Закон Республики Беларусь
от 28 декабря 2002 года
"О бюджете Республики Беларусь
на 2003 год"
Закон Рэспублiкi Беларусь
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 17 снежня 2002 года
Артыкул 1. Зацвердзiць рэспублiканскi бюджэт на 2003 год па расходах у суме 6 598 593 841,0 тыс. рублёў зыходзячы з прагназiруемага аб’ёму даходаў у суме 6 104 593 841,0 тыс. рублёў. Устанавiць гранiчны памер дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту на 2003 год у суме 494 000 000,0 тыс. рублёў. Ажыццявiць фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту ў 2003 годзе згодна з дадаткам 1. Артыкул 2. Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi, Рэспублiканскi дарожны фонд, Рэспублiканскi фонд аховы прыроды, Рэспублiканскi фонд «Энергазберажэнне» ў 2003 годзе з’яўляюцца дзяржаўнымi мэтавымi бюджэтнымi фондамi. Уключыць у рэспублiканскi бюджэт на 2003 год сродкi дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: Рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, Дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi, Рэспублiканскага дарожнага фонду, Рэспублiканскага фонду аховы прыроды, Рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне», а таксама бюджэты свабодных эканамiчных зон. Артыкул 3. Уключыць у 2003 годзе ў склад мясцовых бюджэтаў сродкi мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў аховы прыроды, дарожных фондаў, фондаў стабілізаці эканомікі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйных фондаў, а таксама пазабюджэтныя фонды, што ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь мясцовымi Саветамi дэпутатаў або выканаўчымi i распарадчымi органамi. Артыкул 4. Устанавiць, што даходы рэспублiканскага бюджэту на 2003 год фармiруюцца за кошт: падатку на дабаўленую вартасць i акцызаў на тавары, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь; падатку на дабаўленую вартасць на тавары (работы, паслугi), якiя выпускаюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем адлiчэнняў, што перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у памерах, прадугледжаных абзацам трэцiм артыкула 7 гэтага Закона); акцызаў на тавары (за выключэннем акцызаў на асобныя тавары, адлiчэннi па якiх перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска часткова, у памерах, прадугледжаных абзацам другiм артыкула 7 гэтага Закона, i акцызаў, што поўнасцю залiчваюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у адпаведнасцi з абзацам адзiнаццатым артыкула 8 гэтага Закона); падаткаў на даходы i прыбытак юрыдычных асоб (за выключэннем адлiчэнняў, што перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, у памерах, прадугледжаных абзацам чацвёртым артыкула 7 гэтага Закона); надзвычайнага падатку для лiквiдацыi вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (далей — надзвычайны падатак); даходаў ад знешняга гандлю i знешнеэканамiчных аперацый; даходаў свабодных эканамiчных зон; iншых абавязковых плацяжоў i iншых паступленняў. У даходы рэспублiканскага бюджэту ўключаюцца сродкi дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: Рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi; Дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi; Рэспублiканскага дарожнага фонду; Рэспублiканскага фонду аховы прыроды; Рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне». У даходы бюджэтаў свабодных эканамiчных зон уключаюцца падаткi на даходы i прыбытак, акцызы i 50 працэнтаў падатку на дабаўленую вартасць, якiя плацяцца рэзiдэнтамi свабодных эканамiчных зон. Астатнiя падаткi i iншыя абавязковыя плацяжы, што плацяць рэзiдэнты свабодных экнамiчных зон, залiчваюцца ў рэспублiканскi i мясцовыя бюджэты ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 5. Прадугледзець у рэспублiканскiм бюджэце на 2003 год паступленнi даходаў у суме 6 104 593 841,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 2. Артыкул 6. Устанавiць, што ў 2003 годзе: 1. З юрыдычных асоб, уключаючы замежных юрыдычных асоб, фiлiялаў i iншых адасобленых падраздзяленняў юрыдычных асоб, што маюць асобны баланс, разлiковы (бягучы) або iншы рахунак, удзельнiкаў дагавора аб сумеснай дзейнасцi, якiм даручана вядзенне агульных спраў або якiя атрымалi выручку ад гэтай дзейнасцi да яе размеркавання, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, незалежна ад формаў уласнасцi спаганяюцца надзвычайны падатак па стаўцы 4 працэнты i абавязковыя адлiчэннi ў Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi па стаўцы 1 працэнт ад фонду заработнай платы. Плата надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi праводзiцца адзiным плацяжом у памеры 5 працэнтаў. Пры гэтым 80 працэнтаў з паступаючых сум адзiнага плацяжу накiроўваюцца ў лiк надзвычайнага падатку i 20 працэнтаў — абавязковых адлiчэнняў у Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 2. Вызваляюцца ад надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi: юрыдычныя асобы i iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (крамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — за ўказаную прадукцыю; агульнаадукацыйныя школы — у частцы сродкаў, выплачаных навучэнцам за сабраныя макулатуру i металалом; юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць сацыяльна-культурную дзейнасць i атрымлiваюць датацыi (субсiдыi) з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў на пакрыццё страт ад гэтай дзейнасцi; грамадскiя аб’яднаннi, якiя не ажыццяўляюць прадпрымальнiцкай дзейнасцi; юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — ад выканання навукова-даследчых, даследна-канструктарскiх i даследна-тэхналагiчных работ за кошт сродкаў рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэтных крынiц; калегii адвакатаў; лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансерах; юрыдычныя асобы, якiя маюць фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi i якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць за межамi Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваныя ў якасцi падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — у частцы сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення гэтымi фiлiяламi i iншымi адасобленымi падраздзяленнямi прадпрымальнiцкай дзейнасцi за межамi Рэспублiкi Беларусь; юрыдычныя асобы, уключаючы замежныя юрыдычныя асобы, фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi гэтых юрыдычных асоб, якiя маюць асобны баланс, разлiковы (бягучы) або iншы рахунак, удзельнiкi дагавора аб сумеснай дзейнасцi, якiм даручана вядзенне разлiкаў з бюджэтам у сувязi з ажыццяўленнем сумеснай дзейнасцi або якiя атрымалi выручку ад гэтай дзейнасцi да яе размеркавання, — у частцы сум: надбавак i даплат да тарыфных ставак i службовых акладаў, аплаты дадатковых водпускаў у выпадках, калi такiя надбаўкi i даплаты, аплата дадатковых водпускаў устаноўлены ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; сярэдняга заработку, што выплачваецца за кошт медыцынскай установы ў адпаведнасцi з гарантыямi для работнiкаў, якiя з’яўляюцца донарамi. 3. Налiчаныя сумы надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi адносяцца на сабекошт прадукцыi (работ, паслуг). 