Закон Республики Беларусь
от 4 января 2003 года
"О внесении изменений
в некоторые законодательные акты Республики Беларусь"

Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў у некаторыя
заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь


Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 27 лiстапада 2002 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 20 снежня 2002 года

Артыкул 1. Унесцi ў Палажэнне аб парадку аднаўлення правоў грамадзян, якiя пацярпелi ад рэпрэсiй у 20-80-х гадах, зацверджанае Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 1990 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 1(3), ст. 3; Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 607; 1992 г., № 2, ст. 37, № 26, ст. 465; 1994 г., № 28, ст. 499; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 19, ст. 306), наступныя змяненнi:

1. У частках трэцяй i шостай пункта 9, частцы трэцяй пункта 14 словы «мiнiмальнай заработнай платы» замянiць словамi «базавай велiчынi».

2. У частцы першай пункта 15 словы «мiнiмальнага памеру заработнай платы», «мiнiмальных памераў заработнай платы» замянiць адпаведна словамi «памеру базавай велiчынi», «памераў базавай велiчынi».

Артыкул 2. У пункце 11, абзацах другiм i трэцiм часткi першай пункта 12 артыкула 9 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 1991 года «Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 4, ст. 75; 1993 г., № 3, ст. 27; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 50, 2/168; 2002 г., № 8, 2/835, № 23, 2/841, № 87, 2/883) словы «месячнай мiнiмальнай заработнай платы» замянiць словамi «базавай велiчынi».
Артыкул 2 дадзенага Закона прызнаны страціўшым сілу ў адпаведнасці з пунктам 11 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2004 года "Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшым сілу асобных палажэнняў законаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях падаткаабкладання"

Артыкул 3. У абзацы першым часткi другой пункта 8 артыкула 4 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 снежня 1991 года «Аб падатках на даходы i прыбытак» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 4, ст. 77, № 12, ст. 206; 1994 г., № 3, ст. 24; 1995 г., № 6, ст. 57; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 4, 2/228) словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь».

Артыкул 4. У частцы другой артыкула 3 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 1992 года «Аб дзяржаўнай пошлiне» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 6, ст. 100; 1996 г., № 7, ст. 87; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 73, 2/197, № 103, 2/210) словы «мiнiмальнай заработнай платы» замянiць словамi «базавай велiчынi».

Артыкул 5. У частцы трэцяй, абзацах другiм-чацвёртым часткi чацвёртай, частцы пятай артыкула 18 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 2 лютага 1994 года «Аб дзяржаўнай падатковай iнспекцыi Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., № 7, ст. 94) словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь».

Артыкул 6. У частцы трэцяй артыкула 46 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 30 сакавiка 1994 года «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., № 15, ст. 220) словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь».

Артыкул 7. У частцы пятай артыкула 9 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 21 лютага 1995 года «Аб статусе Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялiстычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 14, ст. 140) словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь».

Артыкул 8. У абзацы сёмым часткi першай пункта 2 артыкула 40 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 16 мая 1996 года «Аб аўтарскiм праве i сумежных правах» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 жнiўня 1998 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 20, ст. 366; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 31-32, ст. 472) словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь».

Артыкул 9. У частцы першай пункта 1 артыкула 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня 1997 года «Аб спрошчанай сiстэме падаткаабкладання для суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 5, ст. 24; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 2-3, 2/3) словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь».

Артыкул 10. У пункце 2 часткi першай артыкула 158, пункце 2 часткi першай артыкула 165 Мытнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь ад 6 студзеня 1998 года (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 10-12, ст. 104) словы «мiнiмальнай заработнай платы» замянiць словамi «базавай велiчынi».

Артыкул 11. У частках другой-пятай артыкула 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года «Аб абароне насельнiцтва i тэрыторый ад надзвычайных сiтуацый прыроднага i тэхнагеннага характару» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 19, ст. 212) словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь».

Артыкул 12. У частцы трэцяй артыкула 39 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 лiстапада 1998 года «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнiкоў, члена Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 35, ст. 516) словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь».

Артыкул 13. У падпункце 2 часткi першай артыкула 162, частцы першай пункта 2 артыкула 227, артыкуле 299, падпункце 1 часткi першай пункта 2 артыкула 545, абзацы першым артыкула 546, пункце 2 артыкула 561, пункце 2 артыкула 568, пункце 2 артыкула 573, пункце 1 артыкула 761, падпункце 1 пункта 3 артыкула 762, частцы першай пункта 1 артыкула 777, частцы першай пункта 2 артыкула 789, пункце 4 артыкула 955, пунктах 2 i 3 артыкула 956, назве i пункце 2 артыкула 960, пункце 3 артыкула 1048 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1998 года (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 7-9, ст. 101) словы «мiнiмальнай заработнай платы» замянiць словамi «базавай велiчынi».

