Закон Рэспублiкi Беларусь Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2004 год
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 15 снежня 2003 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 19 снежня 2003 года
Артыкул 1. Зацвердзiць рэспублiканскi бюджэт на 2004 год па расходах у суме 13 913 542 964,0 тыс. рублёў зыходзячы з прагназiруемага аб’ёму даходаў у суме 13 223 342 964,0 тыс. рублёў.
Устанавiць гранiчны памер дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту на 2004 год у суме 690 200 000,0 тыс. рублёў.
Ажыццявiць фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту ў 2004 годзе згодна з дадаткам 1.
Артыкул 2. Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi, дарожны фонд, фонд аховы прыроды, рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, рэспублiканскi фонд «Энергазберажэнне», мясцовыя жыллёва-iнвестыцыйныя фонды ў 2004 годзе з’яўляюцца дзяржаўнымi мэтавымi бюджэтнымi фондамi.
Артыкул 3. Уключыць у 2004 годзе:
у рэспублiканскi бюджэт сродкi дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, рэспублiканскага дарожнага фонду, рэспублiканскага фонду аховы прыроды, рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне», частку сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi, а таксама сродкi Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь;
у мясцовыя бюджэты сродкi мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў аховы прыроды, дарожных фондаў, жыллёва-iнвестыцыйных фондаў, а таксама частку сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi i сродкi пазабюджэтных фондаў, ствараемых у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь мясцовымi Саветамi дэпутатаў або выканаўчымi i распарадчымi органамi.
Артыкул 4. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
1. Даходы рэспублiканскага бюджэту фармiруюцца за кошт:
1.1. падаткаў i збораў (пошлiн):
падаткаў на даходы i прыбытак (за выключэннем адлiчэнняў, перадаваемых у бюджэты абласцей i г. Мiнска ў памерах, прадугледжаных абзацам чацвёртым артыкула 7 гэтага Закона);
надзвычайнага падатку для лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (далей — надзвычайны падатак);
падатку на дабаўленую вартасць на тавары (работы, паслугi), што вырабляюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем адлiчэнняў, перадаваемых у бюджэты абласцей i г. Мiнска ў памерах, прадугледжаных абзацам трэцiм артыкула 7 гэтага Закона);
падатку на дабаўленую вартасць i акцызаў на тавары, якiя ўвозяцца на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь;
акцызаў на тавары (за выключэннем акцызаў на аўтамабiльнае палiва (акрамя iмпартаванага), адлiчэннi па якiх перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска часткова, у памерах, прадугледжаных абзацам другiм артыкула 7 гэтага Закона, i акцызаў, якiя цалкам залiчваюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска ў адпаведнасцi з абзацам восьмым пункта 1 артыкула 8 гэтага Закона);
збораў за праезд аўтамабiльных транспартных сродкаў iншаземных дзяржаў па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь у памеры 50 працэнтаў;
патэнтных пошлiн i збораў;
консульскiх i iншых збораў;
даходаў ад знешняга гандлю i знешнеэканамiчных аперацый;
iншых абавязковых плацяжоў;
1.2. iншых даходаў:
часткi прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь;
за карыстанне банкамi грашовымi сродкамi рэспублiканскага бюджэту;
па бюджэтных пазыках;
на долi (акцыi), якiя знаходзяцца ў рэспублiканскай уласнасцi;
часткi прыбытку рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў;
платы за выдачу ўладальнiкам i карыстальнiкам аўтатранспартных сродкаў Рэспублiкi Беларусь дазволаў на праезд гэтых сродкаў па тэрыторыi iншаземных дзяржаў у памерах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
ад канфiскаванай (накiраванай у даход дзяржавы) маёмасцi;
арэнднай платы ад здачы маёмасцi, якая знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi;
ад рэалiзацыi дзяржаўных матэрыяльных рэзерваў i iншых каштоўнасцяў;
ад iншых паступленняў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
1.3. даходаў свабодных эканамiчных зон.
2. У даходы рэспублiканскага бюджэту ўключаюцца сродкi дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, рэспублiканскага дарожнага фонду, дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi, рэспублiканскага фонду аховы прыроды, рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне», а таксама сродкi Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь.
У даходы бюджэтаў свабодных эканамiчных зон уключаюцца ўплачваемыя рэзiдэнтамi свабодных эканамiчных зон падаткi на даходы i прыбытак, акцызы i 50 працэнтаў падатку на дабаўленую вартасць. Астатнiя падаткi i iншыя абавязковыя плацяжы, уплачваемыя рэзiдэнтамi свабодных эканамiчных зон, залiчваюцца ў рэспублiканскi i мясцовыя бюджэты ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
3. Падаткi, зборы (пошлiны) i iншыя даходы, указаныя ў гэтым артыкуле, падлягаюць залiчэнню ў поўным аб’ёме на рахункi Галоўнага дзяржаўнага казначэйства Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i размяркоўваюцца iм па нарматывах, устаноўленых гэтым Законам, у парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 5. Прадугледзець у рэспублiканскiм бюджэце на 2004 год паступленнi даходаў у суме 13 223 342 964,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 2.
Артыкул 6. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
1. З арганiзацый, вызначаных пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей у гэтым артыкуле i артыкулах 10, 11, 24, 48 i 50 гэтага Закона — арганiзацыi), якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, збiраецца надзвычайны падатак па стаўцы 4 працэнты i абавязковыя адлiчэннi ў дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi па стаўцы 1 працэнт ад фонду заработнай платы. Пры гэтым фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi беларускiх арганiзацый, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) або iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах абкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганiзацый у парадку, устаноўленым гэтым артыкулам.
Плата надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ажыццяўляецца адзiным плацяжом у памеры 5 працэнтаў. Пры гэтым 80 працэнтаў з паступаючых сум адзiнага плацяжу накiроўваецца ў лiк надзвычайнага падатку i 20 працэнтаў — у лiк абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.
2. Вызваляюцца ад надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi:
арганiзацыi грамадскiх аб’яднанняў «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку», «Беларускае таварыства iнвалiдаў», «Беларускае таварыства глухiх», у якiх колькасць iнвалiдаў складае не менш чым 50 працэнтаў ад спiсачнай колькасцi работнiкаў у сярэднiм за справаздачны перыяд, за выключэннем тых, хто ажыццяўляе гандлёвую, гандлёва-закупачную i пасрэднiцкую дзейнасць;
арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — за ўказаную прадукцыю;
агульнаадукацыйныя школы — у частцы сродкаў, выплачаных вучням за сабраныя макулатуру i металалом;
арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць сацыяльна-культурную дзейнасць i атрымлiваюць датацыi (субсiдыi) з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў на кампенсацыю страт ад гэтай дзейнасцi;
грамадскiя аб’яднаннi, якiя не ажыццяўляюць прадпрымальнiцкай дзейнасцi;
арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — ад выканання навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ за кошт сродкаў рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэтных крынiц;
калегii адвакатаў;
лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансэрах;
арганiзацыi, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку i выконваюць работы (аказваюць паслугi) арганiзацыям, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — за выкананыя работы (аказаныя паслугi). Пералiк указаных работ (паслуг) вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
беларускiя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць за межамi Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваныя ў якасцi падаткаплацельшчыкаў iншаземных дзяржаў, — у частцы сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi за межамi Рэспублiкi Беларусь, па якой яны з’яўляюцца падаткаплацельшчыкамi iншаземных дзяржаў;
арганiзацыi — у частцы сум:
надбавак i даплат да тарыфных ставак i службовых акладаў, аплаты дадатковых водпускаў у выпадках, калi такiя надбаўкi i даплаты, аплата дадатковых водпускаў устаноўлены ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
сярэдняга заробку, якi выплачваецца за кошт медыцынскай установы ў адпаведнасцi з гарантыямi для работнiкаў, якiя з’яўляюцца донарамi.
3. Налiчаныя сумы надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi адносяцца на сабекошт тавараў (работ, паслуг).
4. Парадак налiчэння, платы i тэрмiны прадстаўлення падатковым органам падатковых дэкларацый (разлiкаў) аб сумах налiчаных надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
5. Правы i абавязкi плацельшчыкаў надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi, адказнасць за правiльнасць iх вылiчэння i своечасовасць платы, парадак спагнання ўказаных плацяжоў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх налiчэння i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
6. Захаваць на 2004 год устаноўлены Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь склад фонду заработнай платы для вылiчэння надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi.
7. Абавязковыя адлiчэннi ў дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту (бюджэтных арганiзацый). Указаныя арганiзацыi вызваляюцца ад надзвычайнага падатку i выплачваюць абавязковыя адлiчэннi ў дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ў памеры 0,5 працэнта ад фонду заработнай платы, налiчанага за кошт сродкаў, атрыманых ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi.
Арганiзацыi, якiя атрымлiваюць сродкi з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, у частцы фонду заработнай платы, налiчанага за кошт указаных сродкаў, вызваляюцца ад надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi.
Артыкул 7. Зацвердзiць на 2004 год наступныя нарматывы адлiчэнняў (у працэнтах) у бюджэты абласцей i г. Мiнска, за выключэннем рэзiдэнтаў свабодных эканамiчных зон, ад:
акцызаў на аўтамабiльнае палiва (акрамя iмпартаванага) — 20;
падатку на дабаўленую вартасць на тавары (работы, паслугi), якiя вырабляюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, у бюджэты: Брэсцкай вобласцi — 66, Вiцебскай — 47, Гомельскай — 42, Гродзенскай — 58, Мiнскай — 73,8, Магiлёўскай вобласцi — 100, г. Мiнска — 32,1;
падаткаў на даходы i прыбытак у бюджэты: Брэсцкай вобласцi — 60, Вiцебскай — 44, Гомельскай — 33, Гродзенскай — 43, Мiнскай — 39, Магiлёўскай вобласцi — 100, г. Мiнска — 29,2.
Артыкул 8. Устанавiць, што ў 2004 годзе цалкам паступаюць у бюджэты абласцей i г. Мiнска:
1. Падаткi i зборы:
падаходны падатак з фiзiчных асоб;
падатак на нерухомасць;
зямельны падатак i арэндная плата за зямлю ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 18 снежня 1991 года «Аб плацяжах за зямлю» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 3, ст. 49);
падатак за карыстанне (канфiскацыю, здабычу) прыродных рэсурсаў;
падатак за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў;
падатак пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання для суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва;
акцызы па вiну, напiтках слабаалкагольных i вiнных (акрамя акцызаў, якiя збiраюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, а таксама якiя выплачваюцца ў бюджэты свабодных эканамiчных зон у адпаведнасцi з часткай другой пункта 2 артыкула 4 гэтага Закона);
адзiны падатак з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб;
адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi;
падатак на iгральны бiзнэс;
iншыя падаткi i зборы ў адпаведнасцi з гэтым Законам.
2. Iншыя даходы:
плата, якую атрымлiваюць мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы за выкарыстанне месцаў размяшчэння вонкавай рэкламы;
плата за драўнiну асноўных лясных парод, якая адпускаецца на пнi;
плата за карыстанне лясамi (лясныя карыстаннi);
iншыя паступленнi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 9. Устанавiць, што ў 2004 годзе з мясцовых бюджэтаў фiнансуецца да 25 працэнтаў затрат па аказанню жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву ў абласцях i да 10 працэнтаў у г. Мiнску, а таксама да 30 працэнтаў затрат па перавозках гарадскiм пасажырскiм i прыгарадным аўтобусным транспартам у абласцях i да 50 працэнтаў у г. Мiнску.
Артыкул 10. У 2004 годзе:
1. Абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню маюць права ўводзiць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак наступныя мясцовыя падаткi i зборы:
1.1. падатак з продажу тавараў у рознiчным гандлi.
Плацельшчыкамi падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, што прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання), якiя ажыццяўляюць рознiчны гандаль таварамi праз гандлёвыя i iншыя аб’екты (далей — рознiчная гандлёвая сетка) у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак.
Па падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi:
аб’ектам падаткаабкладання з’яўляюцца аперацыi па рэалiзацыi ў рознiчнай гандлёвай сетцы тавараў (за выключэннем бензiну i дызельнага палiва), а таксама сацыяльна значных тавараў па пералiку, што вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалiзацыi плацельшчыкамi тавараў зыходзячы з рознiчных цэн без уключэння ў iх падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi;
падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памеры, якi не перавышае 5 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi тавараў, за выключэннем продажу тавараў замежнай вытворчасцi, а з продажу тавараў замежнай вытворчасцi — 15 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi тавараў.
Сума падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi ўстанаўлiваецца як надбаўка да цаны рэалiзуемых тавараў i выключаецца з выручкi пры налiчэннi падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, уплачваемых у бюджэт i дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды;
1.2. падатак на паслугi, аказваемыя аб’ектамi сэрвiсу.
Плацельшчыкамi падатку на паслугi, аказваемыя аб’ектамi сэрвiсу, з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, што прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання), якiя ажыццяўляюць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак паслугi аб’ектаў сэрвiсу.
Па падатку на паслугi, аказваемыя аб’ектамi сэрвiсу:
аб’ектам падаткаабкладання з’яўляюцца аперацыi па аказанню арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi паслуг рынкаў, кiрмашоў, выставак-продажу; гасцiнiц (кемпiнгаў, матэляў); рэстаранаў (бараў, кафэ); дыскатэк, бiльярдных, боулiнг-клубаў; цырульняў (салонаў прыгажосцi), салярыяў, касметычных салонаў, якiя аказваюць касметалагiчныя паслугi; з нерухомай маёмасцю; сотавай радыётэлефоннай i радыёпейджынгавай сувязi; кабельнага тэлебачання; па тэхнiчнаму абслугоўванню i рамонту транспартных сродкаў; турыстычных паслуг; паслуг iншых аб’ектаў сэрвiсу, якiя вызначаюцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў;
падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалiзацыi плацельшчыкамi паслуг аб’ектаў сэрвiсу без уключэння ў iх падатку на паслугi аб’ектаў сэрвiсу ў парадку, вызначаным Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памеры, якi не перавышае 10 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi паслуг.
Сума падатку на паслугi, аказваемыя аб’ектамi сэрвiсу, устанаўлiваецца як надбаўка да цаны рэалiзуемых паслуг i выключаецца з выручкi пры налiчэннi падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, уплачваемых у бюджэт i дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды;
1.3. мэтавыя зборы (транспартны збор на абнаўленне i аднаўленне гарадскога, прыгараднага пасажырскага транспарту, аўтобусаў мiжгароднiх зносiнаў i ўтрыманне ведамаснага гарадскога электрычнага транспарту, збор на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна).
Плацельшчыкамi мэтавых збораў з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, што прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання).
Па мэтавых зборах:
аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца ажыццяўленне прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак;
падатковая база вызначаецца:
для плацельшчыкаў-арганiзацый — як сума прыбытку, якая застаецца ў распараджэннi арганiзацыi пасля падаткаабкладання;
для плацельшчыкаў — iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — як сума даходу, якая застаецца ў распараджэннi iндывiдуальнага прадпрымальнiка пасля падаткаабкладання;
падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памеры, якi не перавышае (па сукупнасцi) 4 працэнтаў падатковай базы.
Плата мэтавых збораў плацельшчыкамi ажыццяўляецца за кошт прыбытку (даходу), якi застаецца ў iх распараджэннi пасля падаткаабкладання.
Парадак платы мэтавых збораў арганiзацыямi, якiя маюць фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi, устанаўлiваецца Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь;
1.4. зборы з карыстальнiкаў.
Плацельшчыкамi збораў з карыстальнiкаў з’яўляюцца арганiзацыi, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i фiзiчныя асобы (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, што прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання).
Па зборах з карыстальнiкаў:
аб’ектамi падаткаабкладання з’яўляюцца:
паркоўка (стаянка) у спецыяльна абсталяваных месцах;
ажыццяўленне гандлю на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак;
валоданне сабакамi i (цi) выкарыстанне iх у прадпрымальнiцкай дзейнасцi;
выкарыстанне мясцовай сiмволiкi;
правядзенне аўкцыёнаў;
ажыццяўленне палявання i лоўлi рыбы;
будаўнiцтва аб’ектаў на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак;
iншыя вiды карыстання iнфраструктурай адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, якiя вызначаюцца Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, Саветамi дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню;
падатковая база вызначаецца ў залежнасцi ад аб’екта падаткаабкладання;
падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi ад аб’екта падаткаабкладання ў працэнтах ад падатковай базы i (цi) у памерах, кратных базавай велiчынi.
Плата збораў з карыстальнiкаў арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў, якiя застаюцца ў iх распараджэннi пасля падаткаабкладання;
1.5. збор з нарыхтоўшчыкаў.
Плацельшчыкамi збору з нарыхтоўшчыкаў з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi.
Па збору з нарыхтоўшчыкаў:
аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца ажыццяўленне прамысловай нарыхтоўкi (закупкi) дзiкiх раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання, сельскагаспадарчай прадукцыi ў мэтах iх прамысловай перапрацоўкi або рэалiзацыi;
падатковая база вызначаецца як кошт аб’ёму нарыхтоўкi (закупкi), вызначаная зыходзячы з нарыхтоўчых (закупачных) цэн;
падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi ад вiду нарыхтаванай (закупленай) прадукцыi i не могуць перавышаць 5 працэнтаў падатковай базы.
Сума збору з нарыхтоўшчыкаў адносiцца на сабекошт тавараў (работ, паслуг) у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Збор з нарыхтоўшчыкаў не ўплачваецца, калi пры нарыхтоўцы дзiкiх раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання адпаведнай арганiзацыяй цi iндывiдуальным прадпрымальнiкам унесена плата за пабочнае лясное карыстанне;
1.6. курортны збор.
Плацельшчыкамi курортнага збору з’яўляюцца фiзiчныя асобы, якiя знаходзяцца ў санаторна-курортных i аздараўленчых установах, за выключэннем накiраваных на аздараўленне i санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Па курортнаму збору:
аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца знаходжанне фiзiчнай асобы ў санаторна-курортных i аздараўленчых установах, размешчаных на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак;
падатковая база вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкi ў санаторна-курортныя i аздараўленчыя ўстановы;
падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi ад вiду санаторна-курортнай i аздараўленчай установы i не могуць перавышаць 3 працэнтаў падатковай базы;
1.7. зборы з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь праз пункты пропуску.
Плацельшчыкамi збораў з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь праз пункты пропуску з’яўляюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства.
Па зборах з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь праз пункты пропуску:
аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца перасячэнне фiзiчнымi асобамi Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь праз пункты пропуску пры выездзе за межы Рэспублiкi Беларусь цi пры ўездзе на яе тэрыторыю;
падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памерах, якiя не перавышаюць 0,5 базавай велiчынi на адну фiзiчную асобу на дату платы. Плата ажыццяўляецца ў беларускiх рублях цi ў замежнай валюце па курсу Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на дату платы.
