Закон Республики Беларусь
О внесении изменений и дополнений
в Закон Республики Беларусь "О внутренних войсках
Министерства внутренних дел Республики Беларусь"

Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 15.03.2005.

Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў
у Закон Рэспублiкi Беларусь
«Аб унутраных войсках
Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 29 кастрычнiка 2004 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 10 лiстапада 2004 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 3 чэрвеня 1993 года «Аб унутраных войсках Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 21, стар. 252) змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi:

«Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб унутраных войсках Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь

Гэты Закон вызначае арганiзацыйныя i прававыя асновы дзейнасцi ўнутраных войскаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, парадак выканання ўскладзеных на iх задач, гарантыi прававой i сацыяльнай абароны ваеннаслужачых унутраных войскаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i членаў iх сем’яў.

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Унутраныя войскi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь

Унутраныя войскi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь (далей - унутраныя войскi) - дзяржаўная ваенная арганiзацыя, прызначаная для абароны жыцця, здароўя, правоў, свабод i законных iнтарэсаў грамадзян, грамадства i дзяржавы, канстытуцыйнага ладу, бяспекi i суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь ад злачынных i iншых процiпраўных замахаў.

Артыкул 2. Задачы ўнутраных войскаў

Асноўнымi задачамi ўнутраных войскаў з’яўляюцца:

аказанне садзейнiчання органам унутраных спраў у ахове грамадскага парадку, забеспячэннi грамадскай бяспекi, рэжыму надзвычайнага становiшча, ваеннага становiшча;

ахова папраўчых калонiй, лячэбных папраўчых устаноў, лячэбна-працоўных прафiлакторыяў i ажыццяўленне сумесна з iх адмiнiстрацыямi нагляду за асуджанымi i асобамi, якiя ўтрымлiваюцца ў лячэбна-працоўных прафiлакторыях;

канваiраванне i ахова асуджаных i асоб, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай;

удзел у вышуку асоб, якiя ўцяклi з-пад аховы i нагляду ў папраўчых установах, ад вайсковых каравулаў пры канваiраваннi;

ахова асаблiва важных дзяржаўных аб’ектаў i спецыяльных грузаў;

абясшкоджванне i знiшчэнне авiяцыйных боепрыпасаў, якiя не разарвалiся, iншых боепрыпасаў, якiя не разарвалiся ў населеных пунктах, правядзенне работ па праверцы паведамленняў аб устаноўцы выбуховых устройстваў, iх выяўленню, абясшкоджванню i знiшчэнню на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

удзел у тэрытарыяльнай абароне Рэспублiкi Беларусь.

Пры ўзнiкненнi абставiнаў, якiя нясуць пагрозу бяспецы грамадзян, дзейнасцi арганiзацый i грамадскаму парадку, а таксама ў iнтарэсах абароны Рэспублiкi Беларусь унутраныя войскi могуць прыцягвацца для выканання iншых задач у адпаведнасцi з гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 3. Прынцыпы дзейнасцi ўнутраных войскаў

Дзейнасць унутраных войскаў ажыццяўляецца на аснове прынцыпаў законнасцi, гуманiзму, захавання правоў i свабод чалавека, адзiнаначалля, цэнтралiзацыi кiравання.

Артыкул 4. Прававая аснова дзейнасцi ўнутраных войскаў

У сваёй дзейнасцi ўнутраныя войскi кiруюцца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства, у тым лiку мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 5. Дзейнасць унутраных войскаў па абароне жыцця, здароўя, правоў,
свабод i законных iнтарэсаў грамадзян

Унутраныя войскi абараняюць жыццё, здароўе, правы, свабоды i законныя iнтарэсы грамадзян ад злачынных i iншых процiпраўных замахаў незалежна ад грамадзянства, сацыяльнага, маёмаснага i iншага становiшча, полу, расавай i нацыянальнай прыналежнасцi, узросту, адукацыi, мовы, месца жыхарства, рэлiгiйных i iншых перакананняў, прыналежнасцi да грамадскiх аб’яднанняў, а таксама ад iншых акалiчнасцяў.

Ваеннаслужачым унутраных войскаў забараняецца дапушчаць абыходжанне, якое прынiжае чалавечую годнасць.

Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў пры выкананнi задач, ускладзеных на ўнутраныя войскi, могуць абмяжоўваць правы i свабоды грамадзян толькi ў выпадках, якiя прадугледжаны заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, у iнтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб.

Артыкул 6. Склад унутраных войскаў

У склад унутраных войскаў уваходзяць:

органы ваеннага кiравання;

спецыяльныя мiлiцэйскiя злучэннi i воiнскiя часцi;

злучэннi i воiнскiя часцi па ахове папраўчых калонiй, лячэбных папраўчых устаноў, лячэбна-працоўных прафiлакторыяў, канваiраванню асуджаных i асоб, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай;

злучэннi i воiнскiя часцi аператыўнага назначэння;

установы i воiнскiя часцi па забеспячэнню дзейнасцi ўнутраных войскаў;

установы адукацыi, якiя ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях ваеннага профiлю, вучэбныя воiнскiя часцi.

Артыкул 7. Кiраўнiцтва i кiраванне ўнутранымi войскамi

Кiраўнiцтва ўнутранымi войскамi ажыццяўляе Мiнiстр унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, а непасрэднае кiраванне - камандуючы ўнутранымi войскамi, якi па пасадзе з’яўляецца намеснiкам Мiнiстра ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.

Для забеспячэння кiравання ўнутранымi войскамi ствараецца галоўнае ўпраўленне камандуючага ўнутранымi войскамi. У галоўным упраўленнi камандуючага ўнутранымi войскамi ствараецца Ваенны Савет унутраных войскаў. Дзейнасць галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымi войскамi i Ваеннага Савета ўнутраных войскаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з палажэннем, якое зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Мiнiстр унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь:

выдае нарматыўныя прававыя акты па пытаннях арганiзацыi дзейнасцi ўнутраных войскаў з мэтай выканання законаў Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтаў i ўказаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, а таксама кантралюе iх выкананне;

зацвярджае штат галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымi войскамi, а таксама склад Ваеннага Савета ўнутраных войскаў;

уносiць ва ўстаноўленым парадку прапановы па фармiраванню злучэнняў i воiнскiх часцей унутраных войскаў;

прадстаўляе ва ўстаноўленым парадку да назначэння на воiнскую пасаду камандуючага ўнутранымi войскамi, яго намеснiкаў i да прысваення афiцэрам воiнскага звання «палкоўнiк», а таксама воiнскiх званняў вышэйшага афiцэрскага саставу;

назначае па хадайнiцтву камандуючага ўнутранымi войскамi афiцэраў на воiнскiя пасады i вызваляе ад воiнскiх пасад кiруючы састаў унутраных войскаў, за выключэннем камандуючага ўнутранымi войскамi i яго намеснiкаў;

прысвойвае ў межах сваёй кампетэнцыi воiнскiя званнi афiцэрскаму саставу;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Камандуючы ўнутранымi войскамi:

нясе персанальную адказнасць за падтрыманне баявой i мабiлiзацыйнай гатоўнасцi ўнутраных войскаў i паспяховае выкананне ўскладзеных на iх задач;

зацвярджае штаты злучэнняў i воiнскiх часцей унутраных войскаў;

выдае ў межах сваёй кампетэнцыi прававыя акты, якiя рэгламентуюць дзейнасць унутраных войскаў;

вырашае ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь пытаннi аб парадку праходжання ваеннай службы ваеннаслужачымi i ўстанаўлення працоўных адносiнаў з грамадзянскiм персаналам унутраных войскаў;

назначае ў межах сваёй кампетэнцыi афiцэраў на воiнскiя пасады i вызваляе ад воiнскiх пасад уключна да намеснiкаў камандзiраў злучэнняў, начальнiкаў упраўленняў галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымi войскамi;

прымае меры па забеспячэнню ўнутраных войскаў узбраеннем, баявой i спецыяльнай тэхнiкай, спецыяльнымi сродкамi i iншай маёмасцю, стварэнню вучэбнай i матэрыяльнай базы, неабходных сацыяльна-бытавых умоў для ваеннаслужачых унутраных войскаў;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 2

ПАЎНАМОЦТВЫ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ У СФЕРЫ ДЗЕЙНАСЦI ЎНУТРАНЫХ ВОЙСКАЎ

Артыкул 8. Паўнамоцтвы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у сферы дзейнасцi
ўнутраных войскаў

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь у сферы дзейнасцi ўнутраных войскаў:

ажыццяўляе агульнае кiраўнiцтва ўнутранымi войскамi;

назначае на воiнскую пасаду i вызваляе ад воiнскай пасады камандуючага ўнутранымi войскамi i яго намеснiкаў;

зацвярджае структуру, колькасць унутраных войскаў i iх дыслакацыю;

зацвярджае пералiк узбраення, баявой i спецыяльнай тэхнiкi, спецыяльных сродкаў, якiя знаходзяцца на ўзбраеннi ўнутраных войскаў;

прыцягвае ўнутраныя войскi для ўзмацнення аховы грамадскага парадку, забеспячэння грамадскай бяспекi, рэжыму надзвычайнага становiшча, ваеннага становiшча;

зацвярджае пералiк асаблiва важных дзяржаўных аб’ектаў i спецыяльных грузаў, якiя падлягаюць ахове ўнутранымi войскамi;

устанаўлiвае пералiк воiнскiх пасад ва ўнутраных войсках, якiя падлягаюць замяшчэнню вышэйшымi афiцэрамi, i адпавядаючыя iм воiнскiя званнi;

устанаўлiвае нормы i парадак матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння ўнутраных войскаў;

прымае рашэннi па пытаннях прававой i сацыяльнай абароны ваеннаслужачых унутраных войскаў i членаў iх сем’яў;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 9. Паўнамоцтвы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сферы дзейнасцi
ўнутраных войскаў

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сферы дзейнасцi ўнутраных войскаў:

забяспечвае выкананне рашэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па пытаннях прававой i сацыяльнай абароны ваеннаслужачых унутраных войскаў i членаў iх сем’яў;

