Закон Республики Беларусь
от 26 октября 2000 года
"О мобилизационной подготовке и мобилизации"

Аб мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы
i мабiлiзацыi

Закон Рэспублiкi Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 2 кастрычнiка 2000 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 12 кастрычнiка 2000 года

Гэты Закон вызначае прававыя асновы дзяржаўнага рэгулявання ў галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi ў Рэспублiцы Беларусь, устанаўлiвае правы, абавязкi i адказнасць дзяржаўных органаў, арганiзацый незалежна ад форм уласнасцi (далей — арганiзацыi) i грамадзян Рэспублiкi Беларусь у гэтай галiне.

ГЛАВА 1.

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 1. Асноўныя паняццi, якiя прымяняюцца ў гэтым Законе

У гэтым Законе прымяняюцца наступныя асноўныя паняццi:

мабiлiзацыйная падрыхтоўка — сiстэма распачынаемых мерапрыемстваў у мiрны час па падрыхтоўцы эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск i воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама спецыяльных фармiраванняў, што ствараюцца мiнiстэрствамi i iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання (далей — спецыяльныя фармiраваннi), да забеспячэння абароны суверэнiтэту i тэрытарыяльнай цэласнасцi Рэспублiкi Беларусь i задавальнення патрэбнасцяў дзяржавы i патрэб насельнiцтва ў ваенны час;

мабiлiзацыя — комплекс мерапрыемстваў па пераводу эканомiкi Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўных органаў на работу ва ўмовах ваеннага часу, а таксама комплекс мерапрыемстваў вайсковай мабiлiзацыi;

вайсковая мабiлiзацыя — комплекс мерапрыемстваў па пераводу Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск i воiнскiх фармiраванняў на арганiзацыйна-штатную структуру ваеннага часу, а таксама па iх укамплектаванню асабовым саставам ва ўстаноўленыя тэрмiны ў адпаведнасцi са штатамi i нормамi ваеннага часу, забеспячэнню ўзбраеннем, ваеннай тэхнiкай i матэрыяльнымi сродкамi за кошт створаных у мiрны час дзяржаўных, мабiлiзацыйных рэзерваў i рэсурсаў эканомiкi Рэспублiкi Беларусь.

(Частка другая не прыводзіцца як не ўступіўшая ў сілу.)*

Артыкул 2. Прававыя асновы мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi

Прававымi асновамi мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi ў Рэспублiцы Беларусь з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, мiжнародныя дагаворы Рэспублiкi Беларусь, Грамадзянскi Кодэкс Рэспублiкi Беларусь, гэты Закон i iншыя нарматыўныя прававыя акты Рэспублiкi Беларусь, якiя рэгулююць пытаннi мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi.

Артыкул 3. Асноўныя прынцыпы мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi

Асноўнымi прынцыпамi мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi з’яўляюцца:

цэнтралiзаванае кiраўнiцтва;

своечасовасць, планавасць i кантроль;

комплекснасць i ўзгодненасць.

Артыкул 4. Змест мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi

Змест мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi складаюць:

распрацоўка мабiлiзацыйных планаў эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск, воiнскiх, а таксама спецыяльных фармiраванняў;

нарматыўна-прававое рэгуляванне ў галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi;

вызначэнне ўмоў работы i падрыхтоўка дзяржаўных органаў, арганiзацый да работы ў перыяд мабiлiзацыi i ў ваенны час;

навуковае i метадычнае забеспячэнне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi;

вызначэнне мабiлiзацыйных матэрыяльных патрэбнасцяў i фармiраванне дзяржаўнага абароннага заказу на ваенны час;

падрыхтоўка эканомiкi Рэспублiкi Беларусь да работы ў перыяд мабiлiзацыi i ў ваенны час;

падрыхтоўка да правядзення вайсковай мабiлiзацыi i яе правядзенне;

захаванне, развiццё дзеючых, стварэнне новых мабiлiзацыйных магутнасцяў i аб’ектаў для вытворчасцi прадукцыi, неабходнай для задавальнення патрэбнасцяў Рэспублiкi Беларусь, Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск, воiнскiх i спецыяльных фармiраванняў i патрэб насельнiцтва ў ваенны час;

стварэнне i падрыхтоўка спецыяльных фармiраванняў, прызначаных для выкарыстання ў ваенны час у iнтарэсах эканомiкi i абароны Рэспублiкi Беларусь;

падрыхтоўка тэхнiкi, прызначанай для камплектавання Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск, воiнскiх i спецыяльных фармiраванняў у перыяд мабiлiзацыi i ў ваенны час;

