Аб надзвычайным становiшчыЗакон Рэспублiкi Беларусь Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 17 мая 2002 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 6 чэрвеня 2002 года ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI Артыкул 1. Паняцце надзвычайнага становiшча Надзвычайнае становiшча азначае асобы часовы прававы рэжым дзейнасцi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, iх службовых асоб, якi ўводзiцца ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i гэтым Законам на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь цi ў яе асобных мясцовасцях, што дапускае ўстаноўленыя гэтым Законам абмежаваннi (прыпыненне) правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства (далей — грамадзяне), правоў арганiзацый, а таксама ўскладанне на iх дадатковых абавязкаў. Артыкул 2. Мэты ўвядзення надзвычайнага становiшча Мэтамi ўвядзення надзвычайнага становiшча з’яўляюцца ўстараненне абставiнаў, якiя паслужылi падставай для яго ўвядзення, забеспячэнне бяспекi жыцця i здароўя людзей, а таксама ўстараненне небяспекi, што ўяўляе пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасцi i iснаванню дзяржавы. ГЛАВА 2 ПАДСТАВЫ I ПАРАДАК УВЯДЗЕННЯ НАДЗВЫЧАЙНАГА СТАНОВIШЧА Артыкул 3. Падставы для ўвядзення надзвычайнага становiшча Падставай для ўвядзення надзвычайнага становiшча з’яўляецца наяўнасць абставiнаў, што ўяўляюць непасрэдную пагрозу бяспецы жыцця i здароўя людзей, тэрытарыяльнай цэласнаснасцi i iснаванню дзяржавы, устараненне якiх немагчыма без прымянення надзвычайных мераў. Да такiх абставiнаў належаць: надзвычайныя сiтуацыi прыроднага i тэхнагеннага характару, надзвычайныя экалагiчныя сiтуацыi, у тым лiку эпiдэмii i эпiзаотыi, што ўзнiклi ў вынiку аварый, небяспечных прыродных з’яў, катастроф, стыхiйных i iншых бедстваў, якiя выклiкалi (цi могуць выклiкаць) чалавечыя ахвяры, нанясенне ўрону здароўю людзей i навакольнаму прыроднаму асяроддзю, значныя матэрыяльныя страты i парушэнне ўмоў жыццядзейнасцi насельнiцтва i патрабуюць правядзення маштабных аварыйна-выратавальных i iншых неадкладных работ; беспарадкi, што суправаджаюцца насiллем цi пагрозай насiлля з боку групы асоб i арганiзацый, у вынiку якiх узнiкае небяспека для жыцця i здароўя людзей, тэрытарыяльнай цэласнасцi i iснавання дзяржавы. Артыкул 4. Увядзенне надзвычайнага становiшча Надзвычайнае становiшча на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь цi ў яе асобных мясцовасцях уводзiцца ўказам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь з унясеннем у трохдзённы тэрмiн прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 5. Змест указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча Ва ўказе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча, як правiла, вызначаюцца: абставiны, якiя паслужылi падставай для ўвядзення надзвычайнага становiшча; абгрунтаванне неабходнасцi ўвядзення надзвычайнага становiшча; гранiцы тэрыторыi, на якой уводзiцца надзвычайнае становiшча; сiлы i сродкi, якiя забяспечваюць рэжым надзвычайнага становiшча; пералiк надзвычайных мераў i межы iх дзеяння, якi вычэрпвае пералiк часовых абмежаванняў (прыпынення) правоў i свабод грамадзян, правоў арганiзацый; дзяржаўныя органы i службовыя асобы, адказныя за ажыццяўленне надзвычайных мераў, што прымяняюцца ва ўмовах надзвычайнага становiшча; тэрмiн дзеяння надзвычайнага становiшча, а таксама час уступлення ўказа ў сiлу. Артыкул 6. Абнародаванне ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча падлягае неадкладнаму афiцыйнаму апублiкаванню, а таксама распаўсюджванню праз усе iншыя сродкi масавай iнфармацыi, каналы сувязi i апавяшчэння. Артыкул 7. Зацвярджэнне Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча Пасля абнародавання ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча члены Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь абавязаны прыбыць да месца правядзення пасяджэння Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у магчыма кароткiя тэрмiны без спецыяльнага вызаву. Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь разглядае ўказ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча i не пазней чым у трохдзённы тэрмiн пасля яго ўнясення прымае адпаведнае рашэнне. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча, не зацверджаны большасцю галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, страчвае сiлу адразу ж пасля прыняцця адпаведнага рашэння Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, аб чым насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь цi яе асобных мясцовасцяў апавяшчаецца ў тым жа парадку, у якiм яно апавяшчалася аб увядзеннi надзвычайнага становiшча. Артыкул 8. Асаблiвасцi дзейнасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у перыяд дзеяння надзвычайнага становiшча на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь Пры ўвядзеннi надзвычайнага становiшча на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь Палата прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь не могуць быць распушчаны i працягваюць сваю работу на працягу ўсяго тэрмiну дзеяння надзвычайнага становiшча. Артыкул 9. Тэрмiн дзеяння надзвычайнага становiшча Тэрмiн дзеяння надзвычайнага становiшча, якое ўводзiцца на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, не можа перавышаць 30 сутак, а ўводзiмага ў яе асобных мясцовасцях, — 60 сутак. Пасля заканчэння тэрмiну, указанага ў частцы першай гэтага артыкула, надзвычайнае становiшча лiчыцца спыненым. У выпадку, калi на працягу гэтага тэрмiну мэты ўвядзення надзвычайнага становiшча не былi дасягнуты, тэрмiн яго дзеяння можа быць падоўжаны ўказам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь з захаваннем патрабаванняў, устаноўленых гэтым Законам для ўвядзення надзвычайнага становiшча. Артыкул 10. Адмена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь надзвычайнага становiшча Надзвычайнае становiшча адмяняецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь раней тэрмiну, устаноўленага ў адпаведнасцi з гэтым Законам, пры ўстараненнi абставiнаў, што паслужылi падставай для яго ўвядзення, аб чым насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь цi яе асобных мясцовасцяў апавяшчаецца ў тым жа парадку, у якiм яно апавяшчалася аб увядзеннi надзвычайнага становiшча. ГЛАВА 3 НАДЗВЫЧАЙНЫЯ МЕРЫ I ЧАСОВЫЯ АБМЕЖАВАННI (ПРЫПЫНЕННЕ), ЯКIЯ ПРЫМЯНЯЮЦЦА ВА ЎМОВАХ НАДЗВЫЧАЙНАГА СТАНОВIШЧА Артыкул 11. Надзвычайныя меры i часовыя абмежаваннi (прыпыненне), якiя прымяняюцца пры ўвядзеннi надзвычайнага становiшча Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча на тэрмiн дзеяння надзвычайнага становiшча можа прадугледжвацца ўвядзенне наступных надзвычайных мераў i часовых абмежаванняў (прыпынення): поўнае цi частковае прыпыненне на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, паўнамоцтваў дзяржаўных органаў, калi iншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь; устанаўленне абмежаванняў на свабоду перасоўвання па тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, а таксама ўвядзенне асобага рэжыму ўезду на ўказаную тэрыторыю i выезду з яе, уключаючы ўстанаўленне абмежаванняў на ўезд на ўказаную тэрыторыю i знаходжанне на ёй замежных грамадзян i асоб без грамадзянства; узмацненне аховы грамадскага парадку, аб’ектаў, якiя падлягаюць дзяржаўнай ахове, i аб’ектаў, што забяспечваюць жыццядзейнасць насельнiцтва i функцыянаванне транспарту; устанаўленне абмежаванняў на ажыццяўленне асобных вiдаў фiнансава-эканамiчнай дзейнасцi, уключаючы перамяшчэнне тавараў, паслуг i фiнансавых сродкаў; устанаўленне асобага парадку продажу, набыцця i размеркавання прадуктаў i прадметаў першай неабходнасцi; забарона цi абмежаванне правядзення сходаў, мiтынгаў, вулiчных шэсцяў, дэманстрацый i пiкетавання з боку груп асоб i арганiзацый, у вынiку дзеянняў якiх уведзена надзвычайнае становiшча; адкладанне правядзення забастовак цi прыпыненне iх