арганiзуе аснашчэнне ўнутраных войскаў узбраеннем, баявой i спецыяльнай тэхнiкай, спецыяльнымi сродкамi, а таксама iншымi матэрыяльнымi сродкамi i рэсурсамi;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 10. Паўнамоцтвы органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў
сферы дзейнасцi ўнутраных войскаў

Органы мясцовага кiравання ў сферы дзейнасцi ўнутраных войскаў:

удзельнiчаюць у разглядзе прапаноў па фармiраванню злучэнняў i воiнскiх часцей унутраных войскаў;

аказваюць садзейнiчанне ўнутраным войскам у стварэннi неабходных умоў для iх дзейнасцi;

забяспечваюць рэалiзацыю гарантый прававой i сацыяльнай абароны ваеннаслужачых унутраных войскаў i членаў iх сем’яў;

забяспечваюць прызыў i паступленне грамадзян на ваенную службу ва ўнутраныя войскi;

прадастаўляюць злучэнням i воiнскiм часцям унутраных войскаў службовыя i жылыя памяшканнi, камунальныя, бытавыя i iншыя паслугi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

забяспечваюць патрэбнасцi ўнутраных войскаў у матэрыяльных сродках, энергетычных i iншых рэсурсах i паслугах па iх заказах, прадастаўляюць для дыслакацыi ўнутраных войскаў зямельныя ўчасткi.

Органы мясцовага кiравання могуць устанаўлiваць дадатковыя гарантыi сацыяльнай абароны для ваеннаслужачых унутраных войскаў, не прадугледжаныя Законам Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 года «Аб статусе ваеннаслужачых» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь», 1992 г., № 28, ст. 497).

Органы мясцовага самакiравання ў межах сваiх паўнамоцтваў прымаюць удзел у забеспячэннi дзейнасцi ўнутраных войскаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 3

ВАЕННАЯ СЛУЖБА ВА ЎНУТРАНЫХ ВОЙСКАХ

Артыкул 11. Ваенная служба ва ўнутраных войсках

Унутраныя войскi камплектуюцца ваеннаслужачымi на аснове прызыву грамадзян на ваенную службу, а таксама добраахвотнага паступлення грамадзян на ваенную службу па кантракту ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Умовы, парадак i тэрмiны праходжання ваеннай службы ваеннаслужачымi ўнутраных войскаў, iх статус, правы i абавязкi, парадак перамяшчэння па службе, прысваення воiнскiх званняў, атэстацыi, звальнення i прадастаўлення гарантый прававой i сацыяльнай абароны вызначаюцца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 12. Падрыхтоўка кадраў унутраных войскаў

Падрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi кадраў па спецыяльнасцях ваеннага профiлю для ўнутраных войскаў ажыццяўляюць установы адукацыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама ўстановы адукацыi iншых дзяржаў у парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Падрыхтоўка прапаршчыкаў, сяржантаў, малодшых спецыялiстаў па асобных спецыяльнасцях ваеннага профiлю арганiзуецца на занятках i вучэбных зборах у вучэбных часцях i падраздзяленнях унутраных войскаў, а таксама на дагаворнай аснове ў вучэбных цэнтрах Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 13. Парадак i ўмовы выканання абавязкаў ваеннай службы
ваеннаслужачымi ўнутраных войскаў

Парадак i ўмовы выканання абавязкаў ваеннай службы ваеннаслужачымi ўнутраных войскаў устанаўлiваюцца агульнавоiнскiмi статутамi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i нарматыўнымi прававымi актамi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 4

АСАБЛIВАСЦI СТАТУСУ, ПРАВЫ, АБАВЯЗКI I АДКАЗНАСЦЬ ВАЕННАСЛУЖАЧЫХ УНУТРАНЫХ ВОЙСКАЎ

Артыкул 14. Асаблiвасцi статусу ваеннаслужачых унутраных войскаў

Статус ваеннаслужачых унутраных войскаў вызначаецца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб статусе ваеннаслужачых».

Асаблiвасцi статусу ваеннаслужачых унутраных войскаў вызначаюцца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

На ваеннаслужачых унутраных войскаў пры выкананнi iмi абавязкаў мiлiцыi пашыраецца статус работнiка мiлiцыi.

Пры выкананнi задач, ускладзеных на ўнутраныя войскi, ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў з’яўляюцца прадстаўнiкамi ўлады i знаходзяцца пад асаблiвай абаронай дзяржавы.

Законныя патрабаваннi ваеннаслужачых унутраных войскаў пры выкананнi задач, ускладзеных на ўнутраныя войскi, з’яўляюцца абавязковымi для выканання службовымi асобамi i iншымi грамадзянамi.

