Аб ваенным становiшчыЗакон Рэспублiкi Беларусь Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 11 снежня 2002 года Адобраны Саветам рэспублiкi 20 снежня 2002 года Гэты Закон устанаўлiвае прававыя асновы ваеннага становiшча на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, парадак яго ўвядзення i адмены, вызначае меры па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча. ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны i паняццi, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i паняццi: ваеннае становiшча — асобы прававы рэжым дзейнасцi дзяржавы i грамадства, якi часова ўводзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы Рэспублiцы Беларусь цi нападу на Рэспублiку Беларусь (акта ўзброенай агрэсii), звязаны з прадастаўленнем дзяржаўным органам i органам ваеннага кiравання, мясцовым саветам абароны паўнамоцтваў, неабходных для прадухiлення ваеннай пагрозы Рэспублiцы Беларусь цi адбiцця нападу на Рэспублiку Беларусь (акта ўзброенай агрэсii), а таксама з часовым абмежаваннем правоў i свабод асобы i правоў арганiзацый, ускладаннем на iх дадатковых абавязкаў; ваенная пагроза Рэспублiцы Беларусь (далей — ваенная пагроза) — дзеяннi iншай дзяржавы (iншых дзяржаў), экстрэмiсцкiх, рэлiгiйных, сепаратысцкiх рухаў, арганiзацый, размешчаных на тэрыторыi iншай дзяржавы (iншых дзяржаў), якiя ўказваюць на рэальны намер прымянiць узброеную сiлу супраць суверэнiтэту, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi Рэспублiкi Беларусь; напад на Рэспублiку Беларусь (акт узброенай агрэсii) (далей — напад) — прымяненне iншай дзяржавай (iншымi дзяржавамi) узброенай сiлы супраць суверэнiтэту, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi Рэспублiкi Беларусь цi якiм-небудзь iншым чынам, несумяшчальным са Статутам Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый. Артыкул 2. Прававыя асновы ваеннага становiшча Прававымi асновамi ваеннага становiшча з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, гэты Закон i iншыя нарматыўныя прававыя акты Рэспублiкi Беларусь у данай галiне. Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя змяшчаюцца ў гэтым Законе, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора. Артыкул 3. Мэта ўвядзення ваеннага становiшча Мэтай увядзення ваеннага становiшча з’яўляецца стварэнне неабходных умоў для ўхiлення ваеннай пагрозы цi адбiцця нападу. Артыкул 4. Падставы для ўвядзення ваеннага становiшча Падставамi для ўвядзення ваеннага становiшча на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з’яўляюцца ваенная пагроза цi напад. Ваеннай пагрозай прызнаюцца любыя з наступных дзеянняў: аб’яўленне вайны Рэспублiцы Беларусь з боку iншай дзяржавы (iншых дзяржаў); канцэнтрацыя ўзброеных сiл iншай дзяржавы (iншых дзяржаў) уздоўж Дзяржаўнай мяжы Рэспублiкi Беларусь, якая ўказвае на рэальны намер прымянiць узброеную сiлу супраць суверэнiтэту, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi Рэспублiкi Беларусь; узнiкненне ачагоў узброеных канфлiктаў, накiраваных супраць Рэспублiкi Беларусь; правядзенне ў iншай дзяржаве (iншых дзяржавах) мабiлiзацыi з мэтай нападу на Рэспублiку Беларусь; актывiзацыя мiжнароднага тэрарызму, якi накiраваны супраць Рэспублiкi Беларусь i пагражае яе суверэнiтэту, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi; iншыя дзеяннi iншай дзяржавы (iншых дзяржаў), экстрэмiсцкiх, рэлiгiйных, сепаратысцкiх рухаў, арганiзацый, размешчаных на тэрыторыi iншай дзяржавы (iншых дзяржаў), уключаючы заявы i дэманстрацыю сiлы, якiя ажыццяўляюцца ў парушэнне Статута Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый i рэальна ўказваюць на падрыхтоўку да нападу на Рэспублiку Беларусь. У адпаведнасцi з агульнапрызнанымi прынцыпамi i нормамi мiжнароднага права нападам незалежна ад аб’яўлення вайны iншай дзяржавай (iншымi дзяржавамi) прызнаюцца любыя з наступных дзеянняў: уварванне ўзброеных сiл iншай дзяржавы (iншых дзяржаў) на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь цi любая ваенная акупацыя, якi б часовы характар яна нi насiла, любая анексiя тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь цi яе часткi з прымяненнем узброенай сiлы; ракетна-авiяцыйныя ўдары, што наносяцца ўзброенымi сiламi iншай дзяржавы (iншых дзяржаў) па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, цi прымяненне любой iншай зброi iншай дзяржавай (iншымi дзяржавамi) супраць Рэспублiкi Беларусь; узброенае ўздзеянне iншай дзяржавы (iншых дзяржаў) на Узброеные Сiлы Рэспублiкi Беларусь, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь (далей — Узброеныя Сiлы, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi); дзеяннi iншай дзяржавы (iншых дзяржаў), якiя дазваляюць, каб яе (iх) тэрыторыя, якую яна (яны) прадаставiла (прадаставiлi) у распараджэнне iншай дзяржавы (iншых дзяржаў), выкарыстоўвалася для нападу на Рэспублiку Беларусь; засылка iншай дзяржавай (iншымi дзяржавамi) цi ад iмя iншай дзяржавы (iншых дзяржаў) узброеных бандаў (груп), iрэгулярных сiл, наёмнiкаў цi падраздзяленняў рэгулярных войскаў, якiя ажыццяўляюць акты прымянення ўзброенай сiлы супраць Рэспублiкi Беларусь, раўнасiльныя ўказаным у дадзенай частцы гэтага артыкула; прымяненне iншай дзяржавай (iншымi дзяржавамi) узброенай