ГЛАВА 7
ВАЕННАЯ СЛУЖБА
Артыкул 44. Парадак праходжання ваеннай службы
Парадак праходжання ваеннай службы вызначаецца гэтым Законам, Палажэннем аб парадку праходжання ваеннай службы, агульнавайсковымi статутамi Узброеных Сiл, якiя зацвярджаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь (далей - статуты Узброеных Сiл), i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 45. Тэрмiны ваеннай службы па прызыву
Тэрмiн ваеннай службы па прызыву ўстанаўлiваецца:
для ваеннаслужачых, якiя не маюць вышэйшай адукацыi i праходзяць тэрмiновую ваенную службу, - 18 месяцаў;
для ваеннаслужачых, якiя маюць вышэйшую адукацыю i праходзяць тэрмiновую ваенную службу, - 12 месяцаў;
для ваеннаслужачых, якiя прайшлi навучанне на ваенных кафедрах або факультэтах грамадзянскiх устаноў, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, па праграмах падрыхтоўкi малодшых камандзiраў, якiя здалi ўстаноўленыя праграмамi падрыхтоўкi экзамены i праходзяць тэрмiновую ваенную службу, - 6 месяцаў;
для ваеннаслужачых, якiя праходзяць ваенную службу афiцэраў па прызыву, - 24 месяцы.
У тэрмiн тэрмiновай ваеннай службы не залiчваюцца:
тэрмiн адбыцця пакарання ў выглядзе арышту;
тэрмiн адбыцця пакарання ў дысцыплiнарнай воiнскай часцi, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
тэрмiн утрымання на гаўптвахце пры выкананнi арышту, накладзенага на ваеннаслужачага ў дысцыплiнарным парадку;
тэрмiн самавольнага пакiдання воiнскай часцi або месца ваеннай службы незалежна ад прычын пакiдання;
тэрмiн ваеннай службы па кантракту, калi ваеннаслужачы не выслужыў тэрмiн тэрмiновай ваеннай службы i перайшоў на ваенную службу па кантракту, пры датэрмiновым скасаваннi кантракта (акрамя выпадкаў, прадугледжаных абзацамi шостым i сёмым часткi трэцяй, абзацам другiм часткi чацвёртай, абзацамi другiм-адзiнаццатым часткi пятай артыкула 59 гэтага Закона).
Артыкул 46. Тэрмiны кантракта аб праходжаннi ваеннай службы
Тэрмiн ваеннай службы для ваеннаслужачых, якiя праходзяць ваенную службу па кантракту, вызначаецца тэрмiнам, указаным у кантракце аб праходжаннi ваеннай службы. Кантракт аб праходжаннi ваеннай службы заключаецца на тэрмiн не менш чым адзiн год.
Кантракт аб праходжаннi ваеннай службы заключаецца з:
ваеннаабавязанымi, грамадзянамi жаночага полу, якiя не знаходзяцца ў запасе, ваеннаслужачымi тэрмiновай службы, якiя паступаюць на ваенную службу па кантракту на пасады салдат i матросаў, сяржантаў i старшын, - на два гады;
грамадзянамi, якiя паступаюць на ваенную службу на воiнскую пасаду, для якой штатам прадугледжана воiнскае званне прапаршчыка, мiчмана цi афiцэра, - на два гады або пяць гадоў;
ваеннаслужачымi, якiя паступiлi ў ваенныя навучальныя ўстановы, ардынатуру, ад’юнктуру, дактарантуру, - на перыяд навучання ў гэтых навучальных установах i на пяць гадоў праходжання iмi ваеннай службы на пасадах афiцэрскага складу пасля iх заканчэння.
Для ваеннаслужачых, якiя праходзяць ваенную службу па кантракту, ваенная служба пасля заканчэння тэрмiну кантракта можа быць прадоўжана кожны раз на тэрмiн ад трох да пяцi гадоў да дасягнення гранiчнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе. Кантракт аб праходжаннi ваеннай службы можа заключацца на меншы тэрмiн у выпадку, калi ваеннаслужачаму да дасягнення гранiчнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе засталося менш чым тры гады.