Iльготы па зборах з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь праз пункты пропуску вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
1.8. падатак на набыццё бензiну i дызельнага палiва.
Плацельшчыкамi падатку на набыццё бензiну i дызельнага палiва з’яўляюцца арганiзацыi, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i фiзiчныя асобы (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, што прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, а таксама сельскагаспадарчых арганiзацый, нарыхтоўчых арганiзацый i арганiзацый, што абслугоўваюць сельскую гаспадарку i маюць спецыялiзаваныя механiзаваныя атрады па аказанню паслуг сельскагаспадарчым арганiзацыям), якiя набываюць бензiн i дызельнае палiва на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак.
Па падатку на набыццё бензiну i дызельнага палiва:
аб’ектамi падаткаабкладання з’яўляюцца аперацыi па набыццi бензiну i дызельнага палiва;
падатковая база вызначаецца як кошт бензiну i дызельнага палiва зыходзячы з цэн рэалiзацыi без уключэння ў iх падатку на набыццё бензiну i дызельнага палiва;
падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памеры, якi не перавышае 10 працэнтаў кошту бензiну i дызельнага палiва.
Падатак на набыццё бензiну i дызельнага палiва вылiчваецца, утрымлiваецца i пералiчваецца ў бюджэт арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя ажыццяўляюць iх рэалiзацыю, за кошт сродкаў арганiзацый, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i фiзiчных асоб, якiя набываюць бензiн i дызельнае палiва. Арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя вылiчваюць, утрымлiваюць i пералiчваюць у бюджэт указаны падатак, прызнаюцца падатковымi агентамi, маюць права i нясуць абавязкi, устаноўленыя артыкулам 23 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. У выпадку набыцця бензiну i дызельнага палiва з падаткам на набыццё бензiну i дызельнага палiва ў мэтах далейшай iх рэалiзацыi наступная плата гэтага падатку не робiцца.
2. У 2004 годзе абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню не маюць права ўводзiць iншыя мясцовыя падаткi i зборы, акрамя ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула, а таксама ўстанаўлiваць узносы i плацяжы ў адпаведныя мясцовыя бюджэты, мясцовыя мэтавыя бюджэтныя i пазабюджэтныя фонды, якiя маюць прыметы падаткаў, збораў (пошлiн), калi iншае не ўстаноўлена гэтым Законам.
3. Мясцовыя падаткi i зборы, указаныя ў падпунктах 1.1—1.3, 1.5, 1.7 i 1.8 пункта 1 гэтага артыкула, уводзяцца абласнымi, Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў i залiчваюцца ў адпаведныя бюджэты абласцей i г. Мiнска.
Мясцовыя зборы, указаныя ў падпунктах 1.4 i 1.6 пункта 1 гэтага артыкула, уводзяцца Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, Саветамi дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню i залiчваюцца ў адпаведныя бюджэты.
4. Абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ўводзяць мясцовыя падаткi i зборы пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона i вызначаюць:
плацельшчыкаў, аб’екты падаткаабкладання, падатковую базу, па- датковыя стаўкi ў адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага артыкула;
iльготы асобным катэгорыям плацельшчыкаў, парадак падлiку i платы, тэрмiны платы мясцовых падаткаў i збораў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
5. Кантроль за правiльнасцю падлiку i своечасовасцю платы мясцовых падаткаў i збораў ускладаецца на падатковыя органы, адпаведныя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, органы мясцовага кiравання i самакiравання.
6. Правы i абавязкi плацельшчыкаў мясцовых падаткаў i збораў, адказнасць за правiльнасць iх падлiку i своечасовасць платы, парадак iх спагнання, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх падлiку i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 11. У 2004 годзе:
1. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў:
утвараюць мясцовыя мэтавыя бюджэтныя жыллёва-iнвестыцыйныя фонды;
устанаўлiваюць збор у мясцовыя мэтавыя бюджэтныя жыллёва-iнвестыцыйныя фонды i збор на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду.
Сродкi збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, накiроўваюцца на расходы па ўтрыманню i рамонту жыллёвага фонду арганiзацый незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы, прывядзенню ў належны тэхнiчны стан аб’ектаў iнжынернай iнфраструктуры, якiя яго абслугоўваюць i прыняты на баланс мясцовых Саветаў дэпутатаў, i на субсiдыi арганiзацыям i грамадзянам па кампенсацыi часткi расходаў, звязаных з аказаннем жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву.
2. З арганiзацый спаганяюцца збор на фармiраванне мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў — па стаўцы 0,4 працэнта i збор на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, — па стаўцы 0,75 працэнта ад выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) (банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, — ад даходу за вылiкам расходаў па аплаце працэнтаў, камiсiйных i iншых банкаўскiх расходаў; арганiзацыямi незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы, якiя ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць i дзейнасць па прадастаўленню паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымi арганiзацыямi — ад балансавага прыбытку). Пры гэтым фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi беларускiх арганiзацый, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) або iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах абкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганiзацый у парадку, устаноўленым гэтым артыкулам.
Плата збору на фармiраванне мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў i збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жылёвага фонду, робiцца адзiным плацяжом у памеры 1,15 працэнта ў адпаведныя мясцовыя бюджэты.
3. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў накiроўваць з паступаючых плацяжоў, указаных у пункце 2 гэтага артыкула, на фармiраванне:
мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў — 35 працэнтаў;
збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, — 65 працэнтаў.
4. Накiроўваць сродкi мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў:
4.1. абласным Саветам дэпутатаў на:
прадастаўленне пазык (крэдытаў) цi субсiдый арганiзацыям, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вырабу прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, на будаўнiцтва (рэканструкцыю) i набыццё жылых памяшканняў;
будаўнiцтва аб’ектаў iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
4.2. Мiнскаму гарадскому Савету дэпутатаў:
на прадастаўленне пазык (крэдытаў) грамадзянам, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва (рэканструкцыю) i набыццё жылых памяшканняў, а таксама на будаўнiцтва аб’ектаў iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
30 працэнтаў у фонды абласных Саветаў дэпутатаў (па 5 працэнтаў у кожны) для будаўнiцтва жылых памяшканняў у сельскай мясцовасцi;
4.3. абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў — да 10 працэнтаў на будаўнiцтва (набыццё) жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян са старых i непрыгодных для пражывання жылых дамоў, якiя зносяцца i пераабсталёўваюцца для выкарыстання ў iншых мэтах.
Беспадстаўнае атрыманне цi выкарыстанне не па мэтаваму прызначэнню цi з парушэннем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь сродкаў жыллёва-iнвестыцыйных фондаў i збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, цягнуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
5. Вызвалiць ад указаных у пункце 1 гэтага артыкула мэтавых збораў:
арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вырабу прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — па гэтай дзейнасцi;
арганiзацыi бытавога абслугоўвання — пры аказаннi бытавых паслуг сеткай комплексных прыёмных пунктаў у сельскай мясцовасцi;
лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансэрах;
арганiзацыi спажывецкай кааперацыi;
арганiзацыi, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку i выконваюць работы (аказваюць паслугi) арганiзацыям, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вырабу прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — у частцы выкананых работ (аказаных паслуг), вызначаемых у адпаведнасцi з абзацам дзесятым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона;
арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы сум, атрыманых ад выканання навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ за кошт сродкаў рэспублiканскага цi мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэту;
арганiзацыi — у частцы сродкаў, атрыманых ад рэалiзацыi санаторна-курортных пуцёвак, а таксама пуцёвак у аздараўленчыя ўстановы Рэспублiкi Беларусь па пералiку па вызваленню ад падатку на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалiзацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь указаных пуцёвак, зацверджанаму Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
арганiзацыi, фiнансуемыя з бюджэту (бюджэтныя арганiзацыi), — у частцы сродкаў, выдзяляемых з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў;
арганiзацыi — у частцы выдзяляемых з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў субсiдый i датацый.
6. З улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi асобных арганiзацый падлiк указаных у пункце 1 гэтага артыкула збораў робiцца:
арганiзацыямi, якiя маюць унутраныя абароты, — без улiку гэтых абаротаў;
арганiзацыямi грамадскага харчавання — ад валавога даходу без улiку даходаў ад уласнай вытворчасцi;
арганiзацыямi бытавога абслугоўвання насельнiцтва, адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву, — ад аб’ёму рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) без улiку кошту аплачаных насельнiцтвам матэрыялаў i запасных частак;
арганiзацыямi жыллёва-камунальнай гаспадаркi i эксплуатацыйнымi арганiзацыямi — ад выручкi, атрыманай за аказаныя жыллёва-камунальныя i эксплуатацыйныя паслугi, без улiку даходаў ад платы насельнiцтва за карыстанне (тэхнiчнае абслугоўванне) жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi, а таксама платы за iнтэрнат;
беларускiмi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць за межамi Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваныя ў якасцi падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — без улiку сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi за межамi Рэспублiкi Беларусь, па якой яны з’яўляюцца падаткаплацельшчыкамi замежных дзяржаў;
арганiзацыямi, якiя набываюць тавары i ажыццяўляюць iх перапрацоўку, за выключэннем дастатковай перапрацоўкi, у вынiку якой тавары ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь адносяцца да прадукцыi ўласнай вытворчасцi, — ад валавога даходу.