4. Правы i абавязкi плацельшчыкаў надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi, адказнасць за правiльнасць iх налiчэння i своечасовасць платы, парадак спагнання ўказаных плацяжоў, а таксама права падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх налiчэння i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам. 5. Захаваць на 2003 год устаноўлены Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь склад фонду заработнай платы для налiчэння надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi. 6. Абавязковыя адлiчэннi ў Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем арганiзацый, што фiнансуюцца з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў. Па ўказаных арганiзацыях адлiчэннi сродкаў у Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi праводзяцца ў памеры 0,5 працэнта ад фонду заработнай платы. Арганiзацыi, якiя атрымлiваюць фiнансаванне з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, у частцы фонду заработнай платы, вылiчанага за кошт указаных сродкаў, вызваляюцца ад надзвычайнага падатку i плацяць абавязковыя адлiчэннi ў Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ў памеры 0,5 працэнта ад фонду заработнай платы. Артыкул 7. Зацвердзiць на 2003 год наступныя нарматывы адлiчэнняў (у працэнтах) у бюджэты абласцей i г. Мiнска, за выключэннем рэзiдэнтаў свабодных эканамiчных зон, ад: акцызаў на аўтамабiльнае палiва (акрамя iмпартаванага) — 20; падатку на дабаўленую вартасць на тавары (работы, паслугi), што выпускаюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, у бюджэты Брэсцкай вобласцi — 66, Вiцебскай — 47, Гомельскай — 42, Гродзенскай — 58, Мiнскай — 73,8, Магiлёўскай — 100, г. Мiнска — 31,5; падаткаў на даходы i прыбытак юрыдычных асоб у бюджэты Брэсцкай вобласцi — 60, Вiцебскай — 44, Гомельскай — 33, Гродзенскай — 43, Мiнскай — 39, Магiлёўскай — 100, г. Мiнска — 29,2. Артыкул 8. Устанавiць, што ў 2003 годзе поўнасцю паступаюць у бюджэты абласцей i г. Мiнска: падаходны падатак з фiзiчных асоб; плата за драўнiну асноўных лясных парод, што адпускаецца на пнi; плата за карыстанне лясамi (лясныя карыстаннi); падатак на нерухомасць; зямельны падатак; экалагiчны падатак на здабываемыя з прыроднага асяроддзя рэсурсы; экалагiчны падатак за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў; падатак пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання для суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва; сродкi ад рэалiзацыi безгаспадарнай маёмасцi i скарбаў; акцызы па вiну, напiтках слабаалкагольных i вiнных (акрамя акцызаў, што спаганяюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, а таксама плацяцца ў бюджэты свабодных эканамiчных зон у адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 4 гэтага Закона); адзiны падатак з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб; адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi; падатак на iгральны бiзнес; плата, якая атрымлiваецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi за выкарыстанне месцаў размяшчэння вонкавай рэкламы. Артыкул 9. Устанавiць, што ў 2003 годзе з мясцовых бюджэтаў фiнансуецца да 35 працэнтаў затрат па аказанню жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву ў абласцях i да 28 працэнтаў у г. Мiнску, а таксама да 25 працэнтаў затрат па перавозках гарадскiм пасажырскiм i прыгарадным аўтобусным транспартам у абласцях i да 50 працэнтаў у г. Мiснку. Артыкул 10. У 2003 годзе: 1. Абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ўво- дзяць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак наступныя мясцовыя падаткi i зборы: 1.1. зборы з карыстальнiка (збор за паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах, збор за права гандлю, збор з уладальнiкаў сабак, збор за права выкарыстання мясцовай сiмволiкi, збор на правядзенне аўкцыёнаў, курортны збор, рыбалоўны i паляўнiчы зборы, збор на будаўнiцтва ў курортнай зоне i iнш.); 1.2. падатак на продаж тавараў у рознiчнай гандлёвай сетцы па пералiку, якi зацвярджаецца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў (за выключэннем сацыяльна значных тавараў, што вызначаюцца Саветам Мiнiстрам Рэспублiкi Беларусь); 1.3. зборы за паслугi (збор за паслугi гасцiнiц, кемпiнгаў, матэляў, рэстаранаў, бараў, кафэ i iншых аб’ектаў сервiсу); 1.4. падатак на рэкламу з юрыдычных i фiзiчных асоб; 1.5. мэтавыя зборы (транспартны збор на абнаўленне i аднаўленне гарадскога, прыгараднага пасажырскага транспарту, аўтобусаў мiжгароднiх зносiнаў i ўтрыманне ведамаснага гарадскога электрычнага транспарту, збор на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна; 1.6. зборы за прамысловую нарыхтоўку (закупку) дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжаня ў мэтах iх прамысловай перапрацоўкi або рэалiзацыi; 1.7. зборы з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь праз пункты пропуску. 2. Абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню самастойна вызначаюць базу i аб’екты падаткаабкладання, канкрэтныя памеры ставак, плацельшчыкаў, iльготы, парадак налiчэння i тэрмiны платы мясцовых падаткаў i збораў у адпаведнасцi з гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Падатак на продаж тавараў у рознiчнай гандлёвай сетцы, мэтавыя зборы i зборы, указаныя ў падпунктах 1.6 i 1.7 пункта 1 гэтага артыкула, уводзяцца абласнымi, Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў i залiчваюцца ў адпаведныя бюджэты абласцей i г. Мiнска. Iншыя падаткi i зборы, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула, уводзяцца Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, Саветамi дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню i залiчваюцца ў адпаведныя бюджэты. 3. Падатковыя стаўкi не могуць перавышаць: па курортнаму збору — 3 працэнтаў ад кошту пуцёўкi; па зборах з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь праз пункты пропуску — 3 еўра або ў эквiваленце ў беларускiх рублях па курсу Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на дату аплаты на адну фiзiчную асобу; па падатку на продаж тавараў у рознiчнай гандлёвай сетцы, за выключэннем продажу тавараў замежнай вытворчасцi i падакцызных тавараў, — 5 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi тавараў, а на продаж тавараў замежнай вытворчасцi, за выключэннем падакцызных тавараў, — 15 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi тавараў; па зборах за паслугi — 5 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi паслуг; па мэтавых зборах, падатку на рэкламу — 5 працэнтаў ад сумы прыбытку (даходу), якая застаецца ў распараджэннi юрыдычнай асобы (у сукупнасцi па ўказаных мэтавых зборах i падатку); па зборах за прамысловую закупку дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання — 5 працэнтаў ад кошту аб’ёму закупленых дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання. Стаўкi падатку на продаж тавараў у рознiчнай гандлёвай сетцы па падакцызных таварах устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. 4. Плацельшчыкамi мясцовых падаткаў i збораў могуць быць юрыдычныя i фiзiчныя асобы. Юрыдычныя асобы, якiя маюць фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi, плацяць мэтавыя зборы ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. Курортны збор плацiцца па месцы знаходжання аздараўленчых i санаторна-курортных арганiзацый фiзiчнымi асобамi, за выключэннем накiроўваемых на аздараўленне i санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Зборы за прамысловую закупку дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання не плацяцца, калi пры iх нарыхтоўцы ўнесена плата за пабочнае лясное карыстанне. Плацельшчыкi збораў з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь праз пункты пропуску, а таксама аб’ект гэтага збору i льготы па iм устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Юрыдычныя асобы, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi плацяць мясцовыя падаткi i зборы за кошт прыбытку (даходу), што застаецца ў iх распараджэннi, за выключэннем: падатку на продаж тавараў у рознiчнай гандлёвай сетцы i збораў за паслугi, якiя ўстанаўлiваюцца як надбаўка да цаны i выключаюцца з выручкi пры налiчэннi падаткаў i iншых плацяжоў, што плацяцца ў бюджэт i дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды; збору, указанага ў падпункце 1.6 пункта 1 гэтага артыкула, якi адносiцца на сабекошт тавараў (работ, паслуг) у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 5. Правы i абавязкi плацельшчыкаў мясцовых падаткаў i збораў, адказнасць за правiльнасць iх налiчэння i своечасовасць платы, парадак iх спагнання, а таксама права падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх налiчэння i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам. Артыкул 11. У 2003 годзе: 1. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў: ствараюць мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання i мясцовыя мэтавыя бюджэтныя жыллёва-iнфестыцыйныя фонды; устанаўлiваюць мэтавыя зборы ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйныя фонды i мэтавы збор на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду. Сродкi мэтавага збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, накiроўваюцца на расходы па ўтрыманню i рамонту жыллёвага фонду, уключаючы жыллёва-будаўнiчыя кааператывы, таварыствы ўласнiкаў, а таксама на субсiдыi юрыдычным асобам па вяртанню часткi затрат, звязаных з аказаннем жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву. 2. З юрыдычных асоб, уключаючы замежныя юрыдычныя асобы, фiлiялаў i iншых адасобленых падраздзяленняў юрыдычных асоб, якiя маюць асобны баланс, разлiковы (бягучы) або iншы рахунак, удзельнiкаў дагавора аб сумеснай дзейнасцi, якiм даручана вядзенне агульных спраў або якiя атрымалi выручку ад гэтай дзейнасцi да яе размеркавання, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, спаганяюцца мэтавыя зборы на фармiраванне мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання па стаўцы 1 працэнт, жыллёва-iнвестыцыйных фондаў — па стаўцы 0,5 працэнта i мэтавы збор на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, — па стаўцы 1 працэнт ад выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi тавараў, работ, паслуг (банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, — ад даходу за вылiкам расходаў па выплаце працэнтаў, камiсiйных i iншых банкаўскiх расходаў; юрыдычнымi асобамi незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы, якiя ажыццяўляюць гандлёвую нарыхтоўчую дзейнасцi i дзейнасць па аказанню паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымi арганiзацыямi — ад балансавага прыбытку). Плата мэтавых збораў на фармiраванне мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйных фондаў i мэтавага збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, праводзiцца адзiным плацяжом у памеры 2,5 працэнта ў адпаведныя мясцовыя бюджэты. 3. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў накiроўваць з паступаючых плацяжоў, указаных у пункце 2 гэтага артыкула, на фармiраванне: мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання — 40 працэнтаў; мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў — 20 працэнтаў; мэтавага збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, — 40 працэнтаў. 4. Сродкi мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, утвараемых абласнымi Саветамi дэпутатаў, накiроўваюцца на аднаўленне, набыццё сельскагаспадарчай тэхнiкi i набыццё нафтапрадуктаў, вяртанне банкаўскiх крэдытаў, атрыманых на гэтыя мэты пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь цi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, i таварных крэдытаў, выдадзеных ва ўстаноўленым парадку, а таксама на набыццё мiнеральных угнаенняў i iншыя мэты ў адпаведнасцi з рашэннямi Урада Рэспублiкi Беларусь. Напрамкi i пры неабходнасцi памеры выкарыстання сродкаў мясцовага мэтавага бюджэтнага фонду стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, утвараемага Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 5. Накiроўваць сродкi мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў: 5.1. абласным Саветам дэпутатаў на: прадастаўленне пазык (крэдытаў) i пазык грамадзянам, а таксама юрыдычным асобам i iх адасобленым падраздзяленням, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва (рэканструкцыю) i набыццё жылых памяшканняў, а таксама на будаўнiцтва аб’ектаў iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; будаўнiцтва жылых памяшканняў у калгасах i саўгасах у памеры не менш як 30 працэнтаў; 5.2. Мiнскаму гарадскому Савету дэпутатаў: не менш як 50 працэнтаў на прадастаўленне пазык (крэдытаў) i пазык грамадзянам, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва (рэканструкцыю) i набыццё жылых памяшканняў, а таксама на будаўнiцтва аб’ектаў iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; 30 працэнтаў у фонды абласных Саветаў дэпутатаў (па 5 працэнтаў у кожны) для будаўнiцтва жылых памяшканняў у сельскай мясцовасцi; 5.3. абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў — да 20 працэнтаў на будаўнiцтва жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян са зносiмых i пераабсталёўваемых для выкарыстання ў iншых мэтах старых i непрыдатных для пражывання жылых дамоў у парадку, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Неабгрунтаванае атрыманне або выкарыстанне не па мэтаваму прызначэнню цi з парушэннем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь сродкаў мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйных фондаў i мэтавага збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, цягнуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам. 6. Вызвалiць ад указаных у пункце 1 гэтага артыкула мэтавых збораў: юрыдычныя асобы i iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — па гэтай дзейнасцi; арганiзацыi бытавога абслугоўвання пры аказаннi бытавых паслуг сеткай комплексных прыёмных пунктаў у сельскай мясцовасцi; лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансерах; юрыдычныя асобы спажывецкай кааперацыi рэспублiкi; юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы сум, атрыманых ад выканання навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i даследна-тэхналагiчных работ за кошт сродкаў рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэтных крынiц; юрыдычныя асобы, што фiнансуюцца з бюджэту, — у частцы сродкаў, што выдзяляюцца з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў; арганiзацыi — у частцы выдзяляемых з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў субсiдый i датацый. 7. З улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi асобных юрыдычных асоб вылiчэнне ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула мэтавых збораў праводзiцца: юрыдычнымi асобамi, якiя маюць унутраныя абароты, — без улiку гэтых абаротаў; арганiзацыямi грамадскага харчавання — ад валавога даходу без улiку даходаў уласнай вытворчасцi; арганiзацыямi бытавога абслугоўвання насельнiцтва, адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву, — ад аб’ёму рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) без улiку кошту аплачаных насельнiцтвам матэрыялаў i запасных частак; арганiзацыямi жыллёва-камунальнай гаспадаркi i эксплуатацыйнымi арганiзацыямi, iх адасобленымi падраздзяленнямi i адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя аказваюць жыллёва-камунальныя i эксплуатацыйныя паслугi, — ад выручкi, атрыманай за аказаныя паслугi, без улiку даходаў ад платы насельнiцтва за карыстанне (тэхнiчнае абслугоўванне) жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi, а таксама платы за iнтэрнат; юрыдычнымi асобамi, якiя маюць фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць за межамi Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваныя ў якасцi падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — без улiку сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення гэтымi фiлiяламi i iншымi адасобленымi падраздзяленнямi прадпрымальнiцкай дзейнасцi за межамi Рэспублiкi Беларусь. 8. Юрыдычныя асобы, акрамя страхавых арганiзацый, не выплачваюць указаныя плацяжы ад пазарэалiзацыйных даходаў. 9. Сумы налiчаных мэтавых збораў улiчваюцца пры фармiраваннi адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi) у адпаведнасцi з артыкулам 47 гэтага Закона. 10. Правы i абавязкi плацельшчыкаў мэтавых збораў у мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйныя фонды i мэтавага збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, адказнасць за правiльнасць iх налiчэння i своечасовасць платы, парадак спагнання ўказаных мэтавых збораў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх налiчэння i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам. Артыкул 12. Устанавiць, што ў 2003 годзе: 50 працэнтаў прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь штомесяц пералiчваюцца ў даход рэспублiканскага бюджэту; даход, атрыманы ад размяшчэння ў банках-нерэзiдэнтах крэдытаў Мiжнароднага валютнага фонду i iншых замежных крэдытаў, атрыманых Урадам Рэспублiкi Беларусь i пад яго гарантыi, у поўным аб’ёме пералiчваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту. Артыкул 13. Зацвердзiць расходы рэспублiканскага бюджэту на 2003 год у суме 6 598 593 841,0 тыс. рублёў па функцыянальнай бюджэтнай класiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь па раздзелах i падраздзелах згодна з дадаткам 3. Устанавiць, што ў 2003 годзе прыярытэтнымi накiрункамi бюджэтна-фiнансавай палiтыкi дзяржавы з’яўляюцца павышэнне дабрабыту насельнiцтва, фiнансаванне аховы здароўя, адукацыi, будаўнiцтва жылля, а таксама мерапрыемстваў, звязаных з лiквiдацыяй наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Артыкул 14. Зацвердзiць у межах асiгнаванняў рэспублiканскага бюджэту на 2003 год: расходы рэспублiканскага бюджэту на 2003 год па ведамаснай бюджэтнай класiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь згодна з дадаткам 4; пералiк рэспублiканскiх мэтавых праграм, фiнансаванне якiх у 2003 годзе прадугледжваецца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту, згодна з дадаткам 5; аб’ём асiгнаванняў на дзяржаўныя капiтальныя ўкладаннi, фiнансаванне якiх у 2003 годзе прадугледжваецца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту, згодна з дадаткам 6. Артыкул 15. Устанавiць пералiк абароненых расходаў па асобных артыкулах рэспублiканскага бюджэту на 2003 год: заработная плата; налiчэннi на заработную плату; трансферты насельнiцтву (стыпендыi, пенсii, дапамогi, безнаяўныя жыллёвыя субсiдыi на патанненне кошту камунальных паслуг i iншыя выплаты насельнiцтву ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь); прадукты харчавання; медыкаменты i перавязачныя сродкi; працэнты па дзяржаўнаму доўгу; пагашэнне дзяржаўнага доўгу. Артыкул 16. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатам устанавiць пералiк абароненых расходаў па асобных артыкулах мясцовых бюджэтаў на 2003 год: заработная плата; налiчэннi на заработную плату; трансферты насельнiцтву (стыпендыi i iншыя выплаты насельнiцтву ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь); прадукты харчавання; медыкаменты i перавязачныя сродкi; пакрыццё затрат па аказанню жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву. Артыкул 17. Зацвердзiць абаротную касавую наяўнасць па рэспублiканскаму бюджэту на 1 студзеня 2004 года ў суме 1 500 000,0 тыс. рублёў. Артыкул 18. Устанавiць нiжнюю мяжу агульных затрат на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць у памеры 3 працэнтаў ад расходнай часткi рэспублiканскага бюджэту (без улiку расходаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў i капiтальных укладанняў) i нарматыў аб’ёму фiнансавання фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў у памеры не менш як 90 працэнтаў ад агульнага аб’ёму бюджэтных асiгнаванняў на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць, у тым лiку нарматыў аб’ёму фiнансавання фундаментальных даследаванняў у памеры не менш чым 30 працэнтаў. Пры гэтым фiнансаванне навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзяржаўнымi навукова-тэхнiчнымi праграмамi па вырашэнню найбольш значных народнагаспадарчых, экалагiчных i сацыяльных праблем, якiя зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 19. Устанавiць, што пачынаючы з 2003 года юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць ва ўстаноўленым парадку здабычу карысных выкапняў, вяртаюць у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, у рэспублiканскi бюджэт расходы на геолагаразведачныя работы, выкананыя за кошт сродкаў бюджэту. Артыкул 20. Устанавiць, што ў 2003 годзе плата за карыстанне падручнiкамi вучнямi агульнаадукацыйных школ, гiмназiй, лiцэяў, вучылiшчаў, каледжаў устанаўлiваецца ў залежнасцi ад матэрыяльнага становiшча сем’яў. Парадак спагнання ў 2003/04 навучальным годзе платы за карыстанне падручнiкамi вучнямi, указанымi ў частцы першай гэтага артыкула, устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 21. Устанавiць, што ў 2003 годзе: фонд фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак ствараецца за кошт адлiчэнняў ад падатку на дабаўленую вартасць i падаткаў на даходы i прыбытак, паступленняў ад продажу маёмасцi, якая належыць дзяржаве, у тым лiку акцый, якiя залiчваюцца ў даход рэспублiканскага бюджэту, у памеры 31,3 працэнта; нарматыў датацыi з фонду фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак мясцовым бюджэтам складае: Брэсцкай вобласцi — 19,5 працэнта, Вiцебскай — 16,4 працэнта, Гомельскай — 17,5 працэнта, Гродзенскай — 23,0 працэнта, Мiнскай — 18,1 працэнта, Магiлёўскай — 5,5 працэнта. Сродкi фонду фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, якiя перадаюцца ў бюджэты абласцей, у першачарговым парадку накiроўваюцца на фiнансаванне абароненых расходаў па асобных артыкулах мясцовых бюджэтаў. Артыкул 22. Устанавiць на 2003 год: сярэднерэспублiканскi нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi па галiнах невытворчай сферы (за выключэннем аховы здароўя) на аднаго жыхара абласцей i г. Мiнска ў памеры 226 900 рублёў; мiнiмальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па рэспублiцы (з улiкам сродкаў на лiквiдацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) у памеры 171 152 рублi i па бюджэтах абласцей i г. Мiнска ў суме 133 278 рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 132 881 рубель, Вiцебскай — 131 869 рублёў, Гомельскай — 143 027 рублёў, Гродзенскай — 136 733 рублi, Мiнскай — 122 202 рублi, Магiлёўскай — 134 209 рублёў, г. Мiнску — 132 914 рублёў. Артыкул 23. У 2003 годзе: 1. Перадаць з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска: субвенцыi на ўтрыманне перадаваемых мясцовым Саветам дэпутатаў аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы ў суме 31 625 600,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай — 3 366 268,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 2 530 380,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 2 760 580,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 2 874 476,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 10 251 072,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай — 6 237 208,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 3 605 616,0 тыс. рублёў; субвенцыi на будаўнiцтва аб’ектаў камунальнай уласнасцi ў суме 39 843 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 6 705 100,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 5 271 500,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 5 805 500,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 9 855 700,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 3 430 000,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай — 4 902 000,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 3 873 200,0 тыс. рублёў; субвенцыi на бясплатнае харчаванне вучняў школ, размешчаных на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыях, у суме 72 047 019,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 10 156 452,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 52 390 900,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 1 092 324,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 1 107 343,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай — 7 300 000,0 тыс. рублёў; субвенцыi на будаўнiцтва метрапалiтэна ў г. Мiнску ў суме 6 760 000,0 тыс. рублёў; субвенцыi на фiнансаванне расходаў, звязаных з ажыццяўленнем г. Мiнскам функцый сталiцы, — 50 000 000,0 тыс. рублёў; субсiдыi на жыллёвае будаўнiцтва, уключаючы субсiдыi (бязвыплатную фiнансавую дапамогу) ваеннаслужачым, звольненым у запас (адстаўку), на будаўнiцтва (рэканструкцыю) цi набыццё жылых памяшканняў у суме 21 180 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 3 335 900,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 2 444 200,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 2 918 600,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 2 062 900,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 1 838 400,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай — 2 391 200,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 6 188 800,0 тыс. рублёў. 2. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў накiроўваюць: да 30 працэнтаў сродкаў, прадугледжаных абзацам сёмым пункта 1 гэтага артыкула, на будаўнiцтва iнжынерных сетак; сродкi мясцовых бюджэтаў на пагашэнне кошту будаўнiцтва, рэканструкцыi цi набыцця жылых памяшканняў у адпаведнасцi з артыкулам 21 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 16 красавiка 1992 года «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 15, ст. 247; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 20, ст. 220; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 63, 2/778) у частцы iндэксацыi жыллёвых квот (iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё»), налiчаных непасрэдна грамадзянам, членам iх сем’яў, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, а таксама атрыманых у спадчыну i падораных мужам (жонкай), бацькамi, дзецьмi, усынавiцелямi, усыноўленымi, роднымi братамi i сёстрамi, дзядулем, бабуляй, унукамi; сродкi мясцовых бюджэтаў на ўтрыманне ведамасных дзiцячых дашкольных устаноў. Артыкул 24. У 2003 годзе: 1. З юрыдычных асоб, уключаючы iншаземныя юрыдычныя асобы, фiлiялаў i iншых адасобленых падраздзяленняў юрыдычных асоб, якiя маюць асобны баланс, разлiковы (бягучы) цi iншы рахунак, удзельнiкаў дагавора аб сумеснай дзейнасцi, якiм даручана весцi агульныя справы цi якiя атрымалi выручку ад гэтай дзейнасцi да яе размеркавання, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, спаганяюцца адлiчэннi ў Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi па стаўцы 1 працэнт i падатак з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у дарожныя фонды па стаўцы 1 працэнт выручкi ад рэалiзацыi тавараў, работ, паслуг (банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, — ад даходу за вылiкам расходаў па выплаце працэнтаў, камiсiйных i iншых банкаўскiх расходаў; юрыдычнымi асобамi незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы, якiя ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць i дзейнасць па аказанню паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымi i перастраховачнымi арганiзацыямi — ад балансавага прыбытку). Плата адлiчэнняў у Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у дарожныя фонды робiцца адзiным плацяжом у памеры 2 працэнтаў. Пры гэтым 50 працэнтаў з сум адзiнага плацяжу, якiя паступаюць, накiроўваюцца ў Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i 50 працэнтаў — у лiк падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у дарожныя фонды ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 2. Вызвалiць ад названых у пункце 1 гэтага артыкула плацяжоў: юрыдычныя асобы i iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вырабу прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлі, рыбаводства i пчалярства, — па гэтай дзейнасцi; арганiзацыi бытавога абслугоўвання пры аказаннi бытавых паслуг сеткай комплексных прыёмных пунктаў у сельскай мясцовасцi; лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансерах; юрыдычныя асобы спажывецкай кааперацыi рэспублiкi; юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы сум, атрыманых ад выканання навукова-даследчых, даследна-канструктарскiх i даследна-тэхналагiчных работ за кошт сродкаў рэспублiканскага цi мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэтных крынiц; юрыдычныя асобы, фiнансуемыя з бюджэту, — у частцы сродкаў, выдзяляемых з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў; арганiзацыi — у частцы выдзяляемых з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў субсiдый i датацый; арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва, рэканструкцыю, рамонт i ўтрыманне аўтамабiльных дарог агульнага карыстання, — у частцы аб’ёмаў работ па будаўнiцтву, рэканструкцыi, рамонту i ўтрыманню аўтамабiльных дарог агульнага карыстання. 3. Вызвалiць ад названых у пункце 1 гэтага артыкула плацяжоў у частцы падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог арганiзацыi па аб’ёмах фактычна выкананых работ па будаўнiцтву дамоў (кватэр) для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi (камерцыйных арганiзацый, якiя займаюцца вырабам сельскагаспадарчай прадукцыi). 4. З улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi асобных юрыдычных асоб вылiчэнне названых у пункце 1 гэтага артыкула плацяжоў робiцца: юрыдычнымi асобамi, якiя маюць унутраныя абароты, — без улiку гэтых абаротаў; арганiзацыямi грамадскага харчавання — ад валавога даходу без улiку даходаў уласнай вытворчасцi; арганiзацыямi бытавога абслугоўвання насельнiцтва, адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву, — ад аб’ёму рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) без улiку кошту аплачаных насельнiцтвам матэрыялаў i запасных частак; арганiзацыямi жыллёва-камунальнай гаспадаркi i эксплуатацыйнымi арганiзацыямi, iх адасобленымi падраздзяленнямi i адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя аказваюць жыллёва-камунальныя i эксплуатацыйныя паслугi, — ад выручкi, атрыманай за аказаныя паслугi, без улiку даходаў ад платы насельнiцтва за карыстанне (тэхнiчнае абслугоўванне) жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi, а таксама платы за iнтэрнат; юрыдычнымi асобамi, якiя маюць фiлiялы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi i якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць за межамi Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваны ў якасцi падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — без улiку сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення гэтымi фiлiяламi i iншымi адасобленымi падраздзяленнямi прадпрымальнiцкай дзейнасцi за межамi Рэспублiкi Беларусь. 5. Юрыдычныя асобы, акрамя страхавых арганiзацый, не робяць названыя плацяжы ад пазарэалiзацыйных даходаў. 6. Сумы налiчаных плацяжоў улiчваюцца пры фармiраваннi адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi) у адпаведнасцi з артыкулам 47 гэтага Закона. 7. Правы i абавязкi плацельшчыкаў адлiчэнняў у Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у дарожныя фонды, адказнасць за правiльнасць iх налiчэння i своечасовасць платы, парадак спагнання названых плацяжоў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх налiчэння i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам. Артыкул 25. Устанавiць, што ў 2003 годзе: 1. Даходы Рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ўтвараюцца ў суме 446 986 000,0 тыс. рублёў i накiроўваюцца згодна з дадаткам 7. 2. З Рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi прадастаўляюцца сродкi абласцям у суме 362 940 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай — 58 399 300,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 54 603 000,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 58 552 000,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 63 868 300,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 71 884 400,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай — 55 633 000,0 тыс. рублёў. 3. Прадаставiць права Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у межах расходаў, прадугледжаных па эканамiчнай (прадметнай) бюджэтнай класiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь згодна з дадаткам 7, устанаўлiваць канкрэтныя накiрункi i памеры выкарыстання сродкаў Рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi. Артыкул 26. Устанавiць, што ў 2003 годзе: 1. Даходы рэспублiканскага дарожнага фонду ўтвараюцца ў суме 446 018 000,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 8. 2. У Рэспублiканскi дарожны фонд залiчваюцца: падатак з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных у г. Мiнску, у поўным аб’ёме, а таксама 20 працэнтаў падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных на тэрыторыi адпаведных абласцей, акрамя Мiнскай вобласцi. 80 працэнтаў падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных на тэрыторыi адпаведных абласцей, акрамя Мiнскай вобласцi, залiчваюцца ў мясцовыя дарожныя фонды. У дарожны фонд Мiнскай вобласцi залiчваюцца ў поўным аб’ёме сумы падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных у Мiнскай вобласцi; падатак з продажаў аўтамабiльнага палiва, спаганяемы па стаўцы 20 працэнтаў; збор за праезд аўтамабiльных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь у памеры 50 працэнтаў; iншыя падаткi i плацяжы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. У Рэспублiканскi дарожны фонд уключаюцца плата за праезд па аўтамабiльнай дарозе Брэст — Мiнск — гранiца Расiйскай Федэрацыi i плата за праезд цяжкавагавых i буйнагабарытных аўтатранспартных сродкаў па названай дарозе. Парадак залiчэння i ўключэння ў Рэспублiканскi дарожны фонд названых у частках першай i другой гэтага пункта падаткаў, збораў, адлiчэнняў i плацяжоў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 3. Сродкi Рэспублiканскага дарожнага фонду ў суме 446 018 000,0 тыс. рублёў накiроўваюцца згодна з дадаткам 8. З Рэспублiканскага дарожнага фонду прадастаўляюцца: субвенцыi абласцям для выраўновання ўзроўню развiцця сеткi мясцовых аўтамабiльных дарог, а таксама для добраўпарадкавання i рамонту вулiц, якiя з’яўляюцца працягам рэспублiканскiх аўтамабiльных дарог у гарадах абласнога i раённага значэння, у суме 33 000 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 4 600 000,0 тыс. рублёў, Віцебскай — 4 800 000,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 4 400 000,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 4 600 000,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 10 200 000,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай — 4 400 000,0 тыс. рублёў; трансферты г. Мiнску на развiццё i рамонт праезнай часткi вулiц, якiя з’яўляюцца працягам рэспублiканскiх аўтамабiльных дарог, у памеры 20 працэнтаў ад сум падатку, якiя паступiлi ў Рэспублiканскi дарожны фонд, з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных у г. Мiнску. 4. Прадаставiць права Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у межах расходаў, прадугледжаных па эканамiчнай (прадметнай) бюджэтнай класiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь згодна з дадаткам 8, устанаўлiваць канкрэтныя накiрункi і памеры выкарыстання сродкаў Рэспублiканскага дарожнага фонду. 5. Абласнымi Саветамi дэпутатаў да 20 працэнтаў сродкаў мясцовых дарожных фондаў можа накiроўвацца на рамонт вулiц у гарадах абласнога i раённага падпарадкавання. Артыкул 27. 1. Устанавiць, што ў 2003 годзе даходы Дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi ўтвараюцца ў суме 100 430 500,0 тыс. рублёў i накiроўваюцца згодна з дадаткам 9. 2. Перавышэнне даходаў Дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi ў 2003 годзе над расходамi Дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi, устаноўленымi дадаткам 9, накiраваць на фiнансаванне расходаў рэспублiканскага бюджэту. Артыкул 28. Устанавiць, што ў 2003 годзе: 1. Сродкi фондаў аховы прыроды залiчваюцца ў мясцовыя бюджэты i выкарыстоўваюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 2. У Рэспублiканскi фонд аховы прыроды накiроўваецца 10 працэнтаў сродкаў фондаў аховы прыроды. 3. Даходы Рэспублiканскага фонду аховы прыроды фармiруюцца ў суме 11 230 000,0 тыс. рублёў i накiроўваюцца згодна з дадаткам 10. 4. Парадак фармiравання, накiрункi i памеры выкарыстання сродкаў Рэспублiканскага фонду аховы прыроды вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Парадак фармiравання i накiрункi выкарыстання сродкаў мясцовых фондаў аховы прыроды вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а памеры ўстанаўлiваюцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў. Артыкул 29. Устанавiць, што Рэспублiканскi фонд «Энергазберажэнне» фармiруецца ў суме 166 000,0 тыс. рублёў за кошт плацяжоў за перарасход палiва, электрычнай i цеплавой энергii, сум эканамiчных санкцый за парушэнне правiлаў карыстання электрычнай i цеплавой энергiяй, добраахвотных узносаў юрыдычных i фiзiчных асоб. Сродкi Рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне» накiроўваюцца згодна з дадаткам 11. Артыкул 30. Устанавiць, што ў 2003 годзе не менш чым 50 працэнтаў расходаў на выплату дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей, ажыццяўляецца са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 31. Устанавiць, што ў 2003 годзе: 1. Сродкi, атрыманыя рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам па транспарцiроўцы i пастаўцы газу «Белтрансгаз» (далей — прадпрыемства «Белтрансгаз») ад юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у лiк пагашэння iмi запазычанасцi за выкарыстаныя энергарэсурсы, якая ўтварылася па стану на 1 лютага 1996 года, пераводзяцца ў рэспублiканскi бюджэт. 2. Па меры паступлення ў рэспублiканскi бюджэт сродкаў ад прадпрыемства «Белтрансгаз» ажыццяўляць пакрыццё юрыдычным асобам, за выключэннем юрыдычных асоб — нерэзiдэнтаў Рэспублiкi Беларусь, сродкаў у замежнай валюце, заблакiраваных ў Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года i аднесеных да ўнутранага дзяржаўнага доўгу: па рашэнню Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь — у беларускiх рублях па афiцыйнаму курсу Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь; Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь пры дапамозе правядзення залiкаў па непагашанай запазычанасцi дадзеных юрыдычных асоб: па падатках, зборах i iншых абавязковых плацяжах, а таксама iншых плацяжах (бюджэтных пазыках, крэдытах, выдадзеных пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь), а таксама працэнтах i санкцыях па пратэрмiнаваных плацяжах; па запазычанасцi за выкарыстаныя энергарэсурсы, якая ўтварылася па стану на 1 лютага 1996 года, у тым лiку пры наяўнасцi дагавораў аб пераводзе доўгу цi аб уступцы патрабаванняў гэтых юрыдычных асоб. 3. Сродкi ў замежнай валюце юрыдычных асоб — нерэзiдэнтаў Рэспублiкi Беларусь, заблакiраваныя ў Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года, падлягаюць разблакiраванню незалежна ад паступленняў у рэспублiканскi бюджэт ад прадпрыемства «Белтрансгаз» па рашэнню Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 4. Сродкi ў замежнай валюце, якiя заблакiраваны па стану на 1 студзеня 1992 года i лiчацца ў дзяржаўных юрыдычных асоб пры iх раздзяржаўленнi i прыватызацыi, разблакiраванню не падлягаюць i адносяцца на змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу. Артыкул 32. Устанавiць, што ў 2003 годзе: 1. Памер прыросту ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь не можа перавышаць 3 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту. 2. Па крэдытах Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, выкарыстаных Урадам Рэспублiкi Беларусь на жыллёвае будаўнiцтва, а таксама на кампенсацыю насельнiцтву ўрону ад абясцэньвання грашовых зберажэнняў, змешчаных ва ўклады ў Ашчадны банк, i аблiгацый мэтавай беспрацэнтнай пазыкi 1990 года на набыццё тавараў доўгатэрмiновага карыстання i ўдзел дзяржавы ў статутным фондзе гарантавання ўкладаў насельнiцтва, працэнты не спаганяюцца. Плата за абслугоўванне крэдытаў, выдадзеных у 2003 годзе Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь Ураду Рэспублiкi Беларусь, спаганяецца на ўзроўнi стаўкi рэфiнансавання, устанаўлiваемай Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь, акрамя крэдытаў, названых у частцы першай гэтага пункта. 3. Аднесцi на ўнутраны дзяржаўны доўг Рэспублiкi Беларусь сумы выдадзеных у 2002 годзе Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь крэдытаў на фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту з абслугоўваннем Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь гэтых крэдытаў пад 6,5 працэнта гадавых, у тым лiку крэдытаў, выкарыстаных Урадам Рэспублiкi Беларусь на жыллёвае будаўнiцтва, абслугоўванне якiх ажыццяўляецца без спагнання працэнтаў. Артыкул 33. Устанавiць, што ў 2003 годзе: 1. Гранiчны аб’ём гарантый, прадастаўляемых Урадам Рэспублiкi Беларусь па крэдытах, выдаваемых банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам рэспублiкi, складае 100,0 млрд. рублёў i не можа перавышаць 0,3 працэнта ад валавога ўнутранага прадукту. 2. На выкананне гарантый, прадастаўленых Урадам Рэспублiкi Беларусь па крэдытах, выдадзеных банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам рэспублiкi, накiроўваюцца сродкi, прадугледжаныя ў рэспублiканскiм бюджэце на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу i ў Рэспублiканскiм фондзе падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi. (Заканчэнне на 7-й стар.) (Заканчэнне. Пачатак на 2-й стар.) Артыкул 34. Устанавiць лiмiт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь на канец 2003 года ў памеры 2 млрд. долараў ЗША. Абслугоўванне i пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ажыццяўляюцца з прыцягненнем сродкаў рэспублiканскага бюджэту па крэдытных лiнiях згодна з дадаткам 12. Плацяжы, зробленыя з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з гарантыямi Урада Рэспублiкi Беларусь, спаганяюцца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асоб — пазычальнiкаў замежных крэдытаў. Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь мае права зменшыць суму фiнансавання названых асоб, калi яны фiнансуюцца з рэспублiканскага бюджэту на суму зробленых плацяжоў. Юрыдычныя асобы, якiя з’яўляюцца пазычальнiкамi па замежных крэдытах, прыцягваемых пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь, уплачваюць за прадастаўленне гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь аднаразова суму ў замежнай валюце ў памеры 1,5 працэнта ад сумы замежнага крэдыту. Артыкул 35. Устанавiць, што ў 2003 годзе паступаюць у даход рэспублiканскага бюджэту сродкi, уключаючы сродкi ў замежнай валюце, атрыманыя рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, за выключэннем: сродкаў, атрымлiваемых Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўным камiтэтам пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь ад рэалiзацыi матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў, аб’ектаў нерухомасцi, здачы другасных рэсурсаў, аказання платных паслуг; сродкаў, атрымлiваемых органамi i ўстановамi крымiнальна-выканаўчай сiстэмы Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь; сродкаў, атрымлiваемых органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь ад аказання платных паслуг, а таксама сродкаў, атрыманых у вынiку сертыфiкацыi прадукцыi i паслуг у галiне пажарнай бяспекi; сродкаў, якiя паступаюць у Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь за аказанне платных паслуг па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасцi i атамнай энергетыцы; сродкаў, атрымлiваемых Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь за правядзенне акрэдытацыi i атэстацыi навучальных устаноў; сродкаў, атрымлiваемых органамi дзяржаўнай статыстыкi ад продажу зводнай статыстычнай iнфармацыi, здачы ў арэнду будынкаў i нежылых памяшканняў, якiя знаходзяцца ў iх на балансе; сродкаў, якiя паступаюць за аказанне прававых паслуг дзяржаўнымi натарыяльнымi канторамi; сродкаў iнавацыйных фондаў; сродкаў Фонду развiцця будаўнiчай навукi; сродкаў Фонду стабiлiзацыi Мiнiстэрства сувязi Рэспублiкi Беларусь; сродкаў, якiя паступаюць у Камiтэт па матэрыяльных рэзервах пры Савете Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i падначаленыя яму ўстановы ад аказання платных паслуг юрыдычным асобам па часоваму захоўванню тавараў i за запазычанне матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўнага i мабiлiзацыйнага рэзерваў; ахвяраванняў юрыдычных i фiзiчных асоб Рэспублiкi Беларусь i iншых дзяржаў, спонсарскiх сродкаў, якiя паступаюць у Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i выкарыстоўваюцца на развiццё фiзiчнай культуры i спорту ў рэспублiцы, а таксама заявачных узносаў замежных удзельнiкаў мiжнародных спартыўных мерапрыемстваў, што паступаюць на рахунак Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь для правядзення мерапрыемстваў; сродкаў, атрыманых агульнымi i гаспадарчымi судамi пры прымусовым выкананнi па маёмасных спагнаннях; сродкаў, якiя паступаюць за аказанне консульскiх паслуг у замежных установах Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 36. Адкрыццё i абслугоўванне Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i iншымi банкамi рахункаў дзяржаўных органаў i арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту, а таксама iншых юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў па адкрытых iмi рахунках для размяшчэння бюджэтных сродкаў ажыццяўляюцца без спагнання платы. За карыстанне грашовымi сродкамi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, якiя знаходзяцца i размяшчаюцца на рахунках у банках, у тым лiку Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь, банкi ўплачваюць ва ўстаноўленым парадку ў даход адпаведнага бюджэту працэнты па стаўцы не нiжэй за стаўку, вызначаемую ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь па банкаўскiх укладах да запатрабавання. Залiчэнне i выплата заработнай платы работнiкам дзяржаўных органаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, арганiзацый, фiнансуемых з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, з выкарыстаннем банкаўскiх пластыкавых картак ажыццяўляюцца банкамi без спагнання працэнтаў. Абслугоўванне банкамi — агентамi Урада Рэспублiкi Беларусь знешнiх дзяржаўных пазык, пагашаемых з бюджэтных сродкаў, ажыццяўляецца з выплатай узнагароджання ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку. Артыкул 37. Нарматыўныя прававыя акты, якiя цягнуць дадатковыя расходы звыш сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце ў 2003 годзе, прымаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь цi з яго згоды. Артыкул 38. Устанавiць, што ў 2003 годзе рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Ураду Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляюць расходы ў межах прадугледжаных планавых асiгнаванняў. Нарматыўныя прававыя акты, якiя прыняты (выдадзены) да 2003 года аб выдзяленнi сродкаў цi якiя ўстанаўлiваюць парадак фiнансавання ў 2003 годзе, забяспечваюцца фiнансаваннем у межах сродкаў, прадугледжаных у ведамаснай i эканамiчнай (прадметнай) бюджэтных класiфiкацыях расходаў рэспублiканскага бюджэту. Дазволiць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь цi па яго даручэнню Мiнiстэрству фiнансаў Рэспублiкi Беларусь уносiць змяненнi ў даходы рэспублiканскага бюджэту ў межах, прадугледжаных у дадатку 2 гадавых паступленняў, расходы рэспублiканскага бюджэту па ведамаснай i эканамiчнай (прадметнай) бюджэтных класiфiкацыях расходаў у межах гадавых асiгнаванняў, прадугледжаных у дадатку 3, а таксама памеры крынiц фiнансавання дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных у дадатку 1, за выключэннем крэдытаў Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту. Артыкул 39. Устанавiць, што ў 2003 годзе: 1. Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь могуць уносiцца прапановы аб дзяржаўнай падтрымцы падаткаплацельшчыкаў iндывiдуальна ў выглядзе змянення ўстаноўленага заканадаўствам тэрмiну платы падаткаў i пенi ў памеры да 1 працэнта даходнай часткi рэспублiканскага бюджэту. 2. Юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам можа аказвацца iндывiдуальна дзяржаўная падтрымка з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у выглядзе субсiдый i сродкаў на фiнансаванне капiтальных укладанняў. Прадастаўляць субсiдыi з рэспублiканскага бюджэту юрыдычным асобам, якiя ўвозяць на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь насенне кукурузы, цукровых буракоў, агароднiнных культур, сродкаў аховы раслiн, у памеры ўплачваемых iмi пры ўвозе мытных плацяжоў i падатку на дабаўленую вартасць. 3. Грамадскiм аб’яднанням можа аказвацца дзяржаўная падтрымка з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з зацверджанымi дзяржаўнымi праграмамi па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 40. У 2003 годзе пры знiжэннi паступленняў даходаў у рэспублiканскi бюджэт i (цi) перавышэнне гранiчнага памеру дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту прымяняецца секвестр неабароненых расходаў цi iх блакiраванне ў парадку, якi устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 41. У выпадках парушэння мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi ўстаноўленага заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку залiчэння падаткаў, збораў i iншых абавязковых плацяжоў, iншых паступленняў у рэспублiканскi бюджэт, а таксама нямэтавага выкарыстання сродкаў, выдзеленых з рэспублiканскага бюджэту, цi iснуючай запазычанасцi па плацяжах у гэты бюджэт Мiнiстэрству фiнансаў Рэспублiкi Беларусь прыпыняць цi змяншаць перадачу з рэспублiканскага бюджэту сродкаў з фонду фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, субвенцый i субсiдый бюджэтам абласцей i г. Мiнска, ажыццяўляць пагашэнне (кампенсацыю) такой запазычанасцi за кошт названых асiгнаванняў. Ажыццяўляць залiк запазычанасцi юрыдычных асоб па падатках i абавязковых плацяжах у рэспублiканскi бюджэт у межах расходаў рэспублiканскага бюджэту на 2003 год, прадугледжаных у дадатку 3. Артыкул 42. Пералiк будоўляў i аб’ектаў, фiнансуемых у 2003 годзе за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, у тым лiку субвенцый на будаўнiцтва аб’ектаў камунальнай уласнасцi, перадаваемых з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, i Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2001—2005 гады i на перыяд да 2010 года, вызначаюцца ў Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграме на 2003 год, якая зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, на працягу месяца з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона. Выдзелiць не менш чым 10 працэнтаў аб’ёму дзяржаўных капiтальных укладанняў, за выключэннем сродкаў на крэдытаванне жыллёвага будаўнiцтва, ажыццяўляемых у 2003 годзе за кошт рэспублiканскага бюджэту (уключаючы субвенцыi, перадаваемыя з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска, на будаўнiцтва аб’ектаў камунальнай уласнасцi), на фiнансаванне iнвестыцыйных праектаў вытворчых галiн эканомiкi на конкурснай аснове. Артыкул 43. У 2003 годзе: 1. Дазволiць утвараць iнавацыйныя фонды за кошт адлiчэнняў у памеры да 0,25 працэнта: рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, iншым дзяржаўным арганiзацыям, падначаленым Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласным i Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi — ад сабекошту тавараў (работ, паслуг) юрыдычных асоб i гаспадарчых таварыстваў, якiя знаходзяцца ў iх распараджэннi i не ўваходзяць у склад падначаленых Ураду Рэспублiкi Беларусь арганiзацый, што маюць долi (акцыi) дзяржаўнай уласнасцi ў статутных фондах, прапарцыянальна долi дзяржаўнай уласнасцi, з аднясеннем налiчаных сродкаў на сабекошт; Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi — ад даходаў ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, а таксама ад сабекошту работ, паслуг юрыдычных асоб, утвараемых гэтай Федэрацыяй, з аднясеннем налiчаных сродкаў на сабекошт. 