стварэнне, накапленне, захаванне i своечасовае абнаўленне запасаў матэрыяльных каштоўнасцяў у мабiлiзацыйным i дзяржаўным матэрыяльных рэзервах;

стварэнне i захаванне страхавога фонду дакументацыi на ўзбраенне i ваенную тэхнiку, аб’екты павышанай небяспекi, важнейшую грамадзянскую прадукцыю, сiстэмы жыццезабеспячэння насельнiцтва i аб’екты, якiя з’яўляюцца нацыянальным набыткам;

падрыхтоўка i арганiзацыя нармiраванага забеспячэння насельнiцтва асноўнымi харчовымi таварамi i iншымi таварамi першай неабходнасцi, медыцынскага абслугоўвання, а таксама забеспячэння сродкамi сувязi i транспартнымi сродкамi ў перыяд мабiлiзацыi i ў ваенны час;

стварэнне i падрыхтоўка запасных пунктаў кiравання мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, органаў мясцовага кiравання i самакiравання да работы ва ўмовах ваеннага часу;

падрыхтоўка сродкаў масавай iнфармацыi да работы ў перыяд мабiлiзацыi i ў ваенны час;

арганiзацыя воiнскага ўлiку ваеннаабавязаных i прызыўнiкоў у дзяржаўных органах, арганiзацыях;

падрыхтоўка грамадзян па ваенна-ўлiковых спецыяльнасцях для камплектавання Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск, воiнскiх i спецыяльных фармiраванняў у мiрны i ваенны час;

бранiраванне на перыяд мабiлiзацыi i на ваенны час грамадзян, якiя знаходзяцца ў запасе i працуюць у дзяржаўных органах, арганiзацыях;

ацэнка стану мабiлiзацыйнай гатоўнасцi Рэспублiкi Беларусь;

правядзенне вучэнняў i трэнiровак па мабiлiзацыйнаму разгортванню i выкананню мабiлiзацыйных планаў;

правядзенне мерапрыемстваў па пераводу дзяржаўных органаў, арганiзацый на работу ва ўмовах ваеннага часу;

ажыццяўленне вайсковай мабiлiзацыi;

правядзенне мерапрыемстваў па пераводу эканомiкi Рэспублiкi Беларусь на работу ва ўмовах ваеннага часу;

падрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў мабiлiзацыйных органаў;

мiжнароднае супрацоўнiцтва ў галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi.

ГЛАВА 2.

ДЗЯРЖАЎНАЕ КІРАВАННЕ Ў ГАЛІНЕ МАБІЛІЗАЦЫЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ І МАБІЛІЗАЦЫІ

Артыкул 5. Паўнамоцтвы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь:

вызначае мэты i задачы мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi ў Рэспублiцы Беларусь;

зацвярджае мабiлiзацыйныя планы Рэспублiкi Беларусь, планы накаплення матэрыяльных каштоўнасцяў у мабiлiзацыйным рэзерве;

забяспечвае ўзгодненае функцыянаванне i ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў пры мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы i мабiлiзацыi;

(Абзац пяты не прыводзіцца як не ўступіўшы ў сілу.)*

устанаўлiвае рэжым работы дзяржаўных органаў, арганiзацый у перыяд мабiлiзацыi i ў ваенны час;

вядзе перагаворы i падпiсвае мiжнародныя дагаворы Рэспублiкi Беларусь аб супрацоўнiцтве ў галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi;

(Абзац восьмы не прыводзіцца як не ўступіўшы ў сілу.)*

выдае дэкрэты, указы i распараджэннi па пытаннях мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi;

устанаўлiвае парадак прадстаўлення Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь штогадовых дакладаў аб стане мабiлiзацыйнай гатоўнасцi Рэспублiкi Беларусь;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 6. Паўнамоцтвы Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь у галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi

Савет Бяспекi Рэспублiкi Беларусь:

распрацоўвае асноўныя напрамкi стратэгii ў галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi;

уносiць прапановы Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь для прыняцця рашэнняў па пытаннях мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi;

каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў у працэсе падрыхтоўкi i выканання прынятых Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь рашэнняў па пытаннях мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi;

вырашае iншыя задачы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 7. Паўнамоцтвы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

кiруе ў межах сваiх паўнамоцтваў мабiлiзацыйнай падрыхтоўкай i мабiлiзацыяй;

ажыццяўляе мерапрыемствы па забеспячэнню мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi;

