Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 20 кастрычнiка 2004 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 кастрычнiка 2004 года
Артыкул 1. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i ад 9 лiпеня 1999 года
(Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 55, 2/53; 2002 г., № 55, 2/847; 2003 г., № 80, 2/969;
2004 г., № 107, 2/1047) наступныя дапаўненнi i змяненнi.
1. Артыкул 2 пасля слова «уладкавання» дапоўнiць словамi «на выхаванне», пасля слоў «у сям’ю» дапоўнiць
словамi «дзяцей-сiрот i».
2. Частку трэцюю артыкула 66 пасля слоў «на выхаванне» дапоўнiць словамi «дзяцей-сiрот,».
3. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 66-1 наступнага зместу:
«Артыкул 66-1. Абарона правоў i законных iнтарэсаў дзяцей
Пры невыкананнi або неналежным выкананнi бацькамi (адным з iх), а таксама iншымi асобамi i арганiзацыямi,
якiя прымаюць удзел у выхаваннi дзiцяцi, сваiх абавязкаў па выхаванню, навучанню i ўтрыманню дзяцей, або злоўжываннi
бацькоўскiмi правамi, або адмоўным уплыве на паводзiны дзяцей, або жорсткiх адносiнах да iх дзецi маюць права звярнуцца
за абаронай сваiх правоў i законных iнтарэсаў у камiсii па справах непаўналетнiх, органы апекi i папячыцельства,
пракуратуру, а па дасягненнi чатырнаццацi гадоў — i ў суд.
Бацькi маюць права звярнуцца ў суд з iскам аб абароне правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх дзяцей да
юрыдычнай цi фiзiчнай асобы, якая парушыла iх правы i законныя iнтарэсы.».
4. Артыкул 67 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Артыкул 67. Адказнасць за неналежнае выхаванне дзяцей
Бацькi, а таксама iншыя асобы i арганiзацыi, якiя прымаюць удзел у выхаваннi дзiцяцi, у адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь нясуць адказнасць за неналежнае выхаванне дзяцей.
Выхаванне прызнаецца неналежным, калi не забяспечваюцца правы i законныя iнтарэсы дзiцяцi,
а таксама калi дзiця знаходзiцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы (у вынiку безнагляднасцi або беспрытульнасцi
знаходзiцца ў абстаноўцы, якая ўяўляе небяспеку для яго жыцця цi здароўя або не адпавядае патрабаванням да яго
выхавання цi ўтрымання, або ўчыняе правапарушэннi).».
5. Часткi другую i трэцюю артыкула 73 пасля слоў «правоў i» дапоўнiць словам «законных».
6. У артыкуле 81: у частцы першай словы «iншыя дзяржаўныя органы, установы i арганiзацыi, на якiя
ўскладзены абавязак па абароне правоў i iнтарэсаў непаўналетнiх дзяцей» замянiць словамi «iншыя арганiзацыi,
упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляць абарону правоў i законных iнтарэсаў дзяцей»;
у частцы другой словы «Iншыя органы» замянiць словамi «Iншыя арганiзацыi», слова «могуць» замянiць словам
«павiнны».
7. Артыкул 93 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Артыкул 93. Сродкi на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi ў дзiцячых iнтэрнатных установах, дзяржаўных спецыялiзаваных установах для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай
дапамозе i рэабiлiтацыi, дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй
спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, дзiцячых дамах сямейнага тыпу, дзiцячых вёсках (гарадках), апякунскiх сем’ях,
прыёмных сем’ях
Пры знаходжаннi дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, на дзяржаўным забеспячэннi ў дзiцячых
iнтэрнатных установах (дамах дзiцяцi, дзiцячых дамах, школах-iнтэрнатах, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых установах,
спецыяльных лячэбна-выхаваўчых установах i iншых установах, якiя забяспечваюць утрыманне i выхаванне дзяцей),
дзяржаўных спецыялiзаваных установах для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi,
дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi,
дзiцячых дамах сямейнага тыпу, дзiцячых вёсках (гарадках), апякунскiх сем’ях, прыёмных сем’ях з кожнага з бацькоў
спаганяюцца сродкi на ўтрыманне дзяцей у памерах i на ўмовах, якiя прадугледжаны артыкуламi 91, 92 i 94—98 гэтага
Кодэкса. Пры знаходжаннi на дзяржаўным забеспячэннi дзiцяцi-iнвалiда сродкi на яго ўтрыманне з бацькоў не спаганяюцца.
