ГЛАВА 2
ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Артыкул 4. Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублiкi Беларусь
У Рэспублiцы Беларусь устаноўлены наступныя дзяржаўныя ўзнагароды:
вышэйшая ступень адзнакi — званне «Герой Беларусi»;
ордэн Айчыны;
ордэн Воiнскай Славы;
ордэн «За службу Радзiме»;
ордэн «За асабiстую мужнасць»;
ордэн Дружбы народаў;
ордэн Пашаны;
ордэн Францыска Скарыны;
ордэн Мацi;
медаль «За адвагу»;
медаль «За адзнаку ў воiнскай службе»;
медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»;
медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы»;
медаль «За працоўныя заслугi»;
медаль Францыска Скарыны;
медаль «За бездакорную службу»;
юбiлейныя медалi, якiя могуць устанаўлiвацца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь для ўзнагароджання ў сувязi з важнымi юбiлейнымi датамi ў гiсторыi дзяржавы i грамадства;
ганаровае званне «Народны паэт Беларусi»;
ганаровае званне «Народны пiсьменнiк Беларусi»;
ганаровае званне «Народны артыст Беларусi»;
ганаровае званне «Народны мастак Беларусi»;
ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны вынаходнiк Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны рацыяналiзатар Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны настаўнiк Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны работнiк аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны работнiк сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны лесавод Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны архiтэктар Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны сувязiст Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны эканамiст Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны энергетык Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны работнiк сферы абслугоўвання Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны работнiк транспарту Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны спецыялiст Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны пiлот Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны штурман Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны супрацоўнiк органаў дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны работнiк органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны работнiк органаў унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны пагранiчнiк Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны мытнiк Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны выратавальнiк Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны геолаг Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны работнiк фiзiчнай культуры i спорту Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублiкi Беларусь»;
ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь».
Узоры, апiсанне ордэнаў, медалёў Рэспублiкi Беларусь, нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублiкi Беларусь зацвярджаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 5. Вышэйшая ступень адзнакi Рэспублiкi Беларусь
Званне «Герой Беларусi» з’яўляецца вышэйшай ступенню адзнакi Рэспублiкi Беларусь i прысвойваецца за выключныя заслугi перад дзяржавай i грамадствам, звязаныя з подзвiгам, здзейсненым у iмя свабоды, незалежнасцi i працвiтання Рэспублiкi Беларусь.
Званне «Герой Беларусi» прысвойваецца толькi адзiн раз.
Асобам, удастоеным звання «Герой Беларусi», уручаецца знак асаблiвай адзнакi — медаль Героя Беларусi.
Медаль Героя Беларусi носiцца на левым баку грудзей над ордэнамi i медалямi.
Артыкул 6. Ордэн Айчыны
Ордэн Айчыны з’яўляецца вышэйшым ордэнам Рэспублiкi Беларусь.
Ордэн Айчыны мае тры ступенi:
ордэн Айчыны I ступенi;
ордэн Айчыны II ступенi;
ордэн Айчыны III ступенi.
Вышэйшай ступенню ордэна Айчыны з’яўляецца I ступень. Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна ордэнам Айчыны III, II i I ступенi:
за выдатныя дасягненнi ў вытворчай, навукова-даследчай, сацыяльна-культурнай, грамадскай, дабрачыннай i iншых сферах дзейнасцi, накiраванай на павышэнне дабрабыту людзей i ўмацаванне магутнасцi краiны;
за мужнасць i адвагу, праяўленыя пры абароне Айчыны i яе дзяржаўных iнтарэсаў, забеспячэннi законнасцi i правапарадку;
за вялiкiя заслугi ў развiццi эканамiчных, навукова-тэхнiчных i культурных сувязяў памiж Рэспублiкай Беларусь i iншымi краiнамi.
Ордэн Айчыны носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў (акрамя ордэна Мацi) размяшчаецца перад iмi ў парадку старшынства ступеняў.
Артыкул 7. Ордэн Воiнскай Славы
Ордэнам Воiнскай Славы ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя Рэспублiкi Беларусь:
за выключныя заслугi ў кiраваннi войскамi, падтрыманнi iх высокай баявой гатоўнасцi i прафесiйнальнай вывучкi;
за адвагу i самаадданасць, праяўленыя пры абароне Айчыны i яе дзяржаўных iнтарэсаў, выкананнi iншых службовых абавязкаў;
за заслугi ва ўмацаваннi баявой садружнасцi i ваеннага супрацоўнiцтва з iншаземнымi дзяржавамi.
Ордэн Воiнскай Славы носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Айчыны.
Артыкул 8. Ордэн «За службу Радзiме»
Ордэн «За службу Радзiме» мае тры ступенi:
ордэн «За службу Радзiме» I ступенi;
ордэн «За службу Радзiме» II ступенi;
ордэн «За службу Радзiме» III ступенi.
Вышэйшай ступенню ордэна «За службу Радзiме» з’яўляецца I ступень.
Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна ордэнам «За службу Радзiме» III, II i I ступенi.
Ордэнам «За службу Радзiме» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя, асобы начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях:
за ўзорнае выкананне воiнскага абавязку, дасягненне высокай баявой вывучкi падпарадкаваных злучэнняў i воiнскiх часцей Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь, ствараемых у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
за падтрыманне высокай баявой гатоўнасцi войскаў, забеспячэнне абараназдольнасцi Рэспублiкi Беларусь;
за адвагу i самаадданасць, праяўленыя пры выкананнi воiнскага абавязку;
за асаблiвыя заслугi ва ўмацаваннi дзяржаўнай бяспекi, ахове дзяржаўнай граніцы i барацьбе са злачыннасцю;
за iншыя заслугi перад Радзiмай.
Асобы, раней узнагароджаныя ордэнам «За службу Радзiме ва Узброеных Сiлах СССР», прадстаўляюцца да ўзнагароджання ордэнам «За службу Радзiме» чарговай ступенi.
Ордэн «За службу Радзiме» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеняў пасля ордэна Воiнскай Славы.
Артыкул 9. Ордэн «За асабiстую мужнасць»
Ордэнам «За асабiстую мужнасць» узнагароджваюцца грамадзяне:
за выключную адвагу i асабiстую храбрасць, праяўленыя пры выкананнi воiнскага абавязку, грамадзянскага або службовага абавязку;
за самаадданыя ўчынкi, здзейсненыя ў экстрэмальных абставiнах;
за мужнасць, праяўленую пры ахове дзяржаўнай граніцы;
за мужнасць, праяўленую пры ахове грамадскага парадку;
за смелыя i рашучыя дзеяннi ў абставiнах, звязаных з рызыкай для жыцця.
Ордэн «За асабiстую мужнасць» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За службу Радзiме».
Артыкул 10. Ордэн Дружбы народаў
Ордэнам Дружбы народаў узнагароджваюцца грамадзяне:
за значны ўклад у справу ўмацавання мiру, сяброўскiх адносiнаў i супрацоўнiцтва памiж дзяржавамi, кансалiдацыi грамадства i адзiнства народаў;
за асаблiва плённую дзейнасць па зблiжэнню i ўзаемаабагачэнню нацыянальных культур;
за высокiя дасягненнi ў мiжнароднай грамадскай, дабрачыннай i гуманiтарнай дзейнасцi;
за вялiкi асабiсты ўклад у развiццё i павелiчэнне духоўнага i iнтэлектуальнага патэнцыялу Рэспублiкi Беларусь, актыўную дзейнасць па абароне правоў чалавека i яго сацыяльных iнтарэсаў;
за асаблiвыя заслугi ў развiццi знешнеэканамiчнай дзейнасцi, дэмакратыi i сацыяльнага прагрэсу.
Ордэн Дружбы народаў носiцца на шыйнай стужцы.
Артыкул 11. Ордэн Пашаны
Ордэнам Пашаны ўзнагароджваюцца грамадзяне:
за вялiкiя дасягненнi ў вытворчай, навукова-даследчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай, спартыўнай, грамадскай i iншай дзейнасцi;
за высокiя вытворчыя паказчыкi ў прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, будаўнiцтве, сувязi, гандлi, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, бытавым абслугоўваннi насельнiцтва, на транспарце i ў iншых галiнах працоўнай дзейнасцi;
за значныя поспехi ў медыцынскiм абслугоўваннi насельнiцтва, навучаннi, выхаваннi дзяцей i падлеткаў, падрыхтоўцы iх да працы;
за дасягненне высокай прадукцыйнасцi працы, паляпшэнне якасцi прадукцыi, знiжэнне матэрыяльных i працоўных выдаткаў на яе выраб;
за ўкараненне ў вытворчасць новай тэхнiкi, тэхналогii, асаблiва каштоўныя вынаходства i рацыяналiзатарскiя прапановы;
за плённую дзяржаўную i грамадскую дзейнасць;
за заслугi ў развiццi эканамiчных, навукова-тэхнiчных, культурных i iншых сувязяў памiж Рэспублiкай Беларусь i iншымi дзяржавамi.
Ордэн Пашаны носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За асабiстую мужнасць».
Артыкул 12. Ордэн Францыска Скарыны
Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца грамадзяне:
за значныя поспехi ў галiне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, выдатныя даследаваннi гiсторыi Беларусi, дасягненнi ў галiне нацыянальнай мовы, лiтаратуры, мастацтва, кнiгавыдання, культурна-асветнiцкай дзейнасцi, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа;
за асаблiвыя заслугi ў гуманiтарнай, дабрачыннай дзейнасцi, у справе абароны чалавечай годнасцi i правоў грамадзян, мiласэрнасцi i iншыя высакародныя ўчынкi.
Ордэн Францыска Скарыны носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Пашаны.
Артыкул 13. Ордэн Мацi
Ордэнам Мацi ўзнагароджваюцца жанчыны, якiя нарадзiлi i выхавалi пяць i больш дзяцей.
Узнагароджанне ордэнам Мацi праводзiцца пры дасягненнi пятым дзiцем узросту аднаго года i пры наяўнасцi ў жывых астатнiх дзяцей гэтай мацi.
Пры ўзнагароджаннi ордэнам Мацi ўлiчваюцца таксама дзецi:
усыноўленыя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
загiнуўшыя цi прапаўшыя без вестак пры абароне Айчыны i яе дзяржаўных iнтарэсаў, выкананнi грамадзянскага абавязку па выратаванню чалавечага жыцця, забеспячэнню законнасцi i правапарадку, а таксама памёршыя ў вынiку ранення, калецтва, захворвання, атрыманых пры памянёных абставiнах цi ў вынiку працоўнага калецтва або прафесiйнага захворвання.
Ордэн Мацi носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца над iмi.
Артыкул 14. Медаль «За адвагу»
Медалём «За адвагу» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя, асобы начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i iншыя грамадзяне за асабiстую мужнасць i адвагу, праяўленыя:
у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны i яе дзяржаўных iнтарэсаў;
пры выкананнi воiнскага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, ахове канстытуцыйных правоў грамадзян;
пры выратаваннi людзей на вадзе, падчас стыхiйных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф i iншых надзвычайных абставiнаў, звязаных з рызыкай для жыцця.
Медаль «За адвагу» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi ордэнаў размяшчаецца пасля iх.
Артыкул 15. Медаль «За адзнаку ў воiнскай службе»
Медалём «За адзнаку ў воiнскай службе» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя:
за значныя заслугi ў воiнскай службе;
за поспехi ў падтрыманнi высокай баявой гатоўнасцi падраздзяленняў, часцей, злучэнняў i аб’яднанняў, выдатныя паказчыкi ў баявой падрыхтоўцы, асаблiвую адзнаку на вучэннях i манеўрах, пры нясеннi баявога дзяжурства;
за асаблiвыя заслугi ў асваеннi, эксплуатацыi i абслугоўваннi ваеннай тэхнiкi, высокае прафесiянальнае майстэрства.
Медаль «За адзнаку ў воiнскай службе» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адвагу».
