«Закон Рэспублікі Беларусь
Аб правах дзiцяцi
Важнейшай палiтычнай, сацыяльнай i эканамiчнай задачай Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца ўсебаковая гарантаваная абарона дзяржавай i грамадствам дзяцiнства, сям’i i мацярынства цяперашняга i будучых пакаленняў.
Гэты Закон грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, Канвенцыi Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый аб правах дзiцяцi 1989 года, вызначае прававы статус дзiцяцi як самастойнага суб’екта i накiраваны на забеспячэнне яго фiзiчнага, маральнага i духоўнага здароўя, фармiраванне нацыянальнай самасвядомасцi на аснове агульначалавечых каштоўнасцей сусветнай цывiлiзацыi. Асаблiвы клопат i сацыяльная абарона гарантуюцца дзецям з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, а таксама дзецям, якiя часова цi пастаянна пазбаўлены свайго сямейнага акружэння або апынулiся ў iншых неспрыяльных умовах i экстрэмальных сiтуацыях.
ГЛАВА 1.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Прававая аснова рэгулявання правоў дзiцяцi
Прававую аснову рэгулявання правоў дзiцяцi ў Рэспублiцы Беларусь складаюць Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, мiжнародныя дагаворы Рэспублiкi Беларусь, гэты Закон i iншыя акты заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, якiя датычацца правоў i iнтарэсаў дзiцяцi.
Для мэт гэтага Закона пад дзiцем разумеецца фiзiчная асоба да дасягнення ёю ўзросту васемнаццацi гадоў (паўналецця), калi па закону яна раней не набыла грамадзянскую дзеяздольнасць у поўным аб’ёме.
Прававое рэгуляванне правоў i абавязкаў дзiцяцi ажыццяўляецца з улiкам узросту дзiцяцi.
Артыкул 2. Сфера прымянення гэтага Закона
Гэты Закон вызначае прынцыпы дзяржаўнай палiтыкi ў адносiнах да дзiцяцi, яго прававы статус, абавязкi юрыдычных i фiзiчных асоб па абароне дзяцiнства.
Артыкул 3. Органы, якiя забяспечваюць абарону правоў i iнтарэсаў дзiцяцi. Каардынацыя дзейнасцi дзяржаўных i недзяржаўных арганiзацый па рэалiзацыi гэтага Закона
Правы дзiцяцi i iх абарона забяспечваюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, пракуратурай i судом, якiя ў сваёй дзейнасцi кiруюцца прыярытэтам абароны iнтарэсаў дзяцей.
Дзяржаўныя органы падтрымлiваюць дзейнасць грамадскiх аб’яднанняў i iншых некамерцыйных арганiзацый, якiя садзейнiчаюць абароне i рэалiзацыi правоў i iнтарэсаў дзiцяцi.
Каардынацыя дзейнасцi дзяржаўных i недзяржаўных арганiзацый па рэалiзацыi гэтага Закона ажыццяўляецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 4. Права на жыццё
Кожнае дзiця мае неад’емнае права на жыццё.
Дзяржава абараняе жыццё дзiцяцi ад любых процiпраўных замахаў.Прымяненне смяротнай кары i пажыццёвага зняволення ў адносiнах да асоб, якiя ўчынiлi злачынствы ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, не дапускаецца.
Артыкул 5. Права на ахову i ўмацаванне здароўя
Кожнае дзiця мае неад’емнае права на ахову i ўмацаванне здароўя.
Дзяржава стварае належныя ўмовы мацi па ахове яе здароўя ў дародавы i пасляродавы перыяды, забяспечвае здаровае развiццё дзiцяцi, прадастаўляе дзецям бясплатную медыцынскую дапамогу, якая прадугледжвае медыцынскую дыягностыку, лячэбна-прафiлактычную дапамогу, рэабiлiтацыю i санаторна-курортнае лячэнне. Дзецi забяспечваюцца лякарствамi i медыкаментознымi сродкамi па рэцэптах лечачых урачоў бясплатна ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 6. Раўнапраўе дзяцей
Усе дзецi маюць роўныя правы незалежна ад паходжання, расавай, нацыянальнай i грамадзянскай прыналежнасцi, сацыяльнага i маёмаснага становiшча, полу, мовы, адукацыi, адносiн да рэлiгii, месца жыхарства, стану здароўя i iншых акалiчнасцей, якiя датычацца дзiцяцi i яго бацькоў. Роўнай i ўсебаковай абаронай дзяржавы карыстаюцца дзецi, народжаныя ў шлюбе i па-за шлюбам.
Артыкул 7. Права на грамадзянства
Кожнае дзiця мае права на грамадзянства. Падставы i парадак набыцця i змянення грамадзянства дзiцяцi вызначаюцца актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, якiя рэгулююць пытаннi грамадзянства.
Артыкул 8. Права на годны ўзровень жыцця
Кожнае дзiця мае права на ўзровень жыцця i ўмовы, неабходныя для паўнацэннага фiзiчнага, разумовага i духоўнага развiцця. Дзяржаўныя органы праз сiстэму сацыяльных i эканамiчных мер забяспечваюць стварэнне гэтых умоў.
