Глава 6.
ВЫНІКІ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
І ІХ ПРАВАВАЯ АБАРОНА
Артыкул 28. Вынікі навуковай дзейнасці
Да вынікаў навуковай дзейнасці адносяцца:
новыя веды, атрыманыя тэарэтычна або эксперыментальна і (або) выкладзеныя ў любой форме альбо зафіксаваныя на любых матэрыяльных носьбітах інфармацыі, якія дапускаюць іх узнаўленне і (або)
практычнае выкарыстанне;
эксперыментальныя (лабараторныя) узоры аб'ектаў і працэсы, створаныя на аснове новых ведаў, а таксама дакументацыя на гэтыя аб'екты і працэсы.
Вынікі навуковай дзейнасці могуць быць канчатковымі, прамежкавымі альбо пабочнымі, што павінна адлюстроўвацца ў дагаворы (кантракце) на правядзенне навуковых даследаванняў.
Да вынікаў навуковай дзейнасці, якія маюць канчатковы характар, адносяцца веды і (або) аб'екты, створаныя або атрыманыя як прадугледжаны дагаворам (кантрактам), службовым або спецыяльным заданнем вынік навуковых даследаванняў.
Да вынікаў навуковай дзейнасці, якія маюць прамежкавы характар, адносяцца веды і (або) аб'екты, прадугледжаныя дамовай (кантрактам), службовым або спецыяльным заданнем, створаныя або
атрыманыя ў працэсе правядзення навуковых даследаванняў.
Да вынікаў навуковай дзейнасці, якія маюць пабочны характар, адносяцца веды і (або) аб'екты, створаныя або атрыманыя ў працэсе або ў выніку правядзення навуковых даследаванняў у адпаведнасці з дагаворам (кантрактам), службовым або спецыяльным заданнем, але не
прадугледжаныя гэтымі дакументамі і прыдатныя для выкарыстання выключна ў мэтах, што адрозніваюцца ад тых, якія былі абумоўлены ў дагаворы (кантракце), службовым або спецыяльным заданні.
Артыкул 29. Ацэнка вынікаў навуковай дзейнасці
Вынікі навуковай дзейнасці ацэньваюцца па крытэрыях навізны, значнасці для навукі і практыкі, аб'ектыўнасці, доказнасці і дакладнасці. Такая ацэнка праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем, якое распрацоўваецца і зацвярджаецца Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 30. Права ўласнасці на вынікі навуковай дзейнасці
Правам уласнасці на вынікі навуковай дзейнасці з'яўляецца прызнаная і ахоўваемая законам магчымасць уласніка паводле свайго меркавання валодаць, карыстацца і распараджацца вынікамі гэтай
дзейнасці.
Уласнік мае права выконваць у адносінах да вынікаў сваёй навуковай дзейнасці любыя дзеянні, не якія супярэчаць закону або дагавору (кантракту), і выкарыстаць іх для ажыццяўлення любой гаспадарчай або іншай дзейнасці, не забароненай законам.
Юрыдычныя і фізічныя асобы могуць быць абмежаваны ў праве распараджацца вынікамі навуковай дзейнасці па меркаваннях бяспекі ці ахоўваемай законам тайны ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 31. Падставы для ўзнікнення права ўласнасці на вынікі навуковай дзейнасці
Права ўласнасці на вынікі навуковай дзейнасці ўзнікае на аснове атрымання канчатковых, прамежкавых або пабочных вынікаў навуковай дзейнасці пры выкананні:
дагавора паміж заказчыкам і выканаўцам;
службовага або спецыяльнага задання асобнымі навуковымі работнікамі, дзеючымі на аснове працоўнага дагавора (кантракта);
планаў работ навуковых арганізацый;
самастойнай або ініцыятыўнай навуковай работы асобнымі навуковымі работнікамі або іх калектывамі.
Артыкул 32. Суб'екты права ўласнасці на вынікі навуковай дзейнасці
Суб'ектамі права ўласнасці на вынікі навуковай дзейнасці з'яўляюцца юрыдычныя або фізічныя асобы (заказчыкі і выканаўцы), якія заключылі дагавор (кантракт) на правядзенне навуковых даследаванняў, ажыццявілі ў адпаведнасці з ім фінансаванне, забяспечылі прадугледжанае дагаворам (кантрактам) прадастаўленне неабходных для правядзення гэтых даследаванняў інфармацыйных дадзеных, вырабаў, матэрыялаў і прынялі ва ўстаноўленым парадку вынікі работ.
Уласнікам вынікаў навуковай дзейнасці, атрыманых пры выкананні службовага або спецыяльнага задання, з'яўляецца юрыдычная асоба, з якой выканаўцы, што ажыццявілі гэтыя работы, знаходзяцца ў
працоўных адносінах, калі іншае не прадугледжана працоўным дагаворам.
