Закон Рэспублiкi Беларусь Аб органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь
Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь (далей — органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях) з’яўляюцца састаўной часткай сiстэмы нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i ажыццяўляюць дзейнасць у галiне папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый прыроднага i тэхнагеннага характару (далей — надзвычайная сiтуацыя), забеспячэння пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны. Агульнае кiраўнiцтва дзейнасцю органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Беларусь у межах яго паўнамоцтваў.
Артыкул 2. Сiстэма органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях ствараюць сiстэму, у якую ўваходзяць: Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь; абласное i Мiнскае гарадское ўпраўленнi па надзвычайных сiтуацыях; гарадскiя i раённыя аддзелы па надзвычайных сiтуацыях; пажарныя аварыйна-выратавальныя атрады, часцi i пасты ў гарадах, раёнах, на аб’ектах; вучэбныя, навуковыя i iншыя арганiзацыi, дзейнасць якiх звязана з лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый i падрыхтоўкай спецыялiстаў для iх лiквiдацыi; iншыя падраздзяленнi, створаныя ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку для выканання задач, ускладзеных на органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях.
Артыкул 3. Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, якое ажыццяўляе кiраванне дзейнасцю па папярэджанню i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны. Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, якое зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 4. Тэрытарыяльныя органы i падраздзяленнi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь
Абласныя i Мiнскае гарадское ўпраўленнi, гарадскiя i раённыя аддзелы па надзвычайных сiтуацыях з’яўляюцца тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь. Абласныя i Мiнскае гарадское ўпраўленнi па надзвычайных сiтуацыях ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi з палажэннямi, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь. Абласным i Мiнскаму гарадскому ўпраўленням па надзвычайных сiтуацыях падпарадкаваны гарадскiя i раённыя аддзелы па надзвычайных сiтуацыях, а таксама пажарныя аварыйна-выратавальныя атрады, часцi i пасты ў гарадах, раёнах, на аб’ектах, вучэбныя, навуковыя i iншыя арганiзацыi, якiя з’яўляюцца падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях i дзейнасць якiх звязана з лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый i падрыхтоўкай спецыялiстаў для iх лiквiдацыi, i iншыя падраздзяленнi, створаныя ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку для выканання задач, ускладзеных на органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях.
Артыкул 5. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне дзейнасцi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне дзейнасцi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 6. Асноўныя прынцыпы дзейнасцi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з’яўляюцца: законнасць; гуманiзм; адзiнства сiстэмы органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i цэнтралiзацыя кiравання iмi; адзiнаначалле ў сiстэме органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях; публiчнасць.
Артыкул 7. Узаемадзеянне органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi i грамадзянамi
Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях ажыццяўляюць сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi з рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi незалежна ад формаў уласнасцi (далей — арганiзацыi) i грамадзянамi. Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя арганiзацыi i iх службовыя асобы ў межах сваёй кампетэнцыi абавязаны аказваць садзейнiчанне органам i падраздзяленням па надзвычайных сiтуацыях у ажыццяўленнi iмi дзейнасцi па папярэджанню i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны. Работнiкi арганiзацый i iншыя грамадзяне прымаюць удзел у папярэджаннi i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэннi пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны ў складзе грамадскiх аб’яднанняў, няштатных фармiраванняў i самастойна. Узаемадзенне органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з арганiзацыямi замежных дзяржаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, а пры iх адсутнасцi — на падставе прынцыпу ўзаемнасцi пры ўмове захавання патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
ГЛАВА 2
АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ І ЗАДАЧЫ ОРГАНАЎ І ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ
Артыкул 8. Асноўныя напрамкi дзейнасцi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Асноўнымi напрамкамi дзейнасцi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з’яўляюцца: папярэджанне i лiквiдацыя надзвычайных сiтуацый; папярэджанне i лiквiдацыя пажараў; забеспячэнне прамысловай i радыяцыйнай бяспекi; падрыхтоўка да абароны i абарона насельнiцтва i тэрыторый ад узнiкаючых пры вядзеннi ваенных дзеянняў небяспек i iх вынiкаў.
