Закон Республики Беларусь
от 9 января 2002 года
"О защите прав потребителей"
с учетом изменений, внесенных Законом Республики Беларусь
от 4 января 2003 года

Закон Рэспублiкi Беларусь

"Аб абароне правоў спажыўцоў"

Гэты Закон вызначае агульныя прававыя, эканамiчныя i арганiзацыйныя асновы абароны правоў спажыўцоў, рэгулюе адносiны, што ўзнiкаюць памiж грамадзянамi, якiя маюць намер заказаць цi набыць або заказваючымi, набываючымi цi выкарыстоўваючымi тавары (работы, паслугi) выключна для асабiстых, бытавых, сямейных i iншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi, i арганiзацыяй, iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя выпускаюць тавары, выконваюць работы або аказваюць паслугi спажыўцам, што рэалiзуюць тавары спажыўцам пры рознiчным гандлi, бытавым падрадзе, медыцынскiм, гасцiнiчным абслугоўваннi i да таго падобных дагаворах, устанаўлiвае права спажыўцоў на набыццё тавараў (работ, паслуг) належнай якасцi i бяспечных для жыцця, здароўя, маёмасцi спажыўцоў i навакольнага асяроддзя, атрыманне iнфармацыi аб таварах (работах, паслугах) i аб вытворцах (выканаўцах, прадаўцах), асвета ў галiне абароны правоў спажыўцоў, дзяржаўную i грамадскую абарону iх iнтарэсаў, а таксама вызначае механiзм рэалiзацыi гэтых правоў.

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 1. Асноўныя паняццi i iх азначэннi

У гэтым Законе прымяняюцца наступныя асноўныя паняццi i iх азначэннi:

бяспека тавару (работы, паслугi) - бяспека тавару (вынiку работы, паслугi) для жыцця, здароўя, маёмасцi спажыўца i навакольнага асяроддзя пры звычайных умовах яго выкарыстання, захоўвання, транспарцiроўкi i утылiзацыi, а таксама бяспека працэсу выканання работы (аказання паслугi);

гарантыйны тэрмiн - каляндарны тэрмiн (у месяцах) або напрацоўка (у гадзiнах, цыклах спрацоўванняў, кiламетрах прабегу i г. д.), на працягу якiх тавар (вынiк работы, паслуга) павiнен адпавядаць усiм патрабаванням да яго якасцi, вызначаным у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

дакумент, што пацвярджае факт куплi тавару (выканання работы, аказання паслугi), - касавы (таварны) чэк або квiтанцыя да прыходнага касавага ордэра, квiтанцыя да адрыўнога талона, належным чынам аформлены тэхнiчны пашпарт, iнструкцыя па эксплуатацыi, кiраўнiцтва карыстальнiка, iншы дакумент, што ўтрымлiвае звесткi аб назве тавару (работы, паслугi), кошце тавару (работы, паслугi), даце набыцця, прадаўцу (вытворцу, выканаўцу), аформлены ў парадку, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам гандлю Рэспублiкi Беларусь;

дарагi тавар - тавар, кошт якога ў чатырыста i больш разоў перавышае памер мiнiмальнай заработнай платы базавай велічыні (змены ўнесены ў адпаведнасці з артыкулам 22 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2003 года "Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь"), устаноўлены на дзень продажу тавару;

вытворца - арганiзацыя, яе фiлiял, прадстаўнiцтва, iншае падраздзяленне, размешчанае па-за месцам знаходжання арганiзацыi, iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя выпускаюць тавары для рэалiзацыi спажыўцу;

маёмасць спажыўца - маёмасць, якая знаходзiцца ў спажыўца ва ўласнасцi, бязвыплатным карыстаннi, арэндзе i iншым правамерным карыстаннi i (або) уладаннi;

выканаўца - арганiзацыя, яе фiлiял, прадстаўнiцтва, iншае падраздзяленне, размешчанае па-за месцам знаходжання арганiзацыi, iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя выконваюць работы або аказваюць паслугi спажыўцу;

буйнагабарытны тавар - тавар, памер якога перавышае 50х50х100 см: халадзiльнiкi, пральныя машыны, швейныя нажныя машыны, мэбля, пiянiна, будаўнiчыя матэрыялы, матацыклы, веласiпеды, спартыўныя i паляўнiчыя лодкi i маторы да iх, аўтапакрышкi, грувасткiя механiзмы i запасныя часткi i да т. п.;

якасць тавару (работы, паслугi) - сукупнасць характарыстык тавару (работы, паслугi), якiя адносяцца да яго здольнасцi задаволiць устаноўленыя i (або) мяркуемыя патрэбнасцi спажыўца (бяспека, функцыянальная прыгоднасць, эксплуатацыйныя характарыстыкi, надзейнасць, эканамiчныя, iнфармацыйныя i эстэтычныя патрабаваннi i iнш.);

недахоп тавару (работы, паслугi) - неадпаведнасць тавару (работы, паслугi) нарматыўнаму дакументу, якi ўстанаўлiвае патрабаваннi да якасцi тавару (работы, паслугi), умовам дагавора або iншым патрабаванням, што прад’яўляюцца да якасцi тавару (работы, паслугi);

нарматыўны дакумент, якi ўстанаўлiвае патрабаваннi да якасцi тавару (работы, паслугi), - стандарты, тэхнiчныя ўмовы, санiтарныя нормы i правiлы, будаўнiчыя нормы i правiлы i iншыя нарматыўныя дакументы, што ўстанаўлiваюць патрабаваннi да якасцi тавару (работы, паслугi);

спажывец - грамадзянiн (грамадзяне), якi мае намер заказаць цi набыць або заказваючы, набываючы цi выкарыстоўваючы тавары (работы, паслугi) выключна для асабiстых, бытавых, сямейных i iншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi;

прадавец - арганiзацыя, яе фiлiял, прадстаўнiцтва, iншае падраздзяленне, размешчанае па-за месцам знаходжання арганiзацыi, iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя рэалiзуюць тавары спажыўцу паводле дагавора рознiчнай куплi-продажу;

тэрмiн годнасцi - перыяд, па сканчэннi якога тавар (вынiк работы) лiчыцца непрыгодным для выкарыстання па прызначэнню;

тэрмiн службы - перыяд, на працягу якога вытворца (выканаўца) абавязваецца забяспечваць спажыўцу магчымасць выкарыстання тавару (вынiку работы) па прызначэнню i несцi адказнасць за недахопы, якiя ўзнiклi па яго вiне;

тэрмiн захоўвання - перыяд, на працягу якога тавар (вынiк работы) пры выкананнi ўстаноўленых умоў захоўвання захоўвае ўсе свае ўласцiвасцi, указаныя ў нарматыўным дакуменце, якiя ўстанаўлiвае патрабаваннi да якасцi тавару (работы, паслугi), i (або) у дагаворы;

iстотны недахоп тавару (работы, паслугi) - нелiквiдуемы недахоп або недахоп, якi не можа быць лiквiдаваны без несувымерных расходаў цi затрат часу, або выяўляецца неаднаразова, або праяўляецца зноў пасля яго лiквiдацыi, або iншыя падобныя недахопы.

Артыкул 2. Прававое рэгуляванне адносiнаў у галiне абароны правоў спажыўцоў

1. Адносiны ў галiне абароны правоў спажыўцоў рэгулююцца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам, iншым заканадаўствам, а таксама нормамi мiжнародных дагавораў, дзеючых для Рэспублiкi Беларусь.

2. Дзяржаўныя органы не маюць права прымаць нарматыўныя прававыя акты, якiя супярэчаць палажэнням гэтага Закона, у тым лiку нарматыўныя прававыя акты, якiя могуць абмяжоўваць правы спажыўцоў i знiжаць гарантыi iх абароны ў параўнаннi з прадугледжанымi гэтым Законам, калi iншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь або нарматыўнымi прававымi актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

3. Урад Рэспублiкi Беларусь не мае права даручаць падпарадкаваным яму дзяржаўным органам прымаць нарматыўныя прававыя акты, у якiх утрымлiваюцца нормы аб абароне правоў спажыўцоў, калi iншае не ўстаноўлена гэтым Законам i (або) нарматыўнымi прававымi актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 3. Правы спажыўца

1. Спажывец мае права на:

1.1. адукацыю ў галiне абароны правоў спажыўцоў;

1.2 iнфармацыю аб таварах (работах, паслугах), а таксама аб iх вытворцах (выканаўцах, прадаўцах);

1.3. бяспеку тавараў (работ, паслуг);

1.4. свабодны выбар тавараў (работ, паслуг);

1.5. належную якасць тавараў (работ, паслуг);

1.6. вяртанне ў поўным аб’ёме страт (шкоды), нанесеных у вынiку недахопаў тавару (работы, паслугi);

1.7. дзяржаўную абарону сваiх правоў;

1.8. грамадскую абарону сваiх правоў;

1.9. зварот у суд i iншыя ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы для абароны парушаных правоў або iнтарэсаў, ахоўваемых гэтым Законам i iншым заканадаўствам, а таксама нормамi мiжнародных дагавораў, дзеючых для Рэспублiкi Беларусь;

1.10. стварэнне грамадскiх аб’яднанняў спажыўцоў.

2. Гэты Закон, iншае заканадаўства, нормы мiжнародных дагавораў, дзеючых для Рэспублiкi Беларусь, прадастаўляюць i гарантуюць i iншыя правы спажыўцоў.

3. Дзяржава гарантуе абарону правоў i законных iнтарэсаў спажыўцоў.

Артыкул 4. Забеспячэнне права спажыўца на адукацыю ў галiне абароны правоў спажыўцоў

Права спажыўца на адукацыю ў галiне абароны правоў спажыўцоў забяспечваецца пры дапамозе ўключэння пытанняў па асновах спажывецкiх ведаў у праграмы агульнаадукацыйнай школы, а таксама пры дапамозе арганiзацыi сiстэмы iнфармавання спажыўца аб яго правах i неабходных дзеяннях па абароне гэтых правоў.

Артыкул 5. Iнфармацыя аб таварах (работах, паслугах)

1. Вытворца (выканаўца, прадавец) абавязаны своечасова прадастаўляць спажыўцу неабходную i дакладную iнфармацыю аб прапануемых таварах (работах, паслугах), якая адпавядае ўстаноўленым заканадаўствам i звычайна прад’яўляемым у рознiчным гандлi, бытавым i iншых вiдах абслугоўвання спажыўцоў патрабаванням да зместу i спосабаў прадастаўлення такой iнфармацыi. Па асобных вiдах тавараў (работ, паслуг) пералiк i спосабы давядзення iнфармацыi да спажыўца ўстанаўлiваюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

2. Iнфармацыя аб таварах (работах, паслугах) у абавязковым парадку павiнна ўтрымлiваць:

2.1. назву тавару (работы, паслугi);

2.2. вiды i асаблiвасцi прапануемых работ (паслуг);

2.3. абазначэннi нарматыўнага дакумента, якi ўстанаўлiвае патрабаваннi да якасцi тавару (работы, паслугi), патрабаванням якога павiнен адпавядаць тавар (работа, паслуга) (для тавару (работы, паслугi), што выпускаецца па нарматыўных дакументах, якiя ўстанаўлiваюць патрабаваннi да якасцi тавару (работы, паслугi) i дзеючых у Рэспублiцы Беларусь);

2.4. звесткi аб асноўных спажывецкiх уласцiвасцях тавараў (вынiкаў работ, паслуг), а ў адносiнах да прадуктаў харчавання - аб саставе, харчовай каштоўнасцi (для прадуктаў, прызначаных для дзiцячага, лячэбнага i дыетычнага харчавання, - каларыйнасць, наяўнасць вiтамiнаў i iншыя паказчыкi, аб якiх у адпаведнасцi з заканадаўствам неабходна iнфармаваць спажыўца), указанне на тое, што прадукт харчавання з’яўляецца генетычна мадыфiкаваным або ў iм выкарыстаны генетычна мадыфiкаваныя састаўляючыя (кампаненты), а таксама ў выпадку i парадку, вызначаемых Урадам Рэспублiкi Беларусь, звесткi аб наяўнасцi шкодных для здароўя спажыўца рэчываў, параўнанне (суаднясенне) гэтай iнфармацыi з абавязковымi патрабаваннямi нарматыўнага дакумента, якi ўстанаўлiвае патрабаваннi да якасцi тавару (работы, паслугi), аб паказаннях да прымянення асобным узроставым групам, а таксама аб процiпаказаннях i паказаннях да прымянення пры асобных вiдах захворванняў, пералiк якiх зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь;

2.5 цану i ўмовы набыцця тавараў (работ, паслуг);

2.6. гарантыйны тэрмiн, калi ён устаноўлены;

2.7. рэкамендацыi па прыгатаванню харчовых прадуктаў, калi гэта патрабуецца са спецыфiкi тавару (работы, паслугi);