Артыкул 9. Права на недатыкальнасць асобы, абарону ад эксплуатацыi i насiлля
Кожнае дзiця мае права на абарону сваёй асобы ад любых вiдаў эксплуатацыi i насiлля.Дзяржава забяспечвае недатыкальнасць асобы дзiцяцi, ажыццяўляе яго абарону ад усiх вiдаў эксплуатацыi, уключаючы сексуальную, ад фiзiчнага i (або) псiхiчнага насiлля, жорсткага, грубага або зняважлiвага абыходжання, сексуальных дамаганняў, у тым лiку з боку бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, i сваякоў, ад уцягнення ў злачынную дзейнасць, далучэння да спiртных напiткаў, немедыцынскага ўжывання наркатычных, таксiчных, псiхатропных i iншых моцнадзейных, адурманьваючых рэчываў, прымушэння да заняцця прастытуцыяй, папрашайнiцтвам, азартнымi гульнямi або ўчынення дзеянняў, звязаных з вырабам матэрыялаў або прадметаў парнаграфiчнага характару.
Асобы, якiм стала вядома аб фактах жорсткага абыходжання, фiзiчнага i (або) псiхiчнага насiлля ў адносiнах да дзiцяцi, што ўяўляюць пагрозу яго здароўю i развiццю, абавязаны неадкладна паведамiць аб гэтым у кампетэнтны дзяржаўны орган.
Артыкул 10. Права на вызначэнне адносiн да рэлiгii
Кожнае дзiця мае права самастойна вызначаць свае адносiны да рэлiгii, вызнаваць любую рэлiгiю або не вызнаваць нiякай.
Дзяржава не можа ўмешвацца ў выхаванне дзiцяцi, заснаванае на пэўным рэлiгiйным светапоглядзе бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, i звязаныя з гэтым пры ўдзеле дзiцяцi спраўлянне за межамi навучальных устаноў рэлiгiйных абрадаў, захаванне традыцый, за выключэннем выпадкаў, калi прымушэнне да рэлiгiйных дзеянняў непасрэдна пагражае жыццю i здароўю дзiцяцi, парушае яго законныя правы.
У адносiнах да дзiцяцi, якое не дасягнула пятнаццацi гадоў, рэлiгiйныя абрады спраўляюцца са згоды бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць.
Артыкул 11. Права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне iнфармацыi, свабоднае выказванне думкi
Кожнае дзiця мае права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне iнфармацыi, свабоду меркаванняў, перакананняў i iх свабоднае выказванне.
Кожнае дзiця, здольнае фармуляваць свае погляды, мае права свабодна iх выказваць па ўсiх пытаннях, якiя яго закранаюць, прычым поглядам дзiцяцi ўдзяляецца належная ўвага ў адпаведнасцi з яго ўзростам. У прыватнасцi, дзiцяцi прадастаўляецца магчымасць непасрэдна цi праз прадстаўнiка або адпаведны орган быць заслуханым у ходзе любога судовага або адмiнiстрацыйнага разбору, якi яго закранае, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Абмежаванне правоў i свабод дзiцяцi дапускаецца толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб.
Артыкул 12. Права на бясплатны праезд
Дзецi ва ўзросце да сямi гадоў маюць права на бясплатны праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце агульнага карыстання (акрамя таксi), а таксама на аўтамабiльным i чыгуначным транспарце агульнага карыстання прыгарадных зносiн.
Артыкул 13. Абарона дзiцем сваiх правоў i iнтарэсаў
Дзiця ва ўзросце чатырнаццацi гадоў i старэйшае мае права на атрыманне юрыдычнай дапамогi для ажыццяўлення i абароны сваiх правоў i свабод, у тым лiку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў i iншых сваiх прадстаўнiкоў у судзе, iншых дзяржаўных органах, iншых арганiзацыях i ў адносiнах са службовымi асобамi i грамадзянамi без згоды бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць.
У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, юрыдычная дапамога аказваецца дзiцяцi калегiямi адвакатаў бясплатна.
У выпадку парушэння правоў дзiцяцi, якiя вызначаны Канвенцыяй Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый аб правах дзiцяцi 1989 года i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, дзiця мае права звяртацца з заявамi ў органы апекi i папячыцельства, пракуратуру, а па дасягненнi чатырнаццацi гадоў — у суд з заявай аб абароне сваiх правоў i iнтарэсаў, а таксама ажыццяўляць абарону правоў i iнтарэсаў праз сваiх законных прадстаўнiкоў.
Артыкул 14. Абавязкi дзiцяцi
Дзiця абавязана выконваць законы дзяржавы, клапацiцца аб бацьках, паважаць правы i iнтарэсы iншых грамадзян, традыцыi i культурныя каштоўнасцi беларускага народа, iншых нацый i народнасцей, авалодваць ведамi i рыхтавацца да самастойнай працоўнай дзейнасцi, беражлiва адносiцца да навакольнага асяроддзя, усiх вiдаў уласнасцi.
|