Артыкул 9. Асноўныя задачы органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Асноўнымi задачамi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з’яўляюцца: арганiзацыя мерапрыемстваў па лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый i ўдзел у iх; ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду i кантролю ў галiне абароны насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый; ажыццяўленне дзяржаўнага пажарнага нагляду; ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасцi i атамнай энергетыцы (далей — дзяржаўны тэхнiчны нагляд); кiраўнiцтва грамадзянскай абаронай; выкананне задач мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi; выкананне iншых задач па даручэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Прыцягненне органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях да выканання задач, не ўскладзеных на iх заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, забараняецца.
Артыкул 10. Арганiзацыя мерапрыемстваў па лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый i ўдзел у iх
Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь арганiзуюць мерапрыемствы па лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый i ўдзельнiчаюць у iх. У тэлефонных сетках населеных пунктаў для перадачы паведамленняў аб надзвычайных сiтуацыях устанаўлiваецца адзiны нумар — 01.
Артыкул 11. Дзяржаўны нагляд i кантроль у галiне абароны насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый
Дзяржаўны нагляд i кантроль у галiне абароны насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый ажыццяўляюцца органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 12. Дзяржаўны тэхнiчны нагляд
Дзяржаўны тэхнiчны нагляд ажыццяўляецца органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях у мэтах забеспячэння тэхнiчнай бяспекi i процiаварыйнай устойлiвасцi вытворчасцяў i аб’ектаў, а таксама аховы i рацыянальнага выкарыстання нетраў Рэспублiкi Беларусь. Парадак ажыццяўлення дзяржаўнага тэхнiчнага нагляду вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 13. Дзяржаўны пажарны нагляд
Дзяржаўны пажарны нагляд за захаваннем рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi, iх службовымi асобамi i грамадзянамi патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы, а таксама выкананнем стандартаў, нормаў i правiлаў сiстэмы процiпажарнага нармiравання i стандартызацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях, якiя з’яўляюцца органамi дзяржаўнага пажарнага нагляду.
Артыкул 14. Кiраванне грамадзянскай абаронай
Кiраванне грамадзянскай абаронай ажыццяўляецца Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь i падначаленымi яму тэрытарыяльнымi органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 15. Выкананне задач мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам аб мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы i мабiлiзацыi ажыццяўляюць выкананне задач мабiлiзацыйнай падрыхтоўкi i мабiлiзацыi.
ГЛАВА 3
КАМПЕТЭНЦЫЯ ОРГАНАЎ І ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ
Артыкул 16. Кампетэнцыя Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь: каардынуе дзейнасць рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i iншых арганiзацый у галiне папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; ажыццяўляе праверку захавання рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi i грамадзянамi заканадаўства ў галiне абароны насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; выдае прадпiсаннi па папярэджанню i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый; ажыццяўляе дзяржаўны нагляд i кантроль у галiне абароны насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый; ажыццяўляе дзяржаўны пажарны нагляд; ажыццяўляе дзяржаўны тэхнiчны нагляд; кiруе грамадзянскай абаронай; кiруе правядзеннем дзяржаўнай экспертызы ў галiне абароны насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый; каардынуе i праводзiць навуковыя даследаваннi, дзяржаўныя выпрабаваннi i сертыфiкацыю ў галiне папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; распрацоўвае, зацвярджае i (або) узгадняе ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку нарматыўныя прававыя акты, стандарты, нормы i правiлы ў галiне абароны насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; каардынуе работу па стварэнню рэзерваў матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў, iх размяшчэнню, захаванню, абнаўленню i выкарыстанню для лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, а таксама кантралюе яе правядзенне; ажыццяўляе лiцэнзаванне адпаведных вiдаў дзейнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; ажыццяўляе ў асобе органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь вытворчасць дазнання па крымiнальных справах аб пажарах i (або) парушэннi процiпажарных правiлаў, а таксама вытворчасць па справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях; праводзiць расследаванне аварый, катастроф, бедстваў, якiя прывялi да ўзнiкнення надзвычайных сiтуацый; уносiць у рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы i iншыя арганiзацыi прапановы па папярэджанню i (або) лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый i ажыццяўляе кантроль за выкананнем прынятых па iх рашэннях; выдае тэхнiчную, iнфармацыйна-даведачную i iншую лiтаратуру па папярэджанню надзвычайных сiтуацый i пажараў; прапагандуе веды ў галiне папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, удзельнiчае ў падрыхтоўцы насельнiцтва i работнiкаў арганiзацый да дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сiтуацый; праводзiць у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, праверку ведаў грамадзянамi асноўных спосабаў абароны насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, пытанняў забеспячэння пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама правiлаў карыстання калектыўнымi i iндывiдуальнымi сродкамi абароны; ажыццяўляе iншую дзейнасць, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 17. Кампетэнцыя тэрытарыяльных органаў i падраздзяленняў Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь
Абласныя, Мiнскае гарадское ўпраўленнi, гарадскiя i раённыя аддзелы па надзвычайных сiтуацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь: выдаюць прадпiсаннi па папярэджанню i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый; ажыццяўляюць дзяржаўны нагляд i кантроль у галiне абароны насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый; ажыццяўляюць дзяржаўны пажарны нагляд; ажыццяўляюць дзяржаўны тэхнiчны нагляд; кiруюць грамадзянскай абаронай; каардынуюць работу па стварэнню рэзерваў матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў, iх размяшчэнню, захаванню, абнаўленню i выкарыстанню для лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, а таксама кантралююць яе правядзенне; ажыццяўляюць у асобе органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь вытворчасць дазнання па крымiнальных справах аб пажарах i (або) парушэннi процiпажарных правiлаў, а таксама вытворчасць па справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях; праводзяць расследаванне аварый, катастроф, бедстваў, якiя прывялi да ўзнiкнення надзвычайных сiтуацый; уносяць у рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя арганiзацыi прапановы па ўдасканаленню мераў, накiраваных на папярэджанне i (або) лiквiдацыю надзвычайных сiтуацый; прапагандуюць веды ў галiне папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, удзельнiчаюць у падрыхтоўцы насельнiцтва i работнiкаў арганiзацый да дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сiтуацый; праводзяць у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, праверку ведаў грамадзянамi асноўных спосабаў абароны насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, пытанняў забеспячэння пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама правiлаў карыстання калектыўнымi i iндывiдуальнымi сродкамi абароны; аказваюць юрыдычным i фiзiчным асобам платныя паслугi ў галiне абароны насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; ажыццяўляюць iншую дзейнасць, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Абласныя i Мiнскае гарадское ўпраўленнi па надзвычайных сiтуацыях акрамя выканання паўнамоцтваў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь: каардынуюць работу падначаленых iм гарадскiх i раённых аддзелаў па надзвычайных сiтуацыях, пажарных аварыйна-выратавальных атрадаў, часцей i пастоў у гарадах, раёнах, на аб’ектах, вучэбных, навуковых i iншых арганiзацый, дзейнасць якiх звязана з лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый i падрыхтоўкай спецыялiстаў для iх лiквiдацыi, i iншых падраздзяленняў, створаных ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку для выканання задач, ускладзеных на органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях; каардынуюць работу мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў па пытаннях папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; ажыццяўляюць праверку захавання мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi i грамадзянамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны. Кампетэнцыя пажарных аварыйна-выратавальных атрадаў, часцей i пастоў у гарадах, раёнах, на аб’ектах, вучэбных, навуковых i iншых арганiзацый, якiя з’яўляюцца падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях, дзейнасць якiх звязана з лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый i падрыхтоўкай спецыялiстаў для iх лiквiдацыi, i iншых падраздзяленняў, створаных ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку для выканання задач, ускладзеных на органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях, вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 18. Абавязкi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях у межах устаноўленай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь кампетэнцыi абавязаны: прымаць удзел у лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, ажыццяўляць тушэнне пажараў i выратаванне людзей; удзельнiчаць у распрацоўцы i рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне абароны насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; удзельнiчаць у ажыццяўленнi арганiзацыйнага i навукова-тэхнiчнага забеспячэння сiстэмы нацыянальнай бяспекi, у тым лiку ажыццяўляць дзейнасць па папярэджанню i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; iнфармаваць рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя арганiзацыi i грамадзян па пытаннях папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; падтрымлiваць пастаянную гатоўнасць сiл i сродкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях да дзеянняў пры ўзнiкненнi надзвычайных сiтуацый, арганiзоўваць нясенне гарнiзоннай i каравульнай службы; развiваць матэрыяльна-тэхнiчную базу; выконваць iншыя абавязкi, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 19. Адказнасць органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях i iх работнiкi нясуць матэрыяльную адказнасць за шкоду, нанесеную няправiльнымi дзеяннямi ў ходзе лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi i (або) пажару. Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях i iх работнiкi не нясуць адказнасцi за шкоду, нанесеную ў вынiку абгрунтаваных дзеянняў у ходзе лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi i (або) пажару, за незахаванне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi арганiзацыямi, iх службовымi асобамi i грамадзянамi патрабаванняў заканадаўства ў галiне папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэння пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны, якое прывяло да ўзнiкнення надзвычайнай сiтуацыi i (або) пажару.