7. Арганiзацыi, акрамя страхавых арганiзацый, не робяць указаныя плацяжы ад пазарэалiзацыйных i iншых даходаў, за выключэннем даходаў ад здачы маёмасцi ў арэнду, лiзiнг.
8. Сумы вылiчаных мэтавых збораў улiчваюцца пры фармiраваннi адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi) у адпаведнасцi з артыкулам 51 гэтага Закона.
9. Парадак падлiку, платы i тэрмiны прадстаўлення падатковым органам падатковых дэкларацый (разлiкаў) аб сумах вылiчаных збору на фармiраванне мясцовых мэтавых бюджэтных жыллёва-iнвестыцыйных фондаў i збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
10. Правы i абавязкi плацельшчыкаў збору ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя жыллёва-iнвестыцыйныя фонды i збору на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, адказнасць за правiльнасць iх падлiку i своечасовасць платы, парадак спагнання ўказаных збораў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх падлiку i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 12. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
80 працэнтаў прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь штомесяц пералiчваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту;
даход, атрыманы ад размяшчэння ў банках-нерэзiдэнтах крэдытаў Мiжнароднага валютнага фонду i iншых замежных крэдытаў, атрыманых Урадам Рэспублiкi Беларусь i пад яго гарантыi, у поўным аб’ёме пералiчваюцца ў даход рэспублiканскага бюджэту.
Артыкул 13. Зацвердзiць расходы рэспублiканскага бюджэту на 2004 год у суме 13 913 542 964,0 тыс. рублёў па функцыянальнай бюджэтнай класiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь па раздзелах i падраздзелах згодна з дадаткам 3.
Устанавiць, што ў 2004 годзе прыярытэтнымi накiрункамi бюджэтна-фiнансавай палiтыкi дзяржавы з’яўляюцца павышэнне дабрабыту насельнiцтва, фiнансаванне аховы здароўя, адукацыi, будаўнiцтва жылля, а таксама мерапрыемстваў, звязаных з лiквiдацыяй наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Артыкул 14. Зацвердзiць на 2004 год у межах асiгнаванняў рэспублiканскага бюджэту:
расходы рэспублiканскага бюджэту на 2004 год па ведамаснай бюджэтнай класiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь згодна з дадаткам 4;
пералiк рэспублiканскi мэтавых праграм, фiнансаванне якiх у 2004 годзе прадугледжваецца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту, згодна з дадаткам 5;
аб’ём асiгнаванняў на дзяржаўныя капiтальныя ўкладаннi, фiнансаванне якiх у 2004 годзе прадугледжваецца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту, згодна з дадаткам 6.
Артыкул 15. Устанавiць пералiк абароненых расходаў па асобных артыкулах рэспублiканскага бюджэту на 2004 год:
заработная плата;
налiчэннi на заработную плату;
трансферты насельнiцтву (стыпендыi, пенсii, дапамогi, безнаяўныя жыллёвыя субсiдыi на знiжэнне кошту камунальных паслуг i iншыя выплаты насельнiцтву ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь);
прадукты харчавання;
медыкаменты i перавязачныя сродкi;
працэнты па дзяржаўнаму доўгу;
пагашэнне дзяржаўнага доўгу.
Артыкул 16. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў устанавiць пералiк абароненых расходаў па асобных артыкулах мясцовых бюджэтаў на 2004 год:
заработная плата;
налiчэннi на заработную плату;
трансферты насельнiцтву (стыпендыi i iншыя выплаты насельнiцтву ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь);
прадукты харчавання;
медыкаменты i перавязачныя сродкi;
пакрыццё затрат па аказанню жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву.
Артыкул 17. Зацвердзiць абаротную касавую наяўнасць па рэспублiканскаму бюджэту на 1 студзеня 2005 года ў суме 2 000 000,0 тыс. рублёў.
Артыкул 18. Устанавiць нiжнюю мяжу агульных затрат на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць у памеры 3 працэнтаў ад расходнай часткi рэспублiканскага бюджэту (без улiку расходаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, капiтальных укладанняў, а таксама кампенсацыя банкам працэнтаў па крэдытах, выдадзеных на жыллёвае будаўнiцтва грамадзянам) i нарматыў аб’ёму фiнансавання фундаментальных, у тым лiку арыентаваных фундаментальных, i прыкладных даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i праектаў у памеры не менш чым 90 працэнтаў ад агульнага аб’ёму бюджэтных асiгнаванняў на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць, з iх нарматыў аб’ёму фiнансавання фундаментальных, у тым лiку арыентаваных фундаментальных, i прыкладных даследаванняў у памеры не менш чым 30 працэнтаў, у адпаведнасцi з пералiкамi дзяржаўных праграм, зацверджаных Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 19. Устанавiць, што ў 2004 годзе арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць ва ўстаноўленым парадку здабычу каштоўных выкапняў, кампенсуюць у рэспублiканскi бюджэт расходы на геолагаразведвальныя работы, выкананыя за кошт сродкаў бюджэту. Захаваць на 2004 год устаноўлены Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь парадак кампенсацыi ў рэспублiканскi бюджэт расходаў на геолагаразведвальныя работы, выкананыя за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
Артыкул 20. Устанавiць, што ў 2004 годзе плата за карыстанне падручнiкамi навучэнцамi агульнаадукацыйных школ, гiмназiй, лiцэяў, вучылiшчаў, каледжаў устанаўлiваецца ў залежнасцi ад матэрыяльнага становiшча сям’i.
Памеры i парадак спагнання ў 2004/05 навучальным годзе платы за карыстанне падручнiкамi навучэнцамi, указанымi ў частцы першай гэтага артыкула, устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 21. Устанавiць, што ў 2004 годзе фонд фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак ствараецца за кошт адлiчэнняў ад падатку на дабаўленую вартасць i падаткаў на даходы i прыбытак, якiя паступаюць у даход рэспублiканскага бюджэту, у памеры 39,9 працэнта i пералiчваюцца ў бюджэты абласцей па меры яго фармiравання па нарматывах: Брэсцкай вобласцi — 19,9 працэнта, Вiцебскай — 12,8 працэнта, Гомельскай — 14,1 працэнта, Гродзенскай — 23,6 працэнта, Мiнскай — 19,1 працэнта, Магiлёўскай вобласцi — 10,5 працэнта.
Сродкi фонду фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, перадаваемыя ў бюджэты абласцей, у першачарговым парадку накiроўваюцца на фiнансаванне абароненых расходаў па асобных артыкулах мясцовых бюджэтаў.
Артыкул 22. Устанавiць на 2004 год:
мiнiмальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi па галiнах невытворчай сферы (за выключэннем аховы здароўя) на аднаго жыхара абласцей у памеры 296 600 рублёў i г. Мiнска ў памеры 307 335 рублёў;
мiнiмальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па Рэспублiцы Беларусь (з улiкам сродкаў на лiквiдацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) у памеры 213 589 рублёў i па бюджэтах абласцей i г. Мiнска ў суме 167 997 рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 173 207 рублёў, Вiцебскай — 168 426 рублёў, Гомельскай — 175 778 рублёў, Гродзенскай — 173 394 рублi, Мiнскай — 158 466 рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 172 745 рублёў, г. Мiнску — 157 891 рубель.
Артыкул 23. У 2004 годзе:
1. Перадаць з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска:
субсiдыi на жыллёвае будаўнiцтва, уключаючы субсiдыi (бязвыплатную фiнансавую дапамогу) ваеннаслужачым, звольненым у запас (адстаўку), на будаўнiцтва (рэканструкцыю) цi набыццё жылых памяшканняў у суме 21 180 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 3 335 900,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 2 444 200,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 2 918 600,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 2 062 900,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 1 838 400,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 2 391 200,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 6 188 800,0 тыс. рублёў;
субвенцыi на будаўнiцтва метрапалiтэна ў г. Мiнску ў суме 6 760 000,0 тыс. рублёў;
субвенцыi на фiнансаванне расходаў, звязаных з ажыццяўленнем г. Мiнскам функцый сталiцы, у суме 50 000 000,0 тыс. рублёў.
2. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў накiроўваюць:
2.1. да 30 працэнтаў сродкаў, прадугледжаных абзацам другiм пункта 1 гэтага артыкула, на будаўнiцтва iнжынерных сетак;
2.2. сродкi мясцовых бюджэтаў на пагашэнне кошту будаўнiцтва, рэканструкцыi цi набыцця жылых памяшканняў, запазычанасцi па крэдытах банкаў i пазыках юрыдычных асоб, узятых i выкарыстаных на ўказаныя мэты ў адпаведнасцi з артыкулам 21 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 16 красавiка 1992 года «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь: 1992 г., № 15, ст. 247) у частцы iндэксацыi жыллёвых квот (iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё»), налiчаных непасрэдна грамадзянам, членам iх сем’яў, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў;
2.3. сродкi мясцовых бюджэтаў на ўтрыманне ведамасных дзiцячых дашкольных устаноў.
Артыкул 24. У 2004 годзе:
1. З арганiзацый спаганяюцца збор у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi па стаўцы 2 працэнты i падатак з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у дарожныя фонды па стаўцы 1 працэнт выручкi ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) (банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, — ад даходу за вылiчэннем расходаў па аплаце працэнтаў, камiсiйных i iншых банкаўскiх расходаў; арганiзацыямi незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы, якiя ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць i дзейнасць па прадастаўленню паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымi i перастраховачнымi арганiзацыямi — ад балансавага прыбытку). Пры гэтым фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi беларускiх арганiзацый, якiя маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) цi iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах абкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганiзацый у парадку, устаноўленым гэтым артыкулам.