Невыкананне законных патрабаванняў ваеннаслужачых унутраных войскаў, а таксама iншыя дзеяннi, якiя перашкаджаюць выкананню ўскладзеных на ўнутраныя войскi задач, нясуць адказнасць, устаноўленую заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 15. Правы ваеннаслужачых унутраных войскаў

Ваеннаслужачым унутраных войскаў у мэтах выканання ўскладзеных на iх задач прадастаўляецца права:

праводзiць ва ўстаноўленым парадку вобыск асуджаных у папраўчых калонiях, лячэбных папраўчых установах i асоб, якiя ўтрымлiваюцца ў лячэбна-працоўных прафiлакторыях, асоб, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай, пры iх канваiраваннi або затрыманнi ў вынiку вышуку, надгляд транспартных сродкаў i грузаў на кантрольна-прапускных пунктах ахоўваемых аб’ектаў, а ў выпадках, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, праводзiць асабiсты надгляд грамадзян i iх рэчаў пры праходжаннi праз кантрольна-прапускныя пункты такiх аб’ектаў;

праводзiць ачапленне (блакiраванне) раёнаў мясцовасцi, асобных пабудоў i аб’ектаў пры вышуку ўцёкшых асуджаных, асоб, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай, асоб, якiя ўтрымлiваюцца ў лячэбна-працоўных прафiлакторыях, i асоб, якiя падазраюцца (абвiнавачваюцца) ва ўчыненнi злачынстваў, пры спыненнi масавых беспарадкаў i групавых парушэнняў грамадскага парадку i iншых антыграмадскiх дзеянняў у населеных пунктах, надзвычайных сiтуацыях, а таксама пры абясшкоджваннi i знiшчэннi боепрыпасаў, якiя не разарвалiся, i выбуховых устройстваў.

прымяняць у выпадках i парадку, прадугледжаных гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, фiзiчную сiлу, спецыяльныя сродкi, зброю, баявую i спецыяльную тэхнiку;

перадаваць для часовага размяшчэння ў месцы ўтрымання пад вартай i папраўчыя ўстановы асоб, якiя канваiруюцца на выязныя судовыя пасяджэннi, i затрыманых уцёкшых асуджаных i асоб, якiя ўтрымлiваюцца ў лячэбна-працоўных прафiлакторыях;

патрабаваць пры выкананнi задач па ахове грамадскага парадку ад службовых асоб i iншых грамадзян захавання грамадскага парадку;

правяраць пры выкананнi задач па ахове грамадскага парадку ў асоб, якiя падазраюцца ва ўчыненнi правапарушэнняў, дакументы, што сведчаць iх асобу;

затрымлiваць асоб, якiя ўчынiлi правапарушэннi, праводзiць iх асабiсты надгляд i надгляд рэчаў, што знаходзяцца пры iх, транспартных сродкаў;

забiраць ва ўстаноўленым парадку дакументы, прадметы i рэчы, якiя могуць з’явiцца рэчавымi доказамi ўчынення правапарушэнняў;

перадаваць асоб, якiя падазраюцца ва ўчыненнi правапарушэнняў, работнiкам мiлiцыi;

уваходзiць бесперашкодна, пры неабходнасцi з пашкоджаннем запорных устройстваў i iншых прадметаў, у любы час сутак у жыллё цi iншыя законныя валоданнi грамадзян, у памяшканнi i (або) iншыя аб’екты арганiзацый (акрамя памяшканняў i iншых аб’ектаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў, консульскiх устаноў i iншых прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў, мiжнародных арганiзацый, якiя карыстаюцца ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь дыпламатычным iмунiтэтам, i памяшканняў, у якiх пражываюць супрацоўнiкi гэтых прадстаўнiцтваў, устаноў, арганiзацый i iх сем’i) i аглядаць iх пры наяўнасцi дастатковых падстаў меркаваць, што там учыняецца або ўчынена злачынства, узнiкла надзвычайная сiтуацыя або знаходзiцца асоба, якая падазраецца (абвiнавачваецца) ва ўчыненнi злачынства, або скрываецца ад органаў, якiя вядуць крымiнальны працэс, ухiляецца ад выканання пакарання i iншых мераў крымiнальнай адказнасцi, або для спынення грамадска небяспечных дзеянняў, якiя пагражаюць жыццю i здароўю грамадзян, або для праверкi паведамленняў аб устаноўцы выбуховых устройстваў з наступным паведамленнем ва ўстаноўленым парадку пракурору;

праводзiць асабiсты вобыск асоб, якiя затрыманы па падазрэнню ва ўчыненнi злачынстваў, дастаўляць iх у мiлiцыю i складаць у адпаведнасцi з Крымiнальна-працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь пратаколы;

выкарыстоўваць бесперашкодна сродкi сувязi, транспартныя сродкi, якiя належаць юрыдычным асобам або грамадзянам (акрамя транспартных сродкаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў, консульскiх устаноў i iншых прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў, мiжнародных арганiзацый, якiя карыстаюцца ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь дыпламатычным iмунiтэтам, i транспартных сродкаў аператыўнага назначэння), для праследавання ўцёкшых асуджаных, асоб, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай, асоб, якiя падазраюцца (абвiнавачваюцца) ва ўчыненнi злачынстваў, i дастаўлення iх у мiлiцыю, а таксама ў iншых выпадках, якiя не церпяць адкладання, з наступным вяртаннем страт у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 16. Абавязкi ваеннаслужачых унутраных войскаў

Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў у мэтах выканання ўскладзеных на ўнутраныя войскi задач абавязаны:

удзельнiчаць у ахове грамадскага парадку, спынення масавых беспарадкаў i групавых парушэнняў грамадскага парадку;

прымаць ва ўстаноўленым парадку ўдзел у забеспячэннi рэжыму надзвычайнага становiшча, ваеннага становiшча;