Артыкул 47. Пачатак i заканчэнне знаходжання на ваеннай службе
Пачаткам знаходжання на ваеннай службе лiчацца:
для грамадзян, якiя прызваны на ваенную службу, — дзень яўкi ў ваенны камiсарыят (на прызыўны (зборны) пункт) для адпраўкi ў воiнскую часць;
для грамадзян, якiя прызваны на ваенную службу афiцэраў па прызыву, — дзень убыцця да месца ваеннай службы, указаны ў прадпiсаннi ваеннага камiсарыята;
для грамадзян, якiя не праходзiлi тэрмiновую ваенную службу i паступiлi ў ваенныя навучальныя ўстановы, — дзень залiчэння ў ваенныя навучальныя ўстановы;
для грамадзян, якiя прыняты на ваенную службу па кантракту, — дзень падпiсання бакамi кантракта аб праходжаннi ваеннай службы.
Заканчэннем знаходжання на ваеннай службе лiчыцца дзень выключэння ваеннаслужачага са спiсаў асабовага складу воiнскай часцi.
Ваеннаслужачыя выключаюцца са спiсаў асабовага складу воiнскай часцi ў дзень заканчэння тэрмiну iх ваеннай службы, заканчэння тэрмiну кантракта.
Ваеннаслужачыя не выключаюцца са спiсаў асабовага складу воiнскай часцi i тэрмiн кантракта не спыняецца ў выпадках, калi:
ваеннаслужачы знаходзiцца на стацыянарным лячэннi;
ваеннаслужачы знаходзiцца ў палоне, у становiшчы заложнiка або iнтэрнiраванага;
ваеннаслужачы без вестак адсутнiчае, — да прызнання ва ўстаноўленым законам парадку яго без вестак адсутным (прапаўшым) або аб’яўленым памёршым;
у адносiнах да ваеннаслужачага (акрамя ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы) ажыццяўляецца крымiнальнае праследаванне;
у iншых выпадках, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Загiнуўшы (памёршы) ваеннаслужачы выключаецца са спiсаў асабовага складу воiнскай часцi з наступнага дня пасля дня яго гiбелi (смерцi), а ваеннаслужачы, прызнаны ва ўстаноўленым законам парадку без вестак адсутным (прапаўшым) або аб’яўленым памёршым, — пасля дня ўступлення ў законную сiлу адпаведнага рашэння суда.
Артыкул 48. Ваенная форма адзення i знакi адрознення ваеннаслужачых
Для ваеннаслужачых устанаўлiваюцца ваенная форма адзення i знакi адрознення.
Узоры ваеннай формы адзення i знакаў адрознення па воiнскiх званнях ваеннаслужачых зацвярджаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Знакi адрознення па вiдах Узброеных Сiл, родах войскаў, iншых воiнскiх фармiраваннях, па iх функцыянальнаму прызначэнню, персанiфiцыраваныя знакi адрознення, а таксама правiлы нашэння ваеннай формы адзення i знакаў адрознення зацвярджаюцца Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь, iншымi дзяржаўнымi органамi, у якiх прадугледжана ваенная служба.
Ваеннаслужачыя маюць права не насiць ваенную форму адзення па-за размяшчэння воiнскай часцi, на адпачынку, ва ўвальненнi або водпуску.
Нашэнне ваеннай формы адзення i знакаў адрознення ваеннаслужачых грамадзянамi, якiя не маюць на гэта права, забараняецца i цягне адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi могуць уводзiць форму адзення i знакi адрознення для сваiх работнiкаў (членаў), якiя не з’яўляюцца ваеннаслужачымi, пасля ўзгаднення ўзораў формы адзення i знакаў адрознення з Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь. Гэта форма адзення i знакi адрознення павiнны мець iстотнае адрозненне ад ваеннай формы адзення i знакаў адрознення ваеннаслужачых.
