...... Закон Рэспублікі Беларусь "Аб ваенным становішчы" утрымлівае прэамбулу, 6 глаў і 30 артыкулаў.
Памер файла html 45736 байт.
...... Закон накіраваны на рэалізацыю паўнамоцтваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
вызначаных пунктам 29 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, і рэгламентуе
пытанні ўвядзення і адмены ваеннага становішча на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, асаблівасці
паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы, Парламента, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання
і іншых арганізацый, ваеннага камандавання і грамадзян у перыяд ваеннага становішча,
захады, якія прымяняюца ў такі перыяд, парадак выканання Рэспублікай Беларусь
прынятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў.
...... Праект Закона быў падрыхтаваны ў адпаведнасці з пунктам 42 Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2001 года №9 "Аб зацвярджэнні плана падрыхтоўкі
законапраектаў на 2002 год" Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам
законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ўнесены
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
4 снежня 2001 года.
...... Прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ў першым чытанні
3 кастрычніка 2002 года, у другім чытанні 11 снежня 2002 года.
...... Адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 20 снежня 2002 года.
Падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 13 студзеня 2003 года і ўступіў у сілу са дня
афіцыйнага апублікавання (упершыню - газета "Звязда" ад 17.01.2003 №11-12; Нацыянальны рэестр
прававых актаў Рэспублікі Беларусь - 22.01.2003, №8, 2/934).
|