Артыкул 16. Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, асобы начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, iншыя грамадзяне:
за асабiстую мужнасць, храбрасць i самаадданасць, праяўленыя пры затрыманнi злачынцаў цi лiквiдацыi злачынных груп, ахове жыцця i здароўя людзей;
за ўмелыя, iнiцыятыўныя i смелыя дзеяннi, якiя садзейнiчалi паспяховаму выкананню падраздзяленнем, нарадам аператыўна-службовых i службова-баявых задач па спыненню злачынных i iншых процiзаконных дзеянняў;
за ўмела арганiзаваныя i ажыццёўленыя дзеяннi па прадухiленню i раскрыццю злачынстваў;
за ўмелую арганiзацыю работы i высокую рэзультатыўнасць дзейнасцi органаў i падраздзяленняў унутраных спраў, злучэнняў, часцей i падраздзяленняў унутраных войскаў па ахове грамадскага парадку i барацьбе са злачыннасцю;
за актыўны ўдзел i дапамогу органам унутраных спраў i падраздзяленням унутраных войскаў у ахове грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю i iншымi правапарушэннямi.
Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў воiнскай службе».
Артыкул 17. Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы»
Медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя пагранiчных войскаў, а таксама iншыя ваеннаслужачыя i iншыя грамадзяне:
за мужнасць i самаадданасць, праяўленыя пры затрыманнi парушальнiкаў дзяржаўнай граніцы;
за подзвiгi i асаблiвыя заслугi ў ахове дзяржаўнай граніцы;
за ўмелае кiраўнiцтва баявымi дзеяннямi пагранiчнага нарада пры ахове недатыкальнасцi дзяржаўнай граніцы;
за высокую пiльнасць i iнiцыятыўныя дзеяннi, у вынiку якiх былi затрыманы парушальнiкi дзяржаўнай граніцы;
за актыўную дапамогу пагранiчным войскам у iх рабоце па ахове дзяржаўнай граніцы.
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».
Артыкул 18. Медаль «За працоўныя заслугi»
Медалём «За працоўныя заслугi» ўзнагароджваюцца грамадзяне:
за значныя дасягненнi ў прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, будаўнiцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання, навуцы, адукацыi, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельнiцтва, культуры, дзяржаўнай службе i iншых галiнах працоўнай дзейнасцi;
за карысныя вынаходства i рацыяналiзатарскiя прапановы;
за поспехi ў выхаваннi i прафесiйнай падрыхтоўцы моладзi, развiццi фiзiчнай культуры i спорту.
Медаль «За працоўныя заслугi» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».
Артыкул 19. Медаль Францыска Скарыны
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнiкi навукi, адукацыi i культуры за выдатныя дасягненнi ў прафесiйнай дзейнасцi, значны асабiсты ўклад у развiццё i павелiчэнне духоўнага i iнтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.
Медаль Францыска Скарыны носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За працоўныя заслугi».
Артыкул 20. Медаль «За бездакорную службу»
Медаль «За бездакорную службу» мае тры ступенi:
медаль «За бездакорную службу» I ступенi;
медаль «За бездакорную службу» II ступенi;
медаль «За бездакорную службу» III ступенi.
Вышэйшай ступенню медаля «За бездакорную службу» з’яўляецца I ступень.
Узнагароджанне праводзiцца паслядоўна медалём «За бездакорную службу» III, II i I ступенi.
Медалём «За бездакорную службу» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя, асобы начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, службовыя асобы мытных органаў, якiя бездакорна праслужылi дзесяць, пятнаццаць i дваццаць каляндарных гадоў адпаведна.
Асобы, узнагароджаныя ведамаснымi медалямi СССР «За бездакорную службу», прадстаўляюцца да ўзнагароджання медалём «За бездакорную службу» чарговай ступенi.
Медаль «За бездакорную службу» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеняў пасля медаля Францыска Скарыны.
Артыкул 21. Ганаровае званне «Народны паэт Беларусi»
Ганаровае званне «Народны паэт Беларусi» прысвойваецца не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь» паэтам за асаблiвыя заслугi ў развiццi паэтычнай творчасцi, стварэнне высокамастацкiх твораў, якiя ўнеслi выдатны ўклад у айчынную лiтаратуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.