Артыкул 49. Ваенная прысяга. Прынясенне i прыняцце Ваеннай прысягi
Ваеннаслужачыя i рэзервiсты, якiя ўпершыню прызваныя (паступiўшыя) на ваенную службу, службу ў рэзерве, або грамадзяне, якiя не праходзiлi ваенную службу, службу ў рэзерве i ўпершыню прызваныя на зборы, прыносяць перад Дзяржаўным флагам Рэспублiкi Беларусь i Баявым Сцягам воiнскай часцi Ваенную прысягу наступнага зместу:
«Я, грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку), урачыста клянуся быць адданым свайму народу, свята трымацца Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, выконваць патрабаваннi воiнскiх статутаў i загады камандзiраў i начальнiкаў.
Клянуся дастойна выконваць воiнскi абавязак, мужна i самааддана абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць i канстытуцыйны лад Рэспублiкi Беларусь».
Прыняцце Ваеннай прысягi праводзiцца:
па прыбыццi ваеннаслужачага, рэзервiста да першага месца ваеннай службы, службы ў рэзерве пасля праходжання пачатковай ваеннай падрыхтоўкi;
па прыбыццi грамадзянiна, якi не праходзiў ваенную службу, да першага месца праходжання збораў пасля праходжання пачатковай ваеннай падрыхтоўкi.
Прыняцце Ваеннай прысягi ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Статутам унутранай службы Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.
Ваеннаслужачы да прынясення Ваеннай прысягi не можа прыцягвацца да выканання баявых задач.
Артыкул 50. Воiнскiя пасады
Ваеннаслужачы праходзiць ваенную службу на воiнскiх пасадах, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны часткай сёмай гэтага артыкула.
Воiнскiя пасады падзяляюцца на пасады афiцэраў, прапаршчыкаў i мiчманаў, сяржантаў i старшын, салдатаў i матросаў.
Ваеннаслужачы можа займаць толькi адну воiнскую пасаду.
Воiнскiя пасады (штатныя пасады, якiя належаць замяшчэнню ваеннаслужачымi) i адпавядаючыя гэтым пасадам воiнскiя званнi, якiя могуць быць прысвоены ваеннаслужачым, якiя займаюць гэтыя пасады, прадугледжваюцца ў штатах воiнскiх часцей (органаў ваеннага кiравання, арганiзацый, ваенных навучальных устаноў) на падставе спецыяльных пералiкаў.
Пералiкi воiнскiх пасад, якiя належаць замяшчэнню вышэйшымi афiцэрамi Узброеных Сiл i iншых воiнскiх фармiраванняў, i адпавядаючыя iм воiнскiя званнi зацвярджаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, а пералiкi iншых воiнскiх пасад, якiя належаць замяшчэнню iншымi ваеннаслужачымi, i адпавядаючыя iм воiнскiя званнi — Мiнiстрам абароны Рэспублiкi Беларусь, iншымi кiраўнiкамi дзяржаўных органаў, у якiх прадугледжана ваенная служба.
У пералiках воiнскiх пасад прадугледжваюцца воiнскiя пасады, якiя могуць замяшчацца ваеннаслужачымi жаночага полу i (або) цывiльным персаналам.