Спагнаныя сродкi пералiчваюцца ў даход бюджэту, з якога фiнансуюцца дзiцячыя iнтэрнатныя ўстановы,
дзяржаўныя спецыялiзаваныя ўстановы для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi,
дзяржаўныя ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай
адукацыi, або праводзяцца штомесячныя грашовыя выплаты сем’ям, якiя ўзялi дзяцей на выхаванне (у дзiцячы дом
сямейнага тыпу, дзiцячую вёску (гарадок), апякунскую сям’ю, прыёмную сям’ю).
Спагнанне алiментаў, прысуджаных раней аднаму з бацькоў (апекуну, папячыцелю) у выпадках, якiя прадугледжаны
часткай першай гэтага артыкула, спыняецца па пастанове суда.
За ўхiленне ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дзiцяцi, якое знаходзiцца на дзяржаўным забеспячэннi,
вiнаватая асоба нясе адказнасць, устаноўленую заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.».
8. У артыкуле 105: у назве артыкула словы «прадпрыемствы, арганiзацыi, установы» замянiць словам
«арганiзацыi»;
у частцы першай словы «прадпрыемства, арганiзацыя, установа, якiя выплачваюць пенсii, дапамогi, стыпендыi i
ажыццяўляюць» замянiць словамi «арганiзацыя, якая выплачвае пенсii, дапамогi, стыпендыi i ажыццяўляе»;
у частцы чацвёртай словы «прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў незалежна ад формаў уласнасцi i ведамаснай
падпарадкаванасцi» замянiць словам «арганiзацый».
9. Назву главы 13 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«ГЛАВА 13
ВЫЯЎЛЕННЕ, УЛIК I ЎЛАДКАВАННЕ ДЗЯЦЕЙ-СIРОТ, ДЗЯЦЕЙ, ЯКIЯ ЗАСТАЛIСЯ БЕЗ АПЕКI БАЦЬКОЎ,
I ДЗЯЦЕЙ, ЯКIЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА Ў САЦЫЯЛЬНА НЕБЯСПЕЧНЫМ СТАНОВIШЧЫ. УСЫНАЎЛЕННЕ
(УДАЧАРЭННЕ)».
10. Артыкулы 116, 117 i 118 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Артыкул 116. Абарона правоў i законных iнтарэсаў дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў,
i дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы
Абарона правоў i законных iнтарэсаў дзяцей-сiрот (дзяцей, у якiх памерлi абодва цi адзiн з бацькоў), дзяцей,
якiя засталiся без апекi бацькоў (дзяцей, якiя засталiся без апекi аднаго цi абодвух бацькоў у вынiку пазбаўлення
бацькоў бацькоўскiх правоў, адабрання iх у бацькоў без пазбаўлення бацькоўскiх правоў, прызнання бацькоў
недзеяздольнымi, абмежавана дзеяздольнымi, без вестак адсутнымi, аб’яўлення iх памёршымi, знаходжання бацькоў
у вышуку, у месцах утрымання пад вартай, хваробы бацькоў, якая перашкаджае выкананню бацькоўскiх абавязкаў,
адбывання бацькамi пакарання ва ўстановах, якiя выконваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, абмежавання
свабоды, арышту, пакiдання iх бацькамi ў арганiзацыях аховы здароўя, згоды бацькоў на ўсынаўленне (удачарэнне)
дзяцей пры адмове бацькоў ад дзяцей i iх асобным пражываннi з дзецьмi, а таксама дзяцей, якiя выяўлены кiнутымi,
i ў iншых выпадках адсутнасцi апекi бацькоў), ускладаецца на органы апекi i папячыцельства. Абарона правоў i
законных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, ускладаецца на камiсii па
справах непаўналетнiх.
