Закон Республики Беларусь
от 4 января 2003 года
"О декларировании физическими лицами
доходов, имущества и источников денежных средств"

Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб дэклараваннi фiзiчнымi асобамi даходаў,
маёмасцi i крынiц грашовых сродкаў

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 4 снежня 2002 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 20 снежня 2002 года


Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, якiя прымяняюцца ў гэтым Законе, i iх азначэннi

Для мэтаў гэтага Закона прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх вызначэннi:

дэклараванне — прадастаўленне фiзiчнымi асобамi ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку звестак аб даходах i маёмасцi, крынiцах грашовых сродкаў;

даходы фiзiчных асоб — любыя грашовыя сродкi i iншая маёмасць, атрыманыя ад фiзiчных i юрыдычных асоб;

замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, — замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя маюць выдадзены органамi ўнутраных спраў дазвол на пастаяннае жыхарства ў Рэспублiцы Беларусь;

крынiцы грашовых сродкаў — крынiцы грашовых сродкаў, што расходуюцца пры здзяйсненнi здзелак;

аб’ект, не завершаны будаўнiцтвам, — будынкi, збудаваннi i iншая маёмасць, будаўнiцтва якiх дазволена ў адпаведнасцi з заканадаўствам, але не завершана (будаўнiцтва якiх працягваецца, прыпынена, спынена або закансервавана), а таксама аб’ект, якi знаходзiцца ў эксплуатацыi, але не зарэгiстраваны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб дэклараваннi i нормы мiжнародных дагавораў

Калi мiжнародным дагаворам, якi дзейнiчае для Рэспублiкi Беларусь, устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя змяшчаюцца ў гэтым Законе i iншых актах заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб дэклараваннi, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора.

Артыкул 3. Асобы, якiя абавязаны ажыццяўляць дэклараванне

Фiзiчныя асобы абавязаны ажыццяўляць дэклараванне ў выпадках, якiя прадугледжаны заканадаўчымi актамi.

Даходы i маёмасць, а таксама крынiцы грашовых сродкаў наступных катэгорый фiзiчных асоб дэкларуюцца:

непаўналетнiх асоб ва ўзросце да чатырнаццацi гадоў (малалетнiх) — iх законнымi прадстаўнiкамi (бацькамi, усынавiцелямi або апекунамi);

непаўналетнiх ва ўзросце ад чатырнаццацi да васемнаццацi гадоў, за выключэннем аб’яўленых дзеяздольнымi ў поўным аб’ёме, — гэтымi асобамi з пiсьмовай згоды iх законных прадстаўнiкоў (бацькоў, усынавiцеляў або папячыцеляў);

абмежаваных судом у дзеяздольнасцi — гэтымi асобамi са згоды iх папячыцеляў;

прызнаных судом недзеяздольнымi — iх апекунамi.

Кiраўнiкi дыпламатычных прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў, члены дыпламатычнага персаналу такiх прадстаўнiцтваў, работнiкi консульскiх устаноў замежных дзяржаў, члены сем’яў указаных асоб, якiя пражываюць разам з iмi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама асобы, якiя карыстаюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь дыпламатычнымi прывiлеямi i iмунiтэтам на падставе мiжнародных дагавораў, што не з’яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, вызваляюцца ад абавязку прадстаўляць дэкларацыi аб даходах i маёмасцi, аб крынiцах грашовых сродкаў.

Артыкул 4. Даходы, якiя падлягаюць абавязковаму дэклараванню

Абавязковаму дэклараванню ў парадку, устаноўленым гэтым Законам, падлягаюць даходы фiзiчных асоб, атрыманыя на працягу каляндарнага года на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама даходы грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, атрыманыя за гэты перыяд за яе межамi.

Артыкул 5. Маёмасць, якая падлягае абавязковаму дэклараванню

Абавязковаму дэклараванню ў парадку, устаноўленым гэтым Законам, падлягае маёмасць, якая знаходзiцца ва ўласнасцi фiзiчных асоб на момант прадстаўлення дэкларацыi:

жылыя дамы з надворнымi пабудовамi, гаражы, iншыя пабудовы, кватэры, а таксама iх часткi (долi), зямельныя ўчасткi;

транспартныя сродкi, за выключэннем мапедаў, веласiпедаў i гужавога транспарту;

творы мастацтва, каштоўныя металы i каштоўныя камянi, вырабы з iх, кошт кожнага з якiх перавышае адну тысячу базавых велiчынь або агульны кошт якiх перавышае дзве тысячы базавых велiчынь;

будаўнiчыя матэрыялы, за выключэннем прызначаных для будаўнiцтва i (або) рэканструкцыi жылых памяшканняў, агульны кошт якiх перавышае дзве тысячы базавых велiчынь;

iншая маёмасць, кошт адзiнкi якой перавышае дзве тысячы базавых велiчынь;

акцыi, долi (уклады) у статутных фондах гаспадарчых таварыстваў, паi ў вытворчых i спажывецкiх кааператывах, аб’екты, не завершаныя будаўнiцтвам, iх часткi (долi), прадпрыемствы як маёмасныя комплексы на суму, якая перавышае пятнаццаць тысяч базавых велiчынь;

долi ў праве долевай уласнасцi на маёмасць, указаную ў гэтай частцы, калi iх кошт перавышае межы, устаноўленыя для адпаведнага вiду маёмасцi.

Вызначэнне кошту дэкларуемай маёмасцi праводзiцца ў цэнах на момант прадстаўлення дэкларацыi ў парадку, якi ўстаноўлены Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Не падлягаюць дэклараванню грашовыя сродкi, аблiгацыi, вэксалi i iншыя каштоўныя паперы, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi фiзiчных асоб, за выключэннем каштоўных папер, указаных у абзацы сёмым часткi першай гэтага артыкула.

Артыкул 6. Парадак дэкларавання даходаў i маёмасцi

Дэклараванне даходаў i маёмасцi ажыццяўляецца шляхам прадстаўлення фiзiчнымi асобамi дэкларацый аб даходах i маёмасцi па пiсьмоваму патрабаванню органаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, падатковых органаў, органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекi або пракуратуры (далей — упаўнаважаныя органы).

Пiсьмовае патрабаванне аб прадстаўленнi дэкларацыi аб даходах i маёмасцi маюць права прад’яўляць ад iмя:

органаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь — Старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i яго намеснiкi, начальнiкi галоўных упраўленняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i iх намеснiкi, старшынi камiтэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей i iх намеснiкi, начальнiкi органаў фiнансавых расследаванняў i iх намеснiкi, старшынi мiжраённых камiтэтаў дзяржаўнага кантролю i асобы, якiя iх замяшчаюць;

падатковых органаў — начальнiкi тэрытарыяльных падатковых органаў i iх намеснiкi;

органаў унутраных спраў — начальнiкi ўпраўленняў (аддзелаў) унутраных спраў мясцовых выканаўчых камiтэтаў (адмiнiстрацый) i iх намеснiкi;

органаў дзяржаўнай бяспекi — начальнiкi органаў дзяржаўнай бяспекi i iх намеснiкi;

органаў пракуратуры — Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь, пракуроры абласцей, гарадоў, раёнаў, прыраўнаваныя да iх пракуроры i iх намеснiкi.

Дэкларацыя аб даходах i маёмасцi прадстаўляецца ва ўпаўнаважаны орган, якi запатрабаваў дэкларацыю, у тэрмiн, устаноўлены гэтым органам.

Калi склад раней дэклараванай маёмасцi не змянiўся, аб гэтым паведамляецца ва ўсiх наступных дэкларацыях аб даходах i маёмасцi, якiя прадстаўляюцца па запатрабаванню аднаго i таго ж упаўнаважанага органа, без дэкларавання гэтай маёмасцi.

Артыкул 7. Парадак дэкларавання крынiц грашовых сродкаў

Дэклараванне крынiц грашовых сродкаў ажыццяўляецца шляхам прадстаўлення фiзiчнымi асобамi дэкларацый аб крынiцах грашовых сродкаў.

Дэкларацыi аб крынiцах грашовых сродкаў прадстаўляюцца да здзяйснення (рэгiстрацыi або натарыяльнага засведчання) здзелкi на суму, якая перавышае дзве тысячы базавых велiчынь, а пры здзяйсненнi здзелкi з маёмасцю, указанай у абзацы сёмым часткi першай артыкула 5 гэтага Закона, — на суму, якая перавышае пятнаццаць тысяч базавых велiчынь, за выключэннем выпадкаў, што прадугледжаны часткай сёмай гэтага артыкула.

Дэкларацыi аб крынiцах грашовых сродкаў прадстаўляюцца ў падатковы орган па месцы здзяйснення (рэгiстрацыi або натарыяльнага засведчання) здзелкi або па месцы жыхарства фiзiчнай асобы.

Фiзiчная асоба мае права ўказваць у дэкларацыi аб крынiцах грашовых сродкаў любыя крынiцы грашовых сродкаў (як тыя, што ёсць у яе на момант прадстаўлення дэкларацыi, так i мяркуемыя), якiя будуць выдаткаваны пры здзяйсненнi здзелкi. У выпадках неатрымання грашовых сродкаў з указаных у дэкларацыi мяркуемых крынiц грашовых сродкаў або змянення крынiц грашовых сродкаў фiзiчная асоба да ажыццяўлення разлiкаў па здзелцы абавязана прадставiць удакладненую дэкларацыю аб крынiцах грашовых сродкаў.

На падставе прадстаўленай фiзiчнай асобай дэкларацыi аб крынiцах грашовых сродкаў падатковы орган выдае фiзiчнай асобе даведку аб прадстаўленнi дэкларацыi аб крынiцах грашовых сродкаў па форме, якая ўстанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Пры адсутнасцi ў фiзiчнай асобы даведкi падатковага органа аб прадстаўленнi дэкларацыi аб крынiцах грашовых сродкаў пры здзяйсненнi здзелкi, указанай у частцы другой гэтага артыкула, здзелка не падлягае рэгiстрацыi або натарыяльнаму засведчанню i з’яўляецца нiкчэмнай.

Дэкларацыя аб крынiцах грашовых сродкаў не прадстаўляецца пры:

здзяйсненнi здзелкi, звязанай з будаўнiцтвам, рэканструкцыяй або набыццём жылога памяшкання (жылых памяшканняў);

ажыццяўленнi банкам i (або) нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыяй банкаўскiх аперацый з грашовымi сродкамi фiзiчнай асобы, за выключэннем аперацый па пераводу грашовых сродкаў за межы Рэспублiкi Беларусь;

продажы банкам ашчаднага сертыфiкату фiзiчнай асобе;

пагашэннi фiзiчнай асобай крэдыту, атрыманага iншай фiзiчнай асобай або юрыдычнай асобай у банку Рэспублiкi Беларусь;

здзяйсненнi здзелак куплi-продажу аблiгацый дзяржаўнай выйгрышнай пазыкi, каштоўных папер мясцовых мэтавых аблiгацыйных жыллёвых пазык i аблiгацый Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, намiнальны кошт якiх указаны ў свабодна канверсоўнай валюце;

правядзеннi iндывiдуальным прадпрымальнiкам разлiкаў, звязаных з ажыццяўленнем прапрымальнiцкай дзейнасцi, па бягучаму (разлiковаму) банкаўскаму рахунку.

Артыкул 8. Форма i парадак прадстаўлення дэкларацый аб даходах i маёмасцi, аб крынiцах грашовых сродкаў

Дэкларацыя аб даходах i маёмасцi, аб крынiцах грашовых сродкаў прадстаўляюцца ў форме i парадку, якiя ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Расходы на выраб бланкаў, якiя неабходны для дэкларавання даходаў, маёмасцi, крынiц грашовых сродкаў, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту. Бланкi дэкларацый аб даходах i маёмасцi, аб крынiцах грашовых сродкаў выдаюцца асобам, якiя дэкларуюць даходы i маёмасць, крынiцы грашовых сродкаў, бясплатна.

Артыкул 9. Правы фiзiчных асоб пры ажыццяўленнi дэкларавання

Фiзiчныя асобы пры ажыццяўленнi дэкларавання маюць права на:

атрыманне ва ўпаўнаважаным органе, у якi прадстаўляецца дэкларацыя, бясплатнай кансультацыi аб форме i змесце прадстаўляемых дакументаў i парадку запаўнення дэкларацыi;

прадстаўленне сваiх iнтарэсаў у дзяржаўных органах самастойна або праз свайго ўпаўнаважанага прадстаўнiка;

вяртанне ў судовым парадку страт (шкоды), нанесеных iм невыкананнем або неналежным выкананнем службовымi асобамi ўпаўнаважаных органаў абавязкаў, якiя вынiкаюць з патрабаванняў гэтага Закона.

Артыкул 10. Абавязкi фiзiчных i юрыдычных асоб пры ажыццяўленнi дэкларавання

Фiзiчныя асобы абавязаны прадстаўляць дэкларацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Фiзiчным асобам забараняецца перашкаджаць службовым асобам упаўнаважаных органаў пры правядзеннi iмi праверкi паўнаты i дакладнасцi звестак, указаных у дэкларацыях.

Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з’яўляюцца крынiцамi выплаты даходу або перадаюць фiзiчным асобам маёмасць, абавязаны выдаваць фiзiчным асобам даведкi аб сумах выплачанага iм даходу, кошту перададзенай маёмасцi.

Артыкул 11. Кантроль за захаваннем парадку дэкларавання

Кантроль за захаваннем парадку дэкларавання, у тым лiку за паўнатой i дакладнасцю звестак, указаных у дэкларацыях, праводзяць упаўнаважаныя органы.

Калi падатковым органам устаноўлена, што сума здзелкi або кошт набытай маёмасцi (расходы) перавышаюць суму, заяўленую фiзiчнай асобай у дэкларацыi (даходы), або факт атрымання даходу не пацвярджаецца, або выяўлены даход, раней утоены ад падаткаабкладання, то гэты падатковы орган накiроўвае фiзiчнай асобе пiсьмовае патрабаванне аб дачы тлумачэнняў аб крынiцах грашовых сродкаў, за кошт якiх былi зроблены расходы. Тлумачэннi ў пiсьмовай форме павiнны быць прадстаўлены фiзiчнай асобай у падатковы орган на працягу 30 каляндарных дзён з дня ўручэння пiсьмовага патрабавання.

Пры адмове фiзiчнай асобы ад дачы тлумачэнняў аб крынiцах грашовых сродкаў у выпадках i парадку, прадугледжаных часткай другой гэтага артыкула, або недастатковасцi прадстаўленых тлумачэнняў, або ў выпадку, калi прадстаўленыя тлумачэннi не дазваляюць адназначна ўстанавiць крынiцу атрымання грашовых сродкаў, сума перавышэння расходаў над даходамi падлягае падаткаабкладанню ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Налiчаны падатак падлягае аплаце на працягу 30 каляндарных дзён з дня ўручэння фiзiчнай асобе паведамлення падатковага органа аб неабходнасцi платы падатку.

Iншыя ўпаўнаважаныя органы пры ўстанаўленнi факта перавышэння расходаў фiзiчнай асобы над яго даходамi, а таксама ў выпадках, калi факт атрымання даходу не пацвярджаецца або выяўлены даход, якi раней быў утоены ад падаткаабкладання, на працягу 15 дзён накiроўваюць аб гэтым паведамленне ў падатковы орган па месцы жыхарства фiзiчнай асобы ў мэтах прыняцця мераў у парадку, прадугледжаным часткамi другой i трэцяй гэтага артыкула.

Артыкул 12. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб дэклараваннi

Асобы, вiнаватыя ў парушэннi патрабаванняў гэтага Закона, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Прымяненне да фiзiчнай асобы мераў адказнасцi не вызваляе яе ад прадстаўлення дэкларацыi.

У выпадку выяўлення фiзiчнай асобай у прадстаўленай ёй дэкларацыi непаўнаты i (або) недакладнасцi звестак да iх выяўлення органамi, якiя праводзяць праверку паўнаты i дакладнасцi звестак, указаных у дэкларацыi, яна мае права заявiць аб гэтым у адпаведны орган i ўнесцi неабходныя змены ў дэкларацыю. Пры гэтым фiзiчная асоба вызваляецца ад адказнасцi за парушэнне заканадаўства аб дэклараваннi.

Асобы, якiя выдалi звесткi аб даходах i маёмасцi, а таксама аб крынiцах грашовых сродкаў, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 13. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу праз 30 дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 14. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на працягу трох месяцаў з дня ўступлення ў сiлу гэтага Закона забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

4 студзеня 2003 г., г. Мiнск.

№ 174—3.

<<< вярнуцца да каталогу паглядзець каментарый >>>



Rating All.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz