Закон Республики Беларусь
от 28 ноября 2003 года
"О внесении изменений в некоторые
законодательные акты Республики Беларусь"

Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў у некаторыя
заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 30 кастрычнiка 2003 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 12 лiстапада 2003 года

Артыкул 1. Унесцi ў частку другую артыкула 8 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 17 кастрычнiка 1994 года «Аб папярэджаннi iнвалiднасцi i рэабiлiтацыi iнвалiдаў» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., № 34, ст. 564) наступныя змяненнi:

першы сказ выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Рэклама алкагольных напiткаў i тытунёвых вырабаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.»;

у другiм сказе слова «таксама» выключыць.

Артыкул 2. У артыкуле 14 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 лютага 1997 года «Аб рэкламе» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 8, ст. 189) часткi сёмую — дзевятую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Рэклама алкагольных напiткаў на радыё i тэлебачаннi забараняецца. Рэклама тытунёвых вырабаў на радыё i тэлебачаннi з 7 да 22 гадзiн забараняецца.

Распаўсюджанне рэкламы алкагольных напiткаў i тытунёвых вырабаў забараняецца:

у будынках (памяшканнях, збудаваннях) арганiзацый адукацыi, аховы здароўя, культуры, спорту;

на транспатных сродках, у тым ліку якія знаходзяцца ў асабістым карыстанні;

на плакатах, стэндах, светлавых табло i iншых тэхнiчных сродках стабiльнага размяшчэння рэкламы (вонкавая рэклама) на адлегласцi менш за 100 метраў ад будынкаў (памяшканняў, збудаванняў) арганiзацый адукацыi, аховы здароўя, культуры, спорту;

на першых i апошнiх старонках газет, вокладках часопiсаў, iншых друкаваных перыядычных выданняў, а таксама ў любых выданнях, сродках масавай iнфармацыi, прызначаных для грамадзян ва ўзросце да васемнаццацi гадоў.

Рэклама алкагольных напiткаў i тытунёвых вырабаў не павiнна:

змяшчаць iнфармацыю аб фiзiчных, хiмiчных i iншых спажывецкiх уласцiвасцях алкагольных напiткаў i тытунёвых вырабаў, а таксама адлюстраванне алкагольных напiткаў i тытунёвых вырабаў i iх спажывецкай тары (упакоўкi), назву вiду алкагольных напiткаў;

выкарыстоўваць вобразы, выказваннi, якiя ўнушаюць, што спажыванне алкагольных напiткаў i тытунёвых вырабаў садзейнiчае дасягненню поспеху або паляпшае фiзiчны цi псiхiчны стан чалавека;

мець адлюстраванне або тэкст, якiя заклiкаюць да ўжывання алкагольных напiткаў i тытунёвых вырабаў.

Назву вiду алкагольных напiткаў i адлюстраванне спажывецкай тары (упакоўкi) алкагольных напiткаў i тытунёвых вырабаў дазваляецца выкарыстоўваць толькi ў рэкламе, якая размяшчаецца ў месцах продажу гэтых напiткаў i вырабаў.

Рэклама тытунёвых вырабаў павiнна змяшчаць iнфармацыю аб шкодзе, якую наносiць здароўю чалавека iх спажыванне.».

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

28 лiстапада 2003 года, г. Мiнск.

№ 249-3.

<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый>>>


Rambler's Top100 Rating All.BY
Hosted by uCoz