Артыкул 22. Ганаровае званне «Народны пiсьменнiк Беларусi»
Ганаровае званне «Народны пiсьменнiк Беларусi» прысвойваецца не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь» пiсьменнiкам за асаблiвыя заслугi ў развiццi айчыннай лiтаратуры, стварэнне высокамастацкiх твораў, якiя ўнеслi выдатны ўклад у айчынную лiтаратуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.
Артыкул 23. Ганаровае званне «Народны артыст Беларусi»
Ганаровае званне «Народны артыст Беларусi» прысвойваецца не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь» цi «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь» артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якiя стварылi высокамастацкiя вобразы, спектаклi, кiнафiльмы, тэлеспектаклi, тэлефiльмы, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевiзiйныя i радыётворы, якiя ўнеслi выдатны ўклад у айчынную культуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.
Артыкул 24. Ганаровае званне «Народны мастак Беларусi»
Ганаровае званне «Народны мастак Беларусi» прысвойваецца не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь» буйнейшым мастакам, якiя стварылi выдатныя творы жывапiсу, скульптуры, графiкi, манументальнага, дэкаратыўна-прыкладнога, тэатральнага, кiна- i тэлемастацтва, якiя ўнеслi значны ўклад у айчынную культуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.
Артыкул 25. Ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якiя працуюць у сферы мастацтва дзесяць i больш гадоў, а артыстам балета з улiкам спецыфiкi iх жанру — пяць i больш гадоў i стварылi высокамастацкiя вобразы, спектаклi, кiнафiльмы, тэлеспектаклi, тэлефiльмы, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевiзiйныя i радыётворы, якiя атрымалi грамадскае прызнанне.
Артыкул 26. Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, кампазiтарам, драматургам, мастакам, архiтэктарам, дызайнерам, мастацтвазнаўцам i iншым дзеячам мастацтва, якiя працуюць у галiне мастацтва пятнаццаць i больш гадоў i ўнеслi значны ўклад у развiццё культуры i мастацтва, за вялiкiя заслугi ў выхаваннi i падрыхтоўцы творчых кадраў, стварэннi навуковых работ.
Артыкул 27. Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокаквалiфiкаваным работнiкам устаноў культуры, палiграфii, друку, радыё i тэлебачання, iншых арганiзацый, у тым лiку дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць кiраванне i рэгуляванне ў сферы культуры, а таксама пiсьменнiкам, паэтам, удзельнiкам самадзейнай творчасцi, якiя працуюць у галiне культуры пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi культуры.
Артыкул 28. Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца выдатным вучоным, якiя маюць вучоную ступень доктара навук, за заслугi ў распрацоўцы прыярытэтных накiрункаў навукi i тэхнiкi, стварэннi навуковых школ, выхаваннi i падрыхтоўцы навуковых кадраў.
Артыкул 29. Ганаровае званне «Заслужаны вынаходнiк Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны вынаходнiк Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца аўтарам укаранёных у вытворчасць вынаходстваў, якiя ўнеслi значны ўклад у тэхнiчны прагрэс i маюць важнае дзяржаўнае значэнне, а таксама за шматгадовую вынаходнiцкую дзейнасць.
Артыкул 30. Ганаровае званне «Заслужаны рацыяналiзатар Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны рацыяналiзатар Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца аўтарам рацыяналiзатарскiх прапаноў, укараненне якiх унесла значны ўклад ва ўдасканаленне вытворчасцi, павышэнне прадукцыйнасцi працы, паляпшэнне якасцi прадукцыi, умоў працы i тэхнiкi бяспекi, забеспячэнне навукова-даследчыцкага i навучальнага працэсу, якiя вядуць шматгадовую рацыяналiзатарскую дзейнасць.
Артыкул 31. Ганаровае званне «Заслужаны настаўнiк
Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны настаўнiк Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным настаўнiкам, выкладчыкам, выхавацелям i iншым работнiкам дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных устаноў усiх вiдаў, устаноў пазашкольнага выхавання i навучання, устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, дзiцячых дамоў, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў педагагiчнай i выхаваўчай дзейнасцi, якая забяспечвае атрыманне навучэнцамi i выхаванцамi глыбокiх ведаў, развiццё i ўдасканаленне iх творчага патэнцыялу.
Артыкул 32. Ганаровае званне «Заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным навукова-педагагiчным i iншым работнiкам устаноў адукацыi, органаў кiравання сiстэмы адукацыi, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў педагагiчнай i выхаваўчай рабоце, арганiзацыi навукова-вытворчага працэсу, яго навукова-метадычным забеспячэннi.
Артыкул 33. Ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным урачам, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў ахове здароўя насельнiцтва, арганiзацыi i аказаннi лячэбна-прафiлактычнай дапамогi з выкарыстаннем у рабоце сучасных дасягненняў медыцынскай навукi i тэхнiкi.
Артыкул 34. Ганаровае званне «Заслужаны работнiк аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны работнiк аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца ўрачам, навуковым супрацоўнiкам, сярэдняму i малодшаму медыцынскаму персаналу, правiзарам, фармацэўтам, iнжынерна-тэхнiчным работнiкам, абслуговаму персаналу лячэбна-прафiлактычных, санiтарна-прафiлактычных, санаторна-курортных, аптэчных устаноў, органаў аховы здароўя, навукова-даследчых, даследчых, медыцынскiх i фармацэўтычных iнстытутаў i iншых арганiзацый незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi, якiя працуюць у галiне аховы здароўя пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў ахове здароўя насельнiцтва, павышэннi якасцi медыцынскiй дапамогi i лекавага забеспячэння.
Артыкул 35. Ганаровае званне «Заслужаны работнiк сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны работнiк сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным работнiкам арганiзацый сiстэмы сацыяльнай абароны насельнiцтва, якiя працуюць у гэтай галiне пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў арганiзацыi сацыяльнай дапамогi грамадзянам, iх пенсiйнага забеспячэння, ва ўкараненнi розных формаў i вiдаў дабрачыннасцi, у развiццi навуковых даследаванняў па найважнейшых накiрунках сацыяльнай абароны насельнiцтва.
Артыкул 36. Ганаровае званне «Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным рабочым, майстрам, iнжынерна-тэхнiчным работнiкам арганiзацый, у тым лiку навукова-даследчых, праектна-канструктарскiх, розных галiн вытворчасцi, работнiкам органаў кiравання вытворчасцю, якiя працуюць у прамысловасцi пятнаццаць i больш гадоў i ўнеслi значны ўклад ва ўдасканаленне тэхнiкi, тэхналогii i арганiзацыi вытворчасцi, дасягненне высокiх паказчыкаў якасцi прадукцыi, павышэнне прадукцыйнасцi працы i эфектыўнасцi вытворчасцi.
Артыкул 37. Ганаровае званне «Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным работнiкам сельскай гаспадаркi, у тым лiку работнiкам сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак, дзяржаўных органаў, навукова-даследчых i iншых арганiзацый, у тым лiку арганiзацый, што абслугоўваюць сельскую гаспадарку, якiя працуюць у галiне сельскай гаспадаркi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў павелiчэннi вытворчасцi i рэалiзацыi сельскагаспадарчай прадукцыi, забеспячэннi паспяховага функцыянавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Артыкул 38. Ганаровае званне «Заслужаны лесавод Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны лесавод Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным спецыялiстам лясгасаў, лесаўпарадкавальных i iншых арганiзацый лясной гаспадаркi, работнiкам прыродаахоўных органаў i арганiзацый, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi лясной гаспадаркi, захаваннi i павелiчэннi лясных багаццяў, захаваннi раслiннага i жывёльнага свету, вырашэннi складаных экалагiчных праблем.
Артыкул 39. Ганаровае званне «Заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным работнiкам будаўнiцтва i будаўнiчай iндустрыi, якiя працуюць у будаўнiчых, навукова-даследчых, праектных, праектна-пошукавых, мантажных i iншых арганiзацыях пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў вытворчай дзейнасцi, распрацоўцы i ўкараненнi прагрэсiўных праектаў i тэхналогiй, перадавога вопыту арганiзацыi, механiзацыi i аўтаматызацыi працы, дасягненне высокай эфектыўнасцi вытворчасцi i якасцi будаўнiча-мантажных работ.
