Каментарый да Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных сакрэтах" у новай рэдакцыі ад 4.01.2003 г.

...... Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных сакрэтах" ад 29.11.1994 г. у новай рэдакцыі ад 4.01.2003 г. утрымлівае прэамбулу, 6 глаў і 36 артыкулаў. Памер файла html 32961 байт.
...... Закон вызначае ўмовы аднясення звестак да дзяржаўных сакрэтаў, рэгулюе адносіны, звязаныя са звесткамі, якія складаюць дзяржаўную альбо службовую таямніцу, і парадак захавання дзяржаўных і службовых таямніц.
...... Прыняцце новай рэдакцыі названага Закона было выклікана патрабаваннямі ўніфікацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, неабходнасцю больш поўнага ўрэгулявання грамадскіх адносін у гэтай сферы з улікам аналагічных законаў Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Таджыкістан і рэкамендацыйнага Мадэльнага закона Садружнасці Незалежных Дзяржаў "Аб дзяржаўнай таямніцы".
...... Праект Закона ў новай рэдакцыі быў падрыхтаваны ў адпаведнасці з пунктам 44 Плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2001 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2001 года №9 (з улікам зменаў, унесеных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2001 года №175), пунктам 50 Плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2002 года, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2001 года №764, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 12 красавіка 2002 года.
...... Прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ў першым чытанні 21 чэрвеня 2002 года, у другім чытанні 11 снежня 2002 года.
...... Адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 20 снежня 2002 года. Падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 4 студзеня 2003 года і ўступіў у сілу праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання (упершыню - Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь 22.01.2003, №8, 2/921; газета "Звязда" ад 29.01.2003 №21-22).

<<< вярнуцца да каталогу паглядзець тэкст Закона >>>

Rating All.BY Rambler's Top100

Hosted by uCoz