2. Прадаставiць права Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь вызначаць накiрункi i мэты выкарыстання iнавацыйных фондаў, утвараемых рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падначаленымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi, прадугледзеўшы накiраванне часткi павышанага нарматыву iнавацыйных фондаў, утвараемых Мiнiстэрствам прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам энергетыкi Рэспублiкi Беларусь, на фiнансаванне расходаў па ўтрыманню цэнтральных апаратаў гэтых мiнiстэрстваў. 3. Прадаставiць права ўстанаўлiваць, зыходзячы са спецыфiкi работы, павышаныя нарматывы адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды з аднясеннем гэтых сродкаў на сабекошт: Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь — для асобных рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падначаленых Ураду Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi; абласным i Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам — для юрыдычных асоб i гаспадарчых таварыстваў, якiя знаходзяцца ў iх распараджэннi i маюць долi (акцыi) камунальнай уласнасцi ў статутных фондах, прапарцыянальна долi камунальнай уласнасцi. 4. Правы i абавязкi плацельшчыкаў адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды, адказнасць за правiльнасць iх налiчэння i своечасовасць платы, парадак спагнання названых адлiчэнняў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх налiчэння i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам. 5. Неабгрунтавана атрыманыя цi выкарыстаныя не па мэтаваму прызначэнню сродкi iнавацыйных фондаў рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падначаленымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi, якiм у адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага артыкула дазволена фармiраваць такiя фонды, а таксама арганiзацыямi — атрымальнiкамi названых сродкаў падлягаюць вяртанню ў адпаведны фонд па рашэнню падатковых i фiнансавых органаў са спагнаннем у бясспрэчным парадку з юрыдычных асоб, якiя дапусцiлi парушэннi, у даход адпаведнага бюджэту штрафу ў памеры сумы выкарыстаных не па мэтаваму прызначэнню сродкаў. 6. Кампенсацыя страт даходаў па ўстаноўцы грамадзянам тэлефонаў на льготных умовах ажыццяўляецца за кошт сродкаў iнавацыйнага фонду Мiнiстэрства сувязi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 44. У 2003 годзе прадоўжыць фармiраванне фонду развiцця будаўнiчай навукi за кошт сродкаў, якiя адносяцца юрыдычнымi асобамi на сабекошт будаўнiча-мантажных работ. Парадак фармiравання i выкарыстання названага фонду ўстанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 45. Сродкi, атрыманыя ад рэалiзацыi драўнiны асноўных лясных парод, адпускаемай на пнi, размяркоўваюцца: 80 працэнтаў грашовых сродкаў у выглядзе рознiцы памiж выручкай пры продажы драўнiны на пнi на аўкцыёнах, па дагаворных цэнах i аб’яўленай цаной, таксавым коштам накiроўваецца арганiзацыi лясной гаспадаркi, якая правяла аўкцыёны i ажыццявiла продаж па дагаворным цэнах, i 20 працэнтаў — у бюджэт раёна, на тэрыторыi якога размешчаны рэалiзаваны лесасечны фонд. Артыкул 46. 1. Вызвалiць у 2003 годзе ад уплаты падатку на прыбытак з накiраваннем вызваленых сум: 1.1. на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы для выхаваўчага, вучэбнага i навуковага працэсаў фiнансуемыя з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў: вучэбныя i вучэбна-спартыўныя ўстановы — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi; навуковыя ўстановы — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi; 1.2. на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы лячэбных устаноў, набыццё лекавых сродкаў i расходных матэрыялаў фiнансуемыя з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў установы аховы здароўя — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi; 1.3. на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы фiнансуемыя з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў установы культуры i сацыяльнай абароны — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi; 1.4. на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы навучальныя ўстановы Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў — у частцы сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi; 1.5. на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы арганiзацыi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, якiя ажыццяўляюць сацыяльна-культурную дзейнасць, — у частцы сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi. 2. Устанавiць, што ў 2003 годзе мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права павялiчваць (змяншаць) стаўкi, прадастаўляць асобным плацельшчыкам — фiзiчным асобам iльготы, устанаўлiваць i змяняць тэрмiны ўплаты зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, экалагiчнага падатку на здабываемыя з прыроднага асяроддзя рэсурсы (за выключэннем падатку на здабычу нафты, кухоннай i калiйнай солi), а таксама прадастаўляць асобным плацельшчыкам iльготы па ўплаце падаходнага падатку з фiзiчных асоб, адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, дзяржаўнай пошлiны, якая падлягае залiчэнню ў мясцовыя бюджэты. Пры гэтым стаўкi зямельнага падатку i падатку на нерухомасць у адносiнах да плацельшчыкаў — фiзiчных асоб могуць быць павялiчаны (зменшаны) не больш чым у два разы. Артыкул 47. Устанавiць у 2003 годзе наступную чарговасць уключэння ў адпускныя цэны (тарыфы) на тавары (работы, паслугi) сум падаткаў, збораў i адлiчэнняў, якiя плацяцца, у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, з выручкi ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг): акцызы (для падакцызных тавараў); мэтавыя зборы ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, жыллёва-iнвестыцыйныя фонды i мэтавы збор на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, якiя плацяцца ў адпаведнасцi з артыкулам 11 гэтага Закона; адлiчэннi ў Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатак з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, якiя плацяцца ў адпаведнасцi з артыкулам 24 гэтага Закона; падатак з продажу аўтамабiльнага палiва; падатак на дабаўленую вартасць. Артыкул 48. Гэты Закон уступае ў сiлу з 1 стузеня 2003 года. Артыкул 49. 1. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: 1.1. забяспечыць з 1 студзеня 2003 года ўлiк Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь даходаў i расходаў сродкаў: атрымлiваемых юрыдычнымi асобамi, фiнансуемымi з рэспублiканскага бюджэту, ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi; iнавацыйных фондаў, утвараемых рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падначаленымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, у адпаведнасцi з артыкулам 43 гэтага Закона; Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь; 1.2. у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона: прывесцi нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падначаленымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона. 2. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў: 2.1. забяспечыць з 1 студзеня 2003 года ўлiк даходаў i расходаў сродкаў: атрымлiваемых юрыдычнымi асобамi, фiнансуемымi з мясцовых бюджэтаў, ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi; iнавацыйных фондаў, утвараемых абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi ў адпаведнасцi з артыкулам 43 гэтага Закона; 2.2. забяспечыць своечасовае зацвярджэнне адпаведных мясцовых бюджэтаў; 2.3. устанавiць парадак расходавання рэзервовых фондаў, утвараемых мясцовымi Саветамi дэпутатаў; 2.4. прыняць рашэннi, неабходныя для выканання гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 28 снежня 2002 г., г. Мiнск. № 170—З |
<<< вярнуцца да каталогу | паглядзець каментарый >>> | паглядзець Дадаткі>>> |