Ваеннаслужачы можа не займаць воiнскую пасаду ў выпадках:
знаходжання ў распараджэннi адпаведнага камандзiра (начальнiка) у сувязi з правядзеннем арганiзацыйна-штатных мерапрыемстваў — не больш шасцi месяцаў з захаваннем грашовага забеспячэння i ўстаноўленых выплат па ранейшай воiнскай пасадзе;
знаходжання ў распараджэннi адпаведнага камандзiра (начальнiка) у сувязi з крымiнальным праследаваннем або разглядам судом крымiнальнай справы ў адносiнах да гэтага ваеннаслужачага — да ўступлення ў законную сiлу прыгавора суда;
знаходжання ў распараджэннi адпаведнага камандзiра (начальнiка) па iншых прычынах — не больш трох месяцаў з захаваннем грашовага забеспячэння i ўстаноўленых выплат па ранейшай воiнскай пасадзе;
прыкамандзiравання да дзяржаўных органаў i iншым арганiзацыям у адпаведнасцi з часткай першай артыкула 52 гэтага Закона;
у iншых выпадках, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 51. Назначэнне на воiнскiя пасады i вызваленне ад воiнскiх пасад
Назначэнне на пасады i вызваленне ад пасад Мiнiстра абароны Рэспублiкi Беларусь, iншых кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, у якiх прадугледжана ваенная служба, ажыццяўляюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Назначэнне на воiнскiя пасады i вызваленне ад воiнскiх пасад ажыццяўляюцца:
на воiнскiя пасады, для якiх пералiкам воiнскiх пасад, якiя належаць замяшчэнню вышэйшымi афiцэрамi Узброеных Сiл i iншых ваенных фармiраванняў, прадугледжаны воiнскiя званнi вышэйшых афiцэраў, — Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;
на iншыя воiнскiя пасады — у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
На ваеннаслужачага можа быць ускладзена часовае выкананне абавязкаў па воiнскай пасадзе, якую ён не займае, з вызваленнем яго ад выканання абавязкаў па займаемай воiнскай пасадзе. У перыяд знаходжання ў распараджэннi адпаведнага камандзiра (начальнiка) ваеннаслужачы таксама можа быць дапушчаны да часовага выканання абавязкаў па вакантнай пасадзе на тэрмiн, устаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Правядзенне планавай замены ваеннаслужачых, якiя праходзяць ваенную службу па кантракту ў раёнах, што падверглiся радыеактыўнаму забруджванню ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Тэрмiны праходжання ваеннай службы ў гэтых раёнах вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 52. Прыкамандзiраванне i перавод ваеннаслужачых
Ваеннаслужачыя могуць быць прыкамандзiраваны для назначэння на пасаду да дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Парадак прыкамандзiравання ваеннаслужачых, асаблiвасцi праходжання iмi ваеннай службы ўстанаўлiваюцца гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Ваеннаслужачыя ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, могуць быць пераведзены для далейшага праходжання ваеннай службы з аднаго воiнскага фармiравання ў iншае, а таксама ў органы ўнутраных спраў i iншыя ваенiзаваныя арганiзацыi для далейшага праходжання службы.
Артыкул 53. Прыпыненне ваеннай службы
Ваеннаслужачым, якiя выбраны дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выбраным або назначаным членамi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i якiя ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесiйнай аснове, ваенная служба прыпыняецца на ўвесь тэрмiн iх паўнамоцтваў у гэтых дзяржаўных органах, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Указаныя ваеннаслужачыя вызваляюцца ад займаемых пасад, а таксама маюць права на звальненне з ваеннай службы.
Тэрмiн прыпынення ваеннай службы ваеннаслужачым, указаным у частцы першай гэтага артыкула, залiчваецца iм у выслугу гадоў для назначэння пенсii, выплаты надбаўкi за выслугу гадоў i ў тэрмiн службы ў прысвоеным воiнскiм званнi. На працягу гэтага тэрмiну выплата грашовага забеспячэння i iншых сродкаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для ваеннаслужачых, не праводзiцца.
Артыкул 54. Састаў ваеннаслужачых i воiнскiя званнi
Ва Узброеных Сiлах i iншых воiнскiх фармiраваннях устанаўлiваюцца наступныя саставы ваеннаслужачых i воiнскiя званнi:
Састаў ваеннаслужачых | Воiнскiя званнi
|
---|
| вайсковыя | карабельныя
|
---|
Салдаты i матросы | радавы | матрос
| яфрэйтар | старшы матрос
| Сяржанты i старшыны | малодшы сяржант | старшына 2-й стаццi
| сяржант | старшына 1-й стаццi
| старшы сяржант | галоўны старшына
| старшына | галоўны карабельны старшына
| Прапаршчыкі і мічманы | прапаршчык | мiчман
| старшы прапаршчык | старшы мiчман
| Афiцэры:
| малодшыя афiцэры | малодшы лейтэнант | малодшы лейтэнант
| лейтэнант | лейтэнант
| старшы лейтэнант | старшы лейтэнант
| капiтан | капiтан-лейтэнант
| старшыя афiцэры | маёр | капiтан 3-га рангу
| падпалкоўнiк | капiтан 2-га рангу
| палкоўнiк | капiтан 1-га рангу
| вышэйшыя афiцэры | генерал-маёр
| генерал-лейтэнант
| генерал-палкоўнiк
|
Перад воiнскiм званнем ваеннаслужачага, якi праходзiць ваенную службу ў гвардзейскай воiнскай часцi, дабаўляецца слова «гвардыi».
Воiнскае званне афiцэра, якi мае ваенна-ўлiковую спецыяльнасць i вышэйшую адукацыю юрыдычнага або медыцынскага (ветэрынарнага) профiлю, дапаўняецца адпаведна словамi «юстыцыi» або «медыцынскай службы».
Воiнскае званне рэзервiста дапаўняецца словам «рэзерва».
Воiнскае званне грамадзянiна, якi знаходзiцца ў запасе або знаходзiцца ў адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамi «запаса» або «ў адстаўцы».
Артыкул 55. Прысваенне воiнскiх званняў
Воiнскiя званнi ваеннаслужачым прысвойваюцца:
палкоўнiка (капiтана 1-га рангу) i вышэйшых афiцэраў — Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;
да падпалкоўнiка (капiтана 2-га рангу) уключна — службовымi асобамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.
Тэрмiны ваеннай службы ў воiнскiх званнях i парадак iх прысваення вызначаюцца Палажэннем аб парадку праходжання ваеннай службы i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Грамадзянам, якiя маюць спецыяльныя званнi сярэдняга, старэйшага i вышэйшага начальствуючага саставу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, класныя чыны пракурорскiх работнiкаў, але якiя не маюць воiнскiх званяў афiцэрскага саставу, пры прыёме на ваенную службу на пасады афiцэрскага саставу прысвойваецца першае воiнскае званне афiцэрскага саставу, роўнае наяўнаму ў iх спецыяльнаму званню або класнаму чыну, у парадку пераатэстацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 56. Воiнскiя званнi, не ўстаноўленыя гэтым Законам
Ваеннаслужачым, грамадзянам, якiя знаходзяцца ў запасе або знаходзяцца ў адстаўцы, захоўваюцца прысвоеныя iм раней воiнскiя званнi, не ўстаноўленыя гэтым Законам.
Артыкул 57. Пазбаўленне воiнскага звання, знiжэнне ў воiнскiм званнi, аднаўленне ў воiнскiм званнi
Афiцэры, у тым лiку, якiя знаходзяцца ў запасе або знаходзяцца ў адстаўцы, могуць быць пазбаўлены воiнскага звання афiцэра толькi па прыгавору суда за ўчыненне цяжкага або асаблiва цяжкага злачынства. Iншыя ваеннаслужачыя могуць быць пазбаўлены воiнскага звання i адноўлены ў гэтым званнi ў парадку, якi вызначаецца Дысцыплiнарным статутам Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.
Афiцэры, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, пасля зняцця або пагашэння судзiмасцi могуць быць адноўлены ў ранейшым воiнскiм званнi службовымi асобамi, якiя маюць права прысвойваць гэта воiнскае званне, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Ваеннаслужачыя, якiя маюць воiнскiя званнi (акрамя ваеннаслужачых, якiя маюць воiнскiя званнi радавога або матроса, прапаршчыка або мiчмана, малодшага лейтэнанта), могуць быць знiжаны ў воiнскiм званнi на адну ступень у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Пазбаўленне воiнскага звання не цягне за сабой пазбаўлення пенсiйнага забеспячэння, устаноўленага для ваеннаслужачых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Пры гэтым аклад па воiнскаму званню пры налiчэннi пенсiй ваеннаслужачым, пазбаўленым воiнскiх званняў, улiчваецца па воiнскаму званню «радавы».
Артыкул 58. Гранiчны ўзрост знаходжання на ваеннай службе
Гранiчны ўзрост знаходжання на ваеннай службе ўстанаўлiваецца для:
генерал-палкоўнiка — 60 гадоў;
генерал-лейтэнанта, генерал-маёра — 55 гадоў;
палкоўнiка (капiтана 1-га рангу) — 50 гадоў;
малодшых i старшых афiцэраў, акрамя палкоўнiка (капiтана 1-га ранга), — 45 гадоў;
ваеннаслужачых з лiку салдатаў i матросаў, сяржантаў i старшын, прапаршчыкаў i мiчманаў, якiя праходзяць ваенную службу па кантракту, — 45 гадоў.