арганiзуе распрацоўку мабiлiзацыйных планаў эканомiкi Рэспублiкi Беларусь;

вызначае парадак заключэння дагавораў на выкананне арганiзацыямi мабiлiзацыйных заданняў (заказаў) i забеспячэнне гэтых заданняў (заказаў) матэрыяльна-тэхнiчнымi рэсурсамi;

вызначае парадак i крынiцы фiнансавання мерапрыемстваў па забеспячэнню мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi;

арганiзуе выкананне абавязацельстваў, якiя змяшчаюцца ў мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь, аб супрацоўнiцтве ў галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi;

распрацоўвае праекты нарматыўных прававых актаў, якiя падлягаюць увядзенню ў дзеянне ў перыяд мабiлiзацыi i ў ваенны час, а таксама праекты нарматыўных прававых актаў у галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi;

ажыццяўляе ў межах сваiх паўнамоцтваў кантроль за правядзеннем вайсковай мабiлiзацыi;

арганiзуе ва ўстаноўленым парадку перавод эканомiкi на работу ва ўмовах ваеннага часу;

арганiзуе воiнскi ўлiк ваеннаабавязаных i прызыўнiкоў, бранiраванне на перыяд мабiлiзацыi i на ваенны час грамадзян, якiя знаходзяцца ў запасе i працуюць у дзяржаўных органах, арганiзацыях;

арганiзуе правядзенне вучэнняў i трэнiровак па мабiлiзацыйнаму разгортванню i выкананню мабiлiзацыйных планаў;

вызначае парадак стварэння i падрыхтоўкi спецыяльных фармiраванняў;

вызначае парадак захавання, развiцця дзеючых i стварэння новых мабiлiзацыйных магутнасцяў i аб’ектаў для вытворчасцi прадукцыi, неабходнай для задавальнення патрэбнасцяў эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск, воiнскiх i спецыяльных фармiраванняў i патрэб насельнiцтва ў ваенны час;

вызначае парадак стварэння, захавання i выкарыстання страхавога фонду дакументацыi на ўзбраенне i ваенную тэхнiку, аб’екты павышанай небяспекi, важнейшую грамадзянскую прадукцыю, сiстэмы жыццезабеспячэння насельнiцтва i аб’екты, якiя з’яўляюцца нацыянальным набыткам;

уносiць на зацвярджэнне Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь мабiлiзацыйныя планы Рэспублiкi Беларусь i планы стварэння, накаплення, захавання i своечасовага абнаўлення запасаў матэрыяльных каштоўнасцяў у мабiлiзацыйным матэрыяльным рэзерве;

устанаўлiвае парадак кантролю за станам мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыйнай гатоўнасцi галiн эканомiкi i арганiзацый;

вырашае ў межах сваiх паўнамоцтваў пытаннi фiнансавання мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi з рэспублiканскага бюджэту;

зацвярджае пералiк асаблiва важных аб’ектаў, звязаных з матэрыяльным забеспячэннем Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск, воiнскiх i спецыяльных фармiраванняў i насельнiцтва ў ваенны час;

зацвярджае пералiкi, нормы i аб’ёмы матэрыяльных рэсурсаў, неабходных для мабiлiзацыйнага разгортвання Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск, воiнскiх i спецыяльных фармiраванняў, арганiзацыi нармiраванага забеспячэння насельнiцтва асноўнымi харчовымi таварамi i таварамi першай неабходнасцi ў ваенны час;

вызначае наменклатуру i аб’емы матэрыяльных каштоўнасцей, якiя падлягаюць накапленню ў дзяржаўным i мабiлiзацыйным матэрыяльных рэзервах, а таксама незнiжаемых запасаў гэтых каштоўнасцей, устанаўлiвае парадак iх захавання i своечасовага абнаўлення;

арганiзуе навуковае, метадычнае i iнфармацыйнае забеспячэнне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi;

арганiзуе супрацоўнiцтва з iншымi дзяржавамi па пытаннях мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi эканомiкi Рэспублiкi Беларусь;

арганiзуе падрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў мабiлiзацыйных органаў;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 8. Паўнамоцтвы i функцыi мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання ў галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi

Мiнiстэрствы i iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання ў межах сваiх паўнамоцтваў:

ствараюць мабiлiзацыйныя органы;

арганiзуюць падрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў мабiлiзацыйных органаў;

распрацоўваюць i рэалiзуюць мабiлiзацыйныя планы;

забяспечваюць мабiлiзацыйную падрыхтоўку адпаведных галiн, падведамных iм арганiзацый, а пры ўвядзеннi ваеннага становiшча арганiзуюць перавод iх на работу ва ўмовах ваеннага часу;

арганiзуюць заключэнне дагавораў на выкананне мабiлiзацыйных заданняў (заказаў) падведамнымi iм арганiзацыямi;

распрацоўваюць праекты iнструкцый (палажэнняў) аб мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы адпаведных галiн;

арганiзуюць воiнскi ўлiк ваеннаабавязаных i прызыўнiкоў у падведамных iм арганiзацыях, бранiраванне на перыяд мабiлiзацыi i на ваенны час грамадзян, якiя знаходзяцца ў запасе i працуюць у мiнiстэрствах i iншых рэспублiканскiх органах дзяржаўнага кiравання, а таксама ў падведамных iм арганiзацыях, i забяспечваюць прадстаўленне справаздачнасцi па бранiраванню ў парадку, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

ствараюць у адпаведнасцi з зацвярджаемымi Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь мабiлiзацыйнымi заданнямi спецыяльныя фармiраваннi, якiя выкарыстоўваюцца ў ваенны час у iнтарэсах эканомiкi i абароны Рэспублiкi Беларусь;

каардынуюць i кантралююць правядзенне мерапрыемстваў па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы ў падведамных iм арганiзацыях, а таксама ажыццяўляюць метадычнае забеспячэнне гэтых мерапрыемстваў.

Артыкул 9. Паўнамоцтвы i функцыi органаў мясцовага кiравання ў галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi

Органы мясцовага кiравання ў межах сваiх паўнамоцтваў:

ствараюць мабiлiзацыйныя органы або назначаюць работнiкаў, якiя выконваюць функцыi мабiлiзацыйных органаў;

распрацоўваюць мабiлiзацыйныя планы;

праводзяць пры ўвядзеннi ваеннага становішча мерапрыемствы па пераводу органаў мясцовага кiравання, падведамных iм арганiзацый, адпаведных тэрыторый на работу ва ўмовах ваеннага часу;

ажыццяўляюць мерапрыемствы па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы органаў мясцовага кiравання, а таксама арганiзацый, якiя не знаходзяцца ў веданнi мiнiстрэстваў i iншых рэспублiканскіх органаў дзяржаўнага кiравання;

арганiзуюць воiнскi ўлiк ваеннаабавязаных i прызыўнiкоў, бранiравання на перыяд мабiлiзацыi i на ваенны час грамадзян, якiя знаходзяцца ў запасе i працуюць у органах мясцовага кiравання, а таксама ў арганiзацыях, якiя не знаходзяцца ў веданнi мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання;

забяспечваюць правядзенне мерапрыемстваў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы i мабiлiзацыi;

каардынуюць i кантралююць правядзенне мерапрыемстваў па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы ў падведамных арганiзацыях, а таксама ажыццяўляюць метадычнае забеспячэнне гэтых мерапрыемстваў;

праводзяць ва ўзаемадзеяннi з мiнiстэрствамi i iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання мерапрыемствы, якiя забяспечваюць выкананне мабiлiзацыйных планаў;

аказваюць садзейнiчанне ваенным камiсарыятам у мабiлiзацыйнай работе ў мiрны час i пры аб’яўленнi мабiлiзацыi;

(Абзац адзінаццаты не прыводзіцца як не ўступіўшы ў сілу.)*

забяспечваюць прадстаўленне ваенным камiсарыятам звестак аб рэгiстрацыi арганiзацый.

ГЛАВА 3.

АБАВЯЗКІ АРГАНІЗАЦЫЙ І ГРАМАДЗЯН Ў ГАЛІНЕ МАБІЛІЗАЦЫЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ І МАБІЛІЗАЦЫІ

Артыкул 10. Абавязкi арганiзацый у галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi

Арганiзацыi ў межах сваiх паўнамоцтваў абавязаны:

ствараць мабiлiзацыйныя органы або назначаць работнiкаў, якiя выконваюць функцыi мабiлiзацыйных органаў;

распрацоўваць мабiлiзацыйныя планы ў межах сваiх паўнамоцтваў;

праводзiць мерапрыемствы па падрыхтоўцы вытворчасцi да выканання мабiлiзацыйных заданняў (заказаў) у перыяд мабiлiзацыi i ў ваенны час;

заключаць дагаворы на выкананне мабiлiзацыйных заданняў (заказаў) у выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам;

выконваць мабiлiзацыйныя заданнi (заказы) згодна з заключанымi дагаворамi ў мэтах забеспячэння мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi;

