Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб памерах абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь"

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 12 чэрвеня 2003 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 2003 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 1996 года "Аб памерах абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 1999 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 7, ст.93; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 4, 2/6, № 54, 2/52; 2000 г., № 7, 2/129) змяненні і дапаўненні, выклаўшы яго ў наступнай рэдакцыі:

"Закон Рэспублікі Беларусь

"Аб абавязковых страхавых узносах у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 1. Плацельшчыкi абавязковых страхавых узносаў

Плацельшчыкамi абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь (далей — Фонд) з’яўляюцца:

работадаўцы — юрыдычныя асобы (уключаючы замежныя юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь), iх прадстаўнiцтвы, фiлiялы i фiзiчныя асобы, якiя прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных дагаворах, грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якiх з’яўляюцца аказанне паслуг, выкананне работ i стварэнне аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi (далей — грамадзянска-прававы дагавор), а таксама юрыдычныя асобы, якiя прадастаўляюць работу на падставе членства (удзелу) у юрыдычных асобах;

працуючыя грамадзяне — грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, iншаземныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя працуюць па працоўных дагаворах i (або) грамадзянска-прававых дагаворах, а таксама на падставе членства (удзелу) у юрыдычных асобах;

фiзiчныя асобы, якiя самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы, — iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i творчыя работнiкi.

Артыкул 2. Аб’ект для налiчэння абавязковых страхавых узносаў

Аб’ектам для налiчэння абавязковых страхавых узносаў у Фонд з’яўляюцца:

для работадаўцаў i працуючых грамадзян — усе вiды выплат у грашовым i (або) натуральным выражэннi, налiчаных на карысць работнiкаў па ўсiх падставах незалежна ад крынiц фiнансавання (далей — выплаты), уключаючы ўзнагароджаннi па грамадзянска-прававых дагаворах, акрамя прадугледжаных пералiкам вiдаў выплат, на якiя не налiчваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд, якiя зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

для фiзiчных асоб, якiя самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы, а таксама членаў сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак — вызначаемы iмi даход.

Артыкул 3. Памеры абавязковых страхавых узносаў

Памеры абавязковых страхавых узносаў па страхаванню на выпадак дасягнення пенсiйнага ўзросту, iнвалiднасцi i страты кармiльца (пенсiйнае страхаванне) складаюць:

для работадаўцаў — 29 працэнтаў;

для работадаўцаў, занятых вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыi, аб’ём якой складае больш за 50 працэнтаў агульнага аб’ёму вырабленай прадукцыi, — 24 працэнты;

для калегiй адвакатаў — 8 працэнтаў;

для фiзiчных асоб, якiя самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы, — 30 працэнтаў;

для членаў сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак — 25 працэнтаў;

для грамадзян, якiя працуюць, акрамя членаў сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак, — 1 працэнт.

Памер абавязковых страхавых узносаў па страхаванню на выпадак часовай непрацаздольнасцi, цяжарнасцi i родаў, нараджэння дзiцяцi, догляду дзiцяцi да дасягнення iм узросту трох гадоў, прадастаўлення аднаго вольнага ад працы дня ў месяц мацi, якая выхоўвае дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў, смерцi застрахаванага або члена яго сям’i (сацыяльнае страхаванне) для работадаўцаў i фiзiчных асоб, якiя самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы, а таксама членаў сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак складае 6 працэнтаў, для калегiй адвакатаў — 2 працэнты.

Выплата абавязковых страхавых узносаў у Фонд у памерах, якiя ўстаноўлены часткамi першай i другой гэтага артыкула, праводзiцца плацельшчыкамi адзiным плацяжом у парадку i на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаваннi.

Артыкул 4. Вызваленне ад выплаты абавязковых страхавых узносаў

Ад выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд вызваляюцца:

грамадскiя аб’яднаннi iнвалiдаў i пенсiянераў, сярод членаў якiх iнвалiды i iх законныя прадстаўнiкi (адзiн з бацькоў, усынавiцеляў, апякун, папячыцель), а таксама пенсiянеры складаюць не менш як 80 працэнтаў;

арганiзацыi, маёмасць якiх знаходзiцца ва ўласнасцi грамадскiх аб’яднанняў iнвалiдаў i пенсiянераў, калi колькасць iнвалiдаў сярод працуючых грамадзян складае не менш як 50 працэнтаў, а iх доля ў агульнай суме выплат, уключаючы ўзнагароджаннi па грамадзянска-прававых дагаворах, складае не менш як 25 працэнтаў;

грамадскiя аб’яднаннi iнвалiдаў i пенсiянераў, а таксама арганiзацыi, маёмасць якiх знаходзiцца ва ўласнасцi такiх аб’яднанняў, у частцы выплат, уключаючы ўзнагароджаннi па грамадзянска-прававых дагаворах, на карысць працуючых грамадзян, якiя з’яўляюцца iнвалiдамi;

члены сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак, якiя з’яўляюцца iнвалiдамi або дасягнулi агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з першага чысла месяца, якi настае за месяцам яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у чатырохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прывесцi свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтым Законам i забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, якiя падпарадкаваны ўраду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, што супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

28 лiпеня 2003 г., г. Мiнск. № 232—З


<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый>>>
Rating All.BY

Hosted by uCoz