ахоўваць папраўчыя калонii, лячэбныя папраўчыя ўстановы i лячэбна-працоўныя прафiлакторыi;

ажыццяўляць сумесна з адмiнiстрацыямi папраўчых калонiй, лячэбных папраўчых устаноў, лячэбна-працоўных прафiлакторыяў нагляд за асуджанымi ў папраўчых калонiях, лячэбных папраўчых установах, у тым лiку за асобамi, якiя знаходзяцца на лячэннi ў арганiзацыях аховы здароўя, i асобамi, што ўтрымлiваюцца ў лячэбна-працоўных прафiлакторыях;

спыняць сумесна з адмiнiстрацыямi папраўчых калонiй, лячэбных папраўчых устаноў, лячэбна-працоўных прафiлакторыяў беспарадкi i парушэннi правiлаў унутранага распарадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, якiя ўчыняюцца асуджанымi i асобамi, што ўтрымлiваюцца ў лячэбна-працоўных прафiлакторыях;

канваiраваць асуджаных i асоб, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай, на судовыя пасяджэннi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, абласных, Мiнскага гарадскога i ваенных судоў, iх выязныя судовыя пасяджэннi i назад, ахоўваць указаных асоб у час судовых пасяджэнняў, а таксама канваiраваць гэтых асоб у папраўчыя ўстановы i месцы ўтрымання пад вартай;

браць пад варту i вызваляць з-пад варты асоб на падставе пастановы (вызначэння) суда (суддзi), прыгавору суда;

удзельнiчаць у вышуку асоб, якiя ўцяклi з-пад аховы i нагляду ў папраўчых установах, ад вайсковых каравулаў пры канваiраваннi;

ахоўваць асаблiва важныя дзяржаўныя аб’екты i спецыяльныя грузы;

затрымлiваць, праводзiць асабiсты надгляд, апытанне i перадаваць у мiлiцыю асоб, якiя спрабавалi пранiкнуць на ахоўваемыя аб’екты, даставiлi на гэтыя аб’екты забароненыя прадметы, асобы, ажыццяўлялi незаконны вынас (вываз) маёмасцi з гэтых аб’ектаў або ўчынiлi напад на iх, а таксама якiя ўцяклi з-пад аховы i нагляду або з-пад варты;

удзельнiчаць у аперацыях, якiя праводзяцца па спецыяльных або пастаянна дзеючых планах мiлiцыi;

удзельнiчаць у вызваленнi заложнiкаў, захопленага чыгуначнага рухомага саставу, паветранага або воднага судна, спецыяльных грузаў, баявой i спецыяльнай тэхнiкi i iншых аб’ектаў;

праводзiць абясшкоджванне i знiшчэнне авiяцыйных боепрыпасаў, якiя не разарвалiся, iншых боепрыпасаў, якiя не разарвалiся, у населеных пунктах, ажыццяўляць праверку паведамленняў аб устаноўцы выбуховых устройстваў, праводзiць выяўленне, абясшкоджванне i знiшчэнне ўзрыўных устройстваў на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

удзельнiчаць у лiквiдацыi пажараў, вынiкаў выбухаў i аварый на ахоўваемых аб’ектах i адбiцця напада на iх;

удзельнiчаць у тэрытарыяльнай абароне Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 17. Адказнасць ваеннаслужачых унутраных войскаў

За злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады i службовых паўнамоцтваў, невыкананне або неналежнае выкананне сваiх абавязкаў, учыненне iншых правапарушэнняў ваеннаслужачыя унутраных войскаў нясуць адказнасць, устаноўленую заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Дысцыплiнарная адказнасць ваеннаслужачых унутраных войскаў устанаўлiваецца Дысцыплiнарным статутам Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, якi зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 5

ПРЫМЯНЕННЕ ВАЕННАСЛУЖАЧЫМI ЎНУТРАНЫХ ВОЙСКАЎ ФIЗIЧНАЙ СIЛЫ, СПЕЦЫЯЛЬНЫХ СРОДКАЎ, ЗБРОI, БАЯВОЙ I СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ТЭХНIКI

Артыкул 18. Умовы i межы прымянення фiзiчнай сiлы, спецыяльных сродкаў,
зброi, баявой i спецыяльнай тэхнiкi

Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў пры выкананнi ўскладзеных на iх задач маюць права прымяняць фiзiчную сiлу, спецыяльныя сродкi, зброю, баявую i спецыяльную тэхнiку, калi iншымi спосабамi выкананне ўскладзеных на iх задач не яўляецца магчымым.

Фiзiчная сiла, спецыяльныя сродкi, зброя, баявая i спецыяльная тэхнiка прымяняюцца зыходзячы з абстаноўкi, якая складваецца ў выпадках, прадугледжаных гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Прымяненню фiзiчнай сiлы, спецыяльных сродкаў, зброi, баявой i спецыяльнай тэхнiкi павiнна папярэднiчаць дакладна выражанае i вiдавочнае для асобы, супраць якой яны прымяняюцца, папярэджанне аб намеры iх прымянiць, за выключэннем выпадкаў, калi прамаруджанне ў iх прымяненнi створыць непасрэдную небяспеку для жыцця людзей цi можа пацягнуць iншыя цяжкiя вынiкi.

Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, якiя выконваюць ускладзеныя на iх задачы, у стане неабходнай абароны або крайняй неабходнасцi пры адсутнасцi ў iх зброi, спецыяльных сродкаў, а таксама баявой i спецыяльнай тэхнiкi цi немагчымасцi iх прымянення маюць права выкарыстоўваць падручныя сродкi для адбiцця грамадска небяспечных замахаў.

У выпадку, калi пазбегнуць прымянення фiзiчнай сiлы, спецыяльных сродкаў, зброi, баявой i спецыяльнай тэхнiкi немагчыма, ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў абавязаны прыняць усе магчымыя меры для забеспячэння бяспекi грамадзян i iмкнуцца нанесцi найменшую шкоду iх здароўю, гонару, годнасцi i маёмасцi, а таксама прыняць меры па аказанню пацярпеўшым медыцынскай дапамогi.

Ваеннаслужачы ўнутраных войскаў, якi прымянiў фiзiчную сiлу, спецыяльныя сродкi, зброю, баявую або спецыяльную тэхнiку, якiя пацягнулi нанясенне шкоды здароўю чалавека, неадкладна дакладвае аб гэтым непасрэднаму камандзiру (начальнiку). Аб здарэннi ва ўстаноўленым парадку паведамляецца пракурору.

Прымяненне ваеннаслужачымi ўнутраных войскаў фiзiчнай сiлы, спецыяльных сродкаў, зброi, баявой i спецыяльнай тэхнiкi з перавышэннем iх паўнамоцтваў цягне адказнасць, устаноўленую заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 19. Прымяненне фiзiчнай сiлы

Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў маюць права прымянiць фiзiчную сiлу, у тым лiку баявыя прыёмы рукапашнага бою, для папярэджання i спынення правапарушэнняў, самаабароны, пераадолення процiдзеяння iх законным патрабаванням, калi негвалтоўныя спосабы не забяспечваюць выканання ўскладзеных на iх задач.

Артыкул 20. Прымяненне спецыяльных сродкаў

Пры выкананнi абавязкаў ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў маюць права прымяняць наручнiкi, гумавыя палкi, сродкi звязвання, спецыяльныя хiмiчныя рэчывы, святлогукавыя ўстройствы адцягваючага ўздзеяння, устройствы для ўскрывання памяшканняў, устройствы для прымусовага спынення транспарту i iншыя спецыяльныя сродкi, у тым лiку службовых жывёл, у выпадках:

адбiцця нападу на ваеннаслужачых унутраных войскаў i (або) работнiкаў мiлiцыi i iншых грамадзян;

вызвалення заложнiкаў;

адбiцця нападу на будынкi, памяшканнi, збудаваннi i (або) транспартныя сродкi незалежна ад iх прыналежнасцi або для iх вызвалення;

спынення непадпарадкавання або супрацiўлення законным патрабаванням ваеннаслужачых унутраных войскаў i iншых асоб, якiя выконваюць службовыя абавязкi цi грамадзянскi абавязак па ахове грамадскага парадку, папярэджання i спынення правапарушэнняў;

спынення масавых беспарадкаў i групавых парушэнняў грамадскага парадку або дзеянняў, накiраваных на разбурэнне i (або) знiшчэнне маёмасцi ўсiх формаў уласнасцi;

затрымання i дастаўлення ў мiлiцыю асоб, якiя падазраюцца (абвiнавачваюцца) ва ўчыненнi злачынстваў, асоб, якiя ўчынiлi адмiнiстрацыйныя правапарушэннi, а таксама канваiравання i аховы асуджаных, асоб, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай, i асоб, што ўтрымлiваюцца ў лячэбна-працоўных прафiлакторыях, якiя аказваюць непадпарадкаванне або супрацiўленне, а таксама ёсць падставы меркаваць, што яны могуць уцячы, нанесцi шкоду навакольным i сабе;

затрымання асоб, якiя падазраюцца (абвiнавачваюцца) ва ўчыненнi злачынстваў, што знаходзяцца ў памяшканнях i iншых цяжкадаступных месцах;

у iншых выпадках, якiя вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Вiд спецыяльнага сродку i iнтэнсiўнасць яго прымянення вызначаюцца правiламi iх прымянення з улiкам абстаноўкi, якая складваецца, i характару правапарушэння i асобы правапарушальнiка.

Забараняецца прымяняць спецыяльныя сродкi ў адносiнах да жанчын з бачнымi прыметамi цяжарнасцi, асоб з яўнымi прыметамi iнвалiднасцi, непаўналетнiх, калi iх узрост вiдавочны або вядомы, за выключэннем выпадкаў аказання iмi ўзброенага супрацiўлення, учынення групавога або ўзброенага нападу на ваеннаслужачых унутраных войскаў i (або) работнiкаў мiлiцыi, iншых грамадзян або iншых дзеянняў, якiя пагражаюць жыццю або здароўю грамадзян.