Плата збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у дарожныя фонды праводзiцца адзiным плацяжом у памеры 3 працэнтаў. Пры гэтым 67 працэнтаў з паступаючых сум адзiнага плацяжу накiроўваецца ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i 33 працэнты — у кошт падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у дарожныя фонды ў парадку, якi ўстаноўлены Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.
Сродкi, што паступаюць у кошт пагашэння запазычанасцi арганiзацый па плацяжах у мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, якая ўтварылася да 1 студзеня 2004 года, падлягаюць залiчэнню ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi. Вяртанне залiшне выплачаных, а таксама залiшне спагнаных сум плацяжоў у мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды стабiлiзацыi эканомiкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання ажыццяўляецца са сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
2. Вызвалiць ад указаных у частцы першай пункта 1 гэтага артыкула плацяжоў:
арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — па гэтай дзейнасцi;
арганiзацыi бытавога абслугоўвання — пры аказаннi бытавых паслуг сеткай комплексных прыёмных пунктаў у сельскай мясцовасцi;
лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансэрах;
арганiзацыi спажывецкай кааперацыi;
арганiзацыi, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку i выконваюць работы (аказваюць паслугi) арганiзацыям, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — у частцы выкананых работ (аказаных паслуг), што вызначаюцца ў адпаведнасцi з абзацам дзесятым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона;
арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы сум, атрыманых ад выканання навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ за кошт сродкаў рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэту;
арганiзацыi — у частцы сродкаў, атрыманых ад рэалiзацыi санаторна-курортных пуцёвак, а таксама пуцёвак у аздараўленчыя ўстановы Рэспублiкi Беларусь па пералiку па вызваленню ад падатку на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалiзацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь указаных пуцёвак, зацверджанаму Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
арганiзацыi — рэзiдэнты свабодных эканамiчных зон у рамках дзеяння спецыяльнага прававога рэжыму свабодных эканамiчных зон — у частцы сродкаў, атрыманых ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) за межы Рэспублiкi Беларусь;
арганiзацыi, якiя фiнансуюцца з бюджэту (бюджэтныя арганiзацыi), — у частцы сродкаў, што выдзяляюцца з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў;
арганiзацыi — у частцы выдзяляемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў субсiдый i датацый;
арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва, рэканструкцыю, рамонт i ўтрыманне аўтамабiльных дарог агульнага карыстання, — у частцы аб’ёмаў работ па будаўнiцтву, рэканструкцыi, рамонту i ўтрыманню аўтамабiльных дарог агульнага карыстання.
3. Вызвалiць ад падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог арганiзацыi ў частцы выручкi, атрыманай ад выканання работ па будаўнiцтву дамоў (кватэр) для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi (вытворцаў, якiя займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыi камерцыйных арганiзацый).
4. З улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi асобных арганiзацый вылiчэнне ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула плацяжоў праводзiцца:
арганiзацыямi, якiя маюць унутраныя абароты, — без улiку гэтых абаротаў;
арганiзацыямi грамадскага харчавання — ад валавога даходу без улiку даходаў ад уласнай вытворчасцi;
арганiзацыямi бытавога абслугоўвання насельнiцтва, адасобленымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву, — ад аб’ёму рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) без улiку кошту аплачаных насельнiцтвам матэрыялаў i запасных частак;
арганiзацыямi жыллёва-камунальнай гаспадаркi i эксплуатацыйнымi арганiзацыямi — ад выручкi, атрыманай за аказаныя жыллёва-камунальныя i эксплуатацыйныя паслугi, без улiку даходаў ад платы насельнiцтва за карыстанне (тэхнiчнае абслугоўванне) жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi, а таксама платы за iнтэрнат;
беларускiмi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць за межамi Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваныяя ў якасцi падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — без улiку сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi за межамi Рэспублiкi Беларусь, па якой яны з’яўляюцца падаткаплацельшчыкамi замежных дзяржаў;
арганiзацыямi, якiя набываюць тавары i ажыццяўляюць iх перапрацоўку, за выключэннем дастатковай перапрацоўкi, у вынiку якой тавары ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь адносяцца да прадукцыi ўласнай вытворчасцi, — ад валавога даходу.
5. Араганiзацыi, акрамя страхавых арганiзацый, не робяць указаныя плацяжы ад пазарэалiзацыйных i iншых даходаў, за выключэннем даходаў ад здачы маёмасцi ў арэнду, лiзiнг.
6. Сумы вылiчаных плацяжоў улiчваюцца пры фармiраваннi адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi) у адпаведнасцi з артыкулам 51 гэтага Закона.
7. Парадак вылiчэння, платы i тэрмiны прадстаўлення падатковым органам падатковых дэкларацый (разлiкаў) аб сумах вылiчаных збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у дарожныя фонды вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
8. Правы i абавязкi плацельшчыкаў збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у дарожныя фонды, адказнасць за правiльнасць iх вылiчэння i своечасовасць платы, парадак спагнання ўказаных плацяжоў, а таксама права падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх вылiчэння i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 25. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
1. Даходы рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ўтвараюцца ў суме 987 539 000,0 тыс рублёў.
2. Канкрэтныя напрамкi i памеры выкарыстання сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў межах расходаў вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 26. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
1. Даходы рэспублiканскага дарожнага фонду ўтвараюцца ў суме 598 740 000,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 7.
2. У Рэспублiканскi дарожны фонд залiчваюцца:
падатак з продажу аўтамабiльнага палiва, якi бярэцца па стаўцы 20 працэнтаў;
падатак на набыццё аўтамабiльных транспартных сродкаў;
падатак з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных у г. Мiнску, у поўным аб’ёме, а таксама 20 працэнтаў падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных на тэрыторыi адпаведных абласцей, акрамя Мiнскай вобласцi. 80 працэнтаў падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных на тэрыторыi адпаведных абласцей, акрамя Мiнскай вобласцi, залiчваецца ў мясцовыя дарожныя фонды. У дарожны фонд Мiнскай вобласцi залiчваюцца ў поўным аб’ёме сумы падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных у Мiнскай вобласцi;
плата за праезд цяжкавагавых i буйнагабарытных аўтамабiльных транспартных сродкаў па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь;
збор за праезд аўтамабiльных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь у памеры 50 працэнтаў.
У рэспублiканскi дарожны фонд уключаюцца плата за праезд па аўтамабiльнай дарозе Брэст—Мiнск—мяжа Расiйскай Федэрацыi i плата за праезд цяжкавагавых i буйнагабарытных аўтатранспартных сродкаў па ўказанай дарозе.
Парадак залiчэння i ўключэння ў рэспублiканскi дарожны фонд указаных у частцы першай гэтага пункта падаткаў, збораў i iншых даходаў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.
3. Сродкi рэспублiканскага дарожнага фонду ў суме 598 740 000,0 тыс. рублёў накiроўваюцца згодна з дадаткам 7.
З рэспублiканскага дарожнага фонду прадастаўляюцца:
сродкi абласцям для выраўноўвання ўзроўню развiцця сеткi мясцовых аўтамабiльных дарог, а таксама для добраўпарадкавання i рамонту вулiц, якiя з’яўляюцца працягам рэспублiканскiх аўтамабiльных дарог у гарадах абласнога i раённага значэння ў суме 36 000 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 3 730 000,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 8 040 000,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 4 840 000,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 4 550 000,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 8 460 000,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 6 380 000,0 тыс. рублёў;
трансферты г. Мiнску на развiццё i рамонт праезнай часткi вулiц, якiя з’яўляюцца працягам рэспублiканскiх аўтамабiльных дарог, у памеры 20 працэнтаў ад паступiўшых у рэспублiканскi дарожны фонд сум падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, зарэгiстраваных у г. Мiнску.
4. Аб’екты i iх фiнансаванне за кошт сродкаў рэспублiканскага дарожнага фонду (за выключэннем аб’ектаў, фiнансаванне якiх прадугледжана ў Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграме) у межах расходаў, прадугледжаных па эканамiчнай (прадметнай) бюджэтнай класiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь згодна з дадаткам 7, зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
5. Абласнымi Саветамi дэпутатаў да 20 працэнтаў сродкаў мясцовых дарожных фондаў накiроўваецца на рамонт вулiц у гарадах абласнога i раённага падпарадкавання.
Артыкул 27. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
1. Даходы дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi ўтвараюцца ў суме 115 200 000,0 тыс. рублёў i накiроўваюцца згодна з дадаткам 8.
2. Перавышэнне даходаў дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi над расходамi дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi, устаноўленымi дадаткам 8, накiраваць на расходы рэспублiканскага бюджэту, у тым лiку 5 працэнтаў паступленняў — у рэзервовы фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь для мэтавага фiнансавання мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзi.
3. Перадаць з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска сродкi дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi ў выглядзе бягучых трансфертаў у суме 105 539 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 16 059 109,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 17 838 362,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 16 302 730,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 12 495 150,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 14 655 000,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 15 750 038,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 12 438 611,0 тыс. рублёў.
4. Парадак фармiравання i выкарыстання сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi ўстанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 28. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
1. Сродкi фондаў аховы прыроды залiчваюцца ў мясцовыя бюджэты, за выключэннем сродкаў, што накiроўваюцца ў адпаведнасцi з пунктам 2 гэтага артыкула, i выкарыстоўваюцца ў парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
2. У рэспублiканскi фонд аховы прыроды накiроўваецца 10 працэнтаў сродкаў фондаў аховы прыроды.
3. Даходы рэспублiканскага фонду аховы прыроды фармiруюцца ў суме 23 020 000,0 тыс. рублёў i накiроўваюцца згодна з дадаткам 9.
Сродкi ў памеры 5 працэнтаў паступленняў у рэспублiканскi фонд аховы прыроды, якiя складаюць перавышэнне даходаў рэспублiканскага фонду аховы прыроды над расходамi рэспублiканскага фонду аховы прыроды, устаноўленымi дадаткам 9, накiраваць у рэзервовы фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь для мэтавага фiнансавання мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзi.
4. Захоўваюцца ўстаноўленыя Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь парадак фармiравання i накiрункi выкарыстання сродкаў рэспублiканскага i мясцовых фондаў аховы прыроды.
Памеры выкарыстання сродкаў рэспублiканскага фонду аховы прыроды ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, мясцовых фондаў аховы прыроды — абласнымi i Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў.
Артыкул 29. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
1. Рэспублiканскi фонд «Энергазберажэнне» фармiруецца ў суме 180 000,0 тыс. рублёў за кошт плацяжоў за перарасход палiва, электрычнай i цеплавой энергii, сум эканамiчных санкцый за парушэнне правiлаў карыстання электрычнай i цеплавой энергiяй, добраахвотных узносаў юрыдычных i фiзiчных асоб.
2. Сродкi рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне» накiроўваюцца згодна з дадаткам 10.
3. Захоўваецца ўстаноўлены Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь парадак утварэння i расходавання сродкаў рэспублiканскага фонду «Энергазберажэнне».
Артыкул 30. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
1. Даходы Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь утвараюцца ў суме 5 396 145 310,0 тыс. рублёў i з улiкам рэшткаў сродкаў указанага фонду па стану на 1 студзеня 2004 года ў суме 40 800 000,0 тыс. рублёў накiроўваюцца згодна з дадаткам 11.
2. Парадак фармiравання i выкарыстання сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 31. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
1. Сродкi, што паступаюць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ад юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у лiк пагашэння iмi запазычанасцi за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася па стану на 1 лютага 1996 года, пералiчваюцца ў рэспублiканскi бюджэт.
2. Па меры паступлення ў рэспублiканскi бюджэт сродкаў, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляе вяртанне сродкаў у замежнай валюце, заблакiраваных у Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года i аднесеных да ўнутранага дзяржаўнага доўгу, недзяржаўным юрыдычным асобам, а таксама юрыдычным асобам — нерэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з пунктам 4 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 снежня 2002 г. № 612 «Аб грашовых сродках юрыдычных асоб у замежнай валюце, заблакiраваных у Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 г.» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 142, 1/4224).
Юрыдычным асобам, указаным у частцы першай гэтага пункта, можа праводзiцца залiк па непагашанай запазычанасцi дадзеных юрыдычных асоб:
па падатках, зборах i iншых абавязковых плацяжах, а таксама iншых плацяжах (бюджэтных пазыках, крэдытах, выдадзеных пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь), а таксама працэнтах i санкцыях па пратэрмiнаваных плацяжах;
па запазычанасцi за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася па стану на 1 лютага 1996 года, у тым лiку пры наяўнасцi дагавораў аб пераводзе доўгу цi аб уступцы патрабаванняў гэтых юрыдычных асоб.
3. Сродкi ў замежнай валюце, заблакiраваныя па стану на 1 студзеня 1992 года, бюджэтным арганiзацыям не вяртаюцца.
Артыкул 32. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
1. Памер прыросту ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь не можа перавышаць 3 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту.
2. Выдадзеныя ў 2003 годзе Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь крэдыты на фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту адносяцца на ўнутраны дзяржаўны доўг Рэспублiкi Беларусь з абслугоўваннем Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь гэтых крэдытаў без спагнання працэнтаў.
3. Запазычанасць па крэдытах, прадастаўленых Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту i аднесеных на ўнутраны дзяржаўны доўг у 1991—2003 гадах, рэструктурызуецца пачынаючы з 2004 года пры дапамозе эмiсii дзяржаўных каштоўных папер у парадку i памерах, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 33. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
1. Гранiчны памер гарантый, прадастаўляемых Урадам Рэспублiкi Беларусь па крэдытах, якiя выдаюцца банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, складае 100,0 млрд. рублёў.
Гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь не прадастаўляюцца па крэдытах, што выдаюцца банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць пратэрмiнаваную запазычанасць па плацяжах у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, а таксама не выканалi сваiх абавязацельстваў па раней прадастаўляемых крэдытах, выдадзеных пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь.
2. На выкананне гарантый, прадастаўленых Урадам Рэспублiкi Беларусь па крэдытах, выдадзеных банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, накiроўваюцца сродкi, прадугледжаныя ў рэспублiканскiм бюджэце на абслугоўванне ўнутранага дзяржаўнага доўгу i ў рэспублiканскiм фондзе падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi.
На выкананне гарантый, прадастаўленых Урадам Рэспублiкi Беларусь па замежных крэдытах, выдадзеных юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, накiроўваюцца сродкi, прадугледжаныя ў рэспублiканскiм бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу.
Плацяжы, праведзеныя з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з гарантыямi Урада Рэспублiкi Беларусь, спаганяюцца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асоб — пазычальнiкаў крэдытаў. Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь мае права зменшыць суму фiнансавання ўказаных асоб, калi яны фiнансуюцца з рэспублiканскага бюджэту, на суму выкананых або падлягаючых выкананню плацяжоў з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з гарантыямi Урада Рэспублiкi Беларусь.
Юрыдычныя асобы, якiя з’яўляюцца пазычальнiкамi па замежных крэдытах, прыцягваемых пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь, плацяць за прадастаўленне гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь адначасова суму ў замежнай валюце ў памеры 1,5 працэнта ад сумы замежнага крэдыту.
3. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў:
зацвярджаюць гранiчны памер гарантый, якiя прадастаўляюцца па крэдытах, што выдаюцца банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, якi не можа перавышаць 2 працэнтаў аб’ёму расходаў абласных i Мiнскага гарадскога бюджэтаў;
прадугледжваюць накiраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў на выкананне гарантый, прадастаўленых да 1 студзеня 2004 года мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, па крэдытах, выдадзеных банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 34. Устанавiць, што ў 2004 годзе бюджэтныя пазыкi за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту прадастаўляюцца ў межах сродкаў, якiя паступаюць у рэспублiканскi бюджэт ад вяртання раней выдадзеных бюджэтных пазык юрыдычным асобам (за выключэннем абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў), якiя не маюць пратэрмiнаванай запазычанасцi па такiх бюджэтных пазыках.
Бюджэтныя пазыкi абласным i Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам прадастаўляюцца ў выпадку часовых касавых разрываў пры выкананнi бюджэтаў абласцей i г. Мiнска ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 35. Устанавiць лiмiт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь на канец 2004 года ў памеры 2 млрд. долараў ЗША.
Абслугоўванне i пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ажыццяўляецца з прыцягненнем сродкаў рэспублiканскага бюджэту па крэдытных лiнiях згодна з дадаткам 12.
Артыкул 36. Устанавiць, што ў 2004 годзе ў даход рэспублiканскага бюджэту паступаюць сродкi, у тым лiку ў замежнай валюце, атрыманыя дзяржаўнымi органамi, за выключэннем:
сродкаў, якiя атрымлiвае Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Камiтэт дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны цэнтр бяспекi iнфармацыi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўны камiтэт пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь ад рэалiзацыi матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў, аб’ектаў нерухомасцi, здачы другасных рэсурсаў, аказання платных паслуг;
сродкаў, якiя атрымлiваюць органы i ўстановы крымiнальна-выканаўчай сiстэмы Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь;
сродкаў, якiя атрымлiваюць органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь ад аказання платных паслуг;
сродкаў, якiя паступаюць у Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь за аказанне платных паслуг па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасцi i атамнай энгергетыцы;
сродкаў, якiя атрымлiваюць Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь за выдачу ўладальнiкам i карыстальнiкам аўтатранспартных сродкаў Рэспублiкi Беларусь дазволаў на праезд гэтых сродкаў па тэрыторыi замежных дзяржаў у памерах, якiя ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
сродкаў, якiя паступаюць у Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь у выглядзе платы за арганiзацыю перапрацоўкi адходаў шкляной тары i тары на аснове паперы i кардону;
сродкаў, якiя атрымлiваюць органы дзяржаўнай статыстыкi ад продажу зводнай статыстычнай iнфармацыi, здачы ў арэнду будынкаў, збудаванняў i нежылых памяшканняў, якiя знаходзяцца ў iх на балансе;
сродкаў, якiя паступаюць за аказанне прававых паслуг дзяржаўнымi натарыяльнымi канторамi;
сродкаў iнавацыйных фондаў;
сродкаў фонду развiцця будаўнiчай навукi;
сродкаў фонду стабiлiзацыi Мiнiстэрства сувязi Рэспублiкi Беларусь;
сродкаў, якiя паступаюць у Камiтэт па матэрыяльных рэзервах пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i падпарадкаваныя яму ўстановы ад аказання платных паслуг юрыдычным асобам па часоваму захоўванню тавараў i за запазычанне матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўнага i мабiлiзацыйнага рэзерваў;
ахвяраванняў юрыдычных i фiзiчных асоб Рэспублiкi Беларусь i iншых дзяржаў, спонсарскiх сродкаў, якiя паступаюць у Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i выкарыстоўваюцца на развiццё фiзiчнай культуры i спорту ў Рэспублiцы Беларусь, а таксама заявачных узносаў замежных удзельнiкаў мiжнародных спартыўных мерапрыемстваў, якiя паступаюць на рахунак Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь для правядзення мерапрыемстваў;
сродкаў, якiя атрыманы агульнымi i гаспадарчымi судамi пры прымусовым выкананнi па маёмасных спагнаннях;
сродкаў, якiя паступаюць за аказанне консульскiх паслуг у замежных установах Рэспублiкi Беларусь.