Абарону правоў i законных iнтарэсаў дзяцей, указаных у частцы першай гэтага артыкула, ажыццяўляюць
таксама iншыя арганiзацыi, упаўнаважаныя на тое заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Падставай для прызнання дзяцей дзецьмi-сiротамi або дзецьмi, якiя засталiся без апекi бацькоў, з’яўляюцца
дакументы, якiя пацвярджаюць адсутнасць апекi бацькоў, пералiк якiх вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Дзецi, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, могуць быць прызнаны маючымi патрэбу
ў дзяржаўнай абароне па рашэнню мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Такое рашэнне прымаецца на
падставе дакументаў, якiя пацвярджаюць знаходжанне дзiцяцi ў сацыяльна небяспечным становiшчы, i акта
абследавання ўмоў жыцця i выхавання дзiцяцi. У выпадку прызнання дзiцяцi маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне
мясцовым выканаўчым i распарадчым органам зацвярджаецца план абароны яго правоў i законных iнтарэсаў.
Парадак, тэрмiны правядзення абследавання ўмоў жыцця i выхавання дзiцяцi, пералiк дакументаў, якiя пацвярджаюць
знаходжанне дзiцяцi ў сацыяльна небяспечным становiшчы, а таксама форма плана абароны правоў i законных iнтарэсаў
дзiцяцi ўстанаўлiваюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 117. Выяўленне i ўлiк дзяцей-сiрот, якiя засталiся без апекi бацькоў, i дзяцей, якiя знаходзяцца
ў сацыяльна небяспечным становiшчы
Органы апекi i папячыцельства, iншыя арганiзацыi, упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляць
абарону правоў i законных iнтарэсаў дзяцей, выяўляюць дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў,
дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, вядуць iх улiк i, зыходзячы з канкрэтных абставiнаў,
выбiраюць форму ўладкавання гэтых дзяцей, а таксама ажыццяўляюць наступны кантроль за ўмовамi iх утрымання,
выхавання i адукацыi ў парадку, якi ўстаноўлены Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Службовыя асобы арганiзацый i iншыя грамадзяне, якiя маюць звесткi пра дзяцей, указаных у частцы першай
артыкула 116 гэтага Кодэкса, абавязаны неадкладна паведамiць аб гэтым у органы апекi i папячыцельства,
iншыя арганiзацыi, упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляць абарону правоў i законных
iнтарэсаў дзяцей, па месцы фактычнага знаходжання гэтых дзяцей.
Орган апекi i папячыцельства на працягу трох сутак з дня атрымання звестак аб дзецях-сiротах, дзецях, якiя
засталiся без апекi бацькоў, абавязаны правесцi абследаванне ўмоў жыцця дзiцяцi i пры ўстанаўленнi факта адсутнасцi
апекi бацькоў забяспечыць абарону правоў i законных iнтарэсаў дзiцяцi да вырашэння пытання аб яго ўладкаваннi.
Кiраўнiкi дзiцячых iнтэрнатных устаноў, дзяржаўных спецыялiзаваных устаноў для непаўналетнiх, якiя маюць
патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, дзяржаўных устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай,
сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, у якiх знаходзяцца дзецi-сiроты, дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў,
абавязаны ў сямiдзённы тэрмiн з дня, калi iм стала вядома, што дзiця можа быць перададзена на выхаванне ў сям’ю,
паведамiць аб гэтым у орган апекi i папячыцельства па месцы знаходжання гэтай установы.
Орган апекi i папячыцельства пры паступленнi звестак аб дзецях-сiротах, дзецях, якiя засталiся без апекi бацькоў,
забяспечвае iх уладкаванне на працягу месяца на выхаванне ў сям’ю. Пры немагчымасцi перадаць дзiця на выхаванне
ў сям’ю орган апекi i папячыцельства накiроўвае звесткi пра такое дзiця па сканчэннi месячнага тэрмiну ва
ўстанову «Нацыянальны цэнтр усынаўлення Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь»
(далей — Нацыянальны цэнтр усынаўлення).