Артыкул 21. Прымяненне i выкарыстанне зброi

Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў у мэтах выканання ўскладзеных на iх задач у выпадку, калi iншыя спосабы i сродкi ў забеспячэннi iх выканання аказалiся неэфектыўнымi, маюць права на прымяненне зброi ў адносiнах да асобы:

якая нападае на ваеннаслужачага ўнутраных войскаў i (або) работнiка мiлiцыi, iншых асоб, калi iх жыццё або здароўе падвяргаецца небяспецы;

якая ўдзельнiчае ў групавым або ўзброеным нападзе, звязаным з прымяненнем зброi або выбуховых рэчываў цi выбуховых устройстваў, падпалаў i (або) iншых агульнанебяспечных спосабаў, выкарыстаннем транспартных сродкаў, машын або механiзмаў, на жыллё або iншыя законныя валоданнi грамадзян, памяшканнi i (або) iншыя аб’екты арганiзацый цi воiнскiх часцей, ахоўваемыя аб’екты, вартавых, iншых асоб каравула, вайсковага нарада або каравульнае памяшканне ў мэтах спынення дадзенага нападу;

якая ўчыняе дзеяннi, непасрэдна накiраваныя на гвалтоўнае завалоданне спецыяльнымi сродкамi, зброяй, боепрыпасамi, выбуховымi рэчывамi, баявой цi спецыяльнай тэхнiкай, якая знаходзiцца ў ваеннаслужачага ўнутраных войскаў;

якая ўчыняе захоп або ўтрыманне асобы ў якасцi заложнiка;

якая затрымана пры ўчыненнi дзеянняў, прадугледжаных абзацамi другiм-пятым часткi першай гэтага артыкула, i спрабуе знiкнуць;

якая асуджана цi якая ўтрымлiваецца пад вартай i аказвае ўзброенае супрацiўленне або ўцякае з-пад варты;

якая аказвае непадпарадкаванне патрабаванню ваеннаслужачага ўнутраных войскаў неадкладна здаць (пакласцi) зброю, выбуховае рэчыва, выбуховае ўстройства або iншы прадмет, спецыяльна прыстасаваны для нанясення цялесных пашкоджанняў, прымяненне якiх можа пагражаць жыццю або здароўю ваеннаслужачага ўнутраных войскаў i (або) работнiка мiлiцыi, iншых асоб.

Учыненне асобай дзеянняў, якiя забаронены ваеннаслужачым унутраных войскаў i якiя выражаюцца ў спробе наблiзiцца да ваеннаслужачага ўнутраных войскаў блiжэй чым на ўказаную iм адлегласць, дакрануцца да зброi, дастаць без дазволу што-небудзь з адзення цi ручнай паклажы, або iншых дзеянняў, якiя могуць быць вытлумачаны ваеннаслужачымi ўнутраных войскаў як пагроза прымянення насiлля, небяспечнага для жыцця або здароўя яго цi iншых асоб, прадастаўляе ваеннаслужачаму ўнутраных войскаў права прымянiць зброю ў адпаведнасцi з гэтым Законам.

Забараняецца прымяняць зброю:

пры значным скапленнi людзей, калi ад гэтага могуць пацярпець пабочныя асобы;

у напрамку вогненебяспечных i выбухованебяспечных, а таксама якiя змяшчаюць моцнадзеючыя ядавiтыя рэчывы складоў (сховiшчаў);

у адносiнах да жанчын, асоб з яўнымi прыметамi iнвалiднасцi, непаўналетнiх, калi ўзрост вiдавочны або вядомы, за выключэннем выпадкаў учынення ўказанымi асобамi ўзброенага або групавога нападу на ваеннаслужачых унутраных войскаў i (або) работнiкаў мiлiцыi, iншых грамадзян.

Ваеннаслужачы ўнутраных войскаў мае права на выкарыстанне агнястрэльнай зброi для:

падачы сiгналу трывогi або выклiку дапамогi;

абясшкоджвання жывёлiны, якая непасрэдна пагражае жыццю або здароўю грамадзян;

спынення транспартнага сродку шляхам яго пашкоджання, калi гэты транспартны сродак выкарыстоўваецца асуджаным для ўцёкаў.

Ваеннаслужачы ўнутраных войскаў мае права на прымяненне зброi, у тым лiку агнястрэльнай, i на выкарыстанне агнястрэльнай зброi таксама ў iншых выпадках, якiя вызначае Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь.

Ваеннаслужачы ўнутраных войскаў мае права прывесцi ў гатоўнасць зброю, калi лiчыць, што ў абстаноўцы, якая склалася, не выключана магчымасць яе прымянення або выкарыстання.