Артыкул 40. Ганаровае званне «Заслужаны архiтэктар Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны архiтэктар Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным архiтэктарам, якiя працуюць у галiне архiтэктуры пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi архiтэктуры, распрацоўцы праектаў i стварэннi архiтэктурных комплексаў, будынкаў, рэстаўрацыi помнiкаў культуры, падрыхтоўцы архiтэктурных кадраў.
Артыкул 41. Ганаровае званне «Заслужаны сувязiст Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны сувязiст Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным работнiкам сувязi, якiя працуюць у галiне сувязi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi i ўдасканаленнi сродкаў сувязi, паляпшэннi абслугоўвання насельнiцтва, арганiзацый, распрацоўцы i ўкараненнi прынцыпова новай высокаэфектыўнай тэхнiкi i тэхналогii.
Артыкул 42. Ганаровае званне «Заслужаны эканамiст Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны эканамiст Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным эканамiстам i фiнансавым работнiкам дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў галiне эканомiкi i фiнансаў, у развiццi эканамiчнай навукi, падрыхтоўцы кадраў.
Артыкул 43. Ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным юрыстам, якiя бездакорна працуюць у дзяржаўных органах, адвакатуры, установах адукацыi, навукова-даследчых i iншых арганiзацыях па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў i маюць вялiкiя заслугi ў забеспячэннi захавання законнасцi i ўмацаваннi правапарадку, абароне правоў i законных iнтарэсаў грамадзян, фармiраваннi прававой дзяржавы, развiццi юрыдычных навук, падрыхтоўцы заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 44. Ганаровае званне «Заслужаны энергетык Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны энергетык Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным работнiкам розных галiн эканомiкi, якiя працуюць у галiне энергетыкi пятнаццаць i больш гадоў, унеслi значны ўклад у развiццё i ўдасканаленне тэхнiкi, тэхналогii i арганiзацыi вытворчасцi, перадачы i спажывання энергii, дасягненне высокiх паказчыкаў надзейнасцi, бесперабойнасцi i эфектыўнасцi работы энергетычных установак.
Артыкул 45. Ганаровае званне «Заслужаны работнiк сферы абслугоўвання Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны работнiк сферы абслугоўвання Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным работнiкам арганiзацый, якiя працуюць у розных сферах абслугоўвання насельнiцтва пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў аказаннi насельнiцтву гандлёвых, бытавых, жыллёвых, камунальных i iншых паслуг, у распрацоўцы i ўкараненнi новых вiдаў паслуг, формаў i метадаў абслугоўвання, у арганiзацыi ўстойлiвага i якаснага функцыянавання камунальнай гаспадаркi, сiстэм водаачысткi i водазабеспячэння, службы ацяплення, асвятлення i захавання жыллёвага фонду, у пашырэннi i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы арганiзацый, павышэннi ўзроўню падрыхтоўкi кадраў.
Артыкул 46. Ганаровае званне «Заслужаны работнiк транспарту Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны работнiк транспарту Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца высокапрафесiянальным работнiкам чыгуначнага, паветранага, воднага, аўтамабiльнага, трубаправоднага i iншых вiдаў транспарту, якiя працуюць у галiне транспарту пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў павышэннi эфектыўнасцi вытворчасцi i паляпшэннi выкарыстання транспартных сродкаў, знiжэннi сабекошту перавозак, павышэннi якасцi транспартных паслуг, эканомii матэрыяльных i палiўных рэсурсаў, забеспячэннi бяспекi руху, аховы навакольнага асяроддзя.
Артыкул 47. Ганаровае званне «Заслужаны спецыялiст Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны спецыялiст Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца ваеннаслужачым, якiя знаходзяцца на воiнскай службе пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за заслугi ва ўмацаваннi абараназдольнасцi краiны, высокiя вынiкi, дасягнутыя ў баявой падрыхтоўцы, асваеннi, эксплуатацыi, абслугоўваннi ўзбраення i ваеннай тэхнiкi, выхаваннi ваенных кадраў.