Нацыянальны цэнтр усынаўлення ўносiць указаныя звесткi аб дзецях-сiротах, дзецях, якiя засталiся без апекi
бацькоў, на цэнтралiзаваны ўлiк у рэспублiканскi банк даных аб усынаўленнi (удачарэннi) дзяцей-сiрот i дзяцей,
якiя засталiся без апекi бацькоў, арганiзуе iх уладкаванне на выхаванне ў сям’ю грамадзян Рэспублiкi Беларусь.
Парадак фармiравання рэспублiканскага банка даных аб усынаўленнi (удачарэннi) дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя
засталiся без апекi бацькоў, i карыстання iм вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Не дапушчаецца дзейнасць юрыдычных i фiзiчных асоб па выяўленню, улiку i ўладкаванню дзяцей-сiрот,
дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, i дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, не
ўпаўнаважаных на яе ажыццяўленне заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 118. Уладкаванне дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў
Дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, падлягаюць уладкаванню на выхаванне ў сям’ю
(на ўсынаўленне (удачарэнне), у дзiцячы дом сямейнага тыпу, дзiцячую вёску (гарадок), апякунскую сям’ю,
прыёмную сям’ю), а пры адсутнасцi такой магчымасцi — у дзiцячыя iнтэрнатныя ўстановы, у тым лiку на
патранатнае выхаванне, у дзяржаўныя спецыялiзаваныя ўстановы для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў
сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, дзяржаўныя ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай,
сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi. Орган апекi i папячыцельства, адмiнiстрацыя дзiцячай iнтэрнатнай
установы, дзяржаўнай спецыялiзаванай установы для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i
рэабiлiтацыi, дзяржаўнай установы, якая забяспечвае атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай,
вышэйшай адукацыi, абавязаны прымаць усе неабходныя меры па ўладкаванню дзiцяцi на выхаванне ў сям’ю.
Пры ўладкаваннi дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, павiнны ўлiчвацца iх этнiчнае паходжанне,
прыналежнасць да пэўнай рэлiгii i культуры, роднай мовы, магчымасць забеспячэння пераемнасцi ў выхаваннi i
адукацыi, сваяцкiя сувязi.
Да ўладкавання дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, на выхаванне ў сям’ю цi ўстанову,
указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, выкананне абавязкаў апекуна, папячыцеля часова ўскладаецца на органы
апекi i папячыцельства.».
11. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 118-1 наступнага зместу:
«Артыкул 118-1. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь пры выяўленнi,
улiку i (або) уладкаваннi дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, i дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы
Службовыя асобы органаў апекi i папячыцельства, службовыя асобы iншых арганiзацый, упаўнаважаныя
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляць абарону правоў i законных iнтарэсаў дзяцей, за невыкананне
абавязкаў, прадугледжаных часткамi першай, трэцяй—шостай артыкула 117, часткай першай артыкула 118 гэтага
Кодэкса, прадастаўленне заведама недакладных звестак аб дзецях-сiротах, дзецях, якiя засталiся без апекi бацькоў,
i дзецях, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, а таксама за iншыя дзеяннi, накiраваныя на
скрыванне дзiцяцi ад уладкавання на выхаванне ў сям’ю, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.».
12. У артыкуле 120:
частку першую пасля слова «уладкавання» дапоўнiць словамi «дзяцей-сiрот i»;
у частцы другой слова «трэцяй» замянiць словам «другой».
13. У частцы чацвёртай артыкула 122 i ў частцы пятай артыкула 175 словы «рэспублiканскiм органам
дзяржаўнага кiравання, якiя ведаюць пытаннямi адукацыi», замянiць словам «Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь».
14. У частцы першай артыкула 123 словы «трэцяй—шостай» замянiць словамi «чацвёртай—сёмай».
15. У частцы другой артыкула 124 словы «Дзейнасць органаў апекi i папячыцельства i Нацыянальнага цэнтра
ўсынаўлення па выкананню ўскладзеных на iх абавязкаў па выяўленню i ўладкаванню» замянiць словамi «Дзейнасць
Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення, органаў апекi i папячыцельства, iншых арганiзацый, упаўнаважаных
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляць абарону правоў i законных iнтарэсаў дзяцей, па выяўленню,
i ўлiку i ўладкаванню дзяцей-сiрот i».
16. Частку другую артыкула 125 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Пералiк захворванняў, пры наяўнасцi якiх асобы не могуць усынавiць дзiця, устанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь.».
17. Артыкул 129 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Артыкул 129. Усынаўленне дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў i знаходзяцца ў дзiцячых
iнтэрнатных установах, дзяржаўных спецыялiзаваных установах для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў
сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай,
сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, дзiцячых дамах сямейнага тыпу, дзiцячых вёсках (гарадках),
апякунскiх сем’ях, прыёмных сем’ях
Для ўсынаўлення дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў i знаходзяцца ў дзiцячых iнтэрнатных установах,
дзяржаўных спецыялiзаваных установах для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi,
дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi,
неабходна згода ў пiсьмовай форме кiраўнiкоў гэтых устаноў.
Для ўсынаўлення дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў i знаходзяцца ў дзiцячых дамах сямейнага тыпу,
дзiцячых вёсках (гарадках), апякунскiх сем’ях, прыёмных сем’ях, неабходна згода ў пiсьмовай форме бацькоў-выхавацеляў
у дзiцячых дамах сямейнага тыпу, кiраўнiкоў дзiцячых вёсак (гарадкоў), апекуноў, папячыцеляў, прыёмных бацькоў.
Суд мае права ў iнтарэсах дзiцяцi вынесцi рашэнне аб яго ўсынаўленнi без згоды асоб, указаных у гэтым артыкуле.».
18. Частку другую артыкула 135 пасля слоў «Рэспублiкi Беларусь для» дапоўнiць словамi «дзяцей-сiрот,».
19. У артыкуле 142:
частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Апека i папячыцельства ўстанаўлiваюцца для выхавання дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў.
а таксама для абароны асабiстых i маёмасных правоў i законных iнтарэсаў гэтых дзяцей.»;
частку другую пасля слоў «правоў i» дапоўнiць словам «законных».
20. У частцы другой артыкула 143 словы «сацыяльнай абароны» замянiць словамi «па працы i сацыяльнай абароне».
21. Артыкул 153 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:
«Пералiк захворванняў, пры наяўнасцi якiх асобы не могуць быць апекунамi i папячыцелямi, устанаўлiваецца
Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.».
22. Назву i частку першую артыкула 157 пасля слоў «правоў i», «правы i» дапоўнiць адпаведна словамi «законных»,
«законныя».
23. У частцы трэцяй артыкула 158 словы «адукацыйнай установы», «асноўнай агульнай адукацыi» i
«базавай агульнай адукацыi» замянiць адпаведна словамi «установы адукацыi», «агульнай сярэдняй адукацыi»
i «агульнай базавай адукацыi».
24. Частку першую артыкула 169 пасля слова «уладкавання» дапоўнiць словамi «дзяцей-сiрот i».
25. Частку першую артыкула 170 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «На выхаванне ў прыёмную сям’ю
перадаюцца дзецi-сiроты, дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, у тым лiку тыя, што знаходзяцца ў дзiцячых iнтэрнатных
установах, дзяржаўных спецыялiзаваных установах для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i
рэабiлiтацыi, дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай,
вышэйшай адукацыi.».
26. У артыкуле 173:
пасля часткi першай дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:
«Пералiк захворванняў, пры наяўнасцi якiх асобы не могуць быць прыёмнымi бацькамi, устанаўлiваецца
Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.»;
часткi другую i трэцюю лiчыць адпаведна часткамi трэцяй i чацвёртай.
27. Артыкул 174 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Артыкул 174. Апека i папячыцельства над асобамi, якiя знаходзяцца на выхаваннi або папячэннi ў
адпаведных установах, дзiцячых дамах сямейнага тыпу, прыёмных сем’ях
Апекунамi, папячыцелямi дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў i знаходзяцца ў дзiцячых iнтэрнатных
установах, дзяржаўных спецыялiзаваных установах для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i
рэабiлiтацыi, дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай,
вышэйшай адукацыi, дзiцячых дамах сямейнага тыпу, дзiцячых вёсках (гарадках), прыёмных сем’ях, а таксама
непаўналетнiх асоб, прызнаных судом недзеяздольнымi або абмежаваных судом у дзеяздольнасцi i змешчаных у
адпаведныя ўстановы, з’яўляюцца кiраўнiкi ўказаных устаноў, бацькi-выхавацелi ў дзiцячых дамах сямейнага тыпу,
прыёмныя бацькi.
Часовае ўладкаванне дзiцяцi апекуном, папячыцелем у дзiцячую iнтэрнатную ўстанову,
дзяржаўную спецыялiзаваную ўстанову для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi,
дзiцячы дом сямейнага тыпу, дзiцячую вёску (гарадок), прыёмную сям’ю не спыняе правоў i абавязкаў апекуна,
папячыцеля ў адносiнах да гэтага дзiцяцi.
Органы апекi i папячыцельства, iншыя арганiзацыi, упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь
ажыццяўляць абарону правоў i законных iнтарэсаў дзяцей, ажыццяўляюць кантроль за ўмовамi ўтрымання,
выхавання i адукацыi дзяцей, якiя знаходзяцца ва ўстановах, указаных у частцы першай гэтага артыкула,
дзiцячых дамах сямейнага тыпу, прыёмных сем’ях.
Для абароны маёмасных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца на выхаваннi ва ўстановах, указаных у частцы
першай гэтага артыкула, дзiцячых дамах сямейнага тыпу, прыёмных сем’ях, у неабходных выпадках можа быць
назначаны апякун над маёмасцю.
Абарона правоў былых выхаванцаў устаноў, указаных у частцы першай гэтага артыкула, дзiцячых дамоў
сямейнага тыпу, прыёмных сем’яў ускладаецца на органы апекi i папячыцельства, iншыя арганiзацыi,
упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляць абарону правоў i законных iнтарэсаў дзяцей.».
28. У частцы першай артыкула 175 словы «дзiцяцi, якое засталося без апекi бацькоў» i «законных правоў i iнтарэсаў»
замянiць адпаведна словамi «дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў» i «правоў i законных iнтарэсаў».
29. Частку першую артыкула 176 пасля слова «знаходзяцца» дапоўнiць словамi «дзецi-сiроты,», пасля слова
«уладкавання» дапоўнiць словамi «дзяцей-сiрот i».
30. У артыкуле 177:
назву артыкула i абзац першы часткi першай выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Артыкул 177. Правы дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў i знаходзяцца ў дзiцячых
iнтэрнатных установах, дзяржаўных спецыялiзаваных установах для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў
сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай,
сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, дзiцячых дамах сямейнага тыпу, дзiцячых вёсках (гарадках),
апякунскiх сем’ях, прыёмных сем’ях
Дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў i знаходзяцца ў дзiцячых iнтэрнатных установах, у тым лiку
ўладкаваныя на патранатнае выхаванне, у дзяржаўных спецыялiзаваных установах для непаўналетнiх,
якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне
прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, дзiцячых дамах сямейнага тыпу, дзiцячых
вёсках (гарадках), апякунскiх сем’ях, прыёмных сем’ях, маюць права на:»;
частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў i знаходзяцца ва ўстановах, указаных у частцы першай
гэтага артыкула, дзiцячых дамах сямейнага тыпу, апякунскiх сем’ях, прыёмных сем’ях, маюць таксама права на
зносiны з бацькамi, iншымi сваякамi, за выключэннем выпадкаў, калi такiя зносiны не адпавядаюць iнтарэсам дзiцяцi.».
31. Артыкул 183 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Артыкул 183. Органы, якiя ажыццяўляюць абарону правоў i законных iнтарэсаў дзяцей
Абарону правоў i законных iнтарэсаў дзяцей забяспечваюць у межах сваёй кампетэнцыi дзяржаўныя органы.
Паўнамоцтвы органаў, якiя забяспечваюць абарону правоў i законных iнтарэсаў дзяцей ад iмя дзяржавы,
а таксама асаблiвасцi абароны правоў i законных iнтарэсаў дзяцей вызначаюцца гэтым Кодэксам i iншымi актамi
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.».
