Закон Республики Беларусь
от 31 декабря 1997 года № 118-З
О внесении изменения в Закон Республики Беларусь "О научной деятельности"

Тэкст Закона ў кантрольным стане. Дата апошняй актуалізацыі: 15.03.2005.

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Аб УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯ
У ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
"Аб НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ"

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 4 снежня 1997 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 19 снежня 1997 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1996 года "Аб навуковай дзейнасці" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 34, арт.608) наступнае змяненне:

Артыкул 15 выкласці у новай рэдакцыі:

"Артыкул 15. Прыём на работу навуковых работнікаў

Прыём на работу навуковых работнікаў ажыццяўляецца на падставе:
тэрміновага працоўнага дагавора пасля праходжання конкурсу на замяшчэнне пасады навуковага работніка;
працоўнага дагавора (кантракта) без праходжання конкурсу на замяшчэнне пасады навуковага работніка.

Парадак і ўмовы правядзення конкурсу на замяшчэнне пасады навуковага работніка, а таксама парадак і ўмовы заключэння працоўнага дагавора (кантракта) без праходжання конкурсу вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.".

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з дня яго апублікавання.
Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь на працягу трох месяцаў:
забяспечыць распрацоўку і зацвярджэнне нарматыўных актаў, неабходных для рэалізацыі гэтага Закона;
прывесці дзеючыя нарматыўныя акты ў адпаведнасць з гэтым Законам.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

31 снежня 1997 г. N 118-3

г.Мінск
<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый>>>


Rambler's Top100 Rating All.BY Каталог TUT.BY
Hosted by uCoz