сiлы супраць суверэнiтэту, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi Рэспублiкi Беларусь якiм-небудзь iншым чынам, несумяшчальным са Статутам Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый. ГЛАВА 2 УВЯДЗЕННЕ I АДМЕНА ВАЕННАГА СТАНОВIШЧА Артыкул 5. Увядзенне ваеннага становiшча Ваеннае становiшча на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь уводзiцца ўказам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь з унясеннем у трохдзённы тэрмiн прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь (далей — Савет Рэспублiкi). Артыкул 6. Змест указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча Ва ўказе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча, як правiла, вызначаюцца: абставiны, якiя паслужылi падставай для ўвядзення ваеннага становiшча; сiлы i сродкi, якiя забяспечваюць рэжым ваеннага становiшча; пералiк мераў па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча; дзяржаўныя органы i органы ваеннага кiравання, адказныя за ажыццяўленне мераў па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча, а таксама паўнамоцтвы ўказаных органаў па прымяненню гэтых мераў; дата i час, з якiх пачынае дзейнiчаць ваеннае становiшча, а таксама час уступлення ўказа ў сiлу. Артыкул 7. Абнародаванне ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча падлягае неадкладнаму афiцыйнаму апублiкаванню, а таксама распаўсюджванню праз усе iншыя сродкi масавай iнфармацыi, каналы сувязi i апавяшчэння. Артыкул 8. Зацвярджэнне ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча Пасля абнародавання ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча члены Савета Рэспублiкi абавязаны прыбыць да месца правядзення пасяджэння Савета Рэспублiкi ў магчыма кароткiя тэрмiны без спецыяльнага выклiку. Савет Рэспублiкi разглядае ўказ Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча i не пазней чым у трохдзённы тэрмiн пасля яго ўнясення прымае адпаведнае рашэнне. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча, не зацверджаны большасцю галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублiкi, страчвае сiлу адразу ж пасля прыняцця адпаведнага рашэння Саветам Рэспублiкi, аб чым насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь апавяшчаецца ў тым жа парадку, у якiм яно апавяшчалася аб увядзеннi ваеннага становiшча. Артыкул 9. Адмена ваеннага становiшча Ваеннае становiшча, уведзенае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з гэтым Законам, адмяняецца ўказам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь пасля ўхiлення абставiнаў, якiя паслужылi падставай для яго ўвядзення, аб чым насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь апавяшчаецца ў тым жа парадку, у якiм яно апавяшчалася аб увядзеннi ваеннага становiшча. З моманту адмены ваеннага становiшча нарматыўныя прававыя акты Рэспублiкi Беларусь, прынятыя (выдадзеныя) для забеспячэння рэжыму ваеннага становiшча, не прымяняюцца i падлягаюць адмене дзяржаўнымi органамi (службовымi асобамi), якiя iх прынялi (выдалi), калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. З моманту адмены ваеннага становiшча дзяржаўныя органы i органы ваеннага кiравання ў парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, спыняюць ажыццяўленне паўнамоцтваў у галiне забеспячэння рэжыму ваеннага становiшча. ГЛАВА 3 РЭЖЫМ ВАЕННАГА СТАНОВIШЧА I ЯГО ЗАБЕСПЯЧЭННЕ Артыкул 10. Рэжым ваеннага становiшча Рэжым ваеннага становiшча вызначаецца гэтым Законам i ўключае ў сябе комплекс эканамiчных, палiтычных, адмiнiстрацыйных, ваенных i iншых мераў, накiраваных на стварэнне ўмоў для лiквiдацыi ваеннай пагрозы цi адбiцця нападу. Артыкул 11. Забеспячэнне рэжыму ваеннага становiшча Забеспячэнне рэжыму ваеннага становiшча ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўнымi органамi, органамi ваеннага кiравання i мясцовымi саветамi абароны ў адпаведнасцi з паўнамоцтвамi, якiя прадастаўлены iм гэтым Законам, iншымi нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь, шляхам прымянення мераў, прадугледжаных гэтым Законам i вызначаных указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча. Органы мясцовага самакiравання, iншыя арганiзацыi i грамадзяне аказваюць дзяржаўным органам i органам ваеннага кiравання, мясцовым саветам абароны садзейнiчанне ў забеспячэннi рэжыму ваеннага становiшча. Артыкул 12. Меры па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча На падставе ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча ў перыяд дзеяння ваеннага становiшча прымяняюцца наступныя меры: устанаўленне абмежаванняў на ажыццяўленне асобных вiдаў фiнансава-эканамiчнай дзейнасцi, уключаючы перамяшчэнне тавараў, паслуг i фiнансавых сродкаў; узмацненне аховы грамадскага парадку, аб’ектаў, якiя падлягаюць дзяржаўнай ахове, i аб’ектаў, якiя забяспечваюць жыццядзейнасць насельнiцтва i функцыянаванне транспарту, а таксама аб’ектаў, якiя ўяўляюць павышаную небяспеку для жыцця i здароўя людзей i навакольнага прыроднага асяроддзя; увядзенне асобага рэжыму работы аб’ектаў, якiя забяспечваюць жыццядзейнасць насельнiцтва i функцыянаванне транспарту, а таксама аб’ектаў, якiя ўяўляюць павышаную небяспеку для жыцця i здароўя людзей i навакольнага прыроднага