Указаныя ў частцы першай гэтага артыкула сродкi, якiя застаюцца ў распараджэннi дзяржаўных органаў, за выключэннем сродкаў iнавацыйных фондаў i фонду развiцця будаўнiчай навукi, могуць быць выкарыстаны гэтымi органамi на плату ўзносаў у мiжнародныя арганiзацыi, членамi якiх яны з’яўляюцца.
Артыкул 37. Устанавiць, што ў 2004 годзе ваеннаслужачым (акрамя ваеннаслужачых тэрмiновай службы), асобам начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях грашовая кампенсацыя ўзамен харчовага пайка ажыццяўляецца ў памеры 58 500 рублёў у месяц.
Артыкул 38.
1. Адкрыццё i абслугоўванне Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i iншымi банкамi рахункаў дзяржаўных органаў i арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту (бюджэтных арганiзацый), а таксама iншых юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў па адкрытых iмi рахунках для размяшчэння бюджэтных сродкаў ажыццяўляюцца без спагнання платы.
За карыстанне грашовымi сродкамi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, якiя знаходзяцца i размяшчаюцца на рахунках у банках, у тым лiку ў Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь, банкi плацяць ва ўстаноўленым парадку ў даход адпаведнага бюджэту працэнты па стаўцы не нiжэй за стаўку, якая вызначаецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь па банкаўскiх укладах да запатрабавання.
2. Залiчэнне на ўкладныя рахункi i выплата, у тым лiку з выкарыстаннем банкаўскiх пластыкавых картак, заработнай платы, пенсiй, дапамог, стыпендый i iншых грашовых выплат, якiя праводзяцца грамадзянам у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, ажыццяўляюцца банкамi без спагнання працэнтаў.
3. Абслугоўванне банкамi — агентамi Урада Рэспублiкi Беларусь знешнiх дзяржаўных пазык, якiя пагашаюцца з бюджэтных сродкаў, праводзяцца з выплатай узнагароджання ў памеры не больш як 0,02 працэнта ад сумы кожнага плацяжу за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу (дадатак 3).
Артыкул 39. Нарматыўныя прававыя акты, якiя цягнуць змяншэнне даходаў i (цi) павелiчэнне расходаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на 2004 год, прымаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь цi з яго згоды.
Артыкул 40. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
1. Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Ураду Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляюць расходы ў межах планавых асiгнаванняў, прадугледжаных у бюджэтным роспiсе, зацверджаным Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.
2. Нарматыўныя прававыя акты, якiя прыняты (выдадзены) да 2004 года, аб выдзяленнi сродкаў цi тыя, што ўстанаўлiваюць парадак фiнансавання ў 2004 годзе, забяспечваюцца фiнансаваннем з:
рэспублiканскага бюджэту ў межах сродкаў, прадугледжаных у ведамаснай i эканамiчнай (прадметнай) бюджэтных класiфiкацыях расходаў рэспублiканскага бюджэту;
мясцовых бюджэтаў у парадку, устаноўленым мясцовымi Саветамi дэпутатаў.
3. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь цi па яго даручэнню Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь могуць уносiць змяненнi ў даходы рэспублiканскага бюджэту ў межах прадугледжаных у дадатку 2 гадавых паступленняў, у расходы рэспублiканскага бюджэту па ведамаснай i эканамiчнай (прадметнай) бюджэтных класiфiкацыях расходаў у межах гадавых асiгнаванняў, прадугледжаных у дадатку 3, а таксама ў памеры крынiц фiнансавання дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных у дадатку 1.
Артыкул 41. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
1. Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь могуць:
1.1. уносiцца Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь прапановы аб дзяржаўнай падтрымцы плацельшчыкаў падаткаў iндывiдуальна ў выглядзе:
змянення ўстаноўленага заканадаўствам тэрмiну платы падаткаў i пенi ў памеры да 1 працэнта даходнай часткi рэспублiканскага бюджэту;
субсiдый i сродкаў на фiнансаванне капiтальных укладанняў юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам у межах сум, уплачваемых iмi ў рэспублiканскi бюджэт падаткаў, збораў i мытных плацяжоў;
субсiдый з рэспублiканскага бюджэту юрыдычным асобам, якiя ўвозяць на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь насенне кукурузы, цукровых буракоў, агароднiнных культур, сродкаў аховы раслiн, у межах уплачваемых iмi пры ўвозе мытных плацяжоў i падатку на дабаўленую вартасць;
1.2. прымацца рашэннi аб кампенсацыi юрыдычным асобам часткi працэнтаў за карыстанне банкаўскiм крэдытам, але не больш чым 75 працэнтаў стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, устаноўленай на дату кампенсацыi працэнтаў, у межах сродкаў, прадугледжаных на ўказаныя мэты ў рэспублiканскiм бюджэце.
2. Грамадскiм аб’яднанням можа аказвацца дзяржаўная падтрымка з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з зацверджанымi дзяржаўнымi праграмамi па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 42. Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца накiрункi выкарыстання сродкаў фiнансавага рэзерву:
прадугледжанага ў складзе рэспублiканскага бюджэту, — па прапановах Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
прадугледжанага ў складзе бюджэтаў абласцей i г. Мiнска — па прапановах абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў.
Артыкул 43. У выпадку парушэння мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi ўстаноўленага заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку залiчэння падаткаў, збораў i iншых абавязковых плацяжоў, iншых паступленняў у рэспублiканскi бюджэт, а таксама нямэтавага выкарыстання сродкаў, выдзеленых з рэспублiканскага бюджэту, цi запазычанасцi па плацяжах у гэты бюджэт, якая маецца, Мiнiстэрству фiнансаў Рэспублiкi Беларусь прыпыняць цi змяншаць перадачу з рэспублiканскага бюджэту сродкаў бюджэтам абласцей i г. Мiнска, а таксама пагашаць (кампенсаваць) такую запазычанасць за кошт перадаваемых з рэспублiканскага бюджэту сродкаў.
Ажыццяўляць залiк запазычанасцi аргаганiзацый па падатках i абавязковых плацяжах у рэспублiканскi бюджэт у межах расходаў рэспублiканскага бюджэту на 2004 год, прадугледжаных у дадатку 3.
Артыкул 44. Пералiкi будоўляў i аб’ектаў, фiнансуемых у 2004 годзе за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, уключаючы аб’екты камунальнай уласнасцi, Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2001—2005 гады i на перыяд да 2010 года, а таксама фiнансуемых за кошт рэспублiканскага фонду аховы прыроды i рэспублiканскага дарожнага фонду (дадатак 6), вызначаюцца ў Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграме на 2004 год, якая зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь удакладняць пры неабходнасцi аб’ёмы фiнансавання будоўляў i аб’ектаў Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы на 2004 год у межах адпаведных асiгнаванняў на дзяржаўныя капiтальныя ўкладаннi, прадугледжаных у дадатку 6.
Артыкул 45. У 2004 годзе:
1. Дазволiць ствараць iнавацыйныя фонды за кошт адлiчэнняў у памеры да 0,25 працэнта:
рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, за выключэннем Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь, iншым дзяржаўным арганiзацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласным i Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi — ад сабекошту тавараў (работ, паслуг) юрыдычных асоб, якiя знаходзяцца ў iх распараджэннi, i гаспадарчых таварыстваў, якiя не ўваходзяць у склад падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь арганiзацый, але маюць долi (акцыi) дзяржаўнай уласнасцi ў статутных фондах, прапарцыянальна долi дзяржаўнай уласнасцi з аднясеннем налiчаных сродкаў на сабекошт;
Мiнiстэрству гандлю Рэспублiкi Беларусь — ад сабекошту тавараў (работ, паслуг) арганiзацый, якiя ажыццяўляюць гандлёвую дзейнасць i дзейнасць па бытавому абслугоўванню насельнiцтва (за выключэннем арганiзацый спажывецкай кааперацыi), незалежна ад падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi з аднясеннем налiчаных сродкаў на сабекошт;
Беларускаму рэспублiканскаму саюзу спажывецкiх таварыстваў — ад сабекошту тавараў (работ, паслуг) арганiзацый спажывецкай кааперацыi з аднясеннем налiчаных сродкаў на сабекошт;
Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi — ад сабекошту работ (паслуг) юрыдычных асоб, ствараемых гэтай Федэрацыяй, з аднясеннем налiчаных сродкаў на сабекошт.
2. Прадаставiць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь права вызначаць накiрункi i мэты выкарыстання iнавацыйных фондаў, ствараемых рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, Беларускiм рэспублiканскiм саюзам спажывецкiх таварыстваў, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi, прадугледзеўшы накiраванне часткi павышанага нарматыву iнавацыйных фондаў, ствараемых Мiнiстэрствам прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам энергетыкi Рэспублiкi Беларусь, на фiнансаванне расходаў па ўтрыманню цэнтральных апаратаў гэтых мiнiстэрстваў.
