Закон Рэспублiкi Беларусь
"Аб унясеннi змяненняў у
Кодэкс Рэспублiкi Беларусь
аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях"
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 19 мая 2004 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 27 мая 2004 года
Артыкул 1. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946) наступныя змяненнi:
1. У артыкуле 23.9:
абзац другi часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь з канфiскацыяй маёмасцi, якая падлягае дэклараванню, або маёмасцi, якая падлягае дэклараванню, але не ўказана ў дэкларацыi аб даходах i маёмасцi i (або) у дачыненнi да якой у дэкларацыi аб даходах i маёмасцi ўказаны недакладныя звесткi, або без канфiскацыi.»; у абзацы першым часткi 3 словы «устаноўленых заканадаўствам» замянiць словамi «прадугледжаных заканадаўчымi актамi».
2. У артыкуле 23.10:
у назве слова «Рэгiстрацыя» замянiць словамi «Ажыццяўленне, рэгiстрацыя»;
абзац першы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
«Ажыццяўленне службовай асобай юрыдычнай асобы або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, а таксама рэгiстрацыя або натарыяльнае засведчанне ўпаўнаважанай асобай здзелкi пры адсутнасцi ў фiзiчнай асобы даведкi падатковага органа аб прадастаўленнi дэкларацыi аб крынiцах грашовых сродкаў у выпадках, калi прадастаўленне такой дэкларацыi ўстаноўлена заканадаўчымi актамi, —».
Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
14 чэрвеня 2004 года, г. Мiнск.
№ 290-З
|