2.8. дату вырабу i (або) тэрмiн службы i (або) тэрмiн годнасцi i (або) тэрмiн захоўвання тавараў (вынiкаў работ), устаноўленыя ў адпаведнасцi з гэтым Законам, указанне ўмоў захоўвання тавараў (вынiкаў работ), калi яны адрознiваюцца ад звычайных умоў захоўвання адпаведных тавараў (вынiкаў работ) або патрабуюць спецыяльных умоў захоўвання, а таксама звесткi аб неабходных дзеяннях спажыўца па сканчэннi ўказаных тэрмiнаў i магчымых вынiках пры невыкананнi такiх дзеянняў, калi тавары (вынiкi работы) па сканчэннi ўказаных тэрмiнаў уяўляюць небяспеку для жыцця, здароўя i маёмасцi спажыўца i навакольнага асяроддзя або становяцца непрыгоднымi для выкарыстання па прызначэнню;

2.9. назва (фiрменная назва), месца знаходжання (юрыдычны адрас) вытворцы (выканаўцы, прадаўца) i месца знаходжання арганiзацыi (арганiзацый), якая ўпаўнаважаная вытворцам (прадаўцом) на прыняцце прэтэнзiй ад спажыўца i выконвае рамонт i тэхнiчнае абслугоўванне тавару (вынiку работы);

2.10. звесткi аб сертыфiкацыi тавараў (работ, паслуг), якiя падлягаюць абавязковай сертыфiкацыi;

2.11. указанне на канкрэтную асобу, якая будзе выконваць работу (аказваць паслугу), i iнфармацыю аб ёй, калi гэта мае значэнне зыходзячы з характару работы (паслугi);

2.12. указанне на выкарыстанне фанаграм пры аказаннi забаўляльных паслуг выканаўцамi музычных твораў;

2.13. велiчыню масы (нета), аб’ём, колькасць або камплектнасць тавару (работы, паслугi) i спецыяльны знак (дзе гэта прадугледжана нарматыўным дакументам, якi ўстанаўлiвае патрабаваннi да якасцi тавару (работы, паслугi);

2.14. неабходныя звесткi аб правiлах i ўмовах эфектыўнага i бяспечнага выкарыстання тавараў (вынiкаў работ, паслуг) i iншыя звесткi, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўствам або адпаведнымi дагаворамi абавязковыя для прадастаўлення спажыўцу, у тым лiку тыя, што адносяцца да дагавора i адпаведнай работы звесткi па просьбе спажыўца.

Калi набываемы спажыўцом тавар быў ва ўжытку або ў iм лiквiдоўваўся недахоп (недахопы), спажыўцу павiнна быць прадастаўлена iнфармацыя аб гэтым. У выпадку набыцця такога тавару звесткi аб наяўнасцi недахопу (недахопаў) павiнны быць указаны ў дакуменце, якi пацвярджае факт куплi.

Пры продажы канфiскаванага тавару спажыўцу павiнна быць прадастаўлена iнфармацыя аб тым, што тавар з’яўляецца канфiскаваным.

3. Iнфармацыя, прадугледжаная пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула, на беларускай або рускай мове даводзiцца да ведама спажыўца ў дакументацыi, якая прыкладаецца да тавараў (вынiкаў работ, паслуг), на спажывецкай тары, этыкетках або iншым спосабам, прынятым для асобных вiдаў тавараў (вынiкаў работ, паслуг). Iнфармацыя, паведамленая або перададзеная на замежнай мове, лiчыцца непрадастаўленай, за выключэннем выпадкаў, калi яна была паведамленая або перададзеная на замежнай мове па жаданню спажыўца.

4. Прадукты харчавання i iншыя тавары, фасаваныя i ўпакаваныя ў спажывецкую тару не ў месцы iх вырабу, акрамя iнфармацыi, указанай у пункце 2 гэтага артыкула, павiнны ўтрымлiваць iнфармацыю аб фасоўшчыку i ўпакоўшчыку.

5. Пры продажы тавару (выкананнi работы, аказаннi паслугi) спажыўцу прадавец (вытворца, выканаўца) абавязаны выдаць яму касавы (таварны) чэк або iншы дакумент, што пацвярджае аплату тавару (выканання работы, аказання паслугi).

Артыкул 6. Iнфармацыя аб вытворцах (выканаўцах, прадаўцах)

1. Вытворца (выканаўца, прадавец) абавязаны давесцi да ведама спажыўца сваю назву (фiрменную назву), месца знаходжання (юрыдычны адрас) i рэжым работы, а таксама iншыя неабходныя звесткi ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Вытворца (выканаўца, прадавец) размяшчае ўказаную iнфармацыю на шыльдзе або iншым даступным спосабам, прынятым у сферы гандлёвага, бытавога i iншых вiдаў абслугоўвання спажыўцоў.

Вытворца (выканаўца, прадавец) - iндывiдуальны прадпрымальнiк павiнен таксама прадаставiць спажыўцу iнфармацыю аб сваiм прозвiшчы, iменi, iменi па бацьку, а таксама аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i назве органа, якi ажыццявiў яго дзяржаўную рэгiстрацыю ў якасцi грамадзянiна, што ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы.

2. Калi вiд (вiды) дзейнасцi, якiя ажыццяўляюцца вытворцам (выканаўцам, прадаўцом), падлягаюць лiцэнзаванню, спажыўцу павiнна быць прадастаўлена iнфармацыя аб нумары лiцэнзii, тэрмiне яе дзеяння, органе, якi выдаў гэту лiцэнзiю, а таксама па патрабаванню спажыўца прадастаўлена магчымасць азнаямлення з арыгiналам або копiяй лiцэнзii, аформленай ва ўстаноўленым парадку.

3. Iнфармацыя, прадугледжаная пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула, павiнна быць даведзена да ведама спажыўца i пры ажыццяўленнi рознiчнага гандлю, бытавога i iншых вiдаў абслугоўвання спажыўцоў у часовых памяшканнях, на кiрмашах, з латкоў, на рынках, а таксама ў iншых выпадках, калi рознiчны гандаль, бытавое i iншыя вiды абслугоўвання спажыўцоў ажыццяўляюцца па-за месцам знаходжання вытворцы (выканаўцы, прадаўца).

4. Iнфармацыя, прадугледжаная пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула, на беларускай цi рускай мове даводзiцца да ведама спажыўца. Iнфармацыя, паведамленая цi перададзеная на замежнай мове, лiчыцца непрадастаўленай, за выключэннем выпадкаў, калi яна была паведамлена цi перададзена на замежнай мове па жаданню спажыўца.

Артыкул 7. Рэжым работы прадаўца (выканаўцы)

Рэжым работы прадаўца (выканаўцы) устанаўлiваецца па ўзгадненню з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi i павiнен адпавядаць аб’яўленаму рэжыму работы.

Артыкул 8. Грамадзянска-прававая адказнасць вытворцы (выканаўцы, прадаўца) за неадпаведную iнфармацыю пра тавар (работу, паслугу)

1. Калi спажыўцу не дадзена магчымасць неадкладна атрымаць у месцы продажу неабходную i дакладную iнфармацыю пра тавар (работу, паслугу), ён мае права патрабаваць ад прадаўца (выканаўцы, вытворцы) кампенсацыi страт, выклiканых неабгрунтаваным ухiленнем ад заключэння дагавора, а калi дагавор заключаны, - у разумны тэрмiн адмовiцца ад яго выканання, патрабаваць вяртання ўплачанай за тавар сумы i кампенсацыi iншых страт.

Пры скасаваннi дагавора спажывец абавязаны вярнуць тавар (вынiк работы, паслугу, калi гэта магчыма па iх характару) прадаўцу (вытворцу, выканаўцу).

2. Прадавец (выканаўца, вытворца), якi не даў спажыўцу магчымасцi атрымання неабходнай i дакладнай iнфармацыi пра тавар (работу, паслугу), нясе адказнасць, прадугледжаную артыкуламi 19 i 30 гэтага Закона, i за тыя недахопы тавару (вынiкi работы, паслугi), што ўзнiклi пасля яго перадачы спажыўцу, у дачыненнi да якiх спажывец дакажа, што яны ўзнiклi ў сувязi з адсутнасцю ў яго такой iнфармацыi.

3. Калi непрадастаўленне (прадастаўленне недакладнай цi недастатковай) iнфармацыi пацягнула нанясенне шкоды жыццю, здароўю цi маёмасцi спажыўца, ён мае права прад’явiць прадаўцу (вытворцу, выканаўцу) патрабаваннi, прадугледжаныя артыкулам 16 гэтага Закона.

4. Пры разглядзе патрабаванняў спажыўца аб кампенсацыi страт, нанесеных непрадастаўленнем неабходнай i дакладнай iнфармацыi пра тавар (работу, паслугу), трэба зыходзiць з меркавання аб адсутнасцi ў спажыўца спецыяльных ведаў аб якасцях i характарыстыках тавару (работы, паслугi).

Артыкул 9. Права спажыўца на бяспеку тавару (работы, паслугi)

Спажывец мае права на тое, каб тавар (работа, паслуга) пры ўстаноўленых умовах яго выкарыстання, захоўвання, транспарцiроўкi i утылiзацыi быў бяспечны для жыцця, здароўя спажыўца, навакольнага асяроддзя, а таксама не наносiў шкоды маёмасцi спажыўца. Патрабаваннi, якiя павiнны забяспечваць бяспеку тавару (работы, паслугi), з’яўляюцца абавязковымi i ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Рэалiзацыя тавару (выкананне работы, аказанне паслугi) з недахопамi, наяўнасць якiх з’яўляецца парушэннем абавязковых патрабаванняў па яго бяспецы, забараняецца.

Артыкул 10. Абавязкi вытворцы (выканаўцы, прадаўца) па забеспячэнню бяспекi тавару (работы, паслугi)

1. Вытворца (выканаўца, прадавец) абавязаны забяспечваць бяспеку тавару (вынiку работы) на працягу ўстаноўленага тэрмiну службы цi тэрмiну прыгоднасцi тавару (вынiку работы).

Калi вытворца (выканаўца) не ўстанавiў на тавар (вынiк работы) тэрмiн службы, ён абавязаны забяспечыць бяспеку тавару (вынiку работы) на працягу дзесяцi гадоў з дня продажу тавару (вынiку работы) спажыўцу.

2. Шкода, нанесеная жыццю, здароўю цi маёмасцi спажыўца ў вынiку незабеспячэння бяспекi тавару (вынiку работы, паслугi), падлягае кампенсацыi ў адпаведнасцi з артыкулам 16 гэтага Закона.

3. Вытворца (выканаўца, прадавец) абавязаны iнфармаваць спажыўца аб магчымай рызыцы i аб умовах бяспечнага выкарыстання тавару (вынiку работы, паслугi) з дапамогай адпаведных абазначэнняў, прынятых у Рэспублiцы Беларусь i (цi) у мiжнароднай практыцы. Пры гэтым калi для бяспечнага выкарыстання тавару (вынiку работы, паслугi), яго захоўвання, транспарцiроўкi цi утылiзацыi неабходна выконваць спецыяльныя правiлы, дык вытворца (выканаўца) абавязаны ўказаць iх у дакументацыi, якая прыкладаецца да тавару (вынiку работы, паслугi), на этыкетцы цi iншым даступным (вядомым) i зразумелым спажыўцу спосабам, якi дазваляе яму своечасова азнаёмiцца з гэтымi правiламi, а прадавец (выканаўца) абавязаны давесцi гэтыя правiлы да ведама спажыўца.

4. Прадукты харчавання i сыравiна для iх, вырабленыя на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання, павiнны мець сертыфiкат (маркiроўку) з указаннем месца iх вырабу, вытворцы, адпаведнасцi паказчыкаў утрымання ў iх радыенуклiдаў рэспублiканскiм дапушчальным узроўням (у тым лiку ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам, iнфармацыю аб суаднясеннi гэтых паказчыкаў з рэспублiканскiмi дапушчальнымi ўзроўнямi).

5. Тавар (работа, паслуга), для якога ў адпаведнасцi з заканадаўствам цi нарматыўным дакументам, якi ўстанаўлiвае патрабаваннi да якасцi тавару (работы, паслугi), устаноўлены патрабаваннi, што забяспечваюць бяспеку жыцця, здароўя, маёмасцi спажыўца i ахову навакольнага асяроддзя, а таксама сродкi, што забяспечваюць бяспеку жыцця i здароўя спажыўца, падлягаюць дзяржаўнай гiгiенiчнай рэгламентацыi i рэгiстрацыi i (цi) абавязковай сертыфiкацыi ў Нацыянальнай сiстэме сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь.

