,8 Вышэйшая адукацыя 183 680 613,5 Павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка кадраў 10 273 470,5 Пазашкольная адукацыя 2 972 761,8 Iншыя расходы ў галiне адукацыi 12 746 637,2 Культура i мастацтва, кiнематаграфiя 24 481 399,5 Культура i мастацтва 20 065 234,0 Кiнематаграфiя 3 801 750,5 Iншыя мерапрыемствы ў галiне культуры i мастацтва 614 415,0 Сродкi масавай iнфармацыi 38 195 106,2 Тэлебачанне i радыёвяшчанне 26 488 365,7 Перыядычны друк i выдавецтвы 10 791 920,4 Iншыя мерапрыемствы ў галiне масавай iнфармацыi 914 820,1 Ахова здароўя i фiзiчная культура 329 833 179,6 Ахова здароўя 190 146 092,6 Санiтарна-эпiдэмiялагiчны нагляд 10 892 134,6 Фiзiчная культура i спорт 33 883 788,6 Iншыя ўстановы i мерапрыемствы ў галiне аховы здароўя 94 911 163,8 Сацыяльная палiтыка 323 973 911,8 Установы сацыяльнай абароны 1 521 208,7 Сацыяльная дапамога 48 868 598,4 Пенсii i дапамогi ваеннаслужачым 173 411 148,0 Пенсii i дапамогi ў органах пракуратуры 36 924,7 Пенсii i дапамогi ў iншых праваахоўных органах 41 437 824,0 Маладзёжная палiтыка 642 551,0 Пенсii i дапамогi ў органах дзяржаўнай бяспекi 11 149 584,0 Спецыяльныя сацыяльныя праграмы i мерапрыемствы 5 973 350,0 Дапамогi грамадзянам i сем’ям, якiя маюць дзяцей 20 000 000,0 Iншыя мерапрыемствы ў галiне сацыяльнай палiтыкi 20 932 723,0 Абслугоўванне дзяржаўнага доўгу 146 640 926,0 Абслугоўванне ўнутранага дзяржаўнага доўгу 28 347 213,8 Выпуск i абслугоўванне дзяржаўных кароткатэрмiновых i доўгатэрмiновых аблiгацый 65 250 879,0 Абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу 53 042 833,2 Папаўненне дзяржаўных запасаў i рэзерваў 56 835 753,6 Iншыя расходы 596 338 894,1 Рэзервовы фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 36 087 533,5 Фiнансавая дапамога бюджэтам iншых узроўняў 548 962 263,4 Бюджэтныя пазыкi, дэпазiты, паявыя ўзносы* -35 958 422,8 Расходы свабодных эканамiчных зон 819 934,1 Iншыя расходы, не аднесеныя да iншых падраздзелаў 46 427 585,9 Капiтальныя ўкладаннi 220 655 000,0 у тым лiку для свабодных эканамiчных зон 4 000 000,0 Расходы дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў 779 253 900,0 Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi 300 400 000,0 Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi 71 720 900,0 Рэспублiканскi дарожны фонд 400 500 000,0 Рэспублiканскi фонд аховы прыроды 6 475 000,0 Рэспублiканскi фонд «Энергазберажэнне» 158 000,0 Устанавiць, што ў 2002 годзе прыярытэтнымi напрамкамi бюджэтна-фiнансавай палiтыкi дзяржавы з’яўляюцца фiнансаванне мерапрыемстваў, звязаных з лiквiдацыяй вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, павышэннем дабрабыту насельнiцтва i будаўнiцтвам жылля, а таксама фiнансаванне аховы здароўя, адукацыi i навукi. Артыкул 14. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у 2002 годзе прыняць меры, якiя забяспечваюць атрыманне дадатковых даходаў у бюджэт у суме да 500,0 млрд. рублёў з накiраваннем гэтых сродкаў на фiнансаванне прыярытэтных напрамкаў, устаноўленых часткай другой артыкула 13 гэтага Закона, аказанне фiнансавай дапамогi бюджэтам абласцей i г. Мiнска з улiкам створанай запазычанасцi i iншых расходаў па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 15. Зацвердзiць у межах асiгнаванняў рэспублiканскага бюджэту на 2002 год, зацверджаных артыкулам 13 гэтага Закона: расходы рэспублiканскага бюджэту на 2002 год па ведамаснай бюджэтнай квалiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь згодна з дадаткам 1; пералiк рэспублiканскiх мэтавых праграм, фiнансаванне якiх у 2002 годзе прадугледжваецца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту згодна з дадаткам 2; * Рашэннi па накiраванню ўказаных сродкаў прымаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўствам. расходы рэспублiканскага бюджэту на 2002 год па эканамiчнай (прадметнай) бюджэтнай квалiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь згодна з дадаткам 3; аб’ём асiгнаванняў на дзяржаўныя капiтальныя ўкладаннi, фiнансаванне якiх у 2002 годзе прадугледжваецца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту, згодна з дадаткам 4; план валютных даходаў i расходаў рэспублiканскага бюджэту на 2002 год згодна з дадаткам 5. Артыкул 16. Устанавiць пералiк абароненых расходаў па асобных артыкулах рэспублiканскага бюджэту на 2002 год; заработная плата; налiчэннi на заработную плату; трансферты насельнiцтву (стыпендыi, пенсii, дапамогi, безнаяўныя жыллёвыя субсiдыi на патаненне кошту камунальных паслуг i iншыя выплаты насельнiцтву ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь); прадукты харчавання; медыкаменты i перавязачныя сродкi; працэнты па дзяржаўнаму доўгу; пагашэнне дзяржаўнага доўгу.
Артыкул 17. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў устанавiць пералiк абароненых расходаў па асобных артыкулах мясцовых бюджэтаў на 2002 год; заработная плата; налiчэннi на заработную плату; трансферты насельнiцтву (стыпендыi i iншыя выплаты насельнiцтву ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь); прадукты харчавання; медыкаменты i перавязачныя сродкi; кампенсацыя затрат па аказанню жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву. Артыкул 18. Зацвердзiць абаротную касавую наяўнасць па рэспублiканскаму бюджэту на 1 студзеня 2003 года ў суме 1 300 000,0 тыс. рублёў.
p>Артыкул 19. Устанавiць нiжнюю мяжу агульных затрат на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць у памеры 3 працэнтаў ад расходнай часткi рэспублiканскага бюджэту (без улiку расходаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў i крэдытаў Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на жыллёвае будаўнiцтва) i нарматыў аб’ёму фiнансавання фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў у памеры не менш як 90 працэнтаў ад агульнага аб’ёму бюджэтных асiгнаванняў на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць, у тым лiку нарматыў аб’ёму фiнансавання фундаментальных даследаванняў у памеры 30 працэнтаў.
Артыкул 20. Устанавiць, што ў 2002 годзе плата за карыстанне падручнiкамi навучэнцамi агульнаадукацыйных школ, гiмназiй, лiцэяў, вучылiшчаў, каледжаў вызначаецца ў залежнасцi ад матэрыяльнага становiшча сем’яў. Парадак збiрання ў 2002/2003 навучальным годзе платы за карыстанне падручнiкамi навучэнцамi, названымi ў частцы першай гэтага артыкула, устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 21. Устанавiць, што ў 2002 годзе: фонд фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак ствараецца за кошт адлiчэнняў ад падатку на дабаўленую вартасць i падаткаў на даходы i прыбытак, залiчваемых у даход рэспублiканскага бюджэту, у памеры 23,2 працэнта; нарматыў датацыi з фонду фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак мясцовым бюджэтам складае: Брэсцкай вобласцi — 19,2 працэнта, Вiцебскай — 30,1 працэнта, Гродзенскай — 36,1 працэнта, Мiнскай — 14,6 працэнта. Сродкi фонду фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, перадаваемыя ў бюджэты абласцей, у першачарговым парадку накiроўваюцца на фiнансаванне абароненых расходаў па асобных артыкулах мясцовых бюджэтаў.
Артыкул 22. Устанавiць на 2002 год: сярэднерэспублiканскi нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi па галiнах невытворчай сферы на аднаго жыхара абласцей i г. Мiнска ў памеры 225 785 рублёў; мiнiмальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па рэспублiцы ў памеры 110 220 рублёў i па бюджэтах абласцей i г. Мiнска ў суме 84 620 рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 83 540 рублёў, Вiцебскай — 85 660 рублёў, Гомельскай — 84 470 рублёў, Гродзенскай — 83 490 рублёў, Мiнскай — 72 630 рублёў, Магiлёўскай — 81 330 рублёў, г. Мiнску — 98 810 рублёў.
Артыкул 23. У 2002 годзе: 1. Перадаць з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска: субвенцыi на ўтрыманне перадаваемых мясцовым Саветам дэпутатаў аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы ў суме 7 438 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 721 890,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 858 650,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 1 467 150,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 728 730,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 1 042 560,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай — 2 114 340,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 504 680,0 тыс. рублёў; субвенцыi на будаўнiцтва аб’ектаў камунальнай уласнасцi ў суме 27 740 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 5 688 880,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 3 244 810,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 4 535 250,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 2 751 600,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 3 532 090,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай — 4 764 710,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 3 222 660,0 тыс. рублёў; субвенцыi на бясплатнае харчаванне навучэнцаў школ, прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, тэхнiкумаў, размешчаных на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыях, у суме 65 995 104,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 8 125 161,6 тыс. рублёў, Гомельскай — 50 042 845,4 тыс. рублёў, Гродзенскай — 873 859,2 тыс. рублёў, Мiнскай — 885 874,6 тыс. рублёў, Магiлёўскай — 6 067 363,2 тыс. рублёў; субвенцыi на будаўнiцтва метрапалiтэна ў г. Мiнску ў суме 5 630 400,0 тыс. рублёў; субвенцыi на фiнансаванне расходаў, звязаных з ажыццяўленнем г. Мiнскам функцый сталiцы, — 25 000 000,0 тыс. рублёў; субсiдыi на жыллёвае будаўнiцтва, уключаючы субсiдыi (бязвыплатную фiнансавую дапамогу) ваеннаслужачым, звольненым у запас (адстаўку), на будаўнiцтва (рэканструкцыю) цi куплю жылых памяшканняў у суме 17 360 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 2 782 808,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 2 065 840,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 2 419 984,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 1 748 152,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 1 529 416,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай — 1 963 416,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 4 850 384,0 тыс. рублёў. 2. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў накiроўваюць: да 30 працэнтаў сродкаў, прадугледжаных абзацам сёмым пункта 1 гэтага артыкула, на будаўнiцтва iнжынерных сетак; сродкi мясцовых бюджэтаў на ўтрыманне ведамасных дзiцячых дашкольных устаноў. Артыкул 24. У 2002 годзе: 1. Юрыдычныя асобы, уключаючы замежных юрыдычных асоб, фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi гэтых юрыдычных асоб, якiя маюць асобны баланс, разлiковы (бягучы) цi iншы рахунак, удзельнiкi дагавора аб сумеснай дзейнасцi, якiм даручана вядзенне агульных спраў цi якiя атрымалi выручку ад гэтай дзейнасцi да яе размеркавання i якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, плацяць адзiным плацяжом адлiчэннi ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатак з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у дарожныя фонды ў памеры 2 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi тавараў, работ, паслуг (банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, — ад даходу за вылiкам расходаў па аплаце працэнтаў, камiсiйных i iншых банкаўскiх расходаў; юрыдычнымi асобамi незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы i формы ўласнасцi, якiя ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць i дзейнасць па прадастаўленню паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымi i перастраховачнымi