праводзiць мерапрыемствы па пераводу вытворчасцi на работу ва ўмовах ваеннага часу;

(Абзац восьмы не прыводзіцца як не ўступіўшы ў сілу.)*

забяспечваць пастаўку тэхнiкi на пункты збору ваенных камiсарыятаў або ў воiнскiя часцi ў адпаведнасцi з мабiлiзацыйнымi планамi;

прадастаўляць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь будынкi, збудаваннi, камунiкацыi, зямельныя ўчасткi, транспартныя сродкi i iншую маёмасць згодна з мабiлiзацыйнымi планамi з пакрыццём дзяржавай панесеных iмi страт у парадку, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

ажыццяўляць вядзенне воiнскага ўлiку ваеннаабавязаных i прызыўнiкоў, бранiраванне на перыяд мабiлiзацыi i на ваенны час грамадзян, якiя знаходзяцца ў запасе i працуюць у арганiзацыях, аказваць садзейнiчанне ваенным камiсарыятам у мабiлiзацыйнай рабоце.

Арганiзацыi не маюць права адмаўляцца ад заключэння дагавораў на выкананне мабiлiзацыйных заданняў (заказаў) у мэтах забеспячэння абароны i бяспекi дзяржавы, калi з улiкам мабiлiзацыйнага разгортвання вытворчасцi iх магчымасцi дазваляюць выканаць гэтыя мабiлiзацыйныя заданнi (заказы).

Пакрыццё страт, панесеных арганiзацыямi ў сувязi з выкананнем iмi мабiлiзацыйных заданняў (заказаў), ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 11. Абавязкi грамадзян у галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi

Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь абавязаны:

з’яўляцца па вызаву на пункты збору ваенных камiсарыятаў або ў воiнскiя часцi ў перыяд мабiлiзацыi i ў ваенны час;

выконваць патрабаваннi, выкладзеныя ў атрыманых iмi мабiлiзацыйных прадпiсаннях, павестках i распараджэннях ваенных камiсарыятаў;

прадастаўляць у адпаведнасцi з гэтым Законам у ваенны час у мэтах забеспячэння абароны i бяспекi дзяржавы будынкi, збудаваннi, транспартныя сродкi i iншую маёмасць, якiя знаходзяцца ў iх уласнасцi, з кампенсацыяй дзяржавай кошту адчужанай маёмасцi i пакрыццём прычыненых страт у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Грамадзяне ў перыяд мабiлiзацыi i ў ваенны час прыцягваюцца да выканання работ у мэтах забеспячэння абароны i бяспекi дзяржавы, а таксама ва ўстаноўленым парадку залiчваюцца ў спецыяльныя фармiраваннi.

Грамадзянам, якiя знаходзяцца на воiнскiм улiку, забараняецца выезд з месца жыхарства без дазволу ваеннага камiсарыята з моманту аб’яўлення мабiлiзацыi.

Грамадзяне нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь за невыкананне сваiх абавязкаў у галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi.

ГЛАВА 4.

АРГАНІЗАЦЫЙНЫЯ АСНОВЫ МАБІЛІЗАЦЫЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ І МАБІЛІЗАЦЫІ

Артыкул 12. Мабiлiзацыйныя органы

Мiнiстэрствы i iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, органы мясцовага кiравання i арганiзацыi, якiя маюць мабiлiзацыйныя заданнi (заказы) або задачы па мабiлiзацыйнай рабоце, для арганiзацыi мерапрыемстваў па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы i мабiлiзацыi, а таксама для кантролю за iх правядзеннем ствараюць мабiлiзацыйныя органы.

Структура i штаты мабiлiзацыйных органаў вызначаюцца зыходзячы з характару i аб’ёму мабiлiзацыйных заданняў (заказаў) або задач па мабiлiзацыйнай рабоце. У залежнасцi ад аб’ёму ўказаных заданняў (заказаў) або задач замест стварэння мабiлiзацыйных органаў могуць назначацца работнiкi, якiя выконваюць функцыi мабiлiзацыйных органаў.

Кiраўнiкi мабiлiзацыйных органаў або работнiкi, якiя выконваюць функцыi мабiлiзацыйных органаў, падпарадкоўваюцца непасрэдна кiраўнiкам адпаведных дзяржаўных органаў, арганiзацый.

Функцыi, правы i абавязкi мабiлiзацыйных органаў, ствараемых у дзяржаўных органах i арганiзацыях, вызначаюцца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб мабiлiзацыйных органах, якое зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Службовыя асобы дзяржаўных органаў, арганiзацый ствараюць работнiкам мабiлiзацыйных органаў неабходныя ўмовы для выканання iмi ўскладзеных на iх абавязкаў.