Пералiкi тавараў (работ, паслуг), якiя падлягаюць дзяржаўнай гiгiенiчнай рэгламентацыi i рэгiстрацыi, а таксама абавязковай сертыфiкацыi, i тэрмiны ўвядзення сертыфiкацыi ўстанаўлiваюцца ў парадку, вызначаным Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Не дапускаецца рэалiзацыя тавару (выкананне работы, аказанне паслугi), якi падлягае дзяржаўнай гiгiенiчнай рэгламентацыi i рэгiстрацыi i (цi) абавязковай сертыфiкацыi, у тым лiку iмпартнага тавару, без адпаведных пасведчанняў аб дзяржаўнай гiгiенiчнай рэгламентацыi i рэгiстрацыi i (цi) сертыфiкатаў адпаведнасцi. Парадак пацвярджэння наяўнасцi пасведчання аб дзяржаўнай гiгiенiчнай рэгламентацыi i рэгiстрацыi i (цi) сертыфiката адпаведнасцi на рэалiзуемую прадукцыю ўстанаўлiваецца Камiтэтам па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

6. Калi пры выкананнi спажыўцом устаноўленых правiлаў выкарыстання, захоўвання, транспарцiроўкi цi утылiзацыi тавару (вынiку работы, паслугi) ён наносiць цi можа нанесцi шкоду жыццю, здароўю i (цi) маёмасцi спажыўца, навакольнаму асяроддзю, вытворца (выканаўца, прадавец) абавязаны неадкладна прыпынiць яго вытворчасць (рэалiзацыю) да лiквiдацыi прычын шкоды. Калi прычыны шкоды лiквiдаваць немагчыма, вытворца (выканаўца, прадавец) абавязаны зняць такi тавар (работу, паслугу) з вытворчасцi (рэалiзацыi) i своечасова iнфармаваць пра гэта адпаведныя дзяржаўныя органы, прыняць усе неабходныя меры па своечасоваму iнфармаванню спажыўца праз сродкi масавай iнфармацыi аб магчымай небяспецы для яго жыцця, здароўя, маёмасцi i навакольнага асяроддзя, выключэння тавару (работы, паслугi) з абароту i адклiканню ад спажыўца.

Iнфармаванне спажыўца праз сродкi масавай iнфармацыi аб таварах (работах, паслугах), якiя ўяўляюць небяспеку для яго жыцця, здароўя, маёмасцi i навакольнага асяроддзя, ажыццяўляецца за кошт вытворцы (выканаўцы).

7. Пры невыкананнi вытворцам (выканаўцам, прадаўцом) абавязкаў, прадугледжаных пунктам 6 гэтага артыкула, зняцце тавару (работы, паслугi) з вытворчасцi, выключэнне яго з абароту i адклiканне ад спажыўца робяцца па прадпiсанню адпаведнага дзяржаўнага органа, а таксама па рашэнню суда. Страты, нанесеныя грамадзянам у сувязi з невыкананнем гэтых абавязкаў вытворцам (выканаўцам, прадаўцом), падлягаюць кампенсацыi ў поўным аб’ёме адпаведным вытворцам (выканаўцам, прадаўцом).

Страты, нанесеныя спажыўцу ў сувязi з адклiканнем тавару (работы, паслугi), падлягаюць кампенсацыi вытворцам (выканаўцам, прадаўцом) у поўным аб’ёме.

Артыкул 11. Права спажыўца на свабодны выбар тавару (работы, паслугi)

1. Спажывец мае права на свабодны выбар тавару (работы, паслугi) належнай якасцi ў зручны для яго час з улiкам рэжыму работы прадаўца (вытворцы, выканаўцы).

2. Прадавец (вытворца, выканаўца) абавязаны аказваць садзейнiчанне спажыўцу ў свабодным выбары тавару (работы, паслугi).

3. Асобным катэгорыям спажыўцоў могуць прадастаўляцца льготы i перавагi ў гандлёвым, бытавым i iншых вiдах абслугоўвання спажыўцоў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

4. Устанаўленне якiх-небудзь iншых пераваг, прамых цi ўскосных абмежаванняў пры выбары тавару (работы, паслугi) не дапускаецца, за выключэннем пераваг цi абмежаванняў, прадугледжаных заканадаўствам.

Артыкул 12. Права спажыўца на належную якасць тавару (работы, паслугi)

1. Калi ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прадугледжаны абавязковыя патрабаваннi да якасцi тавару (работы, паслугi), прадавец (вытворца, выканаўца) абавязаны перадаць спажыўцу тавар (выканаць работу, аказаць паслугу), якi адпавядае гэтым патрабаванням.

2. Спажывец мае права на праверку якасцi, камплектнасцi, вагi, меры набываемага тавару (работы, паслугi), на правядзенне ў яго прысутнасцi праверкi якасцяў цi дэманстрацыi правiльнага i бяспечнага выкарыстання тавару, калi гэта не выключана па прычыне характару тавару.

Прадавец (выканаўца) абавязаны прадэманстраваць працаздольнасць тавару i перадаць спажыўцу тавар (выканаць работу, аказаць паслугу), якасць якога адпавядае прадастаўленай iнфармацыi аб тавары (рабоце, паслузе) i ўмовам дагавора, а таксама па патрабаванню спажыўца прадаставiць яму неабходныя кантрольныя сродкi вымярэнняў, прадугледжаныя правiламi рознiчнага гандлю, з дзеючымi пасведчаннямi i (цi) адбiткамi клеймаў, якiя пацвярджаюць праверку i прыгоднасць гэтых сродкаў да прымянення, дакументы, якiя пацвярджаюць якасць i бяспечнасць тавару (вынiку работы, паслугi), яго камплектнасць.

3. Пры адсутнасцi ў дагаворы ўмоў аб якасцi тавару (работы, паслугi) прадавец (выканаўца) абавязаны перадаць спажыўцу тавар (выканаць работу, аказаць паслугу), якi адпавядае звычайна прад’яўляемым патрабаванням i прыдатны для мэтаў, для якiх тавар (вынiк работы, паслуга) такога роду звычайна выкарыстоўваецца.

4. Калi прадаўцу (выканаўцу) пры заключэннi дагавора было паведамлена спажыўцом аб канкрэтных мэтах набыцця тавару (выканання работы, аказання паслугi), прадавец (выканаўца) абавязаны перадаць спажыўцу тавар (выканаць работу, аказаць паслугу) належнай якасцi, прыдатны для выкарыстання ў адпаведнасцi з гэтымi мэтамi.

5. Пры продажы тавару па ўзору i (цi) апiсанню прадавец абавязаны перадаць спажыўцу тавар, якi адпавядае ўзору i (цi) апiсанню.

Артыкул 13. Правы i абавязкi вытворцы (выканаўцы, прадаўца) па ўстанаўленню тэрмiну службы, тэрмiну прыгоднасцi, тэрмiну захоўвання тавару (вынiку работы), а таксама гарантыйнага тэрмiну на тавар (вынiк работы, паслугу)

1. Вытворца (выканаўца) абавязаны ўстанаўлiваць тэрмiн службы тавару (вынiку работы) працяглага карыстання, у тым лiку камплектуючых вырабаў (дэталяў, вузлоў, агрэгатаў), якiя па сканчэннi пэўнага тэрмiну могуць уяўляць небяспеку для жыцця, здароўя спажыўца, наносiць шкоду яго маёмасцi цi навакольнаму асяроддзю. Пералiк такiх тавараў (вынiкаў работ) устанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

2. На прадукты харчавання, парфумерна-касметычныя тавары, медыкаменты i iншыя падобныя тавары (вынiкi работ), спажывецкiя якасцi якiх з часам могуць пагаршацца, вытворца (выканаўца) абавязаны ўстанаўлiваць тэрмiн прыгоднасцi i (цi) тэрмiн захоўвання.

Тавары (вынiкi работ), на якiя ўстаноўлены тэрмiн прыгоднасцi i (цi) тэрмiн захоўвання, прадавец (вытворца, выканаўца) абавязаны перадаць спажыўцу з такiм разлiкам, каб яны маглi быць выкарыстаны па прызначэнню да сканчэння тэрмiну прыгоднасцi i (цi) тэрмiну захоўвання.

3. Рэалiзацыя тавару (вынiку работы) па сканчэннi ўстаноўленага тэрмiну прыгоднасцi i (цi) тэрмiну захоўвання, тэрмiну службы, а таксама тавару (вынiку работы), на якi павiнен быць устаноўлены тэрмiн службы, тэрмiн прыгоднасцi i (цi) тэрмiн захоўвання, але ён не ўстаноўлены, забараняецца. Рэалiзацыя асобных нехарчовых тавараў, тэрмiн службы i (цi) тэрмiн захоўвання якiх скончыўся, можа быць дазволена ўпаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi па абароне правоў спажыўцоў па вынiках правядзення адпаведнай экспертызы гэтых тавараў.

4. Вытворца (выканаўца) мае права ўстанаўлiваць на тавар (вынiк работы, паслугу) гарантыйны тэрмiн, калi iншае не вызначана заканадаўствам, на працягу якога ў выпадку выяўлення недахопу тавару (вынiку работы, паслугi) вытворца (выканаўца) абавязаны задаволiць патрабаваннi спажыўца, устаноўленыя артыкуламi 19 i 30 гэтага Закона.

5. Прадавец мае права ўстанавiць на тавар дадатковы гарантыйны тэрмiн звыш гарантыйнага тэрмiну, устаноўленага вытворцам (выканаўцам), а таксама гарантыйны тэрмiн на тавар, на якi гарантыйны тэрмiн вытворцам (выканаўцам) не ўстаноўлены.

Артыкул 14. Абавязак вытворцы (прадаўца) забяспечыць магчымасць рамонту i тэхнiчнага абслугоўвання тавару

Вытворца (прадавец) абавязаны забяспечыць магчымасць выкарыстання тавару па прызначэнню на працягу яго тэрмiну службы.

Для гэтай мэты вытворца (прадавец) забяспечвае рамонт i тэхнiчнае абслугоўванне тавару, а таксама выпуск i пастаўку запасных частак у гандлёвыя i рамонтныя арганiзацыi ў неабходных для рамонту i тэхнiчнага абслугоўвання аб’ёмах i асартыменце на працягу тэрмiну вытворчасцi тавару i пасля зняцця яго з вытворчасцi - на працягу тэрмiну службы тавару, а пры адсутнасцi такога тэрмiну - на працягу дзесяцi гадоў з дня продажу тавару спажыўцу.

ГЛАВА 2

ГРАМАДЗЯНСКА-ПРАВАВАЯ АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВОЎ СПАЖЫЎЦА

Артыкул 15. Грамадзянска-прававая адказнасць прадаўца (вытворцы, выканаўцы) за парушэнне правоў спажыўца

1. За парушэнне правоў спажыўца прадавец (вытворца, выканаўца) нясе адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам i (цi) дагаворам.

2. Страты, нанесеныя спажыўцу, падлягаюць кампенсацыi ў поўным аб’ёме звыш няўстойкi, устаноўленай заканадаўствам цi дагаворам.

3. Выплата няўстойкi i кампенсацыя страт не вызваляюць прадаўца (вытворцу, выканаўцу) ад выканання ўскладзеных на яго абавязкаў у натуры перад спажыўцом.

4. Прадавец (вытворца, выканаўца) вызваляецца ад адказнасцi за невыкананне цi неналежнае выкананне абавязкаў, калi дакажа, што невыкананне цi неналежнае выкананне абавязацельстваў адбылося ў вынiку неадольнай сiлы, а таксама па iншых падставах, якiя выключаюць адказнасць i прадугледжаны заканадаўчымi актамi.

Артыкул 16. Кампенсацыя шкоды, нанесенай у вынiку недахопаў тавару (работы, паслугi)

1. Шкода, нанесеная жыццю, здароўю цi маёмасцi спажыўца ў вынiку канструктыўных, рэцэптурных цi iншых недахопаў тавару (работы, паслугi), а таксама ў вынiку недакладнай цi недастатковай iнфармацыi аб тавары (рабоце, паслузе), падлягае кампенсацыi ў поўным аб’ёме прадаўцом (вытворцам, выканаўцам) незалежна ад яго вiны i ад таго, знаходзiўся спажывец з iм у дагаворных адносiнах цi не.

2. Шкода, нанесеная ў вынiку недахопаў тавару (работы, паслугi), падлягае кампенсацыi, калi яна ўзнiкла на працягу ўстаноўленых тэрмiнаў прыгоднасцi цi тэрмiнаў службы тавару (работы, паслугi), а пры адсутнасцi такiх - на працягу дзесяцi гадоў з дня вытворчасцi тавару (выканання работы, аказання паслугi).

3. Калi ў парушэнне патрабаванняў акта заканадаўства тэрмiн прыгоднасцi цi тэрмiн службы тавару (работы, паслугi) не ўстаноўлены цi асоба, якой прададзены тавар (для якога выканана работа цi аказана паслуга), не была папярэджана аб неабходных дзеяннях па сканчэннi тэрмiну прыгоднасцi цi тэрмiну службы тавару (работы, паслугi) i магчымых наступствах пры невыкананнi ўказаных дзеянняў, шкода падлягае кампенсацыi незалежна ад часу яе нанясення.

4. Шкода, нанесеная ў вынiку недахопаў тавару, падлягае кампенсацыi прадаўцом цi вытворцам тавару па выбару пацярпеўшага.

5. Шкода, нанесеная ў вынiку недахопаў работы цi паслугi, падлягае кампенсацыi выканаўцам.

6. Вытворца (выканаўца) нясе адказнасць за шкоду, нанесеную жыццю, здароўю цi маёмасцi спажыўца ў сувязi з выкарыстаннем матэрыялаў, абсталявання, iнструментаў i iншых сродкаў, неабходных для вытворчасцi тавараў (выканання работ, аказання паслуг), незалежна ад таго, дазваляў узровень навуковых i тэхнiчных ведаў вытворцы (выканаўцы) выявiць iх асаблiвыя якасцi цi не.

7. Вытворца (выканаўца, прадавец) вызваляецца ад адказнасцi ў выпадку, калi дакажа, што шкода ўзнiкла ў вынiку неадольнай сiлы цi парушэння спажыўцом устаноўленых правiлаў карыстання таварам (вынiкам работы, паслугай) цi яго захоўвання.

Артыкул 17. Кампенсацыя маральнай шкоды

1. Кампенсацыя маральнай шкоды, нанесенай спажыўцу ў вынiку парушэння вытворцам (выканаўцам, прадаўцом) правоў спажыўца, прадугледжаных заканадаўствам, ажыццяўляецца тым, хто нанёс шкоду, пры наяўнасцi яго вiны, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi.

2. Кампенсацыя маральнай шкоды ажыццяўляецца незалежна ад маёмаснай шкоды, якая падлягае кампенсацыi. Кампенсацыя маральнай шкоды ажыццяўляецца ў грашовай форме.

3. Памер кампенсацыi маральнай шкоды вызначаецца судом у залежнасцi ад характару нанесеных спажыўцу фiзiчных i маральных пакут, а таксама ступенi вiны таго, хто нанёс шкоду, у выпадках, калi яго вiна з’яўляецца падставай для кампенсацыi шкоды. Пры вызначэннi памеру кампенсацыi маральнай шкоды павiнны ўлiчвацца патрабаваннi разумнасцi i справядлiвасцi.

4. Характар фiзiчных i маральных пакут ацэньваецца судом з улiкам фактычных абставiнаў, пры якiх была нанесена маральная шкода, i iндывiдуальных асаблiвасцяў пацярпеўшага.

Артыкул 18. Несапраўднасць умоў дагавора, якiя ўшчамляюць правы спажыўца

1. Умовы дагавора, якiя ўшчамляюць правы спажыўца ў параўнаннi з правамi, устаноўленымi гэтым Законам i iншым заканадаўствам у галiне абароны правоў спажыўцоў, лiчацца нязначнымi.

2. Абумоўлiваць набыццё тавару (работы, паслугi) абавязковым набыццём iншых тавараў (работ, паслуг) забараняецца. Страты, нанесеныя спажыўцу ў вынiку парушэння яго права на свабодны выбар тавару (работы, паслугi), кампенсуюцца прадаўцом (выканаўцам) у поўным аб’ёме.

3. Прадавец (выканаўца) не мае права без згоды спажыўца прадастаўляць дадатковыя паслугi, якiя аказваюцца за плату. Спажывец мае права адмовiцца ад аплаты такiх работ (паслуг), а калi яны ўжо аплачаны, - патрабаваць ад прадаўца (выканаўцы) вяртання заплачанай сумы.

ГЛАВА 3

АБАРОНА ПРАВОЎ СПАЖЫЎЦА ПРЫ ПРОДАЖЫ ТАВАРУ СПАЖЫЎЦУ

Артыкул 19. Правы спажыўца ў выпадку продажу тавару неналежнай якасцi

1. Спажывец, якому прададзены тавар неналежнай якасцi, калi яго недахопы не былi агавораны прадаўцом, мае права на свой выбар патрабаваць:

1.1. замены недабраякаснага тавару таварам належнай якасцi;

1.2. суразмернага змяншэння пакупной цаны тавару;

1.3. неадкладнай бясплатнай лiквiдацыi недахопаў тавару;

1.4. кампенсацыi расходаў па лiквiдацыi недахопаў тавару.

Спажывец мае права патрабаваць замены тэхнiчна складанага тавару цi дарагога тавару ў выпадку выяўлення iстотных недахопаў тавару (iстотнага парушэння патрабаванняў да яго якасцi). Пералiк такiх тэхнiчна складаных тавараў зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

У выпадку выяўлення недахопаў тавару, якасцi якога не дазваляюць лiквiдаваць гэтыя недахопы (харчовыя тавары, тавары бытавой хiмii i г.д.), спажывец мае права на свой выбар патрабаваць замены такога тавару таварам належнай якасцi цi суразмернага змяншэння пакупной цаны.

2. Замест прад’яўлення ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула патрабаванняў спажывец мае права скасаваць дагавор рознiчнай куплi-продажу, патрабаваць вяртання заплачанай за тавар грашовай сумы ў адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 25 гэтага Закона. Пры гэтым спажывец па патрабаванню прадаўца i за яго кошт павiнен вярнуць атрыманы тавар неналежнай якасцi.

Пры вяртаннi спажыўцу заплачанай за тавар грашовай сумы прадавец не мае права ўтрымлiваць з яе суму, на якую панiзiўся кошт тавару з-за поўнага цi частковага выкарыстання тавару, страты iм таварнага выгляду цi iншых падобных акалiчнасцяў.

3. Патрабаваннi, указаныя ў пунктах 1 i 2 гэтага артыкула, прад’яўляюцца спажыўцом прадаўцу.

4. Спажывец мае права прад’явiць патрабаваннi, указаныя ў падпунктах 1.1, 1.3 i 1.4 пункта 1 гэтага артыкула, вытворцу.

Замест прад’яўлення гэтых патрабаванняў спажывец мае права вярнуць вытворцу тавар неналежнай якасцi i патрабаваць вяртання заплачанай за тавар грашовай сумы ў адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 25 гэтага Закона.

5. Адсутнасць у спажыўца дакумента, якi пацвярджае факт куплi тавару, не з’яўляецца падставай для адмовы ў задавальненнi яго патрабаванняў.

Для пацвярджэння факта куплi тавару могуць выкарыстоўвацца паказаннi сведак, элементы ўпаковачнага матэрыялу (тары), на якiх маюцца адзнакi, якiя пацвярджаюць, што купля тавару ажыццяўлялася ў гэтага прадаўца, а таксама дакументы i iншыя сродкi даказвання, якiя ўказваюць на ажыццяўленне куплi тавару ў гэтага прадаўца.

6. Прадавец (вытворца) цi выконваючая функцыi прадаўца (вытворцы) на падставе дагавора з iм арганiзацыя (iндывiдуальны прадпрымальнiк) абавязаны прыняць тавар неналежнай якасцi ў спажыўца, а ў выпадку неабходнасцi правесцi праверку якасцi тавару.

Пры ўзнiкненнi спрэчкi аб прычынах узнiкнення недахопаў тавару прадавец (вытворца) цi выконваючая функцыi прадаўца (вытворцы) на падставе дагавора з iм арганiзацыя (iндывiдуальны прадпрымальнiк) абавязаны правесцi экспертызу тавару за свой кошт. Пра месца i час правядзення экспертызы спажыўцу павiнна быць паведамлена ў пiсьмовай форме. Спажывец мае права ўдзельнiчаць у праверцы якасцi (правядзеннi экспертызы) тавару асабiста цi праз свайго прадстаўнiка. Спажывец мае права аспрэчыць заключэнне такой экспертызы ў судовым парадку.

Кошт экспертызы аплачваецца прадаўцом (вытворцам). Калi ў вынiку экспертызы тавару ўстаноўлена, што недахопы ўзнiклi пасля продажу тавару спажыўцу ў вынiку парушэння iм устаноўленых правiлаў выкарыстання, захоўвання цi транспарцiроўкi тавару, спажывец абавязаны кампенсаваць прадаўцу (вытворцу) расходы на правядзенне экспертызы, а таксама звязаныя з яе правядзеннем расходы на транспарцiроўку тавару.

7. Прадавец (вытворца) цi выконваючая функцыi прадаўца (вытворцы) на падставе дагавора з iм арганiзацыя (iндывiдуальны прадпрымальнiк) адказваюць за недахопы тавару, на якi не ўстаноўлены гарантыйны тэрмiн, калi спажывец дакажа, што недахопы тавару ўзнiклi да яго перадачы спажыўцу цi па прычынах, узнiкшых да гэтага моманту.

У дачыненнi да тавару, на якi ўстаноўлены гарантыйны тэрмiн, прадавец (вытворца) цi выконваючая функцыi прадаўца (вытворцы) на падставе дагавора з iм арганiзацыя (iндывiдуальны прадпрымальнiк) адказваюць за недахопы тавару, калi не дакажуць, што яны ўзнiклi пасля перадачы тавару спажыўцу ў вынiку парушэння iм правiлаў карыстання таварам цi яго захоўвання, або дзеянняў трэцiх асоб, цi неадольнай сiлы.

У выпадках, калi прадугледжаны дагаворам гарантыйны тэрмiн складае менш за два гады i недахопы тавару выяўлены спажыўцом пасля заканчэння гарантыйнага тэрмiну, але ў межах двух гадоў з дня перадачы тавару спажыўцу, прадавец нясе адказнасць, калi спажывец дакажа, што недахопы тавару ўзнiклi да перадачы тавару спажыўцу цi па прычынах, узнiкшых да гэтага моманту.

8. Дастаўка буйнагабарытных тавараў цi тавараў вагой больш за пяць кiлаграмаў для рамонту, уцэнкi, замены i вяртанне iх спажыўцу ажыццяўляюцца сiламi i за кошт прадаўца (вытворцы) цi выконваючай функцыi прадаўца (вытворцы) на падставе дагавора з iм арганiзацыi (iндывiдуальнага прадпрымальнiка). У выпадку невыканання гэтага абавязку, а таксама пры адсутнасцi прадаўца (вытворцы) у месцы знаходжання спажыўца дастаўка i вяртанне ўказаных тавараў могуць ажыццяўляцца спажыўцом. Пры гэтым прадавец (вытворца) цi выконваючая функцыi прадаўца (вытворцы) на падставе дагавора з iм арганiзацыя (iндывiдуальны прадпрымальнiк) абавязаны кампенсаваць спажыўцу расходы, звязаныя з дастаўкай i вяртаннем указаных тавараў.

Артыкул 20. Тэрмiны прад’яўлення спажыўцом патрабаван- няў у дачыненнi да недахопаў тавару

1. Спажывец мае права прад’явiць прадугледжаныя артыкулам 19 гэтага Закона патрабаваннi прадаўцу цi вытворцу ў дачыненнi да недахопаў тавару на працягу гарантыйнага тэрмiну цi тэрмiну прыгоднасцi, устаноўленых вытворцам. Калi прадаўцом устаноўлены гарантыйныя тэрмiны ў адпаведнасцi з пунктам 5 артыкула 13 гэтага Закона, патрабаваннi, прадуглежаныя артыкулам 19 гэтага Закона ў дачыненнi да недахопаў тавару, выяўленых на працягу ўказанага гарантыйнага тэрмiну, прад’яўляюцца прадаўцу.

У дачыненнi да тавараў, на якiя гарантыйныя тэрмiны цi тэрмiны прыгоднасцi не ўстаноўлены або гарантыйныя тэрмiны складаюць менш за два гады, спажывец мае права прад’явiць указаныя патрабаваннi, калi недахопы выяўлены на працягу двух гадоў з дня перадачы iх спажыўцу, а ў дачыненнi да нерухомай маёмасцi — на працягу трох гадоў з дня перадачы яе спажыўцу, калi больш працяглыя тэрмiны не ўстаноўлены заканадаўствам i (цi) дагаворам.

2. Гарантыйны тэрмiн тавару пачынае iсцi з моманту перадачы тавару спажыўцу, калi iншае не прадугледжана дагаворам. Калi момант перадачы тавару ўстанавiць немагчыма, гэты тэрмiн лiчыцца з дня вырабу тавару. Прадугледжваць у дагаворы ўмовы, якiя пагаршаюць i ўшчамляюць правы спажыўца ў параўнаннi з устаноўленымi заканадаўствам, забараняецца.

3. Для сезонных тавараў (адзення, вырабаў з футра i iнш.) гарантыйныя тэрмiны лiчацца з моманту надыходу адпаведнага сезона: з 1 красавiка — для тавараў вяснова-летняга асартыменту i з 1 кастрычнiка — для тавараў асенне-зiмовага асартыменту. Для абутку сезоннага прызначэння гарантыйныя тэрмiны носкi лiчацца: для зiмовага — з 15 лiстапада, веснавога i восеньскага — адпаведна з 1 сакавiка i 15 верасня, летняга — з 1 мая. Правiлы падлiку гарантыйных тэрмiнаў для сезонных тавараў, якiя маюць iншую сезонную класiфiкацыю, устанаўлiваюцца заканадаўствам. Ход гарантыйнага тэрмiну спыняецца з надыходам iншага сезона.