3. Прадаставiць права ўстанаўлiваць, зыходзячы са спецыфiкi работы, павышаныя нарматывы адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды з аднясеннем гэтых сродкаў на сабекошт:
Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь — для асобных рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, для Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi;
абласным i Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам — для юрыдычных асоб i гаспадарчых таварыстваў, якiя знаходзяцца ў iх распараджэннi i маюць долi (акцыi) камунальнай уласнасцi ў статутных фондах, прапарцыянальна долi камунальнай уласнасцi.
4. Правы i абавязкi плацельшчыкаў адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды, адказнасць за правiльнасць iх падлiку i своечасовасць платы, парадак спагнання названых адлiчэнняў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх падлiку i своечасовасць платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
5. Сродкi iнавацыйных фондаў, беспадстаўна атрыманыя цi выкарыстаныя не па мэтавым прызначэннi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, Беларускiм рэспублiканскiм саюзам спажывецкiх таварыстваў, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi, якiм у адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага артыкула дазволена фармiраваць такiя фонды, а таксама арганiзацыямi — атрымальнiкамi ўказаных сродкаў, падлягаюць вяртанню ў адпаведны фонд па рашэнню падатковых i фiнансавых органаў са спагнаннем у бясспрэчным парадку з такiх асоб, якiя дапусцiлi парушэннi, у даход адпаведнага бюджэту штрафу ў памеры сумы выкарыстаных не па мэтаваму прызначэнню сродкаў.
6. Кампенсацыя страты даходаў па ўстаноўцы грамадзянам тэлефонаў на льготных умовах ажыццяўляецца за кошт сродкаў iнавацыйнага фонду Мiнiстэрства сувязi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 46. У 2004 годзе стварыць фонд развiцця будаўнiчай навукi, фармiруемы Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь за кошт сродкаў, адносiмых юрыдычнымi асобамi на сабекошт будаўнiча-мантажных работ, у памеры 0,5 працэнта кошту будаўнiча-мантажных работ. Парадак фармiравання, накiравання i памеры выкарыстання фонду развiцця будаўнiчай навукi вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Правы i абавязкi плацельшчыкаў адлiчэнняў у фонд развiцця будаўнiчай навукi, адказнасць за правiльнасць iх падлiку i своечасовасць платы, парадак спагнання ўказаных адлiчэнняў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх падлiку i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Сродкi фонду развiцця будаўнiчай навукi, беспадстаўна атрыманыя i выкарыстаныя не па мэтаваму прызначэнню Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь, а таксама арганiзацыямi — атрымальнiкамi ўказаных сродкаў, падлягаюць вяртанню ва ўказаны фонд па рашэнню па-датковых i фiнансавых органаў са спагнаннем у бясспрэчным парадку з такiх асоб, якiя дапусцiлi парушэннi, у даход рэспублiканскага бюджэту штрафу ў памеры сумы выкарыстаных не па мэтаваму прызначэнню сродкаў.
Артыкул 47. Сродкi, атрыманыя ад рэалiзацыi драўнiны асноўных лясных парод, адпускаемай на пнi, размяркоўваюцца: 80 працэнтаў грашовых сродкаў у выглядзе рознiцы памiж выручкай пры продажы драўнiны на пнi на аўкцыёнах, па дагаворных цэнах i аб’яўленай цаной, таксавым коштам накiроўваецца арганiзацыi лясной гаспадаркi, якая правяла аўкцыёны, ажыццявiла продаж па дагаворных цэнах, i 20 працэнтаў — у бюджэт раёна, на тэрыторыi якога размешчаны рэалiзаваны лесасечны фонд.
Артыкул 48. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
падатак з продажу сацыяльна значных тавараў у рознiчным гандлi па пералiку, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама падатак на набыццё бензiну i дызельнага палiва, якiя ўводзяцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, накiроўваюцца на набыццё мiнеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслiн, нафтапрадуктаў, на рамонт i набыццё сельскагаспадарчай тэхнiкi для арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства;
сродкi, якiя паступаюць ад продажу грамадзянам Рэспублiкi Беларусь зямельных участкаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, паступаюць у мясцовыя бюджэты адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi, а ад продажу юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь i замежным дзяржавам — у рэспублiканскi бюджэт i выкарыстоўваюцца на ахову зямель, павышэнне iх якасцi, землеўпарадкавання, а таксама сацыяльнае развiццё тэрыторый;
стаўкi зямельнага падатку iндэксуюцца на 19 працэнтаў.
Артыкул 49. Устанавiць, што ў 2004 годзе:
рэспублiканскiя унiтарныя прадпрыемствы i камунальныя унiтарныя прадпрыемствы, маёмасць якiх знаходзiцца на праве гаспадарчага распараджэння, плацяць адпаведна ў рэспублiканскi i мясцовыя бюджэты 5 працэнтаў прыбытку, якi застаецца пасля ўплаты падаткаў, iншых абавязковых плацяжоў у рэспублiканскi, мясцовыя бюджэты i фармiравання ва ўстаноўленым парадку фонду накаплення;
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, органы мясцовага кiравання i самакiравання могуць устанаўлiваць павышаныя памеры ўплаты часткi прыбытку звыш устаноўленых у абзацы другiм гэтага артыкула адпаведна ў рэспублiканскi бюджэт рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам i мясцовыя бюджэты — камунальным унiтарным прадпрыемствам.
Правы i абавязкi плацельшчыкаў указаных адлiчэнняў, адказнасць за правiльнасць iх падлiку i своечасовасць платы, парадак спагнання ўказаных плацяжоў, а таксама правы па-датковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх адлiчэнняў i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 50.
1. Вызвалiць у 2004 годзе ад уплаты падатку на прыбытак з накiраваннем сум, якiя вызвалiлiся:
1.1. на набыццё асноўных фондаў вытворчага прызначэння:
арганiзацыi, што абслугоўваюць сельскую гаспадарку, — у частцы аб’ёмаў выкананых работ (аказаных паслуг) юрыдычным асобам i iх адасобленым падраздзяленням, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, вызначаемых у адпаведнасцi з абзацам дзесятым пункта 2 артыкула 6 гэтага Закона;
1.2. на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы для навучальнага i навуковага працэсаў фiнансуемыя з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў:
навучальныя i вучэбна-спартыўныя ўстановы — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi;
навуковыя ўстановы — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi;
1.3. на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы лячэбных устаноў, набыццё лекавых сродкаў i расходных матэрыялаў фiнансуемыя з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў установы аховы здароўя — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi;
1.4. на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы фiнансуемыя з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў установы культуры i сацыяльнай абароны — у частцы дадатковых сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi;
1.5. на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы навучальныя ўстановы Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў — у частцы сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi;
1.6. на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы арганiзацыi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, якiя ажыццяўляюць сацыяльна-культурную дзейнасць, — у частцы сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi.
2. Устанавiць, што ў 2004 годзе мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права павялiчваць (змяншаць) стаўкi, мяняць тэрмiны платы зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, падатку за выкарыстанне (канфiскацыю, здабычу) прыродных рэсурсаў (за выключэннем падатку на здабычу нафты, кухоннай i калiйнай солi) асобным катэгорыям плацельшчыкаў, а таксама прадастаўляць асобным плацельшчыкам — фiзiчным асобам, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, iльготы па аплаце зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, падаходнага падатку з фiзiчных асоб, адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, дзяржаўнай пошлiны, якая цалкам падлягае залiчэнню ў мясцовыя бюджэты. Пры гэтым стаўкi зямельнага падатку i падатку на нерухомасць у адносiнах да плацельшчыкаў — фiзiчных асоб могуць быць павялiчаны (зменшаны) не больш чым у два разы.
Артыкул 51. Устанавiць у 2004 годзе наступную чарговасць уключэння ў адпускныя цэны (тарыфы) на тавары (работы, паслугi) сум падаткаў, збораў i адлiчэнняў, уплачваемых у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, з выручкi ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг):
акцызы (для падакцызных тавараў);
збор у мясцовыя мэтавыя бюджэтныя жыллёва-iнвестыцыйныя фонды i збор на фiнансаванне расходаў, звязаных з утрыманнем i рамонтам жыллёвага фонду, уплачваемыя ў адпаведнасцi з артыкулам 11 гэтага Закона;
збор у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатак з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, уплачваемыя ў адпаведнасцi з артыкулам 24 гэтага Закона;
падатак з продажу аўтамабiльнага палiва;
падатак на дабаўленую вартасць.
Артыкул 52. Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання i iншым дзяржаўным арганiзацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласным i Мiнскаму гарадскому выканаўчаму камiтэтам забяспечыць у 2004 годзе павышэнне не менш чым на 10 працэнтаў заработнай платы работнiкам падпарадкаваных iм арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту (бюджэтных арганiзацый), за кошт сродкаў, атрымлiваемых гэтымi арганiзацыямi ад дзейнасцi, што прыносiць даходы i ажыццяўляецца iмi ў адпаведнасцi са статутнымi дакументамi.
Артыкул 53. Гэты Закон уступае ў сiлу з 1 студзеня 2004 года.
Артыкул 54.
1. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:
1.1. прывесцi нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;
1.2. забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;
1.3. прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона.
2. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў:
2.1. забяспечыць своечасовае зацвярджэнне адпаведных мясцовых бюджэтаў;
2.2. устанавiць парадак расходавання рэзервовых фондаў, якiя ствараюцца мясцовымi Саветамi дэпутатаў;
2.3. у трохмесячны тэрмiн прыняць рашэннi, неабходныя для выканання гэтага Закона.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
29 снежня 2003 года, г. Мiнск.
№ 259-З
|