асяроддзя; прыцягненне дзяржаўнага, а таксама мабiлiзацыйнага рэзерваў, мабiлiзацыя рэсурсаў арганiзацый, змяненне рэжыму iх работы, пераарыентацыя арганiзацый на вытворчасць неабходнай прадукцыi i iншыя неабходныя змяненнi вытворча-гаспадарчай дзейнасцi; эвакуацыя аб’ектаў гаспадарчага, сацыяльнага i культурнага прызначэння ў бяспечныя раёны ў выпадку, калi iснуе рэальная пагроза iх знiшчэння цi пашкоджання; часовае адсяленне жыхароў у бяспечныя раёны з абавязковым прадастаўленнем iм часовых жылых памяшканняў; устанаўленне абмежаванняў на свабоду перамяшчэння па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама ўвядзенне асобага рэжыму ўезду на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i выезду з яе, уключаючы ўстанаўленне абмежаванняў на ўезд на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i знаходжанне на ёй iншаземных грамадзян i асоб без грамадзянства; абмежаванне цi прыпыненне дзейнасцi палiтычных партый, iншых грамадскiх аб’яднанняў i iншых арганiзацый, у тым лiку замежных i мiжнародных; поўнае цi частковае прыпыненне паўнамоцтваў асобных дзяржаўных органаў i службовых асоб, калi iншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь; забарона або абмежаванне правядзення сходаў, мiтынгаў, вулiчных шэсцяў, дэманстрацый, пiкетавання i iншых масавых мерапрыемстваў; прыцягненне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, грамадзян да выканання работ абароннага характару, лiквiдацыi наступстваў прымянення зброi, аднаўлення пашкоджаных (разбураных) аб’ектаў, сiстэм жыццезабеспячэння i ваенных аб’ектаў, а таксама да ўдзелу ў барацьбе з пажарамi, эпiдэмiямi, эпiзаотыямi; рэквiзiцыя ў грамадзян i арганiзацый у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь транспартных сродкаў i iншай неабходнай для патрэб абароны маёмасцi; забарона цi абмежаванне выбару месца знаходжання або месца жыхарства; адкладанне правядзення забастовак цi прыпыненне iх, але не больш чым на трохмесячны тэрмiн; абмежаванне руху транспартных сродкаў i ажыццяўленне iх надгляду, а пры неабходнасцi — затрыманне; увядзенне каменданцкай гадзiны, гэта значыць забароны ва ўстаноўлены час сутак знаходзiцца на вулiцах i ў iншых грамадскiх месцах без спецыяльна выдадзеных прапускоў i (або) дакументаў, якiя сведчаць асобу грамадзян; праверка дакументаў, якiя сведчаць асобу грамадзян, асабiсты надгляд, надгляд рэчаў, агляд жылых i iншых памяшканняў; затрыманне грамадзян пры парушэннi iмi рэжыму ваеннага становiшча на тэрмiн не больш чым трое сутак; абмежаванне цi забарона продажу зброi, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, спецыяльных сродкаў, ядавiтых рэчываў, алкагольнай прадукцыi, устанаўленне асобага рэжыму абароту лекавых сродкаў i прэпаратаў, якiя змяшчаюць наркатычныя сродкi, псiхатропныя, моцнадзейныя рэчывы. З улiкам абстаноўкi, якая склалася, у выключных выпадках дапускаецца часовая канфiскацыя ў грамадзян зброi i боепрыпасаў, ядавiтых рэчываў, а ў арганiзацый — часовая канфiскацыя разам са зброяй i боепрыпасамi, ядавiтымi рэчывамi таксама баявой i вучэбнай ваеннай тэхнiкi, выбуховых i радыеактыўных рэчываў; дазабеспячэнне Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў матэрыяльнымi i iншымi сродкамi за кошт мясцовых рэсурсаў; устанаўленне асобага парадку продажу, набыцця i размеркавання харчавання i прадметаў першай неабходнасцi; увядзенне кантролю за работай арганiзацый сувязi, транспарту, друкарняў, вылiчальных цэнтраў i аўтаматызаваных сiстэм, сродкаў масавай iнфармацыi, арганiзацый гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, харчовай прамысловасцi i выкарыстанне iх работы для патрэб абароны; забарона работы аматарскiх радыёстанцый, радыёстанцый, якiя працуюць у дыяпазоне свабоднага выкарыстання, базавых i абаненцкiх радыёстанцый сiстэм агульнага карыстання; iнтэрнiраванне ў адпаведнасцi з агульнапрызнанымi прынцыпамi i нормамi мiжнароднага права, заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь грамадзян iншаземнай дзяржавы, якая ваюе з Рэспублiкай Беларусь; увядзенне ў дзяржаўных органах, органах ваеннага кiравання i iншых арганiзацыях дадатковых мераў, накiраваных на ўзмацненне абароны дзяржаўных сакрэтаў; абмежаванне свабоды друку i iншых сродкаў масавай iнфармацыi шляхам увядзення папярэдняй цэнзуры з указаннем умоў i парадку яе ажыццяўлення, а таксама часовая канфiскацыя або арышт друкаванай прадукцыi, радыёперадаючых, гукаўзмацняльных тэхнiчных сродкаў, множыльнай тэхнiкi, увядзенне ваеннай цэнзуры за паштовымi адпраўленнямi i паведамленнямi, кантролю за тэлефоннымi перамовамi, стварэнне органаў цэнзуры, якiя непасрэдна займаюцца ўказанымi пытаннямi, устанаўленне асобага парадку акрэдытацыi журналiстаў. Артыкул 13. Прыцягненне Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў для забеспячэння рэжыму ваеннага становiшча Для забеспячэння рэжыму ваеннага становiшча ў парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, могуць быць прыцягнуты Узброеныя Сiлы, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi. Рашэнне аб прыцягненнi Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў да вырашэння задач па ажыццяўленню рэжыму ваеннага становiшча прымаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па прапанове Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь i даводзiцца да органаў ваеннага кiравання. Узброеныя Сiлы, iншыя войскi i воiнскiя фармiраваннi: ахоўваюць грамадскi парадак, аб’екты, якiя падлягаюць дзяржаўнай ахове, i аб’екты, якiя забяспечваюць жыццядзейнасць насельнiцтва i функцыянаванне транспарту, а таксама аб’екты, якiя ўяўляюць павышаную небяспеку для жыцця i здароўя людзей i навакольнага прыроднага асяроддзя; забяспечваюць выкананне ўстаноўленых абмежаванняў на свабоду перамяшчэння па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама ўведзенага асобага рэжыму ўезду на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i выезду з яе, уключаючы ўстаноўленыя абмежаваннi на ўезд на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i знаходжання на ёй iншаземных грамадзян i асоб без грамадзянства; удзельнiчаюць у ратаваннi i эвакуацыi насельнiцтва, правядзеннi аварыйна-выратавальных i iншых неадкладных работ, барацьбе з пажарамi, эпiдэмiямi, эпiзаотыямi; ажыццяўляюць абмежаванне руху транспартных сродкаў, iх надгляд, а пры неабходнасцi — затрыманне; ажыццяўляюць мерапрыемствы каменданцкай гадзiны, а таксама праверку дакументаў, якiя сведчаць асобу грамадзян, асабiсты надгляд, надгляд рэчаў, агляд жылых i iншых памяшканняў; затрымлiваюць грамадзян пры парушэннi iмi рэжыму ваеннага становiшча на тэрмiн не больш чым трое сутак; забяспечваюць увядзенне ў органах ваеннага кiравання дадатковых мераў, накiраваных на ўзмацненне абароны дзяржаўных сакрэтаў; ажыццяўляюць ваенную цэнзуру за паштовымi адпраўленнямi i паведамленнямi, кантроль за тэлефоннымi перамовамi; спыняюць дзейнасць незаконных узброеных фармiраванняў, тэрарыстычную i дыверсiйную дзейнасць; удзельнiчаюць у iншых мерапрыемствах па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 14. Забеспячэнне рэжыму ваеннага становiшча на тэрыторыi, на якой вядуцца ваенныя дзеяннi На тэрыторыi, на якой вядуцца ваенныя дзеяннi, прымяненне мераў, прадугледжаных артыкулам 12 гэтага Закона, на падставе ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь можа быць ускладзена на органы ваеннага кiравання. Межы названай тэрыторыi i паўнамоцтвы органаў ваеннага кiравання па прымяненню мераў, прадугледжаных артыкулам 12 гэтага Закона, вызначаюцца ўказам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Падчас рэалiзацыi мераў па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча ў зонах адказнасцi органы ваеннага кiравання выдаюць загады, абавязковыя для выканання ўсiмi арганiзацыямi i грамадзянамi. ГЛАВА 4 АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI I ПАЎНАМОЦТВЫ ПА ЗАБЕСПЯЧЭННЮ РЭЖЫМУ ВАЕННАГА СТАНОВIШЧА ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ I ОРГАНАЎ ВАЕННАГА КIРАВАННЯ, МЯСЦОВЫХ САВЕТАЎ АБАРОНЫ Артыкул 15. Паўнамоцтвы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь: ажыццяўляе кiраўнiцтва арганiзацыяй забеспячэння рэжыму ваеннага становiшча; забяспечвае ўзгодненае функцыянаванне i ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў i органаў ваеннага кiравання ў мэтах забеспячэння рэжыму ваеннага становiшча; стварае мясцовыя саветы абароны; вызначае ў адпаведнасцi з гэтым Законам меры па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча, прымяняемыя дзяржаўнымi органамi i органамi ваеннага кiравання, мясцовымi саветамi абароны, а таксама паўнамоцтвы названых органаў па прымяненню гэтых мераў; кантралюе прымяненне мераў па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча; вызначае задачы i ўстанаўлiвае парадак прыцягнення Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў для забеспячэння рэжыму ваеннага становiшча; уводзiць абмежаваннi на ажыццяўленне асобных вiдаў фiнансава-эканамiчнай дзейнасцi, уключаючы перамяшчэнне тавараў, паслуг i фiнансавых сродкаў; уводзiць асобы рэжым работы аб’ектаў, якiя забяспечваюць жыццядзейнасць насельнiцтва i функцыянаванне транспарту, а таксама аб’ектаў, што ўяўляюць павышаную небяспеку для жыцця i здароўя людзей i навакольнага прыроднага асяроддзя; устанаўлiвае абмежаваннi на свабоду перамяшчэння па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама ўводзiць асобы рэжым уезду на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i выезду з яе, уключаючы абмежаваннi на ўезд на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i знаходжанне на ёй замежных грамадзян i асоб без грамадзянства; абмяжоўвае цi прыпыняе дзейнасць палiтычных партый, iншых грамадскiх аб’яднанняў i iншых арганiзацый, у тым лiку замежных i мiжнародных; прыпыняе ў поўным аб’ёме цi часткова паўнамоцтвы асобных дзяржаўных органаў i службовых асоб, калi iншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь; устанаўлiвае забароны цi абмежаваннi на правядзенне сходаў, мiтынгаў, вулiчных шэсцяў, дэманстрацый, пiкетавання i iншых масавых мерапрыемстваў; адкладвае правядзенне забастовак цi прыпыняе iх, але не больш чым на трохмесячны тэрмiн; уводзiць каменданцкую гадзiну, праверку дакументаў, якiя сведчаць асобу грамадзян, асабiсты надгляд, надгляд рэчаў, жылля i транспартных сродкаў грамадзян; уводзiць кантроль за работай арганiзацый сувязi, транспарту, друкарняў, вылiчальных цэнтраў i аўтаматызаваных