на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, але не больш чым на трохмесячны тэрмiн; абмежаванне руху транспартных сродкаў i ажыццяўленне iх надгляду; прыпыненне дзейнасцi небяспечных вытворчасцяў i арганiзацый, вызначаемых указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь пры ўвядзеннi надзвычайнага становiшча, у якiх выкарыстоўваюцца выбуховыя, радыеактыўныя, а таксама хiмiчна i бiялагiчна небяспечныя рэчывы; эвакуацыя матэрыяльных i культурных каштоўнасцяў у бяспечныя раёны ў выпадку, калi iснуе рэальная пагроза iх знiшчэння, выкрадання цi пашкоджання ў сувязi з надзвычайнымi абставiнамi. Артыкул 12. Надзвычайныя меры i часовыя абмежаваннi, якiя прымяняюцца ва ўмовах надзвычайнага становiшча, уведзенага пры наяўнасцi надзвычайных сiтуацый У выпадку ўвядзення надзвычайнага становiшча пры наяўнасцi абставiнаў, указаных у абзацы другiм артыкула 3 гэтага Закона, у дадатак да надзвычайных мераў i часовых абмежаванняў, указаных у артыкуле 11 гэтага Закона, на тэрыторыi, на якой уводзiцца надзвычайнае становiшча, указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча могуць быць прадугледжаны наступныя надзвычайныя меры i часовыя абмежаваннi: часовае адсяленне жыхароў у бяспечныя раёны з абавязковым прадастаўленнем iм часовых жылых памяшканняў; увядзенне каранцiну, правядзенне санiтарна-процiэпiдэмiчных, ветэрынарных i iншых мерапрыемстваў; прыцягненне дзяржаўнага матэрыяльнага, а таксама дзяржаўнага матэрыяльнага мабiлiзацыйнага рэзерваў, мабiлiзацыя рэсурсаў арганiзацый, змяненне рэжыму iх работы, пераарыентацыя арганiзацый на вытворчасць неабходнай ва ўмовах надзвычайнага становiшча прадукцыi i iншыя неабходныя ва ўмовах надзвычайнага становiшча змяненнi вытворча-гаспадарчай дзейнасцi; адхiленне ад работы на перыяд дзеяння надзвычайнага становiшча кiраўнiкоў дзяржаўных арганiзацый у сувязi з неналежным выкананнем iмi сваiх абавязкаў i назначэнне iншых асоб часова выконваючымi абавязкi ўказаных кiраўнiкоў; адхiленне ад работы на перыяд дзеяння надзвычайнага становiшча кiраўнiкоў недзяржаўных арганiзацый у сувязi з невыкананнем цi неналежным выкананнем iмi мераў, прадугледжаных абзацам восьмым артыкула 11 гэтага Закона i абзацам чацвёртым гэтага артыкула, i назначэнне iншых асоб часова выконваючымi абавязкi ўказаных кiраўнiкоў; прыцягненне ў выключных выпадках, звязаных з неабхднасцю правядзення i забеспячэння аварыйна-выратавальных i iншых неадкладных работ, працаздольнага насельнiцтва i транспартных сродкаў грамадзян для правядзення ўказаных работ пры абавязковым захаваннi патрабаванняў аховы працы. Артыкул 13. Надзвычайныя меры i часовыя абмежаваннi (прыпыненне), якiя прымяняюцца ва ўмовах надзвычайнага становiшча, уведзенага пры наяўнасцi беспарадкаў У выпадку ўвядзення надзвычайнага становiшча пры наяўнасцi абставiнаў, указаных у абзацы трэцiм артыкула 3 гэтага Закона, у дадатак да надзвычайных мераў i часовых абмежаванняў (прыпыненне), указаных у артыкуле 11 гэтага Закона, на тэрыторыi, на якой уводзiцца надзвычанае становiшча, указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча могуць быць прадугледжаны наступныя надзвычайныя меры i часовыя абмежаваннi (прыпыненне): увядзенне камендацкай гадзiны, г. зн. забароны ва ўстаноўлены час сутак знаходзiцца на вулiцах i ў iншых грамадскiх месцах без спецыяльна выдадзеных пропускаў i (цi) дакументаў, якiя сведчаць асобу грамадзян; абмежаванне свабоды друку i iншых сродкаў масавай iнфармацыi шляхам увядзення папярэдняй цэнзуры з указаннем умоў i парадку яе ажыццяўлення, а таксама часовая канфiскацыя цi арышт друкаванай прадукцыi, радыёперадаючых, гукаўзмацняльных тэхнiчных сродкаў, множыльнай тэхнiкi, устанаўленне асобага парадку акрэдытацыi журналiстаў; прыпыненне дзейнасцi палiтычных партый i iншых грамадскiх аб’яднанняў, якiя праследуюць палiтычныя мэты, што перашкаджаюць устараненню абставiнаў, якiя паслужылi падставай для ўвядзення надзвычайнага становiшча; праверка дакументаў, якiя