Артыкул 22. Прымяненне баявой i спецыяльнай тэхнiкi

Баявая i спецыяльная тэхнiка, якая знаходзiцца на ўзбраеннi ўнутраных войскаў, прымяняецца ў выпадках:

вызвалення заложнiкаў, захопленага чыгуначнага рухомага саставу, паветранага або воднага судна, спецыяльных грузаў, баявой i спецыяльнай тэхнiкi i iншых аб’ектаў;

абароны грамадзян ад нападу, якi пагражае iх жыццю або здароўю, калi спынiць гэты напад iншымi спосабам не ўяўляецца магчымым;

забеспячэння рэжыму надзвычайнага становiшча, ваеннага становiшча;

адбiцця групавога або ўзброенага нападу, у тым лiку з выкарыстаннем транспартных сродкаў, на ваенныя гарадкi, воiнскiя эшалоны (транспарт), транспартныя калоны, ахоўваемыя аб’екты, спецыяльныя грузы, жылыя памяшканнi грамадзян, памяшканнi, якiя займаюць дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi;

падаўлення супрацiўлення ўзброеных асоб, якiя адмаўляюцца выканаць законныя патрабаваннi ваеннаслужачых унутраных войскаў або работнiкаў мiлiцыi аб спыненнi процiпраўных дзеянняў i здачы зброi, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых устройстваў i баявой тэхнiкi, якая ёсць у гэтых асоб;

у iншых выпадках, якiя вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 6

ФIНАНСАВАННЕ, МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЕ I МЕДЫЦЫНСКАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЎНУТРАНЫХ ВОЙСКАЎ

Артыкул 23. Фiнансаванне ўнутраных войскаў

Фiнансаванне ўнутраных войскаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту i iншых крынiц, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 24. Матэрыяльна-тэхнiчнае i медыцынскае забеспячэнне
ўнутраных войскаў

Жылыя памяшканнi, будынкi i збудаваннi галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымi войскамi, ваенных гарадкоў злучэнняў i воiнскiх часцей унутраных войскаў, вучэбныя аб’екты, тэхнiчныя сродкi аховы i абучэння, а таксама зброя i боепрыпасы, баявая i спецыяльная тэхнiка, iншая маёмасць, якая выкарыстоўваецца ўнутранымi войскамi для выканання ўскладзеных на iх задач, замацоўваюцца ва ўстаноўленым парадку за ўнутранымi войскамi на праве аператыўнага кiравання.

Будаўнiцтва, рэканструкцыя або прадастаўленне аб’ектаў для раскватаравання злучэнняў i воiнскiх часцей унутраных войскаў праводзяцца ў парадку i па нормах, устаноўленых для Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў.

Утрыманне ваенных гарадкоў, будынкаў, збудаванняў, якiя выдзяляюцца для раскватаравання падраздзяленняў, што ажыццяўляюць ахову папраўчых устаноў, а таксама iншых аб’ектаў, праводзiцца за кошт сродкаў ахоўваемых устаноў (аб’ектаў).

На матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне ўнутраных войскаў накiроўваюцца таксама сродкi, атрыманыя за выкананне iмi на платнай аснове работ (паслуг) i iншых дагаворных абавязацельстваў у парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Ваеннаслужачым злучэнняў i воiнскiх часцей унутраных войскаў, прыцягнутых да выканання ўскладзеных на iх задач за межамi раёнаў iх пастаяннай дыслакацыi, прадастаўляюцца жылыя памяшканнi для раскватаравання, камунальныя паслугi, лiнii i каналы сувязi, аўтатранспарт, гаруча-змазачныя матэрыялы, дадатковае харчаванне за кошт сродкаў, якiя выдзяляюцца з рэспублiканскага або мясцовага бюджэту.

Медыцынскае забеспячэнне ваеннаслужачых унутраных войскаў i членаў iх сем’яў ажыццяўляцца арганiзацыямi аховы здароўя Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама iншымi арганiзацыямi аховы здароўя па месцы жыхарства, службы (работы) або вучобы ваеннаслужачых унутраных войскаў i членаў iх сем’яў.

ГЛАВА 7

IНШЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 25. Гарантыi асабiстай бяспекi ваеннаслужачых унутраных войскаў
i членаў iх сем’яў

Унутраныя войскi абавязаны забяспечыць асабiстую бяспеку ваеннаслужачых унутраных войскаў i членаў iх сем’яў ад злачынных замахаў на iх жыццё, здароўе, гонар, годнасць i маёмасць, звязаных з выкананнем iмi задач, ускладзеных на ўнутраныя войскi.

У мэтах забеспячэння асабiстай бяспекi ваеннаслужачых унутраных войскаў i членаў iх сем’яў не дапушчаецца распаўсюджванне ў публiчным выступленнi, сродках масавай iнфармацыi звестак аб месцах дыслакацыi цi аб перадыслакацыi злучэнняў або воiнскiх часцей унутраных войскаў, аб iх удзеле ў аперацыях па забеспячэнню грамадскай бяспекi.

Iнфармацыя аб дзейнасцi злучэнняў i воiнскiх часцей унутраных войскаў можа прадастаўляцца толькi з дазволу камандзiра адпаведнага злучэння, воiнскай часцi ў парадку, якi вызначаецца Мiнiстрам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 26. Нагляд за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь ва
ўнутраных войсках

Нагляд за дакладным i аднастайным выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь ва ўнутраных войсках ажыццяўляюць Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь i падпарадкаваныя яму пракуроры.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу праз 10 дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

прадставiць ва ўстаноўленым парадку на разгляд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь праекты адпаведных нарматыўных прававых актаў па пытаннях, аднесеных гэтым Законам да яго ведання;

падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прывесцi нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

25 лiстапада 2004 года, г. Мiнск.

№ 343-3.
<<< вярнуцца да каталогу законаў <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый >>>


Rambler's Top100 Rating All.BY
Hosted by uCoz