4. Пры продажы тавараў па ўзорах, па пошце, а таксама ў выпадках, калi момант заключэння дагавора рознiчнай куплi-продажу i момант перадачы тавару спажыўцу не супадаюць, гарантыйны тэрмiн лiчыцца з дня дастаўкi тавару спажыўцу, а калi тавар мае патрэбу ў спецыяльнай устаноўцы (падключэннi) цi ў зборцы, — з дня яго ўстаноўкi (падключэння) цi зборкi. Калi спажывец пазбаўлены магчымасцi выкарыстоўваць тавар па абставiнах, якiя залежаць ад прадаўца (калi тавар мае патрэбу ў спецыяльнай устаноўцы (падключэннi) цi зборцы, якiя абавязаны ажыццявiць прадавец цi ўпаўнаважаная iм у адпаведнасцi з дагаворам арганiзацыя (iндывiдуальны прадпрымальнiк), цi ў iм ёсць недахопы, цi ён не можа выкарыстоўвацца спажыўцом па iншых прычынах), гарантыйны тэрмiн не лiчыцца да лiквiдацыi прадаўцом такiх акалiчнасцяў. Калi дзень дастаўкi, устаноўкi (падключэння) цi зборкi тавару, ухiлення акалiчнасцяў, што залежаць ад прадаўца, у вынiку якiх спажывец не можа выкарыстоўваць тавар па прызначэнню, вызначыць немагчыма, гэты тэрмiн лiчыцца з дня заключэння дагавора рознiчнай куплi-продажу.

5. Гарантыйны тэрмiн можа ўстанаўлiвацца на камплектуючыя вырабы i складаныя часткi асноўнага вырабу. Гарантыйны тэрмiн на камплектуючыя вырабы i складаныя часткi лiчыцца ў тым жа парадку, што i гарантыйны тэрмiн на асноўны выраб.

Калi iншае не прадугледжана дагаворам, гарантыйны тэрмiн на камплектуючы выраб i складаную частку асноўнага вырабу лiчыцца роўным гарантыйнаму тэрмiну на асноўны выраб i пачынае iсцi адначасова з гарантыйным тэрмiнам на асноўны выраб.

У выпадках, калi на камплектуючы выраб, складаную частку асноўнага вырабу ў дагаворы рознiчнай куплi-продажу ўстаноўлены гарантыйны тэрмiн меншай працягласцi, чым на асноўны выраб, спажывец мае права прад’явiць патрабаваннi, звязаныя з недахопамi камплектуючага вырабу i складанай часткi асноўнага вырабу, пры iх выяўленнi на працягу гарантыйнага тэрмiну на асноўны выраб, калi iншае не прадугледжана дагаворам.

Калi на камплектуючы выраб устаноўлены гарантыйны тэрмiн большай працягласцi, чым гарантыйны тэрмiн на асноўны выраб, спажывец мае права прад’явiць патрабаваннi, звязаныя з недахопамi тавару, калi недахопы камплектуючага вырабу выяўлены на працягу гарантыйнага тэрмiну на яго, незалежна ад заканчэння гарантыйнага тэрмiну на асноўны выраб.

6. У выпадку выяўлення iстотных недахопаў тавару, у тым лiку вытворчых, канструктыўных, рэцэптурных i iншых недахопаў, не звязаных са зносам, старэннем i iншымi фiзiчнымi працэсамi ў тавары, спажывец мае права прад’явiць вытворцу патрабаваннi, прадугледжаныя пунктамi 1 i 2 артыкула 19 гэтага Закона, калi дакажа, што недахопы ўзнiклi да продажу тавару спажыўцу цi па прычынах, узнiкшых да гэтага моманту. Указанае патрабаванне можа быць прад’яўлена, калi недахопы ў тавары выяўлены пасля продажу тавару спажыўцу, але ў межах устаноўленага на тавар тэрмiну службы цi на працягу дзесяцi гадоў з дня продажу тавару, калi тэрмiн службы не ўстаноўлены.

7. Тэрмiн прыгоднасцi тавару вызначаецца перыядам, якi лiчыцца з дня вырабу тавару, на працягу якога ён прыгодны да выкарыстання, цi датай, да наступлення якой тавар прыгодны да выкарыстання.

8. Тэрмiн службы тавару можа вылiчацца адзiнкамi часу (месяцамi, гадамi), а таксама адзiнкамi вымярэння зыходзячы з функцыянальнага прызначэння тавару (вынiку работы).

9. Тэрмiн службы i тэрмiн прыгоднасцi тавару лiчацца з моманту вырабу тавару. Калi момант вырабу i момант гатоўнасцi тавару да выкарыстання не супадаюць, тэрмiн службы i тэрмiн прыгоднасцi яго пачынаюць iсцi з моманту гатоўнасцi тавару да выкарыстання, аб чым павiнен быць праiнфармаваны спажывец.

Артыкул 21. Устараненне недахопаў тавару вытворцам (прадаўцом)

1. Недахопы, выяўленыя ў тавары, павiнны быць лiквiдаваны вытворцам (прадаўцом) неадкладна. Максiмальны тэрмiн для ўстаранення недахопаў не можа перавышаць чатырнаццацi дзён з дня прад’яўлення спажыўцом патрабавання аб устараненнi недахопаў тавару.

2. У дачыненнi да тавараў працяглага карыстання вытворца (прадавец) абавязаны пры прад’яўленнi спажыўцом патрабавання аб устараненнi недахопаў тавару ў трохдзённы тэрмiн прадаставiць спажыўцу бясплатна на перыяд рамонту аналагiчны тавар, забяспечыўшы яго дастаўку за свой кошт. Парадак прадастаўлення такiх тавараў, а таксама пералiк тавараў працяглага карыстання, на якiя ўказанае патрабаванне не распаўсюджваецца, устанаўлiваюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

3. У выпадку ўстаранення недахопаў тавару гарантыйны тэрмiн на яго падаўжаецца на перыяд, на працягу якога тавар не выкарыстоўваўся. Указаны перыяд лiчыцца з дня прад’яўлення спажыўцом патрабавання аб устараненнi недахопаў тавару да дня выдачы яго пасля заканчэння рамонту.

4. Пры ўстараненнi недахопаў тавару пры дапамозе замены камплектуючага вырабу цi складанай часткi асноўнага вырабу, на якiя ўстаноўлены гарантыйныя тэрмiны, на новыя камплектуючы выраб цi складаную частку асноўнага вырабу ўстанаўлiваецца гарантыйны тэрмiн той жа працягласцi, што i на замененыя, i гарантыйны тэрмiн лiчыцца з дня выдачы спажыўцу гэтага тавару пасля заканчэння рамонту.

Артыкул 22. Замена тавару неналежнай якасцi

1. У выпадку выяўлення спажыўцом недахопаў тавару i прад’яўлення патрабавання аб замене такога тавару прадавец (вытворца) абавязаны замянiць такi тавар неадкладна, а пры неабходнасцi дадатковай праверкi якасцi такога тавару прадаўцом (вытворцам) — замянiць яго на працягу чатырнаццацi дзён з дня прад’яўлення ўказанага патрабавання.

Пры адсутнасцi ў прадаўца (вытворцы) неабходнага для замены тавару на дзень прад’яўлення ўказанага патрабавання прадавец (вытворца) павiнен замянiць такi тавар на працягу месяца з дня прад’яўлення ўказанага патрабавання. У выпадку адсутнасцi ў прадаўца (вытворцы) тавару гэтай мадэлi (маркi, тыпу, артыкула i г.д.) па прычынах, якiя не залежаць ад прадаўца, на працягу месяца з дня прад’яўлення патрабавання спажыўцом прадавец (вытворца) абавязаны прадаставiць яму аналагiчны тавар iншай мадэлi (маркi, тыпу, артыкула i г.д.) са згоды спажыўца.

2. Па патрабаванню спажыўца прадавец (вытворца) абавязаны ў трохдзённы тэрмiн прадаставiць спажыўцу бясплатна ў часовае карыстанне на перыяд замены аналагiчны тавар працяглага карыстання, забяспечыўшы яго дастаўку за свой кошт. Парадак прадастаўлення такiх тавараў, а таксама пералiк тавараў працяглага карыстання, на якiя ўказанае патрабаванне не распаўсюджваецца, устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 21 гэтага Закона.

3. Тавар неналежнай якасцi павiнен быць заменены на новы, г. зн. на тавар, якi не быў ва ўжытку.

4. Пры замене тавару гарантыйны тэрмiн лiчыцца нанава з дня перадачы тавару спажыўцу.

Артыкул 23. Тэрмiны задавальнення асобных патрабаванняў спажыўца

Патрабаваннi спажыўца аб суразмерным змяншэннi пакупной цаны тавару неналежнай якасцi, кампенсацыi расходаў на ўстараненне недахопаў тавару спажыўцом цi трэцяй асобай, а таксама аб кампенсацыi страт, нанесеных спажыўцу скасаваннем дагавора рознiчнай куплi-продажу (вяртаннем тавару неналежнай якасцi вытворцу), падлягаюць задавальненню прадаўцом (вытворцам) неадкладна. Максiмальны тэрмiн для задавальнення патрабаванняў спажыўца не можа перавышаць сямi дзён з дня прад’яўлення адпаведнага патрабавання, а пры неабходнасцi правядзення экспертызы — чатырнаццацi дзён.

Артыкул 24. Адказнасць прадаўца (вытворцы) за пратэрмiноўку выканання патрабаванняў спажыўца

1. За парушэнне тэрмiнаў, прадугледжаных артыкуламi 21—23 гэтага Закона, а таксама за невыкананне (затрымку выканання) патрабавання спажыўца аб прадастаўленнi яму на перыяд рамонту (замены) аналагiчнага тавару прадавец (вытворца), якi дапусцiў такiя парушэннi, уплачвае спажыўцу за кожны дзень пратэрмiноўкi няўстойку ў памеры аднаго працэнта цаны тавару.

2. Цана тавару вызначаецца зыходзячы з цаны тавару аналагiчнай мадэлi (маркi, тыпу, артыкула i г.д.), iснуючай на момант выплаты няўстойкi прадаўцом (вытворцам) цi на дзень вынясення судовага рашэння, калi патрабаванне не было задаволена добраахвотна. Калi на дзень продажу тавару спажыўцу яго цана была вышэйшая за цану аналагiчнага тавару на момант выплаты няўстойкi цi на дзень вынясення судовага рашэння, дык памер няўстойкi вызначаецца зыходзячы з цаны тавару на дзень яго продажу спа- жыўцу.

3. У выпадку невыканання патрабаванняў спажыўца ў тэрмiны, прадугледжаныя артыкуламi 21—23 гэтага Закона, спажывец мае права на свой выбар прад’явiць iншыя патрабаваннi, прадугледжаныя пунктамi 1 i 2 артыкула 19 гэтага Закона.

Артыкул 25. Разлiкi са спажыўцом у выпадку набыцця iм тавару неналежнай якасцi

1. Пры замене тавару неналежнай якасцi на тавар аналагiчнай мадэлi (маркi, тыпу, артыкула i г.д.) пераразлiк цаны тавару не робiцца.

2. Пры замене тавару неналежнай якасцi на такi ж тавар iншай мадэлi (маркi, тыпу, артыкула i г.д.) у выпадку, калi цана тавару, якi падлягае замене, нiжэйшая за цану тавару, прадастаўленага ўзамен, спажывец павiнен даплацiць рознiцу ў цане. У выпадку, калi цана тавару, якi падлягае замене, вышэйшая за цану тавару, прадастаўленага ўзамен, рознiца ў цане выплачваецца спажыўцу. Цана тавару, якi падлягае замене, вызначаецца на момант замены, а калi патрабаванне спажыўца не задаволена прадаўцом (вытворцам), дык цана замяняемага тавару i цана тавару, якi прадастаўляецца ўзамен, вызначаюцца на момант вынясення судом рашэння аб замене тавару.

3. У выпадку прад’яўлення спажыўцом патрабавання аб суразмерным змяншэннi пакупной цаны тавару ў разлiк бярэцца цана тавару на момант прад’яўлення спажыўцом патрабавання аб уцэнцы, а калi яно добраахвотна не задаволена, — на момант вынясення судом рашэння аб суразмерным змяншэннi пакупной цаны.

4. Пры скасаваннi дагавора рознiчнай куплi-продажу спажывец мае права патрабаваць вяртання ўплачанай за тавар грашовай сумы, а таксама кампенсацыi рознiцы памiж цаной тавару, устаноўленай дагаворам, i цаной адпаведнага тавару на момант добраахвотнага задавальнення яго патрабавання, а калi патрабаванне добраахвотна не задаволена, — на момант вынясення судом рашэння.

5. У выпадку скасавання дагавора рознiчнай куплi-продажу спажыўцу, якому тавар быў прададзены ў крэдыт, вяртаецца ўплачаная за тавар сума ў памеры крэдыту, пагашанага да дня вяртання тавару (з улiкам цаны тавару на момант скасавання дагавора), а таксама кампенсуецца плата за прадастаўленне крэдыту.

Артыкул 26. Права спажыўца на абмен тавару належнай якасцi

1. Спажывец мае права на працягу чатырнаццацi дзён з моманту перадачы яму нехарчовага тавару, калi больш працяглы тэрмiн не аб’яўлены прадаўцом, абмяняць куплены тавар у месцы куплi цi iншых месцах, аб’яўленых прадаўцом, на аналагiчны тавар iншага памеру, формы, габарыту, фасону, афарбоўкi цi камплектацыi, зрабiўшы ў выпадку рознiцы ў цане неабходны пераразлiк з прадаўцом.

2. Патрабаванне пакупнiка аб абмене цi вяртаннi тавару падлягае задавальненню, калi тавар не быў ва ўжытку, захаваныя яго спажывецкiя якасцi i ёсць доказы набыцця яго ў гэтага прадаўца.

3. Пералiк тавараў, якiя не падлягаюць абмену па прычынах, указаных у гэтым артыкуле, зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

4. У выпадку, калi аналагiчны тавар адсутнiчае ў продажы на дзень звароту спажыўца да прадаўца, спажывец мае права вярнуць набыты тавар прадаўцу i атрымаць уплачаную за яго грашовую суму.

5. Харчовыя тавары належнай якасцi абмену i вяртанню не падлягаюць.

Артыкул 27. Правiлы асобных вiдаў i формаў гандлёвай дзейнасцi

Правiлы асобных вiдаў i формаў гандлёвай дзейнасцi, а таксама правiлы продажу асобных вiдаў тавараў зацвярджаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 4

АБАРОНА ПРАВОЎ СПАЖЫЎЦА ПРЫ ВЫКАНАННІ РАБОТ (АКАЗАННІ ПАСЛУГ)

Артыкул 28. Тэрмiны выканання работ (аказання паслуг)

1. Выканаўца абавязаны выканаць работу (аказаць паслугу) у тэрмiн, устаноўлены дагаворам аб выкананнi работ (аказаннi паслуг), калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.

2. Тэрмiн выканання работы (аказання паслугi) вызначаецца датай (перыядам), да якой павiнна быць закончана выкананне работы (аказанне паслугi), цi (i) датай (перыядам), з якой выканаўца павiнен пачаць выкананне работы (аказанне паслугi). Па пагадненню бакоў у дагаворы могуць быць прадугледжаны таксама тэрмiны пачатку i завяршэння асобных этапаў работы.

Артыкул 29. Вынiкi парушэння выканаўцам тэрмiнаў выканання работ (аказання паслуг)

1. Калi выканаўца парушыў тэрмiны выканання работы (аказання паслугi), асобных этапаў работы (аказання паслугi), а таксама iншыя тэрмiны, прадугледжаныя дагаворам, цi ў час выканання работы (аказання паслугi) стала вiдавочна, што яна не будзе выканана ў тэрмiн, спажывец мае права на свой выбар:

1.1. назначыць выканаўцу новы тэрмiн;

1.2. даручыць выкананне работы (аказанне паслугi) трэцiм асобам за ўзгодненую бакамi разумную цану цi выканаць яе сваiмi сiламi i патрабаваць ад выканаўцы кампенсацыi панесеных расходаў;

1.3. патрабаваць суразмернага змяншэння ўстаноўленай цаны за выкананне работы (аказанне паслугi);

1.4. скасаваць дагавор аб выкананнi работы (аказаннi паслугi).

2. Спажывец таксама мае права патрабаваць поўнай кампенсацыi страт, нанесеных яму ў сувязi з парушэннем тэрмiнаў выканання работы (аказання паслугi).

Страты кампенсуюцца ў сямiдзённы тэрмiн з моманту прад’яўлення патрабаванняў спажыўцом.

3. Назначаныя спажыўцом новыя тэрмiны выканання работы (аказання паслугi) указваюцца ў дагаворы аб выкананнi работы (аказаннi паслугi).

У выпадку пратэрмiноўкi новых тэрмiнаў спажывец мае права прад’явiць выканаўцу iншыя патрабаваннi, устаноўленыя пунктам 1 гэтага артыкула.

4. Цана выкананай работы (аказанай паслугi), якая вяртаецца спажыўцу пры скасаваннi дагавора аб выкананнi работы (аказаннi паслугi), а таксама ўлiчваецца пры змяншэннi цаны выкананай работы (аказанай паслугi), вызначаецца на момант скасавання дагавора цi на момант прад’яўлення спажыўцом патрабавання аб суразмерным змяншэннi цаны выкананай работы (аказанай паслугi), а калi яно добраахвотна не задаволена, — на момант вынясення судом рашэння аб суразмерным змяншэннi цаны выкананай работы (аказанай паслугi).

5. Пры скасаваннi дагавора аб выкананнi работы (аказаннi паслугi) выканаўца не мае права патрабаваць кампенсацыi сваiх затрат, зробленых у працэсе выканання работы (аказання паслугi), а таксама платы за ўжо выкананую работу (аказаную паслугу), за выключэннем выпадкаў, калi спажывец прыняў выкананую работу (аказаную паслугу).

6. У выпадку парушэння ўстаноўленых тэрмiнаў выканання работы (аказання паслугi) цi назначаных спажыўцом на падставе пункта 1 гэтага артыкула новых тэрмiнаў выканаўца ўплачвае спажыўцу за кожны дзень (гадзiну, калi тэрмiн вызначаны ў гадзiнах) пратэрмiноўкi няўстойку ў памеры аднаго працэнта цаны выканання работы (аказання паслугi), а калi цана выканання работы (аказання паслугi) дагаворам аб выкананнi работ (аказаннi паслуг) не вызначана, — у памеры аднаго працэнта агульнай цаны заказу. Дагаворам аб выкананнi работ (аказаннi паслуг) памiж спажыўцом i выканаўцам можа быць устаноўлены больш высокi памер няўстойкi.

Няўстойка за парушэнне тэрмiнаў пачатку выканання работы (аказання паслугi), яе этапа спаганяецца за кожны дзень (гадзiну, калi тэрмiн вызначаны ў гадзiнах) пратэрмiноўкi аж да пачатку выканання работы (аказання паслугi) цi прад’яўлення спажыўцом патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула.

Няўстойка за парушэнне тэрмiнаў заканчэння выканання работы (аказання паслугi), яе этапа спаганяецца за кожны дзень (гадзiну, калi тэрмiн вызначаны ў гадзiнах) пратэрмiноўкi аж да заканчэння выканання работы (аказання паслугi) цi прад’яўлення спажыўцом патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула.

Памер няўстойкi вызначаецца зыходзячы з цаны выканання работы (аказання паслугi), а калi ўказаная цана не вызначана, — зыходзячы з агульнай цаны заказу, iснаваўшай на момант добраахвотнага задавальнення выканаўцам такога патрабавання цi на дзень вынясення судовага рашэння, калi патрабаванне спажыўца добраахвотна не было задаволена.

7. Патрабаваннi спажыўца, прадугледжаныя пунктам 1 гэтага артыкула, не падлягаюць задавальненню, калi выканаўца дакажа, што парушэнне тэрмiнаў выканання работы (аказання паслугi) адбылося ў вынiку дзеяння неадольнай сiлы цi па вiне спажыўца.

Артыкул 30. Правы спажыўца пры выяўленнi недахопаў выкананай работы (аказанай паслугi)

1. Пры выяўленнi адступленняў ад умоў дагавора, якiя пагоршылi вынiк работы (паслугi), цi iншых недахопаў выкананай работы (аказанай паслугi) спажывец мае права на свой выбар патрабаваць:

1.1. безаплатнага ўстаранення недахопаў выкананай работы (аказанай паслугi);

1.2. суразмернага змяншэння цаны выкананай работы (аказанай паслугi);

1.3. безаплатнага вырабу iншай рэчы з аднароднага матэрыялу такой жа якасцi цi паўторнага выканання работы (аказання паслугi), калi гэта магчыма. Пры гэтым спажывец абавязаны вярнуць раней перададзеную яму выканаўцам рэч;

1.4. кампенсацыi панесеных iм расходаў па ўстараненню недахопаў выкананай работы (аказанай паслугi) сваiмi сiламi цi трэцiмi асобамi.

2. Задавальненне патрабаванняў спажыўца аб безаплатным устараненнi недахопаў, аб вырабе iншай рэчы цi аб паўторным выкананнi работы (аказаннi паслугi) не вызваляе выканаўцу ад адказнасцi ў форме няўстойкi за парушэнне тэрмiну заканчэння выканання работы (аказання паслугi).

3. Спажывец мае права скасаваць дагавор аб выкананнi работы (аказаннi паслугi) i патрабаваць поўнай кампенсацыi страт, калi ва ўстаноўлены пунктам 1 артыкула 31 гэтага Закона цi дагаворам тэрмiн недахопы выкананай работы (аказанай паслугi) не лiквiдаваны выканаўцам. Спажывец таксама мае права скасаваць дагавор аб выкананнi работы (аказаннi паслугi), калi iм выяўлены iстотныя недахопы выкананай работы (аказанай паслугi) цi адступленнi ад умоў дагавора, якiя пагоршылi вынiк работы (паслугi).

4. Спажывец таксама мае права патрабаваць поўнай кампенсацыi страт i ўплаты няўстойкi, нанесеных яму ў сувязi з недахопамi выкананай работы (аказанай паслугi), калi адступленнi ў рабоце ад умоў дагавора цi iншыя недахопы вынiку работы ва ўстаноўлены дагаворам тэрмiн не былi лiквiдаваны цi з’яўляюцца iстотнымi. Страты кампенсуюцца ў тэрмiны, устаноўленыя для задавальнення адпаведных патрабаванняў спажыўца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

5. Цана выкананай работы (аказанай паслугi), якая вяртаецца спажыўцу пры скасаваннi дагавора аб выкананнi работы (аказаннi паслугi), а таксама якая ўлiчваецца пры змяншэннi цаны выкананай работы (аказанай паслугi), вызначаецца на момант прад’яўлення спажыўцом патрабавання, а калi яно добраахвотна не задаволена, — на момант вынясення судом адпаведнага рашэння.

6. Патрабаваннi, звязаныя з недахопамi выкананай работы (аказанай паслугi), могуць быць прад’яўлены пры прыняццi выкананай работы (аказанай паслугi) цi ў ходзе выканання работы (аказання паслугi) цi, калi немагчыма выявiць недахопы пры прыняццi выкананай работы (аказанай паслугi), на працягу тэрмiнаў, устаноўленых гэтым пунктам, а таксама пунктамi 7—10 гэтага артыкула.

Спажывец мае права прад’явiць патрабаваннi, звязаныя з недахопамi выкананай работы (аказанай паслугi), калi яны выяўлены на працягу гарантыйнага тэрмiну, а калi ён не ўстаноўлены, — у межах двух гадоў з дня прыняцця выкананай работы (аказанай паслугi) цi трох гадоў у дачыненнi да недахопаў у пабудове цi ў iншай нерухомай маёмасцi.

7. Патрабаванне аб безаплатным устараненнi такiх недахопаў выкананай работы (аказанай паслугi), якiя могуць уяўляць небяспеку для жыцця цi здароўя спажыўца, можа быць прад’яўлена спажыўцом цi яго правапераемнiкам на працягу дзесяцi гадоў з моманту прыняцця вынiку работы (паслугi), калi ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку не прадугледжаны больш працяглыя тэрмiны (тэрмiны службы). Такое патрабаванне можа быць прад’яўлена незалежна ад таго, калi выяўлены гэтыя недахопы, у тым лiку i пры выяўленнi iх пасля заканчэння гарантыйнага тэрмiну.

8. Выканаўца адказвае за недахопы выкананай работы (аказанай паслугi), на вынiк якой не ўстаноўлены гарантыйны тэрмiн, калi спажывец дакажа, што яны ўзнiклi да яе прыняцця цi па прычынах, якiя ўзнiклi да гэтага моманту.

У дачыненнi да выкананай работы (аказанай паслугi), на вынiк якой устаноўлены гарантыйны тэрмiн, выканаўца адказвае за яе недахопы, калi не дакажа, што яны ўзнiклi пасля прыняцця работы (паслугi) спажыўцом у вынiку парушэння iм правiлаў выкарыстання вынiкаў работы (паслугi), дзеянняў трэцiх асоб цi неадольнай сiлы.

9. У выпадку, калi ўстаноўлены дагаворам гарантыйны тэрмiн на вынiк работы (паслугi) складае менш за два гады (менш за тры гады на нерухомую маёмасць) i недахопы выкананай работы (аказанай паслугi) выяўлены спажыўцом па сканчэннi гарантыйнага тэрмiну, але ў межах двух гадоў (трох гадоў на нерухомую маёмасць), спажывец мае права прад’явiць патрабаваннi, прадугледжаныя пунктам 1 гэтага артыкула, калi дакажа, што недахопы ўзнiклi да прыняцця iм вынiку работы (паслугi) цi па прычынах, узнiкшых да гэтага моманту.

10. У выпадку выяўлення iстотных недахопаў выкананай работы (аказанай паслугi) спажывец мае права прад’явiць выканаўцу адно з патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула, калi дакажа, што недахопы ўзнiклi да прыняцця iм вынiку работы (паслугi) цi па прычынах, узнiкшых да гэтага моманту. Гэтае патрабаванне можа быць прад’яўлена, калi ўказаныя недахопы выяўлены па сканчэннi двух гадоў (для нерухомай маёмасцi — трох гадоў) з дня прыняцця вынiку работы (паслугi), але ў межах устаноўленага на вынiк работы (паслугу) тэрмiну службы цi на працягу дзесяцi гадоў з дня прыняцця вынiку работы спажыўцом, калi тэрмiн службы не ўстаноўлены.

Артыкул 31. Тэрмiны ўстаранення недахопаў выкананай работы (аказанай паслугi)

1. Недахопы выкананай работы (аказанай паслугi) павiнны быць лiквiдаваны выканаўцам на працягу чатырнаццацi дзён, калi больш працяглы тэрмiн не агавораны пагадненнем бакоў.

2. За парушэнне прадугледжаных гэтым артыкулам тэрмiнаў устаранення недахопаў выкананай работы (аказанай паслугi) выканаўца ўплачвае спажыўцу за кожны дзень пратэрмiноўкi няўстойку ў памеры аднаго працэнта цаны выканання работы (аказання паслугi), а калi цана выканання работы (аказання паслугi) дагаворам аб выкананнi работ (аказаннi паслуг) не вызначана, — у памеры аднаго працэнта агульнай цаны заказу. Дагаворам аб выкананнi работ (аказаннi паслуг) памiж спажыўцом i выканаўцам можа быць устаноўлены больш высокi памер няўстойкi.

3. У выпадку парушэння ўказаных тэрмiнаў спажывец мае права прад’явiць выканаўцу iншыя патрабаваннi, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 30 гэтага Закона.

Артыкул 32. Тэрмiны задавальнення асобных патрабаванняў спажыўца

1. Патрабаваннi спажыўца аб суразмерным змяншэннi цаны за выкананую работу (аказаную паслугу), кампенсацыi расходаў па лiквiдацыi недахопаў выкананай работы (аказанай паслугi) сваiмi сiламi цi трэцiмi асобамi, а таксама аб кампенсацыi страт, нанесеных скасаваннем дагавора аб выкананнi работы (аказаннi паслугi), прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 29 i пунктам 1 артыкула 30 гэтага Закона, падлягаюць задавальненню на працягу сямi дзён з дня прад’яўлення адпаведнага патрабавання.

2. Патрабаваннi спажыўца аб безаплатным вырабе iншай рэчы з аднароднага матэрыялу такой жа якасцi цi аб паўторным выкананнi работы (аказаннi паслугi) падлягаюць задавальненню ў тэрмiн, устаноўлены для тэрмiновага выканання работы (аказання паслугi), а ў выпадку, калi гэты тэрмiн не ўстаноўлены, — у тэрмiн, прадугледжаны дагаворам аб выкананнi работы (аказаннi паслугi), якi быў выкананы неналежным чынам.

3. За парушэнне прадугледжаных гэтым артыкулам тэрмiнаў задавальнення асобных патрабаванняў спажыўца выканаўца ўплачвае спажыўцу за кожны дзень пратэрмiноўкi няўстойку ў памеры аднаго працэнта цаны выканання работы (аказання паслугi), а калi цана выканання работы (аказання паслугi) дагаворам аб выкананнi работ (аказаннi паслуг) не вызначана, — у памеры аднаго працэнта агульнай цаны заказу. Дагаворам аб выкананнi работ (аказаннi паслуг) памiж спажыўцом i выканаўцам можа быць устаноўлены больш высокi памер няўстойкi.

4. У выпадку парушэння тэрмiнаў, прадугледжаных пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула, спажывец мае права прад’явiць выканаўцу iншыя патрабаваннi, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 29 i пунктам 1 артыкула 30 гэтага Закона.

Артыкул 33. Каштарыс цi калькуляцыя на выкананне работы (аказанне паслугi)

1. На выкананне работы (аказанне паслугi), прадугледжанай дагаворам аб выкананнi работы (аказаннi паслугi), можа быць складзены цвёрды цi прыблiзны каштарыс або калькуляцыя. Складанне такога каштарысу або калькуляцыi па патрабаванню спажыўца цi выканаўцы з’яўляецца абавязковым.

2. Выканаўца не мае права патрабаваць павелiчэння цвёрдага каштарысу, а спажывец — яго змяншэння, у тым лiку i ў выпадку, калi ў момант заключэння дагавора выключалася магчымасць прадугледзець поўны аб’ём работ, якiя падлягаюць выкананню (аказанне паслуг) цi неабходных для гэтага расходаў.

3. Пры iстотным узрастаннi кошту матэрыялаў i абсталявання, якiя павiнны быць прадастаўлены выканаўцам, а таксама аказваемых яму трэцiмi асобамi паслуг, якiя нельга было прадугледзець пры заключэннi дагавора, выканаўца мае права патрабаваць павелiчэння ўстаноўленага каштарысу, а пры адмове спажыўца выканаць гэтае патрабаванне — скасавання дагавора ў судовым парадку.

4. Калi ўзнiкла неабходнасць у правядзеннi дадатковых работ (аказаннi дадатковых паслуг) i па гэтай прычыне iстотна перавышаецца прыблiзны каштарыс, выканаўца абавязаны своечасова папярэдзiць аб гэтым спажыўца. Калi спажывец не даў згоду на перавышэнне прыблiзнага каштарысу, ён мае права скасаваць дагавор. У гэтым выпадку выканаўца можа патрабаваць ад яго плату за выкананую частку работы.

Выканаўца, якi своечасова не папярэдзiў спажыўца аб неабходнасцi перавышэння прыблiзнага каштарысу, абавязаны выканаць дагавор, захоўваючы права на аплату работы (паслугi) у межах прыблiзнага каштарысу.

Артыкул 34. Выкананне работы з матэрыялу выканаўцы

1. Выканаўца абавязаны выканаць работу, вызначаную дагаворам аб выкананнi работы, са свайго матэрыялу i сваiмi сродкамi, калi iншае не ўстаноўлена дагаворам.

Выканаўца, якi прадаставiў матэрыял для выканання работы, адказвае за яго належную якасць па правiлах адказнасцi прадаўца за тавары належнай якасцi.

2. Матэрыял выканаўцы аплачваецца спажыўцом пры заключэннi ўказанага дагавора цалкам цi ў памеры, вызначаным дагаворам аб выкананнi работы, з умовай канчатковага разлiку пры атрыманнi спажыўцом вынiку выкананай выканаўцам работы, калi iншы парадак разлiкаў за матэрыял выканаўцы не прадугледжаны пагадненнем бакоў.

3. У выпадках, прадугледжаных дагаворам аб выкананнi работы, матэрыял можа быць прадастаўлены выканаўцам спажыўцу ў крэдыт. Наступнае змяненне цаны матэрыялу, прадастаўленага выканаўцам у крэдыт, не цягне за сабой пераразлiку.

4. Матэрыял выканаўцы i неабходныя для выканання работы тэхнiчныя сродкi, iнструменты i iншае дастаўляюцца да месца выканання работ выканаўцам, калi iншае не прадугледжана дагаворам.

Артыкул 35. Выкананне работы з матэрыялу (з рэччу) спажыўца

1. Калi работа выконваецца цалкам цi часткова з матэрыялу (з рэччу) спажыўца, выканаўца адказвае за захаванасць гэтага матэрыялу (рэчы) i эканомнае i беражлiвае яго выкарыстанне.

2. Выканаўца абавязаны:

2.1. папярэдзiць спажыўца аб непрыгоднасцi цi недабраякаснасцi перададзенага спажыўцом матэрыялу (рэчы);

2.2. прадставiць справаздачу аб зрасходаваннi матэрыялу i вярнуць яго рэшткi цi са згоды спажыўца зменшыць цану (каштарыс) работы з улiкам кошту нявыкарыстанага матэрыялу, што застаўся ў выка- наўцы.

3. У выпадку поўнай цi частковай страты (пашкоджання) матэрыялу (рэчы), прынятага ад спажыўца, выканаўца абавязаны ў трохдзённы тэрмiн замянiць яго аднародным матэрыялам (рэччу) аналагiчнай якасцi i па жаданню спажыўца вырабiць выраб з аднароднага матэрыялу (рэчы) ва ўзгоднены тэрмiн, а пры немагчымасцi — кампенсаваць спажыўцу двукратную цану страчанага (пашкоджанага) матэрыялу (рэчы), а таксама расходы, панесеныя спажыўцом.

4. Цана страчанага (пашкоджанага) матэрыялу (рэчы) вызначаецца зыходзячы з цаны матэрыялу (рэчы), iснаваўшай у тым месцы, у якiм патрабаванне спажыўца павiнна быць задаволена выканаўцам у дзень добраахвотнага задавальнення такога патрабавання цi ў дзень вынясення судовага рашэння, калi патрабаванне спажыўца добраахвотна не было задаволена.

У дагаворы аб выкананнi работы цi iншым дакуменце (квiтанцыi, заказе), якi пацвярджае яго заключэнне, павiнны быць указаны дакладная назва, апiсанне i цана матэрыялу (рэчы), што вызначаюцца пагадненнем бакоў.

5. Выканаўца вызваляецца ад адказнасцi за поўную цi частковую страту (пашкоджанне) матэрыялу (рэчы), прынятага iм ад спажыўца, калi дакажа, што спажывец быў папярэджаны iм аб асаблiвых якасцях матэрыялу (рэчы), якiя могуць пацягнуць за сабой яго поўную цi частковую страту (пашкоджанне). Выканаўца не вызваляецца ад адказнасцi ў тым выпадку, калi ўзровень яго навуковых i тэхнiчных ведаў не дазволiў выявiць асаблiвыя якасцi матэрыялу (рэчы).

Артыкул 36. Абавязак выканаўцы iнфармаваць спажыўца аб абставiнах, якiя могуць паўплываць на якасць выконваемай работы (аказваемай паслугi) цi пацягнуць немагчымасць яе завяршэння ў тэрмiн

1. Выканаўца абавязаны своечасова ў пiсьмовай форме iнфармаваць спажыўца аб тым, што захаванне ўказанняў спажыўца i iншыя абставiны, якiя залежаць ад спажыўца, могуць знiзiць якасць выконваемай работы (аказваемай паслугi) цi пацягнуць немагчымасць яе завяршэння ў тэрмiн.

2. Калi спажывец, нягледзячы на своечасовае i абгрунтаванае iнфармаванне выканаўцам, ва ўзгоднены тэрмiн не заменiць непрыдатны цi недабраякасны матэрыял, не зменiць указанняў аб спосабе выканання работы (аказання паслугi) цi не лiквiдуе iншыя акалiчнасцi, якiя могуць знiзiць якасць выконваемай работы (аказваемай паслугi), выканаўца мае права скасаваць дагавор аб выкананнi работы (аказаннi паслугi) i патрабаваць кампенсацыi нанесеных яму страт.

Артыкул 37. Парадак разлiкаў за выкананую работу (аказаную паслугу)

Парадак разлiкаў за выкананую работу (аказаную паслугу) вызначаецца дагаворам памiж спажыўцом i выканаўцам.

Спажывец абавязаны аплацiць выкананую выканаўцам у поўным аб’ёме работу (аказаную паслугу) пасля яе прыняцця спажыўцом. Са згоды спажыўца выкананая работа (аказаная паслуга) можа быць аплачана iм пры заключэннi дагавора цалкам цi шляхам выдачы авансу.

Артыкул 38. Правiлы бытавога i iншых вiдаў абслугоўвання спажыўцоў

Правiлы бытавога i iншых вiдаў абслугоўвання спажыўцоў (выканання асобных вiдаў работ i аказання асобных вiдаў паслуг) зацвярджаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 39. Рэгуляванне выканання асобных вiдаў работ (аказання асобных вiдаў паслуг)

Асаблiвасцi ўзаемаадносiнаў спажыўцоў i выканаўцаў па дагаворах аб выкананнi работ (аказаннi паслуг), якiя па свайму характару не падпадаюць пад дзеянне гэтай главы, а таксама вынiкi невыканання цi неналежнага выканання дагавораў вызначаюцца правiламi аб асобных вiдах такiх дагавораў.

ГЛАВА 5

ДЗЯРЖАЎНАЯ АБАРОНА ПРАВОЎ СПАЖЫЎЦА

Артыкул 40. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць абарону правоў спажыўца i кантроль за захаваннем заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў

Дзяржаўную абарону правоў спажыўца i кантроль за захаваннем заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў ажыццяўляюць у межах сваёй кампетэнцыi ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы.