сведчаць асобу грамадзян, асабiсты надгляд, надгляд рэчаў, жылля i транспартных сродкаў грамадзян; абмежаванне цi забарона продажу зброi, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, спецыяльных сродкаў, ядавiтых рэчываў, алкагольнай прадукцыi, устанаўленне асобага рэжыму абароту лекавых сродкаў i прэпаратаў, якiя змяшчаюць наркатычныя сродкi, псiхатропныя, моцнадзеючыя рэчывы. Зыходзячы з гэтай абстаноўкi, у выключных выпадках дапускаецца часовая канфiскацыя ў грамадзян зброi i боепрыпасаў, ядавiтых рэчываў, а ў арганiзацый — часовая канфiскацыя разам са зброяй i боепрыпасамi, ядавiтымi рэчывамi таксама баявой i вучэбнай ваеннай тэхнiкi, выбуховых i радыеактыўных рэчываў; выдварэнне ва ўстаноўленым парадку асоб, якiя парушаюць рэжым надзвычайнага становiшча i не пражываюць на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, за яе межы за iх кошт, а пры адсутнасцi ў iх сродкаў — за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту з наступнай кампенсацыяй расходаў у судовым парадку. Артыкул 14. Абмежаванне права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на ўдзел у выбарах i рэферэндуме ва ўмовах надзвычайнага становiшча На тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, выбары i рэферэндумы не праводзяцца на працягу ўсяго тэрмiну дзеяння надзвычайнага становiшча. У выпадку заканчэння ў перыяд дзеяння надзвычайнага становiшча тэрмiну паўнамоцтваў выбарных дзяржаўных органаў i службовых асоб тэрмiн iх паўнамоцтваў падаўжаецца да спынення перыяду дзеяння надзвычайнага становiшча, калi iх паўнамоцтвы не прыпынены ў парадку, устаноўленым гэтым Законам. Артыкул 15. Адмена цi прыпыненне на тэрмiн дзеяння надзвычайнага становiшча актаў дзяржаўных органаў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь мае права адмяняць цi прыпыняць на тэрмiн дзеяння надзвычайнага становiшча нарматыўныя прававыя акты рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, прыпыняць рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў, дзеючыя на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, у выпадку супярэчнасцi гэтых актаў указу Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi на гэтай тэрыторыi надзвычайнага становiшча, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь. ГЛАВА 4 СIЛЫ I СРОДКI, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ РЭЖЫМ НАДЗВЫЧАЙНАГА СТАНОВIШЧА Артыкул 16. Сiлы i сродкi для забеспячэння рэжыму надзвычайнага становiшча Для забеспячэння рэжыму надзвычайнага становiшча выкарыстоўваюцца сiлы i сродкi органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекi, унутраных войскаў, а таксама органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях. Артыкул 17. Прыцягненне дадатковых сiл i сродкаў для забеспячэння рэжыму надзвычайнага становiшча У выключных выпадках на падставе ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у дадатак да сiл i сродкаў, указаных у артыкуле 16 гэтага Закона, для забеспячэння рэжыму надзвычайнага становiшча могуць прыцягвацца Узброеныя Сiлы Рэспублiкi Беларусь, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi. Пагранiчныя войскi прыцягваюцца для забеспячэння рэжыму надзвычайнага становiшча толькi ў мэтах аховы Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь. Узброеныя Сiлы Рэспублiкi Беларусь, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi прыцягваюцца для выканання наступных задач: падтрымання асобага рэжыму ўезду на тэрыторыю, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, i выезду з яе; аховы аб’ектаў, якiя забяспечваюць жыццядзейнасць насельнiцтва i функцыянаванне транспарту, i аб’ектаў, якiя ўяўляюць павышаную небяспеку для жыцця i здароўя людзей, а таксама навакольнага прыроднага асяроддзя; удзелу ў лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый i выратаваннi жыцця людзей у складзе сiл дзяржаўнай сiстэмы папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый. Задачы, указаныя ў абзацах трэцiм