Ваеннаслужчыя, якiя дасягнулi гранiчнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе, належаць звальненню з ваеннай службы. Пры неабходнасцi асобныя з iх з улiкам стану здароўя i з iх згоды могуць быць пакiнуты на ваеннай службе на тэрмiн да пяцi гадоў, а таксама паўторна на тэрмiн да пяцi гадоў. Рашэнне аб пакiданнi на ваеннай службе звыш гранiчнага ўзросту на тэрмiн да пяцi гадоў, а таксама паўторна на тэрмiн да пяцi гадоў ваеннаслужачых у воiнскiм званнi да падпалкоўнiка (капiтана 2-га рангу) уключна прымаецца мiнiстрам абароны Рэспублiкi Беларусь па рашэнню калегii Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь, iншым кiраўнiком дзяржаўнага органа, у якiм прадугледжана ваенная служба, па рашэнню адпаведнай калегii. Рашэнне аб пакiданнi на ваеннай службе звыш гранiчнага ўзросту, у тым лiку паўторна, ваеннаслужачых у воiнскiх званнях палкоўнiка (капiтана 1-га рангу) i вышэй прымаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Кантракт з ваеннаслужачымi, пакiнутымi на ваеннай службе звыш гранiчнага ўзросту, заключаецца на адзiн год (кожны год падаўжаецца на адзiн год).
Артыкул 59. Звальненне з ваеннай службы
Звальненне з ваеннай службы ваеннаслужачых у званнi генерал-палкоўнiка ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, iншых ваеннаслужачых — у парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Звальненне з ваеннай службы праводзiцца:
у запас, калi звальняемыя ваеннаслужачыя не дасягнулi гранiчнага ўзросту знаходжання ў запасе i па стану здароўя прызнаныя ваенна-ўрачэбнымi камiсiямi прыгоднымi да ваеннай службы або прыгоднымi да ваеннай службы з абмежаваннямi ў мiрны i ваенны час;
у адстаўку, калi звальняемыя ваеннаслужачыя дасягнулi гранiчнага ўзросту знаходжання ў запасе або па стану здароўя прызнаныя ваенна-ўрачэбнымi камiсiямi непрыгоднымi да ваеннай службы з выключэннем з воiнскага ўлiку.
Ваеннаслужачы належыць звальненню з ваеннай службы:
па ўзросту — па дасягненнi гранiчнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе, у тым лiку па заканчэннi тэрмiну, на якi яму падоўжана ваенная служба, або на працягу ўказанага тэрмiну па асабiстай просьбе;
па заканчэннi тэрмiну ваеннай службы па прызыву або тэрмiну кантракта аб праходжаннi ваеннай службы;
па хваробе (у выпадку прызнання непрыгодным да ваеннай службы ў мiрны час);
у сувязi з пазбаўленнем воiнскага звання афiцэра або прапаршчыка;
у сувязi з уступленнем у законную сiлу прыгавора суда аб назначэннi ваеннаслужачаму пакарання ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волi, пажыццёвага зняволення або смяротнага пакарання;
у сувязi з адлiчэннем курсанта з ваеннай навучальнай установы па падставах, прадугледжаных гэтым Законам i Палажэннем аб парадку праходжання ваеннай службы.
Ваеннаслужачы, якi праходзiць ваенную службу па кантракту, можа быць звольнены з ваеннай службы да заканчэння тэрмiну кантракта аб праходжаннi ваеннай службы ў сувязi:
з арганiзацыйна-штатнымi мерапрыемствамi;
з сiстэматычным невыкананнем ваеннаслужачым умоў кантракта;
з адмовай ваеннаслужачаму ў допуску да дзяржаўных сакрэтаў або спыненнем указанага допуску;
з уступленнем у законную сiлу прыгавора суда аб асуджэннi ваеннаслужачага.