арганiзацыямi — ад балансавага прыбытку). У адзiным плацяжы, названым у гэтым пункце, сумы адлiчэнняў у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у дарожныя фонды складаюць па 50 працэнтаў. Размеркаванне адзiнага плацяжу ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 2. Вызвалiць ад названых у пункце 1 гэтага артыкула плацяжоў: юрыдычных асоб i iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — па гэтай дзейнасцi; арганiзацыi бытавога абслугоўвання пры аказаннi бытавых паслуг сеткай комплексных прыёмных пунктаў у сельскай мясцовасцi; лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансерах; юрыдычных асоб спажывецкай кааперацыi рэспублiкi; юрыдычных асоб, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку, у тым лiку адасобленыя падраздзяленнi iншых юрыдычных асоб (спецыялiзаваныя механiзаваныя падраздзяленнi), што выконваюць работы (аказваюць паслугi) юрыдычным асобам i iх адасобленым падраздзяленням, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — у частцы выкананых работ (паслуг), вызначаемых у адпаведнасцi з абзацам дзесятым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона; юрыдычных асоб, якiя створаны i знаходзяцца ў распараджэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, а таксама юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлаводства, рыбаводства i пчалаводства, — у частцы аб’ёмаў выкананых работ (аказаных паслуг) малазабяспечаным катэгорыям грамадзян у сельскай мясцовасцi, вызначаемых у адпаведнасцi з абзацам адзiнаццатым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона; юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы сум, атрыманых ад выканання навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ за кошт сродкаў рэспублiканскага цi мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэтных крынiц; юрыдычных асоб, фiнансуемых з бюджэту, — у частцы сродкаў, выдзяляемых з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў; арганiзацыi — у частцы выдзеляемых з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў субсiдый i датацый; юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць вытворчасць i рэалiзацыю лекавых сродкаў; юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць арганiзацыю i правядзенне латарэй, — у частцы сродкаў, атрыманых ад арганiзацыi латарэйнага працэсу; юрыдычных асоб, якiя займаюцца iгральным бiзнесам, — у частцы сродкаў, атрыманых ад названай дзейнасцi; арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва, рэканструкцыю, рамонт i ўтрыманне аўтамабiльных дарог агульнага карыстання, — у частцы аб’ёмаў работ па будаўнiцтву, рэканструкцыi, рамонту i ўтрыманню аўтамабiльных дарог агульнага карыстання. 3. Вызвалiць ад указаных у пункце 1 гэтага артыкула плацяжоў у частцы падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог: арганiзацыi па аб’ёмах фактычна выкананых работ па будаўнiцтву дамоў (кватэр) для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi (камерцыйных арганiзацый, якiя займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыi); юрыдычных асоб грамадскiх аб’яднанняў «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку», «Беларускае таварыства iнвалiдаў» i «Беларускае таварыства глухiх», у якiх колькасць iнвалiдаў складае не менш за 50 працэнтаў ад спiсачнай колькасцi работнiкаў у сярэднiм за справаздачны перыяд. 4. З улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi асобных юрыдычных асоб падлiк названых у пункце 1 гэтага артыкула плацяжоў робiцца: юрыдычнымi асобамi, якiя маюць унутраныя абароты, — без улiку гэтых абаротаў; арганiзацыямi грамадскага харчавання — ад валавога даходу без улiку даходаў уласнай вытворчасцi; арганiзацыямi бытавога абслугоўвання насельнiцтва, адасобленымi падраздзяленнямi, якiя аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву, — ад аб’ёму рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) без улiку кошту аплачаных насельнiцтвам матэрыялаў i запасных частак; арганiзацыямi жыллёва-камунальнай гаспадаркi i эксплуатацыйнымi арганiзацыямi, iх адасобленымi падраздзяленнямi i адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя аказваюць жыллёва-камунальныя i эксплуатацыйныя паслугi, — ад выручкi, атрыманай за аказаныя паслугi, без улiку даходаў ад платы насельнiцтва за карыстанне (тэхнiчнае абслугоўванне) жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi, а таксама платы за iнтэрнат; юрыдычнымi асобамi, якiя маюць фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi i ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць за межамi Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваны ў якасцi падаткаплацельшчыкаў iншаземных дзяржаў, — без улiку сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення гэтымi фiлiяламi i iншымi адасобленымi падраздзяленнямi прадпрымальнiцкай дзейнасцi за межамi Рэспублiкi Беларусь. 5. Юрыдычныя асобы, акрамя страхавых арганiзацый, не робяць плацяжоў ад пазарэалiзацыйных даходаў. 6. Сумы падлiчаных плацяжоў улiчваюцца пры фармiраваннi адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi) у адпаведнасцi з артыкулам 45 гэтага Закона. 7. Адказнасць за правiльнасць падлiку, своечасовасць платы i парадак спагнання названых у гэтым артыкуле плацяжоў устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падатках i зборах, спаганяемых у бюджэт Рэспублiкi Беларусь». Артыкул 25. Устанавiць, што ў 2002 годзе: 1. Даходы рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ўтвараюцца ў суме 300 400 000,0 тыс. рублёў за кошт наступных паступленняў: (тыс. рублёў) Адлiчэнняў у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi 282 400 000,0 Паступленняў ад вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi за карыстанне тэхнiкай, атрыманай на ўмовах доўгатэрмiновай арэнды 18 000 000,0 2. Сродкi рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў суме 300 400 000,0 тыс. рублёў накiроўваюцца на наступныя мэты: (тыс. рублёў) Бягучыя расходы 143 400 000,0 Выплата працэнтаў 7 000 000,0 Выплата працэнтаў па пазыках, прадастаўленых Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь, i каштоўных паперах 7 000 000,0 Субсiдыi i бягучыя трансферты 136 400 000,0 Субсiдыi 136 400 000,0 Капiтальныя расходы 131 000 000,0 Капiтальныя ўкладаннi ў асноўныя фонды 131 000 000,0 Набыццё абсталявання i прадметаў працяглага карыстання 121 000 000,0 Капiтальны рамонт 10 000 000,0 Прадастаўленне крэдытаў, бюджэтных пазык за вылiкам пагашэння 26 000 000,0 Прадастаўленне бюджэтных пазык 26 000 000,0 Прадастаўленне бюджэтных пазык унутры краiны 30 000 000,0 Вяртанне бюджэтных пазык, прадастаўленых унутры краiны -30 000 000,0 Прадастаўленне крэдытаў арганiзацыям 26 000 000,0 3. Прадаставiць права Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у межах расходаў, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула, устанаўлiваць накiраваннi сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi.
Артыкул 26. Устанавiць, што ў 2002 годзе: 1. Даходы рэспублiканскага дарожнага фонду ўтвараюцца ў суме 400 500 000,0 тыс. рублёў за кошт наступных паступленняў: (тыс. рублёў) Падатку на набыццё аўтамабiльных транспартных сродкаў 11 600 000,0 Падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог 118 060 000,0 Падатку з продажу аўтамабiльнага палiва 263 485 000,0 Платы за праезд цяжкавагавых i буйнагабарытных аўтамабiльных транспартных сродкаў па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь 2 980 000,0 Збору за праезд аўтамабiльных транспартных сродкаў iншаземных дзяржаў па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь 4 375 000,0 2. У рэспублiканскi дарожны фонд залiчваюцца: падатак з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных у г. Мiнску, у поўным аб’ёме, а таксама 20 працэнтаў падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных на тэрыторыi адпаведных абласцей, акрамя Мiнскай вобласцi. 80 працэнтаў падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных на тэрыторыi адпаведных абласцей, акрамя Мiнскай вобласцi, залiчваюцца ў мясцовыя дарожныя фонды. У дарожны фонд Мiнскай вобласцi залiчваюцца ў поўным аб’ёме сумы падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных у Мiнскай вобласцi; падатак з продажу аўтамабiльнага палiва, сабраны па стаўцы 20 працэнтаў; збор за праезд аўтамабiльных транспартных сродкаў iншаземных дзяржаў па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь у памеры 50 працэнтаў; iншыя падаткi i плацяжы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Парадак залiчэння ў рэспублiканскi дарожны фонд названых у частцы першай гэтага пункта падаткаў, збораў, адлiчэнняў i плацяжоў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 75 працэнтаў сум падатку з продажу аўтамабiльнага палiва, заплачаных юрыдычнымi асобамi i iх адасобленымi падраздзяленнямi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, пры набыццi iмi аўтамабiльнага палiва, падлягаюць вяртанню з рэспублiканскага дарожнага фонду асобам, якiя заплацiлi названы падатак, у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 3. Сродкi рэспублiканскага дарожнага фонду ў суме 400 500 000,0 тыс. рублёў накiроўваюцца на наступныя мэты: (тыс. рублёў) Бягучыя расходы 207 207 690,0 Закупкi тавараў i аплата паслуг 207 204 840,0 З iх: утрыманне апарату кiравання 538 727,0 бягучы рамонт i ўтрыманне аўтамабiльных дарог 200 752 928,0 iншыя бягучыя расходы 5 913 185,0 Субсiдыi i бягучыя трансферты 2 850,0 Трансферты насельнiцтву 2 850,0 З iх: выплаты пенсiй i дапамог 2 850,0 Капiтальныя расходы 193 292 310,0 Капiтальныя ўкладаннi ў асноўныя фонды 175 900 310,0 Набыццё абсталявання i прадметаў працяглага карыстання 31 231 310,0 Капiтальнае будаўнiцтва 76 000 000,0 Капiтальны рамонт 68 669 000,0 Капiтальныя трансферты 17 392 000,0 Капiтальныя трансферты ўнутры краiны 17 392 000,0 Трансферты бюджэтам iншых узроўняў 17 392 000,0 З рэспублiканскага дарожнага фонду прадастаўляюцца трансферты г. Мiнску на развiццё i рамонт часткi вулiц, якiя з’яўляюцца працягам рэспублiканскiх аўтамабiльных дарог, у парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, у памеры 20 працэнтаў ад сум падатку, якiя паступiлi ў рэспублiканскi дарожны фонд з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных у г. Мiнску. 4. Прадаставiць права Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у межах расходаў, прадугледжаных часткай першай пункта 3 гэтага артыкула, устанаўлiваць накiраваннi сродкаў рэспублiканскага дарожнага фонду. 5. У рэспублiканскi дарожны фонд уключаюцца плата за праезд па аўтамабiльнай дарозе Брэст—Мiнск—гранiца Расiйскай Федэрацыi i плата за праезд цяжкавагавых i буйнагабарытных аўтатранспартных сродкаў па названай дарозе. Артыкул 27. 1. Устанавiць, што ў 2002 годзе даходы дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi ўтвараюцца ў суме 71 720 900,0 тыс. рублёў за кошт наступных крынiц: (тыс. рублёў) Бягучыя даходы 71 720 900,0 Абавязковыя адлiчэннi юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi 71 602 500,0 Iншыя паступленнi ў дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi 118 400,0 2. Накiраваць у 2002 годзе сродкi дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi ў суме 71 720 9 00,0 тыс. рублёў на наступныя мэты: (тыс. рублёў) Бягучыя расходы 54 728 068,9 З iх: утрыманне дзяржаўнай службы занятасцi 10 533 700,0 Закупкi тавараў i аплата паслуг 33 457 977,5 З iх: утрыманне дзяржаўнай службы занятасцi 10 452 282,0 Субсiдыi i бягучыя трансферты 21 270 091,4 З iх: утрыманне дзяржаўнай службы занятасцi 81 418,0 Капiтальныя расходы 5 823 089,1 З iх: утрыманне дзяржаўнай службы занятасцi 3 025 000,0 Прадастаўленне крэдытаў, бюджэтных пазык за вылiкам пагашэння 11 169 742,0 3. Перавышэнне даходаў дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi ў 2002 годзе ад устаноўленых у пункце 1 гэтага артыкула накiраваць на фiнансаванне расходаў рэспублiканскага бюджэту. Артыкул 28. Устанавiць, што ў 2002 годзе: 1. Сродкi фондаў аховы прыроды залiчваюцца ў мясцовыя бюджэты i выкарыстоўваюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 2. У рэспублiканскi фонд аховы прыроды накiроўваецца 10 працэнтаў сродкаў фондаў аховы прыроды. 3. Даходы рэспублiканскага фонду аховы прыроды фармiруюцца ў суме 6 475 000,0 тыс. рублёў. 4. Сродкi рэспублiканскага фонду аховы прыроды ў суме 6 475 000,0 тыс. рублёў накiроўваюцца на наступныя мэты: (тыс. рублёў) Бягучыя расходы 3 125 000,0 Закупкi тавараў i аплата паслуг 2 125 000,0 Субсiдыi i бягучыя трансферты 1 000 000,0 Капiтальныя расходы 3 230 000,0 Капiтальныя ўкладаннi ў асноўныя фонды 3 230 000,0 З iх: будаўнiцтва вытворчых (экалагiчных) аб’ектаў 2 700 000,0 Прадастаўленне крэдытаў, бюджэтных пазык за вылiкам пагашэння 120 000,0 5. Парадак фармiравання i выкарыстання сродкаў рэспублiканскага i мясцовых фондаў аховы прыроды вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 29. Устанавiць, што рэспублiканскi фонд «Энергазберажэнне» фармiруецца ў суме 158 000,0 тыс. рублёў за кошт плацяжоў за перарасход палiва, электрычнай i цеплавой энергii, сум эканамiчных санкцый за парушэнне правiлаў карыстання электрычнай i цеплавой энергiяй, добраахвотных узносаў юрыдычных i фiзiчных асоб. Накiраваць сродкi рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне» на наступныя мэты: (тыс. рублёў) Бягучыя расходы 158 000,0 Субсiдыi i бягучыя трансферты 158 000,0 Фiнансаванне энергазберагальных мерапрыемстваў у галiнах народнай гаспадаркi 158 000,0 Артыкул 30. Устанавiць, што ў 2002 годзе не менш чым 80 працэнтаў расходаў на выплату дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей, ажыццяўляецца са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 31. Устанавiць, што ў 2002 годзе: 1. Сродкi, атрыманыя Рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам па транспарцiроўцы i пастаўцы газу «Белтрансгаз» (далей — прадпрыемства «Белтрансгаз») ад юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у лiк пагашэння iмi запазычанасцi за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася па стану на 1 лютага 1996 года, пералiчваюцца ў рэспублiканскi бюджэт. 2. Па меры паступлення ў рэспублiканскi бюджэт сродкаў ад прадпрыемства «Белтрансгаз» кампенсаваць дзяржаўным юрыдычным асобам сродкi ў замежнай валюце, заблакiраваныя ў Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года i аднесеныя да ўнутранага дзяржаўнага доўгу: па рашэнню Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь — у беларускiх рублях па афiцыйнаму курсу Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь; Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь пры дапамозе правядзення залiкаў па непагашанай запазычанасцi дадзеных юрыдычных асоб: па падатках, iншых абавязковых плацяжах, а таксама iншых плацяжах (бюджэтным пазыках, крэдытах, выдадзеных пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь), а таксама працэнтах i санкцыях па пратэрмiнаваных плацяжах; па запазычанасцi за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася па стану на 1 лютага 1996 года, у тым лiку пры наяўнасцi дагавораў аб пераводзе доўгу цi аб уступцы патрабаванняў гэтых юрыдычных асоб. 3. Сродкi ў замежнай валюце, якiя заблакiраваны па стану на 1 студзеня 1992 года i лiчацца ў дзяржаўных юрыдычных асоб пры iх раздзяржаўленнi i прыватызацыi, разблакiраванню не падлягаюць i адносяцца на змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу. 4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу на суму сродкаў у замежнай валюце, якiя заблакiраваны па стану на 1 студзеня 1992 года i лiчацца ў арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту. Артыкул 32. Устанавiць, што ў 2002 годзе: 1. Памер прыросту ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь не можа перавышаць 3 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту. 2. Па крэдытах Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, выкарыстаных Урадам Рэспублiкi Беларусь на кампенсацыю насельнiцтву ўрону ад абясцэньвання грашовых зберажэнняў, змешчаных ва ўклады ў Ашчадны банк, i аблiгацый мэтавай беспрацэнтнай пазыкi 1990 года на набыццё тавараў працяглага карыстання, а таксама фiнансаванне жыллёвага будаўнiцтва, працэнты не спаганяюцца. Плата за абслугоўванне крэдытаў, выдадзеных у 2002 годзе Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь Ураду Рэспублiкi Беларусь, спаганяецца на ўзроўнi стаўкi рэфiнансавання, устанаўлiваемай Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь, акрамя названых у частцы першай гэтага пункта. 3. Аднесцi на ўнутраны дзяржаўны доўг Рэспублiкi Беларусь сумы выдадзеных у 2001 годзе Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь крэдытаў на фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту з абслугоўваннем Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь гэтых крэдытаў пад 6,5 працэнта гадавых, у тым лiку крэдытаў, выкарыстаных Урадам Рэспублiкi Беларусь на кампенсацыю насельнiцтву ўрону ад абясцэньвання грашовых зберажэнняў, змешчаных ва ўклады ў Ашчадны банк, i аблiгацый мэтавай беспрацэнтнай пазыкi 1990 года на набыццё тавараў працяглага карыстання i жыллёвае будаўнiцтва, абслугоўванне якiх ажыццяўляецца без спагнання працэнтаў.
Артыкул 33. Устанавiць лiмiт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь на канец 2002 года ў памеры 2 млрд. долараў ЗША. Абслугоўванне i пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ажыццяўляецца з прыцягненнем сродкаў рэспублiканскага бюджэту па крэдытных лiнiях, названых у дадатку 6 да гэтага Закона. Плацяжы, выкананыя з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з гарантыямi Урада Рэспублiкi Беларусь, спаганяюцца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асоб — пазычальнiкаў замежных крэдытаў. Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь мае права зменшыць суму фiнансавання названых асоб, калi яны фiнансуюцца з рэспублiканскага бюджэту, на суму зробленых плацяжоў.
Артыкул 34. Устанавiць, што ў 2002 годзе паступаюць у даход рэспублiканскага бюджэту сродкi, уключаючы сродкi ў замежнай валюце, атрыманыя дзяржаўнымi органамi, за выключэннем: сродкаў, атрымлiваемых Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўным камiтэтам пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь ад рэалiзацыi матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў, аб’ектаў нерухомасцi, аказання платных паслуг, здачы другасных рэсурсаў; сродкаў, атрымлiваемых органамi i ўстановамi крымiнальна-выканаўчай сiстэмы Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь; сродкаў, атрымлiваемых органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь ад аказання платных паслуг, а таксама сродкаў, атрыманых у вынiку сертыфiкацыi прадукцыi i паслуг у галiне пажарнай бяспекi; сродкаў, якiя паступаюць за аказанне платных паслуг дэпартаментам па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасцi i атамнай энергетыцы Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь; сродкаў, атрыманых Камiтэтам лясной гаспадаркi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на рэалiзацыю праекта развiцця лясной гаспадаркi; сродкаў, якiя паступаюць за аказанне прававых паслуг дзяржаўнымi натарыяльнымi канторамi; сродкаў iнавацыйных фондаў; сродкаў фонду развiцця будаўнiчай навукi; сродкаў фонду стабiлiзацыi Мiнiстэрства сувязi Рэспублiкi Беларусь; сродкаў, якiя паступаюць у Камiтэт па матэрыяльных рэсурсах пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад аказання платных паслуг юрыдычным асобам па часоваму захоўванню тавараў i за запазычанне матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўнага i мабiлiзацыйнага рэзерваў; ахвяраванняў юрыдычных i фiзiчных асоб Рэспублiкi Беларусь i iншых дзяржаў, спонсарскiх сродкаў, якiя паступаюць у Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i выкарыстоўваюцца на развiццё фiзiчнай культуры i спорту ў рэспублiцы, а таксама заявачных узносаў замежных удзельнiкаў мiжнародных спартыўных мерапрыемстваў, што паступаюць на рахунак Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь для правядзення мерапрыемстваў; сродкаў, атрыманых агульнымi i гаспадарчымi судамi пры прымусовым выкананнi па маёмасных сысканнях; сродкаў, якiя паступаюць за аказанне консульскiх паслуг у замежустановах Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 35. Адкрыццё i абслугоўванне Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i iншымi банкамi рахункаў дзяржаўных органаў i арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту, а таксама iншых юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў па адкрытых iмi рахунках для размяшчэння бюджэтных сродкаў ажыццяўляюцца без спагнання платы. За карыстанне грашовымi сродкамi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, якiя знаходзяцца i размешчаны на рахунках у банках, у тым лiку Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь, банкi плацяць ва ўстаноўленым парадку ў даход адпаведнага бюджэту працэнты па стаўцы не нiжэй за стаўку, вызначаемую ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь па банкаўскiх укладах да запатрабавання. Абслугоўванне банкамi-агентамi Урада Рэспублiкi Беларусь знешнiх дзяржаўных пазык, пагашаемых з бюджэтных сродкаў, робiцца з выплатай узнагароджання ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку. Артыкул 36. Устанавiць, што ў 2002 годзе рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Ураду Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляюць расходы ў межах прадугледжаных планавых асiгнаванняў. Нарматыўныя прававыя акты, якiя прыняты (выдадзены) да 2002 года аб выдзяленнi сродкаў цi ўстанаўлiваюць парадак фiнансавання ў 2002 годзе, забяспечваюцца фiнансаваннем у межах сродкаў, прадугледжаных у ведамаснай i эканамiчнай (прадметнай) бюджэтных класiфiкацыях расходаў рэспублiканскага бюджэту. Дазволiць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь цi па яго даручэнню Мiнiстэрству фiнансаў Рэспублiкi Беларусь уносiць змяненнi ў расходы рэспублiканскага бюджэту па ведамаснай i эканамiчнай (прадметнай) бюджэтных класiфiкацыях расходаў у межах гадавых асiгнаванняў, зацверджаных у артыкуле 13 гэтага Закона. Артыкул 37. Нарматыўныя прававыя акты, якiя цягнуць дадатковыя расходы звыш сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце ў 2002 годзе, прымаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 38. У выпадках парушэння мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi ўстаноўленага заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку залiчэння падаткаў, iншых абавязковых плацяжоў, iншых паступленняў у рэспублiканскi бюджэт, а таксама нямэтавага выкарыстання сродкаў, выдзеленых з рэспублiканскага бюджэту, цi запазычанасцi па плацяжах у бюджэт, якая маецца, прыпыняць цi змяншаць перадачу з рэспублiканскага бюджэту сродкаў з фонду фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, субвенцый i субсiдый бюджэтам абласцей i г. Мiнска. Ажыццяўляць залiк запазычанасцi юрыдычных асоб па падатках i абавязковых плацяжах у рэспублiканскi бюджэт у межах расходаў рэспублiканскага бюджэту на 2002 год, зацверджаных у артыкуле 13 гэтага Закона.
Артыкул 39. Пералiкi будоўляў i аб’ектаў, фiнансуемых у 2002 годзе за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, у тым лiку субвенцый на будаўнiцтва аб’ектаў камунальнай уласнасцi, перадаваемых з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, вызначаюцца ў Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграме на 2002 год, зацвярджаемай Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Пералiкi будоўляў i аб’ектаў для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб, фiнансуемых у 2002 годзе за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных на лiквiдацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, фармiруюцца Камiтэтам па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прапановах абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, iншых органаў дзяржаўнага кiравання (у межах выдзеленых лiмiтаў) i зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Выдзелiць не менш чым 10 працэнтаў аб’ёму дзяржаўных капiтальных укладанняў, за выключэннем сродкаў на крэдытаванне жыллёвага будаўнiцтва, ажыццяўляемых у 2002 годзе за кошт рэспублiканскага бюджэту (уключаючы субвенцыi, перадаваемыя з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, на будаўнiцтва аб’ектаў камунальнай уласнасцi), на фiнансаванне iнвестыцыйных праектаў вытворчых галiн эканомiкi на конкурснай аснове.
Артыкул 40. У мэтах рацыянальнага выкарыстання сродкаў, выдзеляемых на лiквiдацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прыпынiць з 1 студзеня 2002 года ў зоне з узроўнем радыеактыўнага забруджвання ад 1 да 5 Ku/кв. км выплату грамадзянам дапамог i даплат, прадугледжаных артыкуламi 30 i 33 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», за выключэннем выплат грамадзянам, якiя пражываюць у сельскай мясцовасцi.
Артыкул 41. У 2002 годзе: 1. Дазволiць рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, iншым дзяржаўным арганiзацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласным i Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам утвараць iнавацыйныя фонды за кошт адлiчэнняў у памеры да 0,25 працэнта ад сабекошту тавараў (работ, паслуг) юрыдычных асоб i гаспадарчых таварыстваў, якiя знаходзяцца ў iх распараджэннi i не ўваходзяць у склад падначаленых Ураду Рэспублiкi Беларусь арганiзацый, што маюць долi (акцыi) дзяржаўнай уласнасцi ў статутных фондах прапарцыянальна долi дзяржаўнай уласнасцi, з аднясеннем налiчаных сродкаў на сабекошт. 2. Прадаставiць права Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваць, зыходзячы са спецыфiкi работы, павышаныя нарматывы адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды для асобных рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, з аднясеннем гэтых сродкаў на сабекошт. 3. Кампенсацыя страт даходаў па ўстаноўцы грамадзянам тэлефонаў на льготных умовах ажыццяўляецца за кошт сродкаў iнавацыйнага фонду Мiнiстэрства сувязi Рэспублiкi Беларусь. 4. Юрыдычныя асобы, якiя знаходзяцца ў распараджэннi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падначаленых Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў i робяць пералiчэннi ў iнавацыйныя фонды названых органаў i арганiзацый, нясуць адказнасць за правiльнасць вылiчэння, своечасовасць платы ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падатках i зборах, спаганяемых у бюджэт Рэспублiкi Беларусь». 5. Неабгрунтавана атрыманыя цi выкарыстаныя не па мэтаваму прызначэнню сродкi iнавацыйных фондаў рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, якiм у адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага артыкула дазволена фармiраваць такiя фонды, а таксама арганiзацыямi — атрымальнiкамi названых сродкаў падлягаюць вяртанню ў адпаведны фонд па рашэнню падатковых i фiнансавых органаў са спагнаннем у бясспрэчным парадку з юрыдычных асоб, якiя дапусцiлi парушэннi, у даход адпаведнага бюджэту штрафу ў памеры сумы выкарыстаных не па мэтаваму прызначэнню сродкаў.
Артыкул 42. У 2002 годзе працягваць фармiраванне фонду развiцця будаўнiчай навукi за кошт сродкаў, якiя адносяцца юрыдычнымi асобамi на сабекошт будаўнiча-мантажных работ. Парадак фармiравання i выкарыстання названага фонду ўстанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 43. Сродкi, атрыманыя ад рэалiзацыi драўнiны асноўных лясных парод, адпускаемай на пнi, размяркоўваюцца: 80 працэнтаў грашовых сродкаў у выглядзе рознiцы памiж выручкай пры продажы драўнiны на пнi на аўкцыёнах, па дагаворных цэнах i аб’яўленай цаной, таксавым коштам накiроўваецца арганiзацыi лясной гаспадаркi, якая правяла аўкцыёны i ажыццявiла продаж па дагаворных цэнах, i 20 працэнтаў — у бюджэт раёна, на тэрыторыi якога размешчаны рэалiзаваны лесасечны фонд.
Артыкул 44. 1. Вызвалiць у 2002 годзе ад платы падатку на прыбытак з накiраваннем вызваленых сум: 1.1. на набыццё асноўных фондаў вытворчага прызначэння: юрыдычных асоб, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку, у тым лiку адасобленыя падраздзяленнi iншых юрыдычных асоб (спецыялiзаваныя механiзаваныя падраздзяленнi), — у частцы аб’ёмаў выкананых работ (аказаных паслуг) юрыдычным асобам i iх адасобленым падраздзяленням, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, вызначаемых у адпаведнасцi з абзацам дзесятым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона; юрыдычных асоб, якiя створаны цi знаходзяцца ў распараджэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, а таксама юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — у частцы аб’ёмаў выкананых работ (аказаных паслуг) малазабяспечаным катэгорыям грамадзян у сельскай мясцовасцi, вызначаемых у адпаведнасцi з абзацам адзiнаццатым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона; 1.2. на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы для вучэбнага i навуковага працэсаў фiнансуемыя з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў: вучэбныя i вучэбна-спартыўныя ўстановы — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi; навуковыя ўстановы — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад навуковай дзейнасцi; 1.3. на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы лячэбных устаноў, набыццё лекавых сродкаў i расходных матэрыялаў фiнансуемыя з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў установы аховы здароўя — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад аказання платных медыцынскiх паслуг; 1.4. на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы фiнансуемыя з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў установы культуры i сацыяльнай абароны — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi; 1.5. на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы навучальныя ўстановы Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў — у частцы сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi. 2. Вызвалiць у 2002 годзе ад падатку на нерухомасць: юрыдычных асоб, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку, у тым лiку адасобленыя падраздзяленнi iншых юрыдычных асоб (спецыялiзаваныя механiзаваныя падраздзяленнi), — з асноўных вытворчых фондаў сельскагаспадарчага прызначэння, выкарыстаных для выканання работ (аказання паслуг) для юрыдычных асоб i iх адасобленых падраздзяленняў, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, вызначаемых у адпаведнасцi з абзацам дзесятым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона; юрыдычных асоб, якiя створаны цi знаходзяцца ў распараджэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, а таксама адасобленыя падраздзяленнi юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — з асноўных вытворчых фондаў сельскагаспадарчага прызначэння, выкарыстаных для выканання работ (аказання паслуг) малазабяспечаным катэгорыям грамадзян у сельскай мясцовасцi, вызначаемых у адпаведнасцi з абзацам адзiнаццатым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона. 3. Вызвалiць у 2002 годзе ад падатку на дабаўленую вартасць юрыдычных асоб, якiя створаны цi знаходзяцца ў распараджэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, а таксама юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — у частцы аб’ёмаў выкананых работ (аказаных паслуг) малазабяспечаным катэгорыям грамадзян у сельскай мясцовасцi, вызначаемых у адпаведнасцi з абзацам адзiнаццатым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона. 4. Устанавiць, што ў 2002 годзе мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права павялiчваць (змяншаць) стаўкi, прадастаўляць асобным плацельшчыкам iльготы, устанаўлiваць i змяняць тэрмiны платы зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, падатку на здабываемыя з прыроднага асяроддзя рэсурсы (за выключэннем падатку на здабычу нафты), а таксама прадастаўляць асобным плацельшчыкам iльготы па плаце падаходнага падатку з фiзiчных асоб, адзiнага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, дзяржаўнай пошлiны, якая падлягае залiчэнню ў мясцовыя бюджэты. Артыкул 45. Устанавiць у 2002 годзе наступную чарговасць уключэння ў адпускныя цэны (тарыфы) на тавары (работы, паслугi) сум падаткаў, збораў i адлiчэнняў, аплачваемых у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, з выручкi ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг): акцызы (для падакцызных тавараў); мэтавыя зборы ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйныя фонды i мэтавы збор на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, аплачваемыя ў адпаведнасцi з артыкулам 11 гэтага Закона; адлiчэннi ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатак з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, аплачваемыя ў адпаведнасцi з артыкулам 24 гэтага Закона; падатак з продажу аўтамабiльнага палiва; падатак на дабаўленую вартасць.
Артыкул 46. Гэты Закон уступае ў сiлу з 1 студзеня 2002 года. Артыкул 47. 1. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: 1.1. забяспечыць з 1 студзеня 2002 года ўлiк Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь даходаў i расходаў сродкаў: атрымлiваемых установамi, якiя фiнансуюцца з рэспублiканскага бюджэту, ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi; iнавацыйных фондаў, утвараемых рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, у адпаведнасцi з артыкулам 41 гэтага Закона; Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь; 1.2. у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона: прывесцi нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi органамi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона. 2. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў: 2.1. забяспечыць з 1 студзеня 2002 года ўлiк даходаў i расходаў сродкаў: атрымлiваемых установамi, якiя фiнансуюцца з мясцовых бюджэтаў, ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi; iнавацыйных фондаў, утвараемых абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi ў адпаведнасцi з артыкулам 41 гэтага Закона; 2.2. забяспечыць своечасовае зацвярджэнне адпаведных мясцовых бюджэтаў; 2.3. устанавiць парадак расходавання рэзервовых фондаў, утвараемых мясцовымi Саветамi дэпутатаў; 2.4. прыняць рашэннi, неабходныя для выканання гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.
29 снежня 2001 г., г. Мiнск.
№ 72-З.
Заўвага. Дадаткi не публiкуюцца.
|