i чацвёртым часткi другой гэтага артыкула, ваеннаслужачыя Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў выконваюць разам з супрацоўнiкамi органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекi i ваеннаслужачымi ўнутраных войскаў. Пры гэтым на ваеннаслужачых Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў распаўсюджваюцца палажэннi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб унутраных войсках у частцы, якая датычыцца ўмоў, парадку i межаў прымянення фiзiчнай сiлы, спецыяльных сродкаў, зброi, баявой i спецыяльнай тэхнiкi, гарантый асабiстай бяспекi ваеннаслужачых i членаў iх сем’яў, гарантый iх прававой i сацыяльнай абароны. Артыкул 18. Камендант тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча Для ажыццяўлення адзiнага кiравання сiламi i сродкамi, якiя забяспечваюць рэжым надзвычайнага становiшча, указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь назначаецца камендант тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча. Камендант тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча: выдае ў межах сваiх паўнамоцтваў загады i распараджэннi па пытаннях забеспячэння рэжыму надзвычайнага становiшча, абавязковыя для выканання на адпаведнай тэрыторыi ўсiмi арганiзацыямi i службовымi асобамi, грамадзянамi, а таксама начальнiкамi (камандзiрамi) органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекi, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, воiнскiх фармiраванняў, якiя размешчаны (дыслацыруюцца) на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, i дадаткова прыцягваюцца для забеспячэння рэжыму надзвычайнага становiшча; устанаўлiвае час i тэрмiн дзеяння каменданцкай гадзiны. вызначае асобы рэжым уезду на тэрыторыю, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, i выезду з яе; устанаўлiвае асобы рэжым продажу зброi i боепрыпасаў, алкагольнай прадукцыi, лекавых сродкаў i прэпаратаў, якiя змяшчаюць наркатычныя сродкi, псiхатропныя, моцнадзеючыя рэчывы; вызначае парадак i месцы захоўвання канфiскаваных зброi i боепрыпасаў, рэчываў i ваеннай тэхнiкi, указаных у абзацы шостым артыкула 13 гэтага Закона; выдварае ва ўстаноўленым парадку за межы тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, асоб, якiя парушаюць рэжым надзвычайнага становiшча; звяртаецца да Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь з прапановамi аб неабходнасцi прымянення на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, надзвычайных мераў i часовых абмежаванняў (прыпынення), прадугледжаных артыкуламi 11—13 гэтага Закона; апавяшчае праз усе сродкi масавай iнфармацыi, каналы сувязi i апавяшчэння насельнiцтва адпаведнай тэрыторыi аб парадку выканання асобных мераў, якiя прымяняюцца ва ўмовах надзвычайнага становiшча; устанаўлiвае асобы парадак акрэдытацыi журналiстаў i парадак iх работы на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча. Камендант тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, мае права прымаць удзел ва ўсiх пасяджэннях рэспублiканскiх органаў дзяжаўнага кiравання i органаў мясцовага кiравання i самакiравання, што дзейнiчаюць на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, i ўносiць прапановы па пытаннях, аднесеных гэтым Законам i заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь да яго кампетэнцыi. Камендант тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, ажыццяўляе кiраўнiцтва камендатурай указанай тэрыторыi. Утварэнне камендатуры тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, не прыпыняе дзейнасць органаў мясцовага кiравання i самакiравання, што дзейнiчаюць на ўказанай тэрыторыi, калi iншае не прадугледжана указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча. Артыкул 19. Каардынацыя дзеянняў сiл i сродкаў, якiя забяспечваюць рэжым надзвычайнага становiшча Для каардынацыi дзеянняў сiл i сродкаў, якiя забяспечваюць рэжым надзвычайнага становiшча, у складзе камендатуры тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь можа быць створаны аб’яднаны аператыўны штаб з прадстаўнiкоў органаў, што забяспечваюць рэжым надзвычайнага становiшча. Аб’яднаным аператыўным штабам кiруе камендант тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча. Артыкул 20. Асаблiвасцi аператыўнага падпарадкавання войскаў i воiнскiх фармiраванняў пры ўвядзеннi надзвычайнага становiшча на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь Пры ўвядзеннi надзвычайнага становiшча на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь усе войскi i воiнскiя фармiраваннi перадаюцца ў аператыўнае падпарадкаванне дзяржаўнаму органу, якi вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 21. Гарантыi i кампенсацыi асобам, якiя ўдзельнiчалi ў забеспячэннi рэжыму надзвычайнага становiшча На работнiкаў органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, ваеннаслужачых органаў дзяржаўнай бяспекi, унутраных войскаў i Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, а таксама на iншых асоб, якiя ўдзельнiчаюць у забеспячэннi рэжыму надзвычайнага становiшча, распаўсюджваюцца гарантыi i кампенсацыi, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Улiк асоб, указаных у частцы першай гэтага артыкула, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Урадам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 22. Фiнансаванне работ па ўстараненню наступстваў надзвычайнага становiшча i абставiнаў, якiя паслужылi падставай для яго ўвядзення Аб’ёмы прыцягваемага дзяржаўнага матэрыяльнага, а таксама дзяржаўнага матэрыяльнага мабiлiзацыйнага рэзерваў, памеры i парадак фiнансавання i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння работ па ўстараненню наступстваў надзвычайнага становiшча i абставiнаў, якiя паслужылi падставай для яго ўвядзення, у тым лiку парадак фiнансавання сацыяльных выплат i кампенсацый за шкоду, нанесеную грамадзянам у вынiку наступстваў надзвычайнага становiшча i абставiнаў, што паслужылi падставай для яго ўвядзення, мерапрыемстваў па часоваму адсяленню жыхароў у бяспечныя раёны, у сувязi з прымяненнем iншых мераў, прадугледжаных главой 3 гэтага Закона, а таксама парадак выплаты кампенсацый за шкоду, нанесеную арганiзацыям у сувязi з прымяненнем мераў, прадугледжаных главой 3 гэтага Закона, вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь. У выпадку недастатковасцi выдзеленых бюджэтных асiгнаванняў для фiнансавання ўказаных расходаў Урад Рэспублiкi Беларусь са згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь уносiць у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь праект закона, якi прадугледжвае дадатковае фiнансаванне. Фiнансаванне мерапрыемстваў па ўстараненню наступстваў надзвычайнага становiшча ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганiзацый, што знаходзяцца на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, сродкаў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, адпаведных бюджэтаў, страхавых фондаў i iншых крынiц. Пры адсутнасцi цi недастатковасцi ўказаных сродкаў для ўстаранення наступстваў надзвычайнага становiшча выдзяляюцца сродкi з рэспублiканскага бюджэту. ГЛАВА 5 ГАРАНТЫI ПРАВОЎ ГРАМАДЗЯН I АДКАЗНАСЦЬ ГРАМАДЗЯН I СЛУЖБОВЫХ АСОБ ВА ЎМОВАХ НАДЗВЫЧАЙНАГА СТАНОВIШЧА Артыкул 23. Межы прымянення надзвычайных мераў i часовых абмежаванняў (прыпынення) ва ўмовах надзвычайнага становiшча Надзвычайныя меры, якiя прымяняюцца ва ўмовах надзвычайнага становiшча i цягнуць за сабой абмежаванне (прыпыненне) устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, iншым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь паўнамоцтваў дзяржаўных органаў, правоў i свабод грамадзян, правоў арганiзацый, павiнны ажыццяўляцца ў тых межах, якiх патрабуе гэтае становiшча. Указаныя ў частцы першай гэтага артыкула надзвычайныя меры павiнны адпавядаць патрабаванням Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародным абавязацельствам Рэспублiкi Беларусь, што вынiкаюць з мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь у галiне правоў чалавека, i не павiнны пацягнуць за сабой якую-небудзь дыскрымiнацыю асобных асоб цi груп насельнiцтва па прыметах полу, расы, нацыянальнасцi, мовы, паходжання, маёмаснага i службовага становiшча, месца жыхарства, адносiнаў да рэлiгii, перакананняў, прыналежнасцi да грамадскiх аб’яднанняў, а таксама па iншых абставiнах. Артыкул 24. Гарантыi маёмасных i сацыяльных правоў грамадзян i арганiзацый у перыяд дзеяння надзвычайнага становiшча Грамадзянам, якiя прыцягваюцца для правядзення i забеспячэння аварыйна-выратавальных i iншых неадкладных работ у адпаведнасцi з абзацам сёмым артыкула 12 гэтага Закона, гарантуецца аплата працы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб працы. Грамадзянам, якiя пацярпелi ў вынiку абставiнаў, што паслужылi падставай для ўвядзення надзвычайнага становiшча, цi ў сувязi з прымяненнем мераў па ўстараненню такiх абставiнаў або лiквiдацыi iх наступстваў, прадастаўляюцца жылыя памяшканнi, права на кампенсацыю маёмаснай шкоды, аказваецца садзейнiчанне ў працаўладкаваннi i прадастаўляецца неабходная дапамога на ўмовах i ў парадку, устаноўленых Урадам Рэспублiкi Беларусь. Арганiзацыi, маёмасць i рэсурсы якiх выкарыстоўвалiся ў адпаведнасцi з абзацам чацвёртым артыкула 12 гэтага Закона, маюць права на кампенсацыю маёмаснай шкоды ў парадку i памерах, устаноўленых Урадам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 25. Парадак i ўмовы прымянення фiзiчнай сiлы, спецыяльных сродкаў, зброi, баявой i спецыяльнай тэхнiкi Устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадак i ўмовы прымянення фiзiчнай сiлы, спецыяльных сродкаў, зброi, баявой i спецыяльнай тэхнiкi змяненню ў перыяд дзеяння надзвычайнага становiшча не падлягаюць. Артыкул 26. Парадак затрымання грамадзян, якiя парушылi правiлы камендацкай гадзiны Грамадзяне, якiя парушылi правiлы камендацкай гадзiны, устаноўленыя ў адпаведнасцi з абзацам другiм артыкула 13 гэтага Закона, затрымлiваюцца сiламi, якiя забяспечваюць рэжым надзвычайнага становiшча, да заканчэння камендацкай гадзiны, а грамадзяне, якiя не маюць пры сабе дакументаў, што сведчаць асобу, — да высвятлення iх асобы, але не больш чым на трое сутак па рашэнню начальнiка органа ўнутраных спраў цi яго намеснiка. Па рашэнню суда ўказаны тэрмiн можа быць падоўжаны не больш чым на дзесяць сутак. Затрыманыя асобы, рэчы i транспартныя сродкi, якiя пры iх знаходзяцца, могуць быць падвергнуты надгляду. Рашэнне начальнiка органа ўнутраных спраў цi яго намеснiка аб затрыманнi можа быць абскарджана вышэйстаячай службовай асобе цi ў суд. У выпадку ўвядзення карацiну ў вынiку ўзнiкнення пагрозы распаўсюджвання небяспечных iнфекцыйных захворванняў людзей, жывёл i раслiн на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, грамадзяне, якiя падлягаюць выдварэнню за яе межы ў адпаведнасцi з абзацам сёмым артыкула 13 гэтага Закона, затрымлiваюцца на агульных падставах да заканчэння ўстаноўленага тэрмiну назiрання за такiмi грамадзянамi. Артыкул 27. Адказнасць за парушэнне патрабаванняў рэжыму надзвычайнага становiшча Грамадзяне, службовыя асобы i арганiзацыi за парушэнне патрабаванняў рэжыму надзвычайнага становiшча, устаноўленых гэтым Законам, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 28. Прававыя наступствы спынення (адмены) надзвычайнага становiшча Указы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i iншыя нарматыўныя прававыя акты Рэспублiкi Беларусь, прынятыя ў мэтах забеспячэння рэжыму надзвычайнага становiшча i звязаныя з часовым абмежаваннем (прыпыненнем) правоў i свабод грамадзян, а таксама правоў арганiзацый, страчваюць сiлу адначасова са спыненнем (адменай) надзвычайнага становiшча без спецыяльнага аб тым паведамлення. Спыненне (адмена) надзвычайнага становiшча цягне за сабой спыненне адмiнiстрацыйнай вытворчасцi па справах аб парушэннi рэжыму надзвычайнага становiшча i неадкладнае вызваленне асоб, падвергнутых адмiнiстрацыйнаму