Ваеннаслужачы, якiя праходзiць ваенную службу па кантракту, мае права на звальненне з ваеннай службы да заканчэння тэрмiну кантракта аб праходжаннi ваеннай службы ў сувязi:
з хваробай у выпадку прызнання ваеннаслужачага прыгодным да службы па-за строем у мiрны час;
з сiстэматычным парушэннем у адносiнах да ваеннаслужачага ўмоў кантракта;
з прызнаннем ваеннаслужачага ваенна-ўрачэбнай камiсiяй па стану здароўя непрыгодным да ваеннай службы па наяўнай ваенна-ўлiковай спецыяльнасцi (не адпавядаючым спецыяльным патрабаванням), але прыгодным да ваеннай службы або прыгодным да ваеннай службы з нязначнымi абмежаваннямi;
са знiжэннем штатна-пасадавай катэгорыi, якая адпавядае займаемай ваеннаслужчым воiнскай пасадзе, або змяншэннем пасадавага акладу па займаемай iм воiнскай пасадзе;
з немагчымасцю пражывання члена сям’i ваеннаслужачага па медыцынскiх паказаннях у мясцовасцi, у якой ваеннаслужачы праходзiць ваенную службу, i пры адсутнасцi магчымасцi пераводу ваеннаслужачага на новае месца ваеннай службы, спрыяльнае для пражывання члена яго сям’i;
са змяненнем месца ваеннай службы мужа-ваеннаслужачага (жонкi-ваеннаслужачай), звязаным з неабходнасцю пераезду сям’i ў iншую мясцовасць;
з неабходнасцю пастаяннага догляду за бацькам, мацi, жонкай (мужам), роднымi братам цi сястрой, дзедам, бабкай або ўсынавiцелямi, якiя маюць патрэбу па стану здароўя ў адпаведнасцi з заключэннем урачэбна-кансультацыйнай (медыка-рэабiлiтацыйнай экспертнай) камiсii ў пабочным пастаянным доглядзе (дапамозе, наглядзе) або якiя з’яўляюцца iнвалiдамi I або II групы, або асобамi, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту, або асобамi, якiя не дасягнулi 18-гадовага ўзросту, пры адсутнасцi iншых асоб, абавязаных у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь утрымлiваць указаных грамадзян;
з неабходнасцю догляду за дзiцем, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту, i якога ваеннаслужачы выхоўвае без мацi (бацькi);
з ажыццяўленнем ваеннаслужачым паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, мясцовага Савета дэпутатаў;
з ажыццяўленнем ваеннаслужачым паўнамоцтваў члена Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
На грамадзянiна, якi звольнены з ваеннай службы на падставах, прадугледжаных абзацамi другiм, чацвёртым, пятым, сёмым, дзевятым, дзесятым i адзiнаццатым часткi пятай гэтага артыкула, распаўсюджваюцца правы, гарантыi i льготы, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для грамадзян, якiя звольнены з ваеннай службы з арганiзацыйна-штатнымi мерапрыемствамi.
Ваеннаслужачы, якi праходзiць тэрмiновую ваенную службу, мае права на датэрмiновае звальненне з ваеннай службы пры ўзнiкненнi ў яго абставiнаў, прадугледжаных абзацам трэцiм часткi першай артыкула 31 або абзацам другiм, чацвёртым — дзесятым часткi пятай артыкула 32 гэтага Закона.
Ваеннаслужачы, якi праходзiць ваенную службу афiцэраў па прызыву, мае права на датэрмiновае звальненне з ваеннай службы пры ўзнiкненнi ў яго абставiнаў, прадугледжаных абзацам трэцiм часткi першай артыкула 31 або абзацам другiм, пятым, шостым i сёмым часткi пятай, часткай восьмай артыкула 32 гэтага Закона.
Ваеннаслужачы, якi праходзiць ваенную службу па кантракту, па заключэнню атэстацыйнай камiсii воiнскай часцi можа быць звольнены з ваеннай службы датэрмiнова па ўласнаму жаданню пры наяўнасцi ў яго ўважлiвых прычын, якiя перашкаджаюць выкананню абавязкаў ваеннай службы.
|