Артыкул 13. Ваенна-транспартны абавязак

Для забеспячэння транспартнымi сродкамi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск, воiнскiх i спецыяльных фармiраванняў у перыяд мабiлiзацыi i ў ваенны час у Рэспублiцы Беларусь устанаўлiваецца ваенна-транспартны абавязак.

Ваенна-транспартны абавязак распаўсюджваецца на дзяржаўныя органы, арганiзацыi, у тым лiку на рачныя порты, прыстанi, аэрапорты, нафтабазы, аўтазаправачныя станцыi, рамонтныя i iншыя арганiзацыi, якiя забяспечваюць работу транспартных сродкаў, а таксама на грамадзян — уласнiкаў транспартных сродкаў.

Парадак выканання ваенна-транспартнага абавязку вызначаецца Палажэннем аб ваенна-транспартным абавязку, якое зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 14. Рэжым правядзення мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi

Арганiзацыя работ i абарона iнфармацыi ў галiне мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб дзяржаўных сакрэтах.

ГЛАВА 5.

БРАНІРАВАННЕ ГРАМАДЗЯН, ЯКІЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА Ў ЗАПАСЕ, НА ПЕРЫЯД МАБІЛІЗАЦЫІ І НА ВАЕННЫ ЧАС, ПРЫЗЫЎ ГРАМАДЗЯН НА ВОІНСКУЮ СЛУЖБУ ПА МАБІЛІЗАЦЫІ

Артыкул 15. Бранiраванне грамадзян, якiя знаходзяцца ў запасе, на перыяд мабiлiзацыi i на ваенны час

Бранiраванне грамадзян, якiя знаходзяцца ў запасе i працуюць у арганiзацыях, на перыяд мабiлiзацыi i на ваенны час праводзiцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Бранiраванне грамадзян, якiя знаходзяцца ў запасе, праводзiцца ў мэтах забеспячэння на перыяд мабiлiзацыi i на венны час дзейнасцi дзяржаўных органаў i арганiзацый.

(Частка трэцяя не прыводзіцца як не ўступіўшы ў сілу.)*

Артыкул 16. (Не прыводзіцца як не ўступіўшы ў сілу.)*

Артыкул 17. (Не прыводзіцца як не ўступіўшы ў сілу.)*

ГЛАВА 6.

ФІНАНСАВАННЕ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ПА МАБІЛІЗАЦЫЙНАЙ ПАДРЫХТОЎЦЫ І МАБІЛІЗАЦЫІ

Артыкул 18. Фiнансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнню мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi

Фiнансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнню мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, а таксама сродкаў арганiзацый i iншых крынiц, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Работы, праводзiмыя ў мэтах забеспячэння абароны i бяспекi дзяржавы, падлягаюць фiнансаванню з рэспублiканскага бюджэту.

Работы па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы, праводзiмыя ў мэтах павышэння ўстойлiвасцi функцыянавання органаў мясцовага кiравання i падведамных iм арганiзацый, падлягаюць фiнансаванню з мясцовых бюджэтаў.

Работы па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы, праводзiмыя па iнiцыятыве самiх арганiзацый у мэтах павышэння ўстойлiвасцi iх функцыянавання, падлягаюць фiнансаванню са сродкаў гэтых арганiзацый.

Фiнансаванне мерапрыемстваў па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы i мабiлiзацыi ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Iльготы дзяржаўным органам, арганiзацыям, якiя выконваюць работы па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы, прадастаўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 7.

АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА АБ МАБІЛІЗАЦЫЙНАЙ ПАДРЫХТОЎЦЫ І МАБІЛІЗАЦЫІ

Артыкул 19. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы i мабiлiзацыi

Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы i мабiлiзацыi вызначаецца заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 8.

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 20. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 21. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на працягу шасцi месяцаў з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка

26 кастрычнiка 2000 г., г. Мiнск.

№ 449 — З


* Частка другая артыкула 1, абзацы пяты i восьмы артыкула 5, абзац адзiнаццаты артыкула 9, абзац восьмы часткi першай артыкула 10, частка трэцяя артыкула 15, артыкулы 16 i 17 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы i мабiлiзацыi» не ўступілi ў сiлу ў адпаведнасцi з часткай восьмай артыкула 100 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый>>>
Rambler's Top100 Rating All.BY


Hosted by uCoz