затрыманню цi арышту па ўказаных падставах. Артыкул 29. Адказнасць асоб, якiя ўдзельнiчаюць у забеспячэннi рэжыму надзвычайнага становiшча Неправамернае прымяненне фiзiчнай сiлы, спецыяльных сродкаў, зброi, баявой i спецыяльнай тэхнiкi работнiкамi органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, ваеннаслужачымi органаў дзяржаўнай бяспекi, унутраных войскаў i Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, а таксама перавышэнне службовымi асобамi сiл, якiя забяспечваюць рэжым надзвычайнага становiшча, службовых паўнамоцтваў, уключаючы парушэнне ўстаноўленых гэтым Законам гарантый правоў i свабод грамадзян, цягнуць за сабой адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 30. Ажыццяўленне правасуддзя на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча Правасуддзе на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, ажыццяўляецца толькi судом. На ўказанай тэрыторыi дзейнiчаюць усе суды, створаныя ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь. Судаводства ў судах ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, якое дзейнiчае на момант увядзення надзвычайнага становiшча. Утварэнне надзвычайных судоў забараняецца. Артыкул 31. Дзейнасць органаў пракуратуры на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча Дзейнасць органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Пры ўвядзеннi надзвычайнага становiшча на тэрыторыях некалькiх абласцей Рэспублiкi Беларусь Генеральным пракурорам Рэспублiкi Беларусь можа быць створана мiжрэгiянальная пракуратура тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча. ГЛАВА 6 ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI Артыкул 32. Iнфармаванне Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый аб увядзеннi цi спыненнi (аб адмене) надзвычайнага становiшча У выпадку ўвядзення ў адпаведнасцi з гэтым Законам надзвычайнага становiшча рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання, якi ведае пытаннямi замежных спраў, згодна з мiжнароднымi абавязацельствамi Рэспублiкi Беларусь, што вынiкаюць з Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах, у трохдзённы тэрмiн з моманту ўвядзення надзвычайнага становiшча iнфармуе Генеральнага сакратара Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый аб часовых абмежаваннях (прыпыненнi) правоў i свабод грамадзян, якiя з’яўляюцца адступленнямi ад абавязацельстваў па ўказаных мiжнародных дагаворах, аб аб’ёме гэтых адступленняў i аб прычынах прыняцця такога рашэння. Рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання, якi ведае пытаннямi замежных спраў, iнфармуе Генеральнага сакратара Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый аб даце спынення (адмены) у адпаведнасцi з гэтым Законам надзвычайнага становiшча i аб аднаўленнi ў поўным аб’ёме дзеяння палажэнняў Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах. Артыкул 33. Паведамленне сумежным дзяржавам аб увядзеннi надзвычайнага становiшча У выпадку ўвядзення надзвычайнага становiшча ў асобных мясцовасцях Рэспублiкi Беларусь рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання, якi ведаее пытаннямi замежных спраў, на працягу сутак з моманту прыняцця Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь рашэння аб зацвярджэннi указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi надзвычайнага становiшча паведамляе сумежным дзяржавам аб абставiнах, якiя паслужылi падставай для ўвядзення надзвычайнага становiшча. Артыкул 34. Мiжнародная гуманiтарная дапамога Мiжнародная гуманiтарная дапамога на тэрыторыi, на якой уведзена надзвычайнае становiшча, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 35. Уступленне ў сiлу гэтага Закона Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Артыкул 36. Прывядзенне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона: забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 24 чэрвеня 2002 г., г. Мiнск. № 117-З |
<<< вярнуцца да каталогу | паглядзець каментарый >>> |