Артыкул 48. Ганаровае званне «Заслужаны пiлот Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны пiлот Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца пiлотам першага класа, якiя маюць стаж работы ў грамадзянскай авiяцыi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў асваеннi сучаснай авiяцыйнай тэхнiкi, прымяненнi найбольш удасканаленых метадаў самалётаваджэння, высокiя паказчыкi ў выхаваннi i навучаннi лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу i выдатныя дасягненнi ў прымяненнi авiяцыi ў народнай гаспадарцы рэспублiкi.
Артыкул 49. Ганаровае званне «Заслужаны штурман Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны штурман Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца штурманам першага класа, якiя маюць стаж работы ў грамадзянскай авiяцыi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў асваеннi сучаснай авiяцыйнай тэхнiкi, прымяненне найбольш удасканаленых метадаў самалётаваджэння, высокiя паказчыкi ў выхаваннi i навучаннi лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу i выдатныя дасягненнi ў прымяненнi авiяцыi ў народнай гаспадарцы рэспублiкi.
Артыкул 50. Ганаровае званне «Заслужаны супрацоўнiк органаў дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны супрацоўнiк органаў дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца ваеннаслужачым, якiя знаходзяцца на службе ў органах дзяржаўнай бяспекi пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за дасягнутыя канкрэтныя вынiкi ў аператыўна-службовай дзейнасцi, выдатнае выкананне аператыўных i iншых заданняў i праяўленыя пры гэтым iнiцыятыву i настойлiвасць, за заслугi ў справе ўмацавання супрацоўнiцтва памiж службай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i службамi бяспекi замежных дзяржаў.
Артыкул 51. Ганаровае званне «Заслужаны работнiк органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны работнiк органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца пракурорскiм работнiкам, якiя знаходзяцца на службе ў органах пракуратуры пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за заслугi ў справе забеспячэння i ўмацавання законнасцi i правапарадку, абароны правоў i свабод грамадзян, а таксама законных iнтарэсаў грамадства i дзяржавы, дасягнутыя канкрэтныя вынiкi ў барацьбе са злачыннасцю i праяўленыя пры гэтым iнiцыятыву i настойлiвасць.
Артыкул 52. Ганаровае званне «Заслужаны работнiк органаў унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны работнiк органаў унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца асобам начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, якiя знаходзяцца на службе ў органах унутраных спраў пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за заслугi ва ўмацаваннi аховы грамадскага парадку, абароне дзяржаўнай уласнасцi, высокiя вынiкi, дасягнутыя ў прафесiйнай падрыхтоўцы, распрацоўцы i ажыццяўленнi мераў па знiжэнню ўзроўню злачыннасцi, за самаадданыя дзеяннi, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў.
Артыкул 53. Ганаровае званне «Заслужаны пагранiчнiк Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны пагранiчнiк Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца ваеннаслужачым, якiя знаходзяцца на службе ў пагранiчных войсках пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за бездакорнае нясенне службы па ахове дзяржаўнай гранiцы, умелую арганiзацыю пагранiчнай службы, высокiя паказчыкi ў аператыўна-службовай, навукова-тэхнiчнай дзейнасцi, умацаваннi пагранiчнага супрацоўнiцтва, за самаадданыя дзеяннi, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы i выхаваннi ваенных кадраў.
Артыкул 54. Ганаровае званне «Заслужаны мытнiк Рэспублiкi Беларусь»
Ганаровае званне «Заслужаны мытнiк Рэспублiкi Беларусь» прысвойваецца службовым асобам мытных органаў, якiя знаходзяцца на службе ў мытных органах пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за дасягнутыя высокiя вынiкi ў службовай дзейнасцi, умелую арганiзацыю мытнай службы, выдатнае выкананне аператыўных i iншых заданняў, за заслугi ў справе ўмацавання супрацоўнiцтва памiж мытнай службай Рэспублiкi Беларусь i мытнымi службамi замежных дзяржаў.
|