Уласнікамі вынікаў навуковай дзейнасці, атрыманых пры ініцыятыўным правядзенні навуковых даследаванняў, з'яўляюцца грамадзяне або іх калектывы, якія ажыццявілі гэтыя даследаванні.
Уласнікам прамежкавых або пабочных вынікаў навуковай дзейнасці з'яўляюцца юрыдычныя або фізічныя асобы, якія стварылі або атрымалі гэтыя вынікі, калі іншае не прадугледжана дагаворам
(кантрактам).
Юрыдычныя і фізічныя асобы не набываюць правы ўласнасці на вынікі навуковай дзейнасці, атрыманыя імі для экспертызы або рэцэнзавання.
Артыкул 33. Дагавор як падстава для ўзнікнення права ўласнасці на вынік навуковай дзейнасці
Дагавор, прадметам якога з'яўляецца навуковая дзейнасць, павінен вызначаць у адпаведнасці з гэтым Законам:
крыніцы фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння навуковай дзейнасці;
уласніка яе вынікаў;
умовы патэнтавання гэтых вынікаў;
меры па забеспячэнню канфідэнцыяльнасці;
парадак стварэння і выкарыстання вынікаў навуковай дзейнасці;
парадак размеркавання даходаў, атрыманых ад выкарыстання гэтых вынікаў;
адказнасць бакоў за парушэнне ўмоў дагавора;
прававы статус канчатковых, прамежкавых і пабочных вынікаў навуковай дзейнасці.
Форма дагавора, а таксама іншыя ўмовы, не прадугледжаныя часткай другой гэтага артыкула, вызначаюцца бакамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 34. Працоўны дагавор (кантракт) як падстава для ўзнікнення права ўласнасці на вынік навуковай дзейнасці
Права ўласнасці на вынік навуковай дзейнасці можа ўзнікаць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) пры правядзенні навуковых даследаванняў у парадку службовага або спецыяльнага задання.
Бакі працоўнага дагавора (кантракта) самастойна агаворваюць абавязальніцтвы, накіраваныя на ахову права ўласнасці на вынік навуковай дзейнасці як навуковага работніка, так і наймальніка, а таксама маёмасную або іншую адказнасць наймальніка і навуковага работніка за парушэнне гэтага права, калі гэтыя абавязальніцтвы і адказнасць не прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 35. Прававая абарона вынікаў навуковай дзейнасці
Прававая абарона вынікаў навуковай дзейнасці ажыццяўляецца на падставе актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Вынікі навуковай дзейнасці падлягаюць прававой абароне незалежна ад таго, з'яўляюцца яны канчатковымі, прамежкавымі ці пабочнымі.
Спрэчкі аб правах суб'ектаў і ўдзельнікаў навуковай дзейнасці разглядаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 36. Асабістыя немаёмасныя правы на вынікі навуковай дзейнасці і іх ахова
На вынікі навуковай дзейнасці, атрыманыя навуковым работнікам, распаўсюджваюцца асабістыя немаёмасныя правы:
права прызнання яго аўтарам;
права выкарыстання вынікаў навуковай дзейнасці ад свайго імя.
Асабістыя немаёмасныя правы на вынікі навуковай дзейнасці, атрыманыя сумеснай творчай працай двух або больш фізічных асоб, вызначаюцца пісьмовым пагадненнем паміж імі.
Асабістыя немаёмасныя правы на вынікі навуковай дзейнасці захоўваюцца за навуковым работнікам пасля ўступкі ім правоў на выкарыстанне гэтых вынікаў.
Ахова асабістых немаёмасных правоў на вынікі навуковай дзейнасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 37. Маёмасныя правы на вынікі навуковай дзейнасці
Маёмасныя правы на вынікі навуковай дзейнасці вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дагаворам (кантрактам).
Кожны ўласнік вынікаў навуковай дзейнасці можа выкарыстоўваць гэтыя вынікі па свайму меркаванню, калі іншае не прадугледжана дагаворам (кантрактам) або заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Усе ўласнікі вынікаў навуковай дзейнасці ў выпадку іх камерцыйнага выкарыстання маюць права на пэўную частку ўзнагароджання, велічыня якой вызначаецца пісьмовым пагадненнем паміж уласнікамі гэтых вынікаў.
Выкарыстанне вынікаў навуковай дзейнасці, даступных неабмежаванаму колу асоб, не з'яўляецца парушэннем маёмасных правоў уласнікаў вынікаў навуковай дзейнасці, калі гэта не супярэчыць
заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
|