ГЛАВА 4
СЛУЖБА Ў ОРГАНАХ І ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯХ ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ
Артыкул 20. Стварэнне органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Колькасць работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, якiя знаходзяцца на ўтрыманнi за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, устанаўлiваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы за кошт сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў дадаткова могуць павялiчваць колькасць работнiкаў тэрытарыяльных органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях. Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь у мэтах забеспячэння абароны арганiзацый ад надзвычайных сiтуацый можа ствараць за кошт сродкаў, што паступаюць па дагаворах, якiя заключаюцца органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях з юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях i дадаткова павялiчваць колькасць работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях.
Артыкул 21. Камплектаванне органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях камплектуюцца асобамi радавога i начальнiцкага складу i грамадзянскiм персаналам. Асобы радавога i начальнiцкага складу прымаюцца на службу ў органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях на кантрактнай аснове па конкурсу i праходзяць службу ў адпаведнасцi з палажэннем аб праходжаннi службы ў органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, якое зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Парадак i ўмовы работы грамадзянскага персаналу (асоб, якiя займаюць штатныя пасады ў органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях i не маюць спецыяльных званняў радавога i начальнiцкага складу) рэгулююцца працоўным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 22. Работнiкi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Асобы радавога i начальнiцкага складу, якiя займаюць штатныя пасады ў органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях або знаходзяцца ў распараджэннi начальнiкаў адпаведных органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, а таксама праходзяць вучобу ў навучальных арганiзацыях Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, з’яўляюцца работнiкамi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях. Работнiкi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях пры выкананнi службовых абавязкаў з’яўляюцца прадстаўнiкамi ўлады i знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Нiхто не мае права ўмешвацца ў службовую дзейнасць работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, акрамя рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i службовых асоб, прама ўпаўнаважаных на тое заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Невыкананне або перашкода выкананню законных патрабаванняў работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, знявага iх гонару i годнасцi, пагроза, насiлле, а таксама iншыя дзеяннi, што перашкаджаюць выкананню ўскладзеных на iх абавязкаў, цягнуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 23. Правы службовых асоб i iншых работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Службовыя асобы органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях у межах устаноўленай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь кампетэнцыi гэтых органаў i падраздзяленняў: выдаюць прадпiсаннi па папярэджанню i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый; прыцягваюць для лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi фiнансавыя i матэрыяльныя рэсурсы з рэзерваў, створаных арганiзацыямi для лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; праводзяць дакументаванне, вiдэа-, кiназдымку, фатаграфаванне i гуказапiс пры лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi i яе вынiкаў; прыцягваюць грамадзян (з iх згоды), якiя не з’яўляюцца работнiкамi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, да правядзення неадкладных работ па лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi; прымаюць iншыя неадкладныя меры, абумоўленыя развiццём надзвычайнай сiтуацыi i (або) ходам работы пры яе лiквiдацыi. Службовыя асобы i iншыя работнiкi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях пры выкананнi службовых абавязкаў у межах паўнамоцтваў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, маюць права: атрымлiваць поўную i дакладную iнфармацыю, неабходную для выканання ўскладзеных на iх абавязкаў; бесперашкодна праходзiць на тэрыторыю i аб’екты арганiзацый, а таксама ў жылыя памяшканнi для лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi, а для выканання наглядных функцый — па прад’яўленнi прадпiсання на iх выкананне i службовага пасведчання. Доступ на тэрыторыi i ў памяшканнi, наведванне якiх абмежаванае ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, а таксама допуск да звестак, што складаюць дзяржаўныя сакрэты, ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; патрабаваць ад усiх асоб, якiя знаходзяцца ў зоне надзвычайнай сiтуацыi, захавання ўстаноўленых мераў бяспекi; часова абмяжоўваць або забараняць рух транспарту, а таксама доступ грамадзян на асобныя ўчасткi мясцовасцi або аб’екты ў мэтах правядзення работ па лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi, абавязваць грамадзян пакiнуць пэўныя месцы; ажыццяўляць iншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 24. Абавязкi работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Работнiкi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях у межах устаноўленай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь кампетэнцыi абавязаны: прымаць неабходныя меры па папярэджанню i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, забеспячэнню пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекi, а таксама грамадзянскай абароны; утрымлiваць у пастаяннай гатоўнасцi спецыяльныя сродкi, абсталяванне, iншую маёмасць для арганiзацыi, правядзення i забеспячэння аварыйна-выратавальных работ пры лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi; захоўваць дзяржаўную, службовую, а таксама iншую ахоўваемую законам тайну, якая стала вядома ў сувязi з выкананнем службовых абавязкаў; выконваць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь згодна з займаемымi пасадамi iншыя абавязкi, якiя вызначаюцца ў парадку, устанаўлiваемым Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 25. Абавязковае дзяржаўнае страхаванне работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Работнiкi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях належаць абавязковаму дзяржаўнаму страхаванню на выпадак гiбелi (смерцi), а таксама ранення (кантузii, траўмы, калецтва) i (або) захворвання, атрыманых у перыяд праходжання службы, на ўмовах i ў парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для асоб радавога i начальнiцкага складу органаў унутраных спраў.