32. У частцы чацвёртай артыкула 184 слова «установах» замянiць словам «арганiзацыях».
33. Першы сказ часткi трэцяй артыкула 185 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Органы апекi i папячыцельства, iншыя арганiзацыi, упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь
ажыццяўляць абарону правоў i законных iнтарэсаў дзяцей, павiнны прымаць усе меры па ўладкаванню дзяцей-сiрот
i дзяцей, якiя засталiся беў апекi бацькоў, на выхаванне ў сям’ю (на ўсынаўленне, у дзiцячы дом сямейнага тыпу,
дзiцячую вёску (гарадок), апякунскую сям’ю, прыёмную сям’ю).».
34. У частцы першай артыкула 186 словы «навучальных устаноў» i «навучальнай установы» замянiць адпаведна
словамi «установах адукацыi» i «установы адукацыi».
35. Частку другую артыкула 189 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Дзiця мае права звярнуцца за абаронай сваiх правоў i законных iнтарэсаў у камiсii па справах непаўналетнiх,
органы апекi i папячыцельства, пракуратуру, а з чатырнаццацi гадоў — i ў суд, а таксама ажыццяўляць абарону
правоў i законных iнтарэсаў праз сваiх законных прадстаўнiкоў.».
36. У частцы трэцяй артыкула 194 словы «рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, якi ведае
пытаннямi юстыцыi» замянiць словамi «Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь».
37. Частку другую артыкула 202 пасля слова «устаноў», дапоўнiць словамi «дзяржаўных спецыялiзаваных устаноў
для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, дзяржаўных устаноў, якiя забяспечваюць
атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi,».
38. У частках першай i трэцяй артыкула 233, у частцы другой артыкула 234, у артыкуле 235
словы «рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, якi ведае пытаннямi адукацыi ў
Рэспублiцы Беларусь,» замянiць словамi «Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь».
39. У частцы пятай артыкула 233 слова «пятай» замянiць словам «шостай».
40. Частку трэцюю артыкула 234 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Апека, папячыцельства над непаўналетнiмi грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, якiя
з’яўляюцца дзецьмi-сiротамi або дзецьмi, якiя засталiся без апекi бацькоў i знаходзяцца
ў дзiцячых iнтэрнатных установах, дзяржаўных спецыялiзаваных установах для непаўналетнiх,
якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, дзяржаўных установах, якiя
забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi,
дзiцячых дамах сямейнага тыпу, дзiцячых вёсках (гарадках), апякунскiх сем’ях, прыёмных сем’ях,
у выпадку iх выезду за межы Рэспублiкi Беларусь для атрымання адукацыi i лячэння ў адпаведных
установах замежнай дзяржавы захоўваюцца да дасягнення паўналецця дзяцей за грамадзянамi i
ўстановамi Рэспублiкi Беларусь, якiя з’яўляюцца апекунамi, папячыцелямi дзяцей на момант
выезду дзяцей за мяжу. Парадак накiравання непаўналетнiх грамадзян Рэспублiкi Беларусь,
якiя з’яўляюцца дзецьмi-сiротамi або дзецьмi, якiя засталiся без апекi бацькоў i знаходзяцца
ў дзiцячых iнтэрнатных установах, дзяржаўных спецыялiзаваных установах для непаўналетнiх,
якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, дзяржаўных установах, якiя
забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi,
дзiцячых дамах сямейнага тыпу, дзiцячых вёсках (гарадках), апякунскiх сем’ях, прыёмных
сем’ях у Рэспублiцы Беларусь, для атрымання адукацыi i лячэння за мяжу ўстанаўлiваецца
Урадам Рэспублiкi Беларусь.».
Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу праз 10 дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.
Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн пасля ўступлення
ў сiлу гэтага Закона забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь
у адпаведнасць з гэтым Законам i прыняць iншыя меры, накiраваныя на яго рэалiзацыю.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.
9 снежня 2004 года, г. Мiнск.
№ 348—З.
|