сiстэм, сродкаў масавай iнфармацыi, арганiзацый гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, харчовай прамысловасцi i выкарыстаннем iх работы для патрэб абароны; забараняе работу аматарскiх радыёстанцый, радыёстанцый, якiя працуюць у дыяпазоне свабоднага выкарыстання, базавых i абаненцкiх радыёстанцый сiстэм агульнага карыстання; прымае рашэнне аб iнтэрнiраваннi ў адпаведнасцi з агульнапрызнанымi прынцыпамi i нормамi мiжнароднага права, заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь грамадзян замежнай дзяржавы, якая ваюе з Рэспублiкай Беларусь; уводзiць абмежаванне свабоды друку i iншых сродкаў масавай iнфармацыi шляхам увядзення папярэдняй цэнзуры з указаннем умоў i парадку яе ажыццяўлення, а таксама часовую канфiскацыю цi арышт друкаванай прадукцыi, радыёперадаючых, гукаўзмацняльных тэхнiчных сродкаў, множыльнай тэхнiкi, устанаўлiвае цэнзуру за паштовымi адпраўленнямi i паведамленнямi, кантроль за тэлефоннымi перамовамi, стварае органы цэнзуры, якiя непасрэдна займаюцца названымi пытаннямi, устанаўлiвае асобы парадак акрэдытацыi журналiстаў; адмяняе прававыя акты дзяржаўных органаў цi прыпыняе iх дзеянне ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь на час дзеяння ваеннага становiшча ў выпадку iх супярэчнасцi ўказу Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 16. Паўнамоцтвы Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь Савет Бяспекi Рэспублiкi Беларусь: выпрацоўвае прапановы, у тым лiку праекты ўказаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi i (цi) адмене рэжыму ваеннага становiшча; уносiць прапановы Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь аб прадастаўленнi дзяржаўным органам, органам ваеннага кiравання i мясцовым саветам абароны паўнамоцтваў, неабходных для прадухiлення ваеннай пагрозы цi адбiцця нападу, парадку прымянення Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў для забеспячэння рэжыму ваеннага становiшча, ускладаннi на арганiзацыi i грамадзян абавязкаў па забеспячэнню ваеннага становiшча, рэфармаванню iснуючых цi стварэнню новых органаў на перыяд дзеяння ваеннага становiшча, аб iх паўнамоцтвах; каардынуе дзейнасць органаў заканадаўчай i выканаўчай улады ў працэсе падрыхтоўкi i рэалiзацыi прынятых рашэнняў па ўвядзенню i адмене ваеннага становiшча; заслухоўвае кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, органаў ваеннага кiравання, а таксама мясцовых саветаў абароны па пытаннях забеспячэння рэжыму ваеннага становiшча; падрыхтоўвае праекты рашэнняў па прадухiленню i лiквiдацыi наступстваў надзвычайных сiтуацый у перыяд ваеннага становiшча; арганiзоўвае супрацоўнiцтва з iншымi дзяржавамi па пытаннях бяспекi ў перыяд ваеннага становiшча; ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча. Артыкул 17. Паўнамоцтвы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у межах сваёй кампетэнцыi нясе адказнасць за забеспячэнне рэжыму ваеннага становiшча, функцыянаванне эканомiкi дзяржавы ў названы перыяд, арганiзоўвае выкананне нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, звязаных з увядзеннем i адменай ваеннага становiшча. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: кiруе ў межах сваёй кампетэнцыi дзейнасцю дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча; арганiзоўвае ва ўстаноўленым парадку перавод эканомiкi на работу ва ўмовах ваеннага часу; арганiзоўвае фiнансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча; вызначае парадак заключэння дагавораў (кантрактаў) на выкананне арганiзацыямi заданняў (заказаў) у мэтах забеспячэння абароны Рэспублiкi Беларусь, а таксама парадак спынення дзеяння раней заключаных дагавораў (кантрактаў); арганiзоўвае ў перыяд дзеяння ваеннага становiшча работу па забеспячэнню патрэбнасцяў дзяржавы матэрыяльна-тэхнiчнымi, працоўнымi i iншымi рэсурсамi. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча рэалiзуе меры па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча; забяспечвае выкананне абмежаванняў на ажыццяўленне асобных вiдаў фiнансава-эканамiчнай дзейнасцi, уключаючы перамяшчэнне тавараў, паслуг i фiнансавых сродкаў; прымае меры па ўзмацненню аховы грамадзянскага парадку, аб’ектаў, што падлягаюць дзяржаўнай ахове, i аб’ектаў, якiя забяспечваюць жыццядзейнасць насельнiцтва i функцыянаванне транспарту; арганiзоўвае ажыццяўленне асобага рэжыму работы аб’ектаў, якiя забяспечваюць жыццядзейнасць насельнiцтва i функцыянаванне транспарту, а таксама аб’ектаў, што ўяўляюць павышаную небяспеку для жыцця i здароўя людзей i навакольнага прыроднага асяроддзя; прыцягвае дзяржаўны, а таксама мабiлiзацыйны рэзервы, мабiлiзуе рэсурсы арганiзацый, змяняе рэжым iх работы, праводзiць пераарыентацыю арганiзацый на вытворчасць неабходнай прадукцыi i iншыя неабходныя змяненнi вытворча-гаспадарчай дзейнасцi; арганiзоўвае эвакуацыю аб’ектаў гаспадарчага, сацыяльнага i культурнага прызначэння ў бяспечныя раёны ў выпадку, калi iснуе рэальная пагроза iх знiшчэння цi пашкоджання; арганiзоўвае часовае адсяленне жыхароў у бяспечныя раёны з абавязковым прадастаўленнем iм часовых жылых памяшканняў; арганiзоўвае выкананне мераў па абмежаванню цi прыпыненню дзейнасцi палiтычных партый, iншых грамадскiх аб’яднанняў i iншых арганiзацый, у тым лiку замежных i мiжнародных; устанаўлiвае парадак прыцягнення грамадзян да выканання работ абароннага характару, лiквiдацыi наступстваў прымянення зброi, аднаўлення пашкоджаных (разбураных) аб’ектаў, сiстэм жыццезабеспячэння i ваенных аб’ектаў, а таксама да ўдзелу ў барацьбе з пажарамi, эпiдэмiямi, эпiзаотыямi; устанаўлiвае парадак рэквiзiцыi ў грамадзян i арганiзацый у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь транспартных сродкаў i iншай неабходнай для патрэб абароны маёмасцi; абмяжоўвае цi забараняе продаж зброi, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, спецыяльных сродкаў, ядавiтых рэчываў, алкагольнай прадукцыi, устанаўлiвае асобы рэжым абароту лекавых сродкаў i прэпаратаў, якiя змяшчаюць наркатычныя сродкi, псiхатропныя, моцнадзейныя рэчывы. Арганiзоўвае часовую канфiскацыю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у грамадзян зброi i бое-прыпасаў, ядавiтых рэчываў, а ў арганiзацый — часовую канфiскацыю разам са зброяй i боепрыпасамi, ядавiтымi рэчывамi таксама баявой i вучэбнай ваеннай тэхнiкi, выбуховых i радыеактыўных рэчываў; арганiзоўвае дазабеспячэнне Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў матэрыяльнымi i iншымi сродкамi за кошт мясцовых рэсурсаў; арганiзоўвае кантроль за работай арганiзацый сувязi, транспарту, друкарняў, вылiчальных цэнтраў i аўтаматызаваных сiстэм, сродкаў масавай iнфармацыi, арганiзацый гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, харчовай прамысловасцi i выкарыстаннем iх работы для патрэб абароны. Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь прадстаўляе Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь прапановы аб змяненнi сiстэмы рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, на перыяд дзеяння ваеннага становiшча. Артыкул 18. Паўнамоцтвы рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання ў адпаведнасцi з указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча ў межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляюць наступныя паўнамоцтвы i рэалiзуюць меры па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча: рэалiзоўваюць абмежаваннi на ажыццяўленне асобных вiдаў фiнансава-эканамiчнай дзейнасцi, уключаючы перамяшчэнне тавараў, паслуг i фiнансавых сродкаў; ажыццяўляюць меры па абмежаванню цi прыпыненню дзейнасцi палiтычных партый, iншых грамадскiх аб’яднанняў i iншых арганiзацый, у тым лiку замежных i мiжнародных; устанаўлiваюць забарону цi абмежаваннi на выбар месца знаходжання цi месца жыхарства; абмяжоўваюць цi забараняюць продаж зброi, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, спецыяльных сродкаў, ядавiтых рэчываў, алкагольнай прадукцыi, лекавых сродкаў i прэпаратаў, што змяшчаюць наркатычныя сродкi, псiхатропныя, моцнадзейныя рэчывы. Часова канфiскоўваюць у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у грамадзян зброю i боепрыпасы, ядавiтыя рэчывы, а ў арганiзацый — зброю i боепрыпасы, баявую i вучэбную ваенную тэхнiку, выбуховыя, ядавiтыя i радыеактыўныя рэчывы; арганiзоўваюць забеспячэнне (пры неабходнасцi — нармiраванае) харчовымi i нехарчовымi таварамi i медыцынскае абслугоўванне насельнiцтва; ажыццяўляюць кантроль за работай арганiзацый сувязi, транспарту, друкарняў, вылiчальных цэнтраў i аўтаматызаваных сiстэм, сродкаў масавай iнфармацыi, арганiзацый гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, харчовай прамысловасцi i выкарыстоўваюць iх работу для патрэб абароны; ажыццяўляюць меры па забароне работы аматарскiх радыёстанцый, радыёстанцый, якiя працуюць у дыяпазоне свабоднага выкарыстання, базавых i абаненцкiх радыёстанцый сiстэм агульнага карыстання; забяспечваюць iнтэрнiраванне ў адпаведнасцi з агульнапрызнанымi прынцыпамi i нормамi мiжнароднага права, заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь грамадзян замежнай дзяржавы, якая ваюе з Рэспублiкай Беларусь; забяспечваюць увядзенне ў дзяржаўных органах, органах ваеннага кiравання i iншых арганiзацыях дадатковых мераў, накiраваных на ўзмацненне абароны дзяржаўных сакрэтаў; ажыццяўляюць абмежаванне свабоды друку i iншых сродкаў масавай iнфармацыi шляхам уведзенай папярэдняй цэнзуры ў адпаведнасцi з названымi ўмовамi i парадкам яе ажыццяўлення, а таксама часовую канфiскацыю цi арышт друкаванай прадукцыi, радыёперадаючых, гукаўзмацняльных тэхнiчных сродкаў, множыльнай тэхнiкi, удзельнiчаюць у ажыццяўленнi ваеннай цэнзуры за паштовымi адпраўленнямi i паведамленнямi, кантролю за тэлефоннымi перамовамi, у стварэннi органаў цэнзуры, якiя непасрэдна займаюцца названымi пытаннямi; апавяшчаюць праз сродкi масавай iнфармацыi, каналы сувязi i апавяшчэння насельнiцтва аб парадку прымянення мераў па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча. Артыкул 19. Паўнамоцтвы Генеральнага штаба Генеральны штаб: удзельнiчае ў планаваннi i кiраўнiцтве рэалiзацыяй мераў па стратэгiчнаму стрымлiванню i прадухiленню ваенных пагроз Рэспублiцы Беларусь, ажыццяўляе планаванне мерапрыемстваў па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча; распрацоўвае i ўносiць у Савет Бяспекi Рэспублiкi Беларусь прапановы па прыцягненню Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў да вырашэння задач па ажыццяўленню рэжыму ваеннага становiшча ў адпаведнасцi з iх прызначэннем i спецыфiкай дзейнасцi; каардынуе дзейнасць органаў ваеннага кiравання Узброеных Сiл, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў пры падрыхтоўцы i ў ходзе вырашэння задач па ажыццяўленню рэжыму ваеннага становiшча; з увядзеннем ваеннага становiшча выконвае функцыi выканаўчага органа Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь у сiстэме стратэгiчнага кiравання Узброенымi Сiламi, iншымi войскамi i воiнскiмi фармiраваннямi па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча; ажыццяўляе планаванне i каардынацыю дзейнасцi дзяржаўных органаў, органаў ваеннага кiравання i iншых арганiзацый, якiя прыцягваюцца да вырашэння задач тэрытарыяльнай абароны, а таксама практычнае кiраўнiцтва яе вядзеннем; арганiзоўвае ажыццяўленне органамi ваеннага кiравання мераў па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча на тэрыторыi, дзе вядуцца баявыя дзеяннi. Артыкул 20. Паўнамоцтвы мясцовых саветаў абароны З увядзеннем ваеннага становiшча ў абласцях, раёнах, гарадах на падставе ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ствараюцца мясцовыя саветы абароны. Мясцовыя саветы абароны з’яўляюцца складанай часткай сiстэмы абароны Рэспублiкi Беларусь i падпарадкаваны Савету Бяспекi Рэспублiкi Беларусь. Непасрэднае кiраўнiцтва мясцовымi саветамi абароны ўскладаецца на кiраўнiкоў адпаведных мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. Кiраўнiк мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i яго намеснiкi, камандзiры (начальнiкi) мясцовых органаў ваеннага кiравання, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекi, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях з’яўляюцца членамi мясцовага савета абароны па пасадзе. Iншыя члены мясцовага савета абароны прызначаюцца кiраўнiком мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Мясцовыя саветы абароны: падрыхтоўваюць i праводзяць мерапрыемствы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь пры ўвядзеннi ваеннага становiшча; кантралююць выкананне арганiзацыямi i грамадзянамi гэтага Закона i iншых нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, якiя рэгулююць рэжым ваеннага становiшча, ускладзеных на iх абавязкаў па забеспячэнню ваеннага становiшча; арганiзоўваюць аварыйна-выратавальныя i аднаўленчыя работы; арганiзоўваюць матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне тэрытарыяльных войскаў i фармiраванняў грамадзянскай абароны. Мясцовыя саветы абароны ў адпаведнасцi з указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча рэалiзоўваюць меры па забеспячэнню рэжыму ваеннага становiшча: прымаюць меры па ўзмацненню аховы грамадскага парадку, аб’ектаў, якiя падлягаюць дзяржаўнай ахове, i аб’ектаў, якiя забяспечваюць жыццедзейнасць насельнiцтва i функцыянаванне транспарту; арганiзоўваюць ажыццяўленне асобага рэжыму работы аб’ектаў, якiя забяспечваюць жыццядзейнасць насельнiцтва i функцыянаванне транспарту, а таксама аб’ектаў, што ўяўляюць павышаную небяспеку для жыцця i здароўя людзей i навакольнага прыроднага асяроддзя; арганiзоўваюць ажыццяўленне забароны цi абмежаванняў на правядзенне сходаў, мiтынгаў, вулiчных шэсцяў, дэманстрацый, пiкетавання i iншых масавых мерапрыемстваў; арганiзоўваюць выкананне работ абароннага характару, лiквiдацыю наступстваў прымянення зброi, аднаўленне пашкоджаных (разбураных) аб’ектаў, сiстэм жыццезабеспячэння i ваенных аб’ектаў, барацьбу з пажарамi, эпiдэмiямi, эпiзаотыямi; рэквiзуюць у грамадзян i арганiзацый у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь транспартныя сродкi i iншую неабходную для патрэб абароны маёмасць; устанаўлiваюць абмежаваннi руху транспартных сродкаў i арганiзоўваюць iх надгляд, а пры неабходнасцi — затрыманне; арганiзоўваюць мерапрыемствы каменданцкай гадзiны, праверку дакументаў, якiя сведчаць асобу грамадзян, ажыццяўляюць асабiсты надгляд, надгляд рэчаў, агляд жылых i iншых памяшканняў; арганiзоўваюць затрыманне грамадзян пры парушэннi iмi рэжыму ваеннага становiшча на тэрмiн не больш чым трое сутак; прымаюць меры па забеспячэнню харчовымi i нехарчовымi таварамi, а таксама медыцынскаму абслугоўванню насельнiцтва. Артыкул 21. Дзейнасць судоў i пракуратуры ў перыяд дзеяння ваеннага становiшча Правасуддзе ў перыяд дзеяння ваеннага становiшча ажыццяўляецца толькi судом у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, якое дзейнiчае на момант увядзення ваеннага становiшча. Стварэнне надзвычайных судоў забараняецца. Надгляд за дакладным i аднолькавым выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у перыяд дзеяння ваеннага становiшча ажыццяўляецца Генеральным пракурорам Рэспублiкi Беларусь i падпарадкаванымi яму пракурорамi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, якое дзейнiчае на момант увядзення ваеннага становiшча. ГЛАВА 5 ПРАВАВОЕ СТАНОВIШЧА ГРАМАДЗЯН I АРГАНIЗАЦЫЙ У ПЕРЫЯД ДЗЕЯННЯ ВАЕННАГА СТАНОВIШЧА Артыкул 22. Гарантыi законнасцi ў перыяд дзеяння ваеннага становiшча У перыяд дзеяння ваеннага становiшча не дапускаюцца роспуск Савета Рэспублiкi i Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, правядзенне выбараў i рэферэндумаў. У выпадку сканчэння ў перыяд дзеяння ваеннага становiшча тэрмiну паўнамоцтваў выбарных дзяржаўных органаў i службовых асоб тэрмiн iх паўнамоцтваў працягваецца да заканчэння перыяду дзеяння ваеннага становiшча, калi iх паўнамоцтвы не прыпынены ў парадку, устаноўленым гэтым Законам. Артыкул 23. Прававое становiшча грамадзян у перыяд дзеяння ваеннага становiшча У перыяд дзеяння ваеннага становiшча грамадзяне карыстаюцца ўсiмi ўстаноўленымi Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь правамi i свабодамi, за выключэннем правоў i свабод, абмежаванне якiх устаноўлена Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi законамi Рэспублiкi Беларусь. Грамадзяне абавязаны: выконваць патрабаваннi гэтага Закона i iншых нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь па пытаннях забеспячэння рэжыму ваеннага становiшча; выконваць патрабаваннi дзяржаўных органаў i органаў ваеннага кiравання, мясцовых саветаў абароны, якiя забяспечваюць рэжым ваеннага становiшча, iх службовых асоб i аказваць iм садзейнiчанне; з’яўляцца па выклiку ў дзяржаўныя органы i органы ваеннага кiравання, якiя забяспечваюць рэжым ваеннага становiшча; удзельнiчаць у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, у выкананнi работ абароннага характару, лiквiдацыi наступстваў прымянення зброi, аднаўленнi пашкоджаных (разбураных) аб’ектаў эканомiкi, сiстэм жыццезабеспячэння i ваенных аб’ектаў, а таксама ў барацьбе з пажарамi, эпiдэмiямi, эпiзаотыямi; прадастаўляць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь транспартныя сродкi i iншую неабходную для патрэб абароны маёмасць, якая знаходзiцца ў iх уласнасцi, з наступнай выплатай дзяржавай кошту ўказанай маёмасцi. Артыкул 24. Прававое становiшча арганiзацый у перыяд дзеяння ваеннага становiшча У перыяд дзеяння ваеннага становiшча правы арганiзацый могуць быць абмежаваны ў мэтах ухiлення ваеннай пагрозы цi адбiцця нападу на падставах, устаноўленых гэтым Законам i прынятымi ў адпаведнасцi з iм заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Арганiзацыi абавязаны выконваць патрабаваннi дзяржаўных органаў i органаў ваеннага кiравання, мясцовых саветаў абароны, якiя забяспечваюць рэжым ваеннага становiшча, i аказваць iм садзейнiчанне. Арганiзацыi ў перыяд дзеяння ваеннага становiшча абавязаны: прадастаўляць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь транспартныя сродкi i iншую неабходную для патрэб абароны маёмасць, якая знаходзiцца ў iх уласнасцi, з наступнай выплатай дзяржавай кошту ўказанай маёмасцi; выконваць заданнi (заказы) у мэтах забеспячэння абароны Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi (кантрактамi). Артыкул 25. Адказнасць за парушэнне патрабаванняў рэжыму ваеннага становiшча Грамадзяне, службовыя асобы i арганiзацыi за парушэнне патрабаванняў рэжыму ваеннага становiшча, устаноўленых гэтым Законам, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 26. Вызваленне ад адмiнiстрацыйнай адказнасцi за парушэнне рэжыму ваеннага становiшча Адмена ваеннага становiшча з’яўляецца падставай для спынення вытворчасцi па справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях аб парушэннi рэжыму ваеннага становiшча, а таксама для спынення выканання пастаноў аб накладаннi адмiнiстрацыйных спагнанняў. ГЛАВА 6 ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI Артыкул 27. Iнфармаванне Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый аб увядзеннi ваеннага становiшча i яго адмене У выпадку ўвядзення ў адпаведнасцi з гэтым Законам ваеннага становiшча рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання, якi загадвае пытаннямi замежных спраў, згодна з мiжнароднымi абавязацельствамi Рэспублiкi Беларусь, што вынiкаюць з Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах, у трохдзённы тэрмiн з моманту ўвядзення ваеннага становiшча iнфармуе Генеральнага сакратара Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый аб часовых абмежаваннях (прыпыненнi) правоў i свабод грамадзян, якiя складаюць адступленнi ад абавязацельстваў па ўказаных мiжнародных дагаворах, аб аб’ёме гэтых адступленняў i аб прычынах прыняцця такога рашэння. Рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання, якi загадвае пытаннямi замежных спраў, iнфармуе Генеральнага сакратара Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый аб даце адмены ў адпаведнасцi з гэтым Законам ваеннага становiшча i аб аднаўленнi ў поўным аб’ёме дзеяння палажэнняў Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах. Артыкул 28. Паведамленне сумежных дзяржаў аб увядзеннi ваеннага становiшча У выпадку ўвядзення ваеннага становiшча рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання, якi загадвае пытаннямi замежных спраў, на працягу сутак з моманту прыняцця Саветам Рэспублiкi рашэння аб зацвярджэннi ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ваеннага становiшча паведамляе сумежным дзяржавам аб абставiнах, якiя сталi падставай для ўвядзення ваеннага становiшча. Артыкул 29. Уступленне ў сiлу гэтага Закона Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Артыкул 30. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона: забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 13 студзеня 2003 г., г. Мiнск. № 185-З |
<<< вярнуцца да каталогу | паглядзець каментарый >>> |