Артыкул 26. Сацыяльна-бытавое забеспячэнне работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Грашовае забеспячэнне работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях складаецца са службовага акладу, акладу па спецыяльнаму званню, надбаўкi за выслугу гадоў i iншых выплат у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Пенсiйнае забеспячэнне, сацыяльна-бытавое абслугоўванне i забеспячэнне жылымi памяшканнямi работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i членаў iх сем’яў, а таксама работнiкаў, звольненых з органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, i членаў iх сем’яў ажыццяўляюцца на ўмовах i ў парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для асоб радавога i начальнiцкага складу органаў унутраных спраў. Медыцынскае i санаторна-курортнае забеспячэнне работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i членаў iх сем’яў, а таксама работнiкаў, звольненых з органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, i членаў iх сем’яў ажыццяўляецца лячэбна-прафiлактычнымi i санаторна-аздараўленчымi ўстановамi органаў унутраных спраў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для асоб радавога i начальнiцкага складу органаў унутраных спраў. Медыцынскi агляд работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i грамадзян, якiя прымаюцца на службу ў органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях, ажыццяўляецца ваенна-ўрачэбнымi камiсiямi органаў унутраных спраў. Работнiкi органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях маюць права на нечарговую ўстаноўку кватэрнага тэлефона ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Iншыя ўмовы сацыяльнай абароны i забеспячэння работнiкаў органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
ГЛАВА 5
ФІНАНСАВАЕ, МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ І ІНШАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ОРГАНАЎ І ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ
Артыкул 27. Фiнансавае забеспячэнне органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Фiнансавае забеспячэнне органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту i iншых крынiц, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 28. Матэрыяльна-тэхнiчнае i iншае забеспячэнне органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях забяспечваюцца аварыйна-выратавальнай i пажарнай тэхнiкай, абсталяваннем, амунiцыяй i iншай маёмасцю ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь. Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь выконвае функцыi дзяржаўнага заказчыка на аварыйна-выратавальную i пажарную тэхнiку, абсталяванне i амунiцыю, арганiзуе iх распрацоўку i вытворчасць у Рэспублiцы Беларусь. Нормы матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь. Органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях могуць мець службовы жылы фонд, якi фармiруецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь выдзяляюць бясплатна органам i падраздзяленням па надзвычайных сiтуацыях будынкi i памяшканнi, неабходныя для ажыццяўлення iх дзейнасцi.
ГЛАВА 6
КАНТРОЛЬ І НАГЛЯД ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ОРГАНАЎ органаў І ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ
Артыкул 29. Кантроль за дзейнасцю органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Кантроль за дзейнасцю органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Урад Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 30. Нагляд за дзейнасцю органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Нагляд за дакладным i аднолькавым выкананнем законаў i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь органамi i падраздзяленнямi па надзвычайных сiтуацыях ажыццяўляюць Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь i падначаленыя яму пракуроры.
ГЛАВА 7
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 31. Уступленне ў сiлу гэтага Закона
Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.
Артыкул 32. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам
Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона: падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падначаленымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, што супярэчаць гэтаму Закону; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.
3 студзеня 2002 г., г. Мiнск.,
№ 76-3. |