Артыкул 41. Паўнамоцтвы Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь у галiне абароны правоў спажыўцоў

1. Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь накiроўвае:

1.1. прапановы ў органы дзяржаўнага кiравання аб адмене цi змяненнi прынятых iмi нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць заканадаўству аб абароне правоў спажыўцоў;

1.2. прадпiсаннi вытворцам (выканаўцам, прадаўцам) аб спыненнi парушэнняў правоў спажыўца, у тым лiку аб спыненнi продажу тавараў са скончаным тэрмiнам прыгоднасцi цi тэрмiнам службы, а таксама аб спыненнi рэалiзацыi тавараў, на якiя павiнны быць устаноўлены тэрмiны прыгоднасцi, але не ўстаноўлены, цi аб спыненнi выканання работ (аказання паслуг), на вынiкi якiх павiнны быць устаноўлены тэрмiны прыгоднасцi, але не ўстаноўлены, i аб прыпыненнi рэалiзацыi тавараў (выканання работ, аказання паслуг) пры адсутнасцi неабходнай i дакладнай iнфармацыi пра тавар (работу, паслугу);

1.3. матэрыялы ў праваахоўныя органы для вырашэння пытанняў аб узбуджэннi крымiнальных спраў па прыметах злачынстваў, звязаных з парушэннем прадугледжаных гэтым Законам правоў спажыўца.

2. Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь мае права:

2.1. звяртацца ў суд з iскам аб абароне правоў няпэўнага кола спажыўцоў у выпадках парушэння правоў спажыўцоў;

2.2. накiроўваць матэрыялы аб парушэннi правоў спажыўца ў органы, якiя выдалi спецыяльныя дазволы (лiцэнзii) на ажыццяўленне адпаведнага вiду дзейнасцi, для вырашэння пытання аб прыпыненнi дзеяння спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) да ўстаранення дапушчаных парушэнняў цi аб ануляваннi адпаведнага спецыяльнага дазволу (лiцэнзii).

3. Службовыя асобы Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь пры выкананнi сваiх службовых абавязкаў маюць права ва ўстаноўленым парадку бесперашкодна наведваць дзяржаўныя органы i арганiзацыi, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў з улiкам рэжыму iх ра- боты.

4. Дзяржаўныя органы i арганiзацыi, а таксама iндывiдуальныя прадпрымальнiкi абавязаны па патрабаванню Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь прадастаўляць ва ўстаноўленым парадку iнфармацыю, неабходную для ажыццяўлення гэтым мiнiстэрствам паўнамоцтваў, прадугледжаных гэтым Законам.

5. Рашэннi аб абароне правоў спажыўца, прымаемыя ў межах сваёй кампетэнцыi Мiнiстэрствам гандлю Рэспублiкi Беларусь, з’яўляюцца абавязковымi для ўсiх дзяржаўных органаў, а таксама арганiзацый, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i грамадзян.

Артыкул 42. Паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у галiне абароны правоў спажыўцоў

У мэтах абароны правоў спажыўцоў мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы абавязаны:

разглядаць заявы, звароты i скаргi спажыўцоў у адпаведнасцi з заканадаўствам;

арганiзоўваць растлумачэнне заканадаўства i аказваць юрыдычную дапамогу насельнiцтву па пытаннях абароны правоў спажыўца;

пры выяўленнi тавараў (работ, паслуг) неналежнай якасцi, а таксама небяспечных для жыцця, здароўя, маёмасцi спажыўца i навакольнага асяроддзя неадкладна паведамляць пра гэта рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання (iх тэрытарыяльным органам), якiя ажыццяўляюць кантроль за якасцю i бяспекай тавараў (работ, паслуг);

у выпадках выяўлення продажу тавараў (выканання работ, аказання паслуг) без прадастаўлення неабходнай i дакладнай iнфармацыi, цi з пратэрмiнаваным тэрмiнам прыгоднасцi, цi без тэрмiну прыгоднасцi, калi ўстанаўленне гэтага тэрмiну абавязковае, накiроўваць прадпiсаннi вытворцам (выканаўцам, прадаўцам) аб прыпыненнi вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў (выканання работ, аказання паслуг) да ўстаранення дапушчаных парушэнняў цi аб спыненнi рэалiзацыi тавараў (выканання работ, аказання паслуг);

звяртацца ў суд з iскам аб абароне правоў спажыўца;

ажыццяўляць iншыя функцыi па абароне правоў спажыўцоў, прадугледжаныя заканадаўствам.

Артыкул 43. Судовая абарона правоў спажыўца

1. Калi ў адпаведнасцi з заканадаўствам цi адпаведнымi дагаворамi для бакоў па справе не ўстаноўлена выключная цi дагаворная падсуднасць, дык iск аб абароне правоў спажыўца можа прад’яўляцца ў суд па выбару iстца па месцы:

1.1. жыхарства цi знаходжання iстца;

1.2. жыхарства цi знаходжання адказчыка;

1.3. выканання дагавора;

1.4. нанясення шкоды.

2. Ад уплаты дзяржаўнай пошлiны вызваляюцца:

2.1. спажыўцы па iсках, звязаных з парушэннем iх правоў;

2.2. упаўнаважаныя дзяржаўныя органы па абароне правоў спажыўцоў i органы пракуратуры па iсках, звязаных з парушэннем правоў i законных iнтарэсаў спажыўцоў цi заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў;

2.3. мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, грамадскiя аб’яднаннi спажыўцоў па iсках, якiя прад’яўляюцца ад свайго iмя, аб абароне правоў i законных iнтарэсаў спажыўца (няпэўнага кола спажыўцоў).

3. Пры задавальненнi iска, звязанага з парушэннем правоў няпэўнага кола спажыўцоў, суд абавязвае правапарушальнiка давесцi ва ўстаноўлены судом тэрмiн праз сродкi масавай iнфармацыi цi iншым чынам да ведама спажыўцоў рашэнне суда.

4. Пры задавальненнi iска, звязанага з парушэннем правоў спажыўца, калi з iскавай заявай аб абароне правоў спажыўца выступаюць мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы цi грамадскае аб’яднанне спажыўцоў, суд выносiць рашэнне аб накладаннi на прадаўца (вытворцу, выканаўцу), якi парушыў правы спажыўца, штрафу ў памеры спаганяемай сумы за незахаванне добраахвотнага парадку задавальнення патрабаванняў спажыўца. Штраф спаганяецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам у адпаведны бюджэт. Калi з iскавай заявай аб абароне правоў спажыўца выступаюць мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, 50 працэнтаў сумы спагнанага штрафу пералiчваецца ў адпаведны мясцовы бюджэт. Калi з iскавай заявай аб абароне правоў спажыўца выступае грамадскае аб’яднанне спажыўцоў, 10 працэнтаў сумы спагнанага штрафу пералiчваецца гэтаму грамадскаму аб’яднанню.

5. Адначасова з задавальненнем iска, прад’яўленага грамадскiм аб’яднаннем спажыўцоў у iнтарэсах спажыўца (няпэўнага кола спажыўцоў), суд прымае рашэнне аб спагнаннi з адказчыка на карысць грамадскiх аб’яднанняў спажыўцоў кампенсацыi судовых расходаў, звязаных з разглядам справы, у тым лiку расходаў па прыцягненню да ўдзелу ў справе экспертаў.

Артыкул 44. Абскарджанне прадпiсанняў i рашэнняў упаўнаважаных дзяржаўных органаў па абароне правоў спажыўца

Вытворцы (выканаўцы, прадаўцы) тавараў (работ, паслуг) маюць права звяртацца ў суд з заявай аб прызнаннi несапраўднымi цалкам цi часткова прадпiсанняў i рашэнняў упаўнаважаных дзяржаўных органаў па абароне правоў спажыўца.

Абскарджанне ва ўстаноўленым парадку прадпiсанняў i рашэнняў у тэрмiны, прадугледжаныя заканадаўствам, прыпыняе iх выкананне.

ГЛАВА 6

ГРАМАДСКАЯ АБАРОНА ПРАВОЎ СПАЖЫЎЦА

Артыкул 45. Права спажыўцоў на стварэнне грамадскiх аб’яднанняў спажыўцоў

Грамадзяне маюць права аб’ядноўвацца на добраахвотнай аснове ў грамадскiя аб’яднаннi спажыўцоў, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 46. Правы грамадскiх аб’яднанняў спажыўцоў

Грамадскiя аб’яднаннi спажыўцоў маюць права:

удзельнiчаць у распрацоўцы нарматыўных дакументаў, якiя ўстанаўлiваюць патрабаваннi да якасцi тавару (работы, паслугi), праектаў законаў i iншых нарматыўных прававых актаў, якiя рэгулююць адносiны ў галiне абароны правоў спажыўцоў;

вывучаць спажывецкiя якасцi тавараў, попыт на iх, праводзiць апытаннi насельнiцтва для выяўлення грамадскай думкi аб якасцi выпускаемых тавараў (выконваемых работ, аказваемых паслуг);

удзельнiчаць па даручэнню спажыўца ў правядзеннi экспертыз па фактах парушэння правоў спажыўца, а таксама праводзiць незалежную экспертызу якасцi i бяспекi тавараў (работ, паслуг);

уносiць у рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прапановы аб мерах па павышэнню якасцi тавараў (работ, паслуг), захаванню правiлаў цэнаўтварэння, зняццю з вытворчасцi, вываду з абароту тавараў (работ, паслуг), небяспечных для жыцця, здароўя, маёмасцi спажыўца i навакольнага асяроддзя, аб забароне неналежнай рэкламы i iнфармацыi, якiя ўводзяць у зман спажыўца, аб спыненнi продажу тавараў па неправамерна завышаных цэнах;

ажыццяўляць iнфармацыйна-асветнiцкую дзейнасць у галiне абароны правоў спажыўцоў;

ажыццяўляць грамадскi кантроль за захаваннем правоў спажыўца ў сферы гандлёвага, бытавога i iншых вiдаў абслугоўвання спажыўцоў, складаць акты аб выяўленых парушэннях правоў спажыўца i накiроўваць указаныя акты для разгляду ва ўпаўнаважаныя дзяржаўныя ор- ганы;

накiроўваць у дзяржаўныя органы ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй матэрыялы аб прыцягненнi да адказнасцi асоб, вiнаватых у выпуску i рэалiзацыi тавараў (выкананнi работ, аказаннi паслуг), якiя не адпавядаюць устаноўленым патрабаванням да бяспекi i якасцi тавараў (работ, паслуг), а таксама аб парушэннi правоў спажыўца, прадугледжаных заканадаўствам;

звяртацца ў органы пракуратуры з прапановамi прынесцi пратэсты на акты дзяржаўных органаў, якiя супярэчаць заканадаўству аб абароне правоў спажыўцоў;

звяртацца ў суд з iскам аб абароне правоў спажыўца (няпэўнага кола спажыўцоў);

прад’яўляць iск у суд аб прызнаннi дзеянняў вытворцы (выканаўцы, прадаўца) процiпраўнымi, умоў дагавора несапраўднымi ў дачыненнi да няпэўнага кола спажыўцоў i спыненнi гэтых дзеянняў;

звяртацца па даручэнню спажыўца з прэтэнзiяй да вытворцы (выканаўцы, прадаўца) аб устараненнi парушэнняў i аб кампенсацыi спажыўцу нанесенага гэтымi парушэннямi ўрону.

ГЛАВА 7

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 47. Мiжнародныя дагаворы

Калi дзеючымi для Рэспублiкi Беларусь мiжнароднымi дагаворамi ўстаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя змяшчаюцца ў гэтым Законе, iншым заканадаўстве аб абароне правоў спажыўцоў, дык прымяняюцца правiлы мiжнародных дагавораў.

Артыкул 48. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў з дня яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем артыкула 50, якi ўступае ў сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Артыкул 49. Прымяненне гэтага Закона да праваадносiнаў, якiя датычацца абароны правоў спажыўца

Гэты Закон прымяняецца да праваадносiнаў, якiя ўзнiкаюць пасля ўступлення яго ў сiлу. Да праваадносiнаў, якiя ўзнiклi да ўступлення гэтага Закона ў сiлу, ён прымяняецца да тых правоў i абавязкаў, якiя ўзнiкнуць пасля ўступлення яго ў сiлу.

Да правядзення заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам нарматыўныя прававыя акты прымяняюцца ў той частцы, у якой яны не супярэчаць гэтаму Закону, калi iншае не прадугледжана ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 50. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы аб прывядзеннi заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

забяспечыць прыняцце нарматыўных прававых актаў, неабходных для рэалiзацыi гэтага Закона.

Артыкул 51. Прызнанне некаторых актаў заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў страцiўшымi сiлу

У сувязi з прыняццем гэтага Закона прызнаць страцiўшымi сiлу:

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiстапада 1993 года «Аб абароне правоў спажыўцоў» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 35, ст. 447);

Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiстапада 1993 года «Аб увядзеннi ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 35, ст. 448).

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка

9 студзеня 2002 г., г. Мiнск.

№ 90—3

<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый >>>



Rating All.BY Rambler's Top100 Белорусский рейтинг
Hosted by uCoz