Артыкул 14. У частцы пятай артыкула 62, частцы шостай артыкула 71, пункце 2 часткi чацвёртай артыкула 85, частцы чацвёртай артыкула 140, частцы чацвёртай артыкула 142, частцы трэцяй артыкула 143, частках другой i трэцяй артыкула 169, частцы пятай артыкула 232, частцы чацвёртай артыкула 243, артыкуле 300, частцы першай артыкула 305 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь ад 15 снежня 1998 года (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 13-14, ст. 195) словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь».

Артыкул 15. Унесцi ў Грамадзянскi працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 18-19, 2/13) наступныя змяненнi:

1. У артыкуле 119, частцы першай артыкула 170, частках пятай i шостай артыкула 486, частках першай i другой артыкула 537 словы «мiнiмальнай заработнай плаце», «мiнiмальных заработных плат» замянiць адпаведна словамi «базавай велiчынi», «базавых велiчынь».

2. У пункце 6 дадатку 1 да кодэкса словы «мiнiмальнай заработнай платы» замянiць словамi «базавай велiчынi».

Артыкул 16. У пункце 3 часткi першай артыкула 123, артыкуле 124 Паветранага кодэкса Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 5, 2/15) словы «мiнiмальных заработных плат», «мiнiмальнай заработнай платы» замянiць адпаведна словамi «базавых велiчынь», «базавай велiчынi».

Артыкул 17. У частцы першай артыкула 31, артыкуле 94, частцы трэцяй артыкула 96, артыкуле 99, частцы першай артыкула 102, частцы чацвёртай артыкула 110, артыкуле 113 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i ад 9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 55, 2/53) словы «мiнiмальнай заработнай плаце», «мiнiмальных заработных плат», «мiнiмальнай заработнай платы» замянiць адпаведна словамi «базавай велiчыне», «базавых велiчынь», «базавай велiчынi».

Артыкул 18. Унесцi ў Крымiнальна-выканаўчы кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 2000 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 32, 2/140) наступныя змяненнi:

1. У частках пятай-восьмай артыкула 82, пункце 7 часткi першай артыкула 110, пункце 1 часткi другой артыкула 114, частцы чацвёртай артыкула 115, пункце 1 часткi першай i пункце 1 часткi другой артыкула 118, пункце 1 часткi першай i пункце 1 часткi другой артыкула 119, пункце 1 часткi першай i пункце 1 часткi другой артыкула 120, пункце 1 часткi першай i пункце 1 часткi другой артыкула 121, пункце 1 часткi чацвёртай i пункце 1 часткi пятай артыкула 125, пункце 1 часткi першай i пункце 1 часткi другой артыкула 126, пункце 7 артыкула 127, частцы трэцяй артыкула 131, частцы першай артыкула 153, пункце 1 часткi пятай i пункце 1 часткi шостай артыкула 173 словы «мiнiмальнай заработнай платы», «мiнiмальных заработных плат» замянiць адпаведна словамi «базавай велiчынi», «базавых велiчынь».

2. У пункце 6 дадатку да кодэкса словы «мiнiмальным заработным платам» замянiць словамi «базавым велiчыням».

Артыкул 19. У частцы восьмай артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь ад 11 лютага 2000 года «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 25, 2/145) словы «мiнiмальных заработных плат», «мiнiмальнай заработнай платы» замянiць адпаведна словамi «базавых велiчынь», «базавай велiчынi».

Артыкул 20. У артыкуле 52, частцы чацвёртай артыкула 59, частцы першай артыкула 87 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiпеня 2000 года «Аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтве)» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 73, 2/198) словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь».

Артыкул 21. У абзацах другiм i трэцiм частцы другой артыкула 4 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiпеня 2000 года «Аб мерах па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 75, 2/201) словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь».

Артыкул 22. У абзацы пятым артыкула 1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2002 года «Аб абароне правоў спажыўцоў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 10, 2/839) словы «мiнiмальнай заработнай платы» замянiць словамi «базавай велiчынi».

Артыкул 23. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

4 студзеня 2003 г., г. Мiнск.

№ 183-З.

<<< вярнуцца да каталогу <<< вярнуцца да пачатку Закона паглядзець каментарый>>